Папярэдняя старонка: Населеныя пункты

Мае Суботнікі   


Аўтар: Нехвядовіч Казімір,
Дадана: 20-05-2007,
Крыніца: Gawia. Познань 2004.



Маіm сынаm Ясю і Міхасю


Zdjęcie na okładce przedstawia uroczystość w dniu święta Matki Bożej Różańcowej. Sobotniki 01.10.1999 r.

Wszystkie zdjęcia i dokumenty pochodzą ze zbiorów autora, a fotografie współczesne zostały wykonane przez niego.


Wiersze urodzonej w Sobotnikach Ireny Hryncewicz pochodzą z tomików:

Dokąd idziesz? i Zeszyty wierszem cz. II



Wydanie drugie poszerzone


Wydano z okazji 100lecia poświęcenia kościoła pw. św. Władysława Węgierskiego

w Sobotnikach, 27.06.1904 - 27.06.2004



ISBN 8-920882-0-4

Copywright by GAWIA Kazimierz Niechwiadowicz

e-mail: sobotniki@poczta.onet.pl



Выданне першае



"...Людзі сумуюць сёння па радзіме, а замест яе
даюць ім толькі дзяржавы. Радзіма арганічна, яна
ўрастае ў мінулае, заўсёды невялікая, грэе сэрца,
блізка як уласнае цела..."
Чэслаў Мілаш
Лаурэат літаратурнай Нобелеўскай прэміі ў 1980 г.


Сваю працу я прысвячаю землякам, якія жывуць у Суботніках і родам адтуль. Тым старэйшым, што памятаюць іншыя часы, сваю маладосць. А таксама тым, каму гісторыя роднай зямлі часта незнаёма. Напісана яна таксама для памяці людзей, якія ўжо адышлі.

Тым я хацеў бы прыгадаць Рэгіну Ярмалінскую. Яна была для мяне самай вялікай крыніцай інфармацыі пра перадваенныя Суботнікі. Заўсёды з ахвотай адказвала на пытанні, са здумленнем ставілася да маёй цікаўнасці і перадала мне шмат фотаздымкаў, што датычацца нашага мястэчка.

Гэтая праца паўстала ў выніку збору матэрыялаў з розных крыніц і жадання стварыць з іх пэўную цэласнасць. Не да шуфляды, але каб нейкім чынам яна магла служыць людзям, каб яе дапаўнялі і паляпшалі. У сваёй працы я паказаў уласныя адносіны да роднай зямлі. Лічу, што большасць з Вас мае падобныя пачуцці, хаця перажывалі або перажываеце на гэтай зямлі добрыя і дрэнныя хвіліны.

Я звяртаюся ў гэтым месцы да моладзі. Не забывайце гэтай малой радзімы. І хаця дарослыя дарогі жыцця павядуць Вас далёка ад яе, вяртайцеся так часта, як можаце. І па меры магчымасці дапамагайце ёй.

Дзякуй усім тым, хто ў размовах і карэспандэнцыі прыгадалі яе. Прашу прабачэння за ўсе памылкі, недакладнасці або блытаніну. Адначасова прашу Вас аб далейшай сумеснай працы. Дасылайце на мой адрас усялякія матэрыялы, увагі і назіранні.

Казімір Нехвядовіч


Маім землякам

Свет
так вялікі
а дзесьці
малое мястэчка
ціхая вуліца
малая айчына
і ў лісцях -
гучыць песня.

Над быстрай рэчкай
званаю Матрунай
з вадою крынічнаю
з люстраным дном
каля мосту
хата прытулілася
ахоўваючы дзяцінства
спакойны сон.

Вясна на лугах
сыпле лотацямі
а плакучай вербе
гайдае верхавіны
як вокам акінуць
шырока, далёка.
Чырвоныя ўсходы
малююць краявіды
з вежаю касцельнаю
і мостам над Гаўёю
з карканнем варон.
У бязмежным сусвеце
малая айчына
з бусліным гняздом -
cвятло за імглою.
Прывіды прадзедаў
сцерагуць гэтую зямлю
у арэоле часу
цішыні і зорак.
Зямлі пакрыўджанай
маўклівай
цярплівай як камень.

Ірена Грынцевіч



Гісторыя

Сoботнікі - так гаварылі перад вайной, або Суботнікі. Ці сапраўды так павінна называцца наша мястэчка? Назва па-беларуску ці па-польску азначае тое самае, хаця "суботнік" выдаецца падобным да масавага супольнага дзеяння з часоў камунізму. Толькі якая назва ранейшая?

Перад вайной існавалі Сoботнікі, хаця на ваеннай тапаграфічнай карце 1:100 з 1923 г. відаць Суботнікі. Ёсць яны таксама на карце Польшчы, аўтарам якой з'яўляецца італьянец Bartolomeo Folin. Аднак жа на карце Польшчы і Вялікага Каралеўства Літоўскага, якая паходзіць з 1613 г., аўтарства картографа Томаша Макоўскага, ёсць назва Сoботнікі. Мне здаецца, што гучыць яна лепей і прыемней, хаця абедзьве назвы з упэўненасцю можна прымяняць, вымяняючы і не робячы памылкі.

img/cover.jpg

Суботнікі над рэчкай Гаўя ў перадваенным Лідзкім павеце Навагрудзкай вобласці. У адлегласці 43 км на паўночны ўсход ад Ліды, 7 км ад сучаснай мяжы з Літвой. Паводле даўніх мер, яны знаходзяцца за 14 вёрст [1] ад Дзевянішак, 42 вярсты ад Ашмянаў, 84 вярсты ад Вільна.

Суботнікі былі сядзібай гміны і, хаця не мелі гарадзкіх правоў, аднак жыхары называлі іх мястэчкам. У іх знаходзіліся: прыхадзкі касцёл, шпіталь, аптэка, семікласная школа, млын, пякарня, бажніца, пошта, пост паліцыі, кааператыў, крамы, рамесніцкія майстэрні. У мястэчку жыло польскае насельніцтва, некалькі дзесяткаў яўрэйскіх сем'яў і некалькі сямей, якія лічылі сябе беларусамі. Зараз Суботнікі таксама з'яўляюцца гмінай, належаць да Іўеўскага раёну Гродзенскай вобласці і знаходзяцца на тэрыторыі беларускай дзяржавы.

Мястэчка калісьці называлі Старымі Геранёнамі ў адрозненне ад недалёкіх Геранёнаў, якія мелі назву Мураваныя. У часы трэцяга падзелу Польшчы Суботнікі належылі да Ашмянскага раёну Віленскай губерніі. Магчыма, пад канец ХІХ ст. адбылася змена раёнаў. У ваеннай кніжачцы Міхаіла Тучкоўскага пад датай і месцам нараджэння запісана: 1892 г., Суботнікі Валожынскага раёну. Новы адміністрацыйны падзел і ўтварэнне Лідскага раёну адбыліся пасля таго, як Польшча зноў стала незалежнай[ 2] і скончылася польска- бальшавіцкая вайна 1919 - 1920 г.г.

Цяжка акрэсліць пачатак асадніцтва на гэтай тэрыторыі. У 1983 г. Зянон Пазняк вёў раскопкі на Гродзеншчыне. У родных Суботніках знайшоў сляды, якія сведчылі, што на гэтай зямлі жылі ўжо напрыканцы ХІV стагодзя.

Больш за трыста год Суботнікі былі ўласнасцю Радзівілаў. У 1492 г. Зофія з Манвідаў Радзівіл запісала іх і Жупраны сваёй плямянніцы Эльжбеце Манвідоўне, дачцэ Вайцеха Манвіда. Пасля смерці ў 1565 г. Мікалая Радзівіла, званага Чорным, Суботнікі з Лебедзевым і Лаздунамі перайшлі ва ўласнасць Альбрыхта Радзівіла, першага ардыната[ 3] ў Клецку. Ён вярнуўся ў каталіцкую веру і быў названы Юстынянам літоўскім, таму што меў дачыненне да заснавання Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага. У 1573 г. ён аднавіў з дапамогай сваёй фундацыі касцёл Св. Юрыя і дзякуючы гэтаму чыну, запісаў сваё імя ў гісторыі Суботнікаў.

Касцёл існаваў яшчэ ранней, але ў выніку рэлігійна-грамадскіх перамен, якія прынесла рэфармацыя[ 4], не меў пастыра. Альбрыхт Радзівіл накіраваў у касцёл ксяндза Высоцкага і павялічыў фундацыю. Касцёл атрымаў 20 валок [5] зямлі, тры сады, тры карчмы ў мястэчку, дзесятую капу ўсялякага дворскага збожжа [6], даніну з кожнай орнай валокі подданых і магчымасць без абмежаванняў малоць у млынах. Таксама яму належала алтар'я [7] Даўгялаўшчына за ракой Лынтупкай фундацыі Рафала Даўгялы.

За 85 польскіх злотых, якія выплачваліся кожны год дваром, з 1687 г. у святыні адпраўлялася 35 разоў у год мша за спакой душы Ізабелы Радзівіл. За 5000 польскіх злотых адпраўлялася мша за душу Ядвігі Хэвлёвэй, а за фундатараў кожны тыдзень чыталася мша ад altare B.V. Mariae Miraculosae. [8] Касцёл меў філіял у Лаздунах, куды суботніцкі плябан ездзіў кожную трэцюю нядзелю.

"Заклікаю судом божым - пісаў Радзівіл, каб ніхто не смеў рушыць гэтай маёй фундацыі, бо інакш не пазбегне гневу і суда Божага, страшнага і суровага".

На працягу цэлага стагодзя Суботнікі былі ва ўласнасці клецкай лініі Радзівілаў. Па чарзе: Альбрыхта, Яна Альбрыхта, Міхала Караля і Станіслава Казіміра. Гэты апошні памёр бяздзетным у 1690 г., і ўся яго маёмасць перайшла да канцлера Дамініка з нясвіжскай лініі. Ён у сваю чаргу адрокся ад уласнасці на карысць свайго брата Міхала Казіміра, віленскага каштэляна [9], ардыната ў Нясвіжы і Алыцы.

У 1712 г. Суботнікі былі аддадены пад заклад нясвіжскім дамініканцам. У 1747 г. іх выкупіў Міхаіл Радзівіл (званы "Рыбанька") і ў гэтым жа годзе заклаў за 68153 польскіх злотых Юрыю Абрамовічу, віленскаму гродскаму пісару. Праз пятнаццаць год сын "Рыбанькі" князь Караль Станіслаў (якога звалі "Пане Каханку") павялічыў суму закладу да 90653 польскіх злотых. У ваколіцы Суботнікаў тады знаходзіліся: касцёл разам з маёмасцю, мястэчка (73 дамы) і вёскі: Дабраўляны, Раманы, Таруце, Залессе, Нарбуты, Даўтаны, Рыбакі, Юхнаўшчызна, Баравікі, Лынтупы, Шлюсары, Кудэйшы, Канюхі. Разам 193 дамы.

27 ліпеня 1669 г. у Суботніках па дарозе ў Мінск затрымоўваецца на адпачынак Ян Антоні Храпавіцкі, пазней ён адзначыў гэта ў сваіх дзённіках. Аўтар быў падкаморным[ 10] смаленскім і камісарам да перамоў з Масквой. Быў ён таксама аўтарам андрушоўскага паразумення, вельмі важнага для польска - расійскіх адносін. Яно было заключана ў Андрушове каля Смаленска ў 1667 г. пасля польска - расійскай вайны 1654 -1667 г.г. У выніку яго Расія павінна была атрымаць на два гады смаленскую зямлю і Кіеў. На самой справе яна затрымала яе назаўсёды.

З 1747 па 1805 г.г. Суботнікі былі застаўлены Юрыю Абрамовічу з Варнян, якія яшчэ ў палове XVII стагодзя называлі Касакоўшчынай або Сільвестроўшчынай. Ён быў віленскім падваяводам, віленскім падчашым [11], кубскім і старадубаўскім старастам [12]. Менавіта ў Суботніках ён паведаміў князю Каралю Радзівілу пра смерць яго бацькі Міхала Казіміра. У 1755 г. суботніцкі касцёл быў рэстаўраваны, а каля 1774 г. Юрый Абрамовіч пабудаваў тут новую драўляную святыню.

У касцельным інвентарніку ад 24.03.1854 г. я знайшоў, што гэта была пабудова з сасновага дрэва на мураванай аснове, падоўжанай формы з дзвюма вежамі ад фронту, з пласкатым паддашам, якое было роўным з дахам і было ў выглядзе трохкутніка, абапартае на двух квадратных слупах.

Над прэзбітэрыем[ 13] быў маленькі купал, завершаны жалезным крыжам і пакрыты белай бляхай. На вежах і паддашы былі жалезныя крыжы сярэдняй велічыні. Касцёл быў пасвенчаны пад імем Св. Юрыя Мучаніка. Да яго сцяны, насупраць закрыстыі, каля вялікага алтара была дабудавана капліца з цэглы даўжынёю восем лакцей [14] і шырынёю шэсць з магільным скляпеннем для сям'і Умястоўскіх, пабудаваная за іх кошт; яна была пакрыта гонтамі з маленькім жалезным крыжам уверху.

Каля касцёла знаходзілася званіца з цесанага дрэва на два званы, якая была пакрыта гонтамі і закончана маленькім жалезным крыжыкам. Вакол касцёла знаходзіліся ў вельмі дрэнным стане чатыры драўляныя каплічкі з дошак, у якіх знаходзіўся крыж з пасійкай[ 15].

Прыкасцельныя могілкі былі агароджаны штакетамі [16] на падмуроўцы з абодвух бакоў, якія зусім разваліліся. Яны знаходзіліся пад лесам за вярсту ад мястэчка і за рэчкай Гаўя. На магілках была капліца, збудаваная ў 1842 г. з цесанага сасновага дрэва на падмуроўцы, падоўжанай формы з франтонам на невялічкіх калонах. Яна мела ў даўжыню 15 лакцей і ў шырыню 10. Дах быў пакрыты гонтамі, з малой вежай, на якой была змешчана сыгнатурка[ 17], завершаная драўляным, абітым белай бляхай крыжам. У капліцы знаходзіліся два абразы: Збавіцеля на крыжы і Святога Антонія. У ваколіцах былі яшчэ іншыя капліцы, у якіх адпраўлялася святая імша: мураваная ў двары ў Квяткоўцах Умястоўскіх і драўляная ў двары ў Жамаслаўлі" Як я ўзгадваў ужо вышэй, у вёсцы Лаздуны знаходзіўся філіял суботніцкага касцёла, утвораны па загаду сінода ў 1744 г. пры біскупе Міхаіле Зянковічы.

У даўнім касцёле знаходзіўся алтар, які быў зроблены з дрэва, памаляваны ў белы колер і ўпрыгожаны пяццю фігурамі. У ім была змешчана ікона Маткі Божай Ласкавай з дзіцямі на руках у срэбнай сукенцы і пазалочаных каронах. Усё гэта было ўпрыгожана жамчужынамі, рубінамі і брыліянтамі. Ікона была невялікіх памераў, намаляваная на мядзянай пласціне ў срэбнай раме і слыла цудатворнай. Яна захавалася да сёнешняга дня.

Вельмі цікавым быў так званы будынак шпітальны, збудаваны з цесанага сасновага дрэва без падмуроўкі, пакрыты саломай, пастаўлены непадалёку ад званіцы. У адной з дзвюх хат жыў арганіст, а ў другой бедныя людзі, якіх утрымоўвалі на грошы вернікаў. Пры касцёле існавала брацтва ружанца, якое мела дзесяцігадовыя традыцыі. Яго члены прымалі добраахвотны абавязак спявання ружанца ва ўрачыстыя дні, удзелу ў працэсіях са святым сакрамантам з запаленымі свячамі, служэння пры ўсіх урачыстасцях і касцельных абрадах.

Суботніцкая парафія разцягвалася на тры мілі [18], а ў шырыню на 1,5 мілі. На ўсходзе гранічыла з трабскай парафіяй, на поўдні з іўеўскай і ліпнішскай, на захадзе з геранёнскай, а на поўначы з дзевянішскай. Гэтак жа гранічыць і зараз. Пасля смерці Юрыя Абрамовіча, а затым яго жонкі Марыянны з Дзерналовічаў, якая памерла ў 1805 г., Міхаіл Залескі, які дзейнічаў як пленіпатэнцый [19] князя Міхаіла Радзівіла, прадаў Суботнікі Якубу Умястоўскаму за суму 38000 чырвоных залатых, а той сплаціў суму закладу Абрамовічам.


Умястоўскія

Умястоўскія з'явіліся ў Ашмянскім каля 1760 г., калі Геранім Тадевуш Умястоўскі купіў маёнтак Апіта - Талькаўшчына, а пазней Закрэўшчыну. Потым яны набывалі ў гэтым раёне іншыя маёнткі, вёскі і мястэчкі, такія як Бердаўшчына, Геложа, Жамаслаўль, Квяткоўцы, Клявіцы, Тамашполе, Круканы (Антонава), Залессе, Лушнеў, Карэвічы, Нацкавічы і іншыя. Яны ж арандавалі Ліпнішкі і Геранёны.

Умястоўскія мелі вялікі сямейны архіў у Бердаўшчыне каля Ліпнішак, дзе збіралі дакументы, якія тычыліся сям'і, маёмасці і іншыя. Там жа знаходзіліся копіі маёмасці касцёла ў Суботніках і спісы яго інвентара з розных гадоў. Бердаўшчына, якую ранней называлі Падліпнішкамі, паўстала ў выніку аб'яднання меншых і большых фальваркаў, якія былі ва ўласнасці розных людзей. Гэтыя фальваркі мелі розныя назвы, напрыклад Апіта або Кужоўшчына, сураж або Трыбуроўшчызна, Назва Бердаўшчына паходзіць ад роду Бярдоўскіх, якія ў 1662 г. набылі Падліпнішкі. У 1784 г. іх уладальнік Ян Гінэт, крайчы [20] і лідскі ротмістр [21], прадаў Бердаўшчыну Томашу Умястоўскаму.

Сам'я Умястоўскіх лічыліся вельмі знанай сям'ёй у Ашмянскім павеце Віленскай губерніі. Яны былі ўладальнікамі вялікіх абшараў зямлі, вёсак і мястэчак, дамоў і палацаў у Вільні, Варшаве. Таксама мелі яны маёмасць у Інфлянтах і Мінскай Губерніі. Дзякуючы ўласнай працавітасці і ашчаднасці, яны накапілі вялікае багацце. Ашмянская шляхта ў якой яны мелі давер, надавала Умястоўскім высокія грамадзянскія годнасці. Іх рэпрэзентатыўнай і радавой сядзібай стаў Жамаслаўль.

Якуб Пешхала Умястоўскі гербу Рох ІІІ купіў Жамаслаўль ад Антонія Кеневіча, мазырскага маршала, 4 студзеня 1807 г. Яго назва паходзіць ад роду Жэмля гербу Тапор, з якога Марцыян з тэнчына купіў гэты маёнтак у 1684 г. Потым яго ўладальнікамі былі Пацы, Андрушкевічы, Шчытавы і Кеневічы. Раней Жамаслаўль складаўся з некалькіх частак, самая вялікая з якіх называлася Кандрацішкі. У яе склад у 1587 г. уваходзілі вёскі: Шаўдзюны, Высоцкія, Жэмайцюкі і пушча, якая цягнецца з Навагрудка да Дзевянішак. Да маёнтка таксама належаў меншы фальварак, які называўся Пятроўшчынай, і невялікія мясцовасці, такія як Пагаўя, Пшыбышэўшчына, і іншыя. Жамаслаўль і землі, якія да яго належалі, былі ў руках Умястоўскіх ад 1807 да 1922 г.г. Дзякуючы сваёй гаспадарнасці і ўводзінам новых тэхнік, яны паляпшалі гаспадарчую культуру гэтых зямель.

Жамаслаўскі палац у сучасным яго выглядзе пабудавала жонка Казіміра Умястоўскага- Юзэфа з Дунін-Раецкіх, пасля смерці мужа ў 1863 г. Пабудаваны па ўзору Каралеўскіх Лазенак у Варшаве паводле праекта Леандра Марконі, ён паўстаў, хутчэй за ўсё, паводле замысла таго самага аўтара. Гэты архітэктар з'яўляецца таксама аўтарам палацу Тышкевічаў у Вацы пад Вільнам (1880 г.), які таксама паўтарае той варшаўскі. Тагачасная ўладальніца разбудавала таксама паркавую частку палаца каля ракі Гаўя. Дзякуючы гэтаму паўсталі найпрыгажэйшыя часткі Жамаслаўля: "Венецыя" і "Устронне".

Найбольшы перыяд росквіту ў Жамаслаўлі быў пры Уладзіславе Умястоўскім. Ён аднавіў палац, упрыгожыўшы яго пакоі прывезенымі з Еўропы мэбляй, карцінамі і іншымі творамі мастацтва. Уладзіслаў Умястоўскі зрабіў парадак у сямейным архіве, значна павялічыў зборы бібліятэкі, стварыў калекцыю штыхаў [22] і польскіх манет. Пад яго надзорам французскі садавод Jamme з Вэрэк прывёў у парадак парк. Самым каштоўным яго экземплярам з'яўляецца пенсільванскі ясень з жоўта- плямістымі лістамі вышынёй 17 м. Ён лічыцца помнікам прыроды Беларусі. У 1882 г. Уладзіслаў Умястоўскі атрымаў гравскі тытул ад папы Ляона ХІІІ.

Граф клапаціўся таксама аб гаспадарчым развіцці Жамаслаўля. У 1885 г. ён пабудаваў новы мураваны гарэлачны завод, каля воднага млына паўстала ганчарня, тартак, фолюш[ 23], новыя памяшканні да гаспадарчых прылад і машын. Для парубкаў князь пабудаваў асаду драўляных дамоў, якую назвалі Рудня, дзе знаходзіліся пошта і тэлеграф, што пачаў працаваць у 1886 г. У Жамаслаўлі перад вайной выраблялі круглыя жоўтыя сыры, смак якіх некаторыя памятаюць па сёнешні дзень. Аднак справай жыцця Уладзіслава Умястоўскага быў новы суботніцкі касцёл.

Пасля смерці графа яго жонка Яніна паставіла перад алеяй да палацу фігуру Маткі Божай. Калі ў 1939 г. вайшлі бальшавікі, нехта з мясцовага насельніцтва, вельмі ім услужлівы, знішчыў фігуру. Яе копія, зробленая на грошы вернікаў, была нядаўна пастаўлена на тым самым месцы. Яніна Умястоўская, апрача заканчэння касцёла, працягвала працы ў Жамаслаўлі, дзе паставіла, між іншым, новыя мураваныя гаспадарчыя будынкі. Гэта месца было не толькі рэпрэзентатыўнай сядзібай Умястоўскіх, але і станавілася важным гаспадарчым цэнтрам. Яго далейшае развіццё перапынілі падзеі І Сусветнай вайны. У палацы затрымаліся немцы, якія вывезлі найбольш каштоўныя рэчы, а ўсё, што можна было, рэквізіравалі на патрэбы войска. Праходзілі праз Жамаслаўль расійскія войскі, якія і для сябе штосьці ўзялі. І, што з'яўляецца, на жаль, вельмі смутным, у знішчэннях удзельнічала і мясцовае насельніцтва. Хаця ацалелі ўсе будынкі палацавага комплексу, яго пакоям не ўдалося ўжо вярнуць былой прыгажосці.

Пасля вайнызначная частка маёнткаў Умястоўскіх была забрана аграрнай реформай. Марграбіна Яніна, якая гэты тытул атрымала ад папы Бенедыкта ХV у 1920 г., пераехала ў Вільна. Актам ад 6 сакавіка 1922 г. яна ўтварыла "Жамаслаўскую навуковую фундацыю Уладзіслава і Яніны Умястоўскіх пры Віленскім універсітэце". У яе склад увайшлі Жамаслаўль, Гута і Залессе з агульнай плошчай 1200 га, у тым ліку 1200 га вельмі каштоўнага сасновага лесу. У самым Жамаслаўлі павінны былі быць утвораны навуковыя арганізацыі і сярэдняя земляробчая школа з інтэрнатам па ўзору тых, што існавалі ў Англіі. Для гэтага перад І Сусветнай вайной было падрыхтавана 60000 цэглаў з дабраўлянскай цагельні. Палову гэтай колькасці перадалі немцы, а рэшта таксама не была выкарыстана па назначэнні. На жаль, нядбалая гаспадарнасць універсітэту толькі паглыбіла застой Жамаслаўля, замест таго каб спрыяць яго развіццю.

Са шматлікай маёмасці княгіня пакінула сабе маёнтак Канвалішкі, Клявічу і млын у Суботніках. У 1929 г. праз Бацькоўскі Цэнтр у Вільні яна выкупіла свой даўні маёнтак Казімірава. Такім чынам яна выратавала яго ад падзелу, і з тых часоў улетку ён прымаў дзяцей з дрэнным зрокам, якія патрабавалі здаровага паветра, якім былі вядомыя гэтыя мясціны. Частку маёнтку Канвалішкі Яніна Умястоўская аддала для стварэння месца адпачынку для артыстаў, літаратараў, навукоўцаў. Вялікую афіцыну з клявіцкага маёнтку яна ахвяравала на летні лагер для небагатай студэнцкай моладзі.

Яніна Умястоўская жыла ў той час у Вільні, была жанчынай ужо ў старым узросце і мела не найлепшае здароўе, але цікавілася ўсімі важнымі падзеямі ў горадзе. Сярод іх- адкрыццём у 1931 годзе ў віленскім саборы пахаванняў польскіх каралей: Уладзіслава IV[ 24], Аляксандра Ягелончыка[ 25], Эльжбеты - першай жонкі Зыгмунта Аўгуста [26] і яго другой жонкі Барбары Радзівіл [27].Другая Сусветная вайна заспела Яніну Умястоўскую ў Італіі, дзе яна памерла 6 лістапада 1941 г. і была пахавана ў Рыме. Паводле яе тэстамэнту, паўстала навуковая фундацыя "Fondazione Romana Marchesa J. S. Umiastowska". Свае невялікія даходы яна прызначала на стыпендыі для вучоных з Польшчы. Яны, паміж іншым, займаліся даследваннем польскіх помнікаў у рымскіх касцёлах і на могілках, каталогаў старажытных друкаў, якія датычыліся Польшчы і знаходзіліся ў бібліятэках Рыму.

У тым самым годзе, што і Жамаслаўль, Якуб Умястоўскі купіў маёнтак Квяткоўцы з навакольнымі мясцінамі і лясамі і мястэчка Суботнікі. Пасля яго смерці Суботнікі і Квяткоўцы атрымаў у спадчыну пасля паўналецця яго старэйшы сын Антоні. Ён таксама быў спадкаберцам па памёршым дзядзьку Тамашу Бердаўшчыны. Наступным гаспадаром стаў сын Антонія Эміль, ашмянскі маршалак і гродзенскі віцэгубернатар.

Яшчэ пры жыцці Эмілія Умястоўскага, жонка яго дзядзькі Казіміра Юзэфа Дунін-Раецка (дачка навагрудзкага маршалка Францішка), набыла ў яго пасля 1861 г. маёнтак Квяткоўцы і мястэчка Суботнікі. Яна ўзяла іх пад заклад, бо афіцыйна палякам нельга было набываць зямлю. Спадкаберцам Юзэфы стаў сын Уладзіслаў. Усе дамы ў Суботніках належалі да яго. Калі ў мястэчку пачалі з'яўляцца яўрэйскія рамеснікі, гэта выклікала незадаваленне ў князя. Ён не дазваляў яўрэям арэндаваць дамоў і запрасіў хрысціянскіх рамеснікаў з Вільна: каваля, краўца, партнога. Спачатку ён аддаваў ім будынкі ў арэнду бясплатна і пазычаў грошы на тое, каб распачаць працу. Але негледзячы на ільготы, нельга было прызвычаіць гэтых людзей да працы і ўсё заканчвалася п'янствам і банкруцтвам. У той жа час яўрэі зараблялі. Пасля 1870 г. графУладзіслаў запрапанаваў Эмілю, каб той узяў Квяткоўцы і Суботнікі для сыноў і пасля вырашэння фінансавых пытанняў абодва бакі прыйшлі да згоды. Нашчадкам Эміля быў сын Мар'ян, які прадаў дамы з надзеламі ў Суботніках, а Квяткоўцы пасля яго смерці перайшлі ў рукі Цямнеўскіх як пасаг дачок.

У 1848 г. Суботнікі налічвалі 378 жыхароў, у тым ліку 185 мужчын і 193 жанчыны. Паводле дадзеных 1882 г., яны мелі 523 жыхары, прыходзкі каталіцкі касцёл, кіраўніцтва гміны, народную школу (у 1885 г. 56 хлопцаў і 6 дзяўчын), паштовую станцыю на тракце ад чыгуначнай станцыі "Ліпава-Роменская", млын, бровар. Як прыход Суботнікі належалі да вішнеўскага дэканату, налічвалі 4593 вернікаў а з філіяламі ў Лаздунах 8856, была капліца ў Квяткоўцах. Акруга вёскі Суботнікі ахоплівала само мястэчка і вёскі: Анопаль, Баравікі, Чэхаўцы, Даўгялаўшчызна і Нацкавічы. Гміна Суботнікі складалася з 5 акругоў: Суботнікі, Кудэйшы, Гута, Залессе, Вадолле. Ахоплівала 42 населеных пункты, якія мелі 520 дамоў і 4881 жыхароў. Насупраць мястэчка на левым беразе Гаўі знаходзіцца насып у кшталце літары "Т", а паблізу ад яго курган, які мае каля 40 сажняў (85м ) у абхваце. Не выключана, што гэта магло быць невялікае гарадзішча [28].

У 1726 годзе гродзенскі Сейм прыняў новы расклад паштовых трактаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Адзін з іх ішоў з Вільна праз Салечнікі, Дзявенішкі, Суботнікі, Іўе да Навагрудка. У 1796 г., а значыць ужо падчас падзелаў Польшчы, гэты тракт быў ліквідаваны. Паштовая станцыя ў Суботніках паўстала ў 1878 г. і была звязана паштовым трактам праз Гальшаны і Ашмяну з чыгуначнай станцыяй Солы. З 1883 г. тут выконваліся ўсе паштовыя паслугі. Станцыю зачынілі адначасова з адкрыццём паштова-тэлеграфнага аддзелу ў Жамаслаўлі ў 1886 г. і аб'яднанню яго з Беняконямі. У 1900 г. сувязь перанеслі ў Іўе, а ў 1907 г. да чыгуначнай станцыі Юрацішкі.

Кіраўнікамі аддзелу ў Жамаслаўлі былі: у 1886 г. Мікалай Булгак, у 1892 г. Аляксандр Шубін, у 1897 г. Андрэй Пясецкі, у 1905 г. Аляксандр Барадзей. З 1913 г. паштовыя паслугі ізноў аказвалі ў адміністрацыйным будынку гміны Суботнікі.


Табліца, якая паказвае насельніцтва Соботнікаў і гміны ў розныя перыяды

Sobotniki Gmina
Rok Kobiety Mężczyźni Razem Kobiety Mężczyźni Razem
1848 193 185 378 1561 1583 3144
1854 1572 1694 3266
1882 523 4881
1889 347
1897 633
1901 260 265 526 2915 2788 5703
1908 3290 3241 6531
1909 601
1932 6100
1939 7715
1940 940
1970 734
1998 337 410 747 1582 1320 2902
1999 769

Насельніцтва нашага мястэчка і гміны сыстэматычна павялічвалася да 1939 года. Вайна, змена межаў, рэпатрыяцыя насельніцтва ў Польшчу, выезд у іншыя рэспублікі ў пошуках працы прывялі да значнага спаду колькасці жыхароў. У 1998 г. іх колькасць была меншай, чым у 1848 г. Напэўна ўплыў на гэтую з'яву мае выміранне малых вёсак. Мольдзь не жадае заставацца на зямлі, дзе няма ніякай будучыні. Нічога тут не змянілася ў лепшы бок, увесь час ідзе дэградацыя. Таму моладзь выяжджае ў горад. Там цяжка з кватэрай і працай, але жыццё і магчымасці здаюцца ім лепшымі. На невялікую колькасць жыхароў можа мець такасама ўплыў нізкі, а можа нават натуральны прырост.


Касцёл

Гісторыя касцёла на нашай зямлі налічвае больш за 400 гадоў і была апісана вышэй. У гэтай часцы я апішу, як ён ствараўся ў сучасным сваім выглядзе. Апісaнне плябаніі і збудаванняў каля яе датычыцца перадваеннага перыяду.

У 1809 г. жонка маршалка Ганна Умястоўская дабудавала да драўлянага касцёла мураваную капліцу, у якую былі пакладзены астанкі яе мужа Якуба. Негледзячы на бязлітасны час, капліца трымалася добра, але стары касцёл трухлеў усё больш. Уладзіслаў Умястоўскі з таго часу, як стаў гаспадаром Жамаслаўля і Суботнік, прыкладаў усе намаганні, каб улады дазволілі яму пабудаваць новы мураваны касцёл. Урэшце расійскі ўрад даў сваю згоду, аднак з умовай, што святыня не будзе большая за папярэднюю.

Гэта было вялікім дасягненнем. Пасля народных паўстанняў супраць Расіі ў 1830 і 1863 годзе царскія ўлады прыступілі да рашучай барацьбы з каталіцкім і уніяцкім касцёлам. Была знішчана большасць ордэнаў, касцёлы замыкалі або змянялі ў цэрквы. Была рэпрэсіравана польская шляхта, традыцыйная апякунка Касцёла; яе высылалі ў Сібір і канфіскавалі маёмасць. Зямля гэтая магла быць куплена толькі праваслаўнымі рускімі. Нельга было будаваць і рамантаваць касцёлаў, нават паставіць пры дарозе крыж.

Сітуацыя пачала папраўляцца толькі ў пачатку ХХ стагодзя, а вырашальнай датай быў 1905 год. Параза Расіі ў вайне з Японіяй і рэвалюцыя ў імперыі прымусілі цара выдаць больш ліберальныя правы і ўказы. Было дазволена будаваць каталіцкія святыні, ставіць крыжы. Пачалі паўставаць прыгожыя неагатыцкія касцёлы, якія будаваліся на плане лацінскага крыжа і суадносіліся з заходняй культурай, а ў сваёй архітэктуры выразна супрацьставіліся цэрквам. Будаўнікі новых святынь вельмі добра разумелі, што іх будовы нельга будзе лёгка перарабіць у цэрквы.

У гэты ж перыяд былі пабудаваны і іншыя касцёлы з падобнай архітэктурай у Белагрудзе, Каменцы, Лаздунах, Нестанішках, Трабах, Вілейцы, Зельве.

Будоўлю новага суботніцкага касцёла пачалі пры дапамозе мясцовага насельніцтва, але не абышлося без праблем. Прыхажан было каля 6000, але калі трэба было звозіць камяні на фундамент з навакольных палёў, жадаючых дапамагчы знайшлося няшмат. Цагельня ў Жэмаслаўлі не магла вырабіць цэглы патрэбнай якасці, а дахаў там увогуле не рабілі. Таму князь Уладзіслаў вырашыў купіць у Францыі машыны для вырабу цэглы і чарапіцы, якую называлі "марсылькамі", і іх пачалі рабіць у Дабраўлянах. Пан Бузар, дзед Вікторыі Тучкоўскай з Рыбак, быў майстрам, які назіраў за гэтай працай.

Уладзіслаў і Яніна Умястоўскія часта прыязджалі на месца будоўлі, цікавіліся яе развіццём. Пры будоўлі шмат было клопатаў і цяжкасцей з боку ўлады і зайздросных людзей. Аднак князь Уладзіслаў, не звяртаючы ні на што ўвагі, працягваў працу, якія былі скончаны ў 1904 годзе. У тым самым годзе касцёл быў пасвенчаны. Падчас яго будоўлі разабралі стары касцёл і з яго элементаў пабудавалі капліцу на могілках у Суботніках. У ёй адбываліся імшы, а пазней пахавальныя ўрачыстасці. Там жа былі труны з памёршымі з сям'і Умястоўскіх, якія пазней былі перанесены ў падзямелле новага касцёла. Пасля смерці князя Уладзіслава 16. 01. 1905 г. заканчэннем прац у касцёле занялася яго жонка, княгіня Яніна з дому Астроруг - Садоўска герба Налэнч.

Новы суботніцкі касцёл быў запраектаваны Ул. Стыпулкоўскім у 1897 г. Калі параўнаць праект з арыгіналам, можна заўважыць, што будынак павінен быць больш доўгі і шырокі. Хутчэй за ўсё, ўлады не згадзіліся на гэта, і таму граф Уладзіслаў меў намеры ўстрымаць будоўлю і разабраць ужо пабудаванае. Касцёл пабудаваны ў чыстым гатыцкім стылі ў форме крыжа. У правым баку знаходзіцца закрыстыя, а ў левым ложа фундатараў. Над галоўным уваходам узвышаецца высокая вежа са званамі, якая заканчваецца вялікім крыжам з кутага жалеза. І хаця касцёл знаходзіцца за чатыры кіламетры ад Жамаслаўля, то ў яснае надвор'е там чуваць суботніцкія званы, а з некаторых месц можна ўбачыць крыж. Святыня пабудавана з прыгожай чырвонай цэглы, а дах быў пакрыты марсыльскай чарапіцай. Над галоўным алтаром знаходзіцца невялікая вежа, пакрытая цынкавай бляхай, так як галоўная вежа і ўсе выступы.

Вакол касцёла знаходзяцца могілкі, абгароджаныя высокім мурам з польнага камення, які быў зроблены ў 1885 г. на грошы прыхажанаў. У муры на роўнай адлегласці ёсць 6 маленькіх мураваных каплічак без вокнаў і дзвярэй. Перад імі чытаюць Евангеліе і моляцца падчас працэсіі Божага Цела. Унутры каплічак знаходзяцца карціны мясцовых мастакоў. Брама ў муры, якая вядзе да касцёла, жалезная, з дзвюма брамкамі паміж чатырма цаглянымі слупамі. Яна была зроблена прыхажанамі пасля будовы касцёла.

Унутры касцёл мае тры вельмі высокія нефы з прыгожым скляпеннем. Галоўны алтар зроблены з дубу, у гатыцкім стылі, і багата пазалочаны. Яго рабілі ў варшаўскіх майстэрнях св. Вайцеха. Палатно для алтара было выканана ў Баварыі. Гэта срэбрная масіўная табліца з фігурай св. Уладзіслава Венгерскага, узорам для якой была табліца з веленскай базылікі. Палатно важыць 10 кг, і на шм ёсць надпіс:

SANCTI LADISLAI HUNGARIAE REGIS SACRUM AD MEMORIAM DILECTI MARITI LADISLAI COMITIS UMIASTOWSKI MCM VI. VII. VI. HACEFFIGIEADOFNAT UXOR [29]

Папа Піус Х надаў гэтай іконе адпусты, якія да яе прывязаны. Па баках алтара стаяць фігуры св. Пятра і св. Паўла, угары фігура Хрыстуса, сэрцы Езуса і Марыі, па баках гербы заснавальнікаў. На алтары вісяць 54 срэбрныя воты.

У левым нефе знаходзіцца меншы алтар, пастаўлены княгіняй Умястоўскай. Ён таксама выкананы ў гатыцкім стылі з прыгожай іконай Маткі Божай пэнзля Мардасевіча. У дзень яе свята у Суботніках одпуст. Уверсе алтара знаходзіцца ікона Маткі Божай Міласэрнай, перанесены са старога касцёла. Княгіня Умястоўская ў 1913 г. дала грошы на выкананне станцый, якія ўпрыгожваюць сцены касцёла; яны выкананы з каменнай масы і пакрыты паліхромам, гэта вельмі прыгожая работа. Старыя станцыі ў выглядзе каляровых гравюр пад шклом у рамках былі перанесены ў касцёл у Клявіцы, гэтак жа, як і старыя спавядальні. Унутры касцёла ўздоўж сцен праходзіць высокая, узросту чалавека, масіўная панэль, у прэзбітэрыуме дубовая, а ў касцёле сасновая, зробленая пад дуб. Сцены памаляваны ў бледна- блакітны колер. Падлога ў касцёле цэментаваная, выкладзеная чорнымі і белымі плітамі.

Княгіня ахвяравала і на прыгожы дубовы амбон ў гатыцкім стылі з пазалотамі і выразанымі імёнамі Езуса і Марыі, а таксама гербам фундатараў. Пад амбонам знаходзяцца дзве масіўныя ясеневыя лаўкі з высокімі спінкамі, падобныя да сталле [30]. Яны зроблены з вялікай лаўкі Умястоўскіх са старога касцёла. Каля адной з іх стаіць харугва з выявай св. Уладзіслава. Ёсць яшчэ трэцяя сасновая лаўка, памаляваная ў жоўты колер, якая была ўласнасцю маршалка Казіміра Умястоўскага. Усе гэтыя лаўкі маюць надпіс, што належаць яны да Жамаслаўля.

Яніна Умястоўская ахвяравала таксама для касцёла вялікі крыж з пазалочанай бронзы для галоўнага алтара, 10 вялікіх падобных ліхтароў, гатыцкую бронзавую лямпу перад алтаром і хрысцільню. Яна выканана з ружовага мармуру, мае бронзавую пакрыўку з гербамі і вялікую мядзяную міску для вады. Княгіня заплаціла за прыгожыя краткі з кутага жалеза вакол хрысцільні і за такія ж самыя, але падвоеныя, што дзеляць прэзбітэрыум на дзве часткі, каб вернікі не заходзілі на перад алтара. За хрысцільняй знаходзіцца ложа фундатараў з дзвюма вялікімі гатыцкімі вокнамі, што выходзяць на галоўны алтар. З прасторнай і зручнай закрыстыі жалезныя вітыя прыступкі вядуць на паверх, дзе знаходзяцца касцельныя рэквізіты.

На прасторных харах знаходзяцца арганы, якія паходзяць са старога касцёла; яны былі ахвяраваны ў 1809 г. Якубам Умястоўскім і адрамантаваны ў 1895 г. Па просьбе княгіні Умястоўскай мастак- скульптар Отта з Варшавы выканаў помнік яе памёршага мужа. Помнік зроблены з келецкага мармуру, пліта з прозвішчам- бронзавая, над ёю партрэт маладога графа ў ваенным мундзіры. Ён выкладзены каляровай мазаікай у майстэрні Сальвацці з Венецыі, вакол яго-прыгожая рама з пазалочанай бронзы ад братоў Лапенскіх з Варшавы. Над рамай размешчана стужка з дэвізам памёршага "Francas non flectas" [ 31] і карона графа.

Партрэт падтрымоўваюць дзве алегарычныя постаці з белага карарыйскага мармуру: адна з іх уяўляе Навуку, а другая Веру. Пад помнікам знаходзіцца невялікая табліца з надпісам: Уладзіслаў князь Умястоўскі, маршалак троцкага павету, гаспадар Жамаслаўля, 13 сакавіка 1834 -16 студзеня 1905. Фундатар гэтага касцёла". Па правым і левым бакам алтара знаходзяцца мармуровыя табліцы бацькі і маці фундатара, а на сцяне прэзбітэрыум, над уваходам да закрыстыі знаходзяцца памятныя табліцы другіх членаў сям'і, усе ахвяраваныя заснавальнікам.

Сярод іншых, хто ахвяраваў для касцёла, быў князь Ігнацій Корвін-Мілеўскі з Геранёнаў, а таксама сям'я Бігоняў з вёскі Слесары, якая падаравала рызу для алтара.

Падчас будовы касцёла былі зроблены два падзямеллі, у якіх пахавалі памерлых з бліжэйшай сям'і Умястоўскіх. Галоўнае падзямелле гэта прыгожы катакомбавы маўзалей пад вялікім алтаром. Да яго вядуць вялікія масіўныя дзверы, абітыя цынкавай бляхай, якая, калі іх адчыніць, маюць па баках цынкавыя краты. Яны засцерагаюць од таго, каб не ўпасці ўсярадзіну, калі дзверы адчынены. За імі ідуць шырокія каменныя сходы з мясцовага граніту, якія заканчваюцца ажурнымі дзвярыма з кутага жалеза. Над дзвярмі бачны надпіс: FRANCAS NON FLECTAS. Сцены скляпення выкладзеныя шведзкім гранітам светла-карычневага колеру, а сцяна, у якой знаходзіцца так званы калумбарыум [32], чорным гранітам. У гэтым месцы працы выконваліся пры дапамозе шведзкіх муляроў.

Магічнае скляпенне падзямелля было заказана ў Сальвацці ў Венецыі. Яно ўяўляе сабой блакітную столь, усыпаную зоркамі, вакол якіх бяжыць шлях у пазалочаныя і каляровыя арабескі. На галоўным луку скляпення знаходзяцца гербы Умястоўскіх (Рох ІІІ), князёў Астрары-Садоўскіх (Наленч), Пэнхэжэўскіх (Бокій), графоў Дунін-Раецкіх (Лебедзь), графоў з Латошына-Лятальскіх, Багеньскіх, Межаеўскіх, Міконтаў-Нарвойшаў і Юдыцкіх. Падлога выкладзена чорнымі і шэрымі каменнымі плітамі. Пасярод яе стаіць алтар у выглядзе стала з крыжамі з мясцовага палявога граніта. Па правым баку ў ніжнім радзе пакояцца рэшткі маршалка[ 33]Якуба Умястоўскага і яго жонкі Ганны, вышэй судзі Тамаша Умястоўскага і Альберта Умястоўскага. Паміж гэтымі радамі пахавана Канстанцыя Умястоўская, сястра князя Уладзіслава, якая памерла, калі не мела і годзіка. Па левым боку ў ніжнім радзе спачывае маршалак Казімір Умястоўскі і яго жонка Юзэфа, у верхнім- граф Уладзіслаў, а каля яго ёсць пустое месца для яго жонкі Яніны. У другім, меншым падзямеллі, якое знаходзіцца пад алтаром Маткі Божай Шкаплернай і не з'яўляецца такім прыгожым, як першае, спачываюць нашчадкі упраўляючага Антонія Умястоўскага: ён сам, яго праўнук і некалькі невялікіх трумнаў, перанесеных з капліцы старога касцёла.

У працах у падзямеллі дапамагала таксама мясцовае насельніцтва, а сярод іх Томаш Пашкоўскі. Старыя жанчыны, якія былі тады маленькімі дзяўчынкамі, памятаюць шкло каляровай мазаікі, якім яны гуляліся.

На могілках, што вакол касцёла, з левага боку знаходзяцца дзве магілы сям'і Янкоўскіх. У адным спачывае Францішак, харунжы польскіх войск, памёршы ў 1798 г., а таксама яго жонка Мар'яна з Маслоўскіх, памёршая ў 1828 годзе. На другім помніку надпіс сцёрты. На правым баку ўзвышаўся Юбілейны Крыж, а крыху далей ёсць невялікі каменны помнік, які паказвае месца пахавання былога пробашча Юзэфа Мікемонаса. Брамка ў могілкавым муры вяла да саду плябанні.

Плябаніяй быў вялікі драўляны дом, крыты гонтам. На высокіх фундаментах, выкладзены дошкамі. Быў там невялікі шкляны ганак, сем пакояў, кухня ў прыбудове і памяшканне для службы. У садзе было 60 дрэў, а непадалёку знаходзіўся алешнік, у якім у 1908 г. было 200 дрэў. Былі таксама гаспадарчыя будынкі: драўляная лядоўня, мураваны склеп, крыты дошкамі, вэндзарня, месца на дровы, два гумны пад адным дахам крытым гонтам, стайня, невялікі хлеў, хлеў для быдла і адрына [34] лад адным саломенным дахам. Касцельная служба мела драўляны домік, крыты чарапіцай (1918г.), да якога даходзілі два невялікія склады, хлевік і адрынка пад агульным саломенным дахам. Паблізу была студня з мураваным зрубам.

У 1908 г. суботніцкі пробашч ксёндз Юзэф Бародзіч быў высланы ўРыбінск. У тым самым годзе дзекан з Вішнёва ксёндз Нікадзім Тарасевіч рашэннем ад 8 кастрычніка прызначыў новым пробашчам ксяндза Тамаша Жаброўскага. Расійскімі ўладамі касцёл залічаўся да пятай катэгорыі. Яго інвентар 15. 04. 1909 г. складаў: 15 моргаў[ 35] і 215 прутаў[ 36] зямлі (лугі, ворная зямля), выганы "Вары", а таксама 9 моргаў ворнай зямлі каля вёскі Даўгялаўшчына і лугі, званыя "Андрунішкі", каля Чэхаўцоў, разам 23 дзесяціны[ 37].

Суботніцкі пробашч меў ад расійскага ўраду 230 рублёў у год. У 1908 г. у парфіі жыло 3241 мужчын і 3290 жанчын. Адпусты адбываліся 23 красавіка ў дзень св. Юрыя, 27 чэрвеня ў дзень св. Уладзіслава і ў першую нядзелю кастрычніка ў дзень Маткі Божай Ружанцовай.

Новы інвентар касцёла зрабілі 2.06.1921 г. падчас візіту ксяндза біскупа з Вільні Юрыя Матулевіча[ 38]. Паміж іншым ён змяшчае: 26 кніг з метрыкамі нараджэння ад 1616 г. да 1903 г., 15 шлюбных кніг ад 1625 да 1908 г., 8 кніг памёршых ад 1796 да 1908 г. Гэтая, як і папярэдняя інвентарызацыя, вельмі недакладная. Няма некаторых запісаных і ахвяраваных для касцёла рэчаў, іншыя не апісаны, але ёсць і такія, што апісаны вельмі падрабязна.

Пробашчы сoботніцкай парафіі ў розныя перыяды яе існавання:

1573 г. кс. Высоцкі

1770 г. кс. Любенскі

1827 - 1830 г. кс. Анджэй Дзебоньскі

1830 - 1832 г. кс. Дзіанізій Байцевіч,

вікарый кс. Станіслаў Пагуцеўскі

1832 - 1836 г. кс. Пёотр Дабусіевіч

1832 - 1836 г. кс. Францішак Зарыня, наступныя вікарыі гэта

ксяндзы: Караль Казакоўскі , Антоні, Клімашэўскі, Часлаў Букоўскі, Людвік Гімбут, Міхал Юрэвіч, Стэфан Пэзовіч

1854 г. кс. Вінцэнты Карбановіч

1880 - 1881 г. кс. Юзэф Мікелюнас

- 1908г. кс. Юзэф Бародзіч

1908 - 1931 г. кс. Томаш Жаброўскі

1931 - 1962 г. кс. Павел Багіньскі

1987 - 1990 г. кс. Вінцэнты Лісоўскі

1990 - 1996 г. кс. Крыштаў Грошык

1996 г. кс. Францішак Галдысь

Падчас таго, як пробашчам быў кс. Вінцэнты Карбановіч, на арганах граў Юзэф Ракоўскі. Кс. Юзэф Коркуць пахаваны на прыхадзкіх могілках, так як кс. Павел Багіньскі, кс. Мікелюнас спачывае каля касцёла. Жывуць яшчэ людзі, што памятаюць кс. Жаброўскага, які быў пры іх першым св. прычасці. Гэты кс. Атрымаў парафію ў Вішневе каля Валожына, дзе таксама быў дзеканам. У 1939 г. пасля ўваходу Саветаў ён быў арыштаваны і сасланы ў лагер. Там ён памёр у 1950 г. На месца ксяндза Жаброўскага прыйшоў ксёндз Павел Багіньскі. Яму дапамагаў вікарый кс. Апалінарый Александровіч і дзве ці тры сястры тэрціаркі, сярод якіх была сястра Яна і Станіслава Сянкевічаў. Арганістам быў Вацлаў Садоўскі.

І так мы ўжо знаходзімся ў трыццатых гадах. Касцёл, апрача сваёй звыклай дзейнасці, праводзіў таксама акцыі грамадзка - асветніцкія, дзейнічаў пры іх змешаны хор, у якім з вялікай замілаванасцю спявала Міхаліна Канановіч- Качан, у прыходзкім доме, які называлі народным, адбываліся сходы А'бяднання Каталіцкай Моладзі. Для дзяўчат арганізоўваліся трохмесячныя курсы кулінарыі і кройкі, дзе выкладалі прафесійныя інструктары, Дзякуючы ім дзяўчаты атрымоўвалі лепшую падрыхтоўку для выканання абавязкаў будучых жонак і матак. У гэтым жа доме адбываліся розныя імпрэзы на дзяржаўныя і каталіцкія ўрачыстасці. Напрыклад, 3 Мая, Свята Мора, калядныя інсцэніроўкі. У выяздным кіно можна было ўбачыць фільмы "Малады лес", "Абарона Чэнстаховы", а для бедных дзяцей кс. Багіньскі набываў білеты. Адбываліся забавы з народнымі танцамі і сцэнкамі ў выкананні мясцовых дзяўчат. Актыўна ў гэтых мерапрыемствах удзельнічалі Яніна Багушэвіч, Феліцыя Станкевіч, Адальфіна Рамановіч і іншыя дзяўчаты.

У прыхадзкім доме можна было арганізаваць памінальны абед або іншую ўрачыстасць, толькі не гулянку. Сціплы даход ад гэтых мерапрыемстваў ішоў на дабрачынныя мэты, напрыклад, арганізацыю ёлкі для бедных дзяцей, у чым актыўна дапамагала, паміж іншым, Стэфанія Ярмаліньска, жонка мясцовага лекара.

Пры касцёле дзейнічала брацтва святога ружанца, якое мела больш за стогадовую традыцыю. З Суботнік яго членамі былі: Уладзіслава Багдзюль, Антоні Біль, Ян Біль, Браніслава Багушэвіч, Яніна Багушэвіч, Мечыслаў Багушэвіч, Баляслаў Чэйда, Ванда Чэйда, Адэля Ціха, Галіна Дабушыньская, Станіслаў Іваноўскі, Віктар Якевіч, Яніна Юхневіч, Альбіна Кучыньская, Альфрэд Кавэцкі, Віктар Кавэцкі, Ян Міса, Юзэф Панасевіч, Гелена Ракса, Адальфіна Рамановіч, Міхаіл Тучкоўскі, Станіслаў Тучкоўскі, Вацлаў Тучкоўскі. З Хілевіч: Ганна Нехвядовіч, Яніна Нехвядовіч, з Шаркуць Стэфан Грынюк, з Якункі Ганна Нехвядовіч.

Ружанцовая традыцыя існуе і зараз.


Шпіталь

Зараз я хачу расказаць пра шпіталь, які быў вельмі важнай для Суботнікаў і рэдку якая вясковая гміна яго мела. Гэтая а ўстанова аказвала паслугі Геранёнам, Дзевянішкам, Трабам, Ліпнішкам, а нават часамі і Іўю. Толькі Юрацішкі, якія мелі зручную чыгуначную сувязь з Лідай, карысталіся паслугамі гарадскога шпіталя. Што ж было прычынай таго, што ў нашых Суботніках была размешчана такая ўстанова? Я магу толькі выказаць тэорыю, як гэта магло адбыцца.

Усходнія тэрыторыі Польшчы, якія належалі пасля падзелу да Расіі, былі вельмі бедныя на медыцынскія ўстановы, і не толькі на іх. Таму стан здароўя сярод насельніцтва, асабліва вясковага, асвета і свядомасць у гэтай галіне былі нізкімі. Часта ўспыхвалі эпідэміі заразных хвароб, такіх як тыф, дыфтэрыя, сухоты. На ўсё гэта свой негатыўны адбітак паклалі падзеі першай Сусветнай вайны, што неслі за сабой знішчэнні, голад, жабрацтва і розныя хваробы. Менавіта такую сітуацыю заспела на гэтых тэрыторыях маладая польская дзяржава, калі ў 1918 г. пасля 123 год няволі, адваявала незалежнасць. Было патрэбна падняць узровень паслуг у галіне аховы здароўя праз- паміж іншым- будаўніцтва новых медыцынскіх устаноў.

Аб размяшчэнні шпіталя ў Суботніках пастанавіў галоўны камітэт па барацьбе з эпідэміямі. Напэўна, не малую ролю грала і тое, што на гэтых абшарах быў добры мікраклімат, чыстае і здаровае паветра. Грошы на шпіталь былі выдаткаваны з фонду Лігі Нацый[ 39]. Шпіталь размяшчаўся над ракой Гаўёй і быў пабудаваны ў 1921/22 г. на часцы зямель Вітольда Гана, выдзеленых з яго маёнтку Лынтупка. Над вялікай крытай чарапіцай брамай віднеўся надпіс: "Дзяржаўны Эпідэміялагічны Шпіталь ў Суботніках, Лідзкі павет, Навагрудзкае ваяводзтва."

У 1939 г. у шпіталі мелася 50 ложкаў, агульны павільён заразных хвароб, памяшканні для медыцынскіх работнікаў, вялікая кухня са сталовай, кладавая і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Лёд бралі зімой з возера каля млына над ракой Гаўёй, складвалі ў спецыяльнай зямлянцы, пасыпалі соллю і хапала яго да наступнай зімы. Шпіталь меў каналізацыю, якую ў 30 гады пашырылі, зрабіўшы ачышчальню стокавых водаў. Мелася таксама ўласная электрастанцыя і вадаправод з помпай, якая давадзіла ваду да ёмістасці на даху аднаго з будынкаў. У памяшканнях былі кафельныя печы, а ў аддзяленні заразных хвароб- цэнтральнае атапленне, якога ў час вайны не ўжывалі, бо не было вугля.

З восені 1923 г. на жнівень 1945 г. кіраўніком шпіталя быў доктар Казімір Ярмалінскі. Ранней медыцынскую дапамогу нёс людзям Адам Мікша- прадзед Зянона Пазняка, удзельнік руска- японскай вайны, дыпламаваны фельдшар, які меў добрую практыку. Перад працай у Суботніках доктар Ярмалінскі нёс ваенную службу ва ўланскім палку у Свянцянах, дзе пазнаў сваю будучую жонку Стэфанію Булак-Булаховіч [40]. Яна не хацела мець мужа ў войску, таму малады лекар пайшоў да ваяводзкай адміністрацыі і сярод розных прапаноў выбраў Сoботнікі. І так сям'я Ярмалінскіх пераехала сюды ў 1923 г.

Пані Стэфанія была раней замужам і жыла ў Львове. Падчас ваенна-рэвалюцыйных падзей бальшавікі занялі горад. Муж пані Стэфаніі трапіў у турму і там загінуў. Іх адзінага сына Янку, немаўлятку, забралі. Маці разам з групай палякаў вывезлі на Байкал, дзе яны дабывалі соль. Пані Стэфанія далучылася да групы смяльчакоў, якім удалося ўцячы. Пяхотаю, кормячыся паміж іншым карою з дрэў, яны дабраліся да Масквы. Там праз кантакты і немалыя грошы пашчасціла ім трапіць да Дзяржынскага. Ужо тады ён быў наркаманам і траціў вялікія грошы на морфій. Жалезны Фелікс арганізаваў уцекачам дакументы на выезд у Польшчу.

Пасля таго, як вышла замуж за Казіміра Ярмалінскага, пані Стэфанія пачала шукаць свайго сына. Ёй удалося яго знайсці і зноўку за вялікія грошы прывесці на радзіму. Доктар Ярмалінскі ўсынавіў шасцігадовага Янка, які не ўмеў размаўляць па- польску. Такі быў лёс многіх сем'яў з крэсаў, які паўтарыўся дваццаць гадоў пазней.

У тыя часы на тэрыторыі шпіталя быў толькі барак для лячэння сухот і іншых хвароб. Доктар Ярмалінскі купіў ад Аляксандры Радзееўскай стары домік насупраць школы, побач з аптэкай і зямлёй Пашкоўскіх. Таксама ён набыў плошчу і луг над Гаўёй, пасадзіў там сад, а пазней заснаваў пасеку. У будынку гміны вёў гутарку пра пчалярства з тымі, хто хацеў мець уласныя вуллі. Быў ён адзіным у гэтай мясцовасці лекарам, і працаваць даводзілася ў цяжкіх умовах, таму трэба было мець веды з розных медыцынскіх галін. У яго абавязкі ўваходзіла: малая хірургія(састаўленне пераломаў, ампутацыі, зашыванні), акушэрства з рознымі відамі родаў, акулістыка і ўнутраныя хваробы. Да дапамогі ў стаматалогіі быў фельдшар Апалінарый Кулеша з Васілевіч, а пры іншых абставінах дапамагалі медсёстры і акушэркі, яны ж даглядалі хворых. Калі патрэбна была сур'ёзная аперацыя з удзелам некалькіх лекараў, прыязджаў доктар Казубоўскі з Ліды. Дапаможны персанал у большасці сваёй быў з Суботнікаў. Доктару дапамагалі таксама студэнты медыцыны, якія праходзілі тут практыку. За гэта яны мелі начлегі, харчаванне і крыху грошай на тое, каб даехаць да Вільна на экзамены.

Сям'я Ярмалінскіх часта прымала ў сябе знаёмых і сяброў з іх сем'ямі, такім чынам утварылася маленькая інтэлектуальная эліта Суботнікаў. Сярод іх настаўнікі з гміны, Станіслаў Сленс- старшыня суда ў Лідзе, а пазней ў Вільна, судзя Шабуня з Ліды, адвакат Вітольд Янкоўскі, Аляксандр Ахматовіч- татарын, судзя з Ліды і гаспадар Тэнюкоўшчызны, яго брат Канстанцін, Альфрэд Ланге- судзя з Навагрудка, доктар Браніслаў Дзядуль з Вільна, доктар Балеслаў Вячорак, доктар Нікадзім Русакевіч з Даўгялаўшчызны, харцэр Лешак Даманьскі. Гэты апошні скончыў факультэт геаграфіі ва універсытыце імя Стэфана Баторыя [41] ў Вільні, а тэмай яго дыпломнай работы былі Суботнікі. Пад канец 1939 г. ён атрымаў загад выехаць у Ліду, каб зарыентавацца аб магчымасці арганізацыі канспірацыйнай работы харцэраў. Але ў сувязі з тым, што ён меў характэрыстычную высокую постаць і часта бываў у гэтых мясцінах, яго арыштавалі. Бальшавікі вывезлі яго ў Оршу, дзе ён, напэўна, загінуў.

З 1939 г. да вясны 1944 г. працаваў у шпіталі доктар Мікадзім Русакевіч. Пасля рэарганізацыі АК[ 42] у групы ён стаў кіраўніком медыцынскай службы групы "Усход". У 1941 г. падчас нямецкай акупацыі з'явілася ў Суботніках доктар Тамара Русакова - Кулік. Гэта была руская, жонка ваеннага лекара з Ленінграду. Пасля нападу Саветаў на Польшчу 17 верасня 1939 г. яна апынулася ў гэтай мясцовасці разам з мужам, 3-х летнім сынам і свякроўкай. Калі немцы напалі на Савецкі Саюз, частку, у якой служыў муж, эвакуіравалі, а яны не паспелі выехаць. Новыя акупанты накіравалі яе на працу ў суботніцкі шпіталь. Яна засталася ў Суботніках надоўга, яе любілі і паважалі. У 1942 - 1943 гадах дапамагаў бацьку ў шпіталі і Ян Ярмалінскі.

У тым цяжкім ваенным часе шпіталь павінна была ўтрымоўвацца сама. Пацыенты плацілі за лячэнне збожжам, тут жа гадавалі свіней, даглядалі сад, пяклі хлеб. Немцы прывезлі да Юрацішак рускіх з фронту з-пад Ржэва і загадалі салтысам размясціць іх у навакольных гмінах. Такім чынам апынуліся яны і ў Суботніках. Гэта былі старыя людзі і жанчыны з дзецьмі. Сярод іх была маладая фельдшар з дзвюма малымі дзецьмі, якія перажылі страшны голад. Паколькі ў шпіталя хапала рознай працы, прыбыўшыя аказвалі дапамогу і жылі на тэрыторыі бальніцы. Да іх добра ставіліся. Яны атрымалі трохі зямлі на агарод для ўласных патрэб, і вельмі добра працавалі, удзячныя за дапамогу. Адна з іх Варвара Мурашка да гэтага часу жыве ў Суботніках.

З кастрычніка 1943 г. па ліпень 1944 г. доктар Казімір Ярмалінскі выконваў абавязкі санітарнага кіраўніка акругі Арміі Краёвай Валожын - Іўе, на тэрыторыі якой дзейнічаў 6 батальён 77 палку пяхоты АК. Яго салдаты значную медыцынскую дапамогу атрымлівалі менавіта ў суботніцкай бальніцы. Перад вайной яна была добра ўкамплектаваная, таму што доктар Ярмалінскі купіў лекі, бінты і іншыя патрэбныя матэрыялы на ўсе грошы, прызначаныя бальніцы на 1939 г. Акрамя гэтага, прыходзілі медыкаменты ў шпіталі і ўжо падчас вайны; дабывала іх рознымі шляхамі Армія Краёва для патрэб салдатаў. У шпіталі медыкаменты падрыхтоўвалі ў розных складах, укладвалі ў брэзентавыя торбы і адсылалі адзелам АК, якія дзейнічалі ў наваколлі.

У ліпені 1944 г. у Суботнікі прыйшлі савецкія партызаны з Бакшт з мэтай арышту доктара Ярмалінскага і яго сына. Аднак доктара паспелі папярэдзіць, і яны з сынам выехалі да Вільна, дзе перачакалі небяспечны перыяд ў шпіталі (там яны былі "хворымі" на заразную хваробу).

Персанал суботніцкай бальніцы ў 1939 г. быў наступны: доктар Казімір Ярмалінскі, доктар Нікадзім Русакевіч, канцэлярыст Пётр Якубоўскі 25 гадоў, Вераніка Калютоўна 23 гады, Вікторыя Тамашэвіч 24 гады, Юлія Сцешакоўна 20 гадоў, Соф'я Шлюха 17 год, Станіслава Шабуня 23 гады, Стэфанія Шэптун 15 год, Ямяльян Шпінта 38 гадоў і яго жонка Аляксандра 26 год. Шпінта займаўся абслугай і працамі кансервацыі шпітальнай электрастанцыі. Падчас нямецкай акупацыі яна не дзейнічала, бо не было гаручага. У тыя часы Шпінта вырабляў вёдры, каб неяк утрымаць сям'ю. А Мацей Пучкела, званы "Ягорык", які меў у Суботніках слесарна-кавальскую майстэрню, апекаваўся шпітальнай воднай помпай.


Яўрэі

Невялікая яўрэйская абшчына ў Суботніках налічвала каля 15 сemьяў. Яны жылі разам і без канфліктаў з палякамі. Яўрэйскія дзеці гулялі і вучыліся разам з польскімі. Цяжка зараз усіх іх апісаць, бо амаль усе загінулі падчас ліквідацыі іўеўскага гетта. Тых, хто выжыў, зараз ужо амаль няма. Два гады таму памерла ў Ізраілі Бэйба (Бэла) Хельчык. Падчас вайны яна была маленькай дзяўчынкай і няшмат запомніла з тых часоў. Яўрэі мелі невялікую драўляную бажніцу, у якой жыў рабін з жонкаю і двума сынамі. Яўрэі займаліся пераважна гандлем і мелі некалькі крам у Суботніках, якія знаходзіліся ў большасці на вуліцы Касцельнай. Звесткі пра іх я сабраў ад старэйшага пакалення жыхароў нашага мястэчка.

Аркін (Горчык) - меў за Усінавічамі вялікі дом з ганкам, з левага боку быў уваход у памяшканне, з правага да магазіна з жалезна - скабянымі вырабамі, які ён трымаў разам з сястрой Рыфкай. Яны былі нев ысокага росту і не надта прыгожыя. Горчык ажаніўся з яўрэйкай з Дзевянішак, сімпатычнай і інтэлігентнай. Сястра вышла замуж за Тэвье Бельскага, які таксама заснаваў краму каля Флашманаў.

Бельскі Тэвье - быў родам з вёскі Станкевічы каля Навагрудку. Па яўрэйскім звычаі ажаніўся з Рэфкай Аркін пры дапамозе пасрэдніка. Разам яны мелі краму з тканінамі. Падчас вайны Бельскі быў кіраўніком аднаго з аддзелаў яўрэйскай партызанкі, якая дзейнічала ў ваколіцах Навагрудку. Ён выратаваў ад знішчэння больш за 1200 яўрэяў: старых, жанчын і дзяцей. Гэта была найбольшая колькасць яўрэяў, выратаваных дзякуючы іх суродзічам, падчас ІІ Сусветнай вайны.

Барэйкіс - шкляр, жылі за йырульнікам Шломкай. Яны мелі дачку Фэйгу і сына Накмана. Разам з імі жыла сястра жонкі Барэйкіса, якая была швачкай.

Цэмах - яны жылі за свіранам, які быў на вуглу вуліцы Віленскай. Мелі сціплую краму, у якім прадавалі паміж іншым селядцы, іглы і іншыя дробныя тавары. Яны мелі тры дычкі, адна была краўцом і другая, замужняя, мела сына Арчыка.

Даніэль - жылі на вуліцы Віленскай каля дарогі, што вяла ў Рыбакі. Ліба Даніэль мела дачку Лорку, якая была замужам за Сапожнікам (яны мелі дачку Дароту і сына Лейбу) і сына Манэса. Ён меў краму са скурамі і жалезам, які забяспечваў таварамі з Ліды швагер. Монэс за першымі Саветамі ажаніўся з прыгожай яўрэйкай Беатай з Варшавы, якая працавала ў шпіталі, і яны мелі дзіця. Лейба Сапожнік уцёк з месца экзекуцыі.

Флашман - жылі ў доме Адама Мікшы, мелі дваіх дзяцей, трымалі краму з вопраткай і мелі добрую рэпутацыю.

Гельчык - Лейба, Нохім, Рахель і яшчэ адна сястра, якая вышла замуж за Гелере Едваба. Рахель трымала піўную і выйшла замуж за ваеннага, савецкага яўрэя. Гельчык са шваграм мелі дзве смалярні ў Дзевянішках і Мажулях. Там яны выраблялі шкіпідар з сасновых карэнняў. Сям'я Едвабаў мела дваіх дзяцей: Сёму і Бэйбу. Падчас нямецкай акупацыі іх схавалі ў Суботніках. Пасля вайны Едваба застрэлілі каля Залесся. Жонка пераехала ў Іўе, дзе Бэйба хадзіла ў школу. Потым абедзве паехалі ў Вільна, дзе дачка выйшла замуж і ў 1958 г. усе выехалі ў Ізраіль.

Лейба Рыфка - бакалейны краму за кавалём Лейзэрам Улфкам

Лейба Беньямін - бакалейны краму за Рыфкай.

Лейзэр Улфка - быў кавалём, жыў за Горчыкам. У яго была дачка і з яе мужам яны трымалі кузню каля Матруны. Зяць выжыў у гетта.

Матузіха - жыла насупраць касцёла, мела дачку Лейбу і невялікі магазінчык з прадуктамі. Лейба закахалася ў іўеўскім яўрэі Нарвідзе, які перад вайной прыехаў у Суботнікі лячыцца, і ў іх нарадзілася дзіця. Лейба выжыла ў гетта.

Мотка - разам з братам жыў у канцы Віленскай вуліцы, іх звалі Лейбкамі, гандлявалі яны добрым мясам- асабліва ялавічынай. Ён быў у пажарнай ахове, выжыў падчас знішчэння яўрэяў і пазней жыў у Маскве.

Рабін - жыў у бажніцы за Цэмахам і кузняй Уфкі, меў жонку і двух сыноў.

Сіненьскі Ноахім - жыў за карчмой Пазняка, у яго былі дочкі Рахель і Рыфка, трымаў бакалейны краму.

Шломка - яны жылі за карчмой Пазняка і былі бяздзетнымі, ён- невысокі цырульнік, перажыў гетта.

Зейдлер - фармацэўт, працаваў у аптэцы Чэйда, ажаніўся з яўрэйкай з Расіі, у якой Рэгіна Ярмалінская вучылася рускай мове; у іх быў адзін сын.

Пасля таго, як пачалася нямецка- савецкая вайна, немцы, калі былі ў Суботніках, загадалі сабрацца на мясцовым рынку ўсім яўрэям. Сярод іх выбралі Бельскага, зяця Улфкі, Гельчыка і сына Матузіхі. Іх павезлі на фронт капаць акопы, але ім удалося ўцячы. Праз нейкі час немцы ўтварылі ў цэнтры Іўя гетта, у якім апынуліся і яўрэі з Суботнікаў. Спачатку яны маглі з яго выходзіць, напрыклад, на ежу да сваіх сямей. Гэта рабілі дзеці, якія прыходзілі на дапамогу да сваіх калег з класа. Першых яўрэяў ў Іўі расстралялі 2 жніўня 1941 года. Ліквідацыя гетта адбылася 12 мая 1942 г., праз тры дні пасля разні яўрэяў з лідзкага гетта. Каля 2,5 тысяч расстралялі ў Станевічах каля Іўя. Зрабілі гэта немцы пры дапамозе літоўцаў. Толькі некаторым пашчасціла выжыць. На месцы знішчэння стаіць зараз помнік.


Школа

Як я ўжо ўспомніў, яўрэйскія дзеці вучыліся разам з польскімі ў адной школе. Гэта была дзяржаўная сямігадовая

грамадская школа, якая размяшчалася ў доўгім драўляным будынку пры дарозе на Ліпнішкі. Гісторыя школы ў Суботніках налічвала больш за 100 гадоў і немагчыма ўсю яе прасачыць, бо няма такіх матэрыялаў. Паводле сабраных мною звестак, у 1885 г. яна налічвала 56 хлопцаў і 6 дзяўчын. Тады яна называлася народнай школай і хіба мела толькі 3 класы, такой запомніў яе Адольф Юргевіч. Яшчэ малым дзіцём ён бачыў падручнік матэматыкі з тых часоў, у якім былі даволі - такі цяжкія заданні.

У 1901 - 1902 гадах настаўніцай у школе была Надзея Іванова, якую з цеплынёю ўспамінала маці Адэлі Гражынскай. Францішак Канановіч, старэйшы брат дзеда Яна, хадзіў у суботніцкую школу ў 1908 - 1911 гадах. Тады яна мела чатыры групы і была, канечне, рускай, бо гэтая частка Польшчы належала да Расіі. Францішак ва ўзросце 7 год пачаў вучыцца чытаць і пісаць па- польску. Хто яго вучыў- невядома, бо ў школу ён пайшоў у 9 год, а там нельга было вучыцца па-польску.

Да 1934 года кіраўніком школы быў Раман Грабоўскі. У 1934- 1939 г. стаў ім Юзэф Жагун, які быў вядомы дысцыплінай і ідэальным парадкам. Сярод настаўнікаў у той час былі: яго жонка Алена, Антон Масевіч, Алена Тышкувна, Ядвіга Пашкоўская, Віктар Конан, Кароль Кабат, Нэля Ярасіньска, сям'я Савіцкіх, Нікіпаровічаў. У 1939 г. Жагуна замяніў Ян Ланкайціе, літовец, жонка якога была родам з Ліды.

На тэрыторыі гміны былі таксама 4- класныя школы, а некаторыя з іх як, напрыклад у Хілевічах, праходзілі праграму 6 класаў. Пасля заканчэння гэтых школ дзеці маглі працягваць навучанне ў Суботніках. У гэтых школах працавалі: Валек Варелэўскі і Яніна Судзянка ў Залессі, Яніна Кіраль у Чэхаўцах, а потым у Хілевічах, дзе перад ёю вучыў Антон Масевіч, Яніна Багдзевіч у Чэхаўцах, якая потым пераехала ў Ліду як харцэрскі інструктар, Францішак і Марыя Граеўскія і Ірэна Вайтовіч у Кудэйшах, Станіслаў і Ірэна Закрэўскія ў Вігушках, Мазур, а потым Ян Пачобут у Шакуцях, Ядвіга Анікувна ў Карэвічах (падчас нямецкай акупацыі яна вяла патаемнае навучанне ў Божым Дары), Вацлаў Мішкура і Віктар Пучко ў Лынтупі, Ян Мілашэўскі ў Жамайтуках, Валянціна Навуменка ў Гердзюнах.

У некаторых вёсках школа пазбаўлялася статусу народнай, бо было там мала дзяцей. Тады яна пераймалася арганізацыяй "Мацеж Школьна" [43]. Праграма навучання гэтай арганізацыі была згодна з дзяржаўнай асветай, а галоўнай мэтай было пашырэнне навучання сярод мясцовага насельніцтва. Такой школай у Чэхаўцах пасля Яніны Кіраль занялася Соф'я Дубіцкая.

Соф'я Дубіцкая родам з Віленшчыны. Яна скончыла настаўніцкую семінарыю імя каралевы Ядзвігі ў Вільні ў маі 1936 г. У той перыяд цяжка было з працай, таму пані Соф'я звярнулася ў Мацеж Школьную, якая накіраваля яе ў Чэхаўцы. Перад ёю працавала там Яніна Кіраль, пераведзеная пасля ў Хілевічы. У такой чатырохкласнай школцы быў адзіны настаўнік, ён жа кіраўнік, а плата была меншай, чым у дзяржаўных школах. У Чэхаўцах пані Соф'я жыла ў сям'і Юзэфа Латвіса, які быў салтысам, меў двух сыноў: Стася і Адольфа, а пазней у іх нарадзілася дачка.

Школа размяшчалася ў невялікім нанятым доміку пана Мікшы, які прыбіраў у ім, а зімой паліў дровамі. Хадзілі ў яе дзеці з Чэхаўцоў, Баравік, Нацкавіч. Навучанне адбывалася ў дзве змены, бо ў адным маленькім памяшканні не маглі змясціцца ўсе дзеці. Сталы і лавы былі з гліны. Яна ж плаціла пану Мікшу за памяшканне. Дзеці з вялікай ахвотай прыходзілі на заняткі і вучыліся. У 1938 г. пані Соф'я напісала да Мацежы Школьнай ў Варшаве пра цяжкія ўмовы працы ў гэтых месцах. У адказ прыехала машына, якая прывезла вопратку, абутак, кнігі і школьныя прыборы для дзяцей, грошы на цёплае сняданне для найменшых (гарачае малако), радыё, насенне кветак для школьнага палісадніку. Мачта для радыёантэны была зроблена з высокай сасны, якую падаравала са свайго маёнтку Лынтупка пані Радзееўская. Вечарам прыходзілі слухаць радыё і жыхары вёскі.

Аляксандра Радзееўская была сястрой памёршага ўжо Вітольда Гана. Яна жыла ў двары Лынтупка каля дарогі з Соботнікаў да Баравікоў. Пасля вайны яна не хацела выехаць ў Польшчу. Памерла ў 1949 г.

З 1937 г. пані Соф'я вучыла чытаць і пісаць прызыўнікоў з Чэхаўцоў, Баравікоў і Нацкавічаў. Маладыя хлопцы ахвотна ўдзельнічалі ў гэтым курсе. Летам 1938 г. яна працавала ў летнім лагеры ў Суботніках, арганізаваным адміністрацыяй гэтага для дзяцей работнікаў асветы і самаўпраўлення з Ліды горада. Яна сябравала з сям'ёй Ярмалінскіх, а доктар запрасіў яе і дзяцей з лагера на першую маладую бульбу са свайго агароду. У вольныя дні яна сустракалася з іншымі настаўнікамі за кубкам гарбаты, з сяброўскай размовай, альбогульнёй у валейбол. Разам з Віктарам Пучко, Янінай Кіраль, Ядвігай Анікувнай і Элевінай Юхневіч (настаўніцай з Ліпнішак) яны вельмі сябравалі. У 1939 г. школу правяраў інспектар з Ліды Мікула. Усё было ў парадку, і быў шанец, каб зрабіць яе дзяржаўнай.

Аднак выхаванцам Соф'і Дубіцкай не было дадзена перайсці ў школу ў Суботніках. Прыйшло 1- га верасня 1939 г. і нападзенне Германіі на Польшчу, а потым 17 верасня 1939 г. - і здрадніцкая агрэсія Савецкай Расіі на ўсходнія тэрыторыі польскай дзяржавы. Польскія школы былі ліквідаваны, а маладых настаўнікаў паслалі ў Іўе і Ліду на курсы бларускай мовы. Пасля іх заканчэння Соф'я Дубіцкая вярнулася ў Чэхаўцы, але працавала ўжо ў беларускай школе. Пасля таго, як пачалася нямецка-савецкая вайна ў 1941 г. і тэрыторыі былі акупаваныя немцамі, школы зачынілі. Пані Соф'я засталася і працавала ў гаспадарцы Латвісаў, у якіх жыла.

З 1942 г. яна была членам АК (псеўданім "Хваля") і дзейнічала на абшары Жэмаслаўля, Суботнікаў і Іўя. Пасля таго, як бальшавікі выгналі немцаў, за прыналежнасць да АК пані Соф'я была арыштавана НКУС 14 студзеня 1944 г. і вывезена ў лагер Комі АССР. У 1948 г. яе прывезлі на суд у Ліду і Іўе, і пастановай суда яна была вызвалена. Пазней яна працавала ў статыстычным бюро ў Нямеччыне. У Польшчу выехала ў 1959 г. і жыла ў сястры ў Варшаве. Да пенсіі яна працавала ў дзіцячым даме ў Канстанціне. З тых часоў у яе заставаліся добрыя адносіны з былымі Выхаванцамі. Соф'я Дубіцкая мае зараз больш за 80 гадоў і крыху хварэе.

Няма ўжо ў Чэхаўцах сям'і Латвісаў, у якіх яна жыла, няма дому Мікшы, у якім размяшчалася школа. Пані Соф'я мела добрыя адносіны з жыхарамі гміны Суботнікі, яе любілі, і такой яна заставалася ў памяці тых, хто яе ведаў. Сама яна вельмі добра ўспамінае гэтыя месцы, прыгажосць прыроды, сардэчнасць людзей, якіх ведала.

Пані Яніна Кіраль родам таксама з Віленшчыны. Восенню 1934 г. яна атрымала загад школьнага інспектара ў Лідзе аб прызначенні працы ў толькі што ўтворанай школе ў Чэхаўцах. Працавала ў ёй у 1934 - 35 навучальным годзе. Да маладой настаўніцы ў яе першыя канікулы прыехала з Вільна мама з сёстрамі і братам. Прыехалі яны, паглядзець ваколіцы- ракі Гаўі, одарных лугоў, прыгожыў лясоў. Амаль кожны дзень пасля абеду яны былі ў Ярмалінскіх: гулялі ў валейбол, палілі вогнішча, адпачывалі і забаўляліся.

Пасля канікул пані Яніну перавялі ў школу ў Хілевічах, а на яе месца прыйшла Яніна Багдзевіч. Пані Кіраль працавала ў Хілевічах з 1935/36 навучальнага года да канца чэрвеня 1941 г. Гэта была народная чатырохкласная школа, але вучылі ў ёй па праграме 6 класаў. Былі 1, 2, 3 класы і 4, у якім пазней вучылі матэрыял 5 і 6 класа. Школьны раён быў вялікі: Хілевічы, Вадолы, Якунка, Васілевічы, Кіслыя. Таму дзяцей было нямала, асабліва з Вадолаў. Навучанне адбывалася 6 разоў у тыдзень, і таму гэта была нялёгкая работа. Дзеці ахвотна хадзілі на заняткі, хаця для некаторых не было месца. Школа размяшчалася ў канцы вёскі ў доме Станулевіча па мянушчы"Гутка".

У 1940/41 навучальным годзе савецкія ўлады даслалі для дапамогі свайго настаўніка, якога жыхары звалі "Таварыш". Вучыў ён частку дзяцей у доме Юзэфа Нехвядовіча, брата майго дзеда Браніслава. Альфрэд Кулеша з Васілевічаў успамінае пра сябе, што ён быў добрым вучнем, а пані Кіраль заахвочвала яго бацьку, каб сын працягваў навуку. Узгадвае таксама, што пасля вяртання з курсаў у Лідзе пані Яніна сказала дзецям, каб яны звярталіся да яе не "пані", а "Яніна Вікенцьеўна". Аднойчы з'явіўся на занятках савецкі інспектар. Дзеці ўвесь час звярталіся да настаўніцы словам "пані". На пытанне інспектара, чаму яны так робяць, адказалі, што заўсёды так гаварылі, так іх навучылі, бо яны палякі.

У хуткім часе пасля пачатку нямецка- савецкай вайны быў авіяналёт на тэрыторыю гміны і адна ці дзве бомбы упалі на Васілевічы, якія амаль цалкам згарэлі. Загінула тады вучаніца пані Кіраль, Ядзя Канарская. Бомба ўпала і на Хілевічы, але, на шчасце, за стадоламі, паблізу ад будынкаў Кажэнеўскіх. Яна зрабіла вялікую яму, а яе адломкі знаходзілі ў розных месцах. Падчас таго налёту аўтарка ўспамінаў схавалася разам з іншымі ў сенях Зузанны Станулевіч і малілася аб боскай апецы- Хілевічы ацалелі. Пасля тых падзей пані Яніна выехала да сваёй сям'і. Яны жылі разам у Жырмунах, дзе засталіся да канца чэрвеня 1945 г. Потым выехалі ў Польшчу і жылі ў Шчэціне. Брат пані Яніны быў на фронце недзе каля Львова. Калі 17 верасня 1939 г. Саветы напалі на Польшчу, след па ім згубіўся.

Сярод суoботніцкіх настаўнікаў вучні любілі Хэлену Тышкувну. Як успамінае Яніна Шэйбак, яна была заўсёды радасная, частавала дзяцей цукеркамі, заўсёды мела для іх час пасля школы і ахвотна давала свой веласіпед жадаючым праехацца.

У 1959 г. у Суботніках пабудавалі новую школу. У старой адбываюцца яшчэ тэхнічныя заняткі для хлопцаў.


Да вайны

Дзеці не толькі вучыліся і гуляліся, але і дапамагалі бацькам у гаспадарцы. Мелі шмат абавязкаў, як гэта было ў вёсцы і ёсць зараз. Большасць дзяцей была з бедных семяў. Летам яны хадзілі ў зрэбных кашулях і часта босыя. У пачатку мая распачынаўся выпас скаціны. Дні былі такія цёплыя, што хлопцы, якія паслі каней, не маглі пазбавіцца ад камароў. Летам палі былі ў белых плямах грэчкі. У спякотныя дні, асабліва пасля дажджу, у паветры лунаў пах мядовага нектару. Дзеці бавілі вольны час на Гаўі, хадзілі ў лес збіраць суніцы, чарніцы, маліны і грыбы. Добрае месца для рыжыкаў было каля могілак. Шмат грыбоў было ў лесе, які называлі "Сцяной", за Даўгялаўшчынай. Хадзіла туды Адэля Гражынская са Стасяй Чэйда і Фэйгай Барэйкіс. Вядомым месцам быў луг каля Баравікоў, дзе паслі быдла і затрымліваліся табарам цыганы.

Для старэйшых хлопцаў найлепшым заняткам была рыбная лоўля. Апрача розных відаў рыбы ў Гаўі, дэлікатэсам была стронга ў Матруне. У гэтую чыстую крынічную рэчку яны прыходзілі на нераст у лістападзе. Стронгу лавілі ў чатырохасабовых групах. Адзін меў каганец для асвятлення, бо лавілі ўночы, другі - кош са смалякамі, трэці- сетку для рыбы і чацвёрты- рагаткі, якія кідалі ў рыбу. Майму бацьку аднойчы пашчасціла злавіць шасцікілаграмовую рыбіну. У іншы раз ягоная сястра Янка выцягнула двухкілаграмовую. Калі рыбу лавілі вудаю, то кій рабілі з ляшчыны, а жылу з конскага воласу. Злоўленых у лістападзе стронгаў захоўвалі да вігіліі, падчас якой елі таксама селядцоў, купленых у яўрэяў. На святочным стале з'яўляліся і іншыя сціплыя стравы, як, напрыклад, капуста з грыбамі, аўсяны кісель, або ячменная каша з макам. Хто меў пчол, дадаваў да яе мёд, і яна была даволі- такі смачнай.

Зімой дзеці па магчымасці карысталіся замерзлай сажалкай каля млына. Сапраўдныя канькі мелі нямногія, бо яны былі дарагія. Іншыя мелі канькі, зробленыя з альховых дошак з паглыбленнем пасярэдзіне, да якога быў прымацаваны металічны стрыжань. Бавіліся дзеці тады, калі мелі час, у перапынках паміж пасвеннем кароў і іншымі працамі ў гаспадарцы.

Як я ўжо прыгадваў, Мацей Пучкела меў слесарска-кавальскую майстерню. Акрамя яго, падобныя працоўні мелі: яўрэй Ульфка Лейзер, Марэк Багушэвіч і Антон Мінка. Ў іх падкоўвалі коней, набівалі абручы на колы, рабілі сярпы з нарэзкамі, так званыя нарогі і іншыя рэчы. Шавецтвам займаліся Блажэй Гражынскі , Юзэф Міса, Ігнась Мішкура. Вельмі добрым краўцом у Суботніках быў Станіслаў Грынюк, у якога вычыўся пасля вайны брат бацькі Альбін, таксама добры спецыяліст. Гэтым рамяством займаўся таксама Леанард Купрэль. Пякарня перад вайной размяшчалася ў так званай "мураванцы" Панасевіча. Наймаў яе з гэтай мэтай пекар Юхневіч. Юзэф Пазняк меў карчму з продажам алкагольных напояў. Гарэлку і піва прывозіў яму конем з Ліды Баляслаў Багушэвіч. Паколькі дарога была доўгай, ехаць трэба было ноччу, а тавар быў дарагі, Пазняк даваў перавозчыку пісталет для аховы. Сям'я Чэйда мела аптэку, якая размяшчалася ў іх доме. Пасля смерці Баляслава яго жонка наняла для працы ў ёй аптэкара яўрэя.

Пост дзяржаўнай паліцыі размяшчаўся каля "мураванкі" Панасевічаў і налічваў у 1939 г. пяць чалавек. Яго камендантам быў Блажэй Фіялкоўскі, а паставымі Уладзіслаў Гаек, Ян Кэмпа, Шыман Вуйтовіч, Юзэф Жукоўскі, Фурс. Салтысам быў Йоахім Біль, а перад ім Аляксандр Пазняк, які меў вялікі аўтарытэт і павагу з боку жыхароў. Войтам быў Вацлаў Стасевіч, сакратарамі гміны- Янкевіч з Іўя і Драздоўскі. Раней войтам быў Вайнецкі, а сакратаром Рамейка. Да 1917 г. суботніцкім войтам быў Францішак Качан. У будынку гміны было невялікае памяшканне з акенцам пад столлю, дзе часова змяшчалі арыштаваных, што здаралася вельмі рэдка.

У Суботніках была дружына Стралецкага Саюзу [44], якім кіраваў настаўнік Антон Масевіч, і добраахвотніцкая пажарная дружына. Апошняя, хаця сціпла забяспечаная, мела шмат членаў, якія адрозніваліся вялікім энтузіязмам у выкананні сваіх абавязкаў. Калі нешта палілося і трэба было ратаваць, Станіслаў Тучкоўскі трубіў, чым выклікаў перапалох сярод дзяцей. Пажарнікі часта арганізоўвалі забавы, на якія часамі прыязджаў аркестр з Іўя.

У мястэчку было шмат семяў з аднолькавымі прозвішчамі, але не ўсе яны былі родзічамі. Каб іх неяк адрозніваць, ужывалі мянушкі, якія былі звязаны з характэрнымі рысамі дадзенай сям'і. Былі таксама мянушкі, утвораныя ад імя бацькі або дзеда гаспадара. Так, напрыклад, сярод сямей з прозвішчам Тучкоўскі былі: Фролы, Зымуль (Станіслаў, сын Зыгмунта), Бараньчык, Вінчур, Міхалак. Сям'ю маёй мамы звалі Ясюкамі ад імя дзеда або Дамініковымі ад прадзеда. Іншых Канановічаў звалі Гжэсюкамі, іншых Эмільяновымі. Аніськевічаў (маці бацькі) Каршуны і гэтак далей. Гэткая ж практыка існавала ў вёсках, якія належы да суботніцкай гміны. Тым больш, што ў некаторых у пераважнай большасці жылі сем'і з тым самым прозвішчам, як, напрыклад, у Петрыманаўшчыне Тучкоўскія, а ў Слесарах- Курсевічы. Гэтая традыцыя, хоць, магчыма, у меншым ужыванні, існуе і сёння.

Апроч шпіталя, якая мела ўласны генератар, электрычнасці ў Суботніках не было. Больш багатыя мелі прывады, якія заводзілі сячкарні, малаткарні, веялкі для ачышчэння зерня, млынкі. Гэтыя прыборы вырабляла ў Лідзе фабрыка братоў Шапіра. Бяднейшыя гаспадары зерне малолі цопамі і мелі ручныя веялкі (арфы). Калі не было і гэтага, зерне ачышчалі так: бралі яго на драўляную шуфэльку і кідалі над вецер. Прыемным заняткам гэта не было.

Папулярнымі былі ручныя сячкарні англійскай фірмы B & Sons з Лондану, якія служаць людзям і сёння. У гаспадарках былі коні, вазы, плугі, бараны, жорны і іншыя ручныя прылады. Збожжа касілі косамі і сяркамі, так званымі нарогамі. Пры дапамозе тых апошніх збіралі сцябліны, яікя пазней служылі для пакрыцця дахаў стрэхамі. Гаспадарскі інвентар быў тыповы. Амаль кожны меў авечак, якія давалі воўну і скуры на кажухі. Сёння гэтых жывёл у Суботніках амаль няма.

Зямля гаспадароў была пераважна размешчана ў некалькіх месцах у выглядзе доўгіх шнуроў, што было вельмі нязручным для яе апрацоўкі. Зямля гэта была мала ўраджайная, пясчыстая, мела шмат камення і не было чым яе ўгнойваць.

Як піша Чэслаў Янкоўскі ў "Ашмянскім павеце", гэтыя абшары звалі Ашмянскай Сахарай, якая расцягвалася ад Доржаў і Сурвілішак аж за Ліпнішкі і Дуды. Гэта была пяшчаная зямля, густа пакрытая камянямі, на якой расла чэзлая грачыха і зеляніліся купкі буйнога ядлоўцу, які рос на гэтай пяшчанай глебе. Ваколіцы гэтыя былі прасякнуты нейкай меланхоліяй, а асенні дажджлівы дзень прыносіў зусім пануры настрой. Неба зацягвалася хмурамі, паветра было мглістае і вільготнае, а ўсё разам узбуджала пачуццё безнадзейнай пусткі. Калі я прыязджаю ў Суботнікі ў лістападаўскія дні памінання продкаў, то маю падобныя адчуванні.

У часы падзелаў Польшчы Ашмянскі павет, хаця і найбольшы ў параўнанні з іншымі ў Віленскай губерні, і насельніцтва тут мелася больш, быў вельмі запушчаны. Асабліва ў бядотным стане былі гаспадаркі вызваленных з прыгонніцтва сялян і беззямельнай шляхты, якая вяла архаічную гаспадарку. Паміж іншым, адмена прыгонніцтва пазней чым у Еўропе, паўплывала на тое, што мясцовае насельніцтва было здэмаралізавана, жыло ў цемры і галечы. Усе хадзілі ў касцёл, але пра каталіцкую рэлігію мелі няшмат уяўленняў. Жылі і елі абы- як, а пра гігіену не было і размовы. Дастаткова было міскі зваранай бульбы, зашмаленага кажуха і лужыны балота перад задымленай хатай. Не было ніякіх агульных спраў. Людзі былі зласлівыя, сварыліся і такія цёмныя, як у прыказцы тытуь у розе. Часта адбываліся кражы, было шмат забабонаў, а кіравалі людзьмі рубель і водка. У павеце было вельмі шмат прамысловасці, нават у гарадах і мястэчках. Адна трэць зямлі знаходзілася ў няепоьскіх руках.

Гэтак апісуе гэтыя землі Часлаў Янкоўскі. Ці дайшло нешта з гэтых якасцяў да сёнешняга дня- кожны, хто родам з тых месцаў, ці жыве тут, можа адказаць сабе на гэтае пытанне.

У Суботніках і гміне дамініравала так званая простая мова, якая мне вельмі падабаецца і мае сваю непаўторную прыгажосць. Для мне яна вышэйшая за беларускую, якую, у сваю чаргу, я люблю больш за рускую. Як успамінае мой бацька, у Геранёнах больш размаўлялі па- польску, бо ў гэтай галіне было шмат нашчадкаў засцянковай шляхты. Старэйшыя людзі, якія перад вайной хадзілі ў школу, добра размаўляюць па- польску, хоць так зрэдку мелі магчымасць карыстацца гэтай мовай у савецкія часы. Таксама многія з тых, хто нарадзіўся за некалькі год да 1939 г., як, напрыклад, мой дзядзька Альбін, добра гавораць па - польску. Вясною 1939 г. распачаўся працэс аб'яднання зямлі і частка гаспадароў з Суботнікаў пераехала на хутары, бо нарэшце мелі зямлю ў адным кавалку. Тады адбылося значнае паляпшэнне быту.

Суботніцкая калонія расцягвалася пад вёскі Даўгялаўшчына, Лынтупы, Рыбакі і Баравікі. Мае дзед і бабуля Нехвядовічы пераехалі да Матруны на так званы вынас, дзе мелі каля 10 га. Яны атрымалі крыху больш зямлі, чым мелі, бо тая ранейшая была горшай якасці. Яна расцягвалася да так званай "Зялёнай Дарогі" у напрамку Рыбакоў. Даўжыня яе была 800 м і шырыня 113 м. За "Зялёнай Дарогай"іншыя гаспадары мелі зямлю, апрача лугоў, якія знаходзіліся ў іншым месцы. Захавалася таксама дарога, званая мясцовымі "Вялікай Дарогай", што вяла з Антокаля да Ёдзеньцаў.

Пераезд патрабаваў шмат часу, а таксама грошай. З гэтай мэтай дзед Браніслаў узяў крэдыт у банку памерам 200 злотых, які перавялі ў векселі яго таварышы: Мікалай Станчык і Багуслаў Багушэвіч. У атрыманні крэдыту дапамог Метэк Гражынскі, які працаваў тады ў Лідзе. З яе дзед аплаціў паміж іншым будову калодзежа, якая каштавала 10 злотых. Трэба было выкапаць яму глыбінёй 10 кругоў, купіць цэмент і заплаціць Зыгмулю, які на месцы пры дапамозе сваёй формы рабіў кругі. Жвір бралі з тэрыторыі гаспадарства, а ў працы дапамагалі два суседа. Па чарзе разабралі ўсе будынкі, перанеслі іх на новае месца і зноў склалі. Так зрабілі спачатку са стадолай, у якой спалі, пазней з хлевам і ўрэшце- з домам. Усё гэта было цяжка зрабіць, але будова новай сядзібы была больш цяжкай. У Суботніках не было тартаку, а найбліжэйшы быў у Геложах. Таму большасць пілавала дошкі ўручную з бярвенняў, што з'яўлялася вельмі цяжкай і крапатлівай працай.

Грошай не заўсёды хапала, таму тавары часта бралі ў яўрэйскіх магазінах у крэдыт, які выплачвалі, напрыклад, пілаваннем дроў, што каштавала 2 злотых за дзень. Карова каштавала каля 100 златых, ровар хіба 156 злотых, пара ботаў 30 злотых, ½ літра гарзлкі 2 злотых, запалкі кароткія 5 грошай, доўгія 8, пачак махоркі 60 грошай. Пуд (16 кг) ільну ў пачатку сезону 30 злотых, а пазней- 16. Яўрэі, якія займаліся гэтым гандлем, дамаўляліся паміж сабой адносна кошту, і цяжка было выгадна яго прадаць. Зерне каштавала ад 1,8 да 2 злотых за пуд, а пасля жніва найбольш- 1,7 злотых.

Людзі ў Суботніках стараліся эканоміць нават на запалках, якія дзялілі на дзве, а калі атрымаецца, то і на чатыры часткі (добрыя былі тыя перадваенныя запалкі). Часта замест іх ужывалі крэсіва. Яно складалася з крэмню, кавалку сталёвага напільніка і труту. Гэта была цэра з бярозы, якую варылі да мяккасці, а потым сушылі і рабілі з яе парашок. Пры дапамозе такога крэсіва разводзілі агонь, палілі цыгарэты. Карысталіся ім асабліва падчас вайны, калі з запалкамі было цяжка.

Малазямельныя сем'і часта не маглі дачакацца, калі збяруць вясной першыя пасевы жыта. Асабліва цяжкія былі для іх 1934- 35 гады. У 1934 г. над Суботнікамі прайшла моцная навальніца. Яна рабіла спусташэнні на палях, зрывала дахі абораў і пераносіла іх на адлегласць. Былі знішчаны клёны каля касцёла і грабы, а ў лесе за Гаўёй стыхія паламала крамяныя сосны. Вясною 1937 г., калі на палях правялі ўжо заворванне, нечакана пайшоў снег, пакрыўшы тоўстым пластом зямлю.

У Суботніках цяжка было збыць сельскагаспадарчую прадукцыю, бо кожны меў сваю. Часам можна было нешта прадаць адміністрацыі гміны, паліцэйскім або настаўнікам. Рэгулярна ездзілі на рынкі ў Іўе (серады), Трабы (аўторкі), Дзевянішкі (чацвяргі), Ліду (панядзелкі). Часам, але вельмі рэдка, выбіраліся конным возам да Вільна, якое было ў адлегласці 120 км, вяртаючыся ў той самы дзень. Аднак цяжка было нешта зарабіць, бо прадуктаў было шмат, і былі яны недарагімі.

Для таго, каб вырашыць шмат вясковых праблем, група актыву ўтварыла кааператыў "Сіла". На яе чале стаў былы кіраўнік школы Раман Грабоўскі. Новая арганізацыя пачала добра развівацца ажно да крызісу пры войце гміны Вайніцкім. Яе кіраўнік Закрэўскі перанёс "Сілу" у непрыстасаваны будынак. Кліенты пачалі купляць у прыватных крамах, а потым і настаўнікі адмовіліся ад падтрымкі. Кааператыў меў дэфіцыт. Яго члены хацелі ратаваць так патрэбную ўстанову, таму змясцілі з пасады кіраўніка Закрэўскага.

Вясною 1936 г. было ўтворана новае праўленне, у склад якога ўвайшлі: сакратар гміны Юзэф Гронскі, арганіст Вацлаў Садоўскі, намеснік войта Ігнат Ходзька і іншыя. Паволі і сыстэматычна сітуацыя кааператыва пачала папраўляцца. Былі новыя кліенты і раслі абароты. Важнай мэтай была прапаганда карысці і асноў кааператыўнага жыцця сярод грамадскасці гміны. У красавіку 1936 г. кааператыў налічваў 150 членаў, а яе абарот каля 18000 злотых. Старшынёй праўлення і кіраўніком кааператыва быў Апалінарый Кулеша. Членамі праўлення былі Міхаіл Сарока і Йоахім Біль. Савет апекуноў складаўся з паноў Садоўскага і Гронскага. Кааператыўныкрама знаходзіўся ў малым будынку каля прыхадскога дому. Кіраваў ім пан Пучынскі.

У сем'ях, дзе было некалькі дзяцей і мала зямлі, была праблема, як яе падзяліць. Таму некаторыя, хаця гэта і каштавала, рашаліся на эміграцыю ў Францыю на заробкі. Сярод іх былі: брат дзеда Яна- Францішак Канановіч, Каравацкі, Ганна Пашкоўская, Станіслаў Дзядуль. У Амерыку выязджалі Багушэвічы, Шарычы і іншыя. Частка з іх заставалася там, іншыя вярталіся, каб за заробленыя з такой цяжкасцю грошы купіць жаданую зямлю, якую, паміж іншым, прадаваў са свайго маёнтку Цямнеўскі. Тыя, хто вярнуўся, не ведалі, што неўзабаве пачнецца вайна, і іх старанні змарнуюцца.

Казік Багушэвіч (сям'ю звалі Віннікамі) ужо як старшы вучань пачатковай школы, меў розныя дадатковыя заняткі, якія прыносілі яму сціплы даход. Вынімаў пошту са скрынкі на вуліцы Геранёнскай, штампаваў і здаваў старому Купрэлю, які адвозіў яе ў Юрацішкі. У доме Купрэля на той самай вуліцы размяшчалася паштовае аддзяленне. Яго кіраўніком была спачатку Мадэста Краснадэмбская, якая ў ім жа жыла. Перад самым пачаткам вайны гэтыя абавязкі выконвала Яніна Людвіцкая, матка якой, Соф'я Лазіцкая, працавала на пошце. Купрэлі мелі другі дом на вуліцы Віленскай. Калі падчас нямецкай акупацыі ён згарэў, Купрэлі адмовілі пані Мадэсце. Тады яна наняла маленькі домік каля дарогі на Гуту. Казік дапамагаў у працах на плябанні за невялікую аплату. Усё гэта для таго, каб дапамагчы старэйшаму брату Вітольду ў навуцы. Ён вучыўся ў Вільні, у школе тэхнічных чыгуначных прыстасаванняў. Пазней Вітольд працаваў на фабрыцы самалётаў у Любліне і стаў пілотам.

Сярдэчнымі сябрамі Казіка былі Вацэк Корвель і Вітэк Сянкевіч, з якімі ён пасвіў кароў на лузе за млыном, які належаў да маёнтку Жамаслаўль. Ён нават пазней быў закаханы ў сястру Вітка, але бацькі мелі для яе іншага кандыдата. Пасля заканчэння школы Казік пайшоў на гадавую кавальскую практыку ў Жамаслаўль. У мясцовай капліцы моладзь часта бывала на набажэнствах. Потым ён працаваў кавалём у Мацвея Пучкелы (Ягорчыка), а ўвечары збіраў веласіпеды ў краме Монэса Даніэля. У той час ён таксама служыў у закрыстыі ў ксяндза Багінскага і спяваў у касцельным хоры з братам Янкам, з якім ездзіў у Трабы прадаваць агуркі. Потым ён трапіў на шафёрскія курсы у Ліду, які арганізаваў Стралецкі Саюз. У Лідзе ён жыў у брата, судовага выканаўцы, і працаваў аўтобусным кандуктарам на трасе Ліда - Шчучын у таварыстве "Лідзянка" Крыгера. Там і атрымаў павестку ў 13 полк кавалерыі ў Новай Вілейцы, а ў пачатку 1939 г. прайшоў курс вадзіцеляў у 7 танкавым батальёне ў Гродні. Калі яго брат Вітольд атрымаў накіраванне ў 5 лётны полк у Лідзе, яны часта сустракаліся ў кавярні "Лідзянка" каля плошчы Адама Міцкевіча.

Навука, набыццё прафесіі ці працы было зусім не лёгкім, асабліва ў бяднейшых сем'ях. На Навагрудчыне было мала натуральных багаццяў. Не было развітай прамысловасці, фабрык, таму і з працай было цяжка. Адзіным горадам у ваяводзтве, які развіваўся гаспадарча, рамёствамі, у якім была добрая сярэдняя адукацыя, у тым ліку і прафесійная, была Ліда.

Напрыклад, навучанне прафесіі краўца ў Суботніках доўжылася 3 гады, і толькі ў апошні год майстар паказваў, як трэба краіць. 2 гады вучні дапамагалі яму перш за ўсё ў гаспадарстве. Аплата за навуку была 200 злотых, а за гэтыя грошы можна было купіць дзвюх кароў. Калі не было грошай, трэба было іх адпрацаваць. Так было і ў сям'і бацькі, але ўжо пасля вайны, калі яго малодшы брат Альбін вучыўся краіць у Яна Грынюка. За аплату бацька вывозіў гной і араў яго поле. Некаторыя, каб павысіць сваю кваліфікацыю, праходзілі курсы. Юзэф Нарань закончыў ветэрынарны курс у Іўі і пчалярскі ў Лідзе, а ў сваім садзе заснаваў невялікую пасеку. Ён належаў да тэатральнага гуртка, якім займалася пані Садоўская і школьныя настаўніцы, быў дэлегатам на пахаванне сэрца Юзэфа Пілсуцкага на Віленскай Россе. Калі пачалі больш шырока вырошчваць лён і гэта пачало аплачвацца, некаторыя сеялі яго больш і маглі выдаткаваць заробленыя грошы на далейшую адукацыю дзяцей.

Амаль кожны імкнуўся мець такую гаспадарку, каб усяго хапала, і дапамагаў, калі трэба было, іншым. Калі не мог сам нечага зрабіць- карыстаўся дапамогай суседзяў. Такім чынам можна было зарабіць пару грошай або скарыстацца паслугай за паслугу. Так, напрыклад, Станіслаў Тучкоўскі (Зыгмуль) з дапамогай бляшанай формы рабіў бетонныя кругі для студні, якія пачалі замяняць драўляныя квадратныя калодзежы (такія я бачыў яшчэ ў семідзесятых гадах у Пятрыманаўшчыне). Памятаю і драўлянага жорава каля Квяткоўцаў.

Мой дзед Браніслаў Нехвядовіч дадаткова займаўся сталяркай і цяслярствам. Мог пабудаваць дом, пакласці страху на дах, зрабіць акно. Калі мой бацька падрос і ўмеў баранаваць самастойна, дзед мог прысвяціць любімаму занятку ўжо больш часу. Бацька не любіў той цяжкай для маладога хлопца работы , але ж менавіта так выглядала штодзённае жыццё дзяцей і моладзі. Чым больш вырасталі, тым боьш дадавалася абавязкаў у гаспадарцы, а да гэтага даходзіла яшчэ і вучоба.

Перад вайной моладзі ў Суботніках было шмат. Мужчынская падзялялася на тры групы: падлеткаў пасля пачатковай школы, тых, што былі ў прызыўным узросце і халасцякі пасля арміі. У нядзелі і святы старэйшыя сустракаліся з дзяўчатамі на сумесных забавах або танцах. Асабліва важным днём для маладых быў дзень 24 чэрвеня. Тады адзначалі купальскую ноч і адначасова Дзень Мора. Познім вечарам моладзь выплывала з песнямі на Гаўю ва ўпрыгожаных кветкамі лодках. Дзяўчаты плялі вянкі, клалі іх на дошчачкі, ставілі дзве запаленыя свечкі і пускалі ў ваду. У гміне рабілі і ёлкі на Раство Хрыстова для бедных дзяцей, якія арганізоўваў Грамадзкі камітэт, у склад якога ўваходзілі ксёндз Багінскі, Стэфанія Ярмалінска, пані Травіньская.

Тыя з жыхароў Суботнікаў, хто не меў зямлі, не валодаў рамёствам, імкнуліся зарабіць на жыццё па- рознаму. Ян Сянкевіч (брат Станіслава, які быў ветэрынарам) меў машыну для часання воўны. Юзэф Сторта граў на вяселлях і забавах на цымбалах, лавіў рыбу, а зімой тапіў школьныя печы. Яго сын Віктар загінуў на вайне. Станіслаў Міса быў пастухом вуліцы Віленскай. На досвітку выходзіў з сігнальнай трубой і даваў знаць, што трэба выганяць кароў. Якуб (ніхто не памятае яго прозвішча) пасвіў авечак.

Жанчыны мелі ў гаспадарцы не менш працы і абавязкаў, чым мужчыны. Выхоўвалі дзяцей, гатавалі есці, пяклі хлеб, дапамагалі ў полі. Амаль у кожным доме быў калаўрот, каб прасці ніткі, у некаторых- кросны. Мая бабуля Вікторыя Канановіч добра ткала. Яна ўмела ткаць рознакаляровыя матэрыялы, таму да яе прыносілі ніткі і заказы. Бабуля ткала, напрыклад, тры посцілкі на ложкі і адну брала сабе за заплату.

Лён, які пачалі вырошчваць у палове 30- х гадоў, большасць пакідала на ўласныя патрэбы. Яго вырошчванне і апрацоўка былі вельмі цяжкімі. Хто меў яго больш, прадавалі яўрэям, якія адвозілі лён у Ваўкавыск. Часам з'яўляўся яўрэй, які скупаў анучы і жалеза ў замен за іголкі, хусты ці іншыя дробязі.

Я адзін раз удзельнічаў у збіранні льну і памятую, што мы зрывалі яго рукамі пад гарачым ліпеньскім сонцам, вязалі ў снапкі і складвалі па некалькі разам. Шмат каму балючыя застрэмкі ад сцяблоў уваходзілі ў руку. Я дапамагаў тады цётцы Зосі апрацоўваць яе калгасны палетак. Кожны такім чынам павінен быў дапамагаць калгасу за, напрыклад, надзел зямлі пад бульбу, травы на сена ці буракі. Так рабілі людзей залежнымі ад калгасу, бо яны, не меўшы ўласнай зямлі, не маглі бы пракарміць жывёл, якую гадавалі, а тым самым сваіх сем'яў.

Яшчэ раней, калі лён узыходзіў, трэба было яго палоць. Усе польныя працы пры ільне выконвалі жанчыны. І гэта не таму, што мужчыны не любілі гэтай працы. Справа ў тым, што ў жанчын цэнтр цяжасці цла размешчаны ніжэй, чым у мужчын, і ім лягчэй выконваць працы, пры якіх трэба ўвесь час схіляцца.

Калі галоўкі станавіліся цвёрдымі, лісты жоўклі, а валокны пачыналі аддзяляцца ад расліны, трэба было збіраць лён. Спачатку ён тонкім пластом ляжаў на полі і сох. Потым ягонекалькі разоў апрацоўвалі. Малолі, цапалі і пакідалі, каб сярэдзіну сцебля расклалі бактэрыі, або забіралі ў гумно і раскладвалі, каб потым "часаць" спецыяльным металічным грэбнем, званым "чахрачам", для таго, каб аддзяліць насенне, якое потым сушылі. Сцябліны палівалі вадой і мачылі каля двух тыдняў, а потым раскладвалі, каб крыху паляжалі. Калі валокны пачыналі адыходзіць, лён забіралі ў сушку, якая знаходзілася каля Гаўі за Тучкоўскімі ў напрамку на Дзевянішкі.

Пасля сушкі лён ламалі ў церніцах, каб адзяліць драўляныя часткі (кастрыцу) ад валакна. Адсюль і назва месяца, калі гэта рабілі- кастрычнік. Потым лён часалі пры дапамозе спецыяльнай прылады, высокай з цвёрдага дрэва з убітымі цвікамі. Тое, што вычэсвалася, ішло на выраб мяхоў, потым зноў часалі ўжо шчоткай са свіной шчаціны і атрыманы прадукт выкарыстоўваўся для ручнікоў. Пасля чарговай апрацоўкі з ільна рабілі вопратку, абрусы. Усю зіму жанчыны пралі, ткалі, а вясною бялілі палотны, раскладваючы іх на сонцы каля ракі і паліваючы вадой. З авечай воўны рабілі бурносы, якія накідваліся на кажухі падчас дажджу ці снегу і былі вельмі зручныя, калі трэба было ехаць возам.

З Суботнікаў можна было трапіць у іншую мясцовасць аўтобусам. Праз іх праходзілі два прыгарадныя маршруты. Маршрут № 19а Вільна-Іўе праз Дзевянішкі, даўжыня трасы 110 км, час дарогі больш за 4 гадзіны, адзін курс у дзень, білет на ўсё трасу каштаваў 7 злотых, прыпынкі: Вільна, Яшуны, Малыя Салечнікі, Вялікія Салечнікі, Беняконе, Канвалішкі, Дзевянішкі, Суботнікі, Геранёны, Ліпнішкі, Іўе. Маршрут № 18б Вільна-Трабы праз Дзевянішкі і Суботнікі, даўжыня 101 км, час дарогі- больш за 4 гадзіны, білет на ўсю трасу 7 злотых, адзін курс у дзень, прыпынкі: Вільна, Яшуны, М. Салечнікі, В. Салечнікі, Беняконе, Канвалішкі, Дзевянішкі, Суботнікі, Трабы.

Доктар Станіслаў Грынюк з Шаркуцяў маладым хлопцам быў адпраўлены ў першае аўтобуснае падарожжа ў Вільна. Новыя адчуванні і перажыванні падчас язды зрабілі так, што падарожжа для яго скончылася ў Дзевянішках: яму стала дрэнна, і хлопец мусяў выйсці з аўтобусу.

Перад вайной Суботнікі былі вельмі добрай мясцовасцю для адпачынку. Аб яе станоўчых якасцях сведчыла перад усім здаровае паветра з лекавымі ўласцівасцямі. Сюды прыязджалі на канікулы, каб набрацца сіл, дзеці з Ліды і Вільна і яўрэі, пераважна з Ліпнішак. Апошнія, паміж іншым Шышко і Гольдланг з кухаркай, здымалі пакоі на вуліцы Ліпнішскай у Багдзюлей і заплацілі 50 злотых за два месяцы. Прыязджалі і іншыя і таксама на гэтай вуліцы здымалі пакоі, а ў садах вешалі свае гамакі. Адсюль блізка было да Гаўі. З'яўляліся і харцэры, якія ў мясцовых лясах рабілі лагеры. Падчас іх былі вогнішчы з удзелам суботніцкай моладзі (абавязкова з артыстычнай часткаю).

Гаўя гэта нізінная, чыстая, вельмі хуткая рэчка, якая плыве чыстымі ізвілінамі. Яе крыніцы знаходзяцца на лініі водападзелу рэк Нёман і Вілія. Левыя прытокі Гаўі- Версока, Акупа, Клева, Якунь, Судрога, Дунай. Правыя- Жыжма (малая), Брадоўка, Матрэна, Лынтупа, Трыпля, Апіта, Жыжма (вялікая), Бердаўка.

Гаўя выплывае з ваколіц перадваеннага фальварку Дзякі ашмянскага раёну і амаль адразу ўплывае ў Літву, на тую частку салечніцкага раёну, якая ў нерэгулярных і дзіўных абрысах мяжуе з беларускім іўеўскім раёнам. Плыве далей, мінае Дзевянішкі і за Гірдзюнамі зноўку цячэ ў Беларусі. Каля Падваранцаў, праз Шаркуці, Жамаслаўль, Суботнікі плыве далей і каля вёскі Бурносы ўплывае ў Нёман. Гаўю можна падзяліць на тры часткі. Верхняя вядзе ад крыніц (215 метраў над узроўнем мора) да Дзевянішак (163м над узроўнем мора) і складае 18 км. Сярэдні перапад вады на гэтым адрэзку- гэта 2,4м/1км. Рака плыве праз тэрыторыю з пагоркамі і без лясоў. Берагі і дно мае са жвіру.

Сярэдняе цячэнне Гаўі гэта адрэзак Дзевянішкі-Галімшчына. Гэта ваколіца з невысокімі пагоркамі і лагоднымі схіламі. На вышыні суботніцкіх могілак плыве кароткі адрэзак, над якім узвышаецца на некалькі сот метраў града пры лясной дарозе на Дабраўляны. Магчыма, недзе ў гэтым месцы знаходзілася старажытнае паселішча. Гэтая тэрыторыя, праз якую плыве Гаўя, лясістая, а ўзровень вады адносна ўзроўню мора складае: у Жэмаслаўлю 148 м, Суботніках 144 м, Галімшчыне 140,2 м. Рачная галіна складае ад 250 да 500 м. Даўжыня гэтага адрэзку 30 км, а сярэдні перапад вады 0,77 м/км.

Ніжняе цячэнне Гаўі расцягваецца ад Галімшчыны да месца (121 м над узроўнем мора), дзе рака ўпадае ў Нёман. Гэта амаль плоская тэрыторыя. Рачная даліна пашыраецца ад 1 да 1,5 км, аб'ядноўваючыся ад вёскі Сцігане (130м над узроўнем мора) з далінай ракі Жыжмы (так званай Пацоўскай) і набываючы шырыню каля 4 км. Рака зараз плыве праз шырокія балоты, потым пясчыстую раўніну і ўпадае ў Нёман. Даўжыня гэтага адрэзку складае 27 км, сярэдні перапад вады 0,7 м/км.

П. Лаўроў у 1849 г. называў такія масты на Гаўі: у Даўбуцішках, Дзевянішках, Жэмаслаўлі, Суботніках, Баравіках, Галімшчыне, Ліпнішках і Гаўі. У 1939 г. былі масты ў Дзяках, Каткішках, Дайлідах, Падваранцах, Ластоўцах, Рымошах, Бечанах, Скрэйчанах, Гірдзюнах, Суботніках, Баравіках, Галімшчыне, Ліпнішках, чыгуначны пры станцыі Гаўя, пры млынах у Доўбцішках, Дзевянішках, Гудэлях, Жэмаслаўлі, Суботніках, Гаўі.

У 1775 г. сейм сваёй пастановай урэгуляваў справы, звязаныя са сплавам дрэў на Гаўёй і Жыжме. П. Лаўроў піша ў 1849 г., што Гаўяй сплаўлялі ад маёнтку Дзевянішкі невялікія платы і кубы дрэва. У сваю чаргу Сямёнаў у "Геаграфічным слоўніку Расійскай імперыі" т. 1/1863 г., стар. 601 падае звесткі, што сплаўлялі таксама лён і насенне каноплі. Даўжыню Гаўі ён падае як 80 вёрст, шырыню 30 сажняў, а глыбіня- 2. Сямёнаў спасылаецца на Штукенберга, але той пачаткам сплаву называе вёску Зыгмунцішкі. У 1904 г. Гаўю прызнала сплаўнай ракой Міністэрства Дарог і Камунікацый, а потым выйшаў указ Прэзідэнта Рэчы Паспалітай ад 9.11.1927 г.

Некалькі слоў аб Жыжме. Там, дзе яна ўпадае ў Гаўю, ляжаць тры вёскі: Сантакі (ліпнішскія), Сантакі Малыя і Вялікія. Яе шырыня (1849 г.) даходзіла да 5 сажняў, глыбіня да- 1,5. На ёй былі млыны ў Балькунах, Лушчыкаўшчыне, Гайцнішках, Германішках і Левашах. Вясной сплаўлялі па ёю дрэвы, збітыя ў невялікія плыты, ад Воранава і Германішак. У 1566 г. Жыжма была апісана як мяжа паміж лідзкім і ашмянскім паветамі і такой засталася да зямельных рэформ у 1861 г. і ўтварэння гмін. У 1801 -1843 г. Жыжма была мяжой віленскай і гродзенскай губерній.

Жывуць яшчэ людзі, якія памятаюць, як перад вайной сплаўлялі Гаўёй дрэвы, вырубленыя ў Жэмаслаўскіх лясах, вязаныя на Нёмане ў плыты. Людзі любяць у спякотныя летнія дні пакупацца ў халоднай вадзе, што раблю кожны год і я. Цячэнне тут такое моцнае, што калі плывеш супраць яго- практычна стаіш на месцы. Вада па- ранейшаму чыстая, хаця рыбы ўжо менш, чым перад вайной. Стала рака і менш глыбокай. Яніна Кіраль успамінае, што яны з Зосяй Дубіцкай часта пераходзілі Гаўю, трымаючы высока спадніцы, але былі толькі два такіх адносна бяспечных месцы. Зараз гэта можна зрабіць у многіх месцах, асабліва тады, калі падымаецца ўзровень вады ў штучным возеры ў Жэмаслаўлі. Ёсць там невялікая водная электрастанцыя, пабудаваная ў 50-х гадах. Водная энергія Гаўі выкарыстоўвалася ў млынах у Суботніках і Галімшчыне.

Да суботніцкага млына вяла абсажаная ліпамі дарога, якая была працягам Антокаля. За ліпамі ў левым баку стаяў дом, у якім жыў кіраўнік млына Лукаш Тэпех. Крыху далей было гумно, куды заязджалі вазы з зернем, якія чакалі ў чарзе. Далей дарога вяла да маста, па якім можна было заехаць у млын. Ён быў вялікі, меў чатыры колы, якія рухаліся з дапамогай вады, кожнае праз механізм прыводзіла ў рух адзін камень млына. Тры камяні былі прызначаны для мялення жыта. Пшаніцы вырошчвалі мала, бо тутэйшая зямля для яе малаўраджайная. Таму прылады да мялення не былі для яе прыстасаваныя. Але млын у Галімшчыне меў сістэму валоў, з якой атрымоўвалі пшанічную муку добрай якасці. Чацвёрты камень на якім была прымацавана бляха ў выглядзе вялікай таркі, служыў для мялення ячменю і пшаніцы. Ячмень, ачышчаны адзін раз, быў на муку для пячэння бліноў або каб рабіць клёцкі. З ачышчанага два разы атрымлівалі дробныя крупы. Ліфт у млыне, якім падымалі мяхі з зернем і апускалі з мукой, такасама працаваў на воднай энергіі. Напэўна, за млынам была некалі водная піла для распілоўкі дошак.

Сажалка каля млына была вялікая і глыбокая, а работа млына залежала ад колькасці вады ў ставе, якой рэгуляавалі запоры і якая залежала ад пары года. Зімой, пры моцных маразах, і спякотным сухім летам вады было менш. Тады млын працаваў менш. Для яго абслугоўвання быў кіраўнік, тры работнікі і вартаўнік. У гаспадарках былі і ручныя жорны, у якіх малолі жыта і грэчку для корму свінням. Млын разабралі пад канец 50-х гадоў, перавезлі ў Жэмаслаўль і там замянілі на электрычны. Шкада было яго, бо калі б яго адрамантаваць, ён мог бы яшчэ служыць людзям, падсілкоўваючы дармовай энергіяй.


Вайна

1 верасня 1939 г. Германія напала на Польшчу. 3 верасня Англія і Францыя аб'явіла Германіі вайну- пачалася ІІ Сусветная вайна, а 17-га здрадніцка атакавала нас Савецкая Расія. Усходняя Польшча паводле нямецка-савецкага пакту Рэбентропа - Молатава ад 23.08.1939 г., які быў адкарэкціраваны 28 верасня, апынулася ў савецкай акупацыі. Суботніцкія мужчыны ў прызыўным узросце былі мабілізаваны. Некаторыя, як Баляслаў Багушэвіч, які быў рэзервістам з лідскай пяхоты, пайшлі на фронт 1 верасня. Дзед Браніслаў і двое іншых з вёскі Бычкі пайшлі сёмага. Бацька падвёз іх да Залесся, адкуль яны накіраваліся ў Юрацішкі. Дзед вярнуўся праз тыдзень, так і не панюхаўшы пораху. Тыя, хто ў выніку ваенных аперацый трапілі ў нямецкі палон, часамі вярталіся, адпушчаныя немцамі як параненыя Казік Багушэвіч і Стась Кавэцкі. Пазней іх лячыў доктар Ярмалінскі.

Салдаты, якія пасля 17 верасня трапілі ў савецкі палон і былі вывезены ў Сібір, імкнуліся пазней апынуцца ў арміі генерала Уладзіслава Андэрса. Яна арганізоўвалася па польска-савецкім пакце з 30.08.1941 г. і ваеннай умове з 14 жніўня гэтага ж году. Андэрсаўцы прайшлі слаўны баявы шлях, змагаючыся за незалежнасць сваёй краіны па-за яе межамі, як гэта часта здаралася ў нашай польскай гісторыі. Амаль ніхто з іх не вярнуўся пасля вайны ў свой дом на Крэсах, якія апынуліся ў межах нашай захопніцкай дзяржавы. Вярнуліся ў Польшчу або знайшлі сабе іншую радзіму, але са сваёй памяці і сэрц роднай зямлі не выкінулі.

Сярод іх з гміны Суботнікі былі: Станіслаў Іваноўскі, Мечыслаў Гражыньскі, Станіслаў К. Тучкоўскі, Міхаіл Тучкоўскі, Юзэф Пучко, Ян Кэмпа, Бернард Багушэвіч, Станіслаў Корвель, Ванда Чэйда, Міхаіл Гражньскі з Даўгялаўшчыны, Ян Віткоўскі з Жэмайтук, Станіслаў Чэсналовіч з Гуты, Людвік Кропа з Пасекі, Юзэф Латвіс з Чэхаўцоў, Станіслаў Бібля з Галімшчыны, дачка і сын ляснічага з Мажуль, дачка ляснічага Шлюхы з Баравік, Станіслаў Кіслы з Кіслых, Станіслаў Зайкоўскі з маёнтку Лынтупка. У Афрыцы ў лагеры для старых і дзяцей, якія выехалі з Расіі, працавалі Мікалай Станьчык, Станіслаў Багушэвіч (Князюк).

Бернард Багушэвіч з Антаколі быў кадравым падафіцэрам. Разам з жонкай, дачкой і дзвюма іншымі людзьмі абяцаў пераправіць яго ў Літву адзін чалавек з Ёдзеньцаў. Але ён здрадзіў і вывеў іх на расійскага паміежніка. Яны маглі забіць салдата і ўратавацца, але жонка Бернарда не хацела нічыёй смерці. Іх арыштавалі і саслалі ў Сібір. Там сям'ю раздзялілі. Дачка памерла, а маці пагражала ампутацыя нагі. Яе выратаваў лекар з Кракава, які таксама быў у ссылцы. Бернард Багушэвіч выйшаў з Расіі з арміяй Андэрса. Ваяваў пад Монтэ Касіна [45] і пасля вайны зноў жыў з жонкаю. Але трагічныя ўспаміны паклалі на іх адбітак да канца жыцця.

Казік Багушэвіч з трыма іншымі асобамі вясной 1941 г. таксама прабаваў пераправіцца ў Літву. Правадніком быў літовец з Дзевянішак, які вывеў іх акурат на савецкіх салдат. Група была арыштавана, іх пасадзілі, а потым выслалі ў Сібір. Выбраліся яны з Расіі з арміяй Андэрсена. Казік трапіў у Англію і стаў салдатам 1 танкавай дывізіі генерала Станіслава Мачка, а за кампанію ў Заходняй Еўропе 1944-45 атрымаў Крыж Адважных. Яго брат Вітольд таксама служыў у польскіх збройных сілах на Захадзе. Загінуў ён смерцю лётчыка над Адрыятыкай каля Брындіз, калі ляцеў на Ланкастеры з грузам зброі для Арміі Краёвай.

Суботнікі мелі і свайго героя з часоў польска-бальшавіцкай вайны. Быў ім Міхаіл Тучкоўскі, сын Юстына. Падчас першай Сусветнай вайны ён спачатку служыў у расійскай арміі ў другой дывізіі гвардзейскай кавалерыі. Потым у другім уланскім палку польскага легіёну ў Расіі генерала Доўбар - Мусніцкага, пакуль у 1917 г. немцы іх не абяззброілі. У 1918 г. ён вярнуўся ў Суботнікі. 17 лістапада 1918 г. бальшавікі распачалі ваенныя дзеянні супраць Польшчы. Міхаіл Тучкоўскі пераходзіць фронт і 29.02.1919 г. добраахвотнікам далучаецца да польскай арміі. Спачатку служыць у эскадроне кавалерыі пры першай літоўска - беларускай дывізіі, а потым у 23 палку ўланаў.

12.08.1920 г. каля чыгуначнай станцыі Тлушч непадалёку ад Варшавы ён быў у дазоры першага эскадрону трэцяга палка конных стралкоў і заўважыў казацкі атрад, які атакаваў нашу пяхоту мінскага палка. Негледзячы на моцны агонь непрыяцеля, з рызыкай для жыцця, ён першым кінуўся на ворага, а за ім яго таварышы. Ён адбіў шэсць палонных, разагнаў казакоў і ўтрымоўваў пазіцыі да надыходу рэшты эскадрону. За гэта ён быў адзначаны срэбрным крыжам ваеннага ордэну Virtuti Militari[ 46] V ступені. Уручыў яго ў Варшаве асабіста маршал Юзэф Пілсуцскі [47].

Саветы не займалі польскіх тэрыторый без супраціўленіа. Мужна змагаліся часткі Корпусу Аховы Памежжа, адстойвалі межы ў Гродне, Сапоцкіне. На Палессі змагалася самастойная аператыўная група генерала Францішка Клеберга. Але сілы ворага пераважалі, ваенныя дзеянні спыніліся, і Польшча была падзелена паміж Германіяй і Савецкім Саюзам, якія замацавалі сваё сяброўства ваенным парадам у Брэсце.

Але негледзячы на такую трагічную сітуацыю, ужо пад канец верасня 1939 г. на тэрыторыі паўночна-усходняй Польшчы пачалі утварацца мясцовыя канспірацыйныя арганізацыі і партызанцкія атрады. Некаторыя з іх, акраміа актыўных дзеянняў НКУС, пратрымаліся да надыходу немцаў, як, напрыклад, у шчучынскіх лясах, Налібокскай пушчы ці Івянцу. На гэтых тэрыторыях не дзейнічаў яшчэ СЗБ [48], але ўжо ўтварыліся шматлікія тайныя cтруктуры. У Лідзе было 5 падпольных арганізацый. У Гродне дзейнічала ПВА [49], якая ахоплівала 4 ваяводствы. У Беластоцкім дзейнічалі батальёны смерці Крэсавых Стральцоў, якія, паміж іншым, ліквідавалі афіцэраў НКУС. Утварылася шмат добраў зброеных партызанцкіх груп.

Паўночна-усходняя Польшча была названа Саветамі Заходняй Беларуссю. Аднак гэта было паняцце палітычнае і штучнае, якое не мела адпаведніка перад вайной. А вось адкуль яно ўзялося.

У пакце Рэбентропа - Молатава ад 28.08.1939 г. дэмакрацыйная лінія [50], а пазней мяжа паміж Германіяй і Савецкім Саюзам, павінна была праходзіць па лініі Віслы і Сану. Варшава павінна была стаць нямецкай, а яе правабярэжная частка Прага савецкай. Павінны былі ўтварыцца тры дзяржавы: Заходняя Беларусь са сталіцай у Вільні, Заходняя Украіна і Польская Саюзная Рэспубліка. У склад апошняй павінны былі ўвайсці тэрыторыі паміж Віслай і Бугам: Любельшчызна, Усходняе Мазоўша, Заходняе Палессе.

23 верасня 1939 г. немцы падпісалі з Саветамі другую дамову аб межах і сяброўстве. За вяртанне тэрыторый паміж Віслай і Бугам Саветы атрымалі Літву. 10 кастрычніка 1939 г. яна падпісала дамову з Расіяй, паводле якой атрымала паўночна - заходнюю частку віленскага ваяводcтва разам з Вільна. Землі на ўсход ад лініі Сан, Буг, Піса, якая далей пераразала астроўскі і астраленскі паветы, назвалі Заходняй Беларуссю са сталіцай у Беластоку. Аднак перад вайной гэтых тэрыторый так не называлі.

Паўстала дзіўнае тварэнне, якое мела рысы дзяржавы. Яно мела межы з Літвой, Германіяй, Заходняй Украінай і Савецкім Саюзам (усходняя мяжа Пльшчы). Чырвоная Армія ўтварала элементы адміністрацыі ў выглядзе сялянскіх камітэтаў і рабочай гвардыі(міліцыі). 22 кастрычніка быў сабраны Народны Сход, які падчас паседжанняў 28-30.10 перадаў Заходнюю Беларусь Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы.

Кастрычніцкія выбары на ўсёй тэрыторыі Польшчы, занятай Саветамі, папярэдзіла шырокая, прыгатаваная заранёў прапагандная акцыя. Іх асноўнай мэтай было апраўданне таго, што Чырвоная Армія заняла гэтыя землі. Трэба было не пераканаць аб справядлівасці рашэнняў, але паказаць уладу і праверыць, якую падтрымку будуць мець Саветы. Таму на перадвыбарных сходах было важным не тое, што скажуць агітатары, а праверка прысутнасці. Хто ў іх не ўдзельнічаў, адразу лічыўся ворагам і быў кандыдытам у ссылку. Самі сходы часта былі фарсам, бо як няграматных і перапужаных людзей, нават угалоўнікаў прадстаўлялі кандыдатаў. Выбарныя камісіі часта збіралі несапраўдныя галасы, трактуючы іх як "за", напрыклад, у шпіталі ад цяжка хворых людзей. Насельніцтва гэтых зямель успрымала выбары пераважна як прадстаўленне і цырк.

Адпор, які давала савецкаму агрэсару насельніцтва на гэтай тэрыторыі, быў значна большы, чым усведамлялася заўсёды, і меў шмат элементаў. Найважнейшым быў патрыятычны, ці адбудова польскай дзяржавы. Гэта вяло да ўтварэння шматлікіх канспірацыйных арганізацый. Наступным было адмаўленне, асабліва сярод сялян, вымушанай і нечалавечай сістэмы.

Вельмі актыўнымі былі беларускія сяляне, якім, напэўна, нялёгка жылося ў перадваеннай Польшчы. З актаў НКУС, да якіх польскія гісторыкі маюць усё большы доступ, можна даведацца, што ўзмацненне адпору адбылося ў першай палове 1940 г., калі ўлады пачалі калектывізацыю.

Беларусы і тыя, хто спачатку былі за новай уладай, "разулі вочы". Тым больш тады, калі шмат каго вывезлі ў Сібір. Чакалі і жадалі надыходу польскай, а з вясны 1940 г. нямецкай арміі як меншага зла. Гаварылі, што "хацелі нас палякі апалячыць і за 20 гадоў ім гэтага не ўдалося, а рускія зрабілі гэта на працягу двух месяцаў. Чырвоную Армію мы віталі з гармошкай і пад чырвоным сцягам, а польскую армію прывітаем на камнях".

Іншым элементам адпору былі ўцёкі, асабліва мужчын, якія потым утварылі партызанцкія групы. Былі і гуманітарныя элементы, заснаваныя на дапамозе ўцекачам, бо гэта быў родзіч, сусед, зямляк. Савецкая сыстема была аднолькава чужой і варожай і для веруючага католіка, і для праваслаўнага, і для яўрэя, таму можна гаварыць пра рэлігійны элемент супраціўлення.

Найбольшым поспехам паўночна - усходніх зямель у барацьбе з савецкімі акупантамі было ўсё ж масавае пасіўнае супраціўленне, асабліва сялянскае. Праявілася гэта ў першай палове 1940 г., калі пачалася калектывізацыя, пра якую нельга было яшчэ гаварыць у 1939 г. Гэтае сялянскае супраціўленне паўплывала на тое, што яна не атрымалася. Калгасы арганізоўваліся і распадаліся. З гэтай мэтай разбурылі 25 % вялікіх сельскіх гаспадарак, пакідаючы 75 % на будучыя саўгасы. Напрыклад, у навагрудскім ваяводзтве на 162400 гаспадарак было ўтворана толькі 202 калгасы, у палескім на 169000 толькі 136. У калгасы ішлі перад усім тыя, хто ў выніку роспуску гаспадарак атрымалі голую зямлю і не мелі чым яе апрацаваць. Сяляне, якія мелі магчымасць захаваць ці ўтварыць уласную гаспадарку, бараніліся ад калгасаў рукамі і нагамі.

Людзі супраціўлаліся падаткам прыхаваным прыватным гандлем, масовай канірабандай, ўтойваннем і ўцёкамі. Існавала суседзкая самадапамога: арыштаваным высыланне перадачы, пазычалі збожжа на падаткі, фальсіфікавалі дакументы і перасылалі прэсу.

Прафесар Томаш Стжэмбаш, на чыю лекцыю пра Заходнюю Беларусь я абапіраюся, увёў у сваіх пошуках і даследваннях паняцце пасіўнага і актыўнага супраціўлення індывідуальнага і калектыўнага. Пасіўнае заснавана было на захаванні сябе, сваёй індывідуальнасці, на тым, што не бегалі на кожны сход, калі не мусілі, не кланяліся ў пояс сакратару, які прыходзіў да мяне ў дом, і не здымаліся крыжа ці іконы. Дзякуючы гэтаму супраціўленню, захавалася вельмі важная грамадская аснова.

Актыўнае індывідуальнае супраціўленне было ў тым, што: не бягу па пашпарт, не галасую, не падпісваю, не іду ў армію. Патрабавала ўсё гэта высокай унутранай адвагі, часта больш, чым пайсці з калегамі з атраду ў атаку.

А вось прыклады калектыўнага актыўнага супраціўлення. Баранавічы, 11 лістапада 1939 г., свята Незалежнасці Польшчы [51]. Дзяўчаты з жаночай школы прыйшлі на заняткі па-святочнаму апранутыя, як заўсёды рабілі ў гэты дзень. Настаўніца сказала ім, каб яны мелі адвагу, бо полька - заўсёды адважная.

Парад у Лідзе 7 лістапада 1939 г., у чарговую гадавіну Кастрычніцкай Рэвалюцыі. На трыбуне савецкія прадстаўнікі, у калоне - польская школьная моладзь. Якраз перад трыбунай яны скідваюць у кучу ўручаныя ім раней сцягі і транспаранты, падымаюць каўнеры кашуль, укладаюць рукі ў кішэні і так ідуць. За трыбунай стаіць польскі чыгуначны аркестр ў перадваеннай яшчэ форме з арламі на гузіках. Вучні выпрастоўваюцца і перад аркестрам ідуць "смірна".

Пасля ўваходу ў Польшчу Саветы адразу пачалі ўстанаўліваць свае парадкі. Тыя, хто ведаў, як сапраўды выглядае іх улада, і адчуваў сябе ў вялікай небяспецы, уцякалі ў Літву. Гэта былі паліцэйскія, дзяржаўныя служачыя, уладальнікі маёнткаў. Тым, у каго гэта не атрымалася, іх сем'ям і ўсім тым, хто хоць нейкім чынам мог пагражаць новай уладзе, пагражалі старанна запланаваныя вывазкі, якія адбываліся ў некалькіх этапах.

Першы быў 10 лютага 1940 г., калі вывезлі служачых грамадскай адміністрацыі, суседзяў і пракурораў, паліцэйскіх, землеўладальнікаў і работнікаў лясніцтва. 13 красавіка вывезлі сем'і арыштаваных раней савецкай уладай людзей, а таксама купцоў і сельскіх рабочых з канфіскаваных маёнткаў. Трэцяя дэпартацыя адбылася ў чэрвені таго ж года. Закранула яна тых, хто ўцякаў ад нямецкіх рэпрэсій, так званых бежанцаў, пераважна яўрэяў з заходняй і цэнтральнай Польшчы. Гэта былі настаўнікі, дробныя купцы, творчая інтэлігенцыя, рабочыя. І была яшчэ чацвёртая дэпартацыя, таксама ў чэрвені, але 1941 г. Вывезлі тады насельніцтва ўсіх папярэдніх груп і прафесійную інтэлігенцыю, кваліфікаваных рабочых, чыгуначнікаў, багатых сялян, вязняў і дзяцей з дзіцячых дамоў. Першы раз у вялікай колькасці былі вывезены людзі, якія жылі на Віленшчыне. Другая падобная акцыя ў тым рэгіёне адбылася ў 1944 г. пасля Віленскага паўстання.

Разам было рэпрэсіравана і вывезена з Усходніх Крэсаў каля 1,5 мільёнаў польскіх грамадзян, у тым ліку ўцекачоў з заходняй і цэнтральнай часткі краіны. Сярод іх было каля 250000 дзяцей і моладзі да 17 гадоў. Тыя, хто меў больш за 14 год, у ссылцы ўспрымаліся як дарослыя і мелі такія ж самыя абавязкі.

У Суботніках і ва ўсёй гміне пазачынялі школы, а настаўнікаў паслалі на курсы беларускай мовы і савецкіх методык навучання, якія потым уводзіліся ў жыццё. Таксама высветлілася, што новая і чужая ўлада мае прыхільнікаў сярод мясцовага насельніцтва. Некалькі семяў адкрылі свае камуністычныя перакананні, якія раней хавалі, бо перад вайной не былі яны папулярныя ў грамадстве. Некаторыя, хоць зусім не ведалі савецкай рэчаіснасці ў Расіі, далі сябе атуманіць абяцнняамі лепшага жыцця. Былі і такія, што зусім не мелі маральнасці і пачуцця годнасці. Саветы лёгка да іх дабіраліся, абяцаючы працу ў гміне і міліцыі. Гэтыя людзі хадзілі потым па мястэчку з карабінамі, крадучыся вечарам пад вокнамі і падслухоўваючы, пра што размаўляюць у дамах. Часта, п'яныя, прымушалі дзяўчат ісці з імі на танцы.

Тыя, хто выконваў розныя абавязкі ў адміністрацыі гміны, хадзілі па гаспадарках для інвентарызацыі. За незапісанне, напрыклад, другой каровы трэба было заплаціць ім гарэлкай, салам, збожжам. Не абміналі нават бяднейшыя сем'і. Прыкра было, як паводзілі сябе свае. Прайшло шмат часу з тых падзей. Аднак, як гаварылі мне ў Суботніках, нешта хапала за сэрца, калі сустракаўся жывы яшчэ прадстаўнік той улады. Таксама некаторыя яўрэі- і гэта зусім не бедныя - спрыялі Саветам. Гэта было крыху дзіўным, бо яны павінны былі разумець, што рана ці позна страцяць сваю ўласнасць.

Менталітэт і характар людзей, якія згаджаліся з новай савецкай рэчаіснасцю, а таксама і ўласнае добра харакатарызуе верш настаўніка Юзэфа Пучкі.

Восіь насталі часы Зусім ужо не хочуць

Што лепшых не трэба Працаваць у школе,

Няма ўжо Бога, духоўных, Але любяць ездзіць

Паноў, пекла і неба. Трактары ў полі.

Што хто хоча робіць Але яшчэ сэрца

Ткуць кросны мужчыны, Трошкі асталося,

А на полі робяць, Можа мне, дурному,

Што хочуць жанчыны. Гэта падалося.

Вось возьмем, напрыклад, Зведалі нядаўна,

Паедзем у госці, Што таварыш хворы,

Прымуць цябе шчыра, Зрабілі на рынку

Што аж баляць косці. Са слёзачак мора.

Б'юць, пхаюць і штурхаюць Ядзя паціхеньку

Слабыя дзяўчаты, Шчыра ўздыхнула,

Яшчэ ды пасмейваюцца Потым на абразы

Праклятыя каты. З надзеяй зірнула.

Спаць кладуць на ложку Анёл Панскі Зося

Паненскім, пасланым, Тры разы сказала,

Адзяюць у кашулькі, На тацу афяры

Мякка прасаваныя. 5 рублёў паклала.

На раніцы трэба Янкі твар ад жалю

Сняданне гатаваць. Моцна счырванела,

Ляжачых у ложку Убачыць яго духа

Кавай частаваць. Шчыра захацела.

Ходзяць без сукенак, Але гэты лайдак

У кашулях толькі. Не быў хворы з болю,

Вечарам, як д'яблы, Выпіў шмат гарэлкі

Скачуць вальсы, полькі. На сваю нядолю.

Прыходзіць нядзелька, Потым есць не можа,

Стануць у калідоры, Усё выбірае,

Паглядзяць як хлопцы Што мякка, што цвёрда,

Злазяць аж з- за хораў. То тое, то гэта.

Вырабы праводзяць, На десерт галодны

Ставяць кандыдатаў, За кавай гадае,

Кураць, п'юць, гуляюць, Замест выпіць шклянку-

Едуць у дэпутаты. Восем выпівае.

Напрыканцы 1939 г. на вялікіх жамаслаўскіх палях Саветы пры дапамозе прывезеных вузняў пачалі будаваць аэрадром. Моя дзед Ян Канановіч у тыя часы скончыў будову другога дому на хутары каля рэчкі Лынтупкі. Дапамаглі яму зрабіць гэта грошы, дасланыя братам Францішкам з Францыі. Частку дома купілі ўжо гатовай, а рэшту дабудавалі са свайго матэрыялу. Дапамагалі пры будаўніцтве дзед мамы Амільян Ракса і яго сыны, Станіслаў і Віктар з Нацковіч, а сачыў за працамі Каржэнка.

Канановічы мелі там каля 20 га дрэннай зямлі. Гаварылі, што на ёй колас ад коласа за кіламетр расце. Расцягвалася яна ад Лынтупкі да палявой дарогі, паралельнай Лынтупскай. З аднаго боку межавала з зямлёй Генрыка Гражыньскага, Рамановічаў і Лутуся. Апошняму дзед аддаваў крыху зямлі ў наём за так званы трэці сноп (два сабе, а трэці дзеду). З другога боку зямля межавала з Тучкоўскімі, далей быў Пуцюль, Дабрыньскі і канец хутароў на мяжы вёскі Лынтуп.

У канцы 1939 г. у Суботніках павінны былі адбыцца выбары, якія б падтрымоўвалі новы парадак. Каб заахвоціць да актыўнага ўдзелу ў іх, з раніцы ў дзень Раства Хрыстова прадавалі па 2-3 кілаграмы дэфіцытнай мукі. Члены выбарчай камісіі хадзілі па дамах тых, хто не з'явіўся на галасаванне. Калі нехта адмаўляўся ўкінуць картку ў скрыню, пасля выхаду з дому камісія рабіла гэта за яго. Такім чынам улада мела яўку і вынікі, якія жадала. Было мала прадуктаў, патрэбных да жыцця, і купіць якія можна было толькі ў ккраміе. Па кірасін, якую прадавалі 2 літры на чалавека, былі доўгія чэргі. Соль была такая буйная, што перад ужываннем трэба было яе змалоць у жорнах, запалкі разам з серай былі закручаны ў кавалак шэрай паперы.

Адным зімовым днём 1940 г. Саветы арганізавалі сход у прыхадзкім доме, на якім за новую ўладу агітаваў нейкі яўрэй. На яго выступленне адказала некалькі чалавек з крытыкай аб новым парадку. Хутка адбыліся арышты смельчакоў: Мечыслава Гражынскага, Юзэфа Пучкі, Станіслава Карвеля. Пасадзілі іх у лідскую турму, а потым вывезлі ў лагер. У лютым 1940 г. быў вывезены ляснічы Станіслаў Багушэвіч (Князюк) і іншыя людзі з гміны.

Тая зіма была вельмі суровай. Снег ляжаў роўна з платамі, тэмпература была ніжэй за 40 0С, павымярзалі дрэвы. Каля будынку гміны заўсёды стаялі фурманкі, у якіх НКУС ездзіла па тых, каго высылалі. Вацлаў Кавэцкі ехаў аднойчы сваім возам да Скрабаўшчызны каля Кудэйшаў. Вывозілі адтуль сям'ю вельмі беднага ваеннага асадніка. На такі мароз дзяцей не было ў што апрануць. Бацькі пад вопратку паклалі ім нейкія газеты, атулілі чым маглі і так паехалі.

Вясной таго года з Суботнікаў вывезлі: Канстанціна Гражынскага з сям'ёй, старога Мацея Карвеля з сынам Альбінам і нявесткай, пані Кэмпову з дачкой. Альбін Карвель і яго жонка ўцяклі з вагону на станцыі Гаўя, а бацька памёр у Казахстане. Большасці з высланых пасля шматлікіх мучэнняў пашчасціла вярнуцца ў Польшчу, але шмат хто памёр у выгнанні.

Вось што расказвала Соф'я Kэмпова, бацька якой Ян быў у Суботніках паліцэйскім. Перад прыходам бальшавікоў ён спрабаваў разам з іншымі перабрацца ў Літву. У той жа час яго жонка Мар'я з дачкой Зосяй перайшлі з малога доміку Пазнякоў да Юхневічаў. Перыяд з 17.09.1939 г. па 13.04.1940 пражылі дзякуючы добрым людзям, бо не мелі сродкаў. Ім прыносілі прадукты харчавання, а пані Кэмпова вязала швэды. 13 красавіка 1940 г. прыйшлі да яе з павесткай, каб яна прйшла на размову. Ёй сказалі, што муж напісаў заяву, каб яны маглі да яго прыехаць. Яна адказала, што ідзе вайна, і яна хацела б выехаць да сваёй сям'і, а муж будзе ведаць, дзе іх шукаць. Савецкі афіцэр, які яе дапатываў, сказаў, што праз два тыдні дасць адказ. На такія размовы былі выкліканы пані Гайкова, муж якой быў таксама паліцэйскім у Суботніках, і пані Пашкоўская, дачка якой Ядвіга была настаўніцай.

Пані Соф'я памятае, што ў той дзень было нейкае пахаванне, і калі яна пасля абеду вярталася з касцёла, то сустрэла фурмана з гміны. Той сказаў, што іх ноччу вывезуць. Пані Кэмпова паслала дачку да Гайковай, каб недзе разам схаваліся, але тая не заспела яе ў доме. Тады пані Кэмпова пайшла да маёй бабулі Вікторыі Канановіч, бо яны былі ў добрых адносінах. Ян Кэмпа жыў нейкі час у дзеда і трымаў на хрэсьбінах яго сына Янка. Бабуля адвяла Кэмпову да пэўнай беднай сям'і, якая жыла на той самай вуліцы. Калі яны спалі, апоўначы пачуліся стрэлы, а праз акно можна было ўбачыць на возе сям"ю Корвеляў, якія хацелі ўцячы з Суботнікаў ад высылкі.

У тую ноч, не знайшоўшы Кэмповых, НКВД прыйшло за маёй бабуляй, каб даведацца, дзе тыя схаваліся. Трымалі яе ўсё ноч і пагражалі вывезці ў Сібір. Ранкам гаспадыня, у якой схавалася Кэмпова, завяла іх у гумно. Было яшчэ цёмна, ішоў снег і дзьмуў вельмі халодны вецер. Калі ўжо шарэла, прыйшла мая бабуля, расказала, што з ёй здарылася, і параіла вярнуцца. Пані Кэмпова не магла паверыць, каб без прычыны можна было такое чыніць з людзьмі. Яна вырашыла вярнуцца да дому і ўзяць нешта з рэчаў, каб потым можна было прадаць.

Гаспадар выпусціў яе ў нядзелю раніцай у касцёл, не дазволіўцы гэтага дачцэ і сказаў, што маці адна не ўцячэ. Пані Кэмпова была на споведзі і прыняла прычасце. Па дачку прыехаў воз, а маці вывелі з касцёла. На развітанне з імі сабралося шмат людзей. Шкадавалі іх, але былі і тыя, хто радаваўся іх няшчасцю.Кэмповых завезлі ў НКУС у Іўе, каб спраўдзіць, ці ўсе дакументы з імі, а потым на чыгуначную станцыю ў Гаўі, дзе ўжо стаяў цягнік. Перад ім чакаў натоўп людзей. Маці з дачкой пасадзілі ў вагон, у якім былі паліцэйскія сем'і. Калі цягнік рушыў, пані Кэмпова пачала песню "Маці сардэчная...", якую праз хвіліну спявалі ўсе. Праз дошкі ў вагоне было бачна, як ішлі за вагонам людзі, і шмат хто плакаў. І так ехалі яны больш за два тыдні да апошняга дня красавіка.

Іх прывезлі ноччу ў Паўладар, а потым у Гарсад, дзе высадзілі. Там не было ніводнага дрэўца, толькі гуляў вецер і гойсаў пясок, які залазіў у кожную шчыліну. Там яны спаткалі старога Мацея Корвеля, які папрасіў, каб яны яму дапамаглі, бо ў яго шмат багажу. Пані Кэмпова адказала, што калі зможа, то дапаможа, але ў тых абставінах сама не ведае, што яе чакае. Іх разлучылі, і жанчын забралі ў саўгас. У Гарсадзе яны перажылі страшны голад. На працягу шасці год не бачылі ніякай гародніны- нават бульбы. Жылі ў цялятніку разам з шасцю іншымі сем'ямі. Сярод шматлікіх перажыванняў пані Соф'я запомніла буран - снежную буру. Падчас яе на працягу двух тыдняў нельга было выйсці на вуліцу. Таму немагчыма было прынесці дровы ці ваду. Пасеклі ўсё, што можна было паліць, а з другой паловы цялятніка, якая была прыбіральнай, бралі снег на ваду. Сярод іх была пані Смактуновіч з Беластоку. Яе муж падчас бурану пайшоў на працу і не вярнуўся. Цела яго, разарванае дзікімі зверамі, знайшлі толькі вясной.

Пані Соф'я мела тады каля 14 год і была ў роспачы, калі засталося толькі крыху кашы, і не было чаго есці. Сяброўкі па няшчасці сказалі ёй, каб малілася да Маткі Божай. Увечары яна заварыла сабе рэшткі кашы. А на другі дзень скончыўся буран. Калі яна выйшла на вуліцу, свяціла прыгожае сонца, было каля 400 С марозу, а навокал усё выглядала, як у казцы. Зося тады першы раз падумала пра смерць, што шкада яшчэ паміраць. Амаль у тую самую хвіліну падыйшоў да яе кіраўнік і сказаў, што для іх ёсць дзве пасылкі з Соботнікаў. Яны крыху здзівіліся, бо не мелі там родных. Адна пасылка была ад ксяндза Багінскага, які жыў у Суботніках, выгнаны са сваёй плябаніі, другая ад школьнай сяброўкі Фэйгі Барэйкіс, бацька якой пасля прыходу Саветаў стаў "вялікім" камуністам. Хворая матка паправілася, і яны пайшлі ў саўгас памяняць рэчы. Потым стала цёпла, і так, веруючы ў дапамогу Маткі Божай, часта да яе маліліся, а пані Соф'я моліцца і зараз. Вярнуліся яны з ссылкі ў 1946 годзе.

Подняй вясной 1941 г. у паветры адчувалася нейкае напружанне ў нямецка-савецкіх адносінах. Найбольш арыентаваліся ў гэтым ваенныя. У Суботніках палкоўнік з размешчанага там аддзелу- ён жыў у дзеда Яна- і іншы афіцэр звярнуліся да дзеда з нязвыклай просьбай: яны хацелі, каб ён быў хросным у іх дзяцей, якія былі там разам з іх жонкамі. І так пад аховай ночы ксёндз Павел Багінскі ахрысціў у нашым касцёле дваіх дзяцей савецкіх афіцэраў. Адзін з іх быў родам з Украіны і пазней загінуў на вайне. Яго жонка пісала праз некаторы час пасля вайны лісты да дзеда.

22 чэрвеня 1941 г. Германія напала на Расію. Скончылася сяброўства і ўзаемадзеянне пры падзеле, грабяжы і знішчэнні Польшчы. У савецкай арміі былі і палякі, прызваныя ў яе 1940/41 годзе. Паколькі ўлады лічылі іх групай ненадзейнай нацыі, яны былі з ваенных частак пераведзены ў будаўнічыя батальёны. Хаця да іх і не ставіліся як давязняў, але ж яны гэтак жа цяжка працавалі за бедную страву. Многія з іх памерлі, а большая частка перайшла потым у часткі польскага войска, утворанага на тэрыторыі Савецкага Саюза. Гэтым шляхам яны хацелі любым коштам вырвацца з чужой зямлі, вярнуцца да сямей і радзімы.

Праз тры дні, едучы з Квяткоўцаў і Ліпнішак, нямецкія войскі былі ў Суботніках. Лета тады было спякотнае, салдаты мелі перашпілянныя мундзіры і высока закасаныя рукавы. Савецкі пост з даху касцёла абстраляў нямецкія дазоры, тыя адказалі агнём, і ў выніку быў знішчаны дах касцёла. Рускія адышлі за Гаўю і акапаліся каля могілак. Адтуль яны абстрэльвалі мястэчка і знішчылі некалькі дамоў. На шчасце, цяжкай артылерыі ў іх не было. Жыхароў Суботнікаў знянацку заспела нямецкая атака. У некаторых дамах якраз укладалі хлябы ў печ, калі пачуліся стрэлы, і ўсе былі вымушаны застацца на месцах.

Ян Корвель быў тады на хутары каля Матруны ў знаёмага. На рэха стрэлаў ён выбег паглядзець, што адбываецца, і быў цяжка паранены. Не атрымалася яго ўратаваць, і ён быў пахаваны на прыкасцельных могілках. У тыя дні загінулі таксама Адам Корвель і Юзэфіна Тучкоўская. Яны былі хворыя, і калі ўбачылі немцаў, пачалі ўцякаць. Іх застрэлілі, а людзі пахавалі іх каля касцёла. Час зацёр усе сляды на таблічках на іх магілах. Уначы з 22 на 23 чэрвеня на жамаслаўскім спіртным заводзе выбухнуў пажар. У суботніцкуюшпіталь прывезлі шмат абпаленых людзей, якія паквапіліся на пакінуты без догляду спірт. Немцы спрабавалі прайсці праз мост на Гаўі. Ён быў замініраваны, і танк, які на яго уз'ехаў, узарваўся, упаў у раку, а экіпаж загінуў. Мост быў знішчаны.

Жыхарам казалі пакінуць мястэчка, бо тут павінна была распачацца бітва. Збіраючы ўсё, што можна, на запрэжаныя вазы, да якіх прывязвалі кароў, людзі ў паспешна пакідалі Суботнікі, едучы пераважна ў адлеглую на 4 км Петрыманаўшчыну. Пакінутых у гаспадарках свіней забралі немцы. Сям'я Шайбакоў з вуліцы Ліпнішскай схавалася на хутары ў дзеда Яна Канановіча. Там былі выкапаны зямлянкі, у якіх хаваліся, калі ляцелі нямецкія самалёты. Дзед раскладваў тады ў відочных месцах посцілкі з нейкімі знакамі, і людзі, а таксама пабудовы шчасліва ўцалелі. Рэгіна Ярмаліньская, якая разам з маткай схавалася ў Даўгялаўшчыне, час ад часу ўзыходзіла на пагорак і назірала за водстветам пажару, бачным у Суботніках. Аднак бітвы не было. Немцы зрабілі налёт на пазіцыі праціўніка і прымусілі яго адступіць. Калі Саветы прыйшлі ў Суботнікі, яны знішчылі на могілках старую каплічку, у якой адбываліся пахаванні. Сказалі, што калі Бог ёсць, то няхай ён іх пакарае. Доўга чакаць не давялося.

Ужо пасля вайны вернікі склаліся і адбудавалі касцельную вежу. За гэтай працай сачыў пан Фалькоўскі. Гэта было тэхнічна цяжкае заданне, бо рыштаванні павінны былі пачынацца з самага нізу. Пасля заканчэння будовы адзін з работнікаў стаў без страхоўкі на металічным крыжы на даху вежы і шырока распасцёр рукі, а нехта знізу зрабіў яму здымак.

Прыйшоў новы перыяд акупацыі Суботнікаў. Са школы зрабілі ўмацаваны будынак, вакол якога быў земляна-драўляны вал, а звонку нямецкія салдаты і паліцэйскія ў мундзірах беларускай арганізацыі. Сярод іх былі і жыхары Суботнікаў, некаторыя з іх належалі да АК, як Стэфан Качалка. Немцы ўвялі абавязковыя пасты салтысаў і іх намеснікаў, якія выбіраліся з мясцовага насельніцтва. Салтысам стаў Альбін Мікша, а на хутары падсалтысамі былі Станіслаў Дзядуль і Мар'я Пашкоўская. Такіх людзей праследвалі потым Саветы. Мамін дзядзька Станіслаў Ракса за тое, што пры немцах быў солтысам у Нацкавічах, быў асуджаны і памёр недзе ў турме. У адрозненне ад сваіх папярэднікаў, новыя акупанты сачылі, каб палі, асабліва большыя, як маёнтак Цямнеўскіх, былі засеяны. Збудавалі часовы мост праз Гаўю на ўзроўні шпіталі, матэрыялам на які было забранае ад доктара Ярмалінскага ўсё тое, што ён збіраў на новы дом.

На абшары Навагрудчыны польская дзейнасць за незалежнасць развівалася ад пачатку вайны і актывізавалася восенню 1941 г. Яе асноўнай задачай была барацьба з акупантам і абарона мясцовага насельніцтва ад вывазу на працу ў Германіі, рабавання і пажараў.

Пасля ўтварэння АК, яе рэарганізацыі Навагрудская акруга складалася з некалькіх абласцей, сярод якіх у снежні 1943 г. была Валожын-Іўе (крыптонім "Бяроза") з цэнтрамі ў Юрацішках, Лугамовічах, Трабах, Іўі і Суботніках. Кажды з цэнтраў складаўся з некалькіх арганізацый, якія былі найлепшымі ячэйкамі Ў АК. Адной з першых такіх ячэек у Навагрудскім была жамаслаўская. Быў там маёнтак, перададзены княгіняй Янінай Умястоўскай як фундацыя універсітэту Стэфана Баторыя ў Вільніе. Гадавалі там племянное быдла, а апекаваў маёнтак земляны факультэт універсітэта. Ячэйку ў пачатку 1942 г. утварыў падпаручнік Здзіслаў Булак - Булаховіч, псеўданім "Крыніца", бацька якога ў 20-х гадах быў палкоўнікам польскай арміі, а дзядзька Станіслаў генералам. Цёткяй "Крыніцы" была Стэфанія Ярмаліньская. У жэмаслаўскім маёнтку адміністратарам тады быў Вацлаў Стасевіч (псеўданім у АК "Дуб"), перадваенны войт гміны Суботнікі. Баючыся Саветаў, ён выехаў да сям'і жонкі ў Кракаў. Вярнуўся ў гэтыя месцы пасля нападу немцаў і стварыў спрыяльныя ўмовы для развіцця канспірацыі.

Разам з "Крыніцай"у ячэйцы апынуліся студэнты з Вільна, якія шукалі тут схованкі: Тадэвуш Лось, Тадэвуш Завадскі з вядомай сям"і віленскіх друпароў і выдаўнікоў (зараз прафесар старажытнай гісторыі ў Фрыбурзе), Ежы Казакевіч, Анджэй Цямнеўскі з Квяткоўцаў і Казімір Тышкевіч з Віктарам Печкам, якія прымалі ўдзел у арганізацыі АК у гміне Трабы. Да ячэйкі належала і жамаслаўская моладзь, а апрача яе мольдзь з Гірэвічаў, Нарбутаў, Гуты, Шаркуцяў. Былі сярод іх Мар'ян і Станіслаў Дзіцовы, Станіслаў Келдановіч, Стэфан і Станіслаў Грынюкі, Ян Васілеўскі, Станіслаў і Стэфан Хаткевічы і іншыя. Ячэйкай цэнтра Суботнікі былі і Кудэйшы. Арганізаваў яе мясцовы настаўнік і камендант дружыны "Стралка" Стэфан Яцына. Аб'ядноўвала яна маладых людзей з навакольных вёсак; сярод іх былі: Францішак, Ян і Станіслаў Раковічы, Юзэф Шумскі, Станіслаў Здановіч, Францішак Усіновіч, Браніслаў Мікша, Ян Юруш, Францішак і Станіслаў Нарбуты.

Разам з прыняццем у канспірацыю новых членаў яна расла колькасна, таму ўзнікла неабходнасць яе рэарганізацыі. У чэрвені 1943 г. Здзіслаў Булак - Булаховіч утварыў на абшары Юрацішкі- Іўе першы партызанскі атрад № 312 . У пачатку 1943 г. ён атрымаў назву 6 батальён 77 пяхотнага палка Арміі Краёвай Навагрудскай зямлі, які налічваў 550 чалавек. У засценку Баранавічы непадалёку ад Сурвілішак знаходзілася пастаяннае месца пастою камандвання, на чале якога быў капітан Станіслаў Дэдэліс псеўданім "Кол", а падпаручнік "Крыніца" быў камандзірам 1 роты пяхоты.

Яго атрад правёў некалькі акцый супраць немцаў. Так, летам 1943 г. атакаваў моцны пункт непрыяцеля ў Ліпнішках, а зімой таго ж года разбіў пост літоўскай паліцыі ў Дзевянішках. У сакавіку 1944 г. здабыў Ценюкоўшчыну каля чыгуначнай станцыі Юрацішкі, у якой размяшчаўся моцны нямецкі гарнізон, што ахоўваў чыгунку. Пад канец года быў раззброены пост жандармерыі ў Жэмаслаўлі і атрад спрабаваў правесці баявую аперацыю ў Суботніках. Мэтай атакі быў ваенна - паліцэйскі пост. Але немцы не згадзіліся на прапанаваны ўльтыматум і не хацелі здавацца без бою. Атака была адменена, каб пазбегчы страт, бо непрыяцель знаходзіўся ў моцна ахоўваемай школе. У ваколіцах Суботнікаў баявыя аперацыі праводзілі і іншыя атрады АК, напрыклад, камбінаваны батальён "Забаўка" пад камандваннем маёра Мацея Каленкевіча[ 52] псеўданім "Котвіч". 26 чэрвеня 1943 г. на дарозе каля Квяткоўцаў яны зрабілі засаду на нямецкую машынную калону, якая павінна была эвакуаваць маёнтак Жамаслаўль. На жаль, аперацыя не ўдалася, а паранены раней у руку "Котвіч" інфіцыраваў рану, калі пераходзіў праз Матруну. Трэба было ампутаваць руку.

На гэтай тэрыторыі актыўна дзейнічаў і 3-і Ударны Кадравы Батальён [53], які прыбыў з Варшавы і пазней быў уключаны ў склад 77-га пяхотнага палка АК. Сярод праведзеных ім шматлікіх аперацый былі атакі на моцна ахоўваемую чыгуначную лінію Ліда- Маладзечна. У адной з іх 7.06.1944 г. на поўдзень ад Трабаў загінуў падпаручнік Эдвард Азембла, псеўданім "Людвіг". У наступны дзень ён быў пахаваны на прыхадскіх магілках у Суботніках. Гэта было прыгожае партызанцкае пахаванне, на якое прыйшло шмат мясцовых людзей. Пра гэта гаворыць новая табліца (старую знішчылі Саветы), змешчаная на каменным помніку, прысвечаным загінуўшым за свабоду радзімы ў 1920 г.

Адным з большых баёў, праведзеных 6 батальёнам, была бітва за Трабы. Мэтай яе было не дапусціць да аб'яднання трох нямецкіх калон пяхоты, якія ішлі ў тым кірунку. Прынялі ў ёй удзел 3-іударны кадравы батальён і рота падпаручніка "Бартка" з 1-га батальёну неманскай групы. Бітва адбылася ўначы з 26 на 27 чэрвеня 1944 г. і скончылася паспяхова. Было здабыта шмат зброі, у тым ліку і цяжкай, баепрыпасаў і розныя ваенныя прылады. Нашы страты склалі да 20 чалавек забітых і параненых.

Салдаты 6-га батальёну таксама прымалі ўдзел у аперацыі "Вострая Брама" у рамках больш шырокай аперацыі "Бура[ 54] . Падчас бітвы загінуў Мар'ян Садоўскі, сын суботніцкага арганіста. Ён быў пахаваны на віленскай Россе. Цяжка паранены быў "Крыніца", які памёр ноччу з 6 на 7 ліпеня і быў пахаваны на могілках у Віленскай Калоніі.

Пасля таго, як разам з Саветамі было занята Вільна, кіраўніцтва Віленска - Навагрудскай акругі АК было здрадніцкі арыштавана. Большасць салдат трымалі ў Каралеўскіх Медніках, а потым вывезлі ў Калугу і іншыя месцы ссылкі. Некаторым удалося ўцячы, як Станіславу Грынюку, які пехатаю вярнуўся ў родныя Шаркуці, а потым выехаў у Польшчу.

Подчас нямецкай акупацыі ў Суботніках быў рэзідэнт ксёндз Чарняк, які дапамагаў ксяндзу Багінскаму. Дзякуючы каменданту беларускай мястачковай паліцыі Субачу, яму ўдалося пазбегнуць пэўнай смерці ў здарэнні, пра якое я раскажу. Зімой 1942 г. немцы зачынілі касцёлы ў Лідзе і ваколіцах, што тлумачылі як абарону перад эпідэміямі. У чэрвені дазволілі праводзіць набажэнствы, але ў хуткім часе пасля гэтага былі арыштаваны 10 касяндзоў з Ліды і павету. Яны былі аб'яўлены заложнікамі, пакуль не знойдзецца забойца нямецкага салдата ў Лідзе. Сярод іх у спіску быў ксёндз Чарняк. Субач, які даведаўся пра гэта, паведаміў доктару Ярмалінскаму, а той ксяндзу. Тайна, хаця ксёндз Чарняк не хацеў гэтага рабіць, яго вывезлі ў бяспечнае месца. Пасля вайны ён апынуўся ў Шчэцінку, дзе арганізаваў першы польскі прыход на гэтай тэрыторыі.

А што сталася з іншымі ксянзамі? Яны ўвесь час былі ў лідзкай турме. У верасні 1942 г. АК узарвала цягнік, якім салдаты Вермахту ехалі на адпачынак, на лініі Белагруда-Ліда, каля вёскі Далёкія. Праз нейкі час прыехала гестапа з Баранавіч і 10 сакавіка 1943 г. ксяндзы- заложнікі былі расстраляны. Адзін з іх, ксёнз Юзэф Буяр з Кургана, памёр раней у турме. Іншыя загінулі ў лясочку каля казармаў лідскай пяхоты, у месцы, дзе раней расстралялі 6700 чалавек з лідскага гетта.

Сярод забітых былі: Вінцэнты Лабан-лідзкі пробашч, Люцыян Мрачкоўскі і Стэфан Снегоцкі-лідзкія вікарыі, Аляксандр Аўгустыновіч-пробашч з Няцечы, Стэфан Дабравольскі-пробашч з Беліцы, Альфонс Бароўскі-пробашч з Ляцка, Францішак Цыбульскі-пробашч з Трабаў, Ежы Ажароўскі-пробашч з Ліпнішак, Вінцэнты Стрэшнеўскі-пробашч з Юрацішак. Іх целы тайна перанеслі ноччу ў Вялікую Суботу 1943 г. у іншае месца, а ў 1960 г. пахавалі на слабадскіх могілках, дзе быў пастаўлены помнік.


1944 год і наступныя

Пасля сталінградскай паразы пачаўся новы этап ІІ Сусветнай вайны, і немцы паступова выцясняліся на ўсім усходнім фронце. Адыходзілі яны і з суботніцкай зямлі. У Шаркуцях яны былі абстраляныя акаўцамі. Адзін нямецкі салдат тады загінуў, а гітлераўцы ў помсце спалілі большую частку вёскі.

8 ліпеня 1944 г. немцы, калі адыходзілі, падпалілі Суботнікі. Згарэла амаль уся Віленская вуліца. Было вельмі горача і суха, а крытыя саломіай стрэхі будынкаў загараліся вельмі хутка. Пасля таго, як фронт прайшоў, пачалі не хутарах з'яўляцца нямецкія марадзёры, шукаючы ежы. Другі значны пажар адбыўся ў Суботніках у 1946 г., калі ад дымаходу падпаліліся дамы на вуліцы Геранёнскай. Згарэў і прыхадскі дом, была знішчана старая плябаня, замененая на дзіцячы садок.

І зноў у Суботніках прыйшла ўлада бальшавікоў. Адным з галоўных іх пачынанняў быў набор у польскую армію мясцовых жыхароў. Абавязак гэты распаўсюджваўся на асоб пачынаючы з 1926 г. нараджэння і старэйшых. Жадаючых было мала. Некаторыя з іх мелі кантакты з АК і, баючыся савецкіх рэпрэсій, шукалі схованкі ў войску. Напрыклад, Андрэй Багушэвіч, хаця і быў малады і не павінен быў прызывацца, вызваўся служыць. Загінуў ён падчас ваенных дзеянняў на тэрыторыі Польшчы. Частка людзей пайшла ў армію, бо проста былі павінны. Пасля вайны большасць з іх засталася ў вызваленнай Польшчы і ўсе яны імкнуліся выклікаць да сябе сем'і. Былі сярод іх і браты Вацлаў, Часлаў і Альфрэд Кавецкія. Апошні загінуў у 1945 г. пры фарсіраванні Одры. На фронце загінулі таксама Ян Грынюк, Віктар Яцкевіч, Квяткоўскі, Віктар Сторта і іншыя. Некаторыя, як Станіслаў Юхневіч, вярнуліся ў родныя дамы.

Аднак большасць маладых мужчын не хацела ісці ў армiю, і яны шукалі розных спосабаў, каб гэтага пазбегнуць. Стараліся не жыць дома, хаваліся ў розных месцах, а калі іх знаходзілі, спрабавалі ўцячы. Дзядзьку Марыі Стасіловіч шукалі некалькі разоў. Калі яго ўрэшце заспелі ў хаце, ён кінуўся праз акно ўцякаць у поле. Тады Саветы зачынілі ў пакоі Марыю, яе брата, стрыечнага брата і сказалі, што падпаляць дом, калі ён не вернецца. Уцекач вярнуўся, і неяк пашчасціла яму пазбегнуць наступстваў, хаця за адмову ад службы пагражала яму да 7 год пазбаўлення волі. Станіслаў Тучкоўскі (Зыгмуль) схаваўся ў гумне пад сенам. Калі салдаты абшуквалі будынак, то паранілі яго штыком у шчаку. Яго схапілі, але яму пашчасціла ўцячы. Калі яго злавілі ізноў, то выслалі ў Архангельск. Там, дзякуючы нечаканай дапамозе яўрэйскага доктара, ён сымуліраваў хворага на сухоты і вярнуўся дадому.

Старэйшыя мужчыны таксама баяліся арміі, фронта, пакінуць сям'ю і гаспадарку ў такі няпэўны час. Мой дзед Браніслаў Нехвядовіч быў 1899 года нараджэння. У польскім пашпарце ён выправіў апошнюю цыфру на 2, зрабіў сябе старэйшым на 7 год, і таму яго не чапалі. А дзед, Ян Канановіч, 1902 года нараджэння, прыдумаў іншае. Ён адпусціў бараду, а паколькі колер валасоў меў амаль сівы. Выглядаў старым. Такім чынам ён выдаваў сябе за свайго бацьку. Потым ён пагаліўся і выходзіў пасвіць кароў, прыбраўшыся за жанчыну, а Саветы пыталі, дзе яе сын. У доме дзед хаваўся ў спецыяльнай зямлянцы, зробленай пад хатай. Калі ўжо больш не мог там вытрываць, клікаў сваю жонку Вікторыю, каб прынесла яму цыгарэту.

Здаралася і дэзерцірства з арміі. Так уцёк мамін дзядзька, Юзэф Ракса з Нацковіч. Але разам з іншымі яго паймалі і расстралялі.

Мой бацька ўжо пасля вайны таксама падаўся на выдумкі, каб не служыць у войску. Калі бралі хлопцаў яго году нараджэння, ён зрабіў фальшывую метрыку нараджэння, паводле якой быў на 2 гады малодшы. Ён яшчэ не працаваў, таму не меў пашпарту, які належала мець тым, хто працаваў у калгасе ці на млыне. Калі прыйшоў "яго" час, прынёс сапраўдную метрыку і высветлілася, што яго ўжо не возьмуць.

Так званыя другія Саветы працягвалі сваю палітыку на занятых землях усходняй Польшчы, якую ім перапыніла нападзенне Германіі. Зноў рэпрэсіравалі і вывозілі людзей. Так стала і са Стэфанам Наронам: за прыналежнасць да АК і трыманне зброі выслалі яго, бацьку і сястру. У прыгаданай вышэй сям'і Стасіловічаў з Божага Дару, стары Стасіловіч перад вайной купіў у Цямнеўскага зямлю і меў 50 га. Вельмі цяжка на ёй працаваў, карчаваў, спаў па 2- 3 гадзіны ў суткі. Пабудаваў вялікі дом, заклаў 2 га саду. Усё гэта дзякуючы старанням сваёй сям'і і ўласнай цвёрдасці. І ўсё прапала. Сын Віктар за прыналежнасць да АК атрымаў 10 год у шахтах, а потым прыгаварылі яго яшчэ да сталай прапіскі без права вяртацца на радзіму. Бацька паехаў да яго, бо вельмі любіў. Другі сын Даніэль спіўся і кінуўся пад цягнік, скончыўшы жыццё самагубствам.

Там, дзе не было ксяндзоў, а польскага насельніцтва было мала, зачынялі касцёлы. Большасць выехала ў Польшчу, а на іх месца прыйшлі няверуючыя або праваслаўныя беларусы і рускія. У створаным Іўеўскім павеце зачынілі, а потым разабралі касцёлы ў Лаздунах, Бакштах і Юрацішках.

У гэтых цяжкіх умовах суботніцкі пробашч ксёндз Павел Багінскі працягваў сваю працу. Ён не займаўся палітыкай, а пры касцёле зноў дзейнічаў хор. Яго выгналі з плябаніі, якую занялі пад дзіцячы садок, і ксёндз праз неаторы час жыў у Усіновічаў. Пазней яму дазволілі заняць былую стайню, якая некалі належала да плябаніі. У 1957 г. ксёндз Багінскі адзначаў пяцідзесяцігоддзе службы Богу. На гэтую ўрачыстасць прыехалі ксяндзы з суседніх прыходаў, з Ліды, а ў юбілейнай імшы ўдзельнічала шмат вернікаў. Пад канец жыцця ксёндз Багінскі цяжка хварэў. Уколы яму прыходзіла рабіць Юзя Ган, бо толькі яна ўмела гэта рабіць без болю. Даўгалетні пастар суботніцкага прыходу памёр 24 сакавіка 1962 г. ва ўзросце 82 год.

Быў марозны зімні дзень і шмат снегу, калі ў адчыненай труне ўносілі яго цела ў касцёл. Пасля імшы ва ўрачыстай працэсіі з удзелам шматлікіх вернікаў яго правялі ў апошні шлях і пахавалі на прыхадскіх могілках. Людзі хацелі, каб іх пробашч быў пахаваны каля касцёла, але ўлады не дазволілі гэтага. З таго часу прыход шмат часу не меў пастаяннага ксяндза.

Перыяд пасля смерці ксяндза Багінскага быў вельмі цяжкі для суботніцкага касцёла. Улады ўвесь час імкнуліся зачыніць яго. Не згаджаліся на новага пастаяннага ксянза і ўвогулле на прыезды якога - небудзь святара. Але нягледзячы на гэта з Польшчы неафіцыйна прыязджаў ксёндз Бернард Дзербуновіч. Ён зачыняўся з вернікамі ў касцёле і служыў святую імшу. Служыў ён таксама і каля крыжоў у Шаркуцях і Кудэйшах, заўсёды патаемна ад уладаў. Яго заслугай было бляшанае пакрыццё муроў каля касцёла і ружанцовых каплічак.

Жыхары Суботнікаў увесь час патрабавалі ксяндза. Урэшце ўлады дазволілі, і восем гадоў у святочныя дні прыязджаў ксёндз Апалінары Зубелевіч. У 1945 - 87 гадах быў ён пробашчам у Канвалішках. Нават калі ксёндз не мог прыехаць, людзі ўсё роўна збіраліся на вызначаную гадзіну. Cтарэйшыя людзі прыходзілі пехатою нават з вёсак за 6 км ад Суботнікаў. Тады імша адбывалася такім чынам, як можна было гэта зрабіць без святара. Ян Навіцкі іграў на аргане, усе маліліся і спявалі. Абавязкі міністрантаў выконвалі старэйшыя мужчыны. Яны выносілі на алтар келіх, адчынялі імшал, запальвалі свечы. На ўзвышэнне клалі рызу і адкрывалі келіх, званілі званочкі. Я таксама прымаў удзел некалькі разоў у такіх імшах. Катэхізмм вучылі дома. Дзеці прыступалі да першага прычасція ў дзевянішках. І гэта былі такія часы, калі ксёндз не пытаўся, ці бацькі ўзялі шлюб. За хросных бацькоў адказваў арганіст або той, хто служыў у закрыстыі. Калі была зруйнавана бярлінская сцяна, ў гэтай часцы Еўропы ўжо не правіў камуністычны рэжым, людзі маглі свабодна вызнаваць веру. Такім чынам Сoботнікі дачакаліся першага пасля ксяндза Багінскага пробашча Вінцэнта Лісоўскага.

Толькі дзякуючы намаганням і прысвячэнню мясцовага насельніцтва касцёл быў выратаваны. На чале ўсіх гэтых дзеянняў быў арганіст Ян Навіцкі з Шаркуцяў. Ён быў аўтарам заявы, каб у прыход накіравалі ксяндза, якую потым перапісалі і падпісалі ўсе людзі. Гэтыя лісты дасылалі ў Вільна, Мінск і вельмі часта яны губляліся недзе ў дарозе. Навіцкага цягалі ў Гродна, Іўе, каб спыніць яго пачынанні. У яго былі праблемы з працай, ён не мог купіць машыну. А яго жонцы прапанавалі добрую працу ў іншай мясцовасці, мяркуючы, што ён выедзе разам з ёй.

З Навіцкага хацелі зрабіць тайнага агента, а калі ён паставіў у касцёле ўзмацняльнік, то яго выклікалі да сакратара раённай партыйнай арганізацыі. Калі ён вазіў з млына муку, то падгаварылі дзвюх жанчын, каб яны адзін мех перасыпалі сабе ў торбы, а віну звалілі на яго. Навіцкага не хацелі прыняць у мясцовую пажарную ахову, бо ён пісаў у раённы камітэт ў абарону касцёла. А калі ўрэшце прынялі, то хацелі даць пад яго адказнасць пажарную машыну, бо ён увесь час разам з Бубнісам і Слесарам пісаў далей. Меркавалі, што калі ён будзе мець больш абавязкаў у працы, то на іншае яму не застанецца часу.

Дах касцёла працякаў і патрабаваў рамонту. Пакрыццё, якое прывезлі з Коўна, было дрэнным, таму вырашылі замяніць яго часовым. Аднак улады забралі матэрыял, бо Навіцкі не мог паказаць дакументаў, дзе яго купіў і хто даў грошы. Урэшце таксама за грошы вернікаў купілі 1450 лістоў ацынкованай бляхі, якія паклалі ў Усціновіча ў Кудэйшах. Уначы спецыялісты з Літвы мантавалі па частках гэтыя лісты, якіх улады не асмельваліся здымаць, і так пакрылі ўвесь дах.

Праз увесь час існавання Савецкага Саюза на гэтых абшарах змагаліся з каталіцкай і праваслаўнай царквой, іншымі вызнаннямі. Школьныя дзеці, якія ўсе павінны былі належаць да піянераў, мелі непрыемнасці, калі хадзілі на імшу. Ім зніжалі адзнакі за паводзіны. Пільнаваць гэтага павінны былі настаўнікі, якім загадалі ў нядзелі і святы знаходзіцца каля касцёла і запісываць усіх вучняў, якія туды ўваходзілі. Альфрэда Канановіч памятае, што была крытыкавана ў школьнай газеце за тое, што на Пасху несла кошык у касцёл. А калі яе брата і сястру запісалі ў піянеры, іх маці Міхаліна казала на наступны дзень, каб дзяцей выпісалі.

Міхаліна Канановіч з дому Качан (людзі звалі яе Качаніхай) - гэта прыклад чалавека, які ў тых цяжкіх часах застаўся верным сваім перакананням і традыцыям, у якіх быў выхаваны. Перад вайной яна спявала ў касцельным хоры і вельмі актыўна ўдзельнічала ў прыхадскім жыцці яшчэ пры ксяндзы Жэброўскім. Яна мела добры голас і ведала ноты, гэта дапамагала ёй навучыць Яна Навіцкага іграць на касцельным аргане. Пасля вайны яна выхоўвала сваіх дзяцей у веры і польскім духу. У яе доме спявалі касцельныя і патрыятычныя песні. Калі ў 1958 годзе яна з сям'ёй пераехала ў Польшчу, людзі здзіўляліся, адкуль яе дзеці так добра ведаюць польскую мову і столькі песен. Яна сама падрыхтавала дачку да першага прычасця, а тая перадавала свае веды іншым (патаемна у гумне). Качаніха не ведала іншага, апроч Божага, страху, калі насіла дзяцей рускіх хрысціць у наш касцёл.

Дзяцей хрысцілі патаемна. Так адбывалася доўгі час пасля вайны. У 1957 г. у суседнім Салечніцкім раёне ў мястэчку Дзевянішкі, якое знаходзілася тады на тэрыторыі Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, адбылася першая пасля вайны ўрачыстасць мірапамазання. Сабраўся натоўп вернікаў з Літвы і Беларусі ў розным узросце. Мае бацькі таксама там былі, мама хадзіла тады цяжарная мною. Яна мела тады 24 гады, а бацька 30. Яны прынялі мірапамазанне, і адначасова былі мірапамазаннымі бацькамі іншых. Такім чынам усе ўдзельнічалі ў гэтым таінстве.

Памятаю, што калі я ў семідзесятых гадах быў у Суботніках, адзін хлопец расказаў мне, што настаўніца заўважыла медальён на яго шыі і загадала зняць. Ён адказаў, што з'яўляецца вернікам і не зробіць гэтага. Не ўсе настаўнікі былі такімі пільнымі і заўважалі дзяцей, якія ішлі ў касцёл. Толькі перабудова і распад СССР дазволілі людзям свабодна вызнаваць веру, хаця гэта не адбываецца без перашкод.

Іншай aферай, у якой пасля вайны дзейнічалі Саветы, была справа акрэслення нацыянальнасці і грамадзянства. Што датычыцца другога, то ў выніку Ялцінскай канферэнцыі, у якой удзельнічалі Англія, Амерыка і савецкі саюз і якая змяніла межы ў Еўропе, усе жыхары апісаных тут зямель сталі грамадзянамі Беларускай Рэспублікі. Аднак ужо першыя Саветы пасля агрэсіі на польскія землі 17 верасня 1939 г. аднабакова і не зважаючы на міжнародныя правы ўвялі 27 лістапада дэкрэт, паводле якога жыхары занятых зямель аўтаматычна сталі савецкімі грамадзянамі. Таму і дзейнасць АК успрымалася як супрацьпраўная і здрадніцкая.

Інакш было з нацыянальнасцю. Той, у каго быў перадваенны дакумент з пазначанай польскай нацыянальнасцю, меў яе і ў новым пашпарце. Дакумент, які сведчыў аб польскім паходжанні, быў падставай для выезду ў Польшчу. Хто не меў такога дакументу, то меў вялікія цяжкасці ў тым, каб яго і дзяцей запісалі палякамі. Улады казалі, каб людзі запісаліся беларусамі, асабліва гэта датычылася народжаных пасля вайны дзяцей. Тых, хто не згаджаўся, чакалі непрыемнасці. І людзі часта згаджаліся, бо баяліся голаду ў сям'і або непрыемнасцяў дзяцей у школе.

Станіслаў Юхневіч успамінае, што было пасля нараджэння яго дзяцей. Пасля першага ён прыйшоў з паперамі сваімі і жонкі, якія сведчылі аб польскай нацыянальнасці, у суботніцкую гміну, дзе без праблем запісалі дзіцё палякам. Калі нарадзіўся другі, пры запісу бацька меў толькі свой дакумент. Нацыянальнасць дзіцяці хацелі запісаць беларускую, хоць бацька быў супраць. Тады ён сказаў, каб напісалі літоўскую, бо жонка паходзіла з Пагаўя, якое было зараз у Літве, але і на гэта ўлады не згаджаліся. Тады ён вярнуўся дадому, знайшоў дакумент жонкі і прыйшоў яшчэ раз, дамагаючыся, каб запісалі польскую нацыянальнасць, што потым і зрабілі.

Ядзвіга Вангроўска, дачка Юзэфа Нарона, успамінае 1949 год. У сoботніцкай школе ў класе, які налічваў 35 чалавек, на пытанне дырэктара хто якой нацыянальнасці толькі яна, Казік Пазняк, Альфрэда Канановіч і некалькі іншых асьмеліліся сказаць, што польскай. Калі Ядвіга спытала Лёню Пашкоўскую, чаму тая гэтага не зрабіла, дзяўчынка адказала, што мама так параіла, бо інакш адбяруць дапамогу на дзяцей. Такім чынам, адным з савецкіх парадоксаў было тое, што бацькі мелі запісанай польскую нацыянальнасць, а іх дзеці- беларускую. Гэта рабілі для папраўлення статыстыкі, што было адным з элементаў русіфікацыі насельніцтва. З палякаў рабілі беларусаў, а з беларусаў- рускіх.

Пасляваенныя гады былі асабліва цяжкімі для тых сямей, якія трацілі блізкіх на вайне, чые мужчыны былі на фронце ці ў арміі або ў турме. У сям'і Эмільяна Канановіча яго сын Станіслаў цудам пазбегнуў расстрэлу фашыстамі. Іншы сын, Віктар, за дзейнасць у АК быў высланы на 10 год у Варкуту. Малодшы сын Уладзіслаў пасля вайны трапіў у турму, не маючы 18 год. Мужа Міхаліны Канановіч узялі на фронт, а яна засталася з трыма малымі дзецьмі. Без даху над галавой, бо дом, які яны будавалі на вуліцы Ліпнішскай, не быў скончаны.

Калгас у Субўтніках быў утвораны не адразу пасля вайны, а ў 1951 г. Таму гаспадарылі яшчэ на сваім. Утварэнне новай зямельнай уласнасці было папярэджана прапагандна- агітацыйнай акцыяй, якая паказвала ўсе зручнасці перадачы зямлі дзяржаве. Аднак людзі разумелі, што такое калгас і мелі свядомасць, што ў іх адбяруць зямлю, што з уладальнікаў нават невялікіх кавалкаў зямлі яны стануць прымусовымі работнікамі, якія цалкам залежаць ад дзяржавы. Агітацыйныя сходы за калектывізацыю былі часта разагнаныя Юселем і яго людзьмі, якія хадзілі яшчэ са зброяй, а ранелі- Вацкам Шавілам з вёскі Шавілы. Лёс гэтых людзей і іх сем'яў быў трагічны.

У гаспадарках з'яўляліся камісіі, якія правяралі ўласнасць і "дабравольна" запісвалі ў калгас. Калі людзей папярэджвалі, яны імкнуліся схаваць частку свайго даробку і жывёл, уцякалі з імі ў лес. У Рыбаках, напрыклад, была спецыяльная вялікая яма, у якой хавалі свіней. Асабліва масава запісвалі ў красавіку, маі і чэрвені 1949 г. Былі і такія, што самі запісваліся ў калгас і за гэта атрымоўвалі грошы. Тыя людзі нічога не мелі і лічылі, што пры новай уладзе ўзбагацяцца, атрымаюць нейкія пасады. Зайздросцілі тым, хто меў больш, і таму ахвотна дапамагалі мераць зямлю суседа, калі яе забіралі ў калгас.

Спачатку забралі зямлю ў Сўботніках і ваколіцах, а хутары не чапалі. Але на іх наклалі такі вялікі падатак, што для таго, каб яго заплаціць, бацька і іншыя вазілі бараніну і сала цягніком з Юрацішак у Мінск. Трэба было здаваць для дзяржавы і пэўную колькасць жыта і аўса, якую трэба было завесці на станцыю Гаўя, а таксама 200 літраў малака. За ўсё гэта вельмі мала плацілі, таму не хапала грошай засеяць зямлю, было ўсё горш і горш, і людзям усё цяжэй было плаціць падаткі.

Карысталіся ўлады і метадам застрашэння. Аднойчы выклікалі ў сядзібу раёна Юзэфа Нарона, Карвеля, Тучкоўскіх, Купрэля і іншых непахісных і добрых гаспадароў. Нарону сказалі, што калі не запішацца ў калгас,то дадуць паказанні, нібыта ён пад касцёлам вёў антысавецкую агітацыю, і яго асудзяць і разам з сям'ёй вывезуць у Сібір. Яшчэ раней яго і Фелікса Кавэцкага выклікалі ў Ліду на размову. Канстанціна Казлоўскага (заведуючага млыном) вывезлі ў Сібір і пагражалі яго тром сынам тым жа, калі не пойдуць у калгас.

Высылалі і за іншае. Адзін селянін з вёскі Міхалы меў брашуру, у якой была напісана праўда пра Катынь[ 55]. Атрымаў за яе 25 год, з якіх адсядзеў 12. Можна было атрымаць тры гады за дзяругу сена з калгаснага поля. Такім чынам ламалі людзей. Аднак былі і такія, як Міхал і Станіслаў Тучкоўскія (Фролы), Міхал і Станіслаў Юхневічы, якія не пайшлі ў калгас. Яны сеялі і апрацоўвалі ўначы не толькі сабе, але і тым, хто прасіў. Нанімаліся на розныя працы, напрыклад, вазілі зімою з сажалкі каля млына лёд у шпіталі. Так некаторыя пратрымаліся да выезду ў Польшчу.

Урэшце ўся прыватная зямля была "дабравольна" аддадзена калгасу, як і сродкі працы на ёй: плугі, бораны, коні з вупражжу і вазамі, гумны, засеяныя палі. Пазней, пры Хрушчове, людзі ў вёсцы не маглі мець кароў, свіней, нават курэй. Усё гэта павінен быў даць калгас. Як успамінае мама, старшыня калгасу Смірноў прыязджаў у падпітку на хутар да дзеда Яна і, паказваючы рукой навокал, крычаў, што ўсё гэта зараз яго. А дзед, які не быў смелым, баяўся выйсці за гумно на сваё ўгора яшчэ поле і сабраць хоць крыху для жывёл, што галодныя стаялі ў хляве. Мама дзеда Марыя Юрэлевіч паходзіла з Чарнэль. Яе сястра перад вайной выйшла за багатага селяніна Драмзу, які меў 40 га зямлі. Бальшавікі ўсё забралі. Сям'я была вялікая, некалькі дзяцей. Траіх з іх маці вымушана была аддаць у дзіцячы дом, бо не магла ўсіх пракарміць.

Першыя калгасы не мелі ўласных трактароў і іншых машын для апрацоўкі зямлі. Іх палі апрацоўвалі так званыя МТС (машынна- трактарныя станцыі). Найбліжэйшая МТС была ў Ліпнішках. За сваю працу яны атрымоўвалі зерне, якое прывозілася на станцыю Гаўя. З цягам часу калгасы пачалі пакупляць машыны і МТС ператварылі ў РТС (рамонтна-тэхнічныя станцыі).

Канец вайны, а ў яе выніку змена межаў і зусім новая савецкая рэальнасць былі ўмовамі для эміграцыі большай часткі польскага насельніцтва ў Польшчу. Сярод іх былі і жыхары Суботнікаў. Частка з іх выехала яшчэ ў 1944 г. і адразу пасля вайны, баючыся рэпрэсіяў з боку новай улады за, напрыклад, прыналежнасць або прыхільнасць да АК, за адмоўныя адносіны да Саветаў падчас іх першай акупацыі, за выконванне розных адміністрацыйных абавязкаў пры нямецкай акупацыі або проста разумеючы, якім будзе іх жыццё пры савецкай уладзе.

Людзі хацелі ехаць, але адначасова баяліся, бо на тых тэрыторыях, куды іх накiроўвалі, яшчэ знаходзіліся або вярталіся немцы. Як цяжка было рэпатрыянтам, як некаторыя хацелі вяртацца дамоў- аб гэтым сведчаць лісты да родных, якія засталіся ў Суботніках. Але, як ні дзіўна, немцы не ставіліся да людзей з крэсаў варожа, бо разумелі, што яны- выгнаннікі не з уласнай волі.

Польская дзяржава пасля вайны мела быць аднароднай нацыянальна, таму на месца выселеных пад прымусам немцаў з Заходніх зямель прыязджалі палякі ў асноўным з Усходу. Гэта адбывалася на падставе ўмоў з БССР, УССР (9.09.1944 г.) і Літоўскай ССР (22.09.1944 г.).

Перасяленцы мелі магчымасць выбраць месца жыхарства, атрымоўвалі грошы за пакінутую маёмасць у выглядзе вясковай гаспадаркі ці гарадскіх дамоў, сям'я магла забраць 2 тоны багажу. У 1944 г. з Беларусі "дзікарамі" выязджалі тыя, хто адчуваў непасрэдную пагрозу савецкіх рэпрэсій. Афіцыйна з БССР у 1945 г. выехала 135654 чалавек, у 1946 - 136419. Перасяленні практычна скончыліся ў палове 1946 г. Разам у 1944-1948 гадах з Літвы, Беларусі, Украіны і з глыбіні СССР афіцыйна перасялілася 1518000 чалавек, перасяліўшыхся "дзікарамі".

Наступная, значна меншая хваля рэпатрыацыі, у якой удзельнічала і наша сям'я, была пасля польска-савецкай дэкларацыі ад 18 лістапада 1956 г. 25 сакавіка 1957 г. Польшча і СССР падпісалі ўмову аб тэрміне і парадку чарговай рэпатрыацыі з СССР асоб польскай нацыянальнасці. Разам з 1957 г. па 1959 г. выехала ў Польшчу каля 270000 чалавек. Аднак і далей на абшары Савецкага Саюза заставалася шмат палякаў. Тыя з Усходніх Крэсаў засталіся на роднай зямлі, іншыя, пазбаўленыя і яе, былі ў месцах ссылкі без права вяртання, у лагерах.

Тая вялікая міграцыя людзей у 1944 - 48 гадах была далёкай ад той ідыліі, якую можна было ўбачыць у фільмах. Улады пералічаных рэспублік часта стваралі цяжкасці, а нават перашкаджалі выезду, асабліва ў вясковых раёнах. Падарожжа цягнулася часам шмат тыдняў, а падчас восенні і зімы часта заканчвалася трагічна. Выезд на новае месца быў для многіх такім моцным і цяжкім уражаннем, што і сёння не хочуць гэтага ўспамінаць.

У тыя часы польская дзяржава была слабая адміністрацыйна, існавалі вялікія транспартныя цяжкасці. Арганізацыі, якія займаліся перасяленцамі, часта былі скарумпаванымі, краіна была фактычна акупіравана Чырвонай Арміяй. Савецкія камандзіры гарадоў і мястэчак лепш ставіліся да нямецкага насельніцтва, якое яшчэ заставалася на гэтай тэрыторыі, а салдаты часта рабавалі польскіх жыхароў. Гарады, у якіх прыбываў транспарт, часта былі толькі на карце, бо іх, як, напрыклад, Люгаў, знішчылі. У Шчэціне, які мог прыняць шмат рэпатрыянтаў, не было крамоў, прамысловасці, рамяства.

У сваю чаргу з Заходняй Беларусі выехала на працягу году толькі 100000 чалавек, у асноўным з- за адсутнасці транспарту. Напрыклад, у лютым 1946 г. на станцыях Глыбокае і Варапаева амаль 100 сямей чакала пад голым небам і пры моцным марозе 6 тыдняў, калі будуць вагоны. Часта польскі селянін з- за адсутнасці дакументаў, якія б прынялі савецкія ўлады, не мог даказаць сваёй нацыянальнай прыналежнасці. У такім выпадку трэба было заплаціць значную суму, каб выехаць.

Адсутнасць у перадваенных пашпартах указанай нацыянальнасці перашкаджала тысячам семіаў зарэгістравацца на выезд у Польшчу. Быў таксама перыяд, калі селянін не мог выехаць, пакуль не засее, а пасля пасеву, пасля 1 мая, ужо не рэгістравалі, а для зарэгістраваных не было вагонаў і зноўку трэба было чакаць. Нават калі мелася ўжо рэпатрыяцыйная карта і даказанае польскае грамадзянства, нярэдкімі былі выпадкі, калі такіх людзей арыштоўвалі і саджалі, а сям'ю адпраўлялі ў так званую спецссылку ў глыб СССР.

Сям'я маёй мамы хацела выехаць у Польшчу ў 1946 г. але гэтаму перашкодзіла трагедыя. Дзед Канановіч, сeм'і Юзафа Нарона, Лявона Анушкі "Лютуся" і Віктара Багушэвіча "Франусіка" павінны былі разам выехаць у Польшчу. Бабуля Вікторыя і Анушэк паехалі ў Юрацішкі забраці гатовыя ўжо дакументы на выезд. Вярнуўшыся ў Сoботнікі, зайшлі на хвіліну да Наронаў. Пані Нарон была швачкай і шыла бабулі сукенку для цяжарных- сінюю ў белы гарох. Бабуля была цяжарнай, гэтая вельмі прыгожая жанчына цудоўна выглядала ў новай сукенцы. Пасля прымеркі ў вечары яны разам з Леонам пайшлі да сваіх дамоў на хутары. Была ясная ноч, свяціў месяц, і хоць гэта быў сакавік, было холадна і ляжала шмат снегу. Падарожнікі не дайшлі аднак дому- іх застрэліў мясцовы савецкі міліцыянер, які не любіў палякаў, асабліва тых, хто збіраўся выязджаць. У тую ноч яны, п'яныя, палявалі ў ваколіцы на ваўкоў. Было гэта 12 сакавіка 1946 года.

Прыйшоў цяжкі час у жыцці сям'і Канановічаў. У доме, апроч дзеда і чацвярых дзяцей, была сястра дзеда Ядзвіга і яго маці Міхаліна. Абедзве жанчыны не збіраліся ў Польшчу. У сувязі з выездам поле, хоць і немалое, было амаль не засеяна, а частку маёмасці і жывёлу прадалі. Дзед дастаў з куфара некалькі посцілак, прадаў іх і купіў пуд зерня. Уначы яму прыснілася жонка, пагразіла пальцам і сказала, каб больш нічога не прадаваў, а падзяліў паміж дзецьмі. Іншым разам прыйшла яна ў сне дадому і выкупала дзяцей. Калі мы ўжо жылі ў Польшчы ў Жарах, бабуля прыснілася Марыі Курсэвічовай з Лынтупі. Яна ішла Згарэліцкай вуліцай і пыталася ў Марыі пра маю маму: "Ці ты не бачыла маёй Манькі, яна хіба недзе тут жыве?"

У cям'і без бабулі была вельмі сціплая ежа, напрыклад, жытняя зацірка і постныя буракі. Наймалодшая з дзяцей, чатырохгадовая Уладзя, некалькі дзён жыла ў сям'і Багдзюлей на вуліцы Ліпнішскай. Клапатлівая пані Бенедзікта грэла ёй каля печы пярыну і карміла найлепшым. Уладзя сказала, што хоць ёй тут і добра, усё ж лепей буракі дома. Юзэф Дзядуль таксама прапанаваў узяць дзяўчынку да сябе, але яна не хацела. Дзед сеяў усё больш, больш збіраў, але і падаткі павінен быў плаціць большыя. Урэшце і ён быў вымушаны аддаць зямлю калгасу.

Мая мама мела тады 13 гадоў, была старэйшая з дзяцей. Павінна была дапамагаць у гаспадарцы, напрыклад, босая баранавала. Калі калечылася, то пасыпала рану пяском і працавала далей. А калі не хацела, то атрымала розгаў ад бацькі. Трэба было думаць і аб набыцці спецыяльнасці. Навучылася асновам швацтва ў Броні Багушэвіч, а паколькі мела добры талент- стала добрай швачкай. Праз нейкі час мела сваю машыну, за якую аддалі карову. Аднак гэта аплацілася, бо за працу маме людзі плацілі збожжам. Вучыла мама і іншых дзяўчын.

Электрычнасць у Суботніках з'явілася ў 1959/60 гадах, а на хутары - каля 1967 г. Я памятаю яшчэ свет лямпы і пах кірасіна ў дзеда Яна, цені схіліўшыхся пад сталом ці завіхаючыхся на кухні людзей. Недзе ў сярэдзіне 50-тых разабралі млын на Гаўі, які перанеслі ў Жэмаслаўль і перарабілі на электрычны. Яшчэ раней змянілі цячэнне Матруны, накіроўваючы яе ў Гаўю.

Людзі крыху ачунялі пасля вайны. Моладзь збіралася вечарамі ў каго- небудзь і доўга сядзела пры нафтавых лямпах. Дзяўчаты жылі, вышывалі, размаўлялі і жартавалі з хлопцамі часам да першай уначы. Маміна бабуля Міхаліна крычала тады з ложка: "Маня, заканчвай шыць, бо не хопіць газы". Радаваліся дробязям. Напрыклад, таму, што цётка Ядзвіга купіла ў Дзевянішках за пеўня кавалак паркалю для мамы, з якога яна сшыла сабе спадніцу. Моладзі было так шмат, што ў нядзелю выплывалі яны з касцёла маладой хваляй, гуляючы потым вулачкамі. У крамах было крыху лепш з прадуктамі, з'явілася так званая "каханоўская" калбаса, якую рабілі ў Іўі.

Мае бацькі ажаніліся ў чэрвені 1955 г. і хацелі выехаць у Польшчу. Аднак намаганні былі досыць цяжкімі. Мама ўспамінае, што людзі гадзінамі чакалі ў чарзе каля суботніцкай гміны, дзе прымалі заявы. Некаторыя прадалі дамы і частку маёмасці, бо спадзяваліся на хуткае вырашэнне фармальнасцей. Міхаіл Юхневіч разам з дзецьмі(а было іх шасцёра) жыў у хлеве, які развальваўся. Самы малодшы хварэў, і бацька штодзённа насіў яго ў шпіталі. Ён гнаў і прадаваў самагон, каб мець нейкія грошы на жыццё падчас чакання на выезд.

Некалькі разоў паперы бацькоў адсылаліся для папраўкі з- за розных дробязяў, а ўсё гэта для таго, каб перашкодзіць выезду. Добра яшчэ, што дзед меў польскі пашпарт, што было падставай для рэпатрыяцыі. Уся гэтая спозненая працэдура непакоіла маму, якая хацела, каб я нарадзіўся ў Польшчы. Аднак я нарадзіўся ў Суботніках 6 ліпеня 1957 г., роды ў шпіталі прыняла акушэрка Віка Тамашэвіч, і хрысціў мяне ксёндз Павел Багінскі.

Урэшце бацькі атрымалі згоду на выезд. 1 мая 1958 г. мы развіталіся з роднымі ў дзеда Нехвядовіча. Адтуль разам з сям'ёй Квяткоўскіх і Дземяновічаў мы паехалі на станцыю Гаўя, дзе ўжо стаяў цягнік з іншымі рэпатрыянтамі. Нам далі брудны вагон для перавозкі цэменту і мы рушылі ў дарогу. Пасля перасячэння мяжы ў Белай Падляскай нам далі рэпатрыяцыйныя дакументы, грашовую дапамогу і правіянт на далейшую дарогу. Наш састаў накіраваўся ў Чэрвіньск у Зеленагурскім павеце (жанчыны і дзеці паехалі пасажырскім).

Непадалёку ад Познані наш цягнік сутыкнуўся з таварным. Гэта было ранкам, і мама якраз карміла мяне. Моцны ўдар выкінуў мяне пад сядзенне і менавіта таму нічога са мною не здарылася. Акно было разбіта, а з паліц упалі багажныя сумкі. У цягніку былі параненыя, адной дзяўчыне рассекла шчаку. Хутка з'явілася дапамога, каб забраць параненых. Цягнік рушыў і затрымаўся ў Познані, дзе нас ужо чакалі. Мы атрымалі сняданне і правіянт на дарогу, а нейкая элегантная жанчына сачыла, каб мы атрымалі ўсё, што належыць.

Урэшце мы даехалі да Чэрвіньска, дзе быў рэпатрыяцыйны пункт. Туды прыехаў і бацька. Падчас падарожжа ён меў выпадак, з- за якога мог страціць жыццё: калі ён спаў, на галаву яму ледзь не звалілася бочка з калбасой, але бацька паспеў прачнуцца. Мама паехала ў Познань, каб спаткацца з жонкай дзядзькі Францішка. Вярнулася яна засмучаная, бо Познань быў тады закрытым горадам, і наша сітуацыя была няяснай. Потым, калі я ўмеў ужо стаяць, да нас прыехала цёця. Яна сказала бацькам, што калі мы паселімся на заходніх землях, нам цяжка будзе вярнуцца ў Познань.

Яна дапамагала нам уладкавацца ў калгасе ў Вітаслаўлі каля Асічнай у Ляшчыньскім. Жылі мы там у пакоі з кухняй, а напачатку далі нам два мяхі бульбы і крыху мукі. У бацькі быў адрас Станіслава Дзядуля, які выехаў з Суботнікаў у 1945 г. і жыў у Жарах. Яму напісалі, а ён прыехеў да нас і ўгаварыў бацькоў пераехаць, абяцаў даць частку сваёй кватэры, ды і лягчэй сярод сваіх, а з працай у горадзе лепш, чым у вёсцы. Ён сам спачатку асеў у гаспадарцы, але потым выбраў горад. Такім чынам пасля трох месяцаў у Вітаславі мы пасяліліся на 5 гадоў у Жарах. Спачатку ў Марылі і Стася Дзядулі. Потым у гэтым жа доме на першым паверсе пан Баран з Львова аддаў нам вялікі пакой у сваёй кватэры. У тым самым будынку жылі Ярчынскія з Тарнопаля, Урублеўскія з цэнтральнай Польшчы, Дземяновічы. Жары, пакінутыя немцамі, былі цалкам заселеныя рэпатрыянтамі з Усходніх Крэсаў і часткова жыхарамі цэнтральнай Польшчы.


Вяртанні

Якраз з Жараў праз пяць гадоў пасля выезду з Суботнікаў мы паехалі туды першы раз у лістападзе 1962 г. Урэшце мы ўладкаваліся ў мамінай цёткі ў Познані. У 1963 г. нарадзілася мая сястра, і потым усёй сям'ёй мы часта ездзілі ў Суботнікі. З тых першых падарожжаў я памятаю, як цяжка было дабірацца. Да Кузніцы Беластоцкай, дзе была польская мытня, мы ехалі цягніком з паравозам. Ён заўсёды быў перапоўнены, і часта трэба было стаяць у калідоры. У Кузніцы трэба было выйсці і прайсці з багажом праз будынак мытні. Потым мы сядалі ў савецкі цягнік, якім даязджалі да Гродна, дзе знаходзілася савецкая мытня. Я крыху памятаю чырвоны, хіба яшчэ перадваенны, будынак чыгуначнага вакзалу ў Гродні.

Назад дабрацца было яшчэ цяжэй. Трэба было доўга чакаць у чарзе на Гродзенскай мытні. Потым у цягніку да Кузніцы пагранічнікі дакладна правяралі вагоны, бегалі па дахах. Трэба было выйсці з купэ, якое таксама правяралі. І зноў у Кузніцы пешшу з багажамі на нашу мытню, а пасля амаль бягом на цягнік, каб заняць месца. Як я памятаю, заўсёды ездзіла шмат людзей. Кожны ехаў да сваіх з вялікім багажом і вяртаўся з такім жа, каб зарабіць некалькі злотых. Бацька гаварыў, што трэба хаця б за дарогу грошы вярнуць.

З- пад гродзенскага вакзала мы бралі да Суботнікаў таксі або ехалі аўтобусам да Ліды, а адтуль аўтобусам або на таксі да Суботнікаў і на хутар каля Даўгялаўшчыны. Таксі не магло пад'ехаць пад дом Канановічаў, бо мясцовасць была багністая, таму што побач была рэчка Лынтупка. На гэтую рэчку мы з сястрой бегалі мыцца. На Лынтупцы было месца, званае ямкай, там мы купаліся разам з Крысяй і Юркам Гражынскімі. Там аднойчы сястра параніла пяту, а за дзень да гэтага гусь вельмі балюча яе ушчыкнула. Часамі я дакучаў сястры, і тады дзед Ян пагражаў мне дзягай. За гумном у нізкім тады лесе расло шмат грыбоў, у якія я хадзіў са стрыечным братам Віткам. Кошыкі хутка напаўняліся вялікімі падасінавікамі і чашчавікамі, былі і баравікі. У лес мы хадзілі і па суніцы, маліны, чарніцы. Памятаю я і смак кампоту з грушак, якія сушыў дзед. У яго я пазнаёміўся з панам Дабжыньскім, асаднікам з часоў Пілсудскага.

У хаце дзеда не было яшчэ электрычнасці, дах быў пакрыты гонтам. Па кірасін я разам з дзедавай сястрой Ядзвігай хадзіў у краму у Лынтупе. Мы з сястрой звалі Ядзвігу бабуляй. Яна была невялічкая і рухавая, заўсёды ўсміхалася, мела вельмі добры характар. Каля хаты яна хадзіла босая і мела вельмі цвёрдыя стопы. Падчас сну яна вельмі моцна храпла, да чаго я не мог прызвычаіцца. Хто б мог падумаць, што з такога маленькага цела могуць выходзіць такія моцныя гукі. Калі мы ехалі назад, нас заўсёды праважалі са слязьмі, а бабуля ўвесь час стаяла ў акне. Я некалькі разоў азіраўся, а яна ўсё глядзела на нас. Урэшце нас закрылі дрэвы, а яна ўсё яшчэ стаяла там.

Ад дзеда Яна да Нехвядовічаў я ездзіў наровере. Дарога вяла прама праз пясчаную мясцовасць, якую звалі Лысай Гарой, там раслі невялікія сосны. Потым праз дарогу на Геранёны каля гаспадаркі Генрыха Кавецкага, праз кладку на Матруны, крыху ўправа і ўжо я быў амаль перад іх домам, які стаяў на пагорку. Я памятаю, як выглядаў дзед Браніслаў. Сям'я і людзі, якія яго ведалі, лічылі дзеда вельмі добрым і спакойным чалавекам. Адзін раз ён толькі панерваваўся- калі я ўтапіў у студні вядро. Бабка Мар'я была іншай, вельмі энергічнай, рашучай і гучна выказвала свае думкі- напрыклад, пра бальшавікоў. Яна не ела памідораў, а пра куркі казала, што гэта яўрэйскія грыбы, бо не бываюць чарвівымі. Я добра памятаю яе голас.

У гэтай часцы суботніцкай калоніі было шмат дзяцей, з якімі я пасябраваў. Мы купаліся ў халоднай Матруне, пераважна голыя, бо так было зручней. Там лавілі і рыбу, а рабілі гэта так. У вузкім месцы рабілі дзве перагародкі, крыху аддаленыя адна ад другой. У другой па цячэнні была дзірка, праз якую ішла рыба і заставалася паміж перагародкамі. Аднойчы мы з Мaцкевічам Казікам паймалі некалькі рыбін і занеслі іх дамоў, каб засмажыць. Калі яны ўжо былі на патэльні, мы прыгадалі, што не выпатрашылі іх, і ўсе старнні былі дарэмныя. Іншым разам мы з хлопцамi выбраліся на не вельмі пахвальную акцыю зрывання яблыкаў у чужым садзе. Гаспадар нас заўважыў і пагнаўся, а я, калі ўцякаў праз бульбянае поле, згубіў абутак. У Суботніках у былым доме яўрэя Горчыка я паглядзеў тры часткі фільма "Фантамас": у доме быў клуб, куды прыязджала аб'яздное кіно. Зараз дома ўжо няма.

Да нас у Познань прыязджалі рэдка. Дзед ян быў два разы і аднойчы спаткаўся ў нас з Дзядулем Стасем. У маладосці яны былі добрымі сябрамі. Прыгадваючы даўнія часы і цяжкі лёс, які выпаў ім на долю, яны крыху ўлонні на лоне прыроды. Калі вярталіся дадому, трымаліся за рукі і спявалі: "...доля ж мая, доля..."

У 1966 г. мы зноў падрыхтаваліся да падарожжа. Якраз быў абед, калі прынеслі тэлеграму аб смерці дзеде Браніслава Нехвядовіча. Памятаю, як усе плакалі. Дзед ніколі не хварэў і памёр раптоўна ад інфаркту. Мы паспелі ў Суботнікі на пахаванне. Дзед ляжаў у касцёле ў адчыненай труне. Шмат людзей правяло яго на суботніцкія могілкі дарогай, высланай хвояй. Бабка Mар'я цяжка перажыла яго смерць. Яна не хацела жыць адна, таму прадала дом і пераехала да замужняй дачкі Яніны ў Шлюсары. У кожную нядзелю і святы яна хадзіла пешшу ў касцёл, 6 км у адзін бок і назад столькі ж. Аднойчы падчас гасцявання ў Cуботніках, ужо перад ад'ездам мы з бацькам сустрэлі бабулю, калі яна ішла ў касцёл. Тады яна сказала на развітанне бацьку: "Стась, мы хіба ўжо не ўбачымся". Так і было, яна памерла 18 чэрвеня 1975 г. праз некалькі год памёр пасля цяжкай хваробы дзед Ян, а потым яго сястра Ядзвіга. Памерлі таксама брат мамы Янак, якога лёс кінуў ажно за Тулу, і брат бацькі Альбін, які спачывае на суботніцкіх могілках каля сваіх бацькоў. Абодва дзядзькі памерлі маладымі.


Мае Суботнікі

Ужо некалькі год я кожнае лета езджу ў Суботнікі адзін. Аднойчы былі са мною жонка, дзеці; бацькам ужо, зважаючы на гады, цяжка выбрацца. Часам я прыязджаю туды два разы ў год, калі бываю на з'ездзе Лідзян або на Усіх Святых. Дзякуючы з'ездам, якія адбываюцца ў траўні, у мяне была магчымасць пазнаёміцца з прыгажосцю Навагрудчыны, бо па- за Суботнікамі я, практычна, не бываю. Травень там вельмі прыгожы. Прырода ў росквіце, духманіць пахам чаромха, а погляд прыцягваюць дываны квітнеючага дзьмухаўца. Увечары праз адчыненыя вокны чуваць спеў салаўёў. І гэта чыстае паветра...

Пачатак лістапада з'яўляецца процілегласцю траўня. Дні халодныя, часта зацягваецца дождж, а нават снег. Неба ўвесь час пакрыта цёмнымі хмарамі, а дрэвы, пазбаўленыя лісця, пакідаюць непрыемнае ўражанне. Я не люблю гэтых дзён, хаця і ёсць нешта, апрача памяці пра памерлых, з-за чаго я хачу там быць. Гэта магчымасць сустрэчы з многімі людзьмі, якія родам з Суботнікаў, але жывуць па- за імі. Часам яны прыязджаюць толькі раз у год на могілкі блізкіх. З'яўляюцца з гарадоў і мястэчак, з блізкай Літвы і крыху далейшай Польшчы, з Расіі і краін Прыбалтыкі. Усе прыходзяць у касцёл, у якім няма тады свабоднага месца, а потым у шматлікай працэсіі ідуць на могілкі.

Месяцам раней, у першую нядзелю кастрычніка, у нашым мястэчку адбываецца яшчэ адна важная падзея. Гэта свята Маткі Божай Ружанцовай, якое па традыцыі адзначаецца шмат гадоў. Я быў на ім у 1999 годзе. У Cуботніках прывітала мяне прыгожае асенняе надвор'е. Моцна свяціла сонца, рознакаляровае лісце ападала з дрэў і ўздоўж Жамаслаўскай вуліцы ўтварылicя ланцужкі, якія збягаліся амаль на гарызонце. Павяваў знаёмы, лёгкі і цёплы вецер. Свята выпала ў нядзелю, а ў сувязі з яго важнасцю імшы ў парафіі адбываліся толькі ў Суботніках.

Прыйшло вельмі шмат людзей, ад малых дзяцей да тых, хто ўкрочыў ужо ў восень жыцця. Былі ксяндзы з дзеканату і Польшчы. Галоўная імша распачалася працэсіяй вакол касцёла. На яе чале ішлі дзеці, якія неслі вялізны драўляны ружанец. За імі ішлі з харугвамі і натоўп вернікаў. Каля каплічак, якія знаходзяцца ў касцельным муры, мы чыталі радасныя таямніцы святога ружанца. Потым адбылася святая імша, пасля якой людзі засталіся яшчэ каля касцёла, разглядалі фотаздымкі, звязаныя з гісторыяй Суботнікаў, размаўлялі пра свае справы.

Але найбольш змястоўнымі для мяне з'яўляюцца летнія прыезды. Я намагаюся прыехаць перад прыхадскім адпустам 27 чэрвеня. Ён заўсёды ўрачысты, з працэсіяй вакол касцёла. Наступнай значнай падзеяй з'яўляецца падарожжа да святыні Маткі Божай у Тракелях. Калі я быў там упершыню ў 1995 г., гэтае месца моцна паўплывала на мяне. За мурам на невялічкай тэрыторыі вакол драўлянага касцёла было вельмі шмат людзей, пераважна моладзі, многа ксяндзоў, манахіняў і манахаў. Праз уваходнюю браму крочылі чарговыя вернікі, якія прыехалі аўтобусам з усёй Гродзеншчыны, з Літвы, Польшчы, а таксама тыя, хто прыйшоў пехатою з навакольных, у тым ліку лідскіх, прыходаў. У чаканні святой імшы моладзь, якая ноч правяла за малітвай, спявала пад гітару новыя рэлігійныя песні. Потым была хвіліна цішыні са святой споведзю, а потым канцовая служба, якой кіраваў гродзенскі ардынатар біскуп Аляксандр Кашкевіч. Незабыўнае ўражанне для мяне пакінула тое, што ўсё адбывалася па-польску.

На тракельскія ўрачыстасці ў 1999 г. моладзь іўеўскага дзеканату выйшла за некалькі дзён. Яны ішлі праз мястэчка і вёскі, пачаўшы з Сурвілішак праз Брагі, Эйгірды, Юрацішкі, Лаздуны, Ліпнішкі, Іўе, Суботнікі, Геранёны да Тракеляў. На працягу 5 дзён яны прайшлі больш за 100 км.

Галоўнай марыйнай святыняй Маткі Боскай у Беларусі з'яўляецца Будслаў. 2 ліпеня 1998 г. была каранавана ікона Маткі Божай Будслаўскай. У гэтае месца паломнічае шмат вернікаў, у тым ліку нават з вельмі далёкіх краёў. У 1997 г. у Будслаў з Ліды ішла група, у складзе якой былі паломнікі з Беларусі, Польшчы, Украіны, Іспаніі, Венесуэлы, Калумбіі.

Пералом чэрвеня і ліпеня-гэта ў Суботніках важная пара сенакосаў. Калі надвор'е спрыяе, яны праходзяць хутка і спраўна. Калі ідзе дождж, пачынаюцца клапоты са складваннем сена ў копы. Калі перастае ліць, трэба сена раскідаць, каб далей сохла, пачне капаць- зноў у копы і гэтак да часу, калі яго можна будзе звезці ў гумно. Гэта вельмі цяжкая праца, бо адна карова патрабуе зімой шмат сена, якое трэба скасіць, высушыць і звезці. А некаторыя маюць па дзве каровы.

Гаўя, хуткая вада, якая доўга награваецца, удзень халодная, а ўвечары неспадзявана становіцца прыемна цёплай. Затое Матруна заўсёды халодная, і трэба спачатку прызвычаіць ногі, перш чым у яе ўваходзіць. Упэўніліся ў гэтым і мае сыны, калі мы пайшлі назіраць за бабрамі. Невялікая плаціна, пабудаваная гэтымі звяркамі, утварыла невялічкае азярцо, з якога вырасталі дрэвы і іншая расліннасць; усё гэта стварала ўражанне, што мы знаходзімся ў амазонскіх джунглях.

Пачатак ліпеня- гэта час на першую маліну, суніцы, чарніцы, якія толькі пачынаюць спець і грыбы, якія з'яўляюцца раней. Прадбачлівыя жыхары Суботнікаў завіхаюцца ў сваіх агародах, у якіх імкнуцца пасеяць і пасадзіць як мага больш. Прадукты харчавання дарагія, а пенсіі невысокія. Таму кожны імкнецца забяспечыць сябе ежай.

Хто даўно не быў у Суботніках, убачыць адрамантаваны касцёл, які аграваецца, новую плябаню і будаваныя новыя дамы з белай цэглы. Амаль усюды ёсць прыродны газ, а частка дамоў мае ваду з помпы. Дзеці могуць свабодна хадзіць на навучанне рэлігіі, прычашчацца, а маладыя- вянчацца ў касцёле. У школе дзеці могуць на факультатыўных занятках вучыць польскую мову, але гэта можна было б лепш арганізаваць.

Няхай аднак ніхто не падманваецца, што ўсё добра. Гaды дрэннай палітыкі давялі да таго, што ёсць вялізныя запусценні ў кожнай галіне жыцця. А што горш за ўсё- не бачна рэальнага кроку наперад у добрым напрамку. Ёсць маразм, занядбанне і нават рэгрэс, калі параўнаць Беларусь з суседнімі дзяржавамі. Хапае яшчэ памятак з нядаўняга і не вельмі слаўнага мінулага: бятонных сярпоў і молатаў, чырвоных зорак, помнікаў Леніну, савецкіх назваў вуліц, пампезных назваў калгасаў. Сёння яны смешна гучаць і пустыя ў вымаўленні, а ўсё ж такі існуюць.

Падчас маіх візітаў у Суботніках я імкнуўся па меры магчымасці дапамагчы сям'і. Хаджу на могілкі, бо заўсёды ёсць нейкая праца на магілах родных. У мінулым годзе падчас афарбоўкі агароджы вакол магіл я пачуў дзіўны голас невядомай птушкі. Я пайшоў у тым напрамку і ў высокім, мёртвым камлі сасны ўбачыў дупло. Адтуль высовывалася галава птушаняці, які патрабаваў ежы. Хутка з'явілася маці- вялікі экземпляр горнага дзятла- і пачала карміць дзяцей.

Іншым разам я вяртаўся да цёткі Зосі, праз былое поле дзеда Яна. Яно было толькі што скошанае камбайнам і мокрае ад нядаўняга дажджу. На ім я ўбачыў больш за дзесяць буслоў, якія шукалі ежы. У той самы дзень прайшла раптоўная вялікая навальніца з громам, навальніцай і моцным дажджом. Вада плыла па зямлі і ўтварала струменьчыкі, якія несліся з вялікай хуткасцю ўперад і шырока развіваліся на скошаным лузе. Калі навальніца скончылася, я выйшаў з хаты і хадзіў у цёплых ручаінах вады, і ў хуткім часе ногі мае былі босыя і далікатныя, як у немаўляці.

Калі я іду лынтупскай дарогай з Суботнікаў на хутар да Канановічаў, то люблю час ад часу затрымлівацца і азірацца. Мястэчка становіцца ўсё менш бачным, ажно зусім знікае, апроч бачнай яшчэ касцёльнай вежы. Усё больш слабымі становяцца гукі цывілізацыі, толькі чуваць зрэдку, як машыны ідуць у бок Геранёнаў. Вакол мяне цягнуцца палі, якія на небакраі заканчваюцца рыскамі лясоў. Я іду далей дарогай, паварочваю на шырокую сцежку, што вядзе праз поле і зноў азіраюся. Відаць толькі вярхушку вежы з крыжом, а можа, гэта мне толькі здаецца.

Не даходзяць да мяне нейкія створаныя чалавекам гукі. Тады я саджуся на зямлі або палявым камні і ўслухоўваюся ў галасы прыроды, спеў жаваранкаў, музыку насякомых. І хаця я чую ўсё гэта, вакол мяне- прыемная цішыня, у якой чуваць пах і дыханне зямлі. Яшчэ ёсць вецер. Летні вячэрні вецер, які сустракае мяне, калі я іду праз поле. Я набіраю яго глыбока ў лёгкія, ён надувае маю кашулю, я чую яго на плячах, на аголенай скуры. Ён дзьме мне ў спіну, шуміць у вушах, нібы хоча нешта сказаць. Аднак дастаткова толькі павярнуць галаву ўбок- і ён раптам знікае. Хаваецца ад мяне, нібы не хоча, каб я яго ўбачыў.

Мае Суботнікі... Я часта пра іх думаю. Пра людзей, якіх ужо няма. Тых блізкіх, галасы і твары якіх назаўсёды застануцца ў маёй памяці, і тых далёкіх, якія таксама ўжо памерлі. Думаю пра месцы, у якіх бываў, і здарэнні, у якіх удзельнічаў. Мястэчка з'яўляецца ў маіх снах, часам нерэальна, калі я, як на хвалі, плыву над ім у паветры, пакідаючы за сабой рэшткі замкаў, прыдарожныя каплічкі, незнаёмыя мне будоўлі.

І ўвесь час нешта вяртае мяне туды. Напэўна гэта- нябачная нітка, што звязвае мяне з месцам нараджэння гэтаксама, як пупавіна, якая звязвае немаўля з маткаю.

І гэта- памяць пра памерлых, якія часта з'яўляюцца перад маімі вачамі. Галінка, што калышыцца, закранутая праз дзеда Яна, які толькі што тут праходзіў, след босай нагі бабулі Ядзвігі, маўклівы позірк дзеда Браніслава, голас бабулі Марыі, усмешка дзядзькі Альбіна...

Мае Суботнікі. Нашы Суботнікі.


Казімір Нехвядовіч


З карэспандэнцыі з землякамі

"Шчыры дзякуй за пісьмо і фотаздымак. Я вельмі ўсхвалявалася. Памятаю касцёл. Я вельмі хацела б хаця б раз перад смерцю пабыць у Суботніках, хаця гэта ўжо не тыя Суботнікі. Я ўсё гэта адвязу брату ў Канаду, няхай убачыць і пазгадвае былыя часы. Напэўна, агорне яго настальгія".

"Дзякую за ліст і часопісы. Калі я іх чытала, то думкамі была на Бацькаўшчыне. Калі зноў паедзеш, прывітай ад нас землякоў. Твае лісты, верш Ірэны пераходзяць з рук у рукі, але толькі ў нашай сям'і. Іншых нашых землякоў гэта не вельмі цікавіць. Пішаш, Kазік, што ты ў Суботніках пасвіў кароў і працаваў на сенакосе. Я зайздрошчу табе гэтай радасці".

"Дзякуй за пісьмо і прыгожыя фотаздымкі з маіх улюбёных ваколіц, з жыхарамі, з якімі ў мяне вельмі добрыя адносіны. Я з цеплынёю ўспамінаю тыя месцы".

"Вялікі дзякуй за ліст і ўсе навіны. Усё, што звязана з роднай старонкай, любае для мяне, нягледзячы на тое, што ўжо шмат гадоў мы жывём тут. Зараз, канешне, засталіся толькі ўспаміны з былых гадоў, бо мы ўжо набліжаемся да берага".

"Я даведалася аб тым, што Вы робіце для нашых землякоў у Суботніках і не толькі. І вельмі цаню тое, што Вы робіце".

"Дзякуй за пісьмо і фотаздымкі. Гэта вярнула мне ўспаміны з юнацкіх гадоў".

"Я хачу падзякаваць Вам ад імя маёй маці і ўласнага за перапіску. Мама, калі чытае Вашы пісьмы, заўсёды плача, бо ўзгадвае месцы, дзе нарадзілася і правяла маладосць".

"Спяшаюся падзякаваць за навіны з нашай каханай радзімы. Калі я чытаў іх, то разчуліўся да слёз, як і мая жонка. Падчас апошняга майго падарожжа ў родныя месцы нават сустрэчны камень быў для мяне рэліквіяй, бо я сядзеў на ім у дзяцінстве. З тых часоў маёй маладосці засталіся да сённяшняга дня велічныя сосны на могілках, якія верна служаць памёршым".

"Каханыя Суботнікі, жыхары гэтага мястэчка, касцёл, у якім я прыслужваў упадчас святой імшы. Як далёка тыя гады, але праведзеныя там дзяцінства і частка маладосці застануцца ў памяці да канца маіх дзён".

"Не ведаю, як дзякаваць Вам за тое, што Вы звярнуліся да мяне з гэтымі матэрыяламі. Цяжкавата было прывесці іх у парадак, але ўзнагародай былі для мяне ўспаміны з гадоў маладосці, якія ажылі пры апісанні таго, як выглядаюць Суботнікі".

"Сардэчны дзякуй Вам за прыгожыя пісьмы, пажаданні і фотаздымкі, якія прыносяць мне столькі радасці, асабліва тыя апошнія і тая наша старая школа, з якой столькі ўспамінаў і, як бы там ні было, шмат ведаў як на тыя часы. Падарожжа ў Вільна было маім першым спатканнем з вялікім светам, я часта распавядаю пра прыгожае Вільна і яго помнікі".

"Шчыра дзякуем за пісьмо і фотаздымкі. Я хадзіла ў тую школу, што на здымку, дзе вучылі цытаты з Леніна і Сталіна, а не прыклады з хіміі і фізікі".

"Я была вельмі ўзрушана, бо зноўку ажылі ўспаміны з тых месцаў, дзе я правяла маладосць. Зараз увесь час мае думкі звяртаюцца ў тыя родныя старонкі, дзе жыла я ў добрыя і дрэнныя, бо ваенныя, часы. Ці ёсць там яшчэ нехта, хто мяне памятае? Можа, жыве там нехта з маіх вучняў?"

"Суботнікі, тая нашая зямля, такая прыгожая і такая бедная, заслугоўвае таго, каб пра яе памятаць і кахаць яе. І напэўна кожны, хто адтуль родам, кахае яе. Цудоўныя лясы, прыгожая Гаўя, чыстая і поўная рыбы. Лугі каля Гаўі, поўныя кветак- нідзе больш няма такой зямлі".

"Сардэчна вітаю Вас і Вашу сям'ю і дзякую за ліст з апісаннем падарожжа ў Суботнікі і Ліду. Нават не ведаю, як выказаць удзячнасць маладому чалавеку, які моцна трымаецца каранямі ў зямлі сваіх продкаў і заахвочвае іншых, каб не згубілі сувязі з гэтай прыгожай зямлёй з могілкамі продкаў".

"Дзякуй Вам за фотаздымак з нашай школьнай экскурсіі ў Вільна ў 1939 годзе, а таксама за выставу здымкаў з перадваенных гадоў, якую я агледзеў каля касцёла, і за гісторыю нашай зямлі. Сардэчны дзякуй".

* * *

Ці паміатаеш, як пахне хлеб

той что у печы кресавой?

Ці паміатаеш, як пахне лес,

калі птушкі вяртаюййа з выраю?

Ці памятаеш звон касцельны

і маляўнічыя лугі за млыном?

Дазволь сабе і не раз

сумам упіййа як вінам.

Паслухай як шумійь колас

зачараваны васільковым блакітам.

Тось- як летняя ноч, кароткі сон

что пріходзіць над раніцай.

Ці паміатаеш, як пахне дождж

будзячы травы ў прытамнасць?

Тось- будзіць у душы спеў

ахоўвай забыткі.

Ірена Грынцевіч


Бібліяграфія

  1. Centralne archiwum Wojskowe - dot. Michała Tuczkowskiego, kawalera VM
  2. Chrapowicki Jan Antoni Diariusz, РАХ, Warszawa 1992
  3. Deportacje i przemieszczenia ludności polskiej w głąb ZSRR 1939 - 1945 pod red. T. Walichnowskiego PWN, Warszawa 1989
  4. Encyklopedia popularna PWN, Wrszawa 1992
  5. Goniec Kresowy № 1/94, Towarzystwo Przyjaciół Grodna i Wilna O/Białystok
  6. Ignat Mieczysław Entuzjastyczne posłuszeństwo", Gazeta Wyborcza, 23/24.10.99
  7. Jankowski Czesław Powiat oszmiański. Materiały do dziejów ziemi, ludzi, t. III, Petersburg 1898
  8. Каrtа №24/1998
  9. Księgi parafialne sobotnickiego kościoła
  10. Mały słownik języka polskiego PWN, Warszawa 1993
  11. Morelowski Marian Zarys sztuki wileńskiej z przewodnikiem po zabytkach między Niemnem a Dźwiną, Wilno 1939
  12. Sidorski Dionizy Panie kochanku, Wydawnictwo "Śląsk", Katowice1987
  13. Słownik Geograficzny Królestwa Polskiego i innych Krajów Słowiańskich, t. XI, Wa - wa 1890, t. XV cz. II, Wa - wa 1902
  14. Słownik wyrazów obcych PWN, Варшава 1980
  15. Strzembosz Tomasz "Sowiecka okupacja Zachodniej Białorusi 1939-41, wykład w Colegium Historicum UAM, Poznań 1998
  16. Umiastowska Janina Szmat ziemi i życia, Wilno 1928
  17. Wawrzyniak Eugeniusz Ze wspomnień żołnierzy AK Okregu Nowogródzkiego, Instytut Wydawniczy Związków Zawodowych, Warszawa 1988
  18. Ziemia Lidzka, № 3-4/1936; 1-2/1939; 7-8/1939
  19. Беларускі каляндар 1993, Мінск 1992
  20. Хрысціанскія храмы Беларусі, Мінск "Ураджай" 2001

Змест

Гісторыя ............................................. 5

Умястоўскія ..................................... 10

Касцёл .............................................. 15

Шліталь ............................................ 22

Яўрэі ..................................................25

Школа ................................................28

Да вайны .......................................... 32

Вайна .................................................42

1944 год і наступныя ....................... 56

Вяртанні............................................ 66

Мае Суботнікі .................................. 68

З карэспандэнцыі з землякамі......... 72

Бібліяграфія ...................................... 75



[1] Вярста: даўняя расійская мера, роўная 500 сажням - каля 1,07 км,

Сажань: даўняя адзінка даўжыні, роўная адлегласці расстаўленых рук ад 1,7 до 2,14 м

[2] У 1772-1918 г.г. Польшча была пад расійска - пруска - аўстрыяцкай акупацыяй.

[3] Ардынат: уладальнік маёнтку, які з'яўляўся ардынацыяй; у перыяд існавання вялікай зямной уласнасці гэта быў радавы маёнтак, які пераходзіў, непадзельны і непазбыўны, да старэйшага з сыноў.

[4] Рэфармацыя: рэлігійна - грамадскі рух у заходнім хрысціянстве ў ХVI - XVII ст., які імкнуўся да тэалагічнага і маральнага аднаўлення касцёла; заснавалі гэты рух М.Лютер і Я. Кальвін. Радзівілы прынялі рэфармацыю.

[5] Валока: 30 моргаў = 16,8 га; морга - даўняя адзінка меры грунтаў; 0,56-0,6 га.

[6] Хутчэй за ўсё ў Суботніках існаваў невялікі драўляны двор Радзівілаў.

[7] Алтар'я: даход з алтара, т.зв. алтарныя.

[8] Каля алтара Бласлаўлёнай Панны Марыі Цудоўнай.

[9] Каштэлян: у Польшчы ў ХІІ- ХІІІ ст. адміністратар, які ўладарыў горадам і яго ваколіцамі ад імя ўласніка; з ст.- адміністратар, які ўваходзіў у склад каралеўскага савета, потым сената.

[10] Падкаморны: у даўняй Польшчы кіраўнік двара, з XIV ст.- упраўленне земскага падкаморнага, які разглядаў спрэчкі аб зямлі паміж шляхтай.

[11] Падчашы: перад падзеламі ў Польшчы - намеснік чашнія, які спрабуе напоі перад тым, як падаць іх каралю; чашній - дворскі служка, які служыў каралю пры стале (даваў чашу) і меў нагляд за пограбам.

[12] Стараста: у даўняй Польшчы дворскі служачы, які меў адміністрацыйную, грашовую і паліцыйную ўладу на тэрыторыі аднаго павета.

[13] Прэзбітэрый: частка касцёла, у якой знаходзіцца галоўны алтар.

[14] Локаць: даўняя адзінка даўжыні, роўная 1/3 сажня, падзялялася на дзве стапы, у Польскім Каралеўстве з 1819 г.- 576 мм, расійскі локаць з 1849 г.- 474 мм, у англасакскіх краінах- 1,143 м.

[15] Пасійка: крыжык з аблічам укрыжаванага Хрыста.

[16] Штакета: драўляны кол або жалезны прут, завостраны ўверсе.

[17] Сыгнатурка: самы маленькі касцельны звон.

[18] Міля: даўняя мера зямлі; у Польшчы 7146 м, пасля 1819 г. - 8334,31 м; у англасаскіх краінах - 1609, 344 м; у старажытным Рыме - 1481,5 м; марская міля - 1852 м.

[19] Пленіпатэнцый: упаўнаважаны.

[20] Крайчы: у Польшчы да ХІІІ ст. дворскі служачы, які займаўся дзямныем мяса падчас застолля; пазней- тытулярная служба.

[21] Ротмістр: у польскім войску ў XVI-XVIII ст. кіраўнік роты (атраду) пяхоты або карухві кавалерыі да ХХ ст.

[22] Штых: гравюра.

[23] Фолюш: машына для гафрыравання тканін.

[24] Уладзіслаў ІV Ваза: 1595-1648, польскі кароль з 1632 г., сын Зыгмунта ІІІ Вазы у 1610 г. пакліканы на маскоўскі трон; 1612 і 1617/18 г. адбыў няўдалыя выправы на Маскву з мэтай захапіць трон, 1632- 34 г.- вайна з Масквой, арганізатар польскага флоту.

[25] Аляксандар Ягелончык: 1461-1506, з 1492 г. вялікі літоўскі князь, з 1501 г. польскі кароль, сын Казіміра Ягелончыка.

[26] Зыгмунт ІІ Аўгуст: 1520-72, кароль Польшчы з 1548 г., рэфарматар, у 1569 г. заключыў польска- літоўскую унію ў Любліне, ваяваў з Масквой, пачаў будову і арганізацыю польскага флоту.

[27] Барбара Радзівіл: 1520-51, каралева Польшчы з 1550 г., дачка Юрыя, перш чым стала жонкаю Зыгмунта Аўгуста, была жонкаю Станіслава Гаштольда, яны жылі ў замку ў Геранёнах.

[28] Гарадзішча: рэшткі па абаронным месцы, пераважна з перыяду ранняга Сярэднявечча.

[29] Святы Уладзіслаў кароль Венграў, на памяць аб дарагім мужу Уладзіславе Умястоўскім, партрэт гэты змешчаны 27. 06. 1906 г.

[30] Сталле: аздобленыя лаўкі з высокімі спінкамі для касцельных іерархаў, якія ўдзельнічаюць у імшы.

[31] Francas non flectas (лац.): зломлены, але не жалюся.

[32] Калумбарыум: месца для труны.

[33] Маршалак шляхты: з 1772 г. на землях што знаходзіліся пад расійскай акупацыяй, кіраўнік шляхецкага самакіравання, які выбіраўся на сейміках павятовых, а з 1863 г. прызначаўся.

[34] Адрына: месца, у якім захоўвалі сена.

[35] Морг: 0,5599 га.

[36] Прут: 0, 0019-2,08 га.

[37] Дзесяціна: расійская адзінка паверхні грунтаў - каля 1,09 га.

[38] Юрый Матулевіч (1871-1927): благаслаўлёны, літоўскі ксёндз, аднавіў ордэн мар'янаў, 1918-25 віленскі біскуп, пасрэднік у польска-літоўскіх канфліктах на Віленшчыне.

[39] Ліга Нацый: міжнародная арганізацыя, якая была ўтворана ў 1919 г. са сталіцай ў Жэневе ў выніку пастанаўлення версальскага дагавору; мэтай яе было забеспячэнне міру і міжнароднага ўзаемадзеяння пасля І Cусветнай вайны; дзейнічала да ІІ Сусветнай вайны і не спраўдзілася; распушчана ў 1946 г.

[40] Булак-Булаховіч: вядомы род на крэсах, Станіслаў- брат Стэфаніі- быў арганізатарам і кіраўніком Народнай Вызваленчай Арміі, якая ў перыяд рэвалюцыі ваявала з бальшэвікамі за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама на польскай старане ў вайне 20-га года. Балахоўцы былі аднымі з першых, каго вывозілі ў Сібір у 1940 годзе.

[41] Стэфан Баторы: 1533-86, семігародзкі князь, а з 1571 г. кароль Польшчы, пасля вайны з Масквой вярнуў у 1582 г. Інфлянты, утварыў Каронны і Літоўскі Трыбунал, рэфармаваў войска, адчыніў Віленскую Акадэмію, быў прыхільнікам рэлігійнай талеранцыі.

[42] Армія Краёва: канспірацыйнае польскае войска, якое ўдзельнічала ў перыяд ІІ Сусветнай вайны на тэрыторыі польскай дзяржавы з 1939 г. і за яе межамі; арганізацыі былі ўтвораны 14. 02. 1942 г.; яе мэтай была арганізацыя і ахова польскай падпольнай дзяржавы, збройная барацьба за незалежнасць і падрыхтоўка агульнага паўстання; у 1944 г. у АК было каля 350000 салдат; у яе шэрагах змагалася каля 3000 савецкіх партызанаў.

[43] Мацеж Школьна: назва некалькіх польскіх асветніцкіх арганізацый, якія мелі заслугі ў развіцці асветы ў Польшчы ў канцы ХІХ- першай палове ХХ стагодзя.

[44] Стралецкі Саюз - польская ваенная арганізацыя, арганізаваная легальна ў 1910 г. у аўстрыяцкай часцы Польшчы, патаемна- у прускай і расійскай; мэтай яе была падрыхтоўка кадраў для змагання з Расіяй; галоўным камандуючым быў Юзэф Пілсудскі; са снежня 1919 г.- дзяржаўная грамадска- выхаваўчая моладзевая арганізацыя.

[45] Монтэ Касіна: узвышша ў Італіі паміж Рымам і Неапалем з вядомым манастыром, заснаваным у VI ст.; у 1944 г. там вяліся цяжкія баі з немцамі, якія замянілі ўзвышша ў ключавую абаронную пазіцыю ў так званай лініі Густава, якая была запорам на дарозе ў Рым; пасля няўдалых атак саюзных войск яно было заваявана 11-18 мая 2 Польскім Корпусам пад кіраўніцтвам генерала Ул. Андэрса; у яго радах былі салдаты родам з усходніх Крэсаў, у тым ліку сучаснай Гродзеншчыны; на польскіх ваенных могілках у падножжа Монтэ Касіна спачывае іх 1070.

[46] Virtuti Militari (ваеннай цноце): найвышэйшае ваеннае польскае адзначэнне, заснаванае ў 1792 г. каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім

[47] Юзэф Пілсуцкі: 1867 - 1935, галоўны арганізатар незалежнай Польшчы, палітык, маршал Польшчы.

[48] Саюз Збройнай Барацьбы: канспірацыйная ваенная арганізацыя, утвораная ў лістападзе з рэарганізаванай Польскай Службы Перамогі, у 1942 г. перайменаван ў АК; ПСП: канспірацыйная ваенная арганізацыя, утвораная ў Варшаве ў верасні 1939 г. якраз перад капітуляцыяй.

[49] ПВА - Польская Ваенная Арганізацыя, тайная арганізацыя, заснаваная ў 1914 г. у Варшаве па ініцыятыве Юзэфа Пілсудцага; уключана ў Польскае Войска ў 1918 г.

[50] Дэмакрацыйная лінія - лінія, якая размяжоўвае падчас перамоў варожыя арміі, можа быць часовай мяжой дзяржавы.

[51] 11 лістапада 1918 г.- заснаванне свята Незалежнасці Польшчы, звязана з яе атрыманнем пасля І Сусветнай вайны; у гэты дзень Юзэф Пілсуцкі атрымаў кіраўніцтва Польскім Войскам і ўзначаліў пост Главы Дзяржавы.Дэмакрацыйная лінія- лінія, якая размяжоўвае падчас перамоў варожыя арміі, можа быць часовай мяжой дзяржавы

[52] Мацей Каленкевіч - з 18.08.1944 г. падпалкоўнік і камендант Навагрудскай акругі АК, сааўтар аперацыі"Вострая Брама"- вызваленне Вільна з- пад нямецкай акупацыі; загінуў 21.08.1944 г. ў баі з атрадамі НКУС у Сурконтах каля Пелясы ў гміне Радунь.

[53]Ударныя кадравыя батальёны - партызанскія атрады Канфедэрацыі Народу, канспірацыйнай арганізацыі палітычна- ваеннай часткі народнага лагера, утворанага ў 1940 г., на іх чале быў Баляслаў Пясецкі.

[54] "Бура"- крыптонім ваенных дзеянняў АК, якія вяліся ў перыяд 01.1944 - 01.1945 у тылах нямецкага фронту; разам каля 150000 салдат дапамагала Чырвонай Арміі здабыць Ковель, Вільна, Львоў, Люблін, Замосце, Жэшув; шмат гарадоў было занята самастойна, што аблегчыла наступленне савецкім войскам.

[55] Катынь: мясцовасць каля Смаленска, у якой НКВД забіла 4400 польскіх афіцэраў з лагеру ў Казельску, узятых у палон восенню 1939 г. Чырвонай Арміяй. У гэтым рускія абвінавачвалі немцаў; НКУС, выконваючы загады вышэйшай улады, у 1939 - 40 гадах забіла каля 15000 польскіх афіцэраў, паліцэйскіх і адміністрацыйных работнікаў, якія былі вязнямі ў лагеры Казельск, Асташкава, Старабельск.



Кнігі Казіміра Нехвядовіча есць магчымасць купіуь на Гарадзеншчыне

  1. Гародня, крама пры біскупскай курыі па вул. К. Маркса 4 : Жэмласлаў, Беларускія падарожжы, Мае Субботнікі, Тракелі 2003
  2. Жэмласлаў Іўеўскага р-на, бібліятэка пры палацу: Жэмласлаў, Беларускія падарожжы, Мае Субботнікі
  3. Ліда, кіёск пры касцеле Св. Сям'і па вул. Рыбіноўскага: Жэмласлаў, Беларускія падарожжы
 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX