Папярэдняя старонка: Вайсковая гісторыя

Гэта і нашыя ўзнагароды 


Аўтар: Суднік Станіслаў,
Дадана: 08-11-2012,
Крыніца: Лідскі Летапісец № 57.



У лідскіх калекцыях

У лідскіх калекцыях з'явіліся ўзнагароды часоў польска-савецкай вайны 1919-1920 гадоў і часоў Сярэдняй Літвы: Крыж Заслугі Войскаў Сярэдняй Літвы і памятная адзнака Літоўска-Беларускага фронту. Гэтыя ўзнагароды атрымалі многія беларусы, якія змагаліся перш за ўсё ў шэрагах Беларуска-Літоўскіх дывізій. Таму не дзіўна, што крыжы раз-пораз знайходзяць на тэрыторыі Лідскага раёна.

Крыж Заслугі Войскаў Сярэдняй Літвы

Крыж Заслугі войскаў Сярэдняй Літвы (Krzyz Zaslugi Wojsk Litwy Srodkowej) - заснаваны Крыж Заслугі Войскаў Сярэдняй Літвы. Віленскім Соймам 25 лютага 1922 гады, уключаны ва ўзнагародную сістэму Польскай Рэспублікі ў 1926 году. Гэты знак ваеннага адрознення прызначаўся для ўзнагароджання вышэйшых армейскіх чыноў, якія здзяйснялі кіраўніцтва баявымі дзеяннямі пад Вільняй і афіцэраў, што прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях у складзе Беларуска-Літоўскай дывізіі пад камандаваннем генерала Л. Жалігоўскага з 9 кастрычніка па 19 лістапада 1920 года. Крыжом узнагароджваліся да канца 1926 года. Было праведзена 1439 узнагароджанняў. Сярод узнагароджаных: маршал Ю. Пілсудскі, генералы Л. Жалігоўскі і В. Сікорскі.

Крыж вырабляўся прыватнымі фірмамі. Для атрымання яго неабходна было прад'явіць Дыплом пра ўзнагароджанне і ўнесці ў скарб кошт вырабу знака.

Знак уяўляў сабою стылізаваны рыцарскі крыж з пашыранымі да канцоў і злёгку ўвагнутымі па баках плячамі.

На аверсным баку крыжа ў цэнтральнай яго частцы змешчана рэльефны малюнак арла з распасцёртымі крыламі, які трымае ў кіпцюрах тарчу з малюнкам герба Літвы ("Пагоня"). Плечы крыжа лучаны паміж сабой лаўровым вянком, якія ўтвараюць вузкае кольца. На верхнім плячы крыжа надпіс: "WILNO", на гарызантальных і ніжнім плячы - даты: "9.Х.", "19.IX.", "1920".

На адваротным баку крыжа на гарызантальных плячах змешчана надпіс: "LITWA - SRODKOWA". На вертыкальных плячах намаляваны два мячы, зарыентаваныя сваімі лёзамі да канцоў крыжа. У цэнтральнай частцы - круглая таблічка, акантаваная паяском. На таблічцы выбіваўся парадкавы нумар узнагароды.

Крыж па перыметры апраўлены вузкім борцікам. Усе надпісы выпуклыя.

Знак вырабляўся са светлай бронзы.

Памеры крыжа 43 х 43 мм.

Крыж насіўся на зялёнай стужцы шырынёй 37 мм з чырвонымі і жоўтымі палоскамі 2 мм шырыні.

Крыж Заслугі войскаў Сярэдняй Літвы насіўся пасля Крыжа Заслугі (агульнапольскага), але перад Крыжам на Шлёнскай Стужцы Змагання і Заслугі.

Памятная адзнака Літоўска-Беларускага фронту

Літоўска-Беларускі фронт - аператыўнае злучэнне Войска Польскага, утворанае ў ходзе польска-бальшавіцкай Памятная адзнака Літоўска-Беларускага фронту. вайны дырэктывай Галоўнакамандуючага генерала Юзафа Пілсудскага 15 траўня 1919 г. Фронт утвораны з чатырох тактычных груп, якія дзейнічалі на тэрыторыі былога ВКЛ: генералаў РыдзСміглага, Макрэцкага (родам з-пад Ліды), Ласоцкага і палкоўніка Зарыцкага. Задачай фронту было правядзенне федаралістычнай ідэі, або ўтварэнне незалежных Літвы і Беларусі, як буферных дзяржаў паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Пад камандай Макрэцкага і Ласоцкага былі часткі Беларуска-Літоўскіх дывізій.

Адзнака выраблялася некалькіх варыянтаў: з жоўтага металу і белага металу з чорнай і чырвонай эмаллю. Знак уяўляў сабою стылізаваны рыцарскі крыж з пашыранымі да канцоў і злёгку ўвагнутымі па баках плячамі. Па цэнтры размяшчаўся польскі геральдычны арол, на грудзях якога размешчана тарча з шасціканцовым беларуска-літоўскім крыжом (Крыж Ярылы). На крылах надпіс: "Front Lit. Bial. 1919-1920".

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX