Літаратурны альманах Гарадзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», № 2, 2013 г.
Рэдакцыйная рада: С. Астравец, Ю. Голуб, І. Жук, А. Пяткевіч, С. Чыгрын
Рэдактар: Ю. Голуб
Укладанне: С. Астравец
Новы замак: літаратурны альманах. Гродна. ММХІІІ. № 2 / укл. С. Астравец. — Мінск : Кні газбор, 2013. — 256 с.
ISBN 978-985-7089-08-6.
У другім выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у раздзеле «Са спадчыны» публікуецца драматычная паэма Міколы Арочкі «Каранацыя Міндоўга» (пры жыцці аўтара друкаваўся толькі ўрывак). У «сучасных мемуарах» Мечыслава Курыловіча распавядаецца, між іншым, пра альбарутэнаў. У «замежным дзённіку» Сяргея Астраўца — уражанні ад Готланда, Мальёркі і Локрума — невялікага вострава ў Адрыятычным моры побач з Дуброўнікам. Віктар Сазонаў прадстаўляе нізку апавяданняў, якія дагэтуль выходзілі толькі ў польскім перакладзе асобнай кнігай. Змешчаны пераклад паэмы, што належыць пяру былога Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Друкуюцца ўспаміны пра гродзенскіх паэтаў: Юрыя Гуменюка і Эдуарда Мазько. У раздзеле «Хроніка» чытач знойдзе рэпартаж пра першы вулічны паэтычны слэм «Кахай па-гарадзенску!»
Альманах у PDF