Папярэдняя старонка: ПАЭЗІЯ

Святлана Курловіч 


Дадана: 17-08-2022,
Крыніца: Ліда, 2022.

Спампаваць




Святлана Курловіч нарадзілася ў лютым 1986 года ў Лідзе. Да 1996 года жыла з бацькамі ў Пінску, дзе яны працавалі пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі. У Лідзе Святлана скончыла сярэднюю школу № 15, а затым Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут (факультэт "Міжнародныя адносіны"). Атрымала спецыяльнасць "рэферэнт-перакладчык англійскай і французскай моў".

Замужам. Шэсць гадоў жыла ў Маскве. Працавала ў Цэнтральным апараце фонду сацыяльнага страхавання па сацыяльна-курортным лячэнні на пасадзе галоўнага спецыяліста. Вершы пачала пісаць у школе. Сумесна са Смарагдам Сліўко друкавалася ў зборніку "От сердца к сердцу", у калектыўным зборніку "Ад лідскіх муроў", у газетах "Лідская газета" і "Принеманские вести".

Цяпер знаходзіцца ў водпуску, гадуе сына.

* * *

Што са мною сталася?

Можа, закахалася?

Слёзы лью, як хмара,

Пра цябе я толькі мару:


Каб прыйшоў, мяне абняў,

Сваёй любаю назваў.

Ноч глухая, дзень святы,

У маіх думках толькі ты.

Безнадзейнасць

Што горш ад патухлай любві,

Што горш ад халоднага сэрца?

Калі табе шэпчуць: "Плыві", -

І боль смаку горкага перцу.


І ў сэрцы, "магчыма", парок

Жыве ў глыбіні безнадзейна,

І быццам няма ўжо дарог,

А навокал усё - безыдэйна.


І па-гэтаму хочацца прэч.

І думкі глыбей закапаць.

А пачуцці, каменнямі з плеч

І з душы пачынаюць спадаць.

* * *

На вуліцы дождж,

І ў душы непагода.

Днём у паўцемры

Слязінка свіціцца.

Я спадзявалася

Больш, чым паўгода,

І ў сэрцы ўвесь час

Грыміць навальніца.

А ты быццам смерч,

На шляху ўсё змятаеш,

Кудысьці знікаеш -

Бяда не міне.

Ты робіш балюча,

І ты гэта знаеш,

Ну што ж тут, знікай

Без любові й мяне.

М. В. Гогалю

У Сарочынцах, ля горада Палтавы,

У сям'і празаіка, паэта, спевака

Нарадзіўся той, хто будзе вечнай славай,

У кім пачатак ёсць - няма канца.


У галаве бацькоўскія задаткі

Паспелі вельмі рана. І з тых пор

Ягоныя вучнёўскія нататкі

Змяшчалі пэўны той напор.


Блукаючы па Неўскаму праспекту,

Вачамі бачыў беднасць, галату.

А тут адразу пышную карэту -

Нямеў ад злосці, піў сваю нуду.


Разумны люд не страціўся, быў вартым,

А лічыўся ў багацеяў як халоп.

І пацяклі ваўсю агнём крылатым

Яго апавяданні ў вочы, у лоб.


І толькі сорак тры. Зусім нямнога

Да паўвеку не дасягнута чуць-чуць.

Вяла яго наперад галоўная дарога -

Ён ёй паказваў правільны маршрут.


І я праз час, як буду ва Ўкраіне,

Прыеду да сваёй радні.

Тады я на магілку гроначку рабіны

Палажу, як памяць,

Назаўжды.

Умею чакаць

Люблю пагляд загадкавы, таемны.

Запал, адкрытасць, шчырасць я люблю.

Ты быццам цёплы акіян бязмежны,

У разлуцы доўга жыць я не змагу.


Чакаю з болем, хачу так дачакацца,

Каб растаць і патануць у табе.

І кожны раз, як першы, цалавацца,

Увабраць у сябе жаданні ўсе твае.


Сумую я, калі з табой у расстанні.

А шчасце ў тым, што ўмею я чакаць.

Думкі пра цябе і вечарам, і ўранні,

Якія я стараюся прагнаць.


Ты патрэбен мне, як сонечнае лета.

Твой вобраз беражна ў душы дзяржу

Калі ты сэрцам кліч пачуеш - гэта

Цябе я праз адлегласць запрашу.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX