№ 17 (753) 26 КРАСАВIКА 2006 г.
20 гадоў аварыі на Чарнобыльскай АЭС
Фальклор і этнакультура Чарнобыля
З нагоды 20-годдзя сусветнай катастрофы
24 красавіка ў выдавецкім цэнтры БДУ пабачыла свет кніга Васіля Ліцьвінкі. "Фальклор і этнакультура Чарнобыля. З нагоды 20годдзя сусветнай катастрофы."
У кнізе раскрыты станаўленне і развіццё фальклорнаэтнічнай, абрадавасвяточнай традацыі на ўсходняй і цэнтральнай частках Палесся - рэгіёне праславянскай культуры, які ў наш час набыў злавесную назву Чарнобыля. Тут пададзена праца беларускіх, рускіх, украінскіх і польскіх фалькларыстаў. У кнізе прааналізавана месца фальклору і этнічнай культуры ў сучасным культуралагічным кантэксце, сканструявана сучасная мадэль абрадавасвяточнай традацыі рэгіёна і яе месца ў пераадоленні маральнапсіхалагічных праблем «чарнобыльскага сіндрому».
Выданне разнастайна ілюстравана. Яно будзе карысна навукоўцам і практыкам адукацыі і культуры ў галінах фальклору, этналінгвістыкі, гісторыі і этналогіі, а таксама ўсім, каго цікавіць культура і гісторыя беларускага этнасу.
Наш кар.
ТБМ прайшло перарэгістрацыю
У рамках чарговай кампаніі па перарэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) атрымала Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання № 01412.
Таварыства зарэгістравана рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2006 года № 187 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 100129705 .
Зарэгістраваны новы Статут ТБМ, які будзе надрукаваны ў "Нашым слове" ў адным з бліжэйшых нумароў. Разам з тым да 1 жніўня 2006 года можна карыстацца і старым статутам.
Сімволіка ТБМ застаецца ранейшага ўзору.
Наш кар.
Быць, не гледзячы ні на што
Да 20-годдзя Чарнобыльскай катастрофы пры садзейнічанні Рымска-каталіцкай парафіі Святога Сымона і Святой Алены выдадзена кніга Рыгора Барадуліна "Быць" . Кніга выдадзена на беларускай і англійскай мовах. Рэдактар беларускай версіі Ала Сакалоўская, рэдактар англійскай версіі прафесар Джэймс Торсан (ЗША), перакладчыкі Алена Таболіч, Іван Бурлыка.
Чарнобыль... Быльнік гэты на пажарышчах, на руінах. Само слова гучыць, як чорная быль.
Хмара з чарнобыльскага рэактара чорнай хусцінай жалобы ахінула Беларусь 20 гадоў таму. Марудна рассейваецца нябачная хмара. Цяжка чорнай былі стацца светлай.
Пра сэнс існавання, пра неўміручасць жыцця вершы Рыгора Барадуліна.
(Працяг Чарнобыльскай тэмы на ст. 11, 12)
85 гадоў з дня народзінаў Міколы Ермаловіча
ЕРМАЛОВІЧ Мікалай Іванавіч (н. 29.4.1921, в. Малыя Навасёлкі Менскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н), бел. гісторык і літаратуразнавец. Скончыў Менскі пед. ін-т (1947). У 1940-41 заг. Шаркоўшчынскага педкабінета. У Вял. Айч. вайну настаўнік сярэдняй школы ў Мардоўскай АССР. З канца 1943 інспектар Суражскага райана Віцебскай вобл., завуч сярэдняй школы ў Дзяржынску. У 194855 старшы выкладчык бел. літаратуры ў Маладзечанскім настаўніцкім інце. У 1955-57 заг. метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інта ўдасканалення настаўнікаў. Выйшаў на пенсію ў сувязі са значнай стратай зроку. Літ. творчасцю займаецца з 1936, з 1948 выступае ў друку як літаратуразнавец і крытык. З 1957 даследуе стараж. летапісныя крыніцы. У 197576 самавыдавецкім спосабам выпускаў лісток «Гутаркі», дзе закраналіся пытанні сучаснай і стараж. гісторыі Беларусі (у 1993 - 94 друкаваліся ў часопісе «Зрок»). Гал. тэмы літ. і навук. дзейнасці - гісторыя стараж. Беларусі і бел. літаратуры. У гісторыі Беларусі 9-14 ст. вылучае 3 перыяды: полацкі (9 - сярэдзіна 13 ст.), новагародскі (сярэдзіна 13 пачатак 14 ст.), віленскі (1316- 85). Лічыць, што слав. плямёны далі пачатак бел., укр. і велікарускай народнасці пасля іх перасялення ва Усх. Еўропу ў залежнасці ад таго, на якой тэрыторыі яны пасяліліся і якое карэннае (неславянскае) насельніцтва суіснавала разам з імі. На яго думку, беларусы не збалтызаваныя славяне, а аславяненыя балты; асіміляцыя балтаў адбывалася на працягу ўсёй далейшай гісторыі аж да нашага часу. Даказаў, што старажытная (летапісная) Літва размяшчалася на тэрыторыі Беларусі, і што ВКЛ гэта беларуская дзяржава.
(Пра Міколу Ермаловіча чытайце на ст. 2-4.)
Віншуем з 60-годдзем Міколу Лавіцкага
Шаноўны спадар Мікола!
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны сардэчна віншуе Вас, грамадскага і палітычнага дзеяча, журналіста, шчырага беларуса, з юбілейнай датай 60годдзем з дня народзінаў.
Сёння, з вяршыні пражытага і перажытага, выказваем Вам вялікую ўдзячнасць за ахвярную працу ў шэрагах ТБМ ад самага пачатку заснавання нашай грамадскай арганізацыі і па сённяшні дзень. Мы ведаем Вас як ініцыятыўнага намесніка старшыні ТБМ, патрабавальнага і прынцыповага кіраўніка Рэвізійнай камісіі, надзейнага сябра.
Вы паспяхова працуеце ў шэрагах сацыялдэмакратычнай партыі "Грамада", адным з заснавальнікаў якой з'яўляецеся.
Вашыя публікацыі ў дэмакратычным друку хвалююць людскія душы, бо Вы пішаце пра тое, што цікавіць і кранае кожнага.
Ваш імпэт, энергія і аптымізм непадуладныя часу. Вы нястомны і апантаны вандроўнік па родным краі. Шмат уражанняў, шмат цікавага пра нашу краіну, нашу гісторыю пачулі Вы пад час сваіх вандровак ад людзей сталага веку, якія былі сведкамі тых ці іншых падзеяў. Вашыя падарожныя нататкі цікавыя кожнаму беларусу.
Дай Божа Вам здароўя і моцы на новыя вандроўкі і новыя сустрэчы. Плёну Вам у шматграннай дзейнасці, аптымізму і здзяйснення ўсіх мараў. Радуйце нас, жывіце, тварыце на карысць Радзімы.
Сакратарыят ТБМ.
(Пра Міколу Лавіцкага чытайце на ст. 5.)
СЛАЎНЫ СЫН БЕЛАРУСІ
Да 85 - годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча (1921-2000 гг.)
У гэтым годзе спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Ермаловіча, таленавітага і апантанага даследчыка беларускай мінуўшчыны, сапраўднага патрыёта Бацькаўшчыны. Гэта быў шырока вядомы беларускі гісторык і літаратуразнавец, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Гэта быў падзвіжнік, які адкрываў чытачам мінулае Беларусі, папулярызаваў яе даўнюю гісторыю, значна апярэдзіўшы нацыянальную канцэпцыю гісторыі Беларусі, прынятую ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі толькі ў 1992 г. гэта быў чалавек, які ўсё сваё жыццё аддаў Бацькаўшчыне і яе гісторыі, быў вялікім прапагандыстам гістарычных ведаў, выступаў на сустрэчах з дзецьмі ў школах, са студэнтамі ва універсітэтах (за выключэннем БДУ), з чытачамі, а, галоўнае, пісаў творы, прасякнутыя глыбокай любоўю да роднай Беларусі.
Мікалай Іванавіч Ермаловіч пражыў доўгае і цяжкае жыццё. Нарадзіўся ён 29 красавіка 1921 г. у вёсцы Малыя Навасёлкі Менскага павету (цяпер Дзяржынскі раён), вучыўся ў Менскім педагагічным інстытуце. Зза слабога зроку ў вайне не ўдзельчаў. Быў настаўнікам сярэдняй школы ў Мардоўскай АССР. У канцы 1943 г. вярнуўся ў Беларусь, працаваў у тагачасным Суражскім раёне Віцебскай вобласці, быў завучам сярэдняй школы ў Дзяржынску. У 1947 г. скончыў Менскі педагагічны інстытут. Потым працаваў старшым выкладчыкам у Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце, у 1955-1957 гг. быў загадчыкам метадычнага кабінета маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў і выйшаў на пенсію ў сувязі са значнай стратай зроку. Атрымліваў невялічкую пенсію як інвалід. Аднак, не шкадуючы сябе, Мікалай Іванавіч штодня ездзіў электрычкамі з Маладзечна у Менск у залу беларускай літаратуры. Дзяржаўнай (цяпер - Нацыянальнай) бібліятэкі.
У бібліятэцы мы і пазнаёміліся. Я тады працаваў над тэкстамі па феадальнай гісторыі для (тома "Гісторыі Беларускай ССР" (выйшаў у 1972 г.) , а яго спачатку цікавіла старажытная гісторыя Беларусі - ад ІХ да ХІУ стагоддзя. У размовах высветлілася, што мы з'яўляемся аднадумцамі. Гэта спрыяла больш блізкаму знаёмству.
Працаваў Мікола Ермаловіч са стосам кніг па гісторыі роднай Беларсі. Ён рыхтаваў сваю першую кнігу. Яму ніхто не плаціў за гэта грошай, ніхто не вызначаў пяцігадовых планаў, як іншым навукоўцам. Але яму ніхто і не загадваў, як і пра што пісаць. Яму толькі перашкаджалі.
Ад 1957 г. Мікола Ермаловіч даследаваў старажытныя летапісы, аналізаваў і даваў ацэнкі гісторыкам, ранейшым і сучасным. Абмежаваны фізічнымі здольнасцямі (мяне ён пазнаваў па сілуэце і голасе), М. І. Ермаловіч вывучаў крыніцы самастойна і спачатку ў дыскусіях не ўдзельнічаў. Ён меў мужнасць у сваёй працы выступаць супраць афіцыйнай гістарычнай навукі, закаванай у браню марксісцкаленінскай дагматыкі і вялікадзяржаўнай расійскай традыцыі.
Тое, што М. Ермаловіч не знаходзіўся на працы ў афіцыйных навуковых установах (напрыклад, у інстытуце гісторыі АН БССР ці ў БДУ), пайшло яму на карысць. Ніхто з начальства не перашкаджаў яму працаваць, не забараняў выбіраць тэму ці амяжоўваць яе вельмі сціплымі рамкамі.
Ужо ў 1975-1976 гг. метадам самвыдату ён выпускаў лісток "Гутаркі", у якім абвяргаў погляды афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі па гісторыі сярэднявечнай Беларусі. У 1980 г. яго рукапіс "Па слядах аднаго міфа" ў скарочаным выглядзе быў узяты ў выдавецтва "Мастацкая літаратура" для адмысловага зборніка артыкулаў. Мне пашчасціла спрыяць гэтаму цудоўнаму чалавеку: я напісаў рэцэнзію з рэкамендацыямі да друку (хаця былі і заўвагі), бо лічыў кірунак яго даследаванняў перспектыўным. Аднак у ЦК кампартыі Беларусі было вырашана зборнік не друкаваць.
У 1982 г. я быў запрошаны на паседжанне вучонай рады Інстытута гісторыі АН БССР па абмеркаванні працы пра Беларусь у складзе Вялікага Княства Літоўскага, бо адзіны з аўтараў быў нязгодны з канцэпцыяй іншых аўтараў і навуковых рэдактараў, што працавалі ў Інстытуце гісторыі, якія лічылі Вялікае Княства Літоўскае выключна літоўскай дзяржавай. Дарэчы, кніга не выйшла, бо ўжо тады маральна састарэла.
Нечакана для мяне кіраўніцтва інстытута гісторыі і некаторыя гісторыкі, што вывучалі гісторыю феадальнага перыяду (доктар навук З.Ю. Капыскі і інш.) прапанавалі прыняць рашэнне накіраваць ліст у ЦК КПБ, у якім звярнуліся з просьбай забараніць публікацыю артыкулаў і твораў Мікалая Іванавіча. Гэта было найлепшай формай бальшавіцкай крытыкі! ЦК КПБ, зразумела, ахвотна задаволіў гэтую просьбу. На некалькі гадоў М. І. Ермаловічу перашкодзілі друкаваць свае творы.
Але Мікалай Іванавіч Ермаловіч выступаў перад прыхільнікамі беларускай гісторыі ў клубе "Спадчына". Памятаю, як у 1986 г., праслухаўшы яго выступлекцыю, я, падтрымаўшы яго канцэпцыю, адзначыў, што па сваіх ведах Мікалай Іванавіч мог бы быць акадэмікам, калі б гэтае званне давалася б не з палітычных, а з навуковых меркаванняў.
З вялікай цяжкасцю ішла публікацыя твораў М. Ермаловіча нават у гады перабудовы. Згаданая яго кніга "Па слядах аднаго міфа" (1989 г., 2е выд. 1991 г.) ішла ў выдавецтве "Навука і тэхніка" з вялікімі перашкодамі. Спатрэбілася ўключыць у барацьбу не толькі навуковага рэдактара (ім быў я), але яшчэ чатырох афіцыйных рэцэнзентаў, у тым ліку двух дактароў навук (аднаго з Масквы) і двух кандыдатаў навук (звычайна хапае і двух рэцэнзентаў). У сваім пасляслоўі "З літарай праўды" я адзначаў, што М. Ермаловіч абгрунтавана абвергнуў міф пра заваёву беларускіх земляў у ХІІІ ст. літоўцамі, а таксама, што канцэпцыя Міколы Ермаловіча перспектыўная. Наступныя даследаванні іншых гісторыкаў пацведзілі гэта. Гэтая першая кніга Міколы Ермашовіча выйшла дзякуючы старанням гісторыкаў, якія падтрымлівалі гэтага несістэмнага навукоўца. Тады ж выйшла і наступная яго кніга "Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды" (1990 г.), а ў 1994 г. "Старажытная Беларусь Віленскі перыяд". У сваіх працах М. Ермаловіч слушна падмацаваў свой ранейшы тэзіс адносна сутнасці летапісных паняццяў "Літва" і "літоўцы", "ліцьвіны", якія не супадаюць з сучаснымі этнічнымі паняццыямі. Аўтар заўважыў, што тэрмін "Літва" тады адносіўся да верхняга і сярэдняга Панямоння, а раней і на больш пашыраны рэгіён.
Працаваць Мікалаю Іванавічу Ермаловічу станавілася ўсё цяжэй і цяжэй - зрок пагоршыўся зусім. Але і ў такім стане ён працягваў працаваць.
Падсумаваннем творчай працы Міколы Ермаловіча стала яго заключная і абагульняючая кніга "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае" (Менск: Беллітфонд. 448 с, 2000).
Рэцэнзентамі гэтай вялікай кнігі былі доктар гістарычных навук А. П. Грыцкевіч і доктар юрыдычных навук Я. А. Юхо. У гэтай кнізе Мікола Ермаловіч зрабіў агляд беларускай гісторыі ад ХІІІ да канца ХУІІІ ст. такім чынам, канцэпцыя М. І. Ермаловіча замацавалася ў беларускай гістарыяграфіі.
Апошняя кніга Міколы Ермаловіча выйшла ў свет вясной 2000 г., але яе ён ужо не пабачыў. Трагічны выпадак адбыўся вечарам 4 сакавіка 2000 г. на адной з вуліц Менска. М. І. Ермаловіч быў збіты аўтамашынай і на наступны дзень, 5 сакавіка памёр.
Погляды М.І. Ермаловіча не падзялялі гісторыкі афіцыйнага кірунку савецкай гістарычнай навукі, а некаторыя ставіліся да гэтых поглядаў варожа. Яны лічылі, што гісторыя павінна падпарадкоўвацца загадам кіраўнікоў партыі і дзяржавы. Такое ж стаўленне засталося ў сістэмных гісторыкаў і цяпер. Не любіла М. І. Ермаловіча і ўлада: камуністычная і цяперашняя, прамаскоўская. Не любілі М. І. Ермаловіча і літоўскія гісторыкі, які дагэтуль лічаць, што Вялікае Княства Літоўскае і Рускае было выключна літоўскай дзяржавай. Але агульная маса чытачоў, навучэнцаў і студэнтаў успрымала канцэпцыю беларускага гісторыкапатрыёта з разуменнем. Заўсёды падтрымлівалі Міколу Ермаловіча гісторыкі, прыхільнікі нацыянальнадзяржаўнай канцэпцыі гісторыі Беларусі, адзначаючы вялікую папулярызатарскую дзейнасць М. І. Ермаловіча.
Мікола Ермаловіч у сваіх творах паказаў, што сярод беларускага насельніцтва у ранейшым сярэднявеччы яшчэ захоўваліся тэрыторыі з аўтахтонным літоўскім насельніцтвам. На яго думку, беларусы - гэта аславяненыя балты; асіміляцыя цягнулася некалькі стагоддзяў. Асновай беларускага этнасу сталіся палачане - ак вынік змешвання крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў пры культурнай перавазе палачанаў. Гісторык абвергнуў тэзіс расійскіх дарэвалюцыйных і савецкіх гісторыкаў пра заваяванне літувісамі (літоўцамі) беларускіх зямель у другой палове ХІІІ стагоддзя.
Вялікае Княства Літоўскае і Рускае ён лічыў Беларускай дзяржавай.
Я ўспамінаю, як у 1965 г. у дыскусіі у Інстытуце гісторыі АН БССР літоўскі акадэмік Юозас Юргініс кінуў беларускім гісторыкам: "Гэта не мы вас заваявалі. Гэта вы нас заваявалі". Хачу пры гэтым нагадаць, што рукапісныя кнігі гарадскіх магістратаў (пратаколы паседжанняў) нават тамашніх гарадоў, ажно да самага Балтыйскага мора, у першай палове ХУІ ст. складаліся на беларускай мове. Цяпер яны перахоўваюцца ў бібліятэцы Віленскага універсітэта.
І яшчэ. Калі ў той час, нават у глыбіні цяперашняй Літвы, з горада ехаў судзіць сялянаў суддзя, то ён браў з сабой у вёску перакладчыка, які ведаў літоўскую (жамойцкую ) мову, бо судзіў , згодна са Статутам Вялікага Княства, на беларускай мове.
Мяркую, што працы Міколы Ермаловіча яшчэ чакаюць глыбокага гістарыяграфічнага і крыніцазнаўчага аналізу. Гісторыкам яшчэ шмат чаго прыйдзецца даследаваць у гістарычнай навуковай спадчыне М. І. Ермаловіча.
За свае працы Мікалай Іванавіч Ермаловіч атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь 1992 года. У Маладзечне яму пастаўлены помнік. Унёсак Міколы Ермаловіча ў развіццё гістарычнай навукі Беларусі ў апошняй чвэрці ХХ ст. вялікі, і гэта прызнана ўсёй грамадскасцю Беларусі.
Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, правадзейны сябра Міжнароднай Акадэміі Навук Еўразіі.
ЗМАГАР ЗА БЕЛАРУСЬ
Грамадскае жыццё і творчасць Міколы Ермаловіча былі такія, што шмат хто на Беларусі, асабліва ў Менску, могуць сказаць: "Я ведаў слыннага гісторыка. Я быў блізкі да яго." І гэта будуць праўдзівыя словы. Патрэба даведацца праўду пра нашу гісторыю кіравала да яго усіх, хто быў турботны, няўрымслівы. Гэтая няўрымслівасць зблізіла і мяне з слынным гісторыкам і даследчыкам. Знаёмства адбылося натуральна, неяк плаўна; неўпрыкмет яно перайшло ва ўзаемную творчую сімпатыю. Мы з ім не адзін раз абмяркоўвалі стан нацыянальнага жыцця Беларусі. Калі было што добрае - радаваліся. Але найбольш засмучаліся, бедавалі, думалі: калі ж, нарэшце, Беларусь пачне жыць у сваім натуральным рэчышчы, адпаведным яе менталітэту. Найчасцей сустракаліся ў колішняй Ленінскай бібліятэцы, куды ледзь не кожнага дня з Маладэчна прыязджаў даследчык. Але не толькі ў бібліятэцы. Сустракаліся на мітынгах, на розных вечарынах. Былі і выпадковыя сустрэчы, і загадзя запланаваныя, дамоўленыя. Была і перапіска. Зместам усе гэтыя формы сустрэч прасякнуты цалкам адным клопатам: росшукі і намнажэнне забытых фактаў нашай гісторыі, нашай культуры.
Адну пару, калі я спазнаваў творчую спадчыну В.І. ДунінаМарцінкевіча, шаноўны маэстра пачаў мне казаць, што я і сам, праз пошукі, сваёй падабізнаю пачаў спакваля нагадваць Дудара Беларускага - Марцінкевіча: такі ж мажны, акруглы, такі ж няўрымсны. Мне, маладому тады даследчыку, прыемна было чуць такое параўнанне, і я яшчэ з большай ахвотай уцягваўся ў даследчыцкую працу. З гэтай нагоды ён мне распавёў, як ён у пасляваенную, за гады вайны, бяспамятную пару, наноў адкрываў беларусам імя заснавальніка беларускага тэатра, як знайшоў Марцінкевічаву Люцінку, ягоную магілку ў Тупальшчыне. Не было фотаапарата, дык ён усе звесткі з пахілых крыжоў перапісаў у свой нататнічак. Той нататнічак праз пэўны час ён мне перадаў каб ведалі, як вырываліся з забыцця факты і даты нашай гісторыі.
Мікола Ермаловіч адзін з першых, ці мо нават першы, хто ў пасляваенную пару наведаў Багушэвічавы Кушляны, сустрэўся з ягонымі землякамі. У тую пару ў Кушлянах жыло шмат яшчэ паэтавых сучаснікаў. З усімі імі даследчык спаткаўся, запісаў іхнія ўспаміны, згадкі. Запісы тых успамінаў гадоў Мікола Ермаловыіч пры нагодзе перадаў мне. Гэта звычайныя вучнёўскія сшыткі, у якіх занатаваны пункцірна, часам, тэзісна, а то і зусім абрывіста згадкі паэтавых землякоў пра слыннага Кушлянца. Я спрабаваў разам з аўтарам гэтых запісаў расшыфраваць хоць некаторыя тэзісы. На жаль, мінула шмат часу з тае пары, калі рабіліся запісы, а памяць не адгукаецца на большае, чым запісана. Пра сваё наведанне Кушлянаў Мікола Ермаловіч распавядаў мне неаднойчы.
Гэтыя расповяды поўныя розных яскравых дэталяў. На жаль, чамусь так надаралася, што пра сваё падарожжа ў Кушляны Мікола Ермаловіч распавядаў спантана, на вуліцы, дзе я не меў мажлівасці нічога ўслед за ім запісаць. Адно добра памятаю - ягоны акцэнт абставінаў, у якіх яму давялося сустракацца з кушлянцамі. Гэта былі першыя пасляваенныя гады. Савецкая ўлада трымала жыхароў ў напружанні. Ішло прымусовае перасяленне беларусаў у Сібір, і кожны не ведаў, што з ім заўтра будзе. Таму кожнага незнаёмага чалавека прымалі насцярожана. Менавіта ў такіх умовах давялося сустракацца Міколу Ермаловічу, збіраць ўспаміны пра Мацея Бурачка.
З некаторымі Багушэвічавымі сучаснікамі шаноўны даследчык ліставаўся. Прыкладам, з жыхаром фальварка Янава Вільгельмам Невядомскім. Адзін ягоны ліст Мікола Ермаловіч перадаў мне. Гэты ліст, вядома, увесь пра Францішка Багушэвіча.
У маім архіве ацалела і колькі лістоў шаноўнага Міколы Ермаловіча. Хачу працытаваць адзін з іх. Засяродзіць увагу на стыль пісьма - высокі, а разам з тым таямнічы, далікатны, які зразумелы толькі аўтару. Вось гэты ліст:
"Шаноўны Васпане!
Нешта доўга не паказваўся ў бібліятэцы, ці, магчыма, бывае тады, калі мяне няма. вельмі хацелася пабачыцца і ўрэгуляваць адну далікатную справу. Сёння званіў ва ўсе рэдакцыі тэлебачання, але ніхто нідзе не адказаў. І так ужо не першы раз. Няхай Васпан калінебудзь зойдзе ў бібліятэку ў прамежку з 10 да 15, але загадзя пазвоніць і спытаецца, ці я ёсць, бо часамі мяне там не бывае. Каб я ведаў службовы тэлефон Васпане, то вельмі б лёгка - было б наладзіць сустрэчу з Васпанам. Але незалежна ад таго, калі мы сустрэнемся, хай Васпан не хвалюецца: яго інтарэсы будуць захаваны.
З прывітаннем
М. Ермаловіч.
7.V. 1980 г.
Менск."
У 1997 годзе ў Купалавым музеі ладзіўся мой творчы вечар. На яго прыйшло шмат шаноўных людзей. Сярод іх быў, вядома, і мой даўні сімпатык Мікола Ермаловіч. На жаль, сказаць яму слоўка на той вечарыне не выпала. Але ён упісаў яго мой нататнік. У ім пра маю сціплую асобу ён сказаў:
"Шаноўны Уладзімір Ілліч!"
Калі б ў мяне былі такія гучныя імя і па бацьку, як у Васпана,.. Але, на жаль, у мяне яны самыя звычайныя. Зычу Васпану быць вартым свайго імя...".
Ужо не ведаю, якім чынам у маім архіве апынуўся і ліст Міколы Ермаловіча, напісаны ім напярэдадні пяцідзесяцігоддзя абвяшчэння БССР. У гэтым лісце знаны гісторык, як заўсёды, бароніць права беларусаў на іхняе натуральнае нацыянальнае жыццё. Аднак згадаем сам ліст, ён варты абнародвання. У ім увесь слынны гісторык.
"ІДУЧЫ НАСУСТРАЧ...
7 лютага г.г. Маладзечанскі гарком КПБ арганізаваў лекцыю ў дапамогу вывучаючым праблемы навуковага камунізма на тэму: "Росквіт і збліжэнне нацый у працэсе будаўніцтва камунізму". Чытаў лекцыю выкладчык Тэхналагічнага мастацтва (Менск) П. Ф. Ярошка.
На вялікі жаль, лекцыя гэта была ў многіх адностках блытанай, непісьменнай і ў выніку гэтага палітычна шкоднай.
Так, напрыклад, лектар тэрмін збліжэнне нацый разумее не як далейшае ўмацаванне братэрства савецкіх народаў, не як усебаковае развіццё іх эканамічных і культурных сувязяў, а як ліквідацыю нацый. І таму ён з выключным пафасам усклікнуў: "Как это замечательно, товарищи, что Белоруссия так обрусела!".
Папершае, адкуль ён узяў гэта. Тое, што амаль кожны беларус ведае рускую мову, яшчэ аб гэтым нічога не гаворыць. Перапіс 1952 г. паказаў, што беларусы складаюць 81% усяго насельніцтва Беларусі (гэта адзін з самых высокіх працэнтаў карэнага насельніцтва сярод саюзных рэспублік). 93% беларусаў, палавіна палякаў і прадстаўнікі іншых народаў (у тым ліку і рускіх), пражываючых у Беларусі, назвалі сваёй роднай мовай беларускую, што складае 80% усяго насельніцтва Беларусі.
Так што ні аб якім абрусенні Беларусі не можа быць і гутаркі. Гэта самая, калі можна так сказаць, нацыянальная рэспубліка ў СССР. І гэта зразумела. Наша партыя ніколі не ставіла і не могла ставіць задачы абрусення той ці іншай рэспублікі. Усеагульнае пашырэнне і веданне рускай мовы ў нас з'яўляецца сродкам зносін паміж народамі СССР, узаемнага абагачэння культур народаў СССР, а не сродкам выцяснення нацыянальных моў і культур, не сродкам русіфікатарства, як гэта было пры царызме. Вось гэтага і не разумее незадачлівы лектар Ярошка, які блытае русіфікатарства і інтэрнацыяналізм - гэтыя два дыяметральнапрацілеглыя паняцці, і гэтым самым паклёпнічае на нашу партыю, на яе нацыянальую палітыку і гэта паказалася невыпадковым. Лектар Ярошка прыпісаў русіфікарарскія мэты нашай партыі для таго, каб прыкрыць гэтым самым сваё ўласныя нацыяналістычныя намеры. Так, ён з назойлівасцю падкрэсліваў, што вывучэнне беларускай мовы ў нашых школах з'яўляецца неабавязковым і звяртаючыся да аўдыторыі сказаў: "Вы, как пропогандисты, должны всем абъяснить, что каждый может освободить своих детей от изучения белоруского языка". Як бачым лекцыйная зала Маладзечанскага ГК КПБ дзе адбывалася лекцыя ператварылася ў агітпункт за невывучэнне беларускай мовы, а лекцыя у інструктаж па хутчэйшай ліквідацыі беларускай мовы.
Сумняваюся, што лектар меў на гэта паўнамоцтвы.
Усё гэта вельмі дзіўна выглядае. З аднаго боку, усенародная падрыхтоўка да 50 годдзя Савецкай Беларусі, з другога боку, лектар Ярошка ўслаўляе русіфікатарства і заклікае прапагандыстаў агітаваць за невывучэнне беларускай мовы.
М.І. Ермаловіч,
г. Маладзечна,
пр. Леніна, 74а, кв. 10.
Да ўвагі рэдакцыі: прашу гэта пісьмо пасылаць на рэагаванне, паколькі аналагічнае пісьмо я паслаў у "Звязду" адкуль яго, вядома, пашлюць, куды трэба.
(Подпіс)."
Няцяжка ўявіць, якая была рэакцыя тагачаснага партыйнага чыноўніцтва на бунтоўны голас гісторыка з Маладзечна, які адважыўся ўсумніцца ў генеральнай лініі партыі!.
Апошні раз з Міколам Ермаловыічам я напаткаўся на восенскім мітынгу 1998 г. ля опернага тэатра. Сядзелі на лавачцы і зноў згадвалі пра Францішка Багушэвіча. Якраз пад гэты час нас і сфатаграфаваў Анатоль Каляда. Увекавечыў на векі вечныя. Ён не збіраўся яшчэ паміраць. Ён меў яшчэ сілу, каб займацца любай яму справай, памнажаць яе. Любоў да Беларусі давала яму сілу, і ён бы яшчэ пражыў бы не адзін дзесятак гадоў. Ва ўсякім разе да ста гадоў дажыў бы і шмат чаго б зрабіў, калі б не тое недарэчнае здарэнне, якое яго напаткала пятага сакавіка 2000 года.
Гэтыя свае згадкі я пісаў 23-га лютага 2001 года. Таму я і назваў іх "Змагар за Беларусь". Вось такіх воінаў я прызнаю. Праз іх я гатовы прызнаць і 23га лютага як дзень Абаронцаў Айчыны.
Мікола Ермаловіч быў змагар за Беларусь і яе абаронца.
Уладзімір Содаль.
МЫ ТАДЫ ТРЫМАЛІ АБАРОНУ
У маім прыватным архіве чамусьці апынуўся і машынапісны артыкул Міколы Ермаловіча "Ленін і Беларусь". Як мне падаецца, ён таксама варты сённяшняга абнародвання. У тыя часы, калі пісаўся Міколам Ермаловічам згаданы артыкул, імя Леніна было аўтарытэтнае. Яно, спасылка на яго, не адзін раз дапамагала нам бараніцца ад партыйных цемрашалаў, розных апалагетаў. Мікола Ермаловіч умела скарыстоўвае прынцып дагматычнай непагрэшнасці кожнай фразы, кожнага слова, якое належала Леніну.
Хоць рэальная палітыка і самога Леніна і яго паслядоўнікаў была далёкай ад прыгожых палітычных дэкларацый, але "з ваўкамі жыць - па воўчы выць". Ермаловіч, узяўшы на ўзбраенне ленінскія фразы, атакаваў партыйную бюракратыю, змушаючы яе выкручвацца, лгаць і ствараць хаця б бачнасць нейкага клопату пра Беларусь.
Уладзімір Содаль.
ЛЕНІН І БЕЛАРУСЬ*
Беларускі народ вечна будзе берагчы ў сваім сэрцы нязгасную любоў і найглыбейшую пашану да Уладзіміра Ільіча Леніна.
Асабліва дорага і свята для яго ўсё тое, што засведчыла неаслабную ўвагу вялікага правадыра да Беларусі.
Яшчэ на пачатку сваёй рэвалючыйнай дзейнасці Уладзіміра Ільіч звяртае ўвагу на Беларусь. Беларусь, ці па тагачаснай аіцыйнай тэрміналогіі ПаўночнаЗаходні край, займала важнае месца ва ўсерасійскай барацьбе супраць самадзяржаўя. Ужо ў верасні 1895 г. Ленін прыехаў у Вільню, каб наладзіць сувязі Пецярбургскага "Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа" з сацыялдэмакратычнымі групамі Літвы і Беларусі. І хаця неўзабаве пасля гэтага Ленін быў арыштаваны і высланы ў Сібір, ён працягваў кіраваць барацьбой за стварэнне ў краіне марксісцкай партыі. Барацьба гэтая завяршылася правядзеннем у Мінску І з'ездза РСДРП і апублікаваннем "Маніфеста Расійскай Сацыялдэмакратычнай Рабочай Партыі", які дарэчы, быў надрукаваны ў Бабруйску. Ленін даў высокую ацэнку з'езду і адзначаў вялікую ролю ў яго падрыхтоўцы сацыялдэмакратычных арганізацый заходняга краю.
Вялікай вяхой у развіцці марксісцкай навукі з'явілася геніальная праца Леніна "Развіццё капіталізму ў Расіі", напісаная ім у сібірскай ссылцы ў 1899 г. У гэтай эканамічнай энцыклапедыі Расіі Ленін даў і выключна глыбокі аналіз эканомікі тагачаснай Беларусі. Ён неаспрэчна даказаў, што ў Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, ішоў працэс развіцця капіталізму. Але на старонках ленінскай працы мы бачым не толькі лічбы эканамічнага развіцця Беларусі, але і жывыя малюнкі жахлівага становішча працоўнага беларуса ва ўмовах буржуазнапамешчыцкага панавання. Нельга без глыбокага хвалявання чытаць тое месца кнігі, дзе Ленін прыводзіць выказванне аднаго аўтара аб дзікай эксплуатацыі беларускіх і вялікарускіх плытагонаў: "Па Дняпры ідуць у нізавыя гарады тысячы плытоў. На кожным плыце бывае 1520 рабочых (плытнікаў) - у большай частцы беларусаў і велікарусаў Арлоўскай губерні. Атрымліваюць яны за ўвесь час плавання літаральна капейкі."
Разлікі гэтыя апраўдваюцца толькі ў "добрыя" гады " /Полное собрание сочинений" 5 выд. Т.3, стр. 239. далей спасылкі толькі на гэта выданне/.
Безмежна ўважлівы да народнага гора Уладзімір Ільіч убачыў самых абяздоленых людзей таго часу, пра якіх пазней, у 1907 г., пісаў народны паэт Беларусі Якуб Колас у вершы "Плытнікі":
Клунак за плячамі,
Згорбленыя спіны,
Валіць чарадамі
Люд на сплаў, віціны.
Босыя іх ногі,
Твар іх загарэлы,
Вопратка ўбога.
Чуць прыкрыты целы
З неаслабнай увагай сачыў Уладзімір Ільіч за выступленнямі беларускіх сяляндэпутатаў у Дзяржаўнай Думе, з поўнай ухвалай адносіўся да іх пазіцыі у аграрным пытанні. Нагадаўшы выступленне дэпутата Петрачэнкі (Віцебская губерня) які, у прыватнасці, гаварыў: "Колькі спрэчак ні вядзіце, другой зямной кулі не створыце... прыйдзецца, значыць, гэтую зямлю нам аддаваць", Ленін адзначыў, што гэты дэпутат "на справе дабіваецца зямлі, змагаецца з памешчыкамі і не згодзіцца плаціць кадэцкіх памерў выкуп". (Т.16, стр.362).
А працытаваўшы выступленне дэпутатаў ад Мінскай губерні - Шыманскага і Мельніка, Ленін з сапраўды прароцкім прадбачаннем падзеяў зазначаў: "Далёка ўлева пойдуць гэтыя правыя сяляне. Калі контрэвалюцыя пакажа ім палітычнае значэнне " пытанняў дабрабыту беднага народу" (Т.16, стр. 363). Як вядома, рэакцыянерычорнасоценцы на чале з Сталыпіным разагналі ІІ Дзяржаўную Думу найперш за патрабаванні многіх дэпутатаў даць зямлю сялянам, аб чым з'едліва пісаў у той час Я. Колас:
Зашумелі аб зямлі
Ў Думе дэпутаты
Дык па карку ім далі -
І пайшлі дахаты.
Ленін быў самым паслядоўным абаронцам не толькі сацыяльных, але і нацыянальных правоў беларускага народа, як і ўсіх прыгнечаных народаў Расіі. Ён выкрываў царскае самадзяржаўе, якое ў саюзе з чарнасоценным дваранствам і буржуазіяй праводзіла грубую шавіністычную палітыку. Ленін з сарказмам адзначаў, што нават беларусы і ўкраінцы залічаліся царскім урадам у разрад "инородцев" (Т.24, стр. 325). Самадзяржаўны ўрад адмаўляў беларусам у праве лічыцца асобным народам, не прызнаваў беларускую мову самастойнай мовай, праводзіў адкрытую русіфікатарскую палітыку ў адносінах да Беларусі і беларусаў, што асабліва абурала Леніна. Ён выкрываў шавіністычны прыём, згодна з якім пры перапісе школ, які праводзіўся ў 1911 г., у графе аб мове быў забаронены падзел на беларускую, украінскую і вялікарускую мовы. І ўсе яны значыліся пад адной назвай "руская мова" (Т.24, стар. 195). Трэба зазначыць, што казённая статыстыка знарок заніжала колькасць беларусаў, залічваючы падчас праваслаўных беларусаў да рускіх, а беларусаўкатолікаў да палякаў. Вось чаму Ленін, незадаволены афіцыйнымі звесткамі, шукаў больш надзейныя матэрыялы па гэтым пытанні. Так, калі ў 1913 г. ён прыводзіў дадзеныя, згодна з якімі беларусы складалі 4,5% ад усяго насельніцтва Расіі (т.23, стар.424), то ў 1914 г. называе больш дакладную лічбу 6% (т.24. стар.392).
Вялікі штуршок для ўздыму барацьбы беларускага народа, як і іншых народаў Расіі, за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне дала рэвалюцыя 1905 г. да беларускага народу цалкам адносяцца словы Леніна аб тым, што "гэтае рэвалюцыя ўпершыню стварыла ў Расіі з натоўпу мужыкоў, прыдушаных праклятай памяці прыгонным рабствам, народ, які пачынае разумець свае правы, пачынае адчуваць сваю сілу (т.17, стар.67). Такое важнейшае гістарычнае пераўтварэнне знайшло сваё глыбокае мастацкае адбіццё ў тагачаснай маладой беларускай літаратуры, асабліва ў геніяльным вершы Я. Купалы" А хто там ідзе", які М. Горкі назваў "народным гімнам беларусаў" і пераклаў на рускую мову. Сапраўды, тут ужо мы бачым не натоўп мужыкоў, а шматмільённы народ, аб'яднаны адзінай вялікай справай барацьбы за права "людзьмі звацца". З'яўленне такога выдатнага твору было таксама абумоўлена рэвалюцыяй 1905 г., у якой працавалі геніяльны розум і непахісная воля Леніна.
Ленін адносіў Беларусь, як і Украіну, да тых краін, дзе нацыянальны рух яшчэ далёка не закончыўся і з'яўляўся сучаснасцю: "Для ўкраінцаў і беларусаў, толькі чалавек, які ў марах жыве на Марсе, мог бы адмаўляць, што тут няма яшчэ завяршэння нацыянальнага руху, што прабуджэнне мас да ўладання роднай мовай і яе літаратурай - (а гэта неабходная умова і спадарожнік поўнага развіцця капіталізму, поўнага пранікнення абмену да апошняй сялянскай сям'і, тут яшчэ адбываецца" (т.30, стар.89). У святле гэтых выдатных ленінскіх слоў становіцца адразу зразумелым, чаму менавіта ў выніку рэвалюцыі 1905 г. пачала развівацца беларуская мова і літаратура. Бо першай адзнакай нацыянальнага руху і з'яўляецца, як глыбока зазначыў Ленін, "прабуджэнне мас да ўладання роднай мовай і яе літаратурай". Сапраўды, нацыянальнае прыгнечанне народа пачынаецца з зняважэння і ганення яго мовы, гэтак жа сама, як абуджэнне народа бярэ свой пачатак з усведамлення ім вялікага значэння роднай мовы, як яго нацыянальнай адзнакі, як яго духоўнага багацця і святыні.
Ленін, як ніхто, глыбока разумеў неаднолькавасць нацыянальных праблем розных народаў і рэзка крытыкаваў тых, хто падганяў у гэтых адносінах усе народы пад адзін шаблон. Ён адзначаў, што "англічане, французы, немцы, італьянцы хлусяць цяпер, гаворачы аб абароне сваёй бацькаўшчыны ў данай вайне (першай сусветнай). - М.Е. , бо не родную мову, не свабоду свайго нацыянальнага развіцця абараняюць яны на справе, а свае рабаўладальніцкія правы, свае калоніі "сферы ўплыву" свайго фінанасавага капіталу ў чужых краінах і інш. (т.30, стар.90). зусім іншая справа на Ўкраіне і ў Беларусі: "Бацькаўшчына" тут яшчэ не адспявала ўсёй сваёй гістарычнай песні. "Абарона Бацькаўшчыны" яшчэ можа быць тут абаронай дэмакратыі, роднай мовы, палітычнай свабоды супраць прыгнятаючых нацый, супраць сярэднявякоўя (т. 30, стар. 90). Гэтыясловы Леніна прымушаюць нас успомніць фінал драмы Я. Купалы "Раскіданае гняздо", у якой паказаны падзеі 1905 г. Галоўны герой яе малады сялянскі рэвалюцыянер Сымон Зяблік - на пытанне сваёй сястры Зоські: "Куды пойдзем? Па што?" рашуча адказвае: "На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!" (пад вялікім сходам ён разумее рэвалюцыю.). Для яго гэта барацьба за Бацькаўшчыну і з'яўлялася ў поўным сэнсе ленінскіх слоў "абаронай дэмакратыі, роднай мовы, палітычнай свабоды супраць прыгнятаючых нацый, супраць сярэднявякоўя".
Незадоўга перад Кастрычнікам, назваў Беларусь у ліку тых нацыянальных ускраін Расіі, для якіх пралетарская ўлада правядзе "неадкладнае аднаўленне поўнай свабоды" (т.34, стар, 299).
А праз год пасля перамогі сацыялістычнай рэвалюцыі па ініцыятыве вялікага правадыра была абвешчана БССР. Гэта было вялікай перамогай ленінскай нацыянальнай палітыкі. Гэта было здзяйсненнем вечнай мары беларускага народа аб сваёй дзяржаўнасці, заваяванай ім у барацьбе за перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі пад кіраўніцтвам партыі бальшавікоў і Вялікага Леніна.
М. Ермаловіч,
17. 1. 1980 г., г. Маладзечна, пр. Леніна, 74-а. кв.10.
У ДАВЕРЛІВУЮ ХВІЛІНУ РОДНАГА СЛОВА
Ужо шэсць гадоў у нашай суполцы ТБМ б'ецца сэрца за роднае слова.
І ў гэтым часе існавання нам удавалася пазбегнуць шэрасці, шаблоннасці зместу паседжанняў. Размова не абыходзілася без паэтычнага слова без музыкі. І найперш, відаць, таму, што ёсць здольныя творчыя маладыя асобы - гэта Маша Новікава і Антон Марговіч, ёсць настаўнік музычнай школы Мікалай Савуліч, аматар мастацкага слова Аляксандр Баран і іншыя.
Адметнымі нашымі сустрэчамі (з запрашэннем слухачагледача) з'явіліся вечарыны ад пачатку нараджэння суполкі. Тады ж празвінеў з вуснаў і пад гітару Машы барадулінскі цыкл вершаў пра каханне, вершы Караткевіча пад акампанемент Антона, вершы Ірыны Дарафейчук у выкананні пад гітару самой аўтаркі (яна ў нас гасцявала).
Наступнай прыдумкай быў мюзікл ці, мабыць, музычная п'еса) я, нават, не ведаю, як назваць) паводле "Вечароў на хутары паблізу Дзіканькі" Гогаля. Яе стварыла Маша. Сама ж была беларускамоўнай Салохай. У іншых ролях выступілі Алёша Лубчонак, Жэня Генеральчык, Дзяніс Цэдзік, Сяргей Папкоў... Атрымалася арыгінальна і ярка.
Пазней пяшчотную атмасферу стварыла мастацкае слова нашых сяброў на тэму "свет увесь падзяліць на дваіх" Тут ужо спявала Аляксандра Місевіч.
Такая методыка дзеяння ў моўнатаварыскім русле заўсёды настройвае на даверліва - ветлівы лад. Вось і сёлетні, сёмы год, мы пачалі з пашыранага паседжання. Прысутнічала большая палова сяброў суполкі, госці з Полацка і Віцебска. Гэта таксама сябры ТБМ імя Ф. Скарыны - паэтка - бард Лера Сом і празаік, сакратар праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў Франц Сіўко. Прысутнічалі бібліятэкары, настаўнікі і людзі розных другіх прафесій.
Паседжанне, як заўсёды, адкрылі гімнам "Сёння і на ўсе тысячагоддзі..." Нечакана новая знаёмая Зоя Максімаўна падхапіла нашу думку сваім вершам пра Беларусь. Было радасна ад ветлівасці прысутных і лёгка распавядаць пра нашы моўнасупольныя справы.
Франц Сіўко павіншаваў мяне з юбілеем, падараваў гваздзікі, уручыў Грамату ад сяброў па пяру, з гумарам, з усмешкай, і павёў далей размову пра магічную сілу слова.
Затым Лера Сом узяла ў рукі гітару... Затым Антон Марговіч... Затым Маша Новікава...
Было проста і добра з людзьмі, ветлівую сувязь з якімі нараджае роднае слова.
М. Баравік, старшыня Падсвільскай суполкі Глыбоцкай раённай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны.
НА АЛТАР БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Да 60-годдзя Міколы Лавіцкага
Не адзін раз лавіў сябе на думцы: іншы раз здаецца і ведаеш чалавека, і даўно, а як давядзецца пра яго штось згадаць істотнае - глядзіш, ў тваім багажы звестак пра яго вобмаль. Не стае жыццёвых фактаў, яскравых эпізодаў. От далёка не трэба хадзіць: Мікола Лавіцкі! Ведаю даўно: адданы Бацькаўшчыне, Радзіме, беларушчыне. На беларушчыну гатовы і здароўе пакласці. І кладзе!
А адкуль гэта ў яго? Хто яму прышчаліў гэтую любоў, замілаванне да Беларусі? Гэтага якраз не кожны можа сказаць, нават тыя, хто ведае яго, з кім ён даўно хаўрусуе. Да пэўнага часу, на вялікі жаль, і я не ведаў гэтага, хоць прыгадваецца: Мікола колісь распавядаў мне падчас нашых вандровак па Ўласавых мігаўскіх сцежках, як ён прыйшоў да разумення Беларусі, беларушчыны. То як, Мікола, з якой пары ты адчуў прагу роднага слова, крыўду і радасць за яго?
Цікавіцеся, адкуль выток мае любові да роднай мовы, роднага слова? Ды такі, як у ва ўсіх. Аснову беларускасці заклала найперш маці, мая матуля, Клаўдзія Каваленя. Яна заўсёды трымалася роднай мовы. Іншай мовы яна і не ведала. Затым школа: яна ў нас была заўсёды беларускамоўная.
З гэтым моўным багажом Мікола і пайшоў у людзі. А ў тых людзях пра сваю родную мову наслухаўся рознага. Адным наша мова была як бальзам жывых крыніц. Іншых яна ўдражняла, з лёгкасцю наломлівалі сябе ў мову суседняга народа. Мікола ж ўсюды трымаўся роднага грунту. За яго спіною вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПБ, шматгадовая праца на аўтазаводзе. Асноўныя яго спецыяльнасці: каваль - штампоўшчык, тэрміст, электраманцёр, майстар ліцейнай вытворчасці.
Нарэшце, журналіст... І ўсюды з ім родная мова. Ягоная падкрэсленая беларускамоўнасць вельмі была не да спадобы так званым ідэалагічным "необоротням". Зза ягонай беларускамоўнасці не ўзялі, прыкладам, на завод шэсцерняў на вакантныя месцы і па спецыяльнасці. Не ўзялі Міколу зза ягонага беларускамоўя, і яго беларускасці ў тралейбусным дэпо № 5 пратрактавалі: беларускамоўны - значыць, апазіцыянер, "оборотень". Але ніякія ўмоўнасці не спынялі Міколу. На ягоным рахунку з прыняццем "Закона аб мовах" распрацоўка праекту сістэмы вяртанне роднага слова на аўтазавод, які быў зацверджаны кіраўніцтвам завода. Вялікі паслужны ў Міколы спіс грамадскіх абавязкаў: каля дзесяці гадоў узначальваў ў Заводскім раёне Раду ТБМ, тройчы абіраўся старшынём рэвізійнай камісіі Рэспубліканскай Рады ТБМ. Супрацоўнічаў з дэмакратчынм друкам. Яго артыкулы, нататкі пераважна адстойвалі роднае слова, нашу культуру. Вяртанне да свайго, нацыянальнага, адбывалася, паводле Міколавых слоў, спакваля. Згадваецца, падчас службы ў Эстоніі ў 1967 годзе ладзіўся вечар, на якім прадстаўнік кожнай нацыянальнасці павінен быў паказаць сваё. Беларусы нічога не маглі прыдумаць арыгінальнага. Нават мовай сваёй не кожны дасканала валодаў. І от вайсковец сакрэтнага аддзелу Маталыцкі папрасіў прыслаць з Радзімы якінебудзь мастацкі твор. Просьбу выканалі: прыслалі байку "Махальнік Іваноў". Улічваючы Міколаву дыкцыю, ягонае маўленне, на гэтую байку прапанавалі прачытаць менавіта Міколу, і ён справіўся з даручэннем бліскуча: прачытаў "Махальніка Іванова" дасціпна, з захаваннем ўсіх нюансаў арфаэпічных нормаў беларускай мовы.
Нарадзіўся Мікола Лавіцкі ў вёсцы з арыгінальным назовам - Бабаедава. Ці цікавіўся хоць калі Мікола гісторыяй сваёй вёскі, этымалогіяй яе назвы? Можа яна колісь звалася Бобаедава? Калі гэта толькі так, тады ўсё зразумела. Проста слова падпарадкавалася беларускаму аканню і этымалогія яго вонкава зацьмілася. Ці магло такое быць? - пытаюся ў Міколы.
Вельмі верагодна, пагаджаецца Мікола. - Мае вяскоўцы лічаць Бабаедава з таго, што іхнія далёкія продкі любілі латашыць боб, былі бобаеды. Ёсць і іншыя версіі. Прыкладам. Адна з іх - нібы цюрскага паходжання - "баба", стары чалавек. Магчыма, і літоўскага паходжання. Палітоўску "баба" - гэта жанчына, каменны стод - таксама "баба".
Бабаедаўскія жанкі не вельмі дасведчаныя ў гэтых філалагічны меркаваннях, але кажуць, што назва іх роднай вёскі вельмі адпавядае іх долі. Пераважная болшыня з іх - удовы: праз войны, рэпрэсіі, заўчасныя хваробы, гарэлку, самазабойствы...
Прага спазнання гісторыі роднага краю рухала Міколу да спазнання самога сябе, свайго роду.
Прозвішча Лавіцкі вельмі празрыстае, гаворыць само за сябе. Магчыма, мае далёкія продкі любілі ловы паляванне, хадзілі на ловы. От таму і празвалі іх Лавіцкімі я часта жартамі кажу катораму: лавіце Лавіцкага, Лавіцкі на ловы пайшоў. А ловы мае - гэта найперш веды. Колькі жыву - гэтулькі і вучуся. Кім я толькі не быў! Вучыўся ў Раснянскай школе. Затым менскае ГПТВ № 9, школа рабочай моладзі № 5 , трохгадовая школа майстроў Менскага аўтазавода. Аўтазаводу, як я ўжо казаў аддаў за трыццаць гадоў. Там я амаль ўсіх ведаў. Ведалі і мяне, і найперш як прафсаюзнага дзеяча. Тата ж мой быў чыгуначнікам, працаваў на чыгунцы. Мае ж далёкія продкі мелі некалі сваю зямлю, свой лес.
З маленства спазнаў працу на зямлі і Мікола. Падлеткам дапамагаў калгасу. Але праца працаю, а душа прагла якогась выйсця на грамадскі прастор.
І не было такога руху, да якога б не далучыўся б Мікола. Ён цікавіўся цікавым жыццём грамадскага аб'яднання татараў Беларусі, супрацоўнічае з грамадскімі аб'яднаннямі татар Беларусі "Зікр уль Кітаб", ён жа і намеснік старшыні Менскай гарадской арганізацыі сацыялдэмакратычнай партыі (Грамада), сябар Менскага культурнаасветніцкага клуба "Спадчына", намеснік старшыні, сябар мемарыяльнай арганізацыі "Трасцянец" Як афіцэр запасу ў свой час далучыўся да згуртавання беларускіх вайскоўцаў. Адной парою займаўся нават непаўналетнімі.
Жыццёвы Міколаў досвед дае яму падставу сказаць:
Мову продкаў сваіх,
Як умеў шанаваў.
Я не ў крыўдзе на тых.
Хто мяне папракаў
Бог - усім ім суддзя...
Шчаслівы той чалавек, якому апрача розных іншых заняткаў, падуладныя і таямніцы слова. Мікола Лавіцкі якраз з такіх людзей. Да свайго юбілею, да свайго шасцідзесяцігоддзя чакае сваю першую аўтарскую кніжку. Гэтая кніжачка - падсумаванне перажытага ім, перадуманага. Перакананы: ягоны жыццёвы досвед будзе карысны і для іншых.
Пакуль Міколава імя не значыцца ў энцыклапедычных даведніках. Але няхай гэтая юбілейная замалёўка на будучыню станецца грунтоўным падмуркам для энцыклапедычнага артыкула пра Міколу Лавіцкага, які ахвяруе на алтар Бацькаўшчыны свае лепшыя парывы душы.
Уладзімір Содаль, г. Менск.
НАВІНЫ КНІЖНАГА КРАСАВІКА...
У 2004 годзе "Наша слова" паведамляла пра заснаванне серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны" і прэзентацыю першай кнігі "Месца выдання - Парыж": Выбраныя старонкі часопіса "Моладзь" (19481954), якая адбылася ў бібліятэцы сталічнага Дома літаратара. Менавіта тады пад час фуршэту ініцыятары літаратурнага свята паведамілі, што стануць працаваць інтэнсіўна! Надзеі публікі спраўдзіліся! Толькі за апошнія 1,5 гады выдадзена ажно 8 цудоўных кніг... Усе былі мной уважліва прачытаны. Апошняй з'яўляецца "Летапісны звод Чалавека свядомага". Гэта гісторыя газетаў "Бацькаўшчына" і "Беларус". З'яўленне асобнай кнігі пра газеты - гэта сапраўдная інтэлектуальная экзотыка! "Беларус" на Беларусі рэгулярна чытаюць адзінкі. Газета ўключана ў беларускія падпісныя каталогі, але 1 асобнік каштуе па падпісцы 8 тысяч рублёў, што вельмі дорага пры нашых заробках! Сітуацыя з рэкламай газеты ў небяспецы. Пра яе можна было зняць кінастужку, наладзіць асобную імпрэзу газеты "Беларус" напрыклад у ІВВ ці ў ТБМ. Газета вельмі цікавая. Яна друкуе і грамадзян Беларусі. Выданне "Летапіснага Зводу Чалавека свядомага" гэта ўдалае спроба рэкламы выдання манаграфія пабудавана на архіўных матэрыялах, успамінах чальцоў рэдакцыйных калегіяў, унікальных друках часоў лягераў ДП. Аўтар прасочвае не толькі гісторыю газетаў "Бацькаўшчына" і "Беларус", але і лёсы сяброў рэдакцыі, насвятляе на кола ідэяў і тэмаў, што абмяркоўваліся на старонках газетаў. У кнігу ўключана бібліяграфія тэматычных артыкулаў, а таксам ўпершыню створаны слоўнік псеўданімаў і крыптонімаў дзеячаў эміграцыі...
Не зразумела мне, чаму аўтары не закранулі апошнія 6 гадкоў гісторыі газеты "Беларус".
У кнізе ўзгадваюцца шмат прозвішчаў, якія знаёмы мне па кнізе "Дванаццатка" наклад манаграфіі Лявона Юрэвіча 300 асобнікаў. Імённы паказальнік склалі Алег і Наталля Гардзіенкі, якія раней нам вядомыя па манаграфіі "Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары."
Яшчэ ў маю ўласную бібліятэку трапіла цудоўная кніга, што выдадзена на Беларусі, у Менску выдавецтвам "Бізнесафсет". Яе назва "Мая Талачыншчына". Аўтарам з'яўляецца Анатоль Антонавіч Шнэйдар, які нарадзіўся ў вёсцы. Парэчча Талачынскага раёна раёна ў сям'і вясковых інтэлігентаў. Аўтар, якому зараз ідзе 76ты год ліставаўся з К. Сіманавым, займаўся фотасправай. Яго фотаздымкі друкаваліся ў розных выданнях, былі прызёрамі фотаконкурсаў, змяшчаліся на вокладках часопісаў. У 1965 годзде спадар Шнэйдар Стварыў кінастудыю "Летапіс" пры раённым Доме культуры. (З 1999 года кінавідэаклуб).
У 1988 годзе амбасада Аргентыны ў Маскве запрасіла вядомага беларускага дзеяча культуры на Міжнародны фестываль шырокаэкраннага і аматарскага кіно ў сталіцу краіны Буэнас - Айрэс.
З 2003 года кіраўніком кінастудыі з'яўляецца Землянік Васіль Іванавіч, а Шнэйдар інтэнсіўна заняўся літаратурнай і грамадскай дзейнасцю! Нехта сустракаў прозвішча творыцы ў кнізе "Памяць. Талачынскі раён." Наклад сённяшняга навуковапапулярнага выдання 250 асобнікаў. Яго рэдагаваў А. Л. Петрашкевіч.
Кніга закране гісторыю населеных пунктаў Талачыншчыны, якую складалі А.І. Дулета і А.Л. Петрашкевіч. Наогул "Мая Талачыншчына" напісана правінцыялам, але атрымалася нейкай гарадской і элітнай. Я прачытаў кнігу за адзін дзень і даведаўся шмат цікавага! Кніга з'яўляецца грунтоўным краязнаўчым даследваннем. Яна разлічана на шырокае кола чытачоў. Аўтар падрабязна паведамляе пра развіццё эканомікі, культуры, барацьбу з ворагамі ў часы Друцка. Краязнавец закранае і часы вайны 19411945. Пра гэтыя падзеі ідзе гаворка і ў кнізе "Жанчыны ў Другой сусветнай вайне: гісторыя барацьбы і выжывання", якую днямі выдала Гістарычная майстэрня. Прадстаўлены малавядомыя матэрыялы па пытаннях гісторыі барацьбы і выжывання жанчын Беларусі і Германні ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Успаміны сведак прымусовай працы, канцлагераў, гета ў Беларусі сведчаць аб асаблівасцях жаночай гісторыі вайны і складанай пасляваеннай адаптацыі да звычайнага жыцця. Матэрыялы падрыхтаваны на аснове міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі, якая была праведзена Гістарычнай майстэрняй у Менску. Свае даклады прадставілі гісторыкі Беларусі, Германіі, ЗША, Узбекістана. Вынікае, што абазначала малавядомая, але "актуальная тэма "Жанчына на вайне" Дадзеная кніга - спроба комплексна паказаць кірункі і ўзровень навуковых даследванняў, увесці ў навуковы зварот архіўныя матэрыялы.
Наклад кнігі 200 асобнікаў. Яна добра разыходзіцца у Гістарычнай майстэрні. Набыць яе можна звязаўшыся з установай праз тэлефон (200-76-26).
Аляксей Шалахоўскі, гісторык, журналіст.
"Белорусский вопрос?"
Гістарычна-дакументальная драма
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Свярдлоў (ЦК). Речь, кроме правительства, идет о ЦК БелорусскоЛитовской Республики. Надо максимум 40-50 человек, тоже и литовских, и их слить. Речь идет только о том, чтобы от каждой национальности были представители. А от каждой группы хоть одного можно взять. Определиться персонально от каждой группы. Если Пикель думает, что есть разъединение в партийной работе, то оно только технически, ибо все они работают под ЦК. Но можно будет создать общий центр.
Переходим к вопросу о местопребывании правительства. Какие будут суждения?
Рэйнгольд. По местным географическим условиям должно Вильно. Но теперь, когда еще война и не очищено все - то преждевременно всему правительству переезжать. Надо остаться в Минске до выяснения положения.
Міцкевіч. Наше правительство было и в Вильно, и в Двинске. Но мы решили, что переезд правительства в Вильно имеет громадное политическое значение, поскольку с центром в Вильно вся Литва наша. Это дает возможность сношений со всеми частями республики. Кроме того мы оттуда руководим военными действиями. Поэтому провозглашение БЛ республики имеет значение главным образом для Литвы, и надо в Вильно.
Свярдлоў. Соображения Мицкевича решающие с международной точки зрения. Даже занятие Вильно - столицы, будет иметь большое значение, чем Вильно просто. Это даст возможность агитации. Местопребывание в Вильно и сейчас!
Далецкі. В Вильно, ибо поляки занять его сейчас не могут до заключения мира их с Украиной и Германией. Несколько месяцев там пробыть, а это даст возможность агитации и создаст польскую армию - красную.
Рэйнгольд. Снимаю свое предложение о времени переезда в Вилно.
Свярдлоў. Вильно. Решено! Съезд Советов Белоруссии 2-3 февраля.
Сцэна зацямняецца.
XII
Вядовец. Справаздача Часовага урада не была ўключана ў парадак дня Першага з'езду Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Жылуновіч і яго паплечнікінаркомы ўрада яшчэ да з'езду былі грунтоўна, але аблыжна дыскрэдытаваныя як нацыяналісты. Прадстаўнік дыпламатычнага корпуса РСФСР Гопнер тэлеграфаваў наркому замежных спраў Чычэрыну: «Предшествующие съезду фракционные собрания коммунистов обнаружили ожесточение и проявили крайнее недовольство. Начавшаяся еще во время смоленской конференции кампания ко времени съезда Советов разрослась, захватила все истинно революционные, активные, самые надежные элементы. Бурные схватки закончились полным разрывом с представителями националистического крыла. Никто из вождей последних на съезд не явился. Однако работа съезда протекает вполне благополучно».
У рэдакцыйным артыкуле «К итогам съезда Советов Белоруссии» газета «Звезда» адзначыла: «Съезд подтвердил, что потуги белорусской националистической интеллигенции к созданию «своего» белорусского языка, «своей» национальной культуры напрасны. Делегаты с мест, представители белорусского крестьянства, заявили, что они не понимают того языка, на котором пишут побелорусски писатели из «Дзянницы». Пусть примут это к сведению белорусские писатели».
З'езд ухваліў выдзяленне і далучэнне да Расіі Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў і прыняў дэкларацыю аб зліцці Беларусі з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. У склад урада ЛітБела не трапіў ні адзін беларус.
Пражэктар высвечвае Янку Купалу.
Янка Купала. Першыя дні бальшавіцкай гаспадаркі, асабліва тут, у Менску, падавалі надзею, што беларуская справа стане на добры дэмакратычны грунт. Бо як жа было іначай думаць? На чале «чразвычайкі» стаў не Яркін, вядомы ў Смаленску сваёй крывавай ненасытнасцю, а нейкая другая асоба. Так што спачатку і расстрэлы рэдка былі чутны.
Пачалі выдаваць «Известия» на 4 мовах: расійскай, беларускай, польскай і жыдоўскай (выйшла 4 з 5 нумароў). Я там папрацаваў перакладчыкам. Не касавалі дробнага гандлю і не забаранялі прывозіць прадукты з вёскі ў места.
Але гэты мядовы месяц Савецкай улады на Беларусі цягнуўся нядоўга.
Бальшавікі займаюць Вільню, касуюць «незалежную беларускую і г. д. рэспубліку», а сваіх бальшавіцкіх беларускіх «нацыяналістаў» - Шантыра, Дылу, Фальскага (Жылуновіч паспеў к таму часу ўцячы) - садзяць у вастрог, ствараюць ужо ЛітоўскаБеларускую савецкую і г. д. рэспубліку, урад якой засядае ў Вільні. Аб ніякай беларускай «незалежнасці» не было ўжо і гутаркі.
Пражэктар высвечвае Кнорынга.
Кнорынг. Жилунович был председателем СНК, Мясников - заместителем, я - управляющий делами и секретарь ЦБ, причем Мясников мне сказал: печать хранить у себя, я обязан сидеть в той же комнате, где и Жилунович. Условия были такие, что ни одна телеграмма правительства не могла пройти без предварительной цензуры, то есть без секретаря. Мы проработали больше месяца. Конечно, Жилунович и никто другой не могли принимать серьезной подготовки к съезду.
Съезд прокатил прежде всего Жилуновича, арестовали группу белорусов. Но тут дело было в чем? Мы поймали документ, поскольку все дело проходило через секретаря, документ о том, что организуется белорусский комитет партии. Постановление состоялось, конечно, задним числом. Значит, прокатили этого и других, и председателем съезда был избран товарищ Мясников. Оставлен был один только Червяков, всех остальных провалили. После этого мы взялись проводить белорусскую политику уже сами, не руками белорусов, а уже руками интернациональными.
В чем тут дело. Жилуновцы были за широкое проведение белорусского языка, а у Мясникова была такая политика, что мы проводим определенную линию, ориентируясь в сторону Москвы. Такую же линию проводили Пикель, Рейнгольд и другие. Мы, большевики, считаем, что белорусы не являются нацией, и что те этнографические особенности, которые отделяют их от остальных русских, должны быть изжиты. Нашей задачей является не создание новых наций, а уничтожение старых национальных рогаток. И объединение Белоруссии с Литвой давало такую перспективу, но...
Вядовец. Але да сярэдзіны ліпеня 1919 года польскія войскі занялі тры чвэрці тэрыторый Літвы і Беларусі і ў жніўні прасунуліся да лініі Дзвінск-Полацк-Лепель-Барысаў-Бабруйск-рака Прыпяць. Не без удзелу Сталіна - на той час камісара па Заходняму фронту - штучна створанае аб'яднанне ЛітБел было зліквідавана. Мяснікоў са сваёй камандай зноў асеў у Смаленску. У Рызе пачаліся мірныя перамовы з Польшчай. Беларускіх прадстаўнікоў да перамоў не дапусцілі. Савецкарасійскі бок на перамовах прадстаўляў Іофэ.
Тэлеграфісты за апаратамі ў Маскве і Рызе.
Ёфэ размаўляе з Леніным па прамому проваду.
Ёфэ. Здравствуйте, Владимир Ильич. Иоффе. Нашел возможность переговорить с вами по прямому проводу.
Ленін. Рад, я очень рад вас слышать, Адольф Абрамович. Как продвигаются переговоры?
Ёфэ. С трудностями, Владимир Ильич, но продвигаются.
Ленін. Идите, батенька, на любые уступки. На любые! Положение Советской республики чрезвычайно тяжелое. Это заставляет нас поторопиться с миром, дабы избежать зимней компании с Польшей. Я тут днями выступал перед нашими партийцами и сказал прямо: лучше иметь с поляками границу по Березине и получить меньшую территорию Белоруссии и иметь меньшее количество белорусских крестьян, чем (подчеркиваю) подвергнуть новым тяжестям, новой зимней военной компании крестьян России. И вам скажу без обиняков: отдавайте Белоруссию по Березину, а дальше мы их не пустим.
Ёфэ. Не хотят они по Березину, Владимир Ильич.
Ленін. Чего же они еще хотят?
Ёфэ. Когда я выдвинул это как условия заключения мира, премьерминистр Польши Домбский сказал: «А на якон холере Польсцэ под бокем таки вжут (чирей, скула), як Белоруска Людова Рэпублика?»
Ленін (разгублена). Не понял...
Ёфэ. Польская сторона согласна поделить с нами БНР примерно по линии немецких окопов, то есть Дрисса на севере, Минск по центру и Туров на юге.
Ленін. Прекрасно! Прекрасно, батенька. Дело в том, Адольф Абрамович, что по территории Белорусской Народной Республики прокатилась волна антисоветских выступлений от мужицких бунтов до мятежей в воинских частях. В Слуцком и части Бобруйского уезда это вылилось в настоящее восстание под девизом БНР «ни польского пана, ни московского коммуниста». Под эгидой БНР сформирована стрелковая бригада из случаков и дезертировкрасноармейцев. Западные доброхоты обещают восставшим помощь, если те обеспечат свободную от большевиков территорию. 10 тысяч вооруженных восставших сконцентрировались сейчас в нейтральной полосе на советскопольской границе, оговоренной вами с поляками. Время не терпит. Мы бросили на разгром восстания 16ю армию под командованием командарма эстонца Кука, усиленную китайскими и кавказскими частями, начальником особого отдела армии назначили чекиста литовца Апанского, в качестве секретаря ЦК КП(б) Белоруссии возглавит латыш Вильгельм Кнорринг. Он вам известен по Центральному Бюро. Как только подпишете мирный договор с Польшей, Кук двинет армию на нейтральную зону. Подписывайте всё, что они потребуют и пока не передумали.
Ёфэ. Вас понял, Владимир Ильич.
Ленін. Конец связи. Спешу. Обнимаю. (Зыходзіць.)
Тэлеграфісты зацямняюцца.
Ёфэ ў разгубленасці і здзіўленні трымае перад сабою тэлеграфную стужку. Тэлеграфіст усміхаецца.
Вядовец. Пасля прырэзкі да Расіі Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў Ленін і яго ўрад пачалі і прадоўжылі гандаль беларускімі землямі. Прызнаўшы ў ліпені 1920 года незалежнасць Літувы, Масква перадала ёй наш Віленскі край з Гародняй, Шчучынам, Лідай, Ашмянамі, Смаргонню і Браславам. А па дамове з Латвіяй Расія «уступила» ёй паласу беларускіх зямель Віцебскай губерні разам з горадам Дзвінскам. Пасля ж падпісання савецкапольскага перамір'я за адноўленай Сацыялістычнай Савецкай Беларускай Рэспублікай засталося толькі шэсць паветаў: Менскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ігуменскі, Мазырскі і Слуцкі, у якіх пражывала крыху больш за 1500 тысяч чалавек з 12 мільёнаў этнічных беларусаў. 12 паветаў ССРБ было аддадзена Польшчы. Падчас перамоў Расія пагаджалася перадаць палякам і Менскую губерню ў абмен на прызнанне Польшчай Украінскай ССР. Савецкі расійскі ўрад Леніна свядома ішоў на ліквідацыю Савецкай Беларусі, якая ўяўляла сабой агрызак яе этнічнай тэрыторыі і ўкладвалася тады ў межы ўрэзанай Менскай губерні.
За гэтымі трагічнымі падзеямі раскрыжавання народа Беларусі і тытульнай нацыі пачнецца шматгадовая паласа генацыду, тэрору, русіфікацыі і паланізацыі беларускага краю.
З народнымі камісарамі першага беларускага ўраду Найдзянковым, Шантырам і Фальскім бальшавіцкая ўлада расправіцца ў 1919-1921 гадах. За астатніх возьмецца ў 30я. Свае кругі пекла пройдуць першы старшыня першага марыянетачнага ўраду першай Беларускай Рэспублікі і яго паплечнікі.
XIII
Папыхкваючы дымком з люлькі, па прасцэніўме нетаропка, паважна, у роздуме ходзіць Сталін, які са звычайнага наркома не самага важнага і зусім не ўплывовага наркамата па справах нацыянальнасцяў ператварыўся за дзесяць гадоў у «вождя всех времен и народов». Звяртаючыся да членаў палітбюро ЦК ВКП(б) праз тэатральную залу, прамову трымае няспешна, запаволена, з доўгімі паўзамі, акцэнтамі, націскамі на пэўныя словыпаняцці, як і належыць трымаць слова правадыру, дыктатару, прароку эпохі сацыялізму.
Сталін. Скажу откровенно, уважаемые члены политбюро нашей партии: не думал, что снова и с такой остротой перед товарищем Сталиным встанет «белорусский вопрос»... Припомнилась ленинская работа «О праве наций на самоопределение», в которой Владимир Ильич в назидание нам констатирует: «В сравнении с «рабочим вопросом» подчиненное значение национального вопроса не подлежит сомнению для Маркса». Всего две строчки, но они решают все. Вот это необходимо зарубить себе на носу некоторым не по уму старательным товарищам!
Сталін (працягвае). Право на самоопределение, к чему стремятся в основном белорусские нацдемы, не может и категорически не должно служить препятствием делу осуществления права рабочего класса на свою диктатуру. Первое должно отступить перед вторым. А в Белоруссии, судя по отчету секретаря ЦК КПБ товарища Гея, первое не только не отступает перед вторым, но вопреки нам создало идейнокулацкий, националистический, контрреволюционный центр. И где?! В буферной, пограничной зоне, форпосте социализма на западном направлении.
Показательно, что ОГПУ очень оригинально отреагировало на это, но не в Белоруссии, а здесь, в Москве. Предписало запретить генеральному секретарю ЦК ВКП(б) товарищу Сталину ходьбу по городу пешком. Спасибо, позаботились после появления целого ряда контрреволюционных центров по стране.
(Жорстка.) Политбюро ЦК должно и обязано спросить руководство ОГПУ по всей строгости партийной дисциплины и революционного закона за упущения в работе, которые могут стоить жизни не только членов политбюро и генерального секретаря, но жизни страны, государства, социализма! Забыли! Совсем забыли указания товарища Сталина, что репрессии в области социалистического строительства являются необходимым элементом наступления. И наступления не только на явную контрреволюцию, но и на отдельных лиц, допускающих дискредитацию нашей власти, демагогическое поношение нашего строя и его политики, распространение слухов, анекдотов, клеветы, порочащих наши кадры и нашу державу. Особо карать за связь с заграницей, за работу на заграничные пропагандистские центры. Я уж и не говорю о подготовке террористических актов и покушений.
Думаю, что Менжинский должен передать меч революционного правосудия испытанному чекисту товарищу Ягоде, а в коллегию ОГПУ введем от Украины товарища Родэнэ, от Белоруссии - Медведева, от Ленинградской области - Евдокимова. Этот чекист умеет исторгать признательные показания из любого преступника, намерившегося совершить свой гнусный поступок против государства и его руководителей. Умеет и других научит...
Или мы уничтожим заразу инакомыслия, или... (Пасля паўзы.) Почему я делаю акцент на Украине и особо на Белоруссии?.. На Украине чекисты нашли, обезвредили и выкорчевали контрреволюционный «Союз Освобождения Украины». Почему же не найти такой, аналогичный союз и в Белоруссии?.. И почему бы ему не быть там, где прежнее руководство БССР в масштабах всей республики не только попустило разгул так называемой «белорусизации» и «возрождения», но и позволило вернуться изза рубежа некогда сбежавших туда националдемократов, эсеров и прочих устроителей Белорусской Народной Республики. Более того, эта профессураагентура была допущена в руководство Академией наук, университетом, многими институтами, наркоматами, не говоря уже о националистических обществах и объединениях.
Это «белорусизация», «возрождение» и выразились в возрождении местного национального языка, исторической памяти народа со времен Великого княжества Литовского, развитии литературы и культуры. Отсюда идеализация исторического прошлого, отрицание классов и классовой борьбы, ориентация на западные ценности. И все это в сфере идеологии!.. А в аграрной сфере - хуторизация, опора не только на середняка, но и на кулака.
Помоему, уважаемые члены политбюро, дальше уже ехать некуда... (Зачытвае з аркуша.) «Понятно, было время, когда приезжали из заграницы эмигранты, необходимо было для внешнего мира их принимать, сажать в учреждения... Я понимаю, что было время, когда необходимо было их использовать для наших целей, правильно делали, но топтаться вокруг них нельзя бесконечно». Цитата из записки председателя Центральной Контрольной Комиссии Украины товарища Затонского, который по поручению генерального секретаря ЦК ВКП(б) возглавлял двухмесячную работу компетентной комиссии по изучению положения дел в Белоруссии.
Представлен богатый материал. И он убедительно свидетельствует, что основной опасностью в Белоруссии, а одновременно и нашей головной болью, сегодня является националдемократизм в городах и правый кулацкий уклон в деревне.
Отмечаю, что политбюро очень правильно сделало, поддержав товарища Сталина в вопросе назначения в Белоруссию первым секретарем ЦК КПБ товарища Гея, а председателем ГПУ - Раппопорта. Стоило им вникнуть в суть проблем и «белорусский вопрос» встал во всем своем угрожающем виде и объеме. Угрожающим с Запада, от Польши, где большинство этих наезжих нацдемов концентрировалось.
Оказывается, националоппортунист Игнатовский занимает не только пост президента Академии наук, но и является членом бюро ЦК КПБ и членом Центрального Исполнительного Комитета. Народный поэт Янка Купала свил вокруг себя гадюшник из писателей и деятелей культуры. Националист Жилунович, которого я не разглядел еще в 1919 году, окопался в сфере идеологии, прессы и книгоиздания. В чине наркома в сфере земледелия правит бал правый оппортунист Прищепов. Нацдем, он же нарком просвещения Балицкий в нацдемовском духе просвещает школу и учительство республики. В исторических и других гуманитарных, идеологических сферах засели заведомые враги социализма и большевизма Ластовский, Лёсик, Смолич, Некрошевич, Цвикевич, Красковский и другие реэмигрантыбэнээровцы и переписывают и свою, и российскую историю на свой националистический лад. Вроде и не было указания партии все белорусские национальноосвободительные движения против России от Калиновского до белорусских жилуновичевских секций РКП(б) необходимо отнести к реакционным движениям, вызывающим антирусские настроения.
Предлагаю решение:
вопервых, опубликовать краткое сообщение об аресте в Минске контрреволюционной группы интеллигенции... но после выборов в Польше;
вовторых, вопрос о направлении дела «Союза Освобождения Белоруссии» поставить на заседании политбюро по окончании следствия;
втретьих, Балицкого, его бывшего заместителя Адамовича и Прищепова выселить из Белоруссии; Игнатовского вывести из состава членов бюро ЦК КПБ и передать на решение Центральной Контрольной Комиссии; дело Жилуновича тоже передать этой комиссии;
вчетвертых, поручить ЦК КП Белоруссии добиться выступлений ряда беспартийных интеллигентов с осуждением взглядов и деятельности арестованных по делу «Союза Освобождения Белоруссии»;
впятых, направить на руководящую работу в Белоруссию стойкого белоруса Шаранговича с освобождением от работы в Москве.
Кто против?.. Против нет. Принимается единогласно.
Сцэна зацямняецца.
Вядовец. Па справе прыдуманага гэпэушнікамі «Саюза Вызвалення Беларусі» было арыштавана 108 чалавек - буйных вучоных, вядомых кіраўнікоў і літаратараў. У 1931 годзе было асуджана 90 працаўнікоў навукі, мастацтва, савецкага і партыйнага апарата. 80 з іх прыгаварылі да высылкі ў аддаленыя раёны СССР. Сярод пакараных 5-10 гадамі турэмнага зняволення былі нарком асветы Антон Баліцкі, нарком земляробства Зміцер Прышчэпаў, намеснік дырэктара Дзяржвыдавецтва Пётр Ільюшэнка, віцапрэзідэнт Акадэміі навук Сцяпан Некрашэвіч, акадэмік Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Аркадзь Смоліч, Гаўрыла Гарэцкі, яго брат пісьменнік Максім Гарэцкі, гісторык Аляксандр Цвікевіч. Пацярпелі пісьменнікі Адам Бабарэка, Уладзімір Дубоўка, Яцэп Пушча, сябры літаратурнага аб'яднання «Узвышша» і іншыя. Толькі самагубства Усевалада Ігнатоўскага і спроба самагубства Янкі Купалы, якога гэпэушнікі прымушалі выступіць галоўным сведкам абвінавачання, не дазволілі карнікам арганізаваць паказальны працэс і пашырыць рэпрэсіі. Але першая хваля рэпрэсій стала пачаткам генацыду супраць нацыі беларусаў. Ужо ў 1933-34 гадах накацілася другая хваля рэпрэсій. Асабліва вынішчальнай стала трэцяя, якая ахапіла 1937-39 гады. Прайшоўшы партыйную чыстку ў 1931 годзе, пра што сведчаць стэнаграмы допытаў у ЦИВК, першы старшыня часовага ўраду, вучоны і пісьменнік Жылуновіч трапіў у жорны карнікаў у 1937 годзе. Гэтыя ж жорны перамолвалі людзей Беларусі і ў першую чаргу інтэлігенцыю, інтэлект нацыі, аж да 1953 года.
Да гэтага часу не падлічаны ўсе ахвяры генацыду. Лічыцца, што іх было больш за мільён. У кожным раёне Беларусі свае Курапаты. Людзьмі з Беларусі напампоўваліся і 2500 сталінскіх «гулагаў» Усходу і Поўначы СССР і Казахскай рэспублікі. Так вырашаўся «белорусский вопрос». Прыпомнілі яго і Жылуновічу.
Сцэна асвятляецца.
ХІV
Перад калегіяй Цэнтральнай Кантрольнай Камісіі КП(б) Беларусі ў складзе Равінскага, Рыскіна, Пасюкевіча і Шаранговіча - камуніст«нацыяналіст» Жылуновіч. Ён разгублены і прыгнечаны.
Равінскі. Нам не нравится, как вы вели себя на предыдущей беседе. Партколлегия Центральной Контрольной Комиссии КП(б)Белоруссии советует вам, гражданин Жилунович, искренне и чистосердечно изложить всю правду и это еще может както облегчить вашу вину.
Жылуновіч. Какую вину и правду?
Равінскі. Националистическую и прочую...
Рыскін. В ГПУ вам ничего советовать не будут. Там вас будут допрашивать и пытать, пытать и допрашивать.
Пасюкевич. И вы все скажете, но это только усугубит ваше положение.
Равінскі. А чистосердечное признание и раскаяние в партийном порядке... сами понимаете.
Жылуновіч. Понимаю.
Равінскі. Ведь наш протокол в любом случае попадет в ГПУ...
Жылуновіч. Понимаю.
Равінскі. Очень хорошо. Вопросы к обвиняемому...
Пасюкевіч. Каким образом организовались белорусские секции?
Жылуновіч. Белорусские коммунистические секции организовывались таким образом: коммунистическая партия белорусская вошла на правах белорусской секции в Нарвский комитет Российской Коммунистической партии. Тогда организовывались секции всех национальностей: было много секций - была и польская секция, и литовская - это ячейки коммунистической партии, которые соорганизовывались при Белнацкоме. В Москве были две белорусские секции. Кроме того, образовывались секции в Тамбове, Саратове, Казани...
Рыскін. По существу получается, что вы вошли в партию с теми же националистическими настроениями?
Жылуновіч. Я считаю, что я вошел в партию, не изжив полностью этих националистических настроений.
Рыскін. Причем поводом ко вступлению в партию было наличие в ряде городов так называемых национальных секций?
Жылуновіч. Нет.
Рыскін. И превратно понимали это...
Жылуновіч. Нет, тогда секций еще не было, они организовались позднее. Я вошел в партию как в партию, а не как в секцию.
Равінскі. Чем объясняется, что, будучи крестьянином, будучи в Ленинграде в пролетарском центре, вы всетаки были больше под влиянием мелкобуржуазным и националистическим, чем революционным, советским.
Жылуновіч. Основной причиной этого является моя писательская деятельность, когда я писал и помещал свои статьи, стихи в газетах, это было в 1915 и 1916 гг., то уже тогда эти самые националистические круги стали считать меня белорусским писателем, стали окружать меня этой мишурой, мелкобуржуазной писательской «славой», стали обхаживать меня с этой стороны и тем самым втянули под свое влияние. Если бы я не был писателем...
Пасюкевич. Можно было быть и писателем...
Жылуновіч. Да, я знаю, можно было быть пролетарским писателем, но у меня не нашлось...
Рыскін (перапыняе). Какими источниками вы пользовались, когда начали выходить на арену писательской деятельности. Кто влиял на вас?
Жылуновіч. Я, как писатель, ко всем более или менее знаменитым писателям относился с уважением, причем я сначала писал исключительно на русском языке и опирался на Некрасова и Мельшина.
Рыскін. А Горький имел на вас влияние?
Жылуновіч. Конечно, и Горький, и Вересаев, на них я также учился, но это уже из более молодых писателей, но когда я был еще пастухом, я больше всего увлекался Некрасовым и Мельшиным. Я писал порусски, а потом попал под влияние этого отравляющего националистического языка. Я за это ухватился, потому что мне побелорусски писать легче. И вот таким образом я все больше подпадал под влияние националистических организаций.
Равінскі. При вступлении в партию вы достаточно ясно представляли себе разрешение национальной политики побольшевистски или недостаточно?
(Працяг у наступным нумары.)
Алесь Петрашкевіч
Успаміны Эдварда Вайніловіча
(Працяг матэрыялаў прысвечаных беатыфікацыі фундатара касцёла Св. Сымона і Алены ў Менску Эдварда Вайніловіча)
Калі мы падраслі, веданню моў вучылі нас немка і францужанка. Затым у нас была настаўніца Юлія Равенская з паважанай сям'і з Наваградка. Яе бацька Казімір, салдат напалеонаўскага войска, быў жанаты на дачцы Вайніловічаў з Пузава, які страціў свой родавы маёнтак Пятровічы пад Наваградкам. Пайшоў у арандатары, а дачку ўладзіў настаўніцай у хату багатых людзей. Успамінаю аб гэтым таму, што ўплыў пані Равенскай на наша выхаванне быў велізарным, станоўчым. Яна была вельмі акуратнай і абавязковай, і гэтыя якасці здолела прышчапіць сваім вучням. Пры вялікай павазе да сямейных традыцый і высакароднасці, уласцівым дачцы афіцэра польскіх дзяржаўных войскаў, да канца жыцця любіла чытаць і вучыцца, і яе прыклад дабратворна ўплываў на выхаванцаў.
Наша вучоба дома праводзілася на польскай і французскай мовах. А калі мне споўнілася 12 гадоў, ужо трэба было думаць аб падрыхтоўцы да школы, дзе навучанне вялося на рускай мове. У першы год быў запрошаны Марак Шалькевіч, сын суседаабшарніка, які скончыў школу ў Слуцку і павінен быў зарабляць сабе грошы для вучобы ва універсітэце. На другі год быў запрошаны другі настаўнік Мейшутавіч з Менскай гімназіі, магаметанін. У 13 гадоў, пасля двух гадоў майго навучання з гувернёрамі, бацькі адвезлі мяне ў Слуцк, дзе я ў 1861 г. паспяхова здаў іспыты ў 4ты клас, і пасля чатырох гадоў вучобы ў 1865 г. здаў іспыт на атэстат сталасці з срэбным медалём.
З часоў вучобы ў бацькоўскай хаце згадваю выпадкі, якія адыгралі немалаважную ролю ў нашым жыцці, а менавіта: перыяд Крымскай вайны 1854 г. і адмена прыгоннага права.
З часоў Крымскай вайны мне запомніліся вечары, якія праводзіліся за вырабам корпіі для перавязкі ран, клопат гаспадароў па дастаўцы для праходзячых войскаў сухароў і фуражу, дастаўка рэкрутаў, што ў тыя часы з'яўлялася абавязкам уладальнікаў маёнткаў. Набор у рэкруты ўносіў велізарныя складанасці зза цяжкіх перажыванняў, плачу ў сем'ях, укрывальніцтва і ўцёкаў. Злоўленыя, памятаю, былі закутыя ў дыбкі драўляныя калодкі. Бывалі выпадкі, калі ўладальнік маёнтка прызначаў рэкрута, а яго жонка яго хавала. Памятаю, калі і наша мама, да вялікага нашага здзіўлення, такога ўхіліста зачыніла пад сукенкамі ў шафе, каб схаваць на час набору ў рэкруты.
У памяці засталася карціна праходжання праз наш край натоўпу т.н. "апалчэнцаў" з крыжамі на шапках, з масіўнымі цяжкімі сякерамі, з сабакамі, прывезенымі з глыбіні Расіі. З'яўленне гэтых барадатых апалчэнцаў наганяла страх на людзей спакойных беларускіх вёсак і прыносіла шмат шкоды: шукаць суду і справядлівасці проста не было дзе.
Засталіся ў памяці і часы прыгону, калі розныя спрэчкі і цяжбы паміж сялянамі вырашаліся абшарнікам, сялянскія вяселлі, якія завяршаюцца, як правіла, танцамі і пачастункам у маёнтку, шэрагі фурманак з восеньскімі дарункамі і да т.п. Больш свежыя ўспаміны часоў адмены прыгоннага права. Прыехаў неяк узімку, т.зв. "пасярэднік", здаецца, пан Ігнат Пілаўскі, блізкі сусед, і, сабраўшы дваровых людзей і землеўладальнікаў з нашай вёскі Браткава, прачытаў Акт аб вызваленні сялян ад прымусовай працы на абшарніка. Бацька, прыйшоўшы да нас, памятаю, сказаў: "Вось, дзеткі, заўтра пайду сам карміць коней і кароў, а вы мне будзеце дапамагаць". Наступіла трывожную раніцу, але і бацька не пайшоў, і мы не пайшлі яму дапамагаць, бо ўсе людзі прыступілі кожны да сваіх абавязкаў, нібы нічога не змянілася. Змяніліся толькі ўмовы і аплата працы, але большасць гэтых людзей засталася на сваіх пасадах і пры сваіх абавязках, і жыццё сваё скончылі ў Савічах, а іх дзеці і ўнукі да гэтага часу там працуюць. Мабыць, тут ім не рабілі нічога несправядлівага, або для змянення ўмоў жыцця ім не хапіла ініцыятывы.
А для забеспячэння сваёй гаспадаркі сталымі працаўнікамі, т.зв. падзёншчыкамі ў далейшым землеўладальнікі праз высланыя "ad hoc" (агентаў) і "дамы замоў" (канторы па працаўладкаванні) вербавалі сем'і працоўных, у большасці з убогай перанаселенай Аўстрыйскай Сілезіі, рассяляючы іх у маёнтках або ў калоніях. Як правіла, гэта былі работнікі слабыя і не заўсёды прыстасаваныя да сельскіх работ, асабліва перасяленцы з гарадоў, але на першых парах не адну дзірку ў працоўнай сіле ў маёнтках запоўнілі. Мясцовае насельніцтва часта знаёміла іх з невядомымі ім дагэтуль прыёмамі працы, напрыклад, ворыва плугам, а не сахой, уборка збожжавых касой, а не сярпом і т.д. Дзіўна, як прыбылыя з пястаўскіх ваколіц вельмі хутка паддаліся мясцовай асіміляцыі і ўжо ў другім пакаленні прынялі беларускую мову (загаварылі на беларускай мове).
Вялікая Зямельная рэформа была вельмі прадумана спланаваная. На падставе вопісу і рэестраў, пераважна, ад 1846 г., і разгляду вызначанага status quo маёнткі спачатку былі аформленыя т.зв. статутнымі граматамі, якія вызначалі ў далейшым абавязкі сялян у адносінах з абшарнікам. Тут жа вызначалі і стан іх уладанняў. Гэтыя павіннасці былі абавязковымі на працягу двух гадоў, затым былі заменены грашовымі выплатамі (чыншамі), якія, у сваю чаргу, павінны былі быць скапіталізаваны і пераведзеныя ў план выкупу ў асабістае валоданне выкарыстованых земляў.
Падзеі 1863 г. і папярэднія ім хваляванні і браджэнні ў земляробчых сферах на палітычным фоне далі ўраду asumpt (падстава) узяць усе справы Сялянскай рэформы ў свае рукі, паскараючы яе ажыццяўленне, пры гэтым уся рэформа з эканамічнай платформы была перакладзеная на платформу палітычную шляхам супрацьстаяння мясцовага польскага насельніцтва, у асноўным, каталіцкага, беларускаму насельніцтву, у большасці сваім праваслаўнаму. Неўзабаве ўсё прыняло і афарбоўку, і тэндэнцыю чыста сацыялістычную, у гэтым кірунку расійскім урадам праводзіліся і наступныя рэформы ў т. зв. "Заходнім краі".
Справа сялян з рук "міравых пасярэднікаў", на першых парах абіраных мясцовымі землеўладальнікамі, і "з'ездам пасярэднікаў" пад кіраўніцтвам маршалка, таксама абранага, перайшла ў кампетэнцыю т.зв. "кантрольных камісій", створаных Мураўёвым, што складаюцца з людзей глыбіннай Расіі, якія цалкам не былі знаёмыя з мясцовымі ўмовамі, з людзей, што кіпелі нянавісцю да ўсяго мясцовага, каларытнага, што дыхала культурай і старажытнай традыцыяй. Ад большасці гэтых "дзеячаў" афіцыйная Расія радая была пазбавіцца як ад элемента, які захварэў вірусам пераваротаў ужо хай лепш свае тэорыі ажыццяўлялі б у жыццё "in anima vili" у "Заходнім Краі", але не на тэрыторыі МаціРасіі. Але "Deus mirabilis" тое, што меркавалася для знішчэння землеўладальніцкіх гаспадарак, пайшло ім на карысць. Калі б не сталыя павевы Ўсходу і сталая нядобразычлівасць органаў дзяржаўнай улады па стаўленні да нашага Краю, наша аграрная палітыка праходзіла б тыя ж фазы, што і на Захадзе, скарачаючы вялікія латыфундыі і павялічваючы лік дробных землеўладальнікаў, не парушаючы правы ўласнасці і не выклікаючы класавай нянавісці. Хачу растлумачыць свой пункт погляду:
Сярэдні сялянскі надзел у Менскай' губерні складаў каля 15 дзесяцін (дзесяціна роўная прыблізна 1,1 га). Такі ж надзел, як і пустка ў вёсцы, арандаваны, у большасці выпадкаў, дробнай шляхтай, у 60-я гады мінулага стагоддзя прыносіў прыбытак у 40 руб. Такі ж прыбытак - 36-40 р. быў вызначаны абранымі "пася-рэднікамі" як поўны сялянскі надзел, аплачваны ў форме чын-шу; таму ён быў поўнасцю маг-чымы для аплаты селянінам, бо іншых абцяжаранняў сяляне не неслі. Успыхнула паўстанне, з'я-віліся "кантралюючыя камісіі", і Мураўёў, у парадку пакарання незадаволеных знізіў памер чыншу да 10-15 р. з надзелу, што пры абкладанні зямлі і ўсталяваных адмыслова нізкіх коштах за сель-гаспрадукцыю было амаль ката-строфай. Сялянам не стала лягчэй, наадварот, яны апынуліся прыціс-нутымі грузам валаснога самакі-равання - каля 25 р. з кожнага надзелу, што ў суме з чыншам склала каля 40 руб. - гэта былі аплаты з вольнага наймання та-кога надзелу і зручная простая норма плацяжу. Калі б арэндная плата ў карысць уладальніка зямлі ўраўноўвалася першай лічбе - 36-40 р. плюс валасны падатак - 25 р., усяго 65 р., то адразу застапарылася б аплата сялянскіх надзелаў і з'явілася б хранічная запазычанасць па выплаце, што стала першарадным пытаннем у цэнтральных спрадвечна рускіх губернях.
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.
Віншуем з 90-годдзем
Шаноўная рэдакцыя !
Нам, былым вучням СШ № 2 г. Пінска, вельмі хацелася б праз вашу газету перадаць сардэчныя віншаванні і добрыя пажаданні настаўніцы роднай мовы спадарыні Марыі Сафро з нагоды яе юбілею - 90-х угодкаў яе годнага жыцця на нашай зямлі. Праз творчасць Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Эдуарда Самуйлёнка яна раскрывала музыку роднага слова, прыгажосць нашага краю, яго багатую гісторыю. І гэтае багацце мы пранеслі праз усё наша жыццё.
90 год - паважны ўзрост. Але наша настаўніца займае актыўную жыццёвую пазіцыю, цікавіцца ўсім, што адбываецца ў краіне.
Сябра ТБМ, яна далучае свой голас і ставіць свой подпіс пад усімі зваротамі гэтай грамадскай арганізацыі: за адкрыццё нацыянальнага універсітэта Беларусі, за захаванне назвы галоўнага праспекта нашай краіны - імя Францішка Скарыны, за наданне вуліцам Менска, іншых гарадоў і мястэчак імёнаў выбітных дзеячоў гісторыі і культуры нашай дзяржавы, у падтрымку Беларускага гуманітарнага ліцэя.
Але асабліва яе хвалююць праблемы, звязаныя з ужываннем беларускай мовы, пра што яна неаднаразова пісала ў "Нашым слове".
Жадаем нашай настаўніцы добрага здароўя, нязменнай цікавасці да ўсіх праяў жыцця, кожны дзень толькі прыемных навін, добрых сяброў побач, увагі і павагі родных і блізкіх!
Вучні СШ № 2 г. Пінска, выпуск 1954 года.
Наталля - "пчолачка" са Случчыны
Мне давялося ўпершыню пазнаёміцца з сябрамі гісторыка-краязнаўчага таварыства "Этна" пры БДУ культуры і мастацтваў на неардынарнай вечарыне. Сярод гасцей было шмат студэнцкай моладзі з розных устаноў адукацыі. Для іх слова "Этна " азначала пэўна цікавы адпачынак і змястоўную бяседу. На гэтай сустрэчы ўсе прысутныя рады былі павіншаваць таленавітую спявачку і выкладчыцу універсітэта Наталлю Матыліцкую з выхадам яе першага сольнага дыска. Яна выконвае традыцыйныя народныя песні з розных рэгіёнаў Беларусі ў аўтэнтычным стылі. Альбом "Пчолачка" з'явіўся вынікам супольнай творчасці фалькларысткі з "Капэляй Алеся Лася". Адна з песень "Ой, у лузе - лузе зялёны барочак", якую Наталля спявае ў дуэце з Міколам Трусам, надзвычай уражвае. Музыка і спевы з глыбіні народнага жыцця кранаюць душы слухачоў, некаторыя з іх заспявалі разам з артыстамі, і гэта трэба было ўбачыць. "Якая багатая наша Беларусь, - сказала Матыліцкая, - адчуваецца на прыкладзе фальклору. На жаль, веданне беларускіх народных песень у шырокім коле абмежаванае. Часам заспяваюць у кампніі "Цячэ вада ў ярок" ці "Касіў Ясь канюшыну". Дарэчы, вельмі добрыя песні".
Сёння можна пачуць і ў горадзе спевы, набліжаныя да аўтэнтычных узораў, яны становяцца больш даступнымі. Матыліцкая даследуе каляндарна-абрадавыя тарадыцыі Случчыны, адкуль сама родам. Яшчэ студэнткай пачала спяваць у фальклорным гурце "Ліцьвіны". У альбом "Голуб на чарэшні, галубка на вішні" /1992/ увайшло пяць сольных песень Наталлі - яе ўласныя экспедыцыйныя запісы. Нагадаем, што валачобная "Да было ў Юр'я тры дачушкі" у выкананні спявачкі прадстаўляе Беларусь у альбоме "Unblocked Music of Eastern Europe" (USA, 1997). З 2002 года Матыліцкая выступае ў складзе гурта "Юр'я". самастойная творчасць спявачкі - даследчыцы фальклору праявілася ў альбоме "Пчолачка" - своеасаблівай візітоўцы Случчыны. Вакалу цудоўна акампануюць музыкі на беларускіх народных інструментах - цымбалах, ліры, скрыпцы, барабане, дудцы (аўтэнтычных, а таксама аўтарскіх, рэканструкцыі Алеся Лася).
А вы слухалі калі-небудзь, у шчаслівы момант, марш вясельны, вальс "Смаргонскі" ці "Ушацкі", танчылі полечку? Адметнае этнаграфічнае шоў скончылася на песні "Я скакала - плясала" ды раздачы аўтографаў.
Яна Трубач, г. Заслаўе.
Графік правядзення лекцый і сустрэч
з насельніцтвам Менска і яго ваколіцаў
у рамках гістарычнага семінара
ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны"
красавік - чэрвень 2006 г.
№ Дата прав. Час прав. Тэма. Прозвішча лект. Месца прав. 1. 26.04. 18.00. Студэнт і здаровы лад жыцця. Дзіцэвіч Л.М. БДТУ. 2. 26.04. 19.30. Як ствараць суполку ТБМ? Анісім А. М. ТБМ. 3. 27.04. 18.00. Студэнт і здаровы лад жыцця. Дзіцэвіч Л.М. БДУК.
4. 2.05. 18.00. Гісторыя ўзнікнення і развіцця беларускіх партый і ру-
хаў у Менску на працягу ХХ стагоддзя. Кароль А. Маладзечна.
5. 2.05. 18.00. Гістарычныя ваколіцы. Вандроўкі ў прасторы і часе. Содаль У.І. Заслаўе.
6. 3.05. 19.30. Як ствараць суполку ТБМ? Анісім А. М. ТБМ. 7. 3.05 18.00. Менск летапісны. Іпатава В. ТБМ. 8. 4. 05. 18.00. Развіццё выяўленчага мастацтва Беларусі.
Марачкін А. Майстэрня
9. 8.05. 18.00 Гістарычныя ваколіцы Менска. Содаль У. І. ТБМ. 10. 9.05. 18.00 Гісторыя ўзнікнення і развіцця беларускіх партый і ру-
хаў у Менску на працягу ХХ стагоддзя. Кароль А. Маладзечна. 11. 10.05. 18.00 Захаванне і вывучэнне помнікаў гісторыі і культуры.
Чарняўскі М. М. ТБМ
ПАДАРОЖЖА Ў СВЕТ НАРОДНАЙ ДУХОЎНАСЦІ
Ёсць у простай яго [ селяніна ] думцы , у шчырай наіўнай ноце яго песні , у яе прыродных танах якаясь невядомая любасць , чароўная сіла , якая прымушае шыбка біцца сэрца ; захапляе , уражвае , нават самой прастатой цешыць .
Аляксандр Рыпінскі.
Вядомая ісціна: нацыянальны фальклор - душа беларускага народа. Свае пачуцці, запаветныя мары, мараль, а часам і надзённыя праблемы людзі ўвасобілі ў вуснапаэтычнай творчасці. Таму нам, студэнтам ужо другога курса беларускага аддзялення філфака ГрДзУ імя Янкі Купалы, вельмі доўгачаканым, хвалюючым і захапляльным было пасля летніх іспытаў паехаць на фальклорную практыку.
Такія экспедыцыі ў розныя раёны Гродзеншчыны праводзяцца ў нашым універсітэце з 1968 года. 3 1997 г. правядзеннем фальклорных практык кіруе кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Руслан Канстанцінавіч Казлоўскі, таленавіты педагог і тонкі псіхолаг, якога вельмі любяць студэнты. На працягу шматлікіх фальклорных экспедыцый за гэтыя гады студэнтамі і выкладчыкамі ўжо сабрана каля чатырох тысяч адзінак народных твораў, копіі якіх дасылаліся ў Навуковадаследчую лабараторыю беларускага фальклору БДУ, у Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
Пасля чатырохгадзіннай дарогі на дызеліцягніку і аўтобусе мы апынуліся ў в. Аляксандраўшчына, што ў Зэльвенскім раёне. Прыемна ўразіла тое, што жылі мы ў мясціне адметнай: тут знаходзіцца панскі маёнтак другой паловы XIX ст. Ахутаны легендамі, ён заварожвае сваёй таямнічасцю і своеасаблівай прыгажосцю. Людзі кажуць, што бачылі прывід пані Бараненкавай, былой уладальніцы сядзібы, а таксама, што ёсць яшчэ сакрэтныя падземныя хады ад палаца да мясцовай капліцы.
Пад час нашай фальклорнай практыкі мы ўбачылі чароўную прыгажосць звычайнай, на першы погляд, мала прывабнай і запусцелай беларускай вёскі. Пах скошанай травы і сырадою, вялікае засеянае поле, якое ўжо залаціцца буйным коласам, яблыневыя сады, вузенькія сцяжынкі і лес на ўскрайку вёскі... Мясцовае наваколле неяк незаўважна схіляе да спакою, цішыні і лагоднасці. Таму, напэўна, кажуць, што вяскоўцы больш добрыя за гарадскіх жыхароў. I, дарэчы, радасна было заўважыць, што ў саміх людзей дзесьці ў куточку душы яшчэ засталося адчуванне духоўнай сувязі з прыродай. Праца і спачын тут рэгламентуюцца не столькі гадзінамі працоўнага дня ці графікам адпачынкаў, колькі ўсходам і заходам сонца і часам выспявання збажыны.
Да душы прыйшлося збіраць фальклор. Заўважым, што выпадкі, калі нам адмаўлялі ў дапамозе, былі адзінкавымі (зза занятасці або жалобы). Часцей пажылыя людзі даволі ахвотна ішлі на кантакт, а некаторым нават прыемна было пакінуць убаку на пэўны час клопаты па гаспадарцы. Нашымі рэспандэнтамі ў пераважнай большасці былі жанчыны, якія ўразілі сваёй простасцю, шчырасцю і адкрытасцю. Быццам бы мы ўбачылі гераінь твораў Я. Купалы і Я. Коласа, Н. Гілевіча і I. Мележа, бо, здаецца, толькі зараз сапраўды разумееш ідэю вобраза Маці, характэрнага для нашай класічнай літаратуры. Вось яна, беларуска: у дзявоцтве - гарэзлівая і дапытлівая, потым - прыстойная жонка і ласкавая маці, яшчэ пазней - клапатлівая бабуля; і заўсёды працавітая і спагадлівая. Лёс не шкадаваў яе, не песціў у сваіх радасцях, але, нягледзячы на ўсе няшчасці і выпрабаванні, у вачах яе мы абавязкова прачытаем толькі пяшчоту і дабрыню, а зморшчынкі на твары і руках скажуць нам зусім не пра стомленасць ад цяжкага жыцця, а пра мудрасць. Вось яна, сапраўдная беларуская прыгажосць!
Назаўжды ў памяці засталіся песні, якія мы запісалі на практыцы. Запомнілася самотная песня пра старую маці, якая прынесла свайму сыну перадачу ў турму, а яго ўжо пакаралі смерцю ("Сонца ўсходзіць і заходзіць..."). Зашчыміла ў сэрцы ад сумнай песні пра дзяўчыну, ператвораную ў тапалінку сваёй свякроўю. I канешне ж, вельмі часта мы чулі вясёлыя, свавольныя прыпеўкі. Аўтэнтычнае выкананне нават ужо знаёмых тэкстаў выклікала ў нас незабыўныя ўражанні, таму што жанчыны спявалі з душой: у сумных песнях адчувалася самота і роспач выканальніц, у прыпеўках - гуллівасць і весялосць, а некаторыя бабулі нават прытанцоўвалі пад час спеваў. Яны самі верылі ў тое, што пяюць, быццам бы распавядаюць пра сябе. Адчуваецца энергетыка, закладзеная ў кожны радок, і гэта нібы яднае цябе са старажытнай мінуўшчынай, калі нашы далёкія продкі верылі ў чароўнасць і магутнасць слова.
Фальклорныя творы, што мы пачулі, сапраўды можна назваць жывым народным словам: прыгожым і мілагучным, якое поўніцца глыбокім пачуццёвым зместам. Такога ў хрэстаматыі па вуснай народнай творчасці і ў разнастайных зборніках ніколі не знойдзеш!
Хочацца сказаць, што фальклорная экспедыцыя духоўна вельмі узбагаціла нас. Менавіта тут мы ўбачылі тое жыццё, пра якое раней чыталі ў кніжках. Цяпер з поўнай упэўненасцю можна сказаць, што нават гараджане, удзельнікі экспедыцыі, ведаюць вёску і яе жыхароў, іх побыт і святочныя дні. Пасля таго, як мы самі паспрабавалі збіраць творы народнага мастацтва, размаўляць з жыхарамі вёскі і распытваць іх пра навакольныя мясціны, пра іх дзяцінства і маладосць, працу і святы, абрады і казкі пасапраўднаму ўсвядомілі, што такое беларускі фальклор і што, наогул, значыць народная духоўнасць.
Па дарозе дамоў мы наведалі мясцовыя зэльвенскія могілкі, дзе пахаваны Іван Пятровіч і Ларыса Антонаўна Геніюшы. Трагічны лёс паэтэсы - гэта лёс цэлага пакалення, якое было паклікана "... жыць для Беларусі, або ... зусім не жыць". Яе постаць з'яўляецца святой для кожнага свядомага беларуса.
... Мы сёння лёсу Радзімы зарука,
Выканаць нам,
што бацькі не змаглі,
У нас запытаюць з дакорам унукі
Аб волі, аб мове радзімай зямлі.
Сёння ж на пласе родная мова,
Вырваць жывую,належыць з агню,
Слова "кахаю" слабое слова,
Мужнае слова абараню!!!
Такі запавет пакінула Ларыса Антонаўна сваім суайчыннікам, і ў першую чаргу нам, беларускай моладзі. Выканаць гэтую святую місію - адрадзіць, абараніць роднае слова, сапраўдную беларускую культуру - наканавана тым, хто сёння толькі пачынае ступаць на дарослы, самастойны жыццёвы шлях. I вельмі важна на гэтым шляху не адарвацца ад сваіх каранёў і не стаць чарговым пустацветам, безаблічным, бязродным.
Зараз у фальклорную экспедыцыю збіраецца першы курс. Студэнты чакаюць займальнай, плённай працы і вясёлага адпачынку, а таксама ўсіх заўжды вельмі вабіць магчымасць пабыць у вясковым асяроддзі, пасвойму прыгожым і пасвойму прыемным. Будуць і жартоўны абрад пасвячэння ў фалькларысты, і спевы пад гітару ля вогнішча, розныя прыгоды... Безумоўна, вельмі слушным з'яўляецца яшчэ і тое, што на працягу практыкі навучэнцы размаўлі выключна на роднай мове. Вось так умее праводзіць свой час беларускае студэнцтва!
Толькі добрыя і самыя цёплыя ўспаміны засталіся ў сэрцы ад першай універсітэцкай практыкі. А таксама не прападзе і праз гады ўсё, што мы адкрылі для сябе і чаму навучыліся за гэтыя дні. Яно будзе трывалым духоўным грунтам у жыцці вельмі-вельмі доўга...
Крысціна Марчук, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія" філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы"
Духоўны свет асобы ў творчасці слонімскіх паэтаў апошняга дзесяцігоддзя
Дзе той храм, у які
Я прыйду пакланіцца?
Не высокім багам,
Не шыкоўным сталіцам...
Не панам, не грашам -
Душам чыстым - Дзядам.
І. Войтка. "Мой храм".
Слонімшчына багатая на паэтычныя таленты. Сярод іх такія славутыя імёны, як Гальяш Леўчык, Анатоль Іверс, Алег Лойка, Мікола Арочка, Васіль Супрун і інш. побач са старэйшым пакаленнем - паэты пазнейшага часу. Гэта Рудольф Пастухоў, Янка Карповіч, Ірына Войтка, Мікола Канановіч, Сяргей Чыгрын і інш. Яны пішуць пра самае дарагое для кожнага з іх - пра родную Слонімшчыну і яе людзей. Іх вершы ўвайшлі ў паэтычныя зборнікі апошняга дзесяцігоддзя: "Пад гукі паланеза" (2005 г.), І. Войтка. "Спасціжэнне" (2004 г.), М. Канановіч "І доўжыцца ноч..." (2003 г.), С. Чыгрын "Горад без цябе" (1999 г.).
Розныя па адметнасцях свайго паэтычнага таленту, слонімскія паэты, як і іншыя мастакі слова, "прабуджаюць імкненне да высокіх і гуманных мэт, якія стаяць перад члавецтвам". Паэты вастрэй за іншых людзей адчуваюць жыццё, яго прыгажосць і нікчэмнасць, яны сваімі сэрцамі "запальваюць" агонь любові ў іншых душах, спальваючы "сябе датла" (А. Блок). Самаахвярнасць любові - вось што вылучае паэтаў з людской масы. Бялінскі лічыў, што "вытокам творчай дзейнасці паэта ёсць яго дух, які выражаецца ў яго асобе". Сярод слонімскіх паэтаў разважліва - мудры Анатоль Іверс; паграмадзянску палкі і шчыры Рудольф Пастухоў; неўтаймаваны змагар за беларускую мову Янка Карповіч; шчырая ў пошуках святыняў для душы Ірына Войтка; самаахвярны паэт, душа якога памірае, каб "нарадзіць" чысціню пачуццяў у сабе, Мікола Канановіч; закаханы ў свой горад і Яе вялікасць Жанчыну Сяргей Чыгрын.
У 2005 г. Слонімскае літаратурнае аб'яднанне імя Анатоля Іверса выпусціла літаратурны альманах "Пад гукі паланеза". Уступнае слова да кніжкі напісала Данута Бічэль, якая сказала: "Слонім - край літаратараў". Далей паэтка піша: "Слонімскія аўтары паставілі перад сабой мэту апавядаць людзям, побач з якімі жывуць, пра тое, што добра ведаюць, пра свой Слонім, пра сябе і гэтых людзей - сяброў, суседзяў. І гэта вельмі сумленная пазіцыя аўтараў, сумленная творчасць" Данута Бічэль зазначае, што "ў Слоніме жыў добры паэт Гальяш Леўчык, класік, сябра Янкі Купалы", а паэт Анатоль Іверс "меў такое моцнае поле, што ад яго разыходзіліся нябачныя праменні". "Прыцягвае роднае гняздо адагрэцца душой" такіх слынных майстраў слова, як Алег Лойка і Мікола Арочка. Тут жыве Васіль Супрун, які пасля "доўгіх пакутаў" плённа "падводзіць вынікі свайго жыцця". На Слонімшчыне спыніўся Рудольф Пастухоў - шукальнік "Справядлівасці", бацькаі якога былі расстраляныя ў ГУЛагу. Рускі, Рудольф Пастухоў "знайшоў у Слоніме дом, Радзіму". Сваім "пажаданнем, каб пахавалі яго ў Завершы каля бацькоў жонкі, прадэманстраваў, што прыняў ён беларускую нацыянальнасць". Прыхільна адзываецца Данута Бічэль аб паэзіі Івана Карповіча - "неўтаймаванага змагара за беларускую мову і праўду". "Цяпер, піша яна, Іван Сяргейчык і Ірына Войтка, прадаўжаюць традыцыі таленавітых папярэднікаў". "Сціплую" паэзію Ірыны Войткі Данута Бічэль параўноўвае з "гарачым струменем", які выцякае з паэтычнага "вулкана" паэткі -зямлячкі Ларысы Геніюш. Заканчвае ўступнае слова да альманаха Данута Бічэль наступнымі радкамі: "На працягу гісторыі ў людзей была містычная вера ў тое, што, менавіта, іх Бацькаўшчына знаходзіцца ў цэнтры свету", гэтыя вядомыя словы сказаў польскі паэт Цыпрыян Норвід". Вось так і слонімскія аўтары лічаць, што іх Слонімшчына - гэта самае "дарагое, каштоўнае, важнае, адметнае, чым яны ганарацца перад светам, з чым яны ідуць у свет".
Пачынаецца літаратурны альманах вершамі А. Іверса (19121999), які нарадзіўся ў вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і жыў у Слоніме. У вершы "Святое пачуццё" А. Іверс (І.Д.Міско) піша пра свою матулю, якая загінула пад коламі памешчыка. Ёй, адзінай, паэт "вянкі прыносіць з вершаваных лілей", не даваў спакою. Памяць аб маці збярог ён да канца жыцця, успамін аб ёй "тлеў, замінаў," не даваў спакою. Паэт піша:
Я на магілу часта прыбягаў
Аддаць пашану, васількі пакласці.
Гадзюкай поўзала ў душы туга
І асядала на пялёстках шчасце.
Памяць трывожыць успамінам аб вайне, аб сябрах, аб бацьку і любай жонцы Веры, якія загінулі ў Калдычаўскім лагеры смерці, што недалёка ад Слоніма. Верш "Калдычава - Курапаты" перадае ўзрушэнне паэта, які не бачыць цуды "майскага дня", а нясе на плячах "чорную хмару" пакут. Аўтар піша:
Не лаўлю птушыных спеваў,
Што ўзнімаюцца да сонца.
Проста еду ў Калдычава
Пакланіцца бацьку, жонцы.
Верш А. Іверса "Абеліскі" таксама аб памяці, якая трывожыць сэрца:
Не патухае ў сэрцы рана
З тае далёкае пары,
Калі ўзарвалі бомбы ранак
І смех вясёлай дзятвары...
Успамінаецца і партызанскае юнацтва. У вершы "Гаючая - крыніца" прыгадваюцца сябры:
Гаючая крыніца
Кіпела серабром.
Ніколі не забыцца
Пра дарагіх сяброў.
Ці вечар быў, ці ранак,
Ішлі туды не так -
Там абмывалі раны
Пасля ліхіх атак.
У чым жа чэрпаў А. Іверс моц для таго, каб радавацца жыццю, нягледзячы на ўсе нягоды, перанесеныя ў жыцці? Думаю, гэтую моц давала яму родная зямля, яе прыгажосць, родныя людзі, а таксама матчына мова. У вершы "Хлеб і мова" паэт прыгадаў галоднае дзяцінства, калі маці прасіла хлопчыка, каб пацярпеў без хлеба суткі:
Ласкава маці гаварыла,
Праз сэрца просьба пралягла.
І я цярпеў. Нібы на крылах
Ляцеў за самы далягляд...
І так пражыў без хлеба суткі -
Без роднай мовы я не жыў...
А маці моліцца ціхутка
Перад Ісусам на крыжы.
Падборка вершаў А. Іверса ў альманаху "Пад гукі паланеза" сведчыць аб загартаванасці ў пакутах лірычнага героя і аб яго вернасці самаму дарагому - мове, Радзіме, блізкім людзям, роднай слонімскай зямлі.
Рудольф Пастухоў (19361997) у альманаху "Пад гукі паланеза" прадстаўлены лірычнымі вершамі пафаснага грамадзянскага гучання, а таксама творамі аб каханні. Тэма кахання для Р. Пастухова - гэта тэма шчымліва - важная, як выратавальнае кола для душы, бо паэт "сваё зямное шчасце" вынес з "людскіх пакут" (верш "Аповяд пра здраду"). Каханне "нябеснаю заранкай" свяціла паэту ў лагерным жыцці. Калі ж "доля вывела зза кратаў", ён "з воляй" у абдымку" змяняў дзяўчат "у палкіх заляцаннях". Але "халодны пот" выступіў на ілбе, калі дастаў з валіскі родны фотаздымак - юнацкае каханне судзіла лірычнага героя балюча і недаравальна:
... І боль палез
Праз скуру - ў вены,
а па іх - да сэрца.
Сам сябе судзячы, паэт піша:
Ці зможа сталасць маладосці дараваць?...
Як цяжка лёс спаткаць!...
Як лёгка лёс губляць!...
У вершы "Памылка" Р. Пастухоў зноў верны свайму юнацкаму каханню, якое "не ведае меры". І хоць "буран" жыцця "замятае сляды", хоць успаміны аб каханай прымушаюць "уздрыгануцца ад крыўды і болю", паэт зноў і зноў ідзе на сустрэчу з юнацкім пачуццём:
Зза Валобрынкі, з хаты дряўлянай,
Што глядзіць сіратліва на плёсы,
Я іду да цябе, да жаданай,
Зрубцаваны і часам, і лёсам.
Жыццё не шкадавала паэта, ён піша:
Я паспытаў хабрацтва і барак,
Людскую крыўду і сумлення страты...
Але ёсць у душы лірычнага героя той стрыжань дабрыні і міру са светам, які дае сілы для змагання з нягодамі. Паэт зазначае:
Адно ў душы лунае згода з мірам.
І ад яе ва ўсходах дабрыні
Жыве мая назломленая ліра.
У вершы "Лёс" таксама раскрываецца тэма кахання, якое выпакутавана жыццём, а падаравана лёсам, які ўсё вырашыў проста і ўладна, калі піша паэт,
Бар'ер гадоў прапоўз між намі -
Не змог я іншых цалаваць.
І вось, нарэшце, ты - мая.
Хоць сівізна й малюе скроні,
Ды на змаршчыненай далоні
Дзве рыскі побач - ты і я.
Вершам суровага грамадзянскага гучання "Курапаты" завяршаецца нізка вершаў Р. Пастухова (творы яго з рускай мовы пераклаў слонімскі пісьменнік Іван Сяргейчык). Гэта верш - рэквіем па ахвярах сталінізму, па родных бацьках, па тых людзях, з якімі паэт дзяліў нягоды ГУЛагу. У творы згустак крывавага болю паэта. Які шукае словы, каб перадаць думкі, што віруюць тут, дзе "мора выліта крыві", "пясок чырвоны".
Тут сталінізм
Шалёна рваў -
Як вецер веку.
Хрыбет гісторыі ламаў
І чалавеку...
А боль вельмі асабісты, вельмі шчымлівы, дзе "сэрца стук на кожны гук смяротна раніць". Растрывожанае ўяўленне паэта малюе жывыя карціны, як вялі на расстэл людзей:
Галлё трашчыць -
Ужо вядуць
Пад крык зацяты.
Птушыны крык
Не змоўкне тут -
Тут Курапаты.
Нездарма Р. Пастухоў карыстаецца словам "правал", каб злучыць мінулае і сучаснасць. Памяць не вытрымлівае напалу эмоцый, яна быццам "водаварот пясчаны", які ў крывавы, "ржавы жвір" Курапат шалёна нясе пэата, дзе "пах крыві і жах", дзе "цемра суму". Душа паэта быццам чуе перадсмяротны крык душы роднай матулі:
Ці не маёй матулі крык
Слых рэжа зпад лапаты?
Павінен нехта адказаць
За Курапаты.
Вершы Р. Пастухова адметныя шчырасцю, дзе кожны радок вывераны жыццёвай праўдай пачуцця. Асоба гэтага аўтара сведчыць аб трываласці і стойкасці нашых землякоўпаэтаў, якія жывыя да таго часу, пакуль жыве іх "нязломленая ліра. Нават пасля смерці паэты не паміраюць, бо жыве іх паэзія.
Трэці аўтар альманаха "Пад гукі паланеза" Янка Карповіч (19352002 г.) працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Слоніме, але сэрца сваё жывіў гарачай любоўю да Слонімшчыны, яе людзей, да матчынай беларускай мовы. Вершы Івана Карповіча друкаваліся ў "ЛіМе" "Нашым слове" (4.10.2000 г., 23.01.2002 г.) у раённых газетах. Тэма малой радзімы і роднай мовы - асноўная ў творчасці паэта. Яна раскрываецца ў такім вершы, як "Малітва", дзе праз "навалу" і "гнюс" паказваюцца сілы, варожыя беларускаму духу:
З мальбою кранаемся духу Ісуса:
Гасподзь, уратуй Беларусь
Ад злое навалы, пякельнага гнюсу!
Наш Божа, ўратуй Беларусь!
У сэрцы Янкі Карповіча Беларусь жыве, знайшоўшы там "прытулак, рай". Але рэчаіснасць далёкая ад гэтай ідыліі, яна "палавініць" сэрца паэта, якое не здаецца, а сцвярджае захапленне ўсім, што ёсць беларускае:
Усё тут міла. Люба, шчыра:
Ад галасоў сівых вякоў
Да птушак, што ляцяць у вырай,
Пяе мне моваю бацькоў.
("Мая Бацькаўшчына")
Паэт падбірае самыя шчырыя эпітэты, каб перадаць фарбы, гукі і пахі роднай старонкі:
Ты і крынічная, ты і азёрная,
Ты і лясная, і журавінная,
Хлебам пахучая, песнямі звонкая,
І салаўіная, і жураўліная.
("Мая Беларусь")
Я. Карповіч захапляецца "статнымі маладзіцамі" - бярозкамі, "апантанымі" марай. У вершы "Бярозкі" ён піша:
Мілыя сястрыцы
Дайце пакланіцца
Золкавай красе.
Блізкасць да роднай зямлі, злітнасць з ёю адчуваецца ў шматлікіх вершах паэта. У "Садовай завеі", як "садовая завея вуаллю белай вее, змятае срэбную расу". І. Карповіч хоча аб убачаным расказаць сваім землякам:
Мае ж вы браткі - слонімцы,
Хай Бог заўжды бароніць Вас,
Дае шчаслівы лёс!
У вершы "Мая Шчара" родная слонімцам рэчка называецца то "летуценнай", то "серабрыстай" , то залацістай". Відаць, паэт не раз любаваўся прыгажосцю ракі. Нават падгледзеў, як тая "сцеле казкаю праз лугі белы шаль".
(Працяг у наступным нумары.)
Таццяна Трафімчык
З ЧАРНОБЫЛЬСКАГА СШЫТКА
Ветэрану вайны
І. М. Качаноўскаму
Чарнобыльскі радок
Пішу які гадок.
Ідзе стары дзядок,
Які збіраў мядок.
Ён з "зоны" пераехаў толькі,
А год мінула колькі, колькі...
На свой паверх, апошні, пяты,
А не да роднай хаты.
Ідзе, ідзе ступае...
Вось дзверы адчыняе:
Сцямнелі з кірзы боты,
Што зналі шмат работы.
Сеялі, аралі -
Усё яны спазналі!
Хай жыў не так багата,
Ды грэла сэрца хата.
Патрэбна ж, не так многа:
Вясковая дарога
Перасяленцу тому,
Зямелька вакол дому.
А нашыя ж выгоды
Хіба ўсяму народу?
Я ўвесь час разважаю
Ад горкага адчаю.
Цячэ, цячэ вада...
Агульная бяда.
І хто тут вінаваты -
Дзядок той сіваваты?
Або, нястрымны час?
А можа, кожны з нас?
Хачу спытаць у вас,
Дый ці знайду адказ!
Тут мой выток!
Чарнобыльскі радок
Мой недапісаны.
Тут я распісаны.
1993 г.
ЗОНА
Зона, зона адчужэння,
І няма ў людзей гарэння.
У полі, у хлебе, на раллі
Радыяцыя штодні.
Няма грэчкі ў магазіне,
Толькі цэзій у лазіне.
Ціха ў хаце, ціха ў пуні,
Аднаго хапае - суму!
1994 г.
РАНА
Ужо за тое, што жывём ў зоне,
Нам медалі пара, людцы, даваць,
Бо радыяцыяй гарыць наўколле,
Ды і сама зямля дае нам знаць.
Хто працаваў у зоне той часова,
Не будзем тут
ужо шукаць прычын,
Жыве сабе ў чыстай -
зразумела мова -
І льготы мае ледзь не кожны чын.
Услед, бы ў прынудзілаўку,
едуць урачы,
Настаўнікі і іншы кантынгент.
Часова і аплатна.
З дагаворам, каб дапамагчы.
І не страшны ім
нейкі там рэнтген.
А тут сабе, паціху,
дажывае мама
Свой век дзядкі, бабулі, іх сыны.
Без льгот, кватэр
і медалёў таксама.
І паміраюць ціха, без вайны.
Баліць, баліць
на сэрцы маім рана.
Пра справядлівасць гаварыць
яшчэ не час.
Спрачаюцца дэпутаты апантана.
Няхай жа абміне бяда,
людцы, усіх вас!
1994 г.
* * *
Дождж змывае ўсё...
І гразь, і бруд, і пыл.
Лісце старое і мокрае,
Дрэннае і добрае.
Нітраты, нітрыты,
І нават радыёнукліды!
Дождж змывае ўсё...
Толькі - не памяць!
Калі нас могуць аблаяць
І горш таго, схлусіць,
Калі праўду казаць мусіць
Хутчэй за ўсё!
Такая Чарнобыля быль!
І пыл, і пыл, і пыл...
Я ў зоне таксама быў
І бачыў, як сабака выў:
Пакінуты ў хаце шчанюк,
Дзе ты, дзе ты, дзяцюк?
Жывое ж хоча жыць!
А сэрца маё ўсё баліць...
Як тут стрыманым быць?
І ўсё ж - не трэба ныць,
А ўсё ўсвядоміць, як след,
І зразумець, як паправіць свет.
1994 г.
ГАДЗІННІК
Крок за крокам,
за хвілінаю хвіліна,
Усё адлічвае гадзіны, дні, гады
Нам жыцця
чарнобыльскі гадзіннік
Тахкае, бы сэрцайка
ў грудзі тады,
Як жа трэба па жыцці прайсці
І каб след пакінуць
свой адметны?
І не толькі на раллі прыметны,
А і ў памяці нашчадкаў дарагі,
Перапоўнены самоты і тугі.
1995 г.
ПАКУЛЬ
Пакуль ходзяць ногі
І трымаюць рукі -
Не адольваюць мукі.
А як сэрцайка адкажа,
Ніхто дзякуй вам не скажа!
Абіваем мы парогі
Бальнічнае дарогі.
Ходзім, плачам і нярвуем
І адзін аднаго хвалюем.
Зрэдку ўспомніць, прыгадае,
Той, хто сумленне яшчэ мае.
Я кажу ўсім пакуль...
Гінуць людзі не ад куль
Ад празмернага багацця
І ў жыцці сваім разладдзя.
Ад чарнобыльскай бяды
І ўсялякай там нуды.
Сквапнасці яшчэ таксам
Родненькая мая ты мама!
Не адлепшага жыцця
Не стае нам усім быцця.
1997 г.
ВЫСНОВА
Я - ёсць, існую, працую...
І сусвет алоўкам малюю.
І тым - шчаслівы!
А навокал - калосяцца нівы...
Бачу пагляд твой даверлівы
Краю, мой мілы!
Сэрцу майму дарагі,
Ды зашмат у ім тугі.
Мінуць гады і дні.
І ты мяне зразумей, паймі!
Усе мы - сыйдзем у нябыт,
Бо закінуты родны кут.
Забудуцца хутка ўсе,
Успамінаючы, хіба, па вясне,
Што жыў і ты некалі тут,
Дзе красаў разгалісты дуб.
І толькі застануцца адны
Чарнобыльскія званы:
Хаты ды каміны.
І карціны, таксама яны!
І гэтыя вось радкі,
Якія пішу я ўкрадкі.
Такая мая выснова,
Якая даволі не нова.
1996 г.
* * *
Жыццё, мяне не пакідай,
Бо будзе, будзе яшчэ маё!
Сады квітнець і бэз расці,
Хвароба, ты яшчэ адпусці.
Бо спраў не зроблена багата,
І недабудавана яшчэ хата.
Яшчэ ранавата. Ранавата.
Скажы, скажы, хто вінаваты?
Сам, ці чарнобыльскі пылок?
І недапісаны радок.
А мо, нядобры чалавек?
Кароткі выпаў мне ўжо век!
Бывай, мой родны чалавек!
1997 г.
У АДСЕЛЕНАЙ ВЁСАЧЦЫ
Жыхарам вёскі Савінічы Клімавіцкага раёна
прысвячаецца
Трагедыя. Вёска памерла.
На карце яе больш няма.
І толькі, толькі даверліва
Схіляецца клён ля акна.
Тут некалі людзі жылі:
Кахалі, рабілі, былі,
Ды зараз куды ні пайсці -
Нікога тут больш не знайсці.
Усё паразбіта, раскінута,
Бы нейкі прайшоўся буран.
На сэрцы адна ўжо нуда
І шмат самых розных ран.
Вось школка,
прасторная, годная,
Будоўля калісьці народная.
Ды больш не чуваць галасоў.
- Бывай, бывай, я пайшоў!
Усюды пакінуты хаты,
Нажытае разам дабро,
Ды гэтату тут і не рады,
Кожны знае небяспечнае яно.
Вось помнік загінуўшым воінам,
Бы напамінак усім нам.
І школа кукуе адна,
Такая вось гэта бяда.
- Вунь домік, мною пакінуты, -
Адводзіць свой позірк шафёр.
І апошнім паглядам акінуты
Некалі родны двор.
На вёсцы, бы на могілках,
Нячутна адбіткаў больш гулкіх
Калішняга тут жыцця.
Панура зноў крочу я.
І сумна шчабечуць птушачкі,
Хоць на двары - вясна!
І толькі, толькі лісточкі
На ветры дрыжаць. Цішыня.
Маўклівая і зацятая,
Бы замагільная тая.
Палохае дужа яна
І людзі не жывуць нездарма.
Агортвае сэрца скруха.
Глядзіцца ў неба з мальбой
Нечая счарнелая страха.
Ты з ёю, ты ёю пастой.
Вось табе і ўран,
А колькі на сэрцы тых ран -
Нікому не падлічыць.
Чарнобыль усім нам баліць.
2001 г.
ПАСЛАННЕ НАШЧАДКАМ
Вы спытаеце ў мяне, калі-некалі,
Што Чарнобыль такое было,
І якое гора яно?
Адкажу: найперш - гэта боль,
А ўжо потым -
сапраўдная быль...
Хата, вокны забіты, палын,
Пахіснуўшыйся ў бок нечы тын.
Гэтак ёсць і людзей злыбяда.
Бы жалезіну тую іржа.
Напаткала радзіму бяда,
Не шкадуе і дзетак яна...
Гэта ссохлыя дрэвы,
там-сям, не паўсюль,
Едуць людзі гадамі адсюль.
У спадзеўцы на чыстую зону,
Каб памяць пранесці
да самага скону.
Ды сэрца ўсё ные
па роднаму дому,
Самаму,
што ні на ёсць, дарагому.
У спадзеўцы на чыстыя,
чыстыя росы,
Калі пройдуць па лузе
вострыя косы,
Каб загоіць душэўную рану.
Вось і дваццаты
гадок ужо кануў
Па пакінутаму роднаму куту,
А на справе - адны ўжо пакуты.
Я яго ніяк не забуду,
Памятаць заўсёды буду!
Я, радзіма, яшчэ вярнуся!
А на справе - уся Беларусь
У палоне атруты яна,
І не трэба тая вайна.
Як і некалі ў тую вайну
Пакінулі яе амаль адну.
Чаму так, я ніяк не пайму!
І ўсё ж веру, веру па-свойму,
Што загоіць душэўныя раны
І не трэба людскога падману,
Што не шкодны адзін той кюры,
Але ўсё, усё да пары.
2001 г.
ван ЛАПО, г. Клімавічы, Магілёўская вобласць