Папярэдняя старонка: Вопісы парафій Лідскага дэканату ў 1784 г.

Парафія Дылеўская 


Дадана: 25-02-2014,
Крыніца: Летапісец 4(64)-2013.



(З магістарскай працы Андрэя Рыбака пад кіраўніцтвам прафесара, доктара габілітаванага Юзафа Марошка)

(Пераклад Леаніда Лаўрэша.)

Далучаная да Ваверскай праз яснавяльможнага біскупа Віленскага Абрахама Войны.

1.

Касцёл Дылеўскі у вёсцы Дылева знаходзіцца ў Лідскім павеце і дэканаце. Як філіяльны далучаны яснавяльможным біскупам Віленскім Абрахамам Войнай да Ваверскага касцёла, як з-за блізкасці ў чвэрць мілі, так і з-за старасці абодвух тых касцёлаў. Вёскі і мейсцы, якія да гэтага касцёла належаць выкладзены ніжэй па-алфавіту.

Більтаўцы (Biltowce), яснавяльможнага пана Леана Горскага, кашталяна Жмудскага, паміж усходам і зімовым поўднем, у вёсцы знаходзіцца больш жыхароў грэцкага абраду (уніятаў - Л.Л. ), а католікаў мала, ад касцёла Дылеўскага адна міля.

Губейкі (Hubiejki), таго жа ягамосці, у тым жа кірунку міля.

Даўгаполле (Douhopole), яснавяльможнага пана Горскага, кашталяна Жмудскага, паміж усходам і летнім поўднем, дзе найболей вернікаў грэцкага абраду, адна міля.

Дзмітраўцы (Zmitrowce), яснавяльможнага пана кашталяна Жмудскага, паміж поўднем і зімовым захадам, дзе значная частка вёскі рускага абраду, адна міля.

Дылева (Dylew), у каторай знаходзіцца Дылеўскі касцёл, гэта кропка ад якой робіцца апісанне парафіі. Сама вёска належыць яснавяльможнаму пану Шышку, старасту Лавецкаму і яснавяльможнай пані Кастравіцкай, пісаравай гродскай Лідскага староства.

Забялы (Zabialy), таго ж ягамосці, паміж усходам і летнім поўднем, дзе больш русі, адна міля.

Задворцы (Zadworce), яснавяльможнага пана Касцялкоўскага, старасты Чатырскага, на летні ўсход, рускага абраду, адна міля.

Занкевічы (Zankiewicze), яснавяльможнага пана кашталяна Жмудскага ў тым жа кірунку адна добрая міля.

Ігнаткаўцы (Ihnatkowce), таго жа ягамосці, паміж зімовым усходам і поўднем праз добрую мілю.

Клімавічы (Klimowicze), таго жа ягамосці, у тым жа кірунку міля.

Касілаўцы (Kosilowce), яснавяльможнага пана Паца, старасты Вілейскага, дзе ёсць і карчма, паміж усходам і летнім поўднем праз тры мілі.

Лябёдка Трызнянска (Lebiodka Tryznianska), двор яснавяльможнага пана Леана Горскага, кашталяна Жмудскага, паміж поўднем і захадам зімовым з царквой і мястэчкам, дзе католікаў мала, праз мілю.

Манькаўцы (Mankowce), яснавяльможнага пана Касакоўскага з царквой, карчмой, дзе найбольш ёсць русі (уніятаў - Л.Л .), паміж усходам і летнім поўднем летняя міля.

Мацясы (Maciasy), ваколіца васпанства Дзмітровічаў, паміж поўднем і летнім захадам палова летняй мілі.

Мейры (Mejry), яснавяльможнага пана Шышкі, старасты Лавецкага, часткова яснавяльможнай пані Кастравіцкай, пісаравай гродскай Лідскага староства, паміж усходам і летнім поўднем палова чвэрці лёгкай мілі.

Паваргі (Powargi), яснавяльможнага пана кашталяна Жмудскага, на зімовы поўдзень, дзе найболей русі, адна міля.

Палуты (Poluty), таго ж ягамосці, паміж усходам і летнім захадам, дзе найболей русі, палова мілі.

Паперня (Papiernia), двор і вёска яснавяльможнай пані Кастравіцкай, пісаравай гродскай Лідскай, паміж поўднем і летнім захадам чвэрць мілі.

Пяхуры (Piechury), яснавяльможнага пана Шышкі, старасты Лавецкага, на поўдні чвэрць мілі.

Радзівонішкі (Radziwoniszki), двор яснавяльможнага пана Касцялкоўскага, старасты Чатырскага, паміж усходам і летнім поўднем міля.

Роўбы (Rouby), ваколіцы васпанства Роўбаў, паміж поўднем і зімовым захадам лёгкая міля.

Семякоўшчына (Siemakowszczyzna), яснавяльможнага пана Шышкі, старасты Лавецкага, на летні поўдзень дваццаць стай.

Станкевічы (Stankiewicze), ваколіца васпанства Станкевічаў і іншых, паміж усходам і зімовым захадам паўтары мілі.

Сямашкі (Siemaszki), яснавяльможнага пана кашталяна Жмудскага, амаль што ўся вёска грэцкага абраду, паміж усходам і поўднем адна добрая міля.

Халявы (Cholewy), фальварак яснавяльможнага пана Леана Горскага, кашталяна Жмудскага, падобна знаходзіцца паміж усходам і зімовым поўднем праз адну мілю.

Цвербуты (Cwierbutty), яснавяльможнага пана Тадэвуша Касцялкоўскага, старасты Чатырскага, паміж усходам і летнім поўднем, гэтая вёска цалкам грэцкага абраду праз паўтары мілі.

Чашэйкі (Czeszejki), яснавяльможнага пана Шышкі, старасты Лавецкага, знаходзіцца паміж поўднем і летнім захадам праз чвэрць мілі.

2.

Ад касцёла парафіяльнага, суседнія касцёлы:

Белагрудскі касцёл парафіяльны ў тым жа павеце і дэканаце, на летні ўсход паўтары мілі.

Ішчалнскі касцёл парафіяльны ў тым жа павеце і дэканаце, на землях васпанства Валяў, на зімовы поўдзень дзве мілі.

Няцецкі касцёл парафіяльны ў тым жа павеце і дэканаце, паміж усходам і летнім поўднем, на землях яснавяльможных паноў Бабрымоўскіх, Лідскіх земскіх суддзяў, дзве мілі.

Жалудоцкі касцёл парафіяльны ў тым жа павеце і дэканаце, на землях яснавельможнага пана Тызенгаўза, старасты Пасольскага, паміж усходам і зімовым поўднем тры мілі.

3.

Найбольш значныя мястэчкі каля парафіяльнага касцёла:

Беліца , паміж усходам і летнім поўднем тры мілі.

Жалудок , паміж усходам і зімовым поўднем тры мілі.

4.

Дарога з Дылева да Беліцы, месцамі ўвесну і ўвосень балоцістая, пясчаная і крывая.

Дарога з Дылева да Жалудка гарыстая, месцамі камяністая, пясчаная і крывая.

З Дылева да Беліцы летняй і зімовай дарогай чатыры гадзіны язды.

З Дылева да Жалудка летняя дарога чатыры гадзіны, зімовая тры гадзіны язды.

5.

Азёраў і багнаў у парафіі няма.

Самае вялікае балота цягнецца ад самага Дылева да Паперні, ад Паперні да Лебяды і ваколіцы Роўбы, аднак выкарыстоўваецца ў гаспадарцы, двары і іх людзі там маюць сенакос.

Малы стаў яснавяльможнага пана Шышкі, старасты Лавецкага, на рачулцы Дылеўка, якая пачынаецца ад балот за Мейрамі на летні поўдзень ад плябані праз шэсць стаяў.

Стаў яснавяльможнай пані Кастравіцкай, пісаравай Лідскай гродскай, фармуецца з рэчак Дылеўкі і Вавёркі, ад плябані на зімовы поўдзень праз чвэрць мілі.

Стаў у мясцовасці Лебяда яснавяльможнага пана Горскага, кашталяна Жмудскага, у які упадае рэчка Лебяда, на якім ёсць паром, выгадны для плябані, праз спорую мілю на зімовы поўдзень.

Малы стаў у Радзівонішках яснавяльможнага пана Касцялкоўскага, старасты Чатырскага, у які ніводная рэчка не ўпадае, а толькі з балотаў і крыніц, на летні ўсход адна міля.

6.

Палёў болей, чым лясоў, аднак ад Паперні Кастравіцкіх калі ехаць да Васілішак, знаходзяцца адзін бярозавы лес, другі сасновы, аднак для будоўлі там годных дрэваў няма, тыя зараслі маюць плошчу можа трыццаць моргаў, ад плябані на летні поўдзень. У Лябёдцы кашталяна Жмудскага тры малыя сасновыя бары, у якіх можа трыццаць моргаў дрэва здатнага для будоўлі, ад плябані на зімовы ўсход. У Радзівонішках у маёмасці яснавяльможнага пана Касцялкоўскага, старасты Чатырскага, ёсць лес які называецца Ханкавым , у ім растуць елкі, дубы, лес можа ў дзве, можа болей валокі, дрэва здатнага для будоўлі няма, ад плябані на летні ўсход. Малады лес ва ўрочышчы Шасцюрнік , там ёсць сасна, належыць Найяснейшаму Князю ягомасцю Радзівілу, экс-падкамораму Літоўскаму, плошчай можа быць у валоку, ад плябані на поўнач. У зараслях на дзесяць моргаў ксендза-пробашча Ваверскага і Дылеўскага, якія называюцца Борк растуць сосны, месцамі дуб, да будоўлі дрэвы яшчэ няздатныя, ад касцёла Дылеўскага на летні ўсход. Астанія зараслі ў гэтай парафіі малыя, з ядлоўцу ці лазы.

7.

Млыноў тры: яснавяльможнага пана Шышкі, старасты Лавецкага, на рацэ Дылеўцы, яснавяльможнай пані Кастравіцкай на рэках Вавёрцы і Дылеўцы, яснавяльможнага пана Касцялкоўскага на балотах і крыніцах, як вышэй напісана ў раздзеле 6 пра ставы.

8.

Дарогі партыкулярныя ў гэтай парафіі і публічныя тракты:

Дарога, якая ідзе на летні ўсход з Вавёркі да Дылева, з Дылева да царквы і карчмы Радзівонішскай праз мілю, дзе заканчваецца Дылеўская парафія, і тут дарога падзяляецца на два тракты, адзін - управа, да Слоніма, другі - да Наваградка.

Дарога на зімовы поўдзень да Васілішак, адтуль да Гародні, з таго месца, дзе заканчваецца парафія Дылеўская, на поўнач адыходзіць дарога праз Мейры да Мыто яснавяльможнага пана Паца, старасты Вілейскага, з таго ж месца ёсць санная дарога з Мыта да Дылева, тут жа праходзіць публічны тракт з Вільні да Гародні.

Тракт публічны праз Паперню з Гародні на Вільню, на летні ўсход ад Дылева.

З Дылева так сама партыкулярная дарога да Лебяды яснавяльможнага пана кашталяна Жмудскага, іншыя дарожкі вядуць да зарасляў і сенажацяў і тут не апісваюцца.

Такое апісанне парафіі маёй Дылеўскай подпісам уласнай рукі падцвярждаю кс. Андрэй Паўлоўскі D. L. P. W. i D.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX