Папярэдняя старонка: Паэзія

Алесь Дудзевіч 


Дадана: 07-10-2011,
Крыніца: Ад Лідскіх муроў №7. Ліда, 2011.

Спампаваць




Алесь Дудзевіч нарадзіўся 2.02.1972 г. у в. Траццякоўцы Лідскага р-на. Працуе ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі рабочым па комплексным абслугоўванні будынкаў.


ПРА ВАЎКА

Туляецца воўк і зімой, і ў спякоту,

Заўсёды галодны, заўжды асцярожны.

Нялёгка пазбегнуць смяротнага шроту.

Ён - кожнаму вораг, яму - вораг кожны.


Нясе воўчы лёс ён, як Боскую кару,

Яго перадасць маладому нашчадку,

Бязлітасна валіць і душыць ахвяру,

У горла клыкі... Заўтра ж гэта спачатку.


А кажуць, што воўк - адзічалы сабака,

Благім чалавекам прагнаны ад хаты,

І мусіць драпежнічаць ён, небарака.

Быў сябрам надзейным - стаў ворагам клятым.


I горка, што лёс мой на воўчы падобны,

Як выжыць? ... Зняволіла думка-патрэба.

Жыццёва-жабрацкі мой шлях валачобны,

3 дзяцінства туляюся ў пошуках хлеба.


А нас павучалі: не хлебам адзіным...

А нам абяцалі наперадзе святы...

Я быў, і я ёсць не патрэбен Радзіме,

Як воўк - той сабака, прагнаны ад хаты.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX