Папярэдняя старонка: 2006

№ 13 (749) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 13 (749) 29 САКАВIКА 2006 г.


"Дзень Волі" ў Менску

Без усялякіх прагнозаў было зразумела, што дзень 25 сакавіка 2006 года будзе ў Беларусі не простым. Яшчэ не ўлегліся жарсці вакол толькі што прайшоўшых прэзідэнцкіх выбараў, яшчэ заставаліся за кратамі многія палітычныя дзеячы і не зусім палітычныя чальцы менскага "майдану", а тут надышлі чарговыя 88я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. А гэта абсалютна не шараговая дата.

Колькі не практыкуюцца тэлекаментатары беларускіх тэлеканалаў, каб абхаяць саму ідэю БНР, колькі бруду ні льюць, колькі ні хлусяць, нічога ў іх не выходзіць і не выйдзе, бо ідэі БНР, традыцыі БНР, сімволіка БНР такія ж жывучыя, як жывучая і сама Беларусь, сама ідэя самабытнасці і нацыянальнай годнасці нашага народу. Таму і выйшла 25 сакавіка на менскія вуліцы народу значна больш, чым пасля выбараў 19га або 20га сакавіка.

Людзі ішлі і ехалі ў цэнтр Менска як на свята, сем'ямі, з дзецьмі, ішлі і ехалі з мікрараёнаў Менска, з ваколіц, з усёй Беларусі, ішлі і ехалі сёлета, як рабілі гэта апошнія 15 гадоў і як будуць рабіць гэта да тога часу, дакуль будзе існаваць у сусвеце сама ідэя беларускасці. Аднак сілавыя структуры занялі жорсткую пазіцыю па недапушчэнні людзей на Кастрычніцкую плошчу.

Былыя кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін заклікалі людзей перайсці ў парк імя Янкі Купалы, дзе і адбыўся мітынг.

Адкрыў мітынг Аляксандр Мілінкевіч. Ён запатрабаваў ад уладаў правядзення свабодных прэзідэнцкіх выбараў. "Нам патрэбна праўда, улада баіцца праўды", сказаў палітык.

Мілінкевіч аб'явіў аб стварэнні народнавызвольнага руху, у якім галоўнымі прынцыпамі стануць: свабода, праўда, справядлівасць. Паводле яго слоў, выбары паказалі, што колькасць прыхільнікаў дэмакратычных перамен у Беларусі значна большая, чым цяпер уваходзіць у склад кааліцыі аб'яднаных дэмакратычных сіл. "Мы хочам запрасіць іх уліцца ў рух", - сказаў палітык.

Ідэя нацыянальнавызвольнага руху не новая. Нажаль, да гэтага часу справа далей гаворкі не ішла.

А. Казулін заклікаў ісці да прыёмнікаразмеркавальніка на Акрэсціна, падтрымаць затрыманых палітыкаў і чальцоў "майдану". Сілавыя структуры шэсце спынілі. Сродкі пры гэтым не выбіраліся. Аляксандр Казулін і многія дэманстранты затрыманы.

Падзеі 25 сакавіка ў Менску асвятлялі шматлікія беларускія і замежныя журналісты. Многіх з іх цікавілі меркаванні грамадскіх дзеячоў і выбітных асобаў нашага грамадства з нагоды падзей 25 сакавіка 2006 года.

На пытанне карэспандэнткі РАДЫЁ СВАБОДА адказваюць літаратары і навукоўцы.

Меркаванне прафесара, доктара гістарычных навук Анатоля Грыцкевіча:

"Падзеі сённяшняга свята - гэта адказ народа на фальсіфікацыю выбараў. Усё было падрыхтавана, каб сарваць гэтае свята. Тым не менш, нават у такіх умовах, тое, што яго адзначылі, з'яўляецца традыцыяй для нашага народа".

Карэспандэнтка: "А вось дзеянні ўладаў, збіццё, запалохванні, выбухі…"

Грыцкевіч: "Гэта было запланавана раней, яшчэ перад выбарамі, каб запалохаць народ".


Гаворыць паэт Сяргей Панізьнік:

"Мне вельмі шкада, што там і там - беларусы ёсць. У гэтым наша бяда. Тыя, што з дубінкамі - беларусы, і тыя, хто акрываўленыя - беларусы. Як нам ўсё ж такі стаць асвячонымі нацыянальным адзінствам? Няўжо Бог не дасць разумення? Разуменне павінна прыходзіць для тых, хто дзейнічае. Але праўда ў тых, ў каго гэта белчырвонабелае ў вачах, а не тыя чорныя сполахі, якія яшчэ засцяць вочы".


Старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Алег Трусаў:

"Людзі паступова разумеюць сваю годнасць. Людзі былі вясёлыя, многія былі з дзецьмі, людзі пачувалі сябе гаспадарамі ў сваім горадзе. Таму ачапленне, міліцыянты былі разгубленыя, яны таксама не чакалі такой колькасці людзей. Што тычыцца збіцця, то мы цудоўна ведаем, хто кіраваў гэтай акцыяй, гэта, відаць, тыя самыя людзі, што і мяне калісьці збівалі ў парламенце. Але, я думаю, што ўсё ж такі гэта невялікая колькасць Міністэрства ўнутраных справаў, гэта людзі, якім няма чаго губляць, і яны будуць на лаве падсудных. І раней ці пазней суд іх знойдзе. Ці грамадзянскі, а каго не знойдзе суд грамадзянскі, таго Бог пакарае. Такія рэчы не даруюцца".

Яраслаў Грынкевіч.

(Працяг тэмы на ст. 5)


75 гадоў Аляксею Пяткевічу

30 сакавіка спаўняецца 75 гадоў Аляксею Міхайлавічу Пяткевічу , прафесару кафедры беларускай культуры, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў, выдатнаму навукоўцу і актывісту грамадскага жыцця.

Нарадзіўся 30 сакавіка 1931 г. у мястэчку Новы Свержань Стаўпецкага раёна, Менскай вобласці.

Скончыў аддзяленне бела-рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1954), аспірантуру (1957).

Кандыдат філалагічных навук. Тэма дысертацыі "Псіхалагічны аналіз і праблема характару ў прозе К.Чорнага".

У Гародні працуе з 1957 г. Прафесар кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта Я.Купалы. Быў адным з ініцыятараў і актыўным змагаром за наданне ВНУ імя гэтага выдатнага класіка беларускай літаратуры, стварэння кафедры беларускай культуры.

Сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны з 1989 г. Старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ. Сяб-ра Гарадзенскага гарадскога аддзялення гарадскога грамадскага аб'яднання Таварыства беларускай школы.

Выступае як крытык і літаратуразнаўца з 1958 г. Вядомы і слынны дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння. Руплівец культуры Гарадзеншчыны. Вядо-мы краязнаўца.


Такой асобай трэба ганарыцца!

Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч выдатна ведае праблемы роднай мовы. Сваё жыццё прысвяціў падрыхтоўцы педагагічных кадраў. Літаратурнай крытыкай і літаратуразнаўствам прафесійна займаецца з 1958 года. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Асноўная тэматыка навуковых работ - гісторыя беларускай літаратуры, творчасці сучасных пісьменнікаў, ідэі асветніцтва ў беларускай літаратуры, рэгіянальныя аспекты культуры.

Першая кніга мела назву "Літаратурная Гродзеншчына: Мясціны. Людзі. Кнігі" (1966). Неўзабаве пабачыў свет чарговы твор "Сцежкамі роднага краю: Наднёманскія былі" (1968). Глыбокае прачытанне спадчыны Кузьмы Чорнага дало магчымасць выдаць зборнік "Сюжэт. Кампазіцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага" (1981). У апошнія гады надрукаваны творы "Літаратурная Гродзеншчына" (1997), "Людзі культуры з Гродзеншчыны" (2000), "Маршруты кніжнага слова: з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне" (2002).

Аляксей Міхайлавіч актыўна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы навучальных і акадэмічных выданняў ("Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры", "Гісторыя беларускай літаратуры. XIX - пачатак XX стагоддзя". Застаюцца актуальнымі артыкулы пісьменніка "Драматургія. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры", "Якуб Колас", "Думкі пра структуру рамана") і інш.

Папулярызацыі беларускага слова служаць шматлікія артыкулы Аляксея Міхайлавіча ў друку. Ён адгукаецца на важнейшыя літаратурныя падзеі, гаворыць пра неабходнасць памятаць рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў даваеннага часу. Творы таленавітых людзей таго часу павінны друкавацца, станавіцца набыткам чытачоў. Гэтым захаваецца сувязь сучаснага і мінулага.

Ён не быў бы сам сабою, калі б не вывучаў працэс літаратурнага развіцця роднага краю. Свае даследаванні выклаў у публікацыях "Рукапісныя кнігі на Гродзеншчыне ў XIVXVм ст.", "Рэгіянальныя асаблівасці культуры Гродзеншчыны", "Партрэты беластоцкіх пісьменнікаў", "Асветніцкі кірунак творчай дзейнасці С. Яновіча"…

Шматлікія вечарыны, прэзентацыі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі - усё гэтыя мерапрыемствы не застаюцца без яго ўвагі. Аляксея Міхайлавіча шчыра запрашаюць выказаць сваё меркаванне. Да яго слова прыслухоўваюцца.

Па прызванні ён грамадскі лідар. Абіраўся дэпутатам абласнога Савета (1990 - 1996). Быў першым старшынём гарадской ГА "ТБМ імя Ф.Скарыны", якое ўзначальвае звыш 10 гадоў з невялікім перапынкам, сталы сябар рэдкалегіі газеты ТБМ "Наша слова".

Ён з болем успрымае спробы выштурхнуць родную мову з шырокага ўжытку. Але пісьменнік застаецца спакойным і філасофскі разважным. Матчына мова неаднаразова перажывала выпрабаванні. Сцерліся з памяці прозвішчы яе нядобразычліўцаў. А мова жыве. І будзе жыць! Бо на абарону яе заўсёды знаходзіліся неабыякавыя сэрцам людзі.

Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч - адзін з гэтай слаўнай кагорты.

Антон Лабовіч.

(Пра А. Пяткевіча чытайце на ст. 2-4.)


Аляксей Пяткевіч: "Жыць заўсёды імкнуся сумленна"

Прафесару Гарадзенскага універсітэта імя Я. Купалы Аляксею Пяткевічу - 75

У наступным годзе споўніцца 50 гадоў, як Аляксей Пяткевіч прыехаў на работу ў Гародню. Восень 1957 помніць да драбніц. Спачатку было ніякавата пасля Менска, дзе прыжыў сем гадоў: пяць як студэнт БДУ і яшчэ тры, займаючыся ў аспірантуры. Была магчымасць застацца ў сталіцы, бо размеркаванне атрымаў у Інстытут літаратуры Акадэміі Навук. А ён зірнуў на гэты факт вокам хлопца з "глыбінкі". Жонка працавала ў Наваградку. На яе руках была малая дачушка. А ўласнай кватэры не прадбачылася...


Гародня не Менск, але ўсё ж...

Аляксей рашуча падступіўся да старшыні размеркавальнай камісіі і проста сказаў:

- Паеду працаваць на перыферыю.

Сівы прафесар ссунуў акуляры на нос, запытальна узняў бровы і моўчкі глядзеў на ўчарашняга студэнта. Відаць, упершыню чуў, каб нехта адмаўляўся ад работы ў Інстытуце літаратуры АН БССР.

- Наколькі ведаю, усе заявы з абласных цэнтраў задаволены...

- Васіль Жураўлёў гатовы саступіць сваё размеркаванне ў Гарадзенскі педінстытут, калі на тое будзе ваша згода.

- І вы адмовіцеся ад месца ў Інстытуце Акадэміі Навук? Не кожнаму даецца такі шанец...

Так малады аспірант апынуўся ў Гародні. Сёння кажа, што гэта здарылася зусім выпадкова. Надзённыя турботы адсунулі ўбок магчымасці навуковай кар'еры ў сталічным акадэмічным цэнтры. Але яны, тыя даброты, здаваліся такімі далёкімі, а жыллёвая праблема, кажучы проста, брала за горла цяпер.

- Не падумаў нават, што мог бы ўладкавацца з сям'ёй у пакойчыку інтэрната, - смяецца Аляксей Міхайлавіч. - Кватэру ў Гародні ўсё роўна атрымаў праз год.

А работы ў інстытуце падкінулі ўдосталь. Выкладчык кафедры літаратуры чытаў лекцыі, вёў практычныя заняткі, кіраваў педагагічнай практыкай у школе. Рыхтаваўся да абароны кандыдацкай дысертацыі. Пісаў яе пад кіраўніцтвам дацэнта Юльяна Пшыркова. Гэты чалавек спачатку быў кіраўніком курсавой студэнта Пяткевіча. Аднойчы яшчэ на чацвёртым курсе заўважыў:

- Вам трэба паступаць у аспірантуру.

Ён жа кіраваў і дыпломным праектам выпускніка. Затым - кандыдацкім праектам на тэму "Псіхалагічны аналіз і праблемы характару ў прозе К. Чорнага".

Вестку аб пераездзе Аляксея ў Гародню ўспрыняў разгублена:

- Што ж ты робіш, хлопча! У цябе ж дадзеныя навукоўца. Наперадзе кандыдацкая, доктарская, вялікія перспектывы даследчыцкай работы... Нават не параіўся! Ну, як жа так!..

Яны засталіся ў добрых адносінах назаўсёды. Бываючы ў Менску, Аляксей Міхайлавіч абавязкова наведваў знакамітага вучонага. Тэмы для размовы знаходзіліся адразу. Абодва займаліся вывучэннем літаратурнага працэсу, творчасці асобных пісьменнікаў.


Дзякуй Вам, пані Эліза!

Гародня прыемна ўразіла маладога выкладчыка. Старажытны горад меў сваё непаўторнае аблічча. Аляксей часцяком адчуваў асалоду першаадкрывальніка, шпацыруючы па вузкіх вулках, пакручастых берагах Нёмана, падворках Старога і Новага замкаў. Сапраўдны подых мінуўшчыны выпраменьвалі сцены царквы ХІІга стагоддзя - Каложы. Не, няма чаго наракаць на лёс! Кожнаму сваё...

А яшчэ яго ўразіў будынак якраз насупраць педагагічнага ўніверсітэта. Іншы раз студэнты выконваюць самастойнае заданне, а ён, малады выкладчык, спыніцца каля акна, углядаецца на спарахнелыя драўляныя прыступкі ганка і ўяўляе, як гаспадыня дома пісьменніца Эліза Ажэшка заходзіць ў гэтыя дзверы. Тут не раз гасцяваў Францішак Багушэвіч, яе добры знаёмы, прыязджаючы ў Гародню па справах праўніка. Дарэчы, у гэтым доме пані Эліза падказала пану Францішку, што не папольску, а на роднай яму беларускай мове паэт можа выявіць сябе ва ўсёй сіле таленту.

Пазней дом быў перанесены на добры дзесятак метраў далей ад дарогі. Той самай дарогі, якую ўдзячныя жыхары горада ў 1910 годзе масцілі саломай, каб хворую пані Элізу не турбаваў грукат вазоў пад вокнамі.

Аляксей Міхайлавіч перакананы, што менавіта ўласная зацікаўленасць жыццём і творчасцю Элізы Ажэшкі падштурхнула яго да даследчыцкай дзейнасці ў галіне краязнаўства Гарадзеншчыны. У канцы 50х - пачатку 60 гадоў мінулага стагоддзя постаць вядомай пісьменніцы заставалася нібыта ў цяні. Не тое, каб на яе забыліся. Паранейшаму яе дом не абміналі шматлікія турысты. Але вобраз мужнай жанчыны, змагаркі з расійскім самадзяржаўем, яе людскасць, перапіска з вядомымі пісьменнікамі і грамадскапалітычнымі дзеячамі таго часу і асабліва яе глыбокія сувязі з родным краем заставаліся да канца не раскрытымі...

Ёсць яшчэ адна акалічнасць, дзякуючы якой Аляксей Пяткевіч вельмі хутка, калі можна так мовіць, паразумеўся з Элізай Ажэшка. Гэта веданне польскай мовы. У 1938 годзе ён пачаў вучобу ў школе ў родным мястэчку Новы Свержань, што на Меншчыне. На той час гэта была тэрыторыя даваеннай Польшчы.

Бацька прывёў сына да дырэктара школы, сказаў, што малы самастойна навучыўся чытаць і пісаць як пабеларуску, так і папольску. У гэтым была заслуга і самога Міхаіла Антонавіча, які любіў чытаць уголас дзецям доўгімі зімовымі вечарамі, прыносіў кнігі з бібліятэкі прафсаюзнага клуба лесазавода, дзе працаваў. Ён быў выдатным апавядальнікам, глыбока веруючым чалавекам.

Дырэктар даў аркуш паперы, асадку і прадыктаваў сказ. Пасля праверкі на прадмет памылак сказаў:

- У першым класе яму няма чаго рабіць. Пойдзе ў другі.


Свержань і Гародню злучае не толькі Нёман

Мясціны, з якіх паходзіць Аляксей Пяткевіч, шырока вядомыя ў Беларусі. Ад роднага мястэчка ў пяці кіламетрах славутая Мікалаеўшчына - радзіма Якуба Коласа. Дарэчы, ён у сваёй трылогіі "На ростанях" стварыў вобраз паселішча Панямонне, "зрысоўваючы" яго з Новага Свержня. Яшчэ бліжэй - Стоўбцы.

Пройдзе час і Аляксей Міхайлавіч зацікавіцца паходжаннем радзіннага месца. Установіць, што гісторыю сваю яно бярэ з XVга стагоддзя, а дакладней упершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах пад 1428 годам. Жыла тут дробная местачковая шляхта, рамеснікі. Мала хто карміўся з зямлі. Дзед па бацьку Пяткевіча служыў на чыгунцы. Разумеў значэнне навукі і клапаціўся пра вучобу дзяцей. Яны заканчвалі гімназіі, рэальныя вучэльні, нехта нават Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Пасля войны і рэвалюцыі параскідалі братоў і сясцёр па далёкім і блізкім свеце. Адзін служыў афіцэрам у рускай арміі ў час Першай сусветнай вайны, пазней быў начальнікам школы чырвоных камандзіраў. Другі - камендантам ваеннага порта. Бацькавы сёстры павыходзілі замуж. Пазней аселі ў Польшчы.

- І цікава вось што. Адна з іх доўгі час не прыязджала ў Беларусь. А як сустрэліся, загаварылі пабеларуску, то я не мог надзівіцца: сястра зусім не забылася нашай мовы! Яе гаворка была такой, нібыта завітала з суседняй вёскі.

Сваёй мясціне Аляксей Міхайлавіч прысвяціў эсэ "Бацька мой Нёман". Гэта споведзь пра родны кут, пра сям'ю. У такіх сем'ях растуць працавітыя, кемлівыя і прызвычаеныя да цяжкасці дзеці. Яны з дзяцінства ведаюць, што на некага спадзявацца не прыходзіцца і калі хочам чагосьці дасягнуць, трэба гэта рабіць уласным потам.

- Калі надышла Савецкая ўлада, я пачаў вучыцца ў Стоўбцах. Уявіце сабе такое: у восьмым класе было, як цяпер гавораць, два патокі. У адным - дзеці жыхароў Стаўбцоў, другім - мы, сельскія. Дзевяты клас ужо адзін, агульны. Такі быў адсеў. У дзесятым нас засталося 14 чалавек. Са школьных педагогаў найбольш запомніліся настаўнік роднай мовы і літаратуры, выпускнік Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі Канстанцін Фёдаравіч Самахвал, Марыя Восіпаўна Ярашэвіч, Міхаіл Аляксандравіч Бутанаў, Мікалай Фёдаравіч Галавач, Мікалай Іванавіч Руцкі, Яніна Казіміраўна Рымашэўская...


Яго вялікасць Белдзяржуніверсітэт

Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У.І.Леніна на той час быў навучальнай установай, куды марыў паступіць кожны выпускнік школы. Калі хто не дабраў балаў на іспытах, то мог асабліва не хвалявацца. Проста ў вестыбюлі БДУ стаялі прадстаўнікі юрыдычнага інстытута, інстытута народнай гаспадаркі, інстытута замежных моў і запрашалі ў свае ВНУ. Там прымалі без экзаменаў, па адзнаках, атрыманых ва універсітэце. Вось як высока цаніліся веды юнакоў і дзяўчат, якія бралі на сябе смеласць паступаць у галоўную вышэйшую навучальную ўстанову Беларусі!

У 1949 годзе Аляксей Пяткевіч здаў сем уступных экзаменаў і быў лепшым сярод 11 іншых прэтэндэнтаў на месца. Аднак не гэта заняло дух. Калі праверылі сачыненні па рускай літаратуры, выкладчыцадацэнт наўпрост сказала:

- Вы спісалі. Не можа выпускнік сярэдняй школы так прафесійна раскрыць тэму. Калі сваім розумам дайшлі, то не паверу. Таму стаўлю чацвёрку.

Аляксей Міхайлавіч і сёння памятае сваё пачуванне:

- Стаю і не ведаю, што рабіць. Даводзіць, што сачыненне маё ад першай да апошняй літары - бессэнсоўна, калі выкладчыца пераканала ўжо сама сябе ў адваротным. Спрачацца? А што дакажаш? Так моўчкі і пайшоў. Крыўдна было...

Толькі гэта зусім хутка адышло на другі план. Універсітэт захапіў прыгожым светам ведаў і творчасці. Хто са студэнтаў філалагічнага факультэта, аддзялення беларускай мовы і літаратуры, у прыватнасці, не адчуваў сябе сапраўдным пісьменнікам! Талент ад Бога мелі Ніл Гілевіч, Алег Лойка, Рыгор Барадулін, Вячаслаў Адамчык, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Міхась Мушынскі, Адам Мальдзіс, Уладзімір Дамашэвіч, Павел Місько, Вячаслаў Чамярыцкі. Гэтыя хлопцы друкавалі свае творы, на іх ускладаліся вялікія надзеі. І сапраўды, яны цяпер сярод тых творцаў, якія складаюць гонар беларускай літаратуры. Даўнім сяброўствам з імі Аляксей Пяткевіч ганарыцца і сёння.

У яго групе быў таксама свой паэт - Фёдар Макаранка. Аднак ён раптоўна знік. Прайшла пагалоска, што ў інтэрнаце прачытаў свой верш пра ветэрана вайны, інваліда, які жабруе. Нехта са слухачоў"дабрадзеяў" хуценька данёс, куды трэба. Фёдара асудзілі на восем гадоў турмы.

- Вальнадумства заўсёды было ўласціва БДУ. Памятаю, чытаем газеты, знойдзем адпаведную "верноподданническую" публікацыю, смяемся, ажно заходзімся. І палітычныя падзеі абмяркоўвалі, асабліва не азіраючыся.

Не забудзем, што так званая хрушчоўская адліга яшчэ была наперадзе. Мець свой пункт гледжання заахвочвалі выкладчыкі М.Р.Ларчанка, М.В.Саўсун, Д.Я.Фактаровіч, І.В. Гутараў, Ф.І.Куляшоў, Ю.С. Пшыркоў.


З кім павядзешся, ад таго і набярэшся?

А ў Гародні творчая брація гуртавалася вакол абласной газеты "Гродзенская праўда". Калі больш канкрэтна, то цэнтрам прыцягнення было літаратурнае аб'яднанне пры рэдакцыі і яго кіраўнік вядомы заходнебеларускі паэт Міхась Васілёк. Ён пастаянна рыхтаваў літаратурныя старонкі.

У рэдакцыю Аляксей завітаў хутка пасля пераезду. Пагартаў падшыўку за мінулы, 1956 год. Пад адным з лірычных фотаздымкаў прачытаў:

Нібы сястрыцы, тры бярозкі

Стаяць на ўзлессі

ў задуменні.

На лісце майскі

дзень расплёскаў

Бляск яркі

сонечных праменняў...

Гэты былі вершы Міхася Васілька. Паэт любіў змяшчаць паэтычныя радкі пад адпаведнымі здымкамі. Быў перакананы, што прыгажосць прыроды патрабуе свайго ўспрыняцця. Сухі празаічны подпіс не здольны перадаць задуму штатнага ці пазаштатнага фатографа.

Звярнуў увагу на публікацыі Аляксея Карпюка "Працоўная сям'я", "Калгасная цаліна", "Струбніцкі каваль", "На цяжкім участку". Гэта былі лёгкія для чытання творы, памайстэрску пабудаваныя, з выразнымі характарамі, дыялогам.

Тыя ж думкі выклікалі нарысы Васіля Быкава "Шклавары", "Адраджэнне", замалёўка "Практыкантка". Падумалася, што аўтары спрабуюць свае сілы як пісьменнікі. Было прыемна пераканацца ў гэтым, калі ў рукі патрапіў альманах "Нёман", выдадзены ў канцы таго ж 1956 года. Аляксей Карпюк змясціў аповесць "Раманюкі". Васіль Быкаў - два апавяданні. Творы вызначаліся добрым мастацкім узроўнем.

Калі адбылося асабістае знаёмства, пераканаўся, што гэтыя пісьменнікі - асобы. Яны не абышлі ўвагай і публікацыі Пяткевіча, змешчаныя ў газетах, часопісах, зборніках. Бачылі ў ім аб'ектыўнага даследчыка, літаратурнага крытыка. Падтрымалі зацікаўленне Аляксея Пяткевіча гісторыяй культуры Наднёманскага краю.

Ён не адцураўся гэтых пісьменнікаў у самыя цяжкія для іх часы, калі ўся моц камуністычнай ідэалогіі абрынулася на іх падчас так званай справы літаратараў 19741976 гадоў. Дасталося і самому, але вытрымаў злыбяду і не зламаўся, загартаваўшы характар і волю.

Аляксей Пяткевіч 20 лістапада 1965 года меў смеласць надрукаваць у "Гродзенскай праўдзе" станоўчы водгук на аповесць В. Быкава "Мёртвым не баліць", якая абвострана адлюстравала праўду вайны, самавольства вышэйшага каманднага складу, дзейнасць СМЕРШа. Неўзабаве аповесць была ў штыкі сустрэтая афіцыйнымі коламі.

Аўтара рэцэнзіі выклікалі ў абкам партыі. За свайго выкладчыка заступіўся тагачасны рэктар педінстытута Д.С.Маркоўскі. Дзякуючы яму, удалося ўтрымацца на працы...

Тады яны стаялі плячо да пляча - пісьменнікі Васіль Быкаў, Аляксей Карпюк, Аляксей Пяткевіч, Данута Бічэль, гісторык Барыс Клейн, краязнавец Алесь Белакоз, паэтка Ларыса Геніюш. На арганізаваных сходах працоўных "прорабатывали" В. Быкава. А.Карпюка выключылі з партыі, ён застаўся без работы. Барыса Клейна пазбавілі працы ва універсітэце. Моцны ўціск адчуваў А. Белакоз. Лічы, пад хатнім арыштам жыла ў Зэльве Л. Геніюш...

У 1971 годзе Васіль Быкаў, старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, папрасіў:

- Зрабі, Аляксей, спіс сваіх публікацый.

Васіль Уладзіміравіч увогуле не быў шматслоўным. Паміж імі, "сваімі", была завядзёнка: не цікавіцца тым, пра што табе не гавораць. Сказаў зрабіць, значыць, трэба так зрабіць.

Васіль Быкаў даслаў той спіс ў Саюз пісьменнікаў, прыклаўшы рэкамендацыю Д. Бічэль, а таксама ўласную да хадайніцтва аб прыёме Аляксея Пяткевіча ў СП.

Пазней адбылася тэлефонная размова:

- Збірайся ў Менск. Цябе будуць прымаць ў Саюз пісьменнікаў.

- Які Саюз! Я ж кніг друкаваных, па сутнасці, не маю...

Васіль засмяяўся:

- Кнігі будуць. Матэрыялу назапасіў, дай Бог кожнаму столькі. А рэкамендуюць цябе Данута і Васіль. Хіба кепская гвардыя?

***

Прафесар Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч з'яўляецца аўтарам кніг, якія сталі настольнымі ў гісторыкаў, краязнаўцаў, журналістаў, навукоўцаў, студэнтаў. Яго пяру належыць блізу 450 друкаваных прац, змешчаных у энцыклапедыях, падручніках, зборніках, часопісах.

Ён ахвотна выступае ў розных аўдыторыях. Удзельнічае ў рабоце грамадскіх аб'яднанняў. Асаблівы клопат праяўляе пра развіццё роднай мовы і культуры, як і належыць нястомнаму падзвіжніку культуры Гарадзенскага краю.

Сам лічыць сябе перш за ўсё выкладчыкам, педагогам, які аддаў жыццё роднаму універсітэту імя Я. Купалы. Любіць успамінаць сваіх студэнтаў, якіх заўсёды вучыў шанаваць як святыню сваю зямлю і яе нацыянальную спадчыну.

Апошняя па часе яго кніга мае загаловак "Старонкі спадчыны" (Мінск, 2006).

Антон Лабовіч, Гародня.


Сябры ТБМ імя Ф. Скарыны, Гарадзенскага гарадскога аддзялення ТБШ, рэдакцыя газеты "Наша слова", усе прыхільнікі роднай мовы шчыра віншуюць Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча з 75-годдзем і жадаюць плёну на карысць Беларусі.


Гарадзенцы пра Аляксея Пяткевіча

Няма сумневу, што новая кніга прафесара Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы Аляксея Пяткевіча "Старонкі спадчыны. Культурнае памежжа Гродзеншчыны: працэсы, з'явы, асобы" (Мн., "Беларускі кнігазбор", 2006) выкліча зацікаўленасць краязнаўцаў. У трох раздзелах (артыкулы, рэцэнзіі, партрэты) шмат фактаў, якія мелі месца ў гісторыі Прынёманскага краю.


Краязнаўчым матэрыялам прасякнуты артыкулы "Станаўленне беларускай ідэі ў кантэксце культурнага руху ХІХ ст.", "Гродзенскі гурток беларускай моладзі і Сакольшчына", "Старажытныя евангеллі з Гродзеншчыны", "Культурныя здабыткі Гродзеншчыны ў музейных калекцыях вобласці"...

Недарэмна аўтар неаднаразова падкрэслівае ўнікальнасць роднага краю, які даў літаратуры А. Міцкевіча, Э.Ажэшку, Ігната Дварчаніна, Зоську Верас, Янку Брыля, Янку Нёманскага, Аляксея Карпюка, Дануту Бічэль, Юрку Голуба і многіх іншых.

Свае высновы А. Пяткевіч выклаў у артыкулах "Культура гродзенскага рэгіёну як з'ява беларускапольскага памежжа", "Рэгіянальныя асаблівасці польскай літаратуры ў ХІХ ст. у Беларусі", "Паэма Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш" і ідэі Асветніцтва ў Беларусі", "Беларускія моўныя элементы ў творах польскіх пісьменнікаўліцьвінаў (ХІХ ст.)", "Творчасць Э.Ажэшкі як прадукт беларускапольскага культурнага памежжа", "Асветніцкі кірунак творчай дзейнасці Сакрата Яновіча"...

Цыкл "Партрэты" пачынае артыкул "Максім Багдановіч як феномен беларускай культуры". Іншыя творы прысвечаны знанай краязнаўцы Зосьцы Верас, святару Казіміру Сваяку, пісьменнікам Ларысе Геніюш і Аляксею Карпюку, кампазітару Аляксандру Шыдлоўскаму, беларусу з Беласточчыны Віктару Шведу, паэтцы Дануце Бічэль, акадэміку Юрыю Астроўскаму, празаіку Лідзіі Ялоўчык, музеязнаўцу Алесю Белакозу...

Ці трэба казаць, што гэтыя аўтары ў сваёй творчасці шырока карысталіся краязнаўчымі звесткамі. Ды і самі выдатныя знаўцы радзінных месцаў.

Шкада толькі, што кнігу А. Пяткевіча набудзе далёка не кожны аматар гісторыі сваёй зямлі, прыхільнік творчасці таго ці іншага літаратара, узгаданага ў выданні. Наклад зборніка складае ўсяго 100 асобнікаў.

Сам Аляксей Міхайлавіч у краязнаўстве не новы чалавек. Упершыню шчыльна заняўся гэтай справай у 1968 годзе. Пераймаў веды і досвед у Г. Каханоўскага, У.Урбановіча, А.Кіркевіча.

Антон Лабовіч, Гродна.


Я была студэнткай Аляксея Міхайлавіча, калі вучылася на філалагічным факультэце Гарадзенскага універсітэта. Ведаеце, што больш усяго здзіўляла нас, студэнтаў? Памяць гэтага чалавека. Ён прыходзіў на лекцыі без усякіх запісаў. Гаварыў роўна, не збіваўся, спасылаўся на тэксты, называючы імёны аўтараў, час выдання зборнікаў, цытаваў урыўкі. Калі мы прасілі паўтарыць фразу, Аляксей Пяткевіч прамаўляў яе дакладна, слова ў слова, каб мы маглі запісаць.

Мы баяліся яго як экзаменатара, бо на выгляд Аляксей Міхайлавіч такі сур'ёзны, заняткі праводзіў без ніякіх адступленняў ці жартаў. Аказалася, што нашы турботы былі дарэмнымі. Ён быў патрабавальным, але спагадліва ставіўся да студэнтаў. Але, прызнаюся, мы старанна рыхтаваліся да яго экзаменаў.

Аляксей Пяткевіч па характару чалавек прамы. Калі нешта не падабаецца, то скажа прама ў вочы. Не ўсім гэта падабаецца. Аднак ён мае сваю непахісную пазіцыю. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова ведаць яго аўтабіяграфію. Якую трэба было мець мужнасць, каб у 60я гады мінулага стагоддзя ў часы пераследавання Васіля Быкава за яго аповесць "Мёртвым не баліць" надрукаваць у газеце рэцэнзію і рашуча падтрымаць апальнага пісьменніка!

Такі ён, наш Аляксей Міхайлавіч, чалавек слова і гонару.

Ірына Данілоўская,

настаўніца СШ № 3 г. Гародня


- З Аляксеем Міхайлавічам я асабіста пазнаёміўся ў сакавіку 1986 года. Мы запрасілі яго на другое па чарзе паседжанне клуба. Наша работа толькітолькі пачыналася. І ведаеце, як хораша было паслухаць дасведчанага чалавека, які нагадаў пра старонкі беларускіх летапісаў, знакамітую бібліятэку Храптовіча.

Пазней спадар Аляксей часта выступаў на паседжаннях клуба. Заўсёды знаходзіў цікавыя тэмы. Не было выпадкаў, каб ён адмовіўся прыйсці да нас. Прафесар Міхась Ткачоў, старшыня клуба, неяк нават сказаў, што Аляксей Пяткевіч мог бы стаць дзейным кіраўніком нашай арганізацыі...

Калі ў студзені 1989 года стваралася гарадская грамадская арганізацыя "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны", клуб "Паходня" рашуча падтрымаў ініцыятыву, дэлегаваў 58 чалавек на ўстаноўчую канферэнцыю. Мы аднадушна прагаласавалі за кандыдатуру спадара Аляксея, якога сход вылучыў на пасаду старшыні.

І сёння Аляксей Пяткевіч выступае ў самых розных аўдыторыях, прапагандуе здабыткі беларускай культуры, гісторыі, літаратуры, у прыватнасці, гарадзенскага рэгіёну. Ён цікавы апавядальнік, выдатна ведае прадмет сваёй гаворкі.

Мікалай Таранда, старшыня Гарадзенскага гарадскога гістарычнакультурнага грамадскага аб'яднання "Паходня"


Яўген Петрашэвіч

Сто гадоў зычу Аляксею Пяткевічу


Птушкі шчодра

дораць трэлі,

З імі я прашчабячу

У гэты вечар юбілейны

Аляксею Пяткевічу.


Семсят пяць

пражыта летаў -

Ці многа, ці мала?

Гэта ж

сталасці прыкмета,

Узрост аксакала.


І ў гэты добры вечар

З творчасцю павенчаны

Вас віншуем,

пан прафесар -

Згустак Беларушчыны.


У кніжку збегліся сягоння

Людзі Прынямоння,

І падзякаваць хачу

Аляксею Пяткевічу.


Пажадаем вам натхнення

І Боскай ласкі.

Варты пахвалы, здзіўлення,

Наш спадар Стаўбцоўскі.


Шчасця і здароўя зычым,

Наш пачэсны кавалер.

Мо энергіі пазычыш

Хоць крышачку на павер?


Хай зязюлька накукуе

Сто гадоў сваё "куку"!

І натхненне спадаруе

Стаўбцоўскаму дзецюку.


І ў прышласці не трусь,

Не збаўляй нагрузку.

Усё рабі, каб Беларусь

Была беларускай.


Хай дар Боскі Вас не кіне,

Не абыдзе слава.

Аддаць сэрца для Радзімы -

Пачэсная справа!


Прозвішча Аляксея Міхайлавіча ўпершыню пачуў ад жонкі. Яна закончыла ГрДУ імя Янкі Купалы, і ёй давялося слухаць лекцыі, якія чытаў прафесар Пяткевіч. Я ўсвядоміў, што гэты чалавек валодае вялікімі ведамі ў сваёй галіне - культуралогіі, гісторыі літаратуры. Яго надзвычай шануюць студэнты і тыя, хто яго ведае.

Асабіста пазнаёміўся з Аляксеем Міхайлавічам падчас яго сустрэч з актывам грамадскага аб'яднання "Паходня". Гэта было ў канцы 80х гадоў мінулага стагоддзя. У 1989 годзе было створана рэспубліканскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы". У Гародні гарадскую арганізацыю ўзначаліў якраз Аляксей Міхайлавіч. Аддзяленне з'явілася і на нашым прадпрыемстве "Гроднаэнерга".

Калі пазнаёміліся бліжэй, то адчуў, што Аляксей Міхайлавіч мае здольнасць набліжаць да сябе людзей, добры арганізатар. Мяркую, што не без яго ўдзелу мая кандыдатура была прапанавана на грамадскую пасаду кіраўніка нанова створанай у 1999 годзе абласной структуры ТБМ.

Аляксандр Місцюкевіч, старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны".


Шаноўны спадар Першы намеснік Міністра!

У нумары 7 газеты "Наша слова" я прачытаў Ваш адказ старшыні грамадскага аб'днання "ТБМ" Алегу Трусаву наконт адрыцця беларускамоўга універсітета. Я абураны тым, што Міністэрства адукацыі на хоча адкрыць хатя б адну беларускомоўную ВНУ ў нашай краіне і тым самым прычыніцца да выратавання беларускага народу.

У тое, што ў некатарых ВНУ існуюць поўнавартасныя беларускамоўныя плыні мне верыцца з цяжкасцю (на жаль у гродзенскіх ВНУ такіх плыняў чамусьці няма). Я не магу паверыць, што на гэтых плынях такія дысцыпліны, як фізічнае выхаванне і замежныя мовы выкладаюцца пабеларуску. А прача таго існаванне малалікай беларускамоўнай плыні ў ВНУ, дзе большасць студэнтаў навучаецца парасійску, стварае адчуванне ў беларускамоўных студэнтаў іх непаўнавартаснасці.

Прапаную Міністэрству адукацыі выдаць загад у якім павінны быць наступныя пункты.

1. Усе абітурыенты ВНУ краіны абавязаны пры паступленні ў заявах указаваць мову на якой яны жадаюць навучацца.

2. Усе без выключэння прадметы на беларускамоўных плынях павінны выкладацца пабеларуску.

3. Абавязаць кіравніцтва ВНУ, дзе існуюць беларускамоўныя плыні, даваць адказы студэнтам (як вусна, так і пісьмова) на беларускай мове, калі студэнт звяртаецца да іх пабеларуску.

4. Уся інфармацыя ў ВНУ, дзе існуюць беларускамоўныя плыні, павінна пісацца на беларускай і расійскай мовах.

Аляксандр Ступень.


вул. Каліноўскага, д.73 кв.97

230030 г. Гродна

Ступеню Аляксандру


Міністэрства адукацыі на Ваш зварот паведамляе наступнае.

У адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", "Праграмай дадатковых мер па пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі", зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.08.2001 № 48, Міністэрствам адукацыі сумесна з рэктарамі вышэйшых іійзучальных устаноў праводзіцца работа па пашырэнню беларускамоўнага выкладання вучэбных дысцыплін, ажыццяўляецца адкрыццё беларускамоўных плыняў, аддзяленняў і вучэбных груп у вышэйшых навучальных установах нашай краіны.

На сённяшні дзень у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імяА.А. Куляшова і іншых ВНУ створаны вучэбныя групы, у якіх навучанне ажыццяўляецца на беларускай мове. У болынасці вышэйшых навучальных устаноў існуюць вучэбныя групы, у якіх выкладанне вучэбных дысцыплін ажыццяўляецца на дзвюх мовах (рускай і беларускай). Адукацыйным стандартам прадугледжана вывучэнне курсаў "Прафесіянальная лексіка", "Гісторыя Беларусі" ва ўсіх навучальных установах на беларускай мове.

Пры паступленні ў вышэйшыя навучалыіыя ўстановы краіны абітурыенты маюць магчымасць здаваць уступныя іспыты па профілі (напрамку) спецыяльнасці на адной з дзяржаўных моў (па асабістаму жаданню абітурыента), а студэнты выбіраць мову навучання.

Вашы прапановы разгледжаны і будуць даведзены да кіраўніцтва вышэйшых навучальных устаноў.

Першы намеснік Міністра А.І. Жук.


Сустрэчы ў ТБМ

29.03. 18.00. Як жыць лепей ва ўмовах эканамічнай і палітычнай сітуацыі краіны. Дзіцэвіч Л. М.

30.03. 18.00. Гістарычная тапаграфія і тапаніміка Менска. Грыцкевіч А. П.

30.03. 19.30. Як ствараць суполку ТБМ? Кручкоў С. М.

6.04.18.00. Гарадская цывілізацыя ў Беларусі 19-20 ст. З. Шыбека.

Вул. Румянцава, 13. Уваход вольны


Чарговая прэзентацыя кнігі Барадуліна

22 сакавіка адбылася прэзентацыя кнігі Рыгора Барадуліна "Ксты", перакладзенай на англійскую мову. Варта сказаць, што гэтая кніга вылучана беларускай грамадскасцю на Нобелеўскую прэмію і ўсе неабходнае паперы ўжо перададзены ў Швецыю. З вітальным словам па-беларуску выступілі амбасадары ЗША, Швецыі і Ізраіля. Потым па-беларуску і англійску выступілі рэцэнзанты і ўкладальнікі кнігі славутыя навукоўцы і перакладчыкі з Беларусі, ЗША і іншых краін.

Са словамі ўдзячнасці прамаўлялі прадстаўнікі каталіцкага касцёла Беларусі. Некалькі слоў шчырай падзякі ад сябраў ТБМ сказаў і старшыня ТБМ.

А потым было свята паэзіі. Выступілі перакладчыкі і прачыталі пераклады вершаў Барадуліна на французкую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, іспанскую, літоўскую і латышскую мовы. Зараз вершы Барадуліна пачалі перакладаць і на японскую мову. Потым была выканана музычная п'еса, пераклад верша Гарсія Лоркі на буларускую мову героем гэтай імпрэзы.

Арганізатарам гэтай унікальнай сустрэчы выступіў сябра Рады ТБМ ксёндз-про-башч касцёла Св. Сымона і Алены Уладзіслаў Завальнюк. На развітанне прысутныя атры-малі чарговую кнігу Рыгора Барадуліна. "Быць", выдадзеную рымска-каталіцкай парафіі Святога Сымона і Святой Алены. Кніга з'яўляецца зборнікам вершаў прысвяченых Чарнобалю.

Наш кар.


РАДКІ 3 ПРЭЗЕНТАЦЫІ

22-га сакавіка прайшла прэзентацыя кнігі Рыгора Барадуліна "Ксты", выдадзеная на беларускай і англійскай мовах РымскаКаталіцкай парафіяй Св. Сымона і Св. Алены, якую прадставілі на Нобелеўскую прэмію яшчэ ў лютым гэтага года.

На прэзентацыю былі запрошаныя высокія госці паслы з розных краін, святары, прадстаўнікі ўлад г. Менска, выкладчыкі і студэнты, вернікі і іншыя.

Кніга "Ксты" гэта зборнік духоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна, скампіляваны ксяндзом Уладзіславам Завальнюком і дацэнтам Алай Сакалоўскай, перакладзены на англійскую мову выкладчыкамі, выпускнікамі і студэнтамі Менскага лінгвістычнага універсітэта, адрэдыгаваны амерыканскімі знаўцамі літаратуры. Назва "Ксты" азначае "крыжы, хрышчэнне, хрост" і сімвалізуе дарогу да Бога, любоў да Радзімы, Роднай мовы і Мамы.

Пачынаецца дарога

з парога.

Якую не выбірай -

Усе дарогі вядуць да Бога.

А імпрэза пачынаецца са святых песень у выкананні хору хлопчыкаў пры касцёле Св. Сымона і Св. Алены. Пасля словы гонару і радасці за Талент, за высокія думкі і пачуцці, за беларускае слова, якое паляціць па свеце, і якое пачуюць, ацэняць і, спадзяёмся, падтрымаюць.

Выступаюць паслы і прадстаўнікі амбасадаў з ЗША, Чэхіі, Ізраіля, Швецыі (дарэчы, на добрай беларускай мове) і ў адзін голас падтрымліваюць ідэю вылучэня паэта Рыгора Барадуліна на атрыманне прэміі. Літаратары і перакаднікі адзначаюць высокае майстэрства паэта, агмень яго рамантычнай душы, боль за лёс народа, цудоўную і адметную паэтычную форму.

"Жыць беларускаму слову", верыць старшыня ТБМ Алег Трусаў, бо яно перакладае з іншых моў, а таксама перакладаецца на іншыя мовы".

Духоўная і свецкая асоба, прафесар і дыпламат, выкладчык і студэнт, паэт і перакаднік, дэкламатар і спявак - усе аднадумна за тое, што Рыгор Барадулін заслугоўвае пашаны не толькі ў беларускага народа, але і ў людзей добрай волі ўсяго свету, бо ён выказвае ўніверсальнае для чалавека, ён выказвае тое, што кожны на гэтай Зямлі адчувае, але робіць Барадулін гэта ў высокай паэтычнай форме з усімі нюансамі беларускага слова, якое напаўняецца магутным сэнсам у цеснаце вершаванага радка і пранізвае душу болем за лёс радзімы, чалавека і прыроды.

Гучаць вершы паэта на розных мовах іспанскай, італьянскай, французскай, польскай, літоўскай, украінскай і іншых. Барадулін заслужыў гэта, ён сам не толькі паэт, а яшчэ і паэтперакладнік.

Рыгора Барадуліна павінны шанаваць усе, з чыіх моў ён сам перакладаў, а перакладаў ён са шматлікіх моў свету, і як спецыяліст у тэорыі перакладу, магу сказаць, што амаль нікога нельга параўнаць з перакладамі Рыгора Барадуліна з Байрана, Кітса, Кіплінга і іншых англамоўных паэтаў.

Дарэчы, выйшла яшчэ адна кніга "Быць! / То Ве!", у якой падабраныя вершы пра нашу бяду, нашу трагедыю Чарнобыль. Пачынаецца кніга з радкоў:

Беларусь - ты мой

сон велікодны,

Сон, што сніцца

анёлам вясной.


Belarus , you are my

Easter dream?

The dream which angels

see in spring.


Гэтыя радкі, а так-сама выявы з самім Рыгорам Барадуліным у роздуме, у радасці і ў скрусе ля парога хаты і на ўлонні прыроды (яшчэ жывой) увесь час высвечваюцца на экране і падмацоўваюць уражанне і ўрачыстасць, якія перажывае кожны прысутны.

Заканчваецца імпрэза салодка-фруктовым сталом. Пост, браты беларусы, пост ачышчае душу і думкі.

Божа, пашлі Беларусі

Ласку з Тваімі вачамі,

Сэрцы суцеш у скрусе,

Злітуйся над крывічамі!


Такая малітва Рыгора Барадуліна ў кнізе пра Чарнобыль. А я малюся за Яго:

Усявышні!

Дай Паэту здароўя,

Пашлі Яму натхнення,

Дай свету пачуць Яго Слова Бо гэта і Нашае слова!


А як перакладніца, у якой змяшаліся ў галаве дзве мовы падчас перакладу, заканчваю артыкул такімі "macaronic" радкамі:

Dear Рыгорка,

Нам радасна,

Але а littlе горка.

Радасна,

Бо Ты-

A Poet ад Бога.

Але шчэ доўгая дарога,

Ryhorka

And высокая тая Swedish

Нобеля горка ,

Якую all of us

Трэба адолець,

А зрабіць шчэ трэба

Вой, як многа!

Алена Таболіч, перакладніца, сябра ТБМ з МДЛУ.


КІРАЎНІК РАДЫ БНР І. СУРВІЛА ПАВІНШАВАЛА БЕЛАРУСАЎ З ДНЁМ ВОЛІ

25 сакавіка кіраўнік Рады БНР Івонка Сурвіла павіншавала беларускі народ з Днём Волі. У яе звароце з Канады адзначаецца, што ў гэты дзень у 1918 годзе была аб'яўлена незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

І. Сурвіла заявіла аб тым, што "ўсе тыраніі абапіраюцца на страх". "Страхам апраўдваюцца так званыя "моцныя" рэжымы, паколькі толькі "моцны" павадыр можа абараніць народ ад унутраных і знешніх ворагаў. Калі ж ворагаў няма, іх трэба прыдумаць. Так быў прыдуманы "страшны" Захад, "агрэсіўная" Амерыка і горшыя з горшых - нашы ўласныя "нацыяналісты", - зазначаецца ў звароце. Сурвіла падкрэслівае, што Сталін "знішчыў дваццаць мільёнаў нявінных людзей, тлумачачы гэта знішчэннем ворагаў народа".

Кіраўнік Рады БНР піша, што ў Беларусі "сёння забаронена чытаць незалежную прэсу, канфіскоўваецца агітацыйны матэрыял, арыштоўваюцца патрыёты, якія змагаюцца не за ўладу, а за лепшую долю для свайго народа, забараняюцца мітынгі выбаршчыкаў, канкурэнты Аляксандра Лукашэнкі не дапускаюцца ў СМІ і збіваюцца". На думку Сурвілы, калі беларускі прэзідэнт давядзе да канца аб'яднанне з Расіяй ў Саюзную дзяржаву, Беларусь "спыніць існаванне".

"Дарагія суграмадзяне, вы маеце права, як і ўсе людзі, жыць спакойна і шчасліва ва ўласнай краіне, без страху, без тэрору", - зазначыла Сурвіла. Яна заклікала беларусаў "не апускаць рук".

Марына РАХЛЕЙ, БелаПАН.


ДЖ. БУШ ПАВІНШАВАЎ БЕЛАРУСАЎ З 88-ГОДДЗЕМ УТВАРЭННЯ БНР

25 сакавіка прэзідэнт ЗША Джордж Буш павіншаваў беларускі народ з 88годдзем утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Гэтую дату беларусы адзначаюць 25 сакавіка як Дзень Волі.

Нагадаем, што адным з этапаў у працэсе ўтварэння беларускай дзяржавы стаў I Усебеларускі з'езд 15-17 снежня 1917 года ў Менску ў будынку гарадскога тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). З'езд быў скліканы па ініцыятыве Беларускага абласнога камітэта і Вялікай беларускай рады - грамадскіх арганізацый, якія спрабавалі ўзяць на сябе лідэрства ў вырашэнні нацыянальнага пытання. 25 сакавіка 1918 года Рада прыняла трэцюю Статутную грамату. Беларуская Народная Рэспубліка аб'яўлялася незалежнай і свабоднай дзяржавай, упершыню абрысоўваліся яе вобласці - Магілёўская, Менская, Віцебская, часткі Гарадзенскай, Віленскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і іншых, з пераважаннем беларускага насельніцтва. БНР праіснавала да восені 1918 года.

Дж. Буш ахарактарызаваў падзеі 1918 года як "першую спробу стварэння незалежнай Беларусі". "Свабода - гэта права, што даецца кожнаму пры нараджэнні, надзея ўсяго чалавецтва. Імкненне да справядлівасці, свабоды, выканання правоў чалавека, надзейнага і прадстаўнічага ўрада - універсальнае", - гаворыцца ў заяве амерыканскага прэзідэнта. Ён таксама звярнуў увагу, што нацыі развіваюцца, калі "створаны ўмовы для росквіту талентаў і правоў, але не пры задушэнні свабоды".

Амерыканскі прэзідэнт зазначыў, што ЗША асудзілі дзеянні беларускіх уладаў па разгоне мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў ноч на 24 сакавіка. Ён запатрабаваў ад беларускага кіраўніцтва "павагі правоў уласных грамадзян на мірнае выказванне сваёй волі".

Дж. Буш падтрымаў тых, хто "змагаецца за вяртанне свабоды ў Беларусь, каго пераследуюць, хто быў затрыманы, асуджаны, збіты". "ЗША працягваюць падтрымку беларускага народа і ўсіх тых, хто імкнецца да таго, каб Беларусь заняла сваё законнае месца сярод дэмакратычных краін", - падкрэсліваецца ў заяве амерыканскага прэзідэнта

Зазначым, што напярэдадні да беларусаў звярнулася былы дзяржсакратар ЗША, член савета дырэктараў Нацыянальнага дэмакратычныга інстытута Мадлен Олбрайт. Яна выказала падтрымку тым, хто, нягледзячы на халоднае надвор'е і магчымасць адміністрацыйнага праследавання, удзельнічаў у мірным мітынгу. "Людзі павінны мець права свабодна выбіраць сваю ўладу", - падкрэсліла Олбрайт. Яна выказала абурэнне "брутальным разгонам мітынгу" і арыштам дэманстрантаў і заклікала беларускія ўлады тэрмінова вызваліць усіх затрыманых на працягу апошняга месяца.

Марына РАХЛЕЙ, БелаПАН.


Грамадскія ўзнагароды да Дня Волі

Камітэт Ушанавання ў складзе Анатоля Белага (старшыні), Анатоля Грыцкевіча, Леаніда Лыча (заступнікаў), Рыгора Барадуліна, Алеся Цыркунова, Георгія Штыхава (сяброў), Надзеі Сармант (сакратара) аформіў чарговы ліст узнагароджання ў сувязі з 88-мі ўгодкамі БНР. Вырашана ганараваць:

I. Ордэнам "Гонар Айчыны":

1. Прафесара Яўгена Шыраева (Масква).

2. Прафесара Аляксея Саламонава.

II. Срэбным пярсцёнкам з гербам "Пагоня":

1. Гісторыка-журналіста Анатоля Валахановіча.

2. Журналіста і грамадскага дзеяча Міколу Лавіцкага.

III. Медалём Барыса Кіта "За дасягненьні ў асьветніцтве і навуцы":

1. Прафесара Ружу (Розу) Ганчарову.

2. Прафесара Яраслава Міляшкевіча.

IV. Медалём Аляксандра Уласава "За нацыянальную выдавецкую дзейнасьць":

1. Пісьменніка Барыса Пятровіча (Сачанку).

V. Медалём Міколы Ермаловіча:

1. Навукоўца і грамадскага дзеяча Паўла Севярынца.

2. Паэта Яўгена Гучка.

VI. Медалём Браніслава Тарашкевіча "За абарону роднай мовы":

1. Пісьменніка Уладзіміра Дамашэвіча.

2. Паэта, клерыка Алега Бембеля (а. Мікалая).

VII. Медалём Язэпа Лёсіка "Рупліўцу беларускай адукацыі":

1. Журналіста Міхася Шавыркіна.

VIII. Медаём Уладзіслава Галубка:

1. Фалькларыста Міколу Котава.

IX. Медалём "Пагоня":

1. Музыказнаўцу Віталя Супрановіча.

X. Медалём Цёткі (Алаізы Пашкевіч) "Кветка Беларусі":

1. Прадпрымальніка Галіну Кур'яновіч.

Гэтыя ўзнагароды носяць грамадскі характар, але некаторыя з іх не брыдка было б мець і Беларускай дзяржаве.

Наш кар.


"Белорусский вопрос?"

Гістарычна-дакументальная драма


Дзейныя асобы:

галоўныя:

Ленін - Старшыня Саўнаркаму, 49 гадоў.

Свярдлоў - старшыня УЦВК, сакратар ЦК РКП(б), 34 гады.

Сталін - наркам па справах нацыянальнасцяў, 40 гадоў.

Іофэ - упаўнаважаны прадстаўнік ЦК РКП(б), 36 гадоў.

Жылуновіч - старшыня Урада ССБР (БССР), 32 гады.

Мяснікоў - вайсковы правіцель Заходняй вобласці, 33 гады.


асноўныя прыхільнікі Жылуновіча:

Дыла Восіп - камісар па працы, 39 гадоў.

Фальскі Усевалад - камісар па замежных справах, 33 гады.

Чарвякоў Аляксандр - камісар па народнай асвеце, 27 гадоў.

Чарнушэвіч Зміцер - камісар па сацыяльным забеспячэнні, 37 гадоў.


асноўныя прыхільнікі Мяснікова:

Калмановіч Майсей - камісар па харчаванні, 37 гадоў.

Кнорынг Вільгельм - кіраўнік справамі ўраду, 44 гады.

Пікель Рычард - камісар па Саўнаргасу, 23 гады.

Рэйнгольд Ісак - камісар па справах фінансаў, 22 гады.


дзейнічаюць у эпізодах:

Янка Купала, Луцкевіч, Смоліч, Лагун, Іваноў, Найдзянкоў, Алібегаў, Пятроў, Міцкевіч, Гопнер, Свярдлоў (старшыня яўрэйскай кампартыі), Далецкі, Равенскі, Рыскін, Шаранговіч, Пасюкевіч, памочнік Сталіна, кансультант расійскага прэзідэнта, вядовец спектакля.


статысты:

Турук, расійскі прэзідэнт, камісары ва ўрадзе ССБР і члены Цэнтральнага Бюро КП(б) Беларусі Селязнёў, Собалеў, Перна, Пузыроў, Яркін, 1-ы тэлеграфіст, 2-і тэлеграфіст.



Дзея першая


І

Перад сталом рабочага кабінета Старшыні Савета Народных Камісараў В. І. Леніна сядзіць народны камісар І. В. Сталін. Уладзімір Ільіч па звычцы ходзіць па пакоі.


Ленін. В твоих предложениях, Коба, в озабоченности положением дел в СевероЗападной коммуне, а если использовать терминологию генерала Муравьева, СевероЗападном крае России безусловно чтото есть. И командующий Западным фронтом, а теперь областник без области Мясникян действительно жестковат в своих действиях... но... Но и однако...

Сталін. Владимир Ильич, да он мало чем отличается от того генерала Муравьева. И это не могло не вызвать всплеска национализма в крае. Достаточно вспомнить эпизод разгона им Первого Всебелорусского съезда на 1800 делегатов еще в 17м году. Съезда, который и СНК, и вы лично поддержали и идейно и материально.

Ленін. Да, создание Белорусской Народной Республики, пожалуй, было реакцией на ту его дурацкую выходку. И, принимая во внимание, что в ближайшее время мы окончательно вытесним из Гродненщины и БрестЛитовска как немцев, так и поляков, а может и на Варшаву пойдем, а мы таки пойдем, нам действительно следует вплотную заняться и СевероЗападным краем и его правителем, и его кадрами. Право же, нельзя сидеть в Смоленске этаким Александром Македонским и управлять из этого далека огромной территорией, фактически объявленной на военном положении.

Сталін. Если не принять экстренных мер, Владимир Ильич, мы потом можем не управиться с этой так называемой Белорусской Народной Республикой, которая в любой момент может объявить себя независимой и суверенной.

Ленін. Я именно об этом, батенька. Именно об этом. И это упущение стало бы чемто большим, чем глупость и недомыслие. Но... Но к этому Наполеончику из Нахичевани благоговеет Яков Михайлович и я не смогу устранить его из этого смоленского Облискомзапа. Придумать же такую аббревиатуру?!

Сталін. А я и не предлагаю устранять его неотложно. С вашего позволения я берусь только создать правительство из коммунистовбелорусов и соратников Мясникяна, которое и обнародует образование Социалистической Советской Белорусской рабочекрестьянской Республики. Эта ССБР и станет не только противовесом БНР, но и тем буферным государством между Польшей и Россией, которое вы имеете в виду.

Ленін. А я и не возражаю, если правительство ССБР возглавит не Мясникян, а некто из большевиковбелорусов, а народных комиссаров в правительстве будет поровну от российского шовинизма и белорусского национализма. А какое крыло поддержать в перспективе, жизнь подскажет. Создание этой ССБР или БССР - не стратегия, а наша тактика на сегодня и на завтра, но не на послезавтра.

Мне довелось встречаться с большевиками из числа белорусовбеженцев и с теми, которых в Белорусском национальном комиссариате Жилунович сколачивает. Все они конечно в большей мере белорусы, чем большевики, но горят неукротимым пламенем создать и иметь хотя бы культурную белорусскую автономию в составе РСФСР, даже не помышляя о независимой Советской Республике. Для проформы мы, конечно, пойдем на республики, но это чревато. Очень чревато.

Сталін. Я это понимаю, Владимир Ильич, и должен сказать, что за годы гражданской войны, когда мы в виду интервенции вынуждены были демонстрировать либерализм Москвы в национальном вопросе, мы успели, помимо своей воли, воспитать среди коммунистов настоящих и последовательных социалнезависимцев, требующих настоящей независимости во всех смыслах и расценивающих вмешательства ЦК РКП, как обман и лицемерие со стороны Москвы.

Ленін. Да, это наши издержки и большие, но опять же «но»...

Сталін. Но от этого пока никуда не деться. И я так понимаю, что мы переживаем такую полосу, когда формальный закон, конституция не могут быть откровенно игнорированы. Когда молодое поколение коммунистов на окраинах игру в независимость отказывается понимать как игру, упорно признавая и принимая слова о независимости за чистую монету и так же упорно требуя от нас проведения в жизнь буквы конституции о независимых республиках. Таков и Жилунович со своими белнацкомовцами и белорусскими коммунистическими секциями как в Петербурге и Москве, так и по губерниям России. Но примечательно и выигрышно то, что все они намного скромнее по сравнению с иными в своих требованиях.

Ленін. Сорганизуйте в СевероЗападной области России Советскую Республику, как буфер, и не более того. Кстати о Белорусской Народной Республике. После того, как ее Народный секретариат с целью поднять свой престиж и авторитет переименовался в Раду Народных Министров, а в кабинет БНР вошли эсеры и социалдемократы, их социалистическое правительство сразу же начало склоняться к социалистической России. Очень авторитетный политик - председатель совета министров БНР Антон Луцкевич провел многодневные и обстоятельные переговоры с Раковским - нашим представителем в Киеве. После чего нанес визит мне. Примечательно, что он уже тогда соглашался на федеративный союз Белорусской Народной Республики с Россией, а также на введение в своем крае нашей советской конституции. И настаивал только на признании независимости своей БНР. Между прочим, поблагодарил за поддержку и ассигнования, которые СНК выделил на организацию первого Всебелорусского съезда, разогнанного Мартуни. Ты уж, Коба, присмотри за ним, чтобы он в этот раз нашу рабочекрестьянскую ССБР не разогнал.

Сталін. Значит, объединяем пламень Тишки Гартного со льдом Мартуни?

Ленін. Как условились, Коба. И время не терпит. Как бы не опоздать... (Сядаецца за стол.)

Сталін (устаючы). Владимир Ильич, а почему в свое время не воспользоваться было готовностью Луцкевича на сближение? Ведь сегодня все было бы иначе...

Ленін. На то время у нас не было необходимости предоставлять белорусам государственную самостоятельность. Условились мы тогда только о том, что в Минске после отступления немцев останется часть белорусских деятелей, которые вместе с большевиками создадут белорусское правительство. Луцкевич тогда был в положении политика, не добившегося желаемого в переговорах и с Деникиным, и с Польшей, и с Украиной, которая сама очутилась в тяжелом положении.

Белорусы народ наивный и доверчивый. Так что, чем еще черт не шутит?..

Сталін. Понимаю, Владимир Ильич...

Ленін. В добрый час, Иосиф Виссарионович. (Падае Сталіну руку.) В добрый час.


Сцэна зацямняецца.


ІІ

Вядовец. Сталін спяшаўся і прыспешваў «белорусских товарищей». Ужо 23 снежня 1918 года ў Маскве адбылася Першая канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б), на якой было разгледжана пытанне «аб стварэнні рабочасялянскага ўраду Беларусі. 24 снежня Сталін тэлеграфаваў Мяснікову і Алібегаву з просьбай прыйсці 25 снежня да апарата прамой сувязі «для разговора по очень важному вопросу». 25 снежня ён выклікаў супрацоўнікаў Беларускага нацыянальнага камітэта (Белнацкама) Жылуновіча, Лагуна, Чарнушэвіча і Турука.


Сцэна асвятляецца, у кабінет Сталіна у суправаджэнні яго Памочніка
ўваходзяць пералічаныя асобы.


Памочнік. Располагайтесь. Товарищ Сталин будет с минуты на минуту. (Выходзіць.)

Лагун. Апамятацца не магу.

Жылуновіч. Памяць лепш не губляць.

Чарнушэвіч. Пакуль, здаецца, усе пры памяці, але паверыць у шанц, які зваліўся на галаву, цяжка.

Жылуновіч. Будзем прывыкаць... і трымацца годна.

Лагун. Ды ўжо давядзецца, калі такая гістарычная нагода выпадае.

Чарнушэвіч. Неяк залішне мітусліва выпадае...

Жылуновіч. Помні, дзе знаходзішся, і памаўчы.

Чарнушэвіч. Ды ўжо ж...


Уваходзіць Сталін. Усе ўстаюць.


Сталін (вельмі добразычліва). Рад вас видеть, товарищи. Садитесь, пожалуйста. Время не терпит и я вас долго не задержу.


Усе сядаюцца.


Центральный Комитет РКП(б) обсуждал вопрос о провозглашении Социалистической Советской Белорусской Республики и пришел к положительному решению, рассматривая акт провозглашения Белорусской Республики под углом зрения борьбы социализма и империализма. Ваша задача, уважаемые товарищи, неотложно, сегодня ночью на экстренном объединенном заседании коллегии Белнацкома, представителей Центрального Бюро белорусских коммунистических секций и Комитета московской белорусской секции РКП(б) обсудить вопросы государственного устройства Белоруссии и от имени белорусского народа признать необходимым объявление Белорусской Социалистической РабочеКрестьянской Советской Республики.

Жылуновіч. Товарищ Сталин, а нельзя ли...

Сталін. Нельзя... перебивать товарища Сталина. На этом же заседании при условии достаточного количества активных работников подготовить и проголосовать список членов правительства и опять же неотложно передать его товарищу Сталину. Товарищ Сталин и ЦК ВКП(б) не будут возражать, если на пост председателя Совета Народных Комиссаров Белорусской Республики тайным голосованием будет намечен товарищ Жилунович. При мобилизации белорусовкоммунистов на территории России срывать их с мест со вредом для дела нецелесообразно. На создание проекта Манифеста Временного РабочеКрестьянского Советского правительства Белоруссии даю не более суток.

Жылуновіч. Управимся, товарищ Сталин.


Уваходзіць Памочнік.


Памочнік. Товарищ Сталин, вас к прямому проводу.


Сталін і Памочнік выходзяць.


Чарнушэвіч. Куды ён так спяшаецца?

Жылуновіч. Раз спяшаецца, то так трэба.

Чарнушэвіч. А я ведаю, што спешка трэба толькі пры лоўлі блох. А тут жа, даруйце, дзяржаву будаваць...

Лагун. А на маніфест - суткі?!


Вяртаецца Сталін.


Сталін. Вопросы есть? Вопросов нет!

Жылуновіч. Один, товарищ Сталин. Насколько нам известно, Смоленская партийная конференция намерена сама провозгласить Белорусскую Республику... а нам бы казалось...

Сталін. Вам очень правильно кажется, товарищ Жилунович. Именно правительство ее и провозгласит и не в Смоленске, а в Минске и не позднее 1 января. Как говорится, с новым годом, с новым счастьем. Неправильные намерения конференции остановлю, а относительно улаживания пошатнувшихся отношений Белкомнаца с Облискомзапом и ваши с Мясниковым сегодня буду говорить по прямому проводу со Смоленском.

Жылуновіч. Спасибо, товарищ Сталин.


Сталін. Условия товарища Сталина по созданию Белорусской Республики, ее правительства и партийных органов в письменной форме вам передаст мой помощник. Конференция может ими воспользоваться. Желаю успехов.


Уваходзіць Памочнік.


Памочнік. Товарищ Сталин, Мясников на прямом проводе!


Сцэна зацямняецца. Каля тэлеграфных апаратаў у Маскве і Смаленску тэлеграфісты, Сталін і Мяснікоў.


Сталін. Приветствую тебя, Мартуни.

Мяснікоў. Товарищ Сталин помнит мою партийную кличку?!

Сталін. Товарищ Сталин все помнит. Сообщаю тебе, дорогой Александр Федорович, что ЦК партии и Владимир Ильич решили по многим соображениям, о которых теперь говорить не приходится, согласиться с белорусскими товарищами на образование Белорусского советского правительства.

Мяснікоў. Товарищ Сталин, Иосиф Виссарионович, вы знаете позицию областника Мясникова, который категорически против создания некой республики в этом медвежьем углу да еще с белорусскими товарищами в правительстве. Я скорее русский шовинист, чем белорусский республиканец.

Сталін. Я это знаю с тех пор, как ты разогнал первый Всебелорусский съезд. И если бы ты тогда не был командующим Западным фронтом, тебе бы это дорого обошлось, Мартуни.

Мяснікоў. Кто старое помянет, говорят армяне...

Сталін. Это русские говорят. А грузин тебя предостерегает: будь осмотрительным, а то как бы два глаза не потерять. Словом, не торопись ни съездов разгонять, ни Белорусскую Республику изнутри расшатывать. Я буду рад, если ты включишься в работу, которую я буду делать к установленному ЦК РКП сроку.

Мяснікоў. Отвечу честно, что буду апеллировать и к Владимиру Ильичу, и к Якову Михайловичу.

Сталін. Апеллируй, но с учетом того, что есть решение ЦК и ты должен ему подчиниться.

Мяснікоў. Подчинюсь только тогда, когда мои апелляции будут отвергнуты.

Сталін. Вольному - воля, как россияне говорят.

Мяснікоў. Иосиф Виссарионович, товарищ Сталин, пока не поздно, до апелляции, примите меня с Калмановичем. Такие дела по телеграфу...

Сталін (перапыняе). Поздно, дорогой. Но приму послезавтра... вместе с Калмановичем.


Тэлеграфісты і Сталін зацямняюцца.


Мяснікоў. Он решил валить меня с помощью щелкопера Тишки Гартного. Нуну... В гробу я видел твою Белорусскую Республику. И очков против меня ты на ней не наберешь, Коба!


Сцэна зацямняецца.


ІІІ

Невялікі пакой са сталом і ложкам даволі добра асветлены дзесяцілінейнай лямпай газоўкай. Фальскі нецярпліва ходзіць па пакоі, Дыла за сталом чытае кнігу, справа ад яго дрэмле Чарнушэвіч, тут жа за сталом спіць Чарвякоў, паклаўшы галаву на рукі.


Фальскі (паакцёрску выразна і гучна). "Уж полночь движется, а Германа все нет!"

Дыла. Прыйдзе, нідзе не дзенецца.

Чарнушэвіч. Мы ўсе цяпер ужо нідзе не дзенемся...

Чарвякоў. Не такая простая рэч напісаць маніфест за суткі.

Фальскі. А хто кажа, што простая?


Уваходзіць змораны, але шчаслівы Жылуновіч. Працірае запацелыя акуляры,
ставіць на стол даволі пашарпаны партфель.


Дыла. Ну?..

Жылуновіч. Вось табе і «гну». (Вынімае з партфеля аркушы.) Нават аддрукаваў на машынцы!

Дыла (перахапіўшы аркушы). Прывід блукае па балотах, прывід камунізму...

Жылуновіч. Жарт не да месца. Не кожны дзень маніхвэсты пішуцца.

Чарвякоў. Сапраўды. Чытай, Восіп!

Дыла. Чытаць паперы ў голас у нас Усевалад мастак. (Перадае маніфест Фальскаму.)

Фальскі (прабегшы першую старонку вачыма). Пачакайце, мужыкі, гэта, здаецца, не проста папера... (Здымае пінжак і сарочку, потым сцягвае з ложка прасціну, накідвае яе на сябе, як рымскі сенатар тогу, чытае ўрачыста, узнёсла як клятву.)

"Працоўны народ усіх краёў, злучайся!


Маніфест

Часовага работнічасялянскага савецкага правіцельства Беларусі


Таварышы і браты рабочыя, бедныя сяляне і чырвонаармейцы Беларусі!

Горацешная пакутная Беларусь, Беларусь рабочых і бедных сялян, спярша доўгія вякі свайго жыцця служыўшая сродкам для абагачэння польскага вяльможнага панства - памешчыкаў, зламысных грашаўнікоўкупцоў і ўсялякіх багацеяўкрывасмокаў, а потым захопленая пад уціск расейскага крывавага самадзяржаўя з яго генераламі і самаўладным чыноўніцтвам, адурваная ды абманваная з касцельных амбонаў ксяндзамі і з царкоўных алтароў - папамі, скутая з ног да галавы ланцугамі няволі, цярпеўшая здзекі і глум і перажыўшая цяжкае ярмо нямецкага прыгону, цяпер аслабаняецца ад доўгай векавой пакуты адважным наступам чырвонае арміі і прычашчаецца да новага вольнага жыцця, якое будуецца на закладзінах камунізму, на фундаменце міжнароднае злукі працоўнага люду.

Вялікая акцябарская рэвалюцыя ў Расеі, зруйнаваўшы паганае панства памешчыкаў, фабрыкантаў, ксяндзоў і папоў, панства абману, няволі і ўціску, залажыла фундамент новага ўстрою жыцця з уласцю самога працоўнага народу. Пачаўшы з Расеі, яна запаліла таксама агонь і ўсясветнага аслабаджэння працоўнага народу ад прыгону грашаўніцтва, цароў і багачоў. Полымя гэтага агню з кожным днём і з кожным часам ахапляе сабою ўсё большыя і большыя абшары зямлі, пераходзіць з аднае краіны ў другую, зганяе ўсюды з працоўнага народу цьму нязнання, змоўк і пакору, будзіць пачуццё паўстання супроць прыгнятацеляў і помсту да іх і грозіць затапіць у сабе ўсіх ліхіх ворагаў працоўнага люду, ворагаў волі і шчасця, ворагаў рэвалюцыі і ачысціць шырокі чырвоны шлях да панства вольнае працы, да панства камунізму, да панства паміжнароднай братняй злукі працаўнікоў усяго свету.

Чуючы і бачачы сваю нямінучую скорую пагібель, ворагі рэвалюцыі, нясучай рабочаму і беднаму селяніну, гэтым праўдзівым гаспадарам усяго жыцця на зямлі, поўную ўласць над гэтым жыццём, мятушацца ды трапечуцца, нібы непрытомныя, стараючыся як мага, абманам ды подкупам, сабраць вакол сябе сілы, абрушыцца на рэвалюцыю і спыніць яе грозны наступ. Але ўсе іх надзеі дарэмны, усе іх патугі прапашчы! Магутнаму ўздыму рэвалюцыйных хваль, руйнуючых усялякае рабства, нішчачых усякі прыгон і вызваляючых працоўны народ, не знайсці на пуціне ходу ніякіх перашкодаў, ні жаднага стрыму!" (Да Чарнушэвіча.) Зьміцер Сілыч, далібог, атрымай асалоду! Мы ж першыя такое чытаем! (Перадае маніфест.)

Чарнушэвіч (чытае з меншым пафасам, але з большым пранікненнем.)

"Рабочыя, сялянская бяднота і чырвонаармейцы Беларусі!

Руйнуючы будову цяжкага прыгону, высушваючы моры слёз і рэчкі крыві, разлітых па шырокіх абшарах горацешнай Беларусі, знішчанай страшэннай вайною, узнятай царамі і багачамі зза сваіх інтарэсаў і пагубіўшай дарэмна мільёны рабочых і сялян, ідзе да вас у проміну сонца пры спеву літанняў шчасная пара аслабаджэння, нясе вам рэвалюцыя поўную ўласць і панаванне. Паміж працоўнымі народамі Расеі, Літвы, Украіны і Латвіі ад сягонняшняга дня становіцеся і вы вольнымі і паўнапраўнымі гаспадарамі вольнай незалежнай Беларускай Сацыялістычнай Рэспублікі! Ад сённяга дня Беларусь - Савецкая Рэспубліка - становіцца Рэспублікай працоўнага народу, рабочых, сялянскае бядноты і чырвонаармейцаў Беларусі!

Усе, дагэтуль пасягаўшыя на працоўную Беларусь буржуйныя прадаўнічыя правіцельствы, правіцельствы прыгоншчыкаў, купцоў, памешчыкаў і фабрыкантаў, асвечаныя прадажнымі духаўнікамі, дзе б іх уласць яшчэ ні ліпела б, як паганая Рада, нямецкае акупацыйнае начальства, польскае і ўкраінскае пасяганне - лічацца скінутымі, неіснуючымі і абвяшчаюцца, з усімі сваімі сябрамі і прыхільнікамі, вашымі і ўсяго працоўнага народу ў свеце злымі ворагамі, заслужанымі няшчаднай рэвалюцыйнай кары." (Да Дылы.) Восіп Лявонавіч, твая чарга. Ты старэйшы сярод нас.

Жылуновіч. Правільна! Яго і Мяснікян больш за іншых ганяў яшчэ ў семнаццатым пад час Усебеларускага з'езду.

Дыла. Думаю, што ён усіх нас яшчэ паганяе. (Забірае маніфест у Чарнушэвіча, чытае спакойна, але голас яго паволі губляе ўпэўненасць.)

"Уставайце ўсе на абарону Сацыялісцкай Савецкай працоўнай Рэспублікі Беларусі! Уставайце!

Няхай з усходу на захад і з поўначы на поўдзень прагучыць гэты зычны окліч па ўсім абшары Беларусі і ўздыме ўсіх да аднаго працаўнікоў і бедных сялян стаць пад чырвоны сцяг сусветнае рэвалюцыі, каб аб вашы цесныя загартаваныя рады ў шпэлах разбілісь усе ліхія напады цёмных сілаў ворагаў рэвалюцыі і беднага працоўнага народу.

Хутчэй да змогі! Каб не засталі вас у нядбайным спачынку, гатуючыся напасці на савецкую Беларусь, чорныя грамады польскіх легіянераў, спененыя гурты пятлюраўскіх незалежнікаў, а следам за імі - белагвардзейскія слугі хаўруснічага імперыялізму!


Да змогі! Да змогі!

Да змогі!


Імем вякі цярпеўшай няволю, пакуту і здзек, а ад сяго дня вольнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, імем чырвонае сацыяльнай рэвалюцыі, імем сусветнага паміжнароднага камунізму пастаўленая на варту Першым з'ездам камунісцкай партыі Беларусі».

Не, браткі, нешта ў мяне, як у таго Бобчынскага ці Добчынскага, зуб шапялявіць. Стары я ўжо на гэта. Няхай ад маладых Алесь Чарвякоў дачытае. Яму і камунізм будаваць... паміжнародны і беларускі." (Перадае Маніфест Чарвякову.)

Чарвякоў (чытае, як цвікі забівае). "Часовае работнічасялянскае правіцельства Савецкай Беларускай незалежнай Рэспублікі абвяшчае перад усім светам:

1) З гэтага моманту ўся ўласць на Беларусі прыналежыць толькі Саветам работнічых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў.

2) Захаваўшаяся дагэтуль дзекольвечы ўласць нямецкіх, польскіх і украінскіх акупантаў ад гэтага часу лічыцца скасаванаю.

3) Прадаўнічая буржуйная Беларуская Рада з яе так празыванымі «народнымі міністрамі» абвяшчаецца безабароннай законамі.

4) Усе законы, пастановы, распарадкі і прыказы Рады і яе слуг, а таксама нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх акупацыйных уласцяў лічацца несапраўднымі; распарадкі ж і прыказы нямецкіх уласцяў, датыркаючыя спосабу выхаду нямецкіх салдатаў з Беларусі, захоўваюць сваю сілу.

5) Ад сяго моманту ўстаўляецца на Беларусі рэвалюцыйны парадак, усе супрацьрэвалюцыйныя выступы і патугі зрабіць пагромы, грабяжы і гвалтаванні будуць няшчадна руйнавацца.

6) Рабочыя, сяляне і працаўнікі ўсіх нацыянальнасцяў, якія жывуць на абшары Беларусі, карыстаюцца роўным правам і знаходзяцца пад абаронаю рэвалюцыйных законаў.

7) Уся зямля памешчыкаў і наогул буйных землеўласнікаў, манастыроў, цэркваў і касцёлаў і духаўнікоў, з усім жывым і мёртвым багаццем (інвентаром), а таксама ўсе лясы, воды і нутра зямлі становяцца дастаткам працоўнага народу Беларусі.

8) Усе чыгункі і ўсе пуці злукі (сообщения), пошты, тэлеграфы ды тэлефоны, фабрыкі, заводы і банкі абвяшчаюцца дастаткам рабочых і беднага сялянства Беларусі.

9) Мясцовыя саветы мусяць абараняць людское дабро ад раскраду і псоты і прыцягаць віноўнікаў да адказу.

10) Уводзіцца восем гадзін у дзень для працы, без зверхурочных гадзін, на ўсялякай рабоце, і ўваходзяць у моц усе дэкрэты РСФСР па забяспецы рабочага стану.

Чырвонай арміі, рабочым і сельскай бядноце Беларусі даручае Часовае Правіцельства Савецкай Беларускай незалежнай Рэспублікі ахову ўсіх гэтых вялікіх заваёў сацыяльнае рэвалюцыі.

Яно напамінае ўсім працаўнікам, што праз абарону Савецкай Беларусі - абараняецца Савецкая Расея, абараняецца сусветная рэвалюцыя, інтарэсы працоўнага народу ўсіх краёў на свеце і яскравае панства камунізму.

Няхай жыве вольная і працоўная Беларусь!

Няхай жыве Савецкая Расея!

Няхай жыве сусветная працаўнічая рэвалюцыя!


Імем вольнага беларускага народу:

Старшыня Часовага работнічасялянскага правіцельства Беларусі...

Сябры правіцельства..."


Жылуновіч. Сябры правіцельства - васьмёра ад камуністаўбеларусаў, васьмёра ад смаленскай кампаніі. З персанальным спісам Сталін яшчэ ў ЦК РКП(б) пойдзе. А пасля гэтага мы яго завязем Мяснікяну.

Дыла. Гіп-гіп!


Не адчуўшы іроніі ў рэпліцы Дылы, усе тройчы скандуюць «Ура», абдымаюцца ў эйфарычнай радасці.


(Працяг у наст. нум.)

Алесь Петрашкевіч


Усходнікі і заходнікі на Беларусі

У 330 г. Рымская імперыя раздзялілася на дзве часткі: Усходнюю і Заходнюю. І тая далёкая падзея, здаецца, ніякага дачынення не мае да сучаснай Беларусі. Аднак яна з цягам часу так паўплывала на насельніцтва нашай краіны, што паняцці "ўсходнікі" і "заходнікі" падзяляюць і сённяшніх беларусаў. Як жа гэта адбылося?

У 313 г. у Рымскай імперыі было дазволена хрысціянам будаваць храмы і адкрыта маліцца. Пасля падзелу Рымскай імперыі на дзве часткі хрысціянская абраднасць складваецца абасоблена ў Заходняй Рымскай імперыі і Усходняй Рымскай (Візантыйскай) імперыі. Рымскі патрыярх (папа) і Канстанцінопальскі (Візантыйскі) патрыярх сталі незалежныя адзін ад аднаго, а пасля не змаглі падзяліць свой уплыў на хрысціянскія народы, што прывяло да канчатковага падзелу хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную. Гэта здарылася ў 1054 г. Хрысціянства пашыралася сярод насельніцтва Беларусі ў форме абраднасці каталіцкай або праваслаўнай. Такім чынам, беларусы аказаліся падзеленымі на католікаў, якія арыентаваліся на захад, і на праваслаўных, святары і япіскапы якіх падпарадкоўваліся кіеўскаму або маскоўскаму мітрапаліту. Адпаведна з кірункам рэлігійным шляхта беларуская ўмоўна падзялялася на заходнікаў і ўсходнікаў. Заходнікі (магнаты і шляхта) выступалі за хаўрус з Польшчай і апіраліся на каталіцкі касцёл, а ўсходнікі (праваслаўныя князі і шляхціцы) схіляліся да хаўрусу з Вялікім Княствам Маскоўскім.

Магнаты і шляхты Вялікага Княства Літоўскага незалежна ад веравызнання ўвесь час адстойвалі незалежнасць сваёй дзяржавы. Яны пры неабходнасці ў залежнасці ад веравызнання звярталіся да суседняга каталіцкага або праваслаўнага манарха па дапамогу. І тая дапамога была іншы раз не безкарыслівай. Праўда, здаралася, што і сярод каталіцкіх князёў узнікала апазіцыя, якая прыводзіла да міжусобных і хатніх (грамадзянскіх) войнаў. Напрыклад, князь Кейстут змагаўся за вялікакняскі літоўскі пасад у Вільні з сваім пляменнікам Ягайлам. І гэтае змаганне за ўладу закончылася зняволеннем Кейстута ў вязніцу ў Крэве, а затым і забойствам яго. Ягайла стаў ліцвінскім манархам, але ў яго з'явілася жаданне і магчымасць заняць каралеўскі трон у Польшчы. Палітычнае становішча ўнутры Польшчы і яе міжнароднае становішча (напады крыжакоў і ліцьвінаў) паспрыялі Ягайлу. Заключыўшы Крэўскую вунію, Ягайла перайшоў з праваслаўнай у каталіцкую веру і пад імем Уладзіслаў стаў каралём польскім. Пры гэтым ён застаўся і Вялікім князем Літоўскім, чым абмежаваў незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага або пакінуў ВКЛ як дзяржаву толькі па назве. У той час, калі Ягайла прымаў каталіцкую веру, з праваслаўных на католікаў перахрысціліся і іншыя князі ВКЛ, у прыватнасці Вітаўт, які даводзіўся Ягайлу стрыечным братам. Князі ВКЛ Вітаўт Кейстутавіч, Андрэй Альгердавіч Полацкі, Іван Гальшанскіі ды Станіслаў Іванавіч Смаленскі пасля здзяйснення Крэўскай вуніі вырашылі адстойваць незалежнасць сваёй краіны. Вітаўт, апіраючыся на тэўтонскіх крыжакоў, вёў дзве вайны за віленскі пасад. Ягайла вымушаны быў пайсці на ўступкі і перадаў яму спадчыну. Так Вітаўт у 1392 г. стаў Вялікім князем Літоўскім. Андрэй Полацкі ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве на баку Дзмітрыя Данскога, а Ягайла меў намер дапамагаць татарам.

Аднак варта нагадаць чытачам, што і да Крэўскай вуніі нашым продкам даводзілася заключаць рознага кшталту хаўрусы. Так, у 1326 г. быў заключаны хаўрус ВКЛ з Польшчай, Мазовіяй і Псковам для сумеснай барацьбы супраць Тэўтонскага ордэну. І ў гэтым была неабходнасць, а не імкненне князя стаць імператарам.

Барацьба крывічоў і ліцьвінаў (продкаў беларусаў) за незалежнасьць сваёй дзяржавы доўжыцца з ХІІІ ст. Каб аслабіць уплыў польскага караля на кіраванне ВКЛ у 1401 г. была падпісана ВіленскаРадамская вунія (18 студзеня ў Вільні, 11 сакавіка ў Радаме). Яна замацавала сумесны хаўрус і абвясціла самастойнасць і незалежнасць абедзвюх дзяржаў. Пасля Грунвальдскай бітвы 1410 г., калі знешняя небяспека мінула, афармляецца яшчэ адна вунія - Гарадзельская (падпісана ў замку Гарадле 2 кастрычніка 1413 г.). Паводле яе, 47 польскіх феадалаў надзялілі сваімі гербамі феадалаўкатолікаў ВКЛ і прымалі іх у сваё гербавае брацтва, а Вітаўт абяцаў феадалаўкатолікаў прызначаць на дзяржаўныя пасады. У выніку праваслаўныя феадалы (князі і баяры) ставіліся ў горшыя, нявыгадныя ўмовы, што ўносіла разлад у грамадства, прыводзіла да паглыблення падзелу насельніцтва па веравызнанні, што стварала ўмовы для міжусобнай вайны. У 1432-1439 гг. адбылося паўстанне Свідрыгайлы. Хаця гэтая міжусобная вайна мела дынастычны характар барацьбы за дзяржаўную ўладу ў ВКЛ паміж Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам, але здарылася так, што на баку Свідрыгайлы змагаліся за незалежнасць ВКЛ беларускія і ўкраінскія праваслаўныя баяры, а Жыгімонт апіраўся на каталіцкіх баяраў. У гэтай вайне перамогу атрымаў Жыгімонт, але праваслаўныя баяры пашырылі свае правы, а ўсходнія беларускія і ўкраінскія землі захавалі сваю былую аўтаномію. Жыгімонт шукаў падтрымку сярод дробнай шляхты. Супраць яго ўчынілі змову віленскі ваявода Доўгерд, трокскі ваявода Лелюшы ды князь Чартарыйскі. А шляхціц Скабейка па іх заданні здзейсніў забойства Жыгімонта.

З сярэдзіны XVI ст. у Беларусі ствараюцца пратэстанцкія (кальвінісцкія) грамады. Рэфармацыю падтрымалі Мікалай Радзівіл Чорны, магнаты Тышкеічы, Сапегі, Кішкі. Сярод пратэстантаў былі вельмі радыкальныя і памяркоўныя, як Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. Сваімі дзеяннямі пратэстанты падрывалі аўтарытэт афіцыйнай каталіцкай канфесіі, знаходзіліся ў адносінах да каталіцызму ў апазіцыі. У Рэчы Паспалітай іх сталі называць дысідэнтамі (іншадумцамі).

У 1481 г. адбылася змова праваслаўных князёў Міхаіла Алелькавіча (Слуцкага), Івана Дубровіцкага (Гальшанскага), Хведара Бельскага і іншых супраць каталіцкага вялікага князя Казіміра IV Ягайлавіча. Здрада была выкрыта, а праваслаўныя змоўшчыкі пакараны смерцю, але Хведару Бельскаму ўдалося ўцячы ў Масковію са свайго вяселля, пакінуўшы дома маладую жонку (адна з самых рамантычных і трагічных гісторый у шляхецкай сям'і).

У пачатку XVI ст. маршалак дворны Міхаіл Глінскі ўзначаліў групоўку баяр, якая выступала за поўную незалежнасць ВКЛ, што ў 1508 г. прывяло да рокашу супраць вялікага князя Жыгімонта Старога. Ракашанам аказаў узброеную дапамогу маскоўскі цар Васіль ІІІ. Вайна паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім закончылася 19 верасня 1508 г. падпісаннем пагаднення "аб вечным міры". М. Глінскі са сваімі братамі і васаламі перабраўся ў Маскву. Трэба адзначыць, што беларускія ўцекачы ў Масковію Хведар Бельскі ды Міхаіл Глінскі сваімі ўчынкамі спрыялі не міру, а вайне паміж Масковіяй і Літвой.

На ўсіх крутых паваротах гісторыі, калі вырашаўся лёс нашае краіны, знаходзіліся патрыёты, якія самаахвярна, гераічна адстойвалі незалежнасць сваёй Бацькаўшчыны. І былі яны праваслаўнага або каталіцкага веравызнання, а сябе адносілі да ўсходнікаў ці заходнікаў ў залежнасці ад таго, хто ім аказваў дапамогу. Калі Масковія, Расея імкнулася захапіць Беларусь, дык паратунак беларусам давала Польшча. Калі ж Польшча пазбаўляла ВКЛ або Беларусь незалежнасці ці абмяжоўвала нашых продкаў у правах, дык за праваслаўных беларусаў заступалася Маскоўская патрыярхія і Расея. Звернемя да гістарычных падзей.

Калі маскоўскі цар Іван ІV Жахлівы (сын беларускай татаркі Алены Глінскай) пачаў у 1558 г. вайну з Лівоніяй, і Лівонскі ордэн стаў цярпець паразу, магістар Ордэну Готгард Кетлер звярнуўся па дапамогу да Вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Аўгуста. У выніку ў 1566 г. была падпісана Вендэнская вунія аб далучэнні Лівоніі да ВКЛ. Лівонцы выбралі больш дэмакратычную дзяржаву ВКЛ, чым падпарадкавацца дэспатычнаму жахліваму маскоўскаму цару Івану ІV. Уцягнутая ў Інфлянцкую (Лівонскую) вайну наша дзяржава аказалася вельмі аслабленай і не змагла супрацьстаяць ваеннай агрэсіі Маскоўскага царства. Настала крайняя неабходнасць атрымаць паратунак ад Польскага каралеўства. Аднак польскія магнаты і кароль згадзіліся дапамагчы Вялікаму Княству Літоўскаму на цяжкіх умовах для ліцьвінаў. Пры гэтым наш былы хаўруснік нават усугубіў і без таго складанае становішча ВКЛ. Да Польскага каралеўства без згоды сойму ВКЛ былі далучаны Падлессе, Падолія, а затым і астатнія ўкраінскія землі. І гэтае далучэнне было вялікай гістарычнай памылкай кіраўніцтва Польшчы, бо ў XVII ст. супярэчнасці паміж ўкраінскімі казакамі і палякамі прывядуць да шматгадовай вайны паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай, у якой будзе вырашацца лёс Украіны і Беларусі. Вымушанае заключэнне Люблінскай вуніі ў 1569 г. і ўтварэнне федэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай прывяло да ўзнікнення апазіцыі ў ВКЛ. Буйныя ліцьвінскія магнаты Ян Хадкевіч, Мікалай Радзівіл Чорны, Павел Сапега не маглі змірыцца са стратай незалежнасці ВКЛ. У выніку іх дзеяння і прадуманага тактычнага ходу Льва Сапегі ў 1588 г. кароль польскі Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт ІІІ зацвердзіў Статут Вялікага Княства Літоўскага, які пашырыў самастойнасць ВКЛ і такім чынам Рэч Паспалітая ператварылася ў канфедэратыўнае аб'яднанне. Інфлянцкая вайна скончылася перамогай для Рэчы Паспалітай, і ВКЛ захавала адносную самастойнасць.

Страта ліцьвінамі Падлесся і Валыні, а затым і большасці ўкраінскіх зямель надоўга спрыяла захаванню ў грамадстве ВКЛ апазіцыйных настрояў да караля і польскай шляхты. Нават праз 5 гадоў пасля афармлення Люблінскай вуніі, аршанскі стараста Філон Кміта Чарнабыльскі пісаў трокскаму кашталяну Астафею Валовічу: "Не дай Бог ляху быць каралём, выража Літву і тым больш Русь", бо польскія магнаты "даўно рэзаць пачалі ліцьвіна". Аднак выбарнасць караля прымусіла польскіх магнатаў улічваць інтарэсы ліцьвінаў, яны зрабілі саступкі ліцьвінам. У 1696 г. вялікакняская шляхта поўнасцю ўраўнялася ў правох з польскай ў дачыненні кантролю над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб. Цяпер кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай збіраўся ў Гародні і на ім мусіў старшынстваваць адзін з ліцьвінскіх дэпутатаў.

У 1596 г. (праз 27 гадоў пасля Люблінскай дзяржаўнай вуніі) у Берасці была прынята царкоўная вунія, якая дадала расколу ў грамадства. Насельніцтва ВКЛ падзялілася на вуніятаў, католікаў і праваслаўных. Праваслаўныя ў Рэчы Паспалітай атрымалі назву "дысідэнтаў" і многія аказалі ўпартае супраціўленне царкоўнай вуніі. Супраціўнікамі яе былі Канстанцін Астрожскі, япіскапы Гедэон Балабан, Міхаіл Капысценскі, Мялеці Сматрыцкі (пазней стаў вуніятам), Георгі Каніскі.

Прымусовае насаджэнне царкоўнай вуніі ў першай чвэрці XVII ст. прывяло да паўстанняў супраць яе. У Віцебску вуніяцкі япіскап Язафат Кунцэвіч быў забіты. І нягледзячы на часовае адмоўнае стаўленне праваслаўных да вуніі вуніяцкая царква адыграла ў Беларусі станоўчую ролю ў захаванні і развіцці беларускай культуры. Да канца XVIII ст. вуніяцкая царква на Беларусі фактычна ператварылася ў нацыянальную царкву, а каталіцкі касцёл і праваслаўная царква сталіся як праявы хрысціянскіх крайнасцяў заходняй і ўсходняй. Актыўная дзейнасць каталікоў і праваслаўных асабліва праявілася ў апошняй трэці XVIII ст., калі Расея ўвяла свае войскі на тэрыторыю Беларусі і правяла тры падзелы Рэчы Паспалітай.

У ХУІІ ст. ліцьвінская шляхта амаль поўнасцю апалячылася праз веру (каталіцызм), прывілеі і польскую мову. Ліцьвінская і польская шляхта, паводле сцвяржэння Паўла Лойкі, сфармавалі ў грамадстве новую супольнасць - "народ шляхецкі" Гэтай супольнасці супрацьстаяла другая - "люд просты" ("lud pospolity"). Апошнюю супольнасць складалі сяляне і гарадскія нізы, якія гаварылі на роднай мове, а не на чужой, як рабіла шляхта. Праўда, і вялікакняская шляхта іншы раз не цуралася беларускай мовы.

У другой палове XVII ст. вялася жорсткая барацьба паміж магнацкімі групоўкамі за ўплыў у дзяржаве. У 1696-1700 гг. яна вылілася ў сапраўдную грамадзянскую вайну паміж Агінскімі і Сапегамі. У бітве пад Алькенікамі войскі Сапегаў пацярпелі паразу ад канфедэрацыі шляхты. Вайна закончылася. Сапегам не ўдалося стаць манархамі незалежнага Вялікага Княства Літоўскага. Аднак мір на нашай зямлі трымаўся нядоўга. У Паўночную вайну была ўцягнутая Рэч Паспалітая. Баі паміж шведскімі і расейскімі войскамі вяліся некалькі гадоў у Літве, Беларусі і на Ўкраіне. Беларускія магнаты ўдзельнічалі ў гэтай вайне. Сапегі ваявалі на баку шведскага караля Карла ХІІ, а Рыгор Агінскі і большасць шляхты - на баку расейскага цара Пятра І. Магнацкія войскі рабавалі маёнткі сваіх супраціўнікаў. Сапегі пайшлі ваяваць на баку шведаў не першыя. У 1655 г. вялікі гетман літоўскі Януш Радзівіл падпісаў Кейданскую дамову са шведамі аб аб'яднанні Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Шведскага.

У Рэчы Паспалітай пашыранымі палітычнымі правамі карысталася каталіцкая шляхта. Некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты) былі абмежаваны ў палітычных правах. Іх называлі "дысідэнты". Сярод пратэстантаў былі і кальвіністы і лютэране. Абмежаванне ў правах дысідэнтаў, выбарнасць караля, выкарыстанне ў сойме права "ліберум вета" і наогул бязладдзе ў краіне прывяло да таго, што манархі моцных суседніх дзяржаваў пачалі ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Наша дзяржава ператварылася ў слабую краіну, якую сталі падзяляць суседнія дзяржавы. Расейскі пасол у Варшаве М.В. Рапнін, выкарыстаўшы грошы, арганізаваў ў Польшчы Таруньскую канфедэрацыю пратэстанцкай шляхты, а ў Беларусі Слуцкую канфедэрацыю дысідэнцкай шляхты. Для падтрымкі канфедэратаў у Слуцк былі ўведзены расейскія войскі на чале з палкоўнікам Палонскім. 20 сакавіка 1767 г. у Спаскай царкве пад старшынствам магілёўскага епіскапа Георгія Каніскага былі праведзены выбары маршалка канфедэрацыі. Ім стаў генералмаёр войска ВКЛ Ян Ежы Грабоўскі (кальвініст).

(Працяг у наст. нум.)

Сымон Струменскі


Пісьменніца Марыя Баравік

Марыя Баравік:

З ВЯСЁЛКАЙ МОЎНАЙ, З ДЗЕЦЬМІ ПА ЖЫЦЦІ

Жыве на радзіме, у Падсвіллі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Вядомая як паэтэса, аўтар зборнікаў "Поле долі", "Вір пяшчоты і журбы", а таксама як адзін з аўтараў агульных зборнікаў пісьменнікаў Віцебшчыны, Полаччыны, Глыбоччыны ("Дзвіна", "Край". "Далягляды"), дзіцячага зборніка "Самавар у лесе", "Вясёлка" і іншых.

Марыць выдаць зборнік лірычнафіласофскіх вершаў, зборнік вершаваных драматычных твораў "Казка, з кніжкі выбягай!" (для дзіцячага тэатра). У гэтай захапляльнай галіне творчасці Марыя Баравік як прызёр рэспубліканскага драматычнага конкурсу ў верасні 2001 года была ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Амаль усе казкі - п'есы, інсцэніроўкі, напісаныя кіраўніцай гуртка "Лялькаперсанаж", "Лялькасмяшынка", ставіліся ў школьных самадзейных тэатральналялечных гуртках, у гуртку пры Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы, у гуртку раённага цэнтра дзіцячай творчасці (раней - Дом піянераў). Музычная п'есаказка "А ці певень?.." ўбачыла свет на сцэне Падсвільскага ўзорнага дзіцячага тэатра. "Церамок" Маршака ў перакладзе Марыяй Баравік на беларускую мову, ужо доўга цешыць юнага гледача Віцебскага тэатра "Лялька".

Паэтэса перакладае на родную мову рускіх класікаў - Пушкіна Лермантава, Ясеніна, празаічныя казкі маладога СанктПецярбургскага пісьменнікаказачніка Сяргея Небагатага.

Марыя Баравік жыве клопатам пра родную мову, пра светлыя дачыненні вучняў да мастацтва, да балючага пытання аховы прыроды ў родным наваколлі, да гісторыі краю.

У гуртку "Юныя экскурсаводы" пры Падсвільскім цэнтры дзіцячаюнацкага турызму і экскурсій дае творчы кірунак у даследванні гісторыі пасёлка Падсвілле, Падсвільшчыны, стварае Даведнік для турыстаў, у якіх ёсць натхненне прайсці па памятных сцяжынах Язэпа Драздовіча, даведацца аб дзейнасці паслядоўнікаў Ігната Буйніцкага, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і прыродай лясной Падсвільшчыны.

Для творцы, для пісьменніка - найважней слова. І слова роднае. Бо яно да тонкасці, да драбніц зразумелае. Ім можна высветліць сваю думку.

І для таго, хто стварае мастацкі вобраз на сцэне, таксама неабходны выразны моўны матэрыял.

Я і шукала яго раней для ляльгуртка. Дзіўна, не магла знайсці у бібліятэчным фондзе жывінку: нейкую інсцэніроўку. Натуральную, стылёва лёгкую для ўспрыймання тэксту і вымаўлення слоў. Чытаю і спатыкаюся. Разумею, што яна разбурыць творчы імпэт маіх імпульсіўных актораў. А тэкст - гэта ж галоўны "харч" у нашым тэатры. Адсюль жа лялькіперсанажы, якіх мы меліся стварыць. Выйшла наадварот: "нарадзіліся" лялькі, але як ім жыць?

Тады я і пачала ўводзіць іх у прыдуманы мной для іх свет. То паводле народнай казкі, то нешта новае, арыгінальнае. Пайшоў рэпертуарны матэрыял.

Думкі свае, радкі я, безумоўна, шліфую доўга. У дзіцячых творах асабліва - каб былі лёгкімі на языку, выразнымі ва ўяўленні. Для пачаткоўцаўшкольнікаў лепш выдумляць жартаўлівыя, балаклівыя, вясёлыя п'ескі, каб героі ў іх шчабяталі, а гледачы смяяліся. Калі слова гучыць нязмушана, то ў прыгажосць беларускай мовы верыцца. І, калі сказаць сур'ёзнажартоўна, то беларусейшага за наш самадзейны, дзіцячы вясёлы тэатрык "Лялькаперсанажсмяшынка", мусіць, нідзе і не было.

Так, менавіта, ад патрэбы мець рэпертуар, я і зрабілася дзіцячай пісьменніцай.

А лялек у нас было шмат. Персанажы - у асноўным, свойскія і лясныя жывёлы, птушкі і грыбы, земнаводныя. Напрыклад, кот Мурша, кот Каўнер, мядзведзь Махнач, заяц Скок, вожык Чмых, сава Кугася, дзяцел ТукТуковіч, лісяняты Чорсіні, Жабкахалодная лапка і іншыя.

Яшчэ я зразумела, што мне вельмі дарэчы быць дзіцячай пісьменніцай, бо ўсё жыццё сябрую з дзецьмі, ведаю іх псіхалогію. Хоць па прафесіі я - журналістка, лёсу было прыемна злучыць мяне з дзіцячай бібліятэкай, зрабіць мастацкім педагогам, каб у творчым выхаванні я супрацоўнічала са школай, з цэнтрамі дзіцячай творчасці і дзіцячаюнацкага турызму і экскурсій, з Домам рамёстваў - вяла гурткі: юнкораў, фотакораў, літаратурны, "Юныя экскурсаводы", "Прырода і фантазія" лялечны, клубы "Сябры прыроды", "Чароўная школа". Больш за ўсё мела справу з кнігай, пяром і лялькайпальчаткай, а гэта значыць, з дзецьмі, ад якіх святлела душой, паэтычным радком.

Пасля рэгулярнага мастацкага нашага сяброўства (з трэцяга па восьмы клас), пазней, як скончыў школу, Алёша Макарскі стаў на тэатральнапрафесійны шлях, і Юра Шынелька. Яны працуюць у Віцебскім тэатры "Лялька".

На сцэне з ахвотай бывае Саша (Аляксандр Часлававіч Мацулевіч) - цяпер настаўнік замежнай мовы. Гэта найбольш яркія таленты пятнаццацігадовай даўнасці нашай лялькіпальчаткі. Часова, але выразна праходзілі маю "чароўную школу" шматлікія хлопчыкі і дзяўчынкі. Дзіцячы ручай працякаў у часе праз школьную сцэну, праз бібліятэку і ў маім сэрцы.

Ува мне была і ёсць глыбокая паэтычная пачуццёвасць, няўрымслівасць і дзіцячая нябесная летуценнасць. Але мне заўсёды хацелася яшчэ і літаратурнапрафесійнай дасканаласці. Можа таму, будучы самакрытычнай, доўга не рупілася далучацца да прафесійнага СБП.

У аддаленні ад пісьменніцкага цэнтра, у нетры свайго бору, Баравік, у гэтым пытанні, рос разважліва і самастойна. І, адначасова, творча ўдумліва, вірліва і вольна, у адным з дзецьмі эстэтычнапатрыятычным рэчышчы. Карацей, у віры жыцця і ягонага адлюстравання.

Таму і сёння, калі забаранілі мець сувязь з людзьмі, з дзіцячаюнацкай сябрынай "по линии абщественного объеденения "Союз белорусских писателей", ува мне захаваўся боскі спакой і пастаянства ў Веры.

Як паэтэсу мяне шануе мой літаратурны свет. І на Глыбоччыне ведае вучнёўскі і настаўніцкі свет. Ён мне верыць. Бо я ніколі не падманвала ні словам, ні ўчынкам, ні вершам, ні казкай і не здраджвала роднай мелодыі думак...

Як і раней, заву яго верыць у хараство роднага слова, у чым няма ніякай крамолы. Таму што

Роднае - найпершае яно.

І ў вытоку святасці - адно

Пачуццёва яснае. Як Бог...

Бо любоў ніхто не перамог.


Наша мова -

чысты сэрца стук

Аж на ўсю

здуменную вярсту...

З ёй мая душа не знала зла.

Толькі маладзела і расла.


Дзячу ёй і выжываю з ёй.

Мова - светабачанне маё.

Слова - адкрыццё.

Што ўсё ж я ёсць,

Там, дзе Бог

выразніць Прыгожосць!


НОВЫ ДЫСК ЛІЦЭІСТАЎ

З'явіўся ў продажы дыск "Партызанская школа" - працяг супольнага музычнага праекту Нацыянальнага Гуманітарнага Ліцэя. Папярэднія кружэлкі праекту выйшлі ў 2003-2004 гг.

Трэці дыск застаўся ліцэйскім па змесце і форме. З кожным годам падвышалася якасць гуку, разнастайнасць музычнага матэрыялу і склад выканаўцаў. Сёлета мы маем 15 кампазіцый, якія досыць рознабакова адлюстроўваюць, чым жывуць ліцаісты. Выступаюць на дыску навучэнцы (Міхась Рэуцкі, Мікола Тоўсцік), выпускнікі (Адэля Дубавец, Ліза Панамарова, Павел Супаненка), выкладчыкі (Андрэй Хадановіч, Аляксей Крукоўскі). На кружэлцы запісаліся папулярныя гурты, дзе граюць выпускнікі НГЛ - Parason і Ска!РБ.

Запіс адбываўся летам мінулага году. Кульмінацыйным эпізодам працы былі спробы зняць відэакліп - у Польшчы і ў Беларусі, але гэтая задума яшчэ не да канца ажыццявілася. Розгалас у музычных крытыкаў дыск ужо выклікаў, і яго часта называюць "дыскам кавэраў". Натхнялі удзельнікаў праекту і Pink Floyd, і Beatles. Рэпкампазіцыю "Не!" ужо параўноўваюць з украінскай рэвалюцыйнай "Разом нас багато!".

Хутка мае адбыцца прэзентацыя дыска. "Мы гатовыя да перашкодаў у арганізацыі канцэрту, гаворыць прадусар праекту, навучэнец IVга курса ліцэя М. Русць - Але маем рэзервовыя варыянты, зробім усё належным чынам".

Антось Рудак.


НОВЫ РАМАН

На паліцах кнігарняў з'явіўся новы раман Сяргея Балахонава "Імя грушы", які пабачыў свет дзякуючы выдаўцу І.П. Логвінаў!

Кніга месціць раман і нізку апавяданняў. Тэксты творыць беларускую мінуўшчыну ХІХ - ХХ стст. з шматпластовым постмадэрнісцкім начыннем. Аўтар цераз карункі інтрыгоўнага мастацкага павуціння прапануе чытачам выразны і насычаны наратыў беларушчыны, дасылае сфармуляванае ідэйнамастацкае пасланне. Але гэтае пасланне ў інтэрактыўным рэжыме, калі чытачы могуць дэкадаваць руны ўласным шыфрам.

Новы раман я бы назваў цяжкім для ўспрымання, але цікавым творам. Адчуваецца, што аўтар знаходзіцца пад уплывам факсімільнага выдання газеты "Наша ніва" і добра ведае музейную справу. Твор быў добра разрэкламаваны штотыднёвыкам "Наша ніва", і трэба дадаць, што пасля гэтай рэкламнай кампаніі я са скепсісам паставіўся да кніжнай навінкі. Але ўсе, хто прачытае да канца гэтую кнігу, зразумее, што яна арыгінальная і цікавая, наклад кнігі - 500 асобнікаў.

Асабіста я ўзгадаў пасля прачытання твора старыя фотаздымкі рэпрасаваных продкаў, што жылі ў ХІХ стагоддзі. У сувязі з тым, што ўсе рэчы і маёмасць маіх продкаў былі дашчэнту знішчаны у 20ыя гады ХХ ст., раман дае магчымасць уявіць той цікавы час, у які яны жылі... Наогул адзначу, што новы раман будзе цікавы не толькі спецыялістам па гісторыі Беларусі ХІХ стагоддзя, але і шырокаму колу чытачоў. Лічу, што твор спадабаецца і прадстаўнікам старэйшага пакалення. Кніга дарагавата каштуе, але не пашкадуе той, хто яе набудзе!

Аляксей Шалахоўскі, гісторык.


Вясна на вуліцы Летуценнікаў

Зноў з усей упэўненасцю можна сказаць: "Сакавік пануе ў Менску!". Вясна заглядае ўсюды: на плошчу сталіцы, у маленькія дворыкі, у кожны завулак. Завітала даўгачаканая і на журфак БДУ. У яе гонар 1 сакавіка студэнты арганізавалі чарговую літаратурную вечарыну.

"Вуліца Летуценнікаў" менавіта так называецца гурток таленавітай моладзі, які арганізавала Таццяна Мікалаеўна Дасаева прафесар, загадчыца кафедры міжнароднай журналістыкі БДУ. Студэнты ствараюць і чытаюць свае ўласныя вершы на літаратурных сустрэчах. Гучаць творы на беларускай і рускай мовах, але пераважна на нашай роднай на беларускай. У першы дзень вясны 2006 аўтары чыталі вершы пра пачуцці людзей, пра цёплыя промні сонца, пра мары і рэчаіснасць. У кожным творы свая філасофія, сваё адлюстраванне навакольнага свету.

Нейкая дзяўчына, якая сядзела на літаратурнай вечарыне побач са мной, прашаптала сваей сяброўцы, праўда, па руску: "А я нават і не ўяўляла сабе, што пабеларуску можна так прыгожа і ярка выказаць свае думкі, ды яшчэ ў рыфмах! Цудоўна!".

Так. канешне, можна. Трэба толькі захацець. Мяркую, многія пагодзяцца: вясна добры час для ўсіх пачынанняў.

Іна Фядоткава.


Спіс удзельнікаў паўстання 1831 года ў Дзісненскім павеце

Да 175-х угодкаў паўстання 1831 года

1. Абуховіч Людвіг Пятровіч, маёнтак Мікалаёва (каля Дзісны), унтэрафіцэр. Збег за мяжу. Канфіскаваны маёнтак з 33 душамі прыгонных.

2. Абрамоўскі Мікалай. Грамадзянскі камісар Пастаўскага ключа ад Камітэту паўстанцаў (ключ - адміністрацыйная адзінка тэрыторыі). Вызвалены зпад варты.

3. Адамовіч Іван (Каясанты). Ксёндз з Лужок. Мера пакарання: накіраваць на разгляд духоўнага начальства.

4. Андрусевіч Сцяпан. Пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

5. Астроўскі Юзаф м. Остраў. Збег у Амерыку.

6. Баброўскі Міхась, юнкер.

7. Багуцкі Іосіф, дзейнічаў з паўстанцамі Гарадзенскай губерні, затрыманы пад Псковам у ролі ксяндза Макарскага Базыля. Накіраваны на радзіму ў Дзісненскі павет пад нагляд паліцыі.

8. Багуцкі Фелікс Нікадзімавіч, м. Хіны, Ракаўцы. Суддзя Дзісненскага гранічнага апеляцыйнага суда. Член Камітэту паўстранцаў. Пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

9. Багуцкі Адольф Матэвушавіч, м. Чырвоны Двор (Шаркаўшчына). З'явіўся ў Дзісну да Мураўёва з павіннай: даравана воля пад наглядам паліцыі. (Паўстанец 1863 года).

10. Багдановіч Мартын Антонавіч. Вызвалены зпад варты.

11. Баўтрук Мартын. Паранены, аслеп. Затрыманы пад Псковам у 1832 годзе.

12. Бароўскі Казімір, унтэрафіцэр Дынабургскай школы прапаршчыкаў. Не знойдзены. Маёмасць канфіскаваць, пры з'яўленні аддаць пад суд.

13. Бародзіч Юльян. Вызвалены зпад варты.

14. Барташэвіч Эдвард Фадзеевіч, м. Свіло, засядацель. Удзельнік захопу Лужок. Палкоўнік на кані. Збег за мяжу. Маёмасць канфіскавана.

15. Барташэвіч Юльян Фадзеевіч, м. Свіло, засядацель. Палкоўнік на кані. Вызвалены пад нагляд паліцыі.

16. Баярскі Антон з ніжняга земскага суда. Пад нагляд паліцыі.

17. Баршчэўскі Кліменці. Селянін в. Казакова пана Дамброўскага. Затрыманы ў баі пад Шаўляем. Сасланы ў рэкруты Сібірскіх лінейных батальёнаў.

18. Бачанін Антон Уладзіслававіч, в. Фралоўшчына пана Стравінскага, быў фурманам Брахоцкага Валенты. Сасланы ў Сібір.

19. Брахоцкі Валенты Мікалаевіч, м. Глыбокае. Адстаўны палкоўнік войск польскіх. У вайне на баку Напалеона ўзнагароджаны крыжам "Мілітары". Галоўнакамандуючы паўстанцаў. Пакараны смерцю.

20. Бржастоўскі Аўгуст Робертавіч, граф, м. Мосар. Узначаліў Камітэт паўстанцаў. Збег за мяжу. Маёмасць канфіскавана.

21. Блушын Лявон, селянін скарбовага м. Густаты. Аддадзены пад суд.

22. Браздоўскі, м. Зайноў. Збег за мяжу. Маёмасць канфіскавана.

23. Броўн Іосіф, вучань і гувернёр Лужэцкай школы піяраў. Збег за мяжу.

24. Будрэвіч Францыск, шляхціц. Пад нагляд паліцыі.

25. Буйніцкі Алёйзі Пятровіч, м. Галубічы, намеснік Брахоцкага Валенты. Вызвалены ад секвестра маёнтка.

26. Бржазоўскі Станіслаў. Сасланы ў Вятку.

27. Буйніцкі Нестар Алёйзавіч, м. Галубічы. Грамадзянскі камісар Пліскага ключа. Кандыдат у члены Камітэту. Пад нагляд паліцы. Нагляд зняты ў 1841.

28. Буйніцкі. Былы маршалак (прадвадзіцель) дваранства. Пяхота паўстанцаў.

29. Буйніцкі Ян, м. Акунёва Глыбоцкай воласці. Кандыдат у члены Камітэту. Пад нагляд паліцыі.

30. Вайткевіч Іван, шляхціц. Узяты ў палон. Нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

31. Вазгірд Пётра Андрэевіч, м. Лесні або Мішмаракі. Былы Галоўнага суда 2 Дэпартамента засядацель. Названы палкоўнікам. Удзельнік захопу Лужок. Абвінавачаны ў забойстве казакоў. У камісію паведалі аб смерці Пятра. Справа закрыта.(Застаўся жывы.)

32. Вазгірд Зыгмунд, м. Александрыя, стрыечны брат Пятра. Удзельнік захопу Лужок. Пад нагляд паліцыі.

33. Валасоўская Марыя, народжаная Шаўман, удава, м. Белеўцы. Прыцягнута за сына Іосіфа пад нагляд паліцыі.

34. Валасоўскі Іосіф Канстанцінавіч, м. Белеўцы. Не знойдзены. Пры з'яўленні належыць суду і канфіскацыі маёмасці. Памёр у Страсбургу ў 1851 г.

35. Валасоўскі Канстанцін Канстанцінавіч, м. Біруты. Кандыдат у члены камітэту. Вызвалены.

36. Валынскі Мірка, ксёндз кармелітаў Глыбоцкі. Вайсковы капелан паўстанцаў.

37. Валынскі Нарцыз, іераманах Глыбоцкага кармеліцкага манастыра. Збег за мяжу. Канфіскавана маёмасць. Пры яўцыарыштаваць.

38. Васілеўскі Васіль. Вярнуўся з Прусіі. Сасланы ў Сібір.

39. Валовіч , зяць Лапацінскага.

40. Васіль , без прозвішча, 50 гадоў. Збег у Прусію з Валасоўскім Іосіфам, вярнуўся, хаваўся ў Белеўцах (вотчыне Валасоўскага). Сасланы ў Сібір.

41. Вайніловіч, м. Узрэчча. Пяхота паўстанцаў.

42. Вінча Пётр Фларыянавіч, м. Літоўшчына або Мярэцы. Пад нагляд паліцыі.

43. Вінча Вікенці Фларыянавіч, м. Перамысль. Нагляд паліцыі.

44. Вінча Баніфацы Фларыянавіч, м. Курылава. Нагляд паліцыі.

45. Вічэўскі, ксёндз піяраў.

46. Волбек Марка, іераманах Глыбоцкага кармеліцкага манастыра. Збег, не знойдзены.

47. Гернат Станіслаў, шляхціц з Германавіч. Збег у Прусію. Вярнуўся.

48. Главацкі Антоні. Разжалаваны ў жаўнеры, сасланы ў Казань.

49. Гладыкоўскі Франц з Празарок, іераманах францысканскага манастыра. Вызвалены зпад арышту. Накіраваны ў распараджэнне Духоўнага начальства.

50. Гладуноўскі Антоні, ксёндз з Празарок.

51. Глінскі Рамуальд, ксёндз з Глыбокага. Памілаваны пад падпіску аб вернасці манарху.

52. Гласко Павел Антонавіч. Вызвалены пад нагляд паліцыі.

53. Грабніцкі. Не знойдзены. Збег за мяжу.

54. Гурскі Міхаіл Фаміч. У манастве Анзельм, клерык Глыбоцкага кармеліцкага манастыра. Служыў у палку Эміліі Плятэр. Збег за мяжу. Канфіскацыя маёмасці.

55. Гусцікевіч Вікенці Іосіфавіч, рэктар Лужэцкага піярскага манастыра. Памілаваны.

56. Гутоўскі Захар, в. Руткоўшчына.

57. Давейка , былы суддзя Дэпартамента. Палкоўнік на кані.

58. Дамейка , суддзя . Пяхота паўстанцаў.

59. Дамейка , падкаморы з Ціц (Тыц). Пяхота.

60. Дабашынскі Міхаіл Акімавіч, з Барышкавіч. Пяхота. Вызвалены.

61. Далецкая Мар'яна, дзяўчына. Вызвалена ад канфіскацыі.

62. Дамброўскі Пётр. Збег у Прусію. Вярнуўся.

63. Дамброўскі Іван Георгіевіч. Вызвалены.

64. Дмахоўскі Генрык (18101863), м. Забалоцце. Скульптар. Збег за мяжу. Вярнуўся. У 1863 г. узначаліў Дзісненскіх паўстанцаў, загінуў у баі 11.05.1863 г. каля Парэчча.

65. Дзівіловіч Іосіф, арандатар Узрэча. Пад нагляд паліцыі.

66. Длужнеўскі Кіпрыян (Цыпрыян). Аддадзены пад суд. Па хадайніцтву Менскага губернатара Строганава адпушчаны пад строгі нагляд. Нагляд зняты ў 1841 г.

67. Длужнеўскі Фадзей (Тадэвуш). Пад прысягай на вернасць імператару адпушчаны пад нагляд паліцыі.

68. Доўмант Нікіфар Антонавіч, м. Чэрніканы, засядацель Дзісненскага павятовага суда. Палкоўнік на кані.

69. Дабашынскі (Дубашынскі) Акім Ігнатавіч, м. Барыскавічы, Мёры. Вызвалены.

70. Дабашынскі Сцяпан Акімавіч (Яфімавіч). Вызвалены пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

71. Дубоўскі Васіль Кандратавіч, селянін в. Мернікі графа Тызенгаўза. Сасланы рэкрутам у Сібірскі лінейны батальён.

72. Дубашынскі Міхаіл Яфімавіч з Мёр. Пяхота. Служыў у Царстве Польскім ксяндзом.

73. Дубашынскі (Дубашчынскі) Антон, брат Міхаіла. Мёры. Пяхота.

74. Дубашынскі Канстанцін, брат Міхаіла, м. Зябкі.

75. Дуніловіч. Пржэсар Лужэцкага Дамініканскага манастыра.

76. Екамёнак Пётр , в. Мікішкі (Мікіцёнкі) пана Шырына.

77. Есьманава Вераніка. Дзяўчына. Абвінавачана ва ўзяцці ў палон казакоў (потым забітых). Вызвалена.

78. Есьман Аляксандр Антонавіч, м. Грэгаравічы або Казёнава.

79. Есьман Людвіг Антонавіч, м. Грэгаравічы.

80. Есьман Юльян Антонавіч, м. Грэгаравічы.

81. Есьман (Ейсмунд) Гіляры Антонавіч, м. Грэгаравічы. Маршалак павятовага суда. Палкоўнік на кані. Загінуў пры ўзяцці Дзісны. Маёнтак канфіскаваны.

82. Ейсмунд Вікенці Адамавіч, м. Грэгаравічы. Засядацель суда. Палкоўнік на кані. Пад нагляд паліцыі.

83. Еленскі Іосіф, уніяцкі святар з Юдыцыны, злоўлены ў лесе і здадзены ўладам. Рашэнне камісіі: пазбавіць духоўнага і дваранскага званняў. Канфіскаваць маёмасць, саслаць у Сібір. Рашэнне галоўнакамандуючага 1й арміі: прызнаць з'явіўшымся дабравольна, зняць абвінавачанне і секвестр.

84. Жаба Геранім, м. Залессе. Маёнтак канфіскаваны.

85. Жаба Міхаіл.

86. Жаба Франц.

87. Забела , граф.

88. Завадскі Віктар. Берасцейскі канонік. Святар завілейскага павету. Узяты ў палон у Дзісненскім п. Адпраўлены пад суд у Вільню.

89. Загорскі Станіслаў, м. Дрыгуць. Маёнтак канфіскаваны.

90. Заленскі Станіслаў, іераманах Лужэцкага піярскага манастыра. Камісія: пазбавіць духоўнага звання і канфіскаваць маёнтак.

91. Залескі Ігнацы, шляхціц. Эканом м. Дрыгуць. Пад нагляд паліцыі.

92. Заліўскі Казімір , эканом м. Ігуменава графіні Гінтаровай прысягнуў на вернасць імператару. Пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

93. Замскі Фларыян. Камісар грамадзянскай управы Лужэцкага ключа. Маёнтак канфіскаваны.

94. Зброжэк Аляксандр Ануфрыевіч, унтэрафіцэр Дынабурскай школы прапаршчыкаў. Збег за мяжу. Маёмасць канфіскавана.

95. Зяновіч Ян Міхайлавіч. Вызвалены.

96. Івашкевіч Іван. Збег у Прусію. Вярнуўся.

97. Ігнатовіч Іосіф Антонавіч, возны Дзісненскага павятовага суда. Пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

98. Казакевіч Уладзіслаў, прэсар Глыбоцкага манастыра. У яго знойдзена да 200 гарматных ядзер і іншы ваенны рыштунак. Вызвалены.

99. Калантай Марцін, селянін у аддзеле Брахоцкага.

100. Камінскі Адам, м. Стэфанполле. Камендант у Лужках. Пад прысягай на вернасць імператару змешчаны пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

101. Канаплянскі Адольф Іванавіч, ф. Нізіна. Падлетак. Пад нагляд паліцыі.

102. Канаплянскі Дамінік Іванавіч, ф. Нізіна, падлетак. Пасаджаны ў Дынабурскую цвердзь. Вызвалены пад нагляд паліцыі.

103. Канаплянскі Іван Францавіч, ф. Дварышча, 58 г., камісар Пагосцкага ключа. У Дынабургскай цвердзі асуджаны на смерць Памілаваны.

104. Канаплянскі Генрых Якаўлевіч, ф. Забор'е. падлетак (брат Францішка - паўстанца 1863 г.). Пад нагляд паліцыі.

105. Канаплянскі Бенедзікт Феліксавіч. Падпісаў акт Канфедэрацыі. Пад нагляд паліцыі, без права на службу і на выбары. Забаронены выезд з маёнтка.

106. Кандрацкі Лаўрэн, селянін.

107. Канцэян Якуб. Збег у Прусію. Вярнуўся.

108. Кантрымовіч (Кастрымовіч) Іосіф Матвеевіч. Унтэрафіцэр Эстляндскага палка. Збег за мяжу. Маёмасць канфіскавана.

109. Кантулевіч Раман, в. Станіславова.

110. Каржанеўскі Франц Казіміравіч, м. Грыгаравічы. Вызвалены ад суда.

111. Кардынавіч Людвіг. Узяты ў палон пад Шаўляямі.

112. Каркузовіч Кастан Францавіч, з Барысаўскага павету. Вызвалены.

113. Карыё Леонард Іванавіч. Удзел у паўстанні суд не даказаў.

114. Карніцкі Ян, кандыдат у члены Камітэту.

115. Каркузевіч (Карказевіч) Фларыян Францавіч, м. Запруддзе або Каштэляніваза. Член Камітэту.

116. Карчэўскі Карл Ігнатавіч, шляхціц. Пры падпісцы аб вернасці імператару змешчан пад нагляд паліцыі.

117. Кастравіцкі Адам, м. Дарошкавічы. Кандыдат у члены Камітэту. Пад нагляд паліцыі. Забарона на пасаду службоўца.

118. Касцялкоўскі Іван Аляксандавіч. Унтэрафіцэр Эстляндскага палка. Збег за мяжу. Канфіскацыя маёмасці.

119. Кіркаговіч Фларыян. Пяхота.

120. Клёт Бенядзікт Феліксавіч, м. Укля і Навалака. Былы маршалак Дзісненскага межавага суда. Член Камітэту паўстанцаў. Сасланы ў Расію. Канфіскацыя маёмасці.

121. Клёт (Кліот). Засядацель. Пяхота паўстанцаў.

122. Клёт Фларыян Адамавіч, м. Укля. Навалака. Грамадзянскі камісар Займоўскага ключа. Вызвалены.

123. Клёт (Клотт) Станіслаў Адамавіч, м. Укля, Навалака. Пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

124. Клёт Арнольд Феліксавіч, м. Укля, Навалака. Сасланы ў Расію. Маёнтак канфіскаваны.

125. Клёт Альфонс Феліксавіч. Сасланы ў Расію. Маёнтак канфіскаваны.

126. Клёт Альфрэд Феліксавіч. Сасланы як і браты.

127. Клёт Адольф Феліксавіч. Сасланы як і браты.

128. Клёт Леапольд Феліксавіч. Камандзір пяхоты. Збег у Паўночную Амерыку.

129. Клёт (Клот) Мікалай Аўгусцінавіч, м. Лесна, Бартоша, Воўкаўшчына. Удзельнік бою за Дзісну. Начальнік кавалерыі. Збег за мяжу. Памёр у Францыі. Маёмасць канфіскавана.

130. Клёт Міхаіл Аўгуставіч. Удзельнік бою за Дзісну. Збег за мяжу. Маёмасць канфіскавана. Памёр у Францыі.

131. Клёт Генрых Аўгуставіч, м. Бартоша, Воўкаўшчына. Удзельнік бітвы за Дзісну. Збег за мяжу. Маёмасць канфіскавана. Памёр у Францыі.

132. Клёт Іван (Ян) Аўгуставіч, м. Бартоша, Воўкаўшчына. Унтэрафіцэр Дынабургскай школы. Збег за мяжу.

133. Клёт Рудольф Аўгуставіч, юнкер. Уцёк замяжу. Бацьку 5ці братоў Клётаў, Аўгусту, забаронена дапамагаць сынам пад пагрозаю канфіскацыі ягонай долі маёнткаў.

134. Клёт (Клот) Ігнацы Фларэнцінавіч. Ад'ютант Брахоцкага. Удзельнік бітвы. Збег за мяжу. Маёмасць канфіскавана.

135. Кляноўскі Васіль. Селянін пана Карповіча. Падуладны суду.

136. Корсак Вікенці, селянін з дзяржаўнага маёнтка Густаты. Пад ваенны суд.

137. Корсак Іван, селянін м. Густаты. Пад ваенны суд.

138. Корсак Антон, з Чарневіч. Былы падсудак. Член Камітэту паўстанцаў. Збег у Прусію, потым - у Амерыку. Забаронена вяртанне ў Расійскую імперыю.

139. Корсак Антон Фадзеевіч, м. Пятроўшчына. Камендант у Лужках. Падпіска аб вернасці імператару. Нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

140. Корсак Акім Антонавіч, м. Пятроўшчына ці Рудніца. Збег за мяжу. Маёмасць пад секвестр.

141. Корсак Ігнацы Антонавіч, м. Пятроўшчына. Камендант у Глыбокім. Падпіска аб вернасці імператару. Нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

142. Корсак Іван Антонавіч, м. Пятроўшчына. З братам Акімам удзельнічалі ў адбіцці транспарту са зброяй і прадуктамі. Збеглі за мяжу. Маёмасць пад секвестр.

143. Корсак Ігнацы Ігнатавіч, м. Узрэчча, падлетак. Пяхота. Вызвалены.

144. Корсак з Дальца. Палкоўнік на кані.

145. Корсак Вінцэнт (Вікенці), м. Корсакава Залескай гміны. Збег за мяжу. Канфіскацыя.

146. Корсак Люцыян Міхайлавіч, м. Геронцэ. Вызвалены.

147. Корсак Іосіф Георгіевіч, м. Пагулянка або Гапонікі. Вызвалены.

148. Корсак Казімір Іпалітавіч. Унтэрафіцэр Сапёрнага батальёна ў Дынабургскай школе. Збег за мяжу. Бацьку забаронена пасылаць яму дапамогу пад пагрозай канфіскацыі маёнтка.

149. Карсак Казімір, у манастве Патрыкі. Клерык Глыбоцкага кармеліцкага манастыра. Збег за мяжу. Канфіскацыя.

150. Корсак Яўстафі.

151. Косаў (Коссов) Геранім Іосіфавіч, падкаморы. Палкоўнік на кані. Вызвалены.

152. Косаў Карл (Кароль) Іосіфасіч, м. Саннікі або Нужданы. Харунжы, палкоўнік на кані. Вызвалены.

153. Куроўскі Міхаіл Гаўрылавіч, м. Свіло. Член Камітэту. Пад нагляд паліцыі.

154. Куроўскі Адам Гаўрылавіч. Член Камітэту. Пад нагляд паліцыі.

155. Кучынскі Валяр'ян, іераманах і вікары Браслаўскага манастыра. Пасля паўстання хаваў у сябе Раўдоміна, які аддаў у паўстанцы двух сыноў і 3 сялян. Памілаваны.

156. Лапацінскі Аляксандр Марцінавіч, з м. Ёды. Член Віленскай Эдукацыйнай камісіі. Расшукваўся як арганізатар паўстання ў Віленскі краі. Завочна прыгавораны да пакарання смерцю. Загінуў на валах Варшавы.

157. Лапацінскі Марцін Ігнатавіч, м. Ёды. Абвінавачаны ў дапамозе сыну Аляксандру. Вызвалены.

158. Лапацінскі Станіслаў Фадзеевіч (Тадэвушавіч), м. Ганова, і ягоны брат.

159. Лапацінскі Людвіг Фадзеевіч, м. Ганова. Браты павятовага маршалка. Першымі арганізавалі змоўніцкую сходку ў Шаркаўшчыне. Далі старт для захопу Лужок. Людвіг загінуў ў баі за Дзісну. Станіслаў прыгавораны да пакарання смерцю. Маёнтак канфіскаваны.

160. Лапацінскі Аляксандр Мікалаевіч. Граф з Юдыцыны, прывёў з сабой 20 чалавек пяхоты. Пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

161. Лапацінскі Іосіф Іосіфавіч, м. Рафалова. Пяхота. Збег за мяжу. Маёнтак канфіскаваны. Памёр у Францыі ў 1853 г.

162. Лапацінскі Ігнацы, сын Тадэвуша, м. Тадулін, маршалак дваранства Дзісненскага павету. Палкоўнік на кані. Адпушчаны пад прысягу на вернасць імператару. (сын Вільгельм - паўстанец 1863 г.).

163. Лапацінскі Казімір Іосіфавіч, м. Рафалова. Збег за мяжу. Секвестр маёнтка. Памёр у Францыі ў 1859 г.

164. Лапацінскі Тамаш (Фама) Нікадзімавіч, м. Тэрэз'янава. Прывёў з сабой 15 чалавек. Узята падпіска на вернасць імператару, нагляд паліцыі. Н. зняты ў 1841 г.

165. Лапацінскі , м. Багданава і Паянычы.

166. Лапацінскі , граф з Забеліна. Палкоўнік на кані.

167. Лапацінскі , граф з Варонкі. Палкоўнік на кані.

168. Лапацінскі , граф з Забалоцця. Пяхота.

169. Лапацінскі , граф з Воранава. Пяхота.

170. Лабунскі Антон Дамінікавіч, юнкер. Збег за мяжу. Канфіскацыя маёмасці.

171. Лаўрэновіч , юнкер.

172. Лахан Раман Майсеевіч, селянін м. Ружмонт пана Дамброўскага. Паліцэйскае пакаранне.

173. Ледуховіч. Збег за мяжу. Маёмасць канфіскавана.

174. Ліневіч Канстанцін. Збег за мяжу. Канфіскацыя.

175. Ліпскі Ян. Трапіў у палон у 1832 г. пад Псковам з раздробленай косткай нагі.

176. Лонскі Юстын. Збег у Прусію. Вярнуўся.

177. Ляскоўскі Франц Фларыянавіч, м. Законаўск. Прапаршчык. Збег у Царства Польскае.

178. Ляскоўскі Іосіф Фларыянавіч, м. Мілітарна, Законаўск. Падпісаў акт Канфедэрацыі. Грамадзянскі камісар Глыбоцкага ключа. Нагляд паліцыі. Пазбаўлены праў на службу і на выбары. Нагляд зняты ў 1841 г.

179. Ляскоўскі з Гарадка. Зяць Баярскага.

180. Мазуркевіч Аляксандр, эканом маёнтка Лужкі. Засядацель Яраслаўскага ніжняга земскага суда. Даў прысягу на вернасць імеператару.

181. Макарскі Антон. Збег у Прусію. Вярнуўся.

182. Маканскі Францішак. Збег у Прусію Вярнуўся.

183. Малахоўскі Ясафат Францавіч. Арандатар. Пад нагляд паліцыі.

184. Мангоўскі. Юнкер. Збег за мяжу.

185. Марціноўскі Мікалай.

186. Маслоўскі Стэфан Рыгоравіч, селянін м. Ружмонт. Дабраахвотны ўдзел у паўстанні і данос на свайго пана. Паліцэйскае пакаранне.

187. Мастоўскі , граф з Лучая. Пяхота

188. Матусевіч Іосіф Станіслававіч. Няпоўнагадовы. Эканом староства Красноўскае. Прысяга на вернасць імператару. Пад нагляд паліцыі.

189. Мялешка Васіль, селянін м. Рушмант пана Дамброўскага. Дабраахвотны ўдзел у паўстанні і данос на свайго пана ("пан прымушаў"). Паліцэйскае пакаранне.

190. Мялешка Даніла. Селянін м. Рушмонт. Дабравольны ўдзел у паўстанні і данос на пана. Паліцэйскае пакаранне.

191. Мігановіч Станіслаў Антонавіч, м. Мікалаёва, Загацце. Падсудак Хомскі. Пяхота.Удзельнімк захопу Лужок. Канфіскацыя маёмасці.

192. Мігановіч (Магановіч) Антон Мацвеевіч. Былы суддзя Дзісненскага павятовага суда. 62 гады. М. Мікалаёва. Пяхота. Пад нагляд паліцыі.

193. Мірскі. Былы маршалак. Пяхота.

194. Мірскі з Пагоста. Пяхота.

195. Мірскі. Камендант у Дзісне.

196. Мірскі Фама (Тамаш), адстаўны Французскіх войск капітан. Апраўданы.

197. Мірскі Геранімм Станіслававіч, м. Вайткова або Казачова. Няпоўнагадовы. Падпіска на вернасць імператару. Пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

198. Мірскі Сцяпан Фадзеевіч, м. Барсучына. Вызвалены.

199. Мірскі Ігнацы Фадзеевіч, м. Вайткова або Казакова. Адпушчаны на парукі.

200. Мірскі Станіслаў Фадзеевіч, м. Барсучына. Збег за мяжу. Маёмасць пакінута сям'і з умовай не перадаваць Станіславу.

201. Мірскі Фердынанд Ігнатавіч. Збег за мяжу. Маёнтак пакінуты бацькам з умовай ніч. не слаць сыну.

202. Місевіч Філіп Ануфрыевіч, селянін з в. Станюлі пана Маеўскага. Узяты ў мястэчку Бабарышы, дастаўлены ў Вільню.

203. Міхайлоўскі Кастан Вікенцевіч. Збіраў фураж для паўстанцаў. Вызвалены.

204. Міхайлоўскі Павел Казіміравіч, м. Касарэўшчына (Караўшчына). Член Камітэту паўстанцаў. Падпіска аб вернасці імператару. Пад нагляд паліцыі.

205. Міхневіч Аляксандр. Узяты ў палон пад Псковам у 1832 г.

206. Норніцкі Іван Антонавіч. Пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

207. Адынец Антоні з Глыбокага. Вызвалены.

208. Акушка Іосіф Мікалаевіч, м. Канстанцінава. Вызвалены.

209. Акушка з Барыл. Пяхота.

210. Астроўскі. Працаваў у канцылярыі Камітэту паўстанцаў. Вызвалены.

211. Падбіпента Рамуальд Антонавіч, м. Пліса. Былы Дзісненскі маршалак. Генерал. Узначаліў Камітэт паўстанцаў.

212. Падляк Сімон, селянін Івана Шырыпа (м. Падольшчына). Зьбег у Прусію. Вярнуўся. Выявіў паслухмянасць, віну даравалі.

213. Палевіч з .Чэраса пана Струпінскага.

214. Панчоўскі Аляксандр Іосіфавіч, унтэрафіцэр. Збег за мяжу. Маёмасць канфіскавана.

215. Папралецкі Якуб Збег у Прусію. Вярнуўся.

216. Параф'яновіч Антоні, селянін. Паранены трапіў у палон. Вызвалены.

217. Парфіяновіч Іван Якаўлевіч, шляхціц, вучыў дзяцей пана Сальмановіча. Узяты ў палон пад Коўна. Пад пагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1941 г.

218. Парцянка Павел Андрэевіч. Вызвалены.

219. Патрыкоўскі Антоні Іосіфавіч, м. Мыюта. Вызвалены.

220. Патрыкоўскі Казімір Антонавіч, м. Мыюта або Старынка. Прысяга на вернасць, нагляд паліцыі.

221. Пілецкі Іосіф Фадзеевіч. Сын дазорца. Пяхота. Вызвалены.

222. Плешчанскі.

223. Плятэрова Апалінарыя, м. Лужкі. У яе палацы размясціўся Камітэт паўстанцаў.

224. Плятэр Уладзіслаў, м. Лужкі. Сакратар Камітэту.

225. Плятэр Лук'ян Фадзеевіч. Юнкер. Збег за мяжу. Маёнтак бацькоў пад забаронай.

226. Плятэр Фердынанд Фадзеевіч. Юнкер. Збег за мяжу Маёнтак бацькоў секвестраваны.

227. Плятэр Ігнацы м. Бяльмонты.

228. Плятэры , м. Вянужы Дзісненскага пав.

229. Плятэр Ян, вайсковец. Сасланы ў Тыфліс.

230. Пачонка Парфен. Выконваў абавязкі валаснога галавы казёнага м. Залессе. Вызвалены.

231. Пржэсецкі Антоні Іосіфавіч, юнкер. Збег за мяжу. Секвестр маёнтка.

232. Прэсмыцкі , м. Валкалаты. Пяхота паўстанцаў.

233. Прохаў Іван, з Воласава. Збег у Амерыку.

234. Пузына Тамаш, ксёндз. Сасланы ў Цвер.

235. Пэнтгоўскі Аляксандр Іосіфавіч. Юнкер. Збег за мяжу. Канфіскацыя маёмасці.

236. Пятроўскі , сын з Мінеты (Мнюты). Палкоўнік на кані.

237. Рагоўскі Антоні. Шэф штабу Брахоцкага. Пасаджаны ў турму.

238. Радзевіч Станіслаў Гедзеонавіч, м. Буда. Прынесена вернасць імператару. Нагляд паліцыі.

239. Раманоўскі Міхаіл. Затрыманы ў 1832 г. пад Псковам з раздробленымі абедзвюмі нагамі.

240. Раўкевіч Фелікс Вікенцевіч. Шараговец Эстляндскага палка. Збег за мяжу. Канфіскацыя м.

241. Розенфельд Юльян, эканом маёнтка Мігановіча, даставіў у Дзісну 50 кантаністаў (апалчэцаў). Удзел у забойстве казакоў не даказаны. Пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

242. Рудоміна Дамінік. Аддаў паўстанцам 2х сыноў і 3х сялян. Хаваўся ў Браслаўскім манастыры. Заключаны у цвердзь.

243. Рудоміна Ігнацы. З'явіўся з павіннай. Вызвалены.

244. Рудоміна Францішак. Разжалаваны ў жаўнеры. Сасланы ў Казань.

245. Русецкі Іосіф Міхайлавіч, м. Лапунты. Вырабіў больш 1000 патронаў.

246. Руткоўскі Данат, у манастве Ігнацы, клерк Глыбоцкага кармеліцкага манастыра.

247. Руткоўскі Ян Разжалаваны ў жаўнеры, сасланы ў Арэнбург.

248. Руткоўскі . Падпаручнік. Сасланы ў Яранск.

249. Рупінскі Аляксандр Феліксавіч, курсант школы падхарунжых. (18101900 гг.) Аўтар белчырвонабелага штандара. Эмігрант у Францыю . Канфіскацыя.

250. Рэшковіч Фелікс Вікенцевіч. Юнкер.

251. Сабанскі Людвіг, б. маршал. з Браслаўшчыны. Сасланы ў Пермь.

252. Савіцкі Дамінік (Даніэль) Бенядзіктавіч. Селянін з в. Патупы пана Буйніцкага. Збег у Прусію. Вярнуўся. Памілаваны.

253. Садоўскі Іван, з Плісы. Збег у ЗША. Канфіскацыя.

254. Сакалоўскі Крысціян Ігнатавіч. Адстаўны капітан. Злачынства 3га разраду. Памілаваны.

255. Салагуб Мацвей Аляксандравіч. Унтэрафіцэр. Збег за мяжу. Прым. злавіць. Аддаць пад суд.

256. Сальмановіч Антоні. Вызвалены зпад варты.

257. Самуйла Акім Бернардавіч. Збег у ЗША. Фальварак Уліна з 2 душамі мужчын пакінуты бацькам.

258. Самуйла з Дальца. Палкоўнік на кані.

259. Сафрановіч Базыль, селянін. Узяты пад Псковам.

260. Сежынскі Станіслаў. Заключаны ў Менскую турму.

261. Скабалановіч Аляксандр, уніяцкі святар з Глыбокага. Капелан вайсковы. Шпіён паўстанцаў. Накіраваны на радзгляд Духоўнага начальства.

262. Скорык, з. Заварта. Пяхота.

263. Скржыдлеўскі Вікенці Станіслававіч. Возны Дзісненскага павету. Падпіска аб нявыездзе. Пазбаўлены правоў удзелу ў выбарах.

264. Срок Мацвей, з Варонкі. Ураджэнец Менскай губ. Збег за мяжу, у ЗША. Канфіскацыя маёмасці.

265. Станілевіч 1 , з Латылі, пяхота.

266. Станілевіч 2 , з Латылі, пяхота.

267. Сташэўскі Фартунат Міхайлавіч, дваранін Віленскай губерні. Жыў у Дзісне. Пад нагляд паліцыі.

268. Струпінскі Іосіф Іванавіч, м. Чэрасы. Унтэрафіцэр. Збег за мяжу. Секвестр маёнтка.

269. Сумашэўскі Іосіф Францавіч, селянін з в. Саковіч. Злоўлены ў Ковенскай губ. Накіраваны ў распараджэнне губернатара.

270. Сухавецкі Іван, селянін скарбовага м. Густаты.

271. Сушчынскі , дваранін Барысаўскага павету. Арганізатар паўстання ў Дзісненскім павеце. Сасланы ў Сібір.

272. Савіль Ян, в. Юдыцына. Узяты ў палон пад Псковам.

273. Святагор Антон Францавіч. Пісьмавадзіцель Дзісненскага спраўніка. На следстве назваў прозвішчы 104 паўстанцаў.

274. Снядэцкі Іосіф Андрэевіч (сын ці пляменнік рэктара Віленскага ўніверсітэта). Член Завілейскага Камітэту. Выдаддзены ўладам канонікам Віктарам Завадскім. Суд у Вільні.

275. Сяліцкі Казімір Ануфрыевіч. Селянін з Навалакі. Збег у Амерыку. Забаронена вяртанне ў Расію. Маёмасць пакінута сям'і.

276. Сямашка Міхаіл Станіслававіч, м. Ляхоўшчына. З Прусіі праз Урад прыслаў просьбу аб дараванні. Рашэнні: Другі разрад злачынства. Ягоную палову маёнтка канфіскаваць. Калі вернецца - аддаць пад суд.

277. Сямашка Іосіф Станіслававіч, м. Ляхаўшчына. Падпіска аб вернасці імператару. Пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

278. Тамашэўскі , святар. Пошук яго ў павеце не даў выніку.

279. Татур Адам, ксёндз Лутэцкага піярскага манастыра. Член Камітэту паўстанцаў. Прысуджаны да пакарання смерцю.

280. Татур Вікенці. Яму дапамагалі сыны Гіляры і Дамінік - будучыя ўдзельнікі паўстання 1863 г.

281. Твардаманскі Станіслаў Іосіфавіч. Аднесены да 3га разраду злачыннасці. Пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

282. Твардаманскі Іван, служыў у Менскім губернскім межавым судзе. Удзел у баях не даказаны, аднесен да 3га разраду. Памілаваны.

283. Твардаманскі Ксаверы. Дрысенскага павету. Грамадзянскі камісар Празарскскага ключа. Удзельнк захопу Лужок. Пад нагляд паліцыі.

284. Тарчыновіч. Уніяцкі святар. У баях не ўдзельнічаў. Вызвалены.

285. Трухлец Іван, па закладной уласнік маёнтка Буйніцкага.

286. Тызенгаўз Канстанцін (17861853), м. Паставы, граф. Генерал паўстанцаў. Накіраваны пад ваенны суд.

287. Уласевіч Антоні Міхайлавіч. Пісар. Справа ўзнята пасля закрыцця следчай камісіі, перададзена губернскаму праўленню.

288. Уласевіч Канстанты, вучань лужэцкага піярскай вучэльні. Падпісаў акт Канфедэрацыі. Аднесены да 3га разраду. Даў падпіску аб вернасці імператару. Пад нагляд паліцыі.

289. Урублеўскі Юзаф, селянін в. Гарохава.

290. Урублеўскі (Врублеўскі) Фларыян. Затрыманы пад Псковам у 1832 г.

291. Федаровіч Бернард Гіляравіч, м. Юльяновіч. Аднесены да 3га разраду. Падпіска аб вернасці трону. Нагляд паліцыі.

292. Федаровіч Філіп. Афіцэр рускага 22 палка. Сасланы ў г. Глазаў Вяцкай губерні.

293. Федаровіч Казімір, з Шаркаўшчыны. Пяхота. Пад нагляд паліцыі.

294. Французовіч Канстанцін Іосіфавіч. Няпоўнагадовы. Пісар казённага м. Густаты. Падпіска аб вернасці, нагляд паліцыі.

295. Харэвіч Андрэй Анціпавіч. З Карабоў.

296. Хомскі Аўгуст Ігнатавіч, м. Мачулішча. Паплечнік Лапацінскіх Станіслава і Людвіга. Экзаменацыйны камітэт. Збег за мяжу. Маёнтак канфіскаваны.

297. Хомскі Адольф Ігнатавіч (брат Аўгуста), м. Слабада і Дуліна. Член Камітэту. Збег за мяжу. Маёнткі канфіскаваныя.

298. Храпавіцкі Міхаіл Восіпавіч. Граф м. Празарокі. Былы маршалак губернскага межавага суда. Удзельнік вайны 1812 г. Удзельнік захопу Лужок у 1831 г. Начальнік кавалерыі. Памілаваны. Пад нагляд паліцыі.

299. Церлецкі Іван Паўлавіч, б. сакратар Дзісненскага павятовага суда. Збег у Прусію, Просіць даравання і права вяртання на радзіму. Рашэнне: 2гі разрад злачынства. Пры вяртанні аддаць пад суд.

300. Церпілоўскі , тытулярны дарадца, сакратар Дзісненскага павятовага суда. Памілаваны.

301. Цяшкоўскі Міхаіл Вікенцевіч, 1806 г. н., м. Невяліча. Збег у Царства Польскае. Выдадзены Іванам Антонавічам Лапацінскім (м. Давяты). У 1841 г. Міхаіл пазбаўлены дваранства. Сасланы шараговым на Каўказ.

302. Цітовіч Францішак , м. Шандзіна.

303. Цыбульскі Якаў Войцехавіч, м. Манузынь Дзісненскага і Полацкага паветаў. Удзельнік захопу Лужок. Збег за мяжу.

304. Цыбульскі Франц Войцехавіч, м. Манузынь. Вызвалены.

305. Чумаскі , з Мінеты (Міюты), засядацель. Палкоўнік на кані.

306. Чумаскі , з Мінеты. Рэгент. Палкоўнік на кані.

307. Шадурскі , шляхціц з Шаркаўшчыны.

308. Шаракоўскі Ігнацы, садоўнік Пятра Вазгірда. Забіў у м. Мікалаёва аднаго казака. Аддадзены пад суд.

309. Шмакаў Тамаш. Збег у Прусію. Вярнуўся.

310. Шульц Іосіф Мікалаевіч. Унтэрафіцэр. Збег за мяжу. 2гі разрад. Канфіскацыя маёмасці.

311. Шумберскі Антоні. Землямер. Дабравольна з'явіўся з павіннай Памілаваны.

312. Шумскі Міхаіл Ануфрыевіч, шляхціц. Пісар валасны казённага маёнтка Залессе. Падпіска аб вернасці, пад нагляд паліцыі.

313. Шчарбінскі Антоні, уніяцкі святар. Забойства казакоў. 2гі разрад. Збег за мяжу. Секвестр маёнтка.

314. Шчарбінскі, юнкер.

315. Шыманскі, рэгент.

316. Шыманскі, засядацель суда.

317. Шымкавіч Іван , з Завілейскага павету Віленскай губ. Справа перададзена у Вільню (Дзісна была Менскай губ.)

318. Шыпіла Пётр Францавіч. Няпоўнагадовы. Узяты ў Коўне ў шпіталі. Пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

319. Шыпіла Іосіф, землямер з Уліна.

320. Шырын Юстын (Усцін) Ігнатавіч, м. Германавічы. Апраўданы. Вызвалены.

321. Шырын Дамінік. Сын Юстына з Германавіч. Апраўданы.

322. Шырын Антон Ігнатавіч, м. Парэчча. Б. павятовы харунжы. Член Камітэту паўстанцаў. Заключаны ў Менскую турму.

323. Шырын Юзаф (Восіп. Іосіф) Ігнатавіч, м. Белы Двор. Палкоўнік на кані з сынам Андрэем.

324. Шырын з Порсава. Судом пазбаўлены выбарчага права і адданы пад нагляд паліцыі.

325. Эйсмунд (Есьман), за сядацель Дрысенскага суда. Паранены трапіў у палон. Справа накіравана ў Віцебск.

326. Юндзіла Віктар Францавіч, м. Аўласы, Жарабцы. Збег у Швейцарыю. Маёнтак канфіскаваны.

327. Юндзіла Франц, м. Аўласы. Збег у Швейцарыю. Маёнтак канфіскаваны.

328. Юшкевіч Андрэй. Шляхціц м. Любіноў. Хаваўся да выхаду Маніфеста 16.08.1841 г.

329. Юхневіч Іван Аўгусцінавіч. Узяты казакамі ў палон у г. Коўна. Накіраваны ў арыштанцкія роты Дынабургскай цвердзі.

330. Ябманава Вераніка, м. Мікалаёва. Умярцвіла двух казакоў, трох узяла ў палон.

331. Якавіцкі Гіляры Казіміравіч, м. Ельня. Грамадзянскі Камісар Галамысльскага ключа. Пад нагляд паліцыі.

332. Якавіцкі Іван Ксавер'евіч. Грамадзянскі камісар Курылавіцкага ключа. Вызвалены.

333. Янушэўскі з Дупілавіч. Пяхота.

334. Яркоўскі Фларыян Фадзеевіч, в. Русакі. Падпіска аб вернасьці. Нагляд паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 г.

335. Ясевіч Раскаяўся. Памілаваны.

336. Яцкоўскі. Засядацель Дзісненскага ніжняга земскага суда.

337. Яцына з Воранава. Палкоўнік на кані.

338. Яцына з Магілёўскай губерні. Пагражаў расстрэлам тым, хто не ідзе ў паўстанцы. Справа перададзена ў Магілёў.

Уладзіслаў Ляскоўскі, Шаркаўшчына.


Х'ю Грант загаварыў па-беларуску

"Любоў насамрэч" брытанская рамантычная кінафантазія стала першым фільмам, прафесійна агучаным пабеларуску, і які выйшаў адразу на трох носьбітах: касетах, дысках і DVD. Наш варыянт "Любоў насамрэч" агучыла пярэстая каманда: акцёры Тэатра імя Горкага, студэнты Акадэміі мастацтваў, выпускнікі гуманітарнага ліцэя імя Коласа плюс журналіст, літаратар і нават палітык. Дэталямі падрыхтоўкі рэлізу з "БДГ" падзяліўся Франак Вячорка кіраўнік праекту "Кінабібліятэка пабеларуску".

З часоў хвалі "адраджэння" сярэдзіны 90х у перакладзе на беларускую мову выйшла толькі пяць фільмаў : "Пяты элемент", "Адважнае сэрца", "Матрыца", "Гладыятар" і "Пан Тадэвуш". Ды яшчэ з дзесятак дзіцячых мультфільмаў. Якасць перакладаў пакідала жадаць лепшага, а агучвалі фільм звычайна дватры акцёры. Франак Вячорка вырашыў падысці да справы сур'ёзней: " Агучванне замежных фільмаў на беларускай мове спынілася гады два назад , і паўстала ідэя працягнуць гэты праект , заняць вольную нішу і зрабіць гэта па максімуме прафесійна " . З выбарам самога фільма праблем не было: "Мы адразу вызначыліся, таму што "Любоў насамрэч" адзін з нашых любімых фільмаў. Светлы і лёгкі, кідкі і папсовы" . У памагатыя быў узяты літаратар Сяргей Патаранский былы ліцэйскі настаўнік Вячоркімалодшага. Разам яны стварылі базу акцёраў і прыступілі да працы. Малады прадзюсар захоплены ідэяй папулярызаваць такім чынам родную мову. "Вядома, і ўласныя амбіцыі жадалася рэалізаваць", гаворыць Франак, які заняты таксама прадзюсаваннем музычнага праекту "Партызанская школа" і вытворчасцю паштовак на беларускай мове.


"Мова" гэта модна!

На агучку пайшло 33 гадзіны творчая брыгада літаральна замкнулася ў студыі "Белвідэёцэнтра" на тры працоўныя дні. У беларускай версіі стужкі задзейнічаныя 16 чалавек, кожны з якіх вядзе сваю ролю. Х'ю Гранта, выканаўцы ў фільме ролі брытанскага прэм'ерміністра, агучыў палітык Аляксей Янукевіч, тэлевядовец Юры Жыгамонт увасобіў бацькуудаўца, літаратар З. Патаранский стаў старым рокнрольшчыкамнаркаманам, а сам Франак агучыў маладога недарэку, які адважна адправіўся за акіян на пошукі згаворлівых амерыканак. Дарэчы, прадзюсар абяцае, што склад акцёраў, якія чытаюць беларускі тэкст, будзе ў далейшым стала мяняцца. Каб не было такога, як з расейскім дубляжом, дзе гучаць адны і тыя ж галасы з раз і назаўжды завучанымі інтанацыямі.

Дыялогі з "Love actually" перавяла на беларускую мову Наталля Базылевіч. Аўтару перакладу жадалася захаваць натуральнасць і жвавасць беларускай мовы, таму з вуснаў персанажаў (у поўнай адпаведнасці з арыгіналам) вылятаюць слоўцы тыпу: "прышпільна", "рульна" і т.д. "Мы і імкнуліся да таго, каб зрабіць беларускую мову папсовай, каб яе сапраўды можна было назваць сучаснай, таму там часта сустракаюцца словы з нашага беларускага слэнгу", гаворыць Франак.

Першапачаткова планавалася зрабіць так званы "ліпсінг", калі міміка акцёраў адпавядае перакладному тэксту, але, як аказалася, адмыслоўцаў у гэтай вобласці ў нашай краіне няма. "Атрымалася толькі на БТ знайсці некалькіх людзей, якія маглі ў гэтым аказаць дапамогу, але яны з Расеі і беларускай мовы зусім не ведаюць", распавядае Франак.


Папа замест "бацькі"

Першыя дні продажу беларускай версіі "Любові насамрэч" абнадзеілі маладога прадзюсара: "Частка нашай працы ўжо акупілася! Калі справа так пойдзе і далей, чакайце новых фільмаў!" Паказчыкі продажаў важныя, паколькі Франак аплаціў арэнду студыі і працу гукарэжысёра з акцёрамі самастойна, як гаворыць, з свайго "творчага фонду". Праўда, прэм'ерны паказ арганізаваць так і не атрымалася: "Каб атрымаць права на трансляцыю гэтага фільма ў кінатэатрах, трэба атрымаць дазвол, а гэта доўга і дорага". Сарвалася і спроба прадставіць беларускі варыянт "Love actually" у Палацы моладзі пад шыльдай "карпаратыўнай вечарынкі". У самы апошні момант адміністрацыя палаца адмовілася даць памяшканне, матывуючы "загружанасцю працай". "Насамрэч, як распавёў адзін з працаўнікоў палаца, у іх быў праведзены інструктаж наконт працы з фізічнымі асобамі і грамадскімі арганізацыямі. Набліжаюцца выбары, так што ўсё павінны быць напагатове" , распавядае Ф. Вячорка.

Наколькі законная падобная культурная ініцыятыва? На пытанне аб захаванні аўтарскіх правоў на "Love actually" Франак адказвае: "Мы скарысталіся адсутнасцю ў нашай краіне заканадаўчай базы па гэтым пытанні, як і шматлікія іншыя прадпрымальнікі. Каб прадаваць беларускую версію "Любові насамрэч" у крамах, ніякай паперкі не трэба. Вось і ўсё!" Але наступны праект, працу над якім плануецца пачаць ужо праз месяц, будзе ў гэтым плане больш прапрацаваны. Каманда Ф. Вячоркі зоймецца перакладам італьянскага фільма "Кароль, які стаў папам" гісторыі станаўлення асобы Яна Паўла Другога. І пры садзейнічанні першага сакратара амбасады Польшчы ў Беларусі Мар'яна Семаковіча Франак ужо дамовіўся з аўтарамі фільма. "Гэта цікавы, актуальны фільм, які будзе мець сваю аўдыторыю, гаворыць Ф. Вячорка. Вось перавядзём яго, а потым ізноў возьмемся за штонебудзь папсовенькае".

Сяргей Будкін.

"БДГ. Деловая газета" ад 11.01.2006 г

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX