Папярэдняя старонка: ПАЭЗІЯ

Сяргей Анушкевіч 


Дадана: 17-08-2022,
Крыніца: Ліда, 2022.

Спампаваць




Нарадзіўся я 3 траўня 1990 года у вёсцы Даліна, што знаходіцца побач з горадам Лідай. У маім дзяцінстве гарадскія і вясковыя абавязкі чаргаваліся. Пасвіць кароў было маёй першай адказнай працай у жыцці, мне тады было 6 год. Памятаю гісторыю, калі я заснуў, прачынаюся, а кароў няма, ну думаю мяне ж людзі з'ядуць за сваіх карміцелькаў, але потым я іх знайшоў, яны збеглі ад мяне праз могілкі на шыкоўны калгасны луг. Першае маё спатканне "пакуль яшчэ не неверагоднае" з вершам, адбылося на ўроку беларускай мовы. Мне тады было 10 год. Ірына Іванаўна - наша першая настаўніца, задала нам хатняе заданне, каб мы злажылі чатырохрадковы верш.

Але я тады быў няўважлівым маладым чалавекам і мне здалося што трэба зрабіць чатыры чатырохрадковыя слупкі. Менавіта тады і нарадзіўся мой першы верш "Лета". Ірына Іванаўна была радая за тое, што я зрабіў больш, чым трэба. Пасля навучауся ў Лідскім каледжы на тэхніка-механіка.

У рэшце рэшт, калі мне было 20 год, я пачаў свядома пісаць вершы. Я тады навучаўся ў Шчэціне на інжынера-афіцэра ў Марской Акадэміі. Верш, як зараз памятаю, называўся "ВеРа" "Ве" ад "ведаць" "Ра" ад "святло". Навучыўся граць на гітары. Напісаў пару песень пад гітару на свае вершы. Хадзіў больш за 3 гады ў мора. Пабываў у 20 розных краінах: афрыканскіх, еўрапейскіх,усходніх.

На гэты момант вярнуўся дадому, на Радзіму. Працую ў лясніцтве лесаводам-аператарам, маніторынг лясоў усяго Лідскага лясніцтва - мая баявая задача. Чаму баявая, бо калі лес пачне гарэць, першым гэта заўважу я, Сяргей Юр'евіч Анушкевіч.

Неверагоднае спатканне

Я думаў раней

Для мяне цэлы свет!

Што на Радзіме радней

І што буду тут век.

Неўзабаве праз час,

Мне сказаў чалавек.

Ты жывеш не для нас,

Так было аж спрадвек.

Быў ён мудрым, гэта факт

На жаль не зразумеў яго я.

І тады мне склала пакт

Далёкае і мілае сузор'е.

Неверагоднае, праўдзівае як казка,

З радосцю і сумленнем на заўсёды.

Пачуліся мне словы: "Калі ласка",

Адразу я забыўся пра няўзгоды.

Пайду я шляхам гэтым,

Стаяць на месцы сіл не маю.

Шчаслівае жыццё пры гэтым,

Абавязкова я спаткаю.

Спаткаўшы навучу я іншых,

Каб прызначэнне ведалі дакладна.

Каб галава была без думак лішніх,

І каб жыццё іх не было накладным.

Братка

Гэты Верш прысвячаю свайму

найлепшаму сябру

Раману Кудашу.

Сёмага лютага - дзевяноста першага года.

Нарадзіўся ўзімку на белы наш свет.

Хоць і бацькі не бачыў ад роду,

Ты йшоў па шляху і шчасця, і бед.


Часам і цяжка бывала парою,

Часам радасна было, як ва ўсіх.

Часам мы разам хадзілі з табою,

Калі не так што было, біліся ўміг.


Потым пайшоў ты дарогай футболу,

Але не толькі футболам жыў ты тады.

Біўся за праўду, і быў не мажорам.

Так непрыкметна сцякалі гады...


І тут няўзабаве, з'явілася Плошча,

І ты, даражэнькі, пайшоў за народам.

Цяжка было, ламаліся дошкі,

"Жалезам па шкле", як сказалі нам потым.


Сядзеў, галадаў ты, сутак аж дзесяць,

Галодны, халодны - з кніжкай пад бокам

Здавалася ўсім, што прайшоў цэлы месяц,

Напэўна табе - здавалася годам.


На прыканцы зімкі з'ехаў з краіны,

Так трэба было. Такі твой учынак.

Прынамсі, пажыў ты ва Украіне.

А потым у Польшчу - сапраўдным мужчынам.


Кастусь Каліноўскі, з табою там крочыў,

Дык дапамог табе ў тамтых сутоннях...

Кракаў пазнаў - прачнуліся вочы,

Пачаў там жыццё з чыстай далоні.


А потым Варшава - зваршчыкаў курсы,

Пажыў у самоце, падумаў пра сутнасць.

І вырашыў ты, што трэба прымусна

Ўсё памяняць, прагнаць гэту гнуснасць.


Думаў ты многа - паразважаў і пайшоў,

У Шчэціне шмат знаёмых знайшоў.

Што там знаёмых, што там сяброў!

Прыехаў і бачыш ты лідскіх братоў!!!


Тут фатаграфія ўміг захапіла,

Дагэтуль - у моры, спаткаў і дзяўчыну.

Праз месяцы два ў Шчэцін зваротна,

- Гляжу на цябе!!! Неверагодна!!!


Цяпер ты іншы, упэўненны мрояй.

З надзеяй на каханне - зведаўшы мора.

Гэта вельмі прыемна такім цябе бачыць.

Наперад, мой братка!

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX