Папярэдняя старонка: 2006

№ 18 (754) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 18 (754) 3 ТРАЎНЯ 2006 г.


ДЗЕНЬ СВАБОДЫ ДРУКУ І ДЗЕНЬ ДРУКУ

Так цікава склалася гісторыя свету, што напачатку траўня праз дзень адзначаюцца два святы друку Сусветны дзень свабоды друку і Дзень друку. . .

Сусветны дзень свабоды друку адзначаецца 3 траўня з 1992 года па ініцыятыве прадстаўнікоў незалежнага друку краін Афрыкі, падтрыманай ЮНЕСКА. 3 траўня 1991 года была падпісана "Вінхукская дэкларацыя", якая заклікала дзяржавы ўсяго свету забяспечыць свабоду прэсы. У 1993 годзе ГА ААН вырашыла абвясціць 3 траўня Сусветным днём свабоды друку. Гэтае свята павінна прыпамінаць пра тое, што ў свеце парушаецца права на свабоду слова, што ў некаторых краінах прэса падвяргаецца татальнаму кантролю і цэнзуры, што многім журналістам штодзённа пагражае смерць або турэмнае зняволенне за іх імкненне данесці да людзей праўду. Сусветны дзень свабоды друку прыпамінае ўсім урадам пра неабходнасць выконваць узятыя на сябе абавязкі ў галіне забеспячэння свабоды друку. Гэтага дня ладзяцца міжнародныя мерапрыемствы, скіраваныя на развіццё ініцыятыў для забеспячэння свабоды друку ва ўсім свеце, падтрымкі СМІ, якія падвяргаюцца абмежаванням і дыскрымінацыі. 3 траўня гэта таксама дзень успамінаў журналістаў, якія загінулі, выконваючы свае прафесійныя абавязкі. Да сапраўднай сусветнай свабоды друку, нажаль, яшчэ вельмі далёка.

5 траўня на Беларусі афіцыйна адзначаецца Дзень друку. Гэта свята засталося нам у спадчыну ад савецкага мінулага. Менавіта 5 траўня 1912 года быў выдадзены першы нумар бальшавіцкай газеты «Правда». Кіраўніком газеты быў Ленін, ён вызначаў яе ідэалогію і тэматыку. Дзень друку ўпершыню быў праведзены ў 1914 годзе ў гонар двухгоддзя газеты, пад знакам яднання шырокіх мас працоўнага люду вакол цзнтральнай бальшавіцкай газеты і папаўнення яе грашовага фонду. Газета гэтага дня разышлася накладам 130 тысяч паасобнікаў. Фонд газеты папоўніўся больш чым на 16 тысяч рублёў. Больш шырока Дзень партыйнасавецкага друку быў адзначаны ў 1922 годзе, па рашэнні ЦК РКП(б), падтрыманым 11м з'ездам партыі, у сувязі з дзесяцігоддзем «Правды». З той пары Дзень савецкага друку святкаваўся штогод. 5 траўня праводзіліся сходы, выставы, конкурсы, выходзілі спецыяльныя нумары газет і часопісаў, адзначаліся прэміямі журналісты, якія найбольш старанна неслі савецкім грамадзянам адзіную правільную партыйную праўду... У большасці постсавецкіх краін Дзень савецкага друку страціў сваю актуальнасць, як толькі рэспублікі перасталі быць савецкімі і аднатварая праўда змянілася рознабаковай інфармацыяй.

На радзіме "Правды" у снежні 1991 года Прэзідыюм Вярхоўнага Савета РСФСР успомніў, што расейскі друк існаваў яшчэ перад 1912 годам. Дзень друку перанеслі на 13 студзеня, у гэты дзень у 1703 годзе ў Маскве была выдадзена першая руская газета «Ведомости о военных и иных делах, достойных знания и памяти, случившихся в Московском государстве и во иных окрестных странах». Загад аб выданні газеты падпісаў Пётр I.

У Рэспубліцы Беларусь Дзень друку нанава ўстаноўлены ў 1996 годзе. Галоўнай датай для беларускага друку застаўся дзень выхаду бальшавіцкай «Правды», нягледзячы на тое, што беларускі друк мае значна больш глыбокія карані і шмат памятных дат... 6 жніўня 1517 года ў Празе Францішак Скарына выдаў сваю першую кнігу. У 18611863 гадах былі першыя спробы выпускаць перыядычныя выданні на беларускай мове, выходзілі «Гутарка двох суседоў» (4 нумары), «Гуторка», «Мужыцкая праўда» (7 нумароў). Напачатку XX стагоддзя з'явіліся рэгулярныя беларускія перыядычныя выданні. Першанства тут належыць газетам «Наша доля» і «Наша ніва».

Беларускі друк вытрымаў шмат выпрабаванняў. Ведаў ён цэнзуры, забароны, пераследы, нацыянальную і класавую барацьбу, але заўсёды знаходзіліся амбітныя дзеячы, якія, не зважаючы на перашкоды і небяспеку, імкнуліся да волі і праўды, незалежнасці поглядаў, думак і меркаванняў. Таксама заўсёды знаходзіліся гатовыя прадаць душу і сумленне за ўласны дабрабыт і супакой...

I гэта выбар кожнага свабодны друк або проста друк...

Павел Давідоўскі.


У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ ФЛЭШ-МОБ У ПАДТРЫМКУ ГАЗЕТЫ "НАША НІВА"

аля 100 маладых людзей узялі ўдзел у флэш-мобе ў падтрымку недзяржаўнай газеты "Наша ніва". Вечарам 28 красавіка ўдзельнікі акцыі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы і, чытаючы газету, прайшлі па тратуары да плошчы Перамогі (крыху больш за кіламетр). Пасля заканчэння акцыі некаторыя яе ўдзельнікі былі затрыманыя.

Газета "Наша ніва", якая сёлета адзначае сваё 100-годдзе, з пачатку года пазбавілася права распаўсюджвацца праз дзяржаўную сістэму падпіскі і рознічнага продажу. У сярэдзіне красавіка рэдакцыя атрымала з Менгарвыканкаму ліст, у якім прызнаецца немэтазгодным размяшчэнне выдання на тэрыторыі горада. Прычынай такога рашэння названы адміністрацыйны арышт галоўнага рэдактара газеты Андрэя Дынько падчас пратэстаў супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку.

Дзмітрый УЛАСАЎ, БелаПАН.


Алегу Лойку споўнілася 75

ЛОЙКА Алег Антонавіч (н. 1.5.1931, г. Слонім Гродзенскай вобл.), бел. пісьменнік, літ.-знавец, кры-тык. Чл.-кар. Нац. АН Бела-русі (1989). Д-р філал. н. (1969), праф. (1971). Скончыў БДУ (1953), працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры бел. л-ры). З 1996 адначасова вы-кладае ва ун-це ў г. Сед-льцы (Полыпча). Друкуецца з 1943 (зб-кі «На юначым шляху», 1959; «Блакітнае азерца», 1965; «Дзіва-сіл», 1969; «Шчырасць», 1973; «Няроўныя даты», 1983; «Грайна», 1986; «Талая вясна», 1990; «Трэш золак>, 1993, і інш.). Распрацоўвае гіст. тэматыку, паэмы «Белая вежа» (1969), «Лясун» (1971) і інш. Тэме Вял. Айч. вайны прысвечаны паэмы «Хлопец над вогненным плёсам» (1963), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1985), драматызаваная паэма «Вяселле - заўтра» (1993) і інш. Развівае жанр балады (зб. «Балады вайны і міру», 1988). У дакумент.-маст. рамане «Як агонь, як вада...» (1984, 2-я рэд. 1992; пад назваю «Янка Купала» выдаваўся ў серыі «Жыццё выдатных людзей» у 1982) стварыў рамантызаваны, псіхалагічна праўдзівы вобраз нар. песняра. Жыццю і дзейнасці бел. першадрука-ра прысвечаны інтэлектуальна-філас. раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» (1990; пад назваю «Скарына» выдаваўся ў серыі «Жыццё выдатных людзей» у 1989, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990). Аўтар аповесці «Кельты не ўміраюць...» (1997). Даследуе сучасную паэзію, піша для дзяцей, перакладае з іншых моў.

(Вершы А. Лойкі чытайце на ст. 4.)


Васілю Якавенку - 70

ЯКАВЕНКА Васіль Цімафеевіч (н. 5.05.1936, в. Пажыхар Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў Бел. індустрыяльны тэхнікум (1956), БДУ (1966). Працаваў геолагам. 3 1972 у час. «Полымя», у 1977-78 ад-казны сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі. 3 1991 гал. рэдактар міжрэсп. сац.-экалагічнага штотыднёвіка «Набат». Друкуецца з 1962. Першая кніга нарысаў «Зямля, адкрытая намі» (1971) пра геолагаў. У кнігах нарысаў «Пробны камень» (1974), апов. і нарыс. «Дайсці да ладу» (1985), эсэ «Вясковыя дыспуты» (1987) і інш. надзённыя праблемы маралі, ладу, жыцця грамадства і сучаснай вёскі. Аўтар гіст. рамана «Надлом» (2003), п'есы «Персона нон грата» (з М. Місюком, паст. 1982).

(Гутарку з В. Якавенкам чытайце на ст 2-3.)


З эпохай - твар у твар

Гутарка з Васілём Якавенкам літаратуразнаўца Уладзіміра Сакалоўскага

Сёння даводзіцца гаварыць пра высокі век і шматгранную плённую дзейнасць Васіля Якавенкі, пісьменніка, які на мяжы шасцідзесятыхсямідзесятых гадоў увайшоў у літаратуру як сапраўдны аналітык жыцця - адкрыты, глыбокі і смелы на асэнсаванне фактаў і падзей публіцыст. Тады пра гэта засведчылі творы "Пробны камень" і "Дарога цераз гаць", зборнік "Зямля, адкрытая намі", як, зрэшты, і наступныя кнігі, вытрыманыя ў духу сапраўднага рэалізму: "Дайсці да ладу", "Другой зямлі не будзе", "Пакуль сонца ў зеніце", "Вясковыя дыспуты"... Ён выдаваўся ў Менску і ў Маскве. У Бабруйску ставілася п'еса "Персона нон грата", напісаная ім пры ўдзеле доктаранейрахірурга М. Місюка.

Шмат чаго да аўтарытэту пісьменніка дадала сацыяльнаэкалагічная і вострая на пастаноўку розных пытанняў, праблем газета "Набат", якую ён выдаваў у 1991 - 1996 гадах. Васіль Цімафеевіч пачынаў свой працоўны шлях геолагам, браў удзел у разведцы беларускай нафты і іншых карысных выкапняў, працаваў у часопісе "Полымя" і ў Саюзе кінематаграфістаў Беларусі, быў старшынёй Аргкамітэта БНФ "Адраджэнне", меў сяброў у Арменіі, рабіў спробы пяром публіцыста палагодзіць канфлікт у Нагорным Карабаху, заснаваў у 1990 годзе і дагэтуль узначальвае грамадскае аб'яднанне Беларускі сацыяльнаэкалагічны саюз "Чарнобыль", стаў лаўрэатам міжнароднай літаратурнай прэміі імя Ф. Нансена, гуманіста.

- Васіль Цімафеевіч, як Вы павярнулі ад сваёй кіпучай, у добрым сэнсе гэтага слова, дзейнасці да працы за пісьмовым сталом, да ўпартай і працяглай, трэба меркаваць, працы над эпапеяй "Надлом", якая па выхадзе з друку тры гады таму стала знакамітай.

- Адказ, бадай, будзе стандартным: усё жыццё вяло мяне да гэтага твора, увесь досвед пісьменніцкай, публіцыстычнай і грамадскапалітычнай рупнасці. Раней у малых літаратурных формах я зацята і пакутліва дамагаўся спалучэння вобраза і думкі, уласна, мастацкай падачы рэчаіснасці, у чым сэнс і крыж публіцыстыкі. Былі ўдачы і пралікі. Прывяду проста анекдатычны выпадак з сямідзесятых гадоў, калі я натхнёна працаваў над дакументальнай аповесцю "Пакуль сонца ў зеніце". Мне рупіла выпісаць ды падаць адну прынцыповую размову Пятра Міронавіча з Ульянай Феакцістаўнай, гераіняй аповесці, якая адмаўлялася ад пасады першага сакратара райкама партыі. З нагоды гэтага прызначэння яна і трапіла на прыём да Машэрава. На той момант жанчына была ў стрэсавым стане і не памятала тонкасцяў гутаркі. А Машэраў на маю просьбу прыняць мяне і расказаць тоесёе з таго эпізода сказаў: "Перадайце яму (аўтару): няхай перш напіша, а тады я пачытаю". Вось табе і маеш! Ці трэба казаць, як я быў азадачаны гэтакай, скажам, інверсіяй у вырашэнні задачы? Толькі ж адступаць ад задумы не ў маім характары. Напісаў. Перадаў "на гару" праз загадчыка аддзела Саўку Паўлава. А Машэраў, прачытаўшы, і кажа яму ў вялікім здзіўленні: "Як ён (аўтар) мог так дакладна і поўна перадаць тую гутарку? Ён жа не прысутнічаў пры нашай з Ульянай Крышталевіч сустрэчы! " Нямая паўза. Між намі - квіты... І ці ж гэта не досвед у літаратурнай рэстаўрацыі рэалій, калізій мінулага?..

Я адчуў другое дыханне, калі выйшаў на эпічнае палатно. Новы стыль і мова прыйшлі самі сабою, і я працаваў ужо з палёгкай і радасцю, падсвядома ствараючы тое, што А. Лойка аднойчы пры сустрэчы са мной назваў "атмасферай рамана", уласнай атмасферай, якую, на яго думку, не кожны твор мае. Толькі працаваць над раманам, з гістарычным і філасофскім асэнсаваннем сапраўдных спружын ходу падзей, раскрыццём фактаў, характараў, пасля гэтакай публіцыстычнай трэніроўкі, было, паўтараю, і лёгка, і прыемна. Адно вельмі шкодзіла творчаму працэсу: перапынкі ў працы на месяцдва, а то і болей. Зза збегу розных акалічнасцяў... Тады даводзілася вяртацца да пачатку.

Штуршок да гэтага твора дало мне знаёмства ў Злучаных Штатах Амерыкі з найвыдатнейшай нашай зямлячкай, маталянкай, дакторкай Марыяй Дзямковіч. Мяне ўразіла тое, што і праз дзесяцігоддзі, якія мінулі з вайны, яна гэтак расчульвалася, згадваючы свайго дзеда Пятра. Плакалааплаквала яго заўчасную смерць. І ні маці, ні бацька, якія на той час ужо таксама загавелі душой, не выклікалі ў яе такой моцнай шкадобы, як смерць любімага дзеда. З гэтым дзедам, селянінам, пчаляром і вясковым, павінен зазначыць, інтэлігентам, з ягонай трагічнай гібеллю бясспрэчна нітавалася бестэрміновая дэпрэсія і надлом у душы Марыі. Зразумеўшы трагічныя акалічнасці, я зацікавіўся характарам, лёсам Пятра Пісарчука, усёй ягонай радзіны і паступова выйшаў на тыя калізіі, якія ўтрымліваюцца ў маім рамане "Надлом".

- І ўсё ж цяжка ўявіць, Васіль Цімафеевіч, як без Божай дапамогі ў першым жа сваім эпічным творы аўтар выйшаў на гэтакі поспех.

- А чаму - цяжка?.. Мне здаецца, што ўжо ў нарысавых альбо дакументальных аповесцях "Дарога цераз гаць" і "Пакуль сонца ў зеніце" я зрабіў заяўку на сур'ёзную прозу жыцця. Зрэшты, маё меркаванне, можа, і суб'ектыўнае. Толькі ж да мяне з вялікай надзеяй ставіліся тыя, хто друкаваў мае першыя літаратурныя опусы, і я рыхтаваўся да выхаду на шыршую аператыўную прастору. Была і Божая, як Вы кажаце, дапамога. Я часам нават адчуваў яе. Я дзякаваў Богу, калі мне ў рукі само ішло тое, што патрэбна было для фабулы твора.

- Калі б цяпер кінуць на шалі вагаў зробленае Вамі ў публіцыстыцы, а на другі бок - Ваш плён раманіста, што пераважыла б?

- Сапраўды, каб знайсці такія вагі... І мне цікава было б паглядзець, што пераважвае. Адно мяне суцяшае, што ёсць вага ў тым і другім.

- У старажытным Егіпце, у Вавілоне, напрыклад, вялікае значэнне надавалі ўплыву зор і сузор'яў на характар, на здольнасці, на лёс чалавека. Як Вы ставіцеся да астралагічных прадвызначэнняў?

- Панароднаму. Лічу неаспрэчным уплыў рухомай карты неба на ўсё жывое і існае на Зямлі. Як мінімум людзям трэба ведаць фазы Месяца, з якімі ідзе элементарны ўплыў... Вось толькі цяпер, калі астралогія ператварылася ў шырпатрэб, у забаву, далёка не кожнай ведамцы можна даваць веры. У мяне ёсць знаёмкаастролаг, урач па адукацыі Юлія Мядзведзь. Жыве ў вёсцы пад Калінкавічамі... Яна запісала дату майго нараджэння, яшчэ некаторыя біяграфічныя звесткі і ў нескладаных разліках наклала былую касмічную сітуацыю на мой дзень нараджэння. Адкрыцця для мяне яна не зрабіла. Пра свой зорны шлях я большменш ведаў. Але запомніліся яе словы, маўляў, пры маім творчым таленце верх усёткі бярэ працавітасць і ўпартасць у дасягненні мэты. Магчыма, і так. Я ж не Бальзак, каб за адну ноч напісаць раман. Я з ёй не спрачаўся. А ўразіла яна мяне іншым. У рамане "Надлом" у асноўным рэальныя дзейныя асобы, і вось я ёй даў дату нараджэння Марыі Дзямковіч і дату асобы, якая з'яўляецца прататыпам героя Плюнгера. Спадарыня Мядзведзь настолькі тонка, усебакова, ярка падала мне характары гэтых антыподаў, што я канчаткова ўвераваў: папершае, у нябесныя свяцілы, іх здольнасць прадвырашаць на зямлі штоколечы праз тонкія матэрыі, падругое, пераканаўся яшчэ раз у праўдзівасці вылепленых мной характараў (раман рыхтаваўся да друку), а ўжо трэцім парадкам пачаў разважаць, хто вінаваты, што Данік Плюнгер нарадзіўся такім, якім чытачы яго ведаюць. Жывучы на зямлі, багата чаго трэба ўлічваць.

- З прэсы мне стала вядома, што Вы пажадалі дапоўніць і пашырыць абсяг рамана "Надлом".

- Так, але перш дазвольце, Уладзімір Лявонцевіч, спытацца ў Вас, чым я абавязаны таму, што Вы паставілі, напэўна, рэкорд па часе прачытання рамана?

- Наконт рэкорда не ведаю, але праўда тое, што я прачытаў кнігу за адны суткі. Чытаў раман апантана, на адным дыханні: аніяк не мог адарвацца ад трагічных падзей рэчаіснасці, ад учынкаў герояў. Жонка, баючыся, каб у мяне ціск не падскочыў, ноччу толькі таблеткі падносіла... Інтарэс мой да "Надлому" быў выкліканы яшчэ і тым, што Вы ўзяліся асвятляць тэму найбольш складанага і супярэчлівага жыцця беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны, яго імкненне да адраджэння, што было драмай. У маім асабістым архіве было шмат дакументаў па гэтай тэме, але задзірванелы цалік ніхто не кранаў. А Вы набраліся смеласці. І я літаральна прырос да эпапеі. Прачытаў. А ў наступныя дні кінуўся звяраць з дакументамі тое, што Вы падалі. Знайшоў, што Ваша кніга праўдзівая ад пачатку да канца, і толькі тады супакоіўся. Я прыняў кнігу. Дзякуй!

- Дзякуй Вам за гэтакі даследчы імпэт і яго вынікі. У мяне, дарэчы, ёсць суседлітаратар, і ён сказаў: "Хоць не я, а ты напісаў гэту кнігу, толькі я лічу яе сваёй".

- Але ж раман для многіх з'явіўся жаданым, чаканым, сваім. Напэўна, ён даў Вам цікавыя водгукі...

- Былі званкі па тэлефоне, былі і лісты ўдзячнасці. З Барысава, напрыклад, чытач Анатоль Леасевіч, перасяленец, інвалід Чарнобыля, напісаў: ён, чуеце, быў ужо ў такім фізічным і маральным стане, што жыць не хацелася. І вось сусед даў яму пачытаць раман "Надлом". Хваляваўся, чытаючы, і адчуў у сабе прыліў новай, дабрэчай энергіі, паздаравеў, падужэў. Вельмі дзякаваў мне. Я ж і ад іншых сваіх чытачоў потым чуў штосьці падобнае. У чым тут справа?

- Выходзіць: раман "Надлом" надзелены гаючаю сілай.

- Я шукаў прычыну. Але мне нічога больш не заставалася, як вярнуцца да слоў прафесара Лойкі, які адкрыў у рамане "сваю атмасферу". Назавём яе аўрай - словам, сэнс якога сягае ўжо ў абсягі духу. Адкуль і - што?.. Прыгадваю цяпер адну выставу мастацкіх палотнаў, напісаных Міхасём Карпуком. Спыняючыся каля некаторых яго карцін, асабліва пейзажаў, я проста фізічна адчуваў, як яны прыцягваюць, як ад іх патыхае цяплом. Значыць, з'ява, пра якую мы гаворым, мае распаўсюджвацца ўвргуле на творы мастацтва. Хоць і не на ўсе. Я не хачу больш развіваць уласных меркаванняў на гэты конт, бо ў кожнага чытача можа скласціся сваё тлумачэнне патэнцыялу духоўнага і яго вытокаў у творы.

- Васіль Цімафеевіч, што ж прымусіла Вас узяцца за пашырэнне свайго ўдалага ды яшчэ і ў такой цудоўнай вокладцы выдадзенага твора ў серыі "Беларускі гістарычны раман"?

- Уласнае адчуванне, што твор незавершаны. Пра важныя падзеі было сказана скорагаворкай у пралогу. Дый заўвагі чытачоў прымушалі задумацца. Чытачам хацелася б ведаць пра далейшы лёс герояў, асабліва Плюнгера. Неаднойчы даводзілася чуць, што гэты персанаж, адначасова з Пятром Пісарчуком, - найбольш яскравая мая ўдача. Плюнгер сягае да "героя нашага часу" і выклікае ў чытача непрыхільнасць, непрыняцце, нянавісць, і чытачу карціць убачыць у творы расправу з носьбітам дэманізму і зла. На прэзентацыі "Надлому" ў танкаўскім універсітэце і бібліятэцы імя Якуба Коласа ў Менску былі выказаны і яшчэ такіясякія заўвагі і пажаданні. Я не здолеў, шчыра кажучы, не знайшоў магчымасці намаляваць карціну хцівага забойства легендарнага беларуса Рамана Скірмунта. Гэты эпізод у "Надломе" падаваўся апасродкавана, у пераказе іншай асобы, што зніжала ўражанне. Я ўдзячны і Вам, Уладзімір Лявонцевіч, - Вы ласкава прапанавалі мне свой архіў для карыстання. З'явіліся новыя дакументы. А дакумент аб'ектыўна сведчыць пра час і гісторыю. Я гатовы адвесці ў сваім рамане дакументу нават месца аднаго з асноўных персанажаў! І гэта натуральна, бо раман гістарычны. Апроч таго, пашанцавала мне, урэшце, знайсці ў Канстанцы, на поўдні Германіі, жывую і яшчэ пры сваім розуме Аніту Кубэ, удаву гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубэ. Сустрэча і размова з ёй таксама дадала штосьці "па справе рамана". Адным словам, шмат якія матывы прымусілі мяне зноў сесці за твор, рыхтуючы яго новую рэдакцыю. "Прымусілі", праўда, - не тое слова. Я з задавальненнем працаваў далей над раманам, рабіў устаўкі, перапісваў асобныя раздзелы і старонкі, увёў новых герояў, пашырыў яго геаграфічную, культурную, духоўную прастору. Рабіў усё, што падказвала мне інтуіцыя. Абыходзіўся, праўда, без усялякіх папярэдне складзеных на паперы планаў. У мяне іх наогул ніколі не было. Толькі калі спатоліў душу ў працы, зразумеў, што напрошваецца іншая структура эпічнага палатна, што раман самахоць фармуецца ў трылогію. Я саромеўся спачатку прызнавацца ў гэтым самому сабе. Сціпласць, сарамлівасць - яны заўсёды былі пры мне і, памятаю, шкодзілі. А потым нейк пераадолеў хістанні і ўнёс у макет новае вызначэнне: "Пакутны век. Трылогія". І далей: кніга першая -"Кабала", кніга другая - "Надлом", кніга трэцяя - "Гульня на згубу". Пасляслоўе ўжо не спатрэбілася.

- У гэтым рамане шмат падзей і герояў. У трылогіі "Пакутны век" - іх, напэўна, яшчэ болей. Чым цэментуецца эпапея? Што вядзе і будзе весці чытача праз лабірынты твора?

- Самай вялікай небяспекай, якая падсцерагала мяне, была небяспека зрабіць раман рыхлым. Яна ўзмацнялася тым, што класічнага сюжэта ў маім творы, бадай, і няма. Тым не менш успрыманне чытачамі, у тым ліку і Вамі асабіста, зместу, усёй сюжэтнай мазаікі, паказала, што я абмінуў рыфы ўдала. У трылогіі, мяркую, будзе тое ж. Я некалі быў захоплены і зачараваны такім літаратурным шэдэўрам, як "Жизнь Клима Самгина" М.Горкага. Нейкімі сваімі падыходамі да раскрыцця жыцця і праўды характару, а яшчэ, можа, сацыялагізацыяй і асацыятыўнасцю мыслення аддалена я перагукваюся з гэтым пісьменнікам. Мой твор цэментуюць скразныя лёсы герояў і, лічу, не ў меншай меры - ідэя Бацькаўшчыны, клопат пра яе адраджэнне.

- Што Вы лічыце найважнейшым у Вашай нястомнай дзейнасці як літаратурнай, так і грамадскай?

- Сцвярджэнне праўды і супрацьдзеянне мане. Увогуле: сцвярджэнне дабрыні, духоўнасці і барацьбу з аблуднасцю лічу за галоўнае. Аблуднасць у рамане - гэта плюнгераўшчына першнаперш. Не выключана, што яна - родная сястра башлыкоўшчыны з "Палескай хронікі" І. Мележа. У адрозненне ад апошняй яна ў маім творы больш нахабная і гвалтоўная. Пад маскай клопату пра народ. З'ява... Плюнгеры і сёння муцяць свет. Гэтай тэме, дарэчы, прысвечана і мая новая кніга мастацкай публіцыстыкі "Нечывелле", падрыхтаваная да друку. Слова "нечывелле", уласна, азначае паласу няўдач зза бяспамяцтва, насланнё. Шкада будзе, калі па прычыне нястачы зборнік не выйдзе ў бліжэйшы час.

Пры ўсім тым хочацца застацца грамадзянінам у сваёй краіне, а не эмігрантам, абмежаваным у правах. Не сакрэт, беларусу да становішча ізгоя ў сваім доме не прывыкаць. Але ж і надакучыла. Хоць "Ратуйце" крычы!

- Прабачце, Васіль Цімафеевіч, але мне карціць яшчэ раз вярнуць Вас на грамадскае поле. Скажыце, чаму Вы ў свой час выйшлі з Народнага фронту, які самі ж і стваралі?

- Цяжка, Уладзімір Лявонцевіч, пра тое ўспамінаць... Скажу, аднак. Спачатку на душы было свята, бо ты бярэш удзел у вялікай справе, не раўнуючы, распачынаеш не распачатую нікім эпапею, за якой новае жыццё... Душу атручвалі спрэчкі... з Зянонам Пазняком. Нехта павінен быў узначаліць Аргкамітэт. Пазняк, калі я зрабіў яму прапанову, адмовіўся. А потым Васіль Быкаў прапанаваў Аргкамітэту маю кандыдатуру. Выбралі. Аднагалосна. Справы пайшлі... Тады Зянон пачаў раўнаваць, ганіць на зборках любы мой крок або прапанову. Прынцыповыя разыходжанні ў нас былі па пытаннях тактыкі руху. І вось на адным з пасяджэнняў аргкамітэта, калі ўжо як след разгортвалася падрыхтоўка да ўстаноўчага з'езду, Зянон насуперак усялякай логіцы выступіў супраць правядзення ўстаноўчага з'езду. Я настойваў. Ён груба абразіў мяне. Гэта была авантура, шантаж... Мяне апякло, зрабілася балюча і крыўдна. Пакінуўшы пасяджэнне, я не знайшоў у сабе больш сіл, каб вярнуцца туды.

Я прадчуваў, што Зянон Пазняк завядзе гэты наш даволі прыстойны рух "Адраджэнне" ў тупік, пасадзіць на мель. Так яно і атрымалася. Ад Пазняка адышлі пасля многія. Па той жа прычыне. Сам рух раскалоўся. Шчыра скажу, для мяне ўсе гады незразумелым было: як можа гэтак слепа верыць спадару Пазняку Васіль Быкаў і падтрымліваць яго. Нават калі большасць сяброў БНФ ужо была супраць Зянонавага духу і прапанавала адхіліць яго ад кіраўніцтва, Быкаў як не на каленях прасіў, каб яго пакінулі. Потым, хоць і запознена, і Васіль Уладзіміравіч зразумеў свой пралік, сваю памылку. Але ўсё роўна гэта была мядзведжая паслуга.

Цяпер яшчэ большае дзіва бярэ мяне: у "Беларускай энцыклапедыі" і ў іншых даведніках сфальсіфікавана праўда нашай гісторыі. З. Пазняк лічыцца старшынём Аргкамітэту БНФ у той час, калі ім быў, прабачце, Якавенка. Дый зрабіў я нямала для сцвярджэння самой ідэі і арганізацыі БНФ. Але нават такі аб'ектыўны гісторык як З.Шыбека не ўнік аблуднага чыну і ў сваіх "Нарысах гісторыі Беларусі" замяніў Якавенку на Зянона. Пагана зрабіў. Далей - болей! Выйшла кніга В.Быкава "Доўгая дарога дадому". І ў ёй пра ўтварэнне Народнага фронту - суцэльная "недакладнасць"! Перакананы: не Быкаў унёс у свой твор тыя старонкі, на якіх "адкрываецца", што нават Аргкамітэту БНФ "Адраджэнне" не было... Маўляў, быў толькі Мартыралог... Хто іх аўтар? Тайна... Ці то З. Пазняк, ці А. Лукашук, які пазней прыбіўся да адраджэнцаў і ў апошнія гады быў побач з Быкавым. Загадка! Адно застаецца бясспрэчным: гісторыя БНФ да самага першага з'езду, праведзенага ў Вільні ўжо без мяне, дзе З.Пазняк урэшце быў абраны лідарам, падаецца скажона і сфальсіфікавана. І гэта яскравы прыклад таго, як у свой час пісалася гісторыя бальшавіцкай партыі і яе важакоў.

- Але ж не дарэмна кажуць: у ілжы кароткія ногі. Трэба меркаваць, час паставіць усё на свае месцы. Цяпер з нагоды 20й гадавіны Чарнобыля... Ведаючы Вас як найбольш актыўнага і выніковага грамадскага дзеяча экалагічнага і чарнобыльскага кшталту, хачу спытацца: якімі сваімі дасягненнямі на сённяшні дзень Вы можаце ганарыцца?

- Дзякуй за добрую памяць. Акурат на гэтым напрамку грамадскай работы ў мяне і ў маіх калег, літаратараў, эколагаў, быў самы вялікі поспех. Пачынаючы з 1987 года, пытаннямі экалагічнай бяспекі занялася секцыя нарысу і публіцыстыкі Саюза пісьменікаў Беларусі, якую тады акурат я ўзначальваў. Мы пачалі з экалогіі рэк і іх басейнаў, рабілі мэтаскіраваныя экспедыцыі, запрашалі да ўдзелу ў іх вучоных і мясцовых спецыялістаў. Прайшлі па Дняпры, Заходняй Дзвіне, спыніліся на Прыпяці, у даліне якой меліяратары тады распачалі грандыёзнейшы праект па спрамленні ракі і асушэнні прыпяцкай поймы. Гэта быў глум, здзек з прыроды і найвялікшае злачынства, што мы неўзабаве і здолелі даказаць. Разам з украінскімі пісьменнікамі і вучонымі ды нашымі спецыялістамі, уключаючы трох міністраў і некалькіх акадэмікаў, напрадвесні 1988 года правялі ў Доме літаратара міжрэспубліканскую экалагічную канферэнцыю "Праблемы Прыпяці - праблемы Палесся". Я выступіў з дакладам: "Ці ёсць у нас канцэпцыя гаспадарання?" Разгарнуліся гарачыя спрэчкі. Паўсталі на абарону прыпяцкай поймы ад ліхадзеяў Ігнат Дуброўскі і Анатоль Казловіч, Алесь Петрашкевіч і Аляксандр Пархута, Леў Караічаў... З намі былі вучоныя, геолагі Анатоль Кудзельскі і Эрнест Ляўкоў, а яшчэ вельмі аўтарытэтныя біёлаг Таццяна Раманава і географ Вольга Якушка. Ды іншыя. Закіпеў сапраўдны бой з аблуднасцю. Ён працягваўся роўна 12 гадзін. У маёй кнізе "Крушэнне на ростані" (2002) пра гэта расказана падрабязна. На працягу ўсяго толькі аднаго дня нам удалося зрабіць пераварот у мазгах акадэмікаў, ідэолагаў меліярацыі і міністраў. Дзіва было! Мы выпрацавалі пастанову, скіраваную супраць абвалавання і спрамлення Прыпяці, супраць глабальнага асушэння поймы, і яны, нашы заўзятыя асушальшчыкі, дружна распісаліся, што з нашай пастановай згодны. Эвой! Пасля гэтага Савет Міністраў у асобе Хусаінава паставіў тлусты крыж на фінансаванні праекту.

Медалёў за свой грамадзянскі чын, за адвагу мы, вядома, не атрымалі, а вось абшары Палесся не далі збэсціць канчаткова, ператварыць у абязводжаную пустку. І - пэўна: каб не наш супраціў, то сёння, праз 15 - 16 гадоў, там ужо была б пустыня! А яшчэ: пасля той эпахальнай паразы акадэмікі пачалі ўносіць істотныя змены ў нацыянальную палітыку ў меліярацыі. Думаю, што наша дзейнасць тады рабіла гонар Саюзу пісьменнікаў.

Пасля той перамогі я асабіста заняўся чарнобыльскай бядой, якая накрыла маю радзіму, і не толькі яе. Каб зрабіць штокольвек палюдску, намаганняў пісьменніцкай грамадскасці ў ранейшым яе складзе ўжо было мала. Мне здаецца, што я глядзеў тады на задачы стратэгічна. Таму без лішняга роздуму і ваганняў заснаваў грамадскае аб'яднанне Беларускі сацыяльнаэкалагічны саюз "Чарнобыль" і пры ім - газету "Набат", а таксама (пры ўдзеле японскіх партнёраў) санаторый "КюсюнаСвіслачы" па аздараўленні дзяцей. Газета неўзабаве зрабілася папулярнай і масавай. Нават Бядуля, Двойчы Герой з Берасейшчыны, выпісваў "Набат" і з захапленнем вялікім чытаў, пра што я нядаўна даведаўся... Вось з гэтага плацдарму далей і разгортвалася барацьба за галоснасць, праўду, справядлівасць, здароўе нашых грамадзян. Барацьба жорсткая, пра што сведчылі хоць бы суды з прафесарамгематолагам Я.Івановым і міністрам І.Кенікам. Я не аспрэчваў, калі даводзілася чуць, што газета "Набат" зрабіла пралом у глухой сцяне няхай сабе і "аберагальнай" маны, палітычнага глянцу, злачыннай абыякавасці, крывадушша. Наадварот, усё, што было тады зроблена, і цяпер прыемна ўсведамляць. Газета мела духоўны патэнцыял і не абыякую прабіўную сілу. На рахунку створанага мной саюза, як і на маім асабіста, было яшчэ нямала цікавага, але пра ўсё тут не раскажаш.

- Васіль Цімафеевіч, а як ідзе збор ахвяраванняў на выданне Вашай трылогіі "Пакутны век"?

- Рана гаварыць пра вынікі, толькі людзі не засталіся абыякавымі, і прыемна тое, што з самых аддаленых і глухіх куткоў краіны ад чытачоў прыходзяць паведамленні аб пераведзеных імі на рахунак складках. Думаю, што каб не гэтая дабрачынная акцыя, мае кнігі, а з імі і тая праўда і духоўны патэнцыял не хутка, а можа, і зусім не трапілі б туды, у далёкія, ціхія, але дарагія куточкі. Я рады і вельмі ўдзячны ўсім, хто падтрымаў і хто яшчэ падтрымае гэтае эксклюзіўнае, можна сказаць, выданне "Пакутны век".

- А што ў Вас, Васіль Цімафеевіч, у далейшых планах. Над чым працуеце альбо маеце намер працаваць?

- Пакуль душа яшчэ занята трылогіяй. Цяжка супакоіцца і пераключыцца на іншае, калі напісаныя кнігі не выдадзены. А ўвогуле схільны ўзяцца і саткаць новае эпічнае палатно з падзеямі і лёсамі, якія хвалююць сучаснікаў. Прыкідкі ёсць. Калі не памыляюся, у мяне ёсць яшчэ і сілы на новы раман. Цьфуцьфу! Не ўсё збываецца, чаго жадаецца. Ведаеце, у жыцця свой ход, і чалавек страляе, а чорт кулю носіць.

- Дай Бог Вам удачы! Я прыязна і шчыра віншую Вас, паважаны Васіль Цімафеевіч, з нагоды Вашага 70гадовага юбілею і больш чым 45гадовай творчай і грамадскай плённай дзейнасцю. Моцнага Вам здароўя на радасць чытачоў!


Эпоха, якую мы не павінны згубіць

Саюз беларускіх пісьменнікаў, Згуртаванне бела-русаў свету "Бацькаўшчына" і Беларускі літаратурны фонд, разам з Беларускім сацыяльна-экалагічным саюзам "Чарнобыль" звярнуліся да чытачоў з прапановай падтрымаць перавыданне рамана пісьменніка Васіля Якавенкі "Надлом" у новай рэдакцыі. Зварот ад вышэй-названых арганізацый падпісалі: Алесь Пашкевіч, Аляксей Марачкін, Язэп Янушкевіч, Васіль Якавенка.

- Прайшло амаль тры гады з моманту выдання гэтага твора ў серыі "Беларускі гістарычны раман" выдавецтва "Беллітфонд". За гэты час аўтар падрыхтаваў да друку паноўленую і дапоўненую рэдакцыю, дзе атрымалі далейшае развіццё і акрэсленасць характары асноўных дзеючых асоб - Скірмунтаў, Пісарчука, Марыі Раманавічанкі. У кантэксце рамана з'явіліся батальныя сцэны і новыя гістарычныя персанажы - Ларыса Геніюш, Мікалай Шчорс, Барыс Кіт, савецкія і нямецкія генералы, сын Сталіна Якаў Джугашвілі, Нікіта Хрушчоў, Кірыла Мазураў, мотальскія пасляваенныя "мільянеры" (старшыні калгаса) і іншыя - кожны ў сваім асяроддзі і сваім часе. Гучанне асноўнай адраджэнцкай ідэі ўзмацняецца, - сказана ў прэсрэлізе, распаўсюджаным ад імя Саюза беларускіх пісьменнікаў, Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", Беларускага літаратурнага фонда, БелСаЭС "Чарнобыль".

Раман пісьменніка Васіля Якавенкі "Надлом" - шырокае эпічнае палатно, у якім раскрываецца спадчына і перакідваецца мост з далёкай мінуўшчыны ў нашыя дні.

Твор бескампрамісна шчыры, у пэўнай меры наватарскі. Ён прысвечаны барацьбе за волю і нацыянальнае самасцвярджэнне беларусаў у ХХ стагоддзі. Ужо ў першым сваім выданні ён выклікаў жывы водгук у чытачоў, набыў добры рэзананс у грамадстве. Сёння яго больш не трэба рэкламаваць.

У аўтара "Надлому" цяпер вялікі клопат з яго перавыданнем, якім, дарэчы, падсумоўваецца працяглы ў часе пісьменніцкі вопыт. Твор з'яўляецца выніковым, калі не знакавым яшчэ і таму, што нарадзіўся Васіль Цімафеевіч 5 траўня 1936 года.

Чытачы акажуць аўтару вялікую дапамогу, калі прымуць удзел у фінансаванні выдання кнігі на парытэтнай аснове з абавязковым яе атрыманнем.

Адзін асобнік твора ў новай рэдакцыі - "Пакутны век", трылогія, пры аб'ёме выдання ў 750 старонак, накладам 1000 экз. у цвёрдай вокладцы (з перасылкай кнігі па пошце) будзе каштаваць 20 тысяч рублёў. Кнігу мяркуецца выдаць у першай палове 2006 года. Для чытачоўпартнёраў, удзельнікаў гэтай своеасаблівай грамадзянскай акцыі, паведамляем дабрачынны рахунак для пераводу грошай:

ГА БелСаЭС "Чарнобыль"

рах. № 3015001097017

"Пріорбанк" ААТ ЦБП 111,

г. Мінск, код 749,

УНП 100200010

Ахвяраванне на выданне

кнігі В. Якавенкі

"Пакутны век"


Вершы Алега Лойкі


БЫЎШЫМ

Ты нікому больш

не патрэбны

Ні зрэбны, ні срэбны

Ні нават залаты

Не патрэбны нікому ты.


Соль зямлі?.. Якая соль!..

Рэзь вачам, слыху - золь,

Анахронны чумак,

Што ва ўкраінскіх

стэпах змёр,

Не давёзшы да родных зор

Солі, што як сляза на смак.


Непатрэбны, непатрэбны

Ні парадам, ні малебнам,

Ні для кахання нат:

Секс, ён без серанад.


Непатрэбны ні кветкам,

ні птушкам,

Ні світальнай цішы,

Ні ветрыку, што загушкаў

Сярожкі або спарышы,

Бярозавы гай ці арэшнік, -

Як найвялікшы грэшнік,

Стаю перад імі быўшым,

Водыру іх папіўшым...


Горкае пахмелле!..

Ну, што, што кароны мелі,

Больш ніякіх карон,

Карканне варон

За вокнамі небачосаў

Палітыкаў і босаў!..


МЫ - ПАВАЕННАЯ МОЛАДЗЬ РУСІ БЕЛАЕ...

Мы - паваенная моладзь

Русі Белае,

Ссаматнелая,

Ссумаваная,

Спахмурнелая,

Ды не спаленыя

арэхі-гаркуны,

Не бяззубыя буркуны.


Ведаем: усё мінае,

Змовы, дамовы,

мытні-таможні,

Застаюцца закаханыя Данаі,

Бернс у Шатландыях

ніколі не апошні.

Дык не плач, хлопча малы,

Як бы нас не таптала гора,

Застаюцца Багрым і Купала,

Максімы, Уладзіміры,

Рыгоры.


І хай зубамі хто,

дзе па-воўчы скрыгоча,

Бачыць нават:

нас ужо хаваюць, -

Галубы па-над намі

шчыра буркочуць,

Зязюлі куваюць.

* * *

Не веру праспектам,

Ні брадвеям, ні авяню,

Хоць ні жабіным крэктам,

Ні жаўруком іх не віню.


Не веру скверу,

Рэкламе, што слепіць-мігае,

Пушчы веру,

Зялёнаму гаю.


І асабліва

Сцежачцы ў жыце...

Шчаслівыя,

Іх беражыце!..

* * *

Лагерных канваіраў,

канваіх

Не было ў вершаў

нехлямяжых іх,

Ды тое было агульнае

І ў шчаслівага мяне,

Што з ідэальным гульнямі

Верш адкідала хане,

Быцца акыну ханаву,

Ды - не, ідэальным

не быў я па Жданаву


Ідэальным быў маці,

каханай,

Беларусі Купалы і Коласа,

Марамі закалыханай,

Майго не адчужаных голасу,

А асінае джала,

Нішчыла, прыніжала,

Нябачным цяль штыком

Праўды ў горле ком,

Бальшавіком таптаны...

Ды не перамог ты, Жданаў,

Перамагчы не мог,

Бо не ў адной Беларусі

Матчын, бацькаў парог,

І тая дзяўчына, што ў скрусе

З блізкіх і дальніх дарог

Як радасцяў і трывог,

Дарагога чакаць мусіць.

Закахана, жальна,

Па-мойму, ідэальна!..

* * *

...Як бацька, інтэрнат.

Рыгор Барадулін.


Стаю я - не сакрэт -

На архірэтра кручах,

Інтэрнетаў не карнет,

Тым больш - не падпаручык.


Ды слоў, што за суквецце!..

Даруй жа, інтэрнет,

Што ты - не мой на свеце -

Не лезеш мне ў букет,


Што я таму ўсцяж рад,

Хай архірэтраклятым,

Хто бацькам інтэрнат

Назваўшы,

стаў мне братам!..


О, ПЛОШЧЫ ТВАЕ І ПЛЁСЫ...

О, плошчы твае і плёсы,

Між вас ніяк не ачнуся!..

Масква, ты ўладарніца лёсу

І песняў маёй Беларусі.


Купала тут шлюб браў летам

І ў смерць

тут ляцеў старчаком,

Пазбаўляў партбілета

Еўдакію Лось партком:


"Наддзвінская Лярэляі,

Ах, ах, я палюбіла,

А ці не з тае ж ён зграі,

Што брата твайго забіла?!"


А Караткевіч Валодзя,

Як млеў ён дрыготка

прад паняй

Пасля яе ўзорных ўводзін

У свет рэнесансны кахання!..


Нельга забыць!.. Нельга!..

Можа адно тое сніцца:

Незвычайныя чэргі

Пад небам тваім, сталіца, -


Пад зорак тваіх ззяннем,

Пад сонцам уладным гэтым,

Што лёсавым каханнем

Асляпляла паэтаў!..


ГОСПАДЗІ ІСУСЕ!

Госпадзі Ісусе,

Памілуй:

Беларусь Беларусі

Магілай?..


Ды што гэта за мілаванні,

Госпадзі?..

Малання

На іх лоб спадзі!..


Я - не са Шры-Ланкі,

Не баюся маланкі,

Не маю шыю

Маланка прашые, -

Грамаадводаў

Няма далакопам народаў!


ПЕРАЧЫТВАЮЧЫ СЯБЕ...

Перачытваючы сябе,

Сам сабе не веру:

Каб не чыстая папера.

Не ведаў бы сам сябе.


Перачытваючы сябе,

Сам сябе заўважаў я,

Хоць не сеяў, не жаў я

Да перачытвання сябе.


Перачытваю сябе,

Як бор, луг, палі Беларусі

І не надзiўлюся,

Канешне, не з сябе.


ПРАЙДЗІСВЕТ

Я не знаў, што свой назоў

Зноў зашаную гэтак,

Пачынаючы з азоў

Ганьбіць прайдзісветаў.


Прайдзісвет?..

Праходзь, блукай

У любых засветах,

Ды тутэйшага - не хай,

Маладзік ці ветах.


Ні тутэйшаму ў радню,

Ані герлам, гейшам

Несусветную хлусню

Прэ ён пра тутэйшых.


Пры, ды нас не прадавай,

Край наш і свабоду,

І што брат, не удавай,

Бо не брат нам зроду.


І тое свету - не сакрэт

Ні зімой, ні ўлеце:

Беларускі прайдзісвет -

Найхлусліўшы ў свеце!..


Самы кароткі плянэр

Цёплым красавіцкім днём - а надарыўся такі дзянёк акурат 16 красавіка, калі праваслаўныя хрысціяне святкавалі Вербную нядзельку, а каталікі Вялікдзень - у старажытным Заслаўі адбыўся чарговы, пяты, пленэр маляванага дывана, які штогод ладзіць мясцовае творчае грамадскае аб'яднанне "Мастак" пад кіраўніцтвам Тацяны Гаранскай і Віктара Маркаўца. Невыпадкова Заслаўе стала месцам правядзення такога незвычайнага плянэру. Тут, у фондах Гістарычнакультурнага музеязапаведніка знаходзіцца самая вялікая калекцыя маляванак - 154 адзінкі. Каб прывабіць увагу людзей да гэтай унікальнай калекцыі наладжваюцца такія плянэры. Дарэчы, творы з першага плянэру перададзеныя ў фонд запаведніка.

Сёлетні юбілейны пленэр быў прысвечаны 100годдзю народнай мастачкі са Случчыны Алены Кіш. Удзельнікам, а іх было 12 чалавек, было прапанавана тры тэмы: Старажытнае Заслаўе, Вербніца, Алена Кіш і яе творчасць. Сярод аматараў маляванага дывана студэнты з Менска, мясцовыя мастакі, а таксама скульптары Алесь Шатэрнік і Генадзь Лойка, жывапісцы Вольга Сазыкіна і Аляксей Марачкін. Выстава створаных імі дыванкоў адбудзецца ў выставачным комплексе музеязапаведніка Заслаўе. Папярэднія плянэры былі прысвечаныя Язэпу Драздовічу, Галіне Русак, юбілею Заслаўя, святу Купалля.

Хочацца адзначыць, што напрыканцы мінулага года пабачыў свет выдатны альбомкаталог "Беларускія маляваныя дываны" як першы крок па стварэнні ў Заслаўі Музея інсітнага мастацтва, дзе галоўнае месца будуць займаць маляваныя дываны. У каталогу тры раздзелы: дываны народных майстроў, дываны Язэпа Драздовіча, дываны сучасных прафесійных мастакоў. Надзвычай цікавае каляровае выданне, якое, на маю думку, будзе запатрабаванае не толькі прафесійнымі мастацтвазнаўцамі, але і шырокім колам зацікаўленых асобаў.

Наш кар.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў траўні

Абухоўскі Юры

Адамковіч Аляксандр Эдм.

Азарка Вольга Уадзімір.

Акуленка Міхаіл

Алесіна Тацяна Міхайл.

Аляшчэня Мікалай Мікал.

Анапрыенка Ірына

Анішчык Барыс Віталевіч

Апалька Жана Віктараўна

Апон Мікалай

Арлоў Валянцін Мікал.

Аскерка Зміцер

Астахновіч Андрэй Казім.

Астравух Аліна Эдмунд.

Бабіч Юры Міхайлавіч

Бакшун Валянціна

Баланчук Эдуард Мікал.

Банкевіч Генадзь Уладзім.

Бародзіч Сямён Дзмітрыев.

Бароўскі Анатоль Мікал.

Бахун Сяргей Пятровіч

Богуш Святлана Яўген.

Бордак Уладзімір Адам.

Борсук Ніна Мікалаеўна

Брыцько Уладзімір

Буднік Янка Фёдаравіч

Буз Андрэй Віктаравіч

Буката Людміла Аляксан.

Бушлякоў Юрась Сямён.

Быкава Надзея Мартын.

Быстранкова Таіса Вікен.

Бяйдук Наталля

Вайцэховіч А. Р.

Валіцкая Іна

Валошчык Мікола Антон.

Вараб'ёў Уладзімір Раман.

Васілеўская Кацярына

Вішнеўская Дар'я Дзмітр.

Галубовіч Вольга

Гладкі Леанід Анатольевіч

Грудзіна Аляксандр Пятр.

Грумо Зміцер

Даніловіч Раіса

Дзяконскі Аляксандр Аляк.

Долбік Юры Уладзіміравіч

Драўніцкая К.М.

Драўніцкі Іван Пятровіч

Дрозд Галіна

Думанскі Аляксандр

Жабінская Марыя Пятр.

Жукоўская Тацяна Яўген.

Жураўлёва Тацяна Сярг.

Іванова Анфіса Міхайл.

Кавальчук Галіна Тадэв.

Калакольцава Аліна

Калацкая Вольга

Калеснікава Алена Уладз.

Каляда Ніна Фёдараўна

Кампанеец Святлана Юр.

Кандракоў Міхаіл Валер.

Кандратовіч Ян Янавіч

Кануннікаў Сяргей Іван.

Карнееў Віктар Васілевіч

Карпінская Юлія

Карповіч Андрэй Іванавіч

Карцель Настасся

Касавец Іван Язэпавіч

Касцюк Георгі Васільевіч

Клімуць Вольга

Кляшторная Мая Тодар.

Корзан Сцяпан Уладзімір.

Корзан Уладзімір Сцяпан.

Корзан Яніна Браніслав.

Кот Алена

Коўган Сяргей Яўгенавіч

Крук Віктар Фёдаравіч

Кручкоў Сяргей Мікалаев.

Кудрашоў Віктар

Кульбянкова Іна

Лабачоў Яўген Дзмітрыев.

Лагун Вольга Эдвардаўна

Латоцін Лявон

Лебедзева Наталля Мікал.

Леўшык Станіслаў Стан.

Лук'янцаў Кірыла

Лытнёў Міхаіл

Ляскоўская Зоя Нікіфар.

Майсеня Людміла Іосіф.

Макарскі Андрэй Георгіев.

Макарчык Уладзімір

Малышава Галіна

Малько Пётр Іванавіч

Мальцава Ганна Валянцін.

Марцінкевіч Яўгенія

Мацвеева Тацяна Генадз.

Мацвееў Максім Іванавіч

Мекшыла Мікалай

Міцкевіч Кастусь

Міцкевіч Яўген Фаміч

Міцкевіч Яўгеній Фаміч

Моніч Алесь

Мураўёў Яўген

Мурашка Людміла Мікал.

Мяснянкіна Ала Міхайл.

Навасельская Таццяна Ул.

Натынчык Уладзімір Аляк.

Ніжанкоўская Ірына Уладз.

Нікіпорчык Віктар

Отчык Андрэй

Панізьнік Сяргей Сцяпан.

Паўлаў Міхаіл Іванавіч

Пашкевіч Ігар

Пералыгін Алесь

Петрашкевіч Алесь Лявон.

Пратасавіцкая Марыя Г.

Праўдзін Віктар Аляксан.

Пуцікаў Ілля

Пыжык Аляксей

Пятрашка Майя

Радзюк Алена Іванаўна

Рачэўскі Станіслаў Рыг.

Рубанік Таццяна

Рухлова Тамара

Салаўёў Зміцер Сяргеевіч

Салговіч Вольга Віктар.

Самасюк Ганна

Сафро Марыя Залманаўна

Саханчук Людміла Мікал.

Сідар Маргарыта

Сідаровіч Яніна Дзмітр.

Сільвановіч Станіслаў Ал.

Сітнік Аляксандр

Сіўко Франц Іванавіч

Снітко Вольга Уладзімір.

Снітко Галіна Мікалаеўна

Станевіч Тамара Іосіфаўна

Станевіч Юры

Строкач Алякчандр Пятр.

Стукаў Віктар Якаўлевіч

Сцефановіч Рамуальд

Счасная Нэлі Пятроўна

Талкачыкава Кацярына А.

Таневіч Галіна Янаўна

Тарасенка Уладзімір Мік.

Тырсін Васіль Анатольевіч

Тышкевіч Галіна Франц.

Харанека Святлана Станіс.

Харланчук Аляксандр Ан.

Хвайніцкі Часлаў Сіманав.

Хітрун Ілья Андрэевіч

Хоміч Генадзь Рыгоравіч

Храмлюк Марыя Іосіфаўна

Церпугова Алена Фёдар.

Цітоў Леанід Сцяпанавіч

Цюрын Аляксей Сяргеевіч

Чухліб Наталля

Шабуня Ніна

Шарах Мікола Аркадзевіч

Шароў Георгі Іванавіч

Шахаб Дар'ян

Шахмуць Ніна Іванаўна

Шруб Марына

Шупенька Ірына Аляксан.

Шчарбіна Святлана

Шчэрба Святлана Мікал.

Шык Кірыл Іванавіч

Шыманіца Ала Іванаўна

Шышкавец Ала Аркадз.

Юрэвіч Генрых Іосіфавіч

Якубчык Генрых

Яцыновіч Святлана


Адзін з маіх аднакурснікаў...

Недзе каля года таму назад я завітаў у выдавецтва "Логвінаў" каб набыць апошнюю кнігу Гіршы Рэліса. Размаўлялі з Дзімам Вішнёвым. Ад яго даведаўся, што выдавецтва рыхтуе кнігу вершаў Дзяніса Хвастоўскага. Паведаміў Вішнёву, што гэта мой аднакурснік.

Ад Зміцера Вішнёва даведаўся, што Дзяніс Хвастоўскі ўжо нябожчык, яго жыццё трагічна і недарэчна абарвалася 25 ліпеня 2001 года...

Прыйшоў дадому. Патэлефанаваў дзяўчатам - аднагрупніцам. Пра смерць Дзяніса яны пачулі ўпершыню ад мяне толкі праз 4 гады.

У нас быў даволі вялікі курс - больш за 100 чалавек... Усіх параскідала жыццё. Калі казаць пра Дзяніса, то сябрамі мы не былі. Але я яго бачыў кожны дзень на працягу 5 гадоў на гістфаку. Дзяніс вучыўся на платнай аснове. Ён быў маленькага росту. Тое, што Дзяніс піша вершы я здаецца чуў. Мне паказвалі нейкія сшыткі з неразборлівымі літарамі, але я сур'ёзна не ўспрыняў. Тое. што Хвасоўскі - сябра "БумБам - Літа" я не ведаў у часы студэнцтва... Не ведаў я, што ён выступае ў друку, бо выданняў на Беларусі шмат, і ўсе не ахопіш вокам... Памятаю, што з паэта нехта здзекваўся. Але ён быў - чалавек сціплы.

Сёння справу Дзяніса зрабілі яго бліжэйшыя сябры, і ў асноўным гэта супрацоўнік часопіса "Роднае слова" Віктар Жыбуль.

На вокладцы выкарыстаная карціна А. Глёбуса. Менавіта яе падрыхтоўка затрымала выданне кнігі "Лугназад". На вокладцы Дзяніс у вялікіх акулярах. Але я нешта ў такіх акулярах ніколі не бачыў Хвастоўскага. Прадмову да кнігі напісаў Віктар Жыбуль. Усё, што напісана ў прадмове - праўда. Узгадаў часы студэнцтва. Да выдання кнігі спрычыніліся Ілля Сін і Зміцер Вішнёў. Вершы датуюцца 19942001 гадамі. Пра іх больш падрабязна яшчэ скажуць даследчыкі беларускай літаратуры. Мне вельмі спадабаўся верш "Хто будзе мілы...", верш "Хочацца неяк махнатаю лапай..." прысвечаны аднакурсніку з г. Віцебска Максіму Макараву, з якім сябраваў і я. Максім мабыць зараз жыве ў Польшчы і не ведае пра гэты верш... наклад кнігі 300 асобнікаў. Яе можна набыць (т. у Мінску 2227542). Гэта тэлефон выдавецтва "Логвінаў" Параіў бы спытаць Дзіму Вішнёва.

Выданне кнігі "Лугназад" - сведчанне таго, што наш курс быў сапраўды нейкі незвычайны. 100 чалавек вывучала гісторыю пабеларуску. Сярод курса ёсць ужо некалькі кандыдатаў навук. Мы мала прыглядаліся адзін да аднаго, а займаліся навукай. Слухалі Рабцэвіча, Даўгялу, Каханоўскага - малодшага... Не ўсе нашы выкладчыкі напісалі за доўгае жыццё ўласную кнігу. Кніга Дзяніса - пасмяротная, але вельмі добра, што яго літаратурная спадчына засталася!

Вядома ж, у гэтую кнігу ўвайшло далёка не ўсё, напісанае Дзянісам Хвастоўскім. Паза выданнем засталася, напрыклад, альбомная лірыка паэта, адрасаваная вузкаму колу родных і блізкіх, чарнавыя накіды, пераклады, навуковыя працы, дзённікавыя занатоўкі. Але лепшае з ягонай творчай спадчыны занйшло месца менавіта ў кнізе "Лугназад". Думаю, што наклад літаратурнамастацкага выдання знойдзе свайго ўважлівага чытача.

Аляксей Шалахоўскі, гісторык, журналіст.


"Белорусский вопрос?"

Гістарычна-дакументальная драма

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)


Жылуновіч. Я уже говорил, что полностью и ясно не представлял и не давал себе отчета, как будет вырешаться этот вопрос. Я думал, что на основании декларации прав народов должен вырешиться этот вопрос, согласно духа этой самой декларации. Я придерживался декларации.

Равінскі. Работая в национальном комитете и в 1919 году в Советской Белоруссии, были ли у вас разногласия по национальному вопросу?

Жылуновіч. Такие разногласия по национальному вопросу были в самом составе правительства и выражались в том, что я, не уяснив значения организации Литовской республики и перехода туда Виленщины, считал, что это неправильно делается, что нужно, чтобы Виленщина принадлежала Белорусской Советской Социалистической Республике.

Равінскі. При объявлении Белорусской Советской Республики - при конструировании правительства - у вас были разногласия с кемнибудь?

Жылуновіч. Были с частью товарищей, выделенных из КП(б) Белоруссии. Разногласия заключались в том, что когда был первый съезд КПБ, то выбрали в Центральное Бюро только 2 - Лагуна и меня. Я был не удовлетворен этим, и выступил с требованием... На этой почве были у нас споры, а больше я не помню.

Рыскін. Насчет конструирования...

Жылуновіч. Насчет конструирования правительства мы говорили с товарищем Сталиным, но об этом ничего не говорили. Мы только говорили относительно того, чтобы в правительстве не было меньше наших из белорусской секции, чем товарищей из Смоленска, из Облискомзапа.

Рыскін. Были споры, кажется, с кемто?

Жылуновіч. Я с товарищем Сталиным не спорил.

Пасюкевіч. По поводу троих были какието разговоры?

Жылуновіч. И с Центральным Бюро в Смоленске я не спорил.

Равінскі. Не помните ли вы такую телеграмму (Зачытвае.) «Предложение Жилуновича с включением трех членов нахожу дезорганизаторским и подрывающим решение партии. Никаких особых групп Жилуновича не может быть. Список членов... является окончательным. И я требую от Жилуновича и его группы конкретного ответа на этот вопрос - подчиняется ли он беспрекословно решению ЦК партии. Жду срочного ответа».

Жылуновіч. Я тогда ответил товарищу Сталину, что подчиняюсь. А теперь через десять лет все это поднимается...

Равінскі. Насчет манифеста и его опубликования никаких не было возражений и разногласий?

Жылуновіч. Очевидно, были.

Равінскі. Точно не можете припомнить?

Жылуновіч. Может быть с подписями, мы хотели, чтобы больше подписалось под манифестом, но точно не могу сказать.

Равінскі. Неужели не можете припомнить?

Жылуновіч. Не могу, к сожалению, только знаю, что были споры в Смоленске. Потом эти споры кончились, сгладились.

Равінскі. Против каких трех членов правительства вы возражали?

Жылуновіч. Не помню.

Рыскін. Какая роль была Найденкова?

Жылуновіч. Не знаю.

Пасюкевіч. Был Фальский...

Жылуновіч. Не помню.

Шаранговіч. Кто был в этой группе, которая возражала.

Жылуновіч. Все те члены правительства, которые со мной из Москвы ехали. Был я, был Червяков, Чернушевич, Дыло и еще Лагун, не член правительства.

Шаранговіч. Значит, они возражали, все вы, эта группа, возражали?

Жылуновіч. Они не возражали, потому что не были на заседании ЦБ КПБ. На заседании был я с Лагуном.

Шаранговіч. Кто поддерживал вашу позицию?

Жылуновіч. Они поддерживали, конечно.

Шаранговіч. Лагун, Червяков, Чернушевич, Дыло поддерживали позицию, в чем - о Вильно?

Жылуновіч. О Вилно было позже. А тогда поддерживали позицию, чтобы ввести в состав ЦК еще одного человека.

Шаранговіч. Насчет правительства?

Жылуновіч. Не знаю ничего, насчет правительства было согласовано в Москве.

Равінскі. Кого вы предлагали в правительство персонально?

Жылуновіч. Не помню.

Равінскі. Вы говорите, что когда вы получили телеграмму от товарища Сталина, вы подчинились, а чем же объясняется другая телеграмма: (Зачытвае.) «Прошу вашего ответа... вовторых, манифест должен быть срочно опубликован, жду сообщения об опубликовании, и, втретьих, все разногласия должны быть разрешены на совместном совещании в моем присутствии. Мой ответ прошу прочесть Мясникову». Чем объясняется эта вторая телеграмма?

Жылуновіч. Я переговаривался с товарищем Сталиным и Мясниковым. Товарищу Мясникову и мне товарищ Сталин говорил, чтобы мы эти разговоры с ним передавали один другому.

Равінскі. Но другая телеграмма более решительно требует от вас подчинения. (Зачытвае). «Список членов правительства остается тот, который имеется в привезенных вами документах, задержку опубликования считать недопустимым. Прошу сообщить сегодня. Что касается внутрипартийных трений, они будут разрешены всеми вами совместно со Сталиным, который приедет сюда. Еще раз предлагается срочно опубликовать с включением в состав т. Фальского. Жду срочного ответа».

Жылуновіч. Этого не могу припомнить. Ну просто даю честное слово, что не могу припомнить...

Рыскін. Очень понятная штука - сопротивление действительной линии партии, нажим колоссальный, нажим по линии конструирования самого правительства, по линии, так сказать, просто торможения этого дела, исходя из особых соображений.

Жылуновіч. Это нужно считать неподчинением.

Рыскін. Исходя из определенной националистической точки зрения.

Жылуновіч. Да.

Рыскін. Совершенно бесспорно?

Жылуновіч. Бесспорно.

Рыскін. Следовательно, самый процесс организации этого правительства проходил под таким нажимом со стороны ЦК ВКП(б), что это сопротивление, националистическое, было такое, что Сталин вынужден вас квалифицировать, как дезорганизаторов в этом самом деле, причем вас лично - вы, как игравший наиболее выдающуюся роль в этих националистических настроениях при конструировании этого самого правительства.

Жылуновіч. Я не отрицаю этого, товарищ Рыскин, но я хочу сказать, что тут я был как председатель, и поэтому Сталин ко мне и обращался, но никакого сопротивления - наоборот, когда мы явились к товарищу Сталину, товарищ Сталин сказал - нужно или не нужно, повашему мнению, провозгласить республику. Я говорю товарищу Сталину, что я беру на себя все это. И когда товарищ Сталин сказал, что приходите завтра с составом правительства от вас, из ваших членов, - мы пришли, на этом сговорились полностью, без всяких. Он вызвал, правда, еще Мясникова из Смоленска. Мы все уладили и поехали. То, что было в Смоленске - это нужно отнести к внутрипартийным трениям, которые возникли.

Рыскін. Товарищ Жилунович, это не случайная штука, это же была определенная линия в этом вопросе - так?

Жылуновіч. Выходит - так.

Рыскін. Не выходит, но так это и есть, иначе не может быть. Видимо, линия не только вами определялась, определялась определенной группой, в частности, этих коммунистовбелорусов, которые были в тот период, которые вместе с вами поддерживали всю эту линию в этом вопросе.

Жылуновіч. Ну, да, правильно.

Рыскін. Интересно, кто были, наиболее активные люди, которые поддерживали вас в части проведения этой линии в этом вопросе? Кто был, конкретно? Какую роль играл Червяков?

Жылуновіч. Роль Червякова была незаметная.

Рыскін. Он, значит, активной не играл роли, но пассивно он соглашался с Вами?

Шаранговіч. С кем он голосовал тогда в правительстве?

Жылуновіч. Со мною.

Рыскін. Может быть, вы помните о существовании белорусских секций?

Жылуновіч. Секция тогда осталась в Москве.

Рыскін. Но в Минске же были секции.

Жылуновіч. В Минске не знаю, не могу сказать.

Равінскі. А Вы на ЦБ не отстаивали предложения о существовании самостоятельной белорусской секции ЦБ.

Жылуновіч. Но ведь ЦБ было позже.

Равінскі. А в Смоленске при конструировании комитета?

Жылуновіч. Не помню.

Рыскін. Чем была вызвана постановка в середине января 1919 года Мясниковым на ЦБ вопроса о белорусских секциях?

Жылуновіч. Не помню. Возможно, что я ставил.

Рыскін. Есть такое постановление (зачытвае): «Тов. Мясников предлагает ввиду замеченной агитации некоторых белорусовкоммунистов просить ЦБ КПБ принять следующее предложение: ввиду существования коммунистической партии (большевиков) Белоруссии считать упраздненными все ранее действовавшие белорусские секции и партии в пределах Белорусской Республики. Все до сих пор выданные этими секциями партийные членские билеты этим самым теряют свою силу. В некоторых пунктах Белоруссии появились и появляются лица, именующие себя белорусскими коммунистами, которые, повидимому, поставили себе целью дезорганизовать коммунистическую советскую работу на местах. Лица эти в большинстве случаев ведут националистическую агитацию. ЦБ Компартии большевиков Белоруссии этим заявляет, что вышеуказанные элементы ничего общего не имеют с коммунизмом и партией. На местах товарищи и организации должны считаться лишь с агентами, представителями ЦБ Коммунистической партии большевиков Белоруссии или же с местными комитетами Компартии большевиков».

Жылуновіч. Весьма возможно, что Московская секция посылала сюда своих членов, которые, находясь тут, но мне они не подчинились.

Шаранговіч. Кто тогда возглавлял секцию в Москве?

Жылуновіч. Не помню.

Рыскін. Речь идет о секциях, которые существовали в Белоруссии.

Жылуновіч. Я, товарищ Рыскин, честное слово заявляю, что не знаю ни одной секции в Белоруссии.

Рыскін. Где Вы были в этот период?

Жылуновіч. В Минске.

Рыскін. Состояли ли в партии?

Жылуновіч. Да.

Рыскін. Были ли тут белорусские секции?

Жылуновіч. Хотели организовать белорусскую секцию, но я об этом не знаю.

Рыскін. Кто был инициатором этого желания? Вопрос о белорусских секциях, видимо, ставился потому, что националистические элементы, которые были в партии, хотели и пытались повести линию на самостоятельность белорусских секций.

Жылуновіч. Может быть, но я не знаю, существовала ли здесь секция или нет.

Рыскін. Но такие настроения были. Как Вы относились к этим настроениям?

Жылуновіч. В Минске я в этом не принимал участия, но я бы и не сказал, что воевал с этими настроениями.

Рыскін. Не помните ли вы, кто поддерживал такую точку зрения о создании белорусской секции?

Жылуновіч. Не могу сказать.

Равінскі. Может быть, Вы в Смоленске поддерживали такую точку зрения перед ЦБ?

Жылуновіч. Не помню, наверное, нет, потому, что мы там говорили только о правительстве.

Равінскі. Как это возможно, не помнить таких вещей?

Жылуновіч. Я не скрываю от вас ничего и выкладываю все, что помню. Но прошло с тех пор 10 лет. Как все упомнить?

Равінскі. Мы вам напомним. Чем было вызвано следующее постановление ЦБ (зачытвае): «Тов. Жилунович предлагает по примеру и на основании организации Еврейской Коммунистической Партии организовать белорусскую секцию. ЦБ после непродолжительных прений постановило подтвердить все прежние постановления о ликвидации белорусской секции...» Чем была вызвана такая постановка вопроса?

Жылуновіч. Значит, наверно, мною был поднят вопрос.

Равінскі. Не наверное, а это факт.

Жылуновіч. Раз факт, так факт.

Равінскі. На партколлегии ЦКК надо быть более откровенным!

Жылуновіч. Я даю честное большевистское слово, что все то, что я помню, я откровенно говорю. Тут столько фактов, что я не могу все помнить.

Рыскін. Нам все важно, с точки зрения истории партии.

Жылуновіч. Я это сознаю, и все то, о чем помню, я и говорю. Ведь я не скрываю, когда был на съезде, правда, не принимал участия, но на съезд ехал, и я не буду скрывать ни одного факта, который был отрицательным в моей жизни.

Шаранговіч. Вы говорили насчет того, что были споры и насчет Вильно при создании ЛитБела.

Жылуновіч. Нет, товарищ Шарангович, сначала была создана Белорусская Социалистическая Республика. И в манифесте были объявлены губернии - Минская и др. Потом, в связи со сложившейся политической ситуацией, ЦК постановил эту губернию присоединить к Литовской республике. Вот и вызывало споры.

Шаранговіч. Кто с вами был вместе по вопросу относительно Вильно?

Жылуновіч. Был я, был Балицкий, Нецецкий.

Шаранговіч. Кто еще был с вами?

Жылуновіч. Белорусские секции, Московские, все были за это.

Шаранговіч. В том числе и Червяков?

Жылуновіч. Все голосовали.

Пасюкевіч. Вы в своем заявлении пишете, что манифест написан вашей рукой, а тут из телеграммы видно, что несколько раз напоминали, чтобы манифест скорее обнародовать.

Жылуновіч. Когда мы уезжали из Москвы, мы договорились, чтобы 1 января объявить манифест. Когда Сталин говорил по прямому проводу, он приказывал, чтобы на 1 января выехать. Манифест я сам писал, переводил и носил Сталину. Он вставил еще несколько своих слов, и с этим мы поехали.

Пасюкевіч. А почему вы не так быстро, как было обусловлено, 1 января, опубликовали?

Жылуновіч. Когда начался разлад, и Сталин мне говорил, чтобы я ехал, он опасался, чтобы мы не сорвали опубликование манифеста 1 января.

Равінскі. Чем объясняется, что вы работали председателем СНК только 3 месяца, а потом очутились в Харькове?

Жылуновіч. Это объясняется тем, что во время первого съезда советов меня за мои эти самые националистические пережитки, несмотря на поддержку ЦБ, съезд не выбрал в состав членов ЦИК. Я считал после этого, что должен какнибудь больше своей работой изжить те остатки националистических отрыжек, которые имелись, и что в Белоруссии этого мне не сделать. Поэтому я направился в Харьков, а оттуда на фронт.

Равінскі. Отсюда можно сделать вывод, что съезд выразил вам недоверие во всей вашей работе, которую вы проводили, как в правительстве, так и в общем в прошлой вашей работе.

Жылуновіч. Я считаю также, что это было правильное постановление съезда, что он меня, еще не закалившегося в партии члена, не допустил дальше к ответственной работе.

Равінскі. А конкретно, в чем вас обвиняли?

Жылуновіч. В этом меня и обвиняли, и хотя при голосовании я не был и не знаю, но считаю, что основной виной моей были националистические пережитки и идейные колебания.

Рыскін. Вы помните, как реагировали товарищи, которые вас поддерживали на съезде, вне съезда, в партии?

Жылуновіч. Не помню.

Рыскін. Ну, были ли те, которых вы назвали, в том числе и Червяков?

Жылуновіч. Под конец Червяков меня не поддержал, он от меня отшатнулся.

Пасюкевіч. За что вы были арестованы?

Жылуновіч. Никогда не был.

Пасюкевіч. Но тут шла целая переписка.

Жылуновіч. Это есть. После того, когда меня не выбрали, я явился к Мясникову и в присутствии Кнорринга сказал, что я хочу ехать в Москву работать литератором, что я дальше тут работать не могу. Он говорил: останься работать в издательстве. Он мне дал 500 рублей, и я уехал.

Равінскі. Я хотел бы, чтобы вы рассказали, как вы после того, как переехали в Харьков, а потом в Красную Армию, как исправляли ваши националистические ошибки, как вы их изживали, имели ли связь с заграницей, а также с националдемократами тут в БССР - Лесиком и другими?

Жылуновіч. Никакой связи я не имел. Исправлял я свои ошибки своей активной работой в Харьковской городской организации. Активность эта заключалась в моей работе в клубе и в редактировании вечерней газеты Харьковского губ. комитета - «Красная Звезда»...

Равінскі. Еще вопросы будут или достаточно?

Рыскін. Достаточно.

Равінскі. Выйдите, Жилунович. (Жылуновіч паволі выходзіць.)

(Да членаў ЦКК) Ну?..

Рыскін. Я прикинул формулировку.

Равінскі. Читай.

Рыскін (зачытвае). За сознательное проведение националоппортунистической и националдемократической линии, за участие в антипартийных группировках в КП(б)Б, за связь с чуждыми и враждебными делу пролетариата нацдемовскими и фашистскими элементами исключить из КП(б)Б Жилуновича Дэ. Фэ».

Равінскі. Кто за исключение Дэ Фэ, как он говорит...


Сцэна зацямняецца.


Вядовец. Усе прагаласавалі за выключэнне. Гэта быў 1931 год. А праз 4 гады ў 1936 годзе «ворага народа» Жылуновіча, як і тысячы тысячаў іншых, арыштоўваюць органы НКУС. У аснову абвінавачання кладзецца стэнаграма яго допыту ў Цэнтральнай Кантрольнай Камісіі ЦК КПБ. У 1937м ён накладзе на сябе рукі.

А праз дзесяткі гадоў пасля года 1937га ўжо пасля выхаду Беларусі з Саюза ССР перад Масквой зноў паўстане «белорусский вопрос» і з гэтай нагоды расійскі прэзідэнт сустрэнецца з адным са сваіх кансультантаўдарадцаў па буфернай Рэспубліцы Беларусь.


Сцэна асвятляецца.


Эпілог


Пакой нечым нагадвае ленінскі. Уваходзіць Кансультант. Прэзідэнт устае зза стала, моўчкі падае руку Кансультанту, паказвае на крэсла за столікампрыстаўкай, сам садзіцца насупраць, чакае. Кансультантдарадца засмучаны маўклівым прыёмам, але бярэ сябе ў рукі. Прэзідэнт глядзіць на гадзіннік.


Кансультант. Это моя записка по «белорусскому вопросу». (Кладзе папку перад Прэзідэнтам.) Несколько слов дополнительно абсолютно конспективно. Мне кажется, товарищ Президент, что по «белорусскому вопросу» настает момент истины. (З іроніяй.) А «кіраўнік дзяржавы» белорусов вполне созрел, чтобы упасть со своей вертикали даже при нашем легком дуновении. Все наши возможности его воспитания, как мне кажется, уже исчерпаны. Не пора ли дать понять великому князю, что у него осталась единственная возможность избежать, мягко говоря, худшего - это втеление, как писали литвины-белорусы в средние века, своего Великого княжества, и теперь уже не в Речь Посполитую, а в нашу державу, уверенно ставшую на путь возрождения своего величия и имперского авторитета во вселенной. И то, что Европа устами видного политика Великобритании господина Рассела заявила о том, что Запад никогда не допустит создания так называемого единого государства, совсем не означает, что мы не будем придерживаться доброй старой имперской позиции и имперских действий. Великим немецким канцлером Бисмарком давно сказано: если вам нравится чьято чужая территория, берите ее не задумываясь, ибо всегда найдется достаточное количество юристов, которые обоснуют ваше право на эту территорию. А территория, занимаемая белорусами, не то что нам чужая, она извечно была и оставалась нашей. Своим «девизом отделить мух от котлет», вы не только поставили на место белорусского правителя, но и снискали всенародную поддержку 140 миллионов россиян и двух миллионов русскоязычных в Белоруссии. Между прочим, у нас есть полные основания считать всех белорусов русскоязычными. И за такую услугу нам не грех отдать должное начальнику Западной области нашей державы. Пусть ему будет платой ваше уже высказанное альтернативное предложение - или вхождение его княжества в Великую Державу под триколором и двуглавым орлом шестью своими губерниями, или объединение по принципу Евросоюза. Торг же его за право поочередного управления тандемом слона и моськи равно как и требование должности вицепрезидента в объединенной державе не только не уместен, но и оскорбителен для Великой Империи.

Удельному князю следует без обиняков и популярно объяснить, что за сдачу своего владения сегодня и непременно от имени своего народа, он может рассчитывать на то, что представит некий интерес для империи.

Осталось еще немного, еще чутьчуть и держава наша будет иметь не окно, а безразмерные ворота в Европу и «буфер» перед этой Европой. Это упредит любой цветной вариант развития событий. А оправданием наших действий станут ваши вещие слова, о том, что русские и белорусы один народ, прозвучавшие на весь мир в ответе на вопрос студентки, озабоченной дальнейшей судьбой своей «батьковщины». Я глубоко уверен, что наш генералитет, а также иерархи русской православной церкви, как и на протяжении всей истории державы Российской, поддержат вашу объединительную миссию.

Русь Белая, но она Русь! И давая это наименование Великому Княжеству после разгрома и раздела Речи Посполитой обоих народов императрица Екатерина ІІ далеко смотрела.

Акт возвращения в лоно империи и православия нашей западной дедины и отчины вижу благословляемым не муляжом, а подлинным святым крестом Ефросинии Полоцкой, явившимся пастве обоих народов божьим промыслом. И ничего не будет крепче этой святой скрепы. Что касается способных юристов и телекомментаторов, то у нас их столько, сколько потребуется. И «белорусский вопрос» будет решен окончательно и навсегда.

Я окончил...


Прэзідэнт моўчкі паціскае руку Кансультанту на развітанне. Той выходзіць з пачуццём выкананага дзяржаўнага абавязку. Прэзідэнт у задуменні ходзіць па пакоі. Надоўга затрымліваецца перад скульптурным партрэтам Пятра І, чуе гімн на словы Міхалкова і музыку Рэгістана.


Сцэна зацямняецца.


Пасярод сцэны апускаецца чырвоны кінаэкран. На ім, адзін за адным з'яўляюцца партрэтыфотаздымкі прататыпаў асноўных дзейных асоб спектакля. Вядовец каментуе выявы.


Першым на экране з'яўляецца фотапартрэт Жылуновіча.


Вядовец. Першы старшыня першага беларускага ўраду. У 20я гады член Цэнтральнага Выканаўчага камітэта БССР, акадэмік Акадэміі навук Беларусі, пісьменнік Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны). Не вытрымаўшы здзекаў і катаванняў следчыхэнкэвэдыстаў, 11 красавіка 1937 года ў турэмнай камеры псіхіятрычнай бальніцы пад Магілёвам, каб задушыцца, уставіў сабе ў гартань ножку ад жалезнага ложка. Рэабілітаваны ў 1987 годзе. Справа спынена за адсутнасцю ў яго дзеянні складу злачынства.


На экране фотапартрэт Чарвякова.


Нарком па асвеце ў першым савецкім урадзе, старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР. Па прычыне неабгрунтаваных, надуманых палітычных абвінавачанняў застрэліўся 16 чэрвеня 1937 года ў час работы XVI з'езду КПБ.


На экране чорная рамка, у ёй надпіс

«Аляксандр Андрэеў».


Нарком па земляробстве ў першым савецкім урадзе Аляксандр Андрэеў. Расстраляны ў 1938 годзе. Рэабілітаваны ў 1956м.


На экране фотапартрэт Калмановіча.


Нарком па харчаванні ў першым савецкім урадзе Майсей Калмановіч. Расстраляны ў 1937 годзе. Рэабілітаваны ў 1956м.


На экране фотапартрэт Пікеля.


Старшыня Саўнаргаса ў першым савецкім урадзе, у 30я гады правадзейны член Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства, пісьменнік Рычард Пікель. Расстраляны ў 1936 годзе. Рэабілітаваны ў 1988м.


На экране фотапартрэт Рэйнгольда.


Нарком па фінансах у першым савецкім урадзе Ісак Рэйнгольд. Расстраляны ў 1936 годзе. Рэабілітаваны ў 1988м.


На экране фотапартрэт Чарнушэвіча.


Нарком па сацыяльным забеспячэнні ў першым савецкім урадзе, у 30я гады намеснік дырэктара Інстытута літаратуры Акадэміі навук БССР Зміцер Чарнушэвіч. Расстраляны ў 1938 годзе. Рэабілітаваны ў 1958м.


На экране фотапартрэт Найдзянкова.


Нарком па бежанцах і палонных у першым савецкім урадзе Рыгор Найдзянкоў. Арыштаваны і расстраляны Вярхоўным рэвалюцыйным трыбуналам у 1919 годзе. Рэабілітаваны ў 1998м.


На экране фотапартрэт Шантыра.

Нарком па нацыянальных справах у першым савецкім урадзе Фабіян Шантыр. Расстраляны асобым аддзелам 16й арміі ў 1920 годзе. Рэабілітаваны ў 1992м.


На экране фотапартрэт Фальскага.


Нарком па замежных справах у першым савецкім урадзе, вучоны сакратар цэнтра Наркамасветы Беларусі Усевалад Фальскі. У 1921м прыгавораны ЧКБелам да расстрэлу, замененаму на катаржную турму. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1996 годзе.


На экране фотапартрэт Яркіна.


Старшыня ЧКБел, член першага савецкага ўрада Віктар Яркін. Расстраляны ў 1937 годзе. Рэабілітаваны ў 1967м.


На экране фотапартрэт Леніна.


Старшыня Савета Народных Камісараў Уладзімір Ленін (Ульянаў). Памёр у студзені 1924 года ад наступстваў тэрарыстычнага акту, арганізаванага ў 1918 годзе, як сцвярджае маскоўскае тэлебачанне, Якавам Свярдловым.


На экране фотапартрэт Свярдлова.


Старшыня Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і сакратар ЦК РКП(б) Якаў Свярдлоў. Памёр у сакавіку 1919 года ад пабояў камянямі на пралетарскім мітынгу ў Маскве.


На экране фотапартрэт Сталіна.


Наркам па нацыянальных справах ва ўрадзе РСФСР, генеральны сакратар ЦК КПСС Іосіф Сталін (Джугашвілі). Усмерчаны саратнікамі ў сакавіку 1953 года.


На экране фотапартрэт Мяснікова.


Вайсковы правіцель Беларусі ў 1917-1920 гадах Аляксандр Мяснікоў (Мяснікян). У 1925 годзе загінуў у авіякатастрофе пры загадкавых абставінах.


На экране пусты фотакадр з вялікім пытальнікам па цэнтры. На наступным кадры буйным планам кніга «1 января 1919 года. Временное рабочекрестьянское советское правительство Белоруссии.»


Кніга дакументаў, пакладзеная ў аснову драмы «Белорусский вопрос?».


Менск,

кастрычніклістапад 2005 г.

Алесь Петрашкевіч


Небяспечнае воблака

Воблака... З такой назвай адкрылася выстава, прысвечаная 20годдзю чарнобыльскай катастрофы. Гэта назва сімвалічная. Радыяцыйнае воблака, якое вырвалася з чэрава атамнай электрастанцыі і панеслася на Беларусь і далей на Захад, пасыпала атрутным попелам ўсё жывое і нежывое. Выстава адкрылася напярэдадні гэтай трагічнай даты. Яшчэ да яе адкрыцця творы мастакоў агледзелі нашыя палітыкі, сярод якіх былі Аляксандр Мілінкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Юры Хадыка, Вінцук Вячорка.

Усяго каля 25 твораў жывапісу і графікі прадставілі гледачам мастакі творчай суполкі "Пагоня". Цэнтральнае месца пры ўваходзе ў сядзібу БНФ, дзе месціцца экспазіцыя, займае трыпціх Ігара Марачкіна пад назвай "Знак". Што гэта? Знак бяды ці знак выжывання у гэтым неспакойным свеце, калі промні ад расшчэпленага ядра разыходзяцца да нябёсаў. Аўтар сам сабе задае такое пытанне і не дае адказу. Мастак у першыя дні трагічнай катастрофы быў кінуты ў 30кіламетровую зону ЧАЭС. У той час ён служыў у войсках грамадзянскай абароны і на свае вочы бачыў усё, што там адбывалася.

Некалькі твораў паказвае Лявон Грышчук, таксама ліквідатар. На адкрыцці ён распавёў, што ў тыя дні быў прызваны ў войска з запасу. Ніхто тады не ведаў пра маштабы тэхнагеннай катастрофы. Лявону не па сваёй волі давялося быць на даху атамнай станцыі. Такіх як ён было шмат. Перад імі стаяла задача скідваць радыяцыйны графіт у пачварную яму. Працавалі звычайнымі ламамі. Праз некалькі хвілін людзі мяняліся. ...Пасля гэтага Лявон быў дастаўлены ў шпіталь, а потым дадому. І да гэтага часу ён знаходзіцца пад наглядам дактароў. Ужо даўно няма сярод жывых тых, каму разам з ім давялося быць на тым даху, у самым цэнтры радыяцыйнага пекла.

- Але я пакуль жыву, - кажа Лявон. -І толькі дзякуючы таму, што ўвераваў ва Усявышняга. Ён дае мне сілу і апору. Вось чаму ў маіх творах пераважаюць сакральнадухоўныя сюжэты, над якімі Боская чысціня.

На адкрыцці выставы выступіў мастак Алесь Філіповіч, якому як маладому байцу Савецкай арміі, таксама давялося быць у 30кіламетровай зоне. Як і Лявон, ён - шчыры вернік і чэрпае духоўныя ды фізічныя сілы ў звароце да Бога.

Сярод твораў звяртае на сябе ўвагу палатно "Воблака", напісанае Аляксеем Марачкіным у 19811984 гг. Мастак нібы прадчуваў тэхнагенную катастрофу. Воблака завісла над пустыннай зямлёй, па якой нясецца пачварная істота, падобная на дагістарычную птушку. Мутант раз'юшанага прагрэсу.

Асаблівае месца займаюць жывапісныя палотны Віктара Шматава, напісаныя непасрэдна ў зоне, у Камарынскім раёне, адкуль ён сам родам. На палатне "Пахаванне вёскі" у цэнтры чорная яма, якая паглынае вясковыя хаціны. Гэта своеасаблівы могільнік. Два творы мастака хутчэй этнаграфічныя замалёўкі паляшуцкага краю. У гэтым годзе Віктар Шматаў на сваёй юбілейнай выставе, якая адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў траўні месяцы, пакажа ўсю серыю твораў на чарнобыльскую тэматыку.

Вялікую цікавасць уяўляюць арыгінальныя творы метафарычнасюррэалістычнага характару Георга Скрыпнічэнкі, палатно "Папярэджанне" Алеся Цыркунова, працы Генадзя Драздова, Хведара Ладуцькі. Глядач не пройдзе міма трыпціха "Дзень ікс" Уладзіміра Крукоўскага. Гэта плакаты, аб'яднаныя адной тэмай, знакам нашай бяды. Злева на цёмнашэрым фоне вакно пакінутай сялянскай хаты, забітае крыжнакрыж, як "Х", пагабляванымі вузкімі дошкамі. На цэнтральнай частцы трыпціха - зялёны лісточак, які мае абрысы карты Беларусі, і на якім праяўляюцца рудыя плямы радыяцыі. Справа на змрочным фоне лініі калючага дроту, на якім вісіць кволы ручнічок, як той лісточак, што восьвось сарвецца на дол.

На выставе прамаўлялі Іван Саверчанка, Сяргей Калякін, Аляксей Марачкін. Апошні гаварыў, што калі ў нацыі аслаблены імунітэт самазахавання, і яна не бачыць перспектывы да найлепшай долі, то ў жыцці такога народа здараецца і Чарнобыль, і трагедыя на Нямізе, і ўсялякае бязмежжа і вычварэнства. І толькі апошнім часам ёсць такое адчуванне, што мы пераадольваем саміх сябе, і над намі пачынаюць лунаць штандары свабоды, праўды і справядлівасці. Чарнобыльская трагедыя дае нам урок, што нельга давяраць тым, хто на вяршыні ўладнай піраміды. Яны шукаюць выгаду толькі для сябе, прыкрываюцца высокімі словамі пра клопат аб простым чалавеку. Ды наступае час, калі гэты просты шараговы чалавек голасна заявіць, хто гаспадар у нашым доме.

Адкрыццё выставы праходзіла ў сяброўскай атмасферы. Моладзь цікавілася не толькі наступствамі трагедыі, але і духоўным Чарнобылем.

Наш кар


Сямейная хроніка - успаміны

27 красавіка адбылася прэзентацыя кнігі М. А. Мельнікава "Боль, адчай і горыч".

Імпрэза праходзіла ў памяшканні гарадзенскага ГА "Таварыства Беларускай школы". На прэзентацыю прыйшлі людзі рознага ўзросту і сацыяльнага статусу: студэнты, выкладчыкі, ветэраны, творчая інтэлігенцыя. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі грамадскапалітычных аб'яднанняў. Назмушаную атмасферу падтрымліваў гарадзенскі паэт, музыка Яўген Петрашэвіч. Пад фальклорныя матывы жалейкі прывітаў аўтара кнігі - успамінаў ды і ўсіх астатніх.

Вёў рэй на працягу сустрэчы з пісьменнікам, ветэранам Вялікай Айчынай Вайны Валер Задалясябра ТБШ, журналіст, які распавёў усім прысутным пра аўтара і ў некалькі слоў пазнаёміў з гісторыяй стварэння кнігіуспамінаў. Дарэчы, сам Задаля прапанаваў у свой час М. Мельнікаву напісаць твор аб калектывізацыі, каб выказаць свае пачуцці, перажыванні. Так і ўзнікла сямейная хроніка Мельнікавых "Боль, адчай і горыч".

Слова ўзяў выкладчык ГрДУ, прафесар І. Лепешаў. Іван Якаўлевіч высока ацаніў твор з пункту погляду мастацкага і гістарычнага. Зазначыўшы, што гэтая кніга - супрацьвага таму афіцыйнаму, якое панавала ў савецкіх падручніках па гісторыі Беларусі. Тагачасная прапаганда ўсхваляла калектывізацыю і раскулачванне і падавала ў прывабных фарбах. "Ура" - патрыятызм панаваў і ў падачы падзей Вялікай Айчыннай вайны і зусім нічога пра злачнныя самасуды камісараў над сапраўднымі героямі. Гэтых традыцыяў трымаюцца некаторыя сённяшнія чыноўнікі і гісторыкі. Прафесар падзяліўся ўспамінамі і аб тым, як аўтар звяртаўся пры складанасцях да яго, знаўцы тонкасцяў мовы.

Спадар Місцюкевіч, старшыня абласной арганізацыі ТБМ імя Фр. Скарыны вельмі ўдзячна адазваўся аб успамінах Мікалая Аляксандравіча Мельнікава. Адзначыў тое, што твор чытаюць нават прадстаўнікі адміністрацыі горада.

Вялікая ўвага надавалася гасцямі сваеасаблівасці аповеду. Размова ідзе пра тое. што апісанне трагічных падзей "раскулачвання" вачыма дзяіцяці, а не дарослага - майстэрства пісьменніка. Звычайна дарослы чалавек абапіраецца на розум, разважанні, але эмоцыі, пачуцці, унутраны стан не зможа зыходзячы з пазіцый дарослага.

Выклікаў глыбокія ўражанні чытачоў плач бабулі Марыі Герасімаўны. Па знешнім выглядзе, па форме падобны ён да плачу Яраслаўны са "Слова пра паход Ігаравы". Але плач бабулі Мельнікава гэта з'ява, якая мела месца сапраўды, у адрозненні ад таго ж плачу княгіні. У прычытаннях старой жанчыны жывасць пачуцяў: боль за родных, трывога.

Шмат хто з прысутных проста ўспамінаў гады калектывізацыі, другой Сусветнай вайны. Ёсць яшчэ сёння сведкі таго здзеку, што тварылі бальшавіцкія ўлады і партызаны над мірнымі людзьмі.

Тыя ж людзі з лесу часам рабілі рэчы, якія ставілі іх у лік фашыстаў: забівалі, спальвалі.

І усё ж засталіся сяляне, што, нягледзячы на рэпрэсіі, не пайшлі ў калгас, не стралялі ў безабаронных жанчын па загаду камісара. Успаміны гэтыя таксама каштоўныя з пункту погляду гісторыі, бо на змену старэйшаму пакаленню прыходзіць малодшае. А яму варта слухаць і вучыцца на прыкладах, каб не паўтарыць памылак.

Сярод прысутных былі людзі, што яшчэ не чыталі кнігу Мельнікава "Боль, адчай і горыч". Але чулі пра яе і гатовыя набыць. Яны выказалі словы салідарнасці і пажаданні плёну аўтару. Сярод гасцей - прадстаўніцы грамадскага аб'яднання салідарнасці з рэпрэсаванымі.

Перад тым. як даць слова самому ветэрану слова ўзяла студэнцкая грамада - былая студэнтка Мікалая Аляксандравіча і студэнт ГрДУ аддзялення беларускай філалогіі.

Сам жа аўтар выказаў глыбокую падзяку ўсім, хто прыйшоў на прэзентацыю, хто дапамог у стварэнні кнігі і падкрэсліў якімі думкамі, мэтамі кіраваўся падчас напісанна сваіх успамінаў. Тое, што хацеў выказаць, паказаць у творы М. Мельнікаў, пачуць ад яго, ветэрана, грамадскага дзеяча, пісьменніка было надзвычай цікава.

Зараз Мікалай Аляксандравіч працуе над другой кнігай аб Вялікай Айчынай вайне і настроены рашуча, каб стварыць тое, чаго няма ў падручніках гісторыі і ў "ура" - патрыётаў.

Застаецца толькі пажадаць яму ўдачы і творчых поспехаў.

Сяргей Антонаў, сябра ТБМ, Гародня.


Я меў шчасце слухаць яго!

"Наша слова" ад 26 красавіка змясціла матэрыялы, прысвечаныя 85-угодкам Міколы Ермаловіча. Гэта быў сапраўды таленавіты вучоны, прызнаны даследчык. І успомнілася, што я таксама меў шчасце аднойчы бачыць, слухаць і нават крыху паразмаўляць з Мікалаем Іванавічам.

Здарылася гэта ў Наваградку. Тут праводзіліся чарговыя чытанні, прысвечаныя гэтаму багатаму на падзеі краю. Мерапрыемства арганізавала абласное таварыства аховы помнікаў і гістарычнай спадчыны. Выступалі мясцовыя краязнаўцы, гарадзенскія гісторыкі, вучоныя з Менска. Меў слова і Мікола Ермаловіч.

Тады пра яго шмат гаварылася і было цікава на ўласныя вочы пабачыць чалавека, які сваёй працай стварыў кнігі, якія здзіўлялі сваім новым падыходам да разумення падзей, якія разгортваліся на тутэйшых землях. Гэта ж колькі трэба мець жыццёвай энергіі, волі, каб штодзень з роднага Маладзечна ехаць і працаваць у мінскія бібліятэкі і архівы, пералапачваць сотні кніг, каб здабыць зярняткі праўдзівай гісторыі! І ён, гэты напаўсляпы чалавек, гэта зрабіў!

Час ад часу бяру ў рукі кнігу ("Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды", Мн., Маст. літаратура, 1990 г.) з аўтарскім подпісам Мікалая Ермаловіча: "Шаноўнаму (імярэк) з падзякай за ўвагу да маёй працы. 18.05.1991". І знізу ўдакладненне - Навагрудак. Радкі няроўныя, літары вялікія, шчыльна прыціснутыя адна да адной.

Ён сядзеў за сталом і падпісваў ахвочым свае творы. Бачылі б вы, як нізка схілілася яго галава да кнігі, як старанна і марудна ён выводзіў літары! Божухна, падумалася тады, як гэтая Асоба здолела стварыць унікальныя працы, за якія пазней аўтар атрымае Дзяржаўную прэмію як вышэйшае прызнанне яго працы, мужнасці, настойлівасці і жадання быць карысным роднай Беларусі. Толькі ў кнізе, падпісанай мне, прыведзены спасылкі на 917 крыніц!..

А яшчэ маю фотаздымак На жаль, аўтара не ведаю. Можа, адгукнецца і паведаміць, з якой нагоды, калі і дзе сустрэліся два гіганты беларускай гістарычнай навукі - Міхась Ткачоў і Мікола Ермаловіч. Ім было аб чым падзяліцца думкамі, гэтым светлай памяці вучоным.

Антон Лабовіч, Гародня.

На здымку: Міхась Ткачоў (злева) і Мікола Ермаловіч.


Нібыта тая ж плошча, але там усё па-іншаму

Поўнай хадою ідзе падрыхтоўка да правядзення ў пачатку чэрвеня чарговага Фестывалю нацыянальных культур. Хутка жыхары Гародні пабачаць новы архітэктурны выгляд Савецкай плошчы. Яна стане прасторнай і велічнай, здолее змясціць, калі спатрэбіцца, усе падворкі нацыянальных меншасцей, якія збяруцца ў горадзе над Нёманам. Аднак свой пункт гледжання маюць гісторыкі, краязнаўцы, археолагі...

Іх турбуе лёс парэшткаў будынкаў, якія цяпер знаходзяцца пад зямлёй. Час зруйнаваў былыя палацы, але засталіся фундаменты, па якія можна аднавіць агульны выгляд пабудоў. Тоесёе археолагі паспелі пабачыць, аднак для вывучэння спадчыны патрэбны не адзін і не два месяцы. Між тым, час прыспешвае будаўнікоў і тэхніка працуе на ўсю моц.

У час сустрэчы з журналістамі свой пункт гледжання выказаў гісторык архітэктуры Ігар Трусаў. Знаны спецыяліст, ён сказаў, што гісторыкаў у чарговы раз падставілі. У ХІХ-м стагоддзі таксама вялася рэканструкцыя плошчы, але тады быў зусім іншы падыход. Губернатар Назімаў асабіста праглядаў дакументацыю, забараніў без вывучэння кранаць месцы, якія ўказалі археолагі. Вось такія былі адносіны да гістарычнай спадчыны.

Цяпер пануюць іншыя абставіны. Ёсць пытанні да спецыялістаў, адказных за архітэктурны нагляд, да кіраўнікоў таварыстваў па ахове помнікаў гісторыі і культуры. Яны тактоўна прамаўчалі. У такім разе навошта гэтыя службы ўтрымліваюцца за дзяржаўны кошт, калі не абараняюць народныя інтарэсы?

Нельга казаць пра навуковае кіраўніцтве работамі на Савецкай плошчы. Праектаванне пераходзіла з арганізацыі ў арганізацыю. Даўно паразыходзіліся спрактыкаваныя кадры археолагаў. Практыкуюцца кулуарныя прынцыпы прыняцця рашэнняў. Праекты папярэдне не абмяркоўваюцца. Жыхары горада застаюцца без інфармацыі. У той жа час значная частка плошчы Савецкай - адна з самых гістарычных.

Гісторык Ян Лялевіч патлумачыў, што тут таксама мясціўся палац Радзівілаў. Захаваліся яго рэшткі. Тэрыторыя ў цэлым патрабуе грунтоўнага вывучэння. У мясцінах, якія захоўваюць культурны слой 1114га стагоддзяў, пачынаецца ўзвядзенне жылых дамоў. У такім разе ўжо нельга спадзявацца на знаходкі старажытных рэчаў, удакладнення паводле знаходак культурнага і прамысловага жыцця ў Гародні.

Зусім паіншаму было да 1991 года - прадумана, канкрэтна. Была стройная сістэма арганізацыі рэстаўрацыйных работ, вызначаны адказныя асобы, якія строга выконвалі свае абавязкі як дзяржаўныя службоўцы.

Гісторыкі кажуць, што для цэнтральнай часткі Гродна зусім не характэрны маштабныя плошчы. Тут склалася свая архітэктура, якая бярэ пачатак у сярэднія вякі, калі перавага аддавалася невялікім вуліцам і плошчам. І сёння, блукаючы па цэнтральнай частцы горада, адчуваеш подых мінулага часу. Вельмі магчыма, што з карэннай зменай выгляду Савецкай плошчы Гродна страціць уласцівую ўласна яму прыцягальнасць і непаўторнасць.

Антон Лабовіч, Гародня.


Самабытны гісторык, няскораны чалавек

Мікалай Іванавіч Ермаловіч нарадзіўся 29 красавіка 1921 года ў вёсцы Малыя Навасёлкі Койданаўскай воласці Менскага павету (цяпер Дзяржынскі раён Мінскай вобласці) у вялікай сялянскай працавітай сям'і. Бацька, Іван Іванавіч, працаваў у калгасе конюхам. У 1937 годзе быў рэпрэсаваны, рэабілітаваны ў 1956 годзе (пасмяротна); маці, Стэфка Юр'еўна, працавала калгасніцай. У яго былі браты Валянцін і Леанід і сястра Марыя. Леанід Іванавіч нарадзіўся 27 ліпеня 1923 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Навасёлкаўскай СШ Дзяржынскага раёна. Валянцін Іванавіч нарадзіўся 17 сакавіка 1925 года, беларускі акцёр, заслужаны работнік культуры БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Усе да гэтага часу памерлі.

У 1914 годзе дзед Міколы Ермаловіча купіў у нашчадкаў капітана Шустава адзін з хутароў Малыя Навасёлкі (у народзе часам называюць Шустаўка). Яшчэ раней гэтыя землі належалі панам Кастравіцкім [з гэтага роду выйшлі вядомыя паэты - беларускі Карусь Каганец (К.К. Кастравіцкі) і французкі Гіём Апалінэр (сапраўднае Гіём Альбер Уладзімір Аляксандр Апалінарый Кастравіцкі)], але за актыўны ўдзел у паўстанні 1863 - 1864 гадоў ў Беларусі і ў Літве абодва браты былі сасланы ў Сібір, маёнтак секвестраваны (забарона карыстацца маёмасцю, якую накладваюць органы ўлады) у царскую казну, потым падораны капітану Шуставу. У 1930 годзе тут, на "шустаўскіх" землях, быў арганізаваны калгас "Победа".

Цікавасць да роднай гісторыі ў малога Міколкі абудзілася ў 2м класе літаральна з аднаго сказа школьнага падручніка па беларускай мове: "Полацк - самы старажытны горад Беларусі". Яго, малога, зацікавіла: Чаму? І вось гэта неардынарная цікавасць чаму? што? калі? дзе? да роднай гісторыі крочыла поруч з ім усё свядомае жыццё.

У 1938 годзе М.І. Ермаловіч скончыў Дзяржынскую беларускую СШ і паступіў на філалагічны факультэт Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны скончыў тры курсы інстытута. Зза дрэннага зроку быў вызвалены ад вайсковай службы і працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Мардоўскай АССР (РСФСР), дзе выкладаў рускую мову і літаратуру. Калі напрыканцы 1943 года пачалося вызваленне Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, ён вяртаецца ў Беларусь і ў былым Суражскім раёне Віцебскай вобласці працуе інспектарам райАНА. У 1946 годзе прыязжае на сваю малую радзіму - у Дзяржынскі раён, у вёску Малыя Навасёлкі. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны працягваў вучобу ў педінстытуце, які закончыў у 1947 годзе.

Пасля заканчэння педагагічнага інстытута М.І. Ермаловічу параілі паступіць у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН БССР і прафесійна заняцца навуковадаследчай дзейнасцю. Ён даў згоду і прапанаваў сваю тэму для кандыдацкай дысертацыі: "Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ стагоддзі". Але гэтую тэму М.І.Ермаловічу "зарэзалі" без ніякіх тлумачэнняў тагачасныя "дырэктары" ад навукі і прапанавалі яму пісаць дысертацыю на тэму: "Вобраз Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна ў беларускай літаратуры і фальклоры". Кошт самой тэмы і дарагога вобраза "правадыра ўсіх часоў і народаў" Мікалай Іванавіч Ермаловіч добра ведаў з асабістага жыццёвага досведу - яго бацька быў у свой час рэпрэсаваны - і не пайшоў на здзелку са сваім сумленнем - нават у імя асабістай будучыні. Зза непадпарадкавання карыфеям беларускай навукі, М.І.Ермаловіч апынуўся ў горадзе Маладзечна, дзе 7 год выкладаў беларускую літаратуру ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце. Пасля закрыцця інстытута да 1957 года працаваў загадчыкам метадычнага кабінета Маладзечанскага інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У 1957 годзе выйшаў на пенсію ў сувязі са значнай стратай зроку. Зза дрэннага зроку - "нізкі на вочы" - насіў акуляры з 9 гадоў. Маці ўзяла некалі малога груднога Міколку на поле, дзе яна жала жыта. Паклала яго на зжатае поле і не зрабіла навесіка над ім ад гарачага жнівеньскага сонца. Сонца паліла маленькаму немаўлятку ў адкрытыя вочкі і папсавала іх.

У 1944 годзе, працуючы завучам Дзяржынскай беларускай СШ, М.І. Ермаловіч, праводзячы ў 8м класе ўрок па гісторыі на тэму "Татарскае нашэсце і літоўскае заваяванне", звярнуў увагу на тое, што татарскае нашэсце ў падручніку па гісторыі падаецца дэталёва, падрабязна, а пра заваяванне літоўцамі сказана сцісла, коратка, мала, літаральна некалькі сказаў: князь Міндоўг аб'яднаў літоўскія землі і пачаў заваёўваць заходнерускія землі; заваяваў першыя гарады Наваградак, Ваўкавыск, Слонім і зрабіў Наваградак сталіцай Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). А калі і як гэта было заваявана - невядома? Як утваралася ВКЛ? У падручніку пра гэта нічога не было сказана. А дзе ж гэта напісана?

І Мікалай Іванавіч пачаў дэталёва вывучаць летапісы, хронікі, акты, разнастайныя дакументальныя крыніцы. Накапаў шмат - усё новае, цікавае, невядомае, нідзе, ніколі і нікім не было выкарыстана. Што ён убачыў - аж жахнуўся? Дык жа чаму гэта не было выкарыстана - можа чыталі, ды не заўважылі, ці мо не хацелі заўважыць.

А вось сведчанне Іпацеўскага летапісу пад 1251 годам: "Міндовг вражбою бе за ворожьство Литву зане". Як бачна, не Наваградак і іншыя блізкія тут гарады заваяваў, а Літву. Ніхто, дарэчы, да Мікалая Іванавіча Ермаловіча не цытаваў гэтыя словы. З канца 50 - 60х гадоў ХХ стагоддзя ён стала пачаў займацца гісторыяй Беларусі, шукаць адказы на пытанні: што і дзе было, калі?

Вынікам карпатлівай даследнай працы М.І. Ермаловіча становіцца напісанне ў 1968 годзе ім кнігі "Па слядах аднаго міфа", якая на працягу доўгага часу хадзіла па руках самвыдатам. Упершыню гэтая кніга афіцыйна выйшла ў 1989 годзе ў выдавецтве "Навука і тэхніка" АН БССР у рэдакцыі літаратуры па гісторыі і праве (загадчык А.І. Валахановіч). Фрагменты першага варыянта гэтай кнігі былі ў свой час апублікаваны ў адным з акадэмічных выданняў па археалогіі і адразу ж сустрэлі адпор з боку кансерватыўных беларускіх савецкіх гісторыкаў, якія прапанавалі звярнуцца ў ЦК КП Беларусі з афіцыйным лістом, каб забараніць М.І.Ермаловічу друкаваць свае навуковыя творы.

Невялікая па памеру кніга М.І.Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа" вытрымала тры выданні - 1989, 1991, 2001, аб'ём 6 улікававыдавецкіх аркушаў, дзе ў першыню ў гістарыяграфіі Беларусі выкладзена канцэпцыя ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага, калі, перафразіруючы вядомы выраз вядомага класіка, - "гэтая невялікая кніжачка варта цэлых тамоў" нарабіла шмат шуму.

М.І.Ермаловіч, дэталёва даследаваўшы старажытныя летапісныя крыніцы і старанна вывучыўшы падзеі ІХ - ХІІІ стагоддзяў, крытычна падышоў да поглядаў многіх гісторыкаў, абверг тэорыю расійскіх дарэвалюцыйных і савецкіх гісторыкаў аб заваяванні літоўцамі ("летувісамі") беларускіх зямель у другой палове ХІІІ стагоддзя. Ён даказаў, што ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання беларускіх зямель, што нібыта паклала пачатак утварэнню ВКЛ. Такое сцвярджэнне, адзначае даследчык, узнікла ў сярэдзіне ХVІ стагоддзя, каб ідэалагічна абгрунтаваць права ВКЛ на беларускія землі, значная частка якіх была занята Іванам Грозным. Гэта версія пра знакамітую "хроніку"... Мацея Стрыйкоўскага перайшла ў кнігі па гісторыі, пазней была некрытычна прынята многімі вучонымі і доўгі час не пераглядалася.

Значнай перашкодай, указвае М.І.Ермаловіч, для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння ВКЛ з'яўляецца атаясамліванне старажытнай Літвы ХІ - ХІІІ стагоддзяў, з усходняй часткай сучаснай Літвы. Літва - гэта Аўкштайцыя. Старажытныя летапісы і тапаніміка паказваюць, што старажытная Літва ХІ - ХІІІ стагоддзяў займала тэрыторыю ад Маладзечна да Заслаўя і Дзяржынска (усходняя мяжа старажытнай Літвы праходзіла прыблізна ў 30 кіламетрах ад Менска), далей да сучасных гарадоў Баранавічы, Ляхавічы, Слонім. Заходняя мяжа старажытнай Літвы праходзіла за 20 кіламетраў ад Новагародка, каля Карэліч. Па рацэ Бярэзіне праходзіла мяжа паміж старажытнай Літвою і Полацкім княствам. Старажытная Літва пакінула на тэрыторыі Беларусі "сляды" ў выглядзе назваў вёсак "Літва" у Слонінскім, Ляхавіцкім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім, Маладзечанскім раёнах. Гэтыя назвы вёсак "Літва" супадаюць з летапіснымі. А межы сучаснай, ці геаграфічнай, Літвы нам вядомы.

Тое, што ўтварэнне ВКЛ суправаджалася заваяваннем балцкалітоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў гістарычнай навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне ВКЛ дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Утварэнне ВКЛ было вынікам эканамічнага, палітычнага і культурнаэтнічнага збліжэння і аб'яднання беларускіх зямель, то гэты гістарычны працэс адпавядаў інтарэсам беларускіх феадалаў, што і характарызуе найперш ВКЛ як беларускую дзяржаву. У перыяд утварэння ВКЛ літоўцы (жамойты) не мелі ўласнай пісьменнасці. І цяпер становіцца зразумелым, чаму ў ВКЛ пануючае месца заняла беларуская культура і дзяржаўнай была старабеларуская мова. На старабеларускай мове пісалася ўся Літоўская метрыка, дзяржаўныя акты, у тым ліку "Статут Вялікага княства Літоўскага (тры выданні), дакументы, летапісы, мастацкая літаратура.

М.І.Ермаловіч у сваёй канцэпцыі ўтварэння ВКЛ характарызуе Вялікае княства Літоўскае як беларускую дзяржаву.

Мікалай Іванавіч Ермаловіч - адзіны беларускі гісторык, наш сучаснік, які, не маючы навуковых званняў і вучоных ступеняў, з'яўляецца аўтарам уласнай навуковай канцэпцыі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага Беларускай дзяржавы. Канцэпцыя Ермаловіча ўключана ў афіцыйныя падручнікі па гісторыі Беларусі для ВНУ і прынята для вывучэння студэнтамі беларускіх вышэйшых навучальных устаноў - акадэмій, універсітэтаў і інстытутаў розных профіляў і спецыяльнасцяў.

У 1988 - 1989 гадах часопіс "Маладосць" друкуе працу М.І.Ермаловіча "Старажытная Беларусь". Самастойнасць мыслення аўтара, крытычнае стаўленне да прадстаўнікоў афіцыйнай гістарычнай навукі, яго арыгінальныя высновы, якія грунтоўна падмацаваны сістэмай доказаў, параўнанне гістарычных і дакументальных фактаў з розных летапісаў і замежных хронік дазволілі М.І. Ермаловічу прапанаваць беларускім гісторыкам і шырокаму колу чытачоў сваю канцэпцыю даўняй мінуўшчыны Беларусі.

У сваёй працы "Старажытная Беларусь", М.І. Ермаловіч упершыню ў беларускай гістарыяграфіі заявіў, што беларуская дзяржаўнасць мае пачатак у старажытнай гісторыі Полацкага і Тураўскага княстваў, у гісторыі ВКЛ.

Полацкая зямля, паводле канцэпцыі М.І. Ермаловіча, стала цэнтрам фармавання тэрыторыі Беларусі. Яна ў той час умацавалася эканамічна і абагнала ў сваім развіцці шэраг іншых зямель Старажытнай (Кіеўскай) Русі. Полацкая зямля ўжо тады мела сваю багатую і арыгінальную культуру.

У ХІІ - пачатку ХІІІ стагоддзя па свайму эканамічнаму і палітычнаму развіццю на першае месца сярод іншых беларускіх зямель вылучаецца Новагародская зямля, якую гісторыкі называюць часам Чорнай Руссю. І з сярэдзіны ХІІІ стагоддзя пачынаецца яе хуткае эканамічнае і культурнае развіццё, чаму садзейнічала ўдалае геаграфічнае становішча Полацкай зямлі (княства), якая ляжала на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў з усходу на захад і з поўначы на поўдзень на вядомым шляху "з варагаў у грэкі".

М.І. Ермаловіч лічыць, што ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага стала перадумовай фармавання тэрыторыі Беларусі, беларускай народнасці і беларускай культуры, а, не наадварот, працэс фармавання тэрыторыі Беларусі, беларускай народнасці і беларускай культуры, які развіваўся на падмурку эканамічнага і культурнага збліжэння беларускіх зямель і зараджэння новай дзяржаўнасці ў Новагародку, быў перадумовай утварэння Вялікага Княства Літоўскага.


Духоўны свет асобы ў творчасці слонімскіх паэтаў апошняга дзесяцігоддзя

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)


Але ёсць у творчасці Я. Карповіча яшчэ адна тэма, балюча - шчымлівая, гэта тэма кахання. Вершы прысвечаны памяці жонкі Ірыны Антонаўны. Паэт піша:

Я забыць не магу

Твае мілыя вусны

І абдымак тугі

Тваіх ласкавых рук,

Твайго цела смугу,

Твае косы - спакусы,

І мне так дарагі

Тваіх боцікаў стук.

("Я лячу на сустрэчу...")

У вершах "Мая ясная зоранька", "Ружы каханай", "Лістапад" гучыць матыў адзінокага кахання:

У парку кружыць лістапад -

І жоўты дождж, пунсовы вецер.

Жыццё не вернецца назад!

Не вернешся! Адзін на свеце!

("Лістапад")

Творчасць Я. Карповіча - лебядзіная песня паэта, які да самазабыцця любіў свой куточак, сваю Белую Русь, свой родны горад, раку Шчару і дарагіх сэрцу слонімцаў. Ён даў нашчадкам урок сыноўняй адданасці роднай мове і Бацькаўшчыне.

У 1999 годзе ў Слоніме быў выдадзены другі зборнік пата Сяргея Чыгрына "Горад без цябе", дзе раскрываецца вобраз роднага Слоніма і закаханага юнака. (Нарадзіўся Сяргей Чыгрын ў 1958 годзе ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна.) У зборніку змешчаны вершы пра любоў да роднай зямлі, яе прыроды і мінуўшчыны свайго краю. Але перш за ўсё гэта кніжка пра каханне да Яе, Жанчыны, якая дала другое жыццё паэту, зрабіла звычайнае існаванне ўзвышанарамантычным, нават казачным. І наадварот, без Каханай горад стаў пустым і адзінокім, ён здаўся паэту турмой:

У гэтым горадзе цябе няма:

Самотны дзень, гаркотны вечар.

І мой настрой. Нібы турма.

Дзе я за кратамі укленчыў.

("Горад без цябе")

Растрывожанае ўяўленне паэта малюе храм кахання, дзе Яго чакае Яна - манашка, каб даказаць вернасць любаму. Менавіта ў храме жыве каханне, сцвярджае аўтар, таму што гэта святое пачуццё, а закаханыя, на яго думку. - гэта паломнікі да святых мясцін. Храм кахання будуюць душы закаханых, у якіх адбываюцца цуды:

Свечкі полымя патухне,

Мы з табою памаўчым.

І нас храм дваіх прытуліць,

Як паломнікаў ўначы.

А пад раніцу званіца

Нас разбудзіць у цішы...

Будуць доўга храму сніцца

Дзве шчаслівыя душы.

("Манашка")

Лірычны герой жадае, каб сустрэчы з любай адбываліся ў тых дарагіх мясцінах роднага горада, дзе ўваскрасае мінуўшчына. Адно з такіх спатканняў прайшло ва ўяўным старым замку, які ажыў ад трапяткога кахання:

І ціха плакалі званіцы

Ад радасці, што мы ўдваіх,

Вачыма даўнімі байніцы

Лавілі кожны ўздых і дых.

("Благаславіў спрадвечны замак")

Другая "рэальнасць", паэтычная, бязмежная ў часе, вядзе паэта і яго каханую на сустрэчу з вядомымі асобамі слонімскай зямлі.

Асабліва часта згадваецца ў вершах С. Чыгрына імя Міхала Агінскага (17281800гг.), які пабудаваў канал Агінскага ў Слоніме, стварыў оперны тэатр і парк. У вершы "Паланез чакання" паэт піша аб шчымліваўзвышанай музыцы паланеза, якая сведчыць аб знітаванасці душаў людзей з роду Агінскіх, якія любілі ўзвышанапяшчотна, з душамі закаханых - нашых сучаснікаў:

Ты чакала мяне столькі год,

"Развітане з Радзімай" гучала.

Не вадзіла чужы карагод,

У чужы агарод не імчала.

Пра Агінскага і яго каханне згадвае паэт і ў вершы "Са мною пабыць ты чамусьці цяпер не жадаеш:"

Чакаю цябе, як чакала каханка Агінскага,

Для сэрца майго ты стала самаю блізкаю.

Ты стала вясною ў вэлюме казачных дрэў,

Табою жыву і табою цяпер захварэў.

У вершы "Першы снег" снег асацыюецца з "першым пацалункам", ён выпаў там, дзе жылі Агінскія, значыць, кліча закаханых да дарагіх кожнаму слонімцу мясцін. Каханне да Жанчыны ў Сяргея Чыгрына абавязкова памнажаецца на любоў да свайго горада, яго мінуўшчыны і сучаснасці.

Я даўно пра гэта і не мару:

Першыя снягі мае прайшлі.

Лёгка топчам першы снег ля Шчары,

Дзе вядомыя Агінскія жылі.

Нават апісваючы прыроду Слонімшчыны, С. Чагрын паказвае адбдітак. След кахання ў яе краявідах. Прырода, здаецца, закахалася разам з паэтам:

Твой пацалунак туліць груша

Галінкай кволай да шчакі...

А твае белыя калені

Цалуе месяц малады.

("Тваё маўчанне не парушу")

Пейзаж уключаны ў лірычнае перажыванне: "дажджы" смуткуюць і плачуць разам з паэтам. Бо любімы горад без Яе "чужы". Родная прырода супакойвае, робіць боль лёгкім, думкі аб ёй узнёслымі:

Ляціць з таполяў лёгкі пух,

Каб лёгка думалася мне.

Родная Слонімшчына неаддзельная ад С. Чыгрына, яго паэзіі: "Горад пакахаў" разам з ім і "баяўся ростані ўсур'ёз" закаханымі сталі "вершы" і вуліцы, паэт жыве. "як вецер", свабодна і адзінока. Імкненне адухаўляць свет прыроды сведчыць аб любячай душы. С. Чыгрына. Каханне да Жанчыны і роднага горада робіць яго закаханым ва ўвесь свет. Аднак разгадаць таямніцу кахання чалавек не можа. Паэт піша:

Ты - мая загадка,

Я разгадаць не змог...

("Загадка")

У таемнасці жыцця бачыцца С. Чыгрыну наканаванасць лёсу, які дыктуе свае правілы. Дзве закаханыя душы і трэцяя, быццам жывая асоба, кніга. Усё гэта важна для паэта, гэта надае святасці, ачышчае праз пакуту і творчасць, наталяе душу свтлом:

Да сонца выйшаў, быў мароз,

А мне хацелася адлігі...

Навошта звёў сярдзіты лёс

Душы дзве Божыя і кнігі?

("Свечка").

Са зборніка "Горад без цябе" паўстае родны Слонім, асвечаны каханнем да Яе. Гэтае каханне святое, яно паланіла душу паэта, прымусіла ўбачыць далёкае мінулае, родныя бажніцы і замкі, знакамітых асоб і родную прыроду ў іншым святле, казачна - чароўным. Каханне зрабіла жыццё С. Чыгрына загадкавацудоўным і непаўторным.

Спасціжэнне загадкі жаночай душы слонімскай паэткай Ірынай Войткай.

У 2003 годзе ўбачыў свет зборнік вершаў Ірыны Войткі са Слоніма пад назвай "Спасціжэнне".

Нарадзілася Ірына Антонаўна ў 1961 годзе ў вёсцы Каралін Зэльвенскага раёна, а жыве і працуе загадчыцай садка № 3 у Слоніме. Паэзія Ірыны Войткі, падкрэслівае старшыня Слонімскага літаратурнага аб'яднання імя А. Іверса Іван Сяргейчык, адчыняе "вароты ў храм Святасці, Веры і Чысціні, у храм чалавечых Пачуццяў", аўтарка надзелена Талентам, таму, піша далей І. Сяргейчык, яна "жывымі радкамі твараў... выказавае свой існы чалавечы абавязак перад святым Творцам". А Бог надзяліў І. Войтку чулай душой, якая захоплена прагажосцю сваёй малой радзімы і сваіх землякоў. Яе тонкая жаночая душа заварожыць чытача любай сэрцу Слонімшчынай. Аб гэтым вершы І. Войткі, напісаныя ў апошнія гады. Нізка вершаў паэткі ўвайшла яшчэ ў літаратурны альманах "Пад гукі паланеза".

Тэма малой радзімы займае ў душы І. Войткі цэнтральнае месца. Менавіта яна, Бацькаўшчына, наталяе святасцю, робіць, цуды з душой: душа становіцца храмам, святыняй. Аўтарка піша:

Я бы храм, дзе тонкая мяжа

Мне чало сабою пазначае,

Дзе вытокі ў вечнасці ляжаць,

Там, дзе праўда боская, святая.

("Я ў праўды белае крыло")

Знітаванасць з вечнасцю: быццам нябачная пупавіна звязвае душу паэткі з роднай зямлёй, з яе мовай, народам, культурай. Шчыруючы над паэтычным словам, яна ажыўляе "святую любоў да спрадвечных асноў" свайго народа. Іншай святасці душа І. Войткі не прымае, яна шукае сабор, каб памаліцца Дзядам.

Дзе той храм, у які

Я прыйду пакланіцца?

Не высокім багам.

Не шыкоўным сталіцам...

Не панам, не грашам -

Душам чыстым - Дзядам,

Змагарам, ваярам.

("Мой храм")

У вершы "Існае" сцвярджаецца думка аб тым, што Бацькаўшчына - родная зямля - з купалам неба, з чыстай крынічнай святою вадою, з абшарам палёў і ёсць тое месца, куды варта прыходзіць маліцца Прачытай Дзеве Марыі:

Да святла твайго прыпаду

Да прачыстай тваёй крыніцы.

І ў дзень судны да ранку пайду

У сабор твой высокі маліцца.

Вобраз Божай Маці бачыцца паэтцы ў вобліку сваёй матулі - працаўніцы з "незайздросным" лёсам, якая знябылася "у журбе". І. Войтка піша:

Матуля мая - найсвяцейшая маці,

Як Маці Марыя, на свеце адна.

Павешу партрэт твой на покуце ў хаце

І буду маліцца з цямна да відна.

Нарадзіўшыся ў вёсцы Каралін Зэльвенскага раёна, Войтка прысвячае адзін з вершаў сваёй славутай зямлячцы Ларысе Геніюш, у хаце якой паміж "паэтамі й багамі жыве спадарка - Беларусь". Малітоўна гучаць радкі з верша аб Л. Геніюш, якая з'яўляецца прыкладам вернасці роднаму краю,

У Вашай хаце чабаровай

Глядзіць у вочы мне Хрыстос,

Малітвы Вашай чую словы

За родны край і яго лёс.

Сапраўды, родная зямля загадкавай повяззю трымае ў палоне душу І. Войткі, і, яна адчувае гэтае адзінства, гэтую злітнасць, якая вядзе да Вечнасці.

Якой неадольнаю сілай

К табе, Беларусь, я прыкута!

З табою ўзмахваю крыллем,

З табою выношу пакуты!

("Паеду па ўсёй Беларусі")

Здраду роднай зямлі і яе мове І. Войтка расцэньвае як "адрачэнне" ад святасці, ад веры ў Бога:

Пакліч мяне, мая дарога,

Я ад цябе не адракуся,

Бо гаварыць на свеце з Богам

Хачу я словам Беларусі.

("Пакліч мяне мая дарога").

Як бачым, душа І. Войткі, як камертон, настройваецца на высокую любоў да радзімы, да маці, да родных мясцін і людзей. У вершы "Повязь" - разгадка асаблівасцей душы І. Войткі. Яна ў тым, што паэтычная жаночая душа ўвабрала ў сябе адметнасць душаў продкаўкніжніка Данілы, спявачкі Ульяны, дабрадзеяпрадзеда Івана, бабулі - лекаркі Алены. Паэтка піша:

Я з вашага дрэва галінка малая,

Далёкія слаўныя продкі мае.

Як продкі, І. Войтка "імкнецца душой да святла" навукі, спявае "душой", дорыць людзям дабро (дабро дзее), "прад зёлкаю дзіўнай згінае калена", бо бачыцць яе "жыватворную сілу", як бабуля Алена. Душа паэткі быццам умясціла ў сябе душы продкаў, каб памножыць любоў да роднага куточка. І. Войтка нават стварыла ў душы вобраз роднага поля, дзе жывуць тыя, хто дарагі ёй, каго яна любіць. Яна з запалам сцвярджае думку аб абуджэнні гэтай мясцінкі, калі над ёю кружыць "дзявочы вэлюм" снегу, а паэтка забывае боль і журбу: душу лечаць святыя мясціны.

Ляці, ляці, мой снег,

Узрадуй маё поле!

Кладзіся долу плаўна,

І крэслі, і круці...

А я адчай забуду,

А я не дамся болю,

Душою пасвятлею...

Ляці, мой снег, ляці1

Тайна душы жанчынапаэткі прыадчыняецца ў вершы "Натхненне".

Боль, "святое пачуццё" любові да родных абшараў, "душы гарэнне" - усё ўмясціла ў сябе душа паэткі. Гэтаму Богу маліцца, дзе "кіпіць жыццё" і "пачуццё", толькі і можа І. Войтка. Значыць, самае важнае для яе - душа, поўная жывога, трапяткога пачуцця. І. Войтка піша:

Я пайду за гэтым болем,

Сінім гаем, белым полем,

За лясы і за крыніцы

Богу гэтаму маліцца,

Дзе бруіць, кіпіць жыццё.

Ты - святое пачуццё...

Відаць, мы наблізіліся да разгадкі, высновы, што душа жанчыны, як чалавек без паветра, не існуе, не жыве, а памірае, калі ў жыцці няма святасці, чысціні і веры ва ўсё гэта. Вось чаму ў вершы "Існасць" паэтка піша:

Ды мацней за ўсё і вышэй за ўсё -

Гэта чыстая вера святая.

(Працяг у наступным нумары.)

Таццяна Трафімчык


ТВОРЧЫЯ СУСТРЭЧЫ НА НАВАГРАДЧЫНЕ

Красавік - вясенні месяц, калі ўсё абуджаецца ў прыродзе. Ужо стала традыцыйным на старажытнай Наваградчыне ў апошнія гады правядзенне творчых сустрэч з сваімі зямлякамі - паэтамі, кампазітарамі ў кожны красавік. У першыя дні вясны ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла такая вечарына нашага земляка - паэта, журналіста Зміцера Арцюха. А літаральна праз некалькі дзён адбылася не менш значная падзея ў культурным жыцці Наваградка - прэзентацыя зборніка вершаў "ЗІМНЯЯ ВІШНЯ" паэткі Святланы Абдулаевай. Ва ўтульнай вялікай канцэртнай зале мясцовай дзіцячай школы мастацтваў сабраліся знаёмыя, сябры па пяру, студэнцкая моладзь, настаўнікі СШ, выкладчыкі каледжаў, вучні, бацькі вучняў і проста знаёмыя аматары паэзіі і музыкі.

Мне ўжо даводзілася прысутнічаць на такой творчай сустрэчы з нашай зямлячкай - паэткай - лірыкам Марыяй Быт; паэтам, самадзейным кампазітарам Васілём Балаем і кампазітарам, дырыжорам, педагогам музыкі Марыяй Даронінай, аб творчасці якіх ужо неаднаразова пісалася ў СМІ, а таксама былі творчыя перадачы на тэлерадыё.

... Канцэртная зала ДМШ горада Наваградка. Цішыня. Толькі даносяцца ціхенькія гукі класічнай музыкі. Сцэна прыбрана пасвяточнаму. Пад цёплыя апладысменты выходзіць прыгожая стройная жанчына з тоўстай папкай у руках. Гэта - мясцовая паэтка, педагог музыкі - Святлана Іосіфаўна Абдулаева. Напачатку Святлана расказала пра свой прыход у паэзію, пра той літаратурны шлях, якім вёў яе лёс.

Нарадзілася паэтка ў вёсцы Ашмянцы Шчучынскага раёна, што на Гарадзеншчыне. Вершы пачала пісаць яшчэ ў тыя далёкія школьныя часы. Пасля заканчэння ў 1984 г. Гарадзенскай музычнай навучальні прыехала працаваць у Наваградак. Менавіта тут у Наваградку і былі апублікаваны першыя вершы Святланы ў раённай газеце "Новае жыццё".

Тады яшчэ ў рэдакцыі працаваў журналіст /наш былы выпускнік ДМШ/ Міхась Талочка, які пасля пераехаў у Менск, узгадвае Святлана Іосіфаўна. І я помню, як ён, прагледзеўшы мае вершы, як журналіст - прафесіянал, сказаў, што вершы добрыя. Але нават у Наваградку я павінна пісаць так, як для сталіцы, у памеры рэспубліканскім. Гэтыя ягоныя словы мне вельмі запомніліся, з вялікай удзячнасцю ўспамінала паэтка.

Такія ж успаміны і пра гарадзенскага паэта Ўладзіміра Шурупу, які не толькі падтрымаў маладую творцу, даў ёй добрыя рэкамендацыі, але і зрабіў запіс вершаў на абласным радыё. А гэта значна абнадзеіла і прыдало большую ўпэўненасць маладой дзяўчыне.

Ішоў час. Вершы пісаліся і далей...

Светлыя ўспаміны засталіся ў Святланы Абдулаевай і ад сустрэчы з Людмілай ПаўлікавайХейдаравай. Прыкладна ў 1994 годзе ў час святкавання Славянскага пісьменства Людміла Паўлікава ў складзе літаратараў, работнікаў культуры наведала Наваградак. Тады наваградская паэтэса, набраўшыся смеласці, падышла да Людмілы Фёдараўны і папрасіла паглядзець вершы. А, на той час, Святлана і не ведала, што Людміла Паўлівава працавала яшчэ і на Беларускім тэлебачанні галоўным рэдактарам літаратурнадраматычных праграм. Менавіта яна запрасіла Святлану ў Менск на тэлебачанне у праграму "БЕЛАРУСКІ ДОМ". "Толькі добрыя словы падзякі я магу сёння сказаць у адрас гэтай цудоўнай абаяльнай жанчыны. Бо нават тая крытыка, якую яна выказала наконт маіх асобных вершаў - была вельмі слушнай і канструктыўнай. А ... для мяне, пачаткоўкі, было гэта усё вельмі важна, таму што я не ведала яшчэ многіх рэчаў, якія тычацца вершаскладання", успамінала далей Святлана Іосіфаўна Абдулаева.

А пазней вершы наваградскай паэткі друкаваліся ўжо ў "Маладосці", "ЛІМе", "Полымі", "Гаспадыні", "Алесі", "Гродзенскай праўдзе", "Знамя юнасти"...

Дарэчы, піша Святлана на беларускай і рускай мовах.

Канешне, я жыву у Беларусі і мая родная мова - беларуская, таму і вершы пераважна пішу пабеларуску. Але, як казаў Гётэ: "Чым больш моў ведае чалавек - тым больш ён Чалавек". І калі верш "напішацца" сам, без усялякай натугі паруску - я не супраціўляюся гэтаму. Я музыкант і адчуваю можа тое, што не адчувае нехта іншы... Справа у тым, што ў кожнай мовы свая рытміка, свая мелодыка, свая гукавая палітра. І мне цікавы розныя грані... ", так разважае Святлана Абдулаева.

Што ж датычыцца зборніка вершаў, то ў назве яго "Зімняя вішня" філасофскі адлюстравана пазіцыя паэткі да самога жыцця:

...Я усё прыму, што мне пашле Ўсявышні,

Тугу - маркоту і настрой узнёслы,

І тое, што жыву зімовай вішняй,

І што мае адгаманілі вёсны.


Свет ацаню я ў фарбах чорнабелых -

Аднолькава раскошы і нястачы,

Каб распачаць пасля будоўлю смела,

Будоўлю шчасця на мурах няўдачы.


Я ўсё прыму, што мне пашле Ўсявышні,

Цярновымі і лёгкімі шляхамі.

Прайду ў надзеі, што мой лёс - не лішні

Тут, на зямлі, паміж усімі вамі...

І, наогул, практычна ўсе вершы наваградскай паэткі прасякнуты глыбокай філасафічнасцю. Гэта развагі аб жыцці і смерці, аб вернасці і здрадзе, аб роспачы і надзеі, аб хуткацечнасці часу і вечнасці. І, менавіта, пагэтаму творчасць Святланы прыцягвае, узбагачае духоўна і вабіць сваёй непаўторнасцю. Яе многія вершы /тэксты/ самі "просяцца" на музыку. І не дзіўна, на прэзентацыі кнігі гучалі і песні на словы Святланы Абдулаевай у выкананні вядомых самадзейных спявачак Наваградскага РДК - Ірыны Буцкевіч і Аліны Касцюк. А напісала іх калега Святланы, а зараз ужо пенсіянерка Марыя Іванаўна Дароніна, якая, дарэчы, і сама выканала цудоўную песню аб сівым скрыпачы, жыццё якога праляцела як адно імгненне. Пра гэтую цудоўную жанчыну, кампазітара, дырыжора, педагога музыкі, дыпламанта конкурсаў усіх узроўняў, як дырыжор, выканаўца аўтарскай песні, як педагог, грамадскі арганізатар у сферы культуры, ужо было ў СМІ.

І проста на "БІС" успрынялі прысутныя аматары паэзіі, музыкі яшчэ адну з песень "Мой горад" С. Абдулаевай, музыку да якой напісала таксама М. Дароніна. Гэтая песня пасапраўднаму заслугоўвае таго, каб быць гімнам старажытнага Наваградка, былой сталіцы ВКЛ - так яе ацанілі ўсхваляваныя слухачы - паэты, музыканты, літаратары.

Хутка праляцелі хвіліны, прэзентацыя ўжо засталася ў мінулым - а вось прыемныя ўражанні засталіся ў сэрцах прысутных. Наперадзе ў паэткі новыя вобразы, рытмы, рыфмы, сустрэчы.

Пенсіянер - педагог музыкі, вайсковы музыкант - Яўген Лацеў, г. Наваградак



Алесь Яжэвіч
МОВА - 2006


Хіба ж Мова мая бутафорная?

Хіба ж Мова мая неразвітая ?

Яна - самая бездакорная,

Дасканалая і масцітая!


Мова - княжацкая, самабытная,

Кроўю лепшых сыноў палітая.

Мілагучная і гранітная,

Мова кніжная, самавітая.


Быццам маці - адзіная, слаўная,

I як зорачка, непаўторная...

Не рабочая, хоць дзяржаўная.

Сувенірная!, а не бутафорная.

16.03.06


РАДЗІМЕ

Ты хварэеш, Радзіма, і подых Твой цяжкі. Не жывеш, бавіш час у самотнай журбе. Адняло Табе Мову, на целе - мурашкі. Траціш Памяць, Свядомасць...

Ты траціш Сябе.


Чорным вусам схапіў

Цябе вірус смяротны.

Як застацца Табе самабытнай, жывой? Памагчы можа лекар-пустэльнік народны, Што напоіць гаючай крынічнай вадой.


Мова - вось панацэя, святая крыніца! Прыхініся, жыві ў ёй, купайся, як гусь. Вернеш Памяць,

прыгожыя сны будуць сніцца,

Лекар ціха ўсміхнецца: Жыве Беларусь!


НАШЧАДКАМ

Анішто беларусу не трэба.

Ўсё, што меў, ён даўно ўжо згубіў. Незалежнасць звалілася з неба-

Без яе б ён цудоўна пражыў.


Ён інстынктам прыкуты да поля.

Ўся спадзеўка яго на мазоль.

Што сцяг-герб, што там воля-няволя?

Гной растрэсці б - дык будзьме хлеб-соль.


I трасуцца рабочы й сялянка,

Ціхі стогн напаўняе абшар.

Узышла пустазеллем трасянка,

Вілы з гноем - іх спадчынны дар.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX