Папярэдняя старонка: 2006

№ 9 (745) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 9 (745) 1 САКАВIКА 2006 г.


Беластоцкай "Ніве" - 50

Заява Сакратарыяту ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны"

4 сакавіка адзіная беларускамоўная газета Польшчы "Ніва" адзначыць свой юбілей. Заснаваная ў 1956 годзе ў Беластоку, у цэнтры тэрыторыі, якую спрадвеку насялялі беларусы, газета стала іх дарадцам і выразнікам, спрыяла захаванню беларускай мовы і культуры ў пасляваеннай Польшчы. Вакол яе згуртаваліся мясцовыя пісьменнікі, навукоўцы, журналісты, настаўнікі і краязнаўцы, якія здолелі захаваць беларускую прысутнасць у польскай дзяржаве, насуперак неспрыяльнаму стаўленню да беларушчыны ў суседняй БССР, дзе апантана будавалі савецкі рускамоўны камунізм.

Дзякуючы таму, што "Ніву" можна было выпісаць і нават набыць у СССР, газета спрыяла захаванню беларушчыны на савецкіх абшарах, асабліва ў "застойны" брэжнеўскі час.

Калектыву рэдакцыі хапіла моцы захаваць газету і ў часы пабудовы новай, посткамуністычнай Польшчы, якая цяпер ёсць часткай аб'яднанай Еўропы.Часам хто-ніхто не падзяляў пазіцыю газеты і пачынаў хвалю супраціву. Пераслед газеты не спыняецца і зараз, бо нікому не патрэбна стабільная праява беларушчыны нават у часы дэмакратыі і плюралізму.

ТБМ рашуча выступае супраць судовага пераследу рэдакцыі і рэдакцыйнай рады "Нівы" і жадае калектыву поспеху ў нялёгкай справе выдання беларускамоўнай газеты і яе распаўсюдзе. Хай жыве і квітнее беларускае слова на старонках "Нівы" ды іншых выданняў беларусаў Польшчы.

Прынята на Сакратарыяце ТБМ 22 лютага 2006 г.

(Матэрыялы, прысвечаныя газеце "Ніва" чытайце на ст. 8)


НАГОДЫ 50-ГОДДЗЯ ЗАСНАВАННЯ БЕЛАРУСКАГА ГРАМАДСКА-КУЛЬТУРНАГА ТАВАРЫСТВА Ў ПОЛЬШЧЫ

25 лютага ў Беластоку прайшлі ўрачыстасці з нагоды 50-годдзя заснавання Беларускага грамадска-культурнага таварыст-ва ў Польшчы (БГКТ) і за-ключны гала-канцэрт XIII Агульнапольскага фестывалю "Беларуская песня-2006". Аб гэтым паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

"За значны ўклад у развіццё беларускай культуры і адукацыі ў Польшчы і ў сувязі з 50-годдзем та-варыства" прынята рашэнне ўзнагародзіць БГКТ ганаровай граматай Савета міністраў Беларусі.

У суботу адбылося ўрачыстае пасяджэнне Галоўнага кіраўніцтва БГКТ, падчас якога кіраўнікі і актыўныя дзеячы таварыства ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падарункамі "ад імя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў замежных спраў, адукацыі, культуры, камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Гарадзенскага аблвыканкаму і пасольства Беларусі ў Польшчы".

Ва ўрачыстасцях узяла ўдзел афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра культуры Валерыем Гедройцам. У яе склад увайшлі пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка, генеральны консул у Беластоку Леанід Каравайка, намеснік старшыні Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Уладзімір Ламека, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і іншыя.

У заключным гала-канцэрце XIII Агульнапольскага фестывалю "Беларуская песня-2006" удзельнічалі Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, Ансамбль беларускай песні і музыкі "Сваякі", пераможца дзіця-чага конкурсу "Еўрабачанне - 2005" Ксенія Сітнік.

26 лютага ў Музеі і Цэнтры беларускай культуры ў Гайнаўцы з удзелам афіцыйнай беларускай дэлегацыі адбылося адкрыц-цё выставы "Малюся я небу, зямлі і прастору...", арганізаванай пасольствам Беларусі ў Польшчы сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем імя Я. Купалы.

Дз. УЛАСАЎ, БелаПАН.


110 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы

КРАПІВА (сапр. Атраховіч) Кандрат Кандратавіч (5.3.1896, в. Нізок Уздзенскага р-на Менскай вобл. - 7.1.1991), бел. драматург, паэт, празаік, мова-знавец, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Беларусі (1956). Акад. АН Беларусі (1950, чл.-кар. 1940), д-р філал. н. (1953). Герой Сац. Працы (1975). Засл. дз. на-вукі Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1930). У 1913 у Менску экстэрнам здаў экзамены на званне нар. настаўніка, у 1914-15 працаваў у Мнішанскім земскім нар. вучылішчы Менскага пав. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1920-23 у Чырв. Арміі. У 1932-36 заг. аддзела час. «Полымя рэвалюцыі». Удзельнічаў у паходзе ў Зах. Беларусь (1939) і сав.-фінл. вайне (1939-40). У Вял. Айч. вайну працаваў у франтавых газетах «Красноармейская правда» і «За Савецкую Беларусь» (1941-42), рэдагаваў сатыр. газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадэіну» (1943-45). З 1945 рэдактар час. «Вожык». З 1947 заг. сектара Ін-та мовы, л-ры і мастантва АН Беларусі. У 1956-82 віца-прэзідэнт АН Беларусі, у 1982-89 у Ін-це мовазнаўства імя Я. Коласа АН Беларусі. Літ. дзейнасць пачаў у 1922. Супра-цоўнічаў з газ. «Савецкая Беларусь», друкаваўся ў газ. «Беларуская вёска», часопісах «Чырвоны сейбіт», «Маладняк», «Узвышша», «Полымя рэвалюцыі» і інш. Першыя творы пераважна гумарыстычнага і сатыр. плану (зб-кі «Асцё» і «Крапіва», 1925). У іх высмейваў старыя парадкі і звычаі, выступаў гарачым прапагандыстам новага ўкладу жыцця, пісаў на модную ў 1920-я г. антырэліг., а таксама міжнар. тэмы. 3 сярэдзіны 1920-х г. асабліва плённа працаваў у жанры байкі, стварыў у бел. л-ры непераўзыдзеныя яе ўзоры: «Дзед і Баба», «Дыпламаваны баран», «Сава, Асёл ды Сонца», «Ганарысты парсюк», «Махальнік Іва-ноў» і інш. Сярод сатыр. вершаваных зб-каў «Байкі» (1927), «Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгоднікаў», «Ухабы на дарозе» (абодва 1930). Значны ўклад К. ў развіццё сатыр.-гумарыстычнай паэмы («Шкірута», 1928; «Хвядос - Чырвоны нос», 1931). На высокім маст. узроўні яго сатыр.-гумарыстычныя апавяданні (зб-кі «Апавяданні», 1926; «Жывыя праявы», 1930). У сац.- быт. рамане «Мядзведзічы» (няскончаны, кн. 1-я, 1932) паказаў жыццё вёскі напярэдадні калектывізацыі. Паэт. і празаічныя тво-ры К. насычаны дасціпным, часам грубаватым нар. гумарам, з'едлівай іроніяй, сарказмам. З 1933 найб. ўвагу аддаваў драматургіі. П'есы К. ўзнімалі актуаль-ныя пытанні часу, шматпланава адлюстроўвалі тагачасную рэчаіснасць. Падзеі п'есы «Канец дружбы» адбываюцца ў складаны перыяд калектывізацыі, драмы «Партызаны» - у грамадз. вайну. У драмах «Проба агнём» (1943), «З народам» , «Людзі і д'яблы» гераізм, самаахвярнасць людзей у Вял. Айч. вайну, глыбокі аналіз сац. і маральных вытокаў здрадніцтва. Пра пасляваен. жыццё вёскі распавядалася ў камедыі «Пяюць жаваранкі», праблемы жыхароў горада - у п'есе «Зацікаўленая асоба». Маральна-этычныя праблемы, выкрыццё праяў бездухоўнасці ў п'есе «На вастрыі» (паст. т-рам імя Я. Коласа пад назвай «Блыта-ныя сцежкі», 1983). Вяршыні драматург. творчасці К. - вострыя, надзённыя камедыі «Хто смяецца апошнім», «Мілы чалавек», «Брама неўміручасці», якія скіраваны супраць такіх негатыўных рыс чалавечага характару, як нахабства, кар'ерызм, абывацельшчына, невуцтва, бюракратызм. Драматургія К. адыграла вял. ролю ў развіцці бел. тэатр. мастацтва. Яго п'есы ішлі на сцэнах многіх т-раў СССР і за мяжой. Праца-ваў у галіне публіцыстыкі і літ. крытыкі. Аўтар прац па бел. лексікаграфіі, рэдактар «Руска-беларускага слоўніка» (т. 1-2, 2-е выд. 1982), «Беларуска-рускага слоўніка» (т. 1-2, 2-е выд. 1988-89), «Дыялекгалагічнага атласа беларускай мовы» (1963) і інш. Пераклаў асо-бныя творы У. Шэкспіра, І. Крылова, А. Астроўскага, Т. Шаўчэны, А. Міцкевіча і інш. Значны ўклад зрабіў у бел. мовазнаўства (Дзярж. прэмія СССР 1971 за комплекс работ па лінгвагеаграфіі). Імем К. названы Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі.

(Пра К. Крапіву чытайце на ст. 3.)


Прыгожасць і мілагучнасць беларускай мовы

Беларуская мова сярод іншых моваў свету вылучаецца сваёй прыгажосцю праз сваю мілагучнасць і пявучасць. Вось што паведамляецца аб мілагучнасці беларускай мовы ў выдадзенай энцыклапедыі "Беларуская мова". "Пад мілагучнасцю (сінамічная назваэфанія) разумеюць прыемнае гучанне мовы. Адкрытыя склады, пабудаваныя на прынцыпе ўзыходняй гучнасці, надаюць мове плаўнасць, музычнасць. Павышае мілагучнасць беларускай мовы адметны санорны гук (ў) блізкі да галоснага (у). Увогуле спецыфіка гучання беларускай мовы багата ў чым ствараецца асаблівасцямі артыкуляцыі зачных. Так вельмі мяккія ц, дз, с, з, н, адметныя зычныя дж, ч, р, падоўжаныя л, н, з, с, дз, ц і іншыя надаюць гучанню карактэрнае адценне, якое ўсведамляецца носьбітамі беларускай мовы як яе эстэтычныя ўласцівасці. Можна назваць яшчэ некаторыя фанетычныя заканамернасці і з'явы, якімі забяспечваюцца мілагучнасць нашай мовы: чаргаванне гукаў, поўнагалоссе, прыстаўныя галосныя і зычныя, асаблівасці націску і г.д.".

Да тых г.д. (гэтак далей) асаблівасцяў патрэбна аднесці змену напісання і вядома вымаўлення некаторых іншамоўных слоў, асабліва запазычанняў з лаціны, мэта была наблізіць беларускую мову да расейскай, каб лягчэй было праводзіць асіміляцыю беларусаў. Страшэннае знявечанне беларуская мова пацярпела пасля рэпрэсіўнай бальшавісцкай рэформы беларускай мовы ў 1933 годзе. Напрыклад, пачалі пісаць замест плян - план , цыклі - цыклы . Адмянілі напісанне мяккага знака пасля першай зычнай перад складам з ётавай галоснай у словах тыпу: снег, касцёл, насенне. Замянілі галосную літару (я) на (е) у часціцы "ня" і прыстаўцы (бяз)" на "не" і "без" перад складам з націскной галоснай як напрыклад: ня буду - не буду бязбожны - безбожны. Гэта, вядома, пазбавіла беларускую мову некаторых асаблівасцяў вымаўлення і напісання многіх слоў. У выніку беларуская мова агрублялася, губляла частку сваёй мілагучнасці і ў цэлым прыгажосці.

Але аўтар гэтага артыкула хоча звярнуць пільную ўвагу чытача на адну з асаблівасцяў беларускай мовы, якая была не заўважана і не адзначана аўтарамі энцыклапедыі, але якая надае беларускай мове выключную прыгажосць, мілагучнасць і пявучасць сярод іншых славянскіх моваў і моваў свету, каб паказаць усім тым беларусамманкуртам, якія адракаюцца ад матчынай мовы, усім тым "братам" -шавіністам, якія не прызнаюць беларускую мову, здзекуюцца над ёю ў друку, выступаюць за двухмоўе, каб не вывучаць мову беларусаў, каб праз навязанае двухмоўе знішчыць "пабратскі" беларускую нацыю, усім тым кіраўнікампаслугачам, якія грэбуюць роднай мовай, што наша родная мова прыгажэйшая, мілагучнейшая і болей пявучая, чым польская і расейская мовы, ад носьбітаў якіх болей усяго і выказваецца пагарды да беларускай мовы і енку, што іх сілаю прымушаюць вывучаць яе. Але спачатку разгледзім тэксты.


Малітва Гасподня

(Малы катэхізм Варшава, 1992.)

Ойча наш, каторы ёсць у небе, святым будзь імя тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі, хлеба нашага штодзённага дай нам сёння і адпусці нам грахі нашы, як мы адпускаем вінаватым нашым і не ўводзь нас ў спакусу, але збаў нас ад злога. Аман.


Тэкст малітвы ў сучасным перакладзе на расейскай мове.

(Москва. Протестант, 1992.)

Наш небесный Отец, пусть прославится имя Твоё! Пусть наступит Царство Твое и совершится воля Твоя ,как на небе, так и на земле. Дай нам сегодня хлеб на пропитание. Прости нам долги наши, как и мы прощаем должникам нашим. Удержи нас от искушений и избавь нас от зла. Аминь.


Давайце падлічым колькасць галосных і заечных у кожным тэксце і вызначым у працэнтнай адносіне колькасць галосных літар да ўсіх літар тэксту. Толькі трэба ўлічваць, што ў розных тэкстах літары абазначаюцца па рознаму праз адзін знак, два і чатыры, якія могуць абазначаць адным знакам і асобныя літары. Напрыклад, калі ў адным з тэксаў набярэцца 5 паўгалосных літар, дык да колькасці галосных у гэтым тэксце трэба дабавіць 2,5 галосныя літары, калі 4 паўгалосных, то 2 галосныя і г.д.

Дык вось пасля падлікаў аказалася, што ў беларускім тэксце галосныя літары складаюць 45.9%, у польскім - 44,9% у расійскім 42,0%. Гэта і абумоўлівае больш за ўсё музыкальнасць, пявучасць і мілагучнасць беларускай мовы. Вось чаму беларускія тэксты вершаў лёгка перакладаюцца на ноты, а песні гучаць прыемна і лірычна. Менш зычных, больш чыста гучыць голас спевакоў больш яскрава ўспрымаецца на слых.

Беларусы па сваёй недасведчанасці не маюць усведамлення, якім багатым і цудоўным скарбам яны валодаюць. Беларусы могуць ганарыцца сваёй мовай, мовай, якую захавалі і перадалі ім продкі. Дык на якой мове лепш беларусам звяртаецца да Бога, каб ён хучэй пачуў іх малітву? Навошта на мове суседзяў, калі свая ў беларусаў такая цудоўная, мілагучная, пявучая, музыкальная і прыгожая?!

Каб чытач не палічыў, што прыведзеныя лічбы выпадковыя, разгледзім яшчэ некалькі тэкстаў на розных мовах.


Тэкст першы.

Белавежская пушча. 1973г.

"Тысячу год назад большую частку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пакрываў першабытны лес. На многія і многія сотні кіламетраў шумклі лясныя волаты, рэкі з цяжкасцю пракладвалі шлях праз завалы, звінела камар'ё, глядзеліся ў чорны лак вады барвяныя мясістыя мухаморы, кішэлі ў нетрах звяры, кіпела ў вірах рыба."

"Тысячу лет назад большую часть Центральной и Восточной Европы пакрывал первобытный лес. И шумели на многие и многие сотни километров деревьявеликаны, и реки с трудом прокладывали путь через лесные завалы, звинело комарье. Смотрелись в чёрный лак воды багряным, мясистые мухоморы. В гуще леса кишело зверьё, ходуном в омутах рыба."

У беларускім тэксце галосныя складаюць 46,2% у расійскім 44,8%


Тэкст другі.

Слова аб палку Ігаравым. Пераклад Я.Купалы. Менск 1938 г.

"Дык пачнём жа гэтую, брацця аповесць ад старога Уладзіміра да Ігара сягачаснага, што скаваў розум сілай сваёй і навастрыў сваё мужнасцю сэрца; напоўніўся духу барацьбянага і павёў сваё войска адважнае на землі палавецкія за рускія землі."

Пераклад С.С. Жамбінага і В. Рцічы.

"Начнём же, братья, повесть эту от старого Владимира до нынешнего Игоря, который стянул ум крепостью своей и изострил сердца своего мужеством; наполнившись ратного духа навёл свои храбрые полки на землю Половецкую за землю Русскую."

Тут беларускі тэкст мае 47,7% галосных, расейскі - 41,3%.


Тэкст трэці,

Магутны Божа, "Наша слова" № 41. 1999.

Магутны Божа! Уладар сусвету.

Вялікіх сонцаў і сэрц малых,

Над Беларусяй, ціхай, ветлай,

Рассып прамені свае хвалы.

Дай спору ў працы,

штодзённай шэрай,

На лусту хлеба, на родны край.

Тавагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, у прышласць дай.

Дай урадлівасць жытнёвым нівам

Учынкам нашым пашлі ў маяот,

Зробі свабоднай, зрабі шчаслівай

Краіну нашу і наш народ

Польскі тэкст у перакладзе Чэслава Сэнюха.

У беларусім тэкце 44,3% галосных, у польскм - 39,7%.


Аднойчы я суправаджаў турысцкую групу з Івацэвіцкага раёну з мясцін мястэчка Косава. У групе былі працаўнікі калгаса. Я звярнуў увагу, як адна жанчына гаварыла слова "смяешся". Яна спрабавала гаварыць парасейску, але ў яе атрымоўвалася "трасянка" Я папрасіў, каб яна гаварыла на сваёй мясцовай гаворцы. Мяне здзівіла, што так мякка гучаць беларускія словы. Пасля той ганебнай рэформы 1933 года некаторыя словы сталі гучаць ненатуральна (параўнай слова "смяешся"), не адпавядаць жывой гутарковай мове яе носьбітаў.

30 студзеня гэтага года я слухаў па радыё "Свабода" на беларускай мове размову журналіста і пасла ЗША сп. Крола Журналіст заўважыў, што сп. пасол Крол добра валодае беларускай мовай. Пасол Крол адказаў, што беларуская мова прыгожая і мілагучная, што ён паважае беларускі народ, таму вывучыў беларускую мову, каб размаўляць з беларусамі на іх мове. Мне стала сорамна за нашых чыноўнікаў, якія не толькі не размаўляюць на мове таго народа, які прадстаўляюць, але і зневажаюць мову свайго народа, мову сваёй маці.

Мікола Віцязь, г. Белаазёрск.


ЧАРГОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ТБМ

12-га лютага ў Віцебску прайшла 5-я справаздачна-выбарчая канферэнцыя Абласной арганізацыі ГА 'Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыньг". Адбылася нефармальная, шчырая і зацікаўленая размова адносна працы таварыства ў цяперашняй сітуацыі, абмяркоўваліся праблемы і задачы, якія стаяць на парадку дня.

Са справаздачным дакладам выстуліў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы I. А. Навумчык. Ён спыніўся на дзейнасш абласных структур ТБМ за апошнія два гады, паведаміў пра вынікі працы, ахарактарызаваў агульную моўную сітуацыю па Віцебшчыне. Абласная арганізацыя аб'ядноўвае зараз 4 гарадскія і 12 раённых падраздзяленняў. На жаль, не функцыянуюць па пэўных лрычынах суполкі ў Браслаўскім, Лёзненскім, Дубровенскім і Шумілінскім раёнах. Зразумела, пгго адной з асноўных задач абласной арганізацыі на бліжэйшы перыяд павінна стаць стварэнне афіцыйных структур таварыства ў названых рэгіёнах. Паводле афіцыйных звестак, толькі 21,5% вучняў 1-11 класаў навучаюцца ў вобласці пабеларуску. Пры гзтым, напрыкдад, у Оршы ўвогуле адсутнічаюць бепарускамоўныя класы.

Выступоўцы ў спрэчках ацэньвалі працу абласной рады, дзяліліся досведам уласнай дзейнасці на ніве беларушчыны, закраналі надзённыя клопаты і праблемы арганізацыі. З цікавай інфармацыяй наконт моўнай сітуацыі на Глыбоччыне выступіў актыўны сябра Рады, паэт Віталь Гарановіч. Ён у прыватнасці адзначыў дасягненні ў плане развіцця беларускамоўнай адукацыі ў Глыбокім, падзяліўся досведам працы з бацькамі вучняў, якія ідуць у першы клас. Гэты станоўчы досвед можа быць выкарыстаны і ў іншых месцах.

З вялікай увагай прысутныя слухалі паведамленні гасцей канферэнцыі. Так, вядомм празаік Франц Сіўко падрабязна спыніўся на дзейнасці пісьменніцкай арганізацыі, акцэнтаваў увагу на праблемах, якія ўзніклі апошнім часам. Зараз майстры слова практычна не маюць магчымасці выступаць перад шырокай аўдыторыяй.

Адначасова была наладжана выстава новых выданняў мастацкай літаратуры. Асаблівай папулярыасцю сярод дэлегатаў і гасцей канферэнцыі карысталіся паэтычны зборнік Рыгора Барадуліва "Ксты" і кніга Франца Сіўко "Асіметрыя".

Дэлегаты зацвердзілі справаздачу старшыні абласной арганізацыі, а таксама справаздачу старшыні рэвізійнай камісіі. Дзейнасць арганізаныі за двухгадовы перыяд была прызнана здавальняльнай.

На канферэнцыі абраны новы склад Абласной рады і Сакратарыяту. Старшынём Віцебскай абласной рады ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" на чарговы тэрмін быў адзінагалосна абраны I. А. Навумчык.

Юрась Бабіч, сябар Віцебскай абласной рады


СПРАВАЗДАЧА

аб дзейнасці Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" за 2005 год.

На пачатку 2005 года ў арганізацыі налічвалася 12 сяброў, на канец - 16. Арганізацыя паставіла задачу расшырэння ўжывання беларускай мовы ва ўсіх сферах дзейнасці ў раёне. Значныя вынікі ёсць, і ў гэтым ёсць частковая заслуга раённай арганізацыі ТБМ. Спынюся на некаторых фактах.

Усе шыльды на дзвярах кабінетаў у будынку райвыканкаму на беларускай мове.

У раёне налічваецца 15 сельскіх дзіцячых садкоў. У іх усе размаўляюць пабеларуску. Наведваюць садкі сябры ТБМ, якія прысутнічаюць на ранішніках, дапамагаюць выхавальнікам у падборы матэрыялу і правядзені імпрэз.

Шыльды ў сельскай мясцовасці і ў большасці ў райцэнтры ў крамах аформлены на беларускай мове. У іх прадаўцы размаўляюць з пакупнікамі пабеларуску.

У чэрвені месяцы, атрымаўшы дазвол ад мясцовай улады, сябры раённай арганізацыіі ТБМ у складзе пяці чалавек наведалі вёску Зачэпічы, радзіму трох заходнебеларускіх паэтаў Граніта. Праменя, Струменя. У сельскім Доме культуры (в. Жукоўшчына) была наладжана сустрэча з землякамі названы паэтаў. Ім мы расказалі аб творчай і грамадскай дзейнасці паэтаў, чыталі іхнія вершы.

Нашы сябры дапамаглі ў правядзенні конкурсу чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў на ваенную тэматыку.

Сябры арганізацыі сустракаліся з навучэнцамі гімназіі, сусрэча была прымеркавана да 15х угодкаў літаб'яднання "Пралескі", утворачага пры райгазеце "Перамога". Цяпер "Пралескі" не існуюць. Аналагічная сустрэча з чытачамі была наладжана ў раённай бібліятэцы. Там жа адбылася літаратурная вечарына, прымеркаваная да 75 х угодкаў У. Караткевіча.

Сельскія школы ўсе беларускамоўныя і ў адной гарадской школе (а іх усяго дзве і адна гімназія) адзін з двух паралельнага класаў, пачынаючы з 4 і канчаючы адзінаццатым класам, беларускамоўны.

Старшыня раёнай арганізацыі ТБМ Мікола Грышан.


У мастацкім агародзе не марная трава

БЕЗ МОВЫ НЯМА ГЛОВЫ

"Ад аднае толькі назвы " Роднае Слова" робіцца цяплей на душы ў чалавека, які кроўна звязаны з сваім народам, жыве яго інтарэсамі, любіць сваю роную мову."

Згаданыя тут словы ўпершыню былі агучаны ў 1979 годзе пад час выхаду ў эфір першага выпуску тэлечасопіса "Роднае Слова", і мовіў іх ніхто іншы, як знаны наш драматург, акадэмік Кандрат Крапіса. Сёлета слыннаму майстру слова сто дзесяць гадоў з часу яго народзінаў. То як не згадаць з гэтай нагоды паасобныя старонкі з яго жыцця і творчасці!

....Кандрат Крапіва прыйшоў у наша прыгожае пісьменства ў 1922 годзе . адразу ж, з першых крокаў. Ён дакладна вызначыў, якое ягонае будзе слова:

Я ў мастацкім агародзе

Толькі марная трава,

А якая - смех дый годзе-

Я - пякучка - крапіва.

Нялёгкую і вельмі нялёгкую музу абраў сабе юны Атраховіч. Яна ж, ягоная муза, паводле слоў самога Крапівы, хоць ў яго "не так даўно ўзышла, а ўжо многім абармотам рукі, ногі папякла".

...Сатыру і гумар любіць народ...

Але ж, вядома, яна не заўсёды ўсім да спадобы. І яно, вядома, чаму: праўда вочы коле! Тым не менш, Кадрату Крапіву ўдалося стварыць і пусціць у свет шмат неардынарнага, праўдзівага. Згадайма ягонага Тулягу, Зёлкіна, Гарлахвацкага.

Прозвішчы - характарыстыкі! Удумайцеся ў іхняе гучанне:

Ту-ляга!

Гарла-хвацкі!

Зёл-кін!

Прозвішчы згаданых персанажаў даўно ўжо сталі ў нашай мове імем агульным.

Мова Крапівовых твораў наогул вызначаецца сваёй лаканічнасцю, дакладнасцю, афарыстычнасцю.

Хто з нас не ведае гэтых крапівоўскіх афарызмаў: свінтус-грандыёзус, жаба ў каляіне .

Другі баран ні "бэ", ні "мя", а любіць гучнае імя.

Як свінню ні кліч,

яе заўсёды выдасць лыч...

Кіраваць то ты кіруй,

ды не вельмі тузай...

Да славы прагныя,

ды вузкія ў плячах...

Руплівыя даследчыкі налічылі ў творах Крапівы каля трох тысяч афарызмаў, прымавак, розных фраземаў. Багаты і разнастайны і сінтаксіс твораў Кандрата Крапівы.

Ён у яго ад косці косць народны, экспрэсіўны. Згадайма пачатак ягонай байкі "Дыпламаваны Баран":

"У адным сяле - няважна дзе - хадзіў Баран у чарадзе. Разумных бараноў

наогул жа нямнога...

А гэты дык дурней дурнога: сваіх варот не пазнае".

Кандрат Крапіва заклікаў пісьменнікаў вучыцца ў народа законам і хараству беларускай мовы, у народнай мове шукаць тыя скарбы, якія патрэбны для стварэння паўнакроўных вобразаў.

"Той, хто не чуў народнай гаворкі з усім багаццем яе лексікі і фразеалогіі, хто абыякава ставіцца да гэтай найбагацейшай крыніцы, той не можа ствараць яркіх, паўнакроўных вобразаў" - казаў Крапіва.

І пісьменнік поўнай жменяй чэрпаў мову з народных крыніц. І не толькі чэрпаў. Ён і сам пускаў у літаратуру новыя словы, створаныя ім самім. Гэта зпад яго пяра пайшлі ў літаратурных абыходах такія словы, як наватвор, кленічны...

Ён жа пераклаў на беларускую мову творы Фанвізіна; Крылова, Пуш-кіна, Шаўчэнкі, Міцкевіча. Шэкспіра...

Кандрат Крапіва ўзбагаціў нашу мову не толькі праз свае мастацкія творы і пераклады. Ён лічыцца ў нас аўтарытэтным вучоным-мовазнаўцам. З 1952 года дырэктар Інсты-тута мовазнаўства, а перад гэтым з 1947 года - загадчык сектара.

Пад яго рэдакцыяй разам з Якубам Коласам і Пятром Глебкам выйшаў рускабеларускі слоўнік. Ён жа рэдагаваў і беларускарускі слоўнік. Пры непасрэдным удзеле і пад навуковай рэдакцыяй Крапівы выдадзены "Дыялекталагічны атлас беларускай мовы", "Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак", акадэмічная "Граматыка беларускай мовы", "Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы", першы пяцітомны "Тлумачальны слоўнік беларускай мовы".

У 1950ыя гады Кандрат Крапіва ўзначальваў Арфаграфічную Камісію. На падставе яго прапаноў было ўнармавана напісанне складаных слоў і шмат іншых удакладненняў. Крапіва быў супраць няўдалых наватвораў, непатрэбных запазычванняў, архаізмаў, канцылярызмаў, неўласцівых беларускай мове дзеепрыметных формаў кшталтам "займаемая пасада", "ламаемыя галінкі" , "трымаўшыхся за жыццё".

Кандрат Крапіва як майстар мастацкага слова і вучоны садзейнічаў фармаванню беларускай літаратурнай мовы, станаўленню і замацаванню яе лексічных, фразелагічных, граматычных, акцэнталагічных і арфаграфічных нормаў.

"З граматычнымі формамі, казаў Крапіва, - трэба абыходзіцца вельмі всцярожна. Усялякае штучнае скасаванне ці ўніфікацыя формаў граматычных, пакуль яны існуюць у народнай мове, з'яўляецца шкодным самаўпраўствам"

Невыпадкова заснавальнікі перадачы "Роднае Слова" у красавіку 1979 года звярнуліся па слова на дарогу да Кандрата Крапівы. У архіве "Роднага Слова" ацалела і некалькі здымкаў з моманту падрыхтоўкі Кандрата Крапівы да інтэрвію для "Роднага слова".

А вось здымачны гурт разам з Кандратам Кандратавічам, здымак на памяць.

А на гэтым здымку якраз засведчаны той момант, калі Кандрат Крапіва прамаўляе дарагія для гледачоў "Роднага слова" думкі. А яны нам ужо вядомыя:

"Ад аднае толькі назвы "Роднае слова" - робіцца цяплей на душы ў чалавека, які кроўна звязаны з сваім народам, жыве яго інтарэсамі, любіць сваю родную мову".

Кандрат Крапіва рашуча абураўся супраць тых, хто стараўся прынізіць нашу мову, хто не верыў і не верыць у яе выяўленчыя магчымасці. Пісьменнік настойліва сцвярджаў; культура кожнага народа можа паспяхова развівацца толькі на яго роднай мове.

Былі ў Кандрата Крапівы пад націскам ідэалогіі і моўныя хістанні. Але не яны вызначаюць сапраўднае аблічча слыннага пісьменнік і знаўцу роднай мовы.

Пакінуў Кандрат Крапіва белы свет сёмага студзеня 1991 года. Ён яшчэ заспеў вялікія перемены ў краіне і быў сведкам прыняцця Закона аб мовах, паволе якога беларуская мова была абвешчана дзяржаўнаю.


СПРЭЧКА

Кандрат Кандратавіч быў сынам свайго народу. Ён шмат зрабіў для яго культуры. Мог зрабіць і яшчэ больш, але тагачасныя ідэалагічныя кайданкі стрымлівалі ягоную шматгранную дзейнасць. І ён часам насупраць сваім прыродным перакананням мусіў публічна казаць тое, што было непрыймальна для мовазнаўцы, для пісьменніка ягонага рангу. Такім непрыймальным быў адзін з яго апошніх звяздоўскіх артыкулаў "Ці будзем мы ездзіць па левым баку?" У ім знаны літаратар нечакана для ўсіх распачаў палеміку з тымі мовазнаўцамі, якія якраз дбалі пра культуру нашае мовы. Гэта моцна зачапіла і мяне, і я не змог не адгукнуцца на такую публікацыю, хоць і разумеў: хапаю за грудкі не роўны сабе аўтарытэт. У тым лісце я пісаў:


"Н Я З Г О Д А. СПРЭЧКА З КАНДРАТАМ КАНДРАТАВІЧАМ.

/з нагоды яго артыкула "Ці будзем мы едзіць па левым баку?" "Звязда", 1979 год./

Шаноўны Кандрат Кандратавіч! Пакіну на нейкі момант аўтаінспекцыю, розныя яе жазлы і скажу колькі слоў па сутнасці, Вашае гаворкі. Вельмі здзіўляе, Кандрат Кандратавіч, што вы раптам паўсталі супраць агульна вядомых і агульна прынятых слоў, якімі, між іншым, карыстаецеся і Вы сам, а між тым, дамагаецеся іх абмежавання. Навошта ?

Самі Вы сцвярджаеце, што словы "поезд" і "цягнік" - сінонімы. А чым больш сінонімаў, тым больш багатая мова. Да таго ж слова "цягнік" часцей за ўсё ужываецца ў дачыненні да таварных паяздоў. Між іншым, таварныя цягнікі ў залежнасці ад іх прызначэння называюць парознаму: той, што нафту возіць, з бочкамі, гэта "наліўняк", той, што жывёлу перавозіць - гэта таварняк. Ёсць цягнікі, якія сфармаваны з адных платформаў. Назва такому цягніку нейкая іншая, здаецца, баласт. Народ усё дыферанцуе.

Што яшчэ мяне турбуе?

Вельмі верагодна, што пасля Вашага артыкула казённыя ад мовы стылісты і рэдактары пачнуць касаваць з тэксаў усе тыя натуральныя словы, да якіх Вы выказалі сваю антысімпатыю. А хіба ж словы чымнебудзь вінаватыя?!

Усе словы, на маю думку, самі па сабе нейтральныя. Але ім кепска бывае, калі якінебудзь чалавек пераносіць заганы свайго характару ці душы на іх. Тады пачынаецца вэрхал!

Вельмі шкада, Кандрат Кандратавіч, што Вы не звярнулі ўвагі на сапраўдны гвалт з мовы, які квітнее ў перыядычным друку.

Варта Вам пагартаць хоць адзін нумар "Вечаровага Мінску" вы пераканаецеся, не пра тое Вам трэба было пісаць. Ды што "Вечаровы Мінск"! Наш паважаны "ЛіМ" такія штукі выкідвае, якія, мабыць, і вучням цяжка прыдумаць.

Да гэтага ліста дадаю некалькі выразак, публікацый з нашых газет. Паглядзіце іх.

Між іншым, я не думаю, што Вы ўсяго гэтага не заўважаеце. Бачаць і ў інстытуце мовазнаўства, бачаць і іншыя - і ўсе маўчаць. Так латвей! Абзавіся, дык немаведама ў якую катэгорыю людзей цябе запішуць.

Дык вось, Кандрат Кандратавіч, таму вельмі прыкра, што Вы павялі наступ на тыя з'явы, якія ні ў кога не выклікаюць пярэчання. Усе словы і "нагода", і "цягнік", і "келіх" у сваім значэнні, і "дойлід" будуць заўсёды жыць раўнапраўна "з поездам" "бакалам", "выпадкам". І не трэба на іх замахвацца! Гэтак жа, як і на канчатак у форме -ае, /яе/ . У мяне ёсць запіс Вашага голасу 1979 года. Самы першы сказ у ім гучыць так: "Ад аднае толькі назвы "Роднае Слова" на сэрцы становіцца цяплей". Далібог : сказана добра і мілагучна. Мабыць, канчатак ае /яе/ і з'яўляецца адным з сродкаў мілагучнасці нашай мовы?

Гаворку пра мову можна весці бясконца. Але ўся бяда ў тым, што ніхто гадамі, дзесяцігоддзямі не вядзе яе сістэматычна і ў пэўнам кірунку дбайную гаворку пра культуру нашае мовы.

Ці не таму квітнее моўны дзірван, упрыгожаны "прайшоўшай сесіяй" , рознымі "адстаючымі", "веруючымі" і "няверуючымі" , /а можна ж "набожнымі" і "бязбожнікамі" , "прадстаўленнямі" і "абслугоўваннямі" /а можна і абслугі - "Камбінат бытавой абслугі /, "ападкамі ў выглядзе снегу, дажджу" .

Гэта толькі некалькі прыкладаў, якія нам штодня падаюць газеты, радыё, тэлебачанне. Дык чаму ж пра гэта ў Вашым артыкуле ні слова?! Каб весці змаганне за культуру мовы, трэба сістэматычна рабіць моўныя агляды газет, кніжак.

Гаворкі пра культуру мовы ад выпадку да выпадку, ад нагоды да нагоды ды яшчэ ў такім тоне нагадваюць аглабельную дырэктыву. Тут не да разваг. Амаль як у Вашай байцы "Дэкрэт". Памятаеце:

"- Чык! -

і паспрабуй давесці,

што ты не бык!".

А між іншым у сваім артыкуле Вы згадваеце 1972 год, пашыраную нараду ў Акадэміі навук па пытаннях культуры мовы. Нараду тую памятаю і я, памятаю таксама, як неўзабаве пасля той нарады пачалі разганяць хлопцаў - мовазнаўцаў - каго трэба і каго і не трэба.

Гэтая падзея знайшла адлюстраванне і ў Вашым артыкуле. Вось як гучыць тая мясціна: "Праўда, пасля пашыранай нарады і выступленняў у друку па гэтаму пытанню аматараў ездзіць па левым баку стала менш, і ў друку за блытаніну яны не выступаюць"...

Так, гэта праўда. З тае пары ў друку пра культуру мовы ніхто не выступае. Баяцца, парабіліся тулягамі! Баяцца за лусту хлеба! Па вуліцы ходзяць з аглядкаю. Баяцца ў голас гаварыць! Гэта я Вам дакладна кажу! Вось вынікі той нарады! А сярод тых "аматараў ездзіць па левым баку", як Вы іх называеце, былі і сапраўдныя мовазнаўцы. Для пракладу згадаю Каўруса. Можна яшчэ прыстрашыць дзесятак - другі! Але. здаецца, ужо няма каго і страшыць! Выбачайце, што размова пайшла крыху нібы ў іншым кірунку. Але ж адно з адным яно вяжацца.

З павагай шчырай - Ул. Содаль, рэдактар тэлечасопіса "Роднае слова".


Гэта Купава

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)


"Твару пры святле і веру ў святло"

Мікола Купава прынцыпова не саступае з аднойчы абранай творчай сцяжыны. Ягоны ўплыў на моладзь падчас працы у мастацкай вучэльні імя Глебава і па сёння мае плён. Шмат хто з яго выхаванцаў да гэтага часу ўдзячныя Мікалаю Мікалаевічу за тое, што ён адкрыў для іх Радзіму. Па рознаму склаўся іхні лёс. Нехта працягваў і надалей вучобу, стаў мастаком, хтосьці абраў шлях музыкі, спевака. Але ўсе яны зарыентаваныя на беларускасць. Не кожны з нашых калегаў, асабліва старэйшыя мастакі, ды і маладзёны, сапсаваныя псеўдаавангардызмам, аб'ектыўна ацэньвалі творы Міколы Купавы. І ўвогуле, усё тое, што тварыла суполка "Пагоня", імі ўспрымалася негатыўна. Мы ж у тыя часы назапашвалі веды пра Беларусь. Па руках хадзілі кніжкі Абдзіраловіча, Вацлава Ластоўскага, братоў Луцкевічаў. Вывучалі беларускія строі. Радаваліся навуковым адкрыццям мастака-этнографа Міхася Раманюка. Пастаянна мелі кантакты з калектывам ансамбля "Харошкі", які ў аснове сваёй музычнай песеннай культуры абапіраўся на народны мелас. У зеніце славы былі "Песняры". У гэты час Мікола стварае лепшую серыю літаграфій па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа: "З вандровак па Беларусі", "Якуб Колас у маладыя гады", "Родны кут Якуба Коласа". Стварае партрэты Кастуся Каліноўскага, Вінцука ДунінаМарцінкевіча. Супольна адкрываем незаслужана забытыя імёны Пётры Сергіевіча, Язэпа Драздовіча, Міхася Сеўрука... Пазней, у 2002 годзе, з ініцыятывы Міколы Купавы пабачыць свет альбом "Язэп Драздовіч". Цяпер ён працуе над аналагічным выданнем пра Пётру Сергіевіча". І ўсё гэта спраўдзілася, дзякуючы намаганням нашага юбіляра, а таксама Яўгена Куліка, Уладзіміра Крукоўскага, Віктара Маркаўца... Мастацтвазнаўца Пётра Васілеўскі акрэсліць усіх нас як "этнаграфічнае" пакаленне. У тыя гады гэта быў наш супраціў новаму савецкаму чалавеку, безнацыянальнаму, абыякаваму да сваіх каранёў. Сацрэалізм касіў усіх падрад, шліфаваў, габляваў на свой капыл, каб мы былі падобныя адно на аднаго.

Падчас перабудовы і зменаў у палітычным жыцці Беларусі суполка "Пагоня" набірала моц. Мы кожны год ладзілі выставу ў Палацы мастацтва, прысвечаную Дню волі, 25 сакавіка. Над намі ўжо луналі спрадвечныя гістарычныя сімвалы. Многія, заслужаныя і народныя, незычліўцы, не дужа ўспрымалі нашыя творчыя пошукі і памкненні. Зпад цішка, з'едліва кпілі. Знішчальнай крытыцы падвяргаўся часопіс "Мастацтва", які прапагандаваў беларускую традыцыйную культуру. Гэта было ў тым часе, калі галоўнымі рэдактарамі былі Міхась Раманюк, пазней - Яўген Сахута. І па сёння кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў негатыўна ставіцца да штогодніх выстаў "Пагоні". Урэшце, забаранілі традыцыйную выставу на Дзень волі. Сёння некаторыя мастакі, аблашчаныя ўладай, ствараюць камерцыйнае мастацтва, засмечваюць сваімі парфумнымі творамі мастацкія галерэі. Змагаюцца за месца пад сонцам у новазбудаванай бібліятэцы, каб адхапіць сабе заказ, а значыць, не слабую капейчыну. І толькі твораў Міколы Купавы, іншых сяброў суполкі "Пагоня" вы не ўбачыце ў аздабленні інтэр'ераў. Другія ветры сёння дзьмуць.

Ды ўсё ж нягледзячы на гэта Міколу Купаву ўдаецца паказваць свае творы ўдзячнаму гледачу. Зусім нядаўна ягоная выстава адчынілася ў фальварку "Добрыя мыслі". Яна так і называлася "Пры святле Радзімы". "А я заўсёды твару пры святле і веру ў святло," кажа Мікола.

"Мы годна адзначым нашы слаўныя гістарычныя даты"

Зусім нядаўна з ініцыятывы Міколы Купавы адбылося паседжанне грамадскага аргкамітэту, каб вызначыць, абмеркаваць нашы планы на будучае. Асабліва гэта важна перад гістарычнымі юбілеямі. Мікола акрэсліў, што, як бы там ні было, якія б не былі палітычныя варункі, ніхто не зможа сцерці з памяці народнай наша слаўнае гістарычнае мінулае. Родам з Воршы, ён перш за ўсё рупіцца, каб годна адзначыць юбілей Аршанскай перамогі. Праз 8 гадоў 500я ўгодкі перамогі войска Канстанціна Астрожскага над маскоўцамі. Плануецца пад гэтую дату выдаць гістарычны даведнік, арганізаваць мастацкую выставу, правесці шэраг канферэнцый. Грамадскую ініцыятыву будзе ўзначальваць прафесар Анатоль Грыцкевіч. У 2010 г. споўніцца 600 гадоў ад часу бітвы пад Грунвальдам. "А ці можам мы прайсці міма такой даты як бітва пад Клецкам? Гэтая перамога вызначыла далейшы лёс нашай краіны. У тыя даўнія часы беларускі народ годна абараніў сябе ад нападу татараў. І мы не былі пад ярмом гэтага нашэсця, як тое здарылася ў Маскоўскіх землях. Супольна, разам з нашчадкамі тых татараў, якія сёння шчыра працуюць на беларушчыну, захавалі сваю традыцыйную культуру, сёлета адзначым 500годдзе слаўнай даты. Гэта наша гісторыя. Гэта мы, зазначыў Мікола."

Сёння мастак на ўздыме творчых памкненняў і задумаў. Ён нязломна працуе на нашай мастакоўскай дзялянцы. Торыць і творыць. І хай сабе сённяшнія ўлады, чыноўнікі ад культуры карануюць іншых за духоўнае адраджэнне, тых, хто спявае ім "алілую", мы ведаем, што такія як Мікола Купава ёсць сапраўдныя адраджэнцы. Дык хай нам усім спрыяе Бог.

Алесь Мара


"РАДЫЁ РАЦЫЯ" АДНАВІЛА ВЯШЧАННЕ НА БЕЛАРУСЬ

22 лютага ў Польшчы аднавіла вяшчанне на Беларусь "Радыё Рацыя". Пра гэта паведаміў БелаПАН адзін з ініцыятараў аднаўлення вяшчання журналіст Мікола Маркевіч.

Паводле яго слоў, у 19 гадзін па беларускім часе "Радыё Рацыя" пачало вяшчаць з Беластока на сярэдніх хвалях - для цэнтральнай і ўсходняй Беларусі. Акрамя таго, адзначыў М.Маркевіч, 30 хвілін эфірнага часу ў FM-дыяпазоне прадаставіла літоўскае "Радыё з-над Віліі". "Гэтыя праграмы могуць прымаць жыхары Ашмянскага і іншых памежных з Літвой раёнаў", - сказаў М.Маркевіч.

Праграмы "Радыё Рацыя" носяць "інфармацыйна-музычны характар". "У нас вялікі інфармацыйны блок - 10 хвілін, - адзначыў М.Маркевіч. - У асноўным гэта рэгіяанльныя навіны, але знакавыя падзеі сталіцы асвятляюцца ў поўным аб'ёме. Вельмі цікавае інтэрвію, на мой погляд, мы далі з кандыдатам у прэзідэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандрам Мілінкевічам. Ёсць добрыя аўтарскія праграмы. І канешне музыка тых беларускіх гуртоў, якія па ідэалагічных меркаваннях забаронены ў Беларусі".

Гэта тая канцэпцыя радыё, якую "мы заўсёды хацелі рэалізаваць: беларускае радыё, якое робяць беларусы для беларусаў", падкрэсліў суразмоўца БелаПАН.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў сакавіку

Пяткевіч Аляксей Міхайл. Райчонак Алег Георгіевіч Раманоўская Яніна Рамашкевіч Ірына Георг. Рамашэўская Людміла Ал. Рулевіч Алена Валер'ян. Рымша Ангеліна Салдаценка Ігар Пятровіч Санько Зміцер Хведаравіч Саўчанка Марыя Уладз. Севастьянава Ганна Сярг. Сідаровіч Ала Рамуальд. Сідарэвіч Святлана Рыгор. Сінькевіч Сяргей Алегавіч Стаўбун Ірына Іванаўна Стаціўка Мікалай Страха Соф'я Валянцін. Стэпусь Васіль Суравіцкі Віталь Анатол. Сушко Вера Іванаўна Сцямпкоўскі Сяргей Сырыца Віктар Антонавіч Сянкевіч Васіль Іванавіч Табушава Ірма Алегаўна Тамулёнак Мікалай Іван. Толсцік Вольга Трацяк І.І. Трашчанка Уладзімір Яўх. Турок Марыя Аляксандр. Уазіз Амін Узлоўскі Валянцін Уладыкевіч Алеся Міхайл. Федаровіч Валерый Васіл. Філіпаў Мікалай Альберт. Хабян Вольга Харашылава Тамара Пятр. Цвяткова (Русак) Надзея І. Чаляпін Аляксей Чарняўская Святлана Чашчына Наталля Мікал. Чэчат Сяргей Аляксандр. Шагулін Алег Іванавіч Шадыра Вадзім Шарах Генадзь Мікалаевіч Шаргаева Святлана Міх. Шахоўская Святлана Ул. Шэметава Алеся Аляксан. Якубоўская Таццяна Якубук Наталля Раман. Яноўская Марыя Янчанка Алена Рыгоаўна Карабач Марыя Каралёва Таццяна Іван. Кашкур Іосіф Станіслав. Кечанкоў Мікалай Мікал. Кійко Андрэй Яраслававіч Кірылаў Герман Іларыён. Кіслая Вольга Юр'еўна Клімавец Яўгенія Антон. Козел Ларыса Міхайлаўна Конічава Галіна Корань Вольга Крол Цімур Аляксандравіч Крук Ларыса Васільеўна Кунцэвіч Уладзімір Курбацкі Аляксандр Міх. Кухаронак Валянціна Іван. Лапенка Аляксей Купрыян. Лапіцкі Аляксей Іванавіч Латушка Ірына Леўшукоў Андрэй Ліннік Мікалай Міхайлавіч Лісоўскі Тарас Станіслав. Ліцьвінчук Наталля Лукашук Марыя Пракоп. Луханіна Алена Альбін. Лысюк Станіслаў Сцяпан. Мазанік Аляксадр Віктар. Майсяёнак Алена Макар Юры Уладзіміравіч Макарэвіч Сяргей Іосіф. Малажай Галіна Мікал. Малахава Людміла Віктар. Малашанка Зміцер Васіл. Мамонька Алена Марачкін Аляксей Антон. Марус Алена Мельнікава Анжэла Мельнікава Святлана Мельнікава Таццяна Мярцалава Надзея Мінава Вера Місевіч Мар'ян Міхнавец Дзіна Мікал. Мухіна Надзея Аляксандр. Мяцюн Таццяна Мар'ян. Носава Галіна Падгайскі Мікалай Вячасл. Пазняк Марыя Паўлавец Зьміцер Паўлюковіч Ніна Пацюпа Юры Пералайка Мікалай Уладз. Праконіна Вера Уладзімір. Анацка Ганна Андрэас Анатоль Антонава Алена Алякс. Арочка Ларыса Іванаўна Аскерка Анатоль Астаповіч Галіна Канстан. Аўсяннікава Тамара Аляк. Бабко Таццяна Аляксанд. Баброўская Людміла Бажыцка Алег Аляксандр. Бандарэнка Юлія Дзмітр. Бародзіч Ганна Сцяпан. Баршчэўскі Лявон Барэль Таццяна Уладзімір. Баўсюк Мікола Бахцізіна Кацярына Георг. Белякоў Аляксандр Бермант Раіса Богдан Вадзім Бойка Сяргей Васільевіч Бубула Вольга Бутылін Міхась Уладзімір. Васільчанка Мікола Рыгор. Вашкевіч Ігар Пятровіч Войшніс Фаіна Сцяпанаўна Вянгура Ніна Фёдараўна Вячорка Францішак Вал. Гаркавая Людміла Гарэлікава Ларыса Эдуар. Герасімовіч Валянцін Іван. Гук Ганна Іванаўна Гуркоў Канстанцін Уладз. Дайлідка Юры Дапкюнас Жанна Казімір. Дарашкоў Сяргей Дзіцэвіч Рычард Мікал. Дзмітруковіч Вольга Фёд. Другакова Марына Уладз. Дрык Людміла Дубіцкі Уладзімір Пятров. Дыдышка Ніна Дэц Алена Георгіеўна Жалкоўскі Аляксандр Задаля Валеры Сцяпанавіч Занкевіч Сяргей Міхайл. Згірскі Міхаіл Францавіч Здзітавец Алена Уладзім. Зінавенка Сяргей Леанід. Іванова Бярнарда Пятр. Каваль Ірына Віктараўна Кавальчук Дзмітры Леан. Казлова Аляксандра Вікт. Каліновік Вольга Фёдар.


Старшыні грамадскага аб'яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Трусаву А.А.

вул.Румянцава, 13, 220034,

г.Мінск-34

Генеральнаму дырэктару РУП «Белпошта»

Чарняк А.І.

Аб выпуску паштовых марак, канвертаў і паштовак.

Паважаны Алег Анатольевіч!

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь разгледзела Вашы прапановы і паведамляе наступнае.

Выпуск знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тэматычнымі планамі, праекты якіх разглядаюцца на пасяджэннях мастацкага савета. Праекты тэматычных планаў фармуюцца ў адпаведнасці з «Палажэннем аб знаках паштовай аплаты і спецыяльных паштовых штэмпелях Рэспублікі Беларусь» на аснове заявак прадпрыемстваў паштовай сувязі, прапаноў прадпрыемстваў і ўстаноў, ГА «Беларускі саюз філатэлістаў», а таксама прыватных асоб. Згодна з гэтым Палажэннем выдатныя дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, дзеячы навукі і культуры, мастацтва могуць адлюстроўвацца на знаках паштовай аплаты да юбілеяў з дня нараджэння, кратных 25.

У сувязі з тым, што працэс вытворчасці знакаў паштовай аплаты (заключэнне дагавароў з мастакамі, падрыхтоўка арыгіналаў знакаў паштовай аплаты, разгледжанне іх на мастацкім савеце, друкаванне іх) патрабуе шмат часу, прапановы ад прадпрыемстваў і ўстаноў прымаюцца не пазней, як за восем месяцаў да года, на які распрацоўваецца план. Прапановы па выпуску пазапланаваных знакаў паштовай аплаты прымаюцца да разгляду не пазней, як за тры месяцы да іх выпуску ў абарачэнне.

Трэба адзначыць, што тэматычны план выдання знакаў паштовай аплаты на 2006 год зацверджаны 12.08.05 г. Тэматычным планам прадугледжаны выпуск мастацкага маркіраванага канверта, прысвечанага 125-годдзю з дня нараджэння Луцкевіча І.І ., і паштовай карткі з арыгінальнай маркай і правядзенне спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечаных 375-годдзю з дня заснавання Успенскага жаночага манастыра ў Куцейна (Орша). Улічваючы Вашы прапановы, прынята рашэнне дапоўніць тэматычны план выдання знакаў паштовай аплаты выпускам мастацкіх маркіраваных канвертаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Усевалада Ігнатоўскага і Сяргея Новіка-Пяюна, 100-годдзю выдавецтва «Загляне сонца ў наша ваконца» , а таксама паштовай карткі з арыгінальнай маркай, прысвечанай 375-годдзю з дня заснавання Куцеінскай друкарні і выдання ў ёй буквара Спірадонам Собалем.

Што датычыцца Вашых іншых прапаноў, то неабходна адзначыць, што тэматычны план не бясконцы і прадугледзець у ім нават усе юбілейныя даты не ўяўляецца магчымым.

З павагай,

Намеснік міністра У. М. Цяслюк.


ВЫМУШАНАЯ АВАНТУРА

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Сапега. У Крамлі, па старому звычаю, цар абышоў усе саборы, слухаў малебны, але маскавіты прыкмецілі і новае, што ім не спадабалася. Пад час малебнаў ліцьвіны і палякі-лаціняне, што сядзелі на конях каля сабораў, трубілі ў трубы, білі ў барабаны. У загадзя падрыхтаванай прамо-ве-пропаведзі пратапопа Цярэнція ўвесь час скразнячком праходзіла адна прыкметная думка. Прашу, ваша мосць, набрацца цярпення на цытату (зачытвае з паперы): «Калі чуем пахвалу нашаму праваслаўнаму цару, то распаляемся любоўю да тых, хто выказвае гэту пахвалу; мы былі выхаваны ў цемнаце і прыцягвалі да сябе святло. Прыпадабляючыся Богу, імкнуліся прымаць, благачасцівы набожны цар, нашы мальбы і ты не слухай людзей, што ўносяць у вушы твае чуткі непатрэбныя, што падбіваюць цябе на гнеў, бо калі хто і з'явіцца табе ворагам, то Бог будзе табе сябрам. Бог, які асвяціў цябе ва ўлонні маці, уратаваў і захаваў сілаю нябачнаю ад усіх ворагаў і ўладкаваў на пасадзе царскім, Бог умацаваў цябе і сцвердзіў, і паставіў на ногі твае на камені сваёй асновы: хто можа цябе пахіснуць?»

Жыгімонт. Нічога не зразумеў...

Сапега. Варты ўвагі факт... У сваім казанні пратапоп не адзін раз упамінаў пра людзей, якія нібыта хочуць пасварыць цара з народам...

Жыгімонт. І, вядома ж, меў на ўвазе палякаў?

Сапега. Палякаў-католікаў, ваша мосць. І пасла каралеўскага Рангоні, які даводзіцца пляменнікам папскаму нунцыю Рангоні... Пратапоп гэта ўлавіў адразу...

Жыгімонт. Загадаеш у імя міру з царом, а можа і самазванцам, адклікаць іх з Масквы, як некалі Мнішака з войска?..

Сапега. Вашай каралеўскай вялікасці не варта непакоіцца. З тымі нешмат-лікімі палякамі і ліцвінамі-лацінянамі цар управіцца без цяжкасцяў. Праблемы могуць узнікнуць, як толькі з вясельным картэжам і шматлікай аховай у Маскву заявіцца ваявода Мнішак з будучай царыцай... Калі каханне Дзмітрыя да Марыяны сапраўднае - быць бядзе...

Жыгімонт. У канцлера дзіўная логіка. Каханне - найвышэйшае з чалавечых пачуццяў!

Сапега. Я мяркую, ваша мосць, што Марыяна, з якой зараз настойліва і ква-ліфікавана працуе нунцый Рангоні і езуіты, больш любіць папу рымскага і сябе, будучую царыцу, чым самога цара Дзмітрыя.

Жыгімонт. Цікавыя, але ж пакуль бяздоказныя меркаванні.

Сапега. Гэта да слова. Толькі да слова пра магчымае будучае. Зараз жа, пакуль пратапоп празрыста і не выпадкова намякаў на палякаў, князь Васіль Шуйскі сккладаў змову супраць Дзмітрыя. Яе раскрыў Пётр Басманаў - адзін з новых набліжаных да новага цара. Хуткі суд прыгаварыў Шуйскага да смяротнай кары праз адсячэнне галавы. Калі яго падвялі да плахі, і ён паспеў ужо развітацца з народам, аб'явіўшы, што памірае за праўду, веру і народ хрысціянскі, прыскакаў ганец і паведаміў царскую міласць. Шуйскага і яшчэ 74 сям'і з прыхільнікаў Гадунова выдалілі з Масквы.

Жыгімонт. Хочаш вер, хочаш не вер у сапраўднасць гасудара ўсяе Русі, але ён не прастачок і не дурань.

Сапега. Яшчэ два эпізоды на ка-рысць сапраўднасці спадкаемцы грознага цара Іаана IV. 18 ліпеня царыца-інакіня Марфа прыехала з манастыра ў сталіцу. Цар Дзмітрый сустрэў яе ў сяле Тайнінскім. Безліч народу пабегла глядзець на такое рэдкаснае з'явішча. Калі карэта, у якой ехала царыца-маці, спынілася, цар саско-чыў з каня. Марфа адхінула занавеску, што прыкрывала акенца. Дзмітрый кінуўся да яе. Яны абняліся. Абое плакалі наўзрыд. Так прайшло некалькі мінут навідавоку народа. Потым цар да самой Масквы ішоў пешкі каля карэты, а народ уміляўся любасці сына і маці і плакаў. У першапасадную Марфа ўехала пры звоне ўсіх званіцаў і трыумфаванні народа: у натоўпе ўжо ніхто не сумняваўся, што на пасадзе будзе сапраўдны цар.

Жыгімонт. Хвацка!.. І ў цябе няма ніякіх сумніваў?..

Сапега. У нас няма ніякай патрэбы сумнявацца.

Жыгімонт. Ты мне не адказаў на простае пытанне! Значыць, спадзяешся, што ў цябе будзе свой цар у Маскве.

Сапега. Калі чорт дарогі не перабя-жыць...

Жыгімонт. Калі нават і не перабя-жыць, усё роўна такі цар Масковіі не патрэбны. І яна яго цярпець не стане. Дакладней, яна яго прыме, раскусіць і з'есць жыўцом, а костачкі выплюне. Сам жа кажаш: такі народ, такая дзяржава і трады-цыя.

Сапега. Пажывём-пабачым...

Жыгімонт. Пажывём...



XIV

У царскай палаце, дзе праходзілі перамовы пасла вялікага пасольства Рэчы Паспалітай Льва Сапегі з князямі, баярамі і дваранамі думнымі, сабраліся прыхільнікі і паплечнікі Дзмітрыя. Сярод іх патрыярх Ігнацій, Акінфіеў, Галіцын, Мсціслаўскі, Тацішчаў, Уласеў. Яны размяшчаюцца бліжэй да трона. Іншыя князі, баяры, дваране думныя і дзякі займаюць першы рад крэслаў у зале. Збіраюцца няспешна, месцы займаюць зыходзячы з пачуцця асабістай годнасці. Звіняць званы.

З'яўляецца Цырымоніймайстар.


Цырымоніймайстар (стукнуўшы жазлом аб падлогу). Вялікі гасудар, князь і цэсар усяе Русі Дзмітрый Іаанавіч!


З глыбіні сцэны да трона падыходзіць Дзмітрый у царскім убранні, але трон не займае. Паблізу на лаву садзіцца царскі сакратар Бучынскі з папераю, каб запісаць словы цара.


Дзмітрый (акінуўшы поглядам пры-сутных, не без хвалявання). Бліжэйшыя мае паплечнікі, прыхільнікі і сябры мілыя! Суайчыннікі паважаныя! Тут, у Крамлі, я з вамі першымі дзялюся маёй радасцю: здзейснілася боская справядлівасць. Я ў бацькоўскім доме! Я сярод вас і перад вамі, самыя абраныя і паважаныя ў народзе. Я венчаны царскім вянцом па праву спадка-емцы пасада яго свяцейшаствам патрыяр-хам Ігнаціем і займаю царскі трон усяе Русі. Я не проста вярнуўся ў Маскву. Я прынёс мір і ўседараванне маім падданым. Забу-дзьце пра помсту, ганенні, кары, ссылкі, як страшны кашмарны сон. Усіх, хто прыняў і палюбіў мяне, чакае мая любоў, прыхіль-насць, спагада, добразычлівасць і міласці царскія. Ужо вярнуліся з ссылкі ўсе апаль-ныя прыхільнікі былых цароў. Філарэт Раманаў узведзены ў мітрапаліты растоў-скія. Усе Гадуновы і іх прыхільнікі ў бліжэйшы час атрымаюць дараванне. Ёсць два спосабы царстваваць - міласэрнасцю і шчодрасцю, ці суровасцю і карамі. Я ахвяраваўся Богу не праліваць крыві падданых і выканаю свой запавет. (Хрыс-ціцца.) Не люба мне, калі нехта, хто хоча выслужыцца, брыдка гаворыць пра Барыса Гадунова. Вы яму кляліся, прысягалі, калі ён быў жывы, а зараз, калі ён памерлы, вы ганіце яго. Іншы б нехта гаварыў пра яго, а не вы, калі самі выбіралі яго.

Я бачыў краіны, дзяржавы і народ грэчаскага і рымскага веравызнання. Еўропа адкрыла мне дачыненні ўлады і народа, увяла ў свет навукі. Русь наша адстала ад іншых дзяржаў і народаў на дзвесце-трыста гадоў. Увязла ў няпраўдах і войнах, і найчасцей захопніцкіх. А чужым, украдзеным, нарабаваным багаты не будзеш. Нельга ж прыпадабняцца варварам Залатой Арды і прамышляць набегамі на суседзяў. І смута на Русі не ад таго пачалася, што прыйшоў мой час вярнуцца, а ад вечнай беднасці і забітасці народа, царскай няпраўды і голаду па ўсім царстве. На Русі ўсё бязладдзе ад безгалоўя наверсе і рабства ўнізе.

Усім служылым, хто з галавою, дам годнае ўтрыманне, землеўладальнікам падвою надзелы, усім, хто на пасадах дзяржаўных, дам прыстойнае жалаванне, але строга забараню браць хабар і памінкі. Для таго, каб пры зборы падаткаў не было злоўжыванняў, усім падаткаплацельш-чыкам забяспечу права самім, без пасярэд-нікаў, уносіць падаткі ў скарб дзяржаўны. Патомныя кабалы забараню, а прыгоншчы-кі страцяць сваё права на сялян, калі не будуць карміць іх у часы голаду і мору.

Усім, як у Еўропе, дам магчымасць свабодна займацца промысламі і гандлем; усякія перашкоды выезду з дзяржавы рашуча знішчу, як дурноту несусветную.


Сярод прысутных пракочваецца шорах ці то нязгоды і асуджэння, ці то ўхвалення і згоды.


Я не хачу і не буду нікога прыцясняць - няхай Русь будзе вольнай дзяржавай, а не дэспатыяй. Мы, як і іншыя народы, узбагацім наша царства свабодным ганд-лем свабодных людзей. Міру і згоды будзем шукаць з суседзямі як грэчаскай, так і лацінскай веры. Асабліва з Вялікім Княст-вам і Каронай польскай.


Шум нязгоды сярод баяраў і дзякоў думных.


І мір з імі заключу справядлівы і вечны. Няхай усюды разносіцца добрая слава аб маім царстве спакою і справядлі-васці. Наважыўся я ўвесці новыя законы, перабудаваць войска і рэфармаваць баяр-скую думу з гаварыльні ў нешта дзелавое і працаздольнае. Дума і яе дзякі, як ніхто, павінны несці адказнасць за стан рэчаў у дзяржаве. І прыкладаў таму ў Еўропе не мала...


Значнае ажыўленне баяр і дзякоў думных.


Абяцаю, што сам кожны дзень буду ў сенаце па праўдзе і справядлівасці разбіраць найважнейшыя справы дзяржаў-ныя. Маім набліжаным я не толькі царом, але і братам буду. На роўных з вамі буду ўдзельнічаць у вайсковых гульнях, пацехах і двубоях. І на мядзведзяў хадзіць будзем разам. Але не на тых, што халопы для паноў ловяць і прывязваюць, а на сапраўдных, дзікіх і ў лясах вольных.


Прысутныя смяюцца з адабрэннем царскіх слоў.


Я вам усім скажу тое, што і народу гаварыў, калі ў Маскву ішоў: як толькі з божай дапамогаю, казаў, царом стану, адразу паўсюдна школы завяду, каб у мяне ва ўсім царстве вучыліся чытаць і пісаць. Універсітэт у Маскве закладу, як у Крака-ве, у Нямеччыне і іншых краінах. Ці мы горшыя за іншых?! Зноў жа стану пасылаць дзецюкоў нашых на вывучку ў чужыя дзяржавы, а да сябе буду запрашаць разум-ных і знакамітых замежнікаў, каб іх пры-кладам падбухторыць маіх рускіх, дый вас таксама, вучыць сваіх дзяцей усялякім навукам і мастацтвам.

Тацішчаў. А навошта нашым права-слаўным дзецям «усякія навукі і маста-цтвы?»

Дзмітрый. На такое разумнае пытан-не думнага двараніна і цару не лёгка адказаць...


Прысутныя смяюцца.


Але я скажу: краіну якую маем! А гібеем у цемры і невуцтве... Сарамата! Дый толькі... Я прайшоў навукі, добра ведаю Святое Пісанне і люблю прыводзіць з яго мудрыя мясціны, але не цярплю выключ-насці, казёншчыны, формы дзеля формы і абмежаванасці людзей цёмных. (Да патрыярха Ігнація.) У нас, ваша праасвяшчэнства, не толькі ў вернікаў-абывацеляў, але і ў асяродках духавенства, ды і многіх людзей знаных, толькі адны абрады, а сэнс іх схаваны. Яны ўяўляюць набожнасць толькі ў тым, што трымаюць пасты, пакланяюцца мошчам, ганаруюць абрады, а ніякага сэнсу не маюць пра сутнасць веры. Вы, маскавіцяне, называеце сябе Новым Еруса-лімам, лічыце сябе самым праведным народам у свеце, а жывяце зусім не па-хрысціянску, мала любіце адзін аднаго, мала схільныя рабіць дабро. Навошта вы пагарджаеце іншаверцамі? Што гэта такое лацінская, лютаранская вера? Усе такія ж хрысціянскія, як і грэчаская. І яны ў Хрыста веруюць. Мне часам кажуць пра рашэнні сямі сабораў і пра нязменнасць іх пастаноў, а я адказваю: калі было сем сабораў, то чаму ж не можа быць і восьмага, і дзесятага і больш?

Тацішчаў. Гэта каб на святой Русі рымскую веру ўвесці ды над намі папу рымскага паставіць?..

Дзмітрый. Усё гэта страшылкі, выдуманыя Гадуновым і яго прыхваснямі, як і той жа Грышка Атрэп'еў. І не больш за тое. А ў нас на Русі няхай усякі веруе па сумленні. Я ж хачу, каб у маёй дзяржаве ўсе правілі богаслужэнне па нашаму праваслаўнаму абраду. І ў заключэнне майго сённяшняга звароту да вас папрашу яго свяцейшаства патрыярха Ігнація прамовіць святую малітву на шчасце, дабро і ўдачу царквы нашай і Айчыны. І не знайсці слоў лепшых і глыбейшых за тыя, што прысве-чаны святому раўнаапостальнаму князю Уладзіміру - хрысціцелю святой Русі.


Да Дзмітрыя падыходзіць патрыярх Ігнацій.


Ігнацій (прамаўляе малітву, яе падтрымлівае царкоўны хор). Како похвалим тебе, земных владыках премужест-венный, Владимире? Сим благим делом на небесех возмездие приймля и зрения слад-кого лица Божия насыщаяся, не престае моляся о земли твоей и о чадех, в них же благоверно владычествовал еси, да присно славится в земли нашей правоверие, и да не оставит нас Господь, аще и еще блуждаем, толиким веком протекшим, аще и еще согрешаем Господу и Владыце нашему, аки новокэпленнии раби, во всем неугодяще господину своему. К тебе руки наша воздеваем и молим тя: помолися Владыце всех, да продлит, донележе стоит мир, милость Свою на отечествии нашем и людех Своих, враги прогоняя, мир утвер-ждая, от глада избавляя, грады устрояя. Церковь Свою возвращая, достояние свое соблюдая, мужи и жены и младенцы спасая, да милостию Его храними, в единении веры вкэпе весело и радостно славим Господа нашего Иисуса Христа, со Отцем и со Пресвятым Духом, Троицу Нераздельну и Единобожественну, царствующему на небесех и на земли, ныне и присно и во веки веков. Аминь.


XV

Леў Сапега за рабочым сталом. Уваходзіць Ян Бучынскі.


Бучынскі (нясмела). Дазвольце вітаць вяльможнага пана канцлера...

Сапега (адрываецца ад папер). Даруйце, але... не маю гонару быць знаёмым з панам...

Бучынскі (паспешліва). Ян Бучынскі - сакратар цара Дзмітрыя Іаанавіча... паляк, пратэстант. Не здзіўляйцеся і даруйце за бесцырымоннае ўварванне без дакладу - у мяне не было іншага выйсця. Гасудар даручыў мне пакланіцца яснавяльможнаму пану канцлеру, калі такая магчымасць надарыцца.

Сапега. І нічога больш?

Бучынскі. Абсалютна... Але ён лічыць пана канцлера самым прыстойным і справядлівым палітыкам і дыпламатам не толькі у Каралеўстве і Вялікім княстве, а можа, і ва ўсёй Еўропе.

Сапега (усміхнуўшыся). Толькі і ўсяго, XV


Леў Сапега за рабочым сталом. Уваходзіць Ян Бучынскі.


Бучынскі (нясмела). Дазвольце вітаць вяльможнага пана канцлера...

Сапега (адрываецца ад папер). Даруйце, але... не маю гонару быць знаё-мым з панам...

Бучынскі (паспешліва). Ян Бучынскі - сакратар цара Дзмітрыя Іаанавіча... паляк, пратэстант. Не здзіўляйцеся і да-руйце за бесцырымоннае ўварванне без дакладу - у мяне не было іншага выйсця. Гасудар даручыў мне пакланіцца яснавяль-можнаму пану канцлеру, калі такая магчы-масць надарыцца.

Сапега. І нічога больш?

Бучынскі. Абсалютна... Але ён лічыць пана канцлера самым прыстойным і справядлівым палітыкам і дыпламатам не толькі у Каралеўстве і Вялікім Княстве, а можа, і ва ўсёй Еўропе.

Сапега (усміхнуўшыся). Толькі і ўсяго, каб выпадак на сустрэчу надарыўся?

Бучынскі. Не, ваша светласць, словы гасудара пра вашу годнасць толькі надалі мне імпэту на сустрэчу з вамі, якая можа мець... можа так стацца, што сустрэча будзе мець найсур'ёзнейшыя вынікі як для царства рускага, так і для Рэчы Паспалітай абодвух народаў...

Сапега (устаўшы з-за стала). Сядайце, пан Бучынскі, і выкладвайце, калі ўжо без даручэння цара рашылі нанесці візіт канцлеру.

Бучынскі. Справа ў тым, пан канцлер, што я ўведаў хітрыкі караля, якія тычацца вас асабіста і, вядома ж, цара Дзмітрыя. (Садзіцца ў крэсла.)

Сапега. Па парадку! Усё па парадку, пан сакратар... (Ходзіць па пакоі.)

Бучынскі (спакойна). Так здарылася, што ў Кракаве зараз тры пасланцы Дзмітрыя Іаанавіча: Іван Безабразаў з пасланнем удзячнасці гасудара каралю Жыгімонту за яго ўдзел у абручэнні Ма-рыны Мнішак; Афанасій Уласеў, які выступаў у абручэнні ад імя гасудара і павінен прывезці нявесту ў Маскву; і я, сакратар гасудара, каму даручана угаварыць караля Жыгімонта і ваяводу Мнішака як найхутчэй адпусціць нявесту з Польшчы.

Сапега (нецярпліва). Пан сакратар, сутнасць, сутнасць у чым?..

Бучынскі. Прыезд Безабразава да караля вас, пан канцлер, датычыцца непасрэдна і асабіста.

Сапега (здзіўлена). Мяне? Асабі-ста?..

Бучынскі. У тым і сутнасць... Калі Дзмітрый Іаанавіч выбіраў чалавека, з якім бы паслаць ліст каралю і ваяводзе, браты Шуйскія звярнулі яго ўвагу на Івана Безабразава. У Кракаў мы прыехалі з розніцай у некалькі дзён. А сёння рускія людзі, што збеглі ў свой час з Масквы, паведалі мне, што Безабразаў прывёз таемны ліст ад баяраў маскоўскіх і павінен быў перадаць яго вам, пан канцлер.

Сапега. Ліст мне ад баяраў?.. ды яшчэ таемны?..

Бучынскі. Нейкім чынам з гэтым лістом азнаёміўся кароль і рашыў што «важнасць сану канцлера Сапегі звярнула б на яго ўсеагульную ўвагу і таму нібыта цяжка было б схаваць перагаворы з Бе-забразавым ад мяне, царскага сакратара, і рускіх, што знаходзяцца ў Кракаве». Карацей, каб схаваць ад канцлера таемны ліст баяраў, кароль рашыў сустрэць Беза-бразава не з канцлерам, а з каралеўскім паслом Гансеўскім, які нядаўна вярнуўся з Масквы. Яму Безабразаў і адкрыўся з лістом на ваша імя, пан канцлер.

Сапега. У чым? У чым адкрыўся?

Бучынскі. Васілій Шуйскі і Васілій Галіцын у пасланні ад імя баяраў жаляцца на караля, навошта ён навязаў ім у цары чалавека нізкага, легкадумнага, ні ў якіх адносінах недастойнага пасада. Безабразаў у сваю чаргу аб'явіў аб намерах баяраў скінуць цара Дзмітрыя, калі кароль дасць сваю згоду ўзвесці на пасад свайго сына Уладзіслава.

Сапега. Вам не здаецца, пан сакратар, што гэта нагадвае правакацыю і буйную?..

Бучынскі. Калі б правакацыю! Адданыя цару людзі, якім я веру, гаварылі: баяры дасягнулі сваёй мэты, таму што кароль убачыў у звяржэнні Дзмітрыя Іаанавіча не страту, а выгаду для сябе і Польшчы і наказаў адпісаць баярам, зноў жа таемна, што ён вельмі шкадуе дапуш-чаную памылку з царэвічам, і не стане перашкаджаць ім, баярам, прамышляць за саміх сябе.

Сапега (садзіцца супраць Бучынска-га). Перашкодзіць баярам зрабіць пераварот зможа толькі сам Дзмітрый Іаанавіч пры ўмове, што сакратар цара з'едзе ў Маскву неадкладна. І трэба не толькі з'ехаць, і добра б з'ехаць таемна, але і скакаць алюрам. Я ж зраблю ўсё, што ў маіх сілах. Кланяйцеся цару і перадайце мае запэўненні ў найвы-шэйшай да яго павазе. Дзякуй, што наведалі мяне. Калі можна, у некалькіх словах пра адносіны цара з паслом Рангоні і да папы рымскага...

Бучынскі. Пакуль, як я бачу, гасудар не паддаецца на іх настойлівыя ўгаворы па пытаннях аб'яднання цэркваў грэчаскіх з рымскімі. На ўсе патрабаванні пантыфіка гасудар у сваіх лістах па-майстэрску абыходзіць галоўную мэту папы. Наколькі мне, як сакратару, вядома, у лістах цара няма нават намёкаў, падобных на абяцанне ўводзіць каталіцтва на Русі. Гасудар вядзе перапіску з папам і перамаўляецца з паслом Рангоні толькі пра саюз супраць туркаў. Адносна ж перадачы гарадоў і зямель рускіх каралю ці Мнішаку заяўлена, што гэта рашуча немагчыма.

Сапега (падае руку Бучынскаму). Дзякуй!.. З Богам!.. І без затрымкі!


Бучынскі выходзіць. Сапега доўга, праз акно глядзіць яму ўслед.


XVI

Кароль Жыгімонт у сваёй рэзідэнцыі вядзе гутарку з папскім нунцыем Клаўдзіем Рангоні.


Рангоні. Ваша каралеўская вялі-касць, я проста не разумею вашай непрыязні да цара Дзмітрыя. Ён жа да вашай вялікасці наадварот...

Жыгімонт (перапыняе). Гэты цар, калі ён сапраўды цар, а не прайдзісвет, абяцаючы ўсім інаверцам аднолькавую свабоду веравызнання, адмовіў мне ў патрабаванні заводзіць касцёлы і ўпускаць у Масковію рымска-каталіцкіх святароў, асабліва езуітаў. Больш за тое, гэты так званы цар, з аднаго боку ліслівіць мне як хлапчук, каб найхутчэй выманіць з Польш-чы Марыяну, а з другога - прыняў ганар-лівы тон і літаральна патрабуе, каб я велічаў яго царом, хоць Еўропа не ведае такога тытула.

Рангоні (спакойна). А мяне веліка-душна просіць запэўніць вашу вялікасць, што не забыў вашага дабрадзейства і лічыць караля не столькі братам, колькі бацькам, і згодзен выканаць усе пажаданні вашай каралеўскай вялікасці.

Жыгімонт (з абурэннем). А я пра што?!

Рангоні. Праўда, што тычыцца тытулаў, то сапраўды не збіраецца адмаў-ляцца ад свайго патрабавання, хоць вайны з Польшчай з-за гэтага і не пачне. (Смяецца).

Жыгімонт. Дзякуй «цару» на добрым слове, але вышэй князя я ўсё роўна велічаць яго не стану.

Рангоні. Ён мне ў лісце тлумачыць, што калі і праявіў пэўную стрыманасць у пачуццях да караля і Вялікага князя Рэчы Паспалітай, то выключна з-за перасцярогі ўзбудзіць да сябе незадаволенасць і здраду падданых, якія, нібыта, западозрылі яго ў тым, што ён, гасудар, гатовы аб'явіць сябе падручным Польшчы.

Жыгімонт. А ён што? На нешта большае разлічвае?.. У рэшце рэшт мы нават не ведаем, хто ён такі ёсць! І я сапраўды ў свой час мог бы здаць яго Гадунову. І меў бы з гэтага...

Рангоні (перапыняе). Ваша вялі-касць, а калі гэта промысел Божы?.. І хто б ён ні быў раней, а цяпер ён наш, ён прыняў нашу веру, увайшоў у лона нашай святой царквы. Нарэшце, падпісаў усё, што ад яго патрабавалася. І зусім нядаўна я звярнуў увагу цара на глагол божы да ізраільцянаў: «Ныне бще послушанием послушаете гласа моего и соблюдете завет мой, будете мои люди сущее от всех язык» і ўнушыў, што яму застаецца ў падзяку за дабрыню божую выканаць абяцанне сваё, і вашай каралеў-скай вялікасці раіў і раю пачынаць і праводзіць гэту справу мудра і абярэжліва, каб даў Бог не перацярпець якой-небудзь шкоды. Я веру...

Жыгімонт. Блажэн, хто веруе, але ж князь маскоўскі толькі і намагаецца ўсё паставіць у залежнасць ад прыезду да яго Марыяны.

Рангоні. І дзякуй Богу, што ён хоча бачыць яе не толькі жонкаю, але і царыцаю. Значыць кахае па-сапраўднаму моцна. Парадуемся. У шлюбе па каханні царыца Марыяна зробіць больш, чым ад яе патра-буе яго свяцейшаства Павел V. І нішто не павінна пашкодзіць справе каталіцызму на Русі, карысці ад якога яго свяцейшаства болей за ўсё чакае пасля шлюбу Дзмітрыя і Марыяны. Кардынал Баргезе пісаў мне, што ад гэтага шлюбу папа чакае духоўных набыткаў для ўсяго хрысціянства. Папа і сам пісаў да цара Дзмітрыя, што шлюб яго з Марыянай ёсць справа ў высокай ступені годная яго вялікадушша і набожнасці, што гэтым вычынам цар Дзмітрый апраўдаў усеагульную надзею. У стагоддзях гісторыі найвышэйшае наканаванне гасподняе не часта з'яўляецца. «Мы не сумняваемся,- піша папа цару,- што так як ты хочаш мець сыноў ад гэтай цудоўнай жанчыны, народжанай і свята выхаванай у набожным каталіцкім доме, то хочаш таксама прывес-ці ў лона рымскай царквы і народ свой маскоўскі, таму што народ неабходна павінен падтрымаць сваіх гасудароў і правадыроў. Вер, што ты прызначаны ад Бога да здзяйснення гэтай выратавальнай справы, пры тым найбольшай дапамогай будзе для цябе твой высакародны шлюб».

Як жа пасля гэтага вашай каралеў-скай вялікасці стаяць у баку ад гэтага боскага з'явішча. (Хрысціцца.)

Жыгімонт (у роспачы). Я даў зразу-мець гэтаму князю, а можа, і зусім не князю, што больш высокім тытулам яго не назаву, дык ён бы ў здзек над каралём пераклаў слова «цар» на зразумелае ў Еўропе «цэсар», дабавіўшы да цэсара слова «не-пераможны». Ці не здзек гэта, ці не на-хабства і абраза не толькі караля, але і Кароны польскай?!

Рангоні. Уцешцеся тым, ваша вялі-касць, што яго свяцейшаства ўжо надало князю, як ваша мосць кажа, тытул цэсара ці, калі вам больш да спадобы, імператара. На латыні і поўнасцю гэта гучыць так: «Serenissimo et in invietissimo Manarehiae Demetrio Joannis, Gaesari ac Magno Duci totius Russiae, atque universorum Tartariae regnorum aliorumque plurmorum dominiorum, Monarehiea subjectorum, Domino et Regi»

Жыгімонт (як стогн). О, Матка Боска!

Рангоні (развёўшы рукамі). Шляхі гасподнія, ваша вялікасць...


Уваходзіць Цырымоніймайстар.


Цырымоніймайстар. Ваша вялі-касць, канцлер Сапега з паведамленнем, што не церпіць адкладу. (Глядзіць на Рангоні.)


Жыгімонт у нерашучасці цягне з адказам Цырымоніймайстару.


Рангоні. Няхай канцлер заходзіць, я яму не перашкоджу...

Жыгімонт (спахапіўшыся). Вядо-ма... прасі.


Цырымоніймайстар выходзіць, Сапега ўваходзіць.


Сапега (пакланіўшыся). Ваша мосць... (Глядзіць на Рангоні.)

Жыгімонт. У мяне няма сакрэтаў ад нунцыя яго свяцейшаства...

Сапега. У Маскве наспела змова баяраў на звяржэнне цара Дзмітрыя Іаана-віча.

Жыгімонт (разгублена). Адкуль... ад каго такія звесткі?

Сапега. Ад Яна Бучынскага - сакратара гасудара ўсяе Русі, які прыехаў ад імя цара ўпрошваць ваяводу Мнішака прывесці ў Маскву і неадкладна заручаную Марыяну.

Жыгімонт (спахоплена). Дзе гэты Бучынскі?!

Сапега. Як я зразумеў, ён яшчэ вечарам з'ехаў у Маскву, атрымаўшы надзвычайныя звесткі аб змове баяраў супраць цара.

Рангоні (занепакоена, катэгарыч-на). Падрабязнасці, канцлер!..

Сапега. Ніякіх, апроч таго, што пасол цара Безабразаў прывёз не толькі ліст ад цара вашай каралеўскай вялікасці, але і таемнае пасланне баяраў маскоўскіх ча-мусьці адрасаванае мне як канцлеру. Аднак адкрыўся гэтым лістом не мне, а кара-леўскаму паслу Гансеўскаму.

Рангоні. Чым адкрыўся? Падра-бязнасці?!

Сапега. Падрабязнасці ў Гансеў-скага. Я ж не смею пераказваць са слоў Бучынскага, каб не ўпусціць чаго важнага.

Рангоні. І ўсё ж, што канцлер думае на гэты конт?

Сапега. Думаю, калі Бучынскі не затрымаецца ў дарозе, то цар, можа, яшчэ і паспее апярэдзіць змоўшчыкаў...

Жыгімонт (разгневана). Ды не пра тое нунцый пытае...

Сапега. Прашу прабачэння, але...

Жыгімонт (спакойна і міралюбна). Ладна, Леў, разбярэмся. А ты зараз жа загадай, каб ваяводу Мнішака мне хоць з-пад зямлі дасталі і чым раней, тым лепш. А сам збірайся праводзіць яго з вясельным картэжам і аховай хоць бы да свайго Слоніма. Твае парады, як трымаць сябе ў Маскве, яму не пашкодзяць.

Сапега. У гэтым я не ўпэўнены.

Жыгімонт. Чаму не ўпэўнены?

Сапега. Прысутнасць у Маскве вялікай колькасці ўзброенай аховы Мнішака можа ўскладніць і без таго складаную сітуацыю. Лічу, што чужаземнае войска хутчэй трэба выводзіць з чужой сталіцы, чым папаўняць яго.

Жыгімонт (адчужана). Мы лепш бачым сітуацыю, канцлер.


Сапега кланяецца і выходзіць.


(Працяг у наступным нумары.)

Алесь Петрашкевіч


"Юбілей" Нівы

На пачатку сакавіка рэдакцыя "Нівы" будзе адзначаць 50гадовы юбілей. З гэтай нагоды супрацоўнікі беластоцкіх дзяржаўных устаноў вырашылі сарганізаваць галоўныя святкаванні ў Крымінальным аддзяленні Беластоцкага раённага суда. Пачэснае месца - на лаве абвінавачаных - здаўна запланавана сябрам Праграмнай рады, якая з'яўляецца выдаўцом тыднёвіка.

Галоўным рэжысёрам святкавання юбілею з'яўляецца Беластоцкая дэлегатура Найвышэйшай кантрольнай палаты з дырэктарам Антоніем Янухтам і ягоным маладым таленавітым стажорам Робертам Скварко. Найлепш паінфармаваны журналіст у Беластоку Збігнеў Нікітаровіч ("Кур'ер паранны", нр 1) намякае, што душой юбілейнага спектакля з'яўляецца маёр бяспекі Мар'ян Мінкевіч, які ў дэлегатуры афіцыйна выконвае абавязкі намесніка дырэктара Янухты.

Ініцыятыва Кантрольнай палаты была падтрыманая Раённай пракуратурай БеластокПоўдзень і яе камандуючай Бажэнай Кішло. Ахвярна ў падрыхтоўцы юбілейнага спектакля працавалі таксама маладыя і таленавітыя пракуроры Крыстына Ціванюк і Анджэй Астапа. Гэтага апошняга за адданасць справе нават павысілі на пасаду намесніка Кішло. Да супрацоўніцтва была таксама прызваная Камендатура паліцыі горада Беластока. Камісар Ян Крайны вымушаны быў выканаць найбольш брудную работу ў падрыхтоўцы спектакля. Трэба прызнаць, што рабіў ён гэта без энтузіязму. Але нічога дзіўнага - Кішло, Ціванюк і Астапа загадалі яму прыніжаць сваіх калег.

За 4 тысячы злотых пракуратура пакарысталася паслугамі Анны Андрэюк. Выканала яна працу, ад якой адмовіліся іншыя эксперты па справах бухгалтэрыі.

Выканаўчы дырэктар юбілейнага спектакля Бажэна Кішло тройчы склікала прэсканферэнцыі для гмінных масмедыяў, каб інфармаваць "незалежных" журналістаў пра ход падрыхтоўкі да святкавання пяцідзесяцігоддзя "Нівы". Пасля кожнай такой сустрэчы "незалежныя" раскошна перажоўвалі тры гатункі таннага мяса - "wyludzali" , "falszowali " і "potwierdzaly nieprawde" . Апошні раз Кішло склікала прэсканферэнцыю і падкарміла "незалежных" на 6 гадзін да новага 2005 года. Аб'явіла яна тады заканчэнне падрыхтоўкі спектакля.

Прафесіяналізм людзей апарату юстыцыі відавочны быў на кожным кроку. Акт абвінавачання пісьманосец прынёс пад ёлку на праваслаўную Каляду, 6 студзеня 2005 года. Дакладна год пазней, таксама на Каляду, пісьманосец прынёс запрашэнне на прэм'еру спектакля, тэрмін якога прызначылі на 23 студзеня 2006 г. у Крымінальным аддзяленні Беластоцкага суда. Школа Андрэя Вышынскага, поўны прафесіяналізм.

Як вядома, прэм'ера не адбылася, а сабраныя ў судовай зале "незалежныя" не маглі нават злавіць кавалка стравы і вымушаны былі перажоўваць адкапаныя мінулагоднія запасы. Раскошна завыў толькі беластоцкі карэспандэнт "Выбарчай газеты" Войцех Вянцко, які традыцыйныя і моцна прасмердлыя стравы - "wyludzali" , "falszowali " - спажываў на старонках агульнапольскага выдання газеты.

Тэрмін юбілейных урачыстасцяў "Нівы" назначаны на 14 лютага, пачатак у 11 гадзін, у зале нумар 6 з галярэяй для публікі. Суд ужо запрасіў спажыўцоў прадуктаў "wyludzali" , "falszowali ".Мы, абвінавачаныя, запрашаем усіх чытачоў, каб прыйшлі таксама і сваімі вачыма пабачылі, якая мафія выдае беларускі тыднёвік і якую наша газета вялікую пагрозу стварае для бяспекі польскай дзяржавы.

Мы можам толькі захапляцца чыстай формай майстэрства, прафесіяналізму, цынізму і подласці рэжысёраў юбілейнага спектакля. Неяк выпадкова такі самы спектакль рыхтуюць кожнаму пакаленню беларускай інтэлігенцыі ў незалежнай Польшчы.

Да вайны часам аднаразова судзілі звыш двухсот чалавек. Але тады пражывала ў Польшчы 2 мільёны беларусаў, цяпер 50 тысяч. Усё паказвае, што неўзабаве будзе нас толькі, што ўсе да аднаго памесцімся на лаве абвінавачаных у судовай зале.

Галоўны абвінавачаны, Яўген Мірановіч. "Ніва" № 7 ад 12 лютага.

Ад рэдакцыі: Судовае паседжанне 14 лютага адбылося, але працэс не закончыўся, наступнае паседжанне будзе ў сакавіку. Нажаль, больш поўнай інфармацыі мы пакуль не маем.


Вось такія былі пачаткі "Нівы"

Размова з Георгіем ВАЛКАВЫЦКІМ

- Як ужо мы ўспаміналі, пачаткам і Беларускага грамадска-культурнага таварыства, і "Нівы", як беларускай газеты ў Польшчы, было odgorne рашэнне ўлад партыі, якая ў той час кіравала Польшчай. Так павеяў вецер гісторыі, так усталяваліся лёсы. Ён і Вас, паганяўшы па свеце, вярнуў на сваё месца на Беласточчыне. Атрымалі Вы магчымасць стаяць пры самым пачатку пасляваен-нага беларускага руху і прыкласці руку да яго развіцця. Захаваліся ў Вас дакумен-ты і нататкі з таго часу, калі Вы, працуючы ў Ваяводскім камітэце ПАРП у сектары культуры, разведвалі што робіцца ў культурным "тэрэне", арганізавалі мерапрыемствы, склалі арганізацыйныя падставы беларускай нацыянальнай грамадска-кулыпурнай арганізацыі.

- Атрымаў я задан-не апрацаваць прапанову аб стварэнні беларускай арга-нізацыі. Ва ініцыятыўную групу ўвайшлі таксама і даваенныя беларускія актывісты - м. інш. Піліп Кізевіч (быў нават членам Галоў-най управы Таварыства беларускай школы), Аляксей Казёл родам з Меляшкоў; які займаўся быў у Ваяводскай нарадовай радзе веравызнаннямі. Прапанова была апрацавана мною, тады як аддэлегаваным працаўніком камітэта партыі, але, як зазначыў Мар'ян Ксёнжэ, ініцыятывы ўзнікнення нацыянальных культурных таварыстваў мелі ісці знізу, хоць плылі на хвалі адлігі. Ідэі стварэння нацыянальных арганізацый і газеты на меншаснай мове ўжо даспявалі раней - Тадэвуш Ксёнжэк, напрыклад, аб гэтай справе размаўляў быў у Варшаве з Аленай Анішэўскай (Казачанка з Белавежы), якая ў час акупацыі працавала ў Беластоку ў беларушчыне. Значыць, мае партыйныя калегі арыентаваліся ў беларускіх справах, мяне таксама загадзя прыкмецілі і пільнавалі, каб я не пайшоў, па іншай прапанове, у іншае месца.

- На хвалі адлігі ў 1955 г. паказаліся тэксты аб нацыянальных меншасцях - у "Трыбуне люду" артпыкулы Ежы Равіча "Беларусы ў Польшчы", у якіх аўтар паказаў гісторыю беларус-кай меншасці і актуальныя справы. Якраз ён прапанаваў выдаваць у Беластпоку тыднёвік на беларускай мове, звяртаў увагу на навучанне беларускай мове і крытыка-ваў мясцовыя ўлады за занядбанні ў развіцці нацыянальнай культуры белару-саў. Аб зацікаўленні бела-рускай культурай у той час сведчаць гастролі Купалаўскага тэатра, якія Вы сарганізавалі. Не хапала біле-таў на спектаклі, пад тэатрам стаяла моладзь... Аб гарачым інтарэсе да выхаду свайго, беларускага тыднёвіка могуць сведчыць таксама лісты ад чытачоў. Усё гэта паказвае на тое, як моцна лучнае было "беларускае таварыства". Але ці "Ніва" была "органам БГКТ"?

- Некаторыя дзеячы ўпіраліся, каб было пад віньеткай, што гэта "орган БГКТ", каб гэта гучалая як у "Беластоцкай газеце", што гэта орган ваяводскага камітэта, ці "Трыбуне люду", што орган ЦК ПАПР. Я быў супраць такой напышлівай віньеткі, хацеў, каб было адзначана, што гэта "беларуская газета", зараз пад "Нівай", каб не чыталася, што гэта нейкая "Гіба", а беларускамоўны тыднёвік. Віньетка раз паяўлялася, раз я яе ліквідаваў.

- Гэта, мабыць, згодна з пастановамі з'ездаў. "Ніва" мусіла рэалізаваць пастановы з'ездаў аргані-зацыі ці партыі?

- Пастановы пады-маліся і зацвярджаліся, мы пра іх давалі справаздачы, а з рэалізацыяй па-рознаму было. Ніхто папраўдзе не сачыў за гэтым як рэалізаваліся пастановы. А на на-ступных з'ездах усё паў-таралася зноўку.

- "Ніва" рыхтавалася ўжо ад пачатку 1956 года. Першы нумар - пасля сігнальных - змясціў справаздачу з I З'езда БГКТ, спіскі ўлад. "Ніва" аднатоў-вала ўсе падзеі з бэгэкатоўскага жыцця - арганізацыйнага, культурнага. БГКТ таксама займалася "Нівай", разам з партыяй мясцовай і цэнтральнай. Прыпамінаецца "суд над «Нівай»" з 1956 г., калі прыйшлося адказваць і за "грахі" "Папросту": "Ці вы чытаеце «Ніву»?" - "Не, не чытаю. Але, добра пашукаўшы, і ў «Ніве» ўсё можна знайсці."

- "Ніву" судзілі гэтак у Беластоку, а ў Варшаве - пахвалілі. "Ніва" перайша той перыяд з найменшымі адхіленнямі і стратамі з усіх газет у краіне".

- Як "Ніва" і Вы спраўляліся з "пераломнымі дэкадамі"? Можаце аб іх гаварыць спакойна?

- Тыя дэкады сапраўды паўтараліся рэгулярна. Ад часу адлігі, праз 1968, 1980 год. Трэба было рабіць сваю работу. Мы, вось, падрыхтавалі былі на пачатку 1968 года "анкету", пра Беларусь і беларускія справы, разаслалі аўтарам, якія выводзіліся з тэрыторыі Беларусі, м. інш., Мельхіёру Ваньковічу, Тадэвушу Канвіцкаму, Віктару Варашыльскаму, Яну Гушчу... Пачалі друкаваць. Аказалася, што ўсе тыя аўтары апынуліся на "індэксе".

- І цэнзура загадала пакідаць "белыя плямы"?

- "Ніва" мела месячны цыкл. Калі б уключылася цэнзура (бывала, што сярод ночы званілі, што трэба такі ці такі тэкст зняць), не было б выхаду. Кіраўнік цэнзараў Гаёс паказаў мне той індэкс прозвішч і тэм. Каб не было перабояў з выхадам газеты, усё ж, трэба было сачыць за гэтым. Былі там, напрык-лад, прозвішчы м. інш. Міхніка. Калі паявіўся б нейкі тэкст, да якога прычапілася б цэнзура, вядома, нумар не выйшаў бы ў час. "Ніва" не спазнілася з выхадам ні разу ў сваёй гісторыі. Чытачы чакалі.

- Цэнзары ведалі беларускую мову?

- Калі цэнзар не ве-даў якога слова, дык спалучаўся са мною. Вось м. інш. Гаёс чытаў "Ніву" .

- Хапіла, значыць, асцерагацца, спадзеючыся цэнзарскага ўмяшання. Ці і з боку партыі былі нейкія "wkrety", калі справа ў тэмах ці справаздачах?

- Калі я працаваў у камітэце, мне, як кіраўніку культурнага сектара, прыходзілі справаздачы з розных культурных устаноў - з дамоў культуры, святліц, кінатэатраў. Вядома, кіраўнікі гэтых асяродкаў пісалі тыя справаздачы і планы, ды іх ніхто не чытаў. Кожны рабіў сваю работу. Газеты пісалі ў камітэт планы і справаздачы. Мы, маючы месячны цыкл, маглі высмаліць дакладны месячны план з тэкстамі, і да кожнага дарабіць сваю ідэалогію. У прынцыпе ніколі не чапляліся.

- Затое з самой рэдакцыі "шмараваліся" дакладныя ў каяіітэт. Як гэта было, калі ў "Ніву" заходзілі людзі, якія "прагарэлі" ў іншых газетах, якіх клеймавала партыя?

- Калі выкінулі з "Беластоцкай" і з партыі Эдварда Рэдлінскага, дык бывала, што ён і начаваў у "Ніве". Уваходзіў у будынак па Вэсалоўскага (Суражскай), і адразу шнураваў направа ў "Ніву". Ён сябраваў м.інш. з Валодзем Паўлючуком. Пытаюцца ў мяне, чаму я яго пускаю ў "Ніву". Я ж - "нічога не ведаю". Забаранілі пускаць тады яго вахцёрам увогуле ў будынак. У пакой, які пасля быў Ады Чачугі як сакратара (ад 1973 г.), прыходзілі такія апальныя людзі, як Юзаф Дайчгеванд, сход там рабілі разам з Паўлючуком, дык калега Р. пісаў дакладна, хто, дзе, калі, што сказаў. Мне і данеслі з камітэта аб даносах. Чаму ён гэтак рабіў? Палічыў, што "прыйшла яго гадзіна!". Толькі... бяспека не прыходзіла ў "Ніву", аж да часу "Салідарнасці".

- Значыць, тады "свой" пільнаваў чысціні думак калег. А як "Ніву" ацанялі калегі з-за ўсходняй мяжы?

- Мы пісалі пра сваіх добрых гаспадароў, дык былі мы... "Нівай" кулацкай"!

(Працяг будзе.)

Размаўляла Міра Лукша. ("Ніва" № 8 ад 19 лютага.)


Ёсць кім ганарыцца, ёсць што паказаць

Каб пераканацца, што Навагрудчына не збяднела на таленты, дастаткова наведаць выстаўку "Талент матчыных рук", арганізаваную Гарадзенскім абласным метадычным Цэнтрам народнай творчасці. 28 майстроў прадставілі звыш 300 работ.

Прыцягальнасць адкрыццю імпрэзы надала прысутнасць саміх майстроў. Гэтым разам павышанай увагай прысутных карысталася Ніна Пятроўна Шурак, адмысловая вышывальшчыца і спрактыкаваны спецыяліст па вырабу выцінанак. Яе работы, выкананыя ў гэтым стылі, арганічна аздаблялі стэнды народных умельцаў.

- Творчасць Ніны Пятроўны абагульнена ў буклеце "Шлях да майстэрства, - распавядае кіраўнік Наваградскага раённага цэнтра рамёстваў Наталля Клімко. - На гэтай выстаўцы можна пабачыць работы, якія сама майстрыха называе выбіванкамі. Магчыма таму, што выкарыстоўвае малаток і востра завомтранае долата. Калі для вырабу звычайных выцінанак патрэбны нажніцы, то выцінанак са шчыльнай паперы з іх дапамогай не зробіш.

Прысутныя пабачылі на ўласныя вочы, як гэта робіць майстар.

Сама экспазіцыя ўражвае мноствам выдатных экспанатаў. Вылучаюцца работы таленавітых майстрых ткацтва і вышыўкі Ніны Моніч, Тамары Малевіч, Ніны Цецярук, Аляксандры Грынь, Івана Пранько, Лідзіі Камендант, Святланы Нелюбовіч і іншых. А як вабяць вока вырабы з лазы, саломкі, гліны, дрэва! Мастак Міхаіл Клімко прапанаваў свае жывапісныя палотны...

- У пошуку народных умельцаў мы наведалі кожную вёску раёна. Вядома, сустракаючыся з людзьмі, збіралі этнаграфічны матэрыял - посцілкі, дзяружкі, ручнікі, старыя вырабы з лазы і саломкі. Ведаеце, як ў вёсцы? У адну хату зойдзеш і тут табе назавуць усіх, хто славіцца ўмельствам...

Сама Наталля Клімко закончыла Менскую мастацкую вучэльню, мае густ і падыход да людзей. Неўзабаве сабрала вакол сябе майстроўнастаўнікаў. Валянціна Пікта вядзе гурток "Залатая саломка", Кацярына Нячай - "Юныя вышывальшчыцы", Ганна Родзька - гурток пляцення з лазы, Вольга Нячай - гурток саломапляцення. Яны працуюць як з дарослымі майстрамі, так і з моладдзю. Для гурткоўцаў наладжваюцца экскурсіі ў музеі і на выстаўкі Наваградка, па гістарычных мясцінах Гарадзеншчыны, ладзяцца сустрэчы са знакамітымі майстрамі.

Сёння цэнтр аб'ядноўвае таленавітых умельцаў горада і раёна, захоўвае і адраджае асобныя віды рамёстваў. Гурткоўцы ўдзельнічалі ў шматлікіх выстаўках і фестывалях раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню - "Беларусь - мая песня", "Мірскі замак", а таксама ў фэсце "Наваградскі замак", кірмашах "Дажынкі", фестывалі нацыянальных культур, святах Пісьменства і друку.

Досвед і шасцігадовая практыка работы Наваградскага раённага Цэнтра падказваюць новыя шляхі ў адраджэнні традыцыйных рамёстваў. Плануецца адкрыць гурткі кавальства, ткацтва, ганчарства. Ёсць задума стварыць аддзяленне ў вёсцы Валеўка. Там жывуць вядомы каваль і вышывальшчыца...

Вядучы спецыяліст абласнога мастацкага Цэнтра народнай творчасці Алена Храмкова спадзяецца, што падобная выстаўка - гэта першая з цыклу шырокага азнаямлення жыхароў і гасцей Гародні са здабыткамі народных майстроў вобласці.

Антон Лабовіч, Гародня.

На здымку: Н.П. Шурак; вырабы народных умельцаў. Фота аўтара.


МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ ЗВЯРНУЛАСЯ Ў ВЯРХОЎНЫ СУД З ПАТРАБАВАННЕМ АБ ЛІКВІДАЦЫІ САЮЗА БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

Раніцай 3 сакавіка ў Вярхоўным судзе адбудзецца папярэдняе слуханне па справе аб ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП), ініцыяванай Міністэрствам юстыцыі. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік старшыні СБП Барыс Пятровіч.

Паводле яго слоў, вечарам 21 лютага сакратарыят творчага аб'яднання атрымаў ліст Мінюста, у якім пералічаны прэтэнзіі да СБП. Сярод іх - адсутнасць арыгінала статута аб'яднання, наяўнасць на будынку Дома літаратара шыльды з выявай герба "Пагоня", выкарыстанне на працягу чатырох месяцаў пячаткі СПБ, на якой яго назва не ўзята ў двукоссе, а таксама правядзенне летам мінулага года ў кавярні Дома літаратара арганізацыйнага з'езда Беларускай сацыялдэмакратычнай партыі (Грамада). Намеснік старшыні СБП лічыць гэтыя прэтэнзіі "смяхотнымі і чаканымі". "Так, мы не маем дачынення да правядзення з'езда БСДП (Грамада) у прыватнай кавярні Дома літаратара, які цяпер належыць галоўнаму гаспадарчаму ўпраўленню Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Мы не можам сабе дазволіць зняць шыльду са святыняй - гістарычным гербам "Пагоня" - з будынка Дома літаратара, які з'яўляецца помнікам архітэктуры, што належыць дзяржаве", - падкрэсліў Б.Пятровіч.

Паводле яго слоў, Мінюст лічыць, што СБП не валодае юрыдычным адрасам, паколькі з 2003 года не плаціць за арэнду памяшканняў Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. "Адносна гэтага пытання мы збіралі савет і давалі тлумачэнні чыноўнікам, а цяпер судзімся ў гаспадарчым судзе Менска з Кіраўніцтвам спраў прэзідэнта. Аднак мы не выканалі патрабаванне Мінюста вывесці з творчага аб'яднання грамадзян іншых краін, якія жывуць за межамі Беларусі. Мы не маем маральнага права выключаць з саюза тых літаратараў, хто ўступіў у яго ячшэ ў савецкія гады. Нягледзячы на тое што за невыкананне гэтага патрабавання мы атрымалі папярэджанне ад Мінюста, у лісце ад 21 лютага яно не было ўлічана, - зазначыў Б.Пятровіч. - Нашае аб'яднанне, створанае яшчэ ў 1934 годзе, перажыло не аднаго першага сакратара ЦК КПБ і, лічу, перажыве не аднаго прэзідэнта".

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


У МЕНСКУ ПРАЙШЛА МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ, ПРЫСВЕЧАНАЯ 100-ГОДДЗЮ М.УЛАШЧЫКА

24-25 лютага ў Менску на гістарычным факультэце Беларускага дзяржуніверсітэта прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя "Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў XX-XXI стагоддзях у Беларусі". Канферэнцыя прысвечана 100годдзю з дня нараджэння вядомага гісторыка, археографа, археолага, этнографа, краязнаўцы і літаратара, доктара гістарычных навук Мікалая Улашчыка (1906-1986).

На працягу двух дзён супрацоўнікі шэрагу вядучых ВНУ, архіваў, музеяў і бібліятэк Беларусі, Расіі і Украіны абмяркавалі актуальныя праблемы развіцця крыніцазнаўства, археаграфіі, архівазнаўства, праблемы прафесійнай падрыхтоўкі ў галіне гэтых спецыяльных гістарычных дысцыплін, пытанні ўзаемадзеяння архіваў, бібліятэк і музеяў як інстытутаў сацыяльнай памяці чалавецтва, захавання і папулярызацыі гістарычных ведаў.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


Паўстанне 1831 г. на Беларусі

Да 175-х угодкаў

У гэтым годзе спаўняецца 175 гадоў паўстання 1831 г. на Беларусі. Звычайна яно згадваецца ў гістарычных працах і артыкулах як частка агульнага паўстання 18301831 гг., якое ахапіла землі былой Рэчы Паспалітай. Гэта не пярэчыць агульнаму разгляду падзей. Аднак паўстанне на Беларусі і Літве мела свае значныя адметнасці, сваю арганізацыю і адбывалася ў іншых умовах, чым у Польшчы. Ды на нашай тэрыторыі яно і пачалося пазней. Таму і называецца паўстаннем 1831 года, а не 18301831 гг., як гэта было ў Польшчы. Хаця паўстанне ў Беларусі было цесна звязана з паўстаннем у Польшчы.

Мэты паўстання былі аднолькавымі. Гэта было нацыянальнавызвольнае паўстанне супраць царскай Расіі, за аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах да 1772 года, г.зн. да першага падзелу Рэчы Паспалітай.

Палітычныя абставіны на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай у першай палове ХІХ ст. былі рознымі. Беларусь і Літва (былое Вялікае Княства Літоўскае) былі ў канцы ХУІІІ ст. уключаныя ў склад Расійскай імперыі, інкарпараваныя, і падзеленыя на губерні з расійскімі метадамі кіравання, але пры захаванні некаторых адрозненняў ад расійскіх губерняў (захаванне пакуль што Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. як асноўнага кодэксу законаў, у асноўным польская мова у справаводстве і ў Віленскім універсітэце і школах Віленскай вучэбнай акругі, беларуская ва ўніяцкіх школах, даўнія звычаі ў побыце і г.д.). ў Беларусі стаялі моцныя па сіле залогі расійскіх войскаў, прыкрываючы стратэгічны кірунак з Захаду на Маскву. Расійскія войскі былі таксама сродкам для хуткага задушэння магчымага паўстання на беларускіх землях.

Пасля напалеонаўскіх войнаў цэнтральная і ўсходняя частка Польшчы на Венскім кангрэсе еўрапейскіх дзяржаў у 1815 г. была перададзена Расіі ў якасці аўтаномнага Польскага каралеўства (паруску царства). Каралём польскім з'яўляўся расійскі імператар. Польшча мела сваю адміністрацыю, канстытуцыю, сойм, урад, войска, судовую і грашовую сістэмы. Дзяржаўнай мовай была польская. Ад 1807 г. сяляне ў Польшчы былі вольнымі. У Беларусі ж існавала прыгоннае права. У першай чвэрці ХІХ ст. царызм паступова ліквідаваў аўтаномію Польшчы, парушаў канстытуцыю 1815 г., гэта выклікала масавае абурэнне польскіх магнатаў і шляхты. Такім чынам, нарасталі рэвалюцыйныя настроі ў Польшчы. Са свайго боку, шляхта Беларусі і Літвы, па прыкладу Польшчы, намагалася аднавіць дзяржаўнасць і свае палітычныя правы ў незалежнай дзяржаве. Гэта ўжо раней праявілася ў праектах аўтаноміі Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Расійскай імперыі (у тым ліку ў праекце аўтаноміі Міхала Клеафаса Агінскага).

На падрыхтоўку паўстання паўплывалі вайсковыя рэвалюцыі 1820 г. у Заходняй Еўропе супраць манархічных рэжымаў і паўстанне дзекабрыстаў 1825 г. у Расіі. У Польшчы пачынаць паўстанне было лягчэй, бо там была свая нацыянальная армія. Паўстанне было падрыхтавана тайнымі шляхецкімі арганізацыямі, у тым ліку Патрыятычным таварыствам і Таварыствам падхарунжых. Непасрэднай зачэпкай да паўстання сталася вестка, што Мікалай І, як кароль польскі вырашыў накіраваць польскае войска для задушэння рэвалюцыі 1830 г. у Францыі.

Паўстанне пачалося ў Варшаве ў ноч на 29 лістапада 1830 г. Адсюль яго назва ў Польшчы лістападаўскае паўстанне. Паўстанцаў падтрымалі жыхары Варшавы і польскія вайсковыя часткі. На наступны дзень паўстанцы авалодалі Варшавай. Расійскія войскі вымушаны былі адступіць з Польшчы. Значная іх частка сканцэнтравалася на Беларусі. У Варшаве быў сфармаваны Часовы ўрад, у склад якога ўвайшоў і прадстаўнік дэмакратычных сіл І. Лялявель. 20 снежня 1830 г. польскі сойм апублікаваў "Маніфест польскага народа", у якім абвясціў мэты паўстання і заклікаў насельніцтва далучыцца да яго. На Беларусь, Літву і Украіну былі накіраваны эмісары, каб узняць там паўстанне. Па ініцыятыве Лялявеля ў Варшаве быў заснаваны клуб з прадстаўнікоў шляхты і інтэлігенцыі Беларусі, Літвы і Украіны ("Клуб злучаных братоў"), які звярнуўся ў сойм з заявай пра далучэнне беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх зямель да паўстання. Лялявель і іншыя шляхецкія рэвалюцыянеры выступалі за надзяленне сялянаў зямлёй і паляпшэнне іх становішча.

Каб прадухіліць пашырэнне паўстання расійскі ўрад 13 снежня 1830 г. абвясціў ваеннае становішча ў Заходняй Беларусі, Літве і Правабярэжнай Украіне. Колькасць войска ў цвердзях і гарадах была павялічана. Паліцыя сачыла за ўсімі падазронымі асобамі. Некаторых высылалі ў глыб Расіі, звальнялі са службы чыноўнікаўкатолікаў. Ужо ў ходзе паўстання маёнткі паўстанцаў канфіскоўвалі, а іх уладальнікаў аддавалі пад суд. Каб адцягнуць сялянаў ад паўстання, сялянаўпаўстанцаў, якія добраахвотна пакідалі паўстанцкія аддзелы, не судзілі.

Для падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве ў студзенілютым 1831 г. быў створаны падпольны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт, у якім пераважалі кансерватыўныя шляхецкія элементы. Камітэт падтрымліваў сувязі з Варшавай і павятовымі паўстанцкімі камітэтамі Беларусі і Літвы. Была разгорнута вусная прапаганда, распаўсюджваліся адозвы да насельніцтва, арганізаваны збор грошай і зброі. Аднак у цэлым палітыка Віленскага цэнтральнага камітэта была нерашучая.

У канцы сакавікапачатку красавіка 1831 г. паўстанне ахапіла ўсю Літву і Жамойцію, а ў красавіку перакінулася і ў заходнююю частку Беларусі. Яно пашырылася на Віленскі, Ашмянскі, Свянцянскі, Браслаўскі, Дзісенскі, а потым і на іншыя паветы. Шляхта выбірала ў павеце павятовы ўрад (камітэт) і галоўнакамандуючага войскамі павету. Урад кожнага павету прыводзіў насельніцтва да прысягі, выдаваў адозвы да насельніцтва, праводзіў рэкруцкі набор у паўстанцкае войска. Усяго ў гэтых паветах было каля 10 тысячаў паўстанцаў.

У красавіку - траўні 1831 г. каля Глыбокага адбываліся баі з расійскімі вайскамі. Паўстанцы ўзялі і некалькі дзён утрымлівалі горад Дзісну. 23 сакавіка паўстанцы на чале з Парфірыем Важынскім захапілі на некаторы час Ашмяны, аднак ужо да канца траўня 1831 г. у Віленскай і Менскай губернях паўстанне было задушана.

Але ў Гарадзенскай губерні яно працягвалася, што перашкаджала расійскім войскам наступаць на Польшчу. Паўстанцы ў Беларусі і Літве перайшлі да партызанскіх метадаў барацьбы. Асабліва актыўна ў Белавежскай пушчы дзейнічалі паўстанцы пад кіраўніцтвам асабістага сакратара гарадзенскага губернатара Тадэвуша Красоўскага.

Пакуль ішлі баі паміж расійскімі і польскімі войскамі ў Польшчы, камандаванне польскім войскам накіравала ў траўні 1831 г. на дапамогу паўстанцам на ўсход аддзел генерала Д. Хлапоўскага (820 чалавек). Д. Хлапоўскі разбіў аддзелы расійскіх войскаў у Белавежскай пушчы і рушыў на Літву. Паўстанне адразу ажывілася.

У пачатку чэрвеня 1831 г. вайсковае злучэнне Д. Хлапоўскага аб'ядналася з 12тысячным корпусам генерала Антонія Гелгуда, які таксама быў накіраваны з Польшчы ў Літву. Да іх далучыліся і мясцовыя аддзелы паўстанцаў. Галоўнакамандуючым войскамі паўстанцаў у Літве і Беларусі стаўся А. Гелгуд. Разам яны налічвалі да 25 тысячаў чалавек ля Вільні і ў блізкіх да яе раёнах. Пры штабе генерала А. Гелгуда быў створаны часовы цэнтральны ўрад Літвы і Беларусі, які складаўся з генералаў і мясцовых землеўладальнікаў (Тадэвуш Тышкевіч, Г. Агінскі і іншыя).

19 чэрвеня 1831 г. корпус А. Гелгуда падышоў да Вільні, на Панарскіх узгорках адбыўся бой. 26тысячнае расійскае войска нанесла паражэнне аб'яднаным сілам паўстанцаў. Узяць Вільню не ўдалося, і паўстанцы адступілі праз Жамойцію ў Прусію. У сярэдзіне ліпеня яны перайшлі прускую мяжу і склалі зброю. Толькі 4тысячнаму корпусу генерала Генрыка Дэнбінскага праз Жадзішкі, Смаргонь, Дзятлава, Дзярэчын, Зэльву, Поразава і Белавежскую пушчу ўдалося прабіцца і адступіць у Польшчу.

Пры набліжэнні корпуса Дэмбінскага ў Наваградскім і Слонімскім паветах пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам шляхецкага наваградскага павятовага маршалка Юзафа Кашыца, які стварыў аддзел у 400 чалавек. У ліпені 1831 г. аддзел Кашыца налічваў ужо 1 тысячу паўстанцаў. Яны мелі сутычкі з расійскімі войскамі каля вёсак Гарадзішча, Каменны Брод, Кошалева, Радзюкі, Навіны Быў зроблены напад на мястэчка Дзятлава, захоплена мястэчка Беліца. У Наваградку аддзел Ю. Кашыца раззброіў вайсковую інвалідную каманду, захапіў астрог і вызваліў арыштантаў. 24 ліпеня 1831 г. аддзел далучыўся да корпуса Г. Дэмбінскага і разам з ім адышоў у Варшаву.

У чэрвеніліпені 1831 г. асобныя агмені паўстання ўзніклі ў Пінскім, Мазырскім, Рэчыцкім, Наваградскім паветах і на тэрыторыі Магілёўскай і Віцебскай губерняў. На пачатку жніўся 1831 г. паўстанне ў Беларусі і Літве пацярпела паражэнне. Аднак асобныя аддзелы паўстанцаў яшчэ ў верасні 1831 г. дзейнічалі ў Заходняй Беларусі.

У самой Польшчы моцная расейская армія генералфельдмаршала І.Ф. Паскевіча 8 верасня 1831 г. заняла Варшаву. Баі на тэрыторыі Польшчы працягваліся ў верасні і кастрычніку 1831 г., але і там паўстанне было задушана.

Паўстанне 1831 г. згрупавала ўсё расійскае дваранства вакол цара. Нават былыя дзекабрысты, якія былі на дзяржаўнай службе, падтрымалі палітыку Мікалая І. Расійская інтэлігенцыя (А.Пушкін, Ф. Цютчаў, М. Лермантаў і іншыя) таксама падтрымала цара.

А. Пушкін у вершы "Клеветникам России" пісаў:

О чем шумите вы,

народные витии?

Зачем анафемой

грозите вы России?

Что возмутило вас? -

волнения Литвы?

Оставьте: это спор

славян между собою.

І далей:

Уже давно между собою

Враждуют эти племена,

Не раз клонилась

под грозою

То их, то наша сторона.

Паўстанне 1831 г. нанесла страты духоўнаму патэнцыялу Беларусі. Частка паўстанцаў эмігравала (І. Дамейка і іншыя). Вымушаны былі эміграваць і прыхільнікі паўстання (Адам Міцкевіч, напрыклад). Былі высланы з Беларусі ва ўсходнія раёны Расіі А. Янушкевіч, В. Ходзька і іншыя. Гэта запаволіла развіццё грамадскай думкі і адукацыі на беларускіх землях.

У Польшчы царскі ўрад скасаваў канстытуцыю 1815 г., якая так раздражняла самадзяржаўных цароў Расіі. Там быў уведзены Арганічны статут Каралеўства Польскага, які пазбаўляў Польшчу дзяржаўнасці і аўтаноміі. Заадно ліквідаваўся канстытуцыйны ўзор дзяржаўнасці і для Беларусі і Літвы.

19(31) кастрычніка 1831 г. быў выдадзены ўказ "Аб разборы шляхты ў Заходніх губернях і аб уладкаванні гэтага роду людзей". Паводле гэтага ўказу шматлікая беларуская шляхта ў значнай большасці пазбаўлялася правоў расійскага дваранства і пераводзілася ў разрад аднадворцаў (а ў гарадах - у разрад "грамадзянаў"). Так быў нанесены ўдар па асноўнай сіле, якая ўдзельнічала ў паўстанні. Гэты ўказ датычыўся і шляхты Літвы ды Правабярэжнай Украіны.

Пачалася палітыка суцэльнай русіфікацыі Беларусі. У 1840 г. быў канчаткова скасаваны Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., і на Беларусі былі поўнасцю ўведзены агульнаімперскія законы. Быў закрыты ў 1832 г. Віленскі універсітэт. У школах была ўведзена руская мова навучання. У 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы была ліквідавана ўніяцкая царква. Ад 1840 г. у афіцыйных дакументах было забаронена ўжываць тэрміны "беларускія" і "літоўскія" губерні. Замест іх уводзіўся тэрмін "СевероЗападный край России". Беларусаў лічылі часткай рускага народа. Гэта пачалі даводзіць і самім беларусам. Пазней паплечнік Мураўёвавешальніка, куратар (папячыцель) Віленскай навучальнай акругі ў 18641868 гг. называў беларусаў "найбольш чыстай часткай рускага народа" (г.зн. не змешанай з татарамі). У пачатку ХХІ ст. адзін з найвышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі па сутнасці пацвердзіў гэтыя словы, сказаўшы: "Беларусы - гэта рускія, толькі са знакам якасці". Значыць, сапраўдныя, рускія - без гэтага знака.

Паўстанне 1831 г. на Беларусі скончылася паражэннем і вялікімі стратамі, у тым ліку духоўнымі. Яно працягвала перыяд шляхецкай рэвалюцыйнасці, які пачаўся ў 1794 і скончыўся ў 1863 г. Паўстанне паказала нязломны дух лепшых сыноў народа да самастойнасці і незалежнасці, праўда, яшчэ ў выглядзе вяртання да дзяржаўнай формы Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.

А. Грыцкевіч.


МАЦЕЙ ДОГЕЛЬ

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

Гэта не першы выпадак, калі Догель рухаўся шляхам, пракладзеным старэйшым, больш слаўным, уплывовым сабратам. Канарскі, перш чым арганізаваць элітную школу Шляхецкі калегіюм (Collegium Nobillium) у Варшаве, падобныя намаганні рабіў у Вільні, якія, аднак, не рэалізаваліся, бо не хапала сродкаў для адпаведнага памяшкання і былі праблемы з езуітамі. Існаваў канвікт, хаця меў няшмат вучняў, "а з часам як падае Антоні Машынскі цалкам перастаў існаваць" . У 17381741 гадах Канарскі кіраваў абаронай пляцоўкі ў Вільні, а рукапісныя матэрыялы з заўвагамі на школьную тэму, падрыхтаваныя менавіта ў гэты перыяд, паслужылі для складання слаўных "Ардынацый апостальскіх наведванняў... ", галоўнай працы рэформы піярскай школы ў Рэчы Паспалітай XVIII ст. У чэрвені 1739 г. Канарскі ў лісце да віленскага рэктара Лукаша Расалэцкага прасіў вярнуць менавіта тыя рукапісы. Можна з пэўнасцю сказаць, што Volumina Legum (Кніга правоў) шматтомавае выданне соймавых канстытуцый, распачатае Канарскім у 1733 г. з'яўлялася заахвочваннем да выдавецкай дзейнасці Догеля. Хаця, асноўваючыся на поглядах папярэдніка, адначасова спрабаваў зрабіць выснову з арганізацыйных няўдач, напр. паляпшаючы правілы падпіскі. Дадамо, што пасля смерці Догеля сам Канарскі меў намер закончыць публікацыю кодэкса, на што нават атрымаў дазвол самога генерала ордэну піяраў Карсінія, але літоўскія піяры не згадзіліся выдаць захоўваныя матэрыялы.

Нічога дзіўнага, што будучы рэктарам віленскага калегіюма, Догель прыступіў да арганізацыі (рэарганізацыі) шляхецкага канвікту, які называўся віленскім шляхецкім калегіюмам ( Collegium Nobillium , 1756), наўзор варшаўскай пляцоўкі. Не ашчаджаў пры гэтым уласных сродкаў, якія былі сабраны падчас апякунства над Ігнацыем Сцыпіёнам дэль Кампам. Як пісаў Уладзіслаў Канапчынскі, "купіў на выгадных, выпадковых умовах палац Сцыпіёнаў, потым яго прадаў і купіў палац Слушкаў, іншыя сродкі атрымаў з прададзеных маёнткаў ад Віленскай Акадэміі. Бібліятэку ўстановы забяспечыў адборнымі кнігамі і інструментамі для даследавання прыроды, пазней за ўласны кошт стварыў у Вільні "найлепшую ў Літве" друкарню (каралеўскі прывілей датуецца 16.ХІ.1754), нарэшце, пасля 1757 г. (на самай справе ўжо ў 17471750 г.) дабудаваў новы піярскі касцёл" . Прававой падставай для большасці гэтых дзеянняў было пагадненне з 1753 г., якое заканчвала спрэчку паміж піярамі і езуітамі аб праве навучання ў Вільні. Нагодай было пахаванне Францішкі Уршулі з дому Вішнявецкіх Радзівілавай. 8 верасня ў Нясвіжы было пастаноўлена, што піярскі канвікт абмяжуецца да згаданай раней лічбы 30 вучняў (24+6), не будзе мець "званка знадворку", а абодва ордэны ўзаемна прысягнулі сабе не прымаць выключаных вучняў. Месяцам пазней было пацверджана пагадненне ў асэсарскім судзе. Паколькі справа публічнай школы была канчаткова прайграна, пастаноўлена развіваць элітарны шляхецкі калегіюм, дасканала яго абсталёўваючы, а пры ім дынамічна развіваць навуковадрукарскі асяродак.

Атрымаўшы большую свабоду дзеянняў ў новай сітуацыі, Мацей Догель, прыклаў намаганні і сродкі, каб забяспечыць адпаведны ўзровень для новай пляцоўкі, не забываючы пры гэтым аб піярскіх школах ва ўсёй літоўскай правінцыі. Можна здагадвацца, што браў ён удзел у пераездзе піярскага калегіюма з Воранава ў Ліду (публічную школу ў Лідзе адчынілі ў 17561757 навучальным годзе). У сувязі з намаганнямі Догеля на капітуле ў Любяшове ў 1756 г. было ўстаноўлена, каб правінцыялы звярнулі " асаблівую ўвагу на справу адбору настаўнікаў для Collegium і не пераводзілі іх без важнай прычыны ў іншыя калегіюмы. Капітула дазволіла таксама ўладам Collegium Nobillium тымчасовае звальнення прафесараў, якія дрэнна працуюць, без чакання на рашэнне ордэнскага кіраўніцтва.

Каб заахвоціць багатых паноў аддаваць сваіх сыноў для навукі ў новую школу Догель апублікаваў на дзесяці старонках "Інфармацыю адносна аддавання Маладых Паноў спаўнага роду у Шляхецкі калегіюм віленскіх піяраў". Вось як рэкламавалася праграма навучання:

"&2

Навукі, да якіх ў гэтым капегіюме Маладыя Іхмосці маюць прыкладацца. Вучыцца будуць Маладыя Іхмосці з Божай дапамогай, акрамя таго, што грунтуецца на сапраўднай богабаязні, традыцыях родаў іх слаўных і абавязкаў добрага грамадзяніна да сваёй Айчыны, пры тым ж лацінскай, французскай і нямецкай моваў, геаграфіі, універсальнай гісторыі ўсіх дзяржаваў і менавіта партыкулярнай нашай Рэчы Паспалітай, роднае грамадскае права, красамоўства, як у мове, так і ў лістах, акцёрскага тлумачэння, або дабрага разумення і добрага карыстання кніжкамі, менавіта даўніх прамоўцаў, гісторыкаў, паэтаў і г.д., арыфметыкі, геаметрыі і іншых патрэбных раздзелаў матэматыкі, такой філасофіі, якая з'яўляецца карыснай і патрэбнай кавалерам, таксама французскага танцу, а асабліва адпаведнай далікатнасціў хадзьбе, пры стаянні, пры паклоне.

Безумоўна, на ўсё гэта патрэбен час, а ні пасля першага альбо другога года вельмі значнага поступу, а ні за гады і цямлівасць дасканаліць пасля не можа.

Парада Калегіюма, каб французскую і нямецкую мовы разам вучыць не пачыналі, але толькі ў той час, калі ў адной, якойнебудзь з іх, значныя пачаткі ўжо будуць мець; калі ж такое пачынанне, памяць абцяжарвае; толькі, аднак, калі б камунебудзь выдалася іначай, воля ягоная няхай задаволіцца.

Калі хто б жадаў мець сабе мэтраў да фехтавання, рысунку, да якогасьці музычнага інструмента і т.д., асобна з ім павінен дамовіцца. "

Далікатна, каб не расчараваць настойлівых бацькоў, ахарактарызавалі тут сучасную праграму навучання ў той час аснованую на рэформах Канарскага, падкрэсліваючы ролю роднай мовы і гісторыі, права, геаргафіі, пры чым элітарнай, якая адпавядае патрэбам маладых арыстакратаў, якія рыхтуюцца да грамадскай кар'еры, не перастаючы клапаціцца адначасова пра модныя элементы (як напр. французская мова, французскі танец). Школа захавала таксама традыцыйны звычай удзелу ў розных урачыстасцях, які павінен быў запэўніць асяроддзе ўплывовых пратэктараў і пашырыць кола магчымых вучняў. Сам Догель быў аўтарам надрукаванага некалькі гадоў пазней "Прывітання Я. В. Гэнавэфы Бжастоўскай, кашталянкі Полацкай". Дадамо, што для "паляпшэння стылю" Догель рэкамендаваў падручнік рыторыкі аўтарства Канарскага "Аб паляпшэнні вымаўлення" (Варшава, 1741), які стаўся ў тым часе важным інструментам пры ачышчэнні мовы ад "макаранізмаў" лацінскіх уставак. Важным аддзяленнем арганізацыі Collegium былі правілы дысцыпліны вучняў, якія забяспечвалі пастаянны, непарыўны ўплыў асяроддзя выхаваўцаў, на цяжкіх да "ўтаймавання" магнацкіх сыноў. Адсюль абмежаванні не толькі пры перамяшчэнні па горадзе, але таксама пры выездах на святы ці вакацыі. У падобным кірунку адбываліся рашэнні, прынятыя ў варшаўскім Шляхецкім калегіюме, дзе канвіктары падпарадкоўваліся строгаму парадку, такому, як у кляштары. Віленскі канвікт праіснаваў ажно да 1835 г. Дзесяць гадоў ён знаходзіўся (17561766) у палацы Слушкаў.

Сярод тых важных справаў Догель не закідаў працу над Дыпламатычным кодэксам. I, напэўна, таму ўзнікла думка аб сучаснай, добра абсталяванай друкарні. Спрыяў гэтаму факт палюбоўнага вырашэння спрэчкі з езуітамі. Каралеўскі прывілей не толькі дазваляў адчыніць друкарню, але таксама надаваў ёй ганаровае званне "Typographia Regia et Reipublicae" ("Друкарня Караля і Рэчы Паспалітай"), які меў практычныя вынікі. Прывілеем 16 сакавіка 1757 г. кароль уключыў віленскую піярскую друкарню ў спіс друкарняў, якія падпарадкоўваліся распараджэнню з 1739 г., якое адносілася да каралеўскіх друкарняў у Варшаве і забараняла іншым друкарням "падкупленне" друкароў і прыняцце на працу тых, якія без дастатковага абгрунтавання пакінуць працу.

Арганізацыя і абсталяванне друкарні працягваліся доўга, да часу апублікавання першага тома Кодэкса не пакінуў друкарні ніводзін друк. Друкарская афіцына атрымала за кошт піяра "самы сучасны" шрыфт, прывезены з Францыі. Да складання першага тома прыступілі летам 1756 г., пасля атрымання дазволу спачатку пісьменнікаў (Габрыеля Падольскага і Ежага Лапацінскага у траўні), а пасля каронных і літоўскіх канцлераў і падканцлераў (Яна Малахоўскага, Фрыдэрыка Міхала Чартарыйскага, Міхала Вадзіцкага, Міхала Сапегі). Выданне павінна было стаць выключна багатым, гравюры былі выкананы ў Лейпцызе, а папера, прывезена з Круляўца (суч. Калінінград), нягледзячы на пачатак сямігадовай вайны. "Інфармацыя пра друк тытульнай кнігі "Codex Diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lithuanie" была надрукавана 5 верасня. Падпісаўшыся пад інфармацыяй, Догель аб'яўляў падпіску на ўсю працу (не як Канарскі на пэўныя тамы), якая працягвалася з кастрычніка 1756 г. да канца траўня 1757 г. Падпіска каштавала 12 чырвоных злотых, па 2 злотыя за том, а выдавец загаддзя паведамляў, што цана без падпіскі будзе ў два разы большая. Асобнае выпісванне гэтых 2500 дакументаў (да якіх яшчэ як запавядаў "з пэўнага архіву прыбудзе") будзе мець вялікую суму. Падпіску збіралі ў сямі гарадах (Варшава, Кракаў, Вільня, Гданьск, Торунь, Львоў, Познань), а акрамя таго Догель у пагадненні з генералампаштмайстрам запэўніў, што паштовыя пераводы "без ніякіх выдаткаў будуць на сваё месца трапляць". Гарантыяй, "што ніхто ў адносінах падпіскі не будзе ашуканы" павінны былі быць прозвішчы кандлераў і падканцлераў, якія як вынікала б з тэксту згадзіліся падпісацца пад гэтым пачынаннем. Для ўматывавання высокай цаны працы бо "яму чуліся" галасы незадаволеных "некаторых Іхмосцяў" 13 кастрычніка было далучана "Кароткая апалогія пра тую інфармацыю", дзе піяр тлумачыў, што цана вынікае з якасці паперы, спецыяльна прывезеных шрыфтоў і вялікіх затратаў пры збіранні матэрыялу, а таксама на прыгатаванне публікацый і падсумоўваў: "Гэтыя прадстаўленыя тут пункты, хто добра абдумае, то прызнае, што падпіска за 12 чырвоных злотых для так каштоўнага выдання такой працы, з'яўляецца малой, і што спосаб яе дастаўкі нельга было б прапанаваць іншы".

Нягледзячы на гэтыя намаганні падпіска, аднак, не адбылася па задуме выдаўца, час з'яўлення працы пачаў пераносіцца. Больш таго, абяцаная фінансавая падтрымка ад кароннага скарбія не была выплачана (ад літоўскага, відаць, так) прынамсі да красавіка 1759 г. 16 сакавіка 1757 г. Догель атрымаў адноўлены каралеўскі прывілей. У ліпені брашура Кодэкса была перадрукавана ў "Літаратурных актах Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага" ( "Acta literaria Regni Poloniae et Magni Ducatus Lithuanie" ) навуковым часопісе, які выдаваўся ў Варшаве і рэдагаваўся саксам Ваўжынцом Мітлерам дэ Калёфам (17111778), які сябраваў з Залускімі. З'яўленне першага тома абяцалася ў лістападзе 1757 г. (усё выданне павінна было мець 8 тамоў), падобную інфармацыю ўключае абмеркаванне працы ў прэстыжным лейпцыгскім часопісе "Новыя газеты пра навуковыя справы" ("Neue Zeitungen von gelehrten Sachen"). У рэальнасці праца выйшла ў свет толькі ў наступным годзе. Ужо падчас друку з'яўляліся непрадбачаныя цяжкасці: "друкар у першым слове назвы яго працы, зрабіў зласлівую змену, з якой надрукавана некалькі соцен асобнікаў, што было пазней папраўлена" .

(Працяг у наступным нумары.)

Яраслаў Куркоўскі


КНІГА ПРА АДЧАЙ, БОЛЬ І ГОРЫЧ

Сёння гэта слова амаль ва ўсіх людей, за выключэннем хіба зачарсцвелых, закаранелых саўкоў, спараджае адмоўныя пачуцці. Гэта толькі ў савецкіх энцыклапедыях і розных даведніках, нярэдка і сучасных, яна вызначаецца як сацыялістычная перабудова сельскай гаспадаркі шляхам паступовага і добраахвотнага аб'яднання аднаасобных сялянскіх гаспадарак у калектыўныя. Фактычна ж гэта была гвалтоўная ліквідацыя сялянства як класа, ператварэнне сялян у прыгонных рабоў. Кіравала гэтым генацыдам ВКП(б) - "Всесоюзная коммунистическая партия большевиков" (у народзе гэта "ВКП(б)" употай расшыфроўвалася інакш: Второе Крепостное Право большевиков). Каб запалохаць сялян і прымусіць іх ісці ў калгасы, ВКП(б) дала каманду "раскулачваць" - схопліваць разам з сем'ямі лепшых хлебаробаў, называючы іх кулакамі, і "без усякай маёмасці, голымі, выкідваць у паўночнае бязлюддзе, у тундру і ў тайгу" (А. Салжаніцын). І хлынула на здзек і выміранне шматмільённая плынь раскулачаных. "Гэта быў п е р ш ы такі пачын, ва ўсякім разе ў Новай гісторыі. Яго потым паўторыць Гітлер з яўрэямі і зноў жа Сталін з нявернымі ці падазронымі нацыямі" (А. Салжаніцын).

У апошняе дваццацігоддзе пра калектывізацыю і раскулачванне праўдзіва расказана ў шмат якіх мастацкіх творах, публіцыстычных і навуковых працах. А нядаўна ў Гародні выйшла яшчэ адна кніга на гэтую ж тэму - "Адчай, боль і горыч" Мікалая Мельнікава. Яна вызначаецца сярод іншых аднатэмных кніг сваёй шчырасцю і непасрэднасцю. У ёй пра нялюдскія дзеянні ўлад у 1929 і наступных гадах апавядаецца на асабістым, канкрэтным матэрыяле, з уласнага досведу. Гаворыцца пра тое, што бачыў, адчуў і перажыў шасцігадовы Міколка, што калісьці страшэнна ўразіла яго і назаўсёды засталося ў памяці. Гэта - яго незагойная рана, нядрэмная немач.

Кніга пачынаецца так: "Мая душа баліць за Беларусь, за наш шматпакутны народ, з якога выйшлі мае дзяды і прадзеды. "Кулацкая" адысея дзедавага роду захапіла нямала добрых і шчырых людзей. На іх долю выпалі неверагодныя пакуты. Усе іх беды прайшлі праз маё дзіцячае сэрца. Калі ў нашай мясцовасці пачалося высяленне "кулацкіх сем'яў", мне было шэсць гадоў. Крайняя жорсткасць, з якой я тады сутыкнуўся, пахіснула маю веру ў справядлівасць свету".

У апошняе дзесяцігоддзе аўтару не раз хацелася ўзяцца за пяро і распавесці чытачу пра ўбачанае і перажытае ў сірочым "кулацкім" дзяцінстве. Расказаць пра тое, пра што ў папярэднія дзесяцігоддзі ён ("кулацкое отродье", "сын врага народа") асцерагаўся гаварыць нават вельмі добра знаёмым калегам па працы. Бо была ў ранейшыя гады ў аўтабіяграфічнай анкеце злавесная графа пра сацыяльнае паходжанне...

Са старонак кнігі яскрава паўстаюць з за мілаваннем апісаныя родныя мясціны - хутар Броды Чавускага раёна, жытло трох пакаленняў Мельнікавых. У дзеда Восіпа было чатыры дарослыя сыны і дзве дачкі. Усе працавалі ад зары да зары, і гаспадарка была добрая: малатарня з прывадам, веялка, коні, каровы, авечкі, свінні. І сабака Валет, які яшчэ задоўга да раскулачвання прадчуваў няшчасце і пранізліважалобна выў, а калі вывозілі ўсю сям'ю да чыгункі, каб, пагрузіўшы, як жывёлу ў таварняк, адправіць у далёкую Валагодскую вобласць, не пабег следам за гаспадарамі. Застаўся на хутары, а пасля быў пазверску забіты мясцовымі актывістамі.

Нельга без хвалявання чытаць памайстэрску напісаныя старонкі пра высяленне, двухтыднёвы рух па чыгунцы, жыццё за калючым дротам, пра штодзённую шматгадзінную працу на лесапавале і будоўлі баракаў, пра голад і холад. І яшчэ пра смерць малых дзяцей. Маці "гатовыя былі ахвяраваць сваімі жыццямі. Казалі, што самае жахлівае для іх - бачыць, як згасаюць дзіцячыя вочы... Утрапёна маліліся: прасілі Госпада абараніць".

Міколку пашанцавала. Яго цётцы (па мацярынскай лініі) удалося выкупіць хлопчыка ў лагерных ахоўнікаў. І хутка ён апынуўся ў сям'і другога дзеда. Таксама раскулачанага, але не вывезенага ў чужыя краі. А яшчэ праз некалькі месяцаў яго забраў да сябе ў Алтайскі край дзядзька, які з'ехаў туды яшчэ да раскулачвання.

У кнізе ёсць вельмі многа цудоўных, мастацкіх апісанняў. Асабліва хвалюе плач бабулі, які застаўся ў памяці ўнука "як сімвал нашых пакутаў, нашай беларушчыны". Асобныя старонкі прысвечаны трагічнаму лёсу маці (неаднойчы ўцякала з лагераў і чатыры разы арыштоўвалася), бацькі (не вярнуўся з турмы), іншых сваякоў.

А цяпер некалькі слоў ужо пра дарослага Міколку, аўтара гэтай кнігі - Мікалая Аляксандравіча. Ён, як сам піша: "Усётакі не зламаўся, выстаяў, вытрымаў, захаваў сваю душу і сумленне чыстым ва ўмовах бальшавіцкага тэрору". Жыў сіратою, пад апекаю дзядзькі, у Алтайскім краі. Пасля сканчэння дзесяцігодкі паступіў у 1940 г. у Магілёўскі педінстытут. У 1941 г. у складзе студэнцкага батальёна абараняў Магілёў, пасля партызаніў у атрадзе "Беларусь", ваяваў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у штурме Кенігсберга.

Пасля заканчэння ў 1949 г. Магілёўскага педінстытута, а пазней аспірантуры пры Маскоўскім педінстытуце працаваў у Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце, Барнавульскім педінстытуце. З 1965 г. - у Гарадзенскім педінстытуце (універсітэце) імя Янкі Купалы. Дацэнт. Кандыдат педагагічных навук. Аўтар трох навуковаметадычных кніг для настаўнікаў, каля сотні артыкулаў.

Апошнія гады ён на пенсіі. Але не сядзіць склаўшы рукі. Нягледзячы на старасць і няважны стан здароўя, актыўна, няўрымсліва і неадступна змагаецца за ідэі Беларушчыны, з болем успрымае ўсё негатыўнае, што робіцца ў краіне. Кіруе гарадскім дэмакратычным аб'яднаннем ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл. Па яго ініцыятыве ў офісе гэтага аб'яднання створаны музей Васіля Быкава. Шмат піша і час ад часу друкуецца. Больш як год працаваў з рукапісам успамінаў "Адчай, боль, горыч".

Шкада толькі, што гэта кніга выдадзена малым накладам. А хацелася б, каб яе прачыталі і нашы маладыя людзі, бо тут праз лёс аднаго чалаека добра бачыцца і гісторыя краіны - у многім не такая, якую падаюць у сённяшніх падручніках і дапаможніках.

Адзін невялікі раздзел з гэтай кнігі апулікавалі ў часопісе "Дзеяслоў" (№ 19). Някепска было б, каб "Наша слова" таксама змясціла на сваіх старонках якінебудзь кавалак з "Адчаю...".

Іван Лепешаў.


Кола агню

10 лютага у Мастацкай галерэі "Універсітэта культуры і мастацтваў" адкрылася выстава керамікі "Кола агню". На ёй былі прадстаўлены лепшыя працы ІІІ Міжнароднага плянэру "Арт - Жыжаль", у якім прымалі ўдзел мастакі з Польшчы. Літвы, Украіны. Расіі, Малдовы і Беларусі пад кіраўніцтвам выдатнага кераміста Валерыя Калтыгіна. Усю прадстаўленую кераміку можна аб'яднаць пад назвай "Раку кераміка". "Раку" - у перакладзе з японскай мовы -"Радасць. Асалода. Задавальненне". Мабыць невыпадкова менавіта так пачалі называць і кераміку, якая зараджаецца ў гармоніі з прыродай.

Эксазіцыя выставы ашаламляе мноствам цудоўных прац. Тут усяго шмат на любы густ: вырабы з уплывам традыцыйнай керамікі, зробленыя ў тэхніцы дымлення (дарэчы, гэта асноўная тэхніка для вырашэння творчых задач на плянэры), абварная кераміка, сюжэтныя кампазіцыі і цікавыя вобразы з шашоту, упрыгожаныя геаметрычнымі, складанымі архаічнымі ўзорамі і стрыманым каляровым рашэннем. І хоць зроблена пластыка амаль што ў адной тэхніцы, яна розная па стылі і светапоглядзе, тэматыцы. Гэта керамічная фантазія мастакоў, творы якіх прасякнуты непаўторным аўтарскім стылем, дзе відаць канкрэтнасць сілуэту і пластычная выразнасць паверхні.

Форма, фактура, вобраз, каляровае рашэнне - усё адпавядае духоўнаму стану чалавека, вызваленага ад мітусні гарадскога жыцця. Менавіта такім настроем прасякнута ўся выстава.

Галіна Саўко, студэнтка 205 гр.


АКАДЭМІІ НАВУК РАЗГЛЕДЗЕЛА ПЫТАННІ, ЗВЯЗАНЫЯ СА ЗНІШЧЭННЕМ МЕНСКАЙ АРХЕАЛАГІЧНАЙ КАЛЕКЦЫІ

22 лютага ў Менску камісія Нацыянальнай акадэміі навук па вывучэнні захоўвання калекцыі археалагічных матэрыялаў у Інстытуце гісторыі НАНБ разгледзела пытанні, звязаныя з частковым знішчэннем Менскай археалагічнай калекцыі.

Гэтая калекцыя, якая налічвае каля 300 тыс. адзінак захоўвання і прызначалася для стварэння фондаў і экспазіцыі Музея гіс-торыі Менска, пачала збі-рацца ў 1948 годзе беларускім археолагам, прафесарам Васілём Тарасенкам. Да 2003 года калекцыя захоўвалася ў доме № 8 па вуліцы Кірылы і Мяфодзія, а потым у падвальным памяшканні дома № 2 па ву-ліцы Рыбалкі.

8 лютага стала вядома аб вывазе калекцыі на звалку. Беларускі археолаг кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела ар-хеалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі Сяргей Тарасаў звярнуўся з заявай у Ленінскае РУУС Менска.

Як паведаміў Бела-ПАН С. Тарасаў, у пасяджэнні камісіі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні прэзідыюма НАНБ Анатоля Лесніковіча ўзялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі Інстытута гісторыі, прадстаўнікі ЖРЭУ і ЖЭС № 2 Ленінскага раёна, АБЭЗ РУУС Ленінскага раёна, а таксама Менскага гарвыканкама.

-- Чыноўнік з ЖЭСу поўнасцю адмаўляў дачыненне арганізацыі да знішчэння калекцыі. Прадстаўнік жа АБЭЗ паведаміў, што згодна з паказаннямі сведак каля 90 скрыняў з матэрыяламі раскопак былі вывезены на звалку. Дакладнае месца знаходжання вывезенай часткі калекцыі пакуль не ўстаноўлена, як і асоба, па чыім загадзе гэта было зроблена", - зазначыў вучоны.

С.Тарасаў звярнуў увагу членаў камісіі на тое, што яшчэ ў 1992 годзе ён уздымаў пытанне аб захоў-ванні гэтай калекцыі і яе перадачы ў Музей гісторыі Менска.

Пра вынікі працы камісіі БелаПАН паведаміць пасля іх абвяшчэння.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX