У 1223 годзе нясвіжскі князь Юры загінуў у бітве з татарамі на рацэ Калка. 1. ВЫПРАЎЛЯЕЦЦА РАЦЬ Веюць горда сцягі, Ціха дзіды звіняць, За дажджы, за снягі Выпраўляецца раць. Пакідае Нясвіж Смелы князь малады Не на дзень, не на міг- На гады, на заўжды. Пакідае сыноў, І княгіню сваю, І магілы бацькоў, І радзімы зямлю. Грае чырвань і сталь, Коней нельга суняць, У бясконцую даль Выпраўляецца раць. Чорны сцяг над палком, Нібы казачны птах, Шыты ўвесь серабром Рэе ў цвёрдых руках. Недзе там дзікі Ўсход, Недзе вораг ідзе, Невядомы народ Цар крывавы вядзе. "Нашы землі забраць, Хоча нас паланіць..." Выпраўляецца раць, Рушыць ворага біць. Рвецца ранняя ціш, Грозна трубы гудуць, Йдзе маленькі Нясвіж За вялікую Русь. 24.01.85 г. 2. КАЛКА Бітва мела канец без пачатку, З похваў шчэ не дасталі мячоў, Як не стала наўкола парадку Між прывычных да сечы палкоў. Шчэ стаяць нестамлёныя коні, Не растрачана сіла ў руках, І нікога нікуды не гоніць Непрывычны для воінаў страх. А вакол цецівою напятай Цішыня. І дзе вокам ні кінь - Неўспрымальнаю мрояй заклятай Ўсцяж віруе мангольская плынь. Набягае за хваляю хваля, Аб чырвоныя б'ецца шчыты, То страшэннаю масаю валіць, То знікае, як пырскі вады. Прапануюць манголы здавацца, Склаўшы зброю дадому ісці, Пачынаюць кіяне хістацца, Павуціну сумненняў плясці. Сем князёў, апусціўшы забралы, Мужна сталі наперад палкоў, І спрадвечнай адвагай зайграла, Закіпела славянская кроў. "Ты ўжо, кіеўскі князю, На нас выбачай, Ці праб'ёмся дадому, Ці трапім у рай" Сем дружын у варожую зграю, Як у цеста імкліва ўвайшлі, Сем цымбалаў жальбы і адчаю Зазвінела на рускай зямлі. "Ты ўжо, кіеўскі князю, На нас выбачай, Ці праб'ёмся дадому, Ці трапім у рай" Закіпела адчайная сеча, Як тараны дружыны ідуць, А кіяне наладзілі веча, Зброю! Зброю на землю кладуць. Схіляецца дзень да змяркання, Ды ўжо сілаў даўно не стае, І чарнігаўцы, і нясвіжане Побач сцелюць галовы свае. Сонца коціцца нізенька-нізка, За пагоркаў хаваецца тын, Падае, падае Юры Нясвіжкі На гарачы, прагорклы палын. "Ты ўжо, кіеўскі князю, На нас выбачай, Не дайшлі мы дадому, То трапім у рай" Сем князёў засталіся навечна Там з дружынамі разам ляжаць, І далёкі, іскрысты Шлях Млечны Будзе шлях душам іх асвятляць. 9.06.93 г. РАДЗІВІЛЫ Народа напятыя жылы - Радзівілы. У полі чужынцаў магілы - Радзівілы. П'янюгі, гулякі, куцілы- Радзівілы. Краіны нязломныя сілы - Радзівілы. Імперый пад'ёмы і схілы- Радзівілы. І смерць за радзімы край мілы- Радзівілы. Вось шалі Феміда хістае ў руках, Вецер праўды здзірае хлусні брудны друз, І род Радзівілаў зноў ззяе ў вяках, Як слава і гонар твае, Беларусь. 7.06.93 г. ТРAГЕДЫЯ Мікалая Радзівіла Чорнага, або рэфармацыя ў Нясвіжы У Нясвіжы было надта проста, Радзівіл быў тут Кальвін і Гус, Быў і Лютар і, скажам па-просту, Быў мясцовага рангу Ісус. Ён і веры мяняў тут і ўклады, Ён хрысціў, як Хрыстос, свой народ, Ад свае неабсяжнае ўлады Ён найбольшы чакаў умалот. Ён адзін быў відушчы ў краіне, Ён адзін мог наперад глядзець, Бачыў ён, як з пальшчызны край гіне, Бачыў ён, што за гэтым ідзе. Будаваў кальвінісцкія зборы І да веры людзей намаўляў, А сляпых у сярмяжным уборы Пугай трохі яшчэ падганяў. Як пастух той збірае свой статак, Князь збіраў свой народ у адно, Каб паўсюль і з палацаў, і з хатаў Неба тое ж было ўсім відно. Князь збіраў свой народ перад бурай, Што падпоры Зямлі растрасе, А ўжо ўкрыты авечаю шкурай Езуіт, як гадзюка паўзе. Князь стварае і кнігі, і школы, А змяя каля сэрца ляжыць, Раз за разам паціхеньку коле Перад тым, як смяртэльна ўкусіць. Езуіцкай спытаўшых атруты, Дзеці князя - не дзеці яму, Край свабодны, народ свой раскуты Зноўку пруць у палон, у турму. І гараць кальвінісцкія зборы, Нема кнігі крычаць у агні, Асядае іх попел, як гора, Па ўсім краі, куды ні зірні. І народ уцякае са страху, Хто ў касцёл, хто назад у царкву, Хто пад пугу, а хто і на плаху. Старшны сон паўстае наяву. А ў Нясвіжы ізноў усё проста. Новы князь тут за папу свяцей. І заўважым яшчэ раз па-просту, Зноўку хрысціць тутэйшых людзей. 7.06.93 г. Cымон Будны Вось ён! З кнігай паднятай высока Ля касцёла сягоння стаіць І глядзіць у стагоддзі глыбока, Дзе яго так хацелі спаліць. Дзе яго вечным пеклам пужалі, Дзе былі ўсе супроць аднаго, Дзе ксяндзы, як асіны, дрыжалі Ад вялікае праўды яго, Што не ў небе Бог дзесь спачывае, Што ён з веку жыве між людзей І на мове на іх размаўляе, Ён і ў шчасці з людзьмі, і ў бядзе, Ходзіць босы па свежым пакосе, І з сахою за коньмі ідзе, І з калекам на паперці просіць, І харугвы на злыдняў вядзе. Бог яшчэ - гэта песня на полі, Гэта клёкат буслоў на вярбе, Гэта вера і ў долю,і ў волю, Гэта моцная вера ў сябе. Не сышоўся з ксяндзамі ў дыскуссі, І адзін яму вырак - спаліць, Ну а сёння ў маёй Беларусі, Як святы, ля касцёла стаіць. І зважаюць яго за святога, І святым ён павінен быў быць, Бо, іначай, ці здалеў бы Бога Ён між грэшных людзей пасяліць. 7.06.93 г. НЯСВІЖ Там, дзе стагодзі зламаліся ў скрусе, Там, дзе густая, адвечная ціш, Там ў самым сэрцы маёй Беларусі, Ты песня мая, мой радзімы Нясвіж. Буслам бялюткім, свабоды птахам Ты па-над пылам стагоддзяў ляціш Пад бела-чырвана-белым сцягам, Мой старажытны і вечны Нясвіж. З-пад брамаў тваіх вылятала Пагоня, І вёў Радзівіл на маскоўцаў палкі, Тут сечаў крывавых яшчэ рэха звоніць, Тут шэпчуць легенды сівыя вякі. Званіцы твае абвяшчалі Сусвету І новую веру, і літасці час, І Будны - прадцеча вялікіх паэтаў Тут вешчыя думы выношваў для нас. Тут Колас адшукваў чароўныя словы, Што проста за сэрца і душу бяруць, Тут з нетраў народа ўздымаецца мова, Дзяржаўная мова твая, Беларусь. Буслам бялюткім, свабоды птахам Ты па-над пылам стагоддзяў ляціш Пад бела-чырвана-белым сцягам, Мой старажытны і вечны Нясвіж. 7.06.93 г.
Нясвіж
Аўтар: Суднік Станіслаў,
Дадана: 07-05-2001,
Крыніца: Ліда 1999 г.
Дадана: 07-05-2001,
Крыніца: Ліда 1999 г.