Папярэдняя старонка: 2006

№ 4 (740) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 4 (740) 25 СТУДЗЕНЯ 2006 г.


Работы на Лідскім замку будуць працягнуты

Грамадскае аб'яднанне

"Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны"

Аб выдзяленні сродкаў на правядзенне

рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ

па замку ў г. Ліда

Міністэрства культуры разгледзела Ваш зварот па пытанні фінансавання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ па замку ў г. Ліда і паведамляе.

Заказчыкам на выкананне работ выступае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "УКБ Лідскага райвыканкама".

У 2005 годзе на выкананне першачарговых і супрацьаварыйных работ былі накіраваіда сродкі рэспубліканскага бюджэту па артыкулу "капітальны рамонт" у памеры 64.5 млн. рублёў і мясцовага бюджэту ў памеры 10.0 млн. рублёў, якія поўнасцю асвоены.

У бягучым годзе з рэспубліканскага бюджэту, на працяг рэстаўрацыйна-аднаўленчых і праектных работ Міністэрства прадугледзела выдзяленне 100.0 млн. рублёў.

Улічваючы стан аб'екта, яго значнасць для народа Беларусі, маем надзею на актыўны ўдзел мясцовага бюджэту, спонсарскай дапамогі і іншых пазабюджэтных крыніц, у тым ліку і грамадскіх аб'яднанняў, што створыць належныя ўмовы ў справе захавання спадчыны і дазволіць прадоўжыць работы.

Намеснік Міністра У. П. Грыдзюшка.


ЗВОН СВАБОДЫ

З першай хвіліны з'яўлення на свет дзіця аку-наецца ў стыхію колераў і гукаў... Што з іх мацней уплывае і фармуе душу чалавека? Колер, форма, гук... З іх вынікаюць най-больш эмацыйныя чалавечыя пачуцці. Мы бачылі, як колер ружы - знак любові і мілосці - яднаў нацыю, абуджаў народ на рашучыя дзеянні - змяніць звыклы, накінуты палітычнымі пярэ-варатнямі непрымальны для большасці лад жыцця. І ўрэ-шце, зрабіцца гаспадарамі ў сваёй хаце. Памаранчавы колер вядзе людзей на Майдан Незалежнасці, каб паказаць усяму свету: "Мы е нацыя, мы е народ..."

Нашыя колеры, што павінны лучыць нас, - глыбока сакральныя. Бел-чыр-вона-белы, як пакутлівая Плашчаніца Хрыста. Наш гук - поліфанічны гулкі звон - з даўніх часоў зваў нас на Вялікае Веча, вяршыць сваю гісторыю, свой лёс. У час, калі нашыя душы засмечаны хлуснёй і крывадушшам, калі няма свабоды, якая б давала магчымасць асобе рэалізаваць свае здольнасці, калі палітычныя інтрыгі, сумнеўныя дамовы становяцца пагрозай поўнай страты незалежнасці, калі наша родная спрадвечная мова, як тая падчарка, гнаная ў родным краі - пара біць у званы!!

(Працяг на ст.3.)


85 гадоў з дня народзінаў Івана Шамякіна

ШАМЯКІН Іван Пятровіч (н. 30.1.1921, в. Карма Добрушскага р-на Гомельскай вобл. - 14.10.2004), бел. пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Беларусі (1972). Акад. Нац. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1980). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Гомельскі тэхнікум буд. матэрыялаў (1940), Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(б)Б (1950). У 1945-48 настаўнічаў, з 1950 рэдактар Бел. дзярж. выд-ва, з 1952 гал. рэдактар альманаха «Советская Отчизна». З 1954 нам. старшыні, з 1966 сакратар, з 1968 2-і сакратар, з 1971 1-ы нам. старшыні, з 1976 1-ы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1980-92 гал. рэдактар выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя». У 1971-85 Старшыня Вярх. Савета БССР. Друкуецца з 1941 (нарысы і вершы). Першая аповесць - «Помста» (1945). Раман «Глыбокая плынь» (1947) пра падзеі часоў акупацыі і ўсенар. змагання супраць фашыстаў на Гомельшчыне. Асэнсаванне пасляваен. рэчаіс-насці ў кн. аповесцяў і апавяданняў «На знаёмых шляхах» (1949), «У Маскву» (1950), «Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956), рамане «У добры час» (1953) і інш. У рамане «Крыніцы» (1956, Літ. прэмія імя Я. Коласа 1959; інсцэніраваны Бел. т-рам імя Я.Коласа, 1961) выкрыццё валюнтарысцкіх метадаў кіравання эканомікай, сац. і паліт. жыццём. У пенталогіі «Тры-вожнае шчасце» («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) лёс герояў асацыіруецца з лёсам усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны, змагаючыся з ворагам на франтах і ў партыз. атрадах, і ў цяжкіх пасляваен. умовах аднаўляла нар. гаспадарку. Надзённыя праблемы жыцця ў зб-ках прозы «Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс (1968). У раманах «Сэрца на далоні» (1963, разам з «Тры-вожным шчасцем» Дзярж. прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1968; ) і «Снежныя зімы» (1968) праблемы гра-мадз. адказнасці чалавека перад самім сабой, народам, гісторыяй. Апавяд. «Хлеб», аповесці «Першы генерал» (апубл. пад назвай «Лёс майго земляка»), «Браняпоезд «Таварыш Ленін» (абе-дзве 1970), кінааповесць «Эшалон прайшоў» (1971, кінафільм «Хлеб пахне порахам», 1974), раман «Петраград-Брэст» (1981-83) на гісторыка-рэв. тэму. У раманах «Атланты і карыя-тыды» (1974, аднайм. відэа-фільм Бел. тэлебачання, 1980, «Вазьму твой боль» (1978, аднайм. кінафільм, 1981; Дзярж. прэмія Беларусі 1982) паказ актыўнай пазі-цыі сучасніка, яго непрымі-рымасці да кансерватызму, бюракратызму. Аповесці «Шлюбная ноч» (1975, кінафільм «Вясельная ноч», 1980) і «Гандлярка і паэт» (1976, аднайм. кінафільм, 1978) пра складаныя шляхі людзей з нар. нізоў да ак-тыўнай барацьбы ў гады Вял. Айч. вайны. У рамане «Зеніт» (1987) падзеі апош-няга года Вял. Айч. вайны. Аповесці «Ахвяры» (1990), «Падзенне» (1994), раман «Злая зорка» (1991), «Аповесці Івана Андрэевіча» (1993) і інш. пра жыццё Беларусі ў постчарнобыльскі час. У аповесцях «Выкар-мак» (1996), «Завіхрэнне» (1998), «Пошукі прытулку» (1999), «У засенні палаца», «Стары рамантык», рамане «Губернатар» (усе 2000) і інш. вострая крытыка сац. выдаткаў працэсу капіталізацыі краіны, які прывёў да антыгуманных праяў у грамадстве. Раман «Вялікая княгіня» (1996) на гіст. тэматыку. Майстрам вострага, дынамічнага сюжэта, займальнай інтрыгі выявіў сябе ў драматург. творчасці. Яго п'есы вызначаюцца шырокім падзейна-тэматычным і ідэйна-пафасным дыяпазонам. Творчая манера драматурга эвалюцыяніравала ад распрацоўкі дэтэктыўна-прыгодніцкіх фабул («Не верце цішыні») і паказу пераважна знешняй надзейнасці («Дзеці аднаго дома») да ўсебаковага даследавання мікракосмасу грамадства: рэзкай крытыцы падвергнута мяшчанства ў п'есе «Выгнанне блудніцы», праблемы няпростага сталення маладой асобы склалі сэнсава-выяўл. стрыжань п'ес «Экзамен на восень» , «Баталія на лузе» (1972), «Залаты медаль». Псіхал. драма «I змоўклі птушкі» - апалогія чуласці, спагаднасці, душэўнай далікатнасці ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі. Літ.-крытычныя артыкулы, выступленні, партрэты знаёмых і сваякоў у кнігах «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986), аповесці «Слаўся, Марыя» (1999) і інш.


Беларуская мова: сучасны стан і перспектывы

Для таго , каб аналізаваць сучасны стан беларускай мовы , неабходна ўсталяваць часавыя рамкі , вызначыўшы пэўны перыяд . У сувязі з тым , што на падставе вынікаў рэферэндуму беларуская мова змяніла свой статус у 1995 годзе , калі яна перастала выконваць функцыю адзінай дзяржаўнай мовы і стала адной з дзвюх дзяржаўных моў , перыяд з 1995 г . па сённяшні дзень аўтар вызначае аб ' ектам разгляду .

Перш разгледзім заканадаўчае рэгуляванне выкарыстання беларускай мовы ў дзяржаве. Пасля 1995 года Закон аб мовах у Беларускай ССР, прыняты 26.01. 1990г., страціў сваю юрыдычную сілу і перастаў выконвацца, бо рэгуляваў выкарыстанне адзінай дзяржаўнай мовы-беларускай. З'явілася неабходнасць юрыдычнага забеспячэння рэгулявання ўжытку другой дзяржаўнай мовы-рускай. З 1995 па 1998 год адсутнічала юрыдычная база для двухмоўя і выбару моў. 13.07.1998 года была прынятая новая рэдакцыя Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь. Аднак Закон не адлюстроўвае наяўнасць двухмоўя ў краіне, выкарыстоўваючы спалучэнні слоў "на беларускай і(або) рускай мовах", а правам выбару надзеленыя не жыхары краіны, а дзяржаўныя чыноўнікі. Грамадзяніну Беларусі складана дабіцца свайго права выбару беларускай мовы ў любой сферы. У нас у краіне няма на беларускай мове бланкаў і дакументаў, якія рэгулююць жыццё ў краіне: плацёжных квіткоў за кватэру, святло, сотавы тэлефон і інш. Па прапанове ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" Канстытуцыйны Суд разгледзеў Закон і 04. 12. 2003 года прыняў рашэнне аб неад-паведнасці Закона аб мовах дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На сёння ў Нацыянальным сходзе знаходзіцца на разглядзе праект новай рэдакцыі Закона аб мовах. Абарону моў рэгулююць арт.6 раздзела 1 Закона аб мовах і арт. 172 раздзела 2 Адміністрацыйнага Кодэкса, якія закранаюць пытанні публічнай знявагі, стварэння перашкодаў і абмежаванняў у карыстанні мовамі і інш. Аднак адсутнасць у юрыдычнай практыцы прэцэдэнтаў ў гэтай сферы паказвае на фармальны характар гэтых юрыдычных нормаў.

Прааналізуем нарматыўную сферу беларускай мовы. Сёння дзейнічаюць нормы, прынятыя ў 1957 годзе. Аднак гэта быў перыяд, калі, як мяркуюць многія даследчыкі, адбывалася русіфікацыя беларускай мовы, і на сённяшні перыяд многія кадыфікаваныя нормы састарэлі. З'явілася паняцце "кадыфікаваная норма, якая не з'яўляецца нормай беларускай мовы". Так, у сваёй кнізе "Культура мовы" Павел Сцяцко звяртае ўвагу на вялікую колькасць такіх слоў, у якіх парушаныя спрадвечныя нормы беларускай мовы: словаўтваральныя-выключацель, вядучы; арфаграфічныя-баластны, пецярбургскі; марфалагічныя-народу, пры браце, дзедзе; лексічныя-назва вёскі Акцябр, ссылка, дзецішча, ачаг, апушка, ціхоня, краснуха, вывеска і інш.; сінтаксічныя-курсы па выбары, па выхадных днях, больш нуля і інш. Аднак нягледзячы на адсутнасць новай кадыфікацыі, нормы мовы мяняюцца. Змены адбываюцца шляхам з'яў-лення новых нормаў у слоўніках, падручніках і дапаможніках па беларускай мове: шэсцьдзесят, экзэмпляр, узаеміны, вядоўца. Некаторыя спрэчныя мо-манты вырашылі аўтары тэстаў па беларускай мове: было ўпарадкавана ўжыванне суфіксаў -уч-,-юч-, -ач-, -яч-, -ўш-, -ш-, -ем-, -ім- у дзеепраметніках, набылі адназначнасць пэўныя сінтаксічныя адзінкі: ісці ў грыбы, у ягады. Аднак такія адзінкавыя змяненні ў мове ствараюць шмат праблем, асноўная з якіх-з'яўленне разнабою ў слоўніках. Такім чынам, можна канстатаваць, што неўнармаванасць мовы вымагае новай рэформы. Інстытут мовазнаўства падрыхтаваў праект новых правапісных нормаў, аднак справа не дайшла да лагічнага канца.

Неабходна ўлічваць, што цяпер існуюць два варыянты правапісу: класіч-ны, ці так званая "тарашкевіца", і сучасны, так званая "наркамаўка". У гэтым го-дзе група мовазнаўцаў склала праект зводу праві-лаў беларускага класічнага правапісу ў сучаснай нармалізацыі. Калі нормы кла-січнага правапісу набудуць кадыфікаваны варыянт, знікне праблема ужытку гэтых нормаў для супрацоўнікаў рэдакцыі газеты "Наша ніва" і інш. недзяржаўных СМІ.

У нашай краіне беларуская мова найперш выко-нвае ролю ідэнтыфікацыі народа. Так, па дадзеных перапісу 1999 беларускую мову назвалі роднай 73, 7% усяго насельніцтва, а беларусаў- 85,6%. Назіраецца павышэнне эстэтычнай ролі мовы. Даўно адышлі ў ня-быт выразы "говорите по-человечески", "колхозный язык". Прыхільнасць да маўлення па-беларуску, добра-зычлівасць, пахвала ў адрас носьбіта мовы, словы прабачэння за адсутнасць навыкаў маўлення-такія праявы з'яўляюцца тыповымі. І толькі камунікатыўная роля беларускай мовы на сёння застаецца мала запатрабаванай жыхарамі Беларусі. Па перапісе насельніцтва беларускай мовай штодня дома карыстаюцца 36,7% насельніцтва рэспублікі, беларусы-41%. У сельскай мясцовасці працэнт больш высокі-74,7, у горадзе-19,8% усіх жыхароў краіны. Трэба адзначыць таксама наяўнасць розных узроўняў пры карыстанні мовай у маўленні. Так, адны белару-сы карыстаюцца літаратурнаю мовай, другія-дыялектнай, трэція выкарыстоўваюць змешаную мову, якую ў народзе называюць "трасянкай". Неабходна адрозніваць дыялектную мову і змешаную, рысы якіх маюць падобныя праяўленні: наяўнасць русізмаў, ненармаваных, запазычаных марфем, сінтаксічных адзінак і інш. Ды і сама аснова "трасянкі"-гэта найбольш беларуская мова, чым руская. Некаторыя даследчыкі падаюць лічбы, якія выкліка-юць недаўменне. Так, у газеце "Новы час" № 9 с.5 мы можам прачытаць, што з усяго насельніцтва беларускай мовай карыстаецца то-лькі 4,7%, расійскаю-45,9%, і расійскаю і беларускаю-19,9%, змешанай-28,7%, іншай-0,1%. Так засталася незаўважанай дыялектная мова.

У камунікатыўнай сферы адбываюцца пэўныя зрухі. Усё часцей мы можам пачуць маўленне па-беларуску, асабліва ў маладзёвым асяроддзі, сферы спецы-ялістаў, навукоўцаў, інтэлігенцыі, пісьменніцтва. Упершыню ў сферы міжнародных адносінаў стала выкарыстоўвацца беларуская мова як прадмет навучання. Так, у 2002-2003 навучальным годзе ў Беларусі вывучыў беларускую мову і добра ёю валодаў намеснік амбасадара ЗША Джон Кунштадтэр, супрацоўніца прадстаўніцтва ААН у Беларусі Карын Брусэ, у Нью-Йорку вывучыў мову і добра ёю валодае цяперашні пасол Амерыкі, размаўляе па-беларуску аташэ па культуры японскай амбасады Касіна Го.

У сферы адукацыі ў параўнанні з папярэднім перыядам, калі беларуская мова была адзінай дзяржаўнай мовай, заўважны рух назад. Так, у краіне налічваецца 12,9% дзяцей, якія выхоўваюцца ў дзіцячых садках на беларускай мове, гэта пераважна ў сельскай мясцовасці. У той жа час па вызначэнні ЮНЕСКО, калі на мове размаўляе менш як 30% дзяцей, яна знаходзіцца на мяжы знікнення. У сярэдняй адукацыі ў 2004- 2005 годзе па-беларуску навучалася 23,8% дзяцей. Агульная колькасць беларускамоўных школ у нашай краіне ў мінулым навучальным годзе была 2428-59,2%. Рускамоўных-1366-33,3%. Такія суадносіны складваюцца за кошт малалікіх пачатковых і базавых школ ў вёсках. Увогуле, у сельскай мясцовасці на беларускай мове навучаецца 75,7% вучняў, а ў гарадах-7,4%. Колькасць беларускамоў-ных школ пастаянна скарачаецца. Так, у 2003-2004 годзе было зачынена 118 школ па прычыне "неперспектыўнасці". А ўсяго за 9 гадоў, пачынаючы з 1995 года былі зачыненыя 634 беларускамоўныя школы, адчыненыя 1124 рускамоў-ныя школы. Змяншаецца таксама колькасць вучняў, якія ідуць у першыя беларускамоўныя класы. Калі ў 1994-1995 навучальным годзе першакласнікаў было 75%, то ў 2003-2004 годзе-22,4%. Якраз у сферы адукацыі найбольш праявіўся дэкларатыўны характар права выбару мовы жыхарамі Беларусі. Многія выбіралі беларускую мову для адукацыі сваіх дзяцей, аднак сутыкнуліся з вялікімі праблемамі і мусілі адступіць. І толькі некаторыя баранілі сваё права выбару мовы цераз суд. Гэта здзейснілі бацькі Агаты Мацко ў г. Гродна, Машы Каралёвай з Магілёўскай вобласці і інш.

Калі аналізаваць стан беларускамоўнага выкладання ў сярэдніх спецыяльных установах, то ў краіне няма ні адной такой установы, а аб'ём выкарыстання беларускай мовы ў ВНУ вызначыць немагчыма, таму што не вядзецца такая статыстыка. Па неапублікаваных дадзеных лічыцца, што ў ВНУ Беларусі на беларускай мове навучаецца 1% студэнтаў. Адсутнасць беларускамоўных універсітэтаў уплывае на выбар бацькамі і вучнямі мовы навучання, якія не бачаць перспектыў беларускай мовы ў адукацыі. Так, у 2002 годзе 27,1% выпускнікоў беларускамоўных школ не змаглі прадоўжыць адукацыю на беларускай мове ў ВНУ. Такім чынам, можна канстатаваць, што ідзе звужэнне выкарыстання беларускай мовы ў сферы адукацыі.

Неспрыяльным з'яўляецца стан беларускай мовы ў кнігадрукаванні і СМІ. Так, у 2000 годзе ў Беларусі было выдадзена 9,9% беларускамоўных кніг па назвах і 9,6% па тыражу. Падобная сітуацыя назіраецца і ў выданні газет. Неабходна адзначыць таксама звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы на радыё і тэлебачанні, аднак па гэтай праблеме не існуе статыстычных дадзеных. Што да мовы работы пошты і тэлеграфа, то ў гэтай сферы назіраецца паступовае пашырэнне выкарыстання беларускай мовы. Так, выдадзена серыя марак, кан-вертаў і паштовак, прысвечаных знакамітым дзеячам краіны і беларускім святам. Не сустракае пера-шкодаў афармленне тэлеграм па-беларуску.

Трэба адзначыць па-шырэнне выкарыстання беларускай мовы ў сферы абслугоўвання: на транспарце, у гандлі. Усё часцей мовай абвестак ў гарадскім і міжгароднім транспарце, на чыгунцы становіцца беларуская. А ў гандлёвай сферы беларуская мова ўсё часцей ужываецца пры маркіроўцы тавараў, напісанні этыкетак тавараў, у рэкламнай дзейнасці.

Захоўваецца традыцыя выкарыстання беларускай мовы ў назвах дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, устаноў і грамадскіх арганізацый, у мове тапонімаў і картаграфічных выданняў.

Такім чынам, можна канстатаваць, што беларуская мова знаходзіцца ў працэсе развіцця, які мае спецыфічны характар, выкліканы прапыненнем беларусізацыі, якая пачыналася ў пачатку 90-х гадоў і была прыпыненая пасля 1995 года.

Людміла Дзіцэвіч, ст.выкл. БДУ культуры і мастацтваў.


Лісоўскаму С.А.

Вул. М.Танка,36, корп.2,кв.61 г.Мінск.

Паважаны Лісоўскі С.А.!

У сувязі з Вашым пісьмом на імя намесніка старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь У. Н. Дражына Міністэрства адукацыі ў межах пытанняў сваёй кампетэнцыі паведамляе наступнае.

Дзяржаўнымі мовамі ў нашай краіне з'яўляюцца беларуская і руская мовы.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" грамадзянам нашай краіны гарантавана права выбару мовы навучання. З улікам гэтага ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць установы, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай, рускай і дзвюма мовамі (беларускай і рускай) навучання. Так, у 2005/2006 навучальным годзе ў рэспубліцы функцыянуе 4114 устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з іх з беларускай мовай навучання - 2428 (59,2%), з рускай - 1366(33,3%), з дзвюмя мовамі навучання - 307(7,5%) школ. Акрамя гэтага, у дзвюх школах навучальны працэс ажыццяўляецца на польскай мове і ў адной школе - на літоўскай.

У сельскай мясцовасці на беларускай мове працуюць 2355 (82,3 %) агульнаадука-цыйных школ, на рускай - 418(14,6%), з дзвюма мовамі навучання - 86(3,0%) школ.

Ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, у гарадской мясцовасці пераважае руская мова навучання. Так, з агульнай колькасці 1244 агульнаадукацыйных школ гарадской мясцовасці на беларускай мове арганізавана навучанне ў 73 школах (5,9%), на рускай - у 948 (76,2%), на дзвюх мовах - у 221 (17,8%). Трэба адзначыць, што колькасць школ з беларускай мовай навучання ў гарадской мясцовасці паступова павялічваецца. Напрыклад, калі ў 1999/2000 навучальным годзе такіх школ было 36, у 2003/2004 навучальным годзе -53, то ў 2004/2005 навучальным годзе - 73.

Міністэрствам адукацыі прынята ведамасная праграма дадатковых мер па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі. У адпаведнасці з гэтай праграмай найперш прымаюцца меры па павелічэнні колькасці ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, у гарадской мясцовасці.

Ва ўсіх тыпах устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, на беларускай мове навучаецца 301250(23,8%), на рускай-962549 (76,1%).

З мэтай пацвярджэння аднолькавага статусу беларускай і рускай моў у апошні час ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, адводзіцца аднолькавая колькасць гадзін на вывучэнне гэтых прадметаў.

У Тыповым вучэбным плане ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (узровень агульнай базавай адукацыі) з рускай мовай навучання праду-гледжана вывучэнне беларускай мовы з першага класа. Вучэбныя прадметы «Мая Радзіма-Беларусь" у пачатковай школе, а таксама "Гісторыя Беларусі" і "Геаграфія Беларусі" ва ўсіх класах усіх тыпаў школ выкладаюцца толькі на беларускай мове. Усе выпускнікі базавай школы ў якасці абавязковага трымаюць экзамен па беларускай мове, выпускнікі сярэдняй школы здаюць экзамен па выбары па адной з моў - беларускай або рускай.

У гэтым годзе ў 40,4 % дашкольных установах навучальна - выхаваўчы працэс вядзецца на беларускай мове, у сельскай мясцовасці -75, 5%.

З агульнай колькасці дзяцей дашкольнага ўзросту 12,9 % займаюцца на беларускай мове.

Падчас дапрацоўкі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" Вашы заўвагі і прапановы будуць яшчэ раз дэталёва прааналізаваны і па меры магчымасці ўлічаны.

Намеснік Міністра К.С.Фарыно.


Беларускія пісьменнікі і белорусскоязычные писатели

Хто за што, а я за родную мову. З улікам гэта-га асэнсоўваю стварэнне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Калі шчыра, то няхай сабе існуюць хоць дзесяць творчых суполак літаратараў, альбо хоць ніводнай не будзе. Галоўнае, каб меліся яркія аўтары і кнігі іх карысталіся попытам не толькі ў роднай краіне.

Што да нованароджанага СПБ, то ёсць сум-ненне, што беларуская літаратура (а гэта значыць і мова) атрымае ад гэтага новае развіццё. Трывожныя думкі турбуюць сэрца. Але, як гаворыцца, час пакажа.

Яшчэ К. Маркс казаў, што любую з'яву трэба ацэньваць з пункту гледжання інтарэсаў тых, хто стаіць за гэтай з'явай. У нашым выпадку - група літаратараў на чале з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, дзейным палітыкам, набліжаным да Адміністрацыі Прэзідэнта, адстаўным міліцэйскім генералам Мікалаем Чаргінцом (Марчук, Трахімёнак, Аўруцін, А. Марцінкевіч, Карызна, Папова, Пазнякоў, Р. Сакалоўскі, Палікаміна і інш.). Дарэчы, М.Чаргінец не хавае сваёй адданасці цяперашняму ладу жыцця ў Беларусі, верай і праўдай служыць яму. Чалавек, які мае адкрытую і ясную пазіцыю, заслугоўвае павагі.

Інтарэс дзяржавы праявіўся і ў тым, што новая структура адразу была зарэгістравана ў Мінюсце. Той, хто спрабаваў зарэгістраваць няўрадавае грамадскае аб'яднанне, прайшоў усе інстанцыі і нарэшце атрымаў "адлуп", толькі ўсміхнецца, прачытаўшы пра шчасліўцаў, напрыклад, ГА "Гродненское русское литературное общество" ("Гродзенская праўда", 23. 04.2005). Юрыдычны адрас для "объединения людей, русских и белорусов, пишущих на русском языке" таксама знайшоўся адразу: вуліца Замкавая, 20, абласная бібліятэка імя Карскага.

Пра зацікаўленасць дзяржавы мець паслухмяны Саюз пісьменнікаў сведчыць і тое, што яму вярнулі старую назву - СПБ. А гэта парушэнне заканадаўства. Грамадскія аб'яднанні не маюць права мець ў назве слоў "народны" і "Беларусь". Практыка падзелу на чужых і сваіх працягваецца. Не хоча арганізацыя падпарадкоўвацца татальнаму кантролю, яе штучна дзеляць на дзве часткі, адна з якіх стаіць на пазіцыях "чего изволите". Так нядаўна было з Саюзам палякаў у Беларусі. Такіх фактаў удосталь.

Кіраўніцтва СПБ сцвярджае, што ніякай палітыкі ў яе дзеяннях шукаць не трэба. Маўляў, група літаратараў вырашыла пакінуць СБП (цяперашні Саюз беларускіх пісьменнікаў) якраз з прычыны яе "политиканства". Паказальным у гэтым сэнсе з'яўляецца інтэрвію першага сакратара створанага СПБ А. Аўруціна газеце "Рэспубліка". Ён кажа, што ў СБП замест творчай работы пачаліся мітынговыя страсці, прыняцце "пастаноў", барацьба з уладай, "которая сопровождалась оголтелой спекуляцией на культуре, проблеме белорусского языка и т.д. Всё это подпитывалось и продолжает подпитыватся Западом и направлено на подрыв существующего государственного строя".

Казкі пра варожы Захад цяпер вельмі папулярныя ў Беларусі. І матыў гэты прыдумалі не літаратары, якія цяпер стануць ідэалагічнай падпоркай рэжыму. Але гэта іншая тэма, якая патрабуе асобай гаворкі.

Дык што, стварэнне і паспешлівае юрыдычнае замацаванне новага пісьменніцкага аб'яднання на гэтым фоне не палітычная справа? Анатоль Аўруцін, які не быў прыняты ў СБП, сцвярджае, што літаратура "должна существовать вне политики". Слаба чытаў гэты таварыш творы У. Леніна, які разумна гаварыў, што няма творчага работніка паза палітыкай. Проста трэба вызначыцца, кажучы словамі Максіма Горкага: з кім вы, работнікі культуры?

Адказ на гэтае пытанне быў дадзены ў "Звароце да літаратурнай грамадскасці краіны", прынятым 18 лістапада 2005 года ўстаноўчым сходам СПБ. Там што ні фраза, то палітыка. Гаворыцца, што кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў заняло найбольш агрэсіўную да палітыкі кіраўніка дзяржавы пазіцыю, ператварылася ў саюзніка агрэсіўнага нацыяналізму і кан'юктурнага палітыканства, палічыла сябе вартымі непаважна аднесціся і да вынікаў усенароднага рэферэндуму, які канстытуцыйна ўзаконіў раўнапраўе беларускай і рускай моў, замену нацыянальнай сімволікі...

Маленькая рэмарка. Параю таварышам пісьменнікам з СПБ завітаць у менскую сядзібу ГА "Таварыства беларускай мовы", звярнуцца да яго кіраўніка сп. Алега Трусава, які навуковапапулярна і прадметна, растлумачыць пра "раўнапраўе" беларускай і рускай моваў, гарантаванага Канстытуцыяй і радасна ўхваленага беларускім народам.

У гэтай жа заяве звяртае на сябе ўвагу такі пасаж: "Забяспечыць сваім сябрам дастойнае існаванне, выданне іх твораў, дзе ніхто не будзе адчуваць сябе прыніжаным па нацыянальнай і па моўнай прыкмеце". Вось дзе, аказваецца, сабака закапаны! Забяспечыць ўласнае існаванне за кошт падачак дзяржавы! Гэта галоўнае, а не якасць твораў. А каб прабіваць свае "произведения" у праўленне СПБ уключылі "большое количество людей, которые ответственны за литературу. Например, директор издательства "Мастацкая літаратура", главные редакторы всех государственных литературнохудожественных изданий, директор холдинга "Літаратура і мастацтва".

Такім чынам, вы, господатоварищи, вызначыліся, чыю і якую палітыку будзеце праводзіць, вядома. Як і тое, што кармушкай стане адноўлены Літфонд з яго дапамогай, дачамі, камандзіроўкамі, магчыма, паездкамі па асобных краінах СНД, бо дзяржавы Захаду, які вы так ненавідзіце, вас туды і блізка не пусцяць. Дык ці шукаць дурнейшых за сябе, пісаць лухту?..

Сказ: "Союз белорусских писателей выключился из литературного процесса" патрабуе ўдакладнення. Сорамна, тав. Аўруцін! Не ведаць твораў Васіля Быкава, напісаных у апошняе дзесяцігоддзе! Адзін гэты аўтар дае фору ўсім разам ўзятым пісьменнікампразаікам новага літаратурнага згуртавання. А зборнік вершаў "Ксты" Рыгора Барадуліна? Хто з "новых" можа параўняцца талентам з прызнаным мэтрам беларускай паэзіі? Пералік аўтараў, якія засталіся вернымі свайму сумленню, іх цудоўных твораў можна працягваць, памятаючы пра здольную лаўрэатку Дзяржпрэміі Раісу Баравікову з цяперашняга СПБ. Але ці па ўласнай волі апынулася там? Усё ж такі рэдактар часопіса, які фінансуецца дзяржавай.

Так што паглядзім на якасць прадукцыі новых сяброў СПБ. Казаць, што аўтар, які мае зборнік, выдадзены ў местачковай друкарні, здолее падняцца вышэй уласнай галавы, смешна. Цяпер кніжачку можа выдаць любы графаман, былі б грошы і свой чалавек, які закіне слова, дзе трэба. Дарэчы, яшчэ адна тэма патрабуе надзвычай крытычнага падыходу: запаўненне рынка эрзацлітаратурай местачковага кшталту.

Таму ж Аўруціну належыць фраза: "Тот союз (СБП - А.Л.) создал такую ситуацию, что если ты пишешь не побелорусски, то ты - человек второго сорта". У той жа час на самым высокім дзяржаўным узроўні сцвярджаецца, што рускія ў Беларусі, і рускамоўныя пісьменнікі, атрымліваецца, таксама, жывуць лепш, чым у Расіі. Дзе ж тут "второй сорт"?

Хачу звярнуць увагу на цікавы факт. Сярод Народных пісьменнікаў Беларусі няма ніводнага рускамоўнага. Не таму, што рускамоўныя аўтары - кепскія людзі ці слабыя на талент. Беларуская тэматыка вымагае ад пісьменніка пранікнення ў глыбінны беларускі асяродак з яго мовай, звычаямі, традыцыямі, культурай. Усё гэта можна перадаць толькі на роднай мове, бо нават самы лепшы пераклад не перакажа ўласна беларускага. Пачытайце на рускай мове "Людзі на балоце" Івана Мележа, апавяданні Якуба Коласа ці паглядзіце п'есу "Паўлінка" Янкі Купалы паруску. Губляецца нацыянальны каларыт, атрымліваецца нешта аля беларускае, часам надта прымітыўнае, вартае жалю...

Падругое, сам пісьменнік павінен быць Беларусам з народа, жыць яго турботамі і праблемамі, быць народным па стану душы, ведаць спадчыну. Рускамоўны аўтар, які народжаны і жыве ў Беларусі, ніколі не напіша лепш за Талстога, Буніна, Ясеніна, Распуціна, Васільева і дзесяткаў іншых моцных пісьменнікаў Расіі, талент якіх паходзіць з народных глыбінь.

...Кажуць, што неўзабаве можа з'явіцца некалькі народных пісьменнікаў Беларусі, якія пішуць паруску. У тым ліку называюць прозвішча Э.Скобелева. Бачу, як чытач наморшчыў лоб, старанна аднаўляе ў памяці гэта імя і кнігі, напісаныя ўзгаданым творцам. Найперш помняцца Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Вольга Іпатава, Анатоль Кудравец, Анатоль Вярцінскі, Данута Бічэль...

У новым СПБ беларускамоўных аўтараў, кажуць, будзе курыраваць нехта Міхась Пазнякоў. Абсалютна не супраць гэтага чалавека, але, каб "курыраваць" кагосьці, трэба ўласнай творчасцю давесці права на гэта. Уяўляю сабе карціну, спадар (ці таварыш?) з СБП запросіць на "бяседу" пералічаных вышэй творцаў, вядома, калі яны пагодзяцца, і будзе настаўляць на шлях ісціны. Удзячнымі слухачамі акажуцца хіба што нядаўна прынятыя ў Саюз пачаткоўцы з гарадоў і вёсак краіны. Як жа - пісьменнікі, прынятыя агульным спісам на ўстаноўчым з'ездзе! Там прысутнічала 127 чалавек. Вольга Іпатава кажа, што асноўная частка, прыблізна 80, - гэта пачаткоўцы ці графаманы, якіх у ранейшы саюз не прымалі зза іх нізкага прафесійнага ўзроўню і якіх цяпер "прызначылі быць пісьменнікамі", развіваць родную літаратуру.

Вось чаму і баліць сэрца за беларускую мову. Баль будзе правіць, як і паўсюдна ў краіне, руская мова. Такая рэальнасць. Ніякі "вертыкальны" СПБ не зменіць сітуацыю. Яго новыя члены цешаць уласнае самалюбства, раптоўна адчуўшы сябе пісьменнікамі. Наперадзе чакае літфондаўская кармушка, карыстанне дзяржаўнымі прывілеямі, самазадаволенае надзіманне шчок пры знаёмстве - знаете ли, член Союза писателей Белоруссии.

Аднак застаецца спадзяванне на сяброў СБП, які знішчаецца. Пры чарговай перарэгістрацыі ці праверках кантралюючых органаў знойдуцца прычыны, каб гэтае грамадскае аб'яднанне наогул знікла з мапы грамадскага жыцця краіны. Але беларускія пісьменнікі не збіраюцца згортваць сваю творчасць ні пры якіх абставінах. Прыкладам служыць Васіль Быкаў. Тое, што не атрымаецца сёння, абавязкова спраўдзіцца заўтра.

Антон Лабовіч, Гародня.


ЗВОН СВАБОДЫ

(Пачатак на ст.1.)

Наступае час нашага беларускага Звана Свабоды. Хай ён страсяне паветра, і розгалас яго магутнай хваляй пачуецца ад Святой Сафіі ў Полацку да Каложскай царквы ў Гародні, ад Буга да Дняпра, ад Усходу да Захаду. Гэты звон будзе несці накрэсленыя на ім духоўныя сімвалы нашых прашчураў, словы ад Бібліі Францішка Скарыны да прарочых выказванняў Васіля Быкава. На ім, адлітым у бронзе, сёння красуецца выява імклівай Пагоні - адзнака незалежнасці, моцы і адвагі.

З самых даўніх часоў захаваліся звесткі пра званы. Ёсць меркаванне, што радзімай званоў у тым выглядзе, у якім яны дайшлі да нас, быў горад Нола ў Італіі. Прыпісваюць гэтае вынаходніцтва Понцію Меранію Паўліну, які жыў у 353431 гг. У паданні, якое дайшло да нашага часу, расказваецца, як святы Паўлін абыходзіў сваю епархію, хадзіў з вёскі ў вёску, падбадзёрваў сваю паству ў Хрыстову веру - ды сустрэў халодную абыякавасць, няверу, адчай. І цяжкія думкі адолелі святога япіскапа. Звярнуўся святы Паўлін з малітваю да Бога: "Божа, падай свой голас да гэтай беднай цёмнай зямлі... Злучы нашыя сэрцы пры нашай раз'яднанасці, збяры разам усіх, хто заблудзіў, каб сэрцы нашыя, адданыя Табе, не блукалі ў бязмежнай цемнаце." Паводле ўзораў кветакзваночкаў ён з суседаммеднікам з расплаўленага металу - медзі, волава і вісмуту - пачаў адліваць свой звон. І калі справа была скончана, стукнуў малатком па адлітым звоне, і слых ягоны крануў срабрысты гук Боскага голасу.

Выраб званоў у Беларусі сягае ў далёкую даўніну, у часы прыняцця хрысціянства. Першыя летапісныя звесткі, якія дайшлі да нас, сведчаць пра тое, што ва ўсходнім славянстве адлівалі званы тагачасныя полацкія майстры. Яшчэ пры Усяславе Чарадзеі ў Полацкім княстве ставіліся вежы, якія разносілі па наваколлі чарадзейныя гукі званоў. І да сённяшняга часу гэтыя традыцыі працягваюцца. Звіняць жалобныя званы ў Хатыні. Узводзяцца храмы. Ставяцца помнікі, якія не абыходзяцца без гэтага сімвалічнага знаку. На поўную моц мусіць загучаць наш Звон Свабоды на плошчы Свабоды, дзе калісьці стаяла царква беларускіх святых. Пры аднаўленні гадзіннікавай вежы, на месцы, дзе цяпер Французская амбасада можна ўсталяваць гэты ўсебеларускі нацыянальны сімвал. З царкоўнай званіцы, ці з вежы мы пачуем чароўныя гукі нашага Звону. І гэта справа недалёкай будучыні.

Божа, звяртаемся мы да Цябе: хвала Табе, што ты даў нам сілы, моцы і веры здзейсніць задуманае, спраўдзіць наш беларускі Звон Свабоды, які будзе абуджаць нашых людзей ад летаргічнага сну, каб адолелі яны абыякавасць і бязвер'е. А пляцы нашыя гулі, звінелі срэбнай хваляй Звана Свабоды, гналі з нашага дому ліхадзеяў, ілгуноў, далакопаў і забойцаў. З верай у гэта мы разам здзейснім запавет нашых слаўных продкаў.

2006 год - год Свабоды, год прэзідэнцкіх выбараў. Кожны беларус мусіць задаць сабе пытанне: які шлях абярэ наша краіна, ці пойдзе па шляху еўрапейскага цывілізаванага свету, ці да самаізаляцыі і так званага рынкавага сацыялізму. Беларускі народ зачакаўся свабоды. У краінах хрысціянскай цывілізацыі людзі традыцыйна шануюць і душою адчуваюць покліч звону. Сёння высілкамі натхнёных у змаганні за вольнасць людзей з адмысловага сімвалічнага металу адліты Звон Свабоды, на якім выяўлены нашы нацыянальныя святыні, біблейскія словы пра свабоду, пасланні нашых вялікіх продкаў: Льва Сапегі "Нічога ня маець быці дарожшага над вольнасьць", Кастуся Каліноўскага "Жыві ў свабодзе", Васіля Быкава "Толькі свабода". Маюцца быць выгравіраваныя словы з Бібліі Ф.Скарыны і Устаўной граматы БНР ад 25 сакавіка 1918 года.

Аўтары ідэі і канцэпцыі аздаблення - мастак Аляксей Марачкін і скульптар Алесь Шатэрнік. Звон Свабоды будзе зваць нас, беларусаў, на Вялікае Веча, на нашыя плошчы, каб духоўна яднаць нацыю.

10 студзеня гэтага года адбылося паседжанне ініцыятыўнай групы па стварэнні і выкарыстанні Звана Свабоды. У яе ўвайшлі знаныя людзі Беларусі. Узначальвае групу акадэмік Радзім Гарэцкі. Было адзначана, што на выраб гэтага сакральнага сімвала адгукнуліся розныя людзі, паяднаныя адной ідэяй ў імя свабоды. Прагучалі словы ўдзячнасці шматлікім ахвярадаўцам, сярод якіх Івонка Сурвіла, Святлана Алексіевіч, Аляксандр Казулін і шмат іншых.

Звонам Свабоды будуць адкрывацца найбольш значныя акцыі. Сёння ўзнікла тэрміновая неабходнасць аплаціць выдаткі на ўжо адліты Звон, а таксама на выраб для яго адмысловай канструкцыі. З гэтай нагоды ініцыятыўная група звяртаецца да грамадзян, неабыякавых да справы нацыянальнага яднання, дапамагчы ў гэтай годнай справе. Імёны фундатараў, па іхнім жаданні, будуць упісаны ў кнігу "Звон Свабоды".

Наш кар.


НАША МЭТА - БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА!

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

Па-другое, грамадства павінна ўспрымацца не простай сумай грамадзянаў ці грамадскіх груп, а іх сістэмай, аб'яднаных праз разнастайныя ўнутраныя сувязі ў адзіны агульнаграмадскі арганізм. Гэтым сувязям, цэласнасці грамадства павінна надавацца не меншае значэнне, чым самім грамадзянам. Сітуацыя выглядае прынцыпова так, як з жывым дрэвам. Мы часам бачым толькі яго крону - лісце. Але лісты дрэва могуць нармальна функцыянаваць дзякуючы таму, што звязаны праміж сабой і з глебай галінамі, каранямі, ствалом. Гэтыя структуры складаюць сістэму сувязяў такога арганізма, як дрэва. Грамадства - такі ж жывы арганізм. Толькі сістэма яго сувязяў з-за рухомасці людзей не так выразна бачна. Але гэта не азначае, што для нармальнага жыцця гра-мадства яго ўнутраныя сувязі патрэбны яму менш, чым карані ці галіны - дрэву. З дадзенага прынцыпу вынікаюць істотныя наступствы. Так, напрыклад, з пазіцый змястоўнай дэмакратыі мы не маем права гаварыць пра правы і свабоды асобы ў адрыве ад правоў і свабод усяго грамадства як цэласнай сістэмы, да якой належыць інды-від. Пры гэтым індывід і грамадства ўзаемадзеюць як базавы і больш высокі ўзроўні сістэмы. Свабода грамадства (найвышэйшае) немагчыма без свабоды ча-лавека (базавае), але больш высокае ў норме кіруе базавым. Гэта значыць, што індывід, як элемент грамад-ства, мае права свабоднага выбару толькі ў межах, якія неабходны для абароны ўмоў існавання і прагрэсіўнага развіцця ўсяго грамадства. Карацей, як частка грамадства, чалавек мае поўнае права на "свабоду для…", свабоду стварэння, а не на "свабоду ад…", свабоду разбурэння.

Па-трэцяе , любое на-цыянальнае грамадства - гэта не абстрактнае паняц-це, а рэальная, якасна своеасаблівая, гістарычна складзеная, натуральная частка агульналюдскай цывілізацыі. Яно мае свае ўласныя і канкрэтныя гісторыю, культуру, мову, нацыянальныя сімвалы, традыцыі (у тым ліку рэлігійныя), фальклор, светагляд, генафонд, сваю этнічную тэрыторыю і г.д. - усё тое, што з'яўляецца яго святымі каштоўнасцямі. Яны надаюць нацыянальнаму грамадству права быць гістарычным суб'ектам у агульналюдскай гісторыі. Змястоўным ядром, вакол якога арганізуецца ўсё грамадства і без якога яно не можа існаваць, з'яўляецца адпаведны карэнны этнас. Для яго святыя нацыянальныя каштоўнасці з'яўляюцца натуральнымі. Таму менавіта народ у межах сваёй этнічнай тэрыторыі (асабліва калі яна супадае з тэрыторыяй дзяржавы) з'яўляецца галоўным гаспадаром, да якога мо-гуць далучацца прадстаўнікі іншых народаў, але толькі, калі яны не будуць абмяжоўваць далейшы прагрэс карэннага народу. Пры гэтым не важна, якую частку грамадства складаюць прадстаўнікі карэннага этнасу - амаль 82%, як у нас па афіцыйных дадзеных апошняга перапісу, ці 8,2%, як дзе-небудзь яшчэ. З дадзенага прынцыпу вынікае, напрыклад, такое наступ-ства: у Беларусі змястоўным дэмакратам не можа быць той, хто ігнаруе бела-рускую мову для станаўлення нашай дэмакратыі, хто замест будучыні канкрэтна беларускага народу гатовы змагацца толькі за правы "человека вообще". Такі чалавек ёсць альбо агент імперскіх сіл, альбо дэмакрат абстрактны, "во-обще демократ", што, як паказвае наша палітычная практыка, амаль тоесна.

Чацвёртае. У час кіравання грамадствам павінны рэалізоўвацца не столькі суб'ектыўныя пажаданні асобных людзей ці груп, а аб'ектыўныя інтарэсы ўсяго грамадства. Апошнія могуць не ўсведамляцца грамадзянамі як нешта ва-жнае для іх. Аб'ектыўныя інтарэсы грамадства, як правіла, лепш усведамляюцца нацыянальнай элітай. Яе прадстаўнікі заўсёды будуць настойваць на захаванні ўсёй сістэмы нацыянальных каштоўнасцяў - і тых, што звязаны з мінулым, і тых, што скіраваны ў будучыню. Розніцу паміж суб'ектыўнымі і аб'ектыўнымі інтарэсамі можна прадэманстраваць на прыкладзе. Так, большасць дзяцей чыста эмацыйна не хацела б хадзіць у школу. Але праз шмат гадоў, атрымаўшы адукацыю і стаўшы дарослымі, яны, як правіла, з удзячнасцю ўспамінаюць і бацькоў, і настаўнікаў, якія прымушалі іх вучыцца. Цяпер, дарослыя, яны сталі разумець, што ў іх аб'ектыўных інтарэсах было (!) атрыманне ведаў і навыкаў, неабходных для дарослага жыцця. У адрозненні ад нацыянальнай эліты "демо-краты вообще", успрымаючы палітыку, як барацьбу маніпулятыўных тэхналогій на агульнаграмадскім фоне, любяць заяўляць аб палітычнай неактуальнасці ўсяго, што "не воспринимается обществом". У нашай сён-няшняй рэчаіснасці гэта датычыць, напрыклад, беларускай мовы. Маўляў, "на-род ее не воспринимает", таму мы, маўляў, не павінны ставіць яе ў якасці мэты нашай палітычнай барацьбы. Не, даражэнькія. Па-першае, вельмі нават ус-прымае (хто рацыянальна, а хто на інтуітыўным узроўні). А, па-другое, беларуская мова належыць да неасп-рэчных аб'ектыўных каштоўнасцяў нашага народу. І тое, што яна знішчалася расейскай імперскай бюра-кратыяй на працягу апошніх 200 гадоў, нічога не мяняе ў гэтым факце. У гэтай спрэчцы пазіцыя "демократов вообще" выглядае прыклад-на так: злачынца, які згвалціў жанчыну - гэта гвалтаўнік, а той жа злачынца, які захапіў жанчыну, зацягнуў яе на хутар, схаваў у склеп і там утрымлівае на ланцугу і гвалціць на працягу гадоў - гэта ў іх уяўленні не гвалтаўнік, а за-конны муж (?!). Поўны абсурд. Кожнаму змястоўнаму дэмакрату гэта відавочна. Таму, выкарыстоўваючы вобраз школы, мы заўсёды можам сказаць: гэта вы сваіх дзяцей, "вообще демократы", можаце ў школу не вадзіць, а нашых беларускіх дзяцей - абавязаны. Ды і школа для нашых дзяцей павінна быць, калі не лепшая ў свеце, дык хоць бы не горшай за іншыя!

Пятае. Улады з'яўляюцца неад'емнай часткай грамадства - фрагментам адзінай цэласнай сістэмы, як і іншыя грамадскія групы (дарэчы, улада - гэта абстракцыя; канкрэтна ёсць людзі, надзеленыя ўладай - улады). Як кампанент сістэмы большага маштабу і больш высокага ўзроўню (усё грамадства), улады па сваёй ролі ў грамадстве з'яўляюцца другаснымі, падпарадкаванымі грамадству, прычым, не толькі ў час выбараў, а і паміж імі. Фармальна кіруючы грамадствам, улады самі павінны знаходзіцца пад змястоўным кіраўніцтвам аб'ектыўных агульнаграмадскіх інтарэсаў (гл. малюнак), якія, нагадаю, заключаюцца ў стварэнні ўмоў для максімальнага раскрыцця стваральнага патэнцыялу ўсяго грамадства, у яго пастаянным натуральным гарманічным прагрэсіўным перспектыўным развіцці.

Шостае. У змястоўна дэмакратычным грамадстве павінна прысутнічаць (быць літаральна ўзаконенай) аб'ектыўная ацэнка дзейнасці людзей. Такая ацэнка павінна адбывацца праз супастаўленне кірунку і вынікаў дзейнасці кожнага чалавека з аб'ектыўнымі інтарэсамі ўсяго грамадства. Менавіта з дадзенага супастаўлення вынікае з'ява сацыяльнай справядлівасці, як прамапрапарцыйнасць паміж асабістым укладам чалавека ў развіццё грамадства (з аднаго боку) і ўзроўнем (матэрыяльным, духоўным) яго жыцця (з другога боку). Ступень вырашанасці дадзенага пытан-ня кардынальна ўплывае на тэмпы тэхналагічнага і гуманістычнага прагрэсу грамадства, што, натуральна, уваходзіць у яго аб'ектыўныя інтарэсы.

Сёмае. З пазіцый змястоўнай дэмакратыі ўзаема-адносіны паміж рознымі грамадствамі і іх дзяржавамі павінны адбывацца на прынцыпах узаема- і роўнакарыснага, гарызантальнага супрацоўніцтва. Практычнай мадэллю такіх уза-емаадносін з'яўляюцца дачыненні гаспадара дома і госця. Культурны гаспадар павінен быць гасцінным. Але і госць павінен паважаць правілы жыцця гаспа-дара ("у чужы манастыр са сваім статутам не лезь"). Калі яму нешта не падабаецца, ён можа добразычліва запрапанаваць гаспадару іншыя падыходы альбо пакінуць дом гаспадара. Культурны госць ніколі не будзе навязваць свае жаданні, правілы, сваё светабачанне гаспадару. Асаблівасць на-рмальных міждзяржаўных зносін у параўнанні з апісанай мадэллю заключаецца толькі ў тым, што гаспадаром дзяржавы з'яўляецца адпаведны народ, яго домам - тэрыторыя яго дзяржавы, а гасцьмі - любыя людзі ці групы людзей, якія апыну-ліся па тых ці іншых прычы-нах на этнічнай тэрыторыі ці ў дзяржаве адпаведнага народу-гаспадара.

Уяўленне аб змястоў-най дэмакратыі дае магчы-масць пры параўнанні з рэальнай сітуацыяй у кож-ным канкрэтным выпадку бачыць і недахопы палі-тычнага кіравання, і пры-чыны гэтых недахопаў. Так, відавочна, што ў сучаснай беларускай "супердэмакра-тыі" абсалютна не выкон-ваецца ніводнага пункта, а ў сучаснай ліберальнай дэ-макратыі не выдзяляецца змест дзяржавы, грамадства ўспрымаецца абстрактна, як простая сума грамадзян і перыядычна другасна ад-носна ўлады, пытанні са-цыяльнай справядлівасці і нормы міжнацыянальных адносін увогуле амаль не ўздымаюцца, а ў працэсе палітычнай практыкі куль-тывуюцца і актыўна экс-плуатуюцца суб'ектыўныя інтарэсы і меркаванні лю-дзей, якія ім папярэдне мо-гуць навязвацца.

Канешне, змястоўная дэмакратыя ў поўным аб'ё-ме нідзе не дасягнута. Яна ёсць больш мэта, у кірунку якой ідзе прагрэс чалавец-тва і да якой варта імкнуцца. Яе станаўленне адбывацца ў цяжкай, вязкай, штодзён-най, нярэдка ахвярнай бара-цьбе. Але ў тым аб'ёме, у якім змястоўная дэмакра-тыя будзе зрэалізавана, яна здольна забяспечыць далей-шае гуманістычнае развіццё чалавецтва, дазваляе прак-тычна змагацца за рэаліза-цыю ў грамадстве прынцы-пу сацыяльнай справядліва-сці, стварыць значна леп-шыя, чым сёння, умовы для здзейснення людзьмі сваіх правоў і свабод, у тым ліку самай галоўнай каштоўнас-ці - максімальнага рас-крыцця ўласнага жыццё-вага патэнцыялу. Сёння на змястоўную дэмакратыю найбольш накіраваны нека-торыя еўрапейскія краіны, у т.л. краіны Балтыі.

Нават ў выглядзе мэ-ты змястоўная дэмакратыя выконвае вельмі важную функцыю - можа высту-паць у якасці адной з ідэ-алагічных апор для ўсіх сапраўдных патрыётаў, уні-версальных нацыяналістаў, сапраўдных інтэрнацыяна-лістаў, гуманістаў і, як цяпер выразна відаць… для сапраўдных дэмакратаў.

Як любы інтэнсіўны прагрэс, працэс прагрэсіў-нага развіцця палітычнай арганізацыі грамадстваў спыніць немагчыма. Аднак, чаму ж ён адбываецца так марудна, з такімі драма-тычнымі спадамі? Чаму, калі дакладна ўяўляюцца ўзоры, іх так цяжка да-сягнуць на практыцы?

Справа ў тым, што ёсць моцныя, хутка зарга-нізаныя сілы, якія не заці-каўлены ў наступленні леп-шай, больш светлай будучы-ні. Гэтыя сілы дэструктыў-ныя, бо могуць існаваць толькі за кошт паразіта-вання на працы іншых лю-дзей. Прагрэсіўныя змены, скіраваныя на больш даска-налую арганізацыю грамад-ства, здольны значна абме-жаваць умовы існавання паразітаў (як у нашым ар-ганізме здаровая імунная сістэма хутка абмяжоўвае развіццё паразітычных ві-русаў, мікробаў, глістоў, а затым і ўвогуле многіх з іх вынішчае). Таму сацыяль-ныя паразіты тайна змага-юцца супраць гуманістыч-нага прагрэсу (часта не закранаючы тэхналагічны) як унутры розных грамад-стваў, так і ўсяго чала-вецтва. Вобразна гэта мож-на ўявіць як барацьбу глі-стоў супраць распрацоўкі медыцынскай навукай і ўка-ранення практычнай меды-цынай супрацьглістных прэ-паратаў…

Сярод гэтых соцыяпа-разітыных сіл галоўная - безнацыянальная бюракра-тыя.

Універсальны сацыяльны паразіт - закляты вораг дэмакратыі

Каб рэалізоўваліся на практыцы прынцыпы змя-стоўнай дэмакратыі, най-перш трэба, каб была забяс-печана адэкватнасць паміж узроўнем дзяржаўных паса-даў і ведамі, навыкамі, уз-роўнем культуры, светагля-ду і г.д. тых людзей, якія дадзеныя пасады займаюць. А якія якасці павінны пры-сутнічаць у чалавека ў пер-шую чаргу, каб дадзеную адпаведнасць забяспечыць?

Самае галоўнае - гэ-та не "прафесіяналізм" і не "досвед працы на кіраўні-чых пасадах", а ўзровень светаўспрыняцця. Першыя дзве якасці часта прапаган-дуюцца бюракратыяй для таго, каб ёй было лягчэй выкарыстоўваць у кадра-вай палітыцы толькі прад-стаўнікоў сваёй кланавай калоды. У характарыстыцы апошняй якасці ўсё зале-жыць ад таго, часткай чаго ўспрымае сябе чалавек, што лічыць "непасрэдна сваім", а што ўспрымае чужым "во-нкавым асяроддзем".

Так, калі чалавек здо-льны ўспрымаць толькі свае асабістыя патрэбы, а ўсю іншую рэчаіснасць адчувае толькі асяроддзем, прызна-чаным для чарпання адтуль рэсурсаў і задавальнення сваіх персанальных патрэб - ён эгаіст. У норме яму мож-на даверыць кіраваць толькі самім сабой (самому сабе гатаваць ежу, прыбіраць і рамантаваць уласнае жыл-лё, чысціць зубы перад сном і г.д.). Калі ж чалавек з такім узроўнем светаўспрыняцця зойме нейкую пасаду (нават самую малую), ён будзе ўвесь час думаць толькі пра тое, як яе выкарыстаць у сваіх асабістых інтарэсах - як правіла, гэта значыць выкарыстаць падначаленых яму людзей.

(Працяг у наст. нумары.)

Алесь Астроўскі


РАДА ТБМ

Чарговае паседжанне Рады ТБМ адбудзецца ў Менску

29 студзеня 2006 года.

Рэгістрацыя ў сядзібе ТБМ на Румянцава,13 з 10.00 да 11.00.

Павестка дня:

1. Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы ТБМ на 2006 г.

2. Аб унясенні змен у Статут ТБМ у адпаведнасці з новай версіяй Закона аб грамадскіх аб'яднаннях.

3. Аб зменах у памерах складак за 2006 г.

4. Рознае.


ВЫДАЎ ЛОГВІНАЎ

Парадаваў Ігар Логвінаў, які выдаў новую кнігу Вінцэся Мудрова (нар. у 1953 у Полацку), якую склалі ўспаміны, эсэ і фантасмагорыі. Адзначана, што практычна ўсе яны друкаваліся ў незалежніцкім перыядычным друку. Бязумоўна, што не ўсе чыталі гэты друк у сярэдзіне 90х гадоў. Я сутыкнуўся з творчасцю пісьменніка ўпершыню, але імя мне было вядома...

Літаратурнамастацкае выданне складаюць 19 твораў. Кніга мае назву "Ператвораныя ў попел". Менавіта гэты твор найбольш запамінальны з 19. У ім ідзе гаворка пра аўтабіяграфічныя падзеі ў жыцці аўтара 19671971 гг. Шмат цікавага даведваешся пра гады, у якія не жыў сам.

Адметнымі з'яўляюцца творы "Валеры Абадзінскі", "Конская сіла", "Хрушч". У адным з твораў кнігі спадар Мудроў кліча старэйшага за сабе на 6 гадоў славутага гісторыка Анатоля Сідарэвіча "дзядзькам", што трохі смешна, калі абодва амаль равеснікі... Цікавы змест апавядання "Каханьне Леві Штраўса". Асабіста мне кніга вельмі спадабалася, бо дае ўяўленне пра жыццё "нефармалаў" іншага пакалення. У зборніку ўзгадваецца шмат прозвішчаў нашых вядомых сучаснікаў: Алег Мінкін, Алег Бембель, Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі і іншыя.

Дызайн вокладкі з густам выканаў С. Ждановіч. На ёй змешчаны словы Алеся Асташонка, прозвішча якога бачу, калі праходжу ўздоўж калумбарыя менскай Кальварыі, бо жыў праз 500 м. ад дадзенай установы.

Наклад кнігі "Ператвораныя ў попел" 700 асобнікаў. Думаю, што зборнік полацкага аўтара будзе добрым падарункам як сучаснай беларускай моладзі, так і тым, хто вырас у савецкія часы на музыцы Абадзінскага, насіў забароненыя джынсы і любіў гумоваю жуйку.

Барацьбу з апошняй застала і сучаснае пакаленне 30і гадовых хлопцаў і дзяўчат на пачатку 80х гадоў. Наогул адзначу, што кніга Вінцэся Мудрова - праект удалы. Абавязкова ў бліжэйшы час набуду яшчэ некалькі асобнікаў кніжнай навінкі ў падарунак сябрам і знаёмым.

Аляксей Шалахоўскі, старш. суп. "Гісторыя".


ВЫМУШАНАЯ АВАНТУРА

Версія гістарычнай драмы. Час падзей 1600-1606 гг.

Шаноўныя чытачы ! Выдатны беларускі пісьменнік Алесь Петрашкевіч напісаў цыкл гістарычных п 'есаў , якія адлюстроўваюць мінуўшчыну нашага краю з часоў Рагнеды да найноўшых часоў . Дзесяць з іх "Крыжовы шлях на Грунвальд ", "Расплата за здраду " , "Каралеўска - царская пастка " , "Рупнасць дзяржаўцы ", "Час усё адкрые ", "Развітанне з Радзімай ", "Рыцар Свабоды ", "Апошні збройны чын ", "Наканавана быць прарокам ", "Дагарэла свечачка " ўвайшлі ў кнігу "Здрапежаная зямля ", што пабачыла свет у 2003 годзе . Частку з гэтых п'есаў ("Час усё адкрые", "Развітанне з Радзімай", "Рыцар Свабоды", а таксама іншыя) газета "Наша слова" друкавала ў ранейшыя гады. І вось аўтар ласкава прапанаваў нам дзве новыя п'есы "Вымушаная авантура" (часы 1600-1606 гадоў) і "Белорусский вопрос" (1919 г.). Рэдакцыя атрымала першую з п'есаў і мы адразу ж прапануем яе вашай увазе.


Дзейныя асобы:

Сапега Леў - канцлер Вялікага Княства Літоўскага, больш за 40 гадоў.

Дзмітрый - яго выхаванец, прэтэндэнт на царскі пасад, 19-25 гадоў.

Марфа - маці царэвіча Дзмітрыя, за 60 гадоў.

Чалавек Сапегі , 35 гадоў.

Радзівіл Крыштаф - апякун Сапегі, прадстаўнік «нескаранованых каралёў», 21 год.

Жыгімонт ІІІ - кароль Польшчы, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага, каля 40 гадоў.

Рангоні Клаўдзій - граф, папскі нунцый у Польшчы, 40 гадоў.

Мнішак Ежы - ваявода сандамірскі, староста львоўскі, за 60 гадоў.

Марына (Марыана) Мнішак - яго дачка, 18-23 гады.

Гадуноў Барыс - правіцель, а затым рускі цар, 54-59 гадоў.

Фёдар - яго сын, 13-15 гадоў.

Мар'я - жонка Барыса Гадунова, маці Фёдара, царыца, 40 гадоў.

Іоў - патрыях усяе Русі, 50 гадоў.

Шуйскі Васілій - князь, прыбліжаны Гадунова, 54-59 гадоў.

Галіцын Васілій - князь, баярын, ваявода, каля 40 гадоў.

Тацішчаў Міхайла - думны дваранін, за 40 гадоў.

Мсціслаўскі Фёдар - князь, баярын, ваявода, каля 50 гадоў.

Басманаў Пётр - ваявода, каля 30 гадоў.

Уласьеў Афанасій - думны дзяк, пасол, каля 30 гадоў.

Акінфіеў Грыгорый - ваявода Дзмітрыя, да 30 гадоў.

Карэла - атаман данскіх казакоў, за 30 гадоў.

Валуеў Грыгорый - сын баярскі, да 30 гадоў.

1-ы рыцар.

2-і рыцар.

Дваране думныя, князі, баяры.

Змоўшчыкі.


Дзея першая

Тэатральная дзея патрабуе сцэны з кругам.


І

На прыёме ў караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ канцлер Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Леў Сапега.

Жыгімонт (незадаволена). Ты зноў за сваё, канцлер?..

Сапега. Я, ваша мосць, за наша, за Рэч Паспалітую, якую лічу годнай рэспуб-лікай абодвух нашых народаў. Але (падкрэслена) над нашай рэспублікай...

Жыгімонт (перапыняе). Нам больш па душы, калі (педаліруе) нашу рэспубліку называюць каралеўствам, а яшчэ лепш Каронаю. Каронаю караля Жыгімонта ІІІ.

Сапега. Я гэта разумею, ваша кара-леўская вялікасць, але тым не менш і не першы раз настойваю на тым, што без аб'яднання славянскіх дзяржаў і народаў Карона Польская і Вялікае Княства Лі-тоўскае могуць апынуцца, а дакладней, немінуча апынуцца перад катастрофай. А ваша вялікасць...

Жыгімонт. Толькі не трэба палохаць нашу вялікасць...

Сапега. Ратуй мяне, пан Бог, але ж у свеце складваюцца моцныя кааліцыі: каталіцкая ліга на чале папы рымскага і Габсбургаў; саюз пратэстанцкіх краін; турэцкія султаны аб'ядноўваюць мусуль-манскі свет. Прыкрываючыся рэлігійнымі ідэямі гэтыя саюзы і кааліцыі найперш рупяцца пра магчымасці пашырэння сваіх тэрыторыяў за кошт суседзяў. А яны ў нас і з Поўдня, і з Захаду. А як на Поўначы шведскі герцаг Карл, які няхай бы тое з'еў, што вашай мосці зычыць, ужо ўступіў у хаўрус з каралём дацкім і абавязкова, з-за польскай недальнабачнасці, аб'яднаецца сіламі з Масковіяй. Дазвольце запытацца, што тады будзем рабіць мы, або той, хто ў Польшчы лічыць сказанае малазначным?.. Зноў зрываць ці адкладваць перамовы з маскоўскімі пасламі? З Барысам Гадуно-вым? Знаходзіцца і надалей у стане вайны з яго ардой?!

Жыгімонт (крыху мякчэй). Але ж сейм лічыць, што становішча Рэчы Паспа-літай не такое ўжо безнадзейнае, каб выпрошваць міру ў Барыскі Гадунова.

Сапега. Я гэта ведаю, як і тое, што Польшчы заўсёды шкодзіла залішняя сама-ўпэўненасць і фанабэрыя. А сенатарам не варта было б забываць, што славянская Масковія дастаткова моцная не толькі сама па сабе, але і тым, што ў яе пад рукой цяпер і Залатая Арда, і татарскі Крым. І нам вырваць бы з-пад яе уплыву хоць крымча-коў і шведаў. А яшчэ б лепш, уцягнуць саму Масковію ў славянскую лігу, у надзейны саюз з Каронай і Вялікім княствам! Да слова, маю звесткі, што Карл шведскі ўжо ава-лодаў Фінляндыяй і войскі яго паявіліся ў Эстоніі, а валашскі гаспадар Міхай захапіў Сяміграддзе і ўвайшоў у зносіны з Гаду-новым...

Жыгімонт (крыху разгублена). Што ж вы караля не інфармуеце пра такія падзеі?..

Сапега. Дзякуй пану Богу, надары-лася размова, дык я і стараюся. А то ваша вялікасць усё занятая...

Жыгімонт (занепакоена). Выхо-дзіць, мы свой шанец на саюз з Масковіяй упусцілі?..

Сапега. Яшчэ не ўсё згублена.

Жыгімонт. Што канцлер мае на ўвазе?

Сапега. Адну «дробязь», ваша мосць: заключэнне вечнага міру і надзейнага саюза Кароны польскай, Вялікага Княства Літоў-скага і Царства рускага.

Жыгімонт. Даўся вам гэты саюз...

Сапега. Мір і саюз дасць магчы-масць яшчэ і эканамічнага прасоўвання на Усход, які валодае незлічонымі багаццямі... Ліцвінская шляхта, між іншым, настойліва просіць паноўраду разгледзець адносіны Рэчы Паспалітай абодвух народаў з Масковіяй на прадмет заключэння надзейнага міру. Яна то добра ведае, што ў выпадку чарговай вайны ці набегу-наезду першымі ўдар ад Масковіі і Швецыі прыме на сябе не Польшча, а Вялікае Княства. Так ці інакш, але расплочвацца за бяспечных палякаў, як заўсёды, давядзецца ліцвінам-беларусцам. І яны настойліва патрабуюць паслаць да Гадунова вялікае пасольства Рэчы Паспалітай.

Жыгімонт. Патрабуюць Радзівілы, і я гэта ведаю!

Сапега. І Радзівілы. А каб наш вялікі князь Жыгімонт ІІІ быў згаворлівым, усе мае землякі абяцаюць даць свае грошы на вайну за шведскую карону, якая па праву належыць вашай мосці.

Жыгімонт. Мудрыя твае землякі. Нам грошы на вайну абяцаюць, а для сябе міру з Масковіяй шукаюць.

Сапега. Мудрыя. Ад войнаў і спу-сташальных набегаў маскалёў змарыліся мае землякі да смерці. Толькі за часы царавання дэспатаў Івана ІІІ Васільевіча і Васіля ІІІ Іванавіча мы мелі два захопы маскавітамі Гомеля, шэсць аблог Амсці-слава, сем аблог Оршы, восем - Віцебска, сем - Полацка, неаднаразовыя аблогі, штурмы, захопы і разбурэнні Турава, Койданава, Чачэрска, па тры-чатыры аблогі Менска, Барысава і Браслава. Чатыры разы разбуралася, выпальвалася і рабавалася Дуброўна. А спаленне Друі, Іказні, Крэўскага замка, Мазыра! І зноў аблогі Рагачова, Радамлі, Петрыкава, Наваградка. Набегі і неаднаразовыя выні-шчэнні Копысі, Шклова, Прапошаска. Толькі Магілёў маскалі бралі, рабавалі, палілі і забівалі чатыражды. А колькі народу перабіта і ў няволю выведзена. А што пасля Івана ды Васіля тварыў на нашай зямлі чарговы дэспат-забойца Іван Жахлівы - розум халадзее! А нярэдка ж маскоўскія дэспаты ваявалі нас ў хаўрусе, у змове з татарамі. Цяпер жа на нашу галаву такі ж тыран Гадуноў. Ці мы спынім яго вечным мірам і саюзам ці народ мой ужо не вы-трымае перад гэтай Новай Ардой.

Жыгімонт. Мы разумеем цябе, канц-лер. Радзівілы ціснуць на канцлера, канцлер цісне на караля.

Сапега. Толькі таму, ваша мосць, што і Радзівілы і канцлер таксама ліцвіны-беларусцы.

Жыгімонт. Не спасылайся на Радзі-вілаў. Я і так падтрымаю... Аднаго цябе бачу, каму можна даручыць вялікае пасо-льства ў Маскву. І праект дамовы з Гаду-новым нам па душы... а ў поспех не веру. І Масковіі не веру. Але ў дарогу збірайся... Да Івана Жахлівага ты некалі ездзіў, а сустрэўся толькі з яго сынам-недалэнгаю. А цяпер з новым тыранам сустрэнешся, а можа толькі з яго сынам-падлеткам. Не ведаю якога ён розуму... Усё, адпускаем цябе з мірам. І не сярдуй на караля. А то ў яго цярпенне можа скончыцца.

Сапега (устае, кланяецца). Дзякуй вашай вялікасці.


ІІ

Сустрэча Сапегі з нешырокім колам думных дваранаў, князёў і баяраў - кляўрэтаў Гадунова.


На сцэне высокае крэсла, падобнае на трон. Каля сцен справа і злева грувасткія лавы. Дваране, князі, баяры займаюць першы рад перад сцэнай. З'яўляюцца Леў Сапега і Васіль Шуйскі. Да іх падыходзяць Васіль Галіцын і Міхайла Тацішчаў. Стрымана вітаюцца з Сапегам кіўком галавы.


Галіцын (з іроніяй). Як пачувае сябе на Маскве вялікі пасол яго каралеўскай мосці?

Тацішчаў (з усмешкай). І наогул, як у гасцях жывецца-можацца?

Сапега (стрымана). Дзякуем за ўвагу. Жывецца-можацца вашымі маліт-вамі. Прыехалі, як вам, відаць, вядома, у палове кастрычніка, да снежня дажылі за глухім плотам, пад запорамі і пры варце, як у турме. Ні да нас ніхто, ні мы нікуды.

Шуйскі. Рупнасць аб бяспецы вялі-кага пасольства ў нас перш за ўсё.

Сапега. Мы так і зразумелі. Асаблі-ва пасля таго, як вакол дома, дзе паслоў заперлі, гасцінныя гаспадары паклалі столькі саломы, што мы не маглі не здзі-віцца навошта такая рупнасць. Здзіўленне наша прайшло адразу, як ноччу некалькі двароў, што былі побач з нашым, згарэлі. Падумалася, крый Божа, загарымся, то не толькі ўратаваць рэчы, але і самім не проста будзе выскачыць жывымі. Словам, шчыра дзякуем за гасціннасць і турботы. Калі і надалей так працягнецца, то вымушаны будзем самі падумаць пра сябе. А дробная тыранія з боку - на людзей слабавольных, а не на Льва Сапегу і яго паслоў.

Тацішчаў. А ты чаго чакаў? Наша дзяржава з вашай у стане вайны...

Сапега. Мы чакалі хоць бы элемен-тарнай прыстойнасці ў зносінах дзяржаў і іх паслоў.

Шуйскі (паблажліва). Усё ўладзіц-ца, канцлер.

Галіцын. Перамовы пачнём, а можа і перамір'е заключым...

Тацішчаў. Калі ты сябе хораша паводзіць будзеш.

Сапега. А дзяк думны калі-небудзь удзельнічаў у перамовах паміж дзяржавамі, якія паважаюць і сябе і сваіх гасудароў?

Тацішчаў. А што?

Сапега. Тыкаешся з вялікім каралеў-скім і велікакняскім паслом як з субу-тэльнікам.


Уваходзіць Цырымоніймайстар. Князі, дваране думныя і дзякі ўстаюць.


Цырымоніймайстар (урачыста). Сын вялікага гасудара, цара і вялікага князя Барыса Феодаравіча ўсяя Русі сама-дзержца царэвіч Феодар Барысавіч жалуе вялікае пасольства сваёй прысутнасцю. (Ударае посахам у падлогу.)

Сапега (Шуйскаму.) Дазвольце, але ж вы маіх паслоў сюды не запрасілі і сваіх не прывялі?

Шуйскі. Гэта папярэдняя, прамеж-кавая сустрэча набліжаных да цара з вялікім паслом. А з царом будзе пры поўным складзе пасольстваў нашых дзяржаў.

Сапега. Вялікае пасольства Рэчы Паспалітай абодвух народаў прыехала ў Маскву весці перамовы з вялікім князем Барысам Гадуновым, а не з яго непаўна-летнімі сваякамі.

Уваходзіць царэвіч Фёдар. Ён чуе словы Сапегі.


Фёдар (сеўшы ў крэсла). У цяці на ножцы пальчык разбалеўся і ён загадвае князям, дваранам, баярам і дзякам думным весці перамовы з вялікім паслом і папярэдне паслухаць чаго ён хоча.

Сапега. Мы гэтаму рады, для таго і прыехалі, а не для таго, каб ляжаць і нічога не рабіць. І хоць гэта яшчэ не перамовы, я выкарыстаю прысутных асоб з бліжэйшага акружэння вашага гасудара і прадстаўлю нашы прапановы не аб перамірыі паміж войскамі, а ўмовы міру, і добра б міру вечнага паміж нашымі славянскімі наро-дамі.


Актыўнае ажыўленне прысутных дваран, князёў, думных дзякоў.


Шуйскі. Перш чым ставіць умовы царству нашаму, Рэч Паспалітая і яе кароль павінны прызнаць царскі тытул за нашым вялікім гасударом Барысам Фёдаравічам, так як яшчэ Уладзіміра Манамаха прызналі царом царградскія імператары і на Успен-скім саборы ён быў каранаваны чатырма патрыярхамі.

Сапега. Так то Манамах. А пасоль-ства наша мае пры сабе граматы маскоў-скіх уладароў, дзе яны і пасля Манамаха не пісаліся царамі. Пра што ж тады размова?

Галіцын. Калі кароль і вялікі князь Жыгімонт не прызнае за гасударом нашым царскі тытул, то і цар Барыс Фёдаравіч не прызнае яго каралём.


Дваране, князі, баяры і дзякі думныя бурна падтрымліваюць Галіцына.


Сапега. Наш кароль і вялікі князь патомны ўладар і ні ў кога не выпрошвае сабе тытулаў. Яны для яго прыроджаныя.


Дваране, князі, баяры і дзякі думныя пратэстуюць.


Тацішчаў. За такі нахабны адказ твой, канцлер, мы вас вайной прымусім прызнаць за вялікім князем нашым цэсарскі тытул!


Дваране, князі, баяры і дзякі думныя падтрымліваюць Тацішчава.


Сапега. Вайну вы распачаць можаце, але ж канец вайны ў руках боскіх... А мы з вамі славяне, хрысціяне, Бога славім аднаго і адзін гонар і хвалу яму аддаем. Хіба гэтага мала, каб дамовіцца аб міры і згодзе? Слушным было б і манархаў і панствы нашы ў вечную дабрачыннасць прывесці. Каб паміж сабою міласць і згоду вечную ўзялі і супраць усіх непрыяцеляў брацтва мелі. З чыстым сумленнем прапаную, каб у вашых і нашых сэрцах праўдзіва прыняць гэту згоду і саюз.

Тацішчаў. Ды ладна табе ўжо. Валі, прапаноўвай свой фарысейскі саюз-згоду, калі прыехаў, а то потым скажаш, што цябе тут слухаць не сталі.

Шуйскі. Яно і цікава, як каралеўскі пасол паміж намі мір бачыць...

Сапега (стрымана, спакойна, упэў-нена). Першая ўмова наша з вамі міру вечнага (зрэдку карыстаецца напісаным): Абодвум вялікім гасударам - Вялікага Княства Маскоўскага...


Голас баярына: «Царства, царства рускага, а не княства маскоўскага».


Каралеўства Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага быць паміж сабою ў любасці і вечнай прыязнасці...

Смех княжацка-баярскай масоўкі.


... а таксама панам радным і ўсім станам духоўным і свецкім кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага з баярамі думнымі і з усімі чынамі вялікага дзяржавы Уладзімірскай і Маскоўскай і іншых быць у вечнай, непадзельнай любасці братэрскай,


Рогат княжацка-баярскай масоўкі.


як людзям адной веры хрысціянскай і народа славянскага.


Голас баярына: «За каго нас тут прымаюць?»


Умова другая: Абодвум вялікім гасударам мець адных ворагаў і сяброў.

Трэцяя ўмова: Ніякіх дамоў, пера-мір'яў і хаўрусаў вялікія гасудары на шкоду адзін другому заключаць не будуць,


Голас з масоўкі: «У Сігізмунда ваша-га дазволу пытацца будзем».


ва ўсе дамовы, перамірыі і саюзы будуць уваходзіць не інакш, як наперад параіўшыся адзін з другім.

Чацвёртае: У выпадку нападу на аднаго з гасудароў, другі абавязаны абараняць яго.

Тацішчаў. Гэта каб мы, права-слаўныя, караля-каталіка абаранялі?! Зроду такога не было!


Голас з масоўкі: «І не будзе!»


Сапега. Дасць пан Бог, то і будзе. Пятае: Землі, здабытыя ў ворага агульнымі выселкамі, адыходзяць той дзяржаве, якая мела на іх даўняе права.

Тацішчаў. Гэта яшчэ куды не ехала, раз вы ў Вялікім Княстве спрадвеку на нашай вотчыне і дзедзіне жывяце, вось і вымятайцеся мірна, па добраму ў сваё каралеўства паганае.

Шуйскі. Пачакай, Міхайла!..


Рэпліка Тацішчава патанае ў шуме і смеху баярскай галёркі.


Сапега. Тут ты ўвесь, думны двара-нін Тацішчаў. (Паўза.) Спрадвеку, кажаш?! Ды таму і спрадвеку, што на сваёй зямлі, у сваёй Айчыне, а не вашай вотчыне, жывем. І жыцьме будзем! На носе засечку сабе зрабі пра гэта!

Тацішчаў. Вунь як загаварыў пасол каралеўскі!..

Сапега. І якраз таму і так, што Маскоўскае княства не атрымоўвала ярлык на спадчыну ад Русі Кіеўскай, а дзяржава Полацкая, незалежная, дарэчы, ад Кіева, існавала два стагоддзі да таго, як Масква на свет божы з'явілася, не кажучы ўжо пра яе дзяржаўнасць.


Абурэнне баяр і дзякаў думных.


Шостая умова...

Фёдар (злазіць з крэсла, вінавата). Па маленькаму мне... (Выходзіць.) І па бальшому таксама...

Сапега. Умова шостая: землямі, якія раней не належалі ні адной з саюзных дзяржаў, валодаць сумесна, ці раздзяліць пароўну.


Адабральны шум масоўкі.


Сёмае: Падданым абедзвюх дзяржаў вольна прыязджаць, уступаць у службу прыдворную, вайсковую і земскую: паля-кам і ліцвінам - у Маскве, рускім - у Каралеўстве і Вялікім Княстве.

Восьмае: Вольна ім уступаць адзін з другім у шлюбы.

Дзевятае: Палякі і ліцвіны ў Мас-коўскай дзяржаве, рускія ў Польшчы і Вялікім Княстве могуць выслужваць вотчыны, маёнткі, купляць землі, браць пасаг.

Галіцын. Умова сёмая гадзіцца. А выслужваць і купляць землі не станем. Нашыя яны па праву вотчыны і дзедзіны.


Галасы баяраў і дзякоў думных: «нашы гэта землі», «вотчынныя і дзе-дзечныя», «дзе рускі ратнік зрабіў вялікую патрэбу, там і ёсць маскоўская, руская зямля!»


Сапега. Дзесятая ўмова: Жыхары Каралеўства і Вялікага Княства вольны прысылаць дзяцей сваіх навучацца і ў службу ў Маскоўскую дзяржаву і жыхарам апошняй - ва ўладанні нашы.


Голас з масоўкі: «Не бываць таму ніколі!»


Тацішчаў. І з якой гэта пары наша дзяржава апошняй стала?!

Сапега. Калі ваш гасудар палічыць патрэбным, ён у сваім тэксце дамовы аб саюзе паставіць першым не толькі сваё княства, але і думнага двараніна Міхайлу Тацішчава персанальна.

Тацішчаў (без пачуцця гумару). Пра тое і гаворка.

Сапега. Адзінаццатая ўмова: Тым рускім, якія прыедуць у Каралеўства польскае і Вялікае Княства Літоўскае для навукі ці для службы, вольна трымаць веру рускую...

Галіцын. Люба!

Сапега. ...а якія з іх паселяцца там, набудуць землі, такім вольна на сваіх землях будаваць цэрквы рускія.

Тацішчаў. Падтрымліваем.

Сапега. Тым жа правам карыста-юцца палякі і ліцвіны ў Маскоўскай дзяржаве, трымаюць веру рымскую і ставяць на сваіх землях цэрквы рымскія.


Баяры і дзякі думныя літаральна ўзрываюцца абурэннем: стукаюць посахамі, тупаюць нагамі, выкрыкваюць: «Не да-зволім!» «Не бываць таму!» «Бі паслоў!»


(Цярпліва перачакаўшы шум.) Не трэба спяшацца, панове. Дванаццатая ўмова дае права гасудару і вялікаму князю Барысу Феодаравічу дазваляць у Маскве і па другіх мейсцах будаваць рымскія цэрк-вы для тых католікаў, якія ў яго будуць у службе, для купцоў і паслоў польскіх і іншых каталіцкіх дзяржаў.

Шуйскі. А з якой халеры паслу Кароны польскай за іншыя няверныя дзяр-жавы рупіцца?

Сапега. На адной зямлі жывем і добра было б жыць ні як кот з сабакам, а ў міры і згодзе з усімі.

Тацішчаў. Не бывае так, пасол, ды і быць не павінна. Веры ў свеце не адзінакія.

Сапега. Веры сапраўды розныя, але ж Бог адзін на ўсіх і веры ўсе пад воляй яго. А трынаццатая ўмова забяспечвае купцам шлях чысты па землях дзяржаў саюзніц і праз іх у іншыя дзяржавы; мыта ж застаецца старое. Па ўмове ж чатырнаццатай уцека-чоў, зладзеяў, разбойнікаў, падпальшчыкаў і ўсялякіх злачынцаў выдаваць з абодвух бакоў. Па ўмове пятнаццатай заадно бараніць землі ўкраінныя ад татараў. Шаснаццатая і семнаццатая - абодва бакі павінны мець агульны флот на моры Літоўскім і на моры Вялікім. Манета павінна быць аднолькавая ў абодвух дзяржавах.

Шуйскі. Аднолькавая ці агульная манета?

Сапега. Аднолькавая, але ў кожнага свая. Кажуць, без сваёй манеты волі не бачыць... А ва ўмове васемнаццатай для мацнейшага злучэння нашых слаўных дзяржаў і для аб'яўлення іх вечнага саюзу перад цэлым светам павінны быць зроблены двайныя кароны.

Шуйскі (здзіўлена). Гэта як?..

Сапега. Адна паслом маскоўскім ускладаецца пры каранацыі на караля польскага і вялікага князя літоўскага, а другая паслом польскім ускладаецца на гасудара маскоўскага.

Галіцын. Гэта ўжо нешта наогул у свеце нечуванае, бо да гэтага часу кароны на гасудароў усюды ўскладаліся і ўсклада-юцца не пасламі чужых дзяржаў, а духоў-нымі асобамі і сваімі... патрыярхамі, кардыналамі...

Сапега. Наша з вамі справа пасоль-ская прапанаваць, а права прыняць рашэнне пакінем за патрыярхам маскоўскім і папам рымскім, як ім гасудароў нашых вянчаць.

Шуйскі. А пасол, часам, не намякае нам на аб'яднанне ў будучым часе нашай царквы праваслаўнай з вашай каталіцкай.

Тацішчаў. Адказвай і без маны!

Сапега. Не намякаю. Але ў душы ўпэўнены і перакананы, што калі б здары-лася такое знаменне божае, вечны мір, пакой, і працвітанне на землях нашых наступілі б і без саюза, які мы прапануем.


Шумяць і абураюцца баяры і дзякі думныя.


Шуйскі (падымае руку). Прашу баяраў і дзякоў думных пацярпець, бадай што пасол яшчэ не ўсё сказаў...

Сапега. Не сказаў якраз галоўнага, асноўнага. Па ўмове дзевятнаццатай кароль у Польшчы выбіраецца па ўзгад-ненні з гасударом маскоўскім.

Шуйскі (са здзекам). Бачыце, як цікава?..

Сапега. Пункт дамовы дваццаты яшчэ цікавейшы: Калі б кароль Жыгімонт, па вашаму Сігізмунд, не пакінуў сына, то Каралеўства і Вялікае княства маюць права выбраць у каралі гасудара маскоўскага...


Гул адабрэння з боку баяраў.


які, зацвердзіўшы правы і вольнасці нашы, павінен жыць пачардзе два гады ў Кара-леўстве і Вялікім Княстве і год у Маскве. А па смерці гасудара (артыкул дамовы дваццаць першы) сын яго пры ўступленні на пасад пацвярджае прысягаю наш саюз.


Гул нейкай нерашучасці баяраў і дзякоў думных.


Тацішчаў (зацята). Ты, пасол, нашага гасудара хаваць не спяшайся. І каб мы тут слоў такіх не чулі!


Дзякі думныя і баяры падтрымліва-юць Тацішчава.


Сапега. Усе гасудары, на жаль, смяротныя, але ў вашага гасудара, дзякуй Богу, ёсць сын-спадкаемца, чаму мы рады. А вось па ўмове дваццаць другой, калі б у гасудара маскоўскага не засталося сына...


Шолах страху з боку дваранаў, баяраў і дзякоў думных запаўняе паўзу.


Шуйскі, Галіцын, Тацішчаў (са страхам і амаль адначасова). Свят, свят! Чур, чур! Ціпун табе на язык!..

Сапега. ...калі б не засталося сына, то кароль Жыгімонт павінен быць гасу-даром Маскоўскім.


Вяртаецца царэвіч Фёдар.


(Працяг у наступным нумары.)

Алесь Петрашкевіч


Каб не Вялікае Княства Літоўскае, не было б і Рэспублікі Беларусь

У лістападзе кіраўнік Беларусі двойчы ў сваіх выступах звяртаўся да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага - падчас сустрэчы са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта і на спат - канні з расейскімі журналістамі . Пракаментаваць выказваньні кіраўніка краіны карэспандэнт " Радыё Свабода " Міхась Скобла папрасіў гісторыка Алеся Краўцэвіча , які абараніў доктарскую дысертацыю па палітычнай гісторыі ВКЛ ды Ірыну Колабаву .

Алесь , пачнём з выступу прэзідэнта ў Магілёве . Вось як падае яго газета " Комсомольская правда в Беларуси " за 24 лістапада гэтага году : " Прыхільнікі даўніны на поўным сур ' ёзе гавораць пра Вялікае Княства Літоўскае і маўчаць аб прыгнечаным залежным становішчы беларусаў , якое было ў тым несамастойным сярэднявечным княстве . Гэта ненавіснікі славянскага народу". Дык самастойным ці залежным ад кагосьці было ВКЛ?"

Цяжка назваць гэтую дзяржаву несамастойнай, асабліва да Люблінскай уніі 1569 году ці да канфедэрацыі ВКЛ з Польскім Каралеўствам. Ад моманту свайго ўзнікнення і асабліва ў 14-15 стагоддзях гэта была адна з найбуйнейшых дзяржаваў ва Ўсходняй Еўропе. У 15 стагоддзі Маскоўскае княства было зусім невялікай дзяржавай, існавалі невялікія па тэрыторыі Інфляндскі, Лівонскі і Тэўтонскі ордэны, раздробленае Польскае Каралеўства, якое тады толькі пачало яднацца ў адну дзяржаву, але нават і аб'яднанае было ў тры разы меншае за ВКЛ. Існавалі татарскія дзяржавы, у стэпе, раздробленыя - Крымскае ханства, Вялікая Арда. Так што ВКЛ было самай вялікай дзяржавай, якая дамінавала і вызначала палітыку ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне цягам 14-15 стагоддзяў. Дзяржава гэтая мела ўласны ўрад, уласную адміністрацыйную сістэму, грошы, войска, законы - Статут Вялікага Княства Літоўскага ахвотна выкарыстоўваўся і ў польскім заканадаўстве.

А як быць з цверджаннем наконт "прыгнечаных беларусаў"? Хто іх прыгнятаў?"

Гэтае выказванне я ўспрымаю як непаразуменне. Бо калі б не было Вялікага Княства Літоўскага, сёння не існавала б Рэспублікі Беларусь і яе прэзідэнта. Вось гістарычныя факты. Нават савецкія падручнікі прызнавалі, што беларусы як народ сфармаваліся ў 14-17 стагоддзях - гэта значыць, якраз тады, калі яны былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржава гэтая ўтварылася на гістарычнай Літве - на Панямоньні, у Наваградчыне і Гарадзеншчыне ў сярэдзіне 13 стагоддзя са сталіцай у Наваградку. Дзяржаўнай мовай была беларуская (старабеларуская). Значыць, і па тэрыторыі, і па культуры гэта не чужая беларусам, а свая дзяржава.

Потым, гэта вельмі важна, у першых дзесяцігоддзях 14 стагоддзя за час гаспадарання Гедзіміна Вялікае Княства Літоўскае аб'яднала ў сваіх межах усе асноўныя гістарычныя рэгіёны Беларусі: Полаччыну, Віцебшчыну, Берасцейшчыну, ТураваПіншчыну (пазней Смаленшчыну - у пачатку 15 стагоддзя). Сёння як айчынныя, так і замежныя даследчыкі гісторыі Беларусі не маюць сумненняў - менавіта гэтае аб'яднанне ў адзіным палітычным арганізме было вырашальным фактарам у фармаваньні нашай краіны.

Часта ўжываецца ў гістарыяграфіі панятак "Залаты век Беларусі" - адносна 15-16 стагоддзяў. Чаму? Гэта быў перыяд у беларускай гісторыі, больш за тры стагоддзі, калі грамадства мела паўнавартасную сацыяльную структуру, якой яно потым не мела ніколі, уключна да сённяшняга дня. Беларускай культурай былі ахопленыя ўсе сацыяльныя слаі краіны: сяляне, гараджане, баярышляхта, найвышэйшая арыстакратыя, уключна з самымі вялікімі князямі літоўскімі. Вялікі князь Ягайла ў 14 стагоддзі напісаў: "А ў нас ёсць свой слаўны герб, які ў народзе называецца "Пагоняй" - менавіта "Пагоняй" (так у дакуменце) - пабеларуску, а не "Віцісам" - палітоўску.

Пасля вымушанай Люблінскай вуніі 1569 году (бо ВКЛ не магло ў адзіноце адбіцца ад Масквы) распачалася даволі хуткая добраахвотная паланізацыя элітаў - шляхты, а пазней мяшчанства. Гэта азначала пачатак крызісу. Пасля далучылася яшчэ татальная русіфікацыя, урэшце беларускі народ страціў эліту, яна паланізавалася або зрусіфікавалася. Народ захаваўся толькі ў традыцыйнай сялянскай культуры, як і шэраг іншых еўрапейскіх народаў (літоўцы, славакі, чэхі).

У незалежнай Беларусі, здавалася б, нарэшце ўдасца адбудаваць нацыю і яе культуру - свая ж дзяржава. Але не, сённяшняя кіроўная эліта (якая ні ёсць - але ж эліта, калі кіруе) на чале з прэзідэнтам расейскамоўная. За дзесяць гадоў яе кіравання беларуская мова трапіла паводле крытэраў ЮНЭСКА ў спіс моваў, якія знаходзяцца на мяжы вымірання. Таму і надалей у гісторыі нашай краіны час ВКЛ застаецца адзіным "залатым" векам Беларусі.

І нарэшце - пра "ненавіснікаў славянскага народу". Які быў этнічны складнік насельніцтва Вялікага Княства?"

Даўно вядома, што ў ВКЛ усходнеславянскі складнік быў дамінантным. Але я хачу вярнуцца да выразу "славянскі народ". Гэта непісьменнае выказванне. Бо славянскага народу ніколі не існавала. Існуюць славянскія народы, у тым ліку група ўсходнеславянскіх народаў. У ВКЛ былі аб'яднаныя дзве галіны ўсходнеславянскіх народаў - беларуская і ўкраінская. Пасля Люблінскай вуніі ўкраінская галіна апынулася ў складзе Каралеўства Польскага, а ў ВКЛ засталася дамінантнай галіна беларуская. Дамінантнай па культуры, па колькасьці насельніцтва. Таму што Літва пасля Люблінскай вуніі складала 2/5 ад усёй тэрыторыі ВКЛ, рэшта - усё беларускія землі. У час ВКЛ беларуская культура і мова паступова ахоплівалі балцкія рэгіёны.

Ішла асіміляцыя балтаў беларусамі?

Так! І самае дзіўнае, гэтаму я да гэтага часу не магу знайсці тлумачэння, што гэтая асіміляцыя працягвалася нават пасля страты беларусамі самастойнай дзяржавы. Нават ва ўмовах магутнай паланізацыі ў першай палове 19 стагоддзя, нават ва ўмовах татальнай русіфікацыі другой паловы 19 стагоддзя, літоўцы ў памежнай зоне пераходзілі на беларускую мову. У гэтым мне бачыцца магутны культурны патэнцыял ВКЛ, які рэалізоўваўся нават пасля ліквідацыі гэтай дзяржавы. У час ВКЛ арэал беларускай культуры пашыраўся. У час падпарадкавання беларускіх земляў Расейскай імперыяй ён звужаўся. І звужаецца да сёньняшняга дня".

На сустрэчы ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце прэзідэнт шчыра прызнаўся, як яму выкладчык гісторыі Якаў Трашчанок паставіў двойку. Я ведаю тваё крытычнае стаўленне да асобы Трашчанка. Але змог жа ён ацаніць веды свайго вучня. Іншая рэч, што вучань, відаць, ніякай работы над памылкамі не зрабіў.

Якаў Трашчанок не мае ніякай навуковай ступені, ён закончыў аспірантуру, але не абараніў нават кандыдацкай дысертацыі. Ён яскравы прадстаўнік афіцыёзнай савецкай гістарыяграфіі. Напэўна, двойку студэнту Аляксандру Лукашэнку ён паставіў за няведанне менавіта савецкай гісторыі. "Гісторыя Беларусі" Трашчанка сёння ўзмоцнена насаджаецца ва ўсе звёны гістарычнай адукацыі. Гэта даволі прымітыўны пераказ сталінскасавецкай гісторыі. Гэта нібы выцягванне з труны прывіду Савецкага Саюзу. Гэта нічога, апрача страху, прынесці ня можа.

А як успрымаецца, як вывучаецца Вялікае Княства Літоўскае нашымі суседзямі - палякамі, літоўцамі, украінцамі?

У свой час, на пачатку 1990х, беларускія гісторыкі прыйшлі да паразумення з літоўскімі, у 1993 годзе адбыліся некалькі афіцыйных канфэрэнцыяў. Дамовіліся нават пра тэрміналогію, вырашылі карыстацца тэрмінам "Беларускалітоўскае гаспадарства" альбо "Літоўскабеларускае гаспадарства", што ёсць адно і тое ж. Класічная ўкраінская гістарыяграфія, у тым ліку Міхайла Грушэўскі, прызнаюць ВКЛ утворам больш беларускага народу, чым украінскага. Хоць у працах іхніх сучасных гісторыкаў можна знайсці цверджанні, што ВКЛ - украінская дзяржава. Літоўцы цяпер таксама не хочуць дзяліцца спадчынай ВКЛ з намі. Што датычыць польскай гістарыяграфіі, то там існуе даволі нейтральнае стаўленне да ВКЛ. Яго вывучаюць, палітычна ацэньваюць яго як дзяржаву літоўскую, а культурна - як дзяржаву русінскую (беларускую).

На нядаўняй сустрэчы з расейскімі журналістамі прэзідэнт крытычна адазваўся пра Аршанскую бітву. Відаць, каб дагадзіць гасцям з Расеі. Беларусы ў той бітве, маўляў, не ўдзельнічалі, дый хто каго перамог - пытанне дарэшты не высветленае. Дык ці варта адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы 8 верасня, калі гэтая бітва адбылася?

Безумоўна, варта. Аршанская бітва 1514 году - сапраўды вялікая перамога: 40 тысячаў вояў разграмілі больш як удвая большую групоўку маскоўскіх войскаў, захапілі ў палон усё яе камандаванне. Значэнне гэтай перамогі ў беларускай гісторыі ў тым, што яна мела вялікае маральнае значэнне: уся Еўропа пра яе пісала, германскі імператар пасля яе нават адмовіўся ад саюзу з Маскоўскім княствам. Аршанская бітва на некалькі дзесяцігоддзяў уратавала Беларусь (найперш, усходнюю) ад спусташэнняў, пажараў, гвалтаў, забойстваў, якія чынілі на нашай тэрыторыі маскоўскія войскі. Яна ўратавала жыццё дзясяткам, можа, сотням тысяч жыхароў Полаччыны, Гомельшчыны ды Магілёўшчыны. Хто ведае, можа, сярод тых уратаваных былі і продкі Аляксандра Лукашэнкі.

Алесь, ты аўтар некалькіх кніг па гісторыі ВКЛ, у тым ліку і пра вялікага князя Вітаўта. Цяпер у Менску аўкцыённым домам "Парагіс" выстаўлены на продаж пояс князя Вітаўта. Давай пагаворым на гэтую тэму, але спачатку паслухаем "больш вузкага" спецыяліста - гісторыка Ірыну Колабаву . Спадарыня Ірына, ці "пояс Вітаўта" не падробка? І наколькі правамоцна ўжываць менавіта гэты тэрмін?

Не, гэта не падробка, гэта цалкам аўтэнтычны пояс, помнік нашай гісторыі 14 - пачатку 15 стагоддзя. Пояс праходзіў экспертызу ў Эрмітажы ў вядомага ў свеце спецыяліста Марка Крамароўскага. І менавіта ён даў заключэнне, што пояс сапраўдны, вельмі рэдкі. Пояс нават быў унесены ў Спіс гістарычнакультурных каштоўнасцяў першай ступені нашай краіны. Так склаліся абставіны, што пояс быў прададзены прыватнай асобе - расейскай фірме, якая працуе на тэрыторыі Беларусі. Невядома, для каго гэты пояс быў прывезены на тэрыторыю ВКЛ. Марк Крамароўскі выказаў меркаванне, што ён мог быць прывезены ханам ХаджыГірэем у падарунак князю Вітаўту. Гэта гіпотэза. Але пояс сапраўды настолькі каштоўны, высокагустоўны, памайстэрску выкананы, што мог быць падарункам толькі для самай высокай асобы - для князя Вітаўта.

Дзякуй, Ірына. Алесь, я ведаю, цябе вельмі хвалюе лёс гэтай нацыянальнай рэліквіі, ты нават сустракаўся з дырэктарам "Парагісу" Андрэем Бярэзіным. Пытанне найперш да археолага: як каштоўны пояс, знойдзены падчас археалягічнага раскопу ля вёскі Літва Маладзечанскага раёну і які паводле закону павінен належаць дзяржаве, трапіў на аўкцыён?

Факт вельмі дзіўны, таму што нават у подпісе да поясе пазначана, што ён паходзіць са скарбу, значыць, знойдзены ў зямлі. Фактам, як гэтая каштоўнасць перайшла ў прыватныя рукі, павінен займацца пракурор, а не археолаг. Я хачу звярнуць увагу на другое. Ёсць рэальная магчымасьць вярнуць скарб у набытак нацыі. Але не хоча сённяшняя ўлада вяртаць пояс народу! Працытую радкі з афіцыйнага ліста Міністэрства культуры аўкцыённаму дому "Парагіс" ад 23 жніўня 2005 году: "У сувязі з адсутнасцю сродкаў у Міністэрства культуры на набыцьцё пояса па кошце 44 мільёны беларускіх рублёў (21 тысяча даляраў. - М.С. ) лічым магчымым яго продаж у межах Рэспублікі Беларусь любой юрыдычнай і фізычнай асобе".

У СМІ ўвесь час фігуравала другая лічба - 80 тысяч даляраў, адкуль узяўся ў чатыры разы меншы кошт?"

Выстаўлены кошт - ад 80 да 90 тысяч даляраў. Але дзяржава мае права першынства, яна мае права самастойна ацэньваць. І яна ацаніла пояс на 21 тысячу даляраў - у чатыры разы менш, чым прапанавана на аўкцыёне. Ацаніла і не можа знайсці гэтай невялікай для дзяржавы сумы! А гэта цана аднагодвух камплектаў формы для хакейнай каманды! Што можа прыватная асоба зрабіць з гэтым скарбам? Можа згубіць (нібы), пояс могуць скрасці (нібы альбо сапраўды). Могуць быць цяжкасці з экспанаваннем для народу. Я перакананы, калі б гэта быў маўзер камісара Мяснікяна, які ў 1917 годзе разганяў першы Ўсебеларускі з'езд, грошы ў дзяржавы адразу ж знайшліся б. І заплацілі б за яго хіба ў некалькі разоў больш. Па маёй інфармацыі, поясам князя Вітаўта ўжо зацікавіліся літоўцы. Вось так разбазарваецца з Беларусі спадчына ВКЛ".

Давай ізноў вернемся да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Ці абараняюцца па ім дысертацыі, ну хоць бы з таго пункту погляду, які быў выказаны прэзідэнтам у Магілёве?"

Дысертацыі абараняюцца толькі па эканамічнай гісторыі ВКЛ, па палітычнай гісторыі - не. Сёння фактычна існуе забарона на працы, у якіх так ці інакш крытычна ацэньваюцца адносіны ВКЛ з Масковіяй. Мне здаецца, варта было б падказаць нашым кіраўнікам пачытаць адпаведныя кніжкі, напрыклад, працы прафесара Галенчанкі, прафесара Падокшына, іншых спецыялістаў па ВКЛ. Вучыцца ніколі не позна. Урэшце, каб у будучых падручніках па гісторыі Аляксандар Лукашэнка не застаўся беларускім прэзідэнтам, пры якім памерла мова і культура беларускага народу.

Алесь Краўцэвіч

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX