Папярэдняя старонка: Мастацтва

Півоцкі Ксавэры. Невядомая калекцыя народных дрэварытаў 


Дадана: 30-06-2014,
Крыніца: Півоцкі Ксавэры. Невядомая калекцыя народных дрэварытаў // Спадчына №5-1995. С. 3-10.



Артыкул "Невядомая калекцыя народных дрэварытаў" напісаны Ксавэрыем Півоцкім, вядомым польскім даследнікам народнага мастацтва ў 1937 г. у яго бытнасць у Вільні на пасадзе кансерватара помнікаў, на жаль, больш чым праз паўстагоддзя не страціў сэнсу сваёй назвы. Калекцыя цудоўных твораў народнага лубка з Biленшчыны, якая да 1945 г, захоўвалася ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча ў Вільні, i na сёння аМаль невядомая i недаступная беларускім даследнікам, знаходжанне значнай яе часткі не высветлена.

Два дрэварыты з гэтага збору - "П'ета" i "Св. Юры" - у 1933 г, былі надрукаваныя ў Гадавіку Беларускага Навуковага Таварыства, Яны рэпрадукаваныя таксама ў рэпрынтавым выданні артыкула Антона Луцкевіча "Беларускі музей імя Івана Луцкевіча" (Менск, 1992),

У 1989 г, часопіс "Спадчына" ў № 2 апублікаваў выявы 7 дрэварытаў згаданага збору i звесткі пра ix з інвентара Музея, прыведзеныя Яўгенам Куліком. Аднак астатнія дрэварыты заставаліся невядомымі.

Да выдатнай віленскай калекцыі народных дрэварытаў Ксавэры Півоцкі звяртаўся двойчы, Ен спасылаўся на яе ў працы "Народны дрэварыт у Польшчы" (Варшава, 1934), Асобны артыкул, цалкам прысвечаны гэтым творам, быў надрукаваны ў часопісе "Arkady" за 1937 г, у № 8.

Артыкул К. Півоцкага, які публікуецца цалкам, не страціў сваей значнасці. Аўтар дае naдрабязния звесткі пра дрэварыты гэтай калекцыі якія дапаўняюць вядомыя з музейнага інвентара, робіць цікавы параўнаўчы i мастацкі аналіз асобных твораў, выказвае меркаванні пра месца ix стварэння. Артыкул будзе цікавы сучасным даследнікам народнага мастацтва, бо К. Півоцкі спрабуе вызначыць асаблівасці народнага прымітыву, наіўнага мастацтва ўвогуле. Дарэчы, гэтай тэмай ён цікавіўся ўсе жыццё i прысвяціў ёй шмат артыкулаў i асобних працаў.

Артыкул каштоўны таксама тым, што ў ім змешчаныя 8 рэпрадукцыяў дрэварытаў Беларускага музея, сярод якіх тры - "Маці Вожая Вастрабрамская", "Адам i Ева", "Христос пад крыжам" (№ 155 паводле інвентару), дагэтуль не былі нам вядомыя. Верагодна, два першыя суадносяцца з №№ 154 i 157 паводле інвентару Беларускага музея.

Публікацыя дазваляе атрымаць поўнае ўяўленне пра ўсю калекцыю народных дрэварытаў Беларускага музея. Акрамя гэтых 10 аркушаў, застаюцца невядомьші толькі образ "Маці Божая Барунская" i апраўлены з ёй разам фрагмент большай памерам выявы,

Публікаваныя дрэварыты належаць да групы вялікіх аркушаў, якія, як пазначыў К. Півоцкі, вылучаліся добрай захаванасцю. Мастацкімі якасцямі яны, без сумневу, могуць быць аднесеныя да шэдэўраў народнага дрэварытнага лубка, які быў прыкметнаю з'яваю ў беларускім мастацтве XVIII ст, Спадзяемся, што публікацыя паспрыяе вяртанню гэтых каштоўнасцяў у беларускую маетацкую спадчыну, ix вывучэнню, а таксама росшуку скарбаў Беларускага музея імя Івана Луцкевіча,

Выказваем падзяку супрацоўнікам Этнаграфічнага музея ў Варшаве, шматгадовым дырэктарам якога быў Ксавэры Півоцкі, за дапамогу ў пошуках публікаванага артыкула.

У Вільні на Вастрабрамскай вуліцы, у былых базылянскіх мурах, у некалькіх памяшканнях знаходзіцца Беларускі музей. Сярод яго збораў на першы план выходзіць аддзел народнага мастацтва» які змяшчае сапраўдныя скарбы. Акрамя вартых апублікавання скульптураў, асаблівую ўвагу звяртае на сябе цудоўная, хаця i нешматлікая, калекцыя народных дрэварытаў. у колысасці 12 экземцляраў. Акрамя сціплай публікацыі самога Му­зея на беларускай мове, адзіная кароткая згадка пра яе знаходзіцца ў маёй працы «Народны дрэварыт у Польшчы». Гэтыя дрэварыты маюць вялікую мастацкую каштоўнасць, акрамя гэтага, яны значна дапаўняюць колькасць твораў гэтага роду з тэрыторыі Віленшчыны, дагэтуль вядомых нам толькі з тэчкі Лазарскага, нарэшце, ix аналіз дазваляе атрымаць новыя звесткі пра тэхнічныя прыёмы народных ксілографаў. Апісаную калекцыю можна падзяліць на дзве групы. Да першай належаць 5 гравюраў меншых намераў (сяpэднe 60-55 см), моц­на знішчаных i забруджаных. Яны находзяць з хатаў i цэркваў Віленшчыны, маюць польскія i рускія ці змешаныя надпісы гэтаксама, як можам бачыць на дрэварытах з-над Львова.

Адам i Ева. Хрыстос, што падае пад крыжам.

Другая група - 7 вялікіх (сярэдне 85-70 см), у чатыры дошкі дрэварытаў амаль адзінага памеру i адзін меншы, пафарбаваныя пры дапамозе трафарэтаў, чыстыя i амаль непашкоджаныя. Яны былі набытыя ў Вільні і, мусіць, - як сведчыць надпіс на адным з ix - выкананыя ў нейкай вілейскай майстэрні, з надпісамі на польскай i лацінскай мовах.

Да гравюраў пкршай груны нaлeжaць: «П'ета», «Маці Божая Барунская» i апраўлены з ёй разам фрагмент нейкай большай памерамі выявы, а таксама «Распяцце» i «Маці Божая Кармэлітаў «на Пяску» ў Кракаве. Дру­гая група ўключае: «Падзенне пад крыжамі», «Нясенне крыжа», «Св. Марцін», «Св. Юры», «Адам i Ева», «Маці Божая Вастрабрамская», «Хрыстос у садзе (Вертаградзе)». Дрэварыты з Беларуркага музея паходзяць пераважна з XVIII ст. «П'ета» мае дату 1750, «Св. Марцін» 1760, «Св. Юры» быў выкананы, напэўна, у 1710. Толькі «Хрыстс у садзе» быў створаны ў 1821 Подпісаў на ix знаходзім няшмат. Найбольш цікавая ў гэтым дачынеяні «П'ета», бо ўнізе бачым поўны подпіс (кірыліцай): «Павел Комар». Гэтае імя дапаўняе спіс з 10 вядомых дагэтуль імёнаў народных ксілографаў. «Св. Марцін» мае два подпісы: 1Р i WG W. Гэты дрэварыт выклікае цікавыя заўвагі. Ен адбіты з чатырох дошак, пры гэтым дзве ніжнія былі моцна пашкоджаныя i збітыя, як можна ўбачыць па зацертых контурах малюнку, у той час малюнак верхняй часткі востры i выразны i не вельмі супадае з ніжняю часткаю гравюры. Ніжняя частка, відаць, адбітая з дзвюх старэйшых дошак 1760 г., як сведчыць надпіс мастака, які хаваецца пад манаграмай WGW, бачнай над капытом каня св. Марціна. Верхняя частка находзіць з-над разца іншага майстра, які паставіў над галавой галубкі манаграму ІР. Відавочна, дзве верхнія дошкі старэйшай выявы былі так знішчаныя падчас выкарыстання, што пазнейшыя ўладальнікі майстэрні замянілі ix новымі, зробленамі ўжо іншым мастаком.

Гэта паказнік таго, што дрэварытныя майстэрні гэтага тылу існавалі доўга, прычым з сабраных у ix старых дошак увесь час рабілі новыя адбіткі, пацраўляючы i дапаўняючы ix пры неабходнасці. «Св. Юры» з'яўляецца яшчэ адным прыкладам існавання такой працэдуры ў майстэрнях народных ксілографаў. У Літве, у рэгіянальным Музеі ў Шаўлях, існуе ідэнтычны экземпляр, аздоблены таксама гербамі Літвы, Польшчы i Ляліва, які мае ўнізе поўны надпіс: «Obraz ś. Jerzego Patro­na Wielkiego Xienstwa Litewskiego 1710». У віленскім дрэварыце на правай ніжняй дошцы бракуе канца надпісу. Відаць, гэта пазнейшы адбітак, дзе адну дошку замянілі на новую, якая ўжо не мела надпісу. Тэкст дрэварыту, які вьіяўляе «Хрыста ў садзе», выразна паказвае «а Вільню як на месца зэяўлення. З Вільняю звязаны таксама відарыс Маці Божай Вастрабрамскай. Бо ўся другая група апісаных дрэварытаў мае амаль ідэнтычны каларыт i адбіта на аднолькавай паперы - мяркую, што былі яны выкананыя ў адной майстэрні на чыюсьці замову. Разбежка датаў (1710-1760-1821) сведчыць, на маю думку, толькі пра тое, што гэая майстэрня існавала больш за стагоддзе, збіраючы i ўжываючы ксілаграфічны матзрыял, якога паступова большала. Та­кое доўгае існаванне майстэрні выклікае меркаванне, што яна хіба была непаерэдна звязаная з нейкім кляштарам (можа, Вастрабрамскім?) i настаўляла багамольцам ды вернікам гэтыя абразкі падчас адпустаў i царкоўных урачыстасцяў. У віленсжай калекцыі ўсе дрэварыты ўяўляюцца каляровымі, акрамя фрагменту, які апраўлены разам з Maцi Божай Барунскай. Меншыя, якія мы залічылі да першай групы, пафарбаваныя ўручную чырвонай i карычневай фарбамі, на ix таксама шмат месца, не пакрытага ніякай фарбай, Астатнія працы пафарбаваныя пры дапамозе трафарэтаў. На дрэварытны адбітак накладалі кардон адпаведнага намеру з выразанымі адтулінамі на памер колеравых плямаў i такім чынам схематычна фарбавалі па чарзе кожнаю фарбаю. Фон на гэтых гравюрах цёмна-аліўкавы ці xpoмaвą-жoўты. Сярод іншых фарбаў сустракаюцца кармінавая, светла-чырвоная, светла-блакітаая, светла-аліўкавая, карычневая, зялёная i чарная. Трэба заўважыць што, як правіла, фарбы аднавядаюць традыцыйным паняццям пра ко­лер асобных прадметаў, аднак таксама бачым характэрныя выключэнні. Твары Адама i Евы белыя, целы - карычнева-ружовыя, воблака i «зямля» пад ступакамі фігураў - рознакаляровыя.

У народных дрэварытах перш-наперш звяртае на сябе ўвагу вырашальная роля контуру, які, дарэчы, адпавядае сутнасці дрэварытнай тэхнікі. Толькі контур назначае ўсе прадметы, акрэслівае ўсе плоскасці. Адсутнасць святлаценевага мадэлявання надае выключна плоскасны характар гэтым творам, які абумоўлівае іхную дэкаратыўную вартасць. Выкарыстанне ў некаторых месцах прадзірання не робіць уражання мадэлявання, адзіна толькі служыць разбіванню плоскасці. Народныя ксілографы атрымоўваюць дэкаратыўныя вартасці менавіта пры дапамозе плоскасна ўжываных, недыфэрэнцыяваных каляровых плямаў, смела накладзеных адна каля аднае, а таксама дзякуючы багатай геаметрычнай i раслінна-геаметрычнай арнаментыцы, па-майстэрску і самастойна ўкампанаванай у гравюру. Да характэрных рысаў народных дрэварытаў належыць таксама моц выразу, якая з'яўляецца ў выніку дэфармацыі (вядома, не наўмыснай) формаў. Падкрэсленыя тут рысы народных дрзварытаў, так выразна выяўленыя ў віленскай калекцыі, надаюць гэтым творам вялікія мастацкія вартасці. Каб ix адчуць, не трэба быць якімсьці «энтузіястам» народнага мастацтва - даволі мець развітае мастацкае пачуццё. Таму найвыдатнейшыя сярод сучасных польскіх графікаў разумелі гэтыя вартасці ва ўсёй паўніні i вучыліся не на адным з гэтых твораў.

Народныя ксілографы абапіраліся, як правіла, на сучасную ім афіцыйную графіку. У іканаграфічных дачыненнях іхныя творы залежныя ад г. зв. «святых абразкоў» - гравюраў на медзі i сталі ці літаграфіяў, якія калісьці прадаваліся ў кожным адпустовым месцы дзеля не вельмі багатых вернікаў. Але ix усё ж нельга ўспрымаць як копіі: яны пры гэтым маюць уласную, самастойную, незалежную ад узораў мастацкую мову. Гэтыя творы ў пэўным сэнсе можна параўноўваць з вядомымі "копіямі" Ван Гога з карцінаў Дэлякруа. Тэма i нават кампазіцыя запазычаныя з чужых узораў, але іхныя форма, мастацкае вырашэнне, а значыць, іхны стыль - бясспрэчная уласнасць народных дрэварытнікаў. З гэтым цікавым пытаннем - як адбываецца, што народны мас­так, «капіруючы», стварае стылёва зусім незалежны ад узору твор - некаторыя крытыкі распраўляюцца вельмі хутка i проста: яны кажуць пра барбарызацыю узораў няўмёлымі паслядоўнікамі. Гэтае тлумачэнне ўяўляецца мне, аднак, неаднаведным, акрамя таго, часцей за ўсё ўзор, на які абапіраецца народны дрэварыт, мае ніжэйшую вартасць у мастацкім сэнсе, чым яго народная «ко­пія». Узоры гэтыя амаль заўсёды не маюць ніякага мастацкага выразу, малакаштоўныя рэшткі. У той жа час народныя дрэварыты амаль усе маюць выразную ўласвартасць, уласны адметны стыль. Стыль народных дрэварытаў, зразумела, нельга ўціснуць у схаластычныя шуфляды з этыкеткамі гістарычных стыляў. Яго можна акрэсліць, толькі аналізуючы самыя гэтыя народныя творы. Народныя ці ўвогуле прымітыўныя творы некаторыя даследнікі лічаць бесстылёвымі, бо на гэтым культурным узроўні не можа быць размовы пра творчую свядомасць. Замала тут месца на азначэнне ролі свядомасці ў творчым працэсе, бо гэта адна з найцяжэйшых праблемаў мастацтвазнаўства, дагэтуль дастаткова не вырашаная. Аднак, мяркую, свядомасць не з'яўляецца канчатковым стылеўтааральным фактарам. Дарэчы, кожны твор чалавечых рук мае свой стыль, сваё спецыфічнае фармальнае вырашэнне. Спосаб гэтага вырашэння, значыць, характар стылю, не павінен быць цалкам залежны ад свядома прынятых фармальных канонаў, як, напрыклад, не мелі ix пры нараджэнні готыка ці баро­ка. У стылёвай розніцы, мяркую, вырашальнай з'яўляецца толькі псіхічная пазіцыя творцы, якую можна назваць ягоным мастацкім светапоглядам. Гэты погляд на свет, зразумела, розны на розных узроўнях культурнага развіцця. Адсюль змены стылю ў творах мастацтва, адсюль таксама стылёвая розніца на асобных узроўнях грамадскай іерархіі. Віленская калекцыя народных дрэварытаў у Беларускім музеі цудоўна ілюструе стыль гэтых народ­ных твораў, ix наіўнасць плоскага i графічнага разумен­ия рэчаіснасці, моц выразу ў наўмысных дэфармацыях, урэшце, іхныя дэкаратыўныя i калярыстычныя вартасці.

Прадмова i пераклад Волігі ЛАБАЧЭУСКАЙ.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX