Гістарычны нарыс
Перадрук з часопіса «Наш край», 1925 г.Аб крыніцах.
Па гісторыі цыганоў на Беларусі дагэтуль мы ня маем дакладнай працы. Але ў працах беларускіх дасьледчыкаў, як, напрыклад: П. Шпілеўскі, Е. Р. Раманаў, М. В. Доўнар-Запольскі, К. Т. Анікіевіч, ёсьць паасобныя старонкі, прысьвечаныя цыганом. Артыкул агульнага характеру аб цыганох ёсьць у расійскім энцыклёпэдычным слоўніку Брокгаўза i Эфрона (т. 75, стар. 304-308).
Гістарычных справак больш за ўсіх дае артыкул Шпілеўскага. Трэба заўважыць, што ён скарыстаў амаль што ўсю літаратуру, якая ў той час была аб беларускіх цыганох. Крыніцы яго былі наступныя: а) расійскі часопіс «Северный Архив» за 1826 г. i 61 віленскія польскія выданьні, як: Даніловіча Ігн.- Аб цыганох, Нарбута Т.- Гістарычны нарыс цыганоў i Чацкага Т.- Аб цыганох i ў артыкуле аб Літоўскім Статуце. Апошнія выданьні лічацца цяпер досыць рэдкімі.
Да гэтага можна дадаць добрую працу аб цыганох на польскай мове ў «Вялікай агульнай ілюстраванай энцыклёпэдыім, т. XIII, Варшава, 1804, стар. 527-532, а, галоўным чынам, акты i дакуманты аб цыганох, якія трапляюцца ў Віленскіх i Віцебскіх актавах выданьнях.
Вельмі абмямсована колькасьць матар'ялаў па гісторыі цыганоў на Беларусі. Яго мала для дасканалага высьвятленьня проблемы, i можна толькі намаляваць адносіны да цыганоў з боку тых урадаў, якія ў розныя часы існавалі на Беларусі.
II. Статыстычныя рыскі.
Ува ўсей этнографічнай Беларусі цыганоў лічылася паводле перапісу 1897 г. менш як тры з чвэрцю тысячы чалавек. Робім выпіску 3 гэтага перапісу ў наступнай таблічцы:
Па губэрнях |
У гарадох |
У паветах |
Разам |
Агульны лік нас. у мільёнах |
||||
м. |
ж. |
м. |
ж. |
м. |
ж. |
Агулам |
||
Віленскай |
14 |
14 |
77 |
77 |
91 |
91 |
182 |
1,60 |
Віцебскай |
34 |
19 |
474 |
527 |
508 |
546 |
1054 |
1,49 |
Горадзенскай |
43 |
9 |
88 |
66 |
131 |
75 |
206 |
1,60 |
Менскай |
47 |
48 |
202 |
201 |
249 |
249 |
498 |
2,15 |
Магілеўскай |
3 2 |
5 1 |
319 |
310 |
322 |
315 |
637 |
1,69 |
Смаленскай |
336 |
322 |
338 |
323 |
661 |
1,52 |
||
Разам |
143 |
96 |
1496 |
1503 |
1639 |
1599 |
3238 |
10,05 |
Адгэтуль відаць, што ў 1897 годзе найбольшы лік цыганоў быў у Віцебшчыне; за ёй ідзе Смаленшчына, затым Магілеўшчына, на чацьвертым месцы стаіць Меншчына, на пятым - Горадзеншчына, i на апошнім Віленшчына i што гэта колькасьць цыганскага насельніцтва налічваецца ледзь сотнямі на кожную частку Беларусі.
У 1897 годзе цыганы складалі толькі каля 0,04 проц. усяго насельніцтва Беларусі.
Лічбы гэтыя выглядаюць штучнымі: напрыклад, быццам у Віленшчыне Ў 1897 г. цыганоў мужчын i жанчын ня толькі ў гарадох было асоба ў асобу (14+14), а так сама i на паветах (77+77). Амаль тое самае назіраецца i па Меншчыне (47+48; 202+201).
У 1898 годзе Раманаў спыняецца на статыстыцы цыганоў па Віцебшчыне. I вось што знаходзім у яго.
Паводле офіцыйных вестак Віцебскага Статыстычнага Камітэту за 1870 г. агулам цыганоў налічвалася 177 мужчын i жанчын. Але Раманаў у адным Себескім павеце лічыў ix 59 асоб i па губэрні дае лічбу - 971 асобу, прымаючы пад увагу, што ў Вяліскім, Гарадзецкім i Лепельскім паветах ужо ў 1870 г. было чатыры вёскі з цыганскім насельніцтвам па 80 чалавек. Раманаў знаходзіць, што лічба, дадзеная Віцеб. Стат. Камітэтам, вельмі зьменшана, што бліжэй да праўды лічба Кеппэна - 607 чалавек.
Параўнаньне цыфры цыганоў паводле Раманава (971 ч.), з аднаго боку, i па перапісу 1897 году (1054 ч.) з другога, дае недахоп (1054-971=) на 183 асобы. Усё гэта сьведчыць аб заблытанасьці цыганоў.
У 1907 годзе дае статыстыку цыганоў па Сеньненскім павеце Анікіевіч - 86 асоб. Большая з ix частка, паводле яго дасьледваньня, прыпісана да Расьнянскай воласьці, дзе ён называе дзьве вёскі з цыганскім насельніцтвам: Лапатнікі (16 м. i 12 ж.) i Мяшчанцы (11 м. i 10 ж.). Калі параўнаць з лічбай перапісу 1897 году, дзе паказана цыганоў у Сеньненскім павеце 66 асоб (36 м. i 30 ж.), то, здаецца, тут маем, як выключэньне, нешта блізкае да праўды: за дзесяць гадоў відаць нейкі ўзрост насельніцтва цыганскага (86-66=20 асоб). Але процант прыросту (31 %) надзвычайна высокі, дзеля таго зноў лічбу перапісу 1897 г. нельга адважыцца лічыць правільнай.
У сучасны момант нельга даць статыстыкі цыганоў, бо ў ЦСУ БССР ніякай статыстыкі цыганоў няма, апроч перапісу 1897 году. Толькі дэмографічны перапіс 1926 году павінен даць цьвёрдыя лічбы цыганскае народнасьці на Беларусі.
Агульны лік цыганоў на ўсей зямной кулі - адзін мільён, прычым цыганы ёсьць ува ўсіх часьцінах сьвету. 3 гэтае лічбы ў Эўропе - каля 600 тыс., у Эўрапейскай Расіі - каля 45 тыс. Такім чынам, у Беларусі каля 0,3 проц. агульнай колькасьці цыганоў у сьвеце i 8 проц. цыганоў, якія ёсьць у Эўрапейскай Расіі.
III. Радзіма цыганоў i зьяўленьне на Беларусі.
Цыганы вандруюць па ўсей кулі зямной. Няма дзяржавы, дзе-б ix ня было. Але радзімы сваей яны ня ведаюць, як не адкажуць нам на пытаньне: - чаму яны маюць гэту назву - «цыганы»?.. Так завуцца яны ў Беларусаў, Маскоўцаў, Украінцаў i ўва ўсіх славянскіх землях, у Туркаў, Румынаў, у Немцаў. Аднак яны маюць i іншую назву, падобную да назвы «Эгілцяне». У Ангельцаў яны - гіпсы, у Гішпанцаў - гітаны, у Грэкаў - гюфты. Вэнгры завуць ix «фараонамі».
Апошняя назва ня высьветлена навуковымі досьледамі. Назвы-ж цыганы, гюфты, гіпсы, гітаны ўжо дакладна вытлумачаны. Першая пайшла ад назвы «ацінгані», або «атсінканы», i дадзена ім Грэкамі, калі вандроўны невядомы народ зьявіўся ў ix старонку з пярэдняй Азіі, дзе ў Фрыгіі i Лікаоніі жылі ў пачатку сярэдніх вякоў сэктанты, якіх Грэкі называлі «ацінгані», «атсінкані». Што датычыцца назвы гюфты i іншых падобйых, то яна пайшла не ад Эгіпту, але ад грэцкай гары «Гюф» (у паўднёвым Пэлёпонэсе).
Нацыянальнае пахаджэньне цыганоў было правільна выяўлена толькі ў 1783 годзе. Нямецкі вучоны моваўзнаўца Грэльман вывучыў цыганскую мову i знайшоў, што яна мае сьціслую сувязь з старой індыйскай мовай, якая кавалкамі захавалася i ў іншых т. з. Інда-Эўропейскіх народаў (у тым ліку ў славян, грэкаў, германцаў i г. д.), дзеля чаго цыганоў трэба лічыць народам крэўным Эўропейцам, а радзімай ix - індыю.
Адсюль яны выйшлі, як высьветлена зноў на падставе вывучэньня мовы, не раней X сталецьця нашае эры. Гэта была самая нізкая кляса - с у д р ы, аб чым добра сьведчыць ix аднажонства, адсутнасьць уласнае рэлігіі, абрадаў i духоўнікаў, пісьмовае мовы i пераконаньне ў сваім нізкім пахаджэньні.
З XI веку с у д р ы зрабіліся вандроўнікамі. Толькі к пачатку XIV сталецьця гэтыя індыйскія ўцекачы дайшлі да Міжземнага мора. У пачатку XIV ст. яны сустракаюцца на адным з востраваў гэтага мора - на Крыце, каля 1370 г.- у ІталіІ, у 1416 г.-у Чэхіі, у 1417 г.-у Вэнгрыі. У 1501 г. прывандравалі ў Польшчу i к 1512 г. дайшлі да апошняе часткі Эўропы - да Швэцыі.
Калі-ж цыганы прыйшлі ў Беларусь?
Першы дакумант, у якім успамінаюцца цыганы на Беларусі, ад 25 мая 1501 г. Гэта прывілей вялікага князя літоўска-беларускага Аляксандра Казімеравіча, пісаны ў Вільні. Прывілей захоўваўся ў Нясьвіскім архіве Радзівілаў. Надрукованы ў Вільні Даніловічам у вышэйпамянёнай працы аб цыганох, на польскай мове.
Вось гэты цікавы прывілей:
«Біў нам (вял. князю) чалом старшы войт Васіль i яго цыганы i прасілі нас, гаспадара, каб мы ix просьбу i чалабіцьце задавальнілі i каб таго войта зацьвердзілі. Дзеля чаго гэтым лістом нашым вызначанага Васіля, войта цыганскага, зацьвердзіўшы i ўстанавіўшы, надаем яму моц i правы судзіць цыганоў i разьбіраць усялякія спр»чкі паміж імі. Войт Васіль і яго цыганы ўва ўсіх землях нашых Вялікага Княства Літоўскага i ў яго валасьцёх павінны мець поўную свабоду паводле даўных правоў, звычаяў i даўных княскіх лістоў».
Мы ня маем нічога супроць аўтэнтычнасьці гэтага прывілею. Таму лічым, што ён заслугоўвае на ўсебаковы аналіз з гістарычнага боку.
1. У цыганоў, якія былі ў Вял. Кн. Літоўскім у 1501 г., быў яшчэ адзін войт. Вял.-княская грамата лічыць адпавядаючым справе пісаць «войт Васіль i яго цыганы» - двойчы на працягу якіх дзесяці радкоў, чым выразна падкр»сьлівае нейкую асобную ўладу названага Васіля над цыганамі, якія былі ў гэты час у Літоўска-Беларускім Вялікім Княстве. I недарма ён атрымлівае зацьверджаньне ў сваім урадзе ад вышэйшай улады ў дзяржаве. Гэта сьведчыць аб існаваўшай паміж цыганоў у гэту пару організацыі.
2. Цыганы ў 1501 г. зьяўляюцца для літ.-белар. улады досыць вядомымі 3 боку ix організацыі. Значыць, яна добра ведала - хто i адкуль гэтыя вандроўныя людзі? Мала гэтага, яна ведала аб нейкіх даўных правох, абычаях i даўных княскіх лістох цыганом на свабоду ва ўсіх землях і валасьцёх вандраваць, жыць i карыстацца забясьпекай дзяржаўнага законапарадку.
3. Відаць, што гэткія адносіны не маглі ўтварыцца раптам у 1501 годзе. Нявольна думка схіляецца к таму, што спатканьне з княскім дваром, з літоўска-беларускім урадам было не ў часы Аляксандра Казімеравіча (1492-1501), а значка раней i што цыганы мелі ад літоўска-беларускага князя i ўраду дзеля свайго жыцьця на Беларусі такія граматы, якія ў 1501 г. лічыліся «даўнымі лістамі», «даўнымі правамі» i «звычаямі».
На жаль, у гэтым прывілею не наказаны даты г»тых даўных лістоў.
На падставе ўсяго сказанага трэба прысьці да пераконаньня, што цыганы зьявіліся на беларуска-літоўскай тэрыторыі шмат гадоў раней, чым часы вялікага князя Аляксандра. Магчыма, пры яго бацьку Казімеру (1444-1492), а можа, I ў часы Вітаўта (1392-1430).
Е. Р. Раманаў догматычна выказвае думку, што цыганы на Беларусі паявіліся ў палове XV сталецьця. Гэта вельмі блізка да праўды, але патрабуе пэўнае крыніцы, якая павінна даць фактычную падставу для гэтае даты.
IV. XVI сталецьце.
Актавыя матар'ялы даюць весткі аб занятках і жыцьці цыганоў на Беларусі ў XVI ст. Так, у Горадзеншчыне ў 1530-х гадох цыганы гандлявалі коньмі, а разам з тым ня цураліся і злоўжываньмяў у гэтай цыганскай профэсіі. У кнігах гродзкіх судоў сустракаюцца процэсы паміж цыганамі. Адэін жаліцца ў суд на другога - «узяў, дей, у мяне каняхрапуна, і дзержыць яго i зьвярнуць не жадае» (Акты Віл. Кам., т. 17, стар. 40, 50).
Цыганы ў некаторых маёнтках так блізка стаялі да шляхты, што апошняя брала цыганоў да сябе на службу па конягадоўлі. Каморнік гаспадарскі Мацей Быстрыцкі ў сваім маёнтку Чарлены, на Горадзеншчыне, меў цыгана Бубенцу за машталера, г. зн. наезьніка, які аб'яжджаў маладых коней (Акты Віл. Кам., т. 17, стар. 409).
Відаць, цыганы ня толькі вандравалі. Нейкая колькасьць ix садзілася на мясцох.
З паловы XVI сталецьця назіраецца пералом у вадносінах улады да цыганоў. У этнографічнай Польшчы ўжо Ў 1557 годзе была выдадзена констытуцыя з пагрозай, што цыганы, як «людзі непатрэбныя», будуць выгнаны з зямлі, i затым, праз сем год, было рашуча абвешчана: «як праз цыганоў у Кароне чыніцца шмат злога, то пастанаўляецца, каб ix ужо ад гэтага часу ў Кароне i ва ўсіх нашых панствах ня было» (1562 г.). Пад уплывам гэтых констытуцый мяняюцца адносіны да цыганоў i на Беларусі.
Тут у 1565 годзе абвешчана ўрадам такая пагроза: «Калі які стараста выганіць цыганоў, каб ix ніхто ня прымаў».
Затым у наступным 1566 г. праведзены быў закон, якім забаронена забіраць цыганоў у войска. Цыганы жабруючыя - звальняліся ад падаткаў. Зладзеяў i шпіонаў прапанована выганяць. Усе іншыя цыганы, якія заставаліся ў дзяржаве i ня імкнуліся выходзіць з яе межаў, павінны былі асталявацца пад панамі, князямі, шляхтай або гаспадаром.
Застаецца пытаньнем, чаму гэтае констытуцыі няма ў вядомай рэдакцыі другога Літоўскага Статуту (1566 г.), між тым як Чацкі проста адносіць гэтую пастанову да 2-га Статуту.
Адсюль мы бачым, што супроць цыганоў у гэтых законах ня было з боку літоўска-беларускай улады якога абураньня, але высунута для ix новая форма быту: касуецца вандроўнае цыганства i выказваецца плян засяленьня цыганоў па панскіх землях. Відаць, цыганоў хацелі зрабіць земляробамі.
Але, здаецца, гэты плян ня зьдзейсьніўся. У 1577 г. было абвешчана: «Цыганы маюць быць выгнаны з зямлі і ніколі ня прыпушчаны да яе».
Цыганы папалі ў шэраг бяспраўных: яны ня мелі права карыстацца з зямлі. Плян далучэньня цыганоў да земляробскай клясы праваліўся.
I ўсё-ж цыганы заставаліся на вёснах. Там ix «перахоўвалі» паны. У 1578 годзе была выдадзена такая констытуцыя: «Па статуту цыганы выгнаны. Аднак ix перахоўваюць. Хто будзе ix прымаць i перахоўваць, такога кожны, які-б жадаў пачаць гэту справу, аддае ў гродзкі суд».
Такім шляхам утварылася для цыганоў цяжкое становішча. Кожны мог у любы момант дабіцца выгнаньня цыганоў, прыцягваючы да адказнасьці паноў, на землях якіх сядзелі цыганы.
Усе гэтыя констытуцыі яскрава адбіліся на артыкуле 35 Літоўскага Статуту 1588 г. (разьдзел ХIV) «аб цыганох», які мае наступны тэкст:
«Иж цыгана суть люди непотребные и порожнуючые, которые не толка жадное послуги, пожытку нам и никому в речи посполитой не чынят, але и овшем шкода через них в ошукиванью простых людей и в крадежи, а снать и в збыванью потаемном немалая ся дееть, а часом, выходечы до иншых земель, звлаща неприятельских, шпекгами и вожами до злого могли бы ся ставати. А прето уставуем, абы их конечно от того часу нигде в панстве нашом Вел. Кн. Литовском и в землях, до него належачых, далей не было ховано. Чого старостове пограничные и иные державцы нашы мають с пильностью постерегати, абы до земли нашое не входили, а кгды их который из них з староства и враду своего вынудить, абы жаден зыншых станов подданных нашых через то их не прыймовал и на именьях своих не переховывал, под виною до скарбу нашого дванадцатми копами грошей». (Врем. О-ва ист. и древ. 1854 г. М 19).
Такі строгі закон, паводле якога цыганы прызнаваліся шкодным элемэнтам i выганяліся за межы Вялікага Княства Літоўскага, па сутнасьці, зрабіў ix жыцьцё бяспраўным. Аднак конкрэтна яны тут заставаліся, як i дагэтуль. Ад 1589 i 1590 г. захаваліся констытуцыі па Вялікаму Княству Літоўскаму з вызначэньнем з цыганоў пагалоўшчыны ў суме 15 грошай літоўскіх з кожнага.
У часы 3-га Статуту Літоўскага ўся Беларусь, як вядома, зноў увайшла.ў склад Вялікага Княства Літоўскага, ад якога была адарвана маскоўцамі (1566-1587 г.) у пару другога Статуту.
Гэты факт, відаць, гостра адбіўся на цыганох. Мы бачылі, што з 1567 г. началося прыгнечаньне цыганоў у Польшчы. I вось яны пачалі ўцякаць у Літву i Беларусь. Як заўважыў Раманаў, яны накіраваліся на поўдзень i затым з Магілеўшчыны прайшлі ў Віцебшчыну. «Паводле паданьняў цыганоў, - дадае Раманаў, - паны сустрэлі ix тутака спачатку лагодна, давалі зямлю, дапамагалі абсталявацца. Магчыма, што ад гэтага часу існуюць на Беларусі i цыганскія вёскі».
Гэта думка Раманава зьяўляецца гіпотэзай, якая мае характар пэўнасьці, але патрабуе дакумантальных матар'ялаў.
V. XVII сталецьце.
У XVI сталецьці цыганы на Беларусі трапілі пад абарону паноў. Пад гэтым кіраўніцтвам яны жылі ў працягу наступнага XVII сталецьця. Гэтая апека была настолькі моцнай, як моцна была сама шляхта ў той час. Дзякуючы ей артыкул 35 разд. 14 трэцяга Літоўскага Статуту ня меў фактычнага зьдзяйсьненьня.
Але цыганы не абсталяваліся на зямлі. У большасьці яны заснаваліся па гарадох i мястэчках, дзе можна было ўцячы ад панскай ласкі пад ахову майдэборскага права i «Зерцала Саксонскага».
Трэба, аднак, адзначыць, што з часоў XVII ст. мы маем аб цыганох вельмі мала фактычнага гістарычнага матар'ялу. Ен яшчэ ў архівах.
Актавы матар'ял усё-ж досьць характэрны для справы высьвятленьня гісторыі цыганоў у гэты час на Беларусі.
Сойм 1607 году абавязаў старостаў «выганяць цыганоў i гультаёў».
Гэта, магчыма, толькі падтрыманьне або паўтарэньне артыкулу 35 разд. 14 Літоўскага Статуту 1588 г. Быў нейкі надзвычайны наплыў цыганоў на Беларусь у гэты час, што можна тлумачыць вандраваньнем ix з Вэнгрыі.
Далей, ад 1624 г. ёсьць новая характэрная констытуцыя:
«Валохаў i с»рбаў, неаселых на зямлі, ніхто ня мае права,- над карай штрафам, які накладаецца на цыганоў,- пераховаць».
Відаць, што хваля вандроўнікаў у гэты час больш павялічылася. Яшчэ ня стрымана была цыганская, як узьнялася новая - зьявіліся валохі-румыны i сэрбы. Урад высунуў у гэты час у якасьці сродку для барацьбы грашовы штраф.
Цыганы на БеларусІ адчувалі сябе ня вельмі кепска. Яны былі ўжо прасякнуты тымі поглядамі, якія характарызуюць гэты політычны момант.
Цыган Пятрок Лукашэвіч скардзіўся ў Мсьціслаўскім гродзкім судзе на цыгана Марку Раслонкавіча Ў тым, што апошні набраў казакаў i маскоўцаў i зрабіў гвалтоўны наезд 21 верасьня 1663 году на яго гасподу Ў сяле Сьленеве, якая належала да пана Пракопа Камінскага. Пры гэтым была ўзята пара коняй, якія каштавалі 500 залатых. Затым 25 верасьня быў зроблены другі наезд i было награблена: срэбны кубак, які каштаваў 30 залатых, «рондзік на тасьме ядвабнай срэбрный», які каштаваў 70 залатых, грошай гатовых капейкамі 1 руб. 10 кап. «Пры тым айца майго на імя Лукаша Маркавіча ўзяў 3 сабой у палон з малжонкай яго i з двума дзецьмі, сёстрамі маімі i ня ведаць, гдзе дзеў, а я сам ледва ўшоў толькі 3 адной маей сястрой» (Акты ВКЛ. Кам., т. 34, № 279).
Гэты выпадак, паводле нашае думкі, сьведчыць аб тым політычным узроўні, у якім у гэты час была цыганская маса на Беларусі. Адзін цыган зрабіў два наезды на двор другога цыгана i забраў ня толькі маемасьць, але i самога гаспадара з жонкай i сям'ёй у палон. Так у той час звычайна цешылася шляхта. Цыганы ад ix, як відаць, не адставалі.
VI. XVIII сталецьце.
Нормы жыцьця беларускіх цыганоў, якія існавалі ў XVIII сталецьці, перайшлі ад польскай Рэчы Посполітай у расійскі пэрыод.
Восемйаццаты век для цыганоў на Бвларусі быў найбольш спакойным часам. Па мястэчках і гарадох яны выбіралі сваіх старшынь. Галоўным абавязкам старшыні быў суд i расправа над тымі цыганамі, якія чымнабудзь правінаваціліся ў канакрадзтве, або наогул у крадзежы.
Старшынь вызначаў кароль, ад якога вызначаны атрымліваў належны ліст. Вызначалі ix на Беларусі і магнаты.
Ад 3 сакавіка 1731 году захаваўся прывілей Аўгуста II, якім улада цыганскага старшыні пасьля сьмерці Ўржуліцкага была дадзена Якубу Тржцінскаму, а пасьля сьмерці апошняга Францішку Багуслаўскаму.
У 1767 годзе такім старшынёй над цыганамі ў Магілеўшчыне быў Гедройц, маёнтак якога быў у Чаўскім павеце - Каменка. Жыўшыя на землях гэтага пана цыганы, па яго загадах, утваралі разбойныя наезды i грабествы. Так, напрыклад, «па загаду Гедройца» гэтыя цыганы з Каменкі наехалі на Ахорскі праваслаўны манастыр. Ігумен Арэст, які запісаў гэты факт у сваім летапісе, падае наступныя дэталі: «Падыходзячы к манастыру, цыганы сустрэлі селяніна вёскі Усьця і, баючыся, каб гэты селянін не павядоміў аб ix прыходзе, прывязалі яго ў лесе да дрэва, дзе ён праз тры дні і памёр. Самі-ж прышлі ў ночы ў манастыр Ахорскі, павязалі манастырскіх парабкаў, якія знаходзіліся на скотным двары, затым білі манахаў i некаторых да сьмерці замучылі, дапытваючыся, дзе грошы схованы. Узялі сто рублёў масянжовых грошай, схованых пад престолам у царкве, i аграбілі манастыр. Грошы ўзяў сабе Гедройц, а рэчы аддаў цыганом» (Археолог, сборник, т. II, ст. LXX).
У гэтым апавяданьні цікавы як факт наезду цыганоў на манастыр, так, галоўным чынам, тое кіраўніцтва, якое меў над цыганамі пан Гедройц, мясцовы шляхціц.
Гэтыя старшыні ў XVIII сталецьці празываліся «каралямі цыганскімі».
Сярод «цыганскіх каралёў» на Беларусі ў xviii сталецьці першае месца, паводле матар'ялаў, якія да нас дайшлі, займае Ян Марцінкевіч. Паходзіў ён з мяшчан мястэчка Мір, б. Менскага ваяводзтва, i быў з цыганоў.
22 ліпня 1778 году Марцінкевіч атрымаў асобны ліст ад князя Карла Станіслава Радзівіла, які больш вядомы пад тагачаснай мянушкай «пане каханку». Марцінкевіч гэту «каралеўскую» пасаду заняў пасьля сьмерці «цыганскага караля» Сьцяфановіча.
Да сваей сьмерці (1790 г.) Ян Марцінкевіч у працягу дванаццаці год кіраваў у Міры - і вельмі ўславіўся сваімі дзівацтвамі.
Этыкет, якім абкружыў сябе «цыганскі кароль» Ян Марцінкевіч, быў таксама дзівачны.
Апранаўся папольску. Замест шаблі за пасам меў бізун. У руках насіў ляску з буздыганам. Калі трэба яму было ехаць, то звычайна ўперадзе ехалі дзесяць сьпевакоў з кіраўніком (паўкерамі, які біў рэмнем па кацялкох. За сьпевакамі ехаў сам «кароль» на добрым кані, вельмі хораша прыбраным. Ззаду за ім - сем цыганоў - у рознакаляровым убраньні. За імі вялі некалькі троек парожніх коняй. Затым, у старасьвецкім рыдване, які быў вымаляваны ў пунсовы колер, ехала «каралева» на васьмёрцы коняй.
Пасьля Яна Марцінкевіча атрымаў гэту пасаду яго сын, які праз нядоўгі час эміграваў з ардой цыганоў у Турэччыну.
у Лідзкім павеце ў часы Марцінкевіча «цыганскім каралём» быў шляхціц Якуб Знамяроўскі (1795 г.), які карыстаўся ўсялякімі злоўжыцьцямі, дзеля чаго супроць яго ў 1799 годзе ўзьняўся цыганскі бунт. Цыганы схапілі яго, завязалі ў мяшок, які прывязалі да бэлькі, i пачалі біць.
Сын гэтага Знамяроўскага, абраны пасьля бацькі за «цыганскага караля», уцёк з ардой цыганоў у Турэччыну.
Апошнія часы свайго існаваньня ў XVIII ст. урад Рэчы Паспалітай хацеў зрабіць цыганоў аселымі.
29 студзеня 1791 г. быў выданы ўнівэрсал камісіі поліцыі з вызначэньнем тэрміну (адзін год) для пасяленьня цыганоў на вёсках. За выкананьнем гэтага закону павінны былі сачыць ваяводзкія камісіі І ўлада на мясцох.
Але, здаецца, гэта мерапрыемства пажаданых вынікаў ня мела. Цыганы засталіся вандроўнікамі.
VII. XIX сталецьце.
у расійскіх законах ні саслоўных, ні нацыянальных, ні рэлігійных даных аб цыганох нічога няма за XIX ст.
Расійская ўлада ў сваіх адносінах у XIX ст. да цыганоў на Беларусі карысталася поглядамі Рэчы Паслалітай XVIII ст.
18 сьнежня 1783 г. расійская ўлада выдала ўказ, каб цыганы на Беларусі абралі сабе «определенный образ жизния. Відаць, што на мэце было - абмежаваць вандроўства і прымусіць цыганоў на Беларусі да аселасьці.
Праз 16 гадоў (указ 23 лютага 1799 г.) гэты ўказ быў зноў зацьверджаны (Полн. Собр. Зак. № 18.871).
Пасьля гэтага 1 студзеня 1812 г. расійская ўлада выдала трэці ўказ, у якім быў вызначаны цыганом тэрмін, каб запісацца па гарадох i мястэчках «к мешчанскому сословію».
Залічыліся больш багатыя з цыганоў у купцы, а бяднейшыя ў мяшчане. Але пры рэвізіі 1847 г. выявілася, што шмат з ix страціла свае мяшчанскія дакуманты. Усе такія былі залічаны ў шэраг «казенных крестьян».
Аднак і цяпер цыганы засталіся вандроўнікамі. Бязумоўна, сама цыганская прырода цягне ix да вандроўнага жыцьця. Розьніца, можа, у тым, што вандроўкі цыганоў на Беларусі сталі больш абмяжованымі. На падставе сваіх назіраньняў Раманаў піша (1898 г.): «Раён вандровак цыганоў Віцебскай губэрні абмяжоўваецца 2-3 паветамі. Напрыклад: Віцебскія вандруюць па Віцебскім, Сеньненскім i Лепельскім паветах; Себескія - па Себескім, Невельскім i Апочацкім».
Шмат цыганоў маюць дамы ў мястэчках i гарадох, хаты ў вёсках. Пачынаюць арандаваць гароды.
Да рэволюцыі сярод цыганоў пачало прымячацца імкненьне да зямельнай уласнасьці. Каб набыць таней зямлю пры дапамозе б. Сялянскага Дзяржаўнага Банку, некаторыя цыганы залічваліся ў сялянскае вобчаства (з мяшчан) i куплялі зямельныя вучасткі.
VIII. Агульны вывад.
Аглядаючы гістарычны шлях, якім прайшлі цыганы на Беларусі да рэволюцыі, трэба зазначыць, што стан цыганоў быў заўсёды больш або менш прыгнечаны, заблытаны i цяжкі.
Ня гледзячы, аднак, на тое, што ix гоняць, ix цураюцца, цыганы зьліваюцца з беларускай народнай гушчай. Мэтызацыя ўсё-ж ёсьць, як, напрыклад, яна констатуецца ў Сеньненскім павеце.
Супольнае гістарычнае жыцьцё добра азнаёміла беларуса ў масе з цыганамі. Беларус шчыра ўпэўнены, што 3 цыганамі ён мае падставу для далейшага жыцьця.
Цікава адзначыць яшчэ тое зьявішча, што на тэрыторыі Беларусі знойдзем досьць значную колькасьць назваў урочышч, рэк i вёсак з кораням «цыган»... Цыганы - вёска, Цыганкова ніва, Цыганоўская рэчка, Цыганоўскі ручэй... Гэты «язык» сьведчыць аб даўняй сувязі цыганоў з Беларусю i служыць, з свайго боку, гістарычнай крыніцай.