Папярэдняя старонка: 2005

№ 39 (725) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 39 (725) 12 КАСТРЫЧНІIКА 2005 г.


У памяць герояў Грунвальда

Гэты помнік быў устаноўлены на тэрыторыі прыватнага Музея выяўленчага мастацтва (фонд А. Белага), што заснаваны ў гэтым горадзе. Грунвальдскі манумент ўяўляе сабою шматтонны валун, на якім размешчаны прымацаваныя да яго адлітыя ў бронзе барэльефы палкаводцаў, якія вялі славянскія харугвы ў бой супраць тэўтонскіх рыцараў - Вялікага князя ВКЛ Вітаўта і Караля Польшчы Ягайлы.

Таксама на помніку размешчана дзяржаўная сім-воліка Вялікага княства Літоўскага - герб Пагоня, бел-чырвона-белы вайсковы сцяжок і тэкст тагачаснага дзяржаўнага гімна ВКЛ "Багародзіца". На асобнай бронзавай табліцы выгравіраваны назвы харугваў, якія ішлі ў 1410 годзе на Грунвальдскае поле ў бой з этнічна беларускіх зямель.

Сімвалічны лад помніка дапаўняюць металічныя дзіды, на якіх знаходзіцца звон памяці па героях Грунвальда і мячы, уторкнутыя ў камень літарай "V" - сімвалам перамогі.

(Працяг на ст. 5.)


Дарагія сябры "Нашага слова"!

Сёння мы паведамляем вынікі падпісной кампаніі на нашую газету на 4-ты квартал 2005 года. У нас адбылося сезоннае павелічэнне колькасці падпісчыкаў па ўсіх абласцях і ў цэлым па краіне, акрамя Менскай і горада Менска. Аднак гэтае павелічэнне зусім не такое, якое чакалася. І зусім нечаканым з'яўляецца падзенне росту падпісчыкаў па гораду Менску у той час, як большасць абласных цэнтраў, акрамя Магілёва, далі рост падпіскі.

Парадаваў Чэрыкаў, дзе падпіска вырасла з 1 да 10 асобнікаў, а таксама такія гарады, як Бяроза, Пінск, Глыбокае, Бераставіца.


Ліпень Кастрычнік

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в 11 11

Бяроза р.в. 2 6

Белаазёрск р.в 3 4

Бярэсце гор. 15 16

Ганцавічы р.в. - -

Драгічын р.в 2 2

Жабінка р.в. - -

Іванава р.в 1 2

Івацэвічы р. в. 5 6

Камянец р.в. 3 2

Кобрын гор. - 1

Лунінец гор. 2 2

Ляхавічы р.в. 1 1

Маларыта р.в. 2 1

Пінск гор. 8 13

Пружаны р.в. 7 6

Столін р.в. 2 2

Усяго: 64 75


Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в. 2 2

Браслаў р.в. 1 1

Віцебск гор. 22 32

Віцебск РВПС 1 1

Верхнедзвінск р.в. 11 11

Глыбокае р.в. 4 9

Гарадок р.в. 2 4

Докшыцы р.в. 2 2

Дуброўня р.в. 1 -

Лёзна р.в. 1 -

Лепель р. в. - 1

Міёры р.в. 4 3

Новаполацк гор. 27 26

Ворша гор. 4 5

Полацк гор. 12 12

Паставы р.в. 3 3

Расоны р.в. 1 1

Сянно р.в. 1 1

Талочын р.в. - 2

Ушачы р.в. 2 2

Чашнікі р.в. 2 2

Шаркоўшчына р.в. 5 4

Шуміліна р.в. 1 1

Усяго: 109 124


Менская вобласць:

Беразіно р.в. 3 1

Барысаў ггор. 2 2

Вілейка гор. 5 4

Валожын гор. 5 5

Дзяржынск р.в. 2 2

Жодзіна гор. 7 5

Клецк р.в. - -

Крупкі р.в. 3 3

Капыль р.в. - -

Любань р.в. 5 5

Менск гор. 387 274

Менск РВПС 8 10

Маладзечна гор. 14 14

Мядзель р.в. 5 9

Пухавічы РВПС 7 7

Нясвіж р.в. 1 3

Смалявічы р.в. - 2

Слуцк гор. 6 7

Салігорск гор. 4 4

Ст. Дарогі р.в. 1 1

Стоўбцы р.в. 3 2

Узда р.в. 1 1

Чэрвень р.в. 4 4

Усяго: 374 364


Ліпень Кастрычнік

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва - -

Брагін р.в. 1 2

Ветка р.в. 1 1

Гомель гор. 23 30

Гомель РВПС 1 1

Добруш р.в. - 2

Ельск р.в. - 1

Жыткавічы р.в. 19 14

Жлобін гор. 3 4

Калінкавічы гор. 1 2

Карма р.в. 1 1

Лельчыца р.в. - 1

Лоеў р.в. 1 1

Мазыр гор. 4 5

Акцябарскі р.в. - -

Нароўля р.в. 1 1

Петрыкаў р.в. 1 1

Рэчыцца гор. - 1

Рагачоў гор. 1 1

Светлагорск гор. 5 6

Хойнікі р.в. 1 2

Чачэрск р.в. 2 3

Усяго: 66 80


Гарадзенская вобласць:

Бераставца 6 8

Ваўкавыск гор. 10 10

Воранава р.в. 7 5

Гародня гор. 30 39

Гародня РВПС 8 9

Дзятлва р.в. 4 7

Зэльва р.в. 2 2

Іўе р.в. 4 4

Карэлічы р.дв. 4 4

Масты р.в. 7 8

Наваградак гор. 7 5

Астравец р.в. 7 7

Ашмяны р.в. 6 6

Смаргонь гор. 11 12

Слонім гор. 11 10

Свіслач р.в. 7 7

Шчучын р.в. 5 5

Ліда 10 10

Усяго: 146 158


Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор. 5 6

Бабруйск РВПС - -

Бялынічы р.в. - 1

Быхаў р.в. 1 1

Глуск р.в. - 1

Горкі гор. 3 4

Дрыбін р.в. 1 1

Кіраўск р.в. - -

Клічаў р.в. 1 1

Клімавічы р.в. 1 1

Касцюковічы р.в. 1 1

Краснаполле р.в. 1 1

Крычаў р.в. 1 1

Круглае р.в. 2 2

Мсціслаў р.в. 1 2

Магілёў гор. 18 12

Магілёў РВПС - -

Асіповічы гор. 7 7

Слаўгарад р.в. 1 3

Хоцімск р.в. - 1

Чэрыкаў р.в. 1 10

Чавусы р.в. 1 -

Шклоў р.в. 3 3

Усяго 48 59

Усяго на краіне 807 860


З В А Р О Т
Аб радыёстанцыі "Deutsche Welle"

Канцлеру Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

У Бундастаг Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

У Бундасрат Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

Да палітычных партый Германіі.

У Фонд Адэнаўэра.


Шаноўны спадар Канцлер, шаноўнае Спадарства!

Мы, сябры менскага культурна-асветнага клуба "Спадчына", разам з прысутнымі жыхарамі горада Старыя Дарогі Менскай вобласці Рэспублікі Беларусь і гасцямі з іншых гарадоў і вёсак, якія сабраліся на адкрыццё мемарыяльнага ансамбля "Героям Грунвальда" выказваем шчырую ўдзячнасць нямецкаму ўраду і грамадскім арганізацыям за дапамогу і спрыянне ў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і ўсталяванне дэмакратыі ў Беларусі. Мы цэнім дзейнасць Нямецкага адукацыйнага цэнтра ІВВ (Менск, Беларусь).

З'яўляючыся прадстаўнікамі шырокага зрэзу беларускай грамадскасці, мы вымушаны звярнуцца да Вас у сувязі з пачаткам у кастрычніку г/г вяшчання на Беларусь радыёстанцыі Deutsche Welle на рускай мове. Мы падтрымліваем шырокі голас беларускай грамадскасці: просьбы весці перадачы на роднай мове беларусаў - беларускай і пратэсты супраць вяшчання на расійскай мове, якая вядзе да знікнення беларускай нацыі шляхам татальнай русіфікацыі. Беларусам будзе прыкра, калі да гэтай ганебнай палітыкі імперскай Расіі далучыцца паважаная радыёстанцыя Deutsche Welle. Просім ставіцца да беларусаў, як да ўкраінцаў, і вяшчанне на Беларусь весці на беларускай мове, як на Украіну - на ўкраінскай.

Калі наша просьба-пратэст не будуць пачутыя і ўважаныя, то мы аб'явім байкот:

слуханню радыёстанцыі Deutsche Welle;

тым газетам, якія дадуць рэкламу радыёстанцыі Deutsche Welle;

усім мерапрыемствам, якія праводзіць амбасада Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі;

нямецкім таварам.

Ніякай падтрымкі дзеянняў ў Беларусі амбасады Федэратыўнай Рэспублікі Гераманіі.

Нашы народы добра памятаюць аб пакце Молатава-Рыбентропа 1939 года. Верым што адносіны паміж Федэратыўнай Рэспублікай Германія і Расіяй не будуць спрыяць татальнай русіфікацыі беларусаў і страце нашай дзяржаўнасці. Прыкра будзе, калі нам прыдзецца змагацца і з заходняй русіфікацыяй. Спадзяёмся на разуменне і спрыянне высокага кіраўніцтва Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

З павагай,

Сябры менскага культурна-асветнага клуба "Спадчына" і ўдзельнікі адкрыцця мемарыяльнага ансамбля "Героям Грунвальда".

Г. Старыя Дарогі, 1 кастрычніка 2005 года.


ГАЛОЎНАЯ МЭТА ЎСЯЕ НАШАЕ ПРАЦЫ - ВЫРАТАВАННЕ МОВЫ

Слова народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча на ІУ з'ездзе беларусаў свету 16 ліпеня 2005 года

Шаноўныя спадарыні і спадары, калегі, паплечнікі

Мы сабраліся ў неспрыяльны час для працы па кансалідацыі беларусаў свету ў імя вялікай мэты. Як ні сумна бачыць і ўсве-дамляць - дзяржава не выяўляе жадання дапамагаць нам у гэтай справе. На словах яна нібыта за шматбаковыя сувязі і супрацоўніцтва з краінамі і народамі. Але хто за межамі Беларусі найбольш зацікаўлены ў развіцці гэтых сувязяў і супрацоўніцтва, як не тамтэйшыя беларусы - нашы суродзічы на дяыяспры?

Дык чаму ж такая абыякавасць да таго, што ўсе мы з вамі робім?

Зусім дарэчы мне прыходзіць на памяць адзін успамін. Гадоў сорак таму я ўдзельнічаў у працы Кангрэса культуры Балгарыі і быў сведкам, як высокія дзяржаўнікі вялі перамовы з суродзічамі з-за мяжы, падкрэслю - багатымі суродзічамі, еўрапейскімі і амерыканскімі капіталістамі, якія, насуперак усякай ідэалогіі, аказвалі фінансавую падтрымку сацыялістычнай Балгарыі, перш за ўсё - яе культуры. Зайздросна, прызнаюся, было мне бачыць, як дзяржаўнікі Балгарыі шануюць сваіх суродзічаў, як па-сваяцку сардэчна і цёпла абыходзяцца з імі, ведаючы, вядома, помнячы, што і яны, гэтыя за-межнікі, думаюць пра радзіму, жывуць радзімай. Што яднала і адных і другіх у той святочны дзень Кангрэса? Пачуццё род-насці - адна мова, адна культура, адна гісторыя. О, якая гэта сіла!

Хацеў бы, каб усе мы, думаючы пра наша супрацоўніцтва, вызначылі прыярытэты. На маё перакананне, галоўнае наша за-данне сёння - гэта клопат пра нашу родную беларускую мову, пра тое, каб перайначыць да лепшага яе рэальнае становішча ў краіне. Становішча нашай мовы ў нашай жа дзяржаве - у школах, у друку, на тэлебачанні і радыё, і ўсюды, і скрозь - вельмі трывожнае. Гэта - мякка кажучы. Русіфікацыя ідзе і набірае сілу штодня, штогадзіны, штохвіліны. Недаацэньваць гэтую небяспеку - не проста недара-вальна, а злачынна, бо гэта вядзе да пагібелі нацыі.

У сувязі з гэтым мяне вельмі засмучае адна акалічнасць. У праграмных выступленнях лі-дараў палітычных партый і рухаў, знаных дзеячаў апазіцыі моўная праблема нават не згадваецца, ці амаль не згадваеццад. Усё заці-каўлена-горача абмяркоўваюць нашы шаноўныя спадары апазі-цыянеры. Усё - апрача мовы. Сем-восем пунктаў пералічаць: што патрэбна рабіць сёння, за якія грамадскія ідэі, за якія каштоў-насці трэба змагацца. - толькі не за мову. Можа, у іншых новых дзяржавах, якія хочуць дэмакра-тызавацца, моўнай праблемы няма, мова займае становішча - не трэба лепш. Але ў нас праблема мовы - на першым месцы. Мова, мова і яшчэ раз мова! Іначай усё траціць сэнс. Мы хочам мець дэмакратычну незалежную бе-ларускую Беларусь ці дэмакра-тычную незалежную славянскую Аўстрыю на тэрыторыі Беларусі?

Называю Аўстрыю, бо не-каторыя дэмакраты спасылаюцца менавіта на гэту краіну як на ўзор для нас. Прабачце, але сорамна такое слухаць. У Аўстрыі ня-мецкая мова - гэта родная мова аўстрыйцаў, іншай у іх не было і няма, а ў нас, дзякаваць Богу, ёсць свая мова, ды такая, што на зай-здрасць іншым.

Вядома, беларусы дыяспа-ры робяць у гэтым плане для сваёй Бацькаўшчыны шмат. Але ж усім зразумела: галоўную працу па-вінны весці мы, беларусы метра-поліі. А мы працуем зусім неда-статкова, - я кажу пра ўсю нашу інтэлігенцыю, пра ўсіх нашых палітыкаў. Паўгода назад ў ар-тыкуле "За што змагаемся", на-друкаваным у "Народнай волі", я падкрэсліў: у Кіеве на Майдан Незалежнасці паўтара мільёна патрыётаў вывеў гімн "Шчэ нэ вмэрла Украіна". Так глыбока зайшоў гэты гімн у сэрцы укра-інцаў. А ў нас? Чаму кожны дзень і рана-раніцай і позна ўвечары па радыё станцыі "Свабода" не гучыць гімн "Мы выйдзем шчы-льнымі радамі"? Уяўляеце, колькі за гэтых пятнаццаць гадоў бела-русаў, асабліва маладых, акрэплі б у сваіх патрыятычных настроях дзякуючы магутнай песні! Але яна не гучыць.

Зусім нядаўна ў галоўнай вуліцы Менска ўлады адабралі імя Скарыны. І што? А нічога. Пабур-чэлі крыху на кухні - і ўсё. Калі б у Венгрыі ў Будапешце вуліцу Шандара Пецёфі пазбавілі гэтага імя - адбылася б рэвалюцыя. Таксама і ў Балгарыі - калі б гэтак па-дзікунску абышліся ўла-ды з вуліцамі імя Паісія ці імя Боцева. А мы - праглынулі. Вось такі наш нацыянальны гонар. Вось так мы разумеем, што для нашага гістарычнага лёсу значыць імя вялікага Скарыны. І што значыць для нашага лёсу Роднае Слова, сінонімам да якога ёсць імя гені-яльнага беларускага асветніка і першадрукара.

Запомнім, шаноўныя спадарыні і спадары: не ўсе паралелі з краінамі, дзе адбылося адраджэнне нацыянальнай мовы, для нас па-дыходзяць. У тых краінах не было побач такой, як у нас, небяспекі - не было побач блізкароднаснай і моцна ў нас укаранёнай за ста-годдзі мовы. На вялікі жаль, наша магутная суседка не думае ад-мовіцца ад паглынання не толькі беларускай мовы, але і самой Беларусі. Пэўныя сілы ў нашай дзяржаве ідуць гэтай імперскай прагнасці насустрач. Гэта над-звычай ускладняе наша заданне, нашу працу. Але - выбару ў нас няма. Будзем працаваць у тых умовах, якія ёсць. З верай у перамогу.

Дзякую за ўвагу.


З ЖЫЦЦЯ ПРЫКАЗАК

У 1960 годзе Ф. Янкоўскі апублікаваў невялікую кнігу "Крылатыя словы і афарызмы". Сюды ўключаны 220 рознаструк-турных адзінак, узятых з беларускіх літаратурных крыніц. Ёсць тут адрыўкі, якія складаюцца з двух сказаў: "Будзь смелы, як вецер, як воля сама! Знай, смелых не чэпе ні крыўда, ні цьма! " (Я. Купала), пераважаюць выказванні ў форме складаных ці простых сказаў. Многія з пададзеных літа-ратурных цытат маюць структуру словазлучэнняў: "Пан сахі і касы" (Я. Купала). У якасці крылатых адзначаны і асобныя словы: Гарлахвацкі, Туляга . Ужыванне ў літаратурнай мове ўключаных у зборнік выразаў і слоў толькі ў вельмі рэдкіх выпадках пацвярджаецца адзінкавай цытатай-ілюстрацыяй.

Вядомы тагачасны даслед-чык фразеалагізмаў і прыказак прафесар Л.І. Райзензон, увогуле станоўча ацэньваючы працу Ф. Янкоўскага як першую спробу стварыць белаурскі зборнік кры-латых выразаў, разам з тым ад-значыў як яго істотны недахоп адсутнасць у кнізе "добрага ілюстрацыйнага матэрыялу, у якім выкарыстоўваецца дадзены зварот". Гэта хутчэй патэнцыяль-ныя, чым сапраўдныя крылатыя выразы. Ды і сам складальнік зборніка пісаў, што адбор пэўных выказванняў з літаратурных кры-ніць "непазбежна носіць у нейкай меры суб'ектыўны характар".

На якой падставе той ці іншы выраз можна прызнаваць крылатым? Думаецца, толькі пры ўмове, калі ён набыў "крылатасць" - выйшаў за межы таго твора, дзе пачынаў сваё жыццё, стаў вядомым для значнай часткі моўнікаў і ўжываецца ў маўленні без спасылкі на яго аўтара. Выраз можна лічыць крылатым, калі ёсць пацвярджэнні яго ўжывання ў літаратуры. Няма пацвярджэнняў - няма падстаў гаварыць пра "крылатасць".

У артыкуле "Няма таго, што раньш было", змешчаным у "Нашым слове" (1.06.2005), мне ўжо даводзілася гаварыць, што ў нашай мове ёсць параўнальна нязначная колькасць фразеалагізмаў і прыказак, якія этымалагічна з'яўляюцца крылатымі выразамі з твораў асобных беларускіх пісьменнікаў. Прыводзіліся праілюстраваныя адпаведным чынам прыказкі (былыя крылатыя выразы) з твораў Я. Купалы. Я. Коласа, М. Багдановіча, К. Крапівы. пададзім яшчэ дзве такія прыказкі.

"Зерне падае не на камень." Так называецца аповесць І. Пташнікава, апублікаваная ў 1959 г. Сама назва аповесці ўтрымлівае ў сабе алегарычнасць, што са-дзейнічала ператварэнню яе ў прыказку. Сёння яна актыўна ўжываецца ў маўленні, абазначаючы "павінны быць належныя вынікі пасля чыёй-небудзь парады, размовы, настаўлення, агітацыі і інш."

Праўда, яе дзеяслоўны кампанент выкарыстоўваецца, як у першапачатковым выглядзе, так і ў форме закончанага трывання (упала) , а таксама з лексічнай варыянтнасцю (кінута) . Вось прыклады рэалізацыі гэтага былога крылатага выразу ў сучасным літаратурным маўленні: 1) Сахута зірнуў на гадзіннік. Але на гэты раз ён не спяшаўся "закругліць" абмеркаванне. А можа, будзе нейкая карысць з гэтай размовы, бо зерне падае не на камень (Л. Левановіч); 2) У страсным ма-налогу "кулака" Скуратовіча, акрамя недаверу да ўсіх на свеце, нямала горкай праўды пра жорсткасць жыцця, пра блізкі апа-каліпсіс, калі дзеці, "трэцяе пакаленне", будуць бадзяцца беспрытульнымі па ваенных дарогах. Міхалка чуе гэтую яго правату: зерне падае не на камень (М. Тычына); 3) Адамовіч сказаў, што такая дакументальная кніга павінна быць, і такую кнігу можа зрабіць толькі жанчына. "Баба бабе раскажа тое, што ніколі не раскажа мужыку..." Святлана Алексіевіч тады працавала ў "Нё-мане". Зерне ўпала не на камень (А. Кудравец); 4) Зерне было кінута не на камень - яно ўзышло, дало плады. Адным з тых, хто гэтую ідэю (мець сваю самастойную дзяржаву) падтрымаў і панёс далей, быў удзельнік паўстання 1863 года Ф. Багушэвіч (Б. Сачанка).

"Кіраваць то ты кіруй, ды не вельмі тузай." Гэта два радкі з сатырычнага верша К. Крапівы "Едзе крытык малады" (1932), дзе гаворыцца, як верхаводзілі ў літаратуры пралетарскія пісьменнікі ды крытыкі-вульгарызатары, і як нарэшце "не сцярпеў пакутнік: - Крытык! Родненькі! Даруй мне з маёю музай! Кіраваць то ты кіруй, ды не вельмі тузай". Цяпер гэта прыказка ўжываецца з незадавальненнем у дачыненні да тых кіраўнікоў, якія занадта любяць указваць, накіроўваць чыю-небудзь дзейнасць, распараджацца кім-небудзь, напрыклад: "Пар-тыйная дысцыпліна, нібы жалезная аброць, прымушала трымацца баразны, па якой вялі вышэйшыя лідэры, што сядзелі ў Крамлі і тры-малі лейцы. Каб жа толькі тры-малі! Дык жа бязлітасна тузалі! І не раз узгадваў Андрэй крылатыя, мудрыя словы: "Кіраваць то ты кіруй, ды не вельмі тузай!" (Л. Левановіч). адчуваецца гэта пры-казка і ў наступным адрыўку з п'есы А. Петрашкевіча "Дагарала свечачка": "Нам і настаўнік га-варыў, што ў нас, маўляў, не цар кіруе, а палітбюро. А бабы ў адзін голас: хіба ж мы супраць таго бюро?! Па нас няхай бы сабе там хоць хто быў, абы па-людску кіраваў ды не вельмі тузаў. І каб дзетак нашых не забівалі ў далёкіх чужых землях за той доўг, якога мы ні ў каго не пазычалі..."

Прыказкамі становяцца і былыя крылатыя выразы з іншых моў. Так, "Бадалася цялё з дубам" - паўкалька з рускай мовы. Па-ходзіць ад назвы вялікай кнігі нарысаў А. Салжаніцына "Бодался теленок с дубом" , напісанай у 1970 - я гады і апублікаванай спачатку за мяжой, а праз 20 гадоў у Маскве. Гэтай прыказкай характарызуюць далёка не раўнасільную, але не бескарысную і не безвыніковую барацьбу адваж-ных адзіночак з савецкім таталітарызмам. Напрыклад, артыкул А. Вярцінскага называецца "Як цялё бадалася з дубам" , дзе рас-казваецца на аснове архіўных матэрыялаў ЦК КПБ, пра "Ліст 53-х" у абарону Васіля Быкава і прыводзяцца іншыя матэрыялы пра "культуру і ўладу, творчую інтэлігенцыю і палітыку".

Ёсць шэраг прыказак, што паходзяць з крылатых выразаў, аўтарамі якіх былі не пісьменнікі, а філосафы, грамадскія дзеячы і г.д., напрыклад, "Пераможцаў не судзяць" - паўкалька з рускай мовы ( Победителей не судят ). Прыпісваецца імператрыцы Ка-цярыне ІІ, якая нібыта гэтак ска-зала пра Суворава, калі той самавольна павёў войскі на штурм Туртукая і авалодаў горадам. Прыказка гаворыцца ў абарону таго, хто хоць і заслугоўвае кры-тыкі ці іншага пакарання, але яму можна гэта прабачыць з-за ягоных ранейшых значных поспехаў, перамог у чым-небудзь: "Акапян чакаць не мог. Зямля прагрэлася, падсохла. Самы час араць. Загадаў забраць усе плугі для калгасаў свайго раёна. Так і зрабілі: пакуль у вобласці будуць чухацца, яны адсеюцца. А пераможцаў не судзяць" (Л. Левановіч).

Шырока выкарыстоўваецца прыказка "Грошы не пахнуць" . Яна гаворыцца з неадабрэннем і абазначае "для каго-небудзь не мае значэння, якім шляхам атрыманы, здабыты грошы": "Гэтыя за зарплату падстаўляць лоб пад кулю не надта адважацца, дый няма ніякіх га-рантый, што некага з іх рэкет не купіць. Грошы, як ты кажаш, не пахнуць" (І. Канановіч).

Гэта прыказка - калька з лацінскай мовы: Pecunia non olet . Паходзіць са слоў рымскага імператара Веспасіяна (І ст. н. э.), які ўвёў падатак на грамадскія прыбіральні, а калі сын папракнуў бацьку за гэта, той паднёс да яго носа першыя грошы, сабраныя як падатак, і прапанаваў яму панюхаць, пытаючы, ці пахнуць яны.

Цікавую гісторыю мае прыказка " У нагах праўды няма" . Яе ўжываюць як запрашэнне сесці: "- Сядайце з намі, у нагах праўды няма, - весела гаворыць Юліус" (С. Законнікаў). яна паводле паходжання паўкалька з рускай мовы: В ногах правды нет . У старажытныя часы выраз абазначаў "біццём па нагах наўрад ці даб'ешся праўды" і ўзнік, як мяркуе С. Максімаў, у сувязі з суровай судовай практыкай: падазронага ў чымсьці падвешвалі і білі па нагах тоўстымі прутамі, дапытваючыся праўды. Калі такія прыёмы следства зніклі, а значыць, і выраз "У нагах праўды няма" страціў апору на адпаведныя рэаліі, то яго форма запоўнілася новым зместа. Цяпер (і даўно ўжо) прыказка ўжываецца толькі як запрашэнне сесці.

Іван ЛЕПЕШАЎ.


Дзейнасць Слонімскай суполкі ТБМ

Праца суполкі вялася ў наступных кірунках: творчасць (выхаванне творчага нацыяналізму), асвета (зварот да мясцовай супольнасці праз розныя газеты "Слонімскі веснік" і "Газету Сло-німскую" з праблемаі беларускай мовы), рэлігія, грамадская дзейнасць, сям'я, музейная справа.

Творчасць - гэта гурток настаўнікаў і вучняў "Ветразь надзеі", які выдаў 5 нумароў аднайменнай газеты, даў нара-джэнне паэту са Слонімшчыны Янку Карповічу, надрукаваў вершы дзяцей Слонімшчыны ў "Раніцы" (Бякета Слава), "Бярозцы" (Гірыч Аксана), "Настаўніцкай газеце", "Нашым слове", у зборніку "Паэтычная Слонімшчына" (2000 г.). сябра суполкі ТБМ Янка Карповіч стварыў музей гісторыі горада Слоніма ў СШ № 10.

Т. У. Прафімчык выступіла з 50-дзесяццю артыкуламі ў раённым друку па праблеме стану роднай мовы ў грамадстве. Арганізавала і правяла "Круглы стол" (2003 г.) па праблемах роднай мовы.

За "круглым сталом" сабраліся госці ТБМ з Менска, Гародні, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Слонімшчыны і работнікі райвыканкаму. Т. У. Трафімчык правяла конкурс праграм выхавання нацыянальна свядомай асобы, запрасіла на раённую секцыю настаўнікаў роднай мовы выкладчыкаў Берасцейскага універсітэта, наладзіла прапаганду творчасці А. І. Пасько, Міколы Канановіча - паэтаў са Слонімшчыны, якія пішуць па-беларуску, правяла шэраг вечарын - сустрэч у прыватным музеі М. І. Рылка "Беларускае мястэчка".

Слонімская суполка падтрымлівае сувяздь са святарамі з Баранавіч, Менска, Берасця. Івацэвічаў, якія ладзяць набажэнства па-беларуску (грэка-каталікі), а таксама робіць захады па наладжванні стасункаў з мясцовымі касцёламі, якія службу вядуцдь не толькі па-польску, а і па-беларуску. Грамадская дзейнасць - у 2004 годзе ў час выбараў дэпутатаў у Нацыянальны сход РБ суполка змагла накіраваць 23 назіральнікі на выбарчыя ўчасткі.

Пенсіянерка Я. Дз. Лазар арганізавал дзейнасць клуба захавання беларускіх сямейных традыцый "Радасць", які аб'яднаў яе ўнукаў, іх сяброў, а таксама сваякоў дзяцей і дарослых. Клуб сямейных традыцый адрадзіў шэраг народных беларускіх гульняў, сямейных абрадаў, перадаў успаміны дарослых аб дзіцячых гадах. Пасяджэнні клуб "Радасць" праводзіў у дзіцячай бібліятэцы. Г. Слоніма.

А. М. Пыркова праводзіла работу па адраджэнні нац. свядомасці праз музейную справу: музей "Беларуская майстэрня", гісторыі Слонімшчыны, музей І. Стаброўскага і інш.

У выніку дзейнасці суполкі грамадскую актыўнасць набылі сябры ТБМ А.І. Пасько, М.М. Скок. М. Г. Пратасавіцкая, Л. В. Шалястовіч, В.М. Асокіна і інш. наша суполка для гэтых людзей стала школай грамадскай атыўнасці ў абарону роднай мовы.

Трафімчык Т. У., г. Слонім.


ФРАНЦІШАК АЛЯХНОВІЧ

Да выхаду ў свет выбраных твораў Францішака Аляхновіча.

Талент Францішака Алях-новіча выспяваў у складаны, супярэчлівы час - Першая сусветная вайна, рэвалюцы, нямецкая і польская акупацыі Беларусі, пачатак 20-х гадоў больш-менш спрыяльных для беларусізацыі і развіцця творчасці гэтага вы-датнага драматурга, празаіка, паэта, публіцыста, рэжысёра і акцёра, аднаго з арганізатараў і даследчыкаў беларускага тэатра. Перакладчыка, рэдактара беларускіх і польскіх газет, актыўнага ўдзельніка нацыянальнага адра-джэння першай паловы ХХ ст., якога сучаснікі лічылі "бацькам беларускай драматургіі". Яго лёс цесна звязаны з Вільняй, дзе ён і нарадзіўся (1883 г.) у шляхетнай артыстычнай сям'і, а пазней і з Менскам. Пасля гімназі і вучобы ў Варшаўскай драматычнай школе (1903) вандраваў з трупай польскіх акцёраў, а затым, вярнуўшыся ў Вільню пачаў журналісцкую дзейнасць, выдаваў часопіс "Пяркунас", пісаў арты-кулы, скіраваныя супраць самадзяржаўя, далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, як рэжысёр ставіў спектаклі, стаў разам з І. Буйніцкім заснаваль-нікам беларускага тэатра. За гэту сваю дзейнасць пераследваўся царсімі ўладамі, быў вымушаны з'ехаць у Галіцыю, дзе, як акцёр, выступаў у польскіх тэатрах пад псеўданімам Ю. Монвід, якім пазней падпісваў і свае творы. У Вільню вярнуўся ў 1913 г. са спадзяваннямі на амністыю (з нагоды 300-годдзя царскай дына-стыі), але быў усё ж арыштаваны і 9 месацаў праседзеў у Лукішках. Менавіта тут, у турэмнай камеры, Ф. Аляхновіч напісаў сваю першую п'есу "На Антокалі", прысвяціўшы яе роднаму гораду і жыццю віленчукоў. Яна была надрукавана ў газеце "Гоман" (1916), дзе Ф. Аляхновіч працаваў разам з В. Ластоўскім, а праз год пастаўлена тэатральнай студыяй "Беларускага клуба", заснава-нага І. Луцкевічам. Адчуваючы вострую патрэбу ў п'есах на сучасную беларускую тэматыку, з гэтага часу пісьменнік цалкам засяроджваецца на стварэнні п'ес і на працягу 1915-22гг. іх было напісана каля дваццаці тэматычна змястоўных і жанрава разнастай-ных. Гэта былі шматактовыя драмы ("Страхі жыцця", "Цені", "Няскончаная драма", "Птушка шчасця", "Манька") камедыі ("Шчаслівы муж", "Пан міністр"), сцэнічныя, ідылічныя, гратэскавыя абарзкі, драматычныя эскізы, аднаактовыя п'есы-жарты, п'есы - казкі (Калісь", "На вёсцы", "Дры-гва" "У лясным гушчары", "Чорт і баба", "Базылішк", "Перад свя-там", "Дзядзька Якуб", "На Крэ-сах"), п'есы-інсцэніроўкі паводле твораў іншых пісьменнікаў "Зару-чыны Паўлінкі" (Я. Купала "Паў-лінка"), "Лес шуміць" (У. Кара-ленка "Палеская легенда"), "Бут-рым Няміра" (В. Ластоўскі "Ка-менная труна"), "Кветка-папа-раць" (па паэмах Я. Купалы і К. Буйло). П'есы друкаваліся ў вілен-скіх і мінскіх газетах і часопісах, амаль усе яны не страцілі сваёй мастацкай каштоўнасці і сёння. Тады ж пачалі выходзіць зборнікі п'ес Ф. Аляхновіча (з 1919), адна-часова ён спрабаваў сябе ў паэзіі, прозе, шмат пісаў рэцэнзій, артыкулаў, з-пад яго пяра выходзілі цікавыя гумарэскі, абразкі, апо-весць спавядальнага зместу "Пісьмы да ЯЕ".

Яго творчасць высока ацэ-ньвалі М. Гарэцкі. Я. Карскі, І. Дварчанін, адзначалі добрую мастацка-эстэтычную вартасць п'ес, псіхалагізм характараў, уменне драматурга ствараць са-праўдныя жывыя тыпы і асабліва падкрэслівалі "выключна важную ролю ў стварэнні беларускага нацыянальнага рэпертуару". А няўрымслівая натура мастака шукала больш прыдатных магчымасцяў для самарэалізацыі і сцверджання сваіх ідэй і таленту. Даведаўшыся, што ў Менску дзейнічае Першае беларускае таварыства драмы і камедыі, існуе тэатр У. Галубка, дзе ставіліся і яго п'есы, што была абвешчана БНР і пачала здзяйсняцца сапраўд-ная беларусізацыя, Ф. Аляхновіч пешу выпраўляецца ў Менск, куды прыходзіць праз восем дзён у бядотным стане і хутка ўклю-чаецца ў тэатральнае жыццё Менска як драматург, рэжысёр, акцёр. Тут упершыню былі па-стаўлены яго п'есы "Бутрым Няміра", "Страхі жыцця" (пра яе менская газета "Беларускі шлях" пісала, што "Страхамі жыцця" аўтар стварыў "новую эпоху ў беларускай драме"). У Менску Ф. Аляхновіч пачынае займацца тэорыяй тэатра. Выдае брашуру "Тэатр на вёсцы", дзе выказвае надзвычай цікавыя парады, думкі, актуальныя і для сённяшняга беларускага адраджэння: "І ў нас - я веру - тэатр адыграе не мен-шую ролю. Роднае слова, родная песня, народныя скокі - будуць той іскрай, якая запаліць у душах любоў да ўсяго свайго, роднага, беларускага. Чаго не патрапіць зрабіць кніжка, газета, прамова, таго даб'ецца тэатр, у лёгкай мастацкай форме несучы ў народ ідэю адраджэння і запаляючы сэрцы да работы на ніве нацыя-нальнага ўсведамлення.

Аддавайце беларускай справе кожны, што можаце. Не складвайце рук, нягледзячы ні на якія перашкоды або няўдачы, а ваша вытрываласць і ахвярнасць зробдіць тое, што наша культур-нае жыццё ярка зазіхаціць усімі краскамі народнага духу і паслужыць на славу нашага Адра-джэння".

Ён і сам ахвярна служыў нацыянальнаму адраджэнню. Не губляючы сувязі з Менскам, Ф. Аляхновіч з 1921 па 1926 г. жыў у Вільні, знаходзіўся ўсамым цэн-тры адраджэнскага руху. Праца-ваў у Віленскай беларускай гім-назіі, стаў адным з ініцыятараў Таварыства беларускай школы. Як рэжысёр ставіў спектаклі ў Маладзечне, Лідзе, Вілейцы, Аш-мянах, Радашковічах, перакладаў для польскіх газет творы бела-рускіх пісьменнікаў, быў рэжы-сёрам Таварыства драматычнай майстроўні, выступаў з лекцыямі аб нацыянальным мастацтве, якія потым сталі асновай для яго грун-тоўнага даследавання "Беларускі тэатр" (Вільня, 1924).

Калі Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы, Ф. Алях-новіч пачынае рабіць захады, каб канчаткова пераехаць у Менск: "... Я гэтулькі чуў аб "вялікім савецкім будаўніцтве", аб роск-віце ў старонцы пралетарскае дыктатуры навукі, мастацтва, тэхнікі, аб самавызначэнні наро-даў, якія "дабравольна" злучыліся ў саюз савецкіх рэспублік, і ў канцы - што да мяне як для бела-руса, было найбольш заманчыва - я чуў аб беларусізацыі Беларускай Савецкай Рэспублікі: аб дзяржаў-ных тэатрах, аб шырокай выда-вецкай рабоце..." Галоўны герой яго аўтабіяграфічнай п'есы "Ня-скончаная драма" выказаў пам-кненні аўтара ўзнёслымі словамі: "Менск! Менск! Ерусалім ты мой! Ці ты каменнямі б'еш сваіх пра-рокаў, ці спатыкаеш іх расцвіў-шымі галінамі?... Узыходзе сонца мае Бацькаўшчыны, і я ляту туды, дзе неба пачынае чырванець на небасхіле. На ўсход - у Менск.

Там узыходзе зара майго новага жыцця!...

Восенню 1926 г. Ф. Алях-новіч прыязджае ў Менск, дзе быў цёпла сустрэты тэатральным асяроддзем, усё тут яму здавалася новым, прывабным. Была даволі хутка задаволена ягоная просьба аб грамадзянстве БССР. Ён атры-маў накіраванне ў Віцебскі тэатр, куды і выехаў у снежні 1926 г. а 1 студзеня 1927 г. ён, як савецкі грамадзянін, быў арыштаваны і дастаўлены ў Менск.

Не здзейсніліся яго мары аб новым жыцці. Каменнямі сустрэў таленавітага беларуса афіцыйна-савецкі Менск. "...Думкі хмарай праляталі праз маю галаву. Я не мог яшчэ ўцяміць свайго палажэн-ня. За што, дзеля чаго арыштавалі мяне? Тады я яшчэ не мог паду-маць, што мяне сцягнулі ў СССР з правакацыйнай мэтай. Заміж шы-рокае культурнае працы ў Савецкай Беларусі - цесная камера ў падвале з выбітымі вокнамі..., -пісаў пазней ён у кнізе "У кіпцюрах ГПУ".

Дапытваў Ф. Аляхновіч сам Апанскі, прышывалія му пры-належнасць да контррэвалюцый-най арганізацыі, якая дзейнічала ў кірунку дапамогі міжнароднай буржуазіі з мэтай змагання з вызваленскім рухам працоўных Заходняй Беларусі", а гэта па савецкіх законах быў славуты 58 артыкул - "ворага народа". І асудзілі гэтага выдатнага дзеяча нацыянальна-культурнага адраджэння, таленавітага драматурга на 10 гадоў канцлагеру і саслалі ў самы жудасны на той час востраў ГУЛагу - Салаўкі. Не дапамаглі ні просьбы маці (яна жыла ў Мен-ску), ні хадайніцтва вядомых у Беларусі людзей: Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага. З. Бядулі, В. Друшчыца, М. Грамыкі, А. Гурло, А. Смоліча, Я. Лёсіка, У. Жылкі. Б. Эпімах-Шыпілы, М. Байкова. А. Піятуховіча і інш. Яны падпісалі ліст на імя Старшыні Савета народных камісараў М. Галадзеда з просьбай: "выпусціць Ф. Аляхновіча на волю дзеля літаратурнае і тэатральнае працы ў БССР". У хуткім часе амаль усе яны, як і Галадзед, таксама сталі "ворагамі народа", былі расстра-ляны або высланы ў ГУЛаг.

На Салаўках Ф. Аляхновіч мог бы і загінуць, але праз 7 гадоў яго абменялі на Б. Тарашкевіча, выдатнага беларускага дзеяча, які сядзеў за свае беларусія справы ў польскай турме. (Абмянялі, каб расстраляць Б. Тарашкевіча ў 1937 г.). Ф. Аляхновічу ўдалося пражыць у Вільні да 1944 г. і, нягледзячы на папярэджанне пры абмене "о неразглашении", напісаць сваю славутую кнігу "У кіпцюрох ГПУ", якая спачатку друкавалася ў Вільні, а потым была выдадазена ў Еўропе і ЗША. Так свет даведаўся, што адбывалася за савецка-прапагандысцкім фасадам СССР, а гэтага пісьменніку не даравалі. Ён быў застрэлены (хутчэй за ўсё агентамі таго самага ГПУ) у сваёй віленсай кварэры, а імя і творчасць, кніга пра салавецкі канц-лагер былі забаронены на ўсе гады савецкай улады. Да свайго трагічнага канца Ф. Аляхновіч паспеў напісаць п'есу-прадчуванне "Круці не круці - трэба памярці" і ў лісце да К. Езавітава, які прасіў яго даслаць уласную біяграфію, гаварыў пра свой лёс, што здзе-кваўся над ім і прыгатаваў яму трагічны фінал. Так яно і сталася.

Але час, гісторыя ўсё расстаўляюць па сваіх месцах. Вярнулася добрае імя таленавітага беларуса. А творы яго ўведзены ў сучасны літаратурны працэс. Кніга "У кіпцюрах ГПУ" была перавыдадзена ў Менску, як толькі Беларусь атрымала незалежнасць, а ў 2005 г. у серыі "Беларускі кнігазбор") дзе выдаецца ўсё лепшае, што створана ў беларускай літаратуры) выдадзены том выбраных твораў Францішака Аляхновіча (падрыхтоўка тэксаў, укладанне, каментар, прадмова доктара мастацтвазнаўства прафесара А. В. Сабалеўскага) як помнік выдатнаму сыну Беларусі.

Лідзія Савік.


Таленавіты беларускі вучоны Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк (27.09.1947-13.10.2004 г.)

Вядомы беларускі вучоны, доктар гістарычных навук, прафесар Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк на-радзіўся 27 верасня 1947 года ў вёсцы Грушаны Поразаўскага раёна, цяпер Свіслацкі раён Гарадзенскай вобласці. У 1969 годзе ён скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзя-ржаўнага педагагічнага інстытута. Непрыцяглы час працаваў загадчыкам аддзела лістоў рэдакцыі свіслацкай раённай газеты "Заветы Ильича", служыў у Савецкай Арміі.

Са снежня 1970 года У. М. Міхнюк аспірант кафедры гісторыі СССР і БССР Гарадзенскага педа-гагічнага інстытута. З 1973 года выкладчык, старшы выкладчык на той жа кафедры. З 1975 года ён стар-шы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1982-1987 гадах і з 1991 года старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. У 1987-1991 га-дах У. М. Міхнюк - старшы выкладчык, прафесар менскай вышэйшай партыйнай школы (у 1990 годзе пераўтворана ў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіра-вання КПБ).

У студзені 1992 - снежні 1996 гадоў У. М. Міх-нюк працуе дырэктарам Беларускага навукова-да-следчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. У 1997-1998 гадах ён загадчык аддзела Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1998 года Уладзімір Мікалаевіч прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З верасня 2004 года прарэктар па навуцы беларускага інстытута правазнаўства.

У. М. Міхнюк грун-тоўна даследаваў праблемы гісторыі, гістарыяграфіі і крынізазнаўства, археагра-фіі і архівазнаўства, біблія-графіі і гісторыі літаратуры Беларусі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя. Ён першы пачаў комплексна і дэталёва рас-працоўваць пытанні гісто-рыі гістарычнай навукі і палітычных рэпрэсій, ма-сонства на Беларусі.

У. М. Міхнюк аўтар шматлікіх навуковых кніг, у тым ліку "Крестьянство Белоруссии на пути к соци-ализму: Историографичес-кий очерк" (1979), "Социали-стические преобразования в западных областях БССР: Историографический очерк" (1979), "Становление і раз-витие исторической науки Советской Белоруссии. (1919-1941гг.)" (1985), "Арыштаваць у высылцы: Даку-ментальны нарыс пра Алеся Дудара" (1996), "Слуцкі збройны чын 1920 г. У дакументах і ўспамінах" (2001) і іншых.

Уладзімір Мікалае-віч адзін з аўтараў кніг: "Нарысы гісторыі Белару-сі" (ч.2, 1996), "Историчес-кая наука Белорусской ССР: 80-е годы" (1997, у сааўтарстве з П. Ц. Петрыкавым), "Гісторыя славянскіх народаў у працах савецкіх даследчыкаў" (1988, у сааўтарстве з П.Ц. Петрыкавым і Г. Г. Сяргеевай), "Докторские и кандидатские диссертации по историческим наукам БССР. 1944-1987 гг. Библиографический указатель". Издание 2-е, переработанное і дополненное (1988, у сааўтарстве з Л.М. Навіцкай), "Споведзь у надзеі застацца жывым: Аўтабіяграфія Браніслава Та-рашкевіча" (1999, у сааў-тарстве з А. І. Валахановічам), "Знешняя палітыка Беларусі" (1997-2002). Па яго ініцыятыве, пад яго кіра-ўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выйшла 5 тамоў.

Уладзімір Мікалае-віч - першы з беларускіх гісторыкаў які шмат зрабіў для вяртання з небыцця не-абаснавана рэпрэсаваных беларускіх дзяржаўных, палітычных, грамадскіх і культурных дзеячоў ХХ ста-годдзя. Ён аўтар шэрагу навуковых артыкулаў пра К. Езавітава. У. Ігнатоўскага. В. Ластоўскага, А. Луц-кевіча, У. Пракулевіча, А. Смоліча, А. Сокала-Куты-лоўскага. А. Цвікевіча, М. Гарэцкага, А. Гурло, У. Дубоўку. Я. Пушчу. А. Ду-дара. Б. Тарашкевіча, Янку Купалу, У. Жылку і многіх іншых. Ён апублікаваў шэ-раг дакументальных матэ-рыялаў з Цэнтральнага ар-хіву КДБ Рэспублікі Бела-русь, НАРБ і іншых, якія асвятляюць рэпрэсіі суп-раць беларускай нацыяна-льнай інтэлігенцыі. Сярод іх кніга "Антон Луцкевич: Материалы следственного дела НКВД БССР" (1997).

У. М. Міхнюк - аў-тар 14 кніг і брашур, шматлі-кіх зборнікаў дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі, у тым ліку 4 мана-графій. У энцыклападыч-ных выданнях, навуковых зборніках, часопісах, газе-тах Уладзімір Мікалаевіч надрукаваў звыш 450 наву-ковых і навукова-папуляр-ных артыкулаў. У 1974 го-дзе ён абараніў кандыдац-кую дысертацыю, у 1986 годзе доктарскую дысерта-цыю на тэму "Становление и развитие исторической науки Советской Белорус-сии (1919-1941 гг.)". У 1987 годзе яму прысвоена наву-ковая ступень доктара гіста-рычных навук, у 1991 годзе - званне прафесара.

Чытаючы спецкурс "Методыка гістарычнага даследавання" на гістарыч-ным факультэце БДУ, У. М. Міхнюк працягваў даследа-ванне гісторыі палітычных рэпрэсій у Беларусі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі ў міжваенны перыяд. Неар-дынарныя погляды і новы падыход да рашэння праб-лем развіцця гісторыі Бе-ларусі многімі вучонымі рэспублікі старэйшага пака-лення былі ўспрыняты не-адэкватна. Малады, энер-гічны, доктар навук у 40 гадоў, па мерках таго часу, быў для "дзядоў" - бела-рускіх гісторыкаў - выска-чкам. Для яго былі харак-тэрнымі апантанасць і лю-боў да працы, яго навуко-выя працы - гэта новыя адкрыцці ў гістарычнай навуцы, адкрыцці невядо-мых старонак гісторыі Бе-ларусі, даследванне "бе-лых" плямаў гісторыі нашай рэспублікі, курсы лекцый, якія ён чытаў у БДУ, ад-розніваліся высокай навуко-васцю, дакладнасцю і выве-ранасцю факталогіі, абгру-нтаванымі высновамі.

Працуючы ў Цэнт-ральным архіве КДБ Рэспу-блікі Беларусь, У. М. Міх-нюк знайшоў арыгіналы вершаў А. Дудара. У. Ду-боўкі, У. Жылкі і іншых беларусіх паэтаў, якія не былі вядомы нават беларус-кім літаратуразнаўцам. Да прыкладу, у час падрых-тоўкі кнігі пра Алеся Дуда-ра ён выявіў у архіве арыгі-нал верша класіка ўкраін-скай літаратуры Уладзіміра Сасюра (1898-1965) "Наў-кола радасці так мала", пра існаванне якога не ведалі нават землякі паэта-украін-скія літаратуразнаўцы. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў пасольстве Украіны ў Рэс-публіцы Беларусь каштоў-ная знаходка У. М. Міхнюка была вернута на радзіму.

Уладзімір Мікала-евіч прымаў актыўны ўдзел у абмеркаванні праекту "Положения о присуждении ученых степеней и присвое-нии ученых званий в Респу-блике Беларусь". У друку ён выказаў свой пункт погляду па шэрагу артыкулаў пра-екту, якія перашкаджалі росту маладога навуковага патэнцыялу. У. М. Міхнюк у першую чаргу думаў і клапаціўся пра навуку Бе-ларусі, пра яе маладыя кад-ры, пра яе будучае. Слынны вучоны заўсёды быў у тво-рчым пашуку. Ён распра-цоўвае актуальныя навуко-выя тэмы, выкладае ў БДУ спецкурс "Методыка гіста-рычнага даследавання", чытае курс лекцый па тэме "Як дзялілі Беларусь", што выклікала цікавасць і захап-ленне ў слухачоў навізною фактаў, новымі поглядамі на шмат якія праблемы гіс-торыі Беларусі. Пры пад-рыхтоўцы навуковых прац, лекцый, дакладаў на наву-ковых канферэнцыях Ула-дзімір Мікалаевіч працаваў з дакументамі і матэрыяламі на польскай, чэшскай, сла-вацкай, балгарскай, украін-скай і іншых умовах. Для азнаямлення з літоўскімі архівамі вывучаў літоў-скую мову.

Прафесар У. М. Міх-нюк быў цудоўным арата-рам. Валодаў унікальнымі энцыклапедычнымі ведамі, якія падмацоўваліся цікавы-мі гістарычнымі фактамі, афарызмамі, проста зача-роўваў студэнтаў-слухачоў на лекцыях. Ён умеў быць дырыжорам настрою і ўспрымання яго лекцый для тых, хто яго слухаў. Сту-дэнты называлі яго паміж сабой "казачнікам" за ціка-выя і незвычайныя лекцыі. Усе лекцыі і даклады Ула-дзімір Мікалаевіч тэзісна занатоўваў на бібліятэчных картках, але тэкст выступ-лення заўсёды быў у ім самім, гэта была яго твор-чая навуковая імправізацыя. У гэтым і заключаўся "фе-номен Міхнюка".

У. М. Міхнюк быў членам экспертнага Савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "гісто-рыя", членам навуковых саветаў па абароне доктар-скіх і кандыдацкіх дысерта-цый БДУ, БДПУ імя Мак-сіма Танка, Інстытута гіс-торыі НАН Беларусі, Бел-НДІДАС. Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы наву-ковых кадраў, з'яўляўся афіцыйным апанентам і эк-спертам па доктарскім і кандыдацкім дысертацыям, старшынём дзяржаўных эк-заменацыйных камісій па гісторыі ў вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь. Ён быў старшынём на рэспублі-канскіх алімпіядах школьні-каў па намінацыі "гісторыя" у 2001 годзе (г. Ліда), у 2003 годзе (г. Барысаў), у 2004 годзе (г. Слонім).

У.М. Міхнюк быў членам рэдакцыйных камі-сій часопісаў "Беларускі гістарычны часопіс", "Гіс-торыя: Праблемы выкла-дання", "Архівы і справа-водства", навукова-рэдак-цыйных саветаў "Энцыла-педыі гісторыі Беларусі" (у 6-ці тамах). "Беларускай энцыклапедыі" (у 18-ці та-мах). Ён наладжваў навуко-выя сувязі з гісторыкамі іншых краін, арганізоўваў, праводзіў і прымаў актыў-ны ўдзел у міжнародных навукова-практычных кан-ферэнцыях па праблемах гісторыі Беларусі.

Уладзімір Мікалае-віч унёс вялікі ўклад у раз-віццё гістарычнай навукі Беларусі, увёў у навуковы абарот шмат новых архіў-ных крыніц, падрыхтаваў шэраг навуковых кадраў аспірантаў і вучоных. У яго было шмат вучняў і аспіран-таў. Ён падрыхтаваў 3 дак-тароў навук і 3 кандытатаў навук, 8 аспірантаў праца-валі пад яго кіраўніцтвам. Ён уважліва адносіўся да сваіх вучняў, як клапатлівы бацька, падказваў, раіў, чы-таў, рэдагаваў, выпраўляў іх навуковыя працы, дапа-магаў даводзіць іх да "наву-ковай кандыцыі" паўтараю-чы пры гэтым, што "мяжы для ўдасканалення няма". Вось, напрыклад, якія былі ў яго патрабаванні да навуко-вай працы (манаграфіі): актуальнасць тэматыкі, навізна даследчага матэры-ялу. Высокі ідэйны і наву-ковы ўзровень, ступень па-пулярнасці, даступнасці і яснасці выкладання матэ-рыялу, новы светапогляд і практычнае занчэнне наву-ковага твора, адпаведнасць чытацкаму прызначэнню.

У. М. Мінюк быў на-стойлівым, прынцыповым вучоным, меў "ваярскі ха-рактар" мог мужна і на-стойліва адстойваць свае навуковыя погляды.

Людзі ішлі да яго па параду, ведаючы, што Ула-дзімір Мікалаевіч ніколі і нікому не адмовіць, пакла-поціцца дапамагчы, падка-заць, падтрымаць. Здавала-ся часам, што ён хоча да-памагчы ўсяму свету. Звяр-таліся да яго па дапамогу і параду аспіранты іншых навуковых кіраўнікоў. Ён дапамагаў ім, карэктаваў іх тэмы, планы, тэксты. Ён заўсёды быў шчырым, ува-жлівым, далікатным у сваёй дапамозе.

Як навуковец, Ула-дзімір Мікалаевіч заўсёды на першае месца ставіў інтарэсы беларускай навукі. Ён заўсёды меў свой пункт погляду па тым ці іншым пытанні ці праблеме. Гэта быў Гісторык з вялікай лі-тары, сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы. Прырода дала яму розум і талент. Па жыцці ён прайшоў, пакінуў-шы свой яркі след. Ён быў адкрытым, прыстойным, шчырым, уражлівым чала-векам. Ад незвычайных, чуллівых сцэн з жыцця, у яго маглі з'явіцца слёзы спачу-вання і радасці на вачах. А сваімі радаснымі адчуван-нямі і пачуццямі ён быў гатовы падзяліцца з усімі. Уладзімір Мікалаевіч умеў прыслухоўвацца да пункту погляду іншых, маючы пры гэтым чоткую асаблістую пазіцыю і ніколі не саро-меўся прызнацца, калі ака-зваўся не правым. У час абмеркавання той ці іншай падзеі, ад яго сыходзіла такая моцная энергетыка, якая зараджала і ўцягвала ўсіх у дыскусію па гісторыі. Здавалася, што гісторыяй прасякнута паветра вакол яго. Гісторыя была ўнутры яго і ён прыспешваў сябе зрабіць шмат розных спраў, спяшыў і стараўся ўсё па-спець і ўсё зрабіць. «Ни капли лести, ни грамма под-лости, честь и достоинство" - вось такія галоўныя былі жыццёвыя прынцыпы У. М. Міхнюка.

Я быў сведкам, як Уладзімір Мікалаевіч муж-на змагаўся з "далакопамі" ад партыйна-савецкай на-вукі, якія не пускалі ў тыраж яго манаграфію-доктарс-кую дысертацыю "Станов-ление и развитие истори-ческой науки Советской Белоруссии (1919-1941 гг.)" у 1985 годзе. Сыр-бор разга-рэўся на стадыі другой, падпісной, карэктуры, ужо аж у Галоўліце - савецкай цэнзуры. З-за 24 старонак наборнага тэксту ледзьве не пусцілі кнігу "под нож". У.М. Міхнюк катэгарычна адмовіўся замяняць ці вы-праўляць гэтыя старонкі тэксту. Выдавецтва "Наву-ка і тэхніка", дзе выходзіла кніга, заступілася за аўтара. Усё ў рэшце-рэшт скончы-лася добра - кніга выйшла, пасля падпісання "ў свет" у Галоўліце за ...15 дзён. Мы баяліся, каб кнігу наўздагон не знялі з продажу і не ары-штавалі.

Уладзімір Мікалае-віч мужна абараняўся ў час больш чым 8-гадзіннай аба-роны сваёй доктарскай ды-сертацыі ў Інстытуце гіс-торыі АН БССР. Гэта быда абарона доктарскай дысер-тацыі ў поўным сэнсе гэта-га слова. Супраць доктар-скай дысертацыі выступіла, як неафіцыйны апанент, так званая "група хуткага адпору" - А. І. Залескі, Р.Р. Кручок, К.І. Дамарад, А.А. Філімонаў. Апаненты, як яны казалі, выступалі "для пратакола".


МІНЧАНЕ ЖЫВУЦЬ У ГОРАДЗЕ З ПОЛЬСКАЙ НАЗВАЙ, СЦВЯРДЖАЕ ПРАФЕСАР А. ГРЫЦКЕВІЧ

Мінчане жывуць у горадзе з польскай назвай, якая замацавалася за ста-ліцай Беларусі ў савецкія гады. Пра гэта заявіў док-тар гістарычных навук, прафесар Беларускага дзяр-жаўнага універсітэта куль-туры і мастацтваў Анатоль Грыцкевіч 4 кастрычніка на сустрэчы з моладзю. Мера-прыемства было прысве-чана гістарычнай тапагра-фіі і тапаніміцы Мінска і прайшло ў сталічнай штаб-кватэры ГА "Таварыства беларускай мовы імя Фран-цішка Скарыны" (ТБМ).

Паводле слоў гісто-рыка, у XVII стагоддзі, з увядзеннем польскай мовы як афіцыйнай у Вялікім Кня-стве Літоўскім, горад Менск стаў называцца Мін-скам, а ў XVIII стагоддзі за ім замацавалася назва Мінск-Літоўскі. Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай польскамоўная назва гора-да, зазначыў А.Грыцкевіч, "была літаральна перанесе-на з польскай у беларускую мову і канчаткова за-цвер-дзілася ў савецкія часы".

Адказваючы на пы-танні ўдзельнікаў сустрэчы, мастак Мікола Купава за-значыў, што старажытны Менск размяшчаўся не на ўзгорку, а ў даліне Нямігі і Свіслачы, якія не толькі абаранялі жыхароў ад ворагаў, але і служылі зручным водным шляхам.

Як зазначыў стар-шыня ТБМ Алег Трусаў, гэтае мерапрыемства паклала пачатак цыклу сустрэч з вядомымі дзеячамі нацыянальнай культуры. Акрамя таго, сказаў А. Трусаў, да чэрвеня 2006 года перад моладзю выступяць пісьменніца Вольга Іпатава, археолаг Міхась Чарняўскі, літаратар Уладзімір Арлоў, мастак Аляксей Марачкін, тэатральны рэжысёр Валеры Мазынскі, а таксама музыкант і мастацтвазнаў-ца Віктар Скарабагатаў.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


У В А Г А !

Сустрэчы ў сядзібе ТБМ :

18 кастрычніка ў 18.00. У. Арлоў. Гістарычныя ваколіцы. Вандроўкі ў прасторы і часе.

18 кастрычніка ў 19.30. С. Кручкоў. Як стварыць суполку ТБМ.

19 кастрычніка ў 18.00. В. Іпатава. Менск у творах беларускіх пісьменнікаў. Гісторыя ў вобразах.

20 кастрычніка ў 18.00. Л. Дзіцэвіч. Як жыць лепей ва ўмовах эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне.


У МЕНСКУ ВЫДАДЗЕНЫ ДАВЕДНІК "АРХІЎНЫЯ ДАКУМЕНТЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ - СКАРБНІЦА САЦЫЯЛЬНАЙ ПАМЯЦІ ДЗЯРЖАВЫ"

Менск, 6 кастрычні-ка. Камітэт па архівах і справаводстве пры Савеце міністраў выдаў даведнік "Архіўныя дакументы Рэс-публікі Беларусь - скарб-ніца сацыяльнай памяці дзяржавы". У ім прадстаў-лена інфармацыя аб сістэме архіўных органаў і устаноў, якія фармуюць нацыяналь-ны архіўны фонд, а таксама арганізуюць яго захоўван-не, выкарыстанне і кантроль за вядзеннем справавод-ства.

У прадмове да давед-ніка паведамляецца, што па стане на 1 студзеня 2005 года ў дзяржаўных архівах краіны налічваецца 11.687.285 дакументаў, з іх 346.190 - у гарадскіх і раённых архівах. Самыя раннія дакументы - аўтэн-тычныя пергаментныя гра-маты на старабеларускай, старапольскай і лацінскай мовах - адносяцца да XIV-XV стагоддзяў.

У даведніку выкла-дзены кароткія звесткі аб органах дзяржкіравання па архівах і справаводстве, навуковых арганізацыях галіны, лабараторыях па рэстаўрацыі і мікрафіль-маванні дакументаў, аб рэдакцыі ведамаснага часо-піса "Архивы и делопроиз-водство". Апублікаваны таксама даведніцкія арты-кулы аб усіх дзяржаўных архівах Беларусі.

На сённяшні дзень у краіне дзейнічаюць 6 рэс-публіканскіх архіваў (На-цыянальны архіў, нацыя-нальныя гістарычныя архівы ў Менску і Гародні, Бе-ларускі дзяржаўны архіў кінафотадакументаў у Дзя-ржынску, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Беларус-кі дзяржаўны архіў навуко-ва-тэхнічнай дакументацыі), а таксама 6 абласных, 16 занальных, 127 раённых і гарадскіх архіваў.

Кожны артыкул ук-лючае паштовы адрас ар-хіўнай установы, нумары тэлефонаў, адрасы элек-троннай пошты і інтэрнет-сайта, графік працы. Ут-рымліваюцца звесткі аб гісторыі архіва, даецца раз-горнутая анатацыя пра тэ-матыку і склад яго даку-ментаў. Раённыя і гарадскія архівы прадстаўлены агуль-ным спісам, у якім іх назвы з адрасамі і тэлефонамі сіс-тэматызаваны па абласцях і алфавіце.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


Сакратарыят ТБМ

нагадвае сябрам Таварыства , што чарговы ІХ з ' езд ГА " Таварыства беларускай мовы імя Ф . Скарыны " адбудзецца 30 кастрычніка 2005 года .

На гэты момант толькі 50% сяброў Рады ТБМ даслалі анкеты дэлегатаў з'езду.

Толькі 15 арганізацый даслалі пратаколы вылучэння дэлегатаў на з'езд і анкеты дэлегатаў.

Сакратарыят просіць паскорыць перадачу пратаколаў і анкетаў.

Сакратарыят просіць старшынь арганізацый і суполак сабраць і здаць сяброўскія складкі за 2005 год да з'езду.


Справаздачна - выбарчая канферэнцыя Лідскай ( раённай ) арганізацыі

ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" адбудзецца

ў малой зале Лідскага гарадскога дома культуры

16 кастрычніка ў нядзелю.

Пачатак у 11.00.

Падчас канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя кнігі Алега Мінкіна

"Побач з намі на зямлі".


У памяць герояў Грунвальда

( Заканчэнне . Пачатак на стар . 1.)

На адкрыцці першага ў Беларусі помніка геро-ям Грунвальда выступілі кіраўнік клуба "Спадчына" Анатоль Белы, знакамітыя беларускія гісторыкі Ана-толь Грыцкевіч і Георгі Штыхаў і іншыя сябры клу-ба. Яны, перш - на перш, на-гадалі сабраўшымся тыя акалічнасці, якія садзейні-чалі поспеху славянскіх войскаў у гэтай бітве, ад-значылі стратэгічны і так-тычны талент, рыцарскую мужнасць Вітаўта і Ягайлы. Усе выступоўцы на цыры-моніі адкрыцця падкрэслі-валі значэнне для далейшай беларускай гісторыі гэтай вялікай ваеннай падзеі Ся-рэднявечча, бо перамога на далёкіх палях Грунвальда была лёсавызначальнай для нашага краю, спрыяла та-му, што 500 гадоў нага ўзброенага немца не ступа-ла на тэрыторыю Беларусі. І гэта заслуга і тых 30 тысяч ваяроў з нашага краю, якія сваёй крывёй і жыццямі выратавалі ад знішчэнння беларусаў як нацыі.

Жыхары горада Ста-рыя Дарогі, госці з Менска горача віталі спадзяванні, якія выказвалі выступоўцы на адкрыцці гэтага помніка, што калі-небудзь і наша дзяржава патурбуецца, каб на самым высокім узроўні ўшанаваць памяць герояў Грунвальда - змагароў з крыжацкай навалай, а гіс-торыкі даведаюцца імёны тых, хто каваў гэтую пера-могу. Бо сёння да нас дайші імёны толькі шаснаццаці беларусаў-ўдзельнікаў Грунвальдскай бітвы… Гэта будзе даніна памяці нашым мужным продкам, што баранілі тады наш край…

Цырымонію адкрыцця помніка Героям Грунвальда вельмі прыгожа і цё-пла аздабляла музы-ка ў выкананні ўдзе-льнікаў фолк-гурта "Ліцьвіны". Дарэчы, гэты калектыў і яго нязменны кіраў-нік Уладзімір Бербе-раў былі ганарава-ны Камітэтам уша-навання культурна-асветнага клуба "Спадчына" меда-лём Міхася Забэй-ды-Суміцкага з над-пісам "Салаўю Беларус-кага Адраджэньня".

Сваю бонду ў ства-рэнне святочнага настрою ў удзельнікаў цырымоніі ўне-слі і ваяры з клуба "Рыцары Вялікага Княства", якім кіруе Арына Вячорка. Ма-ладыя рыцары з гэтага клу-ба прадэманстравалі ўсім прысутным, як у часы Грун-вальда адбываўся бой, якімі прыёмамі валодання зброяй карысталіся тагачасныя ваяры. За гэты неацэнны ўнёсак у правядзенне ад-крыцця помніка героям Грунвальда клуб "Ряцары Вялікага Княства" быў уз-нагароджаны мадалём Льва Сапегі, а іх кіраўнік і ідэйны натхняльнік - Арына Вя-чорка была ганараваная медалем Цёткі (Алаізы Па-шкевіч).

Таксама медалі "Спадчыны" былі ўручаны самым актыўным сябрам, якія сваёй працай шмат зрабілі для захавання гістарычнай памяці народа, для захавання і развіцця роднай мовы. Медалямі з выявай "Пагоні" адзначаны "спад-чынаўцы" Уладзімір Ліпскі, Анатоль Аніська. Імяннымі пярсцёнкамі з "Пагоняй" былі ганараваны Галіна Сіўчык, Надзея Сармант, Анатоль Крывенка.

Анатоль Мяльгуй.

На здымках: На 1-й ст. - элементы помніка. На 5-й ст.: 1. Слова мае старшыня клуба "Спадчына" Анатоль Белы; 2. Выступаюць "Ліцьвіны"; 3. Рыцары Вялікага Княства ў баі.


СТАРАДУБСКАЯ ВАЙНА

Зусім нядаўна ў сродках масавай інфармацыі гучалі сказы аб тым, што больш сваяцкага і брацкага народа ў беларусаў, чым расейскі няма і ніколі не было. А калі згадаць раней-шую савецкую і царскую прапаганду, асабліва кні-жачку "Народ издревле нам родной", то шмат хто ў гэта мог і паверыць. Праўда, пасля нядаўняй "газавай" вайны фанфары крыху сціх-лі, тым больш што падчас "памаранчавай" рэвалюцыі на Украіне імперскае абліч-ча сённяшняй Расіі зноў яскрава праявілася.

Таму сёння ёсць пад-става згадаць пра шматлікія беларуска-расійскія войны ХУІ - ХУІІ ст., якія прынеслі нашаму народу незлічоныя страты. Гаворка пойдзе пра адну з гэтых войнаў, якая ў расійскіх сучасных гіста-рычных крыніцах атрымала назву Старадубская вайна.

Гэтая вайна пачалася за вяртанне ў склад ВКЛ былога Старадубскага кня-ства. Яно было ўтворана ў 1454 годзе як удзел князя Івана Мажайскага, якіі ўцёк у ВКЛ ад Васіля ІІ - маскоў-скага ўладара.

У 1499 годзе ягоны сын Сямён, які афіцыйна называўся як князь Стара-дубскі атрымаў ад вялікага князя Аляксандра пацвярджэнне на сваю вотчыну ў складзе гарадоў Старадуб, Гомель, Чарнігаў, Бранск, Карачаеў і Хоцімль.

Аднак восенню 1500 г. князь Сямён разам з ула-дальнікам Ноўгарад-Север-скага княства Шамяцічам перайшлі на бок Івана ІІІ. За гэта іх княствы мелі ў скла-дзе маскоўскай дзяржавы пэўную аўтаномію, бо яны разам з Разанню ў першай чвэрці ХУІ ст. засланялі Маскву ад татарскіх набе-гаў. У 1518 годзе Старадубскае княства перайшло ў валоданне Васіля ІІІ і спы-ніла сваё існаванне.

Прычынай вайны стала жаданне ВКЛ узяць рэванш за шматлікія паразы ў папярэдніх войнах канца ХУ - пач. ХУІ ст., калі былі страчаны вялікія тэрыторыі, у тым ліку гарады Смаленск. Чарнігаў, Старадуб і Гомель.

У 1533 годзе памёр маскоўскі князь Васіль ІІІ, а ў канцы 1533 супроць Мас-ковіі выступіла Крымскае ханства. Віленсскі вальны сойм ухваліў ваенны пада-так на 3 гады.

У пачатку красавіка 1533 года было сабрана паспалітае рушэнне коль-касцю каля 24 тысяч чала-век пад Менскам. У жніўні войска ВКЛ на чале з гет-манам Юрыем Радзівілам у колькасці 20 тысяч чалавек прыйшло пад Магілёў, дзе падзялілася на два корпусы. Адзін корпус рушыў на Смаленск, а другі ў Северскую зямлю пад Старадуб.

"Тых часоў адпусцілі есма ад нас гетмана нашага вялікага пана Юрыя Міка-лаеіча Радзівіла і з іншымі гетманамі і з войскамі на-шымі вялікімі, і з гарматамі ў землю непрыяцеля нашага Маскоўскага на Северу, і казалі есма ім, Бога ўзяўшы на помач, замкаў нашых айчызных северскіх здабы-ваці. І калі б Бог мілы дапамог, найперш замка Гом'я дастаці або агнём яго спа-ліці..."

Спачатку пачынала-ся цяжка. Корпус на чале з Вішнявецкім не здолеў узяць Смаленск, а аддзел, якім кіраваў Неміровіч у Север-скай зямлі захапіў толькі замак Радагошч. Войскі ВКЛ мусілі вярнуцца, а зімою 1535 года войскі мас-коўцаў напалі на Беларусь і дайшлі да Браслава і На-ваградка, палячы і рабуючы вёскі і мястэчкі.

Каб працягнуць вай-ну, ВКЛ наняло ў Польшчы 5000 жаўнераў, а таксама атрымала дапамогу карон-нага войска ў выглядзе 1000 вершнікаў. У канцы траўня войска сабралася пад Рэчы-цай. На гэты раз ваенныя дзеянні былі больш паспя-ховымі. У ліпені нашыя вой-скі, разам з польскімі аддзе-ламі рушылі ў Северскую зямлю. 16 ліпеня быў вы-звалены Гомель, жыхары якога самі адчынілі браму моцна ўмацаванага Гомель-скага замка.

"... паведаючы аб вя-лікай ласцы мілага Бога і аб шчаслівай фартуне, якую Бог-стваральнік за справаю вашай міласці гаспадару яго міласці тых часоў напачат-ку пашчасціць рачыў, іж ваша міласць замак непры-яцельскі моцны і абаронаю здольны Гомей да рук гас-падарскіх узялі: яка ж князь Дзмітры Абаленскі, бачачы моцнае аблажэнне вашае міласці сам з баяры тамаш-німі з онага замка выйшаў і вашай міласці яго падаў; і некаторыя баяры і людзі прысягу ўчынілі, хоцячы гас-падару нашаму яго міласці верна служыці. А тое се стала без вялікага накладу гаспадарскага і вашай мі-ласці."

Пазней былі ўзятыя гарады Почап і Радагошч, а 29 жніўня пасля месячнай аблогі і Старадуб. Стара-дубскага ваяводу Фёдара Аўчыну ўзялі ў палон.

Весткі пра вяртанне Гомеля, які з 1501 года нале-жаў маскоўцам выклікалі вялікую радасць у ВКЛ.

Жыгімонт І загадаў намеснікам з бліжэйшых да Гомеля гарадоў тэрмінова выслаць прафесійных бу-даўнікоў, для ўзвядзення новых гарадскіх умацаван-няў. Гэта было зроблена вельмі тэрмінова і свое-часова, бо неўзабаве войскі ВКЛ пакінулі ўзятыя раней гарады, акрамя Гомеля і вярнуліся дамоў.

Аднак на тым Стара-дубская вайна не скончы-лася. Наўгародскія і мас-коўскія войскі, прысланыя маскоўскім уладаром, ува-рваліся ў Полацкую зямлю і збудавалі там, на мяжы з Масковіяй два замкі Себеж і Завалач, а на сваёй тэры-торыі, побач з мяжою - за-мак Веліж.

Зімою 1536 года вой-ска ВКЛ хацела захапіць Себеж, аднак гэта не атры-малася. Летам 1536 г. мас-коўцы былі разбіты пад Крычавам і вайна прак-тычна спыніліся. 27 сакавіка 1537 г. у Маскве падпісалі перамір'е на 5 гадоў, на якому Себеж і Завалач пера-давалі Масковіі, а Гомель з ваколіцамі - ВКЛ. У 1542 годзе перамір'е зноў падоў-жылі на 5 год на тых жа ўмовах.

Адразу пасля вяр-тання Гомеля ў 1535 г. Вя-лікі князь літоўскі Жыгімонт заснаваў Гомельскае ста-роства, як асобнае дзяр-жаўнае ўтварэнне ў складзе гаспадарскіх Падняпроў-скіх воласцяў. У 1560 годдзе г. Гомель атрымаў свой герб, а з 1565 года Гомель-скае староства знаходзіліся ў складзе Рэчацкага павету Менскага ваяводства. У гэты час у склад староства акрамя Гомеля ўваходзілі 32 вёскі пад кіраўніцтвам дзяр-жаўцы.

Асобнымі вёскамі ва-лодалі непасрэдна мясцовыя баяры і шляхта. Вёска Пля-са належала гомельскай Троіцкай царкве, а в. Слепка была падаравана Віленска-му касцёлу св. Станіслава і ўвайшла ў склад яго маён-тка Стрэшын.

У 1640 годзе ў Го-мельскае староства увахо-дзіла 40 сёл з 202 дамамі. Яно было злучана дарогай з Рагачовам. У такім выгля-дзе стараства існавала да першага падзелу Рэчы Паспалітай.

У беларускай гіста-рычнай энцыклапедыі Старадубская вайна называец-ца як пятая вайна з Мас-ковіяй, а ў падручніках зве-стак пра гэтыя падзеі прак-тычна няма. Толькі Мікола Ермаловіч крыху піша пра гэтыя падзеі ў сваёй кнізе "Беларуская дзяржава - ВКЛ". Нядаўна арыгіналь-ныя матэрыялы пра вышэй-згаданую вайну надрука-валі асобнай кнігай рускія гісторыкі.

Такім чынам у гэтым годзе спаўняецца 470 год з часоў першага вяртання Гомеля ў склад Беларусі, апошняе вяртанне адбылося ў 1926 годзе.

Алег Трусаў, кандыдат гіст. Навук


"БЕРАЖНІЦА"

У выдавецтве "Мас-тацкая літаратура" паба-чыла свет кніга вершаў "Беражніца". Гэта дэбют 20-гадовага студэнта БДЭУ Рагнеда Малахоўскага, які нарадзіўся ў пасёлку Сяйм-чан Магаданскай вобласці Калі чытаеш вершы Рагне-да адчуваецца, што паэт знаходзіцца пад моцным удзеяннем класікаў бела-рускай літаратуры, мена-віта таму яго паэзія раз-мерана-стрыманая, без рэз-кіх наватарскіх хістанняў, без знаку самаўлюбёнасці.

Душэўная споведзь аўтара не можа не кранаць шчырасцю, лірычнасцю і духам роднага краю, захапляе яскравасцю трапных вобразаў, выверанасцю ра-дка, гарманічнай заверша-насцю верша.

Мне асабіста спадабаўся верш "Сцяжыны ка-хання". Мова вершаў не пакідае абыякавым ні маладога, ні сталага прыхільніка паэтычнага слова рэдакта-рам літаратурна-паэтыч-нага слова выдання з'яўля-ецца вядомы паэт Віктар Шніп...

Трэба адзначыць, што Рагнед ужо добра вядо-мы аматарам паэзіі па ка-лектыўных зборніках, газетах, а таксама часопісах.

Лічу, што акрамя аматараў нетрадыцыйных наватарскіх хістанняў і авангарду паэтычная творчасць дэбютанта спадабаецца ўсім чытачам з добрым густам. Кніга "Беражніца" - гэта не адмова ад наватарства, а крок насустрач усім, хто жыве ў стылі "маэстра".

Аляксей Шалахоўскі.


У ГАЛЯРЭІ ТВОРАЎ Л.ШЧАМЯЛЁВА Ў МЕНСКУ АДКРЫЛАСЯ ВЫСТАВА АКВАРЭЛІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ

Выстава беларускіх мастакоў "Акварэль у ча-тырох асобах" адкрылася 4 кастрычніка ў гарадской мастацкай галярэі твораў Леаніда Шчамялёва ў Мен-ску.

Як паведаміла Бела-ПАН дырэктар галерэі Та-цяна Бембель, ідэя выставы звязана з удзелам чатырох беларускіх мастакоў - Дзмітрыя Сурыновіча, Уладзіміра Гераўкера, Сяргея Пісарэнкі і Лідзіі Лесняковай, якія працуюць у тэх-ніцы акварэлі, у Міжнарод-най біенале акварэлі ў Намюры (Бельгія). "На гэтым форуме, які за амаль 20 гадоў існавання стаў вельмі папулярным сярод прафесіяналаў і аматараў акварэлі ва ўсім свеце, упершы-ню выступілі акварэлісты з Беларусі, - сказала Т. Бембель. - І, мяркуючы па водгуках спецыялістаў і прэсы, яны былі заўважаны сярод 150 мастакоў, адабраных з 500 мастакоў, якія падалі работы на разгляд прыёмнай камісіі".

Юлія Цяльцеўская, БелаПАН.


Стварэнне электроннай версіі архіву князёў Радзівілаў і Літоўскай метрыкі

У Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі прадугледжваецца стварэн-не кампутарнай версіі архі-ву магнацкага роду Радзі-вілаў і Літоўскай метрыкі - дзяржаўнага архіву Вялікага Княства Літоўскага. Пра гэта паведаміў дырэк-тар цэнтра Вячаслаў Насе-віч 4 кастрычніка ў Менску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню архівіста, што адзначаецца 6 каст-рычніка.

Паводле слоў В. На-севіча, у Нацыянальным гістарычным архіве Белару-сі знаходзіцца толькі 32 працэнты ўсіх дакументаў фонду князёў Радзівілаў. "Прыкладна 28 працэнтаў матэрыялаў, што тычацца дадзенай тэмы, захоўваюц-ца ў архівах Польшчы. Ас-татняя частка дакументаў гэтага фонду знаходзіцца ў архіўных установах Літвы і Расіі", - сказаў В. Насевіч. Паводле яго слоў, у Бела-русі, Польшчы, Літве і Расіі вядзецца збор матэрыялаў па стварэнні сумеснага ка-талогу фонду Радзівілаў, а таксама запланавана ства-рэнне кампутарных версій фонду і Літоўскай метрыкі. "У Беларусі гэта стала маг-чымым толькі цяпер, калі цэнтр закупіў адпаведнае абсталяванне", - сказаў В. Насевіч.

Разам з тым, паводле яго слоў, цэнтр займаецца ўкараненнем электроннага справаводства ў дзейнасць дзяржаўных устаноў, пра-цуе над стварэннем кампу-тарных даведнікаў даку-ментацыі, што знаходзіцца ў архівах краіны, а таксама электронных праграм для архівістаў. Апрача таго, цэнтр працуе над універ-салізацыяй назваў зніклых і існых населеных пунктаў і па заказу ЮНЕСКА рыхтуе прэзентацыйны кампакт-дыск аб архітэктурна-куль-турным комплексе "Рэзідэн-цыя Радзівілаў у Нясвіжы", які 15 ліпеня быў уключаны ў Сусветны спіс культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

Паводле слоў дырэк-тара Нацыянальнага архіву Вячаслава Селяменева, ва ўстанове ідзе падрыхтоўка зборнікаў дакументаў аб першым беларускім савец-кім урадзе, які ўзначальваў Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), аб 20-годдзі ката-строфы на Чарнобыльскай АЭС і аб падзеях першых месяцаў Вялікай Айчыннай вайны.

М. ГАРАВЫ, БелаПАН.


Міхал Клеафас Агінскі

240 гадоў з дня народзінаў


Дзяцінства Міхала

Міхал Клеафас Агінскі нарадзіўся 25 верасня 1765 года ў маёнтку Гузава, непадалёк ад Варшавы. Род Агінскіх належаў да ліку самых знатных родаў Рэчы Паспалітай, Агінскія былі сваякамі такіх вядомых бе-ларуска-літоўскіх магна-таў, як Радзівілы і Чартарыйскія. Бацька будучага кампазітара Андрэй Агінскі, мечнік літоўскі і стараста Ашмянскі, быў па жыцці цесна звязаны з Беларуссю. Ён карыстаўся асаблівай прыхільнасцю самога кара-ля, таму і быў прызначаны паўнамоцным паслом у Ве-ну. Туды ён паехаў разам з жонкай, дачкой Юзэфай і сынам Міхалам Клеафасам. Аднак неўзабаве маці з дзе-цьмі вярнулася ў маёнтак Гузаў, куды разам з імі прыехаў з Вены і гувернёр - француз Жан Ралей.

У аўтабіяграфіі вялікага кампазітара прыгадваецца, што гэты француз адыграў асаблівую ролю ў кшталтаванні яго светапогляду. Да канца жыцця Мі-хал Клеафас Агінскі захаваў пачуццё вялікай любові і павагі да свайго настаў-ніка. І калі стаў дарослым і знакамітым, ён паставіў помнік Жану Ралею на беразе ручая ў сваім беларускім маёнтку Залессе.

Ралей вучыў яго лю-біць навакольную прыроду, дрэвы, птушак, кветкі і, безумоўна, сялян, якія жылі побач. Але не толькі гэтым быў абавязаны Агінскі свай-му настаўніку. Бацькоў Міхала Клеафаса вельмі непакоіла знешнасць хлоп-чыка, які быў тоўстым і няўклюдным, сарамлівым хлопчыкам занадта малога росту. Ралей распрацаваў цэлую сістэму гімнастыч-ных практыкаванняў, якія паступова ператварылі яго выхаванца ў хударлявага прыгажуна, які нязмушана трымаўся нават пры двары самога караля.

На службе Айчыне

Першая сустрэча Міхала-Клеафаса з каралём Станіславам Аўгустам Па-нятоўскім адбылася ў дзя-цінстве. Маленькага хлопчыка прадставілі каралю, і той зрабіў яму невялікі эк-замен. Кароль быў вельмі задаволены адказамі малога і спытаўся яго, кім ён хоча быць, калі стане дарослым. "Я адказаў яму, што хачу служыць сваёй Радзіме і майму каралю, але не хачу стаць каралём, бо, кажуць, што вы вельмі нешчаслі-вы",- прыгадваў пазней Агінскі. Кароль нічога не сказаў, але Міхал Клеафас убачыў на яго вачах слёзы.

Бацькі хлопчыка на-давалі вялікую ўвагу выха-ванню ў яго душы высокіх маральных норм, ідэалаў, патрыятычных пачуццяў. У сваёй аўтабіяграфіі кампа-зітар успамінаў, як аднойчы, раскапрызіўшыся ён выцяў аднаго з лёкаяў свайго ба-цькі. Калі Ралей дазнаўся пра гэта, ён склікаў усіх лёкаяў і пакаёвак і загадаў хлопчыку ў іх прысутнасці стаць на калені перад тым, каго ён выцяў, пацалаваць руку і папрасіць дараван-ня…

Ужо ў дзяцінстве Мі-хал Клеафас адчуў непера-адольную цягу да музыкі і бацькі наймалі яму знака-мітых настаўнікаў, першым з якіх стаў Юзаф Казлоўскі, таксама наш зямляк родам з Прапойска (цяперашні Слаўгарад) і, дарэчы, аўтар знакамітага рускага нацы-янальнага гімна "Гром по-беды раздавайся". Вучыўся граць на скрыпцы Міхал Клеафас у славутага хар-вацкага скрыпача Ярнові-ча., потым у Віота, Кама-панелі, Ляфона…

Сын ашмянскага ста-расты атрымаў не толькі цудоўную музычную аду-кацыю, ён добра маляваў, пісаў вершы, свабодна гава-рыў на некалькіх еўрапей-скіх мовах, ведаў гісторыю Еўропы і свайго краю, будучыня якога ўсё больш і больш яго трывожыла. У дзевятнаццаць гадоў Міхал Клеафас быў выбраны дэпутатам сойму, а ў 1790 годзе ён едзе ў Галандыю, а потым у Англію з дыпла-матычнай місіяй. У гэты час яму ўсяго 25 гадоў.

У канцы 1790 года ў лонданскіх газетах Агінскі прачытае аб сваёй гібелі: нібыта карабель, на якім ён ехаў у Англію, патануў. З гэтага часу жыццё яго ак-ружана легендамі, і пазней неаднойчы яму прыйдзецца чытаць у друку паведам-ленні аб сваёй смерці…

Палітыка і музыка

Падчас свайго пада-рожжа па Еўропе Агінскі шмат часу прысвячаў музы-цыраванню і вывучэнню твораў вялікіх кампазіта-раў-сучаснікаў, у прыват-насці Гайдна і Моцарта. Вярнуўшыся дадому, Агін-скі запрасіў да сябе на слу-жбу славутага венскага піяніста, кампазітара і імп-равізатара Ёзефа Вельфа. Калі Рэч Паспалітая стра-ціла рэшткі сваёй незалеж-насці, маёнткі Агінскага, як і іншых патрыётаў, былі канфіскаваныя. Ён едзе ў Пецярбург да двара Каця-рыны ІІ, і ў яго атрымліва-ецца вярнуць свае ўладанні. Больш таго, Агінскі атрым-лівае прызначэнне на служ-бу ў Вільню, дзе займае высокі пост вялікага падча-шага (дзяржаўнага казна-дзея Літвы (ВКЛ). Тут ён пасябраваў з многімі па-трыётамі свайго краю. Таму і не дзіўна, што вясной 1794 года Агінскі далучыўся да Тадэвуша Касцюшкі. Вялікі кампазітар сказаў, што пры-носіць у дар Радзіме сваю маёмасць, працу і жыццё. І сапраўды, Агінскі перавёў значную частку сваіх срод-каў Нацыянальнай радзе паўстання і сам прыняў удзел ў некалькіх бітвах.

У 1794 годзе адбыўся рэзкі паварот у жыцці і творчасці кампазітара.. "Я сачыніў марш для майго аддзелу стралкоў са сло-вамі, якія былі напісаныя спецыяльна для гэтай музы-кі, і з таго часу гэты марш выконваўся ў многіх пал-ках. Я пісаў таксама ваен-ныя і патрыятычныя песні, якія карысталіся вялікім поспехам, бо ўзбуджалі сме-ласць, энергію і энтузіязм маіх таварышаў па зброі", - пісаў Агінскі ў сваіх "Лістах пра музыку".

Да нашага часу да-йшлі толькі некаторыя мар-шы Агінскага, песень, напі-саных у гэты час, знайсці не ўдалося. Існуе меркаванне, што менавіта Агінскі з'яўля-ецца аўтарам музыкі зна-камітага польскага гімна "Jeszcze Polska nie zginela" ("Яшчэ Польшча не загі-нула", выкананне якога было забаронена многія дзе-сяцігоддзі. Калі цяжка пара-нены Касцюшка трапляе ў палон падчас бітвы пад Ма-цеевіцамі, паўстанне было цалкам задушана. Агінска-му разам з групай іншых патрыётаў удаецца дабрац-ца да Вены. З першых дзён эміграцыі Агінскі разумеў, якая небяспека навісла над ім, як удзельнікам паўстання, таму ў Вене ён пасяліўся пад чужым прозвішчам.

Жыццё выгнанніка

Агінскія не маюць магчымасці паказвацца ў свеце. І як вядома з лістоў Міхала Клеафаса, ён цэлымі днямі шпацыруе ў невясё-лым роздуме па Вене. Неўз-абаве Агінскія пераязджа-юць у Венецыю. Пасланнік Кацярыны ІІ прапаноўвае Агінскаму пакаяцца, абяца-ючы вяртанне ўсіх яго маён-ткаў на Літве і ў Беларусі. Кампазітар ад гэтай прапа-новы адмаўляецца, тым самым выбіраючы для сябе і сваёй сям'і беднасць і лёс выгнаннікаў. З радзімай яго звязвае толькі ліставанне, дзе адлюстраваныя яго ўра-жанні ад еўрапейскага жыц-ця, яго роздум над лёсам Радзімы і выказванні аб стане сучаснай яму музыкі.

У сакавіку 1799 года Агінскі звярнуўся да рус-кага цара Паўла І, сына памерлай Кацярыны ІІ, з просьбай дазволіць яму вяр-нуцца на радзіму, але яму адмовілі. І толькі ў 1801 годзе, калі на расійскі пасад узыйшоў Аляксандр І, Мі-халу Клеафасу было дазво-лена вярнуцца. У Гародні Агінскі прысягнуў на верн-асць расійскаму цару, а 5 лютага 1802 года цар Аляк-сандр І даў яму першую аўдыенцыю. Неўзабаве Агі-нскі быў выбраны ганаро-вым членам Віленскага уні-версітэта, дзе вучылася моладзь з Беларусі, Украіны і Літвы. У гэты час Агінскі жыве ў сваім родавым бела-рускім маёнтку Залессе, час ад часу выязджаючы ў Віль-ню і Пецярбург. Там ён сустракае свайго былога настаўніка Казлоўскага, які за свой кошт надрукаваў два зборнікі твораў Агін-скага. У першы з іх увайшлі паланезы, а ў другі - ра-мансы. Самымі вядомымі да таго часу былі паланез фа мажор і «Развітанне». У 1822 годзе Агінскі прымае канча-тковае рашэнне выехаць за мяжу. У 1823 годзе ён з сям'ёй пасяліўся ў Фларэн-цыі, дзе і пражыў апошнія дзесяць гадоў свайго жыц-ця. 15 кастрычніка 1833 года знакаміты кампазітар і вялі-кі патрыёт сваёй Радзімы Міхал Клеафас Агінскі па-мёр у сталіцы Фларэнцыі Таскане. Праз нейкі час нго труна была перанесена ў знакаміты фларэнтыйскі пантэон Санта-Крочэ, які апісваецца ў кнізе «Рым, Неаполь і Фларэнцыя» зна-камітага французскага пісь-менніка Стэндаля.

Данута Зайкоўская, вучаніца 9 «Б» класа гімн

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX