Папярэдняя старонка: Мастацтва

Баразна Міхал. Плакат эпохі таталітарызму 


Аўтар: Баразна Міхал,
Дадана: 18-10-2013,
Крыніца: Баразна Міхал. Плакат эпохі таталітарызму // Спадчына №5-1994. С. 30-36.



З усіх відаў мастацтва толькі плакат найперш i ў найбольш сканцэнтраваным выглядзе можа даць яскравы, ёмісты, падрабязны вобраз эпохі. Не трэба доўгі час карпець у архівах, вывучаць мемуары, разгортваць у ангарных памерах мастацкія экспазіцыі з запаснікаў - жанры друкаванага плаката ў наглядней форме распавядуць аб адносінах грамадства да культуры, гісторыі, роднай мовы, праілюструюць дасягненні прамысловасці, палітыкі, выявяць асноўныя балючыя праблемы жыцця.

Л. Замах. 1946 г. Аўтар невядомы. 1948 г. Я. Тарас, М. Гуціеў, Л. Замах. 1950 г.

Беларускі друкаваны плакат, альбо постэр, яшчэ толькі чакае сапраўднага, грунтоўнага вывучэння. Яшчэ не асэнсаваны ўзаемаадносіны паміж жанрамі, больш таго, нават не ўсе ўсведамляюць, што добры плакат - мастацтва. Нават прафесіяналы не пазбавіліся высакамернасці ў адносінах да плаката. Прыярытэтам у навуковых даследаваннях карыстаўся толькі палітычны плакат, нібыта іншага i не было. У рынкавым жа свеце існуе наладжаная сістэма адносін да плаката ў выглядзе дзяржаўных музеяў гэтага віду мастацтва, правядзення рэгулярных нацыянальных i міжнародных выставаў, выдання спецыяльных часопісаў, ілюстраваных каталогаў, штогоднікаў i шмат інш. Прозвішчы лепшых плакатыстаў, часцей непалітычнага кірунку, вядомы не менш, чым прозвішчы папулярных мастакоў класічных відаў выяўлейчага мастацтва.

Перавага друкаванага плаката ў аператыўнасці, даступнасці. Ен можа існаваць сярод праяваў самых разнастайных пластычных кірункаў, у самых нечаканых жыццёвых абставінах: у бурлівым гарадскім асяроддзі вуліцы, каaltмерным інтэр'еры кватэры, офіса, гандлёвай выставы, на мітынгу. Атмасфера нашага сённяшняга жыцця патрабуе шырокага адлюстравання ў формах плакаaltта, графічным дызайне. На жаль, апошнія палітычныя i культурныя падзеі ў нашай рэспубліцы не адзначаны вялікай колькасцю плакатных вобразаў. Палітычная агітацыя, большасць гандлёвай рэкламы дэманструюць метастазы «прыёмчыкаў» посткамуністычнай ідэалогіі. Плакатнае мастацтва, за рэдкімі выняткамі, не дэманструе радыкальных зменаў ў грамадстве, генеравання стваральных ідэяў, не дэкларуе новы статус выяўленчага мастацтва незалежнай дзяржавы.

Пакуль нікому з «новых» дзелавых людзей i «рэальных» палітыкаў не ўдалося з дапамогай беларускага мастацтва стварыць прыцягальны імідж. Мастацкі рух адбываецца ў запаволеным рытме.

Іерархія ў новым мастацтве яшчэ не вызначаная, «каталожна-часопісны аванaltгард» i мастацкая спадчына таталітарызму займаюць у грамадстве даволі актыўную пазіцыю, аднолькава адмаўляючы i сабе, i іншым у праве на самастойнае разумение традыцый i наватарства ў мастацкай культуры. Пра падобныя праявы сведчыць выгляд рэкламных тумбаў i шчытоў каля тэатраў, кіно, тэлевізійныя застаўкі, графіка прэзентацый, плакаты айчынных мастацкіх выставаў i шмат іншага. Знаходзячыся доўгі час у такім графічным асяроддзі, адчуваеш яго агрэсіўнае імкненне выхаваць асобу без творчага запалу, залежнага i безаблічнага выканаўцу. Графічная культура ў стане адыгрываць пазітыўную ролю ў духоўным жыцці, грунтавацца на лепшых нацыянальных традыцыях, узбагаціцца перадавым сусветным вопытам. Творы ж сапраўды таленавітых мастакоў, якія атрымалі апрабацыю на міжнародных выставах плаката, друкуюцца маленькімі накладамі i кардынальна не ўплываюць на графічнае асяроддзе. Грамадству не цікава, як яно адбіваецца ў люстэрку выяўленчага мастацaltтва, але гэта не азначае, што можна ці трэба абысці гісторыю беларускага плаката.

«Ці месца нацысцкаму мастацтву ў муaltзеях?» - гучаць загалоўкі выданняў заходніх краінаў. Мы падобнае пытанне яшчэ не задаем у дачыненні да спадчыны выяўленчага мастацтва таталітарнай эпохі сваей краіны. А варта падыскутаваць пра ейную ролю ў мінулым жыцці грамадства, магчымасці сучасных i будучых рэцыдываў. Мясцовы «гераічны рэалізм» вельмі падобны да адпаведнага мастацтва Германіі пасля «Entartate Kunst», пэўныя аналогіі сустракаюцца ў мастацтве Паўночнай Карэі, суседзяў па сацыялістычным лагеры, што ладзілі жыццё паводле эосэраўскага прынцыпу. Таталітарная сістэма стварыла такі механізм масавай вытворчасці сродкаў духоўнага нівілявання асобы, што Захаду да яе са сваёй рэкламнай індустрыяй, масавай культурай, як прапаршчыку да генерала.

Але трэба зазначыць, што не ўсё мастацтва плаката савецкага часу - таталітарнае па сутнасці, нават ягоны палітычны жанр. Плакат 20-х гг. выступав як натуральны працяг еўрапейскага аванaltгарду. Беларускія мастакі шчыра прынялі ўтапічныя заклікі рэвалюцыйнага грамадскага ўздыму. У айчынным плакатaltным мастацтве гэтага рамантычнага, бурапеннага часу працавалі Я. Драздовіч, А. Ахола-Вало, Эль Лісіцкі, А. Гефтэр, П. Гуткоўскі, А. Быхоўскі, Г. Змудзінскі, Б. Ульпі, Л. Целішэўскі i інш. Шмат плакатаў засталося ананімнымі. «Вокны РОСТА» сталіся на Беларусі першай арганізацыяй, пад сцягамі якой кансалідаваліся мастакі розных творчых школаў i кірункаў. Шырокія магчымасці плаката прыцягвалі мастакоў-наватараў паслярэвалюцыйнага Віцебска. Так, Марк Шагал упрыгожвае вялікімі плакатамі-панно сцены горада ў якасці элементаў святочнага аздаблення рэвалюцыйных святаў. Сёння ў музеях захаваліся толькі адэінкавыя эскізы вядомага мастака, а таксама кадры гарадской хронікі. Плакат «Клінам чырвоным бі белых» Эль Лісіцкага, выдадзены Смаленскім РОСТА ў 1920 г., абышоў буйнейшыя хрэстаматыі сучаснага плаката як прыклад канструктывізму. На полі твора прысутнічае абрэвіятура УНОВИС (сцвярджальнікі новага мастацтва) - аб'яднання мастакоў, створанага па ініцыятыве К. Малевіча ў Віцебску. На жаль, у тыя часы мала хто ўсведамляў, што гэтыя аркушы з супрэматычнай графікай будуць некалі так паважацца буйнейшымі зборамі свету. Геаметрызм супрэматызму УНОВИСу паўплываў не толькі на плакатнае мастацтва, але i на кніжную i часолісна-газетную графіку як у самой Беларусі, так i далёка за яе межамі. Доўгі час практыкі графічнага дызайну не ведалі багатай спадчыны гэтага перыяду, шмат часу згубілі на пазычанне не заўсёды папраўдзе каштоўнага. Вельмі шырокая геаграфія беларускага плаaltката 20-х гг.: Віцебск, Магілеў, Смаленск, Вільня, Менск, Гомель, іншыя гарады. Пэўны час канструктывісцкі падыход захоўваўся ў творах навучэнцаў Віцебскага мастацкага тэхнікума, дзе шырока выкарыстоўвалася тэхналогія фотакалажу i фотамантажу як водгук на тэндэнцыі заходнееўрапейскага дадаізму.

У 1934 г. абвясцілі сацыялістычны рэалізм. На папялішчы ліквідаваных мастацкіх аб'яднанняў была створаная паслухмяная партыйнай волі структура па ўзнаўленні самой сябе ў выглядзе клішаваных стэрэатыпаў: бясконцага адлюстравання працоўных «перамогаўіі, выяваў «вялікіх» правадыроў, штучных герояў вайны i да т. п. Мастацтва становіцца палігонам для рэалізацыі міфічных сцэнарыяў, яно фабрыкуецца паводле дзяржаўных інструкцый.

I ў гады вайны ідэалагічны апарат не выпускаў са сваіх рук рычагі кіравання ў выдавецкай справе. Плакат-гаaltзеты «Раздавім фашысцкую гадзіну» i «Партызанская дубінка», што распаўсюджваліся на акупаванай тэрыторыі, звычайна ствараліся ў тыле, у Маскве, пад надзейным цэнзурным кантролем. Тым не менш плакат адлюстраваў ваеннае ліхалецце, адыграў значную ролю ў арганізацыі барацьбы сулраць германскага фашызму. Акрамя беларускіх мастакоў З. Азгура, В. Букатага, I. Ахрэмчыка, А. Волкава, Я. Зайцава, некаторых іншых, у афармленні выданняў удзельнічалі маскоўскія i ленінградскія мастакі. Спецыфіка плакатнага мастацтва патрабавала хуткага рэагавання, у гэты ж час станковае мастацтва толькі набірала дакументальны матзрыял для будучай рэалізацыі ў творах, абмежаваных афіцыйнай «праўдай» аб адной з самых крывавых войнаў.

Пасляваеннае дзесяцігоддзе - адно з найменш даследаваных перыядаў беларускай гісторыі мастацтва. Тут яшчэ прыйдзецца падрабязна вывучаць усе «белыя плямы». Аптымізм перамогі сутыкнуўся з працягам даваенных жахаў. Драматызму чалавечага існавання на сваёй радзіме савецкі плакат не адлюстраваў, затое амаль кожны калгаснік мог пераказаць байкі пра цяжкае жыццё пралетарыяту ў заходнім свеце. Вельмі яскравы прыклад - плакаты канца 40-х гг. Л. Заaltмаха, дзе пануюць яшчэ героі ў вайсковых гімнасцёрках i кашулях з вышытым народным арнаментам i натуральнымі ўсмешкамі на тварах. Але хутка настрой плакатных герояў становіцца «сур'ёзным». У творах таленавітых мастакоўвыканаўцаў ідэалагічныя замовы ўсё ж знаходзілі арганічнае пластычнае вырашэнне. Плакатнае мастацтва таталітарнага перыяду ў Беларусі - найбольш яркае вобразнае сведчанне ілюзій часу. Гэтае тыражнае мастацтва бачылі мільёны беларусаў розных пакаленняў у горадзе, на вёсцы. «Элітарна-адборная» кампанія афіцыйных мастакоў-станкавістаў, далучаиых да плакатнай творчасці, цешылася сваімі прывілеямі i ўзнагародамі. Іхных прозвішчаў народ не ведаў. Спецыфічнае мшццё плаката ў грамадскім асяроддзі не пакідала ў памяці імёнаў аўтараў, але выразная мова, утрыманне кароткага тэксту, хоць часцей зусім бессэнсоўнага, пакідалі адно толькі знакавы след у памяці пакаленняў.

Традыцыі таталітарнага мастацтва жывучыя. Здавалася б, сёння мы ўжо адмовіліся ад той ідэалогіі, але застаецца адчуванне, што на плакатах толькі памянялі тэксты, прыбралі асноўных герояў ды перайменавалі звыклую наглядную агітацыю ў графічны дызайн i рэкламу. Словам, памянялі назву, пакінуўшы старыя прынцыпы савецкай масавай культуры. Напэўна, так нешта да болю знаёмае нагадвала графічная рэклама прэтэндэнтаў на народныя абраннікі.

У плакаце 50-60-х гг. у параўнанні з 20-мі гг. змест тэкстаў амаль не змяніўся, засталіся ўсе асноўныя яго характарыстыкі, але кардынальна змяніліся стаўленні да пластычнага вырашэння плакатаў часу авангарду - няпэўнасць графікі палохала, заклікала да нечаканых імправізацый. Часы лубка i канструктывісцкага ўтапізму закончыліся, на змену прыйшоў прафесіяналізм выканальніцкі, тэхнічны, скаваны прымітыўны палітычны канон. У пасляваенным плакаaltце не засталося i намёку на народную традыцыю. З кожнага ліста Л. Замаaltха, Я. Тараса, М. Гуціева глядзяць на нас жыццярадасныя людзі-манекены, якія дэманструюць бліскучыя ўзнагароды, нібыта яны ўсю вайну i чакалі таго моманту, каб зноў пайсці галасаваць за сталінскі блок партыйных i беспартыйных. Значкаста-медалевы атрыбут на плакатах вандруе ад выбарчых урнаў, партыйных застолляў да белых халатаў калгасных даярак. Крытыкуючы заходнееўрапейскі сюррэалізм, беларускі бальшавізм стварыў свой, непаўторны - ідэалагічны. Мастацтвазнаўцу вельмі цяжка растлумачыць такія з'явы, як перайменаванне на беларускую мову вестуна-крэйсера - «АЎРОРА», альбо трыманне правадыром у руках першага дэкрэта савецкай улады, надрукаванага таксама на беларускай мове. Калі ўсур'ёз верыць надрукаванаму, дык складваецца ўражанне, што Расея - адвечная калонія БССР. Чаго ж вартая такая бязглуздзіца, як «Ленін - заснавальнік Беларускай ССР», на плакаце мастака Я. Таaltраса (1958?). Вельмі добра, што візуальныя ідэі больш моцныя, чым вярбальныя, але яны былі так далека ад рэчаіснасці, ад рэалістычнага эксперыменту «суровага стылю», што наўрад ці каму глыбока запала ў памяць выява маладой калгасніцы, якая выйшла на працу на ферму ў бялюткім халаце з зоркай Героя Сацыялістычнай Працы на грудзях, каб заклікаць паўсюль уводзіць у практыку нейкія там перадавыя метады вырошчвання маладняку, альбо заклік прыгажуні, што стаіць сярод поля, як на вокладцы часопіса модаў, пашыраць плошчы пасеву канопляў.

Плакатнае мастацтва таталітарызму жадала ахапіць амаль усе сферы жыцця, даць гатовы рэцэпт на ўсё, але толькі стварала метамарфозы кшталту магчымага суседства двух плакатаў у «красaltном уголке», дзе на адным надрукавана: «СССР - краіна перадавой кульaltтуры», а на другім - заклік: «Не плюйaltте на пол и не бросайте окурков!» Яшчэ ў 40-ыя гг. героі палітычных плакатаў нагадваюць звычайных людзей якія ўсміхаюцца, трымаюцца раскавана. 50-ыя ствараюць новы эталон: персанаж ca шкляным напружаным позіркам, нібы праекцыя з помніка. Магчыма, гэта праява сапраўднай рэалістычнай тэндэнцыі: партыйныя эксперыменты ўсё менш пакідалі на зямлі аптымістаў. Вера ў неўміручага правадыра нібы надавала жыццёвую моц старонкам календара, улёткам, каласкам у руках мічурынца. З чаканнем цуду глядзяць на нас мужчыны i жанчыны, пазбаўленыя рысаў індывідуальнасці, нібыта адлітыя з адной формы. Новы плакат бярэ на ўзбраенне прынцып класіцызму - дакладна капіраваць эталоны, якія ў глыбі сваіх майстэрняў распрацоўваюць лепшыя «прафесіяналы» рэспублікі. Пад строгім партыйным кантролем новая пампезная форма палітычнай агітацыі не пакідае месца для народнага гумару, імправізацыі. Неяк незаўважна грамадства пазбавілася магчымасці ўдзельнічаць у стварэнні графічнага асяроддзя.

З часопісаў па тэорыі i гісторыі мастацтва гучалі парады прызнаных плакатыстаў пачаткоўцам, каб яны пачыналі толькі са шрыфтовага плаката, засвоіўшы спачатку «палачны» шрыфт. Далей можна пачаць капіраваць ужо вядомыя плакаты, выкарыстоўваць фрагaltменты вокладак часопісаў, рэпрадукцыі карцінаў альбо фотаздымкаў. i толькі пасля гэтага можна будзе стаць «калі-небудзь у шарэнгі майстроў плакатнага мастацтва - агітатараў i публіцыстаў, якія змагаюцца вастрэйшай зброяй плаaltката за пераможнасць камуністычных ідэй» (Корецкий В. Молодым плакатиaltстам // Художник, 1961, № 5).

На вялікі жаль, па-за ўвагай даследнікаў застаўся плакат непалітычны: рэкламны, відовішчны. Ен не лічыўся прэстыжным жанрам, ды i цэнзурныя патрабаванні, відаць, не так яго тычыліся. Але ён быў той «аддушынай», прыцягальнай пляцоўкай для пластычных эксперыментаў, якія былі цікавыя нават тым, хто рэалізоўваўся ў палітычным плакаце. Відовішчны i рэкламны плакат даваў глебу для фармальнага кампазіцыйнага пошуку, вяртаў да шрыфтовых эксперыментаў. Тут можна было выявіць рысы індывідуальнасці, якія агрубелі ў калектыўных працах над бесцялеснымі партрэтамі правадыра ўсяго савецкага народа i чалавецтва.

Магчыма, што ў гісторыі развіцця беларускага плаката 50-80-х гг. застануцца працы менавіта гэтых жанраў, зробленыя без аглядкі на наменклатурную праслойку i магутнага самацэнзара ў сабе, часта ў хуткай манеры, выкарыстаўшы дэкаратыўныя фактуры, скорапіс, тыпаграфіку ў стылі 20-х гг. Вялікая спадчына таталітарнага плаката, спадзяюся, будзе толькі аб'ектам спецыяльных даследаванняў i напамінам пра рэальна існаваўшы час. Магчыма, i масaltтацтва Беларусі знойдзе іранічную форaltму цытавання безлічы лубочна-ампірных завіткоў, гіпсавых арбузоў, балясінаў, ляпных медальёнаў, бетонных драпіровак, каб хутчэй вярнуцца да натуральaltных шляхоў у культуры, пакінутых на пачатку адыходзячага стагоддзя.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX