(З магістарскай працы Андрэя Рыбака пад кіраўніцтвам прафесара, доктара габілітаванага Юзафа Марошка)
(Пераклад Леаніда Лаўрэша.)
1.
Парафіяльны касцёл у Васілішках знаходзіцца ў Лідскім павеце і ў тым жа дэканаце, вёскі і мейсцы, якія да гэтай парафіі належаць згодна з алфавітам:
Алешкаўцы (Oleszkowce), васпана Александровіча, на поўдзень чвэрць мілі.
Арцюшы (Arciusze), васпана Александровіча, на поўдні палова чвэрці мілі ад парафіяльнага касцёла.
Банюкі (Baniuki), васпана Квінты, у тым жа кірунку палова мілі ад касцёла.
Баяры (Bojary), васпана Александровіча, так сама на поўдзень вялікая міля.
Бакшты (Bakszty), таго жа ягамосці, у тых жа кірунку і адлегласці.
Ваейкаўцы (Wojejkowce), васпана Александровіча і васпанства Быкоўскіх, на поўдзень міля.
Вайнёўцы (Wojniowce), васпана Квінты, на поўдзень палова мернай мілі.
Вайшчукі (Wojszczuki), васпані Гарваскай, на поўнач мерная міля.
Васілішкі (Wasiliszki), вёска, у якой знаходзіцца парафіяльны касцёл, ад якога робіцца апісанне гэтай парафіі, сама вёска належыць плябаніі.
Васілішкі (Wasiliszki), старасцянскае мястэчка васпана Александровіча, на поўнач палова чвэрці мілі.
Волчынкі (Wołczynki), васпана Паплаўскага, на ўсход мерная міля.
Гудзішкі (Gurnofel), васпана Алескандровіча, паміж усходам і поўднем палова вялікай мілі.
Гурнофель (Gurnofel), фальварак васпана Алескандровіча, паміж усходам і поўднем палова вялікай мілі.
Глебаўцы (Hlebowce), таго ж ягамосці, на поўдзень мерная міля.
Галасавічы (Holaszewicze), таго ж ягамосці, у тых жа кірунку і адлегласці.
Грынкішаны (Hrynkiszany), васпана Александровіча, на поўдзень мерная міля.
Гайкаўшчына (Hajkowszczyzna), фальварак васпані Гарвацкай на поўнач мерная міля.
Дварчаны (Dworczany), васпана Александровіча, на поўнач ад парафільнага касцёла некалькі сотняў крокаў.
Дзегцяры (Dziehciary), васпані Пяровай, на поўнач малая міля.
Догілі (Dogile), шляхецкая ваколіца, на поўдзень пяць чвэрцяў мілі.
Задворні (Zadwornie), васпана Александровіча, на поўдзень паўтары мілі.
Збражкі (Zbroszki), васпана Александровіча, там жа і ваколіца, на поўдзень чвэрць мілі.
Зыбалы (Zyboły), васпані Пяровай, на поўнач палова мілі.
Казелішкі (Kozieliszki), шляхецкая ваколіца, у тым жа кірунку і адлегласці.
Казлы (Kozły), васпана Александровіча, на поўдзень паўтары мілі.
Калечыцы (Kaleczyce), васпана Сцыпіёна, у тым жа кірунку і адлегласці.
Каптуры (Kaptury), васпана Александровіча, там жа.
Капцюга (Kopciuha), фальварак васпана Паплаўскага, паміж поўначчу і ўсходам палова мернай мілі.
Карэвічы (Korewicze), таго жа ягамосці, на поўдзень мерная міля.
Касцянева (Kościeniewo), васпана Александровіча, на поўдзень мерная міля.
Клешнякі (Kleszniaki), васпана Александровіча, на поўдзень паўтары мілі.
Кронкі (Krońki), таго жа ягамосці, у тым жа кірунку і адлегласці.
Ладыга (Łodyha), ксяндзоў дамініканаў, паміж поўначчу і ўсходам палова мернай мілі.
Лычкава (Łyczkowo), двор васпана Александровіча, на поўдзень паўтары мілі.
Лябёдка (Lebiodka), фальварак васпана Квінты, на поўдзень палова мернай мілі.
Лябёдка (Lebiodka), фальварак васпана Александровіча, на поўдзень чвэрць мілі.
Маркаўцы (Markowce), васпана Александровіча на ўсход сонца палова мернай мілі.
Масяўцы (Mosiowce), васпані Пяровай, на поўнач палова мілі.
Мякішы (Miakisze), васпана Александровіча, на поўдзень міля.
Навумаўцы (Naumowce), васпана Александровіча, на поўдзень паўтары мілі.
Нявеша (Niewiesza), васпана Александровіча, на поўдзень, у якой шляхта жыве на сваёй зямлі мерная міля.
Пераходы (Perechody), васпана Нарбута, паміж поўднем і захадам сонца паўтары мерныя мілі.
Плябанаўцы (Plebanowce), васпані Гарваскай, паміж захадам і поўначчу палова мілі.
Псярцы (Psiarce), васпана Забелы, на поўдзень палова мілі.
Пяскі (Piaski), шляхецкая ваколіца, на поўдзень міля.
Разнятычы (Roźniatycze), фальварак васпанства Талочкаў, паміж усходам і поўначчу мерная міля.
Рудава (Rudowo), васпана Нарбута і васпані Пяровай, на ўсход сонца міля.
Русанаўцы (Rusanowce), васпана Александровіча, на поўдзень паўтары мілі.
Рыбакі (Rybaki), фальварак васпанства Быкоўскіх, там жа і карчма васпана Александровіча, на поўдзень палова мілі.
Стадаляны (Stodolany), васпана Александровіча, на поўдзень паўтары мернай мілі.
Старадворцы (Starodworce), ваколіца, там жа фальварак ксяндзоў францішканаў, на захад вялікая міля.
Стары Двор (Stary Dwór), фальварак васпана Нарбута, там жа фальварак васпана Глушынскага, на захад вялікая міля.
Шайбакполе (Szejbakpole), двор васпана Александровіча, на поўдзень мерная міля.
Шастакоўцы (Szostakowce), васпана Нарбута і васпана Глушынскага, у тым жа кірунку і адлегласці.
Шкеры (Szkiery), васпані Гарваскай, на поўнач міля.
Шкордзі (Szkordzie), фальварак і вёска ксяндзоў дамініканаў, паміж захадам і поўначчу палова мернай мілі.
Шляхроўшчына (Szlachrowszczyzna), васпана Александровіча, на поўдзень паўтары мілі.
2.
Ад гэтага парафіяльнага касцёла суседнія касцёлы:
Астрына , царква (ўніяцкая - Л.Л.) у мястэчку Астрыне, на поўдзень тры мерныя мілі.
Ваверка , парафіяльны касцёл, на поўнач дзве мілі.
Забалаць , парафіяльны касцёл, паміж захадам і поўначчу дзве мілі.
Ішчална , парафіяльны касцёл, у тым жа Лідскім дэканаце, паміж усходам і поўднем, ад Васілішскага касцёла тры мерныя мілі.
Лядск , парафіяльны касцёл, на поўдзень тры мерныя мілі.
Новы Двор , парафіяльны касцёл, паміж поўднем і захадам тры мерныя мілі.
3.
Публічныя гарады каля гэтага касцёла:
Астрына , каралеўскае мястэчка, на поўдзень, тры мерныя мілі.
Ліда , горад, на ўсход сонца пяць міль.
4.
Дарога да горада Вільні ад гэтага Васілішскага касцёла, тут праходзіць тракт на Лебёдку, Праважу і Радунь, сямнаццаць міль, дарога месцамі проста добрая, месцамі пясчаная, камяністая, ідзе адкрытым полем.
5.
Азёраў, багнаў і балотаў значных у парафіі няма.
Малы стаў каля плябаніі ў мястэчку Васілішкі, за некалькі сотняў крокаў, на малой рэчцы Лябёдка, якая пачынаецца праз некалькі міляў.
Малы стаў каля фальварка Гурнофель васпана Александровіча, пачынаецца з блізкіх крыніц.
Малы стаў каля фальварка Воўчынкі васпана Паплаўскага, на малой рэчцы Бешанка.
Малы стаў каля двара Гайкаўшчына васпані Гарваскай, на рэчцы Лябёдка, якая пачынаецца праз дзве мілі.
Ставы маюць свае партыкулярныя млыны.
6.
Вялікіх лясоў, дрэва якіх можна ўжываць у гаспадарцы няма, акрамя лесу з ёлкі і асіны памерам у палову мілі васпана Нарбута каля фальварка Стары Двор. Таксама месцамі зараслі па некалькі моргаў.
7.
Партыкулярныя дарогі ў гэтай парафіі:
Дарога да парафіяльнага касцёла ў Ішчалне, ідзе ад Васілішскага касцёла, а Васілішскі млын, які знаходзіцца праз некалькі сотняў крокаў на ўсходзе, потым дарога ідзе палову мілі да вёскі Маркаўцы каля Гурнофельскага фальварка, далей праз сухое поле на Гурнофельскі млын, і тут заканчваецца Васілішская парафія.
Дарога да Лядскага касцёла ідзе каля двара ў Шайбакполі які знаходзіцца праз мілю, і дзе ёсць касцёл ксяндзоў-францішканаў, які называецца Шайбакпольскім, потым па дарозе праз палову мілі вёска Русанаўцы, і тут мяжа Васілішскай парафіі.
Дарога да Навадворскага парафіяльнага касцёла ідзе паўмілі да карчмы ў вёсцы Кронькі васпана Александровіча, далей праз чвэрць мілі па дарозе вёска Клешнякі, праз чвэрць мілі вёска Бакшты, і тут заканчваецца Васілішская парафія.
Дарога да Астрынскай парафіяльнай царквы ідзе на вёску Карэвічы, да якой міля, далей на вёску Стадолы праз палову мілі, і тут заканчваецца Васілішская парафія.
Дарога да Ваверскага касцёла ідзе праз мястэчка Васілішкі, потым праз чвэрць мілі па правым баку вёска Зыбалы, потым будзе карчма Дзегцяры, пасля яе дарога ідзе праз малую грэблю і млын васпані Пяровай, і заканчваецца Васілішская парафія.
Дарога да Забалацкага касцёла ідзе праз мястэчка Васілішкі, далей праз мілю будзе карчма ў Лябёдцы, потым з правага боку будзе двор Лябёдка васпана Пацея, і заканчваецца Васілішская парафія.
Васілішская парафія не мяжуе з іншымі ваяводствамі і паветамі, цалкам знаходзіцца ў Лідскім павеце.
Гэта апісанне парафіі подпісам уласнай рукі пацвярджаю
Кс. Казімір Лазоўскі, плябан Васілішскі.