Папярэдняя старонка: Населеныя пункты

Сонечны гадзіньнік у в.Ішчална 


Аўтар: Лаўрэш Лявон, Круцікаў Уладзімір, Пастухоў Віктар,
Дадана: 14-12-1999,
Крыніца: Лiдзкi Летапiсец, №8. С. 21; Cпадчына №2-2000. С. 139–141.



Сонечныя гадзіньнікі - найстаражытнейшыя навуковыя прыборы. Іx выкарыстоўвалі яшчэ за шмат вякоў да н.э. Вядома, Сонечны гадзiннiк ў в. Iшчална. што сонечныя гадзіньнікі (па-грэцку - гноманы) ужываліся ў Старажытным Эгіпце [1].

З часоў антычнасьці стваральнікі гэтых прыбораў ужо ведалі, як адрэгуляваць ix на неабходную геаграфічную шырату. У жывапісе Адраджэньня мы сустракаем "унівэрсальныя" сонечныя гадзіньнікі ў выглядзе шматграньнікаў, кожны бок якіх адпавядае сваёй геаграфічнай шыраце.

Нягледзячы на тоё, што яшчэ ў XI ст. будучы папа рымскі Сільвэстар II (у той час абат Гербэрт) вынайшаў мэханічны гадзіньнік [2], у эпоху Адраджэньня ў Эўропе настае росквіт вытворчасьці розных сонечных гадзіньнікаў - ад стацыянарных, усталяваных на плошчах гарадоў, у палацах магнатаў, у дварох кляштараў i г.д. , да партатыўных. У гэты час ствараюцца новыя тыпы й новыя канструкцыі інструмэнтаў. Сонечны гадзіньнік робіцца ня толькі прыборам дакладнае мэханікі, але й сапраўдным творам мастацтва.

Самы вялікі ў сьвеце сонечны гадзіньнік збудаваны на пачатку ХУШ ст. у Дэлі (Індыя). Цень ад трохкутнае сьцяны, якая мае вышымю 18 м, падае на алічбаваныя мармуровыя дугі з радыюсам каля 6м. Гэты гадзіньнік дзейнічае дагэтуль й адлічвае час з дакладнасьцю да аднае хвіліны [3].

У нашай навуковай літаратуры інфармацыі пра сонечныя гадзіньнікі амаль што няма. Але вядома, што ў 1736 г. у Нясвіжы быў напісаны на лацінскай мове курс пра выраб сонечных гадзіньнікаў розных канструкцыяў [4].

Цікавы сонечны гадзіньнік усталяваны каля Троіцкага касьцёлу ў вёсцы Ішчална Шчучынскага раёну. Касьцёл пабудаваны ў 1758 г. у стылі позьняга барока з цэглы. З паўднёвага боку касьцёлу знаходзіцца сонечны гадзіньнік.

Ён уяўляе сабою круглы абчасаны пастамэнт з каменю вышынёю каля 1м i дыямэтрам каля 0,5м. Двума сталёвымі стрыжнямі да яго прымацаваная медная круглая пласьціна дыямэтрам 0,3м. Трохкутная стрэлка напалову зламаная. На пласьціне выгравіраваны: цыфэрблят, прозьвішча майстра (J. Małecki), месца вырабу (Vilna), геаграфічная шырата в.Ішчална (54041"2'). Гэта гадзіньнік клясы гарызантальных сонечных гадзіньнікаў з трохкутнаю стрэлкаю, верхні кут якой накіраваны на Палярную зорку. Цень ад стрэлкі падае на гарызантальны цыфэрблят, часавыя дзяленьні яко- га няроўныя між сабою.

Верагодна, гэты гадзіньнік быў замоўлены да заканчэньня будовы касьцёлу. Ён уяўляе сабою цікавы ўзор дакладнае мэханікі, вырабленай у Вільні ў XVIII ст.



[1] Монтэ Пьер. Египет Рамзесов . - М.,1989. - С.42.

[2] Шпенглер Освальд. Закат Европы, ч1. - Мн.,1997. - С.19.

[3] Зигель Ф. Астрономы наблюдают. - М.,1977. - С.14.

[4] БСЭ, т. III. С.284.



Фрагмэнт карціны Ганса Гальбэйна-малодшага 'Амбасадары'. 1526. Тыпы сонечных гадзiннiкаў. Партатыўны сонечны гадзіньнік. Нямеччына, Аўгсбург. Каля 1750
 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX