Папярэдняя старонка: ПАЭЗІЯ

Ірына Маркевіч 


Дадана: 17-08-2022,
Крыніца: Ліда, 2022.

Спампаваць




Маркевіч Ірына Уладзіміраўна нарадзілася ў 1954 г. Вырасла ў вёсцы Ельня Дакудаўскага сельсавета Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучылася ў Біскупскай васьмігадовай школе (1961-1969), Дакудаўскай сярэдняй школе (1969-1971), Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце па спецыяльнасці "агранамія" (1972-1977), Беларускім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці "выкладчык біялогіі і хіміі" (1992-1996). Працавала ў калгасах Лідскага раёна спачатку паляводам, а пасля заканчэння ГСГІ - аграномам, загадчыкам участка, галоўным аграномам, сакратаром партыйнай арганізацыі калгаса "Іскра", старшынёй Дакудаўскага сельскага Савета і настаўніцай біялогіі і хімііі Дакудаўскай сярэдняй школы. Зараз на заслужаным адпачынку, пенсіянерка.

Вершы пачала пісаць у 1999 годзе. Друкавалася ў "Лідскай газеце", літаратурным электронным інтэрнэт-часопісе "Русская Балтика" ў Літве, часопісе "Ад лідскіх муроў", выступала з вершамі на Лідскім радыё, на розных мерапрыемствах у Палацы культуры г. Ліды.

Позняя восень

За акном ляцяць лісты -

Восень дае лататы.

Птушкі ў выраі даўно.

Хмары. Сонца не відно.


Мокры снег цярушыць з неба.

Холад. Апранацца трэба,

Каб пайсці гуляць на вуліцу.

Сумна. У каўняры ўсе туляцца.


Каб мне выйсці пагуляць,

Трэба шалік адшукаць,

Боты цёплыя абуць,

Рукавіцы нацягнуць.


Як знайсці тут весялосці?

Мо, прасіць цябе ў госці,

Кавы, чаю паспытаць,

Сырнікамі частаваць.


Добра стане, весялей,

На душы святлей, цяплей…

І няхай ляцяць лісты -

Восень дае лататы.

Крыніца жыцця

За акном паціху

Сыплюць дождж і снег.

Неба затуліла

Ветру шпаркі бег.


Сонейка заходзіць.

Радасці няма.

Вольная ў прыродзе

Матухна-зіма.


Ціха лес шапоча:

"Каб хутчэй цяпло".

Па страсе ж грукоча

Дождж на ўсё сяло.


Снег яму не хоча

Ўсе правы аддаць.

Хай іх Бог прымірыць,

Прышле благадаць.


Дождж і снег - вадзіца,

Пояць яны ўсіх,

- Вось жыцця крыніца, -

Гавару я ўслых.

Майская раніца

Ціхая раніца. Сонейка ўсходзіць.

Песню салоўка над рэчкай заводзіць.

Ластаўкі хутка над Нёманам кружаць.

Воблачкі белыя з ветрыкам дружаць.


Дожджычак ціхі ноччу прайшоў.

Шпак для сяброўкі гасцінцы знайшоў,

Сеў на галінку, чакае яе.

Глянь - прыляцела. А сонца ўстае.

Пахне зямля. Зацвітае чаромха.

Траўка расце. Сон-трава ўжо ківае галоўкай.

Пеўнікі ў вёсцы збудзілі людзей.

Май наступіў. Ён - чарадзей.

Каханне не вярнуць

Ужо даўно згубіліся дарогі,

У маладосці што ішлі да нас.

Пацерліся аб быт трывогі.

Каханне знёс імклівы, жорсткі час.


Сапраўдныя пачуцці засталіся,

Бясспрэчна, ціха ў сэрца заляглі.

Дарогі нашы, што ж вы разышліся,

Гармонію каханню не далі?


Жадаю на імгненне сапраўды сустрэцца,

У вочы любыя таемна зазірнуць,

Пайсці і больш не азірнуцца:

Назад каханне болей не вярнуць.

Мая Радзіма

Беларусь - мая краіна,

Прывітай мяне, як сына,

Сустракай, як госця дарагога.

Мы - адзіныя, адна для нас дарога.


Ты прыгожая любой парою:

Летам, восенню, вясною.

Вабяць да цябе азёраў вочы,

Песні салаўёў вясновай ночы.


На Радзіму едуць беларусы,

Сустракаюць іх лугоў абрусы,

Кветак пах дадому кліча,

Поле, сад, лясоў любімае аблічча.

А над вёскай кружыць белы бусел -

Сімвал чыстай, белай-белай Русі,

Кліча разам нас сабрацца,

Жыць, кахаць, Радзімай захапляцца.

Калі не спіцца

Калі не спіцца ўначы,

Сядай і моўчкі верш пішы.

Не ладзіш з рыфмай - пішы прозу,

Бяссонніцы стварай пагрозу.


Няхай плывуць над намі думкі,

Нясуць каханым пацалункі,

Вядуць за рукі байкі, казкі,

Легенды прынясуць падказкі.


А месяц ясны ночкай цёмнай

Нябёсам дасць красы таемнай,

Прышле прыгожыя радочкі,

Напомніць пра абдымкі дочкі.


Натуй усё ў сшытак, не лянуйся,

Часцей ты з Музаю цалуйся.

Няхай яна твой сон вядзе,

Няспанне, сум прэч адвядзе.


Здароўе вернецца назад,

Квітнее, як вясновы сад.

Суседзі, дзеці будуць рады,

Папросяць у цябе парады


Змагацца з сумам як, з нудою,

Настроем дрэнным і тугою?

Пішы, паэт. Добра пішы.

Знайдзі паэзію ў цішы.

Паваліўся

Мужыкі сабраліся,

Дружна прывіталіся

І давай размову весці,

Як было даўно, калісьці.


Дзед Мікола такі смешны,

А да працы ён увішны,

Распавядае пра ўсіх,

Думае нібыта ўслых.


Шмат гісторый дзед вядзе,

Ён пра ўсё распавядзе:

Як і дзе хтось пахмяліўся,

Чым знаёмы пахваліўся.


Можа, будзеце смяяцца,

Трэба ж было пастарацца

Яму з каменем шукаць,

З матацыклам там скакаць.


Раніца. Хтось едзе з вечарынкі.

Сонца свеціць з-за адрынкі.

А сцежка вузкая за вёскай.

З траў - раса слязінкай боскай.


Птушкі лету гімн спяваюць

Ды настрою дабаўляюць.

Хутка матацыкл ляціць,

А насустрач гусь бяжыць.


- Ты адкуль, гусак, узяўся?

Лепш у паветра ты б узняўся.

Як цябе аб'ехаць, дзе? -

Сцежка ж вузенька вядзе


Да масточка цераз рэчку.

- Божа, хто пусціў авечку

Пасвіцца ўздоўж сцяжынкі? -

З гусаком зрабіў абдымкі


Рокер спраўны малады.

Адляцеў аж да вады,

Бухнуўся ў крапіву,

Носам ён зрываў траву,


Скуру з ног счасаў аб камень,

Трэснуў нават новы рэмень,

Джынсы лопнулі па шву,

Аб авечкі галаву

Хлопец стукнуў, засмяяўся…

Ледзьве ціхенька падняўся.


Глянуў - побач гусь ляжыць.

Дзе ж авечка? Вунь! Бяжыць!

Крылы ўверх гусак уздымае.

Вось! Здаецца, узлятае.


Раніца. Вакол нікога.

Блізка роўная дарога.

Хутка матацыкл завёў.

Цэлы. Добра, не падвёў.


Сеў цішком, паехаў бокам,

На авечку кінуў вокам.

Гусь з авечкаю - жывыя.

Нос баліць. Калена ные.

* * *

За руль п'яным не садзіся -

Ад няшчасцяў сцеражыся.

Я спытала ў бабулі…

Я спытала ў бабулі,

Якая ў вайну жыла,

Як свісталі тады кулі,

Партызанка дзе ішла.


- Вельмі страшна, дзеткі, жыць

Змрочнаю вайною,

Боль цярпець, дзяцей карміць,

Ахвяраваць сабою.


Вёска наша ў сем двароў

Ля лесу гаравала,

Бо ўсіх хлопцаў, мужыкоў

Вайна пазабірала.


Цяжка там, дзе ішлі баі…

А ў нас катаў не відаць,

Бо партызаны ў гаі,

Можна жыць, агарод саджаць.


Як чужынцы ля двара

Просяць яек, сала,

Пазірае дзетвара,

Каб што дзе не прапала.


Выглядаюць партызан

Белых ці чырвоных,

Малака нясуць ім збан,

Агуркоў салёных.


Хлеба з маслам, кісялю,

Яек, бульбы з салам…

Усім, што ёсць,

людзей кармлю, -

Бабуля адказала. -

Партызанам хлеб пяклі,

Бялізну часта мылі,

Яны ж у лесе ўсе жылі.

Кашулі мы ім шылі.


Ваявалі як маглі

Не толькі партызаны.

Раненым дапамаглі

Залячыць іх раны.


Хто свінню аддаў, каня

Для патрэб вайсковых…

Не лічыліся ні дня

З тых гадоў суровых.


Дружна страх перамаглі,

Вайною нагнаны,

Падтрымлівалі, як маглі,

Вяскоўцы партызанаў.


Адзін раз дзіця прывезлі,

Каб мы схавалі ў хаце.

Як свайго яго глядзелі,

Бо ў партызанах маці.


Навучылі, як схавацца,

Калі чужыя прыйдуць:

Пад ложак ціхенька забіцца,

Сядзець, пакуль не пойдуць.


Партызанская вайна

Ішла па ўсёй краіне.

Хай фашысцкая брыда

Навек са свету згіне!


Страшна ў апошні дзень

Вёсачка пылала.

Немцаў, нібы чорны цень,

Зграя адпаўзала.


Усё спалілі за сабою:

Пуні, хлявы, хаты.

Дзе і як нам жыць зімою,

Знаў бы толькі тата.


Людзі дружненька ў кустах

Хаваліся за рэчкай.

Панаваў нясцерпны жах,

Слёзы, боль сардэчны.

* * *

Забылася ўсё даўно.

Святкуем Перамогу…

Добра, што толькі ў кіно

Мы бачым немца злога.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX