Папярэдняя старонка: Вайсковая гісторыя

Самаабарона лідскай зямлі 


Аўтар: Дзічканец Юзэф,
Дадана: 29-03-2012,
Крыніца: Ліда, 2010.

Спампаваць




Юзэф Дзічканец
Самаабарона лідскай зямлі

Другое выданне
„Ziemia Lidzka”, 2010

Пераклад на беларускую мову: Тадэвуш Страчынскі
Рэдакцыя беларускага тэксту, графічны праект, вёрстка: Аляксандр Колышка

Выданне здзейснена пры дапамозе Сената Рэспублікі Польша і Фонда дапамогі палякам на Ўсходзе

Ліда, 2010

Ліда, 1938 год

У выдавецтве "Лідскай зямлі"


Змест

Прадмова

Ад аўтара

Уступ

Літва і Беларусь пад нямецкай акупацыяй

Самаабарона Віленшчыны

Узнікненне атрада маёра Дамброўскага і яго паход да Азёр

Самаабарона лідскай зямлі

Фарміраванне лідскай Самаабароны падпаручнікам Шукевічам

Фарміраванне шчучынскай Самаабароны

Фарміраванне эйшышскай Самаабароны

Трэці атрад і другая група войскаў Краёвай Самаабароны Віленскай губерні

Узнікненне Народнай Рады Лідскай зямлі і яе першапачатковыя дзеянні

Таварыства полек у Лідзе

Таварыства польскай моладзі горада Ліды

Барацьба за ўладу ў Лідзе груповак, варожых да Самаабароны

Далейшая дзейнасць Народнай Рады лідскай зямлі і яе роспуск бальшавікамі

Ліда пад уладай бальшавікоў

Паходы і баі 2-й групы Самаабароны. Канцэнтрацыя ў Заполлі і паход на Гурнофель

Паход на Ліду

Напад на Лябёдку

Наладжванне сувязяў з атрадам маёра Дамброўскага і аб'яднанне з ім 2-й групы Самаабароны

Праект другога паходу на Ліду, а таксама марш за Неман

Заканчэнне

Генерал Адам Вінцэнты Феліцыян Макрэцкі

Падпаручнік Вацлаў Шукевіч

Харужы Зыгмунд Тумелевіч

Харужы Андрэй Брахоцкі

Паручнік Браніслаў Сікорскі

Падпаручнік Станіслаў Брахоцкі

Падкапітан Казімір Ільцэвіч

Падпаручнік Ян Ненартовіч

Падкапітан Пётр Мяніцкі

Паручнік Канстанцін Кісель

Станіслаў Здановіч

Марыя Шукевіч

Юзэф Дзічканец

Харужы Юзэф Шмаро

Харужы Дыяніз Гарневіч

Паручнік Эразм Рудзецкі

Пералік былых удзельнікаў Самаабароны лідскай зямлі

Афіцэры:

Радавыя:

Бібліяграфія

Пісьмовыя і вусныя крыніцы


Прадмова

На гэты год прыпадае 90-я гадавіна вяртання горада Ліды ў Рэч Паспалітую. 17 красавіка 1919 года польскія войскі вызвалілі горад ад бальшавікоў. Гэта адбылося не толькі дзякуючы намаганням польскіх жаўнераў, але і з удзелам польскага насельніцтва Лідчыны, якое прадстаўлялі атрады самаабароны.

На працягу многіх гадоў спрабалі сцерці з нашай памяці слаўную гісторыю Самаабароны зямлі лідскай, хаця ўжо ў 1938 годзе была выдадзена публікацыя, якую напісаў яе ўдзельнік Юзэф Дзічканец. Аддаючы ў рукі дарагіх чытачоў другое выданне, на гэты раз на дзвюх мовах: польскай і беларускай, мы спадзяемся пазнаёміць сённяшніх жыхароў з забытымі і скажонымі дзеямі.

На працягу 123 гадоў рускай няволі лідзяне многа раз выказвалі сваю прыхільнасць да традыцыі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў праз актыўны ўдзел у нацыянальных паўстаннях і арганічную працу. Лідзяне не засталіся абыякавымі да адраджэння польскай дзяржавы 11 лістапада 1918 года. Узнікненне ўзброеных сіл у выглядзе самаабароны, арганізацыя і дзейнасць Нацыянальнага савета, а таксама скліканне Асамблеі прадстаўнікоў Лідскага павета выразна сведчаць пра гэта. Роспуск апошняй выклікае асацыяцыі з роспускам Заканадаўчага сходу ў Петраградзе ў 1918 годзе. У сталіцы Расіі маракі Жалезнякова разагналі прадстаўнікоў рускага народа, у Лідзе старшыня Станіслаў Здановіч быў вымушаны перапыніць з'езд прадстаўнікоў Лідскага павета пад пагрозай бальшавіцкіх штыкоў. Месцы розныя, метады падобныя.

Мэтай дадзенай публікацыі з'яўляецца знаёмства аматараў айчыннай гісторыі з рэальнымі фактамі і забытымі суайчыннікамі, публікацыя будзе садзейнічаць узаемапазнаванню палякаў, беларусаў, рускіх і іншых народаў, якія сёння жывуць на гэтай зямлі, таму што гэта ўжо наша агульная гісторыя. На жаль, гісторыя Лідчыны гэтага перыяду яшчэ не дачакалася свайго даследчыка. Няхай гэтая кніжка будзе крыніцай натхнення для маладых гісторыкаў.

Галоўны рэдактар Аляксандр Колышка

Ад аўтара

Перадаючы ў рукі паважаных чытачоў гэтую працу, хачу заўважыць, што думка расказаць аб падзеях, якія звязаны з тым, як ствараліся польскія ўзброеныя сілы ў былым Лідскім павеце, узнікла ў мяне даўно.

Яшчэ будучы добраахвотнікам Самаабароны, а потым вайскоўцам атрада маёра Дамброўскага, не расставаўся са скураной сумкай, у якой былі мае нататкі, якія датычыліся таго, як фарміраваліся, ажыццяўлялі паходы і змагаліся гэтыя атрады.

Гэтыя нататкі, арганізацыйныя схемы, загады і пазнейшыя сведчанні шэрагу вайсковых і цывільных людзей, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тагачасных падзеях, далі мне магчымасць для стварэння гэтай кніжкі. Акрамя таго, выкарыстаў працы некалькіх аўтараў, якія былі выдадзены да гэтага часу, каб параўнаць з крыніцамі і з уласнымі нататкамі.

Карыстаючыся выпадкам, хачу адзначыць, што вельмі ўдзячны былому камандзіру Лідскай Самаабароны, капітану ў адстаўцы, інжынеру Вацлаву Шукевічу, які падзяліўся са мной важнымі падрабязнасцямі, якіх я не ведаў, якія лічыліся тады ваеннай тайнай. Да пашырэння крыніц меў дачыненне доктар Валяр'ян Харкевіч. Ён даў мне магчымасць выкарыстоўваць загады, якія захоўваюцца ў навуковай лабараторыі ваеннага гістарычнага бюро ў Вільні. Усім былым членам Самаабароны Лідскай зямлі, сябрам, таксама грамадзянскім асобам, а таксама рэдактару "Зямлі лідскай" Уладзіславу Абрамовічу за бескарысную дапамогу ў выданні выказваю сардэчную ўдзячнасць.

Юзэф Дзічканец.
Кіраўнік секцыі гістарычна-выдавецкага камітэта ўшанавання Самаабароны ў Лідзе. Ліда, жнівень, 1938 год.

Уступ

Напрыканцы 1918 года вагі перамогі схіліліся на бок кааліцыі. Яе войска моцнымі атакамі гнала наперадзе сябе разгромленую нямецкую армію. Самаабарона лідскай зямлі. Яе палкі ў хуткім тэмпе адступалі ўглыб краю. Не маглі аказаць супраціўлення моцным ударам французскіх, англійскіх, амерыканскіх і іншых саюзных войск. Застаўся толькі адзін паратунак для немцаў - хутчэй заключыць мір. Жадаючы ўратаваць рэшткі сваёй велізарнай арміі, не дапусціць паходу войск кааліцыі на Берлін, 11 лістапада 1918 года заключылі перамір'е з кааліцыяй.

З гэтага часу вайна ў Заходняй Еўропе спынілася. Змоўклі гарматы і кулямёты, перасталі гудзець баявыя самалёты, браніраваныя аўтамабілі, застылі ў нерухомасці танкі. Цягнікі, якія нядаўна перакідвалі войска на фронт, цяпер везлі шматлікія дэлегацыі ад розных народаў у сталіцу свету Парыж на кангрэс, які павінен быў падрыхтаваць умовы мірнага трактату.

У той час, калі на Захадзе рыхтаваліся да міру, выпрацоўвалі мірныя ўмовы для пераможаных немцаў, Усход пачынаў новыя крывавыя ваенныя дзеянні. Над разбуранай і знішчанай акупантамі Польшчай ізноў навіслі варожыя хмары, ізноў прывід вайны са здзеклівай усмешкай пачаў шчэрыць зубы ад радасці. Цяпер гэтыя хмары навіслі з усходу.

Паволі яны набывалі розныя формы, каб пазней, у 1920 г., змяніцца ўраганам, які нёс па ўсёй краіне смерць і разбурэнне. Але перш чым дайшло да фармальнай польска-бальшавіцкай вайны, перад тым, як быў ажыццёўлены "цуд над Віслай", найперш раззброілі і выгналі немцаў і аўстрыйцаў з Кангрэсоўкі і Заходніх крэсаў, пазмагаліся з гайдамакамі і бальшавікамі за Ўсходнія крэсы. Асабліва ў канцы 1918 г. і на працягу 1919 г., гэта значыць падчас змаганняў партызан і першапачатковай арганізацыі дзяржавы, польскі народ паказаў свой гераізм, прагу да выжывання, энергію і арганізатарскія здольнасці.

Гэты перыяд для гісторыі Польшчы цікавы, гэта перыяд назапашвання энергіі, волі і патрыятызму калі не ўсяго народа, то яго свядомай часткі пад дэвізам "Польшча павінна паўстаць і існаваць".

З тым заклікам ішлі на ворага салдаты, загартаваныя ў змаганнях на франтах еўрапейскай вайны, з розных польскіх корпусаў, брыгад і атрадаў, якія былі сфарміраваны за мяжой, а таксама моладзь, якая была выхавана на любові да радзімы, хаця часам не мела ўяўлення аб вайсковасці, але прагнула вызвалення бацькаўшчыны з-пад чужога ярма.

З бліскавічнай хуткасцю адбываліся падзеі за падзеямі. Як грыбы пасля дажджу, з'яўляліся новыя палкі, асобыя партызанскія атрады для змагання з ворагам.

У той час, калі ў Каралеўстве, на Познаншчыне і ў Заходняй Малапольшчы не засталося ні аднаго акупанта, паўночна-усходнія крэсы, або так называемая Віленшчына, прыгняталіся яшчэ прускай нагой. Але па загаду кааліцыі немцы павінны былі пакінуць Літву і Беларусь. У канцы снежня 1918 года нямецкія войскі паціху пакінулі Вільню і віленскую зямлю, затрымаўшыся яшчэ ў Гродна, Беластоку і Брэсце над Бугам.

Адлучаная нямецкім кардонам ад карэннай Польшчы, Віленшчына стала адкрытай для бальшавіцкіх банд. Новы вораг, як старукі монстр, пачаў запускаць свае шчупальцы ў пакінутыя гарады і мястэчкі, каб іх жыхароў задушыць у сваіх чырвоных абдымках. Страх перад бальшавікамі і бандытызм, які пашыраўся, моцна патрапалі нервы жыхароў віленскай зямлі, якія чакалі, каб хто выратаваў і дапамог. Тым часам гарызонт на ўсходзе ўсё больш пахмурнеў. З гэтага накірунку насоўвалася рэгулярнае бальшавіцкае войска, якое пры згодзе немцаў мела намер захапіць тэрыторыі, якія яны пакінулі. У гэты крытычны час народ Віленшчыны, пазбаўлены кантактаў з цэнтральнай Польшчай і яе ўрадам у Варшаве, прыгнечаны акупацыяй і, здавалася б, зрусіфікаваны ўнутрана, дзякуючы моцнай першапачатковай духоўнай сувязі з айчынай рашаецца на самастойны ўчынак і стварае на сваёй тэрыторыі польскую ваенную арганізацыю, якая атрымала назву "Самаабарона" і паставіла сваёй мэтай змагацца з захопнікамі.

Літва і Беларусь пад нямецкай акупацыяй

Перш чым прыступім да аповеду аб Самаабароне, спынімся на сітуацыі, якая панавала ў Літве і Беларусі падчас нямецкай акупацыі. Калі ў верасні 1915 г. акупавалі Віленшчыну, немцы стварылі імперска-германскае Віленскае губернатарства (Das kaiserlich deutsche Gouvernement Wilno), а горад Вільню ў сваёй пракламацыі назвалі жамчужынай у слаўным Польскім каралеўстве (eine perle in dem ruhmreichen Konigraich Polen), пры гэтым абвясціўшы, што горад Вільня адышоў ва ўласнасць немцаў. З Гродзеншчыны стварылі Гродзенскае губернатарства, з Ковеншчыны - Ковенскае, а ў самым Коўна арганізавалі галоўную камендатуру Ober Ost, якую ўзначаліў генерал Гофман.

З гэтага моманту цвёрдай рукой пачалі кіраваць акупаваным краем. Усюды быў устаноўлены жорсткі рэжым. Перамяшчэнне людзей арганізавалі так, што без спецыяльных пропускаў нельга было пераходзіць або пераязджаць з аднаго губернатарства ў другое. Усім жыхарам былі выдадзены пашпарты, запоўненыя на нямецкай мове. У якасці грашовага сродку былі пушчаны ў абарачэнне спецыяльныя боны - рублі, якія называліся "остамі". Неўзабаве пачалося рабаўніцкае нямецкае гаспадаранне.

Народ, абабраны з жывога інвентару і збожжа падчас адыходу рускага войска, цяпер вымушаны быў аддаваць астатняе, якое было дзе-кольвек прыхавана, немцам, выконваць прымусовыя работы за ¼ кг хлеба і крыху кавы за дзень, здаваць малако і яйкі на зборныя пункты, каб нямецкае войска, якое ваявала на фронце, было дастаткова забяспечана. У дзяржаўных лясах і ў прыватных, дзе не было ўладальнікаў, устанавілі лесапілкі, якія днём і ноччу пілавалі дрэва, якое было прызначана для вывазу ў Германію. Жыхары акупаваных тэтыторый згіналіся пад цяжарам нямецкіх улад, але мусілі маўчаць, бо іншай рады не было.

Наступіў 1918 год, у якім злоўжыванні нямецкай улады дасягнулі кульмінацыі. Цяпер не толькі афіцэры, але і малодшы састаў, а таксама радавыя пачалі браць хабар направа і налева. Апроч дзяржаўна вызначаных цэнтнераў збожжа і бульбы, так званыя нямецкія гаспадары, якіх назначылі ў памесці, фальваркі і вёскі праз кіраўніцтва адпаведных аддзелаў пераважна сярод сваіх сяржантаў, рэквізавалі ўсё, што толькі маглі. Нічога дзіўнага, што ўбогасць і голад пачалі зазіраць у крэсовыя вёскі і гарады, а нянавісць народа да ўкормленых акупантаў павялічвалася. Культурнае і грамадскае жыццё ў гарадах і мястэчках, якое было не вельмі развітае пры расійскай уладзе, цяпер поўнасцю заняпала. Не было і гутаркі аб стварэнні якіхсьці арганізацый, бо гэта было забаронена. Нягледзячы на тое, што Вільню немцы назвалі жамчужынай у слаўным Каралеўстве Польскім, да польскага народа яны былі настроены варожа, таму што польскі элемент сярод іншых народнасцей Віленшчыны лічылі для сябе найбольш небяспечным.

Затое літоўцаў падтрымлівалі на кожным кроку, нават нацкоўвалі на палякаў. Дайшло да таго, што берлінскі ўрад у верасні 1917 года стварыў у Вільні Літоўскую Народную Раду, якую назвалі Тарыба, а ўжо ў першыя дні снежня дазволілі Тарыбе пракламаваць поўную незалежнасць Літвы. Прызнанне яе незалежнасці немцамі адбылося ў сакавіку 1918 года, а 26-га гэтага ж месяца імператар Вільгельм II абвясціў "Вечную унію Германіі з Літвой". Паколькі немцы на акупаваных тэрыторыях вялі сябе як у Фатэрляндзе і пастаянна сцвярджалі, што застануцца тут назаўсёды, то тутэйшы народ меркаваў, што яшчэ доўгія гады вымушаны будзе мучыцца пад іх акупацыяй. Гэтае меркаванне аказалася памылковым, таму што ўжо ў пачатку лістапада 1918 года можна было назіраць нейкія дзіўныя перамены ў іх паводзінах. На тварах не толькі нямецкага камандавання, але і звычайных радавых можна было заўважыць прыкметы нейкага прыгнёту. Прычына такога псіхічнага стану хутка праяснілася. Дайшлі паведамленні аб страшным паражэнні германскай арміі на Заходнім фронце, аб рэвалюцыі ў Берліне, аб уцёках кайзера Вільгельма з Германіі і, урэшце рэшт, аб утварэнні па ўзору бальшавікоў салдацкіх Саветаў (Soldatenraten) у вайсковых часцях. У выніку гэтых падзей нямецкая магутнасць упала. Аслабеў прускі дух у радах германскай арміі, якая акупавала Літву і Беларусь. Наадварот, настрой сярод палякаў, якія пражывалі на гэтай тэрыторыі, узняўся, з'явілася надзея на вызваленне ад ярма захопнікаў, а таксама на хутчэйшае адраджэнне Польшчы. Зразумела, што наступіў час для неадкладных дзеянняў. Не чакаючы, што нехта прыйдзе і вызваліць ад чужой няволі, найбольш актыўныя палякі з Віленшчыны, Міншчыны, Гродзеншчыны і нават з Ковеншчыны вырашылі ўласнымі сіламі выгнаць ворагаў з гэтых тэрыторый. З гэтай мэтай пачалі фарміраваць так званую "Самаабарону". Такім чынам амаль незалежна паўсталі Віленскі, Гродзенскі і Мінскі атрады Самаабароны. Пакуль немцы яшчэ валодалі ўладай, для дэманстрацыі сваіх уяўных лаяльных адносін да іх, Самаабарона мела выгляд ўзаемадапамогі, якая праяўлялася ў арганізацыі вайсковых кааператываў, пасрэдніцкіх кантор па працаўладкаванню і г. д. У сапраўднасці гэта былі заканспіраваныя чыста вайсковыя арганізацыі, якія імкнуліся да барацьбы пад лозунгам адраджэння Польшчы.

Немцы, якія не прадчувалі канспіратыўны характар гэтых арганізацый, дазволілі іх узнікненне, а калі дні іх знаходжання на беларускіх і літоўскіх землях былі злічаны, нават далі дазвол на фарміраванне міліцыі, але пад іх апекай, якая праяўлялася ў розных забаронах і частых рэвізіях. Пасля лістападаўскай рэвалюцыі яны адчулі, што на акупаваных тэрыторыях зямля адыходзіць з-пад іх ног, зразумелі, што доўга тут не затрымаюцца, а пакінутую тэтыторыю вымушаны будуць некаму перадаць.

Будучы ў пастаянным кантакце з бальшавікамі, меркавалі, што менавіта бальшавікі будуць іх пераемнікамі. Аднак пралічыліся, таму што паміж імі і бальшавікамі ўзнік новы фактар у выглядзе польскіх атрадаў Самаабароны, з якімі мусілі лічыцца.

Перадача Літвы і Беларусі немцамі бальшавікам не адбылася так, як яшчэ раней было запланавана.

Самаабарона Віленшчыны

У тыя гістарычныя хвіліны арганізацыі узброеных сіл праз польскіх грамадзян, стыхійна арганізаваных і патрыятычна настроеных, на тэрыторыі Віленшчыны былы Лідскі павет таксама ўнёс свой уклад у фарміраванне і дзейнасць польскай арміі.

Не маючы нічога, акрамя моцнай волі і патрыятычнага энтузіязму, палякі павету арганізавалі тры аддзелы Самаабароны: у Лідзе, Шчучыне і Эйшышках агульнай колькасцю больш за 320 чалавек. Для лепшага зразумення спраў, звязаных з паўстаннем, арганізацыяй і ўзброенымі акцыямі тых атрадаў самаабароны лідскай зямлі, неабходна хоць коратка ўспомніць аб віленскай Самаабароне і атрадзе маёра Дамброўскага, у склад якіх ўваходзіла і Самаабарона лідскай зямлі.

***

Віленская Самаабарона сфарміравалася ў Вільні ў лістападзе 1918 года. Яе дзеянні, якія абапіраліся на арганізаваны раней Саюз ваенных палякаў горада Вільні і на Польскую вайсковую арганізацыю, хутка распаўсюдзіліся на ўсю тэтыторыю былой Віленскай губерні. Яе галоўным камандзірам быў генерал Уладзіслаў Вейтка, які адначасова са згоды тагачаснага польскага ўрада ў Варшаве ўзначаліў усе польскія фарміраванні ў Літве і Беларусі. Яшчэ ў тым жа лістападзе арганізаваў штаб усіх атрадаў Самаабароны, назначыўшы сваім намеснікам маёра Бабятынскага, а камандзірам вайсковых фарміраванняў у Літве палкоўніка Бародзіча. Атрады Саюза вайсковых палякаў горада Вільні паставіў пад непасрэднае кіраўніцтва палка, які складаўся з трох батальёнаў, і назначыў камандзіраў груп і атрадаў у правінцыі. Тэрыторыяй дзейнасці быў вызначаны горад Вільня і пяць паветаў былой Віленскай губерні, а іменна: Віленскі, Свянцянскі, Ашмянскі, Лідскі і Трокскі. Усе ўзброеныя сілы былі раздзелены на дзве групы, кожная група - на тры атрады, кожны атрад - на чатыры дружыны і два конныя атрады. Паводле арганізацыйнай схемы Самаабарона павінна была мець 24 дружыны пехацінцаў і 12 конных атрадаў.

Яе колькасць выглядала наступным чынам: паводле зацверджанага штату ў дружыне павінна было быць 3 афіцэры, 7 сяржантаў, 65 радавых і 10 коней, а ў кожным конным атрадзе - 1 афіцэр, 2 сяржанты, 40 радавых і 43 коні.

Увогуле, кадры Самаабароны разам са штабамі павінны былі налічваць 115 афіцэраў, 211 сяржантаў, 2105 радавых і 786 коней, а пры поўнай камплектацыі - 147 афіцэраў, 211 сяржантаў, 4140 радавых і 906 коней.

Галоўны штаб Самаабароны знаходзіўся ў Вільні, штаб першай групоўкі - у мястэчку Падброддзе, а штаб другой групоўкі - у Лідзе.

Апрача таго, у гэтых гарадах павінны былі фарміравацца дружыны і конныя групы, а таксама ў наступных гарадах і мястэчках: у Шырвінтах, Немянчыне, Шумску, Мялетах, Свянцянах, Лынтупах і Свіры, якія падпарадкоўваліся б першай аператыўнай групоўцы, а Ашмяны, Солы, Баруны, Багданаў, Радунь, Шчучын, станцыя Неман, або мястэчка Беліца, Новыя Трокі, Араны, Кашадары і Стоклішкі павінны былі падпарадкоўвацца другой аператыўнай групоўцы.

Вышэйпададзеныя лічбы, якія вызначалі колькасны склад Самаабароны, былі ўстаноўлены ў якасці нормы, да якой арганізацыя павінна была імкнуцца, але недахоп часу, а таксама падзеі, якія змянялі адна другую з неймавернай хуткасцю, не далі магчымасці дасягнуць гэтай колькасці да пачатку ваеннай аперацыі.

Таксама не ва ўсіх узгаданых населеных пунктах удалося арганізаваць мабілізацыйныя пункты і ўкамплектаваць дружыны і групы коннікаў.

Трэба адзначыць, што назвы груп і атрадаў надаваліся па пажаданню немцаў, каб не ствараць вайсковых арганізацый, а толькі міліцэйскія. Тым часам наладзілі сувязь з Самаабаронай Гродзеншчыны, якая фарміравалася генералам Сулеўскім, і быў створаны праект арганізацыі "Парафіяльныя камітэты", якія арганізоўвалі стварэнне атрадаў міліцыі ў правінцыі.

Адчуваўся недахоп грашовых сродкаў. Хоць зарэгістравана было шмат людзей, але Саюз вайсковых палякаў меў магчымасць утрымліваць невялікі атрад, які складаўся толькі з 42 афіцэраў і 100 радавых.

Разам з тым немцы падтрымлівалі літоўцаў і нават выплачвалі Тарыбе па 100 000 марак у тыдзень на літоўскую Самаабарону, якая фактычна не існавала. Тады звярнуліся да немцаў з просьбай аб дапамозе зброяй і грашыма. У выніку негатыўных адносін да палякаў камандзіра Ober-Ost (Обер-Оста) у Коўне генерала Гофмана і Віленскага Салдатэнрата (Віленскай салдацкай рады) ані зброі, ані грошай не атрымалі.

Віленская Самаабарона вымушана была ўтрымліваць сябе сродкамі, якія ахвяравала патрыятычна настроенае віленскае грамадства, яно падтрымлівала самаабаронцаў чым магло і як магло.

З 12 снежня, гэта значыць, пасля вяртання генерала Вейткі з Варшавы, куды ездзіў з мэтай наладзіць сувязь з польскім урадам, падтрыманая матэрыяльна праз галоўнае камандаванне ў Варшаве, Самаабарона пачала інтэнсіўна развівацца. Цяпер была выплачана запазычанасць афіцэрам і радавым, была выслана дапамога ў правінцыі, закуплялі ў немцаў зброю і рыштунак, рэквізавалі коней, стваралі мабілізацыйныя пункты і г. д. Акрамя таго, змянілі структуру Самаабароны, адмовіўшыся ад міліцэйскай арганізацыі і стварыўшы "Брыгаду Самаабароны", якую ўзначаліў палкоўнік Бародзіч.

1-я групоўка, якая існавала да гэтага часу, была перайменавана ў 1-ы полк, а 2-я - у 2-і полк. Камандзірам 1-га палка, штаб якога знаходзіўся ў Падброддзі, стаў палкоўнік Зубрыцкі, а 2-га палка, штаб якога быў у Лідзе, - генерал Адам Макрэцкі. Кожны полк быў падзелены на 3 батальёны, а кожны батальён - на 4 роты.

Вышэйназваная арганізацыя не прывяла да істотных змен папярэдняй міліцэйскай будовы Самаабароны, толькі змяніліся назвы: групоўка - на полк, атрад - на батальён, дружына - на роту. Нават пункты дыслакацыі ўзброеных адзінак засталіся тыя ж самыя.

Калі размова ідзе аб фактычным колькасным складзе Самаабароны, то ён выглядаў так: 1-ы батальён 1-га палка ў Вільні налічваў каля 500 чалавек, іншыя - толькі па пары сотняў. Другі полк налічваў 40 афіцэраў, 42 сяржанты, 492 радавых і 20 коней.

24 снежня ў Вільню прыехаў капітан Клінгер, які быў накіраваны з Варшавы вышэйшым камандаваннем на пасаду начальніка штаба Самаабароны, праз тры дні генерал Адам Макрэцкі быў назначаны камендантам Вільні, а 29 снежня Самаабарона Літвы і Беларусі была распушчана, на яе месцы была створана Ваенная акруга Літвы і Беларусі. Брыгаду Самаабароны пераўтварылі ў полк уланаў і полк стралкоў. Камандзірам палка ўланаў быў назначаны ротмістр (пазней маёр) Уладзіслаў Дамброўскі. Камандзірамі адпаведных батальёнаў палка стралкоў былі назначаны: 1-га - падкапітан Вітольд Шчарбіцкі, 2-га - падкапітан Мікалай Зуевіч, 3-га - паручнік Эдвард Качкоўскі, 4-га - паручнік Ян Галянбоўскі, а камандзірам батальёна рэкрутаў - капітан Уладзіслаў Пясецкі. Адначасова выклікалі ў Вільню ўсе правінцыяльныя атрады, быў абвешчаны загад аб мабілізацыі і пачалі набіраць добраахвотнікаў. На заклік камандавання жыхары Вільні польскай нацыянальнасці пачалі масава ўступаць у рады Самаабароны. На працягу астатніх некалькіх дзён перад тым, як Самаабарона пакінула Вільню, з'яўлялася штодзённа нават па некалькі соцен добраахвотнікаў. Яшчэ 24 снежня 1918 года Самаабарона ў самой Вільні налічвала да 1200 добраахвотнікаў. Яе камандаванне разам з Польскай ваеннай арганізацыяй мела намер у ноч з 24 на 25 снежня раззброіць немцаў. Аднак у сувязі з павышанай чуйнасцю ворага і перавагай у сіле (нямецкі гарнізон налічваў да 3000 асоб, добра ўзброеных) адмовіліся ад гэтага намеру. Тым часам перачакаўшы, калі Вільню пераходзілі рэшткі 10-й арміі, якія цягнуліся з усходу ў Германію, нямецкі гарнізон, 1 студзеня 1919 года пакінуў горад. Пасля паўтаравекавой няволі Вільня пачынае дыхаць свабодай. Самаабарона ўстанаўлівае сваю ўладу над усёй Віленшчынай. Але доўжылася гэта толькі некалькі дзён. Не паспелі належным чынам арганізавацца, узброіцца і перакінуць сілы з правінцыі, як новы вораг - бальшавікі - апынуўся пад мурамі горада. Прыйшлі яны ад Падброддзя і Ашмян. Каб стрымаць іх атакі, нягледзячы на знясіленне ў сувязі з тым, што цэлую ноч змагаліся на вуліцы Варонняй, дзе было разбіта камуністычнае гняздо, пакінулі горад: кавалерыя пад камандаваннем ротмістра В. Дамброўскага, 2-і батальён пад камандаваннем падкапітана Зуевіча і 3-і батальён на чале з паручнікам Качкоўскім. Пасля некалькіх сутычак пад Новай Вілейкай і ў прадмесцях Вільні пераканаліся, што ў сувязі з пераўзыходзячымі сіламі ворага, недахопам патронаў і недастатковай вайсковай падрыхтоўкай атрадаў Самаабароны знаходзіцца ў горадзе немагчыма. Па загаду галоўнага камандавання вечарам 5 студзеня 1919 года ўсе атрады віленскай Самаабароны пакінулі Вільню і пайшлі ў напрамку Лендварова, каб адтуль рушыць далей, да цэнтральнай Польшчы. Аднак на дарозе сутыкнуліся з немцамі. Немцы ў Тышкевічаўскай Ваце затрымалі генерала Вейтку і капітана Клінгера. 6 студзеня 1919 года ў тры гадзіны ночы атрады дасягнулі Белай Вакі, але аказаліся ізаляванымі ад свайго галоўнага камандавання.

Сувязь падтрымлівалася, але генерал Вейтка і капітан Клінгер знаходзіліся пад "апекай" немцаў. У сувязі са склаўшайся новай сітуацыяй, а таксама беручы пад увагу страту правіянту, які застаўся ў Вільні, недахоп фінансаў, а перш за ўсё вельмі дрэннае забеспячэнне салдат абмундзіраваннем і абуткам, капітан Клінгер па сваёй уласнай ініцыятыве вырашыў адмовіцца ад першапачатковага плана непасрэднага марша ў Польшчу і пачаў перамовы з немцамі. У выніку гэтых перамоў 6 студзеня 1919 года падпісалі дамову, згодна з якой віленскае войска павінна было скласці зброю, пасля гэтага выехаць нямецкімі цягнікамі да станцыі Лапы, дзе ўжо знаходзіліся адзінкі рэгулярнага польскага войска з Каралеўства. У гэты час па загаду свайго брата, маёра Ўладзіслава Дамброўскага, каб азнаёміцца з сітуацыяй у Тышкевічаўскай Ваце, з'явіўся ротмістр Ежы Дамброўскі, які, даведаўшыся аб перамовах з немцамі і маючай адбыцца здачы зброі, заявіў, што давяраць немцам не належыць і таму не аддасць ім зброі, з якой будзе дабірацца аж да Каралеўства. Генерал Вейтка пагадзіўся з рашэннем ротмістра, але капітан Клінгер яго выступленне ацаніў як парушэнне выдадзенага ўжо загаду, які абавязвае ўсе групоўкі Самаабароны выйсці з Белай Вакі да Лендварова з мэтай далейшага падарожжа транспартам да Лап. У сувязі з цвёрдай пазіціяй, занятай генералам Вейткам і ротмістрам Дамброўскім, капітан Клінгер вымушаны быў уступіць, аднак пры ўмове, што толькі ўланы з некалькімі дзесяткамі стралкоў з афіцэрскай лігі будуць дабірацца да Польшчы са зброяй, а ўся пяхота здасць зброю і паедзе цягнікамі да Лап.

Узнікненне атрада маёра Дамброўскага і яго паход да Азёр

Пасля вяртання ротмістра Ежэга Дамброўскага з Тышкевічаўскай Вакі і высвятлення ўзнікшай сітуацыі частка віленскай Самаабароны, якая складалася з 1-га, 2-га і 4-га батальёнаў пехацінцаў, выконваючы загад галоўнага кіраўніцтва, склала зброю немцам, пасля гэтага пад іх канвоем была перавезена цягніком з Лендварова да Беластока, адтуль - пехатой у Лапы. Другая частка Самаабароны, якая складалася з 3 эскадронаў 1 палка ўланаў у колькасці 150 шабель, групы афіцэраў у колькасці 50 афіцэраў, 3 рот стралкоў і адной роты кулямётчыкаў (3 кулямёты) 3-га батальёна ў колькасці 250 чалавек (у тым ліку ўзвод з Познані), часткі абозу і шпіталя з Вільні, 6 студзеня 1919 г. утварыла самастойны атрад пад назвай "Віленскі атрад польскага войска" і вырашыла са зброяй у руках дабірацца да Каралеўства.

Кіраўніцтва гэтым атрадам узначаліў маёр Уладзіслаў Дамброўскі, у выніку яго яшчэ называлі "атрадам маёра Дамброўскага". У гэты ж дзень у першай гадзіне пасля абеда атрад пакінуў Белую Ваку і накіраваўся ў бок Эйшышак.

Па дарозе затрымаліся ў Рудніках, дзе 7 студзеня 1919 года з'явіўся загад № 1 за подпісам маёра Дамброўскага. Першы пункт гэтага загада сцвярджаў: "З сённяшняга дня, узначаліўшы кіраўніцтва Віленскага атрада Войска Польскага, назначаю на час маёй адсутнасці сваім намеснікам падротмістра Ежага Дамброўскага, ад'ютантам камандзіра харужага Я. Федаровіча, начальнікам штаба падкапітана Вільгельма Загорскага, ад'ютантам штаба харужага Р. Мяніцкага і камендантам 1-га палка ўланаў падротмістра Ежага Дамброўскага, камендантам батальёна паручніка Качкоўскага, камендантам афіцэрскай лігі падкапітана Русецкага, інтэндантам аддзела паручніка Букоўскага, казначэем афіцэра-бухгалтара Няцецкага. Узважыўшы важнасць задання, якое атрад узяў на сябе, і неабходнасць забеспячэння парадку, загадваю ўсім камандзірам і падначаленым выконваць мае загады безагаворачна. Калі будуць парушацца, наступяць суровыя пакаранні, якія вызначыць палявы суд". Галоўным урачом атрада стаў доктар Мар'ян Мяніцкі, а шэфам сувязі - падпаручнік Яўгеній Ялянеўскі.

8 студзеня атрад затрымаўся ў мястэчку Эйшышкі. Не даходзячы да гэтага мястэчка, па дарозе спаткалі атрады эйшышкскай Самаабароны, якія крочылі ў бок Вільні. Яны далучыліся да атрада і рушылі ў адваротным накірунку. З Эйшышак рушылі далей праз Начу, Салтанішкі, Забалаць, Хадзілоні, Новы Двор, Астрыно аж да мястэчка Азёры, якое знаходзіцца ў 20 км на паўночны ўсход ад Гродна.

***

Коратка азнаёміўшыся з гісторыяй віленскай Самаабароны, а таксама з узнікненнем і першапачатковай дзейнасцю атрада маёра Дамброўскага, цяпер перайдзем да апісання падзей, якія адбываліся ў той час на тэрыторыі горада Ліды і былога Лідскага павета.

Развіццё падзей у Лідзе і Лідскім павеце з канца кастрычніка 1918 года да сярэдзіны студзеня 1919 года

Самаабарона лідскай зямлі

Перш за ўсё трэба выясніць, што разумеем пад назвай "Самаабарона лідскай зямлі". Гэтая назва ахоплівае ўсе атрады Самаабароны, якія фарміраваліся на тэрыторыі былога Лідскага павета, які падчас расійскай акупацыі быў у адміністрацыйным падпарадкаванні былой Віленскай губерні. За такую, а не іншую трактоўку справы гаворыць перш за ўсё арганізацыя віленскай Самаабароны, да якой потым належалі атрады Самаабароны лідскай зямлі, якая абапіралася на даваенным расійскім адміністрацыйным падзеле. Тутэйшы народ уяўляў пад назвай Лідскага павета тэрыторыю ў складзе Віленскай губерні.

Але ў час нямецкай акупацыі замест аднаго Лідскага павета бачым наступнае: зменшаны тэрытарыяльна Лідскі павет з сядзібай павятовага кіраўніцтва ў Лідзе (Kreisamt Lida), Радунскі з сядзібай Крэйсамта ў маёнтку Гародня, а таксама павет Плянты, у які ўваходзіла мястэчка Шчучын. На тэрыторыі гэтых паветаў, або былога Лідскага павета, былі арганізаваны тры групоўкі Самаабароны: Лідская, Шчучынская і Эйшышская. Іх назвы адпавядалі назвам гарадоў і мястэчак, у якіх яны фарміраваліся. Трэба адзначыць, што ўзгаданыя групоўкі Самаабароны, акрамя Эйшышскай, узніклі незалежна адна ад другой і ад віленскай Самаабароны. Арганізатарам і ініцыятарам лідскай Самаабароны быў падпаручнік Вацлаў Шукевіч, шчучынскай - кавалерыйскі паручнік Баляслаў Лісоўскі, эйшышскай - падкапітан Казімір Ільцэвіч. Спачатку праца па арганізацыі польскіх атрадаў была вельмі цяжкай, таму што немцы не давалі згоды на стварэнне якіх-небудзь вайсковых арганізацый, а на тэрыторыі павета не было ніякай афіцыйнай польскай арганізацыі, пад прыкрыццём якой можна было дзейнічаць. Толькі пасля перавароту ў Германіі, калі ў нямецкай арміі былі створаны салдацкія рады (саветы), а дысцыпліна і рэжым сярод немцаў значна аслаблі, арганізатары польскіх атрадаў у павеце распачалі ўзмоцненыя дзеянні, каб здабыць сродкі, зброю і афіцыйнае прызнанне гэтых атрадаў.

***

Цяпер пераходзім да апісання дзейнасці кожнай з гэтых Самаабарон.

Фарміраванне лідскай Самаабароны падпаручнікам Шукевічам

Датай неафіцыйнага ўзнікнення лідскай Самаабароны лічыцца канец кастрычніка 1918 года, калі падпаручнік Вацлаў Шукевіч пасля вяртання з Расіі пачаў нелегальную рэгістрацыю добраахвотнікаў для тайна ствараемага ім атрада Войска Польскага ў Лідзе. Афіцыйна арганізацыя была абвешчана ў першай палове лістапада гэтага ж года. Тады па прапанове падпаручніка Шукевіча толькі што створаная ў Лідзе Народная Рада Лідскай зямлі даручыла яму арганізацыю ўзброеных сіл, задачай якіх у пераходны перыяд падчас адыходу з тэрыторыі павета нямецкіх войск было падтрыманне парадку ў Лідзе і Лідскім павеце, арганізацыя адпору бальшавікам, якія націскалі з усходу, вярбоўка добраахвотнікаў у польскае войска. Акрамя таго, прадугледжвалася выступлене супраць немцаў, але гэты намер трымаўся ў строгай тайне. Абапіраючыся на пастанову Народнай Рады, падпаручнік Шукевіч неадкладна прыступіў да працы. Найперш завербаваў некалькі лідскіх афіцэраў, якія далі згоду на супрацоўніцтва, потым для надання большай павагі ствараемаму атраду звярнуўся да генерала Адама Макрэцкага, які ў той час знаходзіўся ў Лідзе, каб той стаў ганаровым кіраўніком атрада і прыняў удзел у ваеннай акцыі. Генерал прапанову прыняў і ахвотна прыступіў да арганізацыі. Улічваючы пазіцыю немцаў, якія катэгарычна былі супраць узнікнення якіх-небудзь ваенных арганізацый на займаемай імі тэрыторыі, ствараемы польскі атрад назвалі "Самаабарона". Гэтая назва, якая замаскіравала перад акупантамі сапраўдныя намеры арганізацыі і тое, што мэта яе існавання - абарона жыццяў і дабра людзей перад пашыраючыміся рабаўніцтвам і бандытызмам, была прыдумана добра. Яна не выклікала ў немцаў вялікай падазронасці. Падрыхтаваўшы належным чынам грунт для далейшых дзеянняў, падпаручнік Шукевіч пачаў перамовы з немцамі з мэтай атрымання ад іх зброі і легалізацыі арганізаванага атрада. Акупанты доўга не давалі згоды. Яны ніяк не маглі вызначыцца, каго прызнаць пасля сябе гаспадаром павета, таму што апрача палякаў свае прэтэнзіі на ўладу адначасова выказвалі яўрэі, беларусы і літоўцы. Самым небяспечным канкурэнтам для палякаў у справе атрымання зброі ад немцаў побач з яўрэямі быў арганізатар беларускага руху ў Лідзе, былы расійскі "исправник" фон Гротэ-дэ-Буко, які па прычыне свайго нямецкага прозвішча меў пэўныя перавагі ў штатгаўптмана (начальніка павета). Толькі ён мог прыняць рашэнне аб выдачы зброі. Досыць доўгі час працягваліся спробы атрымання зброі. Але ў выніку энергічнай акцыі падпаручніка Шукевіча немцы выдалі 80 стрэльбаў, дазволілі яму ствараць павятовую міліцыю, г. зв. "Крайсміліц", аднак пры ўмове, што яе атрады будуць выкарыстаны толькі для выкаранення бандытаў у вёсках. Атрымаўшы дазвол, прыступілі да легальнай арганізацыі Самаабароны пад фірмай Крайсміліц. Першую нязручную канспіратыўную кватэру, якая знаходзілася насупраць плошчы Славы за парафіяльным касцёлам, адпушчаную Самаабароне бясплатна ветэранам 1863 года Станіславам Калясінскім, замянілі на іншую, больш зручную і большую, у доме, дзе цяпер месціцца каса казначэйства. Тут арганізавалі штаб і канцылярыю і распачалі адкрытую вярбоўку добраахвотнікаў. Па меры павелічэння колькасці добраахвотнікаў трэба было падумаць аб іх размяшчэнні і навучанні. Кватэра, якую яны займалі, была за малой, таму ўся Самаабарона перайшла ў дом Эдварда Янушкевіча, які размяшчаўся на вугле вуліц 17-га Красавіка і Капітана Мяніцкага (былой вуліцы Палескай, дом № 19/15). У гэтым доме размясцілі штаб, а ў суседнім доме, які размяшчаўся ў агародзе, зрабілі казармы. На падворку паміж гэтымі дамамі пачаліся практычныя заняткі навабранцаў. Навучалі падпаручнік Міхал Пацэвіч, падпаручнік Зэнон Багатка і іх пмочнікі: падхаружы Юстын Макрэцкі (сын генерала), капрал Мар'ян Тумялевіч, узводны Іпаліт Муліца, капрал Станіслаў Шалевіч. Яны, не шкадуючы сваіх сіл, вельмі старанна працавалі над навучаннем ваеннай справе добраахвотнікаў. У выніку звяртання ўсё новых добраахвотнікаў з горада і павета атрад лідскай Самаабароны павялічваўся колькасна. Першымі добраахвотнікамі былі, апроч вышэйпералічаных, паручнік Эразм Рудзецкі, падпаручнік Уладзіслаў Лясковіч, доктар Амброжы Кастравіцкі, падпаручнік Уладзіслаў Казакевіч; харужыя Зігмунд Тумялевіч, Дыяніз Гарневіч, Юзэф Шмара і Стэфан Крыдэль; капралы Марцін Бляха, Баляслаў Абухоўскі, Вацлаў Лукашэвіч, Юзэф Мейлун і Станіслаў Шалевіч; уланы Віктар Шкоп, Юльян Лібіх, Антон Каранеўскі, Віктар Кіюць, Станіслаў Гладысінскі, Міхал Стэцэвіч, Густаў Сікорскі, Самуэль Кастравіцкі, Баляслаў Скавінскі і Станіслаў Вайцяхоўскі; радавыя Ян Насевіч, Браніслаў Навакунскі, Стэфан Дулько, Браніслаў Жукоўскі, Міхал Кільтыновіч, Стэфан Маляўскі, Антон Губарэвіч, Юзэф Мякіш, Браніслаў Кузьма, Леанард Ёдка, Браніслаў Вітукевіч, Віктар Камаш, Стэфан Клышэйка, Ян Борка, Вінцэнты Бурак, Юзэф Бурба, Бенедыкт Давідчык; браты Браніслаў і Юзэф Казлоўскія, Станіслаў Круповіч, Антон Квяткоўскі, Лявон Сонгін; браты Юльян і Юзэф Вільбікі, Баляслаў, Юзэф і Станіслаў Жыгалы і Баляслаў і Юзэф Дзічканцы.

Кожны добраахвотнік, які ўступаў у лідскую Самаабарону, павінен быў складаць нешта накшталт прысягі наступнага зместу:

"Уступаючы ў Самаабарону, абавязуюся сумленна выконваць ускладзеныя на мяне абавязкі, слухацца свайго начальства, абараняць краіну і народ ад бандытызму і анархіі, а калі ўзнікне неабходнасць, то і перад знешнім ворагам - немцамі і бальшавікамі. Акрамя таго, я паінфармаваны, што ў выпадку майго дэзерцірства або здрады буду расстраляны".

Пасля таго як малады добраахвотнік прачытваў такія абавязацельствы, часта чырванеў, у маладой душы ўзнікалі барацьба і пытанне, як паступаць. Усёж-такі ён пакідаў у доме сваіх бацькоў, прыгнечаных вайной і нямецкай акупацыяй, часта без куска хлеба, а тут яшчэ вымушаны быў браць абавязацельства, якое пагражала смяротным пакараннем. Было над чым падумаць. Але не зважаючы на гэта, патрыятызм браў верх над усім, добраахвотнік энергічным рухам рукі ставіў свой подпіс, абавязак вызвалення Бацькаўшчыны браў верх над страхам і сямейнымі абавязкамі.

У пачатку снежня 1918 года атрад лідскай Самаабароны налічваў больш за 60 чалавек. У сувязі з неабходнасцю прапаганды, лепшага забеспячэння прадуктамі, неабходнасцю барацьбы з бандытызмам у вёсках атрад падзялілі на ўзводы і размясцілі ў розных месцах павета. Штаб атрада і ўзвод у колькасці 12 чалавек, якім камандаваў падпаручнік Багатка, засталіся ў Лідзе, узвод у колькасці 15 чалавек на чале з падпаручніка Пацэвічам пасяліўся спачатку ў ваколіцы Кербедзі, а потым перамясціўся ў вёску Няцеч каля Беліцы, узвод з 10 чалавек пад камандаваннем паручніка Выспянскага затрымаўся за ракой Дзітва ў ваколіцы Гештаўты, а конны ўзвод у колькасці 16 чалавек пад камандаваннем харужага Стэфана Крыдля размясціўся ў маёнтку Аполіна. Усе гэтыя ўзводы павінны былі выконваць загады падпаручніка Вацлава Шукевіча. Валодаючы нямецкай мовай, пастаянна вёў перамовы з немцамі, а таксама пастаянна кантактаваў з Народнай Радай у Лідзе. Як адзначалася вышэй, генерал Макрэцкі быў ганаровым камандуючым атрада. Падпаручнік Уладзіслаў Лясковіч быў ад'ютантам, а абавязкі ад'ютанта падчас адсутнасці падпаручніка Лясковіча выконваў харужы Діянізы Гарневіч, харужы Зігмунд Тумялевіч адказваў за забеспячэнне прадуктамі і фуражом. У першыя дні снежня 1918 года падпаручнік Шукевіч наладзіў сувязь з віленскай Самаабаронай і далучыў да яе атрад лідскай Самаабароны. Аб'яднанне лідскай Самаабароны з віленскай адбылося пасля прыезду ў Вільню падпаручніка Шукевіча з генералам Макрэцкім і дакладу вярхоўнаму камандуючаму Самаабароны генералу Вейтку, які ўласным распаражэннем, датаваным яшчэ 16 лістапада, назначыў генерала Макрэцкага камандзірам 3-га аддзела Самаабароны Віленскай губерні. Было дадзена распаражэнне штаб аддзела арганізаваць у Лідзе, а сваю дзейнасць распаўсюдзіць на Лідскі і Трокскі паветы. Лідскую Самаабарону далучылі да 3-га аддзела ў якасці 9-й дружыны. Далучэнне было фармальным, фактычна лідскі атрад застаўся ў Лідскім павеце і пад камандаваннем Шукевіча самастойна ажыццяўляў арганізацыйныя і ваенныя дзеянні. Па загаду начальніка Краёвай Самаабароны Віленскай губерні 10-га снежня ў Ліду прыехаў падкапітан Пётр Мяніцкі, якому было даручана камандаванне 2-ім аддзелам 2-й групоўкі Самаабароны. 15-га снежня ўсе нямецкія пасты, якія былі размешчаны ў Лідскім павеце, былі выкліканы ў Ліду. Гэтая канцэнтрацыя была ажыццёўлена з мэтай збору ўсіх груп перад канчатковым выездам у Нямеччыну. У сувязі з гэтым на тэрыторыі Лідскага павета пачалі распаўсюджвацца бандытызм і анархія. Злачынныя элементы, не сустракаючы перашкод у сваёй дзейнасці, паднялі голавы. Пачаліся напады і рабаўніцтва, а бальшавіцкія пасланнікі разгарнулі камуністычную прапаганду. Ідэі камунізму распаўсюджваліся па вёсках, асабліва сярод праваслаўных. Наступіла вострая неабходнасць дзеянняў супраць злачынных груп. Вырашыць гэтую задачу ўзяла на сябе Самаабарона як адзіная пасля вываду немцамі сваіх войскаў рэальная сіла ў Лідзе і павеце. У сувязі з пастаяннымі скаргамі жыхароў вёсак, засценкаў і маёнткаў на рэгулярныя напады, забойствы і рабаўніцтва падпаручнік Шукевіч пасылае арганізаваныя ўзводы ў мясцовасці, якім найбольш гэта пагражала. У гэты час конны ўзвод, узначальваемы харужым Стэфанам Крыдалем, атрымаў загад адправіцца з карнай экспедыцыяй да Сабакінцаў, а ўзвод пяхоты падпаручніка Пацэвіча праследуе бандытаў у ваколіцах Няцечы і Беліцы. Трэба адзначыць, што ў гэтых апошніх мясцовасцях бандыцкія шайкі так разышліся, што апроч рабаўніцтваў, падпалаў пачалі накладаць падаткі і кантрыбуцыі на ўладальнікаў маёнткаў і больш заможных гаспадароў. Дзякуючы энергічнай акцыі падпаручніка Пацэвіча злачынныя дзеянні былі хутка спынены. Хутка яму ўдалося злавіць і расстраляць двух галоўных бандыцкіх кіраўнікоў, а знойдзеныя ў сховішчах рэчы: кажухі, палатно, сукно, сала, гадзіннікі і іншыя - былі вернуты іх уладальнікам. Трэба адзначыць, што апісаная вышэй энергічная барацьба з бандытызмам дала людзям магчымасць супакоіцца, а лідская Самаабарона здабыла для сябе павагу і аўтарытэт. Калі атрады Самаабароны даходзілі да мясцін, якім пагражалі анархія і бандытызм, людзі сустракалі іх з задавальненнем і палёгкай, самаабаронцаў паважалі, іх лічылі сваімі збавіцелямі і абаронцамі.

Фарміраванне шчучынскай Самаабароны

У той час, калі ў цэнтры былога Лідскага павета фарміравалася лідская Самаабарона, у паўднёва-заходняй яго частцы утварылася шчучынская Самаабарона. Галоўным яе арганізатарам быў паручнік кавалерыі Баляслаў Лісоўскі, які перад набліжаючымся адыходам немцаў з павета прыступіў да арганізацыі польскіх узброеных сіл у павеце пад назвай "Плянты". Трэба заўважыць, што вёска Плянты, адкуль атрымаў сваю назву штучна створаны немцамі павет, была заняпалай вёсачкай у павеце, таму рух за незалежнасць канцэнтраваўся ў мястэчку Шчучын, дзе сканцэнтравалася мясцовая і навакольная польская інтэлігенцыя. Тут шчучынская Самаабарона зрабіла свае першыя крокі, тут 13 лістапада 1918 года з'явіўся першы афіцыйны загад, які абвяшчаў аб утварэнні польскай Самаабароны ў Шчучыне, за подпісам паручніка Лісоўскага як камандзіра і ад'ютанта харужага Андрэя Брахоцкага. Загад абвяшчаў, што мэтй фарміравання ўзброеных сіл з'яўляецца падтрыманне парадку і папярэджванне рабаванняў і грабяжоў у павеце.

У выніку перамоў з немцамі атрымалі ад іх дазвол на фарміраванне атрада, які складаўся з 20 асоб, а потым - з 60, узброеных паляўнічымі стрэльбамі і рэвальверамі. Кожны салдат т. зв. Вахтшутц у Шчучыне павінен быў насіць белую павязку на левай руцэ, на павязцы павінна была быць павятовая пячатка.

Праз пяць дзён пасля з'яўлення загада, г. зн. 18 лістапада, Самаабарона налічвала ўжо 4 афіцэраў, 1 сяржанта, 2 уланаў, 1 фельчара і 10 радавых. Асабовы склад афіцэраў выглядаў так: камандзір атрада паручнік Баляслаў Лісоўскі, паручнік Браніслаў Сікорскі, падпаручнік Аляксандр Клюкоўскі і ад'ютант атрада Андрэй Брахоцкі; салдаты: малодшы сяржант Адольф Амброс; кавалерысты Мар'ян Кузьмінскі і Юзэф Бужынскі, фельчар Міхал Свіркоўскі; радавыя: Лявон Вільчэўскі, Казімір Юнгнікель, Мечыслаў Юнгнікель, Браніслаў Юнгнікель, Юзэф Свіркоўскі, Вітольд Сярко, Антон Орда, Ян Далгоўскі, Мар'ян Крыдзель і Багдан Немчыновіч.

З палітычнага і гаспадарчага пункту гледжання атрад Самаабароны падпарадкоўваўся ўтворанай з прадстаўнікоў мясцовага грамадства Павятовай Радзе павета "Плянты", якая ў мэтах аправізацыі атрада назначыла гаспадарчую камісію, якая складалася з адміністратара шчучынскай маёнтка Мінчэўскага і членаў Пацэвіча і Поля.

Сродкі на фарміраванне атрада ў Шчучыне да часу ўсталявання сувязі з вышэйшымі польскімі ўладамі атрымлівалі з добраахвотных збораў. Да 18 лістапада было сабрана 6985 марак. Гэта сведчыла аб вялікай ахвярнасці мясцовага грамадства. Адначасова Павятовая Рада зацвердзіла дзённы паёк на салдата, які складаўся з 2 фунтаў хлеба, 3 фунтаў бульбы (або гародніны), 1/8 фунта тлушчу, 1/8 фунта мукі (або кашы), чатыры разы на тыдзень па ½ фунта мяса, у дні без мяса ¾ фунта мукі, солі, прыпраў па меры патрэбы, папярос - 4 штукі на дзень, а пры іх адсутнасці тытунь, роўны цане 4 папярос. Адначасова быў зацверджаны часовы месячны паёк для афіцэраў і салдат. Для афіцэраў без розніцы ў рангах і ў займаемай пасадзе - па 150 марак, для курсантаў - 40 марак, для старшага сяржанта - 30 марак, для сяржанта - 25 марак, для малодшага сяржанта - 20 марак, і для радавога - 10 марак.

З абмундзіраваннем было горай, таму што ў сувязі з цяжкімі ўмовамі, ўступаючы добраахвотнік атрымліваў толькі шынель і шапку, у апошняй чарзе - боты, астатняе абмундзіраванне павінна было быць уласным. Адначасова з забеспячэннем атрада прадуктамі і абмундзіраваннем была разгорнута інтэнсіўная агітацыя па ўступленню ў шэрагі Самаабароны, пачалося навучанне ўжо завербаваных добраахвотнікаў. Навучанне праводзіў паручнік Сікорскі. У выніку агітацыі амаль кожны дзень з'яўляліся новыя добраахвотнікі. Такім чынам, 22 лістапада з'явіліся малодшы сяржант Міхал Вайцяхоўскі і радавы Уладзіслаў Свяцкі, 24 лістапада - радавыя Юзэф Далгоўскі і Юльян Тамашэвіч, а назаўтра з'явіўся падхаружы Вітольд Крыдаль, які быў назначаны сяржантам атрада. У другой палове лістапада атрад устанаўлівае сувязь з лідскай Самаабаронай, а ў канцы гэтага месяца вядзе энергічную барацьбу з бандытызмам, а таксама прапагандуе ідэю фарміравання Самаабароны па-за межамі Шчучына, арганізоўваючы нават некалькі паходаў у навакольныя мясціны. Першы паход быў арганізаваны 27 лістапада. Гэта быў паход прапагандысцкі з мэтай паказаць шырокай публіцы польскія ўзброеныя сілы. З гэтай мэтай атрад, які складаўся з 8 чалавек, прайшоў па маршруце Шчучын - Марысін - Старыя Гернікі - Шчучын.

Другі паход быў арганізаваны назаўтра. Ён ставіў сваёй мэтай барацьбу з бандытызмам. Атрад, які складаўся з 11 чалавек, а 6 гадзіне раніцы выйшаў са Шчучына і праверыў населены пункт Смалярню, які знаходзіўся паміж Шчучынам і Пескамі, а таксама вёску Мікалаеўшчына. Хоць у час праверкі нічога падазронага не знайшлі, аднак пацвердзілася сувязь насельніцтва з бандытамі, а супярэчлівыя прызнанні людзей, якіх дапытвалі аб апошнім прабыванні бандытаў, паведамілі нямецкім уладам. Трэці паход меў характар аблавы і быў арганізаваны больш шырока. Атрымаўшы паведамленне, што ў некаторых вёсках за Нёманам знаходзяцца групоўкі бандытаў, камандаванне Самаабароны ў Шчучыне звярнула асаблівую ўвагу на вёску Стукалы, у якой, верагодна, хаваліся галоўныя бандыцкія кіраўнікі і маглі захоўваць значную колькасць зброі. Хочучы паказаць сваю лаяльнасць да немцаў, паведамілі ім аб атрыманай інфармацыі і прапанавалі арганізаваць сумесную аблаву.

Немцы на прапазіцыю адклікнуліся, нават гаўптман Ліндэман сам узначаліў агульнае кіраўніцтва аперацыяй. Арганізавалі групу з 8 чалавек Самаабароны, узначаліў яе паручнік Лісоўскі, прымаў удзел у аперацыі і харужы Андрэй Брахоцкі, з боку немцаў у аперацыі прынялі ўдзел 25 конных нямецкіх стралкоў і 4 жандармы. Гэты атрад 29 лістапада пераправіўся ў Турэйску праз Нёман і ў 8 гадзін 30 хвілін акружыў вёску Стукалы. Перад тым як вёска была акружана, тром бандытам удалося ўцячы, а падазраваемых адпусцілі з-за адсутнасці важкіх довадаў. Зброі ўвогуле не знайшлі.

У далейшым змаганні з бандытызмам 30 лістапада паручнік Сікорскі разам з 8 людзьмі з Самаабароны ў 5 гадзін раніцы рушыў са Шчучына да суседніх лясоў, каб злавіць двух бандыцкіх завадатараў - лесніка Пацука і Банюкевіча. Абодвух арыштавалі, забралі расійскую стрэльбу і паляўнічую і выяснілі, што арыштаваныя арганізавалі банду і назапашвалі зброю з мэтай грабяжу і супрацьдзеяння "Польскім легіёнам".

У першыя дні снежня 1918 года харужы Андрэй Брахоцкі разам з 4 людзьмі конна накіраваўся са Шчучына патруляваць Ішчолна і Жалудок, а потым назад у Шчучын. Мэтай гэтага патрулявання была прапаганда Самаабароны. У Ішчолне мясцовы ксёндз Красадомскі сардэчна вітаў польскіх уланаў, а ў Жалудку з цікавасцю прыглядаліся да першага атрада польскага войска. Атрад Самаабароны меў недастатковую колькасць зброі, а тая, якую мелі, за малым выключэннем, не адпавядала патрэбам справы, таму пачалі думаць, як яе здабыць. З гэтай мэтай звярнуліся да нямецкіх улад у Шчучыне з просьбай аб выданні стрэльбаў. Гаўптман Ліндэман абяцаў хадайнічаць аб гэтай справе ў сваіх вышэйшых улад. Аднак, не верачы нямецкім абяцанкам, у першай палове снежня 1918 года камандзір атрада паручнік Лісоўскі і ад'ютант харужы Андрэй Брахоцкі накіраваліся ў Варшаву, пасля многіх перыпетый атрымалі ад камандзіра Літоўска-беларускай дывізіі генерала Івашкевіча 8 стрэльбаў і адпаведную колькасць боепрыпасаў да іх і перавезлі ў Шчучын. Акрамя таго, атрымалі 4000 марак. Вяртаючыся з Варшавы, затрымаліся ў Гродне, дзе наладзілі сувязь з генералам Сулеўскім, які ў той час фарміраваў гродзенскую Самаабарону. Надзея на атрыманне ад яго зброі не спраўдзілася, затое атрымалі 20 000 марак наяўнымі, якія атрад гродзенскай Самаабароны атрымаў з Варшавы. За гэтыя грошы і 4800 марак, атрыманых з касы віленскай Самаабароны пры пасрэдніцтве лідскай Самаабароны, абмундзіравалі атрад і папоўнілі неабходную колькасць абозу. Зброі ўсё ж было недастаткова. Толькі пад канец снежня, якраз перад самым адыходам немцаў са Шчучына, атрымалі паведамленне ад начальніка павета Ліндэмана, што атрад Самаабароны ў Шчучыне атрымае ад немцаў 50 стрэльбаў і па 50 патронаў на кожную стрэльбу, але гэтую зброю трэба прывезці з Вільні. Атрыманую зброю прывезлі ў Шчучын, але стрэльбы былі румынскія, што было не добра, бо пасля расходу патронаў стрэльбы немагчыма было выкарыстаць, таму што атрымаць новых патронаў да іх было немагчыма.

Адначасова з атрыманнем стрэльбаў атрымалі ад Ліндэмана 25 000 марак на арганізацыю мясцовай улады ў павеце. Грошы гэтыя былі вакарыстаны на патрэбы атраду.

19 снежня 1918 г. у атрад прыбыў падпаручнік кавалерыі Станіслаў Брахоцкі, які пачаў фарміраванне коннага атрада Самаабароны. У гэты час шчучынская Самаабарона налічвала каля 70 чалавек.

Фарміраванне эйшышскай Самаабароны

Эйшышская Самаабарона ўзнікла значна пазней, чым шчучынская і лідская. У той час, калі гэтыя апошнія афіцыйна існавалі амаль цэлы месяц і вялі на сваёй тэрыторыі барацьбу з бандытызмам і анархіяй, эйшышкская Самаабарона толькі прачыналася.

Як ужо ўспаміналі вышэй, ініцыятарам і арганізатарам яе быў падкапітан Казімір Ільцэвіч. Даведаўшыся аб арганізуемай віленскай Самаабароне, накіраваўся ў Вільню да яе камандзіра генерала Вейткі, ад якога ў пачатку снежня 1918 г. атрымаў загад аб фарміраванні ў мястэчку Эйшышкі 9-ай дружыны 3-га аддзела Краёвай Самаабароны Віленскай губерні. Аб яго назначэнні нагадвае загад № 3, выдадзены ў Лідзе камандуючым 3-га аддзела генерала Макрэцкага ад 6 снежня 1918 года: "Падкапітана Ільцэвіча, накіраванага ў маё распараджэнне штабам Самаабароны Віленскай губерні, залічыць у штат 9-ай Лідскай дружыны. Згаданы афіцэр накіраваны ў мястэчка Эйшышкі для фарміравання ўзводаў 9-ай дружыны". Па вяртанні з Вільні падкапітан Ільцэвіч прыступіў да працы, але ў сваіх пачынаннях сутыкнуўся з цяжкасцямі. Яны выражаліся ў тым, што немцы забаранялі яму фарміраваць польскую Самаабарону . Прычынай таго, што немцы занялі такую пазіцыю, быў факт, што ў Эйшышкі літоўскай Тарыбай быў назначаны штаб-ротмістр расійскай арміі Уладзімір фон Рыхтар.

Немцы падтрымлівалі літоўцаў і ахвотней хацелі б бачыць іх арганізацыю, чым польскую. Падкапітан Ільцэвіч вымушаны быў прыкласці шмат намаганняў, каб дамагчыся арганізацыі польскай Самаабароны. У выніку перамоў з немцамі, дзякуючы існуючым сувязям, нарэшце яму ўдалося дабіцца дазволу ад крайсгаўптмана Радунскага павета ротмістра Яфэ на фарміраванне польскай Самаабароны ў Эйшышках, але толькі пры ўзгадненні з штаб-ротмістрам Рыхтарам, які карыстаўся поўным даверам у немцаў, а жыў ён са сваім шваграм генералам Кандратовічам у маёнтку Гародня - сядзібе нямецкіх павятовых улад. Штаб-ротмістр Рыхтар быў тады заняты падрыхтоўкай на рускай мове праекта звароту, які заклікаў людзей Радунскага павета да падтрымання арганізоўваемай Самаабароны, а таксама праектаў, якія датычыліся арганізацыі радунскай Самаабароны ў адпаведнасці з жаданнямі нямецкіх улад.

У тэксце аднаго з такіх праектаў, адобранага крайсгаўптманам 10 снежня 1918 года, пад загалоўкам "Дысцыплінарная ўлада і ўзаемаадносіны ў аддзелах Радунскай уяздной Самаабароны", абапіраючыся на загад генерал-губернатара Літвы ад 26.11.1918 г. № 5583/18 аб арганізацыі Самаабароны, штаб-ротмістр Рыхтар паведамляе, што арганізацыя Самаабароны, або павятовай міліцыі, даручаецца крайсгаўптману, які з'яўляецца камандзірам палка і галоўным начальнікам на ўвесь час акупацыі. Непасрэдным кіраўніком Самаабароны з'яўляецца старшы павятовы міліцыянер, які падпарадкоўваецца крайсгаўптману і з'яўляецца камандзірам самадзельнага батальёна, а яго намеснік - камандзірам роты. Загады Самаабароне выдае крайсгаўптман праз старэйшага павятовага міліцыянера, а ўсе акцыі атрадаў Самаабароны адбываюцца разам з нямецкімі вайсковымі адзінкамі, паліцыяй, або жандармерыяй.

Як вынікае з вышэйсказанага, праекты штаб-ротмістра Рыхтара, якія ствараліся ў рамках патрабаванняў нямецкіх улад, поўнасцю адпавядалі пажаданням немцаў, але былі далёкія ад імкненняў арганізатараў польскай Самаабароны. Нічога дзіўнага, што яны не вытрымалі пробы часам, нават згаданы праект звароту да народа не быў абвешчаны. Як бы там ні было, але штаб-ротмістр Рыхтар, якому давяралі немцы, нешта значыў, і трэба было з ім лічыцца. Хоць з генералам Кандратовічам імкнуўся пераканаць капітана Ільцэвіча і іншых афіцэраў, што з іх намаганняў нічога не атрымаецца, аднак, бачачы, што праца пасоўваецца наперад, што ў Эйшышках польскія добраахвотнікі пачынаюць уступаць у рады Самаабароны, сам афіцыйна ўступіў у яе, але і надалей заставаўся ў Гародне. Яго намеснікам быў падпаручнік Ян Ненартовіч, які ў канцы першай дэкады снежня па яго даручэнню і з дазволу крайсгаўптмана ездзіў да генерала Вейткі ў Вільню, каб атрымаць зброю і грошы, а таксама закупіць канцылярскія прыналежнасці для радунскай Самаабароны. У сувязі з тым, што віленская Самаабарона адчувала вялікі недахоп зброі і грошай, нічога не атрымалі. Тады звярнуліся з просьбай аб зброі да немцаў, ад якіх атрымалі 30 стрэльб (бярданак). Хаця ў ваколіцах Гародна завербавалі ў той час каля 20 асоб, аднак гэты атрад пры немцах актыўна не выступаў, а добраахвотнікі фігуравалі толькі на паперы.

26 снежня 1918 года немцы пакінулі Радунскі павет. Перад сваім адыходам, 25 снежня, яны перадалі ўсю акругу (Kreisamt) у Гародні спецыяльнай камісіі Самаабароны, якая складалася з штаб-ротмістра Рыхтара, падпаручніка Ненартовіча, падпаручніка Міхаіла Багуцкага і падпаручніка Вікенція Валіцкага, перадаўшы па пратаколе 5201 марку і 72 пфенігі судовых дэпазітаў, усе дакументы і канцылярскія прыналежнасці. Хутка пасля іх адыходу пакінуў Гародна і штаб-ротмістр Рыхтар, які больш да Самаабароны не вярнуўся. Пакінуты немцамі маёнтак Гародна хутка засяліўся добраахвотнікамі, якія былі выкліканы на зборы падпаручнікам Ненартовічам. З'явілася каля 20 чалавек на чале з падпаручнікам Багуцкім. Знаходжанне атрада ў Гародне было кароткім. Праз некалькі дзён па загаду падкапітана Ільцэвіча ён пайшоў у Эйшышкі і там быў далучаны да эйшышкскай Самаабароны. Трэба адзначыць, што добраахвотнікі гэтага атрада былі завербаваны падпаручнікам Ненартовічам і падпаручнікам Багуцкім, дзейнасць штаб-ротмістра фон Рыхтара значылася толькі на паперы. У той час, калі Рыхтар забаўляўся ў напісанні розных праектаў адносна арганізацыі радунскай Самаабароны ў Гародне, падкапітан Ільцэвіч, атрымаўшы дазвол ад крайсгауптмана, прыступіў у Эйшышках да рэальнай працы. Маючы самаадданых справе памочнікаў у складзе падпаручніка Станіслава Бярнацкага, падпаручніка Юзэфа Матулькевіча і свайго брата-добраахвотніка Лявона Ільцэвіча, пачаў шырокую агітацыю з мэтай завербаваць як мага большую колькасць добраахвотнікаў, здабыць для іх зброю, коней для коннага атрада, абмундзіраванне, а таксама забеспечыць прадуктамі і фуражом.

У выніку гэтай агітацыі звярталіся ўсё новыя добраахвотнікі з мястэчка Эйшышкі, навакольных фальваркаў і вёсак Эйшышкскай, Бутрыманскай, Нацкай і іншых парафій. Першымі з'явіліся сяржанты Ян Язукевіч і Пётр Мішкініс, старшыя салдаты Аляксандр Матулевіч, Юзэф Свечка і Канстанцін Гадлеўскі, а таксама радавыя Антон Ільцэвіч, Юзэф Малеўскі, Бенедыкт Манкевіч, Юзэф Бараноўскі, Ян Войсят, Вітольд Забароўскі, Уладзіслаў Цітковіч, Антон Харасцін, Станіслаў Чэглік, Юзэф Дубраўскі, Міхал Даўгяла, Францішак Дагліс, Юзэф Гердзяеўскі, Ян Гердзяеўскі, Марцін Юсевіч, Уладзіслаў Крукоўскі, Вітольд Коркуць, Станіслаў Мацэвіч, Юзэф Нарцішэўскі, Вінцэнты Аляшкевіч, Вацлаў Пальчэўскі, Марцін Станкевіч, Аляксандр Санкоўскі, Юзэф Васілеўскі, Баляслаў Валюкевіч, Антон Жылінскі, Юзэф Знамяроўскі, Юзэф Барташэвіч і Вінцэнты Лабовіч.

Асабовы склад добраахвотнікаў быў неаднародны. Пераважалі маладыя добраахвотнікі ад 17 да 22 гадоў, якія ў войску зусім не служылі, многа было і старэйшых вайскоўцаў з расійскай арміі, а таксама з 1-га Корпуса Даўбора Мусніцкага. Напрыканцы снежня 1918 года, або менш чым праз месяц ад пачатку фарміравання, эйшышкская Самаабарона разам з узводам падпаручніка Ненартовіча налічвала ўжо больш 60-ці асоб, у тым ліку 15 конных. Камандзірам коннага атрада тады быў паручнік Конрад Ёдка. Сродкі на прадукты і абмундзіраванне вайскоўцаў Самаабароны здабывалі са ўзносаў мясцовага грамадства. Для збору сродкаў быў створаны Грамадзянскі Камітэт, на чале якога стаў дэкан эйшышкскі ксёндз Баляслаў Мачульскі. На атрыманыя грошы куплялі ў тутэйшых людзей зброю, пахаваную яшчэ з часоў адступлення расійскіх войскаў. Калі да Самаабароны перайшоў Крэйсамт у Гародне, па просьбе падкапітана Ільцэвіча немцы пакінулі яму 100 расійскіх ружжаў (бярданак), 10 000 патронаў і тэлефонную станцыю. Забяспечаная такім чынам дастатковай колькасцю зброі, пасля адыходу немцаў эйшышкская Самаабарона, авалодаўшы ўладай на ўсёй тэрыторыі Радунскага павета (Kreis Radun), прыступіла да ліквідацыі падымаўшагася бандытызму, многае зрабіла, каб у павеце быў спакой. Адначасова падтрымлівала сувязь з уладамі Самаабароны ў Лідзе і Вільні.

Трэці атрад і другая група войскаў Краёвай Самаабароны Віленскай губерні

Ўстаноўленая праз падпаручніка Шукевіча і генерала Макрэцкага, а таксама праз кіраўніцтва шчучынскай Самаабароны сувязь з галоўным камандаваннем віленскай Самаабароны гэтым самым стварыла новыя арганізацыйныя і матэрыяльныя ўмовы для развіцця Самаабароны лідскай зямлі. Пасля вяртання з Вільні ў Ліду генерал Макрэцкі ўжо ў якасці камандзіра 3-га атрада Краёвай Самаабароны Віленскай губерні прыступіў да арганізацыі гэтага атрада ў Лідскім і Трокскім паветах. Перш за ўсё загадам № 1 па 3-м атрадзе Краёвай Самаабароны Віленскай губерні ад 3 снежня 1918 года ўтварыў у Лідзе штаб атрада, начальнікам якога назначыў паручніка флота Станіслава Іваноўскага, а ад'ютантам - падпаручніка Уладзіслава Лясковіча. Затым лідскую і шчучынскую Самаабароны ўключыў у 3-і атрад, першую у якасці 9-ай лідскай дружыны, другую ў якасці 10-ай дружыны, якую таксама назвалі лідскай. Акрамя таго ў склад атрада былі уключаны 11-ая і 12-ая трокскія дружыны.

Эйшышкская Самаабарона, якая была арганізавана значна пазней, з'яўлялася часткай 9-ай лідскай дружыны. Камандзіры гэтых Самаабарон былі назначаны кіраўнікамі адпаведных дружын. Падпаручнік Шукевіч стаў камандзірам 9-ай дружыны, паручнік кавалерыі Лісоўскі - камандзірам 10-ай дружыны. Ва ўзгаданым вышэй загадзе № 1 былі пайменаваны спісы афіцэраў, сяржантаў і радавых 9-га і 10-га атрадаў з іх размеркаваннем, а таксама інфармацыя, што "выплаты для афіцэраў незалежна ад звання і пасады складаюць 450 марак, а для радавых - 150 марак у месяц. Харчаванне як афіцэраў, так і салдат уласнае. Пытанне абмундзіравання знаходзіцца ў нявызначаным стане". Трэба адзначыць, што ў час фармальнага аб'яднання з віленскай Самаабаронай лідская Самаабарона налічвала больш за 50 чалавек, а шчучынская Самаабарона - больш за 30 чалавек разам з афіцэрамі. Эйшышская Самаабарона тады яшчэ не існавала.

З 3 па 10 снежня 1918 года генерал Макрэцкі выдаў у Лідзе ў 3-ім атрадзе пяць загадаў, сутнасцю якіх былі арганізацыйныя і гаспадарчыя справы. На працягу гэтага часу атрад атрымаў ад Галоўнага камандавання ў Вільні 12 000 марак, якія выдаткавалі на фарміраванне дружын.

10 снежня 1918 года начальнік штаба 3-га атрада паручнік флота Станіслаў Іваноўскі па прычыне назначэння яго намеснікам кіраўніка Народнай Рады Гродзенскай зямлі пакінуў Ліду і сваю пасаду.

У гэты час адбылася рэарганізацыя Краёвай Самаабароны Віленскай губерні. Яе падзялілі на дзве групы. Да першай групы адносіліся тэрыторыі: горад Вільня, паветы Віленскі і Свянцянскі, да другой - Ашмянскі, Лідскі і Трокскі. Замест 3-га атрада была створана 2-я група з пашыранай тэрыторыяй. Яе дзеянні распаўсюджваліся і на Ашмянскі павет. Першую і другую групы падзялілі на 3 атрады. Тэрыторыяй дзеянняў для першага атрада 2-й групы быў Ашмянскі павет, для другога атрада - Лідскі павет, для 3-га - Трокскі павет. У Ашмянскім павеце павінны былі сфарміравацца наступныя дружыны і групы коннікаў: у Ашмянах - першая дружына і штаб першай групы, у Солах - другая дружына і 7-я група коннікаў, у Барунах - 3-я дружына і ў Багданаве - 4-я дружына і 8-я група коннікаў.

У Лідскім павеце: у горадзе - штаб 2-й групы і 2-га атрада, 5-ая дружына і 9-ы атрад коннікаў, у Радуні - 6-ая дружына, у Шчучыне - 7-ая дружына і 10-ы атрад коннікаў, на станцыі Неман, або ў мястэчку Беліца - 8-ая дружына.

У Трокскім павеце: у Новых Троках - штаб 3-га атрада і 9-я дружына, у Аранах - 10-ая дружына і 11-я група коннікаў, у Кашэдарах - 11-ая дружына і 12-я група коннікаў, у Стаклішках - 12-ая дружына.

Аб праектаванай колькасці атрадаў і конных груп мы ўзгадвалі ў раздзеле "Самаабарона віленскай зямлі".

12 снежня 1918 года ў Лідзе з'явіўся загад №1 генерала Макрэцкага ўжо ў якасці камандзіра 2-й групы Краёвай Самаабароны Віленскай губерні. У гэтым загадзе чытаем: "Цыркулярам ад 10 снежня гэтага года кіраўніка Краёвай Самаабароны Віленскай губерні № 18 мяне назначылі камандзірам 2-й групы Самаабароны Віленскай губерні. Камандуючымі атрадамі, якія ўваходзяць у склад 2-й групы Самаабароны, з'яўляюцца: 1-га - паручнік Юневіч (мястэчка Солы), 2-га - падкапітан Мяніцкі (г. Ліда) і 3-га - падкапітан Загорскі (г. Трокі). Усе ўзброеныя атрады Краёвай Самаабароны Віленскай губерні на тэрыторыі Ашмянскага, Лідскага і Нова-Трокскага паветаў падпарадкоўваюцца маім загадам і распараджэнням..."

Пасля вышэйзгаданай рэарганізацыі 2-і лідскі атрад у другой палове снежня 1918 г. налічваў ужо больш за 200 чалавек, у тым ліку 5-ая лідская дружына пад камандваннем падпаручніка Вацлава Шукевіча з 9-ай коннай групай, якой камандаваў харужы Стэфан Крыдэль, налічвалі каля 80 чалавек, 6-ая радунская дружына, якая фарміравалася ў Эйшышках, якой камандаваў падкапітан Казімір Ільцэвіч, разам з коннай групай атрадам, якой камандаваў паручнік Конрад Ёдка, - каля 60 чалавек, а 7-ая шчучынская дружына, якой камандаваў паручнік кавалерыі Баляслаў Лісоўскі, разам з 10-ай коннай групай, якой камандаваў падпаручнік Станіслаў Брахоцкі, налічвалі каля 70 чалавек. Апрача вышэйназваных камандзіраў атрадаў да 5-га дружыны належалі малодшыя афіцэры: падпаручнік Зянон Багатка, падпаручнік Міхал Пацэвіч, паручнік Ігнат Выспянскі, харужы Зыгмунд Тумялевіч і харужы Юзэф Шмара, а таксама пазней з'явіліся з занятай бальшавікамі Ліды падчас марша атрада з Ліды да Гурнофеля паручнікі Канстанцін Кісель і Эразм Рудзецкі. Найпазней з'явіўся падпаручнік Мікалай Азарэвіч. Да 6-ай дружыны належалі наступныя малодшыя афіцэры: падпаручнік Ян Ненартовіч, падпаручнік Міхал Багуцкі, падпаручнік Станіслаў Бяднарскі і падпаручнік Юзэф Матулькевіч, а да 7-ай дружыны - паручнік Браніслаў Сікорскі, падпаручнік Аляксандр Клюкоўскі, харужы Андрэй Брахоцкі і харужы Віктар Ланеўскі-Воўк.

Як ужо ведаем з загада №1 ад 12 снежня, камандзірам 2-й лідскай атрада быў назначаны падкапітан Пётр Мяніцкі, якому пазней было даручана фарміраванне дружын 3-га трокскага атрада.

У склад штаба 2-й групоўкі ў Лідзе ўваходзілі: камандзір групоўкі генерал-лейтэнант Адам Макрэцкі, намеснік камандзіра падкапітан Мяніцкі, ад'ютант падпаручнік Уладзіслаў Лясковіч, намеснік ад'ютанта харужы Дыяніз Гарневіч і афіцэр для спецыяльных даручэнняў падпаручнік Уладзіслаў Казакевіч. Акрамя таго, у штаб былі назначаны радавы Юзэф Дзічканец на пасаду шэфа канцылярыі і два пасыльныя - Пётр Туроўскі і Стэфан Маляўскі, апошні з іх стаў пазней кухарам штаба 5-ай дружыны. Штаб групоўкі, атрада і камандаванне 5-га дружыны размяшчаліся ў Лідзе пад адным дахам і ўяўлялі сабой адно цэлае.

З моманту ўзначальвання 2-й групы Самаабароны да 23 снежня 1918 года генерал Макрэцкі выдаў у Лідзе па гэтай групоўцы 7 загадаў. Іх зместам былі арганізацыйныя і гаспадарчыя справы. У гэты час з галоўнага штаба ў Вільні атрымалі досыць значную суму грошай, аж 40 000 марак, якія выдалі на ўтрыманне існуючых падраздзяленняў і на фарміраванне падраздзяленняў 1-га і 3-га атрадаў. 23 снежня 1918 года генерал Макрэцкі пакінуў Ліду і перадаў камандаванне другой групоўкай падкапітану Мяніцкаму. У той жа дзень ён выдаў па групоўцы загад №7, пункты 6 і 7 гучалі так: "Наша Самаабарона з'яўляецца войскам ганаровым, яна абавязана сцерагчы бяспеку, жыцці і маёмасць людзей без сацыяльнай розніцы, веравызнання і маёмаснага стану. У сувязі з гэтым папярэджваю, што кожны афіцэр і салдат павінны выконваць свой святы абавязак сумленна і пры зносінах з людзьмі быць ветлівымі і справядлівымі, а не толькі павінны быць станоўчымі і бескампраміснымі ў адносінах да рабаўнікоў, бандытаў і людзей, якія пасягаюць на жыццё і маёмасць мірных людзей. Выязджаю ў Вільню па службовых справах. На час маёй адсутнасці паручаю камандзіру 3-га атрада Самаабароны падкапітану Мяніцкаму выконваць мае абавязкі".

Хоць са зместу гэтага загада вынікае, што генерал Макрэцкі пакідаў Ліду на пэўны час, аднак аказалася, што ў гэты пераломны час больш у яе не вярнуўся, таму што быў назначаны камендантам горада Вільні.

Яго намеснік падкапітан Мяніцкі, хаця падпісваў загады як выконваючы абавязкі камандзіра 2-й групоўкі, але аж да канца яе існавання быў яе фактычным камандзірам.

27 снежня 1918 года ён выдаў у Лідзе свой першы загад пад наступным № 8, падпісваючы як камандуючы 3 часткі Самаабароны Віленскай губерні, наступныя два, 9-ы і 10-ы, якія былі выдадзены таксама ў Лідзе 29 і 31 снежня 1918 г., а таксама наступныя, якія выдаваліся ўжо ў маёнтку Гурнофель Васілішкскай гміны, і далей падпісваў як выконваючы абавязкі камандуючага 2-й групоўкі.

Пасля ад'езда генерала Макрэцкага падзеі ў Лідзе і Лідскім павеце развіваліся з маланкавай хуткасцю. Перш за ўсё немцы пакінулі павет і горад. Выкліканыя імі яшчэ 15 снежня ўсе пасты з павету ў Ліду ноччу з 27 на 28 гэтага ж месяца вывелі войска на чыгуначны вакзал з мэтай выезду ў Германію. У сувязі з гэтым улада на пакінутых тэрыторыях аўтаматычна перайшла ў рукі камандавання Самаабароны. Ад'язджаючы, немцы вывезлі з сабой увесь рухомы чыгуначны састаў, што значна абцяжарыла камунікацыю, а што датычыць 2-й групоўкі войск, то яе сувязь з Галоўным штабам амаль поўнасцю была перарвана. Выдаваемыя Галоўным камандаваннем загады не даходзілі да Ліды зусім або прыходзілі са значным спазненнем. Прывозілі іх вазамі або конна, што адымала шмат часу і не давала магчымасці іх належнага выканання. У сувязі з гэтым спынілася і паступленне грошай з Вільні. Астатнюю значную суму, 38 000 марак, якая прызначалася для выплаты жалавання афіцэрам і радавым, атрымалі яшчэ перад адыходам немцаў. Гэтыя грошы і тыя, якія былі ў запасе, выплацілі наступным чынам: 5-ая лідская дружына атрымала 14 540 марак, 6-ая радунская - 3 800 марак, 7-ая шчучынская дружына і 10-ая конная група атрымалі 11 800 марак, камандзір 8-ай дружыны, якая толькі што арганізоўвалася, падпаручнік Ярмаловіч, - 6 000 марак, а таксама 8 000 марак атрымаў камандзір 2-га атраду падкапітан Голуб. Грошай, якія пасылалі з Галоўнага штаба, не хапала. Камандзіры асобных атрадаў у значнай ступені карысталіся ўзносамі грамадскасці. Калі перасталі паступаць грошы з Вільні, падвоілі сваю энергію, каб захаваць атрады пяхоты і конніцы. Для гэтага быў арганізаваны збор узносаў ад патрыятычна настроеных грамадзян, або рэквізіцыі, хаця рэквізіцый стараліся пазбегнуць, каб не адштурхнуць насельніцтва ад Самаабароны. Матэрыяльную дапамогу аказвалі ўсе слаі насельніцтва польскай нацыянальнасці былога Лідскага павета. Гэтая дапамога выражалася ў пастаўках грошай, бульбы, мукі на хлеб, фуражу для коней і нават коней для кавалерыі і абозу. Былі выпадкі, калі некаторыя вёскі доўга за свой кошт утрымлівалі цэлыя атрады. Такой была вёска Няцеч каля Беліцы, якая амаль месяц утрымлівала атрад з 17 чалавек, якія прыбылі з Ліды для праследавання бандытаў.

Узбраенне дружын і конных груп 2-й групоўкі складалася з разнастайных сістэм, пераважна старых расійскіх і нямецкіх стрэльбаў, не бракавала і румынскіх стрэльбаў, амаль усе яны былі без штыкоў. Патронаў мелі ў абмежаванай колькасці, на кожнага добраахвотніка прыпадала па 30-40 штук, у рэдкіх выпадках больш. Лідскі атрад меў каля 30 расійскіх ручных гранат. Аб кулямётах не было размовы. Кавалерыя апрача карабінаў і шабель мела некалькі дзід.

Недахоп абмундзіравання і абутку не адбіваўся адмоўна на псіхіцы добраахвотнікаў. Кожны загад камандзіра, кожны яго рух успрымаліся з энтузіязмам і выконваліся найлепшым чынам.

Узнікненне Народнай Рады Лідскай зямлі і яе першапачатковыя дзеянні

Амаль адначасова з фарміраваннем польскіх узброеных сіл пачалі ўзнікаць у Лідзе і павеце розныя грамадзянскія арганізацыі. У Ліду і іншыя месцы Лідскага павета вярнулася з Расіі многа бежанцаў розных нацыянальнасцяў і перакананняў. Папаўняліся рады вайсковых і грамадзянскіх дзеячаў.

А калі даведаліся, што немцы рыхтуюцца да таго, каб пакінуць віленскую зямлю, у Лідзе зашумела, як у вуллі. Прадстаўнікі кожнай нацыянальнасці імкнуліся стварыць нейкую сваю арганізацыю, якая б пасля адыходу немцаў мела найбольшы ўплыў на ход палітычных і нацыянальных спраў у горадзе.

Найбольш актыўнымі ў гэтай справе аказаліся палякі. Дзякуючы ініцыятыве шэрагу асоб, а таксама дзякуючы імкненню палякаў да вызвалення, у Лідзе былі створаны наступныя польскія арганізацыі: узгаданы вышэй атрад Самаабароны, Народная Рада Лідскай зямлі, таварыства полек, таварыства польскай моладзі г. Ліды і рабочы прафсаюз.

З вышэйпералічаных арганізацый займемся апісаннем Народнай Рады, якая найбольш была звязана з арганізацыяй Самаабароны.

Яна ўзнікла ў палове лістапада 1918 г. па ініцыятыве аптэкара Рудольфа Бергмана, падпаручніка Вацлава Шукевіча, адваката Станіслава Іваноўскага і доктара Рамуальда Сапоцькі. На першым сходзе, які адбыўся ў прыватнай кватэры Рудольфа Бергмана (будынак старой аптэкі), было вырашана даць ёй афіцыйную назву "Народная Рада Лідскай зямлі".

У яе склад увайшлі Эміль Буткевіч у якасці кіраўніка, Рудольф Бергман у якасці яго намесніка, доктар Рамуальд Сапоцька ў якасці фінансіста і сакратара, членамі Рады былі выбраны: прадстаўнік ад войска падпаручнік Вацлаў Шукевіч, адвакат Станіслаў Здановіч, камісар аховы дзяржаўных лясоў Юзэф Ражкоўскі, ксёндз-дэкан Юзэф Шкоп, падпалкоўнік Томаш Баляслаў Гештаўт, адвакат Станіслаў Іваноўскі і камендант будынкаў чыгункі станцыі Ліда Вінцэнты Гайдуль. У сувязі з узростам і дрэнным адчуваннем Эміль Буткевіч у хуткім часе адмовіўся ад пасады. А пасаду кіраўніка Рады заняў адвакат Станіслаў Здановіч. Узнікненне Народнай Рады ставіла перад сабой мэту пераняць пасля акупантаў уладу і нерухомую маёмасць у горадзе і павеце. Хутка пасля раззбраення немцаў у Варшаве члены Народнай Рады Рудольф Бергман, доктар Рамуальд Сапоцька, ксёндз-дэкан Юзэф Шкопа і адвакат Станіслаў Іваноўскі звярнуліся да тагачаснага штадтгаўптмана (кіраўніка горада) Альбертса з патрабаваннем перадачы ўлады палякам.

У адказ на гэта штадтгаўптман арыштаваў ксяндза Шкопа і Бергмана і накіраваў у Салдацкую раду, сядзіба якой знаходзілася ў будынку цяперашняга казначэйства па вуліцы Сувальскай. Пратрымаўшы некалькі гадзін, арыштаваных выпусцлі, сур'ёзна папярэдзіўшы наконт падобных выступленняў у будучым.

Праз колькі дзён, пераканаўшыся, што ў іншых нацыянальнасцей няма ніякіх арганізацый, якія маглі б узначаліць уладу ў павеце і прыняць пад сваё распараджэнне маёмасць горада, немцы вымушаны былі прызнаць Нацыянальную Раду ў якасці будучай павятовай улады.

Атрымаўшы такім чынам легалізацыю, Нацыянальная Рада збіралася на свае пасяджэнні ў прыватнай кватэры намесніка кіраўніка Рудольфа Бергмана, пазней - у будынку, атрыманым ад немцаў для карыстання, цяперашняй казначэйскай касы на плошчы Славы. У выніку гэтых пасяджэнняў было сабрана шляхам добраахвотных ахвяраванняў сярод землеўладальнікаў і жыхароў горада каля 10 тысяч марак, якія былі перададзены для Самаабароны, якая стваралася ў Лідзе. У мэтах прапаганды той жа Самаабароны, абуджэння духу польскасці сярод сельскага насельніцтва і яднання яго для польскай ідэі падпаручнік Шукевіч і намеснік Бергман ажыццяўлялі паездкі ў вёскі і маёнткі, дзе на сходах і канферэнцыях агітавалі сялян і землеўладальнікаў да падтрымкі войска польскага, якое толькі стваралася, і польскай ўлады, якая толькі што стварылася ў Лідзе. Такія канферэнцыі адбываліся ў маёнтках Крупава, Аполіна і ў іншых. Землеўладальнікі, дробная шляхта і нават сяляне з каталіцкіх вёсак, хоць да таго часу значна збяднелі ў выніку пастаянных рэквізіцый акупантаў, ахвотна іх падтрымлівалі і дапамагалі.

У выніку праведзеных сходаў прыводзілі для Самаабароны коней як для кавалерыі, так і для абозу, перадавалі муку на хлеб, бульбу і фураж, а ў шэрагу выпадкаў з'яўляліся асабіста, каб уступіць у Самаабарону, нават з уласнымі коньмі. Вялі прапаганду не толькі сярод палякаў каталіцкага веравызнання, якія адчувалі сябе сапраўднымі палякамі і якія падтрымлівалі ўсё, што было польскае, але і сярод праваслаўных беларусаў і літоўцаў, якія тады досыць варожа адносіліся да абуджаючагася польскага руху. У некаторых месцах дзякуючы актыўнай агітацыі ўдавалася негатыўна настроеных людзей няпольскай нацыянальнасці схіліць да польскай справы.

У якасці прыклада можна прывесці адносіны да Самаабароны насельніцтва літоўскай нацыянальнасці ў мястэчку Радунь. Дзякуючы падтрымцы мясцовага ксяндза-паляка намесніку кіраўніка Бергману ўдалося арганізаваць вялікі мітынг, на якім заклікаў народ літоўскай нацыянальнасці да ўступлення ў рады Самаабароны і да яе матэрыяльнай падтрымкі. Праўда, ніхто з прысутных не праявіў жадання ўступіць у рады Самаабароны, але на яе патрэбы сабралі пэўную суму грошай.

Пасля мітынгу адбыўся невялікі інцыдэнт. Немцы, падазраючы мясцовы люд у якіхсьці варожых да іх намерах, арыштавалі двух польскіх афіцэраў, якія прысутнічалі на мітынгу. Гэта былі падпаручнікі Ян Ненартовіч і Міхал Багуцкі. Іх пасадзілі ў лідскую турму, але пасля ўмяшання падпаручніка Шукевіча абоіх афіцэраў звольнілі.

Таварыства полек у Лідзе

Другой пасля Народнай Рады польскай арганізацыяй у Лідзе, якая непасрэдна працавала ў Лідзе з Самаабаронай, было таварыства полек у Лідзе. Яно узнікла у лістападзе 1918 года.

Не ведаючы, што ў Варшаве ўжо існуе цэнтр таварыстваў полек, група патрыятычна настроеных жанчын арганізоўвае ў Лідзе аналагічную арганізацыю. Галоўнай яе мэтай было аказанне матэрыяльнай і маральнай дапамогі атрадам польскага войска, якія тады фарміраваліся.

На першым пасяджэнні, якое адбылося ў сярэдзіне лістапада 1918 года ў плябаніі парафіяльнага касцёла, прысутнічалі Мар'я Шукевіч, Гелена Рашкоўская, Мар'я Грэбава, Мар'я і Ядвіга Шкоп, Вінцэнціна Скавінская, Часлава Мейлунова, Мар'я Любавіцкая і Дамініка Івашкевіч.

Са складу прысутных было выбрана праўленне ў складзе Марыі Шукевіч (старшыня), Гелены Рашкоўскай (намеснік старшыні), Марыі Грэбавай (другі намеснік), Ядзвігі Шкоп (сакратарша) і Вінцэнты Скавінскай (касір).

Створанае праўленне прыступіла да актыўнай працы, здабываючы ў горадзе і вёсках прадукты, бялізну, закупляла посуд для Самаабароны, якая стваралася. На свята Божага Нараджэння 1918 г. арганізавала для добраахвотнікаў хоць сціплую, але польскую куццю.

А калі бальшавікі захапілі Ліду, члены таварыства полек перайшлі на канспіратыўную работу, паведамляючы час ад часу кіраўніцтву Самаабароны аб намерах ворага і аб сітуацыі, якая пануе ў горадзе.

Пасля паражэння коннага атрада Самаабароны ад бальшавікоў пад Лябёдкай сем пленных уланаў былі прывезены ў Ліду. Таварыства полек распачало работу па маральнай і матэрыяльнай падтрымцы раненых добраахвотнікаў, іх стараннямі палонныя былі вызвалены.

Далейшая дзейнасць таварыства полек, хоць ужо не мела сувязяў з Самаабаронай, але была не менш цікавай і самаадданай.

Пасля таго, як 17 красавіка 1919 г. у Ліду ўвашло рэгулярнае польскае войска, канспіратыўная дзейнасць ізноў стала адкрытай. Члены таварыства цяпер прыступаюць да далейшай працы з падвоенай энергіяй, адчыняючы вайсковыя кавярні, чайныя на чыгуначным вакзале, бібліятэкі, праводзілі гутаркі, канцэрты, танцы і сумесныя вечары падчас куцці для салдат. Генерал Шаптыцкі, пакідаючы Ліду, вусна і пісьмова сардэчна дзякуе кіраўніку таварыства Марыі Шукевіч за шчырую і плённую працу для войска.

Наступае 1920 год - год вялікіх змаганняў польскага войска з дзікімі бальшавіцкімі ордамі. Польскае войска вымушана было часова пакінуць Паўночна-Усходнія крэсы. У гэты час праз Ліду праходзяць шматлікія цягнікі з раненымі, якім таварыства полек аказвае вялікую дапамогу, прымаючы актыўны ўдзел у Камітэце па збору харчавання. Аж да адыходу з Ліды апошняга цягніка ў ліпені таварыства полек трымае варту, корміць і поіць салдат.

У апошнія дні верасня 1920 года польскае войска паўторна заняла Ліду. Тады ж таварыства полек, дзякуючы падтрымцы начальніка штаба палкоўніка Бабкоўскага, атрымала памяшканне, а паколькі 5-я армія мела ўжо свае закусачныя, чайныя таварыства адчыняе асяродак таварыства, у якім мясцовая і прыезджая інтэлігенцыя знаходзіць здаровае харчаванне і дамашнюю ўтульнасць. У выніку вялікіх намаганняў асяродак хутка развіваецца. Гэта дало магчымасць штодзённа выдаваць моладзі, якая вучылася, некалькі бясплатных абедаў, поўнасцю ўтрымліваліся 2 дзяўчынкі, якіх таварыства пасылала у школу, дзіцячы садок, аказвалі дапамогу тым, хто сапраўды ў гэтым меў патрэбу, арганізоўвалі асвячэнне яек і высылалі пасылкі для хворых і раненых салдатаў. У гэты час асяродак таварыства полек быў адзінай польскай установай у Лідзе, дзе праходзілі ўсе прадстаўнічыя прыёмы.

У памятным альбоме таварыства полек ёсць подпісы Прэзідэнта Станіслава Вайцяхоўскага, Прэзідэнта прафесара Ігната Масціцкага, першага польскага маршала Юзэфа Пілсудскага, маршала Юзэфа Рыдз-Сміглага, ксяндза-мітрапаліта Рамуальда Ялбжыкоўскага, ксяндза-біскупа Казіміра Міхалькевіча, некалькіх французскіх і англійскіх палкоўнікаў і многіх іншых асоб, якія наведвалі Ліду.

У кастрычніку 1922 года таварыства полек у прызнанне заслуг у барацьбе за незалежнасць Бацькаўшчыны і абароне Лідскага павета ад бальшавікоў ахвяраваў Лідскаму пяхотнаму палку імя Людвіга Нарбута вельмі прыгожы і каштоўны штандар.

З сярэдзіны 1935 года таварыства полек перастало існаваць.

Таварыства польскай моладзі горада Ліды

Трэцяй польскай арганізацыяй, якая ў сваёй дзейнасці супрацоўнічала з Самаабаронай, было таварыства польскай моладзі горада Ліды. Яно узнікла напрыканцы лістапада 1918 года. Ініцыятарам і арганізатарам яго быў Юзэф Дзічканец. Першы сход адбыўся 30 лістапада 1918 года ў будынку былой касы казначэйства, дзе была размешчана сядзіба Народнай Рады.

На сход з'явілася 25 чалавек. У сувязі з адсутнасцю ініцыятара было выбрана толькі часовае кіраўніцтва таварыства, у склад якога ўвайшлі Ядзвіга Рашкоўская (кіраўнік), харужы Юзэф Шмара (сакратар) і Зофья Тубелевіч (касір).

Па гэтаму першаму сходу можна было адчуць, што развіццё арганізацыі будзе станоўчым, таму што ў польскіх сэрцах паднялася хваля патрыятызму, а туга па польскасці ўсё больш узмацнялася.

Трэба было даць выхад тым пачуццям, для гэтага трэба было дзейнічаць неадкладна. Неўзабаве было склікана другое пасяджэнне, на якім было выбрана сталае праўленне ў складе: Юзэф Дзічканец (старшыня), харужы Дыяніз Гарневіч (сакратар), Зофья Тубелевіч (касір), на чале рывізійнай камісіі стаў Вітольд Стасевіч.

На гэтым сходзе прынялі статут, які быў распрацаваны Юзэфам Дзічканцам, і было даручана праўленню прасіць у нямецкіх улад, каб выдзелілі памяшканне. Пасля працяглых намаганняў удалося атрымаць сядзібу ў цяперашнім доме акружнога суда на вул. 3-га Мая. Пасля атрымання, хоць і з вялікімі намаганнямі, уласнай сядзібы прыступілі да далейшай інтэнсіўнай працы.

Галоўнай мэтай створаннага таварыства было аб'яднанне польскай моладзі горада Ліды ў адну арганізацыю для супрацьпастаўлення згубным камуністычным лозунгам нацыянальных, абуджэння сярод моладзі польскага духу, які імкнуліся заглушыць акупанты, прапаганды польскіх атрадаў у Лідзе і павеце, а ў будучым - арганізацыі польскай школы і бібліятэкі ў Лідзе. Для дасягнення гэтай мэты неўзабаве былі створаны секцыі: культурна-адукацыйная, тэатральная, музыкі і спеваў, а таксама спартыўная.

Нягледзячы на тое, што таварыства праіснавала нядоўга, кожная з секцый пачала сваю работу. У культурна-адукацыйнай секцыі былі прачытаны дзве лекцыі: "Параўнанне творчасці Адама Міцкевіча і Юліуша Славацкага" і "Герой лідскай зямлі Людвік Нарбут", а таксама быў арганізаваны шэраг дыскусійных вечароў.

Тэатральная секцыя падрыхтавала адну польскую п'есу, якая першы раз была паказана 1 студзеня 1919 года. А секцыя музыкі і спеваў працавала пастаянна, абуджала сярод удзельнікаў патрыятызм польскімі песнямі і музыкай. Тое, што на працягу амаль стагоддзя няволі прывівалі акупанты ў сэрцы і думкі палякаў, стараліся хутка ліквідаваць.

На ўсіх сходах і вечарах панавалі павага і патрыятызм. Кожнае польскае слова вымаўлялася свабодна, кожная польская песня па зместу была не пустымі мелодыямі і словамі, а поўнай зместу і пачуццяў патрыятызму, парываў да свабоды Польшчы.

Спартыўная секцыя пачала сваю дзейнасць пазней за ўсіх, у канцы снежня, калі таварыства моладзі ўстанавіла больш цесныя кантакты з Самаабаронай. З гэтага часу работа таварыства была накіравана на тое, каб яго члены больш цесна супрацоўнічалі з Самаабаронай. Іменна ў гэты час некалькі членаў уступаюць у яе рады, а члены Самаабароны, не выключаючы нават афіцэраў, уступаюць у таварыства. Цяпер спартыўная секцыя пачынае тайна ад немцаў навучанне сваіх членаў пад прафесійным кіраўніцтвам афіцэраў і сяржантаў Самаабароны.

Гэта працягвалася толькі некалькі дзён, таму што па загаду з Вільні Самаабарона пакідае Ліду, а разам з ёй і больш дзесяці членаў маладзёжнага таварыства на чале з яго кіраўніком. У гэты час маладзёжнае таварыства аб'ядноўвала больш за 60 членаў абодвух полаў, з якіх, акрамя ўжо ўпамінаных, найбольш актыўнымі былі: Станіслаў Бузар, падпаручнік Уладзіслаў Казакевіч, Пётр Бенкевіч, Віктар Шкоп, падхаружы Юсцін Макрэцкі, Іаана Тумелевіч, падпаручнік Зянон Багатка, Казімір Бляха, Аляксандр Версоцкі, Марыя Нагайка, Станіслаў Шалевіч, Марыя Сямак і Марыя Версоцкая.

Пасля таго як бальшавікі занялі Ліду, умовы працы ў таварыстве пагоршыліся. Афіцыйных сходаў не праводзілі, а кантактавалі тайна.

Адсутнічаючага кіраўніка замяшчаў кіраўнік рэвізійнай камісіі Вітольд Стасевіч. Цяпер ён кіраваў арганізацыяй. У сувязі з узмацніўшыміся бальшавіцкімі рэпрэсіямі у сярэдзіне студзеня 1919 г. кіраўніцтва вырашыла распусціць арганізацыю. За сабраныя з канцэрта і членскіх узносаў грошы закупілі жалобную імшу за душы сяброў і членаў гуртка, якія загінулі пад Лябёдкай у змаганні з бальшавікамі.

Такімі былі дзеянні і канец першай арганізацыі польскай моладзі ў Лідзе пасля 123 год няволі.

Узнікшыя ў нямецкай няволі, пасля паўтарамесячнага існавання маладзёжнае таварыства закончыла сваё існаванне ў бальшавіцкай няволі.

Разам з тым усім, чым магло, і як магло служыла Бацькаўшчыне, імкнучыся да абуджэння польскага духу сярод некалькіх дзесяткаў будучых яе грамадзян, і адначасова дало некалькі дзесяткаў актыўных салдат-добраахвотнікаў для яе адраджэння і абароны.

Барацьба за ўладу ў Лідзе груповак, варожых да Самаабароны

У сярэдзіне снежня 1918 года, калі стала вядома аб адступленні немцаў, на тэрыторыі Ліды, акрамя згаданых ужо арганізацый, пачалі з'яўляцца палітычныя партыі, у якія ўваходзілі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў.

Сярод палякаў узнік "Рабочы саюз". Ён ставіў сваёй мэтай абарону інтарэсаў рабочых. Але яго ўзначалілі пярэваратні, якія забыліся аб галоўнай мэце свайго існавання і пачалі імкнуцца да захопу ўлады ў горадзе. Такія амбіцыі мелі яўрэі, беларусы і літоўцы. Прадстаўнікі гэтых нацыянальнасцяў варожа адносіліся да дзеянняў Народнай Рады і Самаабароны.

Калі гаварыць аб паводзінах яўрэяў, то старэйшае яўрэйскае грамадства ў адносінах да разгортваючыхся падзей заняло пазіцыю чакання, затое моладзь дзейнічала актыўна. Яны ўступалі ў рады камуністычнай і сацыял-інтэрнацыянальнай партый, якія былі створаны праз бальшавіцкіх пасланнікаў.

У выніку дзеянняў кіраўнікоў гэтых партый і "Саюза рабочых" 29 снежня ў Лідзе быў створаны Рэвалюцыйны камітэт, які ўзначалілі Адольф Сегень (ён паходзіў з вёскі Вінкаўцы) і Вацлаў Калясінскі з ваколіцы Ёдкі Лідскай гміны.

Галоўнай мэтай створанага камітэта было авалоданне ўладай у горадзе, а наступнай - падрыхтоўка грунту да годнага прыняцця бальшавікоў, якія набліжаліся да Ліды. У той жа час дзякуючы дазволу і падтрымцы немцаў, якія далі зброю, пачала стварацца гарадская міліцыя, у якую ўваходзілі пераважна яўрэі.

Гэтая міліцыя быццам бы павінна была падтрымліваць парадак у горадзе і сцерагчы маёмасць яго жыхароў. У сапраўднасці гэта было як бы прадстаўніцтва бальшавікоў, якія набліжаліся да Ліды, якую немцы канчаткова пакінулі 1 студзеня 1919 года. Трэба адзначыць, што, даючы зброю пярэваратням напярэдадні свайго адыходу, немцы яўна выказалі сваю сімпатыю да бальшавікоў.

Выкарыстаўшы прыхільнае стаўленне немцаў, Рэвалюцыйны камітэт, сядзіба якога знаходзілася па вул. Садовай, 11, у доме Ілютовіча, пачаў яўную агітацыю супраць польскіх арганізацый. На мітынгах, якія арганізоўвалі бальшавіцкія пасланцы, пачалі выступаць супраць Народнай Рады і Самаабароны, пры тым падкрэсліваючы, што гэта ўлада паноў і іх войска, якіх нельга падтрымліваць, бо яны ставяць перад сабой мэту абароны інтарэсаў буржуазіі і паноў і прыгнёту пралетарыяту. Адначасова адгаворвалі жыхароў горада ўступаць у рады белай гвардыі.

Гэтая агітацыя значна ўскладняла вярбоўку добраахвотнікаў у шэрагі Самаабароны. Нягледзячы на гэта, амаль усе палякі Ліды цвёрда стаялі на баку Народнай Рады і Самаабароны. Да таго часу, пакуль Самаабарона была ў Лідзе, камуністы не адважваліся дзейнічаць, а абмяжоўваліся агітацыяй, і то пад прыкрыццём немцаў.

Беларусы і літоўцы таксама не драмалі. Яшчэ перад тым, як Самаабарона пакінула Ліду, у Народную Раду прыбыў прадстаўнік літоўскай Тарыбы з мэтай наладжвання сувязяў і каб схіліць жыхароў Ліды на літоўскі бок. Але гэтая спроба не ўдалася. Пасланец, атрымаўшы адмову Народнай Рады, вымушаны быў пакінуць Ліду. Дзіўна, што рускіх, якія перад вайной мелі прэтэнзіі да Ліды як да "истинно русского города", у гэты час у Лідзе не было. За выключэннем толькі невялікай групкі, амаль усе "истинно русские люди" пакінулі чужы для іх край і горад, накіроўваючыся да сапраўднай сваёй бацькаўшчыны - Расіі. Былы лідскі спраўнік фон Гротэ дэ Буко - і той пакінуў шэрагі расіян.

Сарыентаваўшыся, што ідэя вяртання царскай Расіі на тэрыторыю Ліды і Лідчыны не ажыццявіцца, ён пачаў арганізоўваць беларусаў, каб стварыць Беларускую Народную партыю. Але яго патугі скончыліся нічым з-за малой колькасці прыхільнікаў беларускай ідэі.

Далейшая дзейнасць Народнай Рады лідскай зямлі і яе роспуск бальшавікамі

Па меры таго як набліжаўся тэрмін, у які немцы павінны былі пакінуць Ліду, Народная Рада ажыўляла сваю работу. Уласна кажучы, снежань 1918 года быў характэрны з гэтага пункту гледжання. У пачатку гэтага месяца прыступілі да рэарганізацыі Рады, якая ўзнікла самастойна і да гэтага часу абапіралася толькі на людзей польскай нацыянальнасці горада Ліды.

У задуманай рэарганізацыі меркавалася правесці выбары ў пастаянную Раду пры ўдзеле народа ўсяго павета і, у меру магчымасці, уключыць і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў у кіраванне горадам.

Дзеля дасягнення гэтай мэты кіраўнік Рады Станіслаў Здановіч у першай палове снежня склікаў у Лідзе з'езд прадстаўнікоў гмін, сельскіх грамад і парафіяльных камітэтаў, якія з жыхарамі польскай нацыянальнасці горада правялі выбары пастаяннага павятовага прадстаўніцтва, даючы яму назву "Народная Рада Лідскага павета". Адначасова з Рады ўтварылі "Праўленне Лідскага павета ". У яго склад увашлі: кіраўнік Рады адвакат Станіслаў Здановіч, прадстаўнік парафіяльнага камітэта ў Тракелях Браніслаў Шаптуноўскі ў якасці яго намесніка, грамадзянка горада Ліды Стэфанія Малеўская ў якасці сакратара, а таксама жыхар з вёскі Сцеркава Ксаверый Цешка ў якасці касіра. Акрамя таго, у Народную Раду былі выбраны ў якасці членаў: Ян Бірук з вёскі Яўсеевічы і Жукоўскі з вёскі Палубнікі.

Трэба адзначыць, што з'езд быў шматлікі, з'явілася каля 100 чалавек з усяго павета. Праходзіў ён з вялікай цікавасцю, таму што жыхары павета, занепакоеныя распаўдсюжваннем бандытызму і анархіі, шукалі нейкай апоры і дапамогі.

Пасля фарміравання павятовай улады зараз жа прыступілі да фарміравання гарадской улады. З гэтай мэтай устанавілі сувязь з прадстаўнікамі яўрэяў, таму што яны па колькасці насельніцтва ў горадзе (пасля палякаў) займалі другое месца.

На шэрагу наступных сходаў, нягледзячы на тое, што з польскага боку прыкладваліся ўсе намаганні, да паразумення з прадстаўнікамі яўрэйскай нацыянальнасці не дайшлі і стварыць гарадское кіраўніцтва не ўдалося.

На адным з такіх сходаў, які адбыўся ў сярэдзіне снежня на чале з членам Рады падпалкоўнікам Томашам Баляславам Гейштаўтам у прысутнасці жыхароў горада Ліды хрысціян: былога бургамістра падчас расійскай акупацыі горада Лявона Пятра Вісманта, Гіпаліта Мейлуна, Рышарда Тумелевіча, Станіслава Хруля, Стэфана Малеўскага, Казіміра Тумелевіча, Францішка Стасевіча і іншых, на прапановы хрысціян, каб у склад гарадскога кіраўніцтва ўвайшло 12 хрысціян і столькі ж яўрэяў, апошнія занялі неакрэсленую пазіцыю, не далі ніякага канкрэтнага адказу або прапановы.

Затое на наступны сход з'явілася некалькі яўрэяў-студэнтаў, якія ад імя яўрэяў запатрабавалі, каб у кіраўніцтва горада ўвайшлі 16 чалавек яўрэяў, а хрысціян - 8. З гэтым хрысціяне, зразумела, не пагадзіліся, мяркуючы, што такое патрабаванне беспадстаўнае, каб меншая група жыхароў мела большы ўплыў на ход спраў у горадзе. Усе нарады праходзілі ў сядзібе Народнай Рады на польскай мове. Нягледзячы на тое, што яўрэі добра разумелі польскую мову, на сходах дэманстрацыйна дамагаліся, каб ім усё перакладалі на рускую мову. Гэта абцяжарвала абмеркаванне.

У сувязі з тым, што не было ўтворана гарадское праўленне, горадам кіравала праўленне павета, які таксама стварыў спецыяльны камітэт, які ставіў сваёй мэтай прыняцце ад нямецкіх улад нерухомасці ў горадзе. Гэты камітэт складаўся з хрысціян падпалкоўніка Томаша Гейштаўта, судовага абаронцы Клеменса Хагемайера і Вінцэнтага Гайдуля, а таксама яўрэяў Мойшы Грыншпана, Ілютовіча і Дайона. Яны прынялі ад немцаў па пратаколе бойню і гарадскую электрастанцыю.

Тое, што яўрэі прынялі ўдзел у працы камітэта, у тыя пераломныя часы было адзіным фактам супрацоўніцтва яўрэяў з палякамі, у гэтым яны кіраваліся сваімі інтарэсамі. У гэты час ад імя Народнай Рады камісар абароны лясоў Юзэф Рашкоўскі пры дапамозе падпаручніка Шукевіча прыняў ад немцаў акт і планы дзяржаўных лясоў у павеце. У ноч з 27 на 28 снежня немцы пакінулі горад, перавозячы свой здабытак на вакзал, каб адсюль чыгункай накіравацца далей, аж да Германіі.

Перад ад'ездам выстраілі на плошчы Славы ўвесь лідскі гарнізон, узброены кулямётамі ў колькасці 16 штук. Гэтым яны прадэманстравалі перад жыхарамі горада і далі зразумець, што дрэнна скончыў бы той, хто памкнуўся б распачаць з імі барацьбу.

Безумоўна, з такой сілай ніхто не меў намеру пазмагацца, Самаабарона, рассеяная па ўсім павеце, была вельмі слабой, а мясцовая міліцыя, якую падтрымлівалі немцы, якая складалася толькі з пары дзесяткаў узброеных міліцыянераў, пераважна з яўрэяў, мела іншае заданне і ў адносінах да сваіх апекуноў паводзіла сябе лаяльна.

Адыход з горада немцаў ажывіў дзейнасць праціўнікаў Народнай Рады і Самаабароны. Пад уздзеяннем пагроз, а таксама ў сувязі з небяспекай ад бальшавікоў, якія набліжаліся, пакідаюць горад члены Народнай Рады намеснік Рудольф Бергман і ксёндз-дэкан Юзэф Шкоп. Кіраўніцтва Самаабароны, прызнаючы сваім абавязкам абараняць інтарэсы народа, назначае харужага Юзэфа Шмару камендантам будынка Народнай Рады.

У гэты час прыходзіць загад з Вільні аб тым, каб 2-я група Самаабароны прыбыла ў Вільню з мэтай абароны горада ад надыходзячых з усходу бальшавікоў.

31 снежня 1918 г. Самаабарона пакінула Ліду. Нягледзячы на гэта, старшыня Народнай Рады Станіслаў Здановіч разам з усімі яе членамі застаецца на месцы, каб далей ажыццяўляць уладу ў горадзе і павеце.

Адначасова на 6 студзеня 1919 года склікае паўторны з'езд прадстаўнікоў з павета з мэтай абмеркавання шэрагу спраў, якія не церпяць адкладу.

На гэтым досыць шматлікім з'ездзе старшынстваваў старшыня Станіслаў Здановіч. Ён прапанаваў парадак дня, які складаўся з наступных пунктаў: 1) справа наладжвання сувязей Народнай Рады з уладамі, якія ўзнікалі ў Варшаве і Вільні; 2) арганізацыя сталай уласнай улады на месцы; 3) арганізацыя навучання і вырашэнне, на якой мове будуць навучацца; 4) арганізацыя судовай вытворчасці; 5) справа фарміравання польскага войска і забеспячэння абароненасці сельскага насельніцтва ад бандытызму і анархіі, а таксама 6) ўдакладненне ўзносаў на выдаткі Народнай Рады. Абмеркаванні, якія пачаліся пасля паўдня, пад вечар былі прыпынены, таму што бальшавікі ўступілі ў горад і ў будынку Народнай Рады з'явіліся прадстаўнікі бальшавіцкай улады.

Прыбыўшы ў залу пасяджэнняў у суправаджэнні некалькіх узброеных чырвонаармейцаў, камісар катэгарычна засведчыў, што ўлада ў горадзе ўжо належыць Саветам і ў імя гэтай улады загадаў зараз жа распусціць з'езд. На што ўзначальваючы Здановіч адказаў, што гэтае патрабаванне бяспраўнае, што адбываецца гвалт над меркаваннямі тутэйшых людзей і што добраахвотна гэтым дамаганням не паддасца. Тады камісар пагразіў прымяненнем зброі. У сувязі з гэтым старшыня з'езд спыніў і заклікаў прысутных пакінуць залу пасяджэнняў.

Назаўтра ў бюро Народнай Рады з'явіліся на чале з Адольфам Сегенем пасланцы "ревкома", забралі ўсе дакументы Упраўлення павета, абвясціўшы, што Народная Рада распушчана. Адначасова затрымалі на кароткі час у "рэўкоме" намесніка старшыні Рады Браніслава Шаптуноўскага.

З гэтага часу першая польская ўлада Лідскага павета, якая ўзнікла пасля паўтара стагоддзяў расійскай няволі, афіцыйна перастала існаваць. Члены Народнай Рады, аднак, працуюць далей, але ўжо тайна, а кіраўнік Здановіч, які пастаянна змяняў месца пражывання, каб заблытаць бальшавіцкія улады, якія загадалі яго арыштаваць, ездзіць па павеце, падтрымліваючы сувязь з вяскоўцамі, гараджанамі і з Самаабаронай лідскай зямлі.

Ліда пад уладай бальшавікоў

Бальшавікі ўвайшлі ў Ліду з боку мястэчка Іўе. У горадзе іх з энтузіязмам сустракалі тутэйшыя камуністы. Гэта былі атрады стралкоў 3-га Сядлецкага палка, які ўваходзіў у склад Заходняй савецкай дывізіі. Частку тых атрадаў размясцілі ў казармах пяхоты, астатніх - у прыватных дамах у горадзе. Камандаванне, якое ўзначальваў камісар Шпак, а таксама штаб дывізіі, які ўзначальваў нейкі палкоўнік Длускі, паляк па нацыянальнасці, размясцілі ў доме доктара Рэнарта, які знаходзіўся пры галоўнай вуліцы, якая тады называлася Віленскай (цяпер Савецкая). Праз пару тыдняў у Лідзе з'явіўся "продовольственный транспорт" на чале з галоўным інтэндантам дывізіі, таксама палякам, нейкім Багдановічам, досыць маладым камісарам, яму тады было гады 23-24.

Пасля захопу Ліды і наваколля бальшавікі прыступілі да арганізацыі кіраўніцтва і цывільнай улады на свой лад. Перш за ўсё рэарганізавалі мясцовы Рэвалюцыйны Камітэт, у якім галоўныя пасады занялі прыезджыя, а згаданыя вышэй Калясінскі і Сегень былі назначаны на другарадныя пасады. Першы быў назначаны камісарам фінансаў, а другі заняў пасаду камісара сельскай гаспадаркі. Аднак трэба адзначыць, нягледзячы на тое, што адбыліся вялікія перамены, у Рэвалюцыйным Камітэце і надалей вялікую ролю адыгрывалі тутэйшыя яўрэі Падземскі і Шыфмановіч, якія потым разам з Калясінскім, перад тым, як польскія войскі занялі Ліду, уцяклі ў Расію.

Далей пачалі арганізоўваць службу бяспекі, судовую ўладу, турэмную службу і рэвалюцыйныя камітэты ў правінцыі. Адначасова зацікавіліся прамысловасцю, гандлем, сельскай гаспадаркай. Гэтая зацікаўленасць выражалася ў рэгістрацыі прамысловых прадпрыемстваў, таварных складоў, прадуктовых складоў і накладанні на іх уладальнікаў вялікай кантрыбуцыі, больш за 80 тысяч марак за сабатаж (па іх меркаванню) і хаванне сваёй уласнасці ад рэгістрацыі. Пасля накладання на "буржуазію" кантрыбуцыі гандаль у горадзе заглох. Не толькі больш багатыя гандляры, але і дробныя пахавалі тавар, баючыся рэквізіцыі. Нічога дзіўнага няма, што ўсе магазіны і склады, якія былі пазакрываныя яшчэ да прыходу чырвонаармейцаў, і цяпер не працавалі. Тавары, якіх не паспелі пахаваць, узялі «на учёт», таму гараджане адчувалі недахоп прадуктаў і прамтавараў першачарговага попыту, тым больш што дастаўка з правінцыі была спынена. Харчаваліся пераважна з запасаў, якія засталіся і якія накуплялі ў немцаў да іх адыходу. Што датычыць сельскай гаспадаркі, то зацікаўленасць бальшавіцкіх улад заключалася ў тым, каб як мага больш выбіць прадукцыі сельскай гаспадаркі, неабходнай для ўтрымання войска. Незалежна ад гэтага на ўладальнікаў фальваркаў і маёнткаў накладваліся вялікія падаткі, тых, хто не мог заплаціць, садзілі ў турмы і прымянялі жорсткія рэпрэсіі. Адначасова пачалі шырокую агітацыю за савецкі лад. Тут жа пасля захопу горада сабралі вялікі мітынг, на якім выступіў з прамовай згаданы вышэй камісар Шпак. Ён заклікаў гараджан і жыхароў павета, каб яны прыхільна адносіліся да савецкіх улад, якія нясуць свабоду, роўнасць і вызваленне рабочых і сялян з няволі буржуазіі і капіталістаў. Таксама абвясціў, што будуць весці жорсткую баоацьбу з тымі астатнімі і з тымі, хто будзе супраціўляцца законнай савецкай уладзе. Далей абвясціў, што такія мітынгі будуць праводзіцца адзін раз у два тыдні ў кінатэатры "Нірвана" (цяперашні кінатэатр "Эра"). Аб'яўленыя мітынгі сапраўды адбываліся, але былі малазапатрабаванымі, на іх прысутнічалі толькі яўрэі і нешматлікія прыхільнікі камунізму з хрысціян.

Грамадзяне польскай нацыянальнасці, баючыся, каб не выкрылі падпольныя антыбальшавіцкія дзеянні сваіх арганізацый, такіх, як Народная Рада, таварыства полек і таварыства польскай моладзі горада Ліды, дзейнічалі вельмі асцярожна. З мэтай атрымання неабходнай інфармацыі аб намерах ворага некаторыя асобы імкнуліся ўвайсці ў кіруючыя органы савецкай улады і адрозніваліся фальшывай лаяльнасцю; безумоўна, калі б узнікла неабходнасць, яны б сталі бараніць сваіх. Такім чынам удавалася інфармаваць Самаабарону аб перамяшчэнні ворага, а таксама адцягнуць яго ўвагу ад застаўшыхся ў горадзе сем'яў, чые сыны служылі ў Самаабароне. А калі конны атрад Самаабароны пацярпеў паражэнне пад Лябёдкай і бальшавікі з вялікім трыумфам вярнуліся ў Ліду, прывозячы з сабой 7 палонных, польскае грамадства адкрыта выступіла з петыцыяй да савецкіх улад, каб адпусцілі палонных, матывуючы сваю просьбу тым, што ўзятыя ў палон не змагаліся супраць савецкай улады. Іх задачай было выкараненне бандытызму. Пасля працяглых перамоў 5 удалося вызваліць пры ўмове, што яны кожны тыдзень будуць з'яўляцца ў Рэвалюцыйны Камітэт адзначацца. Дваіх, а іменна: Антона Каранеўскага і Лявона Барташэвіча, якіх падазравалі ў неналежных паводзінах, - выслалі ў Смаленск. Па дарозе ім удалося ўцячы да сваіх.

У час знаходжання бальшавікоў у Лідзе адбыўся цікавы выпадак. Згаданыя камісары Длускі і Багдановіч тайна пакінулі сваё падраздзяленне, захапіўшы інтэнданцкую касу, і перайшлі на польскі бок. Ім у гэтым рызыкоўным учынку дапамаглі члены жаночага таварыства, а таксама дачка генерала Макрэцкага Каміля Ромэр (зараз Ланге) і член таварыства польскай моладзі г. Ліды Ядзвіга Рашкоўская. Гэтыя жанчыны, калі даведаліся аб польскім паходжанні камісараў, а таксама аб іх прыхільных адносінах да палякаў, навялі іх на думку, каб уцякалі ад бальшавікоў, а жонка генерала Макрэцкага дапамагла ў гэтым. Яна ўручыла ім ліст да свайго мужа, які ў той час узначаліў адно з падраздзяленняў Літоўска-Беларускай дывізіі, якая тады фарміравалася. Здрада так высока пастаўленых чыноўнікаў ад войска выклікала замяшанне сярод бальшавіцкіх камандзіраў, якія засталіся ў Лідзе. Яны баяліся, каб не было бунту ў войску, таму вырашылі гэты факт трымаць у вялікім сакрэце перад сваімі падраздзяленнямі. Хоць яны не ведалі аб прычыне здрады і аб тым, хто дапамагаў здраднікам, аднак апісаны выпадак прывёў да значнага пагаршэння і так няважных адносін бальшавіцкіх улад да мясцовага насельніцтва. Пачаліся праверкі, пошукі і ў сувязі з гэтым розныя рэпрэсіі. Польскія нацыянальныя арганізацыі мусілі спыніць сваю работу, а найактыўнейшыя іх члены і кіраўнікі - хавацца ў правінцыі або ўцякаць з павета. Старшыня Народнай Рады Здановіч хаваўся ў маёнтку Мелюзіна, яго намеснік Шаптуноўскі - у маёнтку Дворышча, а былы сакратар і касір доктар Сапоцька, даведаўшыся, што яго хочуць арыштаваць, уцёк з Ліды ў фальварак Талькунцы, пераплыўшы па дарозе раку Дзітву ў адзенні.

Дзеянні бальшавікоў у Лідзе, у занятым наваколлі ні на мінуту не спынілі іх імкнення да дасягнення галоўнай мэты - захопу новых тэрыторый для пашырэння камуністычнай рэвалюцыі. Акупацыя Ліды з'яўлялася толькі адным малым фрагментам у ажыццяўленні іх вялікіх намераў захапіць Польшчу, якая адраджалася, і ўсталяваць у ёй бальшавіцкую ўладу. Нічога дзіўнага няма, што Чырвоная Армія не задаволілася захопам Ліды і наваколля, і праз некалькі тыдняў прадоўжыла ваенныя дзеянні.

Паходы і баі 2-й групы Самаабароны
Канцэнтрацыя ў Заполлі і паход на Гурнофель

У апошнія дні снежня 1918 года да Ліды з Вільні прыбыў пасланец з загадам ад вышэйшага камандавання, у якім загадвалася неадкладна сканцэнтраваць 2-ю групу ў Вільні з мэтай даць адпор сумесна з другімі атрадамі Самаабароны бальшавіцкім ордам. Згодна з гэтым загадам камандзір 2-й групы падкапітан Пётр Меніцкі выдаў загад наступнага зместу:

"Загад 2-й групе войска Краёвай Самаабароны Віленскай губерні № 10. Горад Ліда, 31 снежня 1918 года.

1. Загадваю камандзіру 5-ай лідскай дружыны сабрацца ў 6-й гадзіне раніцы 1 студзеня 1919 года ў маёнтку Заполле, які знаходзіцца ў адлегласці 8 вёрст на захад ад горада Ліды.

2. Загадваю: а) ад'ютанту штаба 2-й групы падпаручніку Лясковічу прыбыць у Шчучын, уручыць загад камандзіру 7-ай дружыны і з гэтай дружынай зараз жа накіравацца да мястэчка Эйшышкі; б) харужаму Гарневічу завезці і ўручыць загад аб адыходзе камандзіру 5-ай лідскай дружыны (у загадзе няправільна пададзена, павінна быць 6-ай лідскай дружыны (радунскай)); в) харужаму Шмара накіравацца з такім жа загадам да камандзіра ашмянскай дружыны".

Арыгінал падпісаў выконваючы абавязкі камандзіра 2-й групы падкапітан Мяніцкі. У адпаведнасці з арыгіналам ад'ютант падпаручнік Лясковіч.

У выніку гэтага загада 31 снежня 1918 года ў 7 гадзін вечара штаб 2-й групы на чале з падкапітанам Мяніцкім, камандаванне 5-ай дружыны на чале з падпаручнік Шукевічам, а таксма ўзвод гэтай дружыны, якім камандаваў падпаручнік Багатка (у агульнай колькасці 28 чалавек), выйшлі з горада Ліды у маёнтак Заполле, куды дабраліся вечарам у 8 гадзін 30 мін. У той жа дзень у 12 гадзін ночы прыбыў сюды з мястэчка Беліца падпаручнік Міхал Пацэвіч з 16 стралкамі. У гэтую ж самую ноч з маёнтка Аполіна прыехалі 16 уланаў на чале з харужым Стэфанам Крыдлем, а таксама з'явіўся з-за Дзітвы ўзвод паручніка Выспянскага ў колькасці 10 стралкоў.

На другі дзень пасля прыбыцця згаданых падраздзяленняў у Заполле прыйшоў загад ад галоўнага камандавання, каб 2-і атрад не ішоў да Вільні.

Тады камандзір пасылае сваіх кур'ераў у падраздзяленні з загадам аб адмене 2-й групе паходу да Вільні. Быў пасланы шэф канцылярыі штаба 2-й групы Юзэф Дзічканец, які 3 студзеня 1919 года прыбыў у мястэчка Эйшышкі, уручыў загад камандзіру 6-га атрада падкапітану Казіміру Ільцэвічу і назаўтра вечарам вярнуўся ў Заполле, прывозячы з сабой 16 новазавербаваных добраахвотнікаў. Гэта былі Густаў Вільканец, Марцін Юсевіч, Баляслаў Валюкевіч, Юзэф Марцішэўскі, Антон Пашкевіч, Дамінік Жукоўскі, Юзэф Барташэвіч, Юзэф Антаневіч, Ян Язукевіч, Юзэф Тарашкевіч, Юзэф Знамяроўскі, Павел Пашкевіч, Юзэф Вярсоцкі, Марцін Станкевіч, Юзэф Нацэвіч і Ян Яткевіч. Сканцэнтраваная такім чынам частка 2-й групы Самаабароны ў Заполлі 4 студзеня 1919 г. налічвала 89 чалавек.

У сувязі з адкліканнем паходу да Вільні і адсутнасцю далейшых інструкцый ад галоўнага камандавання камандаванне 2-й групы вырашыла дзейнічаць па ўласнай ініцыятыве.

Як вядома, 6 студзеня 1919 года ў Ліду ўвайшлі бальшавікі. Раніцай гэтага ж дня, яшчэ да таго, як бальшавікі ўвайшлі ў Ліду, у горад прыбыла тайная разведка Самаабароны ў складзе падпаручніка Уладзіслава Казакевіча і добраахвотнікаў Баляслава Дзічканца, Антона Каранеўскага і Вінцэнтага Бурака. Разведчыкі ставілі перад сабой мэту вывучыць сітуацыю ў горадзе, бо тут ужо быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які ўзначаліў бальшавіцкі эмісар Вацлаў Калясінскі, а таксама паспелі стварыць і ўзброіць некалькі дзесяткаў людзей чырвонай міліцыі, якая складалася пераважна з яўрэяў.

Разведка Самаабароны прыбыла ў горад якраз у той момант, калі мясцовыя камуністы атрымалі паведамленне, што чырвонаармейцы ўжо на падыходзе да Ліды і неўзабаве займуць горад.

Першым у Ваенна-рэвалюцыйны камітэт увайшоў падпаручнік Казакевіч разам з добраахвотнікам Бураком, які адыгрываў ролю яго фурмана.

У сувязі з тым, што падпаручнік Казакевіч тады працаваў у разведцы ў бальшавікоў, якбы дзейнічаючы на шкоду польскаму войску, а бальшавікі не ведалі, што ён быў кадравым афіцэрам Самаабароны і працаваў для дабра гэтага войска польскага, шпіёнячы за імі самымі, ані з'яўленне яго самога, ані яго фурмана не выклікала ніякага ўражання ў чыноўнікаў рэвалюцыйнага камітэта.

Затое калі з'явіліся Баляслаў Дзічканец і Каранеўскі і заявілі кіраўніку камітэта, што прыехалі ад дэлегацыі сяржантаў і салдат Самаабароны да бальшавікоў у якасці саюзнікаў, што яны найлепшыя сябры і прыхільнікі камунізма, адначасова расказваючы, як здзекуюцца афіцэры над салдатамі ў "белай арміі", іх прынялі з вялікай радасцю і пачалі падрабязна распытваць аб усім.

Пераканаўшыся, што ўвайшлі ў давер, нашы разведчыкі далей заявілі, што гатовы арганізаваць у радах "белай арміі" беспарадкі, адзначаючы пры гэтым, што настрой у "белых" адпаведны, таму іх трэба вызваліць з-пад прыгнёту афіцэраў і зрабіць так, каб яны перайшлі на бок Чырвонай Арміі.

Гэтая заява так спадабалася бальшавікам, што яны прапанавалі нашым разведчыкам зараз жа выехаць у Заполле, выдзеліўшы нават падводу, а старшыня ваенрэўкома Калясінскі заявіў, што выдзеліць узнагароду па 120 марак за галаву жывога або забітага польскага афіцэра.

Падчас гэтых размоў на вуліцах горада пачуўся салют са стрэльбаў і кулямётаў, а праз мінуту крыкі "ура" разнясліся па гораду. Гэта яўрэйская моладзь і камуністы з радасцю сустракалі трыумфальна ўваходзячую ў горад Гедыміна Чырвоную Армію.

Разведчыкаў Самаабароны прадставілі ваеннаму камісару і іншым прыбыўшым камуністам, пасля гэтага іх выправілі ў дарогу. У гэты час у Заполлі з нецярпеннем чакалі вестак з Ліды. Пры гэтым пабойваліся, каб бальшавікі не арыштавалі разведчыкаў. Гэтае боязь была дарэмнай, таму што ўсё склалася як найлепш. Хоць вярнуліся позна ноччу, затое прывезлі падрабязныя звесткі аб захопе горада і канцэнтрацыі ў ім значных сіл ворага.

Пасля іх вяртання былі арыштаваны яўрэй-фурман, якога бальшавікі паслалі, каб завёз падпаручніка Казакевіча з Ліды ў Заполле, а таксама фельчар Шымон Сокал, які нядаўна з'явіўся ў Самаабарону. Яго падазравалі ў бальшавіцкай агітацыі сярод добраахвотнікаў. Пры абодвух паставілі варту. Неўзабаве да гэтых арыштантаў далучылі са звязанымі за спіной рукамі яшчэ аднаго нязвыклага арыштанта, які абяцаў бальшавікам арганізаваць бунт у "белай арміі", а іменна - падпаручніка Казакевіча.

Гэты арышт выклікаў вялікую сенсацыю сярод добраахвотнікаў, а адначасова зрабіў вялікае ўражанне на гэтых двух арыштаваных.

Наша камандаванне, хочучы паказаць бальшавікам, што ў "белай арміі" не так проста арганізаваць які-кольвек бунт, што ў нашых радах захоўваецца пільнасць і дысцыпліна, загадала арыштаваць свайго афіцэра, якому паставілі ў віну шпіёнства на карысць бальшавікоў, гэта было выразна выказана ў прысутнасці астатніх арыштаваных для таго, каб гэтыя апошнія пасля іх вызвалення маглі расказаць аб гэтым усім бальшавікам.

Пасля таго як адпусцілі арыштаваных, акрамя падпаручніка Казакевіча, атрады ў тую ж ноч пакінулі Заполле. Яны ставілі перад сабой задачу зблізіцца з атрадамі шчучынскай Самаабароны, наладзіць непасрэдную сувязь з імі, каб пачаць агульную баявую акцыю з мэтай вызвалення акупаванай бальшавікамі Ліды.

Атрад, які разам з афіцэрамі налічваў 89 чалавек і пару дзесяткаў коней, перамяшчаўся па засыпанай снегам дарозе з Заполля праз вёскі Мыто, Кавалі і Ваверку ў накірунку мястэчка Васілішкі.

У Ваверцы затрымаліся на цэлы дзень, гэтая стаянка, акрамя адпачынку, ставіла перад сабой мэту прапаганды. У нядзелю пасля набажэнства ў касцёле і каля касцёла сабралася досыць шмат людзей з наваколля. Яны былі зацікаўлены чуткамі, назіралі за добраахвотнікамі і распытвалі іх, што гэта за войска і куды яны ідуць. Добраахвотнікі з годнасцю расказвалі, што з'яўляюцца польскімі салдатамі і што ідуць змагацца за незалежнасць Польшчы.

"Хоць мы абадраныя, ходзім у старых рускіх шынялях, маем старыя рускія стрэльбы, а адзіным нашым знакам з'яўляецца польскі арол, але гэта нічога, - гаварылі добраахвотнікі, - затое, калі злучымся з крулявякамі (войскам польскім), будзем мець усё, найперш незалежную Бацькаўшчыну, і самыя для сябе будзем панамі".

Гэтыя тлумачэнні глыбока кранулі сэрцы тутэйшых жыхароў. У выніку крыху пазней некалькі добраахвотнікаў з гэтых мясцін з'явіліся ў атрад нават з уласнымі коньмі.

Праз мястэчка Васілішкі атрад праходзіў позна вечарам 7 студзеня і затрымаўся на больш працяглы час у маёнтку Гурнофель, які знаходзіцца ў пяці кіламетрах на поўдзень ад Васілішак. Пераход праз Васілішкі адбыўся пры наступных акалічнасцях. Камандаванне Самаабароны, баючыся сустрэць у мястэчку немцаў, выслала наперад конную разведку, якая хутка вярнулася і далажыла, што дарога свабодная. У сувязі з гэтым атрад пастроіўся ў калону, заспявалі любімую песню "Ешчэ Польска не згінэла" і пайшлі галоўнай вуліцай далей. Слаба мігаючыя аганькі керасінавых лямпаў пачалі рухацца ад акна да акна, некаторыя нават тухлі. На гукі польскай песні і стройна маршыруючага атрада жыхары забітай ад свету дошкамі вёскі дзівіліся, адкуль гэта ўсё раптам узялося.

8 студзеня, або назаўтра пасля прыбыцця ў Гурнофель, у Васілішкі быў пасланы атрад з 20 чалавек на чале з падпаручнікам Багаткам, каб праверыць дамы, у якіх хаваюць зброю. У выніку рэвізіі канфіскавалі 10 нямецкіх стрэльбаў, 6 рэвальвераў. Акрамя таго забралі вялікую нямецкую палявую кухню, вельмі патрэбную для Самаабароны, бо яна мела толькі нязручныя катлы, якія перавозілі коньмі. Вечарам атрад вярнуўся ў Гурнофель.

Раніцай гэтага ж дня нейкая нямецкая разведка наведала штаб 2-й групы, але даведаўшыся, што Самаабарона не мае ніякіх агрэсіўных намераў супраць немцаў, ад'ехалі, супакоіўшыся гэтым паведамленнем.

У першую нядзелю пасля прыбыцця ў Гурнофель частка атрадаў Самаабароны атрымала загад наведаць касцёл у Васілішках, дзе пасля набажэнства камандзір 2-й групы падкапітан Мяніцкі выступіў з прамовай, заклікаючы жыхароў мястэчка і ваколіц уступаць у рады Самаабароны. У сваёй прамове ён абвергнуў фальшывыя весткі, якія распаўдсюжвалі бальшавіцкія эмісары, што быццам бы польскае войска - гэта "панскае войска", якое абараняе толькі буржуяў і іх маёмасць, абяцаў ад імя будучай польскай улады ўзнагароджанне зямлёй тых, хто ўступіць у польскае войска, запэўніў аб свабодзе веравызнання і барацьбе са злоўжываннем акупантаў. У канцы адзначыў, што будучы польскі ўрад забяспечыць для ўсіх раўнапраўе, не будзе паноў, ані сялян, а толькі раўнапраўныя грамадзяне Рэчы Паспалітай Польшчы.

Гэтая прамова зрабіла на прысутных вялікае ўражанне. Але напачатку ніхто ў Самаабарону не ўступіў.

Тым часам да Гурнофеля прыбывалі ўсё новыя добраахвотнікі з іншых ваколіц Лідскага павета. Найбольш з'явілася з наваколля Ліды, Эйшышак, Беняконь, Жырмун і Беліцы. Усе дабіраліся да Гурнофеля пераважна пехатой, часам прабіраючыся праз бальшавіцкія кардоны. Пасля шматлікіх прыгод з'явіўся паручнік Эразм Рудзецкі, які яшчэ ў верасні 1918 года быў накіраваны падпаручнікам Шукевічам у ваколіцы Забалаці і Васілішак з мэтай вярбоўкі добраахвотнікаў.

Страціўшы кантакт са штабам у сувязі з вялікай аддаленасцю гэтых мясцін ад Ліды, нічога не ведаючы аб адыходзе з яе атрадаў Самаабароны, накіраваўся туды ва ўніформе і поўным узбраенні, каб зарыентавацца ў сітуацыі. У Лідзе ён быў арыштаваны бальшавікамі, асуджаны Рэвалюцыйным Камітэтам і ледзь не расстраляны.

Па меры з'яўлення новых добраахвотнікаў лідская Самаабарона павялічвала свае рады. Гурнофель стаў як бы часовай базай. Тут праводзіліся трэніроўкі і навучанне добраахвотнікаў, адсюль адпраўляліся падраздзяленні да Васілішак з прапагандысцкімі мэтамі, тут арганізавалі паход на Ліду, адсюль паслалі атрад кавалерыі да Лябёдкі, дзе адбылося сутыкненне з ворагам.

Падчас стаянкі ў Гурнофелі адбыўся выпадак, якога да гэтага часу не было ў Самаабароне. Пастаўлены на варту з другімі добраахвотнікамі Ян Кравец з Ліды самавольна пакінуў свой пост і са стрэльбай накіраваўся ў Ліду. На заклік калегі да вяртання пачаў уцякаць. Па трывозе паднялі цэлую групу і пачалі даганяць. Злавілі ўцекача за некалькі кіламетраў ад маёнтка. Выпадак абурыў як афіцэраў, так і радавых. Нягледзячы на тлумачэнне няўдаўшагася дэзерціра, што яму шкада было пакінутай у Лідзе сям'і і таму ён хацеў пакінуць Самаабарону, абурэнне было такое вялікае, што яго аб'явілі здраднікам і нават дамагаліся пакараць смерцю.

Створаны палявы суд у складзе падкапітана Мяніцкага, ад'ютанта падпаручніка Лясковіча і паручніка Кісяля не пайшоў па лініі патрабаванняў афіцэраў і вайскоўцаў, але назначыў яму досыць мяккае пакаранне: яго прысудзілі да 25 удараў розгамі прылюдна і звальнення з войска. Прычым прысуд павінен быў быць выкананы неадкладна.

Згодна з прысудам неадкладна ў квадрат пастроілі ўсе падраздзяленні Самаабароны, вывелі на сярэдзіну абвінавачанага і пасля таго, як зачыталі прысуд, выканалі экзекуцыю і выдалілі з войска.

Гэты выпадак уразіў усіх, але ў сувязі з надыходзячымі важнейшымі падзеямі хутка быў забыты.

Паход на Ліду

9 студзеня 1919 года 2-я група Самаабароны ў складзе 5-й Лідскай, часткі 6-й Радунскай (дакладней - Эйшышкскай), 7-й Шчучынскай дружын, а таксама конных атрадаў: 9-га лідскага і 10-га шчучынскага, якія налічвалі, акрамя тых, якія засталіся ў Шчучыне і Гурнофелі, усяго 164 чалавекі пяхоты і 33 - кавалерыі, - сканцэнтраваная ў маёнтку Малое Мажэйкава, выйшла гродзенскай шашой у бок Ліды. Выйшлі познім вечарам з тым разлікам, каб, пераадолеўшы адлегласць каля 30 км, каля 4 ці 5 гадзін раніцы напасць на яшчэ спячага ворага.

Бадзёра ішоў наперад атрад, захоўваючы цішыню і вялікую асцярожнасць. Жыхарам Ліды хацелася хутчэй дайсці да роднага горада. Лес Лідскага лясніцтва ўжо скончыўся, ужо пачалося поле, засыпанае глыбокім снегам, світала. На ўскрайку леса атрад на мінуту затрымаўся, каб упэўніцца, ці ўсё ў парадку, і рушыў далей. Наступілі мінуты шчасця і трывогі. Грабавая цішыня ў горадзе як бы вітала і дапамагала ўвайсці ў горад.

Яшчэ ў вёсцы Астроўля сілы падзялілі на 3 групы. Адна пад камандаваннем падпаручніка Вацлава Шукевіча пайшла праз вёскі Даліна і Шайбакі, каб заняць маёнтак Перапечыцы і аэрадромныя казармы. Другая група пад камандаваннем падкапітана Мяніцкага накіроўвалася прама ў горад. Яе задачай было найперш авалодаць чыгуначным вакзалам. А трэцяя - кавалерыя - пад камандаваннем харужага Стэфана Крыдля накіравалася да казарм пяхоты, каб праверыць, ці ёсць у іх вораг, калі ёсць, то ставілася задача не дапусціць яго ў горад.

Галоўнай задачай было здабыць дзве гарматы, якія знаходзіліся, паводле інфармацыі разведкі, у аэрадромных казармах або ў маёнтку Перапечыца. З дапамогай гэтых здабытых гармат планавалася авалодаць горадам. Яшчэ на ваеннай нарадзе, якая адбылася перад выступленнем у Малым Мажэйкаве, вырашылі, што ўдар наступіць, калі пачне світаць, што падпаручнік Шукевіч, пасля набыцця гармат, атакуе горад з боку Іўя, або з тылу ворага, а падкапітан Мяніцкі, пасля авалодання вакзалам, з заходняга боку.

Калі занялі Перапечыцы і казармы, аказалася, што савецкія атрады яшчэ напярэдадні пакінулі маёнтак і казармы, вывозячы адначасова і гарматы, і пайшлі ў невядомым накірунку. Новыя весткі, якія ўдалося здабыць у Лідзе, сведчылі, што ў горад прыбылі большыя варожыя сілы. Сувязь паміж Мяніцкім і Шукевічам была перарвана. Усё гэта перакрэсліла распрацаваны камандаваннем план Самаабароны.

Нягледзячы на тое, што пяхота заняла намечаныя пункты, а кавалерыя вуліцамі 3-га Мая і Мацкевіча дайшла аж да замка, была дадзена распараджэнне адысці. Паслухмяныя, без мітусні, давяраючы сваім камандзірам, добраахвотнікі, хоць з вялікім болем у сэрцы, пайшлі назад да Малога Мажэйкава.

Паход на Ліду не ўдаўся. Камандзір 2-й групы Самаабароны падкапітан Мяніцкі ведаў, што горадам можна было авалодаць, але толькі на кароткі час, непраўдападобна было, каб жменя дрэнна ўзброеных і ненавучаных людзей магла супрацьстаяць батальёну войска, які налічваў каля 500 чалавек, маючых артылерыю і некалькі кулямётаў.

Дэманстрацыя Самаабароны перад Лідай, а нават і на вуліцах горада, многа значыла для пазнейшых адносін чырвоных да польскіх атрадаў, і таму прымусіла іх быць больш пільнымі.

Напад на Лябёдку

Пасля вяртання з Ліды шчучынскія атрады раскватараваліся ў Шчучыне, а лідскі і эйшышкскі прыбылі да маёнтка Гурнофель. Каб забяспечыць абароненасць 2-й групы Самаабароны ад неспадзяваных нападаў ворага, часта высылалі конныя патрулі ў накірунку Ліды. У канцы было вырашана выслаць 9-ы лідскі конны атрад у маёнтак Лябёдка на пастаяннае знаходжанне. Ад'езд гэтага атрада з Гурнофеля адбыўся пры наступных акалічнасцях. Добраахвотнікі-лідзяне 12 студзеня, ці ў дзень ад'езду, арганізавалі ў Гурнофелі танцы, на якія запрасілі дзяўчат з наваколля. Пад патэфон весела бавіліся. Уланы, звонячы шпорамі, адзетыя ў толькі што пашытыя ўланкі і штаны з лампасамі, выглядалі досыць прыгожа, больш элегантна, чым пяхота, якая толькі назірала за забавай.

Пад раніцу 13 студзеня, калі забава падыходзіла да канца, да камандавання групы з'явіўся мясцовы грамадзянін, адзін з братоў Скіндэраў, і сказаў, што бальшавікі ўварваліся ў яго маёнтак Багданаўшчыну і рабуюць скаціну і іншую маёмасць. Забаву зараз жа спынілі, і ўвесь конны атрад з 17 чалавек на чале з харужым Стэфанам Крыдлем хутка выехаў на выратаванне. Не знайшоўшы непрыяцеля ў Багданаўшчызне, атрад накіраваўся ў Лябёдку, якая знаходзілася каля ракі з такой жа назвай і якая была ўласнасцю Квінты. Размясціўшыся тут на пастаяннае знаходжанне, выставіў з двух уланаў варту, адзін з іх вартаваў каля канюшні, каб сцерагчы коней і падворкі, а другі конна павінен быў ездзіць па алеі ад маёнтка да крыжа галоўнай дарогай, якая вяла з Ліды да мястэчка Васілішкі. Варта павінна была мяняцца праз дзве гадзіны. Астатняя варта павінна была вартаваць ад 4-й да 6-й гадзіны раніцы. Першая ноч пасля прыбыцця ў маёнтак прайшла спакойна. На наступны дзень вечарам з'явілася бальшавіцкая разведка, хацелі бліжэй пад'ехаць да маёнтка, але былі заўважаны і ўцяклі. На трэці дзень вечарам высланы ў накірунку Ліды конны патруль не сустрэў бальшавікоў, што магло абазначаць, што вораг адмовіўся ад якой-небудзь зачэпнай акцыі. Таму, камандзір Крыдэль, разумеючы, што праз тры ночы людзі не спалі, дазволіў ім адпачыць, дазваляючы ўланам нават распрануцца і разуцца. Не адчуваючы нічога дрэннага, усе, акрамя варты, хутка заснулі глыбокім сном. Нават і сяржант-інспектар Юзэф Мейлун, які павінен быў у той час дзяжурыць у будынку і на сігнал з падворка павінен быў падняць тых, хто спаў, сам заснуў. Тым часам атрад бальшавікоў у Лідзе паспешна рыхтаваўся да паходу. Чырвонаармейцы сабралі з горада і навакольных вёсак падводы, пры гэтым трымалі ў вялікай тайне месца і мэту паходу. Калі добра сцямнела, у гэты ж вечар, 15 студзеня, атрад, які налічваў 300 добра ўзброеных людзей і меў некалькі кулямётаў, сеў на вазы і накіраваўся ў бок Васілішак. Маючы добрага правадніка, нейкага Макарчука, рабочага пецярбургскіх фабрык, выхадца з ваколіц Васілішак, а таксама маючы ад васілішкскіх яўрэяў дакладную інфармацыю аб месцы знаходжання і сіле атрада ў Лябёдцы, бальшавікі былі ўпэўнены ў сваёй перамозе. Некаторыя лідзяне, якія іх везлі, мелі знаёмых і нават радню сярод самабаронцаў, але не маглі папярэдзіць сваіх аб рыхтуючымся нападзе. 16 студзеня, ноччу, калі на варце быў 16-гадовы гімназіст улан Самуэль Кастравіцкі, а пры канюшні - Лявон Барташэвіч, непрыяцель наблізіўся да Лябёдкі. Заўважыўшы бальшавікоў, вартаўнікі пачалі страляць па трывозе, але з будынку, дзе спаў увесь атрад, ніхто не адклікаўся. Не бачачы большай рэакцыі з нашага боку, чырвонаармейцы ўварваліся на падворак, узялі ў палон Барташэвіча і раненага Кастравіцкага і занялі канюшню з коньмі. Пасля з трох бакоў акружылі будынак, дзе спалі астатнія, і, стоячы на адлегласці некалькіх дзесяткаў крокаў ад яго, адкрылі моцны агонь. Крычучы "ура", чырвонаармейцы стаялі на месцы, не адважыўшыся на атаку. Тым часам наш атрад, разбуджаны стралянінай, выбег на падворак і кінуўся ў атаку, адцясняючы ворага з падворка на поле. У гэтай першай атацы быў забіты ўлан Віктар Шкоп. Сабраўшы рассеяныя сілы, вораг паўторна ўдарыў, але цяпер толькі з аднаго боку - паўднёва-ўсходняга. У гэтай другой атацы былі забіты капрал Станіслаў Шалевіч, капрал Юзэф Мейлун і ўланы Юльян Лібіх і Станіслаў Вайцяхоўскі. Аднак атака была адбіта. Хутка вораг ударыў трэці і апошні раз. Цяпер хто мог ратаваўся ўцякаючы. Такіх шчасліўчыкаў, якім удалося ўцячы, было толькі чатыры: капрал Марцін Бляха, капрал Баляслаў Абухоўскі і ўланы Міхал Стэцэвіч і Станіслаў Гладысінскі. Падчас апошняга нападу быў забіты камандзір атрада харужы Крыдэль, былі ранены Віктар Кіюць і Густаў Сікорскі, якія разам з іншымі трапілі ў палон.

Акрамя згаданых шасці забітых уланаў, сямі ўзятых у палон (у тым ліку трох раненых), у рукі непрыяцеля трапілі 19 коней і 5000 марак. Прайшло 4 гадзіны пасля бітвы, у Гурнофель пачалі прыбываць парэшткі з разбітага атрада. Першым з'явіўся ўлан Станіслаў Гладысінскі, пасля яго ва ўланскай уніформе і поўным узбраенні, але пехатой, улан Міхал Стэцэвіч, пасля, таксама ва ўніформе, але без зброі, капрал Баляслаў Абухоўскі і капрал Марцін Бляха. З'яўленне Гладысінскага ў штабе і вестка аб паражэнні ў Лябёдцы наэлектрызавала ўвесь лідскі атрад. Падпаручнік Шукевіч, які замяшчаў часова адсутнічаючага камандзіра падкапітана Мяніцкага, загадаў свайму атраду неадкладна маршыраваць на Лябёдку, каб адбіць узятых у палон нашых кавалерыстаў і адпомсціць за паражэнне. Аднак неспадзяванае вяртанне падкапітана Мяніцкага з Астрыны, куды ён ездзіў для наладжвання сувязяў з атрадам маёра Дамброўскага, які нядаўна прыбыў сюды, перакрэсліла план акцыі, і, замест Лябёдкі, назаўтра, г. зн. 17 студзеня, рушылі з Гурнофеля да Шчучына. Яшчэ 16 студзеня ўвечары доктар Амброжы Кастравіцкі на двух параконных санях прывёз з Лябёдкі целы загінуўшых: харужага Стэфана Крыдля, капрала Юзэфа Мейлуна, капрала Станіслава Шалевіча і ўланаў Юльяна Лібіха, Віктара Шкопа і Станіслава Вайцяхоўскага. Знешні выгляд загінуўшых марозіў кроў у жылах. Выкалатыя штыкамі вочы, на грудзях кожнага дзесяткі ран, пакрытых запёкшайся крывёю, усе раздзетыя дагала. 18 студзеня на катафалку ў шчучынскім парафіяльным касцёле змясцілі шэсць белых сасновых трун, каля якіх сталі ў якасці ганаровай варты паручнік Канстанцін Кісель, падпаручнік Міхал Пацэвіч, капрал Мар'ян Тумялевіч і ўзводны Вінцэнты Міхневіч. Пасля жалобнага набажэнства, якое праводзіў тутэйшы пробашч кс. Рамуальд Свіркоўскі, былы прэфект лідскіх школ, ксёндз Ян Мароз з амвона прамовіў да вялікай колькасці сабраўшыхся парафіян і атрадаў 2-й групы Самаабароны хвалюючую прамову. Вось яе скарочаны пераказ (змест прамовы ўзяты з артыкула пад загалоўкам "За Бацькаўшчыну", надрукаванага ў № 48 "Рэха" (Гродна, 1919 г.)): "Незвычайнае маем сёння пахаванне. Замест адной аж 6 трун устанавілі ў святыні, а ў тых трунах не шчучынскія парафіяне, але польскія вайскоўцы. Адны з першых яны ўсталі па закліку Бацькаўшчыны, адны з першых аддалі свае жыцці для яе абароны. У Лябёдцы сярод ночы на іх па-здрадніцку напала пераважаючая сіла, бальшавіцкая арда, і, нягледзячы на гераічную абарону, на алтар любімай бацькаўшчыны аддалі свае жыцці. Польскія воіны! У старажытныя часы слаўнай была ва ўсім свеце грэчаская дзяржава Спарта. Спартанскі народ больш за ўсё любіў свабоду, але калі дэспат усходу кароль персідскі пайшоў на Грэцыю, каб пазбавіць яе сыноў свабоды, а ўся Грэцыя рыхтавала сваё войска, Спарта паслала насустрач ордам азіятаў свой першы ўзброены атрад з каралём Леанідасам. Невялікі гэта быў атрад, але ў грудзях кожнага грэка білася сэрца, якое перш за ўсё любіла свабоду сваёй зямлі. У Фермапільскім праходзе стала адважная жменька моладзі спартанскай супраць дзікіх орд. Доўга, доўга доўжылася бітва, так доўга, што загінуў апошні воін. Загінулі ўсе. Загінулі воіны, загінуў іх камандзір кароль Леанідас. Але сваёй гераічнай абаронай дасягнулі таго, што Грэцыя мела час, каб усіх сваіх сыноў прызваць да зброі і на Марафонскім полі разбіць персідскія орды.

Польскія воіны! Праз колькі, колькі стагоддзяў нешта падобнае паўтараецца зноў. Сёння з усходу цягнуцца да нашай зямлі орды азіятаў, знішчаючы да рэшты ўжо знішчаны край. Нясуць з сабой голад, нядолю і беднасць. Бальшавікі абяцаюць рай, а даюць голад. Абвяшчаюць свабоду, а нясуць няволю, тыранію, кайданы.

Палякі! Ці наш народ, які на працягу стагоддзяў за сваю і чужую свабоду праліваў сваю кроў, дазволіць закаваць сябе ў кайданы? Ніколі! Прыкладам таго з'яўляецеся вы. Вы ад плуга і касы пабралі зброю і на межах былой Рэчы Паспалітай Польскай сталі, як той спартанскі ваяр, каб бараніць сваю зямлю, свае палі і вёскі ад нашэсця ворага. Нямнога вас. Не колькасць, але мужнасць перамагае. Палілася ваша кроў і яшчэ пальецца, таму што паляку міла і салодка памерці за бацькаўшчыну. Спадзяемся, што хутка прыйдзе час, і нам дапамогуць, і разаб'еце бальшавіцкія орды, як разгромленыя былі персы на Марафонскім полі.

Польскія воіны! І нават калі б не збыліся вашы мары, мары вашых бацькоў і дзядоў, тады перадайце вашым сынам, каб змагаліся за свабоду сваёй зямлі, як вы змагаецеся цяпер. Вы, салдаты, якія загінулі ў абароне найсвяцейшых каштоўнасцей чалавечых і польскага народа, спіце, і няхай за вашу працу прысніцца вам Польшча аб'яднаная, вольная, шчаслівая!"

Пасля заканчэння выступлення целы загінуўшых перанеслі на мясцовыя парафіяльныя могілкі, дзе кіраўнік шчучынскай Самаабароны паручнік Лісоўскі коратка выказаў развітальную прамову, а падчас апускання трун у дол ганаровая група дала тры залпы.

Так пахавалі першых ахвяр барацьбы за незалежнасць Польшчы ў былым Лідскім павеце. Хутка пасля пахавання родныя забітых Віктара Шкопа і Юзэфа Мейлуна іх целы перавезлі ў Ліду і пахавалі на парафіяльных могілках, а цела Станіслава Шалевіча перавезлі ў Вільню.

Наладжванне сувязяў з атрадам маёра Дамброўскага і аб'яднанне з ім 2-й групы Самаабароны

Першая сустрэча часткі атрадаў 2-й групы, а іменна - Самаабароны Эйшышкскай, з атрадам маёра Дамброўскага адбылася ў вёсцы Паўстокі Эйшышкскай гміны 8 студзеня 1919 года падчас паходу гэтага атрада з Руднікаў да Эйшышак. З загаду кіраўніцтва групы, прывезенага з Заполля Юзэфам Дзічканцам, падкапітан Ільцэвіч даведаўся, што атрады лідскай Самаабароны выводзяцца з-пад Ліды ў напрамку Шчучына, што падкапітан Мяніцкі загадавае яму таксама выступіць са сваім атрадам з Эйшышак у Шчучын з мэтай сустрэчы там усіх трох груп Самаабароны: лідскай, шчучынскай і эйшышкскай, аднак зазначыў, што, калі ён мае сувязь з віленскай Самаабаронай, то можа далучыцца да яе.

Не маючы астатніх звестак, накіраваўся ў Вільню, у якой у гэты час адбыліся вельмі важныя падзеі: выхад Самаабароны з Вільні, складанне зброі часткай атрадаў немцам, а таксама арганізацыя атрада маёра Дамброўскага. Толькі па дарозе даведаўся, што віленская Самаабарона пакінула Вільню і што адзін яе атрад знаходзіцца ў Папішках. Тады затрымаў свой атрад у вёсцы Паўстокі і, даручыўшы часовае кіраўніцтва над ім падпаручніку Бяднарскаму, сам накіраваўся ў Папішкі, каб наладзіць сувязь. Калі прыехаў, то там ужо быў нядаўна арганізаваны атрад маёра Дамброўскага, які ішоў у Эйшышкі. Праінфармаваўшы маёра аб сітуацыі і атрымаўшы згоду на аб'яднанне з яго атрадам, вярнуўся ў Паўстокі, адкуль на чале свайго атрада, які ўжо быў часткай атрада Дамброўскага, маршыравалі разам у напрамку Гродна. Другая сустрэча атрадаў 2-й групы шчучынскай і лідскай Самаабароны з атрадам маёра Дамброўскага адбылася ў мястэчку Шчучын, дзе 2-я група канчаткова далучылася да атрада. Гэтай сустрэчы папярэднічалі наступныя акалічнасці. Праз некалькі дзён пасля паходу на Ліду ў штаб 2-й групы ў Гурнофель прыехалі з ваколіц Забалаці двое "пасланцоў" з пісьмом ад якойсьці вельмі "паважанай" асобы, якая, не называючы свайго прозвішча, паведамляла, што нейкі досыць шматлікі польскі атрад прамаршыраваў праз Забалаць у накірунку Новага Двара. Як потым аказалася, гэта быў атрад маёра Дамброўскага, аб якім нічога не ведалі. Праз пару дзён атрымалі канкрэтныя звесткі, што гэты атрад знаходзіцца ў Астрыне, адкуль мае намер перайсці пад Шчучын.

Маючы дакладную інфармацыю, камандзір групы падкапітан Мяніцкі 15 студзеня накіраваўся туды, каб устанавіць сувязь і абмеркаваць справы аб'яднання атрадаў. Сваім намеснікам у Гурнофелі пакінуў падпаручніка Шукевіча.

У Астрыне даведаўся, што немцы раззброілі гродзенскую Самаабарону генерала Сулеўскага, якая толькі фарміравалася, і што рыхтаваліся зрабіць тое ж самае з атрадам Дамброўскага. З гэтай мэтай яны паслалі да Азёр паўнамоцнага кур'ера ад камандавання 10-й арміі з прапазіцыяй, якая мела характар патрабавання, каб атрад склаў зброю, якую ім вернуць, як прывязуць яго цягніком у Лапы.

Нямецкая прапазіцыя была адхілена, затое згадзіліся на вызначэнне на пэўны час дэмаркацыйнай лініі паміж атрадам і нямецкай арміяй. Па гэтай справе ў Азёрах нават заключылі дамову, па якой немцы бралі на сябе абавязацельства не канцэнтраваць сваіх войск блізка да згаданай лініі, якая праходзіла па апорных пунктах Бершты - Плянты - частка ракі Шчары - Орля - Юта і Пацэвічы.

Апрача гэтага падкапітан Мяніцкі даведаўся, што атрад мае намер перайсці да Орлі над Неманам, каб заняць больш зручнае месца. Абмеркаваўшы пытанне далучэння 2-й групы да гэтага атрада, накіраваўся назад да Гурнофеля, дзе быў уражаны паражэннем коннага атрада ў Лябёдцы.

17 студзеня 1919 года атрады лідскай Самаабароны накіраваліся да Шчучына, каб там разам са шчучынскай Самаабаронай уз'яднацца канчаткова з атрадам Дамброўскага.

Нягледзячы на паражэнне ў Лябёдцы, маральны стан добраахвотнікаў быў высокі. Звесткі, якія прывёз камандзір групы, усялялі надзею, што яшчэ не ўсё скончана, што "ешчэ Польска не згінэла"...

Першая няўдача была ўспрынята як першы акорд да далейшага змагання за Польшчу з двума адвечнымі ворагамі.

Да Шчучына лідзяне прыбылі позна ўвечары, размясціліся ў будынках маёнтка Друцкіх-Любецкіх. З-за адсутнасці месцаў добраахвотнікі спалі ў калідорах, на гарохавінах, пасланых на цэментнай падлозе. Асвятлялі карбідавыя лямпачкі, якія пакінулі немцы.

Пасля пахавання таварышаў, паўшых у Лябёдцы, прыступілі да вучэнняў, якія адбываліся на плошчы перад парафіяльным касцёлам.

Падчас палявых заняткаў сярод добраахвотнікаў распаўсюдзілася чутка, што ў Шчучын прыбыў Дамброўскі. Гэтая вестка сапраўды была праўдзівай, бо праз паўгадзіны пасля яе атрымання на плошчы вучэнняў з'явіўся ротмістр Ежы Дамброўскі са сваім ад'ютантам і, прыняўшы рапарт ад падпаручніка Багаткі, які тады праводзіў вучэнні, накіраваўся ў штаб групы.

Яго знешні выгляд і энергія зрабілі вялікае ўражанне і ўзбудзілі энтузіязм у лідзян.

Прыезд у Шчучын ротмістра, які камандаваў цяпер атрадам замест хворага брата, маёра Ўладзіслава Дамброўскага, быў выкліканы тым, што 17 студзеня ў Плянтах ім быў выдадзены загад № 8, які сведчыў:

"1. Загадваю заўтра, 18 студзеня, выканаць выступленне:

1) У 10 гадзіне раніцы 1-шы батальён выступае да м. Жалудок, дзе і размесціцца.

2) Полк уланаў і атрад сапёраў выступяць у 8 гадзіне раніцы да Орлі, дзе і размесціцца.

3) Афіцэрская ліга, начальнік па ўзбраенню, камендант і інтэндант - у абед, у 12 гадзін, да вёскі Долга, дзе і размесціцца.

2. Падкапітана Мяніцкага назначаю камандзірам 2-га батальёна; аб прыбыцці батальёна далажыць мне рапартам.

3. Падкапітану Мяніцкаму загадваю злучыць атрады шчучынскі з лідскім, уланаў накіраваць у распараджэнне камандзіра 1-га палка ўланаў, 2-і батальён застаецца ў Шчучыне.

4. Паручніка Лісоўскага пасылаю ў распараджэнне камандзіра палка ўланаў.

5. Паручніка Сікорскага назначаю ў распараджэнне падкапітана Мяніцкага".

Са зместу вышэйпамянёнага загаду вынікае, што 2-я група Самаабароны Літвы і Беларусі з 17 студзеня аўтаматычна перастала існаваць. З астатніх яе атрадаў, якія фарміраваліся і дзейнічалі самастойна на тэрыторыі былога Лідскага павета, а іменна - з лідскай і шчучынскай Самаабарон, быў створаны 2-і батальён атрада Дамброўскага, афіцыйна ён называўся Віленскі атрад польскіх войск.

На чале гэтага батальёна, які складаўся з дзвюх рот - 5-й і 6-й, - стаў былы камандзір 2-й групы падкапітан Пётр Мяніцкі. Камандзірам першай роты, створанай з Самаабароны лідскай, быў назначаны падпаручнік Вацлаў Шукевіч, а другой, створанай са шчучынскай Самаабароны, - паручнік Браніслаў Сікорскі. У час іх арганізацыі яны налічвалі 120 чалавек кожная.

Шчучынскі конны атрад разам з чатырма ўланамі з разбітага ў Лябёдцы коннага лідскага атрада, якім камандаваў падпаручнік Станіслаў Брахоцкі і які налічваў больш за 20 шабляў, уліўся ў полк уланаў.

Такім чынам, лідскі і шчучынскі атрады разам з эйшышкскай Самаабаронай, якая далучылася ў Паўстоках, у час аб'яднання з атрадам маёра Дамброўскага налічвалі больш за 320 чалавек.

На той пераломны час гэта была значная колькасць добраахвотнікаў польскіх узброеных сіл, сфарміраваная ў былым Лідскім павеце першы раз пасля апошняга народнага паўстання.

Праект другога паходу на Ліду, а таксама марш за Неман

У адпаведнасці з загадам ад 17 студзеня ўсе названыя там атрады, якія прыбылі з Азёр і часова затрымаліся каля Шчучына, у Плянтах і Тапялішках, выйшлі з гэтых мясцін, занялі вызначаныя для іх пункты. Зноў створаны другі батальён падкапітана Мяніцкага пакуль што застаўся ў Шчучыне, дзе ў прысутнасці ротмістра Дамброўскага адбылася вялікая ваенная нарада.

Галоўным яе пытаннем быў другі паход на Ліду, гэта пытанне было паднята афіцэрамі 2-га батальёна, і перш за ўсё падкапітанам Мяніцкім і падпаручнікам Шукевічам.

Шчучынцам і лідзянам гэта было прынцыпіяльна важна, а іменна - тое, каб пасля вызвалення Ліды ад бальшавікоў увесь атрад Дамброўскага застаўся на месцы, у Лідскім павеце, і дзейнічаў тут да прыходу польскіх рэгулярных войскаў з каралеўства.

Гэтай думкі прытрымліваліся большасць афіцэраў, якія прыехалі з Вільні, а таксама спачатку і сам Дамброўскі. Ён выдаў нават загад маршыраваць на Ліду, у маршы павінен быў прыняць удзел увесь атрад. З гэтай мэтай асобныя яго часткі павінны былі сабрацца ў маёнтку Малое Мажэйкава, які знаходзіцца на палове дарогі са Шчучына ў Ліду.

Сабраныя на вуліцах Шчучына 21 студзеня пасля абеду атрады 2-га батальёна доўга чакалі далейшых загадаў. Добраахвотнікі даведаліся, што ёсць намер ісці на Ліду і таму чакалі той мінуты паходу з вялікім нецярпеннем.

Тым часам наступіў зусім нечаканы паварот у сітуацыі. Замест Ліды было загадана маршыраваць да Нёмана, у ваколіцы Орлі. Неспадзяваная перамена загаду была ўспрынята лідзянамі і шчучынцамі з нескрываемым незадавальненнем. Аднак дысцыпліны не парушылі і ў належным парадку пакінулі Шчучын. Падставай да адмовы ад маршу на Ліду было тое, што Афіцэрская ліга, якая складалася з 30 афіцэраў, адмовілася ад выканання загаду, таму што афіцэры думалі, што, нідзе не затрымліваючыся, трэба ісці ў каралеўства і як мага хутчэй злучыцца з рэгулярным польскім войскам.

Калі стала вядома аб гэткай паставе легіі, узняліся пратэсты з боку афіцэраў 2-га батальёна, а падпаручнік Шукевіч заявіў ротмістру Дамброўскаму, што калі ён вырашыць, то лідзяне гатовы прымяніць сілу, каб прысмірыць мітынгуючых афіцэраў. У сувязі з узнікшай сітуацыяй, не звяртаючы ўвагу на ўзнікшыя спорныя пытанні і праекты тых, хто прысутнічаў на нарадзе, ротмістр Дамброўскі вярнуўся да першай канцэпцыі маршу да каралеўства і ў гэтым духу выдаў адпаведныя загады. Згодна з гэтымі загадамі 2-і батальён перайшоў са Шчучына да Нёмана, у вёскі Ясялевічы і Ліпічанка.

Такім чынам, увесь атрад Дамброўскага, які налічваў ужо каля 700 чалавек, сканцэнтраваўся ў наступных пунктах: Жалудку, Доўгай, Орлі, Ясялевічах і Ліпічанцы.

Тут даведаліся, што бальшавікі канцэнтруюцца ў раёне Шчучына, а немцы канцэнтруюць свае сілы каля Мастоў і маюць намер напасць і разбіць атрад.

У сувязі з гэтым быў выдадзены загад аб тэрміновай неабходнасці пабудаваць праз яшчэ не замёрзшы Неман мост, а 25 студзеня ў Орлі была склікана нарада афіцэраў атрада, на якой пастанавілі назаўтра ў 4-й гадзіне папаўдні пачаць пераправу праз раку па збудаваным мосце. На варту пераправы быў назначаны харужы Андрэй Брахоцкі. Доўжылася яна пару гадзін і ўдалася выдатна.

Далейшы маршрут вёў праз Шчару на Дзярэчын, а далей праз Езярніцу, Селявічы, Мяжэвічы і Ружаны да Пружан. На трасе маршу, вельмі цяжкага ў сувязі з моцнымі маразамі, недахопам прадуктаў і стомленасцю, адбылося некалькі сутычак з бальшавікамі, прытым у дзвюх з іх, у Езярніцы і Ружанах, лідзяне і шчучынцы адыгралі рашаючую ролю.

Рашэнне аб паходзе за Неман і далей, аж за Белавежскую пушчу, перакрэсліла мары лідзян аб тым, каб адабраць у ворага Ліду і далей абараняць лідскую зямлю.

Нягледзячы на энтузіязм добраахвотнікаў і старанні афіцэраў лідскага і шчучынскага атрадаў, а таксама на шматразовую інтэрвенцыю ў Шчучыне і Орлі, у штабе прыбыўшага з Ліды старшыні Народнай Рады Лідскай зямлі Станіслава Здановіча так склалася сітуацыя, што паход за Неман быў неабходны.

Аднак думка здабыць для Польшчы ўласнымі рукамі свабоду радзімай старонкі і далей лунала ў думках і сэрцах добраахвотнікаў.

Заканчэнне

Аб'яднанне атрадаў Самаабароны лідскай зямлі з Дамброўскім павялічыла колькасна яго атрад больш чым на 320 чалавек. Добраахвотнікі Самаабароны: лідскай, шчучынскай і эйшышкскай, - ідучы з энтузіязмам на ворага, прынеслі шэраг перамог атраду.

А калі ў канцы мая 1919 года, пасля таго як занялі Баранавічы і іншыя тэрыторыі, якія знаходзяцца на ўсход ад гэтага горада, ён дабраўся да Ліды і тут быў расфарміраваны, на яго месцы паўсталі два палкі: Віленскі полк уланаў і Лідскі полк стралкоў, добраахвотнікі якога, якія ўваходзілі ў 2-і яго батальён, згодна з загадам камандзіра Літоўска-Беларускага фронту генерала Шаптыцкага 6 чэрвеня 1919 года стварылі 1-ы батальён Лідскага палка стралкоў, які цяпер называецца 76-ы полк пяхоты імя Людвіга Нарбута.

Генерал Адам Вінцэнты Феліцыян Макрэцкі

Нарадзіўся ў ліпені 1856 г. у радзінным маёнтку Дзітрыкі Лідскага павета. Выхоўваемы праз бацькоў у духу патрыятызма, у 1863 г. сямігадовы хлопчык насіў са старэйшым на два гады братам Ігнатам бутэлькі з порахам і пачкі з прадуктамі партыі паўстанцаў. Хоць бацька генерала з-за хваробы не прымаў актыўнага ўдзелу ў паўстанні, аднак дапамагаў паўстанцам як мог і як палітычна ненадзейны, не карыстаўся даверам расійскага ўраду. Таму праз некалькі гадоў яго прымусілі аддаць двух яго старэйшых сыноў у вайсковую школу ў Пскове. Хутка пасля паступлення ў школу 13-гадовы Адам Макрэцкі меў сутычку са сваім калегай, расіянінам, які пачаў над ім насміхацца, што "палякі Варшаву на кіслым малацэ прахлябалі". За гэты зласлівы жарт малы Макрэцкі яго пабіў.

Пасля заканчэння вайсковай школы ў 1877 годзе Адам Макрэцкі ў ранзе падпаручніка быў высланы на турэцкую вайну, там атрымаў адзнаку, так званы "Аненскі тэмбляк" (Аненскую павязку). Пасля вяртання з вайны быў накіраваны ў Пермскі полк у Гродне. У 1883 г. ажаніўся з Гэленай Ардылоўскай, дачкой зямяніна з ваколіц Друскенік. У 1895 годзе скончыў з адзнакай школу стралкоў у Араніенбаўме. У 1896 годзе атрымаў званне падпалкоўніка і накіраваны да Лібавы ў Курляндыі, дзе знаходзіўся аж да 1905 года. У японскай вайне не ўдзельнічаў. У пачатку 1907 года падпалкоўнік пяхоты Макрэцкі прачытаў пры штабе корпуса лекцыю "Ініцыятыва салдата на вайне". Гэтая лекцыя прыцягнула ўвагу вышэйшага камандавання, якое, нягледзячы на тое, што падпалкоўніку споўнілася 50 гадоў, прапанавала яму службу ў Генеральным штабе з умовай змены веравызнання. Каталік ад дзеда, прадзеда, падпалкоўнік Макрэцкі, нягледзячы на тое, што перад ім адкрывалася вайсковая кар'ера, прапазіцыі не прыняў. Праз некалькі месяцаў атрымаў званне палкоўніка, а ў 1912 годзе атрымаў камандаванне палком у Маршанску Тамбоўскай губерні. У 1914 годзе разам з палком накіраваўся на фронт. На вайне атрымаў званне генерала і Крыж Св. Юрыя. У 1915 годзе быў кантужаны і высланы на лячэнне. У гэты час атрымаў брыгаду рэзерва ў Вільні, з якой пайшоў найперш да Віцебска, а потым да Мінска. Тут працаваў у Вайсковым Саюзе палякаў разам з будучым міністрам унутраных спраў у адроджанай Польшчы Уладзіславам Рачкевічам. Пасля рэвалюцыі ў Расіі ўступіў у корпус ген. Доўбур-Мусніцкага, а калі яго расфарміравалі, вярнуўся з сям'ёй у свой маёнтак Дзітрыкі. Пасля некалькіх месяцаў прымусовага бяздзеяння становіцца камандзірам 2-й групы віленскай Самаабароны, штаб якой знаходзіўся ў Лідзе, потым выязджае ў Вільню і становіцца камендантам гэтага горада. Пасля таго як Самаабарона пакінула Вільню і яе раззброілі немцы, генерал Макрэцкі накіроўваецца ў каралеўства, аддаецца да дыспазіцыі вайсковых улад польскіх і назначаецца камандзірам адрэзка на рацэ Шчара. У 1919 годзе ўзяў Слонім, Баранавічы і Несвіж, а калі быў назначаны камандзірам 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі, са сваёй дывізіяй адваяваў Слуцк і Клецк. У канцы гэтага ж года быў назначаны камандзірам Генеральнай Акругі ў Гродне. У 1920 годзе, падчас адступлення польскіх войскаў пад націскам бальшавікоў, ген. Макрэцкі, хоць як цывільны кіраўнік мог пакінуць Гродна, аднак застаўся са сваім штабам, малым атрадам, які складаўся з тэлеграфістаў і некалькіх танкаў, да астатняй мінуты. Гэты нешматлікі атрад на працягу некалькіх гадзін вёў зацятую барацьбу з ворагам на вуліцах горада. У канцы па просьбе афіцэраў штаба, якія не хацелі пакінуць свайго камандзіра, генерал Макрэцкі згадзіўся пакінуць горад, накіроўваючыся ў Сакулку. Дзякуючы палкоўніку Лучынскаму, які паспяшаўся на дапамогу, адагнаў ворагаў за Неман. Аднак хутка быў адкліканы ў Варшаву. Цяжкія маральныя перажыванні і вялікія фізічныя нагрузкі надарвалі арганізм генерала. 6 красавіка 1921 г. Макрэцкі памёр у Гродне ад сардэчнага прыступу.

Падпаручнік Вацлаў Шукевіч

Нарадзіўся ў 1896 г. у м. Аліце (цяпер Алітус). Паходзіць са старой польскай сям'і, якая з 17 стагоддзя асела на Віленшчыне. Яго дзед Томаш удзельнічаў у паўстанні 1863 года ў якасці члена паўстанцкага камітэта ў Лідзе, за што расійскім урадам быў асуджаны на выгнанне. Вацлаў Шукевіч пачаў вучобу ў Вільні, потым скончыў Корпус марскіх кадэтаў у Пецярбургу. Не жадаючы служыць у расійскім войску, у 1914 годзе паступае ў Пецярбургскі палітэхнічны інстытут, адкуль, аднак, у 1916 годзе быў прызваны ў расійскую армію, заканчвае афіцэрскую школу артылерыі ў Адэсе і выязджае на фронт, дзе, удзельнічаючы ў розных бітвах, служыць аж да бальшавіцкага перавароту.

Пасля падпісання Брэсцкага міру адзін з першых нелегальна пехатой прабіраецца з Мінска ў Ліду, дзе ўвосень 1918 г. пачынае работу па арганізацыі лідскай Самаабароны.

У польскім войску быў першым камандзірам 5-ай лідскай дружыны і лідскага батальёна стралкоў, у канцы 1919 г. пераходзіць з пяхоты ў артылерыю, арганізоўвае батарэю коннай артылерыі пры 13-м палку ўланаў, потым служыць на фронце ў якасці інструктара па французскіх гарматах пры маторным дывізіёне 1 артпалка легіёнаў і камандзірам 1-ай батарэі 15 палка палявой артылерыі.

Пасля заканчэння польска-расійскай вайны быў узнагароджаны "Кшыжэм Валечных", звальняецца з войска, заканчвае Варшаўскую палітэхніку, спецыялізуецца як інжынер-хімік у ваеннай прамысловасці, праводзячы даследаванні ў краіне і за мяжой для атрымання розных новых важных для абароны краіны прадуктаў.

Цяпер знаходзіцца ў запасе ў званні капітана і ў якасці старшага ад'юнкта Хімічнага даследчага інстытута ў Варшаве з'яўляецца кіраўніком лабараторыі арганічнага аддзела гэтага ж інстытута.

Харужы Зыгмунд Тумелевіч

Нарадзіўся ў 1894 г. у Лідзе, дзе і атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1915 годзе выехаў у Пецярбург і там быў прызваны ў расійскую армію. Быў накіраваны ў Лейбгвардыі Маскоўскі полк, ваюе на фронце супраць немцаў аж да расійскай рэвалюцыі. У 1917 годзе ўступіў у корпус генерала Доўбур-Мусніцкага, у якім служыў да яго дэмабілізацыі. У 1918 годзе вярнуўся ў Ліду і ўступіў у лідскую Самаабарону, дзе ў званні харужага выконваў абавязкі афіцэра па правіянту.

У пачатку 1919 г. яму прысвоілі званне падпаручніка. У красавіку гэтага ж года, пасля таго як польскае войска заняло Баранавічы, з фронта накіроўваецца ў вызваленую Ліду, арганізоўвае па сваёй ініцыятыве атрад, у які ўваходзілі толькі лідзяне (ён налічваў 170 чалавек), і прыводзіць яго на фронт у атрад маёра Дамброўскага.

Узнагароджаны "Кшыжэм Валечных" і французскім медалём "Interaliée". Пасля заканчэння польска-бальшавіцкай вайны ў званні капітана камандуе ротай у 76-м палку пяхоты імя Людвіга Нарбута, быў адзіным афіцэрам, які доўгі час служыў у гэтым палку з часу яго стварэння.

Харужы Андрэй Брахоцкі

Нарадзіўся 2 сакавіка 1895 г. у маёнтку Малое Мажэйкава Лідскага павета. 7 чэрвеня 1914 г. скончыў 1-ю класічную гімназію ў Вільні. Знаходзячыся ў Вільні, быў членам самаадукацыйнага таварыства "Вызваленне" і "Братняй дапамогі", у якой на працягу двух гадоў быў старшынёй. У 1914 г. паступіў на сельскагаспадарчы факультэт Рыжскай палітэхнікі, дзе правучыўся год, а наступны год у Маскве, куды была пераведзена палітэхніка. У маі 1916 года ўступіў у расійскую армію і быў прыпісаны да 13-й роты аэрастатаў. 30 чэрвеня 1917 года яму прысвоілі званне прапаршчыка расійскай арміі.

У студзені 1918 года ўступіў у Афіцэрскую Лігу 1-га корпуса генерала Доўбур-Мусніцкага, у красавіку гэтага ж года быў пераведзены ў 1-ы інжынерны полк 3-юю роту дарог і мастоў, дзе служыў аж да расфарміравання корпуса. У першыя дні ліпеня 1918 года вярнуўся ў Малое Мажэйкава, дзе з 13 лістапада гэтага ж года з іншымі афіцэрамі пачаў фарміраваць атрад Самаабароны ў Шчучыне. Пасля аб'яднання гэтага атрада з атрадам ротмістра Дамброўскага быў накіраваны ў тэхнічны эскадрон цяперашняга 13-га палка ўланаў, з якім прайшоў усе маршы і бітвы як у польскай арміі, так і пазней у арміі "Сярэдняй Літвы" генерала Жалігоўскага на пасадах: малодшага афіцэра, камандзіра эскадрона і ад'ютанта палка. У гэты час атрымаў званне паручніка і ўзнагароджаны ордэнам "Virtuti Military" V ступені і "Крыжам заслугі Літвы сярэдняй". У лістападзе 1921 г. быў звольнены ў запас. У гэты час паступіў на водны факультэт Варшаўскай палітэхнікі, які скончыў у лютым 1927 года, атрымаўшы дыплом інжынера-гідратэхніка. Наступныя 4 гады працаваў у меліярацыі, а з 1931 года гаспадарыць у маёнтку Малое Мажэйкава, які яму дастаўся ў спадчыну ад бацькі. Апрача працы на зямлі ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, з'яўляецца членам некалькіх таварыстваў, якім удзяляе многа часу.

Паручнік Браніслаў Сікорскі

Нарадзіўся 14 верасня 1894 года ў фальварку Зеняпішы Шчучынскага павета. Яго бацька памёр у 1897 годзе, а маці Зофья з Кмітаў - у 1906 годзе, пакідаючы пяцёрых непаўналетніх дзяцей, якімі заапекаваліся родзічы. Браніславу Сікорскаму было тады толькі 12 гадоў. З 1910 года яго выхаваннем заняўся стрыечны брат Стэфан Воўк-Ланеўскі, афіцэр у расійскім войску. Пад яго кіраўніцтвам на працягу чатырох гадоў скончыў курс сярэдняй школы, жывучы ў Модліне, Лодзі і Калішы. У сакавіку 1911 года здаў экзамен на права аднагадовага добраахвотніка пры корпусе кадэтаў у Варшаве. У 1913 г. здае экзамен за сярэднюю школу, але не здаў рускага. У гэтым жа годзе трагічна памёр яго апякун, паручнік Стэфан Воўк-Ланеўскі. У ліпені 1913 г. атрымаў пасаду ў Калішскім філіяле Расійскага банка, дзе працаваў у бухгалтэрыі да пачатку сусветнай вайны. У сувязі з наступленнем на Каліш немцаў выехаў найперш у Варшаву, а потым на Віленшчыну. У лютым 1915 года быў прызваны ў расійскае войска і накіраваны ў 85-ы запасны батальён у Маскву, адкуль у маі быў накіраваны ў школу прапаршчыкаў пяхоты ў Пецяргоф. 15 верасня 1915 года ў званні прапаршчыка выехаў на фронт пад Маладзечна - Мінск. Прыпісаны да 245-га палка пяхоты 62-й дывізіі, прабыў у тым палку на фронце на адрэзку Крэва - Вішнева - Смаргонь да канца 1917 года. У ліпені гэтага ж года падаваў заяву, каб яго прынялі ў 1-ы Польскі корпус, але не быў прыняты ў сувязі з адсутнасцю афіцэрскіх вакансій. Толькі ў студзені 1918 года яму ўдалося ўцячы з расійскага палка і ўступіць у Афіцэрскую лігу у Рагачове, якая тады фарміравалася пад камандаваннем Канарэўскага. Праз некалькі дзён удзельнічаў у бітве з бальшавікамі каля станцыі Ташчыца. У Афіцэрскай лізе служыў найперш у Рагачове, потым, аж да расфарміравання 1-га корпуса, - у Бабруйску. У чэрвені 1918 г. вярнуўся праз Коўна ў Зяняпішы. У лістападзе 1918 г. уступіў у Самаабарону ў Шчучыне, у якой замяшчаў камандзіра паручніка Лісоўскага і арганізаваў пяхоту. З арганізаванай групай увайшоў у склад атрада маёра Дамброўскага, а потым - 76-га Лідскага палка стралкоў. У гэтым фарміраванні ўдзельнічаў у якасці камандзіра роты ў наступных аперацыях: паходах на Ліду, Язярніцу, Пружаны, Быцень, Пінск, Остраў, Баранавічы, пад Сновам, на Камень і пад Слабодкай. З верасня 1919 г. у якасці камандзіра роты лідскага палка стралкоў стаяў у Сувалках, потым на літоўскай дэмаркацыйнай лініі ў Высокім Двары, Бутрыманцах і ў Іўі да пачатку адходу ў 1920 годзе. 16 ліпеня гэтага ж года ўдзельнічаў у бітве пад Клепачамі. У бітве пад Аранамі (Варэна) разам з 2-м і 4-м ротамі ахоўвалі тылы, быў адлучаны казакамі ад палка. Перабіраючыся начамі паміж бальшавіцкімі атрадамі, толькі праз тры дні паручнік Сікорскі з другімі афіцэрамі вывелі атрады аж пад Коўна, дзе былі акружаны і інтэрніраваны літоўцамі. Пасля вяртання з Літвы ў снежні 1920 г. быў размеркаваны ў запас Лідскага палка ў Гродне. У сакавіку 1921 года прыбыў у Лідскі полк у Варшаве, а ў маі пераведзены ў Лідскі полк Войск Сярэдняй Літвы ў Беняконях. У жніўні 1921 г. дэмабілізаваўся і заняўся сельскай гаспадаркай. Маючы намер заняцца гандлем, у 1924 годзе быў у Гнезне на гандлёвай практыцы. У снежні таго ж года атрымаў пасаду кіраўніка сельскагаспадарчага сіндыката ў Шчучыне. Пасля ліквідацыі апошняга адкрыў сельскагаспадарчы магазін, які ўзначальвае і цяпер. Праз 6 гадоў арандаваў вузкакалейку Ражанка - Шчучын. З 1933 года з'яўляецца агентам Варшаўскага страхавога таварыства па Шчучынскім і Лідскім паветах. Цяпер знаходзіцца ў ранзе паручніка запасу.

Падпаручнік Станіслаў Брахоцкі

Нарадзіўся ў 1892 г. у Вільні, дзе ў 1911 годзе скончыў 1-ю класічную гімназію. З 1911 па 1914 г. вучыўся на сельскагаспадарчым факульцеце Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. 1 лютага 1915 г. скончыў паскораны курс кавалерыйскай школы ў Цвяры, выходзячы ў званні прапаршчыка, і прыпісваецца да рэзервовага эскадрона 13-га палка гусараў у Тамбове. У 1915-1917 гг. у званні карнета (падпаручніка кавалерыі) камандуе эскадронам пагранічнікаў у Фінляндыі. У 1917 і 1918 гг. з'яўляецца адным з арганізатараў польскіх фарміраванняў у Фінляндыі. У снежні 1918 г. уступае ў Польскую Самаабарону на Віленшчыне і праз яе камандзіра генерала Вейтке назначаецца арганізатарам і камандуючым 10-га коннага атрада Самаабароны ў Шчучынскім раёне. 9 студзеня 1919 г. на чале свайго атрада прымае ўдзел у няўдалай спробе адваяваць Ліду. Пасля аб'яднання Шчучынскага і Лідскага атрадаў Самаабароны з Віленскім атрадам маёра Дамброўскага далучае да гэтага апошняга свой атрад у якасці 4-га ўзвода 2-га эскадрона. У 1919 годзе камандуе ўзводам, а ў 1920 г. эскадронам 13-га палка ўланаў. Узнагароджаны крыжамі "Virtuti Military", "Walecznych", "Крыжам заслугі войск Сярэдняй Літвы" і "Залатым крыжам заслугі". Прымаў удзел ва ўсіх вылазках і бітвах 13-га палка віленскіх уланаў, як у бальшавіцкай, так і літоўскай кампаніях. У апошняй на чале свайго эскадрона ўзяў у палон генерала Настопку, камандзіра літоўскай дывізіі з усім штабам. Цяпер мае званне ротмістра запасу.

Падкапітан Казімір Ільцэвіч

Нарадзіўся 4 сакавіка 1893 г. у засценку Кукаўцы Эйшышкскай гміны Лідскага павета. Вучыўся ў Вільні, дзе пасля заканчэння вучобы працаваў у аптэцы аж да 1914 года. Пасля выбуху сусветнай вайны быў мабілізаваны ў расійскае войска і ў 1915 г. скончыў афіцэрскую школу ў Пецяргофе, атрымаўшы афіцэрскае званне. У расійскай арміі служыў да 1917 года, пасля ўступіў у 1-ы корпус ген. Доўбур-Мусніцкага, там служыў у званні падкапітана ў дывізіі ген. Івашкевіча. Актыўна ўдзельнічаў у маршы з Ельні ў Бабруйск, камандуючы ротай у 9-м пяхотным палку. Пасля расфарміравання 1-га корпуса вяртаецца на радзіму. Даведаўшыся аб арганізоўваемай Самаабароне ў Вільні, з'яўляецца да генерала Вейткі, ад якога атрымлівае распараджэнне сфарміраваць атрад Самаабароны ў Эйшышках. Ад пачатку снежня 1918 г. да першых дзён студзеня 1919 г. фарміруе ўзводы 9-ай (пазней 6-ай) радунскай дружыны 2-й групы Самаабароны. Пасля сфарміравання атрада ў колькасці каля 60 чалавек злучаецца ў Паўстоках з атрадам маёра Дамброўскага і ў далейшым служыць у гэтым атрадзе, прымаючы актыўны ўдзел у яго паходах і баях. Цяпер мае званне паручніка запасу.

Падпаручнік Ян Ненартовіч

Нарадзіўся 5 лютага 1893 г. у в. Павіланцы Лідскага павета. Сярэднюю адукацыю атрымліваў у гімназіі ў Вільні, пасля закончыў факультэт землеўпарадкавання палітэхнічных курсаў у Пецярбургу. У 1914 г. атрымаў пасаду каморніка пры Камісіі сельскагаспадарчага абсталявання ў Петразаводску, адкуль у 1915 г. па ўласнай просьбе быў пераведзены на такую самую пасаду ў г. Пскоў. У лістападзе 1915 г. быў прызваны ў расійскае войска і быў прымацаваны да 6-га запаснога батальёна сапёраў у Пецярбургу, адкуль пасля таго, як скончыў Уладзімірскую вайсковую школу 1 лютага 1917 г. і атрымаў афіцэрскае званне, быў адкамандзіраваны ў запасны полк пяхоты ў Царыцын, а праз тры месяцы быў накіраваны на Румынскі фронт. У канцы 1917 года, пераадолеўшы вялікія цяжкасці, дабраўся да месца, дзе арганізоўвалася польскае войска. Гэта быў Хоцім, а далей - да 16-га палка стралкоў, адкуль у пачатку студзеня 1918 г. быў адкамандзіраваны ў так званую афіцэрскую школу ў Магілёў-Падольскі, з якога потым прыбыў у Сарокі, дзе канцэнтраваліся атрады 2-га корпуса. У другім корпусе служыў да яго распаду, які адбыўся ў Ольгапалі, потым з атрадам генерала Гляса прыбыў у Тырвава, дзе ўдзельнічаў у бітвах пад Дзваніхай, Тыўравам і Гневанем аж да часу, калі гэтыя ваколіцы занялі аўстра-венгерскія акупацыйныя войскі. Пасля расфарміравання атрада генерала Гляса ў Вінніцы падпаручнік Ненартовіч вырашыў дабрацца да 2-га корпуса пад Каневам. У дарозе, аднак, аказалася, што да Канева дабрацца ўжо было немагчыма, таму, прабыўшы некалькі дзён у Саюзе вайсковых палякаў у Кіеве, накіраваўся таварным параходам у бок Бабруйска з намерам уступлення ў 1-ы корпус генерала Доўбур-Мусніцкага, але ў Рэчыцы быў арыштаваны немцамі і пасля далучэння да транспарту палонных з-пад Канёва ў Лунінцы быў адасланы ў лагер палонных у Бяла-Падляскай. У пачатку верасня 1918 г. пасля таго, як быў выпушчаны з лагера палонных, вярнуўся на радзіму, дзе неўзабаве прыступіў да арганізацыі Самаабароны, за што разам з падпаручнікам Міхалам Багуцкім быў арыштаваны ў мястэчку Радунь і пасаджаны ў турму ў Лідзе, з якой праз некалькі дзён у выніку ўмяшання камандзіра лідскай Самаабароны падпаручніка Шукевіча быў выпушчаны. У канцы 1918 года сфарміраваны ім узвод Самаабароны ў Гародні быў далучаны да эйшышкскай Самаабароны, з якой падаўся з Эйшышак у Вільню, каб абараняць гэты горад ад навалы бальшавікоў. Па дарозе атрады эйшышкскай Самаабароны злучыліся з атрадам Дамброўскага, які маршыраваў з Вільні. З гэтага часу падпаручнік Ненартовіч дзеліць цяжкасці, несучы службу ў радах гэтага атрада аж да ліпеня 1919 года, потым быў накіраваны на курсы афіцэраў у Варшаву, пасля іх заканчэння да чэрвеня 1921 г. служыць у кіраўніцтве тыла 13-й дывізіі пяхоты. Потым яго перавялі ў аддзел ваенных пасёлкаў Міністэрства ваенных спраў з мэтай правядзення вымярэнняў пры парцыляцыі маёнткаў для вайсковых асаднікаў. У 1924 годзе ў званні паручніка быў накіраваны ў запас. Мае адзначэнні: "За Валынь", "Польшча свайму абаронцу" і "Медаль незалежнасці".

Падкапітан Пётр Мяніцкі

Нарадзіўся 1 мая 1892 года ў м. Селігоры Лепельскага павета (былое Полацкае ваяводства). Пасля заканчэння Аляксандраўскай класічнай гімназіі ў Рызе ў 1912 годзе паступае на сельскагаспадарчы факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, адкуль у 1914 годзе быў забраны ў расійскае войска. Пасля заканчэння ў 1915 годзе Аляксеяўскай вайсковай школы ў Маскве быў прыпісаны да 142-га Звянігарадскага палка, у якім служыць увесь час на фронце. У кастрычніку 1917 года пакідае рады рускага войска і ўступае ў 1-ы корпус генерала Доўбур-Мусніцкага. Назначаны ў 5-ы полк стралкоў, змагаецца супраць расіян, актыўна ўдзельнічае ва ўзяцці Бабруйска. Пасля дэмабілізацыі 1-га корпуса ў чэрвені 1918 года на кароткі час вяртаецца на радзіму, затым ад'язджае ў Вільню, дзе ў лістападзе гэтага ж года ўступае ў ствараемую Самаабарону віленскай зямлі. Адкамандзіраваны камандаваннем віленскай Самаабароны ў Ліду, найперш выконвае абавязкі намесніка камандзіра 2-й групы, а калі камандуючы генерал Адам Макрэцкі быў назначаны камендантам Вільні, становіцца камандзірам гэтай групы.

З сярэдзіны студзеня 1919 г., пасля аб'яднання 2-й групы, якая дзейнічала ў Лідскім павеце, з Віленскім атрадам Польскіх войскаў (атрадам маёра Дамброўскага), камандуе ў гэтым атрадзе батальёнам пяхоты, які сам арганізаваў, пазней становіцца камандзірам усёй пяхоты гэтага атрада. У чэрвені 1919 года, калі з атрада маёра Дамброўскага былі створаны два палкі: Лідскі полк стралкоў і 13-ы полк уланаў - становіцца камадзірам 1-га батальёна палку стралкоў. На гэтай пасадзе падчас наступлення на Мінск-Літоўскі 22 ліпеня 1919 года быў смяртэльна ранены пад Каменем і ад страты крыві памёр. Пахаваны на парафіяльных могілках у Навагрудку.

За надзвычайную асабістую адвагу, здольнасць да разумнага камандавання, перамогу над ворагам у шэрагу месц быў узнагароджаны сярэбраным крыжам ваеннага ордэна "Virtuti military" V ступені і іншымі знакамі адрознення. Памёр у чыне капітана.

Паручнік Канстанцін Кісель

Нарадзіўся 14 сакавіка 1894 года ў вёсцы Пашэлі Воранаўскай гміны Лідскага павета. Першапачатковую адукацыю атрымліваў у сваёй вёсцы, потым паступіў у духоўную семінарыю ў Вільні. Перад сусветнай вайной пакінуў семінарыю і працаваў прыватна на пасадзе практыканта аптэкі ў Вільні. У 1915 годзе паехаў у Маскву, дзе здаў экзамены ў Першым маскоўскім імя Кацярыны II кадэцкім корпусе, які даваў магчымасць атрымаць афіцэрскае званне ў расійскім войску. Атрымаўшы званне прапаршчыка, у гэтым жа годзе накіроўваецца на фронт на Украіну, дзе хутка быў адзначаны за доблесць Крыжам Св. Георгія IV ступені. У 1917 г. пакідае рады расійскага войска ў званні штабс-капітана і ўступае ў I корпус Доўбур-Мусніцкага, пасля яго расфарміравання вяртаецца на радзіму.

У першыя дні студзеня 1919 года ўступае ў лідскую Самаабарону ў званні паручніка. Пазней становіцца камандзірам роты, намеснікам камандзіра батальёна ў атрадзе маёра Дамброўскага, пасля камандзірам батальёна ў Лідскім палку стралкоў. У 1926 годзе быў пераведзены у 6-ю брыгаду корпуса аховы памежжа ў Старую Вілейку, у 1929 годзе быў пераведзены ў 55-ы полк пяхоты ў Лешне Познаньскага ваяводства. Тут падчас вучэбнага збору прастыў і атрымаў запаленне лёгкіх.

18 студзеня 1931 года ад гэтай хваробы памёр у Лідзіе, дзе пахаваны на парафіяльных могілках. Адзначаны двойчы Крыжам доблесці (Кшыжэм Валечных) і Крыжам заслугі войска Сярэдняй Літвы.

Памёр у званні капітана.

Станіслаў Здановіч

Сын Юзэфа і Апалоніі з Мікульскіх, нарадзіўся ў 1886 г. Скончыў I гімназію ў Пецярбургу. Будучы студэнтам права Пецярбургскага ўніверсітэта, прымае актыўны ўдзел у жыцці польскіх студэнцкіх арганізацый і адначасова ў арганізацыі польскага грамадства ў Полацку. Там пасля заканчэння ўніверсітэта, будучы прысяжным адвакатам, шмат гадоў быў сакратаром праўлення Польскага таварыства дабрачыннасці, на грунце якога падчас расійскага ўціску віравала польскае нацыянальнае і культурнае жыццё, а менавіта: арганізацыя польскіх школ (нелегалізаваных), польскіх самадзейных тэатраў, бібліятэк, прытулкаў для дзяцей і г. д. У гэты час падтрымліваў сувязі з Лідскім паветам. Падчас сусветнай вайны быў выбраны членам павятовага праўлення (земства), а потым прэзідэнтам Полацка, адначасова распараджэннем Ліквідацыйнай камісіі па справах Польскага каралеўства 30 лістапада 1917 г. быў назначаны камісарам гэтай камісіі, а таксама ўпаўнаважаным па выдачы пасведчанняў аб польскім грамадзянстве. Прымаў актыўны ўдзел у аказанні дапамогі бежанцам, а таксама ў арганізацыі і рабоце Саюза вайсковых палякаў у Полацку, аблягчаючы выезд да польскіх атрадаў. Пасля бальшавіцкага перавароту і акупацыі Полацка немцамі вярнуўся ў Лідскі павет, дзе пачаў працаваць спачатку ў якасці члена праўлення Польскай Народнай Рады Лідскай зямлі, пасля адыходу Эміля Буткевіча стаў старшынёй. Арганізаваў грамадскае жыццё так, каб Польская Народная Рада змагла узяць уладу ў свае рукі ў Лідскім павеце.

Старшынствуючы на з'ездах прадстаўнікоў лідскай зямлі, ініцыяваў пастановы аб дзяржаўнай польскай мове ў адміністрацыі, судавытворчасці і ў адукацыі, а таксама непадпарадкаванне ўладам і распараджэнням, падтрымліваемым нямецкімі ўладамі літоўскай "Тарыбы", па яго прапанове рашэннем Рады быў выселены з Ліды прадстаўнік "Тарыбы", які меў заданне пачаць у Лідзе арганізоўваць працу. Адначасова супрацоўнічаў з падпаручнікам Вацлавам Шукевічам у справе стварэння польскіх узброеных сіл - Самаабароны лідскай зямлі - і асабіста падтрымліваў сувязь з падраздзяленнямі Самабароны ў Шчучыне і Гродне, а таксама са штабам групы польскіх войскаў у Ваўкавыску. Нягледзячы на роспуск Народнай Рады бальшавікамі пасля таго, як яны занялі Ліду, на сваёй пасадзе быў да 17 красавіка 1919 г., г. зн. да дня, калі польскае войска заняла Ліду, у гэты дзень па прапанове членаў Рады быў назначаны камісарам (старастам) Лідскага павета і на гэтай пасадзе 18 красавіка 1919 г. першы раз вітаў у зноў вернутай Лідзе Начальніка дзяржавы і галоўнага правадыра (Юзафа Пілсудскага - ак). Функцыі старасты Лідскага павета выконваў на працягу 10 гадоў.

Узнагароджаны кавалерскім крыжам ордэна "Polonia Restituta".

Марыя Шукевіч

Нарадзілася ў маёнтку Збляны Лідскага павета ў 1864 годзе. Унучка Нарбута і братаніца Ізыдора Лукашэвіча, камандзіра паўстанцкай партыі, замучанага ў 1863 г. казакамі пад Слонімам, ад наймалодшых гадоў марыла аб незалежнай Польшчы.

Пасля заканчэння Беластоцкага інстытута з залатым медалём у 1881 годзе два гады жыве ў Варшаве, дзе вывучае гісторыю і літаратуру Польшчы. Затым, пасяліўшыся ў Вільні, з запалам працуе ў заканспіраваных групах навучэнцаў, вучачы моладзь польскай мове, а таксама стараецца навучыць як мага больш непісьменных чытаць і пісаць па-польску і пераканаць, што яны з'яўляюцца не толькі каталічкамі, але і полькамі. У 1891 выходзіць замуж за сына паўстанца 1863 г. Людвіга Шукевіча, сасланага ў Самарскую губерню, і выязджае з мужам ва Ўфу, дзе знаходзіць немалую і вельмі рухлівую польскую калонію. Праз некалькі гадоў вяртаецца з мужам у Вільню, дзе прысвячае сябе выхаванню дзяцей і гаспадарцы. Пачатак сусветнай вайны прымушае пакінуць край і пачаць працу ў Пецярбургу.

Падчас рэвалюцыі 1917 г., пасля таго, як маніфестанты спалілі дом, у якім жыла, пакідае сталіцу Расіі і выязджае ў Кіеў, дзе з мужам перажывае другую крывавую рэвалюцыю, затым з вялікімі цяжкасцямі вяртаецца на радзіму, у радавы маёнтак Крупа (Крупава - ак.), які быў знішчаны падчас вайны і які быў яшчэ заняты немцамі.

У лістападзе 1918 г. узначальвае новаўтворанае ў Лідзе таварыства полек, задачай якога было аказваць матэрыяльную і маральную дапамогу атраду польскага войска, якое фарміравалася ў Лідзе і Лідскім павеце. На гэтай адказнай у пераломны час рабоце Марыя Шукевіч разгортвае шырокія дзеянні, працуючы аж да адыходу польскіх войскаў у ліпені 1920 года.

Калі вораг набліжаўся да Ліды, не бачачы іншага выйсця, выязджае са свайго маёнтка Крупа коньмі ў цэнтральную Польшчу, дабралася да Скеркевіц, дзе за работу атрымлівае дах над галавой і падтрымку.

У першыя дні кастрычніка 1920 г. ізноў вяртаецца ў вызваленую Ліду, дзе таварыства полек адкрывае асяродак, у якім мясцовая і прыезджая інтэлігенцыя знаходзіць здаровае харчаванне, свойскае акружэнне. Асяродак таварыства полек быў адзіным польскім прадстаўнічым пунктам у Лідзе.

Пасля смерці мужа ў 1933 г. пакідае горад Ліду і маёнтак Крупа і выязджае ў Варшаву, каб жыць там з сынам, арганізатарам і камандуючым лідскай Самаабароны. 4 верасня 1937 г. атрымлівае памятны медаль за ўдзел у вайне 1918-1921 гг.

Юзэф Дзічканец

Нарадзіўся 4 ліпеня 1899 г. у Лідзе, дзе атрымаў першапачатковую адукацыю. Падчас расійскай акупацыі, калі ў выніку русіфікатарскіх дзеянняў вядомага ў Лідзе палякажэрцы пратаіерэя Каяловіча навучанне рымска-каталіцкай рэлігіі ў школах было спынена, разам з другімі таварышамі наведваў курс польскай мовы і каталіцкай рэлігіі, арганізаваны ў Фарным касцёле тайна тагачасным прэфектам ксяндзом Янам Марозам. У 1915 годзе выехаў у Расію, дзе ў Паўлаве Ніжагародскай губерні скончыў 6 класаў класічнай гімназіі і перажыў усе расійскія рэвалюцыі. Не жадаючы вучыцца далей у пераўтворанай бальшавікамі ў савецкую школу гімназіі, пакінуў Расію і пасля паўтарамесячнага, поўнага розных прыгод, вандравання ў пачатку кастрычніка 1918 г. вярнуўся ў Ліду. Прайшло некалькі тыдняў, не атрымаўшы ад штадтгаўптмана пропуску на пераезд у Вільню, куды меў намер выехаць, каб прадоўжыць далейшае навучанне, пехатой дабраўся да Вільні. Аднак тут, як і ў Лідзе, дзяржаўных школ не было, а кошт навучання ў прыватных школах быў вельмі вялікі, яго ў тыя цяжкія часы не кожны мог сабе дазволіць. Пасля вяртання ізноў у Ліду ў канцы кастрычніка 1918 г. запісваецца разам са сваім 17-гадовым братам Баляславам у ствараемы падпаручнікам Шукевічам тайна ад немцаў атрад польскага войска ў Лідзе. Адначасова думае пра арганізацыю польскай моладзі ў горадзе. Гэтую задумку неўзабаве рэалізоўвае, стварыўшы 30 лістапада 1918 года таварыства польскай моладзі горада Ліды, якое ў канцы снежня гэтага года аб'ядноўвала больш за 60 членаў абодвух полаў. У Самаабароне служыць радавым, займаючы пасаду шэфа канцылярыі штаба 2-й групы і актыўна ўдзельнічаючы ў маршах, а таксама ў вярбоўцы ў рады Самаабароны добраахвотнікаў. Пасланы праз камандаванне групы ў Эйшышкі, 3 студзеня 1919 г. прыводзіць адтуль у Заполле 16 новазавербаваных добраахвотнікаў.

Пасля аб'яднання 2-й групы Самаабароны з атрадам маёра Дамброўскага служыць у гэтым атрадзе спярша ў штабе Лідскага батальёна стралкоў, потым у камандаванні пяхоты атрада ў якасці радавога, ст. радавога, капрала, прымаючы актыўны ўдзел у паходах і баях атрада. Пасля рэарганізацыі атрада Дамброўскага і ўтварэння з яго пяхоты Лідскага палка стралкоў служыць у 1-й роце 1-га батальёна гэтага палка, удзельнічаючы ў паходзе на Мінск-Літоўскі. У верасні 1919 г. атрымлівае вучнёўскі водпуск і канчае 6-ы клас гімназіі імя караля Зыгмунта Аўгуста ў Вільні.

У 1920 г. вяртаецца ў свой атрад і прымае ўдзел ва ўсіх баях 1-й роты 1-га батальёна Лідскага палка стралкоў, камандуе ўзводам падчас адступлення ад Вільні аж да Модліна. У маі 1921 года атрымлівае званне сяржанта і звальняецца ў запас. З восені гэтага ж года да вясны 1923 г. наведвае курсы землямераў пры Акружным земскім упраўленні ў Вільні, затым паступае ў дзяржаўную школу землямераў у Ковелі, якую скончыў у 1926 годзе, атрымаўшы тытул землямера 1-га класа. Будучы слухачом школы землямераў, актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці арганізацый моладзі і грамадскіх арганізацый на Валыні. У 1923 годзе арганізаваў пры школе землямераў "Брацкую дапамогу", якую ўзначальваў два гады, і ў канцы стаў ганаровым членам. У гэты ж час таксама два гады быў рэдактарам часопіса "На страже", а таксама карэспандэнтам выдання, якое выходзіла ў Луцку 1 раз на тыдзень, пад назвай "Жыццё Валыні". Акрамя таго, быў членам праўлення "Мацежы школьнай" і членам павятовага праўлення Лігі паветранай абароны дзяржавы ў Ковелі, адначасова быў членам Тэхнічнай камісіі пры будаўніцтве планёра. З 1926 года да цяперашняга часу працуе прыватна як землямер, час ад часу друкуючы артыкулы ў "Кур'еры Віленскім", "Земі Лідскай" і ў другіх выданнях.

Харужы Юзэф Шмаро

Нарадзіўся 19 сакавіка 1898 г. у Лідзе, дзе атрымаў першапачатковую адукацыю. Пасля выезду ў Расію і заканчэння 6 класаў сярэдняй школы ў Цвяры, 3 лістапада 1916 г. быў прызваны ў расійскае войска і накіраваны у вучэбную роту 196 запаснога палка пяхоты, які дыслацыраваўся ў гэтым жа горадзе. 2 мая 1917 года быў накіраваны ў 3-ю афіцэрскую школу ваеннага тыпу ў Маскве, 5 верасня 1917 г. яму было прысвоена званне прапаршчыка, а 21 верасня гэтага ж года быў накіраваны ў 15 роту таго ж 196-га рэзервовага палка пяхоты ў якасці малодшага афіцэра роты, у якой служыў да бальшавіцкай рэвалюцыі. Адначасова з 8 лістапада 1916 па 17 кастрычніка 1917 года актыўна ўдзельнічаў у Саюзе вайсковых палякаў у Цвяры як член Саюза, з 1 лістапада 1917 года па 28 студзеня 1918 г. служыў у польскім палку стралкоў імя Главацкага ў Маскве. Пасля расфарміравання гэтага палка за тое, што хацеў дабрацца да 1-га корпуса ген. Доўбур-Мусніцкага, быў арыштаваны бальшавікамі на станцыі Орша і адасланы ў 196-ы запасны полк пяхоты ў Цвер. Пасля на падставе медыцынскага пасведчання быў зусім звольнены з расійскага войска. Пасля звальнення з войска з 10 сакавіка 1918 г. па 31 ліпеня гэтага ж года працаваў на станцыі ў Цвяры. У пачатку жніўня 1918 года пакінуў Расію і ў верасні таго ж года прыбыў у Ліду, неўзабаве ўступіў у польскую вайсковую арганізацыю, з якой пазней быў створаны атрад Самаабароны лідскай зямлі. У стварэнні гэтай арганізацыі прымаў актыўны ўдзел у званні харужага, як і пазней па аб'яднанні з атрадам маёра Дамброўскага, змагаўся ў радах тых атрадаў з бальшавікамі. У маі 1919 года загадам начальніка дзяржавы і міністра вайсковых спраў яму было прысвоена званне падпаручніка пяхоты. У чэрвені 1919 г., калі атрад маёра Дамброўскага расфарміравалі загадам камандуючага фронта Літ.-Бел., быў накіраваны ў 1-ю чыгуначную роту Літ.-Бел. дывізіі, дзе стаў камандзірам узвода. Цяпер з'яўляецца капітанам сапёраў у Варшаве.

Харужы Дыяніз Гарневіч

Нарадзіўся 30 мая 1897 года ў Лідзе, дзе атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1915 годзе выехаў у Расію. У студзені 1916 года здаў экзамен за 6-ы клас у шостай гімназіі ў Маскве, а ў сярэдзіне мая гэтага ж года быў прызваны ў расійскае войска з назначэннем у 59 запасны батальён у Варонежы, адкуль хутка выехаў у Тулу з ізноў створаным 12-м палком, прызначаным для выезду ў Францыю. Аднак гэты полк застаўся ў Расіі і ў кастрычніку 1916 года выехаў на фронт каля Дзвінска, а ў першыя дні снежня быў перакінуты на ўчастак каля Рыгі.

Прапаршчык Гарневіч прымаў актыўны ўдзел у баях гэтага палка на абодвух участках фронта. У пачатку студзеня 1917 года яго пасылаюць ў Гатчыну каля Пецярбурга, у школу прапаршчыкаў Паўночнага фронта, якую скончыў у маі гэтага ж года. Стаўшы прапаршчыкам, быў накіраваны ў 179-ы запасны батальён у Тарапцы, дзе служыў аж да бальшавіцкага перавароту. Пасля рэвалюцыі ўступіў у Маскве ў новаствораны польскі полк імя Барташа Главацкага, у якім служыў да красавіка 1918 года, або да часу яго расфарміравання бальшавіцкімі ўладамі. У канцы верасня 1918 г. вярнуўся ў Ліду і ў першай палове лістапада гэтага ж года ўступіў у званні харужага ў атрад Самаабароны, дзе выконваў абавязкі намесніка ад'ютанта 2-ой групы. Пасля ўз'ядання з атрадам маёра Дамброўскага ўжо ў чыне падпаручніка быў малодшым афіцэрам 2-й роты ў гэтым атрадзе. У ліпені 1919 года быў камандзіраваны ў Ліду ў запасную групоўку Лідскага палка стралкоў, дзе ўзначаліў 3-ю роту, а ў лістападзе гэтага ж года быў камандзіраваны ў якасці інструктара ў школу сяржантаў пры Беластоцкім палку стралкоў у Слоніме, адкуль пасля заканчэння курсаў вярнуўся ў запасную групоўку і атрымаў пасаду афіцэра па прадуктоваму забеспячэнню. У час бальшавіцкага наступлення ў 1920 годзе выехаў з гэтай групоўкай у Астравец, у лістападзе гэтага ж года - у Гродна. У сакавіку 1921 года ўзначальвае 4-ю роту 76-га палка ў Варшаве. У гэты час атрымаў званне паручніка. У чэрвені 1921 г. узначальвае камандаванне штабной ротай Навагрудскага палка стралкоў і рэферэнта аддзела па асадніцтву, пасля гэтага быў накіраваны ў запас. З верасня 1921 г. да цяперашняга часу з'яўляецца дзяржаўным чыноўнікам у Старастве Лідскага павета.

Паручнік Эразм Рудзецкі

Нарадзіўся 15 сакавіка 1893 г. у маёнтку Шынкаўшчына Лідскага павета. Пачатковую адукацыю атрымліваў у Лідзе (належаў да так званых "самаадукацыйных гурткоў"), а пасля ў Варшаве. 1 кастрычніка 1913 г. паступіў у Віленскую вайсковую школу, пасля заканчэння якой служыў афіцэрам у расійскай арміі ў запасным 147-м батальёне ў Кузнецку, а з 3 сакавіка 1915 г. - на фронце, у 10-м Туркестанскім палку стралкоў. Пасля выбуху рэвалюцыі ў званні паручніка ўступіў у 1-ую польскую дывізію стралкоў, якая фарміравалася ў Сучаве на Букавіне. У ліпені 1918 года як дэмабілізаваны афіцэр 2-га польскага корпуса, у склад якога ўвайшла 1-я дывізія стралкоў, вярнуўся з Расіі да месца свайго нараджэння, дзе таксама пачаў сваю працу ў Самаабароне.

Польска-бальшавіцкую вайну адслужыў на фронце: у Самаабароне лідскай, атрадзе маёра Дамброўскага і Лідскім палку стралкоў, у гэтым астатнім працяглы час служыў пасля вайны. Цяпер мае званне маёра запасу.

У Лідскую Самаабарону ўступіў у кастрычніку 1918 г. Па распараджэнні яе камандавання вербаваў добраахвотнікаў у гмінах: Забалаць, Сабакінцы і Васілішкі. У канцы снежня 1918 г., не ведаючы, што атрады Самаабароны ўжо пакінулі Ліду, з'явіўся ва ўніформе і ўзброены ў заняты ўжо бальшавікамі горад, дзе быў затрыманы міліцыянерамі-яўрэямі, узброенымі стрэльбамі, якія спачатку запатрабавалі аддаць ім зброю, а потым прыйсці ў Рэвалюцыйны камітэт, тлумачачы, што ўладу ў горадзе ажыццяўляюць не немцы і не палякі, а бальшавікі, а польскія атрады, да якіх ён належыць, выступаюць супраць законнай бальшавіцкай улады. Негледзячы на тое, што прад'явіў нямецкія дакументы і 2-га польскага корпуса, пад моцным эскортам і ў акружэнні зявак, колькасць якіх павялічвалася па меры прыбліжэння да цэнтра горада, яго даставілі ў Рэвалюцыйны камітэт, дзе, пасля некалькіх дзён нервовага чакання, заявілі, што яго асобай павінен спецыяльна заняцца ўвесь Рэвалюцыйны камітэт, які з гэтай мэтай павінен быў сабрацца. Пасля некалькіх супярэчлівых рэзалюцый (яўрэі былі за расстрэл), дзякуючы ўмяшанню члена рэўкама Сегеня пастанавілі яго адпусціць і пад эскортам адвезці да месца пражывання з той умовай, што ён падпіша абавязацельства поўнага падпарадкавання бальшавіцкай уладзе, што праз тры дні з'явіцца ў Рэвалюцыйны камітэт, што не ўступіць у польскія атрады пад пагрозай страты маёмасці і расстрэлу яго сям'і, якая жыве ў маёнтку Шынкаўшчына. Па дарозе да маёнтка паручнік Рудзецкі выкінуў у прыдарожны роў п'янага чырвонаармейца, які яго эскартаваў, забраў у яго стрэльбу, а сам уцёк праз Мыто і Ваверку ў Васілішкі, дзе, як даведаўся па дарозе, павінны былі затрымацца атрады лідскай Самаабароны. Толькі ў адлегласці 5 км на поўдзень ад гэтага мястэчка, у маёнтку Гурнофель, далучыўся да сваіх.

Пералік былых удзельнікаў Самаабароны лідскай зямлі
(Самаабароны: лідская, шчучынская і частка эйшышкскай)

Афіцэры:

падпаручнік Азарэвіч Мікалай

падпаручнік Бяднарскі Станіслаў

падпаручнік Багатка Зянон, памёр ад ран у чыне паручніка

падпаручнік Багуцкі Міхал

харужы Брахоцкі Андрэй

падпаручнік Брахоцкі Станіслаў

харужы Гарневіч Дыяніз

падкапітан Ільцэвіч Казімір

паручнік флоту Іваноўскі Станіслаў

падпаручнік Юрчанка

паручнік Кісель Канстанцін, памёр у чыне капітана

падпаручнік Клюкоўскі Аляксандр, памёр у чыне маёра

доктар Кастравіцкі Амброжы

падпаручнік Казакевіч Уладзіслаў

харужы Крыдэль Стэфан

падхаружы Крыдэль Вітольд

падпаручнік Лясковіч Уладзіслаў

паручнік Лісоўскі Баляслаў

харужы Ланеўскі-Воўк Віктар

падпаручнік Матулькевіч Юзэф

генерал Макшэцкі Адам

падхаружы Макшэцкі Юстын

падкапітан Мяніцкі Пётр, памёр ад ран у чыне капітана

падпаручнік Ненартовіч Ян

падпаручнік Пацэвіч Міхал

штаб-ротмістр фон Рыхтэр Уладзімір

паручнік Рудзецкі Эразм

паручнік Сікорскі Браніслаў

харужы Шмара Юзэф

падпаручнік Шукевіч Вацлаў

харужы Тумялевіч Зыгмунд

паручнік Выспянскі Ігнацый

Радавыя:

Альбовіч Зыгмунд

Алекса Францішак

мал. падафіцэр Амброс Адольф

Антаневіч Юзэф

Арашкевіч Антон

Баляк Адольф

Банцавіч Станіслаў

Бараноўскі Юзэф

Барташэвіч Лявон

Барташэвіч Юзэф

Барэвіч Вінцэнты

Бярдоўскі Баляслаў

Бярдоўскі Юзэф

Бярдоўскі Эдвард

капрал Бляха Марцін

Борка Ян

Бартноўскі Міхал

Борыс Аляксандр

Будак Юзэф

Будрэвіч Францішак

Бункевіч Юзэф

Бурак Вінцэнты

Бурба Юзэф

Бурнос

Бужынскі Юзэф

Бузер Станіслаў

Харэвіч Баляслаў

Хмялеўскі Юзэф

Халява Вітольд

Хорасцін Антон

Храмчук Стэфан

Хруль Марцін

Цітковіч Уладзіслаў

Цыбульскі Аляксандр

Чапля Антоні

Чэглік Станіслаў

Чэрмашэвіч Мацей

Чарняўскі Вітольд

Дагліс Францішак

Давідчык Бенедыкт

Далгоўскі Юзэф

Далгоўскі Ян

Даўгяла Міхал

Драб Эдвард

Дубраўскі Юзэф

Дубраўскі Эдвард

Дулько Стэфан

Дзічканец Баляслаў

Дзічканец Юзэф

Дзічканец Станіслаў

Дзекевіч Станіслаў

Федасевіч Уладзіслаў

малодшы падафіцэр Флётэр Фелікс, забіты ў чыне падхаружага

Францкевіч Адольф

Габіс Вінцэнты

Гердзіеўскі Ян

Гердзіеўскі Юзэф

Гладысінскі Станіслаў

Гадлеўскі Канстанцін

Гродскі Юзэф

Гумен Ян

Гамашэвіч Юзэф

Гінц Юзэф

Грыневіч Баляслаў

Губарэвіч Антон

Янцавіч Станіслаў

Ярэвіч Альбін

Ястшэбскі Фелікс

Ястшэбскі Ст. Шчэпан

Яскевіч Фларыян

Яткевіч Ян

Язукевіч Ян

Ільцэвіч Лявон

Ільцэвіч Антон

Ёдка Ян

Ёдка Леанард

Юнгнікель Браніслаў

Юнгнікель Казімір

Юнглікель Мечыслаў

Юрэвіч Антон

Юсевіч Марцін

Качан Францішак

Качаноўскі Міхал

Камаш Віктар

Кіюць Віктар

Кільтыновіч Міхал

Клышэйка Стэфан

Качаноўскі Ігнат

Календа Палікарп

Каласоўскі Юзэф

Каноўскі Уладзіслаў

Коркуць Вітольд

Кажанеўскі Антоні

Касабуцкі Браніслаў

Кастравіцкі Самуэль

Кавалеўскі Станіслаў

Казлоўскі Браніслаў

Казлоўскі Юзэф

Крахмальчык Станіслаў

Крахмальчык Ян

Крукоўскі Уладзіслаў

Круповіч Станіслаў

Крыдэль Мар'ян

Кутыс Вацлаў

Кузьма Фелікс

Кузьма Браніслаў

Кузьмінскі Мар'ян

Квяткоўскі Антон

Лявончык Юзэф

Лібіх Юльян

Літкоўскі Юзэф

ст. падаф. Лабейша Казімір

Лабовіч Вінцэнты

Ланкевіч Казімір

Лапата Міхал

Лапата Вінцэнты

капрал Лукашевіч Вацлаў

Мацевіч Станіслаў

Мацеевіч Юзэф

Макарэвіч Антон

Маляўскі Стэфан

Мальчэўскі Юзэф

Малеўскі Казімір

Малеўскі Юзэф

Марашкевіч Міхал

Марціноўскі Юзэф

Марцішэўскі Ян

Марчукевіч Браніслаў

Маркевіч Міхал

Матулевіч Аляксандр

Манкевіч Бенядыкт

капрал Мейлун Юзэф

Мякіш Юзэф

узводны Міхневіч Вінцэнты

Міцкевіч Пётр

Міцкевіч Станіслаў

Мішкініс Пётр

Мінакоўскі Густаў

Мінкевіч Юзэф

Місюкевіч Станіслаў

Місюк Юзэф

Мачульскі Казімір

Мулярскі Адам

Муліца Гіпаліт

Набодка Баляслаў

Нарцішэўскі Юзэф

Немчыновіч Богдан

Нацэвіч Юзэф

Носевіч Ян

мал. падаф. Носевіч Юзэф

Навіцкі Станіслаў

Навакунскі Браніслаў

Наваслаўскі Кароль

Абухоўскі Баляслаў

Аляшкевіч Вінцэнты

Альшанскі Аляксандр

Орда Антоні

капрал Асецкі Альфонс

Пальчэўскі Вацлаў

Пашкевіч Антон

Пашкевіч Павел

Пенда Юзэф

Пільчук Юзэф

Пілка Ігнат

Палабінскі Адольф

мал. падаф. Палубінскі Ян

Пуцько Юзэф

Пыза Ян

Радзівон Міхал

Радзевіч Уладзіслаў

Роўба Баляслаў

Роўба Ян

Роўба Казімір

Ручынскі Васіль

Рудзевіч Францішак

Санкоўскі Аляксандр

Сегень Адольф

Сегень Станіслаў

Сянкевіч Цыпрыян

Сянкевіч Адам

мал. падаф. Сянкевіч Фелікс

Сярко Вітольд

улан Сікорскі Густаў

капрал Сіруць Юзэф

улан Скавінскі Баляслаў

Скера Валяр'ян

Снопка Францішак

Сабалеўскі Аляксандр

Сакалоўскі Ўладзіслаў

Сонгін Лявон

Сарока Аляксандр

Станкевіч Антон

Станкевіч Марцін

ст. падафіц. Стасевіч Уладзіслаў

Сташкевіч Павел

улан Стэцэвіч Міхал

Струпінскі Аляксандр

Свяцкі Уладзіслаў

Свечка Юзэф

Свіркоўскі Юзэф

фельчар Свіркоўскі Міхал

капрал Шалевіч Станіслаў

Шаршон Міхал

Шэндрык Станіслаў

Шэндрык Баляслаў

Шэўчык Уладзіслаў

улан Шкоп Віктар

улан Шмігера Вітольд

Шулейка Альберт

Шулейка Вінцэнты

Шылкевіч Стэфан

Тарашкевіч Юзэф

Тамашэвіч Юліян

ст. падафіц. Тамкевіч Стэфан

Тоўгін Баляслаў

Тула Павел

капрал Тумелевіч Мар'ян

Туроўскі Пётр

Урбановіч Казімір

Валюк Антон

Валюкевіч Баляслаў

Васілеўскі Юзэф

Вашкевіч Казімір

Вярэшка Антон

Вярсоцкі Юзэф

Вярцінскі Баляслаў

Вяжбіцкі Уладзіслаў

Венцкевіч Пётр

Вільбік Юліян

Вільбік Юзэф

Вільчэўскі Лявон

Вільканец Густаў

Вінча Пётр

Віткевіч Баляслаў

Вітукевіч Браніслаў

мал. падаф. Вайцяхоўскі Міхал

улан Вайцяхоўскі Станіслаў

Войсят Антон

Войтка Мацей

Валадкевіч Казімір

Воран Адам

Возьны Ян

Урублеўскі Вацлаў

Забароўскі Вітольд

Запаснік Юзэф

Здановіч Міхал

Змітрукевіч Адольф

Знамяроўскі Юзэф

Жмінда Ігнат

капрал Жукоўскі Браніслаў

Жукоўскі Дамінік

Жыгала Баляслаў

Жыгала Юзэф

Жыгала Станіслаў

Жыданіс Альфонс

мал. падаф. Жылінскі Адам

Жылінскі Юзэф

Жылінскі Антон

Бібліяграфія

Пісьмовыя і вусныя крыніцы

I. Уласныя запіскі аўтара з часоў службы ў Самаабароне і атрадзе маёра Дамброўскага, а таксама працы ў таварыстве польскай моладзі горада Ліды (1918-1919 г.г.)

II. Пісьмовыя успаміны, прысланыя аўтару былымі арганізатарамі і ўдзельнікамі Самаабароны Лідскай зямлі, а іменна:

1) былога камандзіра лідскай Самаабароны капітана ў адстаўцы інжынера Вацлава Шукевіча;

2) былога камандзіра эйшышскай Самаабароны паручніка запасу Казіміра Ільцэвіча;

3) маёра запасу Эразма Рудзецкага;

4) паручніка запасу Яна Ненартовіча.

III. Вусныя паведамленні былых арганізатараў і ўдзельнікаў Самаабароны лідскай зямлі:

1) капітана запасу Зыгмунда Тумелевіча;

2) паручніка запасу Дыяніза Гарневіча;

3) паручніка запасу Міхала Пацэвіча;

4) доктара Амброжага Кастравіцкага;

5) паручніка запасу доктара Баляслава Дзічканца;

6) узводнага запасу Мар'яна Тумелевіча;

7) капрала запасу Марціна Бляхі;

8) сяржанта Лявона Ільцэвіча;

9) улана Антона Каранеўскага;

10) улана Віктара Кіюця і іншых.

IV. Вусныя паведамленні цывільных асоб:

а) былых членаў Народнай Рады Лідскай зямлі:

1) старшыні адваката Станіслава Здановіча;

2) намесніка старшыні Рудольфа Бергмана;

3) намесніка старшыні Браніслава Шаптуноўскага;

4) камісара аховы лясоў Юзэфа Рашкоўскага;

5) сакратара і казначэя доктара Рамуальда Сапоцькі;

6) сакратаршы Зоф'і Малеўскай;

б) былых членаў таварыства полек:

1) старшыні Марыі Шукевіч;

2) першага намесніка Гэлены Рашкоўскай;

3) другога намесніка Марыі Грэбавай;

в) жонкі генерала Макрэцкага;

г) Камілі Лянге;

д) былога бурмістра г. Ліды падчас расійскай акупацыі Лявона Пятра Вісьманта і іншых.

V. Усе біяграфіі напісаны на аснове прысланых аўтару пісьмовых сведчанняў саміх грамадзян, за выключэннем біяграфіі генерала Адама Макрэцкага, якую перадала яго дачка Ірэна Макрэцкая, біяграфіі капітана Пятра Мяніцкага, перададзенай яго братам прафесарам Рышардам Мяніцкім, а таксама біяграфіі капітана Канстанціна Кісяля, перададзенай яго жонкай Марыяй Кісель.

VI. Копіі загадаў, якія знаходзяцца ў вайсковым гістарычным бюро ў Вільні:

1) да 3-га атрада Краёвай Самаабароны Віленскай губерні № 1-№ 5, выдадзена ў Лідзе з 3 па 10 снежня 1918 г.;

2) да другой групы Самаабароны Віленскай губерні № 1-№ 10, выдадзена ў Лідзе з 12 па 31 снежня 1918 года, а таксама № 11, выдадзена ў маёнтку Гурнофель 15 студзеня 1919 года;

3) да Польскай Самаабароны ў Шчучыне № 1-№ 11, выдадзена ў Шчучыне з 13 лістапада па 22 снежня 1918 г.;

4) камандавання Віленскага атрада польскіх войск №№ 1, 3, 4, 8-53, 55-59 з 7 студзеня па 6 чэрвеня 1919 г.

Друкаваная літаратура:

1. Stanislaw Brachocki "Przedarcie się Зolakow z Litwy do Korony" (pryczynek do historii 13-go ulanow wilenskich). Minsk. Drukarnia D-twa Frontu Lit.-Biał. 1920 r.

2. "Zarys historyi wojennej 76-go Lidzkiego Pułku Piechoty". Z polecenia Wojskowego Biura Historycznego opracowala Komisja Pułkowa. Warszawa. 1930 r.

3. Ryszard Mienicki "Wilno w polskim wysiłku zbroinym". Wilno. 1930 r. Nakładem Zwiazku Organizacji b. Wojskowych w Wilnie.

4. General Władyslaw Weitko "Samoobrona Litwy i Bialorusi (szkic historyczny). Wilno. 1930 r. Nakładem Zwiazku Organizacji b. Wojskowych w Wilnie.

5. Andrzej Brochocki "Dzieje Samoobrony w Szczuczynie Nowogródzkim (1918-1919). Wilno. 1936 r. (Odbitka ze "Słowa").

6. D-r Kazimierz Orlinski "Pod obuchem krzyżaka i pod skrzydłami "białego orła". Nakładem Arch. Instytutu Akcji Katolickiej w Wilnie 1938 r. (Wydanie 2-gie przerobione i uzupełnione).


Ілюстрацыі

У гэтай публікацыі выкарыстаны ілюстрацыі з кнігі "LIDA - Einst und jetzt"

("Ліда - мінулае і сучаснасць"), выдадзенай у канцы 1917 года, у другую гадавіну нямецкай акупацыі горада.

стар. 13 Рымска-каталіцкі касцёл. Галоўны ўваход. Мал. У. Рэйман

стар. 18 Від на рымска-каталіцкі касцёл з Зарэчча. Мал. Э. Хольцлёхнэр

стар. 22 Сцэна на рынку. Мал. У. Рэйман

стар. 25 Сінагога. Мал. У. Рэйман

стар. 31 Яўрэйскія могілкі. Мал. У. Рэйман

стар. 36 Вадзяны млын каля Ліды. Мал. Э. Сандэр

стар. 43 Гарадскі парк з музычнай сцэнай. Мал. У. Рэйман

стар. 48 Сцены замка Гедыміна з поўдня. Мал. Э. Хольцлёхнэр

стар. 55 На берагах Лідзейкі. Мал. Э. Сандэр

стар. 60 Праваслаўная царква. Мал. Э. Хольцлёхнэр

стар. 63 Старая вуліца з тыповымі драўлянымі дамамі. Мал. Э. Хольцлёхнэр

стар. 66 Від на праваслаўную царкву. Мал. Э. Сандэр

стар. 71 Рымска-каталіцкія могілкі. Мал. Э. Сандэр

стар. 74 Студня на рынку. Мал. У. Рэйман

стар. 77 Старая карчма. Мал. Э. Хольцлёхнэр

стар. 94 Драўляны дом з тыповым ганкам. Мал. У. Рэйман


Змест

Ад аўтара

Уступ

Літва і Беларусь пад нямецкай акупацыяй

Самаабарона віленскай зямлі

Арганізацыя атрада маёра Дамброўскага і яго паход да Азёр

Самаабарона лідскай зямлі

Фарміраванне лідскай Самаабароны паручнікам Шукевічам

Фарміраванне шчучынскай Самаабароны

Фарміраванне эйшышкскай Самаабароны

Трэці атрад і 2-я група войск Самаабароны Віленскай губерні

Утварэнне Народнай Рады Лідскай зямлі і яго першапачатковыя дзеянні

Таварыства полек у Лідзе

Таварыства польскай моладзі горада Ліды

Змаганне за ўладу ў Лідзе элементаў, варожых да Самаабароны

Далейшыя дзеянні Народнай Рады і яе роспуск бальшавікамі

Ліда пад уладай бальшавікоў

Паходы і баі 2-й групы Самаабароны

Канцэнтрацыя ў Заполлі і паход да Гурнофеля

Паход на Ліду

Напад на Лябёдку

Усталяванне сувязі з атрадам маёра Дамброўскага і аб'яднанне з ім 2-й групы Самаабароны

Праект другога паходу на Ліду, а таксама марш за Неман

Заканчэнне

Бібліяграфія


Біяграфіі

генерала Адама Вінцэнтага Феліцыяна Макрэцкага

падпаручніка Вацлава Шукевіча

харужага Зыгмунда Тумялевіча

харужага Андрэя Брахоцкага

паручніка Браніслава Сікорскага

падпаручніка Станіслава Брахоцкага

падкапітана Казіміра Ільцэвіча

падпаручніка Яна Ненартовіча

падкапітана Пятра Мяніцкага

паручніка Канстанціна Кісяля

Станіслава Здановіча

Марыі Шукевіч

Юзэфа Дзічканца

харужага Юзэфа Шмаро

харужага Дыяніза Гарневіча

паручніка Эразма Рудзецкага

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX