Папярэдняя старонка: Рэлігійная гісторыя

Святары Лідчыны розных канфесій у 1920-30-я гг. 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 17-01-2024,
Крыніца: Лаўрэш Леанід. Святары Лідчыны розных канфесій у 1920-30-я гг. // Лідскі Летапісец. 2023. № 2(102). С. 50-54.



Я вырашыў усё ж надрукаваць артыкул, бо гэтыя матэрыялы пра святароў першай траціны ХХ ст. ляжалі ў мяне працяглы час.

Першая частка датычыць толькі праваслаўных святароў, якія, стаўшы прывадным пасам беларускага бежанства, таксама і самі пакінулі радзіму.

Другая частка - цікавейшы матэрыял з архіва лідскай польскай паліцыі, ён датычыць святароў усіх канфесій, якія ў той час дзейнічалі на Лідчыне. Спісы падпісаны камендантам (начальнікам) дзяржаўнай паліцыі Лідскага павета (каталіцкае і праваслаўнае святарства) і часова замяшчаўшым пасаду каменданта павета, аспірантам Яскарынскім (іудзейскае і магаметанскае духавенства).

Цікавымі ў гэтым спісе, з'яўляюцца ацэнкі маральных і палітычных якасцяў духоўных асобаў і наяўнасць у іх польскага грамадзянства. Вось некаторыя цікавосткі з паліцэйскага спісу:

Рыма-каталіцкія святары:

Палітычна добранадзейным запісаны беларускі ксёндз Міхал Шалкевіч [1] з Тракеляў.

У спісе паліцыянты адзначалі ксяндзоў-летувісаў, гэта былі:

- Ксёндз Матрынеліс Баляслаў, пробашч у Воранаве ў 1927 г., меў летувіскае грамадзянства, але ў 1927 г. гэта яшчэ не выклікала падазрэнняў, і таму ён таксама запісаны як «Палітычна і маральна добранадзейны».

- Пробашч у Асаве з 17.11.1924 г. Шпакоўскі Міхал, «быў грамадзянінам Летувы, ні да якай партыі не належыць, выпісвае «Летувіскую Газету», сярод мясцовага насельніцтва мае здавальняльную добранадзейнасць, прыхільны да летувіскіх вернікаў».

- А пра ксёндза-пробашча з Пелясы Бальтазара Будрэцкага напісана наступнае: «Летувіс, мае асабістае пасведчанне аб грамадзянстве выдадзенае Наваградскім ваяводствам. Палітычна і маральна нядобранадзейны. Варожы да Польшчы і прыхільны да Летувы».

- Пробашч у Беняконях Дубеціс Юзаф «маральны, але палітычна прыхільны да Летувы, падтрымлівае ўсё летувіскае».

Ксяндзы польскай нацыянальнасці не маюць заўваг да добранадзейнасці, але некаторыя з іх у 1927 г. яшчэ не мелі польскага грамадзянства. Верагодна, гэтак склалася з-за складанасцяў у заканадаўстве аб наданні грамадзянства. Праблемай, напрыклад, станавілася тое, што асоба нарадзілася не на тэрыторыі 2-й РП і толькі пасля Першай сусветнай вайны пераехала ў Польшчу.

Не меў польскага грамадзянства палітычна добранадзейны ксёндз-пробашч Серафін Баляслаў з Жалудка, ён, з 1919 г. жывучы ў Жалудку, да 1927 г. грамадзянства яшчэ не атрымаў. Таксама не грамадзянамі былі і палітычна добранадзейныя: вікарый у Лідзе ксёндз Гечыс Казімір, пробашч у Беліцы ксёндз Казімір Грынеўскі і пробашч у Шчучыне Ян Барэль.

Праваслаўныя святары:

Уладзімір Кудасаў з Голдава: «Рускі, не мае польскага грамадзянства. Да маральнага стану заўваг няма, палітычна не пэўны, непрымальны для польскай улады, перакананы вораг каталіцкага касцёла». Заўважу, што гэты Кудасаў да Першай вайны не служыў у нашым краі, што не перашкодзіла яму быць актыўным ганіцелям пратаіерэя а. Марка Ячыноўскага з Дзікушак, калі той перайшоў у унію [2].

Цікава пазначаны святар з Дакудава Ян Аляхновіч, ён запісаны як паляк, які пры гэтым дрэнна ставіцца да палякаў.

Зусім дрэнна з Мікалаем Мышкоўскім з Дэмбрава, ён «мае польскае грамадзянства. Рускі нацыяналіст, прыхільны да беларускага руху. Да Польшчы ставіцца лаяльна толькі з-за магчымасці пакарання. Алкаголік». Першы раз чую пра рускага нацыяналіста, які «прыхільны да беларускага руху», але калі чалавек добра п'е, дык ад яго можна чакаць што заўгодна.

А вось Кірыл Ленька з Турыйска не можа не выклікаць нашай павагі: «Да маральнага стану заўваг няма, але палітычна інтэнсіўна працуе на тле фармавання беларускага грамадства». Паболей бы такіх святароў у той час.

Ян Жарскі «фіктыўна прыпісаны да царквы ў Лябёдцы, ... раней у Мураванцы, мае пасведчанне аб польскім грамадзянстве, выдадзенае Вілейскім староствам. Да маральнага стану заўваг няма, але палітычна з'яўляецца ворагам Польшчы».

Адзначу, што гэтыя ацэнкі паліцыі не перашкодзілі Кудасаву, Аляхновічу, Мышкоўскаму і Леньку атрымліваць грашовую дапамогу ад дзяржавы, за сакавік і красавік 1926 г. Кудасаў атрымаў 80 злотых, усе астатнія - па 65 [3]. У гэтым спісе няма Жарскага, што зразумела - ён не меў прыхода. Такая дапамога святарам у той час была сталай з'явай.

Шмат праваслаўных святароў яшчэ не мела на той час польскага грамадзянства.

Іудзейскае духавенства

Абсалютная большасць іудзейскага духавенства на 1927 г. не мела польскага грамадзянства. Але ніхто з іх не меў праблем з палітычнай добранадзейнасцю, што цалкам зразумела, бо гэтая частка насельніцтва Лідчыны ў той час жыла сваім асобным культурным і палітычным жыццём.

Магаметанскага духавенства

Дзве асобы магаметанскага духавенства, які ў той час жылі на тэрыторыі Лідчыны, не мелі праблем з палітычнай добранадзейнасцю.

Лідскія праваслаўныя святары, якія эвакуяваліся на ўсход у 1915 г.

Спіс складзены на 1916 г.

1. Беліцкай царквы святар Мікалай Валкоўскі. Звянігарад, Моск. губ., Звянігарадскі манастыр.

2. Баброўскай царквы святар Ф. Хіла, г. Беляў, Тульскай губ., гасцініца жаночага манастыра.

3. Васілішскай царквы святар Васіль Харлап, ст. Плісы, Дзісненскага пав., Віцебскай губ.

4. Голдаўскай царквы святар Міхаіл Чаброўскі, г. Арол, Сітнікаўскай вул., дом Успенскай царквы.

5. Ганчарскай царквы святар Пётр Семянтоўскі, г. Растоў, Яраслаўскай губ., Аўрамеяў манастыр, кв. свят. Чарапіна.

6. Глыбокскай царквы Лідскага пав. святар Сахараў, мястэчка Ільянец, Ліпавецкага уезда, Кіеўскай губерні, кв. мясцовага святара.

7. Дэмбраўскай царквы, увесь прычт, г. Гомель, Магілёўскай губ., Стасенкоўская вул., дом 5, Новікава.

8. Дзікушскай царквы святар М. Плаўскі, г. Арол, мужчынскі манастыр, дом архірэя.

8. Дакудаўскай царквы святар М. Трушынскі, паштовае ад. Початава, Цвярской губ., у вёску Слабодку.

9. Жыжмянскай царквы святар Нікіфароўскі, ст. Балагое Мікалаеўскай чыгункі, Набярэжная вул., дом святара Канкордзіна [4].

10. Лідскі дабрачынны Скальскі, ст. Пясочнае, Яраслаўскай губ., вёска Нікольскае на Плесні.

11. Лідскі наглядальнік царкоўных школ, святар Панкратаў, Петраград, Лаўра.

12. Лідскага сабора протаіерэй Каяловіч, г. Петраград, Кабінетная вул., дом 9, кв. прафесара Тэхналагічнага інстытута Б. М. Каяловіча.

13. Лідскага сабора святар Іаан Цэбрыкаў, г. Ліпецк, Тамбоўскай губ.

14. Лебёдскай царквы святар І. Нядзельскі, мястэчка Азарычы Бабруйскага павета, Мінскай губ., паштовая ст. Азарычы.

15. Маламажэйкаўскай царквы святар Леў Савіцкі, г. Вялікія Лукі, Петраградская вул., дом Румянцавай.

16. Астрынскай царквы святар Іаан Давідовіч, г. Петраград, Петраградская старана, Малы Праспект, дом 81, кв. 5.

17. Астрынскай царквы святар С. Мілаванаў, г. Беляў, Тульскай губ., Уваскрасенскі завул., дом Е. Самазванцавай.

18. Пакроўскай (Сабакінскай - Л. Л.) царквы святар Крукоўскі, г. Магілёў на Дняпры, Быхаўскай вул., дом 18, будынак чыгуначнай вучэльні.

19. Радзівонішскай царквы святар Е. Троіцкі, г. Ржэў, Цвярской губ. Троіцкая вул., кв. Івановай.

20. Ракавіцкай царквы протаіерэй Якаў Баліцкі, г. Дзмітрыеў, Курскай губ., 3-я Слапская вул., дом М. В. Каменскай [5].

21. Турэйскай царквы святар Ержыкоўскі, паштовае ад. Глушкова, Рыльскага уезда, Курскай губ. вёска Ржаву.

22. Шчучынскі дабрачынны Фляроў, ст. Катлаван, Вышневалочнага ўезда, Цвярской губ., вёска Ліпны [6].

Паліцэйскі спіс святароў Лідчыны на 1927 г.

Спіс рыма-каталіцкіх святароў Лідскага павета [7]

1. Баярунец Гіпаліт, ксёндз-дэкан з 03.10.1919 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

2. Шчамёскі Станіслаў, пробашч у Радуні з 01.07.1924 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

3. Пясцюк Францішак, пробашч у Ваверцы з 06.11.1919 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

4. Харолка Шчэпан, пробашч у Белагрудзе з 13.11.1924 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

5. Макрэцкі Ян, пробашч у Дэмбраве з 24.12.1926 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

6. Сабалеўскі Юзаф, пробашч у Крупе (Крупаве - Л.Л.) з 14.04.1923 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

7. Раманоўскі Вацлаў, пробашч у Тракелях з 20.05.1922 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

8. Шалкевіч Міхал, пробашч у Тракелях з 14.03.1922 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

9. Матрынеліс Баляслаў, пробашч у Воранаве (у 1927 г. гэтаму мястэчку яшчэ не вярнулі яго адвечную назву Вярэнаў - Л. Л.), мае летувіскае грамадзянства, Палітычна і маральна добранадзейны.

10. Абаровіч Нікадзім, пробашч у Бутрыманцах з 13.04.1907 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

11. Рудзіч Міхал, пробашч у Калесніках з 1903 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

12. Мароз Ян, пробашч у Ражанцы з 12.06.1912 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

13. Жаброўскі Тамаш, пробашч у Суботніках з 20.09.1908 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

14. Адрух Максіміліян, пробашч у Шчучыне з 01.07.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

15. Грынеўскі Станіслаў, пробашч у Лацку з 03.05.1924 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

16. Красадомскі Баляслаў, пробашч у Ішчалне з 23.09.1924 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

17. Серафін Баляслаў, пробашч у Жалудку з 08.07.1919 г. Не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

18. Халява Казімір, пробашч у Новым Двары, з 1920 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

19. Чаплоўскі Павел, вікарый у Жалудку з 08.08.1924 г., мае асабістае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае Віленскім магістратам. Палітычна і маральна добранадзейны.

20. Гечыс Казімір, вікарый у Лідзе з 30.08.1927 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

21. Лукашэвіч Аляксандр, вікарый у Іўі з 1915 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

22. Марончык Эдвард, вікарый у Забалаці з 1927 г., мае асабістае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае Віленскім магістратам. Палітычна і маральна добранадзейны.

23. Градзіс Адольф, вікарый у Эйшышках з 30.08.1927 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

24. Ратынскі Францішак, ксёндз-дэкан у Васілішках з 1912 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

25. Корн Баляслаў, пробашч у Сабакінцах з 1924 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

26. Войдаг Яраслаў, пробашч у Ліпнішках з 31.03.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

27. Сідорскі Вінцэнт, пробашч у Дудах з 1906 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

28. Казёл Юзаф, пробашч у Гаўі з 1924 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

29. Хлявінскі Юзаф, пробашч у Геранёнах з 28.04.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

30. Шпакоўскі Міхал, пробашч у Асаве з 17.11.1924 г. Быў грамадзянінам Летувы, ні да якай партыі не належыць, выпісвае «Летувіскую Газету», сярод мясцовага насельніцтва мае здавальняльную добранадзейнасць, прыхільны да летувіскіх вернікаў.

31. Вяржбоўскі Стэфан, пробашч у Жырмунах з 07.08.1924 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

32. Мачульскі Баляслаў, пробашч у Эйшышках з 1901 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

33. Заштаўт Яўген, пробашч у Падборы (Эйшышская гміна) з 1901 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

34. Грынеўскі Казімір, пробашч у Беліцы з 03.05.1924 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

35. Мікульскі Станіслаў, пробашч у Ельні з 23.04.1923 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

36. Здановіч Эдвард, пробашч у Няцечы з 10.12.1912 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

37. Будрэцкі Бальтазар, пробашч з Пелясы. Летувіс, мае асабістае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае Наваградскім ваяводствам. Палітычна і маральна нядобранадзейны. Варожы да Польшчы і прыхільны да Летувы.

38. Абаровік Крыштаф, пробашч у Іўі з 1912 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

39. Матулевіч Ян, пробашч у Старых Васілішках з 18.03.1902 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

40. Дубеціс Юзаф, пробашч у Беняконях з 04.04.1925 г. Маральны, але палітычна прыхільны да Летувы, падтрымлівае ўсё летувіскае.

41. Крывец Ян, вайсковы капелан-побашч у Лідзе з 1924 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

42. Казлоўскі Фердынанд, рэктар у Лідзе (у піяраў - Л.Л.) з 16.04.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

43. Наперач Францішак, прэфект у Лідзе (у піяраў - Л.Л.) з 17.08.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

44. Добжскі Зыгмунт, з 01.02.1924 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

45. Кісель Уладзіслаў, з 01.10.1921 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

46. Байкевіч Пётр, пробашч у гуце Нёман з 01.08.1924 г., мае асабістае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае староствам у Дзісне. Палітычна і маральна добранадзейны.

47. Барэль Ян, пробашч у Шчучыне з 01.09.1927 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

48. Ліпец Юзаф, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

49. Сасіноўскі Уладзіслаў, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

50. Парух Войцех, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

51. Патрыкоўскі Уладзіслаў, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

52. Плябанчык Ян, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

53. Буяк Францішак, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

54. Бнушка Францішак, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

55. Валадарчык Францішак, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

56. Кастылёк Юліюш, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

57. Буба Станіслаў, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

58. Бялат Антон, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

59. Стэхель Марцін, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

60. Дзядзё Людвік, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

61. Макшыцкі Раман, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

62. Шчэпаняк Уладзіслаў, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

63. Мышкоўскі Францішак, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

64. Тэсь Ян, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

65. Мітрась Зыгмунт, з 19.08.1927 г. законнік у кляштары піяраў. Палітычна і маральна добранадзейны.

Спіс кандыдатаў у кляштары айцоў піяраў у Шчучыне Лідскім:

66. Скарынскі Аляксандр, кандыдат з 19.08.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

67. Пасыга Ян, кандыдат з 19.08.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

68. Руць Міхал, кандыдат з 19.08.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

69. Бухач Станіслаў, кандыдат з 19.08.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

Спіс работнікаў у кляштары айцоў-піяраў у Шчучыне Лідскім:

70. Спэркач Базыль, работнік з 19.08.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

71. Асоўскі Ян, з 19.08.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

72. Невядоўскі Ян, з 19.08.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

73. Мыша Шымон, з 19.08.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

74. Рыбчынскі Тадэвуш, з 19.08.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

75. Бярчынскі Антон, з 19.08.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

76. Фрэйзер Барталамей, з 19.08.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

77. Сала Вінцэнт, з 19.08.1927 г. Палітычна і маральна добранадзейны.

Спіс праваслаўных святароў Лідскага павета [8]

1. Жданаў Уладзімір, пробашч у Лідзе з 1927 г., мае польскае грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

2. Кудасаў Уладзімір, пробашч у Голдаве з 17.12.1924 г., рускі, не мае польскага грамадзянства. Да маральнага стану заўваг няма, палітычна няпэўны, непрымальны для польскай улады, перакананы вораг каталіцкага касцёла.

3. Жаброўскі Барыс, пробашч у Дзікушках з 11.09.1925 г., мае польскае грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

4. Шыкаловіч Шымон, пробашч у Лебядзе з 19.03.1922 г., мае пасведчанне аб польскім грамадзянстве, выдадзенае Лідскім староствам. Палітычна і маральна добранадзейны.

5. Аляхновіч Ян, пробашч у Дакудаве з 1924 г., паляк, мае пасведчанне аб польскім грамадзянстве, выдадзенае Лідскім староствам. Да маральнага стану заўваг няма, але ў палітычным сэнсе дрэнна ставіцца да палякаў.

6. Мышкоўскі Мікалай, пробашч ў Дэмбраве з 20.05. 1920 г., мае польскае грамадзянства. Рускі нацыяналіст, прыхільны да беларускага руху. Да Польшчы ставіцца лаяльна толькі з-за магчымасці пакарання. Алкаголік.

7. Галянкевіч Мікалай, пробашч у Орлі з 29.04.1925 г., мае польскае грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

8. Ленька Кірыл, пробашч у Турыйску з 25.06.1925 г. Да маральнага стану заўваг няма, але палітычна інтэнсіўна працуе на тле фармавання беларускага грамадства.

9. Лебядзевіч Мікалай, пробашч у Глыбокім з 29.10.1926 г., рускі, не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

10. Краснагродскі Аляксандр, пробашч у Сабакінцах з 06.10.1926 г., рускі, не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

11. Флароў Уладзімір, пробашч у Ракавічах з 12.12.1919 г., мае пасведчанне аб польскім грамадзянстве, выдадзенае ўправай Наваградскага ваяводства. Палітычна і маральна добранадзейны.

12. Лебедзеў Дзмітрый, пробашч у Беліцы з 18.04.1921 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

13. Нядзведзкі Мікалай, пробашч у Нагародавічах, мае польскае грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

14. Малевіч Дзмітрый, пробашч у Ганчарах з 1919 г., мае пасведчанне аб польскім грамадзянстве, выдадзенае ўправай Наваградскага ваяводства. Палітычна і маральна добранадзейны.

15. Ліхнякевіч Ян, пробашч у Радзівонішках з 03.10.1927 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

16. Станкевіч Вінцэнт, пробашч у Астрыне з 03.10.1927 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

17. Загорскі Антон, пробашч, зараз без парафіі, жыве ў в. Нарашы гміны Новы Двор, не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

18. Яцкевіч Ян, вікарый у Астрыне з 20.06.1922 г., мае пасведчанне аб польскім грамадзянстве, выдадзенае Лідскім староствам. Палітычна і маральна добранадзейны.

19. Ф ёдараў Базыль, дыякан у Ракавічах з 01.04.1919 г., мае пасведчанне аб польскім грамадзянстве, выдадзенае ўправай Наваградскага ваяводства. Палітычна і маральна добранадзейны.

20. Мяцеліца Канстанцін, адміністратар царкоўнай філіі ў Бабрах Лябёдскай гміны з 10.09.1927 г., мае пасведчанне аб польскім грамадзянстве, выдадзенае Дзісненскім староствам. Палітычна і маральна добранадзейны.

21. Жарскі Ян, фіктыўна прыпісаны да царквы ў Лябёдцы з 20.08.1927 г., раней у Мураванцы, мае пасведчанне аб польскім грамадзянстве, выдадзенае Вілейскім староствам. Да маральнага стану заўваг няма, але палітычна з'яўляецца ворагам Польшчы.

Спіс іўдзейскага духавенства Лідскага павета [9]

1. Рабіновіч Арон, рабін у Лябёдскай гміне і Лідзе з красавіка 1915 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

2. Мірдыс Мардух, рабін у Радуні з 1898 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

3. Лур'е Ірша, рабін у Жалудку з 1900 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

4. Ратман Абрам, рабін у Орлі з 29.10.1925 г. не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

5. Камянецкі Нахман, рабін у Новым Двары з 15.10.1926 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

6. Васэрман Нахман, рабін у Ліпнішках з 01.09.1925 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

7. Ляйбовіч Хаім, рабін у Астрыне з 1902 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

8. Шацкес Мойша, рабін у Іўі з 1915 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

9. Лускі Мойша-Лейба, рабін у Воранаве з 1922 г., мае польскае грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

10. Айзенбуд Элья, рабін у Васілішках з 1916 г., мае польскае грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

11. Файн Шабсы, рабін у Беліцы з 05.07.1921 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

12. Разоўскі Шыман, рабін у Эйшышках з 1919 г., мае польскае грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

13. Рабін Міхель, рабін у Шчучыне са жніўня 1926 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

14. Ліс Ёсель, рабін у Ражанцы з 20.03.1924 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

15. Каган Пупко, рабін з 1857 г., парафіі не мае, рабінская школа ў Радуні, не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

16. Левінсан Аўсей, рабін з 1915 г., выкладчык рабінскай школы у Радуні, мае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае ў Лідскім старостве. Палітычна і маральна добранадзейны.

17. Каплан Лейзер-Вольф, рабін з 1917 г., выкладчык рабінскай школы ў Радуні, не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

18. Троп Нафталь-Гірш, рабін з 1897 г., выкладчык рабінскай школы ў Радуні, не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.

19. Памяранц Янкель, рабін з 1924 г., выкладчык рабінскай школы ў Радуні, мае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае ў Гарадзенскім старостве. Палітычна і маральна добранадзейны.

20. Закс Мандэль-Мойша, рабін з 1921 г., выкладчык рабінскай школы ў Радуні, мае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае ў Валожынскім старостве. Палітычна і маральна добранадзейны.

21. Каган Лонданскі, рабін з 1887 г., выкладчык рабінскай школы ў Радуні, мае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае ў Лідскім старостве. Палітычна і маральна добранадзейны.

22. Файвельсан Барух, рабін з 1917 г., выкладчык рабінскай школы ў Радуні, мае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае ў Лідскім старостве. Палітычна і маральна добранадзейны.

23. Троп Абрам, рабін, закончыў школу ў 1922 г., пасады не мае, мае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае ў Лідскім старостве. Палітычна і маральна добранадзейны.

24. Варшаўскі Абрам, рабін, закончыў школу ў 1920 г., пасады не мае, мае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае ў Бельскім старостве. Палітычна і маральна добранадзейны.

25. Гінзбург Гільд, рабін, закончыў школу ў 1917 г., сакратар рабіна Кагана Пупко, мае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае ў Лідскім старостве. Палітычна і маральна добранадзейны.

26. Рэйтблат Мардух-Бэр, рабін, закончыў школу ў 1920 г., выкладчык, мае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае ў Лідскім старостве. Палітычна і маральна добранадзейны.

27. Карпялеўскі Мардух, рабін, закончыў школу ў 1923 г., выкладчык, мае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае ў Валожынскім старостве. Палітычна і маральна добранадзейны.

28. Казлоўскі Мойша, рабін, закончыў школу ў 1923 г., парафіі не мае, мае пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае ў Валожынскім старостве. Палітычна і маральна добранадзейны.

Спіс магаметанскага духавенства Лідскага павета [10]

1. Ясінскі Ібрагім, мула, пробашч у Радуні з 1923 г., пасведчанне аб грамадзянстве, выдадзенае староствам у Слоніме. Палітычна і маральна добранадзейны.

2. Шабановіч Эйх'я, муэдзінімам у Іўі з 1897 г., не мае польскага грамадзянства. Палітычна і маральна добранадзейны.


Пра грамадзянсва Польшчы, 1920-30-я гг.

З прычыны рознароднае практыкі, дасюль ужыванай адміністрацыйнымі ўладамі ў справах прызнаваньня і надаваньня правоў польскага грамадзянства, Міністэрства Унутраных Справаў выдала цыркуляр адміністрацыйным уладам 2-е інстанцыі, які рэгулюе аднолькавасьць процэдуры пры разглядзе прашэньняў аб набываньні польскага грамадзянства гэткімі асобамі:

1) Асобы, якія чынна служылі ў польскай арміі, - ўсё роўна ці як ахвотнікі, ці як прызыўныя, - пасколькі перад службаю, альбо падчас яе не падавалі прашэньняў аб звальненьні з войска з тае прычыны, што яны маюць чужое грамадзянства.

2) Асобы, якія самі, альбо бацькі іхнія былі запісаны ў кнігі станавых арганізацыяў на абшары быўш. Расейскае імпэрыі, які ўвайшоў у склад Польскае Дзяржавы, аднак пасьля яны самі, ці іхнія бацькі былі з гэтых кнігаў выкрэсьлены, пасколькі перад паўстаньнем вайны заўсёды фактычна пражывалі на тэрыторыі Польскае Дзяржавы самі альбо іхнія бацькі (гэтыя апошнія калі справа датычыць дзяцей, якія вучыліся ў навуковых установах).

3) Жанчыны, аб якіх гаворыцца ў 10 арт. закону 20.01.1920 году, а значыць таксама й
жанчыны, якія перад выхадам замуж мелі мясцовую прыналежнасьць да аднае з гмінаў, належачых да Польскай дзяржавы, згодна з пунктам 1 арт. 2-га сказанага закону, і якія пасьля разарваньня шлюбу асяліліся ў Польскай дзяржаве.

4) Асобы, якія радзіліся на польскай тэрыторыі, пасколькі яны ці бацькі іхнія (калі гаворыцца аб дзецях, якія вучыліся ў навуковых установах) перад вайною заўсёды фактычна пражывалі на гэтай тэрыторыі.

5) Асобы, якія перад вайною заўсёды фактычна пражывалі на цяперашняй тэрыторыі Польскае дзяржавы, калі няма няпэўнасьці датычна ўстанаўленьня гэтага факту.

Пры гэтым пункты 2, 3, 4 і 5 датычаць выняткова быўшых грамадзян быўшае Расейскае імпэрыі.

Асобы 1 і 2 катэгорыі дастаюць грамадзянства шляхам прызнаньня.

Асобы 3, 4 і 5 катэгорыі могуць адтрымаць грамадзянства ў форме наданьня.

Вышэйпаданыя ўказаньні ўжывацца будуць да асобаў, якія ў Польшчы заўсёды фактычна пражываюць без пярэрвы ад часу перад паўстаньнем сусьветнае вайны, альбо ў выпадку эвакуацыі з прычыны ваенных падзеяў вярнуліся ў Польшчу легальным шляхам, як рэпатрыянты.

Адначасна з гэтым цыркулярам Міністэрства Унутраных Справаў загадала рэестрацыю ўсіх, якія прыбываюць на абшары Польскае рэспублікі, чужаземцаў з мэтай аднаразовага устанаўленьня акалічнасьцяў, якія могуць мець значэньне пры надаваньні правоў грамадзянства на аснове гэтага цыркуляра.

Хто можа атрымаць грамадзяніна Польшчы // Грамадскі голас. № 3, 3 ліпеня. 1924. С. 2.



[1] Гл. пра яго: Марцішэўская Ангеліна. Апостал беларускай мовы // Слова Жыцця. №11(586), 29 мая 2022.

[2] Гл: Лаўрэш Леанід. Неаунія ў Дзікушскай царкве Лідскага павета ў 1925 г. // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў. Варшава, 2019. № 5. С. 78-90.

[3] Загідулін А. М. Беларускае пытанне ў польскай нацыянальнай і канфесійнай палітыцы ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.). Гродна, Гродна, 2010. С. 163.

[4] Адреса эвакуированного духовенства и учреждений // ЛЕВ. 1916. № 2. С. 7-8.

[5] Адреса эвакуированного духовенства и учреждений // ЛЕВ. 1916. № 3. С. 11-12.

[6] Адреса эвакуированного духовенства и учреждений // ЛЕВ. 1916. № 4. С. 16.

[7] ДАГВ. Ф. 200. Воп. 1. Спр. 10. Арк. 179-184.

[8] Там жа. Арк. 184 - 185.

[9] Там жа. Арк. 186-187.

[10] Там жа. Арк. 188.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX