Папярэдняя старонка: ПАЭЗІЯ

Ала Юшко 


Аўтар: Юшко Ала,
Дадана: 28-03-2020,
Крыніца: Ад Лідскіх муроў № 9; Ліда, 2020.

Спампаваць




Ала Вадзімаўна Юшко нарадзілася 19 траўня 1955 года ў вёсцы Кузьмічы Ваўкавыскага раёна. У Гародні вучылася на тынкоўшчыка-маляра. Жыве ў Лідзе з 1971 года. Працавала па прафесіі ў БМУ-175, ААТ "Ліданафтапрадукт". Вершы піша з 48-гадовага ўзросту.

Бульба і жук

У бульбу жук усмакаваўся,

І каб яе ўратаваць,

Развёў дзядок вядро атруты

І венікам пачаў махаць.


А ранкам бачыць: жук пракляты

Яшчэ тлусцейшы нейкі стаў.

Дзед, можа, нешта пераблытаў,

Не так яго пачаставаў?

Ну што за чортава адроддзе!

Як супастата загубіць?

Трайную дозу дзед разводзіць

І зноў давай жука труціць.


Назаўтра новае ўжо гора:

Няма ні бульбы, ні жука.

Бо, мабыць, гэтая атрута

Занадта моцная была.

Грып

З выраю бусел вярнуўся дахаты.

Ну а тут яшчэ зіма.

Спяць

пад снежнай коўдрай жабы.

Вось дык гэта навіна!


"Дзе ўзяць цяпер мне корму?

Мо ў хахлатак папрасіць?

Але ж іх закрылі ў клетках,

Грып каб усіх не памарыў".


Тузік бегае кругамі,

Сцеражэ ад чужакоў.

"Дзе знайсці мне Айбаліта,

Каб даведку даў, што я здароў?"


Прыляцеў у родну хату,

Прытуліўся і схуднеў.

"Ну а грып, заразу гэту,

На шляху я не сустрэў".

Абібок

Госці ходзяць па надворку -

Тузік нават не глядзіць.

Гаспадыня папракае:

"Абібок, чаго маўчыш?"


Ну а ён хвастом віляе

І з дакорам уверх глядзіць:

"Ці ж я розуму не маю,

Каб брахаць мне на сваіх!"

* * *

Маці дачку нарадзіла,

Ну а бацькі след прастыў.

Людзі потым гаварылі:

Сабакам сена ён касіў.

Мабыць, шмат было работы,

Бо крывінку не прызнаў.

Ды суседзі падтрымалі:

- З Божых рук тваё дзіця. -


І на вуснах у немаўляці

Слова "тата" не было.

Хоць і меў мужчына статус,

Пустазеллем усё прайшло.

* * *

Быў званок, што госць у хату.

Трэба хлопца сустракаць,

Бо з далёкай ён дарогі -

Кішкі будуць марш іграць.


Стол накрыла, як заўсёды,

Ёсць што есці і запіць.

Дык чаму не ўгаварыла

Хоць на зуб што палажыць?


Добры госць у хаце быў,

Нават кавы не папіў.


Ну а я цяпер гадаю,

Ці яшчэ калі спаткаю.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX