Крыніца тэкстаў для транслітарацыі: Веселовский А.Н. Из истории романа и повести. Вып. 2. Славяно-романский отдел // Сборник отделения русского языка и словесности Императорской Академии наук. Т. 44. № 3. СПб., 1888. Приложение. С. 129-172.
«Аповесць пра Баву» — помнік беларускай перакладной літаратуры, сярэдневяковы рыцарскі раман. Узнік у Францыі. Беларускі пераклад зроблены ў 2-й палове XVI ст. з сербскага тэксту і паслужыў крыніцай шэрагу рускіх спісаў. Збярогся ў так званым Пазнаньскім зборніку. Мае займальны любоўна-авантурны сюжэт. Асноўны змест — незвычайныя прыгоды сына цара Гвідона і царыцы Мілітрысы (у беларускай рэдакцыі — Мератрысы) у яго змаганні за бацькоўскую спадчыну і царэўну Дружнену. У імя кахання Бава праходзіць выпрабаванні, здзяйсняе валатаўскія подзвігі, пасля шчасліва вяртаецца на радзіму і карае смерцю падступную маці і яе палюбоўніка Дадона, забойцаў свайго бацькі. «Аповесць пра Баву» нагадвае твор народнага гераічнага эпасу, у якім выкарыстаны прыёмы гіпербалізацыі: Бава валодае надзвычайнай сілаю, героем выступае напаўчалавек-напаўсабака Палкан і іншае. Драматычна напружаны сюжэт, багацце казачнага элемента спрыялі папулярнасці рамана, які бытаваў ва ўсходніх славян да 20 ст., пранік у фальклор, стаўшы народнаю казкаю.
Кніга ў PDF