Прыгажосць
Усё ідзе табе да твару…
Нібы зрадніліся з табой
І неба сінія абшары,
Й аблокаў цуг над галавой.
І сарамлівая вясёлка,
Што пасля гулкіх перуноў
Нябеснай сцежкай да
пасёлка
Цябе адну вядзе дамоў.
Шчасліва свеціцца ў паглядзе
На ранку буйная раса,
Вузенькая сцяжынка ў
садзе…
І васілёк у валасах…
Заплеценыя туга косы,
Брывей густых круты
разбег…
І сарафан перапялёсы -
Усё на свеце па табе!
Усё вітае, маладую,
Ані шкадуючы святла…
…Ды я і сам таму існую,
Каб ты прыгожаю была!
30.04.99 г.
* * *
Салодкі сон мы быццам снім
У час чароўнага кахання...
Не будзь звычайнага спаткання -
І не было б яго зусім.
* * *
Гул камбайнаў на палях,
Бо жніво бярэ размах.
Толькі сонейка з-за ўзгорка -
Пачынаецца уборка.
З гаспадарак весткі йдуць,
Што "на ўзроўні" сушаць, жнуць!
Толькі дожджык з неба ліне -
Вельмі многа збожжа гіне,
А было гаворкі шмат:
"Ураджай збяром без страт".
17.08.9 9 г.
Выкрыў
Баран, не адчуваючы бяды, Сказаў:
- Ты, Воўча, цягнеш не туды!
З тых час у лесе тым
Спявалася не мала, -
Воўк цягне, як цягнуў,
А Барана не стала.
22.11.99 г.
Рацыяналізацыя
Ветфельчар унёс
прапанову:
Надоі ўдвоіць на карову.
А для таго ў рот той кароўцы
Зубоў дабавіць па каронцы…
Поспехаў няма "пака".
Каб бык, той можа б і
прывык,
А так, заместа малака,
Знайшлі адкушаны язык.
29.08.99 г.
Пакрыўдзіўся
-Нагі мае не будзе тут! , -
Сказаў разгневаны Вярблюд,
На шыі ўбачыўшы ў Каня
Прыгожа вышыты хамут.
Назаўтра з грузам на гарбу
Цягнуў Вярблюд… арбу.
01.09.99 г.
* * *
П'е, гуляе, не працуе,
Дома ў месяц раз начуе.
З малышамі рэжа ў карты!
З ім на вуліцы не жарты!
Можа ўрэзаць пад лапатку-
Аж забудзеш бацьку й матку
І калі на свет радзіўся,
З кім любіўся і жаніўся.
Можа шэйк скакаць на пні
І шумець на ўсе Гарні.
Вельмі ёмкая натура
Вечны "халасцяк" наш Юра!
14.08.97 г.
За некаторых крыўдна
Моладзь моду завяла.
Бародка клінам, што ў казла,
Каля вушэй абвіслі бакі,
Як хвост галоднага сабакі.
На плечы лямцам грыва звісла
І наіграна ўсмешка кісла.
Як кажуць, сталі модныя -
На пеўня мокрага… падобныя.
05.02.99 г.
Сучасная казка
Рыбак ставок вартуе,
Чакае, не нудзіцца…
І рыбку залатую
Выцягвае з вадзіцы.
Яна гаворыць:
- Адпусці!
Адно скажы,
Што трэба?
Здабуду, хоць бы з неба!
- Пашлі на базу кіраваць!
Калі начальствам стану,
Чаго не зможаш ты дастаць,
Я і табе дастану!
25.05.99 г.