Папярэдняя старонка: Вопісы парафій Лідскага дэканату ў 1784 г.

Парафія Няцецкая 


Дадана: 10-09-2017,
Крыніца: Вопісы парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. // Лідскі летапісец. 2017. №3(79). С. 19-20.



З магістарскай працы Андрэя Рыбака пад кіраўніцтвам прафесара, доктара габілітаванага Юзафа Марошка, 2004

Пераклад з польскай Леаніда Лаўрэша

Парафія Няцецкая

Касцёл парафіяльны ў вёсцы Няцеча у павеце і дэканаце Лідскім, вёскі і мястэчкі гэтай парафіі па-алфавіту:

Антонаўцы (Antoniwce), вёска васпана Важынскага, паміж поўднем і зімовым захадам ад касцёла няцецкага, палова мілі.

Антопаль (Antopol), фальварак таго ж ягамосці, паміж поўднем і летнім захадам, мерная міля.

Бабры (Bobry), Найяснейшага Князя ягомасці Радзівіла, на захад летні палова мілі.

Баяры (Bojary), васпана Барымоўскага, паміж поўднем і летнім захадам, палова малой мілі.

Бахматы (Bachmaty), Найяснейшага Князя ягомасці Біскупа [1], на зімовы усход, мерная міля.

Цацкі (Cacki), Найяснейшага Князя ягомасці Радзівіла, на поўдзень, чвэрць малой мілі.

Чаплічы (Chaplice), васпані Барымоўскай, паміж поўднем і летнім захадам, палова чвэрці мернай мілі.

Чэрапы (Czerepy), васпана Свідэрскага, на зімовы усход,палова вялікай мілі.

Дзітрыкі (Dzitryki), васпана Тубелевіча, там жа.

Фалькавічы (Falkowszczyzna), фальварак і вёска ксяндзоў Дамініканаў ельненскіх, на летні усход, палова мілі.

Хацяновічы (Chocianowicze), васпана Валовіча, паміж поўднем і зімовым захадам, паўтары мерныя мілі.

Голдава (Hołdow), васпана Важынскага, двор і вёска паміж поўднем і захадам, палова мернай мілі.

Яманты (Jamąty), на зімовы усход, палова мілі.

Ерямеявічы (Jeremiewicze), васпані Барымоўскай і плябаніі, паміж поўднем і захадам, палова мернай мілі.

Клюкавічы (Klukiewicze), Найяснейшага Князя ягомасці Радзівіла, на поўдзень, чвэрць мілі.

Карпейкі (Karpiejki), васпана Валовіча, паміж поўднем і захадам, паўтары мернай мілі.

Leśniki (Леснікі), васпана Горскага, а поўнач, палова вялікай мілі.

Любары (Lubar), двор і вёска Найяснейшага Князя ягомасці Біскупа, на летні усход, вялікая міля.

Малышы (Małysze), васпана Важынскага, паміж поўднем і захадам, вялікая міля.

Няцеча (Nieciecza), двор васпані Барымоўскай, на поўнач, трыста крокаў.

Восава (Ossowa), Найяснейшага Князя ягомасці Радзівіла, паміж поўднем і захадам, палова мернай мілі.

Агароднікі (Ogrodniki), Найяснейшага Князя ягомасці Біскупа, на зімовы усход, вялікая міля.

Агароднікі (Ogrodniki), васпана Важынскага, паміж поўднем і захадам, мерная міля.

Пішчаўцы (Piszczowce), фальварак і вёска Найяснейшага Князя ягомасці Радзівіла, паміж поўднем і захадам, мерная міля.

Пацукі (Pacuki), васпана Бушчынскага, так сама паміж поўднем і захадам, вялікая міля.

Сідараўцы (Sidorowce), Найяснейшага Князя ягомасці Радзівіла, на поўдзень, палова вялікай мілі.

Смалокі (Smołocz), двор і фальварак таго ж Князя ягомасці, паміж поўднем і зімовым захадам, вялікая міля.

Смалокі (Smołocz), вёска таго ж Князя ягомасці, паміж поўднем і зімовым захадам, мерная міля.

Сяркі (Sierki), васпана Валовіча, на захад, вялікая міля.

Табала (Taboła), Найяснейшага Князя ягомасці Радзівіла, на поўдзень, палова мернай мілі.

Вялікае Сяло (Wielka wieś), васпана Важынскага, паміж поўднем і зімовым захадам, мерная міля.

2.

Суседнія, парафіяльныя:

Беліца, касцёл парафіяльны, у тым жа Лідскім павеце і дэканаце, на землях Найяснейшага Князя ягомасці Радзівіла, на поўдзень мерная міля.

Белагруда, касцёл парафіяльны, у тым жа Лідскім павеце і дэканаце, на землях Найяснейшага Князя ягомасці Радзівіла, на поўнач паўтары мілі.

Ліда, касцёл парафіяльны, паміж поўначчу і зімовым усходам, тры мілі.

Ваверка, касцёл парафіяльны, паміж поўначчу і зімовым усходам, тры мілі.

Жалудок, акрамя кармеліцкага, касцёл парафіяльны, на землях васпана Тузенгаўза, паміж поўднем і зімовым захадам тры мерныя мілі.

3.

Значнейшыя гарады каля Няцецкага касцёла:

Ліда, горад судовы, знаходзіцца над ракай Лідзеяй.

Навагрудак, горад судовы, паміж зімовым усходам і поўднем на адлегласці шэсць міль.

4.

Дарога Дарога ад Няцечы да Ліды, улетку тры вялікія мілі, узімку, балотамі і цераз рэчку Дзітва дзве мерныя мілі.

Дарога Дарога ад Няцечы да Наваградка цераз караблеходны Нёман лясамі шэсць міль.

5.

Азёраў і балотаў значных у парафіі няма.

Малы стаў пані Барымоўскай пры фальварку Дзітрыкі.

Малы стаў васпана Тубелевіча каля таго ж месца.

Стаў каля голдаўскага двара васпана Важынскага, пачынаецца з балота.

Стаў пры фальварку Талкоўшчына ксяндзоў Дамініканаў ельненскіх перад 1784 г. пачалі капаць на крыніцах.

Пры гэтых ставах ёсць малыя млыны, апрача става ў Хацяновічах васпана Валовіча, на рацэ Лебядзе, які знаходзіцца ў палове мілі.

6.

Палёў раллёвых у парафіі ёсць болей чым лясоў, дрэва для будоўлі мала акрамя месцамі альшына, бяроза, дуб і то толькі на паліва здатнае, ці хмызняк.

7.

Млыны пералічаны ў 5-тым пункту.

8.

Партыкулярныя дарогі і публічныя тракты ў парафіі:

Дарога Дарога да Беліцы з'яўляецца таксама і трактам да Наваградка, пачаўшыся ад касцёла парафіяльнага, праз поле ідзе на поўдзень, потым цераз бярозавы гай, дзе праз некалькі стай бачны фальварак Крывічы васпана Буткевіча, тут праз тры чвэрці мілі заканчваецца парафія Няцецкая.

Дарога да Белагруды, дзе касцёл парафіяльны, улетку паўтары вялікія мілі, полем, часткова праз хмызняк, узімку балотамі праз раку Дзітву міля.

Дарога Дарога да Ліды, дзе акрамя іншага, ёсць касцёл парафіяльны, паміж поўначчу і зімовым усходам, улетку тры мілі, ехаць на карчму Арлянка Найяснейшага Князя ягамосці Радзівіла, каля карчмы мост цераз раку Дзітва, паўтары мілі, узімку балотамі і цераз тую ж раку Дзітву дзве мілі.

Дарога Дарога да касцёла парафіяльнага Ваверскага, які знаходзіцца ў кірунку паміж захадам і поўначчу ад касцёла Няцецкага, ехаць выганам, потым праз лес пад назвай Стайкі, дарога вязкая і балоцістая каля чвэрці мілі, далей пясчаная, за палову мілі ад Няцечы дарога ўлева на Голдава, а з правага боку бачна вёска Бабры Найяснейшага Князя ягамосці Радзівіла, рэшта дарогі палова мілі да Радзівонішак, пясчаная, і тут мяжа нашай парафіі.

Дарога да касцёла парафіяльнага Жалудоцкага, у напрамку паміж поўднем і зімовым захадам, ад касцёла ехаць тры стаі полем, чвэрць мернай мілі борам, за якім будзе засценак Клюкавічы Князя ягомасці Радзівіла, адтуль трохі ўлева і палову мілі хмызняком і палямі, там праз некалькіх дзесяткаў крокаў ад дарогі будзе бачны другі засценак таго ж ягамосці Князя, далей па дарозе і праз тры стаі па левым баку будзе фальварак і вёска таго ж ягамосці Князя Пішчаўцы, далей фальварак і вёска васпана Бучынскага, потым пры дарозе на Жалудок карчма васпана Валовіча, ад яе па правым баку праз трыста крокаў двор таго ж васпана Хацяновічы, дзе і заканчваецца парафія Няцецкая.

Парафія Няцецкая не мае межаў ваяводскіх і павятовых, але цалкам з усімі вёскамі і мястэчкамі знаходзіцца ў Лідскім павеце.

Такое апісанне парафіі подпісам сваёй рукі пацвярджаю, Томаш Гурскі, Плябан Няцецкі.



[1] Віленскі біскуп Ігнат Масальскі (1762-1794), біскупства атрымаў пасля смерці біскупа Зянковіча.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX