Ала Вадзімаўна Юшко нарадзілася 19 траўня 1955 года ў вёсцы Кузьмічы Ваўкавыскага раёна. У Гародні вучылася на тынкоўшчыка-маляра. Жыве ў Лідзе з 1971 года. Працавала па прафесіі ў БМУ-175, ААТ "Ліданафтапрадукт". Вершы піша з 48-гадовага ўзросту.
Беларусачка
Беларуска я, беларусачка,
Патрыётка краіны сваёй!
Не змяню табе ў снах і роздумах.
Я - карэньчык зямелькі тваёй.
І хоць клічуць заморскія далі,
Абяцаюць там рай на зямлі,
На абрусе, што вышыла мама,
Я нясу каравай для гасцей дарагіх.
Паспрабуйце вы сілу яднання,
Наталіце смагу крынічнай вадой -
І застануцца з вамі да скону
Сінь азёр і гоман дуброў.
Бусел у небе закружыць над хатай,
Сімвал ён прадаўжэння жыцця.
Працавітыя мірныя людзі -
Вось такая старонка мая.
Дзед
Дзед на пенсіі, дык, Божа,
Што яму цяпер рабіць?
Устаў у ранку, з'еў сняданак,
Зноў улёгся, ды ляжыць.
Пакруціўся, ды не спіцца.
Мабыць, трэба пакурыць,
А яшчэ - мазгі развеяць.
Узяў газету, стаў чытаць.
Глядзь - палудзень ужо на носе.
Зноў каб што тут пажаваць.
Сонца злазіць з гарызонту -
Самы час, каб падрамаць.
Падхапіўся, бачыць: вечар.
Тэлевізар паглядзеў.
З'еў вячэру, аблізнуўся,
Лёг пад коўдру, захрыпеў.
Жонка тупае ціхенька,
Каб яго не разбудзіць:
Ён жа гэтак замарыўся,
Дык няхай хоць ноччу спіць.
* * *
Ліса надумала гуляць
І пір гарою закаціла.
Сядзелі чынна за сталом
Мядзведзь з ваўком і нават заяц.
Свінню таксама запрасілі,
Хоць нораў быў яе паганы:
Любіла есці на халяву,
А потым усё яшчэ і ганьбіць.
Калі наеліся ўволю
І кавай нават запілі,
Наперабой, наперагонкі
Хвалілі рыжую сястру.
Адна свіння сядзела моўчкі,
Устаць з-за стала ўжо не магла,
Ды камплімент свой падарыла:
"Ніхто не зробіць лепш, як я".
Калі не знаеш этыкету,
Дык позна тут яго вучыць,
А запрашаць такога госця -
Што лыжку дзёгцю ў мёд уліць.
* * *
Дзед з бабуляй так і гэтак
Гоняць унукаў пагуляць,
Бо, як самі былі дзецьмі,
У хату было не загнаць.
Поры года добра зналі,
У кожнай з іх свая гульня,
А цяпер ад кнопак гэтых
Іх за вушы не адняць.
Цацак тых, хоць гаць гаці -
Усе завалены куты.
А з камп'ютарам сягоння
Хто гарбаты, хто сляпы.
Вось і думайце, гадайце,
Як дзяцей тут гадаваць:
Пагуляць ім на прыродзе
Ці на лекі грошы даць.
* * *
Пашкадуй ты, Божа, бабу
І не дай са свету згінуць.
Гаспадар як загуляе,
Будзе ўсё вакол няміла.
То не так зварыла ежу,
То кашуля не памыта.
Разышліся дзесьці дзеці -
Зноў ва ўсім ты вінавата.
Енчыць, тупае нагамі,
Можа нават адлупіць,
А як пойдзе жонка з хаты,
У гэтым ён вініць каханку.
Ёсць мараль у гэтай байкі:
За другімі не ганяйся,
Бо як прыйдзе старасць,
Дзе тады пагрэеш косці?
Зубы
Бабка бегае па хаце,
Правярае ўсе куткі,
Бо ніяк не можа ўспомніць,
Дзе падзела зубы ўсе.
Не свае яны цяпер -
Сківіцу доктар змайстраваў.
Прывыкала спаць і есці,
А сягоння вось аўрал.
Памагаюць дзеці, унукі,
Гвалт стаіць і мітусня.
Дастае дзед мясарубку:
"Будеш з ёй усё жаваць".
Супакоілі старую.
Ёсць памочніца ў яе.
Ну, а зубы на паліцы
Быццам новыя ляжаць.
* * *
Сына ў армію прызвалі,
У хаце мёртва цішыня.
Там жа, кажуць, распарадак,
Дзень распісан па гадзінах.
Ну, а ён - у нас дзіцятка,
Да палудня любіць спаць,
Абы што ў рот не паложыць -
Будзе, мабыць, галадаць.
Нагрузіла маці торбу -
Бацьку нават не падняць.
Цягнуць, згорбіліся двое:
Не дай Божа, каб схуднеў.
Як даехалі, не помняць.
Усе далоні ў мазалях.
Сын прывабны і пабрыты
Ў новай форме сустракаў,
Не заўважылі, як вырас,
Мужыком дарослым стаў.
І за ўсе ў жыцці учынкі
Ён гатоў трымаць адказ.