Смарагд Фёдаравіч Сліўко нарадзіўся ў 1931 г. у г. Яраслаўлі, у сям'і акцёра і паэта. З 1946 г. жыў у Беларусі. Пасля заканчэння Гарадзенскага педагагічнага інстытута з 1961 па 1966 г. працаваў настаўнікам гісторыі, рускай мовы і літаратуры ў Астравецкай СШ, куды прыехаў па запрашэнні другога сакратара Астравецкага РК КПБ С. Ц. Кабяка. Затым лёс звязаў яго з Лідчынай. З 23 гадоў займаўся рэжысурай, канцэртнай дзейнасцю - са школьных гадоў. Пісаў сцэнарыі і музыку. Вершы пачаў пісаць з 7 гадоў. Друкаваўся ў многіх часопісах, газетах. Член літаратурнага аб'яднання "Суквецце" з 1969 г. Аўтар 4-х зборнікаў паэзіі, прозы і гумару.
Памёр у 2006 годзе.
* * *
Вайна - гэта страшна, вайна - так балюча.
У крыку апошнім: "Матуля, бывай!"
Уздрыгвае свет. Так шчымліва і гучна
Званамі галосіць: "Нашто гэты здрай?"
На хвіліну цяпер, калі ласка, устаньце.
Давайце памолімся не абы як.
За ўсіх аднагодкаў, за Ваньку і Таньку,
За нашых дзядуляў - яны наш маяк.
Дзякуй. І я галаву сваю белую
З любоўю і памяццю ціха схілю.
Яны не пайшлі. Я ў вечнасць іх верую.
Іх прыклад працягвае справу сваю.
Я рад: перамога ўпрыгожана кветкамі.
А кветкі - наша моладзь і вы.
Вам суджана быць пераможнымі сведкамі,
І вам апраўдаць іх і мары, і сны.
І ў добрым шляху, азораным светам,
Стварайце, прыдумвайце новыя цуды.
Жыццё - Божы дар і зімою, і летам.
Святла вам, удачы цяпер і паўсюдна.
Пераклад Марыі Масла.
Паэтэса і паэт
Унучцы Святлане
Я зноў с табою парадніўся.
Ты - паэтэса, я - паэт.
Такі дуэт багам прысніўся,
Дзе дзед і ўнучка як букет.
І ў іх прыгожае суквецце
З бабулі, мамы і сяброў,
І з тых, былі што на прыкмеце,
Сталі роднымі мне зноў.
Паэт у тундры ці ў пустыні
Ужо не проста чалавек.
Паэт, прыйшоўшы на хвіліну,
Званіць павінен цэлы век!
Я рады да галавакружэння!
Звяжу з тваім сваё пяро,
І ў нашым новым апярэнні
Мы паляцім тварыць дабро!
Пераклад Ірэны Сліўко.
Васілёк
Як навальніца і паветра стыне
І ад дажджу і дождж прамок,
Сярод нахіленых травінак
Сінее толькі васілёк.
Трымайся, сінявокі ўдачнік,
І адкрывай прыродзе свет,
Бо ты жывуч, як сталы дачнік.
Даруй, што рваў цябе ў букет.
Люблю жывых і ўсё жывое,
І нават тых, чый выйшаў час,
Каб не даваць сабе спакою,
Каб множыць вартасці запас!
Пераклад Марыі Масла.
* * *
Стаяць над абрывам
Дзве старыя сасны.
І з кожным прылівам
Карацейшыя сны.
Сягоння - рачулка,
А заўтра - рака.
Карэнне іх крыху
Размыла вада.
І чуюць свой скрыгат,
Чакаюць той дзень:
Бярвенні парэжуць,
Сучкі - у пляцень.
Корані пругка,
Як даўняя стаць,
Счапіліся разам -
Ніяк не разняць.
…Ляжаць пад абрывам
Ля самай ракі,
Як памяць з нарывам
Любові, тугі.
Далей жа гніюць
Ў ціхай завадзі пні.
Іх дзеці жывуць,
Хоць не так, як яны.
Пераклад Ірэны Сліўко.
Лялечная студыя
Калі знямог, у час бяды,
Прыйшла пара правесці ўстраску.
І я прыходжу зноў сюды
Ў сівую маладую казку.
Я адчыняю дзверы: у рад
Спяць на сценах "Цуда-Люды".
Нежывыя, пакуль спяць,
У рукі ўзяў - успыхлі цуды.
Мне цягне губы Жываглот,
А Поп без меры грошы дорыць.
І нават Чорт - зусім не Чорт,
І ад пяшчоты ён у гуморы.
Тут і Любоў, і Дабрата,
Блуканне дум з жаданнем ў споры.
Усё, як у мудрага Ката,
Які жыў ля Лукамор'я.
Нішто душу мне не таміць,
Не страшны мне любыя ўстраскі.
Я зноў ствараю, каб з людзьмі
Любоўю падзяліцца ў казцы.
Пераклад Ірэны Сліўко.