Папярэдняя старонка: Рэлігійная гісторыя

Астрынская, Глыбоцкая і Дэмбраўская цэрквы 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 12-12-2024,
Крыніца: Лаўрэш Леанід. Астрынская, Глыбоцкая і Дэмбраўская цэрквы Лідскага павета, але Гарадзенскага дэканата // Лідскі Летапісец. 2023. № 3(103). С. 56-70.



З рэестра інвентароў вернікаў Лідскага дэканата 1827, 1828 і 1829 гг. [1] бачна, што Лідскі дэканат, незадоўга да скасавання грэка-каталіцкай царквы, складаўся з вялікай колькасць цэркваў розных паветаў.

Лідскага: Дзікушкі, Голдава, Бабры, Збляны, Нагародавічы, Ганчары, Дакудава, Жыжма, Ліда, Мыто, Радзівонішкі, Лебяда, Маламажэйкава, Ракавічы, Турэйск, Орля, Сабакінцы, Глыбокае, Астрына, Дэмбрава,

Слонімскага: Дзятлава, Молчадзь, Новаельня

Наваградскага: Дварэц, Марозавічы, Ахонава, Ізва

Але пры гэтым тры грэка-каталіцкія парафіі: Астрынская, Дэмбраўская і Глыбоцкая, знаходзіліся ў Лідскім павеце, але ўваходзілі ў Гарадзенскі дэканат.

Парафія ў Астрыне

Гарадзішча каля вёскі Кульбачына (3 км ад мястэчка Астрына) размешчана на беразе ракі Астрынкі і належыць да тыпу гарадзішчаў, умацаванні якіх не залежаць ад рэльефу мясцовасці. Аналіз археалагічнага матэрыялу паказвае, што паселішча ўзнікла ў канцы Х ст. у ходзе каланізацыі Панямоння славянскім насельніцтвам. З самага пачатку гэта была цвердзь - апорны пункт асваення правабярэжжа Нёмана, у глыбіні балцкіх зямель, потым, з ХІІ ст. пасяленне стала памежнай цвердзю Гарадзенскага княства і феадальнай сядзібай - замкам [2].

Верагодна, упершыню ў пісьмовых крыніцах Астрына згадваецца ў літоўска-крыжацкім дагавары 1379 г. [3] Наступнае згадванне знаходзім у "Паведамленнях аб літоўскіх шляхах" ("Die Littauischen Wegeberichte") якое было напісана на мяжы XIV-XV ст. [4]

У 1556 г. святары астрынскай царквы Іван Яновіч, Фёдар Антраповіч і дыякан Лагвін Апанасавіч "били челом" каралю Жыгімонту ІІ Аўгусту, друйскаму старасту Станіславу Давойне і іншым "державцом Острынским". Чалабітчыкі даводзілі, што іх царкве быў нададзены немалы фундуш панамі Зяневічамі (Зэнявічове) - продкамі "тивуна Виленского и державцы Ушполького, Пенявского і Радуньского Шимки Мацковича" [5]. Праўда, праз пэўны час гэты фундуш зменшыўся, бо іншы дзяржаўца пан Пётр Фалеўскі забраў чатыры валокі, і пры царкве засталіся толькі тры валокі зямлі. Сваёй граматай ад 4 жніўня 1556 г. Жыгімонт Аўгуст гэтыя тры валокі юрыдычна замацоўваў за Астрынскай царквой [6]. У 17-м томе АВАК у тэксце палюбоўнай згоды ад 15 лютага 1540 г. гаспадарскага свечніка Каленіка Васюковіча з яго цёткай Сценай Зенькавай, верагодна, згадваецца жонка Зенявіча [7]. Пасля Шымкі Мацкавіча Астрыной нейкі час валодалі яго нашчадкі.

У візітацыі царквы 13.05.1696 г. запісана: "Мы былі на візітацыі ў вялебнага а. Феліцыяна Якімовіча, астрынскага празбітара, які трымае царкву Святога Спаса фундацыі Іх Міласцяў Каралёў. Фундуш знаходзіцца ў згаданага вялебнага а. Якімовіча. Загадалі яму перадаць фундуш у архіў, таксама і ў папярэднім акце візітацыі было запісана, каб гэты фундуш быў перададзены ў архіў, але ранейшы святар, нябожчык, вялебны а. Ян Якімовіч, астрынскі празбітар не перадаў, покуль яго смерць не нагнала" [8]. Як бачым, пасля чарговага загаду, Астрынскі празбітар а. Феліцыян Якімовіч перадаў гэтую каралеўскую грамату царквы Святога Спаса для запісу "ва ўрадавыя кнігі" [9]. На вышэйзгаданую каралеўскую грамату ў 1696 г. спасылаўся пробашч астрынскай царквы св. Спаса айцец Феліцыян у сувязі з разглядам судовай справы аб нявыплаце царкве даходу з фундушавых валокаў.

З візітацыі царквы 1696 г. даведваемся: "Сама царква драўляная. Дэісусам (іканастас з абразамі дэісуснага чыну - Л.Л.) і абразамі як належыць аздобленая. Верх царквы патрабуе рамонту. У Вялікім алтары святыя дары ў паціры без накрыўкі. Літон (абрус які на прастоле сімвалізуе вопратку Хрыста - Л.Л.) адзін. Пацір з дыскасам, зорка і лыжачка з волава …". Цікава, што на абразе Найсвяцейшай Панны "крыжык срэбны маскоўскі". Візітатары адзначаюць, што "сам святар добры, ніякіх скарг на яго не было". Але "парафія няслушна страчвае хросты, службы, пахаванні, якія адпраўляюць ЯМ Станіслаў Апільскі, лядскі пробашч і другі кс. Пацукевіч, васілішскі пробашч" і далей, у тэксце неразборліва, яшчэ нейкі ксёндз з Новага Двара [10].

У "Падымным рэестры шляхты Лідскага павета 1728" г. згадваецца нейкі "Айцец празбітар Астрынскай царквы, тры чвэрці дыма" [11].

Тэрытарыяльна Астрынская грэка-каталіцкая парафія перакрыжоўвалася з Новадворскай рыма-каталіцкай. У вопісе Навадворскай парафіі 1784 г. чытаем: "Астрынская парафіяльная царква, на землях васпана Зянковіча, старасты астрынскага". З гэтага ж вопісу даведваемся, што дарога з Новага Двара ў Лядск "... ідзе да Астрыны, мястэчка васпана Зянковіча. Уехаўшы ў мястэчка цераз брод, потым цераз мост і грэблю да карчмы, якая стаіць каля самага рынку, адсюль па левую руку цераз мост і грэблю каля млына, далей [трэба ехаць] каля царквы і прама на вёску Баклажнікі да фальварка Кульбачына васпана Сцыпіёна..." [12]. А галоўнай дарогай, на якой ляжала Астрына, быў так званы Мытлянскі гасцінец, які з Ліды ішоў на Васілішкі, Астрыну, Азёры і далей да Гародні [13]. У вопісе Васілішскай рыма-каталіцкай парафіі 1784 г. таксама знайходзім "каралеўскае мястэчка" Астрыну [14].

Прафесар Літоўскай семінарыі І. Юркевіч пісаў у 1853 г. пра Астрыну: "Гэта мястэчка, якое калісьці належала да так званых каралеўскіх "сталовых" маёнткаў, а зараз скарбовае. Падобна іншым мястэчкам Заходніх губерняў, мае каралеўскія прывілеі (Магдэбургскае права - Л. Л.), 16 чэрвеня 1792 г. кароль Станіслаў Аўгуст пацвердзіў права мястэчка Астрына дыпломам "Renovationis", які напісаны ў Варшаве залатымі літарамі на пергаменце. Астрынскую царкву Святога Спаса першапачаткова фундушом надзяліў цівун Шымка Мацкавіч з абшарнікамі Зянявічамі. У 1556 г., 4 жніўня, гэты фундуш зацвердзіў у Вільні кароль Жыгімонт Аўгуст" [15].

Больш пра гэта старажытнае мястэчка можна даведацца са "Слоўніка геаграфічнага…": "Астрына раней была досыць гандлёвым мястэчкам. … Магдэбургскае права атрымала ад караля Уладзіслава IV у 1641 г. У 1666 г. канцлерам ВКЛ Крыштафам Жыгімонтам і Кларай Ізабэлай (парыжанкай з роду дэ Майлі Ласкарыс) Пацамі тут быў фундаваны касцёл. У часы Рэчы Паспалітай Астрына была цэнтрам неградовага староства. У 1771 г. ім валодаў інстыгатар ВКЛ Андрэй Зянковіч. Каля 1508 г. астрынскім старастам быў падсарбій ВКЛ Федзька Багданавіч Храбтовіч" [16]. Дарэчы, у 1673 г. менавіта Крыштаф Пац дабіўся прыняцця закона, паводле якога кожны трэці Сойм Рэчы Паспалітай павінен быў праходзіць у Гародні.

У першай палове ХІХ ст. у Астрыне стаяла старая драўляная прыходская Прэабражэнская царква, аб часе пабудовы якой звесткі адсутнічалі [17]. На яе званіцы знаходзіўся звон з надпісам па-стараславянску [18].


Новы мураваны храм, які быў пабудаваны замест старой драўлянай царквы быў асвечаны 11 ліпеня 1865 г. Пасля асвячэння царквы быў высвечаны пачатак будаўніцтва прыходскай вучэльні і Астрынскай сельскай управы [19]. "Слоўнік геаграфічны …" паведамляў, што ў 1886 г. акрамя мураванай царквы мелася яшчэ і драўляная капліца [20].

Парафія ў Глыбокім

Вядома, што каля 1593-1601 г.г. Глыбокае належала наваградскаму кашталяну Аляксандру Палубінскаму [21].

Царква ў Глыбокім падчас візітацыі 1681 г. адносілася да лідскага дэканату (пратапопіі) [22].

У акце візітацыі 1696 г. запісана: "Вялебны а. Пётр Багдановіч, празбітар, трымае Глыбоцкую царкву Св. Мікалая. Згодна з пратаколам ранейшай візітацыі не дастае антымісу … які забраў астрынскі празбітар а. Феліцыян Якімовіч і да гэтага часу трымае. Загадалі, каб аддаў яго глыбоцкаму святару. А зараз пра антыміс с.п. кс. (мітрапаліта - Л.Л.) Старая ўніяцкая царква ў Глыбокім, каля 1900 г. Селявы, які мы загадалі абавязкова перадаць у капітулу. … З'явілася новае: вялікі звон і алавяная даразахавальніца з верхам. Скаргаў на самога вялебнага айца не было, толькі сам вялебны айцец скардзіўся на астрынскага вялебнага айца, які post decessum (пасля смерці - Л.Л.) а. Пятра Татарчыца [23], продка вялебнага айца, забраў яго рэчы …" [24].

Глыбоцкая (Глэмбоцкая) царква Св. Мікалая, угодніка Божага, згадваецца ў "Ведомости о церквах, церковных фундушах, имениях … митрополичей литовского-виленской епархии …" за 1811 г. [25] Пры ёй была прыпісная царква на могілках ў вёсцы Гершты, заснаваная ў 1816 г. мясцовымі сялянамі [26].

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гародня ёсць дакумент ад 22 лістапада 1834 г. "Справа па прашэнні святара Глыбоцкай царквы Ядкоўскага аб перадачы касцёла скасаванага Шайбакпольскага Францішканскага кляштара ў прыходскую Глыбоцкую царкву" [27]. Вядома, што ўладальнік Шайбакполя Лукаш Александровіч у 1737 г. фундаваў Францішканскі драўляны кляштар з драўляным касцёлам пад тытулам Св. Бенедыкта. Казімір Александровіч, падчашы лідскі, тастамантам ад 5 чэрвеня 1754 г. запісаў францішканцам у Шайбакполі лугі Драцілішкі на рацэ Дзітва і загадаў сваім нашчадкам пабудаваць капліцу ў маёнтку Пеляса, якую як філію ахвяраваў тым жа францішканцам. Згодна з люстрацыяй 1796 г. мясцовыя францішканцы атрымалі фундушовы фальварак Старадворцы з вёскай у 7 дымоў. У 1825 г. Шайбакпольскі канвент меў склад: гвардыян кс. Базыль Рудзкі, канцыанатар кс. Лукаш Невяроўскі, Тамаш Шалевіч, манахі - Андрыян Невяроўскі, Тамаш Шалевіч, Антон Вітвіцкі і клерык Венцаслаў Ілгевіч. Кляштар быў скасаваны ў 1832 г. [28]

Не магу не прывесці тут характэрны аповяд пра нейкага пана Якімовіча, які падае Тэадор Нарбут і цытуе ў сваім артыкуле пра Шайбакполе Міхал Шымялевіч: "Ён (Якімовіч) пасля закрыцця кляштара францішканцаў у Шайбакполі Лідскага павета атрымаў у валоданне ад скарбу фальварак з сялянамі і гаспадарскія пабудовы былога кляштара, дзе і жыў. Падобна, што, рамантуючы будынкі, ён знайшоў на кляштарным паддашшы, заваленыя рознай непатрэбнай мэбляй старыя паперы і стосы друкаваных кніг. Кнігі і паперы былі ўжо збуцвелыя і паедзеныя мышамі. З гэтых крыніц і быў напісаны біяграфічны нарыс біскупа [29]. Таксама быў там збор рэцэптаў і сакрэтаў алхімічных, але гаспадар мне іх не паказваў. Згодна з нейкім рэцэптам, (Якімовіч) хацеў зрабіць нейкі бальзам. Для гэтага, як патрабаваў рэцэпт, ён знайшоў цнатлівую дзяўчыну ва ўзросце 18 гадоў. Уважліва вывучыўшы паперы, алхімік развёў агонь у пустых склепах пад былым касцёлам, пры гэтым агні прыставіў флягу ці шкляную колбу, а сам разам з дзяўчынай раздзеліся дагала і пільнавалі начынне колбы, якое складалася з гаручых матэрыялаў. Хутка колба лопнула, адбыўся моцны выбух агню, ад чаго сам алхімік і дзяўчына атрымалі апёкі, ад якіх хутка памерлі. Гэта было ў 1837 г. Якімовіч у гэты час меў 35 ці 37 гадоў узросту" [30].

23 верасня 1879 г. у Глыбокім высвечана пабудаваная за кошт дзяржаўнага скарбу царква [31]. Падчас асвячэння, Шчучынскі дабрачынны а. Мікалай Пігулеўскі сказаў, што ранейшая царква зусім старая і малая і таму на святы палова вернікаў стаяла на вуліцы. Дабрачынны адзначыў ахвярнасць мясцовага абшарніка сп. Мікульскага, які "сам не з'яўляецца прыхаджанінам гэтага храма … ахвяраваў на гэтую царкву ўвесь неабходны лясны матэрыял і саступіў пляц пад царкву. Ахвяраванне сп. Мікульскага можна ацаніць у 1000 рублёў. … Гэтай справай сп. Мікульскі працягнуў справу сваіх продкаў па ўпрыгожванні мясцовай царквы, што вам даўно вядома. Бо яны ёсць галоўнымі ахвярадаўцамі пры пабудове старой царквы, … без яго матэрыяльнай дапамогі наўрад ці … быў бы пабудаваны ранейшы, параўнальны бедны храм" [32].

У 1889 г. у часопісе "Збор звестак па айчыннай антрапалогіі" («Zbior wiadomosci do antopologii krajowej» 1889. Т. 13.). Уладзіслаў Вярыга апублікаваў працу "Беларускія думкі з вёскі Глыбокае Лідскага павета Віленскай губерні, запісаныя ў 1885 годзе", якая змяшчае 42 беларускія народныя песні.

Старую, верагодна, яшчэ ўніяцкую Мікалаеўскую царкву, пра якую кажа дабрачынны, можна ўбачыць на фотаздымку Яна Балзункевіча, зробленым каля 1900 г.

Парафія ў Дэмбрава

З візітацыі 1696 г. бачым, што Дэмбраўскую царкву Святой Тройцы, якую фундавалі ЯП Копці, трымаў вялебны а. Марцыян Занеўскі. На момант візітацыі ў царкве не было акта фундушу. Папярэдні святар царквы а. Рыгор Занеўскі (бацька а. Марцыяна) павінен быў Дэмбрава, на фоне храма Святой Тройцы мы бачым ўжо ўдовага а. Паўла Лебедзева з малодшымі дочкамі, каля 1900 г. падаць пратэстацыю на страту фундушовага запісу, якая адбылася пры адным з яго папярэднікаў а. Філону Рамашкевічу.

З акта візітацыі 1696 г. даведваемся, што "сама царква драўляная. Усе рэчы, запісаныя ў папярэднім акце візітацыі, знаходзяцца ў царкве. Да ранейшых дадаліся: пацір з дыскасам, прыгожая срэбная таблічка (вота), чатыры срэбныя ножкі (воты), царкоўнае начынне з бляхі і два алтарныя малыя званы. Невядома з якой рацыі, вялікі царкоўны звон забралі да сабе а. езуіты, вялебны айцец не паказаў ніякага дакумента і нават не званіў у звон, калі прыехалі візітатары" [33]. Як бачым, прыезд візітатара належала суправаджаць царкоўным звонам, але а. Марцыян Занеўскі аддаў вялікі царкоўны звон езуітам. Як вядома, святар, да якога прыехалі візітатары, мусіў забяспечыць іх харчаваннем і начлегам у сваім доме (плябаніі). Таксама яго абавязкам было забеспячэнне кормам візітатарскіх коней. Але калі высветлілася, што плябанія пры царкве ў м. Дэмбрава Лідскага павета з-за нядбайнасці гаспадара адсутнічае, візітатары мусілі былі спыніцца ў карчме [34].

Верагодна, вышэйзгаданая царква да XIX ст. струхлела, і ў 1830 г. вернікі пабудавалі новую драўляную царкву [35].

22 лістапада 1834 г. па загадзе Гарадзенскага губернатара касцёл у Дэмбраве быў перададзены пад уніяцкую прыходскую царкву [36] і, верагодна, яго мы бачым на здымку Яна Балзункевіча, зробленым каля 1900 г. На здымку на фоне храма Святой Тройцы мы бачым ўжо ўдовага а. Паўла Лебядзева з малодшымі дочкамі.

Вядома, што ў 1886 г. у мястэчку былі 2 царквы.

У першай палове ХХ ст. драўлянай царквы ўжо не існавала. Праваслаўная царква св. Іаана Багаслова (XIX ст.) перавезена ў 1993 г. з вёскі Завалкі.


Дадаткі

Інвентар Астрынскага староства 1765 г. [37]


У Лідскім павеце, дзяржава васпана Андрэя Зянковіча, інстыгатара ВКЛ, згодна з Канстытуцыяй 1764 г. прынятай на Канвакацыйным Сойме ... [выкананая] праз Юзафа Казімірам Стыпалкоўскага, гродскага суддзі і Юзафа Длускага, канюшага, чыноўнікаў і люстратараў Лідскага павета ... праз ЯВп Дамініка Нямежыновіча, астрынскага эканома ...

20 жніўня 1765 г.


Апісанне пабудоў двара

Прыехаўшы з мястэчка да двара:

Старая брама са старым дахам з гонты. Далей па правы бок - стары будынак рэзідэнцыі староства, з ганкам, крыты гонтай. Недалёка новы будынак з вялікімі выгодамі, яшчэ незакончаны. За ім ў полі такі ж.

Новая лядоўня з круглага дрэва, крытая саломай. Ад гэтай лядоўні, вярнуўшыся назад да старога будынка [убачым] пры яго тарцы ... сажалку.

Новы будынак фальварка крыты дранкай, каля яго добрая рэзідэнцыя для эканома. Каля іх агароджанае гумніска з круглага дрэва. За ім невялікая спіжарня (амбар - Л.Л.) з ганкам, крытая саломай, ад спіжарні недалёка новая адрына з круглага дрэва, крытая саломай, каля адрыны, папярок кутом будуецца новае вялікае гумно, таксама з круглага дрэва. З другога боку, таксама кутом, пабудавана другая адрына, крытая саломай, з круглага дрэва ... .

Новая абора з круглага дрэва пабудавана квадратам, крытая саломай ... .

Малая старая стайня, крытая дранкай, стаіць тут жа.

Хлявок для гусей са старым свіранам ... .

Другая стаенка, крытая дранкай, з яслямі і драбінамі.

... трэцяя новая стаенка, крытая дранкай. Ад яе, ў напрамку да старога будынка, стаіць вялікая сяноўня на чатырох слупах. За ім, недалёка, ззаду, стары бровар, крыты дранкай, са студняй з калаўротам.

Ад гэтага бровара далей, над ставам, будзе вышэй апісаная брама. ...

Спіжарні дзве ў адным зрубе, крытым дранкай. Недалёка млячарня ... .

Дзядзінец і фальваркавы падворак часткова агароджаны, агароджа з круглага дрэва.


Апісанне дворных садоў


1. Сад вялікі за фальваркам.

2. Малы сад каля фальварка.

3. Вялікі сад за лядоўняй.

4. Малы сад хмелю каля сяноўні.


Апісанне палеткаў і абшараў


1. Поле ва ўрочышчы Дворышча ад Кульбачына.

2. Поле ва ўрочышчы Маўсёўня каля Дворышча.

3. Поле ва ўрочышчы Царковішча.

4. Поле ва ўрочышчы Касцяноўшчына.

5. Поле ва ўрочышчы Паўкоўшчына.

6. Поле ва ўрочышчы Мяшчанка.

7. Поле ва ўрочышчы Абруб, новавырабленае.

8. Поле ва ўрошчышы Слуцкія валокі ці Канюшкі.


Гэтыя палі, у большай меры, абрабляюць месцічы і аддаюць трэцюю частку.


Апісанне сенажацей двара


1. Сенажаць каля поля Дворышча.

2. Сенажаць каля поля Маўсёўня.

3. Сенажаць каля поля Царковішча.

4. Сенажаць каля поля Касцяноўшчына.

5. Сенажаць каля поля Лайкоўшчына.

6. Сенажаць каля поля Мышчанкі

7. Сенажаць над ставам.

8. Сенажаць Пастаўнік за гумнамі.

9. Сенажаць, ... ад лазні.


Азёры двара


1. Возера Бярштовіца.

2. Возера Доўгае.

3. Возера Суботняе.

4. Возера Глінішчы.

5. Возера Шчучы.

6. Возера Ярузын.

7. Возера Гімніца.

8. Возера Яроўскае пад Салатамі.

За ўсе азёры штогод плацяць 600 злотых.


Пушчы і лясы


Згодна з былымі спісамі межаў і граніц у даўніх інвентарах, якія апісвалі Гарадзенскую эканомію ... з рознай дзедзічнай маёмасцю ... дасканала павінны ведаць.


Ставы і млыны


1. Стаў у Ціхаве з млынам.

2. Стаў па-за дваром ... з млынам.


Партыкулярныя корчмы


1. Карчма Бярозаўская, 530 зл.

2. Карчма Шастакоўская, у арэндзе мястэчка.

3. Карчма Рычанская, 100 зл.

4. Карчма Шчанецкая, 250 зл.

5. Карчма Кулавецкая, 250 зл.

6. Карчма Пугачоўская, 100 зл.

7. Карчма Бакштанская, 220 зл.

8. Карчма Малятыцкая, 120 зл.

9. Карчма Лучкоўская, 150 зл.

10. Карчма Пялоўская, 200 зл.


Разам - 2 020 зл.


дымы

Пляцы

валокі

моргі

Грашовая плата

Асадныя

Палявыя

чыншавыя

вольныя

ралля

сенажаці

злотыя

грошы

шэлягі

Рынок

1-я лінія ад вуліцы Дворнай да вуліцы Скідальскай

1

1/2

Карчма скарбовая

1

2

1

2

4

Яцка Левусевіч

11

10

3

1/2

2/3

3/4

Васіль Жалесня

8

12

4

3/4

4 3/4

1/2

Яцка Абрамовіч

12

22

5

3/4

1/6

Мойша Калясовіч

3

15

6

3/4

3

Мікалай Качынскі

4

25

2-я лінія

7

3

Дом скарбовы за які плаціць кагал

6

8

1 ½

1 ½

1/2

Мойша Міцкевіч

9

15

3-я лінія

9

1/3 1/2

1/2

Янкель Шмеркович

1

5

10

1

1/2

Мойша Янкелевіч

2

15

11

1/2

1/4

Арон Захарэвіч

3

15

12

1/2

Абрахам Ізраілевіч

1

4-я лінія

13

1/2

Абель Эльяшэвіч

1

14

1/2

Янкель Лезаровіч

1

15

1

1/2

1/4

1/2

Мойша Мейеровіч

5

15

16

1/2

1/2 1/2

1/3 1/4

1/8

Сымон Ізраілевіч

14

10

17

1

6

1/3

Гірш Давідовіч

15

2

1

18

1 1/4

4 1/4

2 1/3

Мойша Абрамовіч

16

25

19

1 1/4

Давід Нехцяловіч

15

20

1

Ясь Нехцяловіч

2

Вуліца Дворная

21

1 1/4

1/4 1/6

1/2

Дамінік Дзямідовіч

7

12

12

22

1 1/2

1/4

3/4

Томаш Слатынскі

4

22

23

1

1/2 1/8

Даніла Яўхімовіч

4

4

1/2

1

Каменда (памяшканне - Л. Л.) Пяцігорскай харугвы

24

3/4

Іцка Рубіновіч цырульнік

1

22

25

1/2

Бабрыцкая, яўрэйка, удава

15

Вуліца Скідальская, левы бок ад рынку

25

2 1/2

1/2

1/2 1/16

1

1/2

Эльяш Антановіч

10

26

1/2

Мардух Лейзаровіч

15

27

3/4

1/4 1/3

Стэфан Нямейка

6

17

1 ½

28

3/4

1/2

1

1/4

Хвёдар Табакала

4

29

1 1/2

1/4 1/6

Томаша Траяновіч

5

20

30

1

1

1/2 1/16

Ян Ванатоўскі

4

15

31

1 1/4

1

3/4

1/4

Міхал Антановіч

10

32

1 1/2

1/2

1 1/8

2 ¾

1

Ян Стэфановіч

14

Вуліца Скідальская, правы бок у даўжыню

33

1

Дом скарбовы за які плаціць мястэчка

1

34

2

1/2

1/2

1/4

Дамінік Навіцкі

7

22

1 ½

35

14

1/2 1/8

Стэфан Венатускі

7

15

36

1 1/2

3 1/4

1

1

Якуб Басько

9

10

37

1 1/2

1/4

2

1

Васіль Каранкевіч

7

38

1

6 1/8

Ян Каранкевіч

3

24

39

1/4

Элья, кравец

4

1 ½

40

1/4

Копель Юдовіч

4

1 ½

Вуліца Гродзенская, левы бок

41

1

Шмуйла Школьнік

1

42

1/2

Шмуйла Карабейнік

15

43

1

1/2

1/4

Цімох Цілюк

4

44

1 3/4

1/2

1/4 1/8

Хвёдар Каранкевіч

6

Вуліца Гродзенская, правы бок

45

1 1/2

48

1/4

Яська Стэфановіч

5

15

46

1

1/4

1

1/2

Мацей Бабковіч

5

47

1 3/4

1/3

2

2 ½

1/2

Алеська Намейка, войт

15

12

1 ½

48

3/4

Мойша Мардуховіч

2 2

49

1

Зэльман Мардуховіч

1

50

1 1/4

1/4

3/4

1/2

Алеська Амельянчык

5

4

1 ½

1/2

Яўрэйскі шпіталь

15

51

1/4

Мойша Мейеровіч

4

1 ½

Завулак

52

1/8

Яўрэйская школа

1

Еўфраім Сапфаёвіч

3

¼ 1/8

53

1/8

Аўсіц Юдовіч

3

¼ 1/8

Вуліца Занякоўская, левы бок

54

1/2

Хаім Мейеровіч

15

55

1/2

... Яковіч

15

56

1/2

... Гіршовіч

15

57

1/2

Мардух, яўрэй, кушнер

15

58

1/4

Абрам Мейеровіч

4

1/2

59

1

1 1/2

3/4

3/4

1/2

Хвёдар Амельянчык

11

4

1 ½

60

1/2

Явар Кадушкевіч

15

61

1/2

1/8

1/2

Томаш Лемяноўскі

2

4

1 ½

62

3/4

1/4 8/11

1/2

Савосця Лемяноўскі

5

18

1 ½

63

1/2

1/4

Юзаф Кандыба

3

64

1 ½

3

1/2

1 1/3

1/2

Леон Маевіч

11

22

1 ½

65

1

1/4

Удава Ляшкевіча

3

15

66

1/2

1 ½

¼ 1/8

1 ¼

1 ½

Грыгор Каренкевіч

10

Вуліца Зянявікоўская, правы бок

67

1

¼ 1/8

1 ¼

1

Ян Квач

7

68

1 ½

1/2

1

Андрэй Ваналоўскі

4

15

69

3/4

6 1/8

3

3/4

Мацей Лях

5

5

70

3/4

1/2

1/4

2 ¼

1

Якуб Бляхоўскі

7

71

3/4

1 ½

1/3

1/2

1/2

Пятрук Бляхоўскі

4

14

1 ½

72

3/4

1 3/4

3 1/4

Васіль Рымашкевіч

8

10

73

3/4

1/2

1/2

3/4

Антон Чахоўскі

7

74

3/4

1/6

Ян Лянцэвіч

2

12

1 ½

75

1

1/2

2 8 ¼ 1

2

1 ½

Даніла Амеляшка

12

25

76

3/3

1 ½

6

1/2

Ян Баха

4

12

1 ½

Вуліца Віленская, левы бок

77

12

2

4

1

Ян Жыдкоўскі

4

78

1/4

Каваліха, удава

4

1 ½

79

1

1/3

1 ¾

Ян Акула

9

12

1 ½

80

1/2

1/8

1

Ян Удот

3

4

1 ½

81

3/4

1/2

1/2

1/2

1/4

Ян Лях

7

82

1

Базыль Кажамяка

1

83

1

½ 1/6

3/4

Даніла Дзечыц

8

12

1 ½

84

1

8

Сцяпан Каралькевіч

2

4

1 ½

Вуліца Віленская, правы бок

85

1

1/2

1/2

Павел Бярнацкі

6

15

86

1/2

1

1/4

Павел Жыдкоўскі

4

87

1 ½

4 1/6

1/2

Раман Баха

6

15

88

28

1/6 1/8

3/4

Хвёдар Карповіч

5

24

89

1/2

½ 1/16

Міхал Аніська

6

90

1/2

1/2

¼ 1/8

1/4

Пятрук Жалезня

6

15

91

1 ¼

½ 1/8

1/2

Ян Жалезня

9

15

92

1/8

Берка, яўрэй

3

1/4

Слабодка Ленішчоўская

93

1/4

Грыгор Скурка

2

15

94

1/2

1/4

Андрэй Паўлюкевіч

3

95

1/4

Пётр Паўлюкеіч

2

15

96

1/4

Ілюк Матэўшэвіч

2

15

1/2

Пусташ, за якую плоцяць тыя, якія ужываюць яе

4

15

4

Вольных: войтаўскіх - 2, столяр - 1, кагал - 1, царква - 3

19 ¼

9 ½

4 ¾ 1/12

4

11 ¾

9 ¼

Разам

128

4

1 ¾

Пустых, валок у зараслях, багнах і няўдобіцах - 9 ¾ 1/8

За татарскія землі ад месцічаў - 8 зл.

Чыншу ад месцічаў - 9 зл.

Разам, з мястэчка

Гаспадароў - 96

Пляцаў заселеных і поле - 133 ½ 1/3

Усіх валок - 43 ½ 1/8

Усіх моргаў - 46 1/3

Штогадовыя выплаты

Чынш - 531 зл. 25 гр.

Арэнды з корчмаў, з карчмы Шастакоўскай - 4 500 зл.

Падводнага, з яўрэяў - 80 зл.

Жняёвага, з яўрэяў - 40 зл.

Лаёвага (тлушчавага - Л. Л.), з яўрэяў - 48 зл.

Разам - 5199 зл. 25 гр.

Дымы

Зямля, валокі

Грашовая плата

Авёс

Асадныя

Чыншавыя

Вольныя

Злотыя

Грошы

Шэлягі

Бочкі

Чвэрці

Вёска Бярозаўцы

1

1/3

Сцяпан Давель

2

20

1 1/3

2

1/3

1/4

Грыгор Копец

5

20

1 1/3

3

1/4

¼ 1/8

Сцяпан Аўсейчык

6

15

1

4

1/4

1/4

Хвёдар Госпад

5

1

5

1/4

1/4

Міхал Макуш

5

6

1/4

1/2

Васіль Паўлюкевіч

8

7

1/4

4 8

Даніла Аўсейчык

6

15

1

8

¼ 1/8

1/4

Мацей Паўлюкевіч

6

1 1/8

9

1/3

1/4

Грыгор Мікульчык

5

20

1 1/3

10

1/3

1/4

Мацей Мікульчык

5

20

1 1/3

11

1/3

1/4

Самусь Давель

2

20

1 1/3

12

1/4

1/2

Паўлюк Брэдняк

8

1

13

1/4

1/3

Якуб Сямашка

6

1

14

1/4

1/4

Удава Сямашкі

5

1

15

1/6

¼ 1/8

Цімох Сямашка

5

25

1/6

16

1/6

Юзаф Сямашка

1

10

1/6

17

1/4

1/2

Яська Сямашка

8

1

18

1/4

¼ 1/8

Удава Паўлюкевіча

6

15

1

19

¼ 1/6

Кастусь Падгайнік

5

20

1/4

3/4

Яська Сташкевіч, войт

11

1

21

1/4

1/6

Алеська Госпад

4

1

22

1/4

½ 1/6

Яська Тарашчык

10

1

23

1/4

1/2

Марцін Адашкевіч

8

1

24

1/4

1/4

Панас Скопец

5

1

25

1/6

1/3

Ламук Госпад

5

10

1

26

4

¼ 1/3

Ціхан Павайба

9

1

27

1/3

1/4

Карпук Леваневіч

5

20

1/3

28

¼ 1/3

Раман Леваневіч

7

29

1/4

1/4

Васіль Барысевіч

5

1

30

1/4

Хвёдар Васілевіч

2

1

31

1/4

1/4

Хвёдар Кандратовіч

5

1

32

1/2

1/4

Мікалай Цэхановіч

7

2

33

1/4

1/4

Ян Цэхановіч

5

1

34

1/4

1/4

Мікалай Леваневіч

5

1

35

1/2

1/4

Міхал Конан

7

2

36

1/4

1/4

Юзаф Стэльмашік

5

1

37

1/3

1/4

Балтрук Ярманчык

5

20

38

1/3

1/4

Сцяпан Макара

6

20

39

1/3

1/3

Лаўрук Грышкевіч

2

20

40

1/3

1/4

Хвёдар Шымановіч

5

20

41

1/3

Ян Віркейка

2

20

42

3

Грыгор Віркейка

2

20

1 1/3

43

¼ 1/8

Нікіфар Кандратовіч

3

1 1/8

44

1/4

1/4

Сідар Васілейчык

5

1

45

1/4

1/4

Грыгор Хвалейчык

5

1

46

1/4

1/4

Міхалка Сямановіч

5

1

47

1/4

1/4

Нікіфар Леановіч

5

1

48

1/4

Балтрук Семяновіч

2

1

49

1/4

1/4

Васіль Сямашка

5

1

50

1/4

1/4

Сцяпан Кушнер

5

1

51

1/4

Удава Кушнера

2

1

52

Нікіфар Кот

53

1/4

1/4

Іван Кот

11

1

54

1/8

1/3

Хвёдар Кандратовіч

5

1/8

55

1/4

1/4

Цімох Кандратовіч

5

1

56

1/2

Габрусь Станіславовіч

6

12

Вольная для арэнды

½ 1/3

Трымае і плаціць яўрэй

10

56

4 ½

4 1/3

1 ½

Разам

148

8

Вёска Кулёўцы

1

1/4

1/2

Сцяпан Антончык

6

14

1/4

1

2

1/4

Храноўская, удава

3

3

1/4

1/2

Крыська Педа

6

14

1/4

1

4

1/4

3/4

Якуб Хоміч

9

14

1/4

1

5

1/4

3/4

Францішак Кудзін

9

14

1/4

1

6

1/4

1/4

Юзаф Дзічыц

3

14

1/4

1

7

1/4

3/4

Мацей Верабей

9

14

1/4

1

8

1/4

1/2

Сцяпан Верабей

6

14

1/4

1

9

1/4

3/4

Янка Жук

9

14

1/4

1

10

1/2

Вінцэсь, прымак

6

11

1/4

1/2

Тамаш Лянсевіч

6

14

1/4

1

12

1/4

1/2

Юзаф Янушкевіч

6

14

1/4

1

13

1/4

3/4

Міхалка Антончык

9

14

1/4

1

14

1/4

1/2

Юрка Жук

6

14

1/4

1

15

1/4

1/2

Сямён Жук

6

14

1/4

1

16

1/4

3/4

Антон Верабей

9

14

1/4

1

17

1/4

1/4

Юрка Павайба

3

14

1/4

1

18

1/4

1/4

Васіль Павайба

3

14

1/4

1

19

1/4

1/4

Ясюк Антончык

3

14

1/4

1

20

1/4

1/2

Яська Краўчэня

6

14

1/4

1

21

1/4

1/2

Юрка Лявончык

6

14

1/4

1

22

1/4

1/4

Юзаф Хрчаношскі

3

1 1/4

1/4

1

23

1/4

3/4

Барталамей Жук

9

14

1/4

1

24

1/4

Крыська Антончык

3

25

1/4

Гярдзеіха, удава

3

1

Яўрэй у арэндзе вольна трымае

1/2

Уся вёска плаціць

6

25

5 1/4

12 3/4

1

Разам

163

5

1

Вёска Шастакі

1

1/2

1/3

Сцяпан Табакала

6

10

2

1/2

Гаўрыла Табакала

4

3

1/2

1/4

Сцяпан Гардзейчык

6

4

1/2

Даніла Гардзейчык

4

5

1/2

1/4

Гарасім Паўлюкевіч

6

6

3 1/4

1/4

Мацей Андрэйчык

6

20

7

1/4

Васіль Цярабіла

2

8

1/3

1/4

Міхалка Гардзейчык

4

20

9

1/3

Грыгор Удот

2

20

10

1/3

Даніла Удот

2

20

11

1/2

Яська Аўсейчык

6

12

1/4

1/4

Раман Гардзейчык

4

13

1/2

Грыгор Удот

4

14

1/4

1/3

Мікалай Удот

4

20

Уся вёска плоціць

3

2

14

5 1/3 ½

½ 1/6

Разам

66

22

1 ½

Вёска Рыча

1

1/2

1/4

Яська Храпа

4

2

1/2

1/2

Пятрук Храпа

10

3

1/2

1/2

Лявон Цярабільчык

3

4

1/2

Антон Хільмончык

4

5

1/2

Юрка Гардзейчык

4

6

1/2

1/4

Дзям'ян Тарашчык

4

7

1/2

1/4

Пракоп Цярабільчык

4

8

1/2

Васіль Аніська

4

9

1/2

1/2

Грыгор Гардзейчык

10

10

1/2

1/4

Ілюк Цярабіла

4

11

1/2

1/4

Васіль Аніська, другі

4

12

1/2

1/4

Яська Аніська

4

13

1/2

1/4

Яська Аніська, другі

4

1/2

У арэндзе вольна трымае яўрэй

1/2

Той жа за чынш

6

½ ½

Пусташ усёй вёскі

23

Разам

67

Вёска Шчанец

1

1/3

1/3

Яська Хоха

5

28

1

2

1/3

1/3

Андрусь Казун

5

28

1

3

1/3

1/3

Алеська Варонка

5

28

1

4

1/3

1/6

Васіль Чэйпа

4

14

5

1/3

6

Пракоп Кур'яновіч

4

14

6

1/3

1/6

Якуб Сямашка

4

14

7

1/3

1/3

Самусь Табакала

5

28

1

8

1/3

1/6

Антон Верабей

4

14

9

1/3

1/6

Яська Маркевіч

4

14

10

1/3

1/3

Пятрусь Верабей

5

28

1

11

1/3

1/3

Лаўрук Рашка з Пятрусём Вераб'ём і Мацеем Карачка

5

28

1

1/2

Яўрэй у арэндзе вольна трымае

12

3 1/3

2 ½ 1/3

Разам

58

Вёска Малятычы

1

1/2

1/4

Мікалай Акула

10

24

1/4

2

2

1/2

1/2

Якуб Грышкевіч

8

24

1/2

2

3

1/2

1/4

Васіль Акула

6

16

3/4

4

1/3

1/4

Даніла Саўкаў

7

8

1/6

2

5

1/3

1/4

Яська Стасевіч

4

29

2 1/3 1/4

2

6

1/4

1/4

Сцяпан Саўка

4

10

2 ½

1

7

1/2

1/4

Мікалай Бакала

6

16

3/4

2

8

1/2

Хвёдар Стасевіч

4

10

2 ½

2

9

1/2

4

Хвёдар Саўка

6

16

3/4

2

10

1

Яўрэй трымае вольна ў арэндзе

1 ½

Той жа на чынш

13

2

1 ½

1/4

Уся вёска

2

5

1 ¼

10

4 1/4

4 3/4

1

Разам

48

15

4

2

Вёска Бакшты

1

1/4

1

Андрэй Сідаровіч

12

15

2

4

1

Міхал Сідаровіч

12

15

3

1/2

1/4

Юрка Сідаровіч

4

15

4

1/2

1/4

Янук Давідчык

12

15

5

1/2

1 ½

Крысюк Давідчык

20

6

1/2

1/4

Юзаф Сідаровіч

4

15

7

1/2

1/4

Мікалай Чэчык

4

15

8

1/2

1/2

Іван Давідчык

10

9

1/2

Лаўрук Санкевіч

5

1 ½

Яўрэй вольна трымае ў арэндзе

1

Той жа на чынш

10

2

Царкоўных, фундушовых

9

3 ½

4

3 ½

Разам

105

Вёска Лычкаўцы

1

1/4

1/2

Яська Рашотнік

8

20

1

2

1/4

1/2

Якуб Грышкевіч

5

23

2 ½

1

3

1/4

1/2

Міхал Парфяновіч

8

20

1

4

1/4

1/2

Мацей Грышкевіч

8

20

1

5

1/4

1/4

Міхал Грышкевіч

5

23

2 ½

1

6

1/4

1/4

Сцяпан Гардзейчык

5

23

22

1

7

1/4

1/4

Хвёдар Грышкевіч

5

23

2 ½

1

8

1/4

1/4

Ілюк Аніська

5

23

2 ½

1

9

1/4

1/2

Ян Таўкач

8

20

1

10

1/4

1/4

Стэфан Грышкевіч

5

23

2 ½

1

11

1/4

1/4

Леон Сяргеевіч

5

23

2 ½

1

12

1/4

Томаш Таўкач

2

24

1

13

1/4

1/4

Дзмітрок Скроб

5

23

22

1

14

1/4

Мацей Скроб

2

24

1

15

1/4

1/4

Ян Скроб

5

23

2 ½

1

16

1/4

1/4

Тамаш Быкоўскі

5

23

2 ½

1

17

1/4

1/4

Базыль Таўкач

5

23

2 ½

1

1/2

Арандатар Лычкоўскі ў арэндзе вольна трыма з якой не плаціць

1/2

Той жа на чынш трымае і плаціць

5

23

2 ½

1

14

4 ¼

5 ¼

½

Разам

110

4

2

Вёска Пугачы

1

1/4

1

Алеська Захара

12

26

1 ½

1

2

1/4

1

Юзаф Захара

12

26

1 ½

1

3

1/4

3/4

Юрка Захара

10

12

1 ½

1

4

1/4

1/4

Марцін Дзічыц

10

12

1 ½

1

5

1/4

1/4

Мацей Дзічыц

5

6

1 ½

Яўрэй пугачоўскі ў арэндзе вольна трымае з якой не плаціць

1/2

Той жа на чынш трымае і плаціць

5

6

5

1 ¼

4 ¼

1 ½

Разам

54

1

1

Вёска Пілоўцы

1

1/2

1 ½

Сцяпан Давідчык

21

6

1

2

1/2

2

Ясюк Давідчык

26

13

3/4

1

3

1/2

1

Даніла Рашкевіч

15

27

1

4

1/2

1

Яська Рашкевіч

15

27

1

Яўрэй арандатар Палякоўскі ў арэндзе вольна трымае

8

Пустых валок, за якія падданыя Ягамосьці паноў Нарбутаў штогод астрынскаму двару плацяць

56

1

Яўрэй арандатар Пялоўскі на чынш трымае, плаціць

10

16

9

Разам

66

16

1/4

Вёска Якубавічы

1

1/2

Янка Верабей

25

2

1/2

Ясюк Верабей

25

1

Фундушовая зямля Астрынскай царквы, вольная ад платы

2

1

1

Разам

50

Вёска Обруб

1

1/2

Ігнат Табакала

3

2

1/2

Паўлюк Стурэйка

3

3

1/2

Хвёдар Сямашка

3

3

1 ½

Разам

9

Разам у гэтых вёсках:

Гаспадароў - 140.

Зямлі, валок - 141 ¼ 1/6.

Штогадовыя выплаты:

Чыншу - 1803 зл. 2 гр. 1 ½ шэляга.

За дзякельны авёс, бочак 30 ½па восем за бочку, разам 244 зл.

Разам - 2047 зл. 2 гр. 1 ½ шэляга.

Павіннасці мястэчка і Астрынскай воласці.

Месцічы Астрыны, якія зямлю мястэчка маюць і абрабляюць, плаціць за яе ў скарб павінны:

1. За пляц жылы, рынкавы - 2 зл.

2. За пляц жылы, вулічны - 1 зл.

3. За пляц палявы ці пусты - 1 зл.

4. За валокі чыншавыя - 10 зл.

5. За морг раллі - 1 зл.

6. За морг сенажаці - 1 зл.

Гэта плацяць як месцічы, гэтак і яўрэі ...

Тыя ж месцічы, толькі хрысціяне, павінны выконваць наступныя паслугі:

1. На жніво звозіць збожжа ў гумно ці ў скірды.

2. Цягаць невад зімой і летам, колькі гэта будзе патрэбна.

3. Сыпаць новыя і рамантаваць старыя ... грэблі і будаваць масты.

4. Вазіць лісты і іншае па адлегласць да 20 міль (o mil kilkanascie).

У вёсцы кожны гаспадар, які мае пабудаваны дом і абрабляе зямлю, павінен павінен за цяглавыя і чыншавыя валокі плаціць падатак у скарб восенню ...

У той восеньскі час палову мёду, які даюць пчолы, ад кожнага пня даваць у двор павінны ... увесну ... воск ... згодна са старым звычаем даваць павінны.

Дзякла з вёсак Бярозаўцы, Лычкаўцы, Малятычы, Пілоўцы, Пугачы і Кулёўцы з кожнай цяглай валокі аўсу па віленскай бочцы. Таксама восенню аддаваць у астрынскі двор.

Штотыднёвай паншчыны: жанчыны ці мужчыны тры дні з чым загадаюць. Вартаваць па тыдню па-чарзе. Кожны гаспадар вазіць збожжа да прыстані ці ў гарады Вільня, Гродна.

...

Разам:

Жылых дамоў і зямель у мястэчку Астрына і ў вёсках:

Гаспадароў з яўрэямі - 266.

Зямлі пад пляцамі - 133 1/2 1/3 пляцаў.

Зямлі валочнай - 185 валок.

Зямлі моргавай - 76 моргаў.

Увага. Зямля моргавая ёсць толькі ў самым мястэчку Астрына перад кожным асобна ў лініях. На вёсках у сялян такой зямлі няма.

...

Генеральная сума штогадовых выплат Астрынскага староства:

Чыншу - 1803 зл. 2 гр. 1 1/2 шэляга.

Арэнды з мястэчка і арэндных корчмаў з млынамі - 6520.

За дзякельны авёс - 600 зл.

З васьмі азёр - 600 зл.

За дворны ураджай - 1945 зл.

Падводнага на жніво і тлушчавага з яўрэяў - 168 зл.

Разам - 11 280 зл. 2 гр. 1 ½ шэляга.



[1] LVIA Ф. 634. Воп. 1. Сп. 10. Арк. 1 а.

[2] Піваварчык С. Беларускае Панямонне у раннiм сярэднявеччы (X-XIII ст. ст.) // BZH. № 2 (6). 1996. С. 7-18.

[3] Ліцкевіч А.У. Гародня і Гарадзенскі рэгіён у другой палове XIII-XIV ст. назва і межы // Гарадзенскі палімпсет, 2012. Людзі старой Гародні. XV-XX ст. С. 36.

[4] Scriptores Rerum Prussicarum. Die Geschichtsquellen der Preussischen Vorzeit bis zum Untergange der Ordensherrschaft. Bd. 2. Leipzig, 1863. S. 701-708.

[5] Фундатар Маламажэйкаўскай царквы Шымка Мацкавіч сярод іншай маёмасці меў Астрыну і Забалаць (Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy. Warszawa. 1895. S. 372).

[6] АВАК. Том 33. Вильна, 1908. С. 51-53.

[7] АВАК. Т. 17. Вильно, 1890. С. 74-75.

[8] Лісейчыкаў Д. В. Звон з Каложы і падсвечнікі з Караляўца: візіты ўніяцкіх цэркваў Гродзенскай пратапопіі 1696 г. // Архіварыюс. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Вып. 16. Мінск, 2018. С. 78.

[9] АВАК. Т. 33. Вильно, 1908. С. 52.

[10] Лісейчыкаў Д.В. Звон з Каложы і падсвечнікі з Караляўца: візіты ўніяцкіх цэркваў Гродзенскай пратапопіі 1696 г. // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт.; вып. 16 / рэд. В.Ф.Голубеў [і інш.]. - Мінск: НГАБ, 2018. - С. 78.

[11] Лаўрэш Леанід. Падымны рэестр шляхты Лідскага павета, 1728 г. // Лідскі Летапісец. 2022. № 3-4(99-100). С. 43-60. С. 50.

[12] Парафія Навадворская // Лідскі летапісец. 2013. №2(62). С. 45., 47.

[13] Шымялевіч Міхал. Збор твораў / укл. Л. Лаўрэш. Гродна, 2019. С. 39.

[14] Парафія Васілішская // Лідскі Летапісец. 2014. № 1(65). С. 26.

[15] Юркевич И. Остринский приход // Этнографический сборник издаваемый Императорским русским географическим обществом. Вып. 1. Санктпетербург, 1853. С. 283-284.

[16] Słownik Geograficzny Królestwa Polskiego. T. 7. Warszawa, 1886. S. 733-734.

[17] Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Виленская губерния. СПб., 1861. С. 551.

[18] Труды Виленского отделения Московского предварительного комитета по устройству в Вильне IX Археологического съезда. Отдел II. Вильна, 1893. С. 111.

[19] ЛЕВ. 1865. № 15. С. 566-577.

[20] Słownik Geograficzny Królestwa Polskiego. T. 7. S. 733-734.

[21] Гл: AGAD. AR. Dz. X. Syg. 4.

[22] Лісейчыкаў Д.В. Звон з Каложы і падсвечнікі з Караляўца: візіты ўніяцкіх цэркваў Гродзенскай пратапопіі 1696 г. С. 67.

[23] А. Пётр Татарчыц, ранейшы святар царквы ў Глыбокім.

[24] Лісейчыкаў Д.В. Звон з Каложы і падсвечнікі з Караляўца: візіты ўніяцкіх цэркваў Гродзенскай пратапопіі 1696 г. С. 78-79.

[25] Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907. С. 681.

[26] Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния. СПб., 1861. С. 550.

[27] Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна. Ф. 1, воп. 27, спр. 712.

[28] Шымялевіч Міхал. Збор твораў. С. 127.

[29] Віленскага біскупа Андрэя Васілы, факты з жыцця біскупа Тэдор Нарбут атрымаў "з невядомага рукапісу невядомага аўтара XVII ст. Рукапіс гэты ён атрымаў ад «пана Якімовіча, які трымаў маёнтак па францысканцах Шайбакоўскага кляштара ў Лідскім павеце і жыў у саміх кляштарных пабудовах, дзе і знайшоў, як ён сам казаў "завалы старых папераў, ад рукі напісаных"». - гл. Шымялевіч Міхал. Збор твораў. С. 126.

[30] Шымялевіч Міхал. Збор твораў. С. 126.

[31] ЛЕВ. 1979. № 40. С. 319.

[32] ЛЕВ. 1979. № 44. С. 353-354.

[33] Лісейчыкаў Д.В. Звон з Каложы і падсвечнікі з Караляўца: візіты ўніяцкіх цэркваў Гродзенскай пратапопіі 1696 г. С. 77.

[34] Там жа. С. 68.

[35] Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния. СПб., 1861. С. 550.

[36] Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна. Ф. 1, воп. 27, спр. 713.

[37] ДГАЛ Ф. 11. Спр. 30. Lustracja starostw, dzierzaw i innych Królewszczyzn w powiecie Lidzkim sytuowanych w r. 1765.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX