Папярэдняя старонка: Мастацтва

Кушнярэвіч Алесь. Готыка ў Іўі 


Аўтар: Кушнярэвіч Алесь,
Дадана: 20-11-2012,
Крыніца: Кушнярэвіч Алесь. Готыка ў Іўі // Спадчына №1-1992. С. 55-57.



Кожны, хто прыязджае ў Іўе, найперш звяртае ўвагу на Петрапаўлаўскі касцёл. Глядзіш - i становіцца цяплей на душы, што ён не разбураны, не ператвораны ў гаспадарчую пабудову, як сотні іншых выдатных помнікаў.

Нельга стрымацца, каб не пайсці следам за шматлікімі прыхаджанамі да касцёла, які запрашае чароўным гучаннем званоў i цікавым архітэктурным сілуэтам. Так, гэта характэрны для каталіцкай архітэктуры тып Петрапаўлаўскі касцёл у Іўі. Заходні фасад. трохнефнага касцёла, які з усходу заканчваецца шматграннай апсідай. Над уваходам у храм зроблены хоры. Апсіда i вуглавыя часткі паўднёвай паловы асноўнага аб'ёму ўмацаваныя контрфорсамі. Іx узвядзенне падаецца не зусім Петрапаўлаўскі касцёл у Іўі. Апсіда. апраўданым пры ўжытай канструкцыі скляпенняў. Вось i пацвярджэнне: на астатніх участках сценаў ix няма. Рысы даўніны заўважаем таксама ў форме акна цэнтральнай грані апсіды, на месцы якога цяпер вялікая спічастая ніша. На вуглах галоўнага фасада ўзнесліся ў адзіным парыве ў адкрытую прастору вежы. З паўночнага боку да касцёла далучаюцца капліца i сакрысція.

I чым больш пільна аглядаеш муры, тым больш пераконваешся, што яго выгляд фармаваўся на працягу некалькіх будаўнічых перыядаў. Цікава, хто ж i калі паставіў гэты помнік? Спрабуем адшукаць імя фундатара ў старажытнай гісторыі Іўя, якое вядома з XV ст. як уладанне П. Мандыгера. З другой паловы XVI ст. гэта ўжо мястэчка ў Вялікім княстве Літоўскім. У XVI - XVIII стст. ім валодалі Забжэзінскія, Кішкі, Сапегі, з 1752 г.- Агінскія, з XIX ст.- Тызенгаўзы i Замойскія. Хто з ix мае дачыненне да ўзвядзенне касцёла?

Заблытанае таксама i пытанне датавання. У энцыклапедычных выданнях па гісторыі i культуры Беларусі адзначана, што яго паставілі ў першай палове XVII ст. Гэтае датаванне, напэўна, ідзе з вопісаў касцёла XIX ст., дзе сказана, што ён узведзены ў 1631 г. мсціслаўскім ваяводам Мікалаем Кішкам. Праўда, у вопісе 1830 г. гаворыцца, што першапачаткова касцёл быў кальвінскім зборам i дакладная дата яго будаўніцтва не ўстаноўлена. Гэта пацвярджае таксама вядомы гісторык каталіцкай царквы Я. М. Гіжыцкі: Петрапаўлаўскі касцёл у Іўі ўжо існаваў у першай палове XVI ст., больш чым паўстагоддзя належаў арыянам, а потым - кальвіністам. У 1612 г. М. Кішка аддаў яго католікам.

Аднак вялікапамерная цэгла i гатычная тэхніка муроўкі даюць падставу меркаваць, што будаўніцтва пачалося ў XV ст. Такім чынам, да апошняга часу існуе некалькі датаванняў храма.

Архіўныя ж дакументы сведчаць, што Ў Іўі, акрамя мураванага касцёла, быў i драўляны - Св. Крыжа, пабудаваны М. Кішкам, які існаваў да канца XVIII ст. У копіі яго фундуша 1631 г., якая зроблена ў 1811 г. з кнігі земскіх актаў, сказана, што «мураваны касцёл святых апосталаў Пятра i Паўла 25 гадоў таму назад, пры маіх продках (М. Кішкі.- А. К.) да ерасі аднесены, перайшоў у мае ўладанне». Там жа адзначана, што першапачатковы фундуш гэтага касцёла згублены, i таму М. Кішка яго абнаўляе i пашырае, бо храм знаходзіцца ў яго ўладанні. Далей гаворыцца, што М. Кішка выдзяляе побач з мураваным касцёлам участак зямлі, дзе стаіць крыж для драўлянага храма i духоўнай школы, прызначаных для прыхаджан. З гэтага дакумента вынікае, што М. Кішка не быў фундатарам Петрапаўлаўскага касцёла, а толькі перадаў яго бернардынцам. Затым пачаў будаваць для ix i мураваны кляштар.

Дык хто ж тады паставіў мураваны помнік? Адказ на гэтае пытанне дае копія яго першапачатковага фундуша, якую ўдалося выявіць у рукапісным аддзеле бібліятэкі Акадэміі навук Літвы. У ёй гаворыцца, што Петрапаўлаўскі касцёл у Іўі заснаваны на сродкі троцкага ваяводы, земскага маршалка Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага, Пятра Яновіча з роду Мандыгераў. Аднак ён не паспеў дакументальна аформіць яго будаўніцтва, бо раптоўна памёр, а зрабіў гэта ў 1499 г. Яго сын Ян Пятровіч. З яго фундуша бачна, што касцёл у гэты час ужо існаваў, пры ім быў драўляны кляштар, дзе жылі чатыры манахі францысканцы. Такім чынам, калі Пётр Яновіч не паспеў аформіць фундуш 3 прычыны смерці, значыць касцёл пачалі будаваць у апошнія гады ЯГО жыцця (каля 1491-1495 гг.).

У фундушы М. Кішкі на касцёл Св. Крыжа адзначана, што мураваны касцёл не быў дабудаваны. Вынікі праведзеных намi натурных даследаванняў сведчаць, што першапачаткова яго інтэр'ер не быў перакрыты скляпеннямі, хаця яны i планаваліся.

Аналізуючы размяшчэнне вокнаў i контрфорсаў, можна сцвярджаць, што, калі б унутраная прастора касцёла была перекрытая скляпеннямі, то гэта было 6 трохнефнае збудаванне з планам амаль квадратнай формы, якое заканчвалася шматграннай апсідай. У кожным нефе павінна было быць па тры травеі. Сярэдні неф атрымаўся б шырэйшы за бакавыя. У XV - XVI стст. аналагічны тып касцёла атрымаў шырокае распаўсюджанне ў архітэктуры шэрагу еўрапейскіх краін.

Значыць, першапачаткова помнік быў аднанефнай, з адной апсідай пабудовай, перакрытай плоскай драўлянай столлю на бэльках. У куце, утвораным усходнім фасадам касцёла i паўночнай сцяной прэсбітэрыя, мелася сакрысція. Сцены былі ўмацаваныя магутнымі контрфорсамі. Паміж імі знаходзіліся вялікія вокны спічастай формы.

Атрымліваецца, што Петрапаўлаўскі касцёл у Іўі - помнік архітэктуры Беларусі канца XV - XVIII стст.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX