Папярэдняя старонка: Паэзія

Ганна Рэлікоўская 


Дадана: 07-10-2011,
Крыніца: Ад Лідскіх муроў №7. Ліда, 2011.

Спампаваць




Гана Рэлікоўская. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №11.Нарадзілася ў в. Кянці Лідскага р-на. Друкавлася ў "Нашым слове", "Лідскай газеце", зборніку "Шануйце роднае слова".


Я П О Н І Я

Лустачкі сушы, бязмежныя воды,

Сівой Фудзіямы стан ганарлівы,

Подых жаданай, адвечнай свабоды,

Сакура, хоку і харакіры,

Заклік: "Банзай!" і мастацтва "бансай",

Ніндзя, нунчакі, сакэ, самураі -

Мабыць, і ўсё, што дагэтуль, бадай,

Мы аб японскім ведалі краі.


Сёння жахлівай стыхіі парыў

Сэрцы мільёнаў схапіў абцугамі.

Божа! Ну за якія ж грахі

Тоне Японія ў хвалях цунамі?

Зноў у чарзе "Хірасіма" чакае?

Ці "Нагасакі" ядзерны ўсплеск?

Пільна ўся Зямля назірае,

Што з Фукусімай, што там на АЭС?

Мужнасць і вытрымка - доля японцаў.

Слязьмі не загоіш глыбокія раны.

Японію клічуць "краінаю Сонца",

Яно і падорыць спакойны світанак.

В Ы Б У Х

(выбух на станцыі Кастрычніцкая ў Менскім метрапалітэне

11 красавіка 2011 года)


Сярод ахвяр няма маіх знаёмых,

Але пачуцці захлынулі сэрцы ўсіх:

Вар'яцкі выбух адгукнуўся ў кожным доме,

I не пакінуў некранутымі жывых.


Японія і Лівія далёка,

Здавалася: бяда нас абміне,

Заціхнуў боль Чарнобыльскіх аблокаў,

Нямігу помнім, як у цяжкім сне.


А тут ... За што? Каму такое трэба?

Якая маці нарадзіла тых пачвар?

Якое сонца ім свяціла з неба?

І як ім людзям глянуць сёння ў твар?


Бог мілаваў не апынуцца ў пекле,

Тым мігам не спусціцца мне ў метро,

Не бачыць наяву, як страшна секла

Мінчан на часткі жудаснае зло.


Не давялося дымам задыхнуцца,

Трацілавы смурод я не ўяўлю,

Няма крыві на рукавах у куртцы,

А слёзы льюцца. Крыўдна за зямлю,


За родны кут, спакойны, цёплы, мілы,

Дзе дарагая сэрцу нівы пядзь.

Няхай майму народу хопіць сілы

I гэты выклік з мужнасцю прыняць.

Сябры мае! Любімыя! Трывайце!

Мы - беларусы! Веруйце ў добро!

...Ліхтарыкам надзеі на асфальце

Міргаюць свечкі. Кветкі ля метро.


Загінуўшых, на жаль, мы не падымем,

Не павярнуць назад падзеі час,

А гэты дзень жалобнаю хвілінай

Запішацца ў гісторыю для нас,

для ўсіх для нас.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX