Я з тых людзей,
Што ў моцны дождж
Не хіляцца да стрэх,
З тых, што не лічаць
Кожны грош
На булку і арэх,
Што любяць проста,
Шчасна жыць
І здрады дараваць,
У мроях-снах
Каханне сніць
Ды раптам - прычакаць!
Радзіме
Пломень-жар зноў праліўся праз
хмары,
Святлом сонечным будзіць зямлю…
Я кахаю Твае абшары,
Далягляды Твае люблю.
Я на сінь Тваіх хваляў любуюся,
Дзе крынічны струменьчык звініць.
Крылы ў небе раскінуў вунь бусел -
Хоча Край Твой ад бед засланіць.
Залатая калосіцца ніва,
Зацвітаюць на ёй васількі -
Каб жылі Твае людзі шчасліва,
Каб не ведалі бед ніякіх.
* * *
Маім сябрам здаюцца
глупствам
Мае радкі з глыбінь душы.
Камусьці - абы хлеба
луста,
А майму сэрцу: сядзь,
пішы…
Хачу застацца ў адзіноце -
Ізноў самотна на душы,
Бо ў паўсядзённі, у рабоце
Мне сэрца кажа:
Сядзь!..Пішы!
Хай верш ніхто не надрукуе,
Няхай яго вам не чытаць,
Ды зноў пяро бяру ў руку я,
Бо ў сэрцы - зноў: Пісаць!
Пісаць…
Куды ад гэткай нэндзы
дзецца?
Як ты там, чалавек,
жывеш?
Няўжо спакойна твайму
сэрцу?
Маё ж дык лечыць - толькі
верш!
Дзівачка
Я з той пароды дзівакоў,
Якія кожны дзень
Шукаюць ветлых
Цёплых слоў,
З надзеяй, для людзей.
Я з тых,
Што не бягуць глядзець
На маладых мужчын,
І могуць доўга прасядзець
Над вершамі ўначы.
Я з тых людзей,
Што ў моцны дождж
Не хіляцца да стрэх,
З тых, што не лічаць
Кожны грош
На булку і арэх,
Што любяць проста,
Шчасна жыць
І здрады дараваць,
У мроях-снах
Каханне сніць
Ды раптам - прычакаць!
Не думаць:
Колькі, дзе і як,
Калі і з кім, ці варт,
Ці ўсё-ж
Хай будзе лепш вось так,
Дзе - кпіна,
А дзе - жарт,
Як перажыць
Суровы век
Без страт і сінякоў…
Ужо такі я чалавек -
Дзівачка з дзівакоў!..
* * *
Лістком апошнім,
пажаўцелым
Каханне долу
абляцела,
І на спатканне
ўжо ніколі
Каханы мой
не прыйдзе болей.
Ды ўсё чакаю,
як раней,
Блісне мо сонечны
прамень.
Дагэтуль я
зачаравана
Сваёй бядой,
бядой
кахання.
Нідзе не знойдзеш
дапамогі:
У нас дзве розныя
дарогі.
Але чаму гарэлі
вочы,
Калі з табой
хадзілі
ўночы?
Чаму так сэрцы
грукаталі?
Бо мы кахалі.
так кахалі!
Паадляталі
птушкі ў
вырай,
Махнуў і ты мне
сваім
крыллем.
Кудысьці знікнуў,
быццам лета.
Любоў мая,
Каханне,
дзе ты?
* * *
Вершы…
Вершы свае аддаю салаўю,
Хай з іх
Песні свае складае,
Раніцой,
Калі ціха з табой устаю,
Той салоўка
Ў наш сад прылятае.
Раны кахання
Ніякі доктар воблік мілы
Не зможа выкрэсліць з
душы.
Ніхто такой не знойдзе
сілы,
Маё каханне затушыць.
І час не лечыць, сэрца ные -
Як і раней, баліць, баліць…
Ды хіба ж можна раны тыя
Якім лякарствам загаіць.