Папярэдняя старонка: ПАЭЗІЯ

Тарэза Смольская 


Дадана: 17-08-2022,
Крыніца: Ліда, 2022.

Спампаваць




Тарэза Смольская (Пышко) нарадзілася і жыве ў слаўным беларускім горадзе з жаночым імем - Ліда. Пасля 25 гадоў дзяржслужбы на пасадзе галоўнага інспектара, лідзянка нечакана сустрэла вершаваную музу, якая забрала яе ў свет паэзіі і мастацтва.

З тых часоў напісана і апублікавана на вершаваным сайце Stihi.ru 1126 твораў: лірыка грамадзянская і філасофская, рэлігійная і пейзажная, гарадская і любоўная. Дзеці і дарослыя з задавальненнем чытаюць дзіцячыя вершы, добрыя казкі, пазнавальныя загадкі. Новы напрамак у творчасці Тарэзы - сучасныя байкі, напоўненыя душэўнай цеплынёй, лёгкай іроніяй і добрым гумарам. Тэрэза піша імянныя віншавальныя вершы на замову да святочных і юбілейных дат і прафесійна займаецца капірайтынгам.

Фарны касцёл

Калісьці ў касцёл я прыходзіла з мамай.

Святлом абразы зiхацяць.

Было тое месца намоленным самым.

Там iсцiну можна спазнаць.


Там лікі святых у залацiстым убранні

I Езус жывы на крыжы.

Там неверагодны дзівосны Сакрамант.

Магчымасць душу разграшыць.


Там можна слязамі нябачнымі плакаць

Бязгучна душой галасіць.

Прывецiць ахоўнік-анёл небараку.

Хоць роспач - захочацца жыць!


Утульна мне ў храме. Надзейна, як у доме.

З нябёсаў струменіць святло.

Перад Лідскай Мадоннай схілюся ў паклоне.

Лілеяў букецік пакіну без слоў.

Дзіцячы ўспамiн

Па "гэканні" пазнаеш беларуса.

Гаючая празрыстая душа!

Няхай ад бульбы распiрае пуза,

Кладзецца госцю дранiчак спярша!


Гасцiнныя вясковыя кабеты

вітаюць шчыра: дык заходзьце ў дом!

Там цёпла ўзiмку і ўтульна летам.

Там абразы з пасажным ручнiком.


А на сцяне ў рамачках драўляных

шыхт фотаздымкаў - дзiўны вернісаж!

Там пахне хлебам з печы, а не з крамы.

А кот на ганку - запрашальнiк ваш.


Сваю я бабцю Маню прыгадала:

Як частавала печаным яйком,

Каўбаскi, паляндвiчкi падразала, -

Усё прамiльгнула незабыўным сном.


Хусцiнку ў ружовыя стакроткі

Захоўваю ў шуфлядзе - важны дар!

Жыццёвы шлях бабулiн быў кароткiм.

У Вечнасць адыйшоу i гаспадар.


Гудуць ўспамiны роем, нібы пчолы,

І не знайсцi спакою анiдзе!

Канiкулы! Забыўшыся аб школе,

Сляпцом да бабцi - пот па барадзе!


Хацелася гуляць аж да паўночы,

У садку ранетак меданосны пах.

Але загад бабулiн: - Дзецi, хопiць!

Уставаць мне рана. Усiм у ложкi! Спаць!


Змiрыўшыся, мы клалiся ў "восем".

Лагодны месяц ласцiўся ў вакно.

Здавалася: не прыйдзе цётка-восень,

А потым думкi пераманьваў сон.


Як спалася салодка на пярыне!

Сяннік з духмяных чабаровых траў.

Вячэра з бульбай-агуркамі стыла.

Ты, мой чытач, такого не пазнаў!?


На ранiцы сняданак, ды па-панску!

Блiны з мачанкай пульхныя: ну, смак!

Даiлася кароўка з цiхай ласкай.

Ды ружавелi ўнукi - добры знак!

Даўно бабулька адышла да неба.

Прытулак вечны - могiлкі ў цiшы.

Мне ўспамiн з дзяцiнства так патрэбен!

Яго не купiш у краме за грашы.


У хатцы той даўно чужыя людзi,

Дзе не сагрэцца даўнiшнім цяплом.

Журба-туга вузлом сцiскае грудзi:

Ўжо не паклiча на вячэру дом.

Домік Таўлая

Прывеціць турыста вачнiцамі вокнаў.

Запросіць прыветна з вiтога балкона.

Гасцям прапануе духмянага чаю.

Гісторыі сведка - наш домік Таўлая.


Ля сцен непрыступнага гордага замка

Патрэбы няма ў штодзённай рэкламе.

Ёсць спадчына - дом Валянціна Таўлая,

Здабыўцы свабоды для роднага краю.


Ён марыў у цямнiцы турмы аб свабодзе

I быў папулярным героем ў народзе.

Жадаў Беларусь-мацi вольнаю бачыць.

Шмат сілы патрацiў для важнай задачы.


Зямляк працаваў і ў мясцовай газеце.

Сустрэнемся з iм ў чорна-белым партрэце.

З фашызмам змагаўся не толькі вінтоўкай -

Ён ворагаў біў i пяром, і лістоўкай.


Ён - крытык, паэт, публіцыст, перакладчык.

Хай годы прайшлi, для нашчадкаў - дарадчык.

Знаёмы з iм вулiцы, біблiятэкi.

Мы iмя Таўлая запомнiм навекі!

Адаму Міцкевічу

Беларус, літовец цi паляк.

Вы чыйго, Адам Міцкевіч, роду?

Адданы якому Вы народу?

У Лідзе помнiк - значыць, мой зямляк!


Дорыце Айчыне свой санет-

Словы, нiбы трапяткія крокi.

Не! Няма ў сваёй зямлi прарокаў!

Захованы ў граніт паэт.


Верш ад сэрца i зямлі напеў.

Убаку ад гарадскога шуму.

Аддаецца патаемным думам.

У цiшы, сярод цяністых дрэў

Францішку Скарыну

Пры Фарным касцёле ля сцен старажытных.

З рукою паднятай - знак ведаў адвечных -

Накінуушы плашч на магутныя плечы

Стаiць муж дзяржаўны - Францiшак Скарына.


Вучоны, дарадца i геній асветы.

Сваяцтва прызнае ліцвін з беларусам.

Хвалу яму ўзносяць i выхадцы з рускіх.

Ён - першадрукар i кумiр для паэта!


Я ў сквер завiтаю: том вершаў любімых.

Стасунак з мінулым - трапяткая радасць.

Ад продкаў вам - памяць, паклон і ўдзячнасць,

Зямляк ганаровы - Францiшак Скарына!

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX