Папярэдняя старонка: Ад Лiдскiх муроў 4

Людміла Васько. Паэзія 


Аўтар: Васько Людміла,
Дадана: 17-12-2001,



Людміла Васько

Родная мова

Мова нашых бацькоў

і дзядоў ,

Беларуская родная мова!..

Яе водгук мне чуецца

ў гудзе вятроў,

Плёскат хвалі рачной -

яе слова.

Не цураюся

роднае мовы сваёй,

Што на волю крынічыць-імкнецца.

Назаўсёды я з ёй,

з ёй - усёю душой,

Сэрца з ёй

нашмат радасней б'ецца!

Я жыву -

покуль мова жыве,

і ў мяне -

Продкаў кроў,

і мой род - беларускі:

Яго мовай гаю

я ўсе раны свае,

Калі ліру бяру

сваю ў рукі.

Песняй,

гімнам звіні,

Мова нашых бацькоў,

У сінечу над полем і лесам;

Хай заўсёды ,

І сёння

й навекі вякоў

Нам гучыць

твая вольная песня!

На Нёмане

Ціха човен плыве па вадзе

За зязюльчыным рэхам: "Ку-ку", -

Няма лепшага месца нідзе,

Бо люблю сваю Нёман-раку.

Тут над човенам хмары плывуць,

З імі ўдалеч імкнецца душа,

А пад човенам хвалі пяюць -

Нёман рад, што сюды я прыйшла.

І заўжды, як прыходжу сюды,

Кожнай марай дзялюся сваёй

З той вярбой, што ля самай вады,

Адной сцежкай мы злучаны з ёй.

І здаецца - нікога няма

Ў цэлым свеце: век разам былі б!

Толькі мы з ёй і Нёман, і нам -

Гэтак добра на роднай зямлі!..

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX