- Прібыў аўтобус Менск-Гродна!
Паведамляе праз гучнагаварыльнік рашучы жаночы голас
Гэта мае любімае месца ў горадзе
Тут пачынаецца і заканчываецца падарожжа
Вяртаюся ў гзта месца,
kалі Ліда для мяне мэта аднадзённага падарожжа
- З четвёртай пасадкі адыходзіць
аўтобус Ліда-Воранава праз Жырмуны!
У будынку аўтовакзала можна купіць штодзённы
і пэрыядычны друк, календары
Ёсць аптэчны пункт і камзра захавання багажу
Людзі стаяць перад касай, сядзяць у пачакальні
Тыя, што неўзабаве зьбіраюцця ад'яжджаць,
займаюць месцы на аўтобусных стаянках
Яны парознаму апранутыя, з розным рыштункам
Адны едуць недзе далей, у вядомыя ўсім гарады:
Горадню, Менск, Навагрудак, Беласток
Іншыя падарожнічаюць бліжэй:
Дзятлава, Радунь, Шчучын, Іўе
А па дарозе, у вядомых толькі ім вёсках і мястэчках,
выходзяць тыя, каго чакае родны дом,
хтосьці блізкі і сардэчны
- Вадзіцэль! Падайдзіце к дiспетчару!
Пах хлеба зь недалёкай пякарні зьмешаецца
з прыемным водарам першых апалых асенных лістоў
Гучная музыка з будкі, у якой прадаюцца касеты
Шалупінне сланэчніку на асфальце
Абступлеы столік, дзе нехта чарговы
хоча выдрапаць сваё шчасце ў латареі
- Прыбыў аўтобус Слонім-Ліда
- Адправленне аўтобуса в двенадцаць часов!
Паволі адыжожу, абмінаючы тых, якія сьпяшаюць,
і тыя, якія яшче маюць час
Апошнія куплянні перад ад'ездам
Жанчыны стаяць па рыбу перад крамай на колах
Малады мужчына бяжыць з бутэлькай піва ў руцэ
Усё цішейшы голас гучнагаварыльніка
У час чарговага візіту на Айчыну
Ліда – Аўтовакзал, 03.10.2001