Папярэдняя старонка: Ад Лідскіх муроў 8

КНІГАПІС 


Дадана: 17-03-2016,
Крыніца: Ад Лідскіх муроў № 8; Ліда, 2015.

Спампаваць




У пачатку красавіка 2012 г. ў Лідскай друкарні выйшла кніга паэзіі лідскай паэтэсы Тацяны Сямёнавай "Осенний вальс". 128 ст. Наклад 200 асобнікаў.


У траўні 2012 г. у Полацку выйшла кніга лідскага краязнаўца Леаніда Лаўрэша "Грэка - каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне", 128 ст. Наклад 115 асобнікаў.


У траўні 2012 г. у менскім выдавецтве "Кнігазбор" выйшла анталогія аднаго верша "Птица свободы", складзеная з перакладаў вершаў сотні беларускіх паэтаў на рускую мову, зробленых сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў лідскім паэтам Пятром Макарэвічам. А назва кнігі ўзята па назве верша Вольгі Іпатавай. 120 ст. Наклад 200 асобнікаў.


У жніўні 2012 г. выйшла кніга вершаў Ірыны Багдановіч "Душа лістападу".


У кастрычніку 2012 г. у рэлігійнай арганізацыі Санкт-Пецярбурга "Хрысціанскае таварыства "Библия для всех" выйшла ў свет кніга прозы ўраджэнца г. Ліды Дзяніса Летуноўскага "Ефремова гора". Наклад 2000 асобнікаў, 416 ст.


У канцы 2012 г. выйшла кніга вершаў Дануты Бічэль "Іду сцяжынкаю да Бога". Наклад 300 ас., 172 ст.


У лютым 2013 года ў Лідзе абмежаваным накладам выйшла кніга паэзіі Яніны Догель "На дасвецці", 24 ст.


У красавіку 2013 г. у Менскім выдавецтве "Лімарыус" выйшла кніга Леаніда Лаўрэша "І зорнае неба над галавой...". Нарысы з гісторыі астраноміі. 268 ст. Наклад 200 асобнікаў.


У пачатку траўня 2013 г. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 2 г. Ліды" выдала альбом-казку "Як зайкі лес падпалілі" з малюнкамі дзетак і вершаваным тэкстам Станіслава і Рымы Суднікаў.


У жніўні 2013 г. у Лідскай друкарні выйшла кніга прозы Ўладзіміра Васько "Лясная рапсодыя". 200 ст. Наклад 150 асобнікаў.


У верасні 2013 г. да 690-х угодкаў з дня заснавання г. Ліды выйшла кіга твораў лідскіх паэтаў, прысвечаная гэтай даце, "Мой горад - гонар мой".


У верасні 2013 г. да 690-х угодкаў з дня заснавання г. Ліды выйшла "Кніга рэкордаў Лідчыны". У 2012 годзе рэдакцыя "Лідскай газеты" (галоўны рэдактар Кацярына Серафімовіч) пачала працу над гэтым праектам. Ідэя стварэння кнігі належыць рэдактару аддзела фотаілюстрацыі газеты Лілеі Лапшыной.


У 2013 г. у Смаленску ў выдавецтве "Наапрэс" выйшла кіга Валера Санько "Грэх на іх нязмыўны". 146 ст. Наклад 100 асобнікаў.


У канцы 2013 г. у Смаленску ў выдавецтве "Наапрэс" выйшаў раман Валера Санько "Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе". 612 ст. Наклад 50 асобнікаў.


У пачатку студзеня 2014 г. у Лідзе выйшла кніга Леаніда Лаўрэша "Ліда ўчора і сёння. Гісторыя горада ў выявах", 152 ст. Наклад 300 асобнікаў.


У студзені 2014 г. у Лідскай друкарні выйшла кніга Анастасіі Каладзяжнай "Этапы жыццёвых дарог", 146 ст. Наклад 200 асобнікаў.


У пачатку 2014 года ў Менску ў выдавецтве "Беларуская навука" ў серыі "Беларускі кнігазбор" выйшла кніга "Валянцін Таўлай. Выбраныя творы". Укладальнік Анатоль Клышка. 416 ст. Наклад 1000 асобнікаў.


У пачатку 2014 года ў Гарадзенскай друкарні выйшла кніга І.І. Гарбачэўскага "Лидская партизанская зона". Другое выданне. 180 ст. Наклад 500 асобнікаў.


У чэрвені 2014 года ў Лідскай друкарні выйшла кніга Аляксандра Каранюка "Сэнс жыцця". 532 ст. Наклад 400 асобнікаў.


У чэрвені 2014 года ў Менску ў выдавецтве "Харверст" у серыі "100 выдатных дзеячаў" выйшла кніга Леаніда Лаўрэша "Вандалін Шукевіч". 64 ст. Наклад 1500 асобнікаў.


У пачатку кастрычніка выйшла кніга Валерыя Мацулевіча "Чалавек са свечкай". 72 ст. Наклад 100 асобнікаў.


У лістападзе 2014 г. у Лідскай друкарні выйшла кніга "60 лет в пути. Лидские тепловые сети". Укладальнік П.Г. Гардзеёнак, дырэктар ЛЦС у 1990-1998 гг. 176 ст. Наклад 500 асобнікаў.


У снежні 2014 г. у Менску ў выдавецтве "Кнігазбор" выйшла кніга прозы лідскага паэта Алеся Стадуба "Мільянерка". 88 ст. Наклад 100 асобнікаў.


У сакавіку 2015 г. выйшла першая кніга лідскага паэта Алеся Мацулевіча "Леў і ключы". 92 ст. Наклад 100 асобнікаў.


У траўні 2015 г. у выдавецтве "Кнігазбор" (г. Менск) выйшла кніга выпускніцы Ганчарскай СШ Ганны Шаўчэнкі (Серэхан) "Паэзія Антона Гарэцкага і станаўленне рамантычнай традыцыі ў літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя". 184 ст. Наклад 200 асобнікаў.


У чэрвені 2015 г. у Лідскай друкарні выйшла кніга вершаў лідскай паэтэсы Ірыны Бараздзіной "Из соли, сахара и перца".


У жніўні 2015 г. у Менску ў выдавецтве "МАЭН" выйшла кіга Валера Санько "Сучаснае беларускае літаратурнае жыццё". 280 ст. Наклад 99 асобнікаў.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX