Літаратурны альманах Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», № 3, 2014 г.
Рэдакцыйная рада: С. Астравец, Ю. Голуб, І. Жук, А. Пяткевіч, С. Чыгрын
Рэдактар: Ю. Голуб
Укладанне: С. Астравец
Новы замак : літаратурны альманах. Гродна. ММХІV. № 3 / укл. С. Астравец. — Мінск : Кні газбор, 2015. — 212 с.
ISBN 978-985-7119-36-3.
Сёлета аўтары сталі звяртаць больш увагі на назву альманаха, у трэцім выпуску «Новага замка» надрукаваны вершы «Фантасмагорыя старога горада» Юркі Голуба, «Апошні кароль» Мечыслава Курыловіча, балада пра Грунвальд Яўгена Петрашэвіча. З’явіліся новыя рубрыкі. У «Civitat Grodnensis» аўтары паглыбляюцца ў легенды Гродна, яго нядаўняе мінулае. У «Фарбах Панямоння» мастакі перадаюць уласнае бачанне краявідаў і архітэктуры, выказваюцца на тэмы беларускай літаратуры, разважаюць пра скарбы мовы. Чытач знойдзе ў новым нумары ўспаміны пра Васіля Быкава, які значную частку свайго жыцця жыў у Гродне, дзе напісаў многія свае творыя, якія зрабілі пісьменніка вядомым у літаратурным свеце.
Альманах у PDF