Друкуецца паводле: "Бацькаўшчына", Мюнхэн, 1953, №31-32 (162-163).
Ведамы цюрска-татарскі нацыянальны дзяяч, пісьменьнік i журналісты Аяз Ісхакі нарадзіўся 23 лютага 1878 году ў сяле Яўшурме, Чыстапольскага павету, Казанскай губэрні (памёр 22.7.1954 г, Пахаваны ў Анкары (Турэччына). - Заўв. Рэд.Л Ягоны бацька быў мулай i паслаў сына для навукі ў мусулманскую духоўную школу. Пасьля сканчэньня духоўнай школы ён паступіў у Казанскую вучыцельскую школу, якую пасьпяхова скончыў у 1903 годзе. З раньняй моладасьці Ісхакі захопліваўся грамадзка-літаратурнай дзейнасьцю. У вучыцельскай школе пад ягоным кіраўніцтвам выходзіў падпольны літаратурны часапіс пад назвай "Тэрракі" ("Прагрэс"). Пасьля сканчэньня вучыцельскай школы Ісхакі быў назначаны настаўнікам у Орэнбурскай Аухоўнай школе. У гэты час ужо ў поўнай меры выявіліся ягоныя літаратурныя здольнасьці. Бэлетрыстычныя творы маладога пісьменьніка ахвотна друкаваліся ў салідных журналах таго часу.
Перад рэвалюцыяй 1905 году сярод Цюрка-Татараў праводзіла вялікую рэвалюцыйную дзейнасьць нелегальная арганізацыя пад назвай "Хюрыят" ("Свабода"), якая па сваей праграме была блізкай да партыі сацыялістых-рэвалюцыянэраў. "Хюрыят" выдавала газэту й мела свае аддзелы ў Крыме, Туркестане Каўказе й Сібіры. Аяз Ісхакі ўступіў у гэтую арганізацыю i прыймаў актыўны ўдзел у выдаваньні й распаўсюджваньні газэты. У той час у цэлай Расеі выдавалася толькі адна легальная газэта на татарскай мове ў Крыме.
Пасьля ведама га царскага маніфэсту 17 кастрычніка 1905 году паўстала магчымасьць шырокай нацыянальна-асьветнай дзейнасьці сярод цюрска-татарскага насельніцтва. На татарскай мове Ў Казані начала выдавацца газэта "Тан" ("Зара"). У гэты час Ісхакі быў ужо добра ведамы сярод свайго народу як буйны палітычны дзяяч i пісьменьнік. У нацыянальна-палітычнай дзейнасьці вн праявіў сябе на гэтулькі, што перад выбарамі ў другую Дзяржаўную Думу цюрска-татарскія арганізацыі выставілі ягоную кандыдатуру для правядзеньня сябрам Думы. Між тым царская ахранка зырка сачыла за бурлівай дзейнасьцю Ісхакі, i дзеля таго, каб пазбавіць магчымасьці ўдзелу ў выбарах у Думу, Ісхакі быў арыштаваны. У 1907 годзе ён быў высланы ў адміністрацыйным парадку ў Архангельскую губэрню ў горад Пінегу тэрмінам на тры гады. На другім годзе ссылкі Ісхакі ўцёк і нелегальна пражываў у Пецярбургу. Там ён зьвязаўся зь цюрска-татарскімі рэвалюцыйнымі арганізацыямі, прыймаючы актыўны ўдзел у іхнай дзейнасьці. З 1910 па 1912 год Ісхакі два разы нелегальна пераяжджаў у Турцьію, дзе працаваў як журналісты. Вярнуўшыся ў Пецярбург, яму ўдалося два гады наведваць унівэрсытэт (юрыдычны факультэт), адначасна будучы рэдактарам рэвалюцыйна-нацыянальнага журналу.
У 1913 годзе дзейнасьць Ісхакі была перарваная: царская ахранка прасачыла яго, i ён быў арыштаваны. Пасьля доўгага ўвязьненьня ў катаржнай турме з суровым рэжымам ён быў узноў высланы ў Архангельск. Як уцёкшага з ссылкі, губэрнатар меў права пасадзіць у турму. Турма была яму замененая ссылкай на тры гады ў больш суровых умовах на беразе Ледавітага акіяну ў Мезені. У сувязі з 300-годзьдзем дому Раманавых, Ісхакі быў із ссылкі звольнены ў 1914 годзе. У Казані яму ня было дазволена пасяліцца, i ён прымушаны быў перайсьці на нелегальнае палажэньне i выехаць у Пецярбург, дзе быў рэдактарам газэты "Іль". Аднак суровыя цэнзурныя перасьледваньні, якія ўзмацніліся ў сувязі з вайной, прымусілі спыніць выдаваньне газэты ў Пецярбургу i перанесьці дзейнасьць у Маскву.
У 1917 годзе Ісхакі быў сябрам Нацыянальнага Сабраньня. Месцам сталай дзейнасьці быў выбраны горад Уфа. Нацыянальнае Сабраньне апрацавала й статут (праект канстытуцыі) Ідэль-Уральскай рэспублікі, Ісхакі быў выбраны ад Цюрка-Татараў у Нацыянальнае Сабраньне. Пасьля захопу ўлады бальшавікамі на падставе пастановы Нацыянальнага Сабраньня ён быў дэлегаваны ад Ідэл-Уральскай рэспублікі ў Вэрсаль на мірную канфэрэнцыю, куды ён прабіраўся нелегальна быццам чэскі легіянэр.
Ад часу Вэрсальскага кангрэсу Аяз Ісхакі знаходзіцца на эміграцыі, так як бальшавікі яшчэ ў 1918 годзе вынесьлі яму завочна сьмяротны прысуд. Два гады пражыў Ісхакі ў Парыжы, бесьперапынна ведучы дзейнасьць сярод сваіх суродзічаў, пасьля чаго перанёс сваю дзейньсьць у Бэрлін, дзе прабываў да 1925 году. Тады ён быў запрошаны ў Турэччыну ў якасьці рэдактара турэцкага журналу "Туркюрду" (паводля ня зусім дакладнага пвракладу -"Турэцкі дом"). Пазьней Ісхакі пераехаў у Варшаву, куды ён быў запрошаны ў якасьці прафэсара турэцкай мовы ў Усходнім Інстытуце. Адначасна Ісхакі быў галоўным рэдактарам цюрска-татарскага журналу "Мілію" ("Нацыянальны Шлях"). З палітычных меркаваньняў журнал выдаваўся ў Бэрліне.
У 1931 годзе Ісхакі пераехаў у Эгіпт, потым прыймаў удзел у сусьветным кангрэсе мусулманаў у Ерузаліме, дзе быў выбраны сябрам камітэту. Дзеля змаганьня з бальшавізмам ен аб'ехаў шмат краінаў Блізкага Усходу, а ў 1933 годзе выехаў на Далёкі Ўсход з мэтаю правядзеньня арганізацыйнай работы сярод мусулманскага насельніцтва. На гэтай працы ён быў заняты два з палавінаю гады, аб'яжджаючы Манголію, Кітай, Карэю, Манджурыю й Японію.
У 1936 годзе Ісхакі вярнуўся ў Варшаву, дзе й прабыў да пачатку наступленьня нямецкай арміі ў 1939 годзв. З Польшчы Ісхакі пераехаў у Турэччыну й пасяліўся ў Істамбуле, дзе, ня гледзячы на свой век, прадаўжае займацца палітычнай дзейнасьцю, Праўда, у 1940 годзе ен быў запрошаны фінскім урадам для працы сярод ваенна-палонных мусулман чырвонай арміі, Аднак зь Лендану яму прыйшлося вярнуцца ў Турэччыну, так як у гэтым часе між Фінляндыяй i Савецкім Саюзам быў падпісаны мірны дагавор.
Выдатны палітычны дзяяч i пісьменьнік, сын татарскага народу, Аяз Ісхакі карыстаецца вялікім аўтарытэтам ня толькі сярод эмігрантаў Цюрка-Татараў, але й сярод іншых нацыянальнасьцяў. У вадказны пэрыяд задзіночаньня паняволеных бальшавізмам нацыянальнасьцяў на эміграцыі дзеля стварэньня адзінага фронту змаганьня э бальшавізмам Аяз Ісхакі, як старшыня Ідэль-Уральскага Нацыянальнага Камітэту, які задзіночвае ЦюркаТатараў у цэлым сьвеце, прыбыў зь Істамбулу ў Мюнхэн. Сярод удзельнікаў Парыскага Блёку Ісхакі спаткаў многіх старых нацыянальных дзеячоў супольнага змаганьня з царызмам. Аяз Ісхакі зьяўляецца гарачым прыхільнікам задзіночаньня нацыянальнасьцяў, паняволеных бальшавізмам, дзеля супольнага змаганьня.
В. Б.
Народы цюрска-татарскага паходжаньня, што насяляюць басэйн ракі Волгі (пататарску - Ідэль) i схілы Уральскіх гораў, ведамыя пад супольнай геаграфічнай назвай Ідэль-Урал. Гэтая назва была прынятая пастановаю Нацыянальнага Сабраньня гэтых народаў у лістападзе 1917 году ў горадзе Уфе.
Продкамі народаў Ідэль-Уралу ўважаюцца Балгары, або Булгары, народ цюрскага паходжаньня, які знаходзіўся ўжо ў 5 стагодзьдзі на прасторах Чорнаморскіх стэпаў. Калі новыя хвалі цюрскіх плямён нахлынулі з Алтаю, Балгары разьбіліся на паасобныя групы. Галоўная i найбольш колькасная група Балгараў перакачавала на поўнач i асела на Каме й Волзе. З гэтых разьдзеленых груп стварылася Балгарскае ханства. Да 922 году Балгары былі паганамі, пасьля чаго прынялі іслям. У пачатку ХШ стагодзьдзя балгарскае ханства перастала самастойна існаваць i падпала пад панаваньне Залатой Орды. Хаця Залатая Орда была створаная Манголамі, але ў ёй Манголамі былі толькі ханы i часьць арыстакрацыі. Аснаўная маса складалася з Балгараў, Хазараў, Кіпчакоў i іншых Цюркаў. На тэрыторыі былога Балгарскага ханства ў 1437 годзе было створанае Казанскае ханства. Аснавальнікам ханства быў Улуг-Мухамэд з роду Тахтамыш-Хана. Зь першых год свайго існаваньня гэтае ханства становіцца ўва ўсіх дачыненьнях моцнай дзяржавай.
Існаваньне сільнага Казанскага ханства не падабалася Маскве. Яна ўсімі спосабамі старалася аслабіць ягоную магутнасьць. За час свайго існаваньня Казанскае ханства ваявала з Масквой 25 разоў, ня лічучы малых сутычак. 15 кастрычніка 1552 году, пасьля вялікай i крывавай бойкі, Казань быў апанаваны расейскімі войскамі i перайшоў пад уладу цара Івана Грознага. Часьць цюрска-татарскага насельніцтва, якая ўцалела ад пагрому, вынішчэньня i ўвязьненьня, была выслана я з Казані. На адлегласьці 30 клм. ад Казані Цюрка-Татарам не дазволена было сяліцца. На чале краіны быў пастаўлены намесьнік цара, а ў 1555 годзе ўстаноўленая была праваслаўная епархія на чале зь япіскапам Гурыем для хрысьціянізацыі насельніцтва. Адначасна ўзмоцнена праводзілася й калянізацыя краю, у першую чаргу Казань. У 1593 годзе на стараньне япіскапа Гермогена загадам расейскага цара Фёдара Іванавіча ўва ўсім краі былі развалены мэчэты i школы пры ix. Аднак ужо ў пачатку XVII ст. Масква пераканалася ў немагчымасьці сілаю аружжа пакарыць край. Вось чаму ў 1613 годзе на Земскі Сабор у Маскве для выбару цара пасьля сканчэньня дынастыі Рурыка былі запрошаныя й прадстаўнікі Казанскага ханства. Гэтыя прадстаўнікі высоўвалі на маскоўскі трон некалькі асоб з роду казанскіх ханаў. У грамаце, зацьверджанай Саборам, знаходзіцца сем подпісаў казанскіх князёў i мурзаў, якія падпісалі грамату ад імя Казанскага ханства. У тыя часы Масква ўсімі сіламі імкнулася перацягнуць на свой бок цюрска-татарскіх князёў i мурзаў. Аднак калі ўспыхнула паўстаньне Разіна, усё цюрска-татарскае насельніцтва было на баку паўстаўшых.
Заваяваньне Расейцамі Туркестану i тарнаваньне там заваявальных мэтадаў, якія тарнаваліся i ў Ідэль-Урале, разьвіло новую ідэялёгію ў сьведамасьці перадавой часьці Цюрка-Татараў. Гэтая ідэялёгія заключалася ў тым, што трэба арыентавацца на Эўропу дзеля прысваеньня эўрапэйскай культуры, адкінуўшы варожыя дачыненьні да ўсяго нямусулманскага. У гэтым дачыненьні адыйграў вялікую ролю Шыгабедзін Мерджані (1815-1889), Каюм Насары i асабліва Ізмаіл-Бэй Гаспрынскі (1853-1914). Гэтыя дзеячы пасьлядоўна прапагандавалі ідэю вывучэньня гісторыі свайго народу, увядзеньня роднае мовы ў школах i быце ў процівагу мове арабскай i пэрскай, арганізацыі друку на роднай цюрска-татарскай мове. Перадавыя дзеячы змагаліся супраць схалястычных мэтадаў працы мусулманскіх школаў i ізаляцыі жанчынаў. Каюм Насыр выдае першы каляндар на цюрска-татарскай мове, які замяняў пэрыядычны друк, так як царская ўлада забараняла выдаваць газэты i журналы на роднай мове. Толькі ў 1883 годзе Ісмаілу Бэю Гаспрынскаму ўдалося атрымаць дазвол на выпуск першай газэты у роднай мове пад назвай "Церджуман" ("Перакладнік"). Гэтая газэта адыйграла вялікую ролю у грамадзка-палітычным жыцьці ўсіх цюрскіх нацыянальнасьцяў Расеі. Аснаўным заданьнем "Церджумана" было выхаваньне ўсіх Цюркаў у духу адзінства, бяз розьніцы племя, роду й тэрыторыі.
Пасьля 1905 году наступіла адносная свабода друку й слова. Цюрска-татарская інтэлігенцыя разгарнула калясальную дзейнасьць у кірунку задзіночаньня Цюркаў. Першы й другі мусулманскія зьезды ў Ніжным Ноўгарадзе былі арганізаваныя ў вагульнацюрскім маштабе, ня гледзячы на розныя палітычныя перакананьні i навет партыйную прыналежнасьць удзельнікаў.
У часе расейска-японскай вайны вялікую палітычную дзейнасьць праводзіла нелегальная палітычная партыя "Хюрыят" ("Свабода"). У выніку інтзнсіўнай нацыянальна-палітычнай дзейнасьці ў Дзяржаўнай Думе была створаная адналітая фракцыя з 40 дэпутатаў, якая з тактычных меркаваньняў называлася мусулманскай, а ня цюрскай.
Наступіўшая рэакцыя ў значнай меры абмежавала актыўнае палітычнае жыцьцё цюрска-татарскага народу. У 4 Дзяржаўнай Думе было ўжо толькі 7 цюрска-татарскіх дэпутатаў. Аднак меры рэакцыі не маглі ўжо спыніць палітычнай i культурнай дзейнасьці народу. Рэакцыя прынесла мімаволі й карысьць, якая выявілася ў тым, што бальшыня палітычных партыяў заглохла. На месца партыяў з рознымі праграмамі й няўхільным між імі змаганьнем стварыўся адзін нацыянальны цэнтар, які й кіраваў нацыянальным жыцьцём. Падчас вайны афіцыяльным ворганам гэтага цэнтру было бюро пры мусулманскай фракцыі Дзяржаўнай Думы.
У рэвалюцыі 1917 году Цюрка-Татары прынялі актыўны ўдзел, выступаючы кампактнай масай. Летам 1917 году, у выніку агульнага нацыянальнага пад'ёму, у Казані адбываліся адначасна тры кангрэсы: 1) грамадзка-палітычных дзеячоў, 2) духавенства i 3) былых ваенных царскай арміі. 4 жнівеня яны зарганізавалі злучанае паседжаньне й абвесьцілі нацыянальна-культурную аўтаномію Волскіх Татараў. Із шчыту гістарычнай вежы царыцы Сюем-Бэка быў скінуты двухгаловы арол - сымбаль векавога прыгнечаньня нашага народу. На месца двухгаловага арла быў узьняты сымбаль нацыянальнай свабоды. На гэтым злучаным паседжаньні была вынесеная пастанова правесьці выбары ў Нацыянальнае Сабраньне ўсіх Цюрка-Татараў Ідэль-Уралу.
Былы дэпутат Дзяржаўнай Думы Садры Масудзі Бэй таленавіта арганізаваў i правёў адначасна выбары дэпутатаў у Ўстаноўчае Сабраньне i нацыянальных прадстаўнікоў у Нацыянальнае Сабраньне, у якое было выбрана 110 дэпутатаў. У лістападзе 1917 году пачало сваю працу Нацыянальнае Сабраньне ў горадзе Уфе. Духоўны цэнтар далажыў Нацыянальнаму Сабраньню, што Ў губэрнях Ідэль-Уралу ў 8200 рэлігійных прыходах паводля мэтрычных запісаў пражывае звыш 8 мільёнаў Цюрка-Татараў. Нацыянальнае Сабраньне выбрала Часовы Ўрад Рэспублікі, які быў асновай урадавага апарату, якому было даручана апрацаваць праект канстытуцыі Ідэль-Уралу.
Але ў пачатку красавіка 1918 году бальшавікі вялікімі сіламі раптам пачалі акупаваць тэрыторыю Ідэль-Уралу. Ня гледзячы на наяўнасьць многіх палкоў, яны не маглі абараняць маладой рэспублікі, бо ня мелі аружжа. Бальшавікі адзіны наш цюрска-татарскі народ у сваіх інтарэсах падзялілі на сярэднявечныя плямёны й стварылі "аўтаномныя" рэспублікі й акругі: Татарскую, Башкірскую, Чуваскую, Мардоўскую, Марыйскую i Удмурцкую. Дзеля таго, каб аслабіць ідэю стварэньня небясьпечнай 25-мільённай рэспублікі, бальшавікі жанглявалі хвальшывымі статыстычнымі дадзенымі аб колькасьці Татараў, паказваючы ix у колькасьці 4,5 мільёнаў, замест запраўдных 10 мільёнаў чалавек. Рад губэрняў з татарскім насельніцтвам уключылі ў склад РСФСР i пачалі прымусова перасяляць карэнных жыхароў у іншыя краіны. Дзеля зьмены этнаграфічнага твару краіны ў цэлым СССР праводзіцца штучнае перасяленьне насельніцтва, у выніку чаго звыш 5 мільёнаў Цюрка-Татараў сталіся бяздомнымі бадзякамі.
ЭМІГРАЦЫЯ ІДЭЛЬ-УРАЛЬЦАЎ
Эміграцыя Цюрка-Татараў даўняга паходжаньня, яна пачалася пасьля заваяваньня Казанскага ханства царом Іванам Грозным. На працягу ўсяго гэтага часу нацыянальныя цэнтры былі вымушаныя хапацца ўсякіх тактычных спосабаў дзеля захаваньня сваей нацыянальнай эгзыстэнцыі. Гэтак, каб захаваць свае лепшыя нацыянальныя сілы, нацыянальныя цэнтры прымушалі ix у цяжкія часы эміграваць у Турэччыну, на Далёкі Ўсход i ў мусулманскія правінцыі Індыі. Прыходзілася хапацца й такога спосабу, каб нацыянальна стойкіх асоб прапіхаць у васяродзьдзе расейскага чыноўніцтва. Гэтак расейскі цар Барыс Гадуноў дайшоў да царскага пасаду й выратаваў Цюрка-Татараў ад выміраньня адкліканьнем закону аб г. зв. "ясачных Татарах". He прыпадкова адзін з татарскіх паэтаў пісаў: "О, Аллах! Толькі месяц i сонца бачаць службу нашых сыноў свайму народу!"...
Цяперака на эміграцыі знаходзяцца сотні тысячаў Цюрка-Татараў, якія зьяўляюцца раскінутымі па цэлым сьвеце. Многія ўжо радзіліся й вырасьлі ў цяжкіх умовах эміграцыйнага бадзяньня. Падчас першай сусьветнай вайны мнагалюдныя цюрска-татарскія асяродзьдзі ў раёнах Мэккі й Мэдыны былі разгромленыя арабскімі паўстанцамі. У тыя дні, паўстаўшыя супраць Турэччыны Арабы, патрабавалі ад кіраўніка эміграцыйнага асяродзьдзя Гомяр Бэя, каб эмігранты Цюрка-Татары далі прысягу вернасьці новым уладам. Гомяр Бэй адказаў: "Мы пакінулі бацькаўшчыну, ратуючыся ад свайго крывавага ворага, каб захаваць нацыянальнае быцьцё, мы хочам і надалей астацца цюрска-татарскімі эмігрантамі i ў вашыя нутраныя справы ня хочам умешвацца!" За гэты справядлівы адказ ён быў кінуты ў пустую студню, у якой аставаўся некалькі дзён бязь ежы. Выратавалі яго паўстанцы. У 1945-1946 гадох камуністымі былі разгромленыя нашыя асяродзьдзі ў Манджурыі. Там звыш 10.000 Цюрка-Татараў былі выданыя Саветам. Нашыя эмігранцкія асяродзьдзі ў Японіі i Фінляндыі маюць собскія школы, мэчэты, выдавецтвы. У сілу асаблівасьцяў законадаўства ў Турэччыне, дзе знаходзіцца наш нацыянальны цэнтар i вялікія асяродзьдзі, мы пазбаўленыя магчымасьцяў арганізаваць i праводзіць палітычную дзейнасьць, абмяжоўваючыся да дзейнасьці культурнай i дабрадзейнай. У далёкай Японіі да капітуляцыі не paбіліся ніякія перашкоды для дзейнасьці цюрска-татарскай эміграцыі.
Актыўная часьць цюрска-татарскай эміграцыі, даввдаўшыся аб стварэньні Парыскага Блёку з 6-ці нацыянальнасьцяў, патрабавала ад цюрска-татарскага цэнтру безадкладнага ўступленьня ў гэты Блёк для супольнага змаганьня з камунізмам. Мы Ідэль-Уральцы ўважаем, што першы маральна здаровы голас розуму быў пададзены лідэрамі старэйшых нацыянальных цэнтраў у васобах прадстаўнікоў Беларусі, Украіны, Армэніі, Паўночнага Каўказу, Грузіі й Азэрбайджану, вылажаны ў ведамым Мэмарандуме Парыскага Блёку на імя Амэрыканскага Камітэту. Мы так-жа будзем падтрымліваць пляцформу, выпрацаваную ў праэкце статуту "Міжнацыянальнага Антыбальшавіцкага Каардынацыйнага Цэнтру" сябрамі камісіі з прадстаўнікоў шасьці арганізацыяў старога КЦАБ-у i з прадстаўнікоў нацыянальных цзнтраў Парыскага Блёку.