Папярэдняя старонка: ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА

Алесь Хітрун 


Аўтар: Хітрун Алесь,
Дадана: 29-03-2020,
Крыніца: Ад Лідскіх муроў № 9; Ліда, 2020.

Спампаваць




Алесь Хітрун нарадзіўся 17 жніўня 1982 года ў вёсцы Крупава Лідскага раёна. Скончыў Крупаўскую сярэднюю школу (9 класаў), скончыў Лідскае ПТВ-196 (майстар сельгаспрадпрыемства), музычную школу (клас баяна), завочна - філалагічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ( выкладчык беларускай мовы і літаратуры). Працаваў у прыватных фірмах на дрэваапрацоўцы, на будоўлі. Цяпер працуе ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі навуковым супрацоўнікам літаратурнага аддзела. З'яўляўся кіраўніком літаратурнага аб'яднання "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты" (са студзеня 2012 па люты 2019). Друкаваўся ў часопісах "Маладосць", "Вожык", "Вясёлка", "Лідскі летапісец", у штогодніку "Галасы", у газетах "ЛіМ", "15 суток", "Гродненская правда", "Маладзёжны кур'ер", "Звязда", "Настаўніцкая газета", "Принеманские вести", "Лідская газета", "Наша слова", у зборніку "Ад лідскіх муроў". Фіналіст і лаўрэат ІІ Міжнароднага маладзёжнага фестываля-конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў "Берега дружбы" (Расія, Растоўская вобласць, Няклінаўскі раён, сяло Пакроўскае) ў 2017 годзе. Піша вершы, апавяданні, гумар, перакладае вершы на беларускую мову, займаецца краязнаўствам, даследуе фальклор.

Элементы тэорыі літаратуры ў творах паэтаў Лідчыны

Мастацкая літаратура - гэта асноўны від мастацтва, у якім словы і канструкцыі натуральнай мовы складаюць адзіны матэрыял. Гэта крыніца чалавеказнаўства. Гэта сэнс жыцця для таго ці іншага пісьменніка, менавіта, калі ён сваё жыццё аддае ёй.

У гэтым я змог упэўніцца пад час навучання на філалагічным факультэце беларускай філалогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Веды, якія прывіліся на шматлікіх курсах у сценах гэтай ВНУ мне і на сёння дапамагаюць смела ісці па жыцці.

Руслан Канстанцінавіч Казлоўскі, Мікалай Аляксандравіч Даніловіч, Іван Якаўлевіч Лепешаў, Ігар Васільевіч Жук… Можна пералічваць і пералічваць неардынарных, адданых справам на карысць беларушчыны выкладчыкаў, якія, бясспрэчна пасеялі ўва мне Разумнае, Добрае і Вечнае.

У 2017 годзе не стала аднаго з іх. Не стала беларускага літаратуразнаўца, літаратурнага крытыка і гісторыка літаратуры, доктара філалагічных навук, прафесара купалаўскага ўніверсітэта Жука Ігара Васільевіча. Мне пашчасціла навучацца ў яго на курсе "Тэорыя літаратуры". Менавіта на яго лекцыі, мы, студэнты наведваліся ўсе, бо яны былі глыбокія і цікавыя. Нават пасля заняткаў да выкладчыка мы цягнуліся з прыхільнасцю і з разуменнем таго, што ў любы момант Ігар Васільевіч раскрые для нас штосьці новае і яшчэ невядомае для моладзі, якая па-добраму ставіцца да беларускай мовы і літаратуры. Яго падрыхтаванасць, эрудыраванасць пранікла ў нашу студэнцкую падсвядомасць. Кантрольная праца, якая была напісана мною па курсу "Тэорыя літаратуры" за 2012 год была адзначана прафесарам на высокім узроўні, бо падрыхтавана была па творах мясцовых лідскіх паэтаў, з многімі з якіх ён быў асабіста знаёмы. Пагэтаму ёсць магчымасць пазнаёміцца з маёй літаратуразнаўчай працай і магчыма яна стане карыснай інфармацыяй для аўтараў і іншых майстроў слова, змешчаных на старонках літаратурна-мастацкага зборніка "Ад лідскіх муроў".


Эўфонія


Эўфонія (мілагучнасць) (ад грэч. eu - добра і phone - голас, гук) - прыгажосць і натуральнасць гучання вершаванай мовы. Мілагучнасць ствараецца дзякуючы алітэрацыям, асанансам, гукаперайманням, рыфмам, іншым гукавым паўторам і ўзмацняе выразнасць і эмацыянальную афарбоўку мастацкай мовы. Збег некалькіх галосных гукаў называецца зіяннем, аднагалоссем, або шатусам (ад лац. hiatus); выкарыстоўваецца ён з пэўнымі стылістычнымі мэтамі, бо ў адваротным выпадку парушае мілагучнасць мовы ( "а ў аэрапорце"). Пры збегу галосных завяртаецца падчас да элізіі (ад лац. elision - выпадзенне) - скарачэння аднаго з двух суседніх галосных ("усіх да'днаго"). Шкодзяць мілагучнасці літаратурнага твора і непатрэбныя збегі зычных ( "як крыж жывы").

Паўторы класіфікуюцца паводле іх размяшчэння ў рытмічных адзінках вершаванага тэксту. Прыклады:


1. Сумежныя паўторы ў межах аднаго радка.


1) Святыня мая - гэта Вера Мая

І Светлая Моц У васкршэння!

(Васіліса Пазнухова, зборнік "Мілавіца", верш "Святыня мая", стар. 29.)

2) Трэцяе - самае таемнае - жывое трапяткое сэрца,

Праз якое прараслі галінкі белай яблыні.

(Васіліса Пазнухова, зборнік "Мілавіца", верш "Было ў мяне калісьці тры жыцці", стар. 44.)


3) Ча каеш сёння ты сустрэ чы, ве чар?

Ці запаліў ўдале чы зор кі- све чкі?

Ці зможаш сё ння ў зняць мяне ў а блокі,

У блакітны аксаміт ня бёс г лы бокіх?

(Васіліса Пазнухова, зборнік "Мілавіца", верш "Вечар", стар. 53.)


2. Кальцавая. Першая група ў пачатку радка, другая - у канцы.


1) Цэлы стос паперы на маім стале…

(Алеся Бурак, зборнік "Прастора дабрыні", верш "Актава", стар. 47.)

2) Каля скроняў не сканчона кружыць…

(Алеся Бурак, зборнік "Прастора дабрыні", верш "Грэе родны край", стар. 47.)

3) Праз вы прабаванні ты пранёс...

(Алеся Бурак, зборнік "Прастора дабрыні", верш "У вянок Валянціну Таўлаю", стар. 42.)


3. Стыкавая. Першая група ў канцы першага радка, другая - у пачатку другой.


1) Над ім дамы, бы кара блі…

Блішчаць на вымаклай зямлі.

(Уладзімір Васько, зборнік "Кругаварот жыцця", верш "Лідская уверцюра", стар. 10.)


2) Вадаспад валасоў залатых

Здатна лашчыць тваё плячо

І плыве да грудзей крутых.

(Уладзімір Васько, зборнік "Кругаварот жыцця", верш "У Сяльцы", стар.53).

3) Ты - мая знахо дка,

А дкрыццё маё.

(Уладзімір Васько, зборнік "Кругаварот жыцця", верш "Ты - маё жыццё", стар. 55.)


4. Скрэпавая. Дзве групы ў пачатку радкоў.


1) Красу тваіх палёў жытнёвых

Край светлы мой.

(Міхась Мельнік, зборнік "Лодка жыцця", верш "Люблю прынёманскія сцежкі", стар. 12.)


2) Свеціць спакойна сабе і смяецца,

Весела сад серабром аздабляе,…

(Міхась Мельнік, зборнік "Лодка жыцця", верш "Месяц", стар. 29.)


3) За лётныя чайкі - натхнянкі,

Лазавыя астраўкі.

(Уладзімір Васько, зборнік "На схілах берагоў", верш "Мой свет", стар. 7.)

4) У залатых сузор'ях

І заломах рэк.

(Уладзімір Васько, зборнік "На схілах берагоў", верш "Гармонія", стар. 8.)


5) У небе памяці, чыстым і свежым,

Нібы белыя чайкі ляцяць.

(Уладзімір Васько, зборнік "На схілах берагоў", верш "Пад зоркай", стар. 79.)


5. Канцавая. Дзве групы ў канцы радкоў.


1) Будзьма таньчыць, аж пакуль грыміць аркес тар

І міргаюць заклінальна ліх тары.

(Ірына Багдановіч, зборнік "Прыватныя рымляне", верш "Снежаньскае танга з Алесем", стар. 58.)


2) Легкадумства, не пара дку,

Ён - жывога перша продак.

(Ірына Багдановіч, зборнік "Прыватныя рымляне", верш "Крумкач", стар. 61.)


3) На мазалях працавітага краю,

Уросшы ў яго карані.

(Данута Бічэль-Загнетава, зборнік "А на палессі", верш "Перад Нёманам", стар. 6.)


4) З войскам у непагадзь мокнуў,

Згрукаў у Горадні за мак.

(Данута Бічэль-Загнетава, зборнік "А на палессі", верш "Баторава горка", стар. 54.)


6. Сумяшчэнне канцавой і кальцавой групоўкі зычных.


1) Малітву пу шча ўтварае на шча.

У снах дубоў несмяротны прашчур,

Дае на шчадку са срэбра прашчу,

Каб не закінуў за свет прапашчы.

(Данута Бічэль-Загнетава, зборнік "А на палессі", верш "Паганскае", стар. 105.)

Паэтычныя фігуры і паэтычныя тропы


Паэтычныя (стылістычныя, сінтаксічныя) фігуры - сродкі эмацыянальнай выразнасці паэтычнай мовы, якія ствараюцца рознай будовай фразы або сказа, гэта значыць сродкамі сінтаксісу.

Паэтычныя тропы - найважнейшыя прыёмы стварэння мастацкага вобраза ў літаратуры, пры якім слова набывае вельмі актыўны выяўленчы характар, выражае пэўнае пачуццё, эстэтычную ацэнку жыццёвай з'явы.


Антытэза (ад грэч. antithesis - супрацьпастаўленне) - стылістычная фігура, кантрастнае супастаўленне процілеглых перажыванняў, думак, вобразаў для ўзмацнення ўражання ад гэтых з'яў ці выяўлення іх супярэчнасці.


Ты - мая зямелька,

Я - твой каранёк,

У цябе - стагоддзі,

А ў мяне - дзянёк.


Ты - мая сцяжынка,

А я - твой слядок,

Ты - агню іскрынка,

А я - як дымок.


Ты - мая матуля,

А я - твой сынок,

Да сябе прытуліш -

Я твой слых і зрок.


Я табою ганаруся,

Бо ты - Беларусь.

(Алесь Хітрун, "Краязнаўчая газета", верш "Беларусь", 2010 год, № 2 (307), стар.3.)


Выклічнік (рытарычны вокліч) - словы, выкрыкі, вымаўленыя з моцным пачуццём.


Усе ўздыхаюць,

Ахаюць:

- Які непаўторны!..

Які ён велічны і вольны! -

І ўсё, што пра яго гавораць, -

Праўда.

Але што словы!..

Вусны твае ўтораць:

- Ну і прасторы,

Ну і шырыня!

А я дык ведаю -

У рацэ ёсць глыбіня.

(Міхась Мельнік, зборнік "Лодка жыцця", верш "Ля Нёмана", стар. 36.)


Увасабленне, персаніфікацыя (ад лац. persona - асоба і facio - раблю) - разнавіднасць метафары, якая заключаецца ў наданні чалавечых уласцівасцей рэчам, прадметам, з'явам прыроды.

Ноч узяла ў пуховыя далоні

Твой твар з усмешкай дня,

А ты не ведаеш, што сёння

З нябёс спускаецца зіма.

(Іван Гушчынскі, зборнік "Ідзі і вяртайся", верш "Ноч узяла ў пуховыя далоні…", стар. 19.)


Зваротак - стылістычная фігура ў форме звароту аўтара да пэўнай асобы, прадмета, з'явы.


Ляцяць кудысьці мае словы

Вятрыскам разагнаныя,

Я без іх, як без падковы,

Конь не падкаваны.

Як злавіць іх, падкажыце,

Мае сябры-паэты,

Як усцішыць гэты вецер,

Адкрыйце мне сакрэты?!

(Алесь Хітрун, газета "Наша слова", 2010 год, № 40 (983), стар. 4.)


Рытарычнае пытанне (ад грэч. rhetor - аратар, прамоўца) - пытанне, якое не патрабуе адказу. Рытарычнае пытанне само сцвярджае пэўную думку.


Божа! Што ж робіць са мною жыццё?!

Нішчыць, нявечыць - навошта?!

Можа, за тое, што сэрца маё

Біцца ў няволі не можа?

(Васіліса Пазнухова, зборнік "Мілавіца", верш "Агонія. Ці практыка гамлетаўскага чытання", стар. 39.)


Сінанімізацыя - групоўка слоў, якая розніцца адценнем значэння ці стылістычнай афарбоўкай або тым і другім адначасова; словы, розныя па гучанні, але аднолькавыя ці блізкія па значэнні.


Мова матчына, мова родная,

Ва ўсякай нагодзе прыгодная.

Мова бацькава, мова годная,

Ты - адзіная, ты - народная.

Ты - бальзам для майго сэрца кволага,

Трапяткая мая, непакорная,

У народзе маім - душа вольная,

Прыгажосцю сваёй бездакорная…

(Алеся Бурак, літаратурна-мастацкі зборнік № 7, 2010-2011 гг. "Ад лідскіх муроў", верш "Прызнанне", стар. 24.)


Пералічэнні.


Я з любімага роднага поля,

Дзе так жыта ласкава спяе,

Дзе так вецер гуляе на волі,

Дзе так сонца з-за лесу ўстае.

(Алесь Хітрун, "Лідская газета", 2012 г., № 6 (12118), стар. 6.)


Гіпербала (ад грэч. hyperbole - перабольшванне) - мастацкі прыём - моцнае перавелічэнне ўласцівасцей, якасцей ці памераў прадмета або з'явы з мэтай мастацкай выразнасці.


Ён сто паэтаў разагнаў.

Каго на неба, каго ў хмары.

Слязу пусціла не адна:

Яе не ўспомніў Ярац…

…Народ - прысуд. Народ - вердыкт.

Ён і блакіт, і гром, і хмара.

Вядома, чый удар пад дых.

Пры чым тут Віктар Ярац?

(Алесь Стадуб, зборнік "Скрыжалі", верш "Пры чым Віктар Ярац?", стар. 58.)


Градацыя (ад лац. gradatio - паступовае павышэнне, узмацненне) - стылістычная фігура, якая заключаецца ў тым, што ў вершаваных радках групуюцца словы ці выразы з нарастаннем (клімакс), або, наадварот, аслабленнем (антыклімакс) іх эмацыянальна-сэнсавай выразнасці.


На свет я прыйшоў з Беларусі,

А разам - і мова мая.

Радзімай сваёй ганаруся,

Бо тут мая хата, сям'я.

Тут чуцен і спеў жаўруковы,

І клёкат цыбатых буслоў,

А ў ранні - рыканне каровы,

Гудзенне ў палях трактароў…

Напіўся я тут сырадою,

Купаўся ў рачулцы Крупкі,

Кляпаў касу летняй парою,

Пазнаў пах сухой асакі.

Радзіму сваю не пакіну:

Яна ж узрасціла мяне…

І да самай апошняй хвіліны

Не дам іншым ганьбіць яе.

(Алесь Хітрун, "Лідская газета", верш "Бацькаўшчына", 2007 г., № 89 (11464), стар. 5.)


Анакалуф (ад грэч. anakoluthos - непаслядоўны, няўзгоднены) - сінтаксічная або лагічная няўзгодненасць асобых членаў паэтычнага выказвання.

У далячынь плыве чароўны Нёман

Блакітнай стужкай за зялёны гай.

Пяюць бярозкі па-над кожным домам

І поўняць песняй сэрца цераз край.

Шчыруюць і Бярозаўка і Ліда -

Гасцінныя сяброўкі - гарады.

Сялец і Збляны вабяць краявідам,

З-за свету госці лётаюць сюды.

(Пятро Макарэвіч, "Лідская газета", верш "Прынёманскі край", 2008 г., № 78, стар. 4.)


Верш "аздоблены" другім слупком, у якім граматычна памылкова: калі "гарады" - дык патрэбна "сябры-гарады", а не "сяброўкі". Сялец і Збляны - розныя населеныя пункты, значыць "краявідамі", а не "краявідам". І зусім незвычайная думка апошняга радка другога слупка - "шэдэўр" паэзіі (падкрэслена).

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX