Папярэдняя старонка: Ад Лідскіх муроў 7

Кнігапіс 


Дадана: 07-10-2011,
Крыніца: Ад Лідскіх муроў №7. Ліда, 2011.

Спампаваць




У пачатку 2010 года ў серыі "Кнігарня Нашай Нівы" выйшла кніга лідскага пісьменніка Сяргея Астраўца "Каты Ёзафа Ратцынгера".


У сакавіку 2010 года ў УІ "Выдавецкі дом ТБМ" выйшла кніга паэзіі і прозы лідскага паэта Смарагда Сліўко "Радужное сияние". Вокладку аформіў лідскі мастак Мікола Лазоўскі. 104 ст., 150 ас.


У траўні 2010 года Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы і літаратурны гурток "Ветразь" СШ №12 г. Ліды выдалі зборнік вершаў "Мая маленькая Радзіма".


У чэрвені 2010 года ў УІ "Выдавецкі дом ТБМ", г. Ліда, выйшла з друку кніга паэзіі Віктара Бачарова "Птица из Персидского залива". 88 ст. 40 ас.


У чэрвені 2010 года ў Менску ў выдавецтве "Смэлтак" выйшла кніга краязнаўца Міколы Дзікевіча "Сялец. Прынёманская рэчаіснасць".


7 ліпеня 2010 года ў УІ "Выдавецкі дом ТБМ", г. Ліда, выйшла кніга паэзіі лідскага паэта Івана Гушчынскага "Ідзі і вяртайся". 92 ст. Наклад 100 асобнікаў.


У жніўні 2010 года ў Маскве ў выдавецкім доме ТАА "Рытм" выйшла кніга лідскага краязнаўца Міколы Дзікевіча "Дзітрыкі. Згукі заснуўшай цывілізацыі". 200 ст. Наклад 500 асобнікаў.


У жніўні 2010 года ў Менску ў выдавецтве "Кнігазбор"

выйшла кніга паэзіі лідскага паэта Алеся Стадуба "Шэпты крыл. Вершы, трыялеты, прысвячэнні, пераклады". 116 ст. Наклад 100 асобнікаў.


У лістападзе ў Лідскай друкарні выйшла кніга Лалысы Віркоўскай "Моя уважаемая мама. Воспоминания". Гісторыя жыцця Паповай Надзеі Іванаўны, запісаная з яе словаў дачкой Віркоўскай Ларысай Андрэеўнай у ліпені 2010 г. 80 ст., 60 ас.


У лістападзе ў Гародні выйшла кніга Ўладзіміра Руніша (Уладзімір Руль) з в. Нача Воранаўскага р-на "Пра Нарбутаў моўлю я слова".


У канцы лістапада 2010г. у УІ "Выдавецкі дом ТБМ", г. Ліда, выйшаў зборнік песень на вершы лідскага паэта, мастака і скульптара Рычарда Грушы "Беларуская зорка. Песні для голаса ў суправаджэнні фартэпіяна". Музычны рэдактар лідскі капазітар Вячаслаў Пыпець. 146 ст., 200 ас.


У снежні 2010 г. у менскім выдавецтве "Кнігазбор" выйшла кніга паэзіі лідскага паэта Алеся Стадуба "Скрыжалі. Лірыка сустрэчы". 120 ст., 100 ас.


У студзені 2011 г. у УІ "Выдавецкі дом ТБМ", г. Ліда, выйшаў зборнік песень лідскага кампазітара Ўладзіміра Гарачова "Калі ласка". 84 ст., 100 ас.


У красавіку 2011г. у Лідскай друкарні выйшла кніга Уладзіміра Дронава "Не ведая покоя. Стихи", 160 ст., 200 ас.


У траўні 2011 г. у УІ "Выдавецкі дом ТБМ", г. Ліда, выйшла кніга лідскага паэта Валерыя Мацулевіча "Струны души. Стихи". 60 ст., 100 ас.


У чэрвені 2011 г. у УІ "Выдавецкі дом ТБМ", г. Ліда, выйшла кніга паэзіі лідскага паэта Ўладзіміра Бурака "Дарогі розныя бываюць". 72 ст., 100 ас.


У чэрвені 2011г. у Лідскай друкарні выйшла кніга Ўладзіміра Васько "Кругаварот жыцця. Вершы", 100 ст., 200 ас.


У чэрвені 2011 г. у УІ "Выдавецкі дом ТБМ", г. Ліда, выйшла кніга паэзіі Станіслава Судніка "Літва. Гістарычныя паэмы, балады, пераклады". 216 ст., 250 ас.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX