Папярэдняя старонка: Рэлігійная гісторыя

Грэка-каталiцкая (унiяцкая) царква ў Лiде i Лiдскiм павеце 


Аўтар: Лаўрэш Л. Круцiкаў У.,
Дадана: 10-11-2003,
Крыніца: Наша слова № 44 (631), 26 лістапада 2003 г.



Т.Нарбут піша аб княстве Дайнова і заснаванні Ліды ў 1180 г.

У 1323 г. вялікі князь ВКЛ Гедзімін запрасіў манахаў Дамініканаў і Францішканаў на Літву. У 1387 г. была створана Віленская епархія. У маёмасць епархіі перадаецца вёска пад Лідай, Дуброўна.

У 1366 г. тры манаха - францішкана прыехалі ў Ліду з Польшчы распаўсюджваць хрысціянскую веру. У 1376 г. іх колькасць узрасла да 9 місіянераў. Яны прывезлі з сабой абраз Багародзіцы з Візнаў .

У 1369 г. Францішканскую місію пазабівалі паганы. Над магілай сваіх забітых братоў яны пабудавалі араторый пры ім жылі. У той час лідскім Фарны касцёл у Лідзе, пачатак ХХ ст. старастам быў Доўгерд, хрысціянін. У 1381 г. Ягайла перадаў Лідскаму касцёлу вёску, якая зараз называецца Плябанцы, і даход з нейкай іншай воласці. У 1397 г. у Лідзе пабудаваны новы касцёл пасвечаны віленскім біскупам Андрэем. Гэты ж біскуп наноў пасяліў Францішканаў у Лідзе, бо падобна но тое што ранейшыя місіянеры гэтага закону былі пазабіваныя ці выгнаныя пад час нападу крыжакаў на Ліду ў 1394 г. У 1414 г. касцёл адноўлены і пасвечаны пад назвай "Найсвяцейшай дзевы Марыі Панны, Усіх Святых". Фрагмент прывілею Ягайлы быў у паперах пробашча, Нарбут прыводзіць застаўшыся тэкст. У дадатку да 5-га тома Т.Нарбут дае спіс Лідскіх пробашчаў.

Ёсць інфармацыя аб тым што першы касцёл парафіяльны "Узнясення Святога Крыжа" фундаваў Ягайла у 1387 г. У 1450 г. у вёскі Крупа (зараз Крупава) пабудаваны філіяльны касцёл. У 1672 г. войскі Лідскі Адам Нарбут фундуе будаўніцтва кляштара Кармелітаў і касцёл святога Іосіфа. Гэты касцёл скасаваны ў 1832 г., а касцельныя муры парушаныя ў 1908 г. Іпацій Сцыпіён дэ Кампо, падчашы ВКЛ, у 1757 г. перанёс у Ліду з Веренава (Варена) касцёл Піяраў. Піяры залажылі ў Лідзе калегіум і школу, а на пачатку 19 ст. пабудавалі касцёл Святога Казіміра. Калегіум скасаваны і школа зачынена ў 1832 г. На каталіцкіх могілках у 1804 г. пабудавана драўляная капліца.

Т. Нарбут піша, што хрысціянская рэлігія рускага (праваслаўнага) веравызнання была ўведзена ў нашым краі з вельмі даўніх часоў і праваслаўная капліца " Святога Юрыя" у замку існавала ад пачатку яго будаўніцтва у паўднёва-заходняй вежы. У 1533 г. яна была перанесена ў горад. Іншыя крыніцы падаюць нам 1535 г., як год заснавання праваслаўнай царквы ў Лідзе, што бясспрэчна не адпавядае рэчаіснасці.

У другой палове 16-17 ст. у некаторых населеных пунктах Лідчыны (Дакудава, Беліца, Сялец, Орля) паўсталі евангеліцкія зборы.

* * *

Пасля расколу у 1054 годзе адзінай апостальскай каталіцкай артадаксальнай царквы на каталіцкую - заходнюю і праваслаўную (артадаксальную) - усходнюю, царква, застаючыся адзінай у духоўным плане, прайшла праз цяжкія выпрабаванні непаразуменнем, нянавісцю, братазабойствам. Гістарычнай адметнасцю Беларусі была рэлігійная двухполюснасць, і менавіта таму, на нашай зямлі быў знойдзены адзіны са шляхоў яднання царквы: ўсталявалася грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква. Шлях да уніі быў доўгі і цяжкі.

Вялікія князі, разумелі , што бірэлігійнасць насельніцтва ВКЛ тоіць у сабе пэўную сацыяльна - палітычную небяспеку. Таму, калі ў 1396 г. Вільню наведаў мітрапаліт Цыпрыян Цамбалак, паміж ім і Ягайлам адбылася размова аб неабходнасці уніі паміж праваслаўнай і рыма - каталіцкай цэрквамі. Кароль і мітрапаліт супольна звярнуліся да Канстанцінопальскага патрыярха , які падтрымаў гэтую ідэю, аднак адзначыў, што рэалізацыю яе патрэбна адкласці ў сувязі з вайной супраць турак.

Вялікі князь ВКЛ Вітаўт прыклаў усе намаганні каб зрабіць на Літве асобную ад Масквы мітраполію. 15 лістапада 1415 г. на скліканым князем саборы, ў Навагрудку, беларускім і украінскім мітрапалітам быў абраны Рыгор Цамбалак, пляменнік Цыпрыяна. У Густынскім летапісу з гэтай нагоды запісана: " У год 6923 (1415 г.), Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі, бачачы што святая Сафія, стольная царква мітрапаліта не мае гаспадара …, а мітрапаліты, прышоўшы з Масквы, толькі пра тое клапоцяцца, каб, што каштоўнае ў Сафіі знайшоўшы, сабе узяць, а таксама даніну ў святароў сабраўшы, ў Маскву з сабой завесці … загадаў усім епіскапам і святарскаму кліру сабрацца на з'езд …, і калі сабраліся , паводле ягонай волі ў Навагрудку ўсе епіскапы: Ісая Чарнігаўскі, Феадосій Полацкі, Дыяніс Луцкі, Герасім Уладзімірскі , Харытон Холмскі, Яўфімій Тураўскі і іншыя святары і шмат баяраў, сказаў ім Вітаўт: " Пастаўце сабе мітрапаліта ў маёй дзяржаве, у Кіеве, па даўнім звычаі, бо хоць я і іншай веры, але шкадую, што так запусцела і збяднела ў маёй дзяржаве ваша Кіеўская мітраполія, бо Маскоўскія мітрапаліты клапоцяцца не пра вас , а пра прыбыткі ад вас. Калі не захочаце паставіць тут сабе мітрапаліта , то той хто пойдзе за мітрапаліта ў Маскву, выносячы казну з маёй дзяржавы … смерцю загіне." Патрыярх Канстанцінопальскі Каліст блаславіў Рыгора Цамбалака на Кіеўскую мітраполію. Так аддзялілася праваслаўная царква ВКЛ ад Масквы.

У 1418 г. на чале вялікай дэлегацыі, у якую ўваходзілі прадстаўнікі ВКЛ, Вялікага Ноўгарада, Малдавіі і інш., Рыгор Цамбалак накіроўваецца ў Канстанцу, дзе адбываецца 16-ты Усяленскі сабор каталіцкай царквы. Мэта візіту - дабіцца шчыльнага хаўрусу з каталіцкай царквой. У двух сваіх прамовах Цамбалак заклікаў да аднаўлення былога адзінства царквы. Ён прапанаваў склікаць спецыяльны сабор і у свабоднай дыскусіі , кіруючыся ўзаемнай павагай, вырашыць спрэчныя пытанні. Такім чынам Р. Цамбалак - першы аўтар вядомай мадэлі уніі.

Ёсць дадзеныя аб кантактах з Рымам адносна ўніі ў 1434 г. вялікага князя Свідрыгайлы Альгердавіча і праваслаўнага Смаленскага епіскапа Герасіма. На шырокавядомым Фларэнційскім саборы ў ліпені 1439 г. была падпісана Фларэнційская ўнія паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі. Дакументы гэтай уніі падпісаў і Кіеўскі мітрапаліт (у той момант ён жа і Маскоўскі) Ісідор. У Вільні ягоная дзейнасць была ўхваленая. У Маскве ж яго абвесцілі ерэтыком і саслалі ў Чудаў манастыр . Адкуль ён збёг у Новагрудак да Вялікага князя ВКЛ Казіміра.

Пасля смерці Рыгора (у 1473 г.) беларуска - украінскім мітрапалітам стаў Смаленскі епіскап Місаіл (мітрапаліт у 1475-1480 гг.) які з'яўляўся прыхільнікам уніі. У 1476 г. папе Сіксту ІV быў дасланы ліст аб мэтазгоднасці і неабходнасці аб'яднання цэркваў.

У канцы 15 ст. зноў была зроблена спроба рэалізацыі ўніі, ініцыятарам якой з'яўляўся ўкраінска - беларускі епіскап Іосіф (мітрапаліт у 1497- 1501 гг.). Ён уступіў у кантакт з папам Аляксандрам VI для вызначэння умоў будучай уніі.

Пасля з'яўлення на Маскоўскім троне Івана ІІІ адносіны паміж Масквой і ВКЛ рэзка пагаршаюцца. Масква прымае вялікадзяржаўную ідэалогію, скіраваную на захоп чужых тэрыторый, пачынаецца перманентная вайна паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Княствам Маскоўскім. Зыходзячы з неабходнасці кансалідацыі нацыі, робяцца крокі да заключэння рэальнай уніі з Рымам.

У межы гэтага артыкула не ўваходзіць тэалагічнае абгрунтаванне яднання цэркваў, але мы думаем што уніяты згадзіліся б з рускім філосафам У. Салаўёвым які сказаў:" Як сябар ісцінай , паважанай праваслаўнай усходняй … царквы , прамаўляючай голасам вялікіх Айцоў і Настаўнікаў сваіх … прызнаю … вярхоўным суддзёй у справах рэлігіі таго, каго прызнавалі такім Св. Ірыней, Св. Афанасій Вялікі, Св. Ян Златавуст, Св. Кірыл, Св. Флавіян, Бл. Феадарыт, Св. Максім Іспаведнік, Св. Фёдар Студыт, Св. Ігнаці і тд., - а менавіта апостала Пятра , які жыве ў сваіх пераемніках."

* * *

Уніяцкая царква была нарадзілася на царкоўным саборы 1596 г. у Брэсце.

На працягу 17-18 ст. уніяцкая царква ўсталёўваецца на Лідчыне. Падпісанне Унii ў Рыме: Папа Клiмент VIII бласлаўляе I. Пацея i К. Цярлецкага. У першай палове 17 ст. у г. Ліда дзейнічаюць 4 грэка - каталіцкія царквы: Св. Яна, Св. Мікалая (на рыначнай плошчы), Св. Спаса і царква Прачыстай Багародзіцы. У 1650 годзе кароль Ян Казімір царкву Св. Спаса перадае праваслаўнай парафіі. Па другой версіі царкву Св. Спаса перадаў праваслаўным кароль Уладзіслаў IV у 1633 г.

Усе гэтыя цэрквы гінуць пад час вайны з Расіяй 1654 - 1667 гг. ад войск Хаванскага. Пасля працяглай асады і абстрэлаў з гарматаў, летам 1659 г., расейскае войска узяло штурмам Лідскі замак і цалкам спаліла горад. Гэта быў ужо другі штурм горада ў гэтай вайне. Першы раз восенню 1655 г. украінскія казакі пусцілі пад шаблю ўсё Панямонне, у тым ліку і Ліду. Лідскі павет страціў 30% насельніцтва. Асабліва даставалася ўніяцкай царкве. Сам уніяцкі мітрапаліт ратаваўся толькі тым, што таемна пераходзіў з месца на месца, несучы з сабою рэшткі мошчаў полацкага уніяцкага арцыбіскупа Св. Язафата Кунцэвіча, якія да вайны захоўваліся ў Полацку (зараз мошчы Св. Язафата - патрона сучаснай Лідскай грэка-каталіцкай парафіі, знаходзяцца ў саборы Апосталаў Пятра і Паўла, Рым). У 1658 г. цар загадаў свайму віленскаму ваяводу Міхайлу Шахоўскаму "из города Вилны и из иных городов и мест, которые к Вилне близко, униятов всех, кто где живет... высылать вон тотчас, и заказ учинить крепкой, чтоб впредь униятов нигде не приймовали и высылали их вон, чтобы от них в вере каких расколов не было". Сабраўшы уніятаў, ваявода абвясціў ультыматум: або яны перахрысцяцца ў праваслаўе, або іх выганяць. Пазнаўшы такую талеранцыю, беларусы да канца 17 ст. , амаль цалкам перайшлі ў унію.

Ёсць звесткі аб тым што, царква Прачыстай Багародзіцы захавалася да пачатку 19 ст., на мапе горада сярэдзіны 19 ст. на гэтым месцы пазначаны шпіталь. У 1765 г. з дрэва разабранага Фарнага касцёла (замест яго быў пабудаваны сучасны мураваны Фарны касцёл) паміж гарадскімі каталіцкімі могілкамі і млынам была пабудавана ўніяцкая царква Уваскрашэння Гасподняга. Пры царкве дзейнічаў невялікі шпіталь. Ліда. Акварэль І. Пешкі , канец 18 ст.

Вядомая акварэль І. Пешкі з выявай г.Ліда ў канцы 18 ст. пісалася побач з тады ўжо пабудаванай грэка-каталіцкай царквой (царква была прыкладна ў 100 м. злева ад мастака). І зараз мы можам бачыць горад на гэтай акварэлі амаль што так , як ён быў бачны з царкоўнай пляцоўкі.

М.Нарбут у працы "Ліда і лідзяне" піша аб такім выпадку з гісторыі Лідскай уніі: "Ржэвускi (аўтар "Лiстапада") у творы "Аповядзе старца" выдадзенага ў Варшаве 1854 г., у томе II на старонке 220 успамiнае пра цуд, здзейснены ў Лiдзе богалюбiвым капланам базылiанінам Атаназам Галоўня, каторы ў часы голаду, што панаваў на Лiтве ў 1744 годзе, на гарадскiм рынку сярод дня, стос камянёў у стос боханаў знакам святога крыжа пераменiў. Гэта пацверджана сведчаннямі сведкаў: болей за тысячу сялян i некалькiх дзесяткаў шляхты тым хлебам накормленых", - і там жа далей: "Царквы даўней унiяцкiя (цяпер расейскiя) драўляныя, размешчаны: у Сабакiнцах, Радзiвонiшках, Ганчарах, Зблянах, Астрыно, Ворле, Ракавiчах, Турэйску, Бабрах, Глыбокiм i Белiцы; найвыдатнейшыя ў Дзiкушках i Мураванцы (вельмi старажытная)".

На працягу 17 ст. уніяцкія прыходы былі створаны таксама ў вёсках: Голдава, Дакудава, Жыжма, Лябяда, Мыто, Васкевічы, Вялікае Мажэйкава. Паводле "Ведомости о греко-унияцких церквях и моностырях Бресткой епархии" за 1827 г. у Лідскім уездзе была 18 уніяцкіх цэркваў і адзін манастыр, якія мелі 22 496 прыхаджан. Згодна з дадзенымі 1838 года Ганчарскую царкву наведвалі 1230 вернікаў -уніятаў, да Глыбоцкай было прыпісана 1872 чалавекі, да Голдаўскай 1047, Дзікушскай - 614, Дакудаўскай - 922, Жыжмянскай - 725, Лябёдскай - 812, Зблянскай - 1135, Маламажэйкаўскай (Мураванскай) - 497, Мытлянскай - 272, Арлянскай - 1400, Астрынскай - 3327, Ракавіцкай - 630, Сабакінскай - 1379, Турэйскай - 947, Баброўскай - 417, Дэмбраўскай - 853. Згодна з хронікай касцёла в. Ішчална у 1801 г. прыход грэка - каталіцкай капліцы ў Вялікім Мажэйкаве налічваў 1300 чалавек.

Юры Мікалаевіч Радзівіл (1578-1613) - уладальнік вёскі Дакудава , стварыў там грэка - каталіцкі прыход. Пэўна гэта адна з найбольш ранніх грэка-каталіцкіх парафій на Лідчыне.

У 1718 г. маёнтак Голдава выкупіў трокскі падсудак Ф.М. Вянцковіч. Тады ж ён перавёў манастыр з царквой ў унію. Так быў заснаваны Голдаўскі Базыльянскі манастыр. А ў 1721 г. Вянцковіч запісаў Базыльянскаму манастыру фундуш на зямлю і сялян. Наогул, базыльянскі ордэн быў створаны ў 1617 г. у Навагрудку, калі адбылася 1-я кангрэгацыя новага ордэна. Быў прыняты статут, распрацаваны уніяцкім мітрапалітам Руцкім на аснове правіл Св. Васіля і на ўзор статутаў каталіцкіх ордэнаў. Руцкі быў абраны першым протаархімандрытам (генералам ордэну). Рэзідэнцыяй яго стаў кляштар у Тараканях (Кобрынскі павет). На Беларусі існавала 55 базыльянскіх кляштараў. Міў іншым, яны займаліся асветай. Шырокую вядомасць набылі базыльянскія школы. Ордэн выдаваў кнігі. Друкарні ордэна былі ў Вільні, Супраслі, Мінску, Львове, Пачаеве. З 1628 г. па 1800 г. выдадзена каля назваў 1080 кніг, з іх каля 40% - свецкія. Пасля скасавання уніі ў 1839 г. базыльянскія манастыры засталіся ў Галіцыі (зліквідаваны Сталіным у 1946 г.). Але Ордэн дзейнічаў у эміграцыі. Напрыканцы 1980 гадоў базыльяне аднавілі сваю дзейнасць на Беларусі і Украіне.

Цікавыя звесткі ўтрымліваюцца ў адной з судовых спраў духоўнага кансісторскага суда ад 1721 г., дзе апісваецца працэс па абвінавачанні ваўкавыскага лоўчага Казіміра Калусоўскага ў гвалтоўным пераводзе сялян сваіх вёсак Нецеч, Старажымавічы, Чаплічы з уніяцтва ў рыма - каталіцтва. Сярод пытанняў, што задаваліся сведкам па справе, было і такое, якую веру сяляне вызнавалі да гэтага. У адказах паноў і сялян называюцца каталікі, уніяты, "схізма" (праваслаўныя). У 6-ці адказах згадваецца нейкая "старалітва".

Уніяцкай царкве быў перададзены Кармеліцкі манастыр у Лідзе, пасля ягонага скасавання ў 1832 годзе.

Па рашэнню Навагрудскай кангрэгацыі дэканаў у 1753 годзе ў кожным уніяцкім дэканаце адчыніліся школы для дзяцей святароў. У Лідскім дэканаце такая школа адчынілася ў Орлі, і адказнасць за адукацыю дзяцей неслі святары з вёсак Васкевічы, Збляны, Жыжма. Сыны святароў ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў, за кошт бацькоў, тры гады вучыліся чытаць "па руска-славянску" псалтыры, актоіхі і ірмалогіі, навучаліся царкоўным спевам і парадку набажэнства. Калі б хто з духавенства не пажадаў аддаць свайго сына ў школу, то падвяргаўся штрафу на працягу трох год па 3 талеры штогод. Гэты штраф паступаў на выхаванне ў школе бедных дзяцей.

У архівах захаваліся звесткі аб некаторых рысах быту ўніяцкіх прыходаў і святароў. Напрыклад аб пропусках набажэнства радзівонішскім святаром з-за п'янства ў 1725 г. і дрэннай службе прасвітара гэтай жа царквы Івана Герасімовіча, які ў 1748 г. таксама зрываў набажэнствы. Нядзіўна што, як мы пабачым далей, у 19 ст. гэтая царква прыйшла ў заняпад і была разбурана. Захаваліся звесткі аб незаконным зборы падаткаў у павялічаных памерах лідскім дэканам Бялькевічам 1787 г., аб забойстве святара Мытоўскай царквы Багдана Варацінскага ў 1671 г., аб абвінавачванні жыжмянскага адміністратара ў "неблагоповеденіі" (1780 г.), захаваўся запавет лідскага земяніна Сільвестра Войны Аранскага пахаваць яго ў Жыжмянскай царкве (1667 г.), вопіс каштоўнасцей Лябёдскай царквы. Зразумела, што ў архівы пападалі ў асноўным, нейкія экстраардынарныя факты, але ж для нас, цікава нават гучанне прозвішчаў нашых продкаў, бо матэрыялаў па гісторыі ўніі на Лідчыне таго часу засталося не шмат.

Наступ на ўнію пачаўся адразу ж, як толькі Беларусь была далучана да Расеі. У 1834 г. пачалося ўсталяванне праваслаўных іканастасаў ва ўніяцкіх храмах Лідчыны. Пад унутранае пераабсталяванне першай падпала Голдаўская царква, за ёй Ракавіцкая, Астрынская. Арлянская, Сабакінская, Ганчарская і Лябёдская - аказаліся настолькі беднымі, што няздольныя былі за ўласны кошт запрасіць сталяроў і мастакоў. Радзівонішскую царкву вырашылі наогул знішчыць, бо яна была ў дрэнным стане. Лідскаму благачыннаму С. Брэнну 24 студзеня дакладзена: " о починке Радзивонишской церкви сообщено лидскому уездному предводителю дворянства ... предложить ему чтобы о починке этой церкви не оставил старание, и ... Бренну ежемесячно рапортовал". 29 студзеня 1840 г. лідскі прадвадзіцель дваранства рапартаваў С.Брэнну :"что устройство Радзивонишской церкви поручено г. уездному судье Журавскому". У выніку царкву адрамантаваць так і не змаглі.

Святар і вернікі з Дакудава аказалі супраціў зменам у інтэр'еры свайго храма, так што, як даносіла афіцыйная асоба "употребляется деятельное настаивание" аб усталяванні тут іканастаса. 30 снежня 1835 г. Гродзенскі губэрнатар Копцеў загадаў убраць з уніяцкіх цэркваў усе рэчы неўласцівыя расейскай царкве: арганы, лаўкі, званочкі. На гэта адводзілася 5 месяцаў. 25 сакавіка 1836 года Лідскі земскі іспраўнік палкоўнік фон Берг інфармаваў губернатара, што такая работа ў Лідскім павеце ўжо распачата, і ён дае абяцанне прасачыць, каб яна была выканана дакладна. Арганы неабходна было прадаць, а калі не знойдуцца пакупнікі, проста разабраць. Арганісты пераводзіліся на іншыя духоўныя пасады. Арганы тады меліся ў Баброўскай, Голдаўскай, Сабакінскай і Маламажэйкаўскай (Мураванскай) цэрквах. 14 лютага, ужо губэрнскі вайсковы начальнік фон Берг, піша лідскаму благачыннаму С. Брэнну аб:"... неприступлении к устройству иконостасов Остринской, Собакинской и Глембокской церквей ...а ... церкви в Демброве и Дикушках ещё не построены...".

У 1834-1835 г.г. у сувязі з ліквідацыяй уніяцтва Голдаўская царква падпала пад нутраную перабудову: устаноўлены праваслаўны іканастас, разабраны арган, вынесены лаўкі, забраны званочкі. Перадача царквы ў праваслаўе не абышлася без абурэння тутэйшых жыхароў. Лідскі земскі іспраўнік Вітэнгоф 2 снежня 1834 г. дакладваў Гарадзенскаму губернатару Н. Н. Мураўёву: "У Голдаўскай царкве так мала бывае людзей з чэрні таго прыхода. Ёсць нагода зазначыць, што ў Баброўскай царкве, што ў бліжэйшай адлегласці знаходзіцца, яшчэ няма інакастасу, і туды зараз павярнуліся прыхаджане Голдаўскага прыходу". Мураўёў адзначыў: "... загадваю старацца ў дакладнасці выканаць ускладзенае на Вас прадпісанне: абсталяваць інакастасы і іншыя духоўныя прынады па грэка - усходняму абраду. Даносіць мне толькі пра поспехі справы". Лідскі іспраўнік адным з першых у губерні, зрабіў справаздачу, што арганы знішчаны, лаўкі вынесены, іншыя рэчы зліквідаваны.

Старыя беларускія кнігі збіраліся па ўсіх парафіях і паліліся. Мітрапаліт Іосіф Сямашка піша ў сваіх "Запісках", што толькі за 3 гады было сабрана і спалена па яго загаду больш за 2000 беларускіх старадрукаў. Замест беларускіх кніг у Расеі друкаваліся новыя, на расейскай мове. Так 24 студзеня 1840 г. лідскаму благачыннаму С. Брэнну даводзілася аб неабходнасці :"снабжения всех церквей проскомидийными листами согласно обрядов русской церкви", а 30 чэрвеня 1840 г. "... Святейшый синод поможет ...отпустить для воссоединения церквей 1442 экземпляров малого требника ...".

Святароў прымушалі падпісвацца пад паперай з адмовай ад уніі. Аднак 593 святара на Беларусі , не зважаючы на пагрозы наадрэз адмовіліся даць свой подпіс і згадзіцца са скасаваннем уніі. Усіх гэтых святароў, у асноўным бацькоў мнагадзетных сем'яў, чый сацыяльны статут не вельмі адрозніваўся ад сялянскага, пасадзілі ў манастырскія турмы на розныя тэрміны. Часткова ў манастыры Беларусі (Бытень, Жыровіцы), часткова ў глыб Расеі. 1243 святара падпісалі гэты ліст. 18 студзеня 1840 г. у Літоўскай Кансісторыі слухалі ігумена Быценскага манастыра Лявонція Аколава аб знаходзячымся ў тым манастыры "на искуплении" Іосіфе Тымінскім пакараным за "запорнае поведение". Лідскаму благачыннаму С. Брэнну даводзілася, што гэты святар накіроўваецца у Астрынскаю царкву лідскага павета дыяканам. С. Брэнну загадвалася "употребить меры по исправлению Иосифа Тыминскога". 22 чэрвеня благачынны С. Брэнн рапартаваў Літоўскай Кансісторыі, што паміж святаром астрынскай царквы Гінтаўтам і дыяканам гэтай жа царквы Тымінскім складзена пагадненне аб утрыманні апошняга. Святар Гінтаўт абяцаў "давать одежду и пропитание а также обыкновенный дьячковый от прихода доход, которого может иметь до 12 руб. серебром, на что дьячок Тыминский согласился". У перапісцы благачыннага С. Брэнна ёсць інфармацыя з Літоўскай Кансісторыі ад Ковенскага благачыннага Фурасевіча: "о побеге ... в Австрийскую Галицыю священника Тупайской церкви Иоанна Балинского".

Шмат вернікаў пераходзіла ў рыма - каталіцкую царкву . 14 лістапада 1839 г. С. Брэнн звярнуўся да Гродзенскага губернатара з пытаннем аб тым, што рабіць з такімі вернікамі. Яму было паведамлена, што да асобага распараджэння "Его Высокапреосвященства Архиепискапа Литовского Иосифа" дана каманда ўсім земскім судам і гарадской паліцыі не праводзіць фармальнага следства, а дзейнічаць разам з праваслаўным духавенствам "благоразумными мерами посредством приличного внушения и тому подобное". Рыма - каталіцкаму духавенству "…строжайше предписывалось ... бывшее греко - униатское духовенство и народ Литовский не называть греко - униатским, но православным …". 24 студзеня 1840 г. губернскае праўленне даручала "...лидскому городничему ... для возвращения учителя лидского городского училища Нестора Осовского из латинства в природное православие, поступил сообразно циркулярному предписанию ... следствие прекратил ... а действовал приличным внушением и тому подобное". Ужо ў сакавіку 1840 г. Літоўская Кансісторыя слухала даклад гродзенскага губернскага праўлення аб настаўніку лідскага гарадскога вучылішча Асоўскім. Настаўнік у паперы, пададзенай лідскаму паліцмайстру Стучыну, пісаў што "… он исповедует природный православный обряд и в Римское исповедание не переходил …". 20 кастрычніка 1839 г. у Літоўскай Кансісторыі слухалі паведамленне 2-га аддзела гродзенскага губернскага праўлення :"по донесению лидского земского суда ... за №3708 с препровождением рапорта настоятеля Бобровской церкви Сцепуры , ... крестьянин из деревни Ходюки Адам Милька перешедший ... в латинский обряд в православное исповедание возвращён", а 10 красавіка 1840 г. аб тым што:"крестьянин имения Косовщина Адамовичевский Иван … в православное исповедание возврощён". в. Мураванка, царква-крэпасць. 28 чэрвеня 1840 г. Архіепіскап І. Сямашка: "предложил Консистории ... истребовать дополнительные сведения от благочинных ... именные списки, по годам и по приходам, о ... людях бывшего греко-униатского исповедания как совращены были в прежние времена а Римский обряд, ... согласно предложения данного Его высокопреосвященством от 8 ноября 1836 г. за № 951 возвратить к природному Греко - восточному исповеданию, с наименование каждого лица, места рождения, времени совращения а также возвращения к своей вере". в. Нагародавічы, Мiкалаеўская царква. Аб жонках святароў лідскага благачынія:" … 30 апреля (1840 г. - заўв. аўт.) Кансистория слушала … С. Бренна … он благочинный более двух лет старался благоразумными методами склонить жену настоятеля Гончарской церкви Терезы из Колендов Костецкую с дочерью Юлией к возвращению в природное православное исповедание, но … Костецкая столь упряма, что никак римского обряда оставить не может. В доказательство же рапортующего о сем … представляет он подлинное … отношение Слуцкого благочинного Наркевича от 3 декабря 1837 г., что упомянутая Костецкая должна исповедать православную веру, ибо бабка ея - жена православного ( пэўна - уніяцкага - заўв. аўт. ) священника Ярошевича состояла в том же обряде, и мать тоже, а также донесение мужа ея, священника Костецкого от 12 … апреля о том что Костецкая не принимaет … его увещевание; и второй от 7-го декабря о том , что жена лидского священника Волчковича с дочерью и Докудовской церкви священника Сцепуры жена с четырьмя дочерьми по ныне состоят в Римском исповедании. Приказываю: 1-е, предписать рапортующему дабу доставил метрические выписки о рождении и крещении жен священников: лидской церкви Волчковича, докудовской Сцепуры, Гончарской Костецкой … для дальнейшего по сему рассмотрения, 2-е , как жены священнические, для хорошего образования и, следовательно для будущего благополучия своих детей должны исповедать веру своих матерей, тем паче, что они вероисповеданию родителей своих подлежат, то просит Г. Виленского Епархиального Епископа Климовича (рыма-каталіцкага - заўв. аўт.) учинить распоряжение, дабы прописаным женам православных священников и их дочерем под никаким видом духовные требы Римско - Католическим священникам не преподовать …".

А вось С. Бренну паведамляюць аб справах у мястэчку Свіслач з-пад Гродна:"... Консистория слушала предложения Его преосвященства г. Литовского и Виленского Архиепископа и кавалера Иосифа Семашко от 5 июня за №830 о ... том, что Его Высокопреосвященство отнёсся куда следует, на счёт письмоводителя Свислочской гимназии Феликса Ячиновского ... и изволил предложить Консистории .... уволенных из свислочской гимназии сыновей Ромуальда и Станислава Ячиновских востребовать хотя бы через полицию в Жировичы и утвердить в православной вере. ... как о поступлении в свислочскую гимназию и совращении в латинство ... Ячиновских должно быть известно священнику Одринской церкви , при которой они записаны, то потребовать от ... священника и Благочинного объяснений ...". Аднак ня гледзячы на строгія меры, "генерал 9-го округа (гродзенскага - заўв. аўт.) внутренней стражи при инспектировании вверенного ему округа, удостоверился … что бывшие греко - католики не знают о присоединении их к православию и называют себя по прежнему униатами …".

Уся перапіска благачыннага С. Брэнна напоўнена загадамі і справамі аб шлюбах паміж каталікамі і праваслаўнымі. Рыма - каталіцкае духавенства інфармавалася што "… браки русских, совершенные одними римско-католическими священниками не считаются действительными, пока необвенчаны русскими священниками". А, напрыклад, 25 лістапада 1839 г. Літоўская Кансісторыя слухала даклад С. Брэнна, аб тым што "… священник Собакинской церкви Бедрицкий рапортом от 23 ноября донёс ему, благочинному, што две женщины …католички… Тереза Михальковичова, девица … , и … Анна Лукашевичева, вдова …, приняли православие и обвенчались Бедрицким , первая с Семёном Сидляцевичем … , вторая с Иваном Омелевичем … .Консистория приказывает: …Бренну взять от этих женщин расписки, что они будут исповедать православную веру и детей своих обоего пола в нем же воспитывать… ". 15 студзеня 1840 г. было паведамлена : "при браке между православными и иноверцами всякий раз испрашивать архирейского разрешения". 30 студзеня 1840 г. Кансісторыя слухала даклад С. Брэнна аб тым, што парафіянін Жалудокскага касцёла Якаў Смецюх жадае ажаніцца з дзяўчынай Францішкаю Дарашэўнай, прыхаджанкай Дзікушскай праваслаўнай царквы "он не будет склонять своей супруги к принятию Римской веры (дал расписку) и детей своих обоего пола будет воспитывать в догматах православного исповедания". Тое ж самае ў дакуменце ад 16 снежня 1840 г. аб шарагоўцу Брэсткага пяхотнага палка, парафіяніне Няцечскага касцёла і яго шлюбу з дзяўчынай Аленай Грінявіцкай, прыхаджанкай Голдаўскай царквы.

в. Голдава, царква Раства Багародзіцы. в. Голдава, царква Раства Багародзіцы.

У 1840 г. было забаронена прамаўляць казанні па беларуску, і епіскапы пачалі вымагаць ад духавенства, каб нават у прыватным жыцці карысталіся толькі расейскай мовай. Менскі епіскап Галубовіч дакараў сваіх святароў і асабліва іх жонак за тое, што гавораць моваю народу, і налягаў, каб хутчэй навучаліся расейскай мовы, і далі ў гэтым "прыклад сваім парафіянам".

У другой палове 30 гг. пачалася перадача ўніяцкіх храмаў праваслаўнай царкве, а пасля Полацкага сабора 1839 г. уніяцкая царква была гвалтоўна зліквідаваная.

* * *

Да нашых часоў захаваліся і дзейнічаюць, як праваслаўныя чатыры царквы Лідскага павета, якія будаваліся і існавалі як уніяцкія, гэта: Голдаўская царква (1795 г.), Баброўская (1810 г.), Ганчарская (1774 г.). Пятая - былая ўніяцкая царква - знакамітая Беларуская гатычная царква абарончага тыпу ў в. Мураванка (Маламажэйкаўская). Царква ў Новагародзічах (канец 18 ст.) не належала да Лідскага павету, але ж блізка геаграфічна (35 км ад Ліды) і таму мае цікавасць для нас.

в. Мураванка, царква-крэпасць. Пабудавана у 1524 г. з цэглы. Мураванкаўская царква - характэрны для беларускай готыкі тып цытадэльнага царкоўнага будынку, умацаванага з дапамогай кутніх веж. Шырока вядома у гістарычнай літаратуры, як Маламажэйкаўская царква. Зараз помнік перададзены праваслаўнай царкве. Як філія існавала ўніяцкая капліца ў Вялікім Мажэйкаве. Капліца пабудавана ў сярэдзіне 18 ст. уладальнікамі маёнтка ў В. Мажэйкаве Чапскімі. Была зачынена пад час ліквідацыі ўніі. Ад капліцы не засталося нават слядоў, і сёння невядома ў якім месцы вёскі яна стаяла.

в. Голдава, царква Раства Багародзіцы. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1795 г. з дрэва. Перад царквой устаноўлена в. Бабры, Крыжаўзвіжанская царква. двух'ярусная шатровая званіца каркаснай канструкцыі. На званіцы прымацаваны тры званы розных памераў: вялікі 1991 г., сярэдні 1928 г., на малым дата вырабу адсутнічае. Асаблівую цікавасць уяўляюць сабой два каваныя крыжы, устаноўленыя на цыбулепадобнай галоўцы і над апсідаю. Па форме крыжоў бачна, што царква будавалася як уніяцкая, бо яны маюць традыцыйную нацыянальную форму. Менавіта крыжы ўніяцкіх цэркваў вылучаюцца ажурнасцю, багаццем дэкору, глыбінёй сімвалічнага зместу. Уніяцкая царква - народная Беларуская царква і таму яе атрыбутыка ўтрымлівае шматлікія элементы традыцыйна - народнай культуры. Круглы дыск на месцы перакрыжавання разам са звілістымі палоскамі (ззяннем) сімвалізуе сонца, прамяні святла. У нізе - паўмесяц, сімвал ночы. Так увасабляецца ідэя перамогі жыццестваральнай сілы Сонца над цемрай, дабра над злом. Тры крыжыка на канцах вялікага крыжа сімвалізуюць Святую Троіцу. Першы успамін аб царкве ў в. Голдава ў 1633 г., царква Св.Спаса. У 1633 г. гаспадар маёнтка Голдава - А.Трызна засноўвае тут кляштар. Лідскі падкаморы Аляксандр Трызна пакінуў тастамент, каб ягоная жонка Хрысціна пасля ягонай смерці заснавала ў маёнтку Голдава пры царкве, дзе ён быў пахаваны, невялікі кляштар і даручыла тую царкву з манастыром у апеку віленскім Свята - Духаўскім манахам. Яна павінна была адвесці 3 морга зямлі і аддаць пляц з домам у Навагрудку на Ковенскай вуліцы. Сама яна павінна была карыстацца "да самай смерці" застаўшыміся ад мужа маёнткамі, кожны год выплачваючы 200 злотых тым жа голдаўскім манахам, а перад сваёй смерцю, каб заплаціла ім 2000 злотых і аддала ў вечнае карыстанне фальварак, ці ўнесла за яго 3000 злотых. Частку гэтага тастамента Хрысціна выканала: выдзеліла 3 морга зямлі для кляштара і перадала Свята - Духаўскім манахам пляц і дом у Навагрудку. Аднак, хутка пашлюбаваўшыся другі раз, 200 злотых за 1634 г. не в. Ганчары, Пакроўская царква. выплаціла, а пакінутыя ў спадчыну пасля памерлага мужа маёнткі прадала. Гэта прывяло да суда з віленскім кляштарам. У 1660 - 80-я гады маёнткам валодаў праваслаўны Магілёўскі епіскап Клімент Трызна. З 1718 г. - уніяцкая царква.

в. Бабры, Крыжаўзвіжанская царква. У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1810 г з дрэва. Фундатар царквы - абшарнік Карл Ляскеві ч. У 1880 г. над бабінцам надбудаваная званіца, а пры ўваходзе зроблены тамбур. Царква агароджана невысокім мурам, з якога найлепш захавалася фасадная частка. Рэстаўраваная ў 1935 г. На царкоўным двары, на поўнач ад храма, знаходзіцца камень - следавік вышынёю 0,5 м з адбіткам жаночай ступні прыкладна 34памеру. Мясцовае паданне кажа што гэты след належыць Маці Божай. Камень раней знаходзіўся на лузе за царкоўнымі могілкамі. У 20-х гадах ХХ-га стагоддзя быў прывезены да храму і асвечаны мясцовым святаром. Праваслаўным святаром у 20-я гады быў Александр Беляеў. Вядома што ён распаўсюджваў сярод вернікаў беларускую газету "Крыніца", праводзіў беларускую асветніцкую працу. На пачатку 60-х гадоў царква была гвалтоўна зачынена. Пры гэтым вялікія стосы царкоўных кніг былі выкінутыя на вясковую вулiцу ў бруд і страчаныя. Зараз царква знаходзіцца у добрым стане і дзейнічае як праваслаўная.

в. Ганчары, Пакроўская царква 1774 г., Званiца пабудавана ў ХIХ стагоддзі. Фундатар - абшарнік Салагуб. Царква дзейнічае як праваслаўная. Знаходзiцца ў добрым стане, праведзены касметычны рамонт. Помнiк архiтэктуры народнага драўлянага дойлідства.

Апостальсткі візітатар для беларусаў грэка-каталікоў Архімандрыд а.Сяргей Гаек. Ліпень 1999 г. Лідскія уніяты на сустрэчы з Янам Паўлам ІІ. Ліпень 1999 г.

в. Нагародавічы, Мiкалаеўская царква другой паловы XVIII стагоддзя, з дрэва, народнае дойлідства. Зараз дзейнічае. У 1994 годзе рамантавалася. У вынiку рамонту гонтавы дах зменены на дах з бляхi, сцены абшаляваны дошкамі.

* * *

Пасля 1839 г. пры кожным аслабленні расейскай улады адраджалася ўнія. Так, у 1932 г. ў Заходняй Беларусі дзейнічалі 32 грэка - каталіцкія прыходы. Яны з'яўляліся носьбітамі беларускай самасвядомасці. Пры іх існавалі драмгурткі, школкі, выдаваліся на беларускай мове часопісы. Ёсць звесткі аб тым, што ў 20 гг. уніяцкая парафія аднавілася ў Мураванкаўскай царкве, пробашч - Іосіф Міхневіч (гады жыцця: 1874 - 1930). Напэўна з гэтым звязана нутраная перабудова царквы ў 20 гадах .

На пачатак 1996 г. у краіне налічвалася 15 уніяцкіх парафій.

У 1994 годзе ў Лідзе была адроджана грэка-каталіцкая парафія Св. Язафата. Нягледзячы на шматлікія ўнутраныя і знешнія праблемы, парафія жыве і паступова пашыраецца. Першы пробашч парафіі - а. Казімір Ляховіч. Зараз пробашчам парафіі з'яўляецца святар а. Андрэй Абламейка. Апостальскі візітатар для беларусаў грэка - каталікоў Архімандрыд а. Сяргей Гаек. Вось ужо шмат гадоў, кожны лістапад лідская парафія святкуе свае парафіяльнае свята - Дзень Св. Язафата Кунцэвіча.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX