№ 14 (750) 5 КРАСАВIКА 2006 г.
"Наша слова" № 750
ГРАФІКІ, ПРЫМЕРКАВАНАЯ ДА 88-Й ГАДАВІНЫ АБВЯШЧЭННЯ БНР
У Менску ў офісе рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" працуе выстава жывапісу і графікі "Такая блізкая свабода" , прысвечаная 88-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Як паведаміў БелаПАН мастак і грамадскі дзеяч Аляксей Марачкін, у экспазіцыю, што адкрылася вечарам 24 сакавіка, уключана больш за 20 жывапісных і графічных работ, прадстаўленых удзельнікамі творчага аб'яднання "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў (БСМ). Ініцыятарам правядзення выставы выступіў мастак Мікола Купава. У падрыхтоўцы экспазіцыі ўдзельнічалі А. Марачкін, Фёдар Ладуцька і Віктар Сташчанюк. Сярод найбольш адметных работ - партрэт кіраўніка нацыянальнавызваленчага паўстання 1863-4 гадоў супраць рускага царызму Кастуся Каліноўскага, выкананы М.Купавам, "Руіны замка ў Крэве" і "Удзельнік паўстання 1863 года" Яўгена Куліка, "Паранены паўстанец" народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча, серыя малюнкаў "Стары Мінск" В. Сташчанюка, а таксама пейзажы з гістарычнымі помнікамі Беларусі Ф. Ладуцькі, Алеся Шатэрніка і яго дачкі Юліі, Ігара Марачкіна, Юрыя Платонава, Уладзіміра Сулкоўскага, Юрыя Піскуна і Алены Юр'евай. Сам А. Марачкін прадставіў работу "Маладая Беларусь", якая адлюстроўвае ролю моладзі ў працэсе дэмакратызацыі беларускага грамадства.
Як падкрэсліў А. Марачкін, на працягу апошніх гадоў "Пагоня" не можа атрымаць дазволу ад БСХ на правядзенне гэтай традыцыйнай выставы ў сталічным Палацы мастацтва. "Трэба мець на ўвазе, што яшчэ ў 1993 годзе Алесь Шатэрнік адліў мемарыяльную дошку, якая увекавечвае факт абвяшчэння БНР. Аднак зза пазіцыі ўладаў гэтая пліта дагэтуль так і не ўстаноўлена на доме № 9 па вуліцы Валадарскага ў Менску", - зазначыў А. Марачкін.
Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.
75 гадоў Івану Чыгрыну
ЧЫГРЫН Іван Пятровіч (н. 10.4.1931 в. Чамяры Слонімскага р-на Гарадзенскай вобл.), бел. літаратуразнавец, паэт. Канд. філал. н. (1968). Скончыў БДУ (1955). Працаваў настаўнікам, у 1961 - 91 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1959. Даследуе праблемы развіцця бел. прозы, узаемадзеянне фальклору і л-ры. Сааўтар кніг «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове; 1981, на бел. мове), «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978). Складальнік зб. «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976), анталагічнага зборніка апавяданняў пісьменнікаў «Маладняка» «Веснаход» (1987). Аўтар паэт. зб-каў «Капеж» (1992), «Трыба», «Бераг» (абодва 1998), «Люблю вясну» (2000), «Вынікі падсумоўваліся ў панядзелак», «Пялёсткі полымя» (абодва 2001).
(Пра І. Чыгрына чытайце на ст. 2.)
Юбілей Валянціны Коўтун
6 красавіка святкуе дзень нараджэння беларуская паэтэса КОЎТУН (сапр. Н о в і к ) Валянціна Міхайлаўна. Нарадзілася ў в. Дземяхі Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.), Канд. філал. н. (1979). Скончыла БДУ (1969). Настаўнічала на Гарадзеншчыне, працавала ў «Сельскай газете», выдавецтве «Юнацтва», у 1979-81 і з 1990 у часопісе «Полымя». Друкуецца з 1966. У паэт. зб-ках «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (1977), «Метраном» (1985; Літаратурная прэмія імя А.Куляшова 1986), «Лісты да цябе» (1988) размова пра час і сваё пакаленне, людзей вёскі і іх праблемы. Сутнасць яе лірыкі - маральна-этычныя ўзаемаадносіны ў грамадстве, сувязь з духоўнымі традыцыямі народа. Многія творы пабудаваны на фалыклорных сюжэтах. Адна з важных тэм яе творчасці - асэнсаванне значнасці асобы беларускай паэтэсы Цёткі (А. Пашкевіч), якой прысвечаны паэмы «На зломе маланкі» (1979), «Суд Алаізы» (1985). Аўтар паэтычных зборнікаў для дзяцей «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986), кнігі апавяданняў «Калінавая гронка залатая» (1988), артыкулаў па пытаннях фальклору ў сучаснай беларускай паэзіі, перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Прэзідэнт Усебеларускага жаночага фонду св. Ефрасінні Полацкай (з 1993).
Калі вечнасць выбіваецца з-пад ног
(Да 75-годдзя літаратуразнаўца і паэта Івана Чыгрына)
Калі з'явіўся ў 1981 годзе мой першы вялікі артыкул у тыднёвіку "Літаратура і мастацтва" пісьменнік Іван Чыгрынаў патэлефанаваў Івану Чыгрыну:
- Паслухай, Іване, ці чытаў ты апошні нумар "ЛіМа"?
- Чытаў. А ў чым справа? - здзіў-лена запытаўся Іван Пятровіч Чыгрын.
- Ды справа ў тым, што ў літа-ратуру прыйшоў новы Чыгрын. І скуль яны бяруцца, гэтыя Чыгрыны? - незадаволена і са здзіўленнем уздыхнуў у трубку Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў.
- А чаго ты хвалюешся, Гаўры-лавіч, - супакоіў Івана Чыгрынава Іван Чыгрын. - У Расіі некалькі Талстых, і ўсе яны - класікі!
- Можа ты і маеш рацыю! - супа-коіўся Іван Гаўрылавіч і паклаў трубку…
Гэты тэлефонны званок так узру-шыў Івана Чыгрына, што ён нават напісаў верш "Растлумачце слова мне "месія", але апублікаваў яго ажно ў 1998 годзе ў часопісе "Крыніца" (№ 9):
Выбіваюць прозвішчы з-пад ног.
Ёсць у нас такі Іван Чыгрынаў.
Прозу ў воз, нібы вала, запрог -
Едзе, свішча, салавей з былінаў.
Твой герой прайшоўся па зямлі
І маіх над Шчараю ваколіц.
Чорныя гады ва ўсіх былі -
Не забыцца нам пра іх ніколі.
Ёсць яшчэ адзін. Сяргей Чыгрын.
Што ён дасць,
пакуль сказаць не проста.
А - паэт! Да трох не гавары.
І студэнт зайздроснейшага ўзросту.
Я і сам не вылупак які.
І маё пяро гамоніць з словам.
То чаго мне коса, з-пад рукі,
Паглядаць на родныя галовы?
Выбіваюць прозвішча з-пад ног?
Ах, лухта якая. Нават смешна.
Калі ў слове б'ецца ціха Бог,
То прамовіць здолеецца нешта.
Таленты патрэбны не абы…
Ганарыцца на ўвесь свет Расія,
Што было ў яе аж тры Талстыя…
Хто каму з іх перашкодай быў?
Касцюковічы. І Мінск. І Слонім.
Лета. Восень. Смага… Жнем і косім.
Як паглянеш вокам не староннім,
Уздыхнеш аб беларускай восі.
Касцюковічы. І Мінск. І Слонім.
На заходніх межах і на ўсходніх
Чыгрыны, як тыя тры Талстыя…
Растлумачце слова мне "месія".
Месіяй для мяне і Івана Пятровіча на гэтым свеце, відаць, з'яўляюцца наша прозвішча, мова і літаратура. Нас лічылі і лічаць сваякамі, бо часам і цяпер сябры пытаюцца ў мяне: як мы адзін аднаму прыходзімся? А мы - проста землякі. Ды і мая вёска Хадзявічы знаходзіцца недалёка ад Чамяроў. Заградзінавае поле, урочышчы Гаркі, Падоськавічы, Пацяроб, Палонаў-скія, Падліпа, Кажухава, Лаза, тая ж рэчка Валобрынка знаёмыя нам з дзяцінства. Праўда, Іван Пятровіч старэйшы за мяне амаль на трыццаць гадоў. Але гэта не перашкаджае нам сябраваць, любіць сваю Айчыну, думаць і пісаць па-беларуску.
Іван Чыгрын нарадзіўся 10 красавіка 1931 года ў Чамярах на Слонімшчыне ў сялянскай сям'і. Пасля Чамяроўскай сямігодкі вучыўся ў беларускай сярэдняй школе № 1 г.Слоніма, якую скончыў у 1950 годзе. У гэтым годзе паступіў на філфак Белдзяржуніверсітэта. Калі атрымаў дыплом настаўніка, прыехаў на радзіму вучыць дзяцей роднай мове ў Яварскай школе Дзятлаўскага раёна і ў Кракоцкай сярэдняй школе на Слонімшчыне.
У 1958 годзе Іван Чыгрын стаў аспірантам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі і з 1961 года да пенсіі працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі (цяпер Нацыянальная Акадэмія Навук РБ).
У 1968 годзе наш зямляк абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Станаўленне беларускай прозы і фальклор. Дакастрычніцкі перыяд." Асобнаю кнігаю гэтая праца пабачыла свет у 1971 годзе. У ёй Іван Чыгрын упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве прасачыў працэс станаўлення беларускай прозы ў яе ўзаемаадносінах з мастацкім досведам фальклору. У цэнтры ўвагі даследчыка былі праблемы ўзаемадзеяння творчых метадаў прафесійнай прозы і прозы народнай, а таксама пытанні кампазіцыі, сюжэта, мовы, стылю.
Наогул, Іван Чыгрын шмат гадоў даследуе ўзаемадзеянне фальклору і творчасці Ядвігіна Ш., Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага, збірае і публікуе лексіку вёскі Чамяры, займаецца тэксталогіяй, склаў хроніку літаратурнага жыцця Беларусі, якая ўвайшла ў "Гісторыю беларускай літаратуры" (1968). Падрыхтаваў і выдаў асобнымі кнігамі выбраныя творы Ядвігіна Ш., Янкі Купалы, пісьменнікаў "Маладняка", "Веснаход" і іншыя.
У сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя з друку выйшлі дзве манаграфіі Івана Чыгрына "Проза "Маладняка". Дарогамі сцвярджэння" і "Крокі: проза "Узвышша". У першай кнізе аўтар даследуе праблемы развіцця беларускай прозы 20-х гадоў ХХ стагоддзя. Найперш, гэта пытанні тыпізацыі, мадэліравання жыцця ў канкрэтнай, маладнякоўскай прозе, пытанні расшырэння тэматычных абсягаў, сцвярджэння прыгодніцкага і рамантычнага напрамкаў. На матэрыяле творчай спадчыны сяброў літаратурнай арганізацыі "Узвышша" Іван Чыгрын даследуе ў другой сваёй кнізе праблемы мастацкага стаўлення маладой беларускай прозы, у прыватнасці прозу Кузьмы Чорнага, Лукаша Калюгі і Андрэя Мрыя.
Новая манаграфія "Рэальнае і магчы-мае: проза Якуба Коласа" (1991) Івана Чыгрына была прысвечана праблеме мастацкай эвалюцыі творчасці класіка бела-рускай літаратуры Якуба Коласа. Аўтар даследуе шляхі эпічнага станаўлення пісьменніка ў жанры рэалістычнага апавядання, філасофска-алегарычнай прозы і ў жанры рамана.
У 1994 годзе наш зямляк выдае новую кнігу "Паміж былым і будучым", прысвечаную даследаванню шляхоў станаўлення творчай індывідуальнасці класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага.
Як бачыце, нядрэнна працуецца на службе літаратуразнаўства пісьменніку з Чамяроў. Але гэта яшчэ не ўсё. Іван Чыгрын - цікавы і самабытны паэт. Ён выдаў сем зборнікаў вершаў: "Капеж" (1992), "Трыба" (1998), "Бераг" (1998), "Люблю вясну" (2000), "Вынікі падсумоўваліся ў панядзелак" (2001), "Пялёсткі полымя" (2002), "Фантазіі старога дзеда" (2005).
Вершы, якія склалі гэтыя зборнікі, з філасофскім бачаннем прыроды і жыццёвых з'яў. Паэт знаходзіць тэмы і дэталі з блізкага яму вясковага побыту. На першы погляд здаецца, што празаічныя рэчы пад пяром творцы ператвараюцца ў тонкую лірычную паэзію:
Пасяджу. Пасумую.
Пагляджу. Патанцую.
Не, паеду. Пабуду.
Трэба быць сярод люду.
Спраўна моладзь вальсуе.
Спраўна песні спявае.
Працягну ім руку я,
Маладосць прывітаю.
Баба плача ў хусцінку!..
Да слязы я не дужа.
Яны з "Несцеркам" дружаць,
Яны ставяць "Паўлінку".
Кажаш, голас нямоглы.
Сведчыш, ногі не тыя.
Зразумела, аблогі
Былі чыста крутыя.
Сам Лявон ў карагодзе
Там з Лявоніхай ходзе.
Чорта водзяць за рогі.
Мішка ходзіць на задніх, -
На гулянне з бярлогі
Паднялі раннем раннім.
Не маё гэта шчасце
Адзіноты напасце.
Трэба быць сярод люду.
Я паеду, пабуду.
Вершы Івана Чыгрына пра наша жыццё, хаця жыццё - гэта не толькі радасці. Таму лірычны герой ягоных паэтычных твораў заўсёды ў роздуме, у няпростым, нярэдка балючым самааналізе:
Шчасця няма.
Шчасце недасягальнае.
Шчасце ў тым,
каб вечна цягнуцца… да шчасця.
Як сведчаць паэтычныя радкі Івана Чыгрына, галоўнае для яго - моцнае пачуццё, думка, якія шукаюць глыбіні і змястоўнасці. Паэт вядзе няўрымслівы і наватарскі пошук ва ўсім. Паэзія чамя-роўца адрозніваецца ад паэзіі яго равес-нікаў і ад вершаў сучасных маладых наватарскіх паэтаў. Гэтым ён і цікавы, эмацыянальны, новы:
Імгненні вечнасці ў адчуваннях
Не для нас.
Калі вечнасць выбіваецца з-пад ног,
Не тая справа - адчуванні.
Пра паэзію Івана Чыгрына можна разважаць шмат. І крытыкі яшчэ скажуць важкае слова пра Івана Чыгрына - як паэта. Мне яшчэ хочацца дадаць, што Іван Пятровіч вельмі шчыры чалавек. Ён заўсёды адгукнецца на просьбу, падзеліцца сваім жыццёвым і творчым вопытам, асабліва з землякамі. Шкада толькі, што ўсё радзей ён бывае ў сваіх Чамярах, дзе стаіць бацькава хата. Бацькоў ужо даўно няма, але як не хапае іх цяпла, усмешак і вясковых навін. У адным з вершаў Івана Чыгрына пра родную вёску прачытаў такія радкі:
Хадзіў па садзе. З рэчкай размаўляў.
І сам душой, здаецца, баляваў.
Там мудрая Валобрынка
паміж альшын цячэ.
У вёску ездзіў я. Да матчыных вачэй.
Проста сказана, але вельмі чулліва і моцна. Па-нашаму сказана, па-чамяроўску. У гэтых радках і ўвесь Іван Чыгрын.
Сяргей ЧЫГРЫН.
Касценізацыя інтэлекту
Слуцкія зацёсы
На шматлюднай раённай нарадзе ў Доме культуры, з запрашэннем прадстаў-нікоў інтэлігенцыі, дакладчык, выступоўцы ў спрэчках, а іх было чалавек дванаццаць, як і трыццаць гадоў таму размаўлялі на расейскай мове, за выключэннем настаўніка з гарадской школы, які выступіў на добрай беларускай мове. Пра што вёў рэй? Пра школьныя праблемы, дасягненні іх педагагічнага калектыву на ніве адукацыі і ні слоўца - трывогі за выцясненне роднай мовы з усіх сфераў ужытку, прыніжэнне яе. І тым не менш мне захацелася патэлефанаваць яму ў школу праз пару дзён і параіць як выкладчыку беларускай мовы пайсці да дырэктара і дамагчыся, каб ён выпісаў на школьную бібліятэку газету Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны "Наша слова". Спаслаўся на тое, што дагэтуль ні адна з трынаццаці школаў горада яе не выпісвае, хоць газета не забаронена, даступная кожнаму, хто не адцураўся роднай мовы. І быў расчараваны тым, што пачуў ад таго настаўніка. Маў-ляў, газета выходзіць на чатырох ста-ронках, мала цікавая, ды ўсе нашы настаўнікі выпісваюць па дзве-тры рэспубліканскія і абласную газеты. Ім хапае чаго чытаць. Адказваю, што вы, шаноўны, не ў курсе спраў - газета "Наша слова" ўжо выходзіць на дванаццаці старонках, дае багатую інфармацыю з жыцця суполак ТБМ, друкуе праблемныя і цікавыя артыкулы вядомых пісьменнікаў, вучоных-мовазнаўцаў, публіцыстаў. Да ўсяго мая прапанова тычыцца не настаўнікаў, а толькі школьнай бібліятэкі, якую наведва-юць пераважна вучні. Адказ быў не суцяшальны. Як тут не прыгадаць нашага беларускага пісьменніка Віктара Казько, які неяк пісаў на старонках незалежнага друку: "Касценізацыя інтэлекту - гэта наша агульная і асабістая бяда і хвароба". Ці ж не так? Гэтая хвароба напоўніцу праявілася і ў час прайшоўшых палітычных падзей, калі інтэлігенцыя ў "нізах" слаба падтрымала лозунгі свабоды, праўды, справядлівасці.
Любоў не "па-нашаску"
Пасля Новага году на тарцавым баку дзевяціпаверхавага жылога дома ў цэнтры горада, з "выхадам" на вуліцу Леніна, з'явілася маляўнічае, плошчай каля 100 квадратных метраў, пано з адлюстраваннем Свята-Міхайлаўскага сабора і помніка Святой Сафіі Слуцкай з аркай над ёю. Мастакі перадалі напоўніцу колеры абодвых аб'ектаў. Зверху нанеслі тэкст-каментар: "Мы любим свой город". Для тых, хто яшчэ не адцураўся канчаткова роднай мовы, такое рускамоўе навідавоку не прынесла радасці. Сорамна перад гасцямі з суседніх краінаў, што наведваюць горад: дзе наша нацыянальная годнасць? Можаце ўявіць падобнае на Украіне? А між тым Слуцк сёлета адзначыць свае 890-годзе. ён старэйшы за расейскую Маскву. Горад і наваколле з часоў Літоўска-беларускага княства былі калыскай сучаснай беларускай мовы, на ёй узрасло цэлае пакаленне слынных пісьменнікаў, змагароў за неза-лежнасць Беларусі.
Захацелася даведацца, хто ж заказ-чык і выканаўца гэтага маштабнага, узнятага на вышыню метраў пятнаццаць, пано.
У архітэктурным аддзеле райвыкан-каму патлумачылі, што ён, выканкам і быў заказчыкам, а выконвала работы нейкая Барысаўская аграфірма, супрацоўнікі якой шчыравалі у горадзе і напярэдадні "Дажынкаў-2005 ", пакінуўшы на сценах дамоў некалькі падобных маляўнічых пано.
Буйнамаштабнае пано са словамі "Хлеб - всему голова" вывешана на тарцавым баку дзевяціпавярхоўкі па вуліцы Чэхава. Вось такі "хлеб" без духоўнасці.
Мікола Кутневецкі, г. Слуцк.
СПРАВАЗДАЧА
аб дзейнасці Бешанковіцкай суполкі ТБМ за 2005 год
У склад Бешанковіцкай суполкі ТБМ ўваходзіць восем сяброў, якія пражываюць у Бешанковічах і Бешанковіцкім раёне. Суполка зарэгістравана на юрыдычны адрас па месцу пражывання кіраўніка суполкі.
У 2005 годзе суполка займалася пошукам юрыдычнага адраса, звярталіся ў розныя арганізацыі раёна і ў райвыканкам, але атрымалі адмовы. Суполка пакуль што засталася зарэгістраванай на той жа адрас на прыватнай кватэры ў шматкватэрным жылым доме. З уліку ў райвыканкаме яна не знятая.
Сярод спраў суполкі за справаздачны перыяд можна адзначыць:
1. Выпуск бюлетэня "Кардон".
2. Удзел у Свяце вольнай беларускай паэзіі ў Ляўках - "Купалле ў Ляўках". Свята плануецца зрабіць традыцыйным і праводзіць яго кожны год у першую суботу ліпеня. Вы-ступленні паэтаў праходзілі пад бел-чырвона-белым сцягам і сцягам ТБМ.
Мы спадзяемся, што з цягам часу яно зробіцца цікавай і значнай падзеяй і запрашаем ахвочых далучацца да яго правядзення ў наступным годзе. ПРАПАНУЕМ сябрам ТБМ далучацца да Свята вольнай беларускай паэзіі, размясціць абвестку аб яго правя-дзенні ў газеце "Наша слова".
3. Паездка на радзіму Васіля Быкава ў Ляўкі з наведваннем музея-сядзібы пісьменніка. ПРАПАНУЕМ усім, хто мае магчымасць, наведваць Ушаччыну на гадавіну смерці, а лепш на дзень нараджэння В. Быкава. Настаўнікі маглі б прывозіць вучняў.
4. Сустрэча з Вольгай Іпатавай у Бешанковічах.
5. Звароты да адказных чыноўнікаў райвыканкаму наконт перайменавання вуліц у Бешанковічах і замены састарэлых камуністычных назваў на сучасныя беларускія.
6. Прапанова раённым уладам усталяваць у Бешанковічах помнік канцлеру ВКЛ Льву Сапегу, які нарадзіўся ў вёсцы Астроўна Бешанковіцкага раёна.
7. Прапаганда беларускай мовы, беларуска-моўных выданняў і кніг.
Кіраўнік Бешанковіцкай суполкі Валянціна Гракун.
Справаздача за 2005 год
суполкі ТБМ г. Бабруйска
У 2005 годзе адбылося 4 сходы суполкі: 2 рабочыя, 1 прысвечаны падрыхтоўцы фэсту бардаўскай песні і паэзіі "Вольнае вогнішча" і 1 прысвечаны вылучэнню сяброў суполкі ў склад тэрытарыяльных камісій па выбарах прэзідэнта Беларусі.
27 жніўня быў праведзены 7-мы па ліку фэст бардаўскай песні і паэзіі "Вольнае вогнішча".
Дзякуючы захадам распачатым сябрамі суполкі ў 2004 годзе сёлета былі дасягнуты наступныя вынікі: 40% тралейбусаў у г. Бабруйску абсталяваны беларускамоўнымі абвяшчальнікамі; банеры з экалагічнай рэкламай выкананы на беларускай мове; на помніку В.І. Дуніну-Марцінкевічу каля драмтэатра прымацавана таблічка з тлумачальным надпісам; сябры суполкі прымалі актыўны удзел ва ўсіх грамадска-палітычных мерапрыемствах і культурных акцыях, якія праводзілі дэмакратычныя партыі і грамадскія арганізацыі г. Бабруйска і на якія запрашалі сяброў суполкі.
Колькасны склад сяброў суполкі 14 чалавек. З суполкі адлічаны сябры, якія некалькі год не выплачвалі сяброўскія складкі. Двое сяброў суполкі выехалі на сталае жыхарства за мяжу.
За 2005 г. на 20 снежня 2005 г. складкі здалі 6 сяброў суполкі. Сабраныя грошы ў суме 30 000 рублёў будуць пералічаны на рахунак рэспубліканскай арганізацыі ТБМ. Сяброўскія складкі астатніх сяброў суполкі будуць пакінуты на дзейнасць суполкі і арганізацыю падпіскі на газету "Наша слова" у бібліятэкі школ Бабруйска і сельскія бібліятэкі Бабруйскага раёна.
Старшыня суполкі ТБМ г. Бабруйска
"Дзевер і залувіца не брат і сястрыца"
альбо Кароткі слоўнік назваў тэрмінаў радні ад А да Я
Сяброў мы выбіраем самі,
але сваякі нам даюцца.
Крышачку змененая прымаўка
А.
Адзінакроўны (-ая) (брат, сястра) - які (якая) мае агульнага бацьку, але розных маці.
Адной маці (брат, сястра), якія маюць агульную маці.
Айчым - няродны бацька, муж маці ў адносінах да яе дзяцей папярэдняга шлюбу.
Б.
Баба - матчына або бацькава маці. Старая жанчына наогул. Замужняя жанчына (размоўнае). Жанчыны наогул (размоўнае). Жонка (размоўнае). Жанчына, якая прымала роды (размоўнае).
Бабуля - ласкавае слова.
Байструк - пазашлюбнае дзіця (разм., груб.).
Бацька - мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей (та-та). Ветлівы зварот да старога чалавека.
Брат - сын у адносінах да другіх дзяцей гэтых жа ба-цькоў.
Братавая (братовая) - жонка брата.
В. Г. Д.
Дваюрадная бабка (стрыечная бабка) - цётка бацькі ці маці.
Дваюрадны - тое, што і стрыечны.
Дваюрадны дзед - дзядзька бацькі ці маці.
Дзевер - родны брат мужа.
Дзед (дзядок, дзядуля, дзядуня, дзядуся) - бацька бацькі ці маці. Наогул стары чалавек. Муж (разм.).
Дзядзіна - дзядзькава жонка; цётка.
Дзяды - людзі, якія жылі раней, продкі. Абрад памінання памерлых, а таксама дзень, калі выконваецца гэты звычай.
Дзядзька - бацькаў ці матчын брат, муж цёткі.
Дзядзькаванне - звычай у беларускіх землях раней - аддаваць дзяцей шляхты ў сялянскую сям'ю, каб выхаваць у іх станоўчыя фі-зічныя і маральныя якасці простага народа, як працавітасць, сілу, непатрабавальнасць да яды, адзення, любоў да зямлі і вернасць ёй.
Дзядзя - дарослы мужчына (у мове дзяцей).
Е. Ё. Ж.
Жанкі - жанчыны.
Жаніх - хлопец або мужчына, які мае намер жаніцца.
Жонка - замужняя жанчына (у адносінах да свайго мужа).
З.
Залувіца - родная сястра мужа (мужава сястра).
Зводныя (брат, сястра) - якія з'яўляюцца братам (сястрой) па мачысе ці айчыму.
Зяць - муж дачкі.
І. К.
Кум - хросны бацька ў адносінах да бацькоў хросніка і да хроснай маці (татуля - у мове дзяцей).
Кума - хросная маці ў адносінах да бацькоў хросніка і да хроснага бацькі (матуля - у мове дзяцей).
Кумаўство - сяброўскія адносіны паміж кумамі.
Л. М.
Маладая -- дзяўчына альбо жанчына, якая выходзіць замуж.
Малады -- хлопец або муж-чына, які жэніцца.
Маладыя -- пара, якая бярэ шлюб.
Малочны брат (малочная сястра) - аб няродных людзях, выкармленых малаком адной жанчыны.
Мама -- зварот да маці
Матухна - тое, што і маці. Ласкавы зварот да старой жанчыны.
Маці - ступень сваяцтва жанчыны у адносінах да дзяцей, якіх нарадзла
Мачаха (мачыха) - няродная маці, жонка бацькі ў адносінах да яго дзяцей папярэдняга шлюбу.
Муж (мужык) - жанаты мужчына ў адносінах да сваёй жонкі.
Н.
Нявеста - дзяўчына альбо жанчына, якая выходзіць замуж, а таксама дзяўчына, якая дасягнула шлюбнага ўзросту.
Нявестка - жонка сына.
О. П.
Пабрацім - чалавек, які ўступіў у пабрацімства.
Пабрацімства - добры старажытнаславянскі звычай замацавання сапраўднай мужчынскай дружбы прыраўноўваннем яе да братніх адносін.
Падчарыца (падчарка) - няродная дачка мужа ці жонкі.
Пасынак - няродны сын для мужа альбо жонкі ў сям'і.
Пляменнік - сын брата ці сястры.
Пляменніца - дачка брата альбо сястры.
Прыёмны - які ўсынавіў каго-небудзь або ўсыноўлены кім-небудзь (прыёмны бацька, маці, прыёмныя сын, дачка).
Прыёмыш - прыёмны сын або прыёмная дачка.
Прымак - зяць, прыняты ў сям'ю жонкі, які жыве ў доме жонкі.
Р.
Радзіна - сям'я, радня.
С.
Сваяк - той, хто знаходзіцца ў сваяцтве.
Сват - бацька мужа ў адносінах да жончыных ці бацька жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў.
Сват - той, хто сватае каго-небудзь каму-небудзь.
Свацця - маці мужа ў адно-сінах да жончыных ці маці жонкі ў адносінах да мужа-вых бацькоў.
Свацця - жанчына, якая сватала нявесту жаніху ці жаніха нявесце.
Сваяцтва - сувязь паміж людзьмі, заснаваная на па-ходжанні адной асобы да другой (прамая роднасць), або розных асоб да агуль-нага продка, а таксама па шлюбных сямейных адно-сінах. Родныя, сваякі, радня.
Свёкар - бацька мужа.
Свякроў (свякруха) - маці мужа.
Стрыечная сястра (брат) - дачка роднага дзядзькі ці роднай цёткі (брат дзядзькі ці цёткі).
Стрыечны - які знаходзіцца не ў прамым сваяцтве, а ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак, дваюрадны.
Сям'я (радзіна, радня) - група людзей, якая складаецца з мужа, жонкі, дзяцей і іншых блізкіх сваякоў, што жывуць разам.
Сястра - кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў.
Т.
Тата - тое, што і бацька (разм.).
Траюрадны - ступень сваяцтва дзяцей дваюрадных братоў (сясцёр).
У. Ў.
Удава - жанчына, у якой памёр муж.
Удавец - мужчына, у якога памерла жонка.
Унук - сын сына або дачкі. Дзеці сына або дачкі.
Унучаты пляменнік (пляменніца) - унук (унучка) брата ці сястры.
Унучка - дачка сына ці дачкі ў адносінах да дзеда ці бабкі.
У другой стрэчы -- траюрадны.
У першай стрэчы - дваюрадны.
Ф. Х. Ц.
Цесць - жончын бацька.
Цётка - бацькава ці матчына сястра; жонка дзядзькі. Жанчына - наогул (часцей пажылая).
Цёця - зварот, галоўным чынам дзяцей да дарослых жанчын.
Цешча - жончына маці.
Ч. Ш. Ы. Ь. Э. Ю. Я.
Швагер - родны брат жонкі (муж жончынай сястры).
Швагерка - жончына сястра (сястра жонкі).
(Па матэрыялах друку.)
Міхась Маліноўскі,
правадзейны член Геаграф. таварыства, г. Баранавічы.
Памяці Алега Сорына
На 46-м годзе жыцця раптоўна памёр шараговец суполкі ТБМ Чэрыкаўшчыны Алег Сорын.
Алег быў у ліку заснавальнікаў і актывістаў суполкі. Нягледзячы на калецтва, прымаў актыўны ўдзел у справе адраджэння нашае Бацькаўшчыны. Сваімі вершамі ён прабуджаў ў чытачоў любоў да матчынай мовы, да Радзімы.
Няхай нашыя словы будуць светлай памяццю пра гэтага незвычайнага, мужнага, мудрага, таленавітага чалавека.
Старшыня Чэрыкаўскай суполкі ТБМ Мікола Шэрбіч.
На 46 -м годзе жыцця не стала цудоўнага чалавека - Алега Сорына. На Чэрыкаўшчыне і далёка за яе межамі ведалі яго як таленавітага паэта. Яго пяру належаць дзесяткі вершаў, большасць з якіх прысвечана роднаму Чэрыкаву, дарагой Бацькаўшчыне. У іх - вялікая глыбіня пачуццяў, непадкупная шчырая любоў да зямлі, на якой нарадзіўся і жыў.
Нялёгкі лёс выпаў на долю Алега. Невылечная з дзяцінства хвароба прыкавала яго да ложка і інвалідўнай каляскі. Але нягледзячы на гэта, ён жыў кіпучым жыццём, заўсёды быў пры справе, у коле шматлікіх сяброў. Алег меў аптымістычны характар, цвёрдую волю, цярплівасць. Кожны дзень свайго жыцця ён насычаў добрымі справамі на карысць людзям. Пісаў сцэнарыі, вершаваныя выступленні для малых і дарослых, дапамагаў у падрыхтоўцы конкурсаў, творчых справаздач, фестываляў, святаў.
Шмат увагі Алег надаваў развіццю творчых здольнасцяў маладых аўтараў. Для многіх з іх ён быў настаўнікам, дарадчыкам, шчырым сябрам. Ды і наогул, Алег быў чалавекам з адкрытай душой, радаваўся поспехам і ўдачам іншых, падзяляў беды і нягоды сваіх знаёмых, сяброў. Заўсёды імкнуўся дапамагчы, падтрымаць маральна, матэрыяльна, словам і справай. Ён клапаціўся аб іншых значна больш, чым пра сябе.
Сорын - паэт быў і назаўсёды застанецца самым лепшым у творчай суполцы Чэрыкаўшчыны. Яго паэтычныя творы друкаваліся ў раённай газеце "Веснік Чэрыкаўшчыны", рэспубліканскім часопісе "Акно", некаторых іншых перыядычных выданнях.
Вершы Алега ўвайшлі ў зборнік "Пралескі", кнігі "Званок з юнацтва", "Роздум". Гэта творы пра Радзіму, каханне, сяброўства, а таксама байкі і вершы для дзяцей.
На вершы Алега Сорына напісаны песні, якія сталі лаўрэатамі тэматычных фестываляў і конкурсаў.
У Алега было шмат захапленняў. Ён любіў родную мову. Большасць яго вершаваных радкоў напісаны пабеларуску; прымаў удзел у рабоце раённай суполкі Таварыства беларускай мовы, быў яе членам.
Вельмі захапляўся прыродай. Адпачываў на яе ўлонні, шмат вольнага часу праводзіў за рыбалкай.
Улюбены ў жыццё, Алег ладзіў планы на будучае, радаваўся надыходу вясны.
11 сакавіка 2006 года перастала біцца яго гарачае сэрца. Але памяць пра Алега Сорына захаваецца ў сэрцах тых, хто ведаў яго, з яго вершамі будуць жыць новыя пакаленні.
Група сяброў.
Алег СОРЫН
МАЯ ЗЯМЛЯ
Як я люблю сваю краіну
З расою срэбнай у траве!
Няўжо змагу яе пакінуць,
Няўжо змагу жыць без яе? Вядома, смачныя какосы,
Ды толькі мне заўжды бліжэй
Бяроз распушчаныя косы -
Няма нічога прыгажэй.
Калі прыйдзеш на бераг Сожа
I паглядзіш на плынь ракі, Кранае сэрца і трывожа
Адзіны ў свеце край такі,
Дзе льецца водар ад язміну,
Чаромхі, бэзу і ад руж...
Як не любіць сваю краіну?
Тут цёпла нават сярод сцюж.
Я да бярозы дакрануся
I пад чаромхай пастаю...
Мой край завецца Беларуссю,
Натхняе ён душу маю.
А як усё ж мяне прымусіць
Сказаць:
«Бывай, няўмольны лёс!»,
Я прабачэння ў Беларусі
Пайду прасіць сярод бяроз.
Няхай даруюць мне крыніцы,
Няхай даруе родны дах...
Я не імкнуся да сталіцы,
Але жыццё свой мае шлях.
Жыццё - яно, як на мішэні,
I, адчуваючы віну,
Я пакладу сабе ў кішэню
На памяць лісцік палыну.
I з той гаркотай застануся,
I буду піць яе да дна...
Зямля завецца Беларуссю,
I для мяне яна адна.
* * *
За акном зноў зімовая сцюжа.
I на сэрцы тваім сумёты.
Ты чакаеш чужога мужа,
Бо сумуеш ад адзіноты.
А на шыбах малюе ружы
Цар - Мароз сярод цёмнай ночы.
Ты чакаеш чужога мужа,
I пра грэх нават чуць не хочаш.
Ты з чаканнем сваім не здзюжыш, Кожны скрып чуеш,
што на ганку...
Ты чакаеш чужога мужа,
I не можаш заснуць да ранку.
А завея ўсё кружа, кружа...
I мароз усё болей, болей...
Ты чакаеш чужога мужа,
Што паробіш з такою доляй?
НАРАДЖЭННЕ
Мне маці сказала чамусьці
I быццам адкрыла сакрэт,
Што знойдзены быў я ў капусце,
Што там я з'явіўся на свет.
А сябра, майго аднагодку,
З-пад ясных блакітных нябёс- (Магчыма, што гэта не плётка)-
Буцянчык у дзюбцы прынёс.
Сяброўку за грошы купілі,
У краме чакала яна.
Тады шмат гарэлкі папілі -
Мана гэта ці не мана?
Якія прыгожыя казкі!
I верыць хацелася ў іх -
Дзяцінства чароўныя краскі
Ад матчыных рук дарагіх.
Як добра і радасна ў хаце
Сваё немаўлятка люляць,
Ды зараз з прабіркі дзіцятак
Бацькі навучыліся браць.
Але ўсё ж не тая пасуда -
Прабірка шклянога ліцця-
Бо ёсць найвялікае цуда -
Як на свет наш прыходзіць дзіця.
* * *
Кожны раз з надыходам вясны
Ты ўваходзіш сярод зорнай ночы У мае незбывальныя сны
I глядзіш чараўніцай у вочы. Таямніча ўсміхаешся мне,
Дакранаешся моўчкі рукою.
I здаецца, што гэта не ў сне,
Што ты побач са мной у пакоі.
У бакалах крыштальных
бурштын,
Не згасаюць святочныя свечы... Гэты сон - летуценны ўспамін
Аб далёкай з юнацтва сустрэчы. Менавіта ўсё так і было,
Толькі шчасце не танна каштуе. Калі птушцы зламалі крыло -
Яе песню наўрад хто ўратуе.
НЁМКА
"Заўжды на рызыку
быў згодзен",-
Яго сябры казалі мне.
Сваю машыну Нёмка Гольдзін Вадзіў адважна на вайне.
Ён Беларусь, сваю Айчыну, Абараняў у час трывог.
I пад бамбёжкай, і між мінаў Праехаў шмат якіх дарог.
Вядома, смелым быў салдатам... Аднак, у бэзавай красе,
Не змог вярнуцца ў сорак пятым, А так чакалі дома ўсе!
Не дачакалася нявеста,
I не яе ж у тым віна,
Што Нёмка наш
прапаў без вестак:
Вайна, праклятая вайна.
Магчыма, у дарозе міна
Яго штурхнула пад адхон (Непадалёку ад Бярліна).
I рэха грымнула ўдагон.
Каму медаль, камусьці ордэн. Дамоў - дарогаю прамой.
Ды не звярнецца
Нёмка Гольдзін -
Салдат-кіроўца -
дзядзька мой!
* * *
Застаецца падзякаваць лёс
За салодкую горыч каліны
I за зорку, што ўпала з нябёс,
I за першую тую хвіліну.
Непаўторнай спакусы жыцця, Пацалункаў хмяльных павуціну, За знішчальны агонь пачуцця - Той, шго робіць
хлопца мужчынам.
Таямніцы
егіпецкіх храмаў і старажытна-рускіх сабораў разгадаў яшчэ ў XIX стагоддзі беларус Адрыян Прахаў
ПРАХАЎ Адрыян Віктаравіч (16.3.1846, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. - 14.5.1916), беларускі, расійскі і ўкраінскі гісторык мастацтва, археолаг, мастацкі крытык. Доктар мастацтвазнаўства (1879). Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1867). Выкладаў гісторыю і тэорыю мастацтва ў Пецярбург-скім (1873-87 і з 1897) і Кіеўскім (1887-97) універсітэтах і пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1875-87, з 1880 - праф.). Даследаваў мастацтва Стараж. Егіпта і Грэцыі, Кіеўскай Русі, помнікаў царк. архітэктуры Валыні (1886). Аўтар адной з першых публікацый пра мастацкую спадчыну Т.Р. Шаўчэнкі. Рэдагаваў маст. раздзелы час. «Пчела» (1875-78) і «Художественные сокровища России» (1904-07). Адкрыў фрэскі 12 ст. ў Кірылаўскай царкве (Кіеў), для іх аднаўлення запрасіў М.А.Урубеля. У 1884-96 кіраваў будаўніцтвам і ўнутр. аздабленнем Уладзімірскага сабора ў Кіеве.
На днях споўнілася 160 гадоў са дня нараджэння знакамітага айчыннага гісторыка і тэарэтыка мастацтва, таленавітага археолага, усходазнаўца і мастацкага крытыка Адрыяна Віктаравіча Прахава (18461916).
Па словах дырэктара Інстытута сацыяльнай памяці Акадэміі вайсковых навук Расіі Аляксандра Ужанава, тры братэрскія усходнеславянскія народы беларускі, рускі і ўкраінскі з поўнай падставай могуць лічыць яго сваім сынам, а сам Адрыян Прахаў усім сваім жыццём і творчасцю служыў культурнаму адзінству нашых народаў. Навуковая дзейнасць яго была вельмі шырокая, а інтарэсы рознабаковыя.
Нарадзіўся А. Прахаў у беларускім горадзе Мсціславе цяперашняй Магілёўскай вобласці, вучыўся на гісторыкафілалагічным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, там жа абараніў спачатку магістарскую дысертацыю "Даследаванне па гісторыі грэцкага мастацтва", а затым доктарскую "Дойлідства Старажытнага Егіпта". Дарэчы, гэтая дысертацыя, абароненая 30 сакавіка 1880 года, стала першым на рускай мове навуковым даследаваннем егіпецкай архітэктуры. У гэтай працы навуковец паставіў перад сабой мэту прааналізаваць паходжанне і развіццё асноўных форм егіпецкай архітэктуры: магільні і храма. Яго цікавіла, па якім прынцыпе будаваліся старажытнаегіпецкія магільні, як паўсталі простыя формы егіпецкага дойлідства і, нарэшце, якім чынам егіпцяне будавалі храмы.
У СанктПецярбургскім універсітэце А. Прахаў займае пасаду прафесара, выкладае, прычым не толькі ва ўніверсітэце, але і ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Спалучаючы вялікія творчыя веды з практычнымі мастацкімі навыкамі, навуковец, па водгуках сучаснікаў, валодаў здольнасцю надаваць сваім лекцыям выключна жывы, займальны характар. А.Прахаў таксама рэдагаваў ілюстраваны часопіс "Пчела".
У 1887 году А. Прахаў становіцца прафесарам Кіеўскага ўніверсітэта, кіруе археалагічнымі раскопкамі і пошукамі, у выніку якіх, у прыватнасці, былі адкрытыя ўнікальныя фрэскі Кірылаўскай царквы XII стагоддзя.
Глыбокае веданне помнікаў старажытнарускага і візантыйскага мастацтва паслужыла А. Прахаву асновай пры кіраўніцтве ўнутраным роспісам Уладзімірскага сабора ў Кіеве выбітнага помніка айчыннага мастацтва канца XIX стагоддзя. У роспісе храма прымалі ўдзел такія ўслаўленыя майстры, як Віктар Васняцоў, Міхаіл Несцераў, Міхаіл Урубель, шэраг мастакоў з вядомай кіеўскай школы Мікалая Мурашкі. Так, Віктар Васняцоў акрамя цэнтральных кампазіцый "Перадпачатак раю", "Вадохрышча Ўладзіміра", "Вадохрышча Русі" напісаў мноства малюнкаў дзеячаў старажытнай Русі: летапісца Нестара, князя Андрэя Багалюбскага, Аляксандра Неўскага, Міхаіла Цвярскога, княгіні Еўдакіі.
Дарэчы, у жніўні 2006 года спаўняецца 110 гадоў з дня асвячэння і адкрыцця Кіеўскага Ўладзімірскага сабора гэтай найвялікшай хрысціянскай святыні. Як пісаў у сваёй кнізе "Кіеўскі Ўладзімірскі сабор і яго мастацкія творцы" ў 1901 годзе вучань А. Прахава рускі пісьменнік з беларускімі каранямі Ўладзімір Кігн-Дзядлоў, прафесару Прахаву ўдалося стварыць помнік не толькі хрысціцелю Русі, але і самой Русі, рускаму мастацтву.
...Нядаўна арганізаваны Інстытут сацыяльнай памяці Акадэміі вайсковых навук Расіі лічыць нашу гістарычную спадчыну актуальнай праблемай нацыянальнай бяспекі Расіі і Беларусі. Чым глыбей памяць, звернутая да ўласнай гісторыі, тым магутней і народ, і кожны чалавек у асобнасці, падкрэслівае Аляксандр Ужанаў. Газета "САЮЗ, Беларусь-Расія" ужо распавядала аб нядаўняй акцыі гэтага інстытута выданні і перадачы ў дарунак Беларусі кніг незаслужана забытага пісьменніка і франтавога карэспандэнта руска-японскай вайны 1904-1905 гг. Уладзіміра Кігн-Дзядлова.
Аркадзь Мядзведзеў, Масква.
Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні
Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны уні-версітэт імя Янкі Купалы» 11-12 траўня 2006 г. ладзіць Рэспубліканскія Купалаў-скія чытанні , у межах якіх плануецца правесці круглы стол "Янка Купала і яго час" (да 100-годдзя "Нашай нівы").
Прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы:
Я. Купала і сучаснасць: традыцыя, рэцэпцыя, інтэртэкстуальнасць;
Я. Купала і беларуская літаратура;
Я. Купала і беларуская культура;
Я. Купала і сусветная літаратура;
Я. Купала і захаванне яго спадчыны;
Я. Купала і беларуская мова;
актуальныя праблемы купалазнаўства ў вышэйшай і сярэдняй школе;
актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства.
Заяўкі на ўдзел у Чытаннях або ў Круглым стале дасылаць да 10 красавіка 2006 г . Калі ласка, укажыце сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, паса-ду, вучонае званне, хатні і службовы адрас і тэлефон. Просім паведаміць, ці патрэбна Вам гасцініца.
Мяркуецца арганізацыйны ўзнос у памеры 15 тысяч беларускіх рублёў на выданне матэрыялаў канферэнцыі. Грошы просім пералічыць на рахунак 3632900000066 філіял 426 АСБ Беларусбанк код 199 УНН 500037559 Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэта імя Янкі Купалы» з паметкай «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні». Пры сабе мець квітанцыю.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў
Аб'ём даклада - да 5 старонак, набраных у рэдактары Word for Windows, захаваных у фармаце RTF праз 1,5 інтэрвала шрыфтам Times New Roman 12. Першы радок - справа ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Злева індэкс УДК. Наступ-ны радок - назва матэрыялу вялікімі літарамі (па цэнтры). Анатацыя аўтара на рускай мове пасля назвы дакладу. Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба - нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы - старонкі. Напрыклад: [1, с. 25-27]. Пасля асноўнага тэксту даецца спіс літаратуры (калі яна ёсць). Пасля тэксту даклада падаецца рэзюме на англійскай мове і звесткі пра аўтара (прозвіша і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна. (ДАСТ 7.5. - 98). Даклады, якія не ад-павядаюць патрабаван-ням ДАСТу, публікавацца не будуць.
Адрас Аргкамітэта: 230023 г. Гродна, вул. Леніна, 32, пакой 24 (кафедра беларускай літаратуры), тэл. 74-03-75 ( Адказны сакратар: Петрушкевіч Ала Мікалаеўна)
Аргкамітэт.
Узвышаўскія чытанні
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі паведамляюць аб правядзенні 26 траўня 2006 г. VI Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных 80-годдзю з часу ўтварэння "Узвышша" і 120-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі .
Прапануюцца тэмы на абмеркаванне:
"Узвышша" і бела-руская літаратура.
Змітрок Бядуля. Жыццё і творчасць.
Чытанні будуць праходзіць у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Выданне зборніка матэрыялаў прадугледжваецца пасля завяршэння Чытанняў.
Заяўкі на ўдзел у Чытаннях накіроўваць да 15 траўня 2006 г. на адрас:
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, г. Мінск. Тэл. для даведак: 227-47-81
Заяўка на ўдзел у VI Узвышаўскіх чытаннях, прысвечаных 80-годдзю з часу ўтварэння "Узвышша" і 120-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі (26 траўня 2006 г., Мінск)
Прозвішча, імя, імя па бацьку;
Вучоная ступень, месца працы (вучобы), пасада;
Працоўны і хатні адрас і тэлефон/факс;
Назва даклада;
Дата і подпіс.
Гарадзенская "Залатая крыніца"
На Гарадзеншчыне выпускаецца натуральны ананасавы сок без дабаўлення цукру, кансервантаў, араматызатараў і фарбавальнікаў "Залатая крыніца".
Асноўны надпіс на ўпакоўцы зроблены на рускай мове, затое бакавая сценка ўпакоўкі цалкам запоўнена беларускім тэкстам.
Прыемна, што да стылю надпісаў прыдрацца фактычна немагчыма. У Гародні беларускую мову ведаюць. А парада "Перад ужываннем пабоўтаць" падказвае, што надпіс для гэтага тавару не перакладалі, а пісалі адразу па-беларуску.
Наш кар.
Віншуем
сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў красавіку
Абакунчык Галіна Адынец Сяргей Аксак Валянціна Іванаўна Аляхновіч Андрэй Пятров. Андрэенка Таццяна Пятр. Апяцёнак Мікалай Мікал. Астапенка Аляксандр Атрашэнка Сяргей Нікіф. Багдановіч Юры Уладзім. Балушэўская Ірына Барысевіч Даніла Андрэев. Басякова Аліна Болтак Аляксандр Брылеўская Наталля Міх. Будай Людміла Була Уладзімир Бульянкова Яніна Вайцэховіч Зінаіда Афан. Вайцэховіч Эдуард Ант. Вайцяховіч Марыя Валадзько Вадзім Пятровіч Валынец Алена Варган Віталь Ваўкавец Яўген Вярбоўская Ірына Вячорка Ірына Паладзеўна Гагалінская Людміла Гапановіч Іван Гарадовіч Ала Леанідаўна Гарэлікава Тамара Пятр. Гасюк Марына Гладкая Анастасія Мікал. Гоеўская Алеся Грыгаркевіч Вадзім Юр'ев. Грынявецкая Надзея Канс. Грынявіцкі Юры Анатол. Данільчанка Іна Уладзімір. Дарафейчык Ганна Дарашкевіч Ягор Даўгашэй Галіна Аляксан. Дземідзенка Анастасія Ал. Дзенісевіч Ніна Дзінгілеўскі Віталь Віктар. Дзьячкоў Алег Дзягілева Галіна Доўкша Ірына Дубіцкая Сцяпаніда Дулько Вольга Дундалевіч Людміла Ельяшэвіч Ірына Завадская Алена Міхайл. Занкевіч Вольга Зіноўева Святлана Іванова Ніна Ільніцкі Кірыла Казлова Тамара Іванаўна Казловіч Алена Канановіч Аляксандр Караленя Жанна Сямён. Карповіч Алесь Аляксандр. Касая Ганна Касьянчык Святлана Васіл. Кацэвіч Ірына Мікалаеўна Качан Алена Станіслав. Кашалькова Марыя Як. Кашэль Кастусь Краснасельскі Дзяніс Красюк Фёдар Крэцкі Віталь Кузьняцоў Канстанцін К. Кулаковіч Уладзімір Ул. Кульбака Аляксандр Кульбака Аляксандр Пятр. Курачыцкі Андрэй Курмель Ірына Кусянкова Любоў Яўген. Лавіцкі Мікола Емельян. Леановіч Аляксандра Лічко Уладзімір Яўгенавіч Лука Алена Вячаславаўна Лысая Наталля Львова Ганна Леанідаўна Ляхоцкая Алена Ляшчоў Віктар Ляшчук Святлана Васіл. Макарэвіч Пётр Рыгоравіч Малец Надзея Малічэўскі Павал Віктар. Мамантава Любоў Манько Алеся Марачкіна Ірына Леанід. Марозава Наталля Анат. Марчук Дзмітрый Іванавіч Маслюкоў Тэльман Віктар. Мацвеева Ганна Мельнікава Ала Міцкевіч Вольга Уладзімір. Міцынская Валянціна Ал. Несцяровіч Антаніна Андр. Пазнухова Васіліса Міх. Панкоў С.А. Папоў Ігар Селівёрставіч Парэчына Зінаіда Паўл. Плахатнюк Святлана П. Пушкіна Яніна Пшанічны Юры Пяткевіч Дзяніс Райчонак Ада Эльеўна Рудакоў Алег Васільевіч Савельева Тацяна Анатол. Савіч Валер Уладзіміравіч Сагановіч Ларыса Уладзім. Санько Яна Сяргееўна Сацута Іван Уладзіміравіч Селуянава Ала Сівук Кацярына Сідараў Сяргей Сільнова Людміла Даніл. Сіўковіч Валянціна Мікал. Скідан Аляксандр Пятров. Статкевіч Андрэй Ігаравіч Сташулёнак Іван Іванавіч Стрыжак Андрэй Сяргеевіч Сулецкая Ніна Сцянук Валянціна Андр. Сяцко Таццяна Сяргееўна Таболіч Алена Уладзімір. Тарарака Алена Токць С.М. Труноў Віктар Іванавіч Тушынскі Дзяніс Міхайл. Усціновіч Юры Федуковіч Вольга Мікал. Фінагенаў Антон Аляксан. Фясенка Іван Іванавіч Хаданёнак Марыя Іван. Хадаровіч Галіна Уладзім. Харытонаў Сяргей Уладз. Хлапянюк Наталля Андр. Цехановіч Зміцер Цурпанаў Валадар Цярохін Уладзімір Станісл. Цярэшка Васіль Яўгенавіч Чарткоў Алег Альгердавіч Чырэц Дзмітрый Аркадз. Шапялевіч Валянціна Рыг. Шаўра Юры Міхайлавіч Шаўцоў Раман Ігаравіч Шашкель Ніка Пятроўна Шруб Васіль Ануфрыявіч Шук Надзея Шчыракова Ларыса Шыманскі Леанід Яблонскі Зміцер Міхайл. Яловік Павел Ірэніюшавіч Яцэнка Вольга
Прысвяцілі Максіму Гарэцкаму
У Таварыстве Беларускай Культуры ў Літве адбылося чарговае мерапрыемства.
На гэты раз яно было прысвечана класіку беларускай літаратуры Максіму Гарэцкаму. Каб глыбей пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, зразумець вытокі яго таленту. Творчасць яго і жыццё звязаны з Вільняй. У гэтым горадзе ён жыў з 1919 г. па 1923 год. У Вільні пазнаёміўся і пабраўся шлюбам з настаўніцай першай беларускай гімназіі Неанілай Чарняўскай. У гімназіі і Маскім Гарэцкі выкладаў беларускую літаратуру. У Вільні нарадзіліся яго дзеці Галіна і Леанід, у газеце "Наша ніва" былі надрукаваны яго першыя апавяданні "У лодкі" і іншыя, пабачыў свет першы яго зборнік "Рунь". Віленскі перыяд аказаўся асабліва плённым і ў творчых адносінах. Адначасна М. Гарэцкі займаецца навуковаасветнай, выдавецкай дзейнасцю, пачынае працаваць над "Гісторыяй беларускае літаратуры", рэдагуе газету "Наша думка", выступае ў якасці заснавальніка, выдаўцарэдактара газеты "Беларускіе ведамасці". Асаблівае значэнне ў той час мела "Гісторыя беларускае літаратуры", як фундаментальная праца, якая ставіла вывучэнне беларускай паэзіі, прозы, драматургіі.
Беларусы вельмі ганарацца, што у Вільні жыў і тварыў М. Гарэцкі. У 2003 годзе ў ТБК адзначалі 110 годдзе з дня нараджэння пісьменніка. Запрашалі на сустрэчу пляменніка М. Гарэцкага акадэміка Радзіма Гарэцкага, які з'яўляецца ганаровым членам таварыства. Цяпер кіраўнік ТБК Хв. Нюнька прыкладвае намаганні, каб у Вільні ўстанавіць табліцу ў гонар пісьменніка.
У другой частцы імпрэзы журналіст радыё "Палонія" А. Старавойтаў расказаў пра цыкл перадач, аўтарам якіх з'яўляецца, аналізаваў дзейнасць гэтай радыёстанцыі з дня заснавання, яе значэнне да беларусаў віленчукоў, якія чуюць розныя мовы, размаўляюць на дзяржаўнай і захоўваюць родную. Мы. жывучы паза межамі этнічнай радзімы, стараемся не адарвацца ад сваіх каранёў, захаваць набытае нашымі продкамі і перадаць нашчадкам. Таму на мерапрыемстве пысутнічалі студэнты, і безумоўна, яно мела выхаваўчае занчэнне.
Леакадзія Мілаш, г. Вільня.
"Белорусский вопрос?"
Гістарычна-дакументальная драма
(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)
VII
Вядовец. Гэта была апошняя размова і апошні ўдзел Сталіна ў працэсе стварэння ССБР. 2 снежня не пазней 2 гадзін і 55 хвілін ночы ў Смаленску адбылося аб'яднанае пасяджэнне ЦБ КПБ і беларусаў-камуністаў, што прыехалі з Масквы. Па яго рашэнні Маніфест насуперак указанням Сталіна падпісалі не ўсе камісары ўраду, а толькі чацвёра: Чарвякоў, Мяснікоў, Рэйнгольд і Іваноў.
Камісар па справах пошт і тэлеграфаў у Менску Разенталь атрымаў ад Мяснікова тэлеграму наступнага зместу.
"Товарищ Розенталь!
Примите нижеприлагаемый манифест Временного правительства Белоруссии и немедленно же распространите его всеми имеющимися в вашем распоряжении средствами - почтой, телефоном, радио, путем отдельного оттиска в 30 тыс. экземпляров - и через газеты распорядитесь манифест перевести немедленно же на польский и еврейский языки, а также распространите его немедленно. Разбудите товарищей и поставьте на работу. Манифест только что принят нашим Центральным Бюро и Временным Правительством. Главное, немедленно весьма срочно нужно распространить его по всему лицу земли в буквальном смысле слова. Местом выхода манифеста обозначается Минск. Подробности знает Яркин, председатель ЧКБел.
Мясников."
На мінчукоў і насельніцтва Беларусі маніфест зрабіў моцнае ўражанне. Больш за тое, да яго праявіла добразычлівыя і зацікаўленыя адносіны кіраўніцтва ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі і тыя колы гараджан, якія яе падтрымлівалі.
Пражэктар высвечвае панурага, самотнага Янку Купалу.
Вядовец. Янка Купала, паэт і службовец Камісарыяту харчавання.
Янка Купала (у роздуме). Быў маскоўскі цар, былі ў нас пасланыя ім земскія, ураднікі, стражнікі. Усе гэтыя чыны намі апекаваліся, а мы, тутэйшыя, шчыра служылі ім, як нявольнікі, ды, уздыхаючы і заціскаючы кулакі, стараліся сябе ўгаварыць, што так і трэба, каб хтосьці панаваў, а часта казалі, што гэта так Бог даў. А самі ж мы і пальцам не кіўнулі, каб гэтым самым апекунам паказаць іх належнае месца.
Рэвалюцыя змяла сваім ходам цара, панесліся ў свет новыя воклічы будавання новага незалежнага жыцця ўсім народам. А мы як бы нішто і ні ў чым. Пасля царскіх чыноўнікаў прыйшлі бальшавіцкія чыны, не горш за сваіх папярэднікаў, прыйшлі і павялі сваю гаспадарку ў нас, а мы глядзелі і чакалі, што нехта прыйдзе ды бальшавікоў прагоніць. І прычакалі...
Прыйшлі немцы, бальшавікі ўцяклі, а мы засталіся. Немец гаспадарыў, як сам хацеў, над намі, над нашым дабром - не горай нават ад царскіх і бальшавіцкіх гаспадароў. А мы што рабілі? Мы сядзелі і чакалі, злажыўшы рукі, і чакалі нейкага цуда, якое з'явіцца і забярэ наша ліха. І дачакаліся...
Прыйшлі зноў бальшавікі, а немцы ўцяклі, толькі мы сядзім на месцы. Бальшавікі навялі свае парадкі. А ў выніку што ж? Пастаўленыя намі (як нам гаварылі) нашы Саветы пачалі нешта такое разводзіць, што нам цяжка было дыхаць. І мы стагналі, і ўздыхалі, і чакалі.
Прыйшлі палякі, уцяклі Саветы, камітэты, надзвычайка, а мы ізноў сабе сядзім і чакаем.
Цяпер во маскоўскія беларусыбальшавікі прыехалі ў асобным вагоне ў Смаленск з мэтай стварыць новы беларускі бальшавіцкі ўрад. Спачатку справа ў іх ішла туга, так туга, што быў момант, калі Смаленскі ўрад хацеў іх арыштаваць. Але - далейболей, неяк дагаварыліся і стварылі часовы ўрад «Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі»... (Праз паўзу.) Пройдуць гады, падрастуць сыны і ўнукі нашы і спытаюць у нас тады: што зрабілі мы ў той бурны і векапомны час для сваіх нашчадкаў, для свайго краю?..
Махнуўшы рукою, замаўкае і зыходзіць.
Пражэктар высвечвае Язэпа Дылу.
Вядовец. Восіп Дыла, член Часовага ўраду па Камісарыяце працы.
Дыла. Заходні фронт, які разбурыў Беларусь і выгнаў з яе ў Расею да трох мільёнаў бежанцаў, пасля кастрычніцкай рэвалюцыі падарыў краю чужацкую Беларусі (суцэльна прышлы элемент, звязаны да гэтага з рэвалюцыяй на Заходнім фронце) уладу - Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту на чале з Ландарам і Мяснікянам і іншымі. Незнаёмства з былым краю і адсюль неразуменне беларускага нацыянальнага руху, нават асабістая зацікаўленасць некаторых з асяродкаў гэтай набрыдзі ў захаванні ўлады за сабою, што супала ўдала для яе з патрабаваннем палітычнага моманту ў імя інтарэсаў сацыяльнай рэвалюцыі ўмацаваць савецкую ўладу якім бы там ні было коштам, пры поўным разрыве з шырокімі працоўнымі масамі, асабліва з сялянствам - такімі былі асаблівасці палітыкі Саўнаркому Захфронту. Адсюль разгон Усебеларускага з'езду ў 1917м, шальмаванне беларускага руху і пераслед беларускіх арганізацый, дзеячаў і ўдзельнікаў руху наогул, непраўдзівае асвятленне фактаў з жыцця Беларусі Смольнаму, а пасля Крамлю. І ці мала што яшчэ...
Але ж, але ж, але ж!
Члены ўраду маладой Савецкай Беларусі, што прыехалі з Масквы, гарэлі нецярплівасцю хутчэй прыбыць у Менск. Са спецыяльным цягніком, у звычайным грузавым вагоне, нягледзячы на мароз (а апрануты ўсе былі далёка не цёпла), адбыў са Смаленска гэты прымітыўны экстранны цягнік. Мне давялося ехаць з ім. Пасярэдзіне вагона прыладжана была звычайная бляшаная печка, некалькі дошчак было разложана на перакладзінах вагона каля яе, і, грэючыся ўсю дарогу, усю ноч, члены ўраду безупынна гаварылі, абгаворваючы сваю будучую штодзённую працу. Пасля галоднай Масквы надзвычай смачным быў куплены па дарозе чорны хлеб і сала. А калі холад даваў сябе адчуваць, ездакі пачыналі між сабою барукацца пад агульны смех і вясёлыя заўвагі тых, хто сядзеў спакойна. Адна за другою ляцелі станцыі. У адным месцы, дзе прыйшлося змяняць паравоз, чыгуначнае начальства са здзіўленнем глядзела, адкуль гэта ўзяліся «Члены Беларускага Ураду», а адзін адказны працаўнік, з чыгуначнаю кукардаю на шапцы, на прастаце сваёй душы задаваў пытанні, ці не ўрад гэта Беларускае Рады.
Праехалі Барысаў. Урэшце паказаўся Менск.
Першае ўражанне ад Менска не зайздроснае. На ўсім сляды вайны і акупацыі. У параўнанні з дарагоўляю Масквы, першыя дні пасля нашага прыезду цана на ўсё стаіць нізкая. Савецкія грошы бяруць ахвотна. Яшчэ ў абываталя, у гандляра пануе настрой прыязні, яшчэ не кончыўся мядовы месяц знаёмства з сацыяльнаю рэвалюцыяю. Але ўжо праз некалькі дзён другой паловы студзеня цана на ўсё пачынае ўзрастаць, і гандляр на ўсякі выпадак страхуе сябе тым, што хавае большую частку набытых за часы нямецкай акупацыі тавараў дома. Крамы ад тавараў пусцеюць, і цана з кожным днём ідзе ўсё ўверх і ўверх.
Пад'ехалі члены ўраду і з Смаленска, пачалася штодзённая праца па ўсіх камісарыятах, большасць якіх прыйшлося будаваць нанова. Сеймаванні, пасяджэнні, натоўпы народу на прыёмах, ні хвіліны вольнай не толькі на працы ў камісарыяце, але і дома вечарам. Часамі толькі адпачынак вечарам у Беларускім тэатры. Дзівішся, колькі знаходзілася энергіі, каб развязаць сотні пытанняў, што паўстаюць перад адказнымі камуністычнымі працаўнікамі кожны дзень. Жыхарства гарадоў і сялянства на вёсках прыхільна сустрэлі ўтварэнне Савецкае Беларусі...
Пражэктар высвечвае Антона Луцкевіча.
Вядовец. Антон Луцкевіч, старшыня Рады народных міністраў і міністр замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Луцкевіч. Быў на паседжанні сялянскай рады Гарадзенскага павету. Яшчэ раніцай у газетцы «Эхо» з'явілася вестка, што ў Менску 2 студзеня савецкія ўласці апавясцілі незалежнасць Савецкай Беларускай Рэспублікі. Гэта ўсіх нашых так наэлектрызавала, што ўсе як адзін гатовы ехаць у Менск і працаваць разам з бальшавікамі. Гэтае настраенне выявілася і на засяданні Рады.
Прамаўляў камісар, а пасля я аб палітычным маменце і патрэбе арганізацыі. Мая прапанова была пакрыта крыкамі: «Так, правільна, усе згодны». Пасля абгаварылі справы арганізацыі міліцыі, прадажы лесу і таму падобнае. Былі адны сяляне, але ж якая перамена проці таго, што было перад вайной. Гаварылі з толкам, сур'ёзна, з поўным пачуццём свае годнасці. Але дух вельмі бунтаўнічы, ждуць бальшавікоў.
А газета «Наше утро» надрукавала першыя два прыказы галавы савецкага ўраду Беларусі Жылуновіча. Аб Жылуновічы (Цішку Гартным), колькі яго знаю, можна сказаць, што ён перш беларус, а пасля бальшавік, але наогул чалавек «маленький». І ўсё ж гэта наша вялікая пабеда: усё праводзіцца паводле рэцэпту, аб якім я ў Кіеве трактаваў з Ракоўскім. Тады - пасля шасцісямі гутарак па дзветры гадзіны кожная - Ракоўскі фармуляваў магчымую ўгоду на гэткіх трох асновах: прызнанне незалежнасці Беларусі, адначаснае апавяшчэнне федэрацыі з савецкай Расіяй і ўвядзенне ў Беларусі савецкай канстытуцыі. Усё гэта і праведзена бальшавіцкім маніфестам і першымі двума прыказамі Жылуновіча. А «Звязда» вось піша (чытае з газеты):
«Продовольственное положение Минска принимает катастрофический характер. В течение последнего месяца хлеб подорожал втрое, и цены продолжают расти с угрожающей быстротой. Уж платят за хлеб по 3 рубля 70 копеек за фунт, и ничего не гарантирует нас, что ближайшие месяцы не принесут вздорожание в той же пропорции...
Пусть сознают Временное правительство Белорусской Советской Республики, Минский Совдеп, Минский комитет РКП, пусть каждый коммунист сознает, что пока продовольственное дело не будет налажено, хотя бы на тех основаниях, чтобы каждый рабочий получал определенный паек, то вся наша политическая и культурнопросветительская работа не больше, чем домик на песке».
Пражэктар высвечвае Аркадзя Смоліча.
Вядовец. Аркадзь Смоліч, віцэпрэм'ер і міністр земляробства Беларускай Народнай Рэспублікі.
Смоліч. Хоць я лічу, што ад бальшавізму для краю больш шкоды, чым карысці, бо ён нас мацней прывязуе да Масквы, чым гэта хацелася б, але калі ён дае магчымасць шырокай культурнай працы, вызнае і бароніць нашую дзяржаўнасць і галоўнае калі ён давядзе яе да натуральных рубяжоў - створыць Беларусь аб'яднаную, якая хоць некалькі месяцаў пражыве цяпер супольным жыццём, Беларусь з Вільняю, Белым Стокам і Бранскам, дык мы мусім ухваціцца за гэтую ідэю, прызнаць яе нацыянальным заданнем часу і проста стаць у рады абаронцаў гэтага парадку і ваяваць у гэтых радох хоць бы з усім светам...
Трэба выпусціць дэкларацыю аб тым, што нашыя нацыянальнапалітычныя мэты дасягнуты, а ў справах сацыяльных мы змагацца з бальшавікамі не будзем. Дзеля чаго мы складаем паўнамоцтвы. Што мы нават будзем дапамагаць таму Савецкаму Беларускаму Ураду, які аб'яднае Беларусь і разаўець культурную працу.
Сцэна зацямняецца.
VIII
Вядовец. За знешнім, парадным бокам і пэўнай эйфарыяй з выпадку стварэння на аснове ПаўночнаЗаходняй вобласці Савецкай Беларускай Рэспублікі шавіністычнасепаратысцкае самадурства каманды Мяснікова і ігнараванне ёю Часовага ўраду дасягнулі такой напругі, якая вяла да выбуху. Сталін быў адхілены ад беларускіх спраў і адпраўлены на фронт, а Ленін і Свярдлоў ігнаравалі просьбы Жылуновіча аб прыёме беларускіх дэлегацый. Тады камісары беларускай часткі Часовага ўраду на чале з Жылуновічам накіравалі у ЦК РКП(б) грунтоўную заяву. З гэтае прычыны ў пачатку другой палавіны студзеня 1919 года Свярдлоў сустрэўся з Леніным.
Сцэна асвятляецца.
Ленін нешта піша. Ціха ўваходзіць Свярдлоў.
Свярдлоў (ад дзвярэй). Извините, Владимир Ильич... дело неотложное, белорусское...
Ленін (не адрываючыся ад работы). По сравнению с Колчаком, Деникиным, Петлюрой и германской революцией, батенька, мне эта Белоруссия...
Свярдлоў. Не скажите...
Ленін (працягвае пісаць). Полторы минуты! Но лучше, если вложитесь в минуту.
Свярдлоў. Обстоятельства требуют не менее трех с половиной.
Ленін (падымае галаву). Садитесь, не торгуйтесь, вложитесь в три.
Свярдлоў садзіцца на крэсла каля стала, Ленін устае, размінаецца.
Что там еще стряслось - поляки войной пошли?..
Свярдлоў. Сталин заварил очередную большую кашу, теперь уже в СевероЗападной области. Белорусский вопрос стал белорусским скандалом.
Ленін. На это Коба мастер.
Рэйнгольд. Но список народных комиссаров, переданный вам Сталиным через Жилуновича...
Мяснікоў (перапыняе). Пусть Сталин командует своим наркоматом национальных дел, а здесь, в облискомзапе, я командир и воинский начальник!.. Чтобы не связывать себе руки сталинским списком членов правительства, а не какихто «народных комиссаров», манифест подпишут только Жилунович, Мясников, Иванов, Червяков и Рейнгольд. Никаких заместителей членам правительства - белорусам из белорусов, а тем более заместителейбелорусов членам правительства небелорусам мы не допустим. Правительство нашего бывшего облискомзапа будет таким же интернациональным, как есть наше Центральное Бюро КП(б)Б: русские, евреи, армяне, азербайджанцы, латыши и прочие шведы. Но это позже... там... в Минске разберемся с членами. А сейчас, до отъезда, надо потянуть время, поспорить со Сталиным и любыми путями добыть у Жилуновича текст манифеста. Иначе Сталин действительно поднимет большую бучу, если мы не опубликуем манифест первого января.
Алібегаў. Но Жилунович может не только потребовать огласить список членов правительства и их заместителей, одобренный Москвой, но и поставить их подписи под манифестом.
Рэйнгольд. И согласно принятой в Москве очередностью.
Мяснікоў. К сожалению, список кудато запропастился...
Паўза здзіўлення.
Калмановіч. Но вы, Александр Федорович, хотя бы нам его огласили...
Прысутныя актыўна падтрымліваюць прапанову Калмановіча.
Мяснікоў. Не настаивайте, товарищ Калманович, чтобы потом не разочаровываться...
Калмановіч (занепакоена). Что значит не разочаровываться?! Шило в мешке все равно не утаить...
Алібегаў. То и значит! И если мы доверяем Александру Федоровичу, то давайте доверять до конца. У него за плечами фронт, опыт классовой борьбы, в конце концов, характер и авторитет в партии!
Мяснікоў. Интернационал - так интернационал! Своих я не кину. Но и свои ко мне должны относиться с полным доверием. А в национальных делах я не хуже некоторых наркомов разберусь. И если нужен «буфер», облискомзап станет «буфером».
Уваходзяць Жылуновіч і Лагун, займаюць свае месцы за сталом.
Жылуновіч. В связи с тем, что моя кандидатура выдвигалась на съезд не московской конференцией секций белорусовкоммунистов, а выдвинута здесь товарищем Алибеговым, я слагаю с себя полномочия члена Центрального Бюро КП(б) Белоруссии. (Сядаецца.)
Найдзянкоў. Белорусские коммунисты приехали сюда не изза своего личного, а для общественного дела. И прибывши сюда, они уже подчиняются высшей партийной инстанции, работающей на данной территории. Вследствие этого товарищ Жилунович не имеет права отказаться быть членом Центрального Бюро КПБ и тормозить его работу.
Члены ЦБ бурна падтрымліваюць думку Найдзянкова.
Жылуновіч. Я делегирован на съезд не для постоянной работы в ЦБ КПБ, а лишь для ведения переговоров с ним, и прошу обсудить прежде всего вопрос о предоставлении мне возможности говорить в данном случае со Сталиным от имени Центрального Бюро белорусских секций.
Алібегаў. Считаю, что все переговоры должен вести председатель Центрального Бюро КПБ, являющийся представителем ЦК РКП(б). Одновременно необходимо обсудить поведение Жилуновича и его группы. Ясно, что приехавшие белорусские москвичи, кроме белорусских государственных задач, (з націскам) имеют еще другие задачи. Заявление же Жилуновича являются нарушением партийной дисциплины. Поэтому необходимо представить в ЦК РКП наши соображения, в которых заявить, что совместная работа с присланными невозможна, и просить ЦК прислать других.
Іваноў паднімае руку.
Мяснікоў. Товарищ Иванов.
Іваноў. Я предлагаю Александру Федоровичу, как представителю ЦК РКП, заявить ЦК о поведении Жилуновича и призвать его к порядку.
Рэйнгольд. Я думаю, что происшедшее не есть достаточная причина к невозможности общей работы.
Жылуновіч. Усё «происходящее» - гэта вынік тых меркаванняў, якія тут культываваліся па беларускім пытанні. Я думаю, што якраз гэтыя абставіны не даюць магчымасці да сумеснай работы. І перш, чым патрабаваць перапынку для перамоў з Цэнтрам, прашу вас, Аляксандр Фёдаравіч, аб'явіць склад ураду Беларускай Рэспублікі і намеснікаў наркомаў з беларусаў згодна маскоўскага спісу, тым больш, што палова наркомаў тут прысутнічае. Не думаю, што гэта ім не цікава.
Мяснікоў. Я гдето утерял список и должен дополнительно связаться со Сталиным.
Жылуновіч. Я дапамагу вам, Аляксандр Фёдаравіч. Па памяці, якой поўнасцю давяраю: (цытуе) «Список порядка подписей манифеста Временного РабочеКрестьянского Белорусского Советского Правительства:
Председатель Совнаркома Жилунович.
Усталёўваецца цішыня.
Наркомы (с нашей стороны): Фальский - нарком иностранных дел, Шантыр - нарком национальных дел, Червяков - нарком просвещения.
С вашей стороны: Мясников - нарком военных дел, Пикель - председатель Совнархоза, Рейнгольд - нарком финансов, Калманович - нарком продовольствия, Андреев - нарком земледелия, Иванов - нарком внутренних дел.
Наркомы, хто пад сталом, хто не хаваючыся, паціскаюць адзін аднаму рукі, віншуюць.
С нашей: Дыло - нарком труда, Чернушевич - нарком социального обеспечения, Пузырев - нарком по делам здравоохранения.
С вашей: Розенталь - нарком почт и телеграфов, Савицкий - нарком путей сообщения, Кваченюк - нарком юстиции, Берсон - нарком государственного контроля».
З падтрымкі Сталіна кіраўніком справамі ўраду я прызначаю таварыша Клыша.
Мяснікоў. Управляющим делами СНК будет секретарь ЦБ КПБ Вильгельм Кнорин! А в члены правительства я введу Яркина - председателем чрезвычайной комиссии (БелЧКа), а Найденкова - председателем коллегии по делам беженцев и пленных.
Жылуновіч. Кандыдатуры Яркіна і Найдзянкова ў Сталіна не абмяркоўваліся.
Мяснікоў. Ну и что?
Жылуновіч. Яўнае парушэнне парытэтнасці ва ўрадзе. Нас павінна быць пароўну!
Мяснікоў. Перебьетесь.
Жылуновіч (рашуча). Катэгарычна патрабую перапынку пасяджэння для перамоў з Цэнтрам! З ЦК РКП(б)!
Мяснікоў. От Центрального Бюро КПБ переговоры с ЦК РКП буду вести я. Представителю ЦБ белорусской секции РКП Жилуновичу принадлежит право говорить от своего имени. Какие будут мнения?
Раздаюцца воклічы: «правильно», «поддерживаем», «к нашему прямому проводу не допускать!»
Жылуновіч і Лагун падымаюцца зза стала, каб пакінуць пасяджэнне.
Товарищ Жилунович, Сталин через вас передал мне текст Манифеста. Вы сколько будете носить его в своем портфеле?
Жылуновіч. Пакуль не перагавару са Сталіным, ці не перадам яму тэлеграмы, вы маніфеста не пабачыце!
Мяснікоў (з пагрозай). Вы эти свои националистические замашки бросьте! И к своему дурацкому жаргону больше никогда не прибегайте. Очень советую!
Жылуновіч. А что вы имеете к национализму? Что вы о нем знаете. Он для моего края последняя надежда и спасение. Национализм есть любовь к историческому облику и творческому акту своего народа во всем его своеобразии. Национализм есть вера в инстинктивную и духовную силу своего народа, вера в его духовное призвание. Национализм есть воля к тому, чтобы мой народ творчески и свободно цвел в Божьем саду. Национализм есть созерцание своего народа перед лицом Божьим, созерцание его души, его недостатков, его талантов, его исторической проблематики, его опасностей и соблазнов. Национализм есть система поступков, вытекающих из этой любви, из этой воли, из этого созерцания.
Мяснікоў (з непрыхаваным здзіўленнем). Вы так думаете?..
Жылуновіч. Так думает выдающийся русский философ Иван Александрович Ильин. А я с ним согласен.
Прысутныя ў разгубленасці.
Жылуновіч і Лагун выходзяць.
Сцэна зацямняецца.
VI
Вядовец. Па тэлеграфу чыгуначнай станцыі Жылуновіч перадаў пратэстную тэлеграму Сталіну.
Пражэктары высвечваюць Сталіна і Мяснікова каля тэлеграфных апаратаў. Адзін перагаворшчык дыктуе тэкст тэлеграфісту, другі пра сябе чытае з тэлеграфнай стужкі.
Сталін (раздражнёна). Что у вас там происходит?!
Мяснікоў. Товарищ Сталин, я получил список членов правительства, но с оговоркой Жилуновича, который заявил, что он и приехавшие товарищи согласны на него лишь при условии исключения из списков трех членов правительства, персонально: по военным делам Мясникова, по снабжению Калмановіча и по Совнархозу Пікеля, да еще при условии независимости членов правительства от Центрального Бюро партии. Манифеста не видел, ибо его не предъявляют; поскольку вопрос остается в том виде, как мы его обсуждали в Москве, я всецело стою за то, чтобы немедленно было приступлено к делу, но, повидимому, белорусские товарищи на этот счет имеют свои особые соображения; нахожу, что необходимо предписать им или же предоставить нам выдвинуть соответствующие белорусские фамилии, кои здесь у нас имеются; предвижу определенные трения на почве самого неприкрытого национализма; весь день Центральное Бюро в сборе и ждет Ваших указаний, дабы наконец перейти к делу.
Сталін. Я так и знал, что без драки не обойдется, затем должен напомнить, что правительство будет находиться в прямой связи с ЦК партии и ему подчиняться. Попросите Жилуновича прийти к аппарату сегодня же. Я ему послал телеграмму. Вопервых, просил прочесть ее Мясникову; вовторых, манифест должен быть срочно опубликован. Жду сообщения о дне опубликования; втретьих, все разногласия должны быть разрешены на совместном совещании с моим присутствием. Завтра выезжаю.
Список членов правительства остается тот, который имеется в привезенном к Вам документе. Задержка опубликования считается недопустимой. Прошу сообщить сегодня же. Что касается внутрипартийных прений, они будут разрешены всеми Вами совместно со Сталиным. Еще раз предлагаем срочно опубликовать список с включением в состав товарища Фальского. Жду срочного ответа от вас и Жилуновича.
Мяснікоў. Товарищ Сталин, прибывшие товарищи сразу отмежевались от партии. Раньше, чем перейти к делу. Последние, будучи выделенными только что закончившимся съездом партии республики в состав Центрального Бюро КПБ, с этим не согласились, ибо на съезде были представлены все без исключения белорусские организации, кроме того, съезд избрал в Центральное Бюро и белорусов как Жилуновича, Лагуна. Эти же товарищи заявили, что им известны шесть пунктов нашего соглашения с вами, но они им не придавали значения потомуде, что для них является совершенной новостью то обстоятельство, что они обязаны подчиняться Центральному Бюро как правомочному партийному центру Республики, возглавляемому ЦК РКП, на этом основании оба вышеназванных товарища выходят из Центрального Бюро и отказываются от публикации манифеста. Должен отметить, что Центральное Бюро вело себя совершенно беспристрастно, что местные товарищи согласились с доводами центра и убедили многочисленный съезд в целесообразности создания нового положения, несмотря на полное несочувствие делегатов с мест, как не белорусов так и белорусов, несмотря на всю готовность Центрального Бюро идти навстречу приехавшим товарищам, последние почемуто с самого начала поставили себя в изолированное положение, устраивая свои совещания, противопоставляя себя нам и выставляя ряд ультиматумов. Если мы хотим осуществления всего того, относительно чего договорились с вами в Москве, то единственный путь для этого - предложение Цека прибывшим подчиниться его решению и на основании его работать с нами рука об руку. Жилунович, со своей стороны, также собирался вам сделать доклад.
Сталін. Предложение Жилуновича о невключении 3 членов нахожу дезорганизаторским и в корне противоречащим решениям партии. Никаких особых решений группы Жилуновича не может быть. Список членов - всего 17 является окончательным. Передайте, я требую от Жилуновича и его группы категорического ответа на вопрос - подчиняется ли он беспрекословно решению Цека партии.
Белорусское правительство получает директивы непосредственно от Цека партии через Мясникова, как представителя последнего. По поручению Цека желаю успеха. Ведите себя смирно и не деритесь, а то будет плохо.
И последнее: Ленин подписал мандат Гопнеру о командировании его в Белоруссию для связи и взаимной информации между правительством РСФСР и Временным правительством Белоруссии.
Сцэна зацямняецца.
(Працяг у наст. нум.)
Алесь Петрашкевіч
Усходнікі і заходнікі на Беларусі
(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)
Акт Слуцкай канфедэрацыі падпісалі 248 чалавек, у тым ліку генераллейтэнант Міхал Рыгор Грабоўскі і Георгі Каніскі. Слуцкія канфедэраты - сапраўдныя калабаранты 1760х гадоў. У процівагу Слуцкай канфедэрацыі на Украіне , у г.Бар, у 1768 г. стварылася Барская канфедэрацыя шляхты. Барскія канфедэраты выступілі з кансерватыўнай праграмай. Яны патрабавалі адмяніць прыняты ў лютым 1768 г. закон пра ўраўнанне ў правах з католікамі шляхты праваслаўнага і лютэранскага веравызнання, патрабавалі захаваць шляхецкія вольнасці. Разам з тым яны дамагаліся спынення расейскай інтэрвенцыі, аднаўлення незалежнасці Рэчы Паспалітай. Актыўнымі дзеячамі Барскай канфедэрацыі сталі нашы землякі маршалак Міхал Пац, смаленскі ваявода Пётр Павел Сапега, князь Караль Радзівіл. У 1771 да руху патрыятычных канфедэратаў далучыўся вялікі гетман літоўскі Міхал Казімір Агінскі. Улетку 1770 г. у раёне Мядзела, Радашковічаў і Наваградка дзейнічаў партызанскі аддзел Шымана Касакоўскага. Яго аддзел быў разбіты пад Наваградкам. Пра лёс гэтага чалавека мушу сказаць некалькі слоў. Пасля разгрому Барскай канфедэрацыі паступіў на расейскую службу. З дапамогай царскіх апекуноў ён дамагаўся пасады вялікага гетмана літоўскага. М.К.Агінскі вымушаны быў уступіць яму гэтую пасаду. Здарылася так, што Касакоўскі стаў апошнім вялікім гетманам у ВКЛ. Калі пачалося паўстанне ў Вільні ў 1794 г., дык на трэці дзень Ш. Касакоўскага павесілі на ліхтары як здрадніка, бо служыў расейскай імператрыцы Кацярыне ІІ. Павучальны прыклад для будучых калабарантаў! А 9 траўня таго ж года паўстанцы павесілі ў Варшаве і яго брата Юзафа Касакоўскага, біскупа інфлянцкага, кіраўніка Таргавіцкай канфедэрацыі. Таргавіцкая канфедэрацыя была створана ў СанктПецярбургу ў 1792 г. і абвешчана ў м. Таргавіца (Украіна). Прыхільнікам таргавічан быў біскуп віленскі Ігнат Якуб Масальскі, які асудзіў паўстанне 1794 г. і за тое па загаду Т. Касцюшкі быў арыштаваны. Яго пакаралі смерцю за здраду нацыянальным інтарэсам.
Гарачымі патрыётамі сваёй Радзімы былі нашы землякі Юры Сапега, гетман вялікі Казімір Агінскі, князь Караль Станіслаў Радзівіл, паслы Тадэвуш Рэйтан, Самуэль Корсак і Станіслаў Багушэвіч. У той складаны час, калі вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай, князь Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі і кароль польскі вялікі князь Станіслаў Аўгуст (Панятоўскі) сталі на шлях супрацоўніцтва з расейскім царызмам, і іх можна назваць калабарантамі. Яркую старонку ў нашай гісторыі пакінулі змагары за незалежнасць Бацькаўшчыны Тадэвуш Касцюшка, Тадэвуш Корсак, Язэп Кашыц, Ігнат Дамейка, Эмілія Плятар, Міхал Балінскі, Кастусь Каліноўскі, Францішак Багушэвіч, Якуб Ясінскі і іншыя.
Падзел беларускай шляхты на дзве варагуючыя групоўкі здараўся і пазней. Французскарасейская вайна 1812 г. не была Айчыннай вайной для Беларусі, а грамадзянскай, бо ў ёй нашы продкі ваявалі па абодва варожыя бакі. 1 ліпеня 1812 г. Напалеон фармальна ўтварыў Вялікае Княства Літоўскае, была створана Камісія Часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага. У яе склад ўвайшлі вядомыя і аўтарытэтныя людзі: Станіслаў Солтан (былы маршалак літоўскі), князь Аляксандар Антон Сапега, граф Францішак Ельскі, Ян Снядэцкі (рэктар Віленскага ўнівэрсітэту) і іншыя.
Асабліва вызначыўся ў баях як адважны кавалерыст палкоўнік Геранім Радзівіл, які камандаваў палком уланаў у складзе арміі Напалеона.
Міхал Гедэон Радзівіл у чыне генерала брыгады ў складзе французскага корпуса Ж. Э. Макдональда ваяваў супраць расейскіх войск. Лагойскі граф Міхал Тышкевіч (1761-1839) сфармаваў за свой кошт 17ы кавалерыйскі полк войск і стаў камандзірам гэтага палка, які ваяваў супраць расейскіх войск у 1812-1814 гг. З гэтага роду Тадэвуш Тышкевіч таксама ваяваў на баку французаў у чыне генерала кавалерыйскай брыгады 5га корпуса Юзафа Панятоўскага.
У расейскім войску служыў наш зямляк генералмаёр Іосіф Сакалоўскі, які камандаваў Яраслаўскім палком, што вызваляў Барысаў, Пінск, Кобрын, Берасце. Вызвалялі сваю Бацькаўшчыну ад французскіх акупантаў шляхціцы з Віцебскай губерні браты Іван і Мікалай Ануфрыевіч Сухазанеты. Яны камандавалі артылерыйскімі часткамі. У расейскім войску абодва пазьней атрымалі чыны генералаў. Мікалай Ануфрыевіч у 1856-1861 гг. быў вайскрвым міністрам і правёў вайсковыя рэформы: у салдаты перасталі забіраць за злачынствы, тэрміновая служба скарачалася з 25 да 15 гадоў.
У ХІХ ст. у апазіцыі да царскага ўраду была значная частка шляхты, якая ўдзельнічала ў двух паўстаннях. У 1833 г. на Слонімшчыне спрабаваў падняць сялян на паўстанне шляхціц Міхаіл Валовіч. Яго няўдалы ўчынак закончыўся асабістай трагедыяй. Паводле прыгавору ваеннапалявога суда Валовіча павесілі ў Гародні. У апошняй чвэрці ХІХ ст. і пачатку ХХ ст. беларускія рэвалюцыянеры схіляліся да тэрору і было сярод іх нямала тэрарыстаў (гл. у дадатку).
Павучальнымі для сучасных палітычных і дзяржаўных дзеячаў могуць стаць падзеі 1918-1920 гг., калі аднаўлялася беларуская дзяржаўнасць. Тады выразна праявіліся ўсе рысы векавых расколаў сярод беларусаў. Беларускі народ аказаўся расколаты па сацыяльнай прыкмеце, веравызнанні і мове. Амбіцыі, зазнайства і банапартызм асобных беларускіх палітычных дзеячаў, з аднаго боку, і супрацоўніцтва (чытай калабарацыя) іншых з белапольскімі або бальшавіцкасавецкімі акупантамі, з другога боку, толькі паглыбілі раз'яднанне беларусаў. У выніку беларусы і нашы землякі ваявалі і на баку палякаў, і на баку бальшавікоў, і на баку расейскіх белагвардзейцаў. Нагадаем генералаў Люцыяна Жаліхоўскага (на польскім баку), Уладзіміра МайМаеўскага (на баку белых), Антона Станкевіча і Уладзіміра Скалона (на баку бальшавікоў) і іншыя. Аднак у той час узнікла самастойнае ўзброенае аб'яднанне беларусаў "Зялёны Дуб" (атаман Вячаслаў Адамовіч), успыхнула ўзброенае сялянскае паўстанне на Случчыне (кіраўнікі Уладзімір Пракулевіч і Павел Жаўрыд). Гэта былі беларускія сялянепатрыёты, якія змагаліся і супраць польскіх, і супраць савецкіх акупантаў. Нагадаем і пра армію Станіслава БулакБалаховіча, якая падпарадкоўвалася ураду БНР. Калі б тады існавала адзінства беларускай нацыі, як адзінства эстонцаў, падзел Беларусі ў 1921 г. быў бы немагчымы. Беларуская Народная Рэспубліка як самастойная дзяржава прайснавала б да 1939 г. Супрацьлеглыя дзеянні заходнікаў і ўсходнікаў садзейнічалі падзелу Беларусі ў 1921 г. На гэты раз усходнікамі былі не толькі праваслаўныя, але і беларускія бальшавікі. Буржуазія і паны (памешчыкі) арыентаваліся на Польшчу, трымаліся празаходняй арыентацыі. Даводзіцца шкадаваць, што ўрад Польскай рэспублікі ў 1918-1920 гг. не прызнаў урад БНР і тым самым прычыніў вялікую шкоду беларускаму народу.
У 1917-1920 гг. беларускі нацыянальны рух аказаўся зусім аслаблены, бо партыйныя дзеячы не сумелі дзейнічаць па прынцыпу "Беларусы, яднайцеся! Беларусы, злучайцеся для змагання за незалежную Беларусь!".
Савецкі ўрад У. Леніна згадзіўся на стварэнне Беларускай савецкай дзяржавы. Абвешчаная ў 1920 г. Беларуская ССР, абрэзаная ў сваіх межах з усіх бакоў, увайшоўшы ў 1922 г. у склад СССР на правох саюзнай рэспублікі, карысталася толькі пэўнай аўтаноміяй. Улада належыла кіраўнікам ЦК УКП(б), а затым першаму сакратару ЦК КП(б)Б. Вышэйшыя кіраўнікі Беларусі прызначаліся сюды Масквой, і іх для фармальнасці выбіралі. Творчая беларуская інтэлігенцыя у 1930х гадах на 90% была рэпрэсавана. Сталін, Хрушчоў і Брэжнеў праводзілі ў Беларусі шавіністычную русіфікатарскую палітыку, якая мала чым адрознівалася ад палітыкі генералгубернатара М. Мураўёва.
У разгубленасці знаходзілася беларуская інтэлігенцыя ў 1920-1930х гадах. Аднак кожны паступаў, як падказвала яго сумленне. Беларускі паляк Фелікс Дзяржынскі стварыў ВЧК і кіраваў ёю. Мікалай Уласік, які нарадзіўся ў вёсцы Бабынічы Слонімскага раёна з 1917 г. служыў у Маскоўскай міліцыі, а з 1919 г. - у ворганах ВЧК-АДПУ. З 1927 г. і да 1952 г. ён узначальваў ахову Маскоўскага Крамля. У 1931-1946 гг. Уласік з'яўляецца начальнікам аховы Сталіна. Яму давярае бальшавіцкі дыктатар.
А вось лётчыквыпрабавальнік Мікалай Паўлавіч Благін, наш зямляк з Віцебска, пайшоў на самаахвярны ўчынак, каб кінуць выклік бальшавіцкаму рэжыму. Ён напісаў перадсмяротную запіску са зваротам да савецкага народу, у якой асудзіў сталінскі рэжым і ВКП(б), а затым назаўтра 18 траўня 1935 г. паказаў над Масквой вышэйшы пілатаж і тараніў самалёт гігант "Максим Горький", у якім меліся ляцець вышэйшыя кіраўнікі партыі і ўраду СССР.
Не было належнага адзінства сярод заходнебеларускіх патрыётаў. Яркім паказчыкам бязладдзя ў заходнебеларускім нацыянальным руху з'яўлялася Вільня. Кіраўнікі КПЗБ (Павел Корчык, Леапольд Родзевіч, Андрэй Капуцкі) і КСМЗБ (Вера Харужая) выконвалі партыйныя рашэнні, якія прымаліся ў Менску і Маскве. Беларускія нацыянальныя дзеячы - нацыяналдэмакраты (Антон Луцкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Юрась Сабалеўскі), хрысціянскія дэмакраты (Вінцэсь Гадлеўскі, Антон Неманцэвіч, Ян Пазьняк, Адам Станкевіч), нацыяналсацыялісты (Уладзіслаў Казлоўскі, Фабіян Акінчыц) - змагаліся за незалежную Беларусь і не ведалі адкуль атрымаць падтрымку. Іх незалежна ад таго, якой ідэялёгіі (камуністычнай альбо антыкамуністычнай) яны прытрымліваліся, кідалі за краты, як і за царскім часам, савецкія, польскія і нямецкія акупацыйныя ўлады. Некаторыя патрыёты (С. НовікПяюн, А. Луцкевіч, Ю. Сабалеўскі, І. Гелда, С. Грынкевіч) у 1920-1940х гадох пабывалі за кратамі пры ўсіх уладах. Іх віна была ў тым, што яны змагаліся за беларускія школы, родную мову, за Беларусь… У выніку слабасці і безвыходнасці некаторыя ўсходнікі (камсамолец Сяргей Прытыцкі) і заходнікі (юнак Барыс Кавэрда) здзейснілі тэрарыстычныя акты. Аднак дзеля справядлівасьці адзначым, што іх дзеянні выкліканы не супрацьстаяннем паміж Масквой і Варшавай, а сацыяльнымі і этычнымі матывамі, якія прывялі гарачых дзяцюкоў да помсты. Максімалізм беларускіх патрыётаў прывёў іх у шэрагі тэрарыстаў.
Заходнебеларускія палітычныя дзеячы змагаліся за беларускую школу, за сацыяльныя і нацыянальныя правы. Большасць з іх марыла далучыць Заходнюю Беларусь да Беларускай ССР, каб жыць шчасліва і заможна ў савецкай краіне і працаваць на сябе, а не на польскіх паноў і буржуазію. Польская палітычная паліцыядыфензіва садзіла іх ў турмы на розныя тэрміны. У 19321933 гг. савецкія і польскія карныя органы правялі абмен палітычнымі зняволенымі. Польскія ўлады выслалі ў БССР больш рэвалюцыянераў, чым савецкія ўлады вярнулі ў Польшчу - "шпіёнаў".У 1933 г. савеція ўлады абмянялі Францішка Аляхновіча на польскага палітвязня Браніслава Тарашкевіча (былога кіраўніка Беларускай сялянскаработніцкай грамады). Сустрэўшыся на мосце падчас абмену Францішак сказаў свайму знаёмаму Браніславу: "Куды ж ты ідзеш? Пашкадуеш..." Не прайшло і чатырох гадоў , як Б. Тарашкевіча арыштавалі супрацоўнікі АДПУ СССР, а праз год прыгаварылі яго як польскага шпіёна да расстрэлу. А Ф. Аляхновічу ў выніку абмену пашанцавала: ён часова выратаваў сябе. Такі ж самы лёс напаткаў многіх заходнебеларускіх нацыянальных палітыкаў: Сяргей Баран, Флягонт Валынец, Павел Валошын, Леапольд Родзевіч і іншыя трапілі ў савецкую Беларусь, а тут іх праз нейкі час арыштавалі і расстралялі.
Кіраўнікі ЦК КПЗБ І. Лагіновіч, Л. Родзевіч, А. Капуцкі, а таксама дзяржаўныя дзеячы БССР (беларускія камуністы) былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па справе "Беларускага нацыянальнага цэнтра", якая была сфабрыкавана НКУС у Менску ў 1933 г. Звяртаю увагу чытача, калі ў Заходняй Беларусі С. Клінцэвіча, П. Копчыка, А. Капуцкага, Л. Родзевіча арыштавалі і кідалі за краты за даказаную палітычную дзейнасць, дык у БССР іх арыштоўвалі і фармальна судзілі, а затым расстралялі па падазрэнні.
Прымусовая калектывізацыя сялянскіх гаспадарак і масавыя рэпрэсіі стварылі тут спрыяльныя ўмовы для калабарацыі падчас нямецканацысцкай акупацыі. Частка беларускага насельніцтва ў 1941 г. спадзявалася, што прыход немцаў уратуе іх ад бальшавіцкіх рэпрэсій і ад калектывізацыі. Марныя былі тыя спадзяваньні, а таму некаторыя беларускія палітычныя дзеячы нават у той час змагаліся супраць бальшавікоў і супраць нямецкіх нацыстаў. Такім былі ксёндз Вінцэсь Гадлеўскі, які быў расстраляны фашыстамі ў 1942 г. у Трасцянцы, апостальскі адміністратар Беларускага грэкакаталіцкага экзархату Антось Неманцэвіч, які памёр у турме ў Берліне ў 1943 г., і палітык Вацлаў Іваноўскі, забіты партызанамі на вуліцы ў Менску.
Беларускую цэнтральную раду прынята называць няйначай, як калабарыцыйны ўрад 1940х гадоў. Але як тады назваць Савецкую Беларусь з 1917 да 1956 г., калі пасаду Першага сакратара ЦК КП(б) Беларусі беларусам не давяралі і прызначаў на яе Генеральны сакратар ЦК УКП(б). Значыць, у Савецкай Беларусі была каланіяльная адміністрацыя, якая праводзіла русіфікацыю і калектывізацыю, чаго беларусы не хацелі.
Пачынаючы з 1921 г. і да 1991 г., бальшавікікамуністы ў выніку рэпрэсіяў знішчалі любую праяву апазіцыйнасці да таталітарнага рэжыму. І толькі пераход да галоснасці пры Міхаіле Гарбачове стварыў умовы да дзейнасці беларускай апазіцыі. Гэтыя ўмовы ўзніклі толькі пасля ХІХ канфэрэнцыі КПСС, якая была праведзена 28 чэрвеня-1 ліпеня 1988 г. у Маскве. Аднак у Беларусі супрацьстаянне паміж нацыянальнай інтэлігенцыяй і КПБ у тым годзе толькі абвастрылася. У 1989 г. узніклі розныя дэмакратычныя антыкамуністычныя арганізацыі: БНФ, АДПБ, затым - БСДГ. Сталі вядомымі ў краіне новыя палітычныя дзеячы: Зянон Пазьняк, Алесь Адамовіч, Міхась Ткачоў, Васіль Быкаў, Аляксандар Дабравольскі, Алесь Емяльянаў і іншыя.
(Працяг у наступным нумары.)
Сымон Струменскі
Т Р А Д Ы Ц Ы Я
Ты зжылося з намі, бацькоўскае слоўца,
Як бы корань з дрэвам,
Як бы неба з сонцам...
Янка Купала.
Як усталёўваюцца традыныі? Беларускі літаратуразнаўца, пачуўшы, што каля помніка Янку Купалу штотыдзень збіраюцца аматары прыгожага пісьменства, правёў такую аналогію: у беларусаў здаўна было прынята збірацца ў нечай хаце не толькі на танцызабаву, але і паслухаць, як хто дэкламуе, хто ўмее найлепей расказаць "вершык", хто чытае "як рэпу грызе". То чаму не трымацца такой традыцыі? Беларуская культура, выйшаўшы зпад сапамяных стрэх вясковых хатаў, паступова і няўхільна запаўняе культурную прастору Краю пазнавальнымі знакамі на беларускай зямлі паўсталі помнікі слынным Постацям Вечнасці; сярод іх велічны помнік Янку Купалу. Пад крылом вялікага Купалы ў парку яго імя ўжо каторы год запар святымі нядзелькамі збіраюцца аматары Купалавага слова; у любое надвор'е; улетку і зімою, увосень і вясною. Купалава творчасць згуртавала людзей розных заняткаў і прафесій. Гэта і колішні артыст філармоніі Уладзімір Цімашэвіч, і канструктарінжьшер Наталля Клімовіч, кандыдат філалагічных навук Валянціна Мароз, выкладчыкфілолаг Кастусь Міцкевіч, даследчыклітаратуразнаўца Уладзімір Содаль, паэт Генадзь Тумаш, настаўніца Ліна Касянок, выкладчыца музыкі Святлана Багданкевіч. Да чытанняў дапучаюцца і тыя, хго піша вершы не паводле прафесійнага занятку, а прынагодна: прэзентавала свой зборнічак "Востраў" Ганна Матусевіч, актыўна наведвае чытанні Марат Гірко. "З падстрэшша рук" Купалавых падае свой голас самы юны сябра чытанняў Сяржук ЧылікінСадэльскі. Разам са сваім дзядулем Уладзімірам Содалем яны ўжо выдалі аж дзве кніжачкі Сержуковай паэзіі і мастацкай прозы. Любяць прыпыняцца каля помніка Паэту студэнты і вучні менскіх школаў, экскурсанты з усёй Беларусі, замежныя госці. Яны маюць магчымасць і паслухаць, і самі прачытаць штокольвек з беларускай паэзіі, праспяваць песню ці пачуць у выкананні ўдзельнікаў чытанняў "Не загаснуць зоркі ў небе...". Да Купалавага помніка прыносяць кветкі маладыя ў дні вяселляў, тут каля папарацікветкі загадваюцца жаданні на шчаслівы сумесны лёс. Купалавы творы "Яна і я" "Пакахай мяне, дзяўчына" традыцыйныя падарункі маладым.
Паводле ўсталяванай традыцыі на святочныя Купалавы чытанні да помніка Паэту збірае ўсіх сурма вядомага беларускага музыкі Уладзіміра Пузыні; лунаюць народныя песні гурта "Ліцвіны" (пад кіраўніцтвам Уладзіміра Берберава), збірае ў танок беларускую моладзь музычны гурт "Стары Ольса", палоніць голас прафесійнага чытальніка і спевака Уладзіміра Цімашэвіча падтрыманага яшчэ на пачатку прафесійнага станаўлення самой Ларысай Пампееўнай Александроўскай.
Як далучыцца да Купапавых чытанняў? Проста прыходзьце. Яшчэ з праспекта ўбачыце словы Янкі Купалы: "Выракацца роднай мовы не маем права", "Дзякуй тым, хто нашу мову родную ўскрашае", "Толькі незалежная Беларусь збавіць нас раз і назаўсёды ад чужой апекі", "Ідзі з словам святым Беларусь", "Жыве Беларусь!". Гэтыя выслоўі чытаюцьперачытваюць не толькі ўдзельнікі чытанняў, але і ўсе, хто праходзіць каля помніка; мамы прыпыняюцца з свамі гарэзамідзеткамі і акуратна расчытваюць сэнс Купалавых слоў.
Крылатыя выслоўі Купалыпрарока не проста чытаюць іх запамінаюць. Голас паэта змушае задумацца: Купала дзякуе тым, хто нашу мову ўскрашае! А што я зрабіў для адраджэння нашай мовы? Якая мая доля ў гэтым ўваскрашэнні? I ці турбуе мяне лёс нашай мовы, як турбаваў Янку Купалу? Неабыякавыя наведвальнікі і да паэтавай прарочай перасцярогі: "Выракацца роднай мовы не маем права!",
На Купалавы чытанні кожны прыходзіць сваёй воляю, з сваіх перакананняў, з сваімі перакананнямі. Нярэдка каля помніка голас Янкі Купалы спалучаецца з братнім голасам Тараса Шаўчэнкі украінская паэзія, украінская песня былі як родныя нашаму Песняру. Кіраўніца грамадскакультурнага аб'яднання, ўкраінцаў "Ватра" Таццяна Бей бездакорна валодае чароўнай музыкай украінскага слова. А на чытанні прыязджае аж з Калодзішчаў.
Распачынапіся Купалавы чытанні ў красавіку 2002 года як форма падрыхтоўкі да 120-годдзя Паэта. Наперадзе 125-годдзе, а там і 150-годдзе, і 200-годдзе. Няхай багацее, пашыраецца і доўжыцца традыцыя Купалавых чытанняў: "А песня будзе жыць і жыць!",
Уладзімір Мармольскі, Валянціна Мароз. Здымкі з Купалаўскіх чытанняў .
МІЛЬКАЎШЧЫНА ГАРАДЗЕНСКАГА РАЁНА ШУКАЮЦЬ СРОДКІ НА АДНАЎЛЕННЕ РАДАВОЙ СЯДЗІБЫ Э. АЖЭШКІ
Краязнаўцы з вёскі Мількаўшчына Гарадзенскага раёна шукаюць мецэнатаў для аднаўлення радавой сядзібы вядомай пісьменніцы Элізы Ажэшкі (у дзявоцтве Паўлоўскай). Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН паведаміў дырэктар Мількаўшчынскай базавай школы Іван Трахімчык.
Паводле яго слоў, у школьным музеі, што існуе другі год, ёсць малюнкі з выявай дома Паўлоўскіх, у якім нарадзілася пісьменніца. "Апрача таго, мы валодаем дэталёвым апісаннем радавой сядзібы Элізы Ажэшкі, складзеным яе сучаснікам Аўрэліем Драбышэўскім, а таксама ўспамінамі самой пісьменніцы аб родным гняздзе", - сказаў І. Трахімчык.
Ідэя аднаўлення радавой сядзібы Э. Ажэшкі, зазначыў І. Трахімчык, знайшла падтрымку не толькі сярод мясцовых жыхароў, але і ў консульстве Польшчы ў Гародні. Для абмеркавання гэтай праблемы дырэкцыя школы наладжвае кантакты з Міністэрствам культуры Польшчы.
Варта зазначыць, што Мількаўшчына ўнесена ў турыстычны маршрут "Шляхам Элізы Ажэшкі і Адама Міцкевіча", які ў наваколлях вёскі ўключае падарожжа ў Глядовічы, дзе ствараўся вядомы раман пісьменніцы "Над Нёманам", Каменку і Залеснае, дзе знаходзяцца радавыя могілкі Паўлоўскіх. На коннай брычцы, што належыць школе, можна праехаць па Кацярынінскім тракце і старадаўняй кляновай алеі, якую высаджвала родная сястра Э. Ажэшкі Клемянціна. Апрача алеі, на месцы радавога гнязда пісьменніцы захаваўся калодзеж і стары свіран з падвалам.
Больш падрабязна аб праекце мількаўшчынскіх краязнаўцаў можна даведацца на сайце www. milcovshchina.narod.ru.
Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.
Ступак велікана
З малых гадоў мяне зацікавілі каменьчыкамі. Дома ў маёй калекцыі ёсць камень-бохан хлеба, чортаў палец, камень-капыт, розныя сэрцайкі...
Не гэтак даўно на ўсходзе Менска мы знайшлі камень, які нагадвае ступак нейкага велікана. Знайшлі мы яго на пляцоўцы каля новай бібліятэкі. Недалёка ад яе лес "Пасека", а за лесам - музей Валуноў. I мы з маім брацікам Максімкам паспрабавалі ўявіць, як гэта было. I не толькі пастараліся ўявіць, але і паказаць, як гэта было. I сфатаграфавалі гэта.
Мабыць, жыў у музеі Валуноў каменны велікан. I калі дачуўся, што будуюць новую бібліятэку, пабег паглядзець на яе. Бег, бег, спатыкнуўся і згубіў свой ступак. Але ён мабыць, так спяшаўся, што не прыкмеціў гэтага і пабег далей.
Зараз мы думаем, што нам з гэтым ступаком рабіць: ці ў які музей аддаць, ці дамоў забраць. А можа ён новай бібліятэцы прыдаўся 6.
Сяржук Чылікін-Садэльскі, васьмікласнік 51-ай школы г. Менска.
Партрэтны нарыс народнага жывапісца і скульптара Алеся Ліпеня
Палітра аднаго жыцця
Ён жыве ў Гродне з 1950 года. Прыехаў сюды па запрашэнні знаёмага ды так і застаўся. Работа на элек-трастанцыі задавальняла. Горад адразу прыйшоўся даспадобы. Паблукаў па старых вулках і акунуўся нібыта ў даўніну. Вокам мастака ацаніў прытоеную прыгажосць старажытнай спадчыны. Вось дзе разварот для творчай натуры!
Алеська з вёскі Баркі
Сам здзіўляецца, што ўдалося захаваць сямейныя фотаздымкі. Напачатку бацькі трымалі альбом пры сабе. Гэта было яшчэ да вайны. Пасля 37га перадаваліся па радні, пакуль канчаткова не патрапілі ў яго рукі. А маглі ж папросту спаліць, калі сям'ю Савецкая ўлада аб'явіла ворагам народа. Бацьку расстралялі. Дзядзьку забілі ў Курапатах. Маці памерла ад тыфу ў 1945 годзе.
Зрэдзь пераглядае пажоўклыя карткі. Вось бацька Іван, былы салдат царскай арміі, сярод сяброўвайскоўцаў. Служыў на Байкале. Знаны быў чалавек у сваёй вёсцы. Ды і ў ваколіцы не апошні. Майстар на ўсе рукі. Мог зруб хаты паставіць ці з дрэва нешта такое адштукаваць, што ўсе збягаліся паглядзець. У кавальскай справе вызначыўся, меў сваю кузню.
… А гэта дзядзька, пазней забіты бальшавікамі ні за што. Відны чалавек, чыста апрануты, адкрытае аблічча, добрая ўсмешка. Яго з жонкай абступілі дзеці і родныя.
Маці насцярожана ўглядаецца ў фотааб'ектыў, нібыта сэрцам чуе бяду, якая ўжо падпільноўвае мужа. Неяк Алесь падлічыў, што былі рэпрэсаваныя 14 сем'яў аднавяскоўцаў, а вярнулася дадому з высылкі толькі дзве. Прычым, не ў поўным складзе…
Бог даў яму здольнасці да малявання. Дзед славіўся сваімі зарысоўкамі паўсядзённага жыцця. Умеў прыкмячаць самае смешнае і тут жа адлюстроўваў на паперы. Падгледзіць, як суседка ідзе па вёсцы, а за ёй, цугам, ідуць шэсцьсем дзяцей, і першы трымаўся за спадніцу. Дзед гэтак спрытна перадаваў воблік, што карцінкі спяшалася паглядзець многа людзей. Смех гучаў, гоман, жарты…
Алесь адчуў сябе годным мастаком у 34 класе школы, што была ў пасёлку Глуша Слуцкага раёна. Неяк перад бацькоўскім сходам узяў ды на дошцы намаляваў крэйдай выяву Леніна. Атрымалася такое падабенства, што ўсе толькі дзівіліся.
Настаўнік з гонарам казаў:
- Алесь Ліпень у нас мастак!
Назаўсёды захаваўся ў памяці доктар Міхаіл Іосіфавіч Адамовіч (19021948). Ён двойчы выратаваў малому Алесю жыццё. Першы раз гэта здарылася, калі моцна прастудзіўся, бегаючы басанож разам з аднагодкамі за трактарам, які позняй восенню ўпершыню з'явіўся ў вёсцы. Зямля падмерзла. Аднак хто ўтрымае хлапчукоў, калі такая нагода!
Бацькі адразу паклалі на добра выпаленую печку. Бабуля давала піць гаючае зелле, грэла кажухамі. Але малому станавілася горш. І тады завезлі да доктара.
Адамовіч прымаў хворых не па чарзе. Выйдзе з пакоя, паглядзіць і запросіць таго, каму патрэбна неадкладна дапамагчы. Так здарылася і цяпер. Памералі тэмпературу - амаль 42 градусы. Адразу паклаў у бальніцу, пабудаванай яго ж намаганнямі. На трэція суткі Алесь ачуняў. Побач сядзеў доктар Адамовіч. Ён радасна зазначыў:
- Ну, будзеш жыць! Ліха абмінула…
Другі раз на горле здарыўся нарыў. І зноў Алесь патрапіў да Адамовіча. Той зрабіў лекаванне, паківаў галавой, кажучы бацькам малога:
- Яшчэ крыху і ўсё - смерць. Позна было б штонебудзь прыдумаць.
Сам доктар Адамовіч памёр (1948) не старым яшчэ чалавекам. На пахаванне з'ехалася шмат людзей. Яны шчыра шкадавалі добрага ўрача, успаміналі, як ён любіў паўтараць:
- Адразу бачце чалавека, а пасля доктара.
Удавой пакінуў жонкуаптэкарку Яўгенію і двух сыноў - Яўгена і Алеся. Алесь Адамовіч стаў прызнаным беларускім пісьменнікам, літаратурным крытыкам, грамадскім дзеячам. Пахаваны, згодна ўласнай волі, у пасёлку Глуша, побач з магіламі бацькоў і брата.
Вяртанне на роднае котлішча
У 1944 годзе Алесь Ліпень быў мабілізаваны ў Савецкую Армію. Адчувалася патрэба ў шафёрах і яго накіравалі на курсы. Неўзабаве здаў экзамены, атрымаў пасведчанне і разам з ім машыну ЗИС5. Стварылі аўтакалону і пачаліся будні, калі суткамі запар знаходзіліся за рулём. Вывозілі з акупаванай тэрыторыі абсталяванне нямецкіх прадпрыемстваў. Салдаты разбіралі станкі, пакавалі рыштаванне, грузілі на аўтамабілі. Рэйс заканчваўся ў Польшчы. Згружаліся проста ў полі - і назад. Хто займаўся перапраўкай дабра далей, невядома. Ды ці салдату справа да гэтага?
Хутка далі магутныя "Студэбекеры". На кожнай машыне была прымацавана металічная таблічка з надпісам, што гэта падарунак Савецкаму Саюзу ад каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы. Але савецкае камандаванне загадала таблічкі прыбраць, а на іх месцы намаляваць заклік: "За Сталина! За Родину!".
Вывозілі груз таксама з Чэхіі, з мясцовасці, блізу якой месціцца горад Карлавы Вары. Гэта асобная размова, і груз той быў вельмі небяспечны для жыцця салдат, якія яго здабывалі. Пасля ўсе, хто меў да гэтага дачыненне, і шафёры ў тым ліку, былі тэрмінова адпраўлены ўглыб СССР, дзе прайшлі адмысловую медыцынскую камісію. Разам са здаровымі, якіх аказалася нямнога, салдат Ліпень апынуўся каля Варкуты. Ён здагадваўся, што за яго жыццё ніхто не дасць і ламанага гроша. Хлопцаў аднаго за адным вывозілі кудысьці "варанкі"…
Аднак бяда абышла бокам. Праз шэсць гадоў службы ў войску наспела дэмабілізацыя. Крыху пабыў у цёткі ў Краснадары. Але цягнула дадому. І вось яна, родная вёска, спустошаная вайной і выкашаная смерцю. Старшыня калгаса перапытаў:
- Шафёрам хочаш? Пайшлі, пакажу машыну.
У дзіравым хляве стаяў ГАЗА. Але назваць яго грузавіком не паварочваўся язык. Увесь разламаны, пабіты. Са "студэбекерам" не параўнаць. Старшыня падбадзёрыў:
- Будзе ездзіць, толькі адрамантуй. Запчасткі сам здабывай.
Спрабаваў знайсці іншую работу. У першыя ж дні прыкмеціў, што суразмоўцы ставяцца да яго з падазрэннем. Гавораць неахвотна, нібыта робяць ласку. Далей абяцанак справа не рухаецца.
Сусед, стары дзядзька Доўнар, чалавек просты і добры, паклікаў на свой падворак і прама сказаў:
- Ведаеш, хлапчына, едзь адсюль. Хіба не бачыш, што бацькам табе вочы колюць. Жыць не дадуць як сыну ворага народа…
Якраз паштальён прынёс пісьмо ад знаёмага, які атабарыўся ў Гародні. Запрашае прыехаць, дапамагчы з работай. Зборы былі кароткімі. Паклаў у фанерны чамадан свае небагатыя пажыткі, сямейны фотаальбом і рушыў у дарогу.
І скульптар, і жывапісец
Маляваць Аляксандр не пакідаў ніколі. У часе вайны знаходзіў хвілінку, каб стварыць партрэты таварышаў па службе. Калі з'явілася магчымасць карыстацца бібліятэкай, заняўся самаадукацыяй. Найперш цікавіўся кнігамі па жывапісу і графіцы. Да скульптуры праяўляў інтарэс, але не сказаць, каб занадта. Неяк патрапіла ў рукі кніга па анатоміі чалавека. Таксама ўважліва пагартаў старонкі. А яшчэ любіў чытаць пра жыццё і творчасць пісьменнікаў.
У Гародні ўладкаваўся на электрастанцыю машыністам турбіны. З часам прызначылі майстрам турбіннага цэха. Атрымалася, што з гэтым прадпрыемствам назаўсёды звязаў свой лёс. Дасягнуў поспеху, бо не проста ж так яго выбіралі дэпутатам гарадскога Савета!
У 1952 годзе яго, актыўнага сябра Дома народнай творчасці, маладога народнага мастака, упершыню запрасілі паказаць творы на абласной выстаўцы выяўленчага і прыкладнога мастацтва. Гледачы высока ацанілі работы "Нацюрморт", "Кветкі", "Восень", "Бераг на Нёмане", "Ускраіна Гародні".
Як жывапісца яго вабіла прыгажосць навакольнай прыроды. Творчы па натуры, Алесь не ленаваўся распачаць выхадны дзень на ціхай рачулцы, у бярэзніку панад возерам, калі сонца струменіць першыя промні. Заўсёды меў пры сабе мальберт. Міналі дзесяцігоддзі - і лік намаляваных карцін склаў блізу 1000.
Былі і непрыемныя моманты. Працуе, бывала, на Нёмане, пад'язджаюць міліцыянеры, вязуць у РАУС ці іншую ўстанову і строга пытаюць, чаму малюе масты - стратэгічныя аб'екты. Мастоў ён ніколі не адлюстроўваў на палатне.
Неяк на выстаўцы ў канцы 50х гадоў падышоў знаёмы гарадзенскі мастак Савіцкі. Разгаварыліся.
- Здаецца мне, у цябе няблага атрымаецца ў скульптуры.
Алесь прамаўчаў, не пахваліўся, што ў запасе ёсць некалькі годных работ. Няхай людзі ацэняць. Скульптура "Гусляр", магчыма, спадабаецца. Самому дзіўна, як узнік вобраз. Стаяў у пакоі кватэры каля акна, глядзеў на вуліцу. Па радыё гучала паэма Янкі Купалы "Курган". Акцёр чытаў выдатна, нібыта ўвачавідкі бачыў тое дзеянне. І раптам памяць вярнула з маленства старога чалавека на прозвішча Царык. Ён хадзіў па вёсках і граў на ліры. Гэтым зарабляў на хлеб. У дзяцей яго постаць выклікала страх. Калі ён крочыў вуліцай, яны хаваліся на сваіх падворках. Нешта было ў ім дэманічнае. Доўгія сівыя валасы, барада ў пояс, пранізлівы погляд выцвілых вачэй зпад густых броваў...
Гіпсавая выява была закончаная ў 1958 годзе. Неўзабаве ў Гродна на адкрыццё помніка Янкі Купалы каля педагагічнага інстытута завітала жонка народнага паэта - Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. Яна паглядзела скульптуру "Гусляр" і сказала Алесю Ліпеню:
- Работа прыдасца для літаратурнага музея Купалы. Прыязджайце ў Менск, працягнем гаворку.
На развітанне падарыла кнігу "Янка Купала" з уласным надпісам: "Пава-жанаму таварышу Ліпеню ад літаратурнага музея Янкі Купалы. 16.04.1959 г.".
У сталіцы Алесь пазнаёміўся з вядомым скульптарам А. Бембелем, які хацеў узяць яго да сябе вучням. Але сям'я, работа, іншыя клопаты не дазволілі скарыстаць такую выдатную магчымасць. А начаваць тым разам давялося ў гасціннай цёткі Уладзі па яе настойлівай просьбе. У Купалаў заўсёды знаходзілі прытулак добрыя людзі. Так было пры жыцці самога вялікага паэта. Так засталася і пасля яго смерці ў 1942 годзе ў Маскве.
Скульптура "Гусляр" знаходзіцца цяпер у літаратурным музеі Я. Купалы. Работа стала першай у вялікай партрэтнай галярэі, створанай Алесем Ліпенем: першадрукар Скарына, асветнік Чачот, кіраўнік паўстання 1863/1864 гадоў ў Літве і Беларусі Каліноўскі, герой Парыжскай камуны Урублеўскі, народны заступнік Багушэвіч, пісьменнікі Пашкевіч (Цётка), нацыянальны паэт М. Багдановіч, Цяжкі, акадэмік Карскі, генерал Антонаў, збіральнік фальклору Шырма, партызанка Соламава, Заслужаны дзеяч культуры Беларусі Браніслава Любовіч...
Сюды трэба дадаць шматлікія паркавыя скульптуры ў Наваградку, Гародні, Астраўцы, Беняконях, Эйсмантах, Гудзевічах, Воранаве Спадар Алесь зарэкамендаваў сябе выдатным разьбяром па дрэву, аддаючы перавагу дубу. Гэта пацвердзіў на плянэрах, напрыклад, у Бярэсці ці на радзіме Якуба Коласа.
Пэндзаль гуртаваў сяброў
Калі стаў вядомым, пачалі паступаць запрашэнні да ўдзелу ў выстаўках. Толькі ва Усесаюзных выстаўляў свае работы шэсць разоў, не кажучы пра рэспубліканскія, абласныя і гарадскія. У канцы 50х атрымаў высокую ўзнагароду ВДНГ. Работы выстаўляліся на Міжнароднай выставе ў Бруселі. Быў лаўрэатам 2га фестывалю народнай творчасці (1987). Адзначаны шматлікімі Дыпломамі і Ганаровымі граматамі. Пейзажы Алеся Ліпеня ёсць у музеях і ў прыватных калекцыянераў з краін былога СССР, ЗША, Ізраіля, Германіі.
Жывапіс паранейшаму займаў значнае месца ў творчасці спадара Алеся. Ён адлюстроўваў хараство і непаўторнасць роднага краю, сакавітасць яго фарбаў і колераў. Знакавымі ў творчасці станавіліся работы "Летні змрок", "Мелавыя горы", "Зіма", "Нёман", "Заход сонца на Нёмане"...
70 сваіх работ перадаў роднаму прадпрыемству. І зараз чакае адтуль гасцей, каб падарыць невялікае палатно, пазначанае 1956 годам. Гэта замалёўка з натуры, від на гарадскую электрастанцыю, над якой узвышаецца стромкі круглы комін, пабудаваны якраз тым часам. Сёння коміна няма. Доўга ён быў незаменным у панараме горада. Застаўся як гістарычная памятка на карціне.
Адна карціна пакінула знак у памяці Алеся Ліпеня менавіта карпатлівай работай. Гэта палатно "Паляванне на зубра", створанае паводле зместу знакамітай кнігі М. Гусоўскага "Песня пра зубра". Гарадзенскі старажыл Апанас Цыхун (19102005), добры знаёмы і сябра, паказаў у Гарадзенскім раёне 800гадовы дуб. Асілак захаваўся адзіным напамінкам аб былой магутнай Гарадзенскай пушчы. Гэтае дрэва мастак узяў за цэнтр, вакол якога разгортваецца падзея. Яму ўдалося перадаць напружанасць моманту. Раздражнены магутны звер, загнаны ў пастку, кінуўся на паляўнічых. Конь, прабіты рагамі зубра, бездапаможна прыціснуты да зямлі. Чалавек спрабуе выратаваць сваё жыццё. Дзіды і стрэлы лука ўпіваюцца ў скуру жывёліны...
Няма ўжо векавечнага дуба. Ён меў дупло, куды магла змясціцца машына. Неяк дзеці расклалі там касцёр. Дрэва запалала. Пасля дрэва пачало хутка сохнуць. Расло стагоддзямі, а згінула цягам некалькіх гадоў.
Здзіўляе энергія гэтага чалавека. Працаваў на вытворчасці, шмат часу праводзіў у майстэрні, рэгулярна выязджаў на прыроду маляваць "з натуры". І пры гэтым пастаянна сустракаўся з сябрамі і знаёмымі, пісьменнікамі і іншымі знанымі людзьмі, аб чым сведчаць фотаздымкі, якія папаўняюць альбом. Сучасныя зусім не выціскаюць у цень арыгінальныя адбіткі бацькі, салдата царскай Расіі, і пазнейшыя, на якіх адлюстраваны родныя і блізкія, дзеці і ўнукі.
Алесь Іванавіч бачыўся з Зоськай Верас у яе доме каля Вільні. Да яго ў майстэрню завітвалі пісьменнікі, дыпламаты, артысты. Заўсёды рады быў вітаць калегаў - мастакоў Антона Ляшчынскага, Георгія Сцяпанава, Яўгена і Тамару Блудавых...
У апошнія гады Алесь Іванавіч хварэе. Пэндзаль не слухаецца рукі, не такім зоркім стала вока. Штодзень прымае лякарствы. Пра якое маляванне тут гаварыць! Проза жыцця нагадвае, што 80 пражытых гадоў бяруць сваё. Усяму свой час.
Застаецца памяць. Многа перажытага, многа пабачанага. Ёсць што і каго ўспомніць. Нядаўна задумаўся: а чаму не напісаць успаміны? Апанас Цыхун пакінуў такую кнігу. Вось яна, на стале з сяброўскім надпісам...
У кватэры на відным месцы стаіць вечны спадарожнік мастака - эцюднік, у якім заўсёды ёсць фарба і пэндзлі. Нібыта чакае, што Алесь Іванавіч зноў адправіцца пісаць жывапісныя карціны.
Антон Лабовіч, Гародня.
"Ежы Гедройц: рэдактар, прарок..."
Польскі інстытут у Менску і Грамадскае аб'яднанне "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў" плануюць правесці на пачатку (праўдападобна, 1-3) чэрвеня 2006 г. Міжнародную навуковую канферэнцыю "Ежы Гедройц: рэдактар, прарок, "апошні грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага" (да 100-годдзя з дня нараджэння)".
Тэксты выступленняў будуць здавацца сакратарыяту на дыскеце і ў раздрукоўцы пры рэгістрацыі для магчымага выдання зборніка. Рабочыя мовы канферэнцыі - беларуская, польская, руская. Праезд і пражыванне для беларускіх удзельнікаў, а таксама для трох удзельнікаў з Літвы, Расіі і Украіны - за кошт арганізатараў канферэнцыі.
Канцэпцыя
Сейм Рэчы Паспалітай абвясціў 2006 год "Годам Ежы Гедройца". Гэтае рашэнне было падтрымана ЮНЕСКА.
Адзначэнне "Года Ежы Гедройца" ў Беларусі мае асаблівае значэнне, паколькі Рэдактар славутай парыжскай "Kultury" нарадзіўся ў Менску і жыў тут першыя 10 год. Тут пачаў фармавацца яго погляд на свет. І, напэўна ж, першыя ўражанні жыцця былі станоўчыя, паколькі потым, параўноўваючы Менск з Варшавай, ён аддаваў перавагу першаму.
Польскі дыпламат і грамадскі дзеяч Томаш Нягодзіш, які ў свой час быў дырэктарам Польскага інстытута ў Менску, адзін са сваіх артыкулаў пра Ежы Гедройца азагаловіў: "Апошні грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага". І ў гэтай трапнай назве ёсць глыбокі сэнс, варты раскрыцця на дадзенай канферэнцыі. Ежы Гедройц, будучы, безумоўна, патрыётам усёй Рэчы Паспалітай, з асаблівымі любоўю і сентыментам адносіўся да сваёй "малой" радзімы. "Малой" - умоўна, адносна, бо калісьці яна сягала ад Чорнага да Балтыйскага мора. Як сведчаць многія публікацыі ў "Культуры", Ежы Гедройц уважліва сачыў за ўсім тым, што адбывалася на абсягах былога ВКЛ. Ён першым сярод палякаў, польскай эміграцыі і, шырэй, у Заходняй Еўропе, у свеце наогул у 40-50я гады мінулага стагоддзя, у часы бязвер'я, пачаў сцвярджаць: тое, што народзіцца на землях ВКЛ, там, дзе Вільня, Гродна і Львоў, будзе не ранейшымі "ўсходнімі крэсамі", а самастойнымі дзяржавамі - Беларуссю, Літвой і Украінай. І гэтае прароцтва збылося. Прафесар Леан Брадоўскі, рэдактар часопіса "Lithuania" (Варшава), таксама ўраджэнец Беларусі, жыхар Менска і адзін з "апошніх грамадзян ВКЛ", упершыню публічна назваў Ежы Гедройца Прарокам на навуковай канферэнцыі, што праходзіла ў час саміту цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў у Вільні ў 1997 годзе. Прэзідэнты Беларусі, Літвы і Украіны, зразумела, прысутнічалі на тым саміце.
У апошнія дзесяцігоддзі, дзякуючы найперш прафесару Ежы Клачоўскаму (Люблін), навукоўцы пачалі пісаць пра І Рэч Паспалітую не як пра "дзяржаву двух народаў" (палітычных), а як пра "дзяржаву многіх народаў" (этнічных). Гэтае палажэнне цалкам (а, можа быць, асабліва) стасуецца і да Вялікага Княства Літоўскага. Узніклае дзеля паратунку ад крыжакоў і татараманголаў, яно яднала продкаў цяперашніх беларусаў, літоўцаў, украінцаў, а таксама латышоў, рускіх. Тут аселі яўрэі, татары, жылі немцы, італьянцы, чэхі. Гэта была ці не самая талерантная і законапаслухмяная (дзякуючы Статутам ВКЛ) дзяржава ў тагачаснай Еўропе. Называць сябе грамадзянінам ВКЛ было ганарова (нават Скарына лічыў сябе і русінам, і літвінам).
І тым не меней паміж асобнымі часткамі ВКЛ існавалі, бо не маглі не існаваць у такім аб'яднанні, істотныя адрозненні - этнічныя, канфесійныя, культурныя. З цягам часу, у сувязі з пераўтварэннем этнасаў у нацыі, яны павялічваліся. Яны не маглі не паўплываць на адметнасці дзяржаў, якія ўзніклі на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага, узнікненне якіх прадбачыў Ежы Гедройц. Гэтыя асаблівасці сёння мы часта тлумачым воляй таго або іншага дзеяча ці аб'яднання дзеячаў, а на самой справе яны дэтэрміністычна абумоўлены характарам, менталітэтам народа, які фармаваўся стагоддзямі, які ўзыходзіць да часоў ВКЛ і папярэдніх яму княстваў, нават да часоў язычніцтва.
Сёння мы бачым, што Беларусь, Літва і Україна непадобныя адна на адну, ідуць рознымі шляхамі. Але чаму яны павінны быць падобныя? Нягледзячы на поступы глабалізацыі краіны Еўропы імкнуцца захаваць адзінства ў разнастайнасці. І разнастайнасць гэтая ў многім абумоўлена рознымі гістарычнымі і культурнымі традыцыямі. Мінулае мы вывучаем, каб лепш разумець сучаснасць.
Таму асноўная мэта канферэнцыі бачыцца не ў тым, каб высвятляць, якая з трох краін, што ўзніклі на тэрыторыі ВКЛ, ідзе больш правільным, а якая менш правільным шляхам. Сёння, гаворачы вобразна, мы павінны радавацца, што яны наперакор усяму існуюць, што прароцтва Ежы Гедройца, здавалася б, такое нерэальнае, амаль фантастычнае, усё ж збылося. Куды больш карысна для ўдзельнікаў канферэнцыі будзе, не ўдаючыся ў цянёты палітыкі, якія могуць ператварыць канферэнцыю ў звычайную сварку, паглядзець вачыма беларусаў, літоўцаў, палякаў, украінцаў, а магчыма, і позіркам збоку, вытлумачыць:
Папершае, чаму Ежы Гедройц, нягледзячы на гучныя галасы скептыкаў і нават абвінавачванні ў здрадзе, усё ж верыў у з'яўленне на карце Еўропы Беларусі, Літвы і Украіны, якімі яму бачыліся так званыя "усходнія крэсы" ўвогуле і асабліва Вялікае Княства Літоўскае;
Па другое, што з традыцый гэтага княства засталося жыць, паўплывала і ўплывае на адметнасць, асаблівасці трох краін, якія ўзніклі на "постлітоўскай" прасторы.
Ежы Гедройц, які першым прадбачыў і тым самым сцвердзіў іх утварэнне, можа па праву лічыцца не толькі "апошнім грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага", але і першым грамадзянінам незалежных Беларусі, Літвы, Украіны. Нездарма літоўцы абвясцілі яго ганаровым грамадзянінам Летувы, узнагародзіўшы да таго ж ордэнам Гедзіміна.
Акрамя указаных, больш ёмістых, агульных праблем на канферэнцыі, безумоўна, бачыцца і разгляд прыватных пытанняў: Ежы Гедройц як майстар слова; рэцэпцыя спадчыны Рэдактара ў паасобных краінах; устанаўленне фактаў Яго біяграфіі; Яго атачэнне; Яго асабістыя кантакты і г.д.
Адам Мальдзіс, ганаровы старшыня ГА "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў".