№ 40 (726) 19 КАСТРЫЧНІIКА 2005 г.
120 гадоў з дня народзінаў Алеся Бурбіса
Лёс наканаваў Аляксандру Лаўрэнавічу Бурбісу вельмі кароткае жыццё - усяго 37 гадоў. Але за гэты час ён змог рэалізаваць сябе рознабакова і ярка: як палымяны рэвалюцыянер, палітык, дасведчаны навуковецэканаміст, гісторык і этнограф, тэатральны і грамадскі дзеяч.
А. Бурбіс нарадзіўся ў Вільні. Рэвалюцыйная праца захапіла яго з маладых гадоў. У 1902 годзе яшчэ будучы гімназістам ён становіцца заснавальнікам віленскай філіі Беларускай рэвалюцыйнай грамады - першай беларускай сацыялістычнай партыі. Калі ў 1903 годзе адбыўся з'езд партыі і яе перайменавалі ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ), Алесь Бурбіс увайшоў у склад яе цэнтральнага камітэта. Ён рашуча і паслядоўна прапагандаваў сялянам ідэі Грамады.
У 1906 годзе за актыўную рэвалюцыйную дзейнасць ён быў арыштаваны і зняволены на 3 гады. Пасля вызвалення паехаў у Вільню, дзе пачаў супрацоўнічаць з "Нашай нівай", а таксама захапіўся тэатральнай справай. Яшчэ ў 1906 годзе ў Пятроўшчыне (пад Менскам) Бурбіс паставіў спектакль "Па рэвізіі" М. Крапіўніцкага. У Вільні яго мары аб стварэнні беларускага прафесійнага тэатра здзейсніліся. Пад яго кіраўніцтвам ладізіліся тэатральныя вечарыны, якія пашыралі цікаўнасць да беларускай культуры.
Як рэжысёр, акцёр і дэкламатар ён удзельнічаў у рабоце Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага і Беларускага музычнадраматычнага гуртка ў Вільні. У 1915ым паставіў апярэту «Залёты» паводле аднайменнай камедыі В.ДунінаМарцінкевіча.
У 1915 годзе, пасля захопу немцамі Заходняй Беларусі, Бурбіс пераязджае ў Маскву, дзе яго застае лютаўская рэвалюцыя. Тут стварае маскоўскую арганізацыю БСГ, якая абрала яго старшынём. Паранейшаму захоплены сацыялістычнымі ідэямі, ён наладжвае сходы, піша адозвы, палка прамаўляе на мітынгах. У 1917 годзе Алесь Бурбіс узначаліў Маскоўскую арганізацыю БСГ. А. Бурбіс ад Маскоўскай арганізацыі БСГ прыняў удзел у 1м Усебеларускім кангрэсе 1917 года і ўвайшоў у склад Рады Ўсебеларускага з'езду.
2425 сакавіка 1918 года Алесь Бурбіс удзельнічаў у гістарычным паседжанні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (утворана з Рады Ўсебеларускага з'езду 18 сакавіка 1918 г.), на якім была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, і быў абраны ў склад Народнага сакратарыяту БНР. Як народны сакратар БНР і кіраўнік Маскоўскай арганізацыі БСГ Алесь Бурбіс быў прызначаны консулам БНР у Маскве, дабіваўся прызнання бальшавікамі незалежнасці БНР.
А. Бурбіс успрыняў утварэне БССР, як перамогу ідэі незалежнасці Беларусі. Сочачы за развіццём рэвалюцыйнага руху на Беларусі, Бурбіс дасканала вывучыў праблемы нацыянальнага пытання, якія адлюстраваў у сваім артыкуле "Кароткі агляд беларускага нацыянальнарэвалюцыйнага руху" (1921), выдаў грунтоўнае даследаванне па эканоміцы краіны.
Апошнія гады жыцця Бурбіса былі надзвычай насычаны працай. Ён горача бярэцца за адбудову Савецкай Беларусі - працуе ў Наркамземе, удзельнічае ў падрыхтоўцы Рыжскай мірнага дамовы 1921 г., становіцца адным з арганізатараў і членаў Чырвонага Крыжа БССР, уступае ў Кампартыю, працуе намеснікам наркама замежных спраў БССР.
Смерць ад сухотаў абарвала жыццё гэтага энергічнага, няўрымслівага чалавека ў 1922 годзе. Яго сучаснік Цішка Гартны пісаў у памінальным артыкуле: "Алесь Бурбіс быў адной з першых іскарак цяпер ўжо палымнеючага кіпучага агню беларускага адраджэння... Колькі ж трэба матэрыялу, каб у агні палаць і агнём асвечваць займаючыйся золак? I іскра, радзіўшая многа спадобных сабе ... завіхраваўшая лаву агняпышачай гары беларускай культуры, перагарэла, пакінуўшы бляск, цяпло і зыркасць..."
Паводле Т. Кекелевай.
Ёсць права маліцца па-беларуску
Пытанне выкарыстання дзяржаўных моваў канфесіямі абмяркоўвалася на пасяджэнні калегіі Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце міністраў, што прайшло ў Менску 11 кастрычніка.
У інтэрв'ю БелаПАН начальнік аддзела па справах рэлігій камітэта Аляксандр Калінаў паведаміў, што ўпершыню пытанне аб пашырэнні сферы прымянення дзяржаўных моваў рэлігійнымі арганізацыямі разглядалася калегіяй камітэта ў 2000 годзе. "За мінулы перыяд рымска-каталіцская царква выдала зборнік набажэнстваў "Імшал" на беларускай мове, зроблены поўны перавод на беларускую мову працэсу навучання ў Гарадзенскай рымска-каталіцкай семінарыі", - зазначыў А.Калінаў.
Паводле яго слоў, падчас перарэгістарцыі рэлігійных арганізацый у 2002-2004 гадах на дзяржаўныя мовы перакладзены бланкі, лісты, пячаткі, узоры дакументацыі, аб'явы, шыльды і памятныя знакі, што тычацца дзейнасці канфесій. "Набажэнства праводзіцца на кананічных мовах - іўрыце і рускай - у іудзейскіх абшчынах, арабскай і рускай - у мусульманскіх рэлігійных арганізацыях, стараславянскай і рускай - у Беларускім экзархаце Рускай правасланай царквы, беларускай і польскай - у рымска-катліцкай царкве. Згодна з з а канадаўствам, вернікі м а юць права на веравызнанне на роднай мове. Таму па просьбах прыхаджан у касцёлах вывешаны графікі правядзення набажэнстваў на беларускай і польскай мовах. Аднак у некаторых парафіях Гарадзенскай епархіі рымска-каталіцкага касцёла падобныя графікі чаам адсутнічаюць, у справаводстве і дзейнасці нядзельных школ патрабуецца карэкцыя па іх пераводу на беларускую мову", - сказаў А. Калінаў.
Паводле яго слоў, рашэнне калегіі скіравана на пашырэнне сферы выкарыстання дзяржаўных моваў у дзейнасці канфесій. "Калегія рэкамендавала рай- і гарвыканкамам, рэлігійным арганізацыям звярнуць увагу на пашырэнне сферы прымянення дзяржаўных моваў у набажэнстве і выкананне заканадаўства аб забеспячэнні правоў вернікаў на сумеснае веравызнанне на роднай мове", - зазначыў А.Калінаў.
Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.
Справаздачна-выбарчая канферэнцыя Лідскай арганізацыі ТБМ
16 кастрычніка ў Лідскім гарадскім доме культуры прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Лідскай (раённай) арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны". На канферэнцыі прысутнічалі 22 дэлегаты ад 23 суполак ТБМ. Прысутнічалі карэспандэнты "Нашага слова", "Гродзенскай праўды" і "Радыё Свабода", а таксама госці.
Канферэнцыя заслухала справаздачны даклад старшыні Лідскай рады Лявона Анацкі і сябра Рэвізійнай камісіі Уладзіміра Саевіча.
Канферэнцыя абрала старшынём Лідскай (раённай) арганізацыі ТБМ Лявона Анацку. Канферэнцыя абрала Раду ў складзе пяці чалавек і Рэвізійную камісію ў складзе трох чалавек. Канферэнцыя абрала трох дэлегатаў на чарговы з'езд ТБМ, які адбудзецца ў Менску 30-га кастрычніка.
Пасля заканчэння канферэнцыі група дэлегатаў усклала кветкі да помніка Францішку Скарыну.
Наш кар.
На здымках: 1. Дакладвае Лявон Анацка, 2. Слова мае настаўніца беларускай мовы Ганчарскай СШ Васіліса Пазнухова, 3. Падчас ускладання кветак да помніка Ф. Скарыну.
Беларусы, яднайцеся!
З выступу на ІУ з'ездзе беларусаў свету "Бацькаўшчына"
У вас усіх крыніцовіць у душы боль за Беларусь, справы ў ёй. Наш з'езд заканчваецца, часу мне старшыня цяперашняга пасляабеднага пасяджэння Генадзь Мікалаевіч Бураўкін наўрад ці дабавіць, таму буду гаварыць эскізна, у назыўным плане, а вы, мудрыя людзі, самі дамысліце астатняе: сказанае наўпрост і сказанае ў паміжрадкоўі.
Нам усім патрэбна дзякаваць людзям з адміністрацыі прэзідэнта, Ураду, нацыянальнага банка за тое, што ясна, поўнасцю ўсвядомілі аб'ектыўны закон развіцця грамадстваў: аб'яднанне грошай неакрэплай дзяржавы з дзяржавай з 300 гадовай гісторыяй, у пятнаццаць разоў мацнейшай - гэта смерць дзяржавы меншай, аб'яднанне такіх дзяржаў у федэрацыю, канфедэрацыю, саюз роўных... - гэта смерць беларускай нацыі. Не адразу, але 150мільённая маса пракаўне, растворыць дзесяць мільёнаў. Асабліва, калі ўлічыць суседства, блізкасць моваў, нераздзельнасць эканамічную.
Згіне мова - згіне народ, прападзе збіранае сотнямі пакаленняў беларусаў, ліцьвінаў, крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў.
Здаць грошы, беларускую мову, а значыць, дзяржаву, продкаў - вялікі грэх. Вялізарны. З тых, якія значыць Наймагутны, Найдобры, Усебачны, значаць Космас і Астрал. Такі грэх падае не толькі на рашальнікаў, падпісчыкаў, дарадчыкаў рашальнікаў. Такі грэх падае на іхні род, вынішчае падчыстую.
Хітрамондры Ягайла паслухаў каталіцкіх біскупаў і маладую жонку, знішчыў векавечнае тысячагадовае святое капішча ў Вільні, адно з найвялікіх крывіцкіх капішчаў. Пасягнуў на волю, радасць і слёзы продкаў, дзядоўпрадзедаў. Не перанёс -знішчыў.
Вялікі Ягайла вынішчыў сябе і род. У сямідзесяцігадовага з'явілася трое сыноў. Па заявах вялікага Вітаўта гэта былі не яго сыны; гэтыя заявы разбіраліся на самых прэстыжных Радах дзяржавы і ў катавальнях. Не пацвердзіліся заявы Вітаўта. Пацвердзілася іншае, святарскаязычніцкае. Ад абодвух Ягайлавых сыноў у планетарнафізічным плане нічога не засталося, а значыць і ад вялікага беларуса - Ягайлы.
Цар Расійскай імперыі паслухаў дарадчыкаў з доктарскімі ступенямі і генеральскімі пагонамі - перанёс, скрануў з месца святарскі язычніцкі камень, вакол якога фактычна будавалася Масква. За дзвесце метраў ад Крамля ляжаў, псаваў выгляд; мы - цывілізаваны народ і краіна, першабытная паганская (для многіх хрысціян з крыжамі і без крыжоў язычніцтва - толькі паганства, хаця самі на ім стаяць) тмутаракань не для нас, не для Расеі.
Вынік вядомы дзетсадаўцам. Гемафілікі не выканалі свае наканаванне, згінулі падчыстую, але пацягнулі за сабою у час першай сусветнай і грамадзянскай амаль дваццаць мільёнаў суайчыннікаў.
Талібы ў Афганістане знішчылі тысячагадовыя будысцкія статуі. Мы - мусульманцы, статуі старабытнасці нас шакіруюць, ганьбяць нашу высокую веру. Ангельцы давалі вялізрныя грошы за статуі. Не, толькі знішчыць, не трэба, каб нашу ганьбу бачылі іншыя.
Расстралялі з гарматаў. Вынік вядомы, вынішчылі створаны імі лад, дзяржаву, сябе.
Тысячы прыкладаў, калі камісары ў грамадзянскую і айчынную знішчалі неўпадабаныя сем'і супляменнікаў, ідэалагічнарэлігійных непрыяцеляў, а вынішчылі род. Нічога ад саміх не засталося, наўпрост або ў другімтрэцім пакаленнях.
Такім чынам, добра, што беларускія ўрадаўцы разумеюць, сэрцам чуюць не толькі грэх асабісты, а і нацыянальны, дзяржаўны. Космасу і Тагасвеццю не скажаш: "Не мог, не здолеў. Я маленькі чалавек. Спадзяваўся на волю і розум іншых, я баяўся, адсутнічаў...". На першым перакрыжаванні ацэнка чалавеку найперш не за дабро і нязло.
Мне не зразумела, як ідзе выхаванне патрыятызму ў беларускай моладзі сталых людзей. Міністэрствы адукацыі, культуры, медыцыны, эканомікі, прамысловасці, сельскагаспадарчае... у нас на Беларусі як бы прышыйпрысцябай да патрыятычнай тэматыкі.
Папрасіце беларускага школьніка сярэдніх і старэйшых класаў назваць дзесяць, усяго дзесяць славутых землякоў. Назавуць адзінкі, і тое будуць плесці пра апошнюю вайну, партызанства, савецкіх герояў працы. Нібыта Беларусі ўсяго шэсцьдзесят гадоў.
Папытайце ў выпускніка ВНУ, каледжа назваць дзесяць, усяго дзесяць лепшых беларусаў у тваёй галіне; назаві знаных на ўвесь свет у тваёй спецыяльнасці беларусаў, а калі не на ўвесь свет, то ў сваёй дзяржаве. Не назаве.
Паспрабуйце ў міністэрскіх і гарвыканкамаўскіх старанных і надта старанных, пасадных і непасадных супрацоўнікаў спытаць, хто вядомыя на ўвесь свет беларусы. Дзесяць чалавек. Усяго дзесяць. Назавуць адзінкі. Ды і тое, як школьнікі і студэнты, з нядаўняга мінулага, з гуманітарных шэрагаў.
Міністэрскія завіханцы, якіх часта і неспрвядліва ганіць самы апошні пень і цемра, сваё няведанне дзесяці лепшых беларусаў ў галіне апраўдваюць чым хочаш. Няма партрэтаў у міністэрстве. Не засяроджана ўвага чытача ў навучальнай праграме. Ім ніхто не падказаў прапагандаваць лепшых у сваёй галіне... А найбольш вострыя адразу зварочваюць на звычнае: гэта беларускі нацыяналізм, прапагандаваць такое не патрэбна.
А рускіх і англійскіх, польскіх і нямецкіх славутых можна прапагандаваць? Адных іх?
Адказу няма. Міністэрскія дарэкі (не кажу, недарэкі) спасылаюцца на недахоп часу, занятасць...
Амаль тая ж карусель у бацькаўшчынцаў і аматараў беларускай мовы.
Любасць да зямлі беларускай і мовы беларускай, браткі, гэта не адно ўздыхі, усхліпы ці крыкі. Працаваць болей трэба. Кожнаму. На любым месцы.
Запланаваную да абмеркавання рэзалюцыю (адозву) пра беларускую мову паўнасцю адабраю.
Нехта разумны казуістычна і таленавіта закручвае на зямлі беларускай антыбеларускія гайкі. Вяжа двудушнік такія вузлы, якія народ будзе пасля доўга развязваць.
У перайменаванні двух праспектаў нейкая логіка ёсць. А якая логікаў назве "Беларускі нацыянальны дзяржаўны тэхнічны універсітэт"? Былы БПІ.
Тут што - вучацца адны беларусы? Не. Працуюць толькі беларусы? Не. Выкладаюць усе прадметы пабеларуску? Не.
Дык чаму нацыянальны? А ў Магілёве, Гародні, Віцебску, Берасці, Гомелі ВНУ не нацыянальныя? Не беларускія?
Каго мы ўзвышаем, не ведаю, а што астатнія ВНУ краіны, дзяржаўныя і недзяржаўныя, прыніжаем, дык гэта дакладна. Дзяржава прыніжае самую сябе.
У сталіцы Беларусі ёсць Рускі драматычны тэатр. Будзе з гададмі польскі, габрэйскі. А беларускага тэатра гадоў колькі ўжо нямашака. Пад шумок абароны беларускасці Беларускі акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы стаў Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы.
Хто ведае вялікіх народных паэтаў Украіны, Таджыкістана, Літвы, Казахстана, Татарстана? Я таксама не ведаю. У Францыі, Бельгіі, Германіі наведнікі тэатраў таксама не ведаюць нашага пясняра Купалу. І не абавязаны ведаць. Змена назвы Беларускі на Нацыянальны падсекла не геніяльнага паэта і бядотніка Янку, а лепшы драматычны тэатр дзяржавы. Знізіла яго рэнамэ.
Назвы павінны быць лаканічнымі, скарачацца да немагчымага. Было Акадэмія Навук Беларусі, стала Нацыянальная Акадэмія Навук Рэспублікі Беларусь. У чым патайны сэнс і логіка дадатка слова Нацыянальная, не зразумею да сённяшнага дня. У каго з акадэмічных супрацоўнікаў ці акадэмікаў не спытаю, адказ той жа. Не разумеюць. Праўда дасціпныя акадэмікі часам іранізуюць: такія змены, каб народу і такім дапытнікам, як вы, была відна і наша цемрасць.
Вялікія адмыслоўцы і стараннікі з Менскага метрапалітэна прыдумалі надзвычайны патрыятычны ход. Замрыце гумарысты свету, вам да такога ніколі не датумкацца!
Праз шмат гадоў пасля эксплуатацыі метрапалітэна і паўсядзённай аб'явы нармальнай назвы выявілі нестыкоўку ў назве станцыі. Замест звычайнага канцэлярыту, дзелавога звароту ў гарвыканкам, усталявання разам з ім ісціны і праўды яны гадамі званую назву станцыі Плошча Незалежнасці перамянілі на Плошчу Леніна.
Плошчы няма, зараз праспект Незалежнасці з'явіўся, а ў сталічным Менску станцыя метро Плошча Леніна існуе. Шматкроць гучыць штодня. Вучыся, Масква, рускаму патрыятызму ў беларускіх хватаў!
Памылачка ці свядомае тыканне жыхароў сталіцы незалежнай дзяржавы носам у сцяну бюракратную, у паніжэнне духоўнае?
Галоўную мову дзяржавы, беларускую, у менскім метро нядаўна своеасабліва вылучылі, то бок запаважалі. Нядаўна сталі папярэджваць пасажыраў, каб бераглі ад злодзеяў кішэні. Аб'ява на беларускай мове. Смех і грэх! Як пачуеш адмысловагартавую невыразную фразу, так і хочацца сказаць: так і трэба гэтым беларусам! Вымаўленне акурат, як на маскоўскім тэлебачанні.
З той жа оперы назва вуліцы "Веснинка" ў Менску. За трыццаць гадоў таму яе прыдумалі кшталту "Изумрудный", "Янтарный". У сярэдзіне васьмідзесятых на аўтобусных трафарэтах засвяцілася "Вяснянка". Пахадзілі колькі месяцаў і знялі з усіх аўтобусаў. Пільныя дазорцы з ЦК былі начаку. І зараз ходзяць аўтобусы з такой недарэчнай, але даўнымдаўно зацверджанай назвай - "Веснінка".
Плююць гэтым беларусам у твар з самых розных стрэх, а яны выціраюцца, не бачаць.
Дапамога беларускай дыяспары сваёй зямлі і яе дзецям ёсць. Дзякаваць трэба за яе. Немалая, мусіць, яна. Аднак скажу пра іншае.
Адзін талковы, разумны чалавек, ён тут прысутнічае, быў у прэзідыюме, амаль тры гады ледзь не штодня распавядаў на радыё "Вызваленне", цяпер "Свабода", пра слуцкіх патрыётаў. Героі, непрыманцы камуністычнай няволі ў 1967 годзе спалілі слуцкі суд, суддзю, забілі старшага лейтэнанта міліцыі. Набілі і наламалі шмат чаго і каго.
Прайшлі дзесяцігоддзі.
Адны героі (антыгероі) спалілі Слуцкі суд. Другі слуцак перагаварыў з мноствам удзельнікаў 1967 тагачасся, уладнікамі, міліцыянерамі, суддзямі, пракурорамі, сведкамі. Падоўгу талкаваў з усімі (!) адседзелымі ў турмах. Асобныя хлапчаняты, не забудзем, елі зэкаўскі хлеб па 1015 гадоў; сядзелі ад званка да званка, без усялякіх скарачэнняў. Хто цяпер надламаны, спіўся, а хто паціху ненавідзіць сістэму.
Амаль закончыў за дзесяцігоддзе рукапіс пра тыя падзеі. Калі топішся, за вострае схопішся; калі ў маці дзіця ў бядзе, не да гонару кабеце. Кідаецца на ўсе бакі. Зажмурыўся, загнаў сваё "Я" ў далёкі схрон, напісаў да дыяспары.
Пра мажлівую дапамогу на гэтую кніжку адазвалася, дзякуй ёй, толькі адна гаспадынька Алена Міхалюк з Манчэстара.
Дарэчы, за трынаццаць гадоў Беларускае выдавецкае Таварыства "Хата", у якім я працую, неакцыянернае, непрыватнае, недзяржаўнае выдавецтва дзевятнаццаць разоў звярталася з просьбамі пра дапамогу ў друкаванні асобных кніг у міжнародныя банкі, сусветны, пасольствы, цэнтры. "Хата" часта мусіла рыхтаваць падрабязныя абгрунтаваныя калькуляцыі. Проста маліла: дапамажыце надрукаваць кнігу пра людзей у Польшчы, Германіі, Японіі, Кітаі, ЗША, Швейцарыі...
Сёлета двойчы "Хата" прасіла ў адным з пасольстваў спонсарскай дапамогі на кнігу прозы Л. Левановіча "Усмешлівая Амерыка". У ёй з добразычлівых пазіцый распавядаецца пра жыццё беларусаў і небеларусаў у ЗША. Суму прасілі страшэнна вялікую - эквівалент адной тысячы даляраў. Адказу няма ні "Хаце", ні аўтару. Як і раней ад нашай паважанай дыяспары.
За трынаццаць гадоў ні разу (!) ніхто з замежжа нам не памог. Тварам не выйшаў дырэктар "Хаты"? Не так прасіў? Не ўкленчваў штодня?
Дапамагаюць нам беларускія арганізацыі, прадпрыемствы, установы. Мясцовыя. З замежных, паўтаруся, ні адна, ні разу.
Браткі, нам патрэбна меней самаедства. Тут, у метраполіі, і там, на дыяспары. Давайце памагаць адзін аднаму не ў думках, а і на справе. Пры любых разборках, тым болей калатнечы, прайграюць не толькі асобныя беларусы, а і беларуская справа ў цэлым.
Беларуская Народная Рэспубліка магла выкрышталізавацца, заіснаваць у 1918 годзе. Ужо Масква была "ЗА", хоць рэзка быў супраць Аблвыкамзах, гэтыя мясніковы, ландары, кнорыны, падтуркаваныя інтэрн6ацыяналістам Троцкім.
Беларуская паўнапраўная дзяржаўнасць магла заяскравіцца яшчэ ў тыя часы. Былі б не толькі Граматы БНР, у тым ліку 25 сакавіка, а і паўнапраўная дзяржава, прызнаная ўсімі светам, а не толькі шасцю дзяржавамі.
Было б, магло быць... Каб беларусы, правыя і левыя, эсэры і сацыялісты, аб'ядналіся за святую справу - беларускую дзяржаўнасць.
Не змірыліся адзін з адным, партыя з партыяй. Не хапіла ўмення лавіраваць, саступаць, выслухоўваць да канца. Даказваліся ў праваце, на радасць палякам і рускім, літоўцам, габрэям.
У выніку - прайгралі. Тады, у пасляпераваротны 1917 года час, самаеды ўласнай гадоўлі нават таленавітага Івана Луцкевіча змусілі вырачыся ад палітычных справаў, адыйсці ў бок.
Каб хісткія, лёсавырашальныя хвіліны далёкай грамадзянскай калатні не паўтарыліся ў новай гісторыі Беларусі, каб нашы цяперашнія ўладаўцы, і дыяспарцы, і мы ўсе не бралі грэх на душу і род свой, не сцёрлі з карты сусвету нацыю беларускую, дзяржаўнасць беларускую, наш дэвіз і лозунг павінны быць адзін - Беларусы, яднайцеся!
Дзеля святой нацыянальнай справы - яднайцеся!
Дзеля народу беларускага і дзяржавы нашай - Беларусі - яднайцеся!
Жыла, жыве і вечна жыцьме Беларусь!
Валер Санько, дэлегат 4-га з'езду беларусаў свету, пісьменнік, доктар народнай медыцыны.
ЯК ЮРЫДЫЧНА АБАРАНЯЦЬ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
Першая рэдакцыя Закона "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" была прынята ў 1990 годзе і затым, у 1998 годзе Закон быў значна зменены, што моцна выха-ласціла яго змест. Але тым не менш у Законе застаюцца артыкулы, якімі можна карыстацца для абароны беларускай мовы. Гэтыя артыкулы з'яўляюцца абавязковымі для выканання. Акрамя таго, у канцы 1999 года ў Кодэкс Рэс-публікі Беларусь аб адміністра-тыўных парушэннях быў унесены артыкул 172 , які гучыць так: "Публічнае знеслаўленне дзяржаў-ных і іншых нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва Рэспублікі Беларусь,стварэнне перашкод і абмежаванняў у кары-станні імі - цягнуць накладанне штрафу на грамадзян у памеры ад 2 да 5 мінімальных заработных плат, на службовых асоб - у памеры ад 5 да 10 мінімальных заработных плат". Парушэнні артыкула 172 разглядаюцца ад-міністартыўнымі камісіямі пры гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтах.
Згодна Закона "Аб асновах службы ў дзяржаўным апараце" ад 23.11.1993 года асобы не маюць права займаць пасады ў дзяржаўным апараце, калі іх прафесійная падрыхтоўка не адпавядае кваліфікацыйным патрабавання. (Артыкул 9 Закона). Паводле ж Кваліфікацыйнага даведніка пасад дзяржаўных службоўцаў кожны дзяржаўны службовец павінен валодаць наступнымі асабістымі дзелавымі якасцямі - ведаць дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь (Параграф 6.4.1. Даведніка) . Кваліфыкацыйны даведнік зацверджаны Пастановай № 96 Дзяржкампрацы ад 21.12.1993.
Артыкул 14 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (дзей-нічае з 01.01.2000) гаворыць, што дыскрымінацыя, гэта значыць абмежаванне ў працоўных правах ці атрыманне якіх-небудзь пера-ваг у залежнасці ад мовы забара-няецца.
А зараз разгледзім артыку-лы Закона аб мовах, якія з'яўляюцца абавязковымі для выканання.
Артыкул 3. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права звяртацца ў дзяржаўныя органы мясцовага кіравання і самакіравання, на прадпрыемствы, ва ўстановы, арганізацыі і грамадскія аб'яднанні на беларускай, рускай або іншай прымальнай для бакоў мове.
Гэта азначае, што мы маем права звяртацца ва ўсе ўстановы на беларускай мове.
Артыкул 4. Кіраўнікі, ін-шыя работнікі дзяржаўных орга-наў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў павінны валодаць беларускай і рускай мовамі ў аб'ёме, неабходным для выканан-ня імі сваіх службовых абавязкаў.
Згодна з гэтым артыкулам службовыя асобы, перш за ўсё дзяржчыноўнікі абавязаны адказ-ваць нам, калі мы да іх звяртаемся, на беларускай мове.
Артыкул 5. Дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіра-вання і самакіравання, прадпры-емствы, установы, арганізацыі і грамадскія аб'яднанні павінны прымаць і разглядаць дакументы, якія падаюцца грамадзянамі на беларускай і рускай мовах.
Такім чынам, дакументы на беларускай мове павінны прымаць без усялякіх затрымак.
Артыкул 14. У Рэспубліцы Беларусь судаводства вядзецца на беларускай або рускай мовах. Пры разглядзе ў судах крыміналь-ных і грамадзянскіх спраў, гаспадарчых спрэчак асобам, што пры-маюць удзел у справе і не валодаюць мовай судаводства, забяспечваецца права азнаямлення з адпаведнымі матэрыяламі, удзел у судовых дзеяннях праз перакладчыка, права выступаць у судзе на мове, якой яны валодаюць. Следчыя і судовыя дакументы выдаюцца асобам, што прымаюць удзел у справе, па іх патрабаванні ў перакладзе на мову, якой яны валодаюць.
Без каментарыяў.
Артыкул 15. Вядзенне спраў аб адміністратыўных правапарушэннях у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове. Калі асоба, якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасці, не валодае мовай, на якой вядзецца справа, яна можа выступаць на роднай мове і карыстацца дапамогай перакладчыка.
Без каментарыяў.
Артыкул 16. Натарыяльнае справаводства ў Рэспубліцы Беларусь вядзецца на беларускай або рускай мовах. Калі асоба, што звярнулася да натарыяльнага дзеяння, не володае мовай, на якой вядзецца справаводства, тэксты дакументаў павінны быць перакладзены ёй натарыюсам або іншай службовай асобай, што ажыццяўляе натарыяльныя дзеян-ні, у адпаведнасці з канадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Без каментарыяў.
Артыкул 21. Рэспубліка Беларусь гарантуе кожнаму жыхару неад'емнае права на выхаванне і атрыманне адукацыі на беларускай або рускай мове. Гэта забяспечваецца сістэмай дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных школ, прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.
Безумоўна, менавіта гэты артыкул больш за ўсе іншыя не выконваецца. Словы "неад'емнае права" азначаюць, што калі ў класе нават адзін вучань жадае вучыцца па-беларуску, то гэта права яму павінна быць дадзена.
Артыкул 28. У межах Рэс-публікі Беларусь паштова-тэлеграфная карэспандэнцыя ад гра-мадзян, дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў прымаецца на бела-рускай або рускай мове.
Без каментарыяў.
Артыкул 33. Беларускія (рускія) асабовыя імёны і прозвішчы ўжываюцца ў адпаведнасці з імёнаслоўнай традыцыяй, нормамі і правіламі беларускай (рускай) мовы.
Без каментарыяў.
Пры невыкананні вышэй-памянутых артыкулаў Закона аб мовах канкрэтнымі чыноўнікамі заявы трэба пісаць на імя старшыні выканаўчага камітэта раёна ці горада (кіраўніка адміністрацыі) і на імя кіраўніка ўстановы, дзе працуе чыноўнік. Калі парушаюц-ца артыкулы 3 і 4 Закона аб мовах, то вельмі пажадана, каб заявы былі падпісаны не менш, чым трымя асобамі. Справа ў тым, што ў дадзенай сітуацыі ідзе выключна вусная размова. І, каб чыноўнік не змог абвергнуць сваё невыкананне Закона, пажадана прысутнасць некалькіх чалавек.
Закон аб зваротах грама-дзян ад 06.06.1996 устанаўлівае, што звароты могуць быць як вусныя так і пісьмовыя, як індыві-дуальныя так і калектыўныя.
Прыкладныя ўзоры заяў на парушальнікаў артыкулаў 3 і 4 Закона аб мовах прыкладаюцца.
Кіраўніку ўстановы
Ад (прозвішча, імя,
імя па бацьку)
(месца жыхарства)
Заява
Чысло, месяц, год я (мы) звярнуўся да пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку па справе (ука-заць па якой). Пры гэтым я (мы) пачалі размаўляць з прозвішча, імя, імя па бацьку па-беларуску і па-прасіў яго адказваць на гэтай мове. Але прозвішча, ініцыялы адмовіўся (указаў ці не ўказаў прычыну). У сувязі з тым, што былі парушаны артыкулы 3 і 4 Закона аб мовах Рэспублікі Беларусь, артыкул 9 Закона аб асновах службы ў дзяржаўным апараце і параграф 6.4.1. Кваліфікацыйнага даведніка пасад дзяржаўных слу-жачых, прашу прыняць адпавед-ныя меры ў адносінах да вашага падначаленага (падначаленай).
Дата. Подпіс.
Старшыні выканаўчага камітэта (кіраўніку адміністрацыі)
Заява
Чысло, месяц, год мы, што ніжэй падпісаліся, звярнуліся да пасада, прозвішча, імя, імя па бацку па канкрэтнай справе (указаць па якой) пры гэтым мы ветліва папрасілі прозвішча, імя, імя па бацьку адказваць нам па-беларуску. Але ён (яна) адмовіўся, спаслаўшыся (на што спаслаўся).
У сувязі з тым, што адмовай размаўляць з намі на дзяржаўнай беларускай мове былі створаны перашкоды і абмежа-ванні ў карыстанні гэтай мовай і парушаны артыкулы 3 і 4 Закона аб мовах Рэспублікі Беларусь ад 17.07.1998, артыкулы 9 і 10 Закона аб асновах службы ў дзяржаўным апараце ад 23.11.1993 і параграф 6.4.1. Кваліфікацыйнага даведніка пасад дзяржаўных служачых ад 21.12. 1993, просім скласці пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні на пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку згодна артыкула 172 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях.
Дата. Подпіс.
Прозвішча, імя, імя па бацьку.
Месца жыхарства.
Подпіс.
Прозвішча, імя, імя па бацьку.
Месца жыхарства.
Подпіс.
Прозвішча, імя, імя па бацьку.
Месца жыхарства.
Падрыхтаваў Юрась Шыбіцкі.
Адгукнулася болем у сэрцах сяброў
(Светлай памяці Ібрагіма Конапацкага, 40 дзён як няма яго сярод нас)
Гаварыць пра Ібрагіма Ба-рысавіча Канапацкага (Рай і спа-кой яго душы ды дабраславенне Алаха) у мінулым часе, язык не паварочваецца. Для мяне ён святы, дарагі сябра, аднадумец. Ён побач са мной у агульных нашых спра-вах адраджэння культуры двух народаў: беларусаў і беларускіх татар. Ён будзе жыць у маёй памяці да майго скону як вучоны чалавек высокай маралі і духоў-най чысціні, інтылектуал, гісто-рык з цікавым багажом ведаў. Таму, лічу, і страта ў нашай краіне вялікая. Ці знойдзецца цяпер сярод татар-беларусаў роўня яму ў самаахвярнасці, сціпласці і сум-леннасці, роўні ў ведах гісторыі жыцця дзейнасці татар на Бела-русі, чалавечай дабрыні і годнасці, прастаты ўзаемаадносін і магне-тычнай здольнасці прыцягваць сваімі сардэчнасцю, душэўнасцю і духоўнасцю да агульнага супрацоўніцтва і сяброўства.
Маё знаёмства з Ібрагімам адбылося на другім з'ездзе Таварыства беларускай мовы. Увогуле, мяне тады татары ўразілі сваёй чысцінёй мовы і беларускасцю, большвй адданасцю ёй, чым шмат хто з саміх беларусаў. Гонар было мець такіх сярод сяброў ТБМ, і мы ўсе яго любілі. І не магчыма было не любіць. Яго характар - гэта асноўная адметнасць беларускага татарына: уменне не канфліктаваць.
Зверху, у пачатку арабскай вяззю, а ніжэй па-беларуску: "Вельмі шаноўнаму Міколу Лавіцкаму ў знак шчаслівага нашага знаёмства з надзеяй на далейшае супрацоўніцтва. Вельмі шчыра: Ібрагім Канапацкі, Якуб Якубоўскі, Мір Вам, міласць Алаха Уся-вышняга і яго дабраславенне. 6.03.1996 г ". Вось які дарагі надпіс зрабілі для мяне два вялікія сыны татарскага народу на падоранай мне брашуры "Понимаете ли вы ислам?"
Як жа пасля такіх слоў застацца абыякавым, не ўзрушыцца. І я стаў у іх шэрагі, знай-шоўшы сваё месца карэспандэнта на грамадскіх пачатках па асвятленні дзейнасці грамадскага аб'я-днання татар "Зікр уль-Кітаб", у якім Ібрагім быў і арганізатарам яго і рухавіком.
Ён быў вясёлым, аптымістычным чалавекам. І толькі позірк вачэй калінікалі выдаваў, што на душы ў яго неспакой, нечым заклапочаны. Мне здаецца, што ён усе непрыемнасці перажываў унутрана, не выплёскваючы вон-кі. Я саромеўся часта турбаваць яго сваімі званкамі, аб чым цяпер шкадую. Але калі такое адбыва-лася то нашы размовы былі доўгія. Ад яго і анекдот можна было пачуць. Бывала, ён казаў: "Вось дачка выйшла, я табе анекдот цяпер раскажу па гэтым выпадку...№. І да сур'ёзнай гутаркі якраз дапасоўваў смешны анекдот. Усе яны былі прыстойныя.
Для мяне было вялікім шчасцем і гонарам невыказным за-прашэнне ім на закладку ў Менску першага блока у падмурак галоўнай мячэці мусульман Беларусі. Толькі адным гэтым усе мае буду-чыя нашчадкі ўсіх пакаленняў павінны ганарыцца.
Незабыўнае маё сведчанне ў музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі. Там гасцінна, па-сямей-наму цёпла прымалі дырэктар музея Іна Герасімава, старшыня грамадскага аб'яднання яўрэяў Леанід Левін яго і яго сваячку Айшу Сулейманаўну Трафімаву-Канапацкую, якая сустракалася тут як праведнік народаў свету з Рахіль Шмайловіч, прыехаўшай з Ізраіля.
Яе ў вайну Айша разам са сваёй маці Фацімой Мустафаўнай Канапацкай хавалі у Менску ад знішчэння. А спатканне іх адбы-лося дзякуючы няўрымслівай працы Ібрагіма.
Жыць у цесных узаемаад-носінах з рознымі супольнасцямі з даўніны ў генах Канапацкіх. У 20-х гадах мінулага стагоддзя ў Смілавічах, дзе ён у 1949 годзе нарадзіўся, жыло 2,5 тысячы яўрэ-яў, 400 католікаў, 600 татараў. Дзяржаўнай мовай да 1929 года там быў ідзіш. Яго бабулька гаварыла на ім, валодаючы ўсімі мовамі той мясціны. Мяне ўраж-вала як лёгка чытаў Ібрагім мале-бен па-арабску будучы намесні-кам муфція беларускіх мусульман.
Я не адразу даведаўся пра яго смерць, але добра помню, у той дзень, 8 верасня, я чамусьці палез у кніжную шафу, выпадкова тра-пілі ў рукі яго да мяне разрозненыя лісты, пісьмы, віншавальныя кар-ткі. Я пачаў іх перычытаваць і склаў у асобную тэчку. Ну ці не прадчуванне гэта? Яго смерць адгукрулася болем у сэрцах сяброў.
Мікола Лавцкі, старшыня рэвізійнай камісіі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны".
КЕЙДАНСКАЯ УНІЯ
(да яе 350-годдзя)
У гісторыі Беларуска-Літоўскай дзяржавы сярэдзіны ХУІІ стагоддзя ёсць і незвычайная з'ява спробы разарваць Люблінскую унію 1569 г. Вялікага Кня-ства Літоўскага і Польшчы. Пры гэтым здзяйсняўся праект стварэння новай федэрацыі - саюзнай дзяржавы Швецыі і Вялікага Княства Літоўскага пад эгідай швед-скага караля. Якраз 20 кастрычніка спаўняецца 350 год падпісання Кейданскай уніі 1655 г., названай так па месцы яе заключэння ў горадзе Кейданы (літоўская назва Кедайняй), што знаходзіцца на поўнач ад Коўні. Кейданы былі ў складзе Жамойціі і былі прыватна-ўладальніцкім горадам, разам з наваколлем належалі біржанска-дубінкаўскай, кальвінісцкай лініі магутнага роду князёў Радзівілаў. У 1655 г. яны належалі лідару кальвіністаў у Вялікім Княстве Літоўскім, князю Янушу Радзівілу (1612-1655), ваяводу віленскаму і гетману велікаму Беларуска-Літоўскай дзяржавы, старасце жамойцка-му. Януш Радзівіл быў уладальнікам вялікіх маёнткаў у Літве і Беларусі. Яго пад-трымліваў дваюрадны брат, князь Багуслаў Радзівіл, які меў даволі сціплы (у параўнанні з братам) тытул канюшага Вялікага Княства Літоўскага.
Багуслаў Радзівіл быў уладальнікам Слуцкага і Капыльскага княстваў, меў латыфундыі ў Літве - Біржы і Дубінкі, на Падлессі - Заблудаў, у Беларусі - Койданаў, Капыль і іншыя. Гэты сямейны клан Радзівілаў меў вялікія ўплывы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Янушу Радзівілу як гетману падпарадкоўваліся не толькі войскі дзяржавы, але, як і брат Басуслаў, ён меў і свае ўласныя, прыватныя харугвы са службовай шляхты (якой Радзівіл надаваў маленьнія маёнткі за вайсковую службу), пехацінцаў-выбранцаў (на такой жа васальнай службе), наёмную пяхоту і артылерыстаў, пераважна немцаў. Усе гэтыя абставіны, а таксама падтрымка Радзівілаў пратэстантамі, якіх яны і ўзначальвалі, яшчэ больш падвышалі значэнне групоўкі Радзівілаў у дзяржаве. З імі лічыліся іншыя магнаты і сам кароль і Вялікі князь Ян Казімір.
Становішча Беларусі і Літвы, як і Польшчы ў 50-я гады ХУІІ ст. значна пагоршылася. У 1648-1649 гг. на ўсходніх землях Ўкраіны ў выніку вызваленчай вайны запарожскага казацкага войска, а таксама сялянаў і мяшчанаў, утварылася Украінская дзяржава на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім і казацкай старшыной. На тэтыторыі Беларусі хадзілі казацкія "загоны", да якіх далучаліся сяляне. Польшча вяла войны з казакамі. У іх удзельнічала беларуска-літоўскае войска. Так, у 1651 г. яно пад камандаваннем Януша Радзівіла нанесла выт казацкаму войску і заняло Кіеў, пасля чаго Хмяльніцкаму прыйшлося тэрмінова заключыць нявыгадны для казацкай Украіны мір.
Становішча для Беларусі пагоршылася яшчэ больш ў 1654 г. Царская Расія разам з гетманскай Украінай пачала вайну супраць Рэчы Паспалітай. За дзве ваенныя кампаніі 1654 і 1655 гг., якія праходзілі ў летне-асенні час, расійскія войскі і ўкраінскія казакі захапілі большую частку Беларусі, за выняткам Берасцейскага павету, часткі Наваградскага і Троцкага ваяводстваў і гарадоў-цвердзяў Слуцка і Быхава, якія расійскія войскі ўзяць не здолелі. Але былі занятыя Вільня, Трокі і Коўня. Цар Аляксей Міхайлавіч абвяс-ціў сябе Вялікім князем Лі-тоўскім.
У 1655 г. на аслабле-ную Рэч Паспалітую напала Швецыя. За тры месяцы шведскія войскі занялі амаль усю тэрыторыю Польшчы, апроч яе самых ўсходніх раёнаў і Заходняй Украіны. Шведская армія з Ліфляндыі на чале з Габрыелем-Маг-нусам Дэлягардзі заняла Дынабург (Даўгаўпілс) і Жамойцію. Здавалася, скла-лася катастрафічнае стано-вішча для шляхты Літвы і Беларусі.
Магнус Дэліягардзі звярнуўся да шляхты Вялікага княства Літоўскага, прапануючы ёй капітуля-ваць. На гэта адказаў Януш Радзівіл, прапануючы свой праект. У ліпені 1655 г. абодва браты Радзівілы накіравалі свайго паўна-моцнага пасла ў Рыгу для перамоваў з Дэлягардзі.
Януш Радзівіл прапанаваў Швеціі абараніць Літву ад расійскага войска, пакінуць яе нейтральнай у вайне Швецыі і Польшчы, а за гэта абяцаў, што пасля вайны шведскі кароль Карл Х Густаў будзе абвешчаны ўладаром Літвы. Перага-воры зацягваліся.
Браты Радзівілы на-магаліся захаваць незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага ў саюзе са Шве-цыяй, а шведскаму каралю прапанавалася быць уладаром Літвы і Беларусі, але ўладу перадаць на месцы Радзівілам. Гарантыяй захавання ўладнага становішча Радзівілаў было стварэнне васальных княстваў: у Жамоціі, Гарадзенскім і Вілкамірскім паветах для Януша Радзівіла, а для Багуслава Радзівіла - у складзе Наваградскага, Менскага і Падлесскага ваяводстваў. Ад-нак шведскі бок не прыняў гэтых умоў, згаджаючыся перадаць Багуславу Радзівілу толькі Берассцейскую і Кобрынскую эканоміі, а таксама Бабруйскае старо-ства. Перамовы працягваліся далей.
Царскі ўрад са свайго боку патрабаваў ад Швецыі цалкам адмовіцца ад прэтэнзій на Вялікае Кня-ства Літоўскае, бо яно з'яўляецца "извечной вотчиной" расійскага цара.
17 жніўня 1655 г. гетман вялікі Януш Радзівіл, гетман польны Вялікага княства Літоўскага Вінцэнт Корвін Гасеўскі, епіскапат Каталіцкага касцёлу і частка вышэйшых вайскоўцаў, усяго 436 чалавек, падпісалі ў Кейданах праект пагаднення са Швецыяй. У гэтым праекце абвяшчалавя унія Вялікага Княства Літоўскага са Швецыяй на роўных правах. Адначасова скасоўвалася дзяржаўная унія Вялікага Княства з Польшчай. Шведскі кароль абавязваўся вызваліць тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага з-пад расійскай акупацыі. Страчаныя замкі, гарады і маёнткі падлягалі вяртанню сваім законным уладальнікам. Абвяшчалася свабода веравы-знання, згодна з даўняй традыцыяй Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
Паколькі значная ча-стка была незадаволеная гэтым праектам, 20 жніўня 1655 г. быў прыняты новы праект дакумента (пасля перамоваў са шведскімі прадстаўнікамі). У асноў-ным ён паўтараў умовы папярэдняга праекту. Я. Радзівіл адвёў 5-тысячные войска ў Жамойцію, каб бараніць гэты край, прадстаўнікі Швецыі гаранта-валі абарону краю ад расій-скіх войскаў. Адначасова расійскія войскі спынілі свой наступ на гэтую тэрыторыю.
Шведскі намеснік у Інфлянтах, не згаджаючыся на ўмацаванне ролі Радзі-вілаў у Вялікім Княстве Літоўскім, звярнуўся непа-срэдна да шляхты Вялікага Княства Літоўскага, з чым мусіў лічыцца Януш Радзівіл. Была прадугледжана і тэрыторыя пад уладай Радзівілаў.
Урэшце 20 кастрычніка 1655 г. у Кейданах быў падпісаны акт Кейданскай уніі паміж Швецыяй і Вялікім княствам Літоўскім. Галоўнымі ўмовамі уніі былі:
1. Вялікае Княства Літоўскае будзе ваяваць разам са Швецыяй супраць агульных непрыяцеляў, за выключэннем караля і Польшчы.
2. Вялікае Княства Літоўскае не будзе ўключаца ў склад Швецыі, але будзе з ёй так аб'яднана, як да гэтага часу з Каронай Польскай. Гэта значыць, каб народ з народам, сенат з сенатам, а рыцарства з рыцарствам ва ўсім былі б роўныя.
3. Вольнасць голасу на соймах нікому не павінна быць забаронена.
4. Вольнасць рэлігіі павінна быць непарушаная.
Аднак значная частка шляхты і вайсковых харугваў выступіла супраць гэтага пагаднення аб уніі са Швецыяй. Тым больш, што шведскія войскі паводзілі сябе як акупанты. Януша Радзіліла абвінавацілі ў здрадзе.
Хаця, зыходзячы з агульнай сітуацыі, пагрозы захопу і Жамойціі расійскімі войскамі ды і для самой Літвы такое рашэнне Януша Радзівіла было лагічным. Асноўнай мэтай заключэння уніі са Швецыяй для Я. Радзівіла было затрыманне далейшага наступу расійскага войска, прадухіленне масавых рабаванняў і забойстваў, спалення гарадоў (як гэта здарылася з большай часткай кварталаў Вільні).
Тым не менш не пры-няў уніі Вінцэнт Гасеўскі, а верныя дагэтуль Я. Радзівілу вайсковыя аддзелы яшчэ 23 жніўся ў Вежбакаве стварылі канфедэрацыю супраць Януша Радзівіла і Швецыі. Пра гэта яскрава апавядае Генрык Сенкевіч у рамане "Патоп". Супраць Радзівіла выступіў і віцебскі ваявода Павел Сапега. Супраць канфедэратаў і войска П. Сапегі ў лістападзе 1655 г. рушыў у сваю апошнюю ваенную кампанію Януш Радзівіл. Нават першапачатковыя прыхільнікі пагаднення са шведамі пачалі масава адыходзіць ад іх падтрымкі. Януша Радзівіла аблажылі ў замку Тыкоціне яго супраціўнікі. У ноч на 31 снежня 1655 г. у гэтым замку Януш Радзівіл памёр, а разам з ім і справа дзяржаўнай уніі Вялікага Княства Літоўскага са Швецыяй.
Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук.
ЗАВЯРШЫЛАСЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ "БУДАЎНІЧАЯ КЕРАМІКА ЎСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ Ў ЭПОХУ СЯРЭДНЯВЕЧЧА І АДРАДЖЭННЯ"
14 кастрычніка ў Маскве, у Дзяржаўным мас-тацкім гістарычна-архітэктурным, прыродна-ландшафтным музеі-запаведніку "Каломенскае" завяршылася трохдзённая навуковая канферэнцыя "Будаўнічая кераміка Усходняй Еўропы ў эпоху Сярэднявечча і Адраджэння: захаванне і перадача культурных імпульсаў".
У канферэнцыі бралі ўдзел архітэктары, гісторыкі, археолагі, мастацтвазнаўцы і рэстаўратары з Беларусі, Расіі і Украіны.
У інтэрвію БелаПАН удзельнік канферэнцыі, беларускі вучоны і археолаг, кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў паведаміў, што спецыялісты разглядаюць праблемы вывучэння будаўнічых матэрыялаў, якія выкарыстоўваліся ва Усходняй Еўропе ў XI-XVIII стагоддзях. "Размова ідзе, у прыватнасці, пра тэхналогіі вытворчасці, будаўнічыя і мастацкія асаблівасці, ужыванне, калекцыяванне, музеефікацыю, рэстаўрацыю і экспанаванне ўзораў цэглы, дахоўкі, кафлі, падлогі і сістэм цаглянай кладкі, уласцівых розным будаўнічым традыцыям каменных збудаванняў. Спачатку гэта была візантый-ская традыцыя, якая прыйшла на тэрыторыю Усходняй Еўропы з Візантыі разам з хрысціянствам, потым у каменных пабудовах на тэрыторыі сучасных Беларусі, Расіі і Украіны прасочваецца заходнееўрапейскі ўплыў, які ў Расіі асабліва яўна праяўляецца ў эпоху рэформ Пятра I", - зазначыў А.Трусаў. Паводле яго слоў, вынікі канферэнцыі будуць прадстаўлены ў ілю-страваным зборніку, які плануецца выдаць у Санкт-Пецярбургу ў 2006 годзе.
"Гэтая канферэнцыя з'яўляецца важным унёскам у скарбніцу сусветнай навукі і яркім прыкладам культурнай інтэграцыі славянскіх дзяржаў, пазбаўленай імперскіх амбіцый", - сказаў вучоны.
Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.
Сустрэчы ў сядзібе ТБМ:
20 кастрычніка ў 18.00. Л. Дзіцэвіч. Як жыць лепей ва ўмовах эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне.
24 кастрычніка ў 18.00. З. Шыбека. Гарадская цывілізацыя ў Беларусі 19-20 стст.
1 лістапада ў 18.00. У. Арлоў. Гістарычныя ваколіцы. Вандроўкі ў прасторы і часе.
1 лістапада ў 19.30. А. Анісім. Як стварыць суполку ТБМ.
"Каляндар Хрысціяніна"- падручнік для духоўнага навучання
Нядаўна ў Беларусі з'явілася новае выданне. Касцёл святога Сымона і святой Алены надрукаваў "Каляндар Хрысціяніна", аўтар якога - ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк.
Назва выдання невыпадковая. У самым пачатку аўтар тлумачыць, што такое каляндар увогуле, навошта ён і параў-ноўвае каляндар прыродны, жыццёвы, гадавы, часавы, транспартны і г.д. з духоўным каляндаром, літургічным ка-ляндаром святаў і духоўных абавязкаў. Вось такі духоўны каляндар і пастараўся даць пробашч касцёла сваім прыхаджанам.
А. Уладзіслаў разважае над паняц-цямі, практыкуючы тэрміны "жывы" хры-сціянін і "мёртвы" хрысціянін, які не ведае малітваў, жыве не ў шлюбе, не бывае ў споведзі, не прымае Камуніі, не ходзіць у храм, але калісьці быў ахрышчаны. Аўтар цытуе Святую Біблію ў дачыненні да гэтых яго дзей: "Хто не са Мною, той супраць Мяне; і хто не збірае са Мною, той рас-кідае" . Бязбожны ж чалавек - гэта трагедыя народа. Ён заслугоўвае божага гневу, наступствы якога - сённяшнія катаклізмы і хваробы.
Ксёндз звяртае ўвагу людзей на адну вельмі важную акалічнасць жыцця - выхаванне дзяцей. Аўтар лічыць, што сённяшнія дарослыя калісьці ў савецкі час, "будуючы камунізм" забыліся на выха-ванне, пагэтаму сучасным маладым скла-дана абыходзіцца са свабодай выбару і многія не знаходзяць дарогу да храма з ляноты ці абыякавасці.
У кнізе аўтар падае назвы і даты абавязковых святаў, а таксама парады іх святкавання, каб цела і душа былі ў гармоніі. Адчуваецца вялікі клопат святара пра сваіх вернікаў, жаданне навучыць усіх людзей любіць, бо Бог - гэта любоў. На працягу ўсёй кнігі зноў і зноў аўтар гаворыць пра гэтую неабходную, самую важную ў жыцці энергію пачуццяў. З любові нараджаецца чалавек, вучыцца любіць Бога, сябе і свайго бліжняга. З любоўю пачынае і заканчвае свае справы. Бацькі вучаць дзяцей любіць усё жывое на зямлі, а дзеці любяць і паважаюць сваіх бацькоў. Шаноўны ксёндз стараецца растлумачыць людзям, што трэба вучыцца любіць не толькі харошых людзей, бо паняцце "добры" ў кожнага чалавека сваё. Неабходна навучыцца любіць усіх, такіх розных па характары, як гэта робіць сам Бог. Кожны чалавек неабходны нашаму Свету, якім бы ён ні быў. Аўтар расказвае, як адзін малады чалавек, маючы бацьку - алкаголіка, дачуўшыся аб смерці свайго любімага дзядзькі, шкадуе, што менавіта бацька застаўся жыць. Энергія любові пакідае дамы, не мацуе адносін паміж людзьмі - і тады з'яўляюцца няшчасці і хваробы.
Уладзіслаў Завальнюк удала ўводзіць у сваю кнігу гістарычны аспект: асноўныя даты з жыцця кардынала Казіміра Свёнтака, з гісторыі каталіцкіх храмаў, у тым ліку і Чырвонага касцёла. У кнізе можна прачытаць пра заснаванне радыё-перадачы "Голас душы" і сённяшнія праблемы, звязаныя з гэтым пытаннем, пра Хрысціянскае Таварыства Міласэрнасці, працу двух тэатраў, семі хароў, бібліятэкі, навуковага цэнтра, дзіцячых гурткоў.
Асноўная частка кнігі прысвечаная навучанню хрысціяніна. На цудоўнай беларускай мове ў зразумелай форме аўтар тлумачыць асноўныя аспекты Бібліі; вучыць людзей катэхізму.
Мяне ўразілі чатыры парады святара чытачам. Гэта радзіць ужо нават не толькі святар, парады дае дасведчаны чалавек, мудры Настаўнік, таленавіты творца. Так і стаіць перад вачыма вобраз маладога дрэўца - чалавека, абцяжарана-га шкоднымі пладамі: алкаголем, наркотыкамі, тытунём. СНІДам, самотай, не-паслухмянасцю. І ломяцца галіны ў такога дрэва, бо гаспадарам-бацькам няма калі падпоркі ставіць, самі яны выспелілі такія ж плады.
Гэта багатая метафара выразна гаворыць пра сардэчны боль святара, які ў трывозе за сваю паству, за ўвесь свет. Ксёндз расказвае пра свае сустрэчы з людзьмі, гутарыць з імі. Адчуваецца, што а. Уладзіслаў - добры псіхолаг і дыпламат. Ён стараецца навучыць людзей любіць, каб яны былі падобныя да Бога ў гэтай асноўнай на зямлі энергіі, а таксама навучыць людзей ісці ўперад, "бо толькі той, хто ідзе, адолее дарогу!"
Сам Уладзіслаў Завальнюк вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў мужна ідзе наперад, пракладваючы сляды духоўнага шляху для беларусаў, адурманеных бязбожнасцю савецкага часу.
Святар тлумачыць у кнізе сэнс і цану малітвы, якая, як "асвяжальны напой душы для збаўлення, гаючы эліксір не толькі даўгалецця, але і вечнага жыцця, - гэта ўдзячны гімн душы". Ксёндз уводзіць тэксты асноўных малітваў і расказвае пра сем Святых Сакрамантаў: Сакрамант Хросту, Бежмавання, Эўхарыстыі. Пакаяння, Намашчэння Хворых, Святарства, Шлюбу.
Падае аўтар таксама і каляндар усіх святаў на ўвесь год, канкрэтна распавядаючы пра кожнае свята. Гэта вельмі важная інфармацыя, бо, мы часта не ведаем, чаму святкуем тое ці іншае свята, чаму яно так называецца. У "Каляндары" мы можам знайсці цікавую і патрэбную інфармацыю пра гэта.
На мой погляд, важным і неабходным таксама з'яўляецца памесячны каляндар імёнаў, і кожны чалавек можа выбраць імя дзіцяці адпаведна таму дню і месяцу, калі яно нарадзілася.
Змяшчае аўтар у кнізе і святы паводле каляндара праваслаўнага. Бог адзіны для ўсіх.
Патрэбнымі для людзей будуць і рацэпты духоўных страў, якія падае аўтар: пасхі, куцці, пернікаў і інш.
Заканчвае аўтар сваю кнігу пералікам парафіяльных урачыстасцяў і набажэнстваў і душпастырскіх паслугаў.
Новае выданне, нягледзячы на аб'ём - 597 стар., чытаецца лёгка і ўзнёсла, бо адлюстроўвае патрэбу душы кожнага чалавека - "узрастаць у хрысціянскай праўдзе і цноце". З дапамогай "Каляндара Хрысціяніна", я мяркую, кожны жыхар Беларусі можа ўсвядоміць сваю святую лінію на зямлі - быць Божымі сынамі захоўваць у душы агеньчык духоўнасці, як і агонь душы самога аўтара кнігі, ксендза - магістра, ля якога грэюцца і ачуньваюць, адольваюць скруху і адчай вернікі Касцёла святога Сымона і святой Алены.
Людміла Дзіцэвіч.
Язэпу Палубятку - 50
14 кастрычніка споўнілася 50 гадоў шчыраму беларусу, сябру ТБМ, пісьменніку, сябру беларускага ПЭН-цэнтра, палітычнаму і грамадскаму дзеячу Язэпу Палубятку.
Язэп Палубятка нарадзіўся ў в. Дашкаўцы Мастоўскага раёна, скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, працаваў у Мастах інжынерам на вузле сувязі.
З 1988 года стаў у шэрагі змагароў за нацыяна-льнае адраджэнне беларусаў. Арганізатар і першы старшыня Мастоўскай арганізацыі БСДГ, сябар БЗВ, актыўны сябар Мастоўскай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны.
З 1997 года Язэп Палубятка цесна супрацоўнічае з рэдакцыяй газеты "Наша слова". Менавіта Я. Палубятка перадаў рэдак-цыі першы кампутар, з якога пачалося развіццё матэрыяльнай базы рэдакцыі ў Лідзе.
Да 2003 года Я. Палубятка быў сябрам рэдкалегіі "Нашага слова", пэўны час вёў адну з рубрык газеты.
Язэп Палубятка ўсе апошнія годы знаходзіцца на вастрыні палітычнага і грамадскага жыцця Гарадзеншчыны. На працягу доўгага часу быў кіраўніком Гарадзенскай абласной аргаізацыі БСДП (НГ). Працаваў карэспандэнтам незалежнай гарадзенскай газеты "Пагоня", выдаваў незарэгістраваную газету "Мастоўскі веснік". У пачатку 2000-х гадоў быў галоўным рэдактарам, выдаўцом, намеснікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты "Тэлескоп". Зараз працуе карэспандэнтам недзяржаўнай "Газеты Слонімскай", з'яўляецца сябрам Рабочай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый Беларусі.
Плённа працуе Я. Палубятка на літаратурнай ніве, друкуецца ў розных выданнях. Яго аповесць "Дуралесіца" была надрукавана ў "Нашым слове".
Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя газеты "Наша слова" віншуюць Язэпа Палубятку з юбілеем і зычаць яму здароўя і сілаў дзеля плённай працы на карысць Бацькаўшчыны.
Гісторыя развіцця Лепельскага раённага краязнаўчага музея
Музей ў Лепелі адно-сіцца да комплексных кра-язнаўчых музеяў, якія скла-даюць большую частку му-зеяў рэспублікі. Лепельскі краязнаўчы музей створаны 50 гадоў таму. Пастанова Савета Міністраў БССР ад 4 лістапада 1953 г. кажа: "Открыть в 1953 году рай-онный краеведческий музей в городе Лепеле Витебской области". Гэтай жа паста-новай былі зацверджаны штаты музея. Уводзілася чатыры адзінкі: дырэктар, навуковы супрацоўнік, на-глядчык і прыбіральшчыца.
У 1953 г. Лепельскі краязнаўчы музей размяшчаўся на березе возера ў драўляным будынку п. Х1Х ст. (у будынку былой кан-торы Бярэзінскай воднай сістэмы). Першымі дырэктарамі працавалі С.Т. Камека, І.С. Цырлін, М.Ф. Бу-рэнін. Першая экспазіцыя пачала працаваць з 8 снежня 1954 г. і была прадстаўлена залай "Сацыялістычнага будаўніцтвава". Адначасова ішла праца па іншых раздзелах, таксама ствараўся аддзел "Прыроды". У экспазіцыі тады знаходзілася 280 экспанатаў, зал скла-даўся з 12 тэм: 1)Прамысловасць горада Лепеля; 2)Ме-ханізацыя сельскай гаспа-даркі і перадавікі механіза-цыі; 3)Зерневые культуры; 4)Лён; 5)Агародніцтва і г.д. У тым жа годзе супрацоўнікі музея праводзілі збор матэ-рыялаў па існых тэмах: 40 гадоў Савецкай уладзе (гра-мадзянская вайна, нямецкая акупацыя 1918 г., аднаўлен-не народнай гаспадаркі пасля грамадзянскай вайны), жыццё Лепеля ў эпоху феадалізму, партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У 1956 г. паўстала пытанне аб пашырэнні экспазіцыі і неабходнасці для гэтага новых залаў. Ды і само памяшканне музея патрабавала рамонту. Музей размяшчаўся ў двух памяш-каннях. У будынку, які належаў музею, размешчалася яшчэ тры арганізацыі: педкабінет, камендатура, дом піянераў, а таксама ў двух пакоях жыла адна сям'я.
3 ліпеня 1957 г. месца дырэктара заняла настаўніца гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Н.Ф. Шыпуля, якая працавала ў музеі 10 гадоў і вельмі шмат зрабіла для развіцця музея. У 1957 г. уся праца музея была накіравана на падрыхтоўку да 40-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі (былі сабраны матэрыялы аб рэвалюцыі і грамадзянскай вайне, праведзена 13 экскурсій, 1 вы-става, 10 лекцый).
Пасля запуску Лепельскай ГЭС узровень вады ў Лепельскім возеры падняў-ся, вуліца "Бярэзінская сіс-тэма", дзе знаходзіўся музей, была затоплена, і ў 1959 г. будынак музея перанеслі на скрыжаванне вуліц М. Горкага і Калініна (тады Мопраўская). Пакуль вяло-ся будаўніцтва, музей раз-мяшчаўся ў адным з памя-шканняў раённай бібліятэкі на вуліцы К. Маркса.
У жніўні 1967 г. ды-рэктарам музея стала З. Жарнасек. Расшырыўся штат музея, працавала ужо два навуковыя супрацоў-нікі. У гэты ж час у музеі налічвалася 3272 прадметы асноўнага фонду, а плошча музея складала 313 м 2, у тым ліку пад фонд памяшканне ў 13 м 2. Была занава пера-аформлена экспазіцыя ўсіх залаў музея, сабраны новыя экспанаты і праведзены ка-пітальны рамонт будынка. У музеі былі тры аддзелы: прыроды, гісторыі савец-кага перыяду (1917-1945 гг.), аддзел пасляваеннага бу-даўніцтва і пакой гіста-рычнага мінулага нашага краю. У аддзеле прыроды ўсталяваны дыярамы, ра-дыёпрыёмнік з прайграва-льнікам. Тады ж быў ство-раны макет партызанскай зямлянкі, які і зараз знахо-дзіцца ў экспазіцыі музея.
У 1969 г. дырэктар музея прымала ўдзел ва Усесаюзнай нарадзе супра-цоўнікаў музеяў ў Маскве. У музеі праводзілася вялікая масавая праца, побач з лек-цыямі і экскурсіямі, право-дзіліся таксама паходы з вучнямі па месцах баявых дзеянняў партызан. Было арганізавана 7 дакумента-льных выстаў, прачытаны 7 лекцый і праведзена больш 100 экскурсій.
У 1970 г. распрацава-ны тэматыка-экспазіцыйны план аддзела пасляваеннага сацыялістычнага будаўніц-тва. На яго афармленне звярталася асаблівая ўвага. А ўжо ў 1971 г. план быў здзейснены. Аддзел гісторыі савецкага перыяду 1917-1945 гг. размяшчаўся ў двух залах (70 м 2 і 20 м 2). Зала пасляваеннага сацыялістыч-нага будаўніцтва займала плошчу 80 м 2, аддзел пры-роды - 70 м 2 , аддзел даса-вецкага перыяду - 60 м 2. У гэтым жа годзе былі радыё-фіцыраваны ўсе залы музея.
У 1972-1974 гг. да будынка музея была зроб-лена прыбудова для фонда-сховішча (на сучасны мо-мант гэта частка будынка выкарыстоўваецца для экс-пазіцыі). У тым жа 1974 г. у асноўным фондзе Лепель-скага краязнаўчага музея налічвалася 4200 прадме-таў. У 1975 г. дырэктарам музея прызачаны дасведча-ны спецыяліст А.Б. Сімако-ва. У гэты час у музеі былі наступныя залы: прыроды, дарэвалюцыйнага мінулага, гісторыі савецкага перыяду, пасляваеннагг будаўніцтва, зала Вялікай Айчыннай вай-ны.
З 1976 г. Лепельскі краязнаўчы музей пачаў удзельнічаць у арганізацыі і правядзенні археалагічных раскопак на тэрыторыі Лепельскага раёна. У музеі захоўваюцца матэрыалы археалагічных раскопак А. Мітрафанава, Л.В. Дучыц, В.П. Ксянзова. Матэрыялы гэтых раскопак ужо занялі своё месца ў экспазіцыі.
Вясной 1978 г. Лепе-льскі краязнаўчы музей быў зачынены на рэканструк-цыю экспазіцыі і рамонт будынка. Апошняя (сучас-ная) экспазіцыя была ад-чынена ў лістападзе 1983 г. Аўтар мастацкага праекту мастак-афармляльнік В. Ка-ндрацьеў. Работы па ства-рэнні гэтай экспазіцыі пра-водзіліся пад кіраўніцтвам А. Ханяка і А. Ланікінай.
У 1980-х гг. палеп-шыўся кадравы склад наву-ковых супрацоўнікаў павя-лічылася колькасць музей-ных прадметаў на 2000. На 1 лютага 1991 г. у музеі налічвалася 11766 прадме-таў асноўнага і 5131 наву-кова-дапаможнага фондаў. Вёўся збор матэрыялаў па ўсіх аспектах гісторыі Ле-пельшчыны. Навуковыя су-працоўнікі працавалі ў ар-хівах і бібліятэках Полацка, Віцебска і Менска. Рэгуляр-на ў перыядычным друку з'яўляліся артыкулы супра-цоўнікаў музея І. Януша, А. Стэльмах, А. Ланікінай.
На працягу шэрагу гадоў калектыў музея пра-цаваў над кнігай "Памяць. Лепельскі раён", дзе сабраны вялікі дакументальны матэ-рыял па гісторыі Лепельс-кага раёна. У 2003 г. вый-шаў буклет "Лепельскі ра-ённы краязнаўчы музей". Супрацоўнікі музея ў апо-шнія десяцігоддзі актыўна пачалі займацца навукова-даследчай працай. Праца-валі ў бібліятэках і архівах над гісторыяй развіцця аду-кацыі ў краі, гісторыяй бу-даўніцтва і развіцця Бярэ-зінскай воднай сістэмы. Вя-ліся працы па вывучэнні развіцця гаспадаркі сада-вода І. К. Мароза, гісторыі партызанскага руху на Ле-пельшчыне. Надавалася ўвага гісторыі развіцця прамысловасці Лепеля, гіс-торыі населеных пунктаў (Пышна, Камень, Валосаві-чы), сабраны матэрыялы аб знакамітых земляках.
У 2001-2003 гг. рас-копкі курганных могільні-каў у вёсках Звязда і Вало-савічы вёў аспірант НАН Рэспублікі Беларусь В.А. Вайцяховіч. Складзены ар-хеалагічены агляд Лепель-скага раёна. Рэгулярна на-вуковыя супрацоўнікі музея адпраўляюцца ў гістарыч-на-этнаграфічныя экспеды-цыі па раёну. У 1995-1996 гг. праведзена ў два этапы гістарычна-краязнаўчая экспедыцыя па Бярэзінскай воднай сістэме.
З пачатку 1990-х га-доў у музеі рэгулярна пра-ходзяць розныя выставы. Адзіная выставачная зала ў горадзе - гэта выставачная зала музея. Тут адзін раз у два гады, рэгулярна, з 1993 года праходзіць вялікая вы-става работ "Фарбы Лепе-льшчыны", праходзяць вы-ставы работ мясцовых мас-такоў, калекцыянераў. Пра-водзіцца штогод выстава работ вучняў дзіцячай шко-лы мастацтваў. Таксама 9 траўня штогод ў гарадскім парку Лепельскі краязнаўчы музей арганізоўвае выставы да Дня Перамогі. У год у музеі праводзіцца 10-12 роз-ных выстаў. У 2003 г. пра-ведзены выставы "Іканапіс Х1Х- ХХ стст.", выставы карцін "Люблю мой край", "Прырода Лепельшчыны", "Час выбраў нас" (з гісто-рыі камсамолу Лепельш-чыны) і інш.
У музеі праводзяцца сустрэчы са знакамітымі людзьмі, ветэранамі вайны і працы (напярэдадні 8 сака-віка гэтага года ў музеі прайшла сустрэча з Героем Сацыялістычнай Працы А.В. Мазала), гульні-вікта-рыны па гісторыі краю ("Ці ведаеце вы гісторыю свай-го горада?", "Ваенная гіс-торыя Лепеля", "Родная прырода"), мерапрыемствы для дзяцей з бацькамі, кон-курсы. Распрацавана пра-грама па музейнай педаго-гіцы, ужо некалькі гадоў супрацоўнікі музея прово-дзяць музейна-педагагічныя заняткі. У 2002 г. была рас-працавана першая праграма з двух заняткаў: першае "Падарожжа ў прыроду" і другое "У хаце маёй праба-булі". Яшчэ адна праграма складаецца з 7 заняткаў, якія ахопліваюць розныя тэмы, у тым ліку 2 заняткі прысвечаныя Вялікай Ай-чыннай вайне. Зараз калек-тыў музея працуе над на-ступнай праграмай музей-на-педагагічных заняткаў.
Музей актыўна су-працоўнічае таксама з мяс-цовымі краязнаўцамі, шмат увагі супрацоўнікі музея надаюць ахове гістарычна-культурнай спадчыны краю. Паколькі экспазіцыя музея створана 20 гадоў таму, то калектыў музея заняты частковай яе рэкан-струкцыяй. Папоўнена но-вымі экспанатамі ў 1998-1999-х гг. экспазіцыя залы Вялікай Айчыннай вайны. У 2000-2003 гг. была зроблена рэканструкцыя залаў гіс-тарычнага мінулага, гіс-торыі краю ў 20-30-я гг. ХХ ст.. Штогод музей наведвае каля 7000 чалавек, право-дзяцца 100-150 экскурсій за год, чытаецца каля 30 лек-цый.
У сяредзіне 90-х гг. ХХ ст. пад новы будынак музея быў передадзены бы-лы будынак універмага. Была напісана навуковая канцэпцыя і зроблены мас-тацкі праект, але на рамонт будынка і афармленне но-вай экспазіцыі не знайшлося грошай. Музей, як і раней, размешчаны ў будынку Х1Х ст..
Сучасная экспазіцыя складаецца з 7 залаў: пры-роды, гістарычнага мінула-га, гісторыі Лепельшчыны 20-30-х гг. ХХ ст., гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перамогі, развіцця культу-ры (1945-1995гг.), выставач-най залы, якая зараз знахо-дзіцца на месцы залы "па-сляваеннага сацыялістыч-нага будаўніцтва". Плошча экспазіцыі - 237 м 2, а агу-льная плошча музея - 406 м 2.
Улічваючы змены, якія адбыліся ў рэспубліцы, і тое, што з часу стварэння экспазіцыі прайшло 20 год, таксама досвед навуковай і экскурсійнай працы, можна сказаць, што экспазіцыя музея састарэла дзесьці фізічна, дзесьці маральна. З цягам часу змяніліся і пады-ходы ў адлюстраванні роз-ных пытанняў гістарычнага мінулага. З улікам сучасных патрабаванняў стварэння экспазацыі можна праана-лізаваць коратка сучасную экспазіцыю Лепельскага краязнаўчага музея. Яна створана на аснове тэма-тыка-храналагічнага мета-ду з выкарыстаннем ансам-блевага метаду (у зале гіс-торыі 20-30-х гг.) і калек-цыйнага (зала прыроды).
Матэрыал унутры экспазіцыйных комплексаў згрупаваны па тэмах, не разбіваючы тэматычна агу-льныя матэрыялы на групы. Пры стварэнні экспазіцыі аўтары імкнуліся да нарма-льнай загружанасці экспазі-цыйннай плошчы, бо праз-мерная колькасць і згрува-джанне экспанатаў абця-жарвае агляд, хутка стам-ляюць наведвальніка. Але ў асобных залах, асабліва ў зале "Вялікай Айчыннай вайны" экспазіцыйная пло-шча перагружана больш чым на 60 %. Акрамя таго невялікая экспазіцыйная плошча гістарычнай залы не дазваляе разглядаць буй-ныя аб'ёмныя прадметы з усіх бакоў, якія знаходзяцца ў ніжнім экспазіцыйным поясе, у вітрынах. Аднак пры стварэнні экспазіцыі ўлічана, што экспазіцый-ным поясам лічыцца плош-ча, якая пачынаецца з 70-80 мм ад падлогі і вышынёй да 1,7 м (акрамя залы "Гіста-рычнага мінулага").
Групоўка экспана-таў у залах і ў кожным экспазіцыйным комплексе, вылучэнне вядучых тэм і экспанатаў, дапамагаюць выявіць змест экспазіцыі, яе тэматычную структуру, сэнсавыя цэнтры, вядучыя аб'екты паказу. Паколькі экспанаты, размешчаныя ў цэнтры залаў, першымі пры-цягваюць увагу, таму яны першымі павінны выражаць сутнасць экспанаванай тэ-мы. Так, у зале "Вялікай Айчыннай вайны" ў цэнтры вылучаеца сцяг Лепельскай партызанскай брыгады імя Сталіна, партызанская пуш-ка. У зале "Перамогі" экспа-зіцыйным цэнтрам з'яўляец-ца стэла з фотаздымкамі лепяльчан - Герояў Савецкага Саюза. У апошняй зале цэнтрам з'яўляецца стэла з фотаздымкамі ганаровых грамадзян Лепеля. Іначай выглядае групоўка экспанатаў ў зале "Гістарычнага мінулага", дзе няма агульнага цэнтра. Тут ужываецца прыём лінейнага размяшчэння экспанатаў. Гэты прыём выкарыстаны адначасова з прыёмам вылучэння цэнтраў унутры храналагічных перыядаў. Амаль у кожнай вітрыне ёсць вядучыя экспанаты, вакол якіх групуюцца астатнія.
Каб узмацніць ура-жанне ад аўтэнтычных прадметаў археалагічных раскопак выкарыстоўва-ецца масаваны паказ ка-менных сякер. Гэты ж прыём канцэнтрацыі выкарыстоў-ваецца і пры паказе пар-тызанскіх газет. Для больш дэталёвага агляду і пра-чытання на пярэднім плане выдзелены найбольш знач-ныя экспанаты.
Вялікая роля нада-дзена асвятленню, выкары-станню магнітафонных за-пісаў галасоў птушак, успа-мінам аб трынаццатым кам-самольскім аддзеле, мапам, электрафіцыраванным схе-мам. Вялікае эмацыйнае ўздзеянне, нават "саўдзел" у падзеях, аказвае на навед-вальніка паказ павялічаных фотаздымкаў.
Тэкст уваходзіць у экспазіцыю як яе арганічная частка, ён дапамагае наве-двальніку правільна зразу-мець экспанаваныя помнікі. Тэкст экспазіцыі Лепельска-га краязнаўчага музея скла-даецца з вядучага (для ўсіх залаў узяты вершы П. Броў-кі) і тлумачальнага, якога ў экспазіцыі няшмат (узнік-ненне Лепеля, падзел Рэчы Паспалітай, 6 тэкстаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і г.д.). Уласна, эты-кетаж дадзены на рускай і беларускай мовах, а ў зале "Прырода" - на беларускай і латыні. Анатацыі не пера-насычаны інфармацыяй. Сістэма тлумачальных тэк-стаў, цытатаў і загалоўкаў аб'ядноўвае ўсе элементы экспазіцыйнага комплексу, дае звесткі аб экспанатах, якія наведвальнік не можа атрымаць ад прагляду іх знешняга выгляду.
Маршрут экспазіцыі Лепельскага краязнаўчага музея - кругавы. Экспазі-цыя разлічана на навед-вальнікаў рознага ўзросту і сацыяльна-культурнага уз-роўню. Яна пачынаецца з залы "Прыроды". Тут даец-ца разуменне прасторы з чыста геаграфічнага пун-кту гледжання. Зала "Пры-роды" дае магчымасць на-ведвальнікам пазнаёміцца з жывёламі і птушкамі Лепе-льскага раёна. Экспануюц-ца яны адкрыта, без шкля-ных вітрын. Але ў гэтай зале недастаткова адлюстрава-ны пытанні экалогіі і пры-родаахоўнай дзейнасці.
У экспазіцыі залы гістарычнага мінулага ат-рымалі адлюстраванне ўсе асноўныя моманты ў гісто-рыі Лепельшчыны. Асноў-ную групу музейных экспа-натов складаюць подліннікі. У 2000 г. была праведзена рэканструкцыя гэтай залы. Размешчаны дадатковыя матэрыялы ў падтэмы: пер-шыя пасяленні людзей на Лепельшчыне (матэрыалы археалагічных раскопак), релігія, быт гараджан ХІХ ст. (цымбалы, паляўнічы рог, пячатка ордэна фран-цысканцаў, кнігі, часопісы к. 19 - п. 20 стст., абразы) і г.д. Трэба адзначыць і тое, што ў гэтай зале бачна па-рушэнне арганічнай сувязі паміж экспанатамі, размеш-чанымі на стэндзе і ў ніжніх вітрынах. Прадметы, якія адносяцца да адной тэмы, размешчаны ў розных мес-цах (асабліва прадметы быту). Асобныя тэмы ў гэ-тай зале прысвечаны пытан-ням развіцця культуры і адукацыі.
Наступная зала ахо-плівае перыяд з 1917 па 1941 гг.. Тут унесены змены ў змест экспазіцыі з пункту гледжання змен, якія адбы-ліся ў грамадстве і новых падыходаў у асвятленні падзей 20-30-х гадоў. У экспазіцыі з'явіліся новыя фотаздымкі, дакументы, рэчы, творы жывапісу. Звяр-таюць на сябе ўвагу мапы, схемы, табліцы. Паказаны матэрыалы аб рэпрэсіях 30-х гг., у тым ліку Лепельская справа. У гэтай зале пада-дзены матэрыялы аб вядо-мых людзях, ураджэнцах Лепельшчыны - беларускім паэце Т.Т. Кляшторным, рэжысёры В. Мотыле, дра-матургах В. Гарбуку, П. Дудо, а таксама аб працы Лепельскай гімназіі ў 1918 г., Лепельскім калгасна-саўга-сным тэатры, Лепельскім педагагічным тэхнікуме і аб будаўніцтве чыгункі Орша-Лепель. У экспазіцыю па-спяхова ўпісаліся такія ан-самблі як: "Пакой лепяль-чаніна к. 30-х гг.", дзе вы-стаўлены муляжы рэчаў і дакументаў, радыёпрыём-нік, статуэткі, агітацыйны фарфор, вышыты ў 30-я гг. партрэт В.І. Леніна, газета "Праўда" за 1936 г., мэбля (стол, буфет) і г.д., "Кабінет старшыні ўезнага камітэ-ту" (тут стылізаваная зброя, стол, крэслы, этажэркі, па-ртфель участковага ўрача, шынель салдата і будзё-наўка, абрус, які належаў сям'і старшыні выканкаму С. Шадурскага, гадзіннік з боем, тут жа на сцяне вісіць карціна Віцебскага мастака Л.М. Явіча "Паседжанне Лепельскага ўезнага камі-тэту партыі" ў 1920 г.), "Куток сялянскага быту з элементамі кузні".
Залы Вялікай Айчын-най вайны і Перамогі былі выкананы традыцыйна. Тут ёсть фотадакументы аб аку-пацыі Лепельскага раёна нямецка-фашысцкімі захоп-нікамі, узнікненні і дзейнасці першага партызанскага ад-дзелу № 68 і партызанскіх брыгад Дубава і імя Ста-ліна, аб Лепельскіх мінамёт-най і пяхотнай навучальнях, уласныя рэчы загінуўшых савецкіх ваеннапалонных, знойдзеныя пры перазаха-вані іх рэшткаў у брацкую магілу в. Велеўшчына. Фо-таздымкі і дакументы ле-пяльчан - удзельнікаў роз-ных баёў Другой сусветнай вайны, фота і ўласныя рэчы камандзіра брыгады Д.Т. Караленкі, камандзіра ад-дзелу А.А. Марунька, Геро-яў Савецкага Саюза Ф.Ф. Дуброўскага і В.Е. Лабанка. Фотаздымкі Героя Савец-кага Саюза, камандзіра пар-тызанскый брыгады "Аляк-сея" А.Ф. Данукалава, па-хаванага ў цэнтры горада Лепеля ў скверы. Цэнтрам залы Перамогі з'яўляюцца стэнды з вялікімі партрэтамі лепяльчан - Герояў Савец-кага Саюза: І.М. Ерашова, Н.Н. Тамашэвіча, І. Н. Туф-тава, П.В. Ялугіна, В.А. Квіцінскага. Але недастат-кова паказана дзейнасць іншых партызанскіх брыгад, якія дзейнічалі на Лепель-шчыне, жыццё мірнага на-сельніцтва і акупацыйны рэжым. У 2000-2003 гг. экс-пазіцыі гэтых залаў дапоў-нены матэрыяламі аб Лепе-льскай педагагічнай наву-чальні, Лепельскай мінамёт-най навучальні, таксама абарончых баях 1941 г. і вызваленні г. Лепеля. У зале Перамогі пададзены фота-здымкі і дакументы лепяль-чан - удзельнікаў розных бітваў Другой сусветнай вайны. Таксама ў гэтай зале распавядаецца аб вызва-ленні Лепеля ад немецка-фашысцкіх захопнікаў 28 чэрвеня 1944 г. (фота, схе-мы, лісты, альбомы, улас-ныя рэчы і г.д.) Але пры аглядзе экспазіцыі ў гэтай зале пажадана тлумачэнне экскурсавода.
Зала культурнага будаўніцтва - невялікая па плошчы. Матэрыалы яе аб-наўляліся некалькі разоў. Тут сцісла распавядаецца аб сучаснай медыцыне, аду-кацыі, культуры, спорце. Таксама тут ёсць матэры-ялы аб знакамітых людзях Лепельскай зямлі (паэтах А. Вярцінскім, Т. Кляшторным, вучоных В.В. Гарбачове, М.Л. Беленькім, Г.Ф. Шаву-ры) і аб тых, хто па волі лёсу і па заданню Ураду выконваў свой інтэрнацы-янальны абавязак у Аф-ганістане, Анголе. Завяршае экспазіцыю музея аповяд аб ганаровых грамадзянах го-рада Лепеля. Гэтая зала зроблена па выставачнаму прынцыпу.
Лепельскі краязнаў-чы музей, як і ўсе музеі, мае свою гісторыю, аб якой не кажа яго экспазіцыя. За гады свайго існавання музей на-запасіў немалы досвед пра-цы з наведвальнікамі, ства-рэння экспазіцый і г.д. На працягу ўсёй працы Лепель-скага краязнаўчага музея мяняліся экспазіцыі, прахо-дзілі шматлікія выставы, проводзіліся археалагічныя раскопкі, у якіх удзельнічалі супрацоўнікі музея. У 2003 г. музей адзначыў свой 50-гадовы юбілей - за гэтыя паўстагоддзя змянілася шмат: у палітыцы, эканомі-цы, культуры і г.д., што не магло не паўплываць на му-зей сёння і на яго будучыню.
Такім чынам, экспа-зіцыя Лепельскага края-знаўчага музея, адчыненая ў 1984 г., у свой час адпавя-дала асноўным патрабаван-ням, якія прад'яўляліся да экспазіцый раённых края-знаўчых музеяў. Яна і зараз выклікае цікавасць у навед-вальнкаў музея. Адбыўшыя-ся за 2000 гг. змены ў са-цыяльна-палітычным жыцці, з'яўленне новых экспана-таў, фізічнае старэнне аб-сталявання, непазбежна ў будучыні паставяць пытан-не аб новай экспазіцыі. Стварэнне сучасных экспа-зіцый, дзякуючы якім музей сапраўды становіцца абліч-чам горада, - важнейшая прыкмета нашых дзён.
Лепельскі краязнаўчы музей.
У МЕНСКУ ПРАДСТАЎЛЕНЫ ЗБОРНІК ЭСЭ ВЯДОМАГА БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕННІКА У. АРЛОВА "СЛАНЫ ГАНІБАЛА"
Прэзентацыя збор-ніка эсэ "Сланы Ганібала" вядомага беларускага пісь-менніка Уладзіміра Арлова прайшла вечарам 11 каст-рычніка ў перапоўненай зале менскага Дома літа-ратара.
У кнігу ўвайшлі тво-ры, створаныя У.Арловым у апошнія 15 гадоў, калі, ван-друючы ў прасторы і часе, аўтар заўсёды і ўсюды шу-каў Беларусь і беларусаў.
Некаторыя эсэ, уключаныя ў зборнік, раней публікавалася ў кнігах "Мой радавод да пятага калена", "Божая кароўка з Пятай авеню" і "Адкусі галаву вароне", частка пуб-лікуецца ўпершыню.
Зборнік адкрываецца вядомым эсэ "Незалеж-насць - гэта...", якое было напісана ў 1990 годзе да 72-й гадавіны абвяшчэння Бе-ларускай Народнай Рэспублікі і перакладзена на 20 моў свету, у тым ліку на чачэнскую былым прэзідэнтам рэспублікі Зелімханам Яндарбіевым за некалькі дзён да забойства ў Катары.
Адкрываючы прэзентацыю, У.Арлоў выказаў пажаданне, каб гэтае эсэ "хутчэй страціла сваю актуальнасць і было спісана ў архіў". Адказваючы на пытанні прысутных, пісьменнік падкрэсліў, што чалавек, які не ведае гісторыі, з'яўлецца "беспамятным, разгубленым і няўпэўненым, яго можна лёгка пераканаць у іншым". "Будучы дэлегатам Нацыянальнага кангрэ-су дэмакратычных сіл, я галасаваў за Аляксандра Мілінкевіча, таму што ён ведае свой радавод да сёмага калена, прадзед яго змагаўся за свабоду Беларусі пад сцягам Кастуся Каліноўскага, а сам прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду браў удзел у аднаўленні старадаўняга гарадскога гадзінніка ў Гродне", - зазначыў У.Арлоў. Ён выказаў спадзяванне, што А. Мілінкевіч "зможа перавесці беларускія гадзіннікі на новы час" і здольны "ўзначаліць барацьбу за адстойванне справядлівых вынікаў прэзідэнцкіх выбараў".
Паводле слоў беларускага барда Зміцера Бартосіка, У.Арлоў з'яўляецца пісьменнікам з выключным пачуццём гумару, які можа заражаць навакольных патрыятызмам без "недарэчнага і пошлага пафасу". "Дзякуючы яго творчасці дзесяткі тысяч маладых беларусаў сталі нацыянальна свядомымі, нармальнымі еўрапейцамі", - сказаў З. Бартосік.
Бард выканаў любімыя песні У. Арлова пра Вільню, а літаратар Адам Глобус прачытаў свае вершы, прысвечаныя старадаўняй сталіцы Вялікага Княства Літоўскага.
М. ГАРАВЫ, БелаПАН
ПОБАЧ З НАМІ НА ЗЯМЛІ
16 кастрычніка ў Лідскім гарадскім доме культуры прайшла прэзентацыя 1-га тома кнігі Алега Мінкіна "Побач з намі на Зямлі (жывёльны свет)". Кніга выйшла ў Менску ў выдавецтве "Тэхналогія" накладам усяго 2000 асобнікаў. Аформіла кнігу мастак Рыта Цімохава.
Кніга мае падзагалоўкі "Добрыя вершы", "Беларуская вершаванка-запамі-нанка для дзяцей". Як распавёў укладальнік кнігі Алег Мінкін, які спецыяльна для гэтага прыехаў з Вільні, у кнігу сабраныя менавіта добрыя вешы пра жывёлаў. Том складаецца з сямі асобных сшыткаў: "Знай, як зь імі сябраваць" - пра свойскіх жывёлаў, "Вунь праз лес ідуць дзікі" - пра дзікіх жывёлаў і г. д. Укдадальнік падкрэсліў, што кніга найбольш патрэбная выхавальнікам дзіцячых садкоў, настаўнікам малодшых класаў. Фактычна ў кнізе сабрана ўсё лепшае, што ёсць у беларускай паэзіі пра жывёлаў, птушак, рыбак, кузурак і іншых жывых істотаў.
З цікавасцю слухалі прысутныя, а ў большасці гэта былі навучэнцы Лідскага педкаледжа, і ўласныя вершы Алега Мінкіна, яго пераклады.
Кніга, канешне, дарагаватая, як для дзіцячачай, і аўтар паведаміў, што разглядаецца варыянт давыдання больш таннага чорна-белага варыянту.
Наш кар.
Г а й ц ю н і ш к і
У гісторыі Лідчыны Гайцюнішкі з'яўляюцца ў XVI ст. Згодна інвентара 1565 г. маёнтак належаў Рымшам і складаўся з двара і гаспадарчых пабудоў. У двор уваходзілі тры жылыя дамы, стайні і гароды. Гаспадарчыя пабудовы, агароджаныя дылямі, мелі двое весніц ( варот).
У XVII ст. Гайцюнішкі належаць Нонхартам. Нявядома адкуль гэты род паходзіў і як па сапраўднаму гучала прозвішча. Іх лічылі курляндскай шляхтай, таму што іхняе прозвішча выглядала як курляндскае. Два родныя браты, Пётр і Станіслаў Нонхарты, за вялікія заслугі перад краінай у часе вайсковых дзеяняў з Масквой і шведамі, у 1590 г. атрымалі пацвярджэнне свайго шляхетства, ягое яны мелі раней ад імператара германскай імперыі. Быў таксама падтверджаны іх герб: "Срэбны якар на чырвоным полі".
Пётр Нонхарт жаніўшыся на Падбярэзскай, пратэстанцы, займеў пасаду Віленскага гараднічага, і будаўнічага каралеўскага замка ў Вільні. Як высокакваліфікаваны прафесіянал, быў адпаведна ацэнены і атрымаў Гайцюнішкі. Вера-годна, што адзіная дачка Пятра, Зузана, выйшла замуж за Юрыя Храптовіча (1586-1650 г.), ваяводу на-ваградскага, і перадала яму ў пасаг Гайцюнішкі. Пасля Юрыя, Гайцюнішкі атрымаў у спадчыну яго старэйшы сын Адам Храптовіч, жанаты на Елізавеце Ісайкоўскай.
Не вядома, якім шляхам, пасля Храптовічаў, гэтая маёмасць дасталася Шротэрам (герб - Любіч), шляхце інфляндскага паходжаня, і калі Гайцюнішкі дасталіся Путкамерам. Хутчэй за усё гэта быў пасаг Дароты Шротэр, другой жонкі Ваўжынца Путкамера, стольніка інфляндскага. На пачатку XIX ст., а можа і раней Гайцюнішкі ўжо былі маёмасцю фон дэр Остэн-Сакенаў. Ягоная дачка Вераніка, выйшла замуж у 1830 г. за Адама Рымшу (герб - Гоздава), атрымала маёмасць як свой пасаг. Пасля Веранікі і Адама , усё гэта атрымала ў спадчыну іхняя дачка Алена, жонка Рамуальда Рымшы. Перадапошнім уладальнікам Гайцюнішак быў сын Алены і Рамуальда - Эдвард Рымша (1863-1937 гг.), жанаты на Яніне Лавянецкай. Апошнімі ўладальніцамі маёнтка былі ягоныя две дачкі: Алена (нарадзілася 19.02.1911г., была замужам за Янам Гаштоўт-Ажынскім) і Зоф'я (нарадзілася 23.06. 1913 г., жонка Напалеона Сянкевіча)
Дом-цвердзь. Узведзены ў паўднёвай частцы вёскі, на левым беразе р. Жыжма ў 1611-12 гг. з цэглы будаўніком і начальнікам каралеўскіх збудаванняў у Вільні П. Нонхартам разам з інжынерам-фартыфікатарам Ван Данэнам.
Будынак простакутны ў плане, двухпавярховы, пад высокім вальмавым дахам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны трохпа-вярховай простакутнай вежай з невысокім, кубічным, арачным уваходам, прыбудаваным пазней. Чатыры вугла-выя вежы круглыя, накрыты шатрамі. Кожная вежа з вузкімі вокнамі - байніцамі, што дазваляла абаронцам з усіх бакоў кантраля-ваць подступы да дома. На 1-м паверсе знаходзіліся службы і ка-зарма для невялікай залогі, наверсе - "панскія" пакоі і сталовая.
У гадах 1900 - 1905 г. Эд-вард Рымша дабудаваў да яго шырокі ганак, з тэрасай, сапсаваўшы такім чынам чысціню і арыгіна-льнасць першапачатковага праекту.
Эдвард Рымша , пад час дабудовы, знайшоў насценныя малюнкі са сцэнамі палявання, якія аднак не закансерваваў. Ёсць мерка-ванне, што гэтыя малюнкі належалі пэндзлю вядомага Віленскага мастака і ўладальніка маёнтка Шротара.
У гэтым доме - цвердзі паспяхова вытрымалі аблогу шведы пад час паў-ночнай вайны, атакаваныя войскамі саксонскага караля Аўгуста ІІ.
У маёнтку былі архіў і бібліятэка, якія загінулі пад час І-й сусветнай вайны. Ацалела толькі "Генеалогія роду Рымшаў", якая сягала часоў хрышчэння Літвы.
Маёнтак акружаў стары парк, плошчай 15 га, раслі ў ім у асноўным ліпы і лістоўніцы, многім з якіх было ўжо больш за 300 год.
У польскай філалогііі з'явілася версія пра тое, што Гайцюнішскі дом-цвердзь стаў правобразам Міцкевіч-авых Сапліцова і Гарэшкавых. Доўгі час лічалася што праобразам Сапліцова былі Туганавічы, пазнейшыя даследчыкі размяшчалі яго ў Міры ці нават у Вялі-капольшчы. Новую цікавую і цалкам праўдападобную гіпотэзу сфармуляваў пра-фесар Рышард Керсноўскі ў артыкуле "Замак Гарэшкаў і яго жыхары". Ён сабраў шмат фактаў, на карысць слушнасці версіі аб Гайцюнішках.
У 1946 - 49 гг. у доме - цвердзіі знаходзілася школа механізатараў. З 1960 г. - абласная псіхіатрычная бальніца. Быў праведзены капітальны рамонт, у выніку ўнікальны дом - цвердзь добра захаваўся і зараз у ім знаходзіцца адміністратыўны будынак бальніцы. Захаваліся некаторыя гаспадарчыя пабудовы XIX- 1-й паловы XX ст .
Капліца. Стаіць у паўднёва-ўсходняй частцы вёскі, каля дарогі. Пабудавана ў 1633 г. з цэглы як кальвінскi збор па фундацыі дачкі ўладальніка Гайцюнішак П. Нонхарта Зузаны. Стала сямейнай пахавальняй Нонхартаў а пазней Шротараў і іншых уладальнікаў Гайцюнішак кальвінскай веры (Статкевічы, а таксама пахаваны Остэн- Сакены).
Простакутны ў плане будынак і такая ж алтарная частка. Асноўны аб'ём быў накрыты чарапічным вальмавым дахам. Сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, завершаны шырокімі прафіяляванымі карнізамі і умааваны магутнымі контрфорсамі, схілы якіх накрыты чарапіцай. У сутарэннях знаходзіліся труны з муміфікаванымі целамі пахаваных. Высокую каштоўнасць мелі алтар і казальніца XVII ст. Капліца парушана ў часы калі ў доме-цвердзі знаходілася школа механізатараў. Пры гэтым гатычная цэгла выкарыстоўвалася на будаўніцтва гаспадарчых пабудоў.
Лявон Лаўрэш, г. Ліда