Папярэдняя старонка: 2006

№ 22 (758) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 22 (758) 31 ТРАЎНЯ 2006 г.


Беларуская малітва гучала на плошчы Ю. Пілсудскага ў Варшаве

Паездка беларускіх паломнікаў у Польшчу на сустрэчу з папам рымскім Бенедыктам XVI з'яўляецца асвоесаблівым запрашэннем пантыфіка ў Беларусь. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў каардынатар паломніцтва беларускіх рымакатолікаў на сустрэчу з папам у Польшчы, дапаможны епіскап МінскаМагілёўскай архідыяцэзіі, генеральны вікары, сакратар канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў у Беларусі Антоні Дзям'янка.

Святы айцец знайходзіўся ў Польшчы з 25 па 28 траўняя. У праграму візіту ўваходзіла наведванне Варшавы, Чэнстахова, Кракава, Вадавіцы, дзе нарадзіўся Яан Павел II, а таксама шэрагу святых месцаў у Польшчы і мемарыялу ў Асвенцыме (Аўшвіцы), дзе ў гады другой сусветнай вайны размяшчаўся найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці.

У паездцы ўзялі удзел больш за 2.500 чалавек. З МінскаМагілёўскай архідыяцэзіі выязджала прыкладна 700 вернікаў, з іх 250 бралі ўдзел у сустрэчы са святым айцом у Варшаве, астатнія - у Кракаве. Прыкладна 1.200 вернікаў з Гарадзенскай дыяцэзіі, яшчэ амаль 300 чалавек з Віцебскай дыяцэзіі і каля 200 рымакатолікаў з Пінскай дыяцэзіі выязджалі на сустрэчу з пантыфікам у Варшаву. "Апрача таго, у паломніцтве ўзялі ўдзел усе каталіцкія епіскапы Беларусі на чале з кардыналам Казімірам Свёнтакам, а таксама многія ксяндзы і манахіні.

Падчас шматлікіх сустрэч вернікаў з Янам Паўлам II беларускія рымакатолікі, у тым ліку і кардынал Казімір Свёнтак, запрашалі пантыфіка наведаць Беларусь. Аднак зза розных акалічнасцяў такі візіт не адбыўся. І цяперашняя паездка ў Польшчу таксама гаворыць аб жаданні вернікаў убачыць святога айца на беларускай зямлі.

Падчас сустрэчы папы Бенядыкта ХVI з вернікамі на плошчы імя Юзафа Пілсудскага ў Варшаве гучалі малітвы на трох мовах: на польскай, на англійскай і на беларускай , што сведчыць пра далейшую неаслабную ўвагу Святога Пасаду да Беларусі.

Наш кар.


ВЯРХОЎНЫ СУД СПЫНІЎ СУДАВЫТВОРЧАСЦЬ ПА ГРАМАДЗЯНСКАЙ СПРАВЕ АБ ЛІКВІДАЦЫІ САЮЗА БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

22 траўня суддзя Вярхоўнага суда Ігар Мільто спыніў судавытворчасць па грамадзянскай справе аб ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП), ініцыяванай Міністэрствам юстыцыі.

У інтэрвію БелаПАН кіраўнік справамі СБП Анатоль Івашчанка паведаміў, што такое рашэнне было прынята па хадайніцтве Мінюста, якое адклікала свой зыск. "Кансультант упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі Аляксандр Харытон на судовым пасяджэнні заявіў, што Мінюст не мае прэтэнзій да Саюза беларускіх пісьменнікаў, бо грамадскае аб'яднанне выканала ўсе асноўныя патрабаванні зыску", - зазначыў А. Івашчанка.

Нагадаем, што слуханне справы аб ліквідацыі СБП па зыску Мінюста ў Вярхоўным судзе пачалося 6 красавіка. Сярод прэтэнзій да саюза былі названы адсутнасць арыгінала статута аб'яднання, наяўнасць на будынку Дома літаратара шыльды з выявай герба "Пагоня", а таксама "непасрэднае дачыненне" да правядзення летам 2005 года ў кавярні Дома літаратара арганізацыйнага з'езда Беларускай сацыялдэмакратычнай партыі (Грамада).

Аднак пасля таго, як падчас службовага разбору істцу не ўдалося даказаць якінебудзь удзел СБП у правядзенні з'езду БСДП (Грамада), І.Мільто 5 траўня прыпыніў слуханне справы на нявызначаны тэрмін. Пасля сустрэчы чыноўнікаў Мінюста з сябрамі рады грамадскага аб'яднання СБП выканала астатнія патрабаванні Міністэрства юстыцыі, у выніку міністэрства вырашыла адклікаць свой зыск.

На думку літаратара Валянціна Тараса, Саюз беларускіх пісьменікаў павінен працягваць адстойваць свае правы.

В. Тарас прывітаў рашэнне суда, назваў яго "невялікай перамогай і вельмі важнай маральнай падтрымкай для сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ён выказаў надзею на тое, што грамадскаму аб'яднанню ўдасца пакінуць за сабой памяшканні ў сталічным Доме літаратара і захаваць у гэтым будынку свой юрыдычны адрас. "Але для гэтага мы павінны працягваць адстойванне сваіх правоў на памяшканні ў Доме літаратара. Прычым гэтая абарона не павінна насіць пасіўны характар. Як паказалі пасяджэнні ў зале Вярхоўнага суда, мы не былі пасіўнымі "баранамі" і не чакалі лістасці, а баранілі свой гонар, годнасць і права на існаванне. Гэтае права дадзена нам народам і гісторыяй беларускай літаратуры, якую сёння прадстаўляе менавіта Саюз беларускіх пісьменнікаў", - падкрэсліў В. Тарас.

Пасольства Латвійскай Рэспублікі, якое ажыццяўляе мясцовае старшынства Еўрасаюза ў Беларусі, вітае рашэнне Міністэрства юстыцыі Беларусі аб адкліканні свайго зыску аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Як паведамляе прэсслужба пасольства, дыпмісія таксама выказвае задавальненне тым фактам, што газета "Наша ніва" працягвае друкавацца ў Менску. "Спадзяёмся, што пасля гэтых крокаў будуць і іншыя, накіраваныя на змяненні і пераўтварэнні ў галіне правоў чалавека і дэмакратычных свабод у Рэспубліцы Беларусь, што таксама адназначна пазітыўна паўплывала б на развіццё адносінаў паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю", - гаворыцца ў паведамленні для прэсы.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


6 чэрвеня 165 гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшкі

АЖЭШКА (Orzeszkowa; дзявочае Паўлоўская) Эліза (6.6.1841, б. маёнтак Мількаўшчына, Гарадзенскі р-н - 18.5.1910), беларуская польскамоўная пісьменніца. У фармаванні яе светапогляду выключную ролю адыграді паўстанне 1863-64 і сялянскі рух 1860-80х г. на Беларусі. Была звязана з дзеячамі славянскай культуры: Ф. Багушэвічам, І. Франко, М. СалтыковымШчадрыным і інш. Літ. дзейнасць пачала ў 1866 (апавяд. «Малюнак з галодных гадоў»). Творчасць 1870х г. зведала ўплыў ідэй «варшаўскага» пазітывізму, асветнай працы з народам. Выступала за раўнапраўе жанчын (аповесці «Апошняе каханне», 1868, «Пан Граба», 1869-70, «Марта». 1873), з крытыкай шляхецкай арыстакратыі і саслоўных прымхаў (раман «Пампалінскія», 1876), з гуманіст. пазіцый адстойвала інтарэсы працоўных (зб. апавяд. «З розных сфер», т. 1-3, 1879-82). У рамане «Над Нёманам» (1887) адлюстравала вострыя праблемы тагачаснай беларускай рэчаіснасці. У аповесцдх «Нізіны» (1884), «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888), апавяданнях «Рэха», «Тадэвуш», «У зімовы вечар» і інш. паказала жыццё паслярэформеннай бел. вёскі. Пра фальклор і духоўнае багацце беларусаў нарысы «Людзі і кветкі на берагах Нёмана» (1888-91). У 1890я г. ў яе творах вастрыня сац. праблематыкі саступае месца псіхал. заглыбленасці («Два полюсы», 1893, зб. апавяд. «Меланхолікі», 1896). Апошні зб. навел «Gloria victis» («Слава пераможаным!», 1910) прысвечаны героям паўстання 1863-64. Інсцэніраваныя творы А. ставіліся Першай бел. трупай І. Буйніцкага («Хам», «У зімовы вечар», 1910-12), Бел. муз.драм. гуртком у Вільні («Хам», 1913), Першым твам бел. драмы і камедыі («Хам», «У зімовы вечар», 1917), трупай У. Галубка («Рысь», 1923), Бел. дзярж. трам («У зімовы вечар», «Хам», 1920-21) і інш.; паводле аповесці «Хам» паст. аднайменны шматсерыйны тэлефільм (1990, рэж. Дз. Зайцаў; кінаварыянт пад назвай «Франка»). На бел. мову перакладзены творы А. «Гэдалі» (1907), «У зімовы вечар» (1927). Асобным выданнем выйшла яе кн. «Выбранае» (1975, пер. Я. Брыля і Я. Бяганскай). У Гародні ў 1929 пастаўлены помнік А., яе імем названа адна з гал. вуліц.

(Пра Элізу Ажэшку чытайце на ст. 6-7.)


Беластоцкую «Ніву» апраўдалі

15 траўня ў Беластоцкім райсудзе быў зачытаны вырак праграмнай радзе штотыднёвіка «Ніва». Нарэшце ў гэтай справе, якая цягнулася з 2003 году, пастаўлена кропка. Суддзя раённага суда Беластока Кшыштаф Казлоўскі прызнаў 11 чалавек рады на чале з прафесарам Яўгенам Мірановічам невінаватымі Нагадаем, што праграмная рада «Нівы» абвінавачвалася ў наўмысным скажэнні інфармацыі пра наклад і выдаткі тыднёвіка з мэтай атрымання дзяржаўных датацый.

Суддзя Казлоўскі прызнаў, што супрацоўнікі «Нівы» прынеслі нашмат болей грамадскай карысці, абараняючы правы беларускай меншасці, чым магчымай шкоды, выкліканай збольшага бюракратычнымі затрымкамі ў працэсе атрымання датацыяў у Міністэрстве культуры і недахопам досведу ў бухгалтарскай справаздачнасці. Пра гэта ж у свой час гаварыла ТБМ, якое арганізавала ў Беларусі цэлую кампанію ў падтрымку газеты і надало справе міжнародны рэзананс.

На паседжанні суда прысутнічала прадстаўнічая дэлегацыя з Беларусі на чале з лідарам дэмакратычнай апазіцыі Аляксандрам Мілінкевічам і старшынёй рады Згуртаваньня беларусаў свету «Бацькаўшчына» Аленай Макоўскай.

Алесь Аркуш, Беласток.


Станаўленне і развіццё нацыянальнай асветы і школы на Беларусі (кастрычнік 1917 - ліпень 1920 гг.)

1. Кастрычніцкая р эвалюцыя 1917 г. і стан народнай асветы (лістапад 1917 - снежань 1918 гг.)

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на тэрыторыі былой царскай імперыі адразу ж пачалі адбывацца карэнныя перамены ў арганізацыі сістэмы народнай асветы. У Беларусі яны закранулі толькі яе ўсходнія губерні - Віцебскую, Магілёўскую і частку Менскай, якія не былі заняты кайзераўскімі войскамі. Рэарганізацыя гэтай сферы адбывалася тут у адпаведнасці з першымі дэкрэтамі і пастановамі ўраду Расійскай Федэрацыі аб асвеце і сярэдняй школе . У аснову такіх дзяржаўных дакументаў быў пакладзены спецыяльны пункт з праграмы другога з'езду РСДРП 1903 г., у якім абвяшчалася "права насельніцтва атрымліваць адукацыю на роднай мове, якое павінна забяспечвацца стварэннем за кошт дзяржавы і органаў самакіравання неабходных для таго школаў; права кожнага грамадзяніна гаварыць на роднай мове на сходах; увядзенне роднай мовы… ва ўсіх мясцовых грамадскіх і дзяржаўных установах…" Як толькі Кастрычніцкая рэвалюцыя прывяла бальшавікоў да ўлады, гэты пункт іх праграмы адразу набыў дзяржаўны характар, пачаў праводзіцца ў жыццё ў нацыянальных рэгінах былой імперыі. Але не трэба думаць, што гэты працэс праходзіў лёгка і без усялякіх складанасцяў. Наадварот, у нацыянальнай школы з'явілася нямала і тых, хто быў супраць яе. На Беларусі такое супраціўленне можна было назіраць ў першую чргу з боку немясцовых бальшавікоў у асобе Мяснікова і К, якія лічылі, што дадзены край павінен уваходзіць у РСФСР як звычайная адміністрацыйная адзінка пад назвай Заходняя вобласць, а таму яна не можа мець статус суверэннай дзяржавы і, значыцца, усіх яе складовых частак,у тым ліку самастойнай нацыянальнай беларускай асветы і школы. І ўсё ж, нягледзячы ні на якія цяжкасці і забарону з боку высокіх афіцыйных асоб штосьці канкрэтнае рабіць па арганізацыі нацыянальнай школы на Беларусі, і тут з'явіліся свае вучоныя, грамадскія дзеячы, якія дапамагалі адраджаць, ствараць беларускую асвету.

Вялікім дасягненнем у гэтай сферы духоўнага жыцця было і тое, што ўжо ў 1918 г. у старажытным горадзе Віцебску на базе настаўніцкага інстытута быў заснаваны педагагічны інстытут. Гэта быў значны крок наперад у развіцці сістэмы народнай асветы ў цэлым і вышэйшай школы ў прыватнасці. Праўда, паводле мовы і колу дысцыплін, што выкладаліся тут, гэтая навучальная ўстанова з'яўлялася тыпова рускай.

Рэальная магчымасць нацыянальнакультурнага адраджэння беларускага народа, у тым ліку яго школы і асветы, якая адразу ўзнікла ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі, пэўны час з вялікай цяжкасцю і значнымі перашкодамі пераўтвараліся ў жыццё. Прычын гэтаму шмат, але галоўнае - адсутнасць уласнай дзяржавы, якой толькі і падуладна было вырашэнне дадзенай праблемы. Паколькі Беларусь у плане свайго дзяржаўнага развіцця не атрымала суверэннасці (засталася пад статусам Заходняй вобласці, потым Камуны ў складзе Расіі), за нацыянальнае адраджэнне школы, асветы, культуры беларускага народа даводзілася брацца ініцыятыўным чынам, самапасам. Пахвальна, што ў асяроддзі беларусаў знайшлося тады нямала такіх людзей, якія мэтанакіравана, актыўна дзейнічалі як на савецкай тэрыторыі Беларусі, так і на занятай войскамі кайзераўскай Германіі, з той толькі розніцай, што ў першым выпадку адраджаць, развіваць беларускую культуру, разам са школай, даводзілася без утварэння ўласнай дзяржавы, у вялікай залежнасці ад Расійскай Федэрацыі і абавязкова на сацыялістычным грунце (інтэрнацыяналізм, калектывізм, адзіная працоўная школа для ўсіх пдластоў насельніцтва), у другім - у значнай ступені будучы суверэнным народам. Важна, што і ў такіх здавалася б экстрэмальных умовах жыцця высокаадукаваныя, інтэлігентныя людзі нашага краю, з адпаведнай этнічнай самасвядомасцю, смела паставілі сваёй мэтай вывесці беларускі народ на шырокі шлях нацыянальнага Адраджэння, надавалі вялікую ўвагу культурнаасветніцкай рабоце ў масах з тым, каб хутчэй далучыць іх да сваіх гістарычных традыцый, багатай і адметнай духоўнай спадчыны. Шмат увагі гэтаму надавалі і дзяржаўныя дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі, створанай у лютым 1918 г. ва ўмовах нямецкай акупацыі.

Беларусь яшчэ ніколі не ведала такога велізарнага патоку інфармацыйнага матэрыялу па праблемах нацыянальнай палітыкі па розных пытаннях культуры і асветы. Гэтую інфармацыю чытач атрымліваў пераважна са старонак перыядчнага друку. Асабліва часта змяшчалі такі матэрыял газеты "Вольная Беларусь"(Менск, май 1917 - лістапад 1918 гг., выдавец Беларускі Нацыянальны Камітэт, рэдактар Язэп Лёсік), "Беларускі Шлях" (Менск, сакавік - жнівень 1918 г., выдавец таварыства "Заранка", рэдактары П. Аляксюк, А. Прушынскі), "Беларусь"(Менск, 21 кастрычніка 1919 - 9 кастрычніка 1920 гг., выдаўцы Ядв. Луцэвіч, Часовы Беларускі Нацыянальны Камітэт, К.Т арэшчанка, рэдактары Ядв. Луцэвіч, Язэп Лёсік), часопіс "Беларускае жыццё" (ВільняМенск, жнівень 1919 - ліпень 1920 гг., рэдактарвыдавец Францішак Аляхновіч). У розныя часы ў Гародні выходзілі часопіс "Бацькаўшчына", газеты "Беларус", "Беларускі народ" і "Часопіс Міністэрства Беларускіх Спраў". Усяго ж у перыяд існавання БНР у нас выходзіла дзевяць беларускіх газет і часопісаў, функцыянавала дзесяць беларускіх выдавецтваў, дзе быў арганізаваны масавы выпуск падручнікаў і твораў мастацкай літаратуры, шмат увагі надавалася асвятленню хода арганізацыі ўстаноў асветы.

Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі ўдалося нямала зрабіць і ў іншых сферах духоўнай культуры і ў значнай ступені таму, што ўжо да гэтага былі зроблены першыя крокі на нацыянальнакультурным Адраджэнні і што гэтаму не перашкаджалі кайзераўскія акупацыйныя ўлады. Яшчэ ў студзені 1916 г. камандуючы войскамі Усходняга фронту генералфельдмаршал Пауль фон Гіндэнбург прызнаў на захопленай тэрыторыі Беларусі і яе карэннае насельніцтва, і яго мову раўнапраўнымі з усімі тымі, хто тут пражываў. У красавіку 1918 г. Народны Сакратарыят БНР прыняў гістарычнай важнасці пастанову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай і абавязковай для афіцыйнага выкарыстання на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Скрозь і паўсюдна распачаліся работы па стварэнні беларускіх школ, розных культурнаасветніцкіх устаноў, заснаванні ў Менску Беларускага універсітэта.

Паколькі на Беларусі вялася настойлівая барацьба за нацыянальную школу шмат гадоў яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., то цяпер пасля яе, маючы такіх змагароў, як Ф. Шантыр, Я. Лёсік, журналісцкую публіцысціку, здавалася, што гэты прагрэсіўны працэс у народнай асвеце набудзе больш шырокія прасцяг і неўзабаве здзейсніцца гістарычная мара прагрэсіўнай часткі беларускага народа. Але вялікіх пазітыўных зрухаў у гэтай сферы духоўнага жыцця, пакуль што не назіралася. Прычыны былі дзве: вайна з нямецкай інтэрвенцыяй; у Савецкай Расіі з'явіліся сілы, якія ўсяляк адцягвалі абвяшчэнне Беларусі суверэннай дзяржавай, без чаго нельга было сур'ёзна брацца і за вырашэнне неадкладных задач у галіне нацыянальнай асветы. Вось чаму ў многіх раёнах захопленай нямецкімі інтэрвентамі Беларусі лепш рухаласясправа са стварэннем нацыянальных школ, чым на тэрыторыі, дзе ўсталяваліся савецкія парадкі. Узнікла свайго роду парадаксальная сітуацыя: тое, чаго доўгія гады не ўдавалася зрабіць за царом, цяпер, пасля захопу значнай часткі Беларусі нямецкімі войскамі ў паслярэвалюцыйны час, здавалася, становіцца рэальнасцю. Даведаўшыся аб такім лаяльным стаўленні акупантаў да нацыянальнага пытання, шмат хто з беларусаў, што па розных прычынах апынуліся паза межамі Бацькаўшчыны, пачалі шукаць шляхі да вяртання дамоў, што было не вельмі лёгкім зрабіць. На такі гераічны ўчынак адважыўся вядомы беларускі філолаг, грамадскі і палітычны дзеяч (з1928 г. акадэмік АН БССР) Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч (нарадзіўся 20 студзеня 1892 г. у засценку Мацюлішкі Віленскага павету - расстраляны 29 лістапада 1938 г.), які пасля заканчэння ў 1916 г. гісторыкафілалагічнага факультэта Пецярбургскага універсітэта працаваў у ім прыватдацэнтам на кафедры рускай мовы і літаратуры. У самы бадай цяжкі для Беларусі час, улетку 1918 г., яму ўдалося праз Фінляндыю прабрацца ў Вільню і тут жа ўладкавацца на працу ў Беларускі школьны аддзел. З сабою ён прывёз поўнасцю падрыхтаваны да друку рукапіс падручніка "Беларуская граматыка для школ. Зякуючы асабістым намаганням, шчырай дапамозе паплечнікаў у барацьбе за нацыянальнакультурнае Адраджэнне рукапіс без усялякай затрымкі быў выдадзены ў год прыбыцця Браніслава Тарашкевіча ў Вільню. Прыхільнікі беларускай нацыянальнай школы, асабліва педагагічная інтэлігенцыя, атрымалі з яго рук вельмі каштоўны падручнік, па якім многія беларусы змаглі авалодаць сваёй роднай мовай. З выхадам гэтай кнігі ў свет адкрыліся больш шырокія перспектывы ў арганізацыі беларускіх нацыянальных школ.

Б. Тарашкевіч з'яўляўся адным з лідараў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), што, вядома, дапамагала яму ажыццяўляць на практыцы ідэю аб стварэнні сеткі беларускай школы. Загадваючы ў 1918 г. культурнаасветніцккім аддзелам Белнацкамуц, ён змог шмат што зрабіць для школы і ў выдавецкай справе. Словам, Кастрычніцкі пераварот 1917 застаў беларускага настаўніка ў самы разгар яго змагання за нацыянальную школу, у якой тады многія справядліва бачылі найважнейшы сродак выратавання беларускага народа ад канчатковага знікнення з этнаграфічнай карты свету.

Разбуджаныя да нацыянальнага жыцця настаўнікі актыўна падтрымлівалі ўсе мерапрыемствы адраджэнскага характару, што праводзіў урад Беларускай Народнай Рэспублікі. Урад усяляк дапамагаў адкрыццю беларускіх нацыянальных школ, стварэнню і развіццю паліграфічнай базы па выданні беларускіх падручнікаў і дапаможнікаў. Прыклад ва ўсім гэтым паказваў г. Менск, дзе ўжо ў пачатку чэрвеня 1918 г. каля двух дзесяткаў пачатковых школ вялі навучанне на беларускай мове.

Урад БНР, нягледзячы на панаванне акупацыйнага рэжыму, рабіў канкрэтныя практычныя крокі па заснаванні ў Менску Беларускага універсітэта, які павінен быў прыступіць да навучання моладзі ў пачатку 1919 г. Створаную для гэтых мэтаў камісію ўзначаліў прафесар Мітрафан ДоўнарЗапольскі.

Ведаючы, як настаўніцтва слаба дасведчана ў пытаннях нацыянальнай гісторыі і культуры, у чым "заслуга" вышэйшай школы Расіі, Народны Сакратарыят Асветы БНР у красавіку 1918 г. арганізаваў для іх курсы беларусазнаўства, на якіх чытаўся курс лекцый па гісторыі і геаграфіі роднага краю, беларускай культуры і мове, гісторыі беларускага права. Адразу на вучобу залічылі больш як 200 чалавек. Для чытання лекцый запрашаліся самыя адукаваныя людзі, у іх ліку Язэп Варонка (першы старшыня Рады БНР), Аркадзь Смоліч (вядомы географ), Язэп Лёсік (мовазнаўца). Акрамя курсаў беларусазнаўства, пазней, з верасня 1918 г., адкрыліся і спецыяльныя курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў беларускіх школ. У Слуцку і Будславе (Мядзельшчына) працавалі беларускія настаўніцкія гімназіі, у Свіслачы - настаўніцкая семінарыя.

Ва ўсіх мерапрыемствах па стварэнні нацыянальнай асветы актыўны ўдзел браў Аркадзь Смоліч. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. ён імкнуўся належным чынам разгарнуць у Менску працу Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ), з'яўляўся рэдактарам газеты "Грамада", увайшоў у склад Беларускага Нацыянальнага Камітэта, увайшоў у склад Беларускага Нацыянальнага Камітэта, праводзіў вялікую культурнаасветніцкую працу і горадзе. У 1917 --918 гг. А. Смоліч быў адной з кіраўнічых асоб у БСГ, летам 1917 г. яго абралі ад Грамады ў Менскую гарадскую думу. Ён прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Рады беларускіх арганізацый (суполка левых сацыялістычных арганізацый, у тым ліку БСГ).

Пазней А. Смоліч увайшоў у склад ураду Беларускай Народнай Рэспублікі пад кіраўніцтвам Я. Варонкі, з'яўляўся народным сакратаром асветы, намеснікам кіраўніка Рады БНР. Ад урада БНР, у складзе дэлегацый, Аркадзь Антонавіч выязджаў у Берлін, Варшаву, Кіеў, "каб дабіцца прызнання адпаведнымі ўрадамі Беларускай Народнай Рэспублікі".

Такім чынам, нягледзячы на акупацыйныя ўмовы жыцця беларускага народа, увесь час удасканальваліся і змест, і структура кіравання народнай асветай. Да выканання звязаных з гэтым абавязкаў далучалі самых вядомых вучоных. Так, створаную ў адпаведнасці з распараджэннем Народнага Сакратарыяту БНР у канцы кастрычніка 1918 г. Акругу Народнай Асветы ўзначаліў добра вядомы пад той час філолагславіст Яўхім Карскі (у 1905 - 1910 гг. рэктар Варшаўскага універсітэта, з 1917 г. - прафесар Петраградскага універсітэта). У гэтай Акрузе народнымі пачатковымі школамі загадваў вучоныфілолаг Браніслаў Тарашкевіч.

Кіраваць навучальнымі ўстановамі тэхнічнага і астранамічнага профіляў было даверана Вацлаву Іваноўскаму (18801944 гг., нарадзіўся на Лідчыне). Гэта таксама быў вельмі адукаваны і нацыянальна свядомы чалавек, беларус з вялікай літары. Выпускнік Пецярбургскага універсітэта Вацлаў Іваноўскі яшчэ да таго, як заняць такую высокую пасаду ва ўрадзе БНР, шмат чаго зрабіў не толькі для школы і асветы, але для беларускага нацыянальнакультурнага Адраджэння ўвогуле: быў лідарам створанай ім Пецярбургскай Беларускай рэвалюцыйнай партыі, вядомым дзеячам Беларускай сацыялістычнай Грамады, адным з арганізатараў і кіраўнікоў беларускай выдавецкай суполкі ў Пецярбургу "Загляне сонца і ў наша аконца", старшынём заснаванага ў ліпені 1913 г. у Вільні Беларускага выдавецкага таварыства.

(Працяг у наступным нумары.)

Е. Г. АНДРЭЕВА


"Паясы" такія не ўхваліў бы Багдановіч або навязлівае аднаноўе

Старажытная, ты самая славянская,

Светлая, як травы ў расе,

Вобразная, вольна, пявучая

Мова беларуская мая!

Пімен Панчанка, 1988 г.

Незадоўга перад "Дажынкамі2005" аддзел ідэалагічнай работы Слуцкага райвыканкаму падрыхтаваў і выдаў у мясцовай друкарні накладам у 3000 асобнікаў ярка ілюстраваную, на мелаванай паперы, брашурубуклет "Слуцкий пояс", з разлікам адарыць ёю і гасцей, што з'едуцца на свята ўраджаю з усёй краіны. Складальнікі пастараліся падрабязна падаць гісторыю заснавання ў сярэдзіне ХУІІІ стагоддзя у Слуцку мануфактуры шаўковых паясоў, дзеля чаго мясцовым князем была адкрыта фабрыка. Спярша майстрамі ткацтва былі прыезжыя персы і туркі. Пазней іх набіралі з жыхароў Слуцкага княства. Ужо ў 1793 годзе на фабрыцы мелася 28 ткацкіх станкоў, на якіх працавала 60 чалавек, пераважна жанчын, якія выраблялі ў год болей 200 паясоў з самымі рознымі малюнамі і дасягалі даўжыні 23 метры і шырыні 4050 сантыметраў. Паступова ўсходнюю стылізацыю ва ўзорах замянілі на сваю, беларускую - з васількамі, незабудкамі, рамонкамі, гваздзікамі. І каштавалі такія паясы вельмі дорага - каля 100 рублёў срэбрам, таму пакупнікамі іх быліа заможная знаць Польшчы, Літвы, Беларусі.

Аўтары брашурыбуклета змясцілі на адной са старонак верш беларускага паэта Максіма Багдановіча "Слуцкія ткачыхі", у якім ён памайстэрску апеў жанчын, якія ткалі "залатыя паясы" нястомнымі рукамі, памятаючы аб сваіх радавых каранях - маціБеларусі:

І тчэ , забыўшыся рука ,

Заміж персіцкага ўзору ,

Цвяток Радзімы васілька .

На жаль толькі гэты верш і напамінае ў брашуры пра родную мову, увесь "празаічны" тэкст узяты складальнікамі з выдадзеных у 19811984 -я г.г. кніжачак Г.А. Кірухіна "Слуцкие пояса" і Н.В. Высоцкай "Декаротивноприкладное искусство Белоруссии ХІІХУІІІ веков". Вядома, яны былі выдадзены на рускай мове. Таму складальнікі брашуры пра слуцкія паясы не абцяжарвалі сябе клопатам перакласці гатовыя тэксты на беларускую мову. Хоць бы у знак павагі да таленту паэта, які так хораша, вобразна уславіў працу слуцкіх ткачых. Ды і не выключана, што нехта з "вярхоў" дваў "устаноўку" на рускамоўны тэкст - такое сёння назіраецца паўсюль.

Прыведзены прыклад не адзінкавы - варта акінуць уважлівым позіркам стэндывыставы ў чытальных залах бібліятэк, кніжных магазінаў. Вось ярка ілюстраваная, з мноствам каляровых здымкаў, партрэтаў кніга "Женщины Беларуси", выдадзеная накладам у 5000 асобнікаў, коштам кожны 25 тысяч рублёў. У ёй змешчана болей 200 фотанарысаў пра знакамітых жанчын краіны, якія вызначыліся ў розных галінах гаспадаркі, навукі, культуры, адукацыі. Аўтарыскладальнікі пастараліся паведаць пра кожную з любоўю - жывой, не канцылярскай мовай. Але чаму на расейскай? Чаму не задумаліся заказчыкі кнігі над тым, у якой краіне яны жывуць, чый, як кажуць, хлеб ядуць, на якой мове размаўлялі бацькі, далёкія прашчуры шаноўных гераіняў гэтага зборніка?

У гэтых адносінах рускамоўны беларускі пісьменнік Эдуард Скобелеў пры падрыхтоўцы шыкоўнага зборнікабуклета "Герб, Сцяг і Гімн Беларускай дзяржавы" запрасіў у сааўтары пісьменніка Валянціна Лукшу, які пераклаў ягоны рускамоўны тэкст на беларускую мову - яны аддрукаваны на старонках буйным шрыфтам "пасуседску", на кожнай старонцы. Захавалі прынцып дзяржаўнага двухмоўя. Вядома ж, аўтары зборніка ні словам не абмовіліся пра нацыянальныя дзяржаўныя сімвалы Літоўскабеларускага княства - "Пагоню" і белчырвонабелы сцяг, пад якімі нашы прашчурываяры ішлі ў бой з крыжакамі пад Грунвальдам і з маскоўскімі захопнікамі пад Воршай. Быццам і не было іх навогул! А між тым зборнік гэты выйшаў накладам у 5000 асобнікаў коштам 24860 рублёў кожны і вядома ж разлічаны не на масавага пакупніка з вуліцы.

Здзівіў мяне і папулярны сярод жанчын рэспубліканскі часопіс "Алеся" "Работніца і сялянка") № 5 за 2004 год, выстаўлены ў адной з бібліятэк горада на відавоку, на стэндзе, з тэкстам "Гимна Белоруского Союза женщин" і нотамі для яго - побач. Пад рубрыкай "По просьбе читателей" - у што мала верыцца, бо тэкст гімна пададзены на расейскай мове. Словы напісала Валянціна Паліканіна, музыку - Леанід Захлеўскі.

Нічога не маю супраць задумкі гэтага грамадскага аб'яднання мець свой Гімн - няхай пяюць на здароўе. Але чаму тэкст яго не на мове 80% працэнтаў грамадзянаў Беларусі, якія лічаць роднай мовай беларускую? Можаце ўявіць, шаноўныя чытачы, падобнае ў Малдавіі, на Украіне. У Літве? Дзе ж нацыянальная годнасць, павага да роднага слова, якое дзень пры дні выцясняецца з ужытку ў школах, ВНУ, у сродках масавай інфармацыі. Тут ужо не да гімнаў!

Ёсць у жаноцкім Гімне такія словы:

Нас не собьют ветры

с пути земного,

Мы с будущим

хотим судьбу связать,

Священное вначале

было Слово,

Мы - женщины,

нам есть о чём сказать.

Так, з заснаваннем у ХІІ - ХІІІ стагодзях Літоўскабеларускага княства святым Словам было сваё - беларускае і лічылася яно дзяржаўным аж да распаду гэтай дзяржавы пасля уваходжання у 1795 годзе Беларусі ў склад Расейскай імперыі. Вельмі шкада, што складальнікі Гімна пагрэбавалі мовай, на якой яшчэ гадоў 30 таму размаўляла большасць жанчынвясковак сённяшніх пенсіянерак. І не іх віна, што дзеці, унукі, падаўшыся ў гарады, пачалі саромецца роднага слова і загаварылі на "трасянцы".

Мікола Кутнявецкі, г. Слуцк.


15 год ТБМ імя Ф. Скарыны Віленскага краю (1991-2006 гг.)

ЛЕТАПІС ТБМ ВІЛЕНСКАГА КРАЮ

(Кроніка дзейнасці ТБМ у 1991-2006 гг)

(Заканчэнне. Пачатак у папярэднім нумары.)


2000 год

1. Крыж (юбілейны) да 2000годдзя Хрысціянства ля касцёла св. Барталамея ў Вільні.

2. Надрукаваны ў газете "Рунь" і "Народная Воля" артыкулы : "Мамалюкі альбо прагода Гіля Ю." (аб нападзе на "Засцянковую хатку").

3. Удзел у выбарах у Літве. Гіль Ю. - дэпутат Віленскага раёна.

4. "Дзяды" у "Засцянковай хатцы" (Вашунова).

5. Барацьба за ўшанаванне памяці Фр. Багушэвіча (падрыхтоўка матэрыялаў і г.д.)

6. Барацьба за правы чалавека і справядлівасць у Беларусі з нагоды нападу на "Засцянковую хатку".


2001 год

1. У газеце "Час" надрукаваны вялікі атрыкул "Фр. Багушэвіч - класік беларускай літаратуры".

2. 25 сакавіка ў касцёле св. Барталамея (Вільня) - Святая імша за Беларусь.

3. Удзел і выступ дэлегата ТБМ Я. Кепула на ІІІ з'езде беларусаў свету "Бацькаўшчына"

4. Адкрыццё мемарыяльнай дошкі Фр. Багушэвічу ў Савічунах.


2002 год

1. Сустрэча з пісьменнікам Ул. Содалем у Савічунах - 6 красавіка.

2. Асвячэнне мемарыяльнай дошкі Фр. Багушэвічу ў Свіранах - 6 красавіка.

3. Па распараджэнні віцамэра Віленскага рна Парамонавай Т. таема знята мемарыяльная дошка са сцяны ў Свіранах.

4. Паўторна ўшанаванне памяці Фр. Багушэвіча ў Свіранах - 31.08.2002 г.

5. 2930. 06.2002 у Вашунове праведзены "Крыжовы шлях Ісуса Хрыста" (у сувязді з 10годдзем ТБМ).

6. Удзел Тва ў палітычных акцыях у Літве. Удзел у выбарах у месцовыя органы ўлады Літвы.


2003 год

1. Устаноўка і асвячэнне крыжа паўстацам 1863 г. у Свіранах.

2. Закладка сквера (садка) у Свіранах.

3. Устаноўка (прывоз) каменя - валуна ў Свіраны (камень у гонар Ф. Багушэвіча).

4. Імпрэза ў засценку Вашунова "З Богам, з песняй і мовай" (2829 чэрвеня 2003 г.)

5. Удзел у семінару і выступ Ю. Гіля з дакладам: "Літва і Беларусь культурныя сувязі". - 22.10.2003 г.


2004 год

1. Устаноўка і асвячэнне Фігуры Маці Божай у Свіранах.

2.Устаноўка мемарыяльнай дошкі Фр. Багушэвічу ў Свіранах.

3. Імпрэза у Свіранах прысв. Фр. Багушэвічу (апошняя субота траўня мца)


2005 год

1. Устаноўка і асвячэнне Фігуры св. Язэпа, які трымае малютку Ісуса Хрыста на руках. Імпрэза рэлігійналітаратурная ў Свіранах.

2. Выпуск і прэзентацыя кніжкі Ул. Содаля "Святы куточак той фальварак Свіраны"

3. "Дзяды" у Свіранах і Вашунове

4. Усталяванне крыжа (бетоннага ) у Вашунове.

5. Ахвяраванне на Звон Свабоды ў Менску

6. Удзел дэлегацыі ў ІУ -м з'ездзе беларусаў свету "Бацькаўшчына 1617.07.2005 г.


2006 год

1. Мерапрыемствы ў Свіранах і Вашунове паводле плана і праграмы, якія паведамляюцца людзям праз газету "Наша слова", "Рунь" і іншыя.


Заканчэнне

На наш погляд ТБМ Віленскага краю за 15 год сваёй дзейнасці зрабіла пэўнаю працу ў справе нашага нацыянальнага Адраджэння. Галоўнае тое, што мы працавалі, як у Літве, так і ў Беларусі нягледзячы на цяжкасці, усё рабілі, можна сказаць, саматугам.

Калі падсумаваць, што на нашым рахунку, то гэта:

1) Адкрыццё беларускага каталіцкага касцёла ў Вільні (на Зарэччы).

2) Стварэнне гістэтн. музея "Засцянковая хатка" з бібліятэкай і капліцай.

3) Адкрыццё мемарыялу ў Свіранах.

4) Выпуск і падрыхтоўка да выпуску кніжак пра родны край.

5) Ушанаванне памяці слынных беларусаў у назовах вуліц і г.д.

6) Сваю працу мы працягваем бескарысна.

Юры Гіль, Вільня.


У МЕНСКУ ПРАДСТАЎЛЕНА КНІГА МАСТАЦТВАЗНАЎЦЫ І ЖУРНАЛІСТА В. РАКІЦКАГА "БЕЛАРУСКАЯ АТЛЯНТЫДА"

25 траўня ў Менску адбылася прэзентацыя кнігі кандыдата мастацтвазнаўства, крытыка і журналіста Вячаслава Ракіцкага "Беларуская Атлянтыда".

Кніга, ілюстраваная афортамі Валерыя Славука, з'яўляецца дзесятым выданнем "Бібліятэкі Свабоды", якую складаюць сцэнарыі выбраных перадач беларускай службы Радыё Свабода 2000-2005 гадоў. У кнігу ўвайшлі гутаркі аўтара з вядомымі беларускімі гісторыкамі, фалькларыстамі, культуролагамі, мастацтвазнаўцамі і пісьменнікамі аб невядомых або забытых рэаліях і міфах беларусаў.

Адкрываючы прэзентацыю, дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандр Лукашук зазначыў, што вайна за выкрадзенае мінулае пачалася з выступлення Вінцэнта ЖукГрышкевіча 20 траўня 1954 года - у першы дзень беларускага эфіру на хвалях "Свабоды". "Затым былі выступленні Янкі Запрудніка, Паўла Урбана, Уладзіміра Дудзіцкага, Уладзіміра Цвіркі, Майсея Сяднёва і Вітаўта Кіпеля. "Эстафету гістарычнай тэматыкі "Свабоды" 1970-1980х гадоў, Язэпа Барэйкі ў другой палове 1990х гадоў перанялі Вінцук Вячорка і Вячаслаў Ракіцкі, якія вялі перадачу "Неабжытая спадчына" да канца стагоддзя. А з пачатку XXI стагоддзя ў эфіры радыё загучала "Беларуская Атлянтыда". Так яшчэ ніхто не гаварыў аб айчыннай гісторыі з яе людзьмі, норавамі, ежай, наваколлямі, дзяржавай і светабудовай", - сказаў А. Лукашук.

Паводле слоў В. Ракіцкага, задача перадачы заключаецца ў тым, каб міфалагізаваць гісторыю, бо пакуль нацыя не ўзвядзе сваё мінулае ў прыгожую лягенду, яе нельга лічыць паўнавартаснай. Аўтар выказаў удзячнасць аднадумцам, якія развіталіся з догмамі савецкай або русафільскай навукі ці ніколі не з'яўляліся іх носьбітамі. "Кожная перадача дарыла адкрыццё або свежы погляд на праблемы нацыянальнай гісторыі і культуры. Знайшоўшы адзін скарб, мы бачылі перспектывы адкрыцця яшчэ аднаго. І так будзе датуль, пакуль беларусы не знойдуць сваю Атлантыду - свой уласны нацыянальны міф", - сказаў В. Ракіцкі.

Мастацтвазнаўца з'яўляецца адным з аўтараў трохтомнага акадэмічнага выдання "Гісторыя беларускага тэатра". У 1990я гады рэдагаваў першы ў краіне недзяржаўны часопіс "Спадчына". З 1997 года - адзін з аўтараў беларускай службы Радыё Свабода.

Удзельнікі прэзентацыі, адказаўшы як мінімум на чатыры з сямі прапанаваных пытанняў гістарычнай віктарыны, маглі атрымаць кнігу з аўтографам В. Ракіцкага.

М. ГАРАВЫ, БелаПАН


Шчыры голас

У школьныя, а затым і ў студэнцкія гады я любіў слухаць Беларускае радыё. Тады большасць перадач гучала на роднай мове. Падымалася разнастайная тэматыка. Асаблівай мастацкай вартасцю вызнача-ліся радыёпастаноўкі па творах І. Мележа, І. Шамякіна, М. Лынькова. Я. Купалы. Сакавіта і ярка гучалі галасы дыктараў і журналістаў І. Кургана, У. Шаліхіна, Л. Стасевіча, М. Чырыка, І. Шальманава, І. Агеева, Т. Харавец. Асабіста я стараўся не прапусціць перадачы радыёжурналіста А. Чачоткі. Ён сам размаўляў і знаходзіў такіх суразмоўцаў, якія самыя розныя праблемы даносілі толькі на роднай мове. Я не чуў ні адной перадачы спадара А. Чачоткі, якую б ён вёў на чужой мове. Нават у самыя ліхія гады пераходу на іншамоўе, ён не здрадж-ваў аднойчы прынятаму прынцыпу: карэспандэнцкі тэкст павінен гучаць толькі на роднай мове. Нават тады, калі інтэрвію дае паляк ці немец. За чатыры дзесяцігоддзі працы журналістам Беларускага радыё ён скалясіў усю рэспубліку, самыя аддаленыя яе куткі. Гэта асабліва падкрэсліваюць ветэраны радыё. Яны расказваюць, што на стале, за якім працаваў А. Чачотка, ляжала мапа Беларусі, на якой той адзначаў мясціны, якія наведаў у чарговую каман-дзіроўку. Дык на чацвёртым дзесятку працы на той мапе ўжо не было не адзна-чаных раённых цэнтраў, мястэчкаў і буйных вёсак. Як не была скупой дзяржава на адзнакі за добрую працу, але тое-сёе перапала і А. Чачотку: тройчы ўзнагароджваўся медалямі Выставы дасягненяў народнай гаспадаркі СССР, за цыкл ра-дыёнарысаў пра людзей беларускай вёскі стаў лаўрэатам прэміі Саюза журналістаў Беларусі. У 1991 годзе за цыкл перадач "Мікрафон перабудовы" сваім лаўрэатам А. Чачотку назвалі прафсаюзы Беларусі. Але найбольш за ўсё ён ганарыцца званнем Выдатніка тэлебачання і радыё.

... Спадар Чачотка запрашае паці-кавіцца дамашняй бібліятэкай. У невялікай кватэры больш як тры тысячы тамоў. На відным месцы выданні Я. Купалы. Я. Коласа, К. Чорнага, першыя тамы апошняга поўнага выдання твораў В. Быкава, шмат кнігаў рускіх класікаў: Дастаўеўскі, Гогаль, Талсты, Чэхаў, Бунін, Шолахаў, Пастэр-нак, Булгакаў. Шмат французскіх, англій-скіх, нямецкіх, амерыканскіх, польскіх, індыйскіх, японскіх аўтараў. Шмат даве-дачнай літаратуры.

Парадавала мяне і тое, што А. Чачотка гарачы прыхільнік сучасных беларускіх аўтараў. На стэлажах хатняй бібліятэкі кнігі Алеся Пашкевіча, Міколы Скоблы, Славаміра Адамовіча, Вінцэся Мудрова, Уладзіміра Арлова, Міхася Маліноўскага, Валерыя Дранчука. На асобнай паліцы - кнігі з дарованымі над-пісамі сяброў і аднадумцаў. Літаратары Міхась Вышынскі, Анатоль Серабантовіч, Вячаслаў Дашкевіч, Барыс Фірштэйн, Мікола Дубоўскі і многія іншыя прысвяцілі спадару Чачотку шмат добрых і шчырых пажаданняў. Спадзяецца ён і на тое, што ў яго калекцыі з'явіцца кніга з дарованым надпісам свайго самага любімага паэта і вялікага беларуса Ніла Гілевіча, якому 30 верасня споўніцца 75 гадоў. Спадар Анатоль зараз шукае ў сваім сэрцы радкі, якія хаця б крышачку былі раўназначны таму ўкладу, які ўнёс і ўносіць Ніл Сымонавіч для ўслаўленя Бацькаўшчыны. Гэтыя радкі з'явіліся ў Чачоткі толькі што:

Свой Бог ёсць у народаў усіх:

Індзейцаў, мусульманаў, іудзеяў,

Што ёсць і ў беларусаў Бог -

З малых гадоў аддана веру я.


Прымаў у мінулым ён аблічча Скарыны,

Затым Купалы, Коласа, Магутная іх веліч.

Святую іх любоў да родныя зямлі

Увасабляе сёння Ніл Гілевіч.


Яму, як Богу, верыць беларус,

Гатовы дружна выйсці на падмогу.

Каб у няроўнай жорсткай барацьбе

Суполкай выратаваць мову.

... Сёння спадар Анатоль супрацоўнічае з газетай "Народная воля" іншымі дэмакратычнымі выданнямі. У яго артыкулах вялікая любоў да роднага слова, да людзей, што засяляюць наша край, верыць у іх аавязковую перамогу над цемрашаламі.

Алесь Шалахоўскі, гісторык, краязнавец, журналіст.

На здымку: першакурснікі БДУ паэт Анатоль Сербантовіч Анатоль Чачотка на рэпетыцыі калектыву мастацкай самадзейнасці філфака.


ВЫЛУЧАНЫ НА НОБЕЛЕЎСКУЮ ПРЭМІЮ МІРУ

Беларускі праваабаронца, сябар ТБМ Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру групай дэпутатаў ад розных партый стортынга (парламента) Нарвегіі.

Сёлета А.Бяляцкі атрымаў у Нарвегіі праваабарончую прэмію імя Андрэя Сахарава, у Чэхіі - прэмію "Homo homini" ("Чалавек чалавеку"). У 1990 годзе за цыкл літаратуразнаўчых публікацый у часопісе "Маладосць" А.Бяляцкі атрымаў прэмію гэтага перыядычнага выдання. Ён стварыў адну з самых значных грамадскіх арганізацый Беларусі - праваабарончы цэнтр "Вясна", які быў забаронены па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі. Праца ў "Вясне" зрабіла А.Бяляцкага цэнтральнай фігурай супольнасці няўрадавых арганізацый і апазіцыйнага руху. Затрымліваўся больш за 20 раз, абкладваўся штрафамі і адміністрацыйнымі пакараннямі.

Сярод іншых кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію міру - прэзідэнт Інданэзіі Сусіла Бамбанг Юдхаёна, кіраўнік Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі Карла дэль Понтэ, а таксама іракскі духоўны лідар аятала Сыстані і міжнародная арганізацыя "Уратаваць дзяцей". Выбар лаўрэата ажыццяўляе камітэт у складзе пяці чалавек, якія дэлегуюцца рознымі партыйнымі фракцыямі стортынга.

Гэтую прэмію ў свой час атрымалі Нэльсан Мандэла - лідар руху барацьбы з апартэідам, Андрэй Сахараў - самы вядомы з савецкіх дэсідэнтаў, Лех Валенса - лідар польскай "Салідарнасці" і кіраўнік бірманскай апазіцыі Су Джы.

Трэба зазначыць, што на Нобелеўскую прэмію на літаратуры намінуюцца народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін і празаік Святлана Алексіевіч. Раней на гэтую прэстыжную прэмію вылучаўся народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


Міхась з Гомельшчыны...

Міхась Сцяпанавіч Цэйка нарадзіўся 25 траўня, 1962 года ў г.п. Васілевічы ў сям'і рабочага і калгасніцы. У дзяцінстве захапляўся маляваннем і спевамі. 5 гадоў займаўся ў інтэрнаце. Любіў патанчыць. Васьмігодку закончыў ў 1977 годзе, яна знаходзілася ў Нахава. Сёння школы не існуе. Потым таленавіты падлетак вырашыў паступаць у Мазырскую музычную навучальню, але не паступіў у гэтую навучальую установу. Хлапец паступіў дарэчы у Мазырс-кую 68-ю навучальню па спецыяльнасці плітачнік-абліцоўшчык, далі 4-ты разрад... Пераехаў у г. Менск, працаваў, але пасля смерці маці прыйшлося пе-раехаць на родную Гомельшчыну, дзе ізноў падпрацоўваў на будоўлі. Паступаў у Гомель на педагагічнае аддзяленне - не атрымалася, але з поспехам у 1990 годзе скончыў Менскую культпрасветву-чэльню, навучанне ў якой сумяшчаў з працай у калектыве "Церніца". Два гады адпрацаваў у ЦСДК мастацкім кіраўніком. У 1999 годзе атрымаў групу, але не разгубіўся - стаў прадпры-мальнікам канцэртнай дзейнасці на некаторы час. Працаваў на "Гомсельмашы" і выхавацелем у дзіцячым садку, апрацоўваў зямельны ўчастак. Сёння спадар Міхась шукае супрацоўніцтва ў музычных калектывах ці нешта іншае. Мае тэнар. І хоць мы прызвычаіліся пісаць пра жыццё і дзейнасць творцаў, што маюць нейкія рэгаліі ці ўзнагароды, зробім невялічкае адступленне напісаўшы гэты артыкул разам з каарды-натамі творцы, што лічыць сабе яшчэ маладым хлапцом, якога з жартам клічуць сябры "Майкл Цой..."

Творца чакае прапаноў на супрацоўніцтва ў музычных калектывах.

Яго адрэса: 247712, Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён, п/а Нахаў, вуліца Перамогі д. 36. Цэй-ку Міхасю Сцяпанавічу.

Інфармацыю занатаваў: Аляксей Шалахоўскі, гісторык, журналіст, краязнавец, старшыня суполкі "Гісторыя ТБМ".


На званіцах жыцця

Украінскі паэт, мастацтвазнавец, грамадскі дзеяч Дзмітро Чарэднічэнка (Дмитро Чередниченко) нарадзіўся 30 лістапада) 1935 г. у в. Мэжырыч на Чаркашчыне. Выдаў больш як 20 празаічных і паэтычных кніг. Ён аўтар буквара і некалькіх выданняў для дзяцей. Школьныя чытанкі і "Кароткі біяграфічны даведнік" аўтараў буквара і чытанак уклаў разам з жонкаю - Галінай Кірпой.

За 40 гадоў літаратурнай чыннасці Дзмітро Чараднічэнка пазнаёміў украінскіх чытачоў з творамі многіх літоўскіх, латышскіх, чэшскіх пісьменнікаў. Сярод яго перакладаў са славянскіх моваў ёсць тэксты і беларускіх аўтараў: В. Віткі, I. Калесніка, Я. Сіпакова, А. Разанава, С. Панізьніка, В. Сідарэнкі... Дарэчы, толькі дзякуючы Д. Чараднічэнку выйшла ў Кіеве паэтычная кніжка Васіля Сідарэнкі (1941-1994) - украінскага беларускамоўнага паэта з Магілёўшчыны. А мастацкае афармленне зборніка "Адлегласць" ("Відстань") зрабіла дачка Дзмітра - Оляна Рута, якая - уся ў бацьку! - спраўдзіла сябе не толькі ў мастацтве, але і ў паэзіі, у перакладчыцкай і літаратуразнаўчай студыях.

Выпускнік Кіеўскага педуніверсітэта, Дзмітро пазнаў нялёгкую працу вясковага настаўніка, журналіста, выдавецкага рэдактара. Гэта яго высілкамі быў узгадаваны украіназнаўчы часопіс для школьніцтва "Жива вода". У 1992 годзе ён узначаліў літаратурную студыю "Радосинь" пры Кіеўскім міжрэгіянальным інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, стаў хрышчоным бацькам і "Весніка літаратурнага аб'яднання" пад такою ж назвай.

Пазней уклаў анталогію "Радосинь " - з твораў сваіх гадаванцаў, многія з якіх сталі сябрамі Нацыянальнага Саюза пісьменнікаў Украіны.

Творы лаўрэата прэміі імя Паўла Чубінскага і Максіма Рыльскага перакладаліся на азербайджанскую, беларускую, венгерскую, літоўскую, расійскую і іншыя мовы. Многія нашыя літаратары даўно назвалі кіяўляніна з Абалоні сваім сябрам, дарадцам, дабрадзеем, натхнённым падручным ва ўмацаванні ўкраінскабеларускай духоўнай еднасці. Дзмітро Чараднічэнка меў творчыя стасункі з Васілём Быкавым і Уладзімірам Караткевічам, Таццянай Кабржыцкай і Вячаславам Рагойшам... Ён адзін з аўтараў, выдадзенай у серыі "Жыццё знакамітых людзей Беларусі" кнігі "Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду!"

Сёння натхнёны кіеўскі тандэм Чараднічэнка+ Кірпа ў клопаце, каб выйшлі на Украіне паэтычны зборнік А. Разанава і трылогія С. Грахоўскага "Зона маўчання". У Галіны свае турботы. Перакладчыца з беларускай, нямецкай, шведскай, датскай і нарвежскай моваў падрыхтавала "Выбранае", дзе будуць прадстаўленн творы для дзяцей і дзевяці аўтараў з Беларусі.

Сяргей Панізьнік


У СУВЯЗІ З ЧАРГОВЫМ НАПАДАМ АКТЫВІСТАЎ НБП НА СЯДЗІБУ ТБМ У МЕНСКУ КІРАЎНІЦТВА АБ'ЯДНАННЯ ЗВЯРНУЛАСЯ ДА ВЫШЭЙШЫХ ОРГАНАЎ УЛАДЫ КРАІНЫ

У сувязі з чарговым нападам актывістаў незарэгістраванай Нацыянал-бальшавіцкай партыі на менскую сядзібу грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" кіраўніцтва ТБМ звярнулася да вышэйшых органаў улады краіны. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня ТБМ Алег Трусаў.

На ўваходзе ў офіс аб'яднання пасля нападу нацыянал-бальшавікоў, які, паводле слоў А.Трусава, адбыўся ў ноч з 22 на 23 мая, засталіся бачныя сляды. Так, на шкле дзвярэй, адкосе дзвярнога праёма і шыльдзе арганізацыі бачныя вялікія плямы чорнай фарбы, а справа ад уваходных дзвярэй у штаб-кватэру ТБМ на сцяне дома № 13 па вуліцы Румянцава светла-карычневай аэразольнай фарбай нанесена абрэвіятура назвы партыі (НБП) і выява яе сімвала - сярпа з молатам у крузе.

У інтэрвію БелаПАН А.Трусаў зазначыў, што гэты напад на штаб-кватэру аб'яднання з'яўляецца трэцім за 2006 год. "Нягледзячы на тое што ў сувязі з дадзенымі фактамі мы двойчы звярталіся да кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі, мы не атрымалі ніводнага адказу. І нас гэта вельмі здзіўляе, бо КДБ павінен змагацца з гэтак званымі незарэгістраванымі арганізацыямі. І калі прадстаўнікоў адных неафіцыйных структур спецслужбы затрымліваюць і садзяць за краты, то іншых - нават не збіраюцца шукаць, хаця мы адправілі ў КДБ усе неабходныя матэрыялы, уключаючы здымкі апаганення ўваходу ў офіс ТБМ. Дарэчы, актывісты НБП і на сваім сайце ў інтэрнеце паведамілі аб нападзе на штаб-кватэру нашага аб'яднання, бо адчуваюць поўную беспакаранасць за свае дзеянні", - сказаў А.Трусаў. Ён назваў такую пазіцыю КДБ "вялікай памылкай", якая садзейнічае развіццю фашызму і ксенафобіі ў Беларусі.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


ЛІДАРАМ КХП-БНФ ІЗНОЎ АБРАНЫ З. ПАЗЬНЯК

Лідарам Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ ізноў абраны Зянон Пазьняк. Такое рашэнне прыняў 27 траўня 7-ы з'езд КХП-БНФ, які прайшоў у Мінску, у Палацы культуры Менскага трактарнага завода.

Як паведаміў Бела-ПАН намеснік старшыні партыі Юрась Беленькі, мерапрыемства мела рабочы характар, звязаны з палажэннем статута пра-водзіць з'езд раз на два гады і патрабаваннем Міністэрства юстыцыі прывесці статут у адпаведнасць са зме-неным заканадаўствам. Мерапрыемства планавалася правесці яшчэ ў снежні мінулага года, аднак партыя сутыкнулася з праблемай арэнды патрэбнага памяшкання.

"Мы лічым, што ў нас ёсць сапраўдны нацыянальны лідар, які абраны не нейкім форумам, а самім жыццём - Зянон Пазьняк. Таму сябры партыі палічылі за гонар прапанаваць яму ізноў узначаліць партыю", - сказаў Ю. Беленькі.

За кандыдатуру З. Пазьняка прагаласавалі 94 дэлегаты з'езда, супраць - 2. Таксама былі пераабраныя намеснікі старшыні КХП-БНФ Ю. Беленькі і Сяргей Папкоў; выбраныя 38 сябраў Сойму партыі.

З'езд прыняў рэзалюцыю, у якой асноўнай задачай партыі на найбліжэйшы перыяд вызначана барацьба за незалежнасць Беларусі і супраць правядзення рэфе-рэндуму аб Канстытуцыйным акце.

У дакладзе Зянона Пазьняка, зачытаным на з'ездзе пэўная ўвага ўдзелена і беларускай мове. У прыватнасці там сказана:

"Найбольшую нянавісць у нішчыцеляў выклікае беларуская мова. Сведама ці падсведаш яны разумеюць, што калі на языку беларусаў будзе мова, то русіфікацыі канец, і настане крах усёй антыбеларускай прамаскоўскай палітыкі. Тамў асаднікі, агентура і іншыя нішчыцелі культуры і мовы Беларусі не стамляюцца лямантаваць, што беларусы будуць іх прымушаць гаварыць пабеларуску. Трэба ведаць расейцаў, каб зразумець адкуль з'явілася такая фармулёўка.

Вядома ж, ніхто нікога ні ў чым не будзе прымушаць. У гэтым няма патрэбы. Вяртаецца Канстытуцыя 1994 года і вяртаецца дзяржаўнасць беларускай мовы, беларуская школа, беларускі ўнівэрсітэт, беларускае тэлебачанне, радыё, выдавецтвы, установы культуры і г.д. усё, што было. Усе дзяржаўныя ўстановы працуюць пабеларуску. З досведу мы ведаем, што калі трэба, то дзяржаўны чыноўнік вывучвае ці ўспамінае беларускую мову за адну ноч. Але дзяржаўным служачым для ўспамінання будзе, вядома, дадзена шмат болей часу і за дзяржаўны кошт. Дзяржаўная мова для дзяржаўнага служачага стане ягоным прафесійным абавязкам, інакш ён не будзе дзяржаўным служачым. Іншым грамадзянам дзяржава дапаможа авалодаць дзяржаўнай мовай, пойдзе насустрач іхнім інтарэсам (перакладчыкі, курсы і г.д.); лаяльнасць да беларускай дзяржавы і мовы будзе ўхваляцца правам. Беларуская дзяржава стане існаваць па беларускіх дэмакратычных законах і нікому больш не дазволіць кагонебудзь дыскрымінаваць ці зневажаць па моўнай прыкмеце. Будзе вернута свабода веравызнання і роўнасць цэркваў перад законам. Спыніцца пераслед пратэстантаў, каталікоў, вуніятаў, лютэранаў і іншых, вернутыя будуць памяшканні, кампенсаваныя бязглуздыя штрафы."

Наш. кар.


ПРА КРЭСАВЫ ГЕРБАРЫЙ ЭЛІЗЫ АЖЭШКІ

Напярэдадні 165- годдзя з дня нараджэння Элізы Ажэшкі Камітэт гісторыі навукі і тэхнікі Польскай Акадэміі Навук і ГА " Таварыства польскай культуры на Лідчыне " выпусціла кнігу Ганны Мар ' і Келяк " Пра крэсавы гербарый Элізы Ажэшкі ".

Кніга выйшла ў серыі пра знакамітых лідзян , рэдактарам якой з ' яўляецца Ірэна Стасевіч - Ясюкова , хоць Элізу Ажэшку з Лідчынай лучыць толькі Нёман , але , нажаль , адпаведнай серыі пра знакамітых гара - дзенцаў не існуе , а матэрыял падняты аўтарам з ' яўляецца вартым увагі шырокага кола сімпатыкаў знакамітай гарадзенкі , для большасці ж беларускіх чытачоў ён будзе даволі свежым .

Кніга выдадзена на порльскай і беларускай мовах, і яе беларускую версію мы прапануем чытачам "Нашага слова".


Жыццё і батанічнае захапленне Элізы Ажэшкі

У другой палове 19 ст. ў польскай літаратуры, таксама як і ў еўрапейскай, з'явіліся дзве плыні: рэалізм і натуралізм. Абедзве выразна вызначыліся ў пісьменніцкай творчасці Элізы Ажэшкі. Яе навелы і аповесці былі насычаны цікавасцю да жыцця народа і добрымі ведамі наднёманскай прыроды. Свае апісанні яна стварала на падставе батанічных ведаў.

Эліза Ажэшка з дому Паўлоўскіх нарадзілася 6 чэрвеня 1841 г. у сямейным маёнтку Мількаўшчына каля Гародні. Бацька Бенедыкт Паўлоўскі, вальтэр'янін, дзейны член і "прамоўца" гарадзенскай масонскай ложы "Сябры чалавецтва", быў багатым землеўладальнікам і адукаваным у галіне права. Меў вялікую інтэлектуальную цікавасць, сабраў у доме багатую галярэю карцін і вялікую бібліятэку, якая налічвала некалькі тысяч тамоў. На жаль, памёр у 1843 г., калі Э. Ажэшка мела няпоўныя два гады. Маці Францішка з дому Каменскіх , у 1849 г, праз шэсць гадоў пасля смерці мужа, другі раз выйшла замуж, а выхаваннем Элізы занялася бабка, Эльжбета Каменская . У 1851 г., пасля смерці адзінай сястры Клементыны, бабка аддала Э. Ажэшку ў манастырскі пансіён Сакрамэнтак у Варшаву на выхаванне, дзе яна знаходзілася да 1857 г. Тут пазнаёмілася і пасябравала з Марыяй Васілоўскай , у далейшым Канапніцкай .

Пасля заканчэння выхавання ў 1858, была хутка выдадзена замуж за Пятра Ажэшку , сваяка яе айчыма. Пачала жыць у Людвінове каля Кобрына на Палессі, дзе стварыла, разам з малодшым братам мужа Флёрэнтым Ажэшкам, школу для дваццаці вясковых дзяцей. Брала актыўны ўдзел у дыспутах земскіх камітэтаў, якія былі створаныя расійскімі ўладамі, з мэтаю правядзення грамадскаэканамічных рэформаў вёскі. Грамадскія прыхільнасці былі адной з прычынаў разладу з мужам. Шлюб не ўдаўся, у 1862 г. Э. Ажэшка пакінула мужа і выехала ў Варшаву.

На час студзеньскага паўстання вярнулася ў Людвінова, каб дапамагаць паўстанцам, м.і. арганізавала ў двары палявы шпіталь. У перыяд з 29 траўня да 23 чэрвеня 1863 г. хавала ў Людвінове Рамуальда Траўгута, якога ў другой палове ліпеня ў сваёй карэце адвезла да мяжы Каралеўства. Па гэтай прычыне восенню 1863 г. Пётр Ажэшка быў арыштаваны, а ў сакавіку 1865 высланы ў Пермскую губерню. Пасля паўстання Э. Ажэшка была вымушана прадаць Людвінова і вярнуцца ў родную Мількаўшчыну, дзе таксама, як і ў Людвінове, адкрыла школку для вясковых дзяцей. З таго часу датуюцца яе першыя захаваныя літаратурныя творы.

Першым надрукаваным творам, які з'явіўся ў 1866 у "Тыгодніку ілюстраваным" , было апавяданне "Малюнак з галодных гадоў" . Дабразычлівая ацэнка рэдакцыі заахвоціла дэбютантку да працы, вынікам чаго былі чарговыя апавяданні і артыкулы, якія з'яўляліся ў варшаўскай прэсе, а таксама і выдаваныя кожны год аповесці і зборы навел. У той самы час вярнуўся з Пярмі Пётр Ажэшка. Э. Ажэшка, якая не магла знайсці паразумення з мужам, пачала працэс аб ануляванні шлюбу, якое атрымала ў 1869 г. У гэты ж час адарыла каханнем маладога доктара Зыгмунта Свянціцкага з Пецярбурга, адносіны, аднак, не закончыліся шлюбам, бо З. Свянціцкі не хацеў пакідаць прыбытковую пасаду ў Пецярбурзе і пераязджаць у Польшчу.

Па намове Станіслава Нахорскага , прававога кансультанта і прыяцеля, у 1870 г. прадала Мількаўшчыну, якая стварала праблемы, бо была на мяжы зруйнавання і пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Гародню. Са С. Нагорскім пасля дваццаці гадоў сяброўства, пасля смерці яго жонкі, узяла шлюб (1894).

У сваіх творах Эліза Ажэшка звярнулася да найважнейшых праблемаў сучаснасці, праблемы эмансіпацыі жанчын, м. і. у трактаце "Некалькі слоў пра жанчын" (1870), а таксама ў "Марце" (1873), справу жыдоў, грамадскай раўнапраўнасці.

У 18751876 прачытала некалькі лекцый у Варшаве ( м. і. "Аб уздзеянні навукі на развіццё міласэрнасці", "Аб дзіцячых нядолях" ).

У 1879 г. разам з Вінцэнтам Хэлмінскім стварыла ў Вільні выдавецкае таварыства "Е. Orzeszkowa і Skа". Кіраваннем кнігарняй заняўся Вацлаў Макоўскі . У кнігарнях забаронена было прадаваць кнігі на мове ідыш і пазычаць польскія кнігі. Э. Ажэшка не жадала падпарадкоўвацца забароне, стварыла патаемную пазычальню. Першай выдадзенай таварыствам публікацыяй было грамадскае даследаванне Э. Ажэшкі "Патрыятызм і касмапалітызм" (1880). На жаль, у 1882 г. кнігарня і таварыства былі забаронены царскім Дэпартаментам паліцыі, а Ажэшка з таго часу пяць гадоў знаходзілася пад паліцэйскім наглядам .

Чарговыя творы пісьменніцы з'яўляліся дзякуючы прыхільнасці варшаўскага выдаўца Саламона Левенталя . У перыяд 1884-1889 было надрукавана 47 тамоў сабраных выданняў яе працаў.

У 1885 г. падчас вялікага пажару ў Гародні, было знішчана таксама памяшканне Э. Ажэшкі разам з яе запісамі, рукапісамі аповесцяў і вялікай калекцыяй літаратуры з каштоўнымі аўтографамі некаторых аўтараў. З мэтаю дапамагчы пагарэльцам Эліза распачала дабрачынную дзейнасць, заклікаючы ўлады і сяброў дапамагчы фінансава. Для гэтай мэты ахвяравала пад заклад ўласнаручна створаную раслінную кампазіцыю з засушаных кветак. Была гэта першая падцверджаная дакументам раслінная кампазіцыя, выкананая пісьменніцай.

Дзве найлепшыя аповесці "Над Нёманам" і "Хам" з'явіліся ў 1886-1888 гадах. Аповесць "Над Нёманам" прадстаўляла дасканалую палітру польскіх памешчыкаў, разам з іх традыцыямі, паказанымі на фоне прыгожа і дасканала апісанай наднёманскай прыроды. Рыхтуючыся да напісання гэтай аповесці, Э. Ажэшка шмат размаўляла са шляхтай, звычайным людам, пра што піша ў лісце да Леапольда Маета (11.8. 1886, Міневічы.)

"... і наднёманскай прыроды, якую хачу як мага шырока прадставіць ... Дзеля гэтай аповесці прайшла ў таварыстве дробных шляхціцаў і шляхцянак фармальнае вывучэнне мясцовай батанікі і песень, казак, загадак, паданняў тутэйшага польскага люду".

Народазнаўчыя назіранні былі вынікам напісання цыклу артыкулаў, прысвечаных люду з ваколіц Гародні, яго звычаям, вераванням, медыцыне, пад назвай "Людзі і кветкі на берагах Нёмана" і надрукаваных ў этнаграфічным часопісе "Вісла" ў 1888-1891 гадах.

Даследаванне складалася з чатырох частак, якія з'яўляліся па чарзе ў тамах 2, 4 і 5 дадзенага часопіса. У першым артыкуле Э. Ажэшка прадставіла адносіны сялян да навакольнай прыроды, апісала травы, якія прымяняюцца імі з увагаю да традыцыйных назваў. У другім артыкуле і наступных, дзякуючы дапамозе Антонія Слюсарскага , дапоўніла назвы траваў навуковымі тэрмінамі. Цікава апісала традыцыі наднёманскага люду, яго вераванні, а таксама прыказкі, якія прадстаўляюць вобраз народнай мудрасці, і з'яўляюцца часта вынікам уважлівага назірання за навакольным асяроддзем. "... Умінулым годзе занялася народнай батанікай, г.зн. адшукваннем назваў якія надаваліся раслінам тутэйшымі людзьмі, а таксама значэнняў паданняў, і т.п. з імі звязанымі ... " (фрагмент з ліста Э. Ажэшкі да Эдмунда Янкоўскага 22.3. 1888).

"... люд наш ведае кожную найдрабнейшую раслінку, называе кожную, часта маляўніча і яскрава, шукае і ведае асаблівасці кожнай ..." (фрагмент з ліста да Яна Карловіча 9.10. 1887).

З часам яе народазнаўчыя даследаванні станавіліся ўсё больш поўнымі і "цікаўнымі". У лісце да Е . Александровіча з 1891 г. заўважыла: "... Адным з найвышэйшых пунктаў народнага розуму , мне здаюцца , адносіны яго да прыроды , з якой застаецца ён у сталых і непасрэдных адносінах . Цікавілася , наколькі і якім чынам сяляне бачаць і заўважаюць напрыклад раслінны свет , і ў хуткім часе пераканалася , што прыглядаюцца да яго вельмі ўважліва , робяць над ім вельмі праніклівыя назіранні , маючы з іх розныя прымяненні , такія як : лекавыя , гаспадарчыя і чароўныя прымяненні , якія ў пэўнай меры прадыктаваныя неадукаванай фантазіяй , першаснай схільнасцю да сімвалізму і забабонаў але ў пэўнай меры асноўваюцца на трапным пазнаванні галоўных знешніх рысаў расліны , як таксама яе ўздзеянні на арганізм чалавека іжывёлы . Першым па важнасці фактам ёсць той , што сяляне адрозніваюць і называюць усе расліны без выключэння . Аднак не лёгка даведацца пра гэтыя назвы , бо таксама як і ў адукаваных сферах люд мае толькі частковыя і недакладныя веды , шырокія і дакладныя веды застаюцца ў спецыялістаў і спецыялістак , г . зн . вясковых т . зв . знахароў і знахарак , часцей тых апошніх , якія больш шматлікія за першых . I перш за ўсё для даследавання гэтага прадмету патрэбны знаёмствы і адносіны са знахаркамі . Тады пад кіраўніцтвам знахарак я сабрала на прасторы 57 міль каля трохсот раслінаў, якія мелі народную назву і якоенебудзь прымяненне ў народным жыцці. Назвы бываюць найчасцей альбо вельмі маляўнічыя і паэтычныя; альбо азначаюць прымяненне расліны. З першай катэгорыі назаву толькі: парадунак зязюлі ландыш; авечкі вузкалісты падвей; слёзкі старасцень звычайны; слёзкі зязюлі лабелія сапфірная; ясніца залацісты сумнік; іскра старасцень Якубец і т.д. З другой катэгорыі: дзежнік пупок фарбавы для чышчэння адзення выкарыстоўваны; група лячэбных раслінаў, якія называюцца: парушэнікі; група чароўных: прывабнікі (прывабліванне), кожны з парушэнікаў, як і прывабнікаў мае яшчэ сваю асобную назву. Травы, якія выкарыстоўваюцца супраць няшчасцяў ад бураў, называюцца: грымотнік (грымотны), маланка і т.д. (першай з'яўляецца лясная канюшына, другой срэбранік срабрыстпы). Расічка, бо захоплівае насякомых, называецца: загартушка (служыць таксама да захаплення людскіх сэрцаў), ятрышнік шырокалісты гэта ручка, бо мае корань падобны да чалавечай рукі з пяццю пальцамі, якія падобныя да людскіх. Зоркаўка травяністая для сваёй даўжыні выкарыстоўваецца для вымочвання дзявочых косаў, каб былі доўгімі і называецца: коснік (ад каса, касадзявочая) " (4.6.1891).

У сваіх артыкулах Э. Ажэшка растлумачыла ўсеагульнасць і адначасова неабходнасць карыстання людзьмі з народнай медыцыны, з дапамогі знахарак, знахароў, бо доступ да дактароў быў вельмі абмежаваны. Жылі яны ў гарадах, трэба было за кансультацыю заплаціць гатоўкай, але і выдаткі за набытыя лекі ў аптэках былі для вясковага люду часта за высокія. Знахаркам маглі заплаціць дарамі прыроды, салам, садавіной, мукой, яйкамі, кавалкам палатна.

Літаратурная і публіцыстычная творчасць Э. Ажэшкі не мела, па праўдзе, рысаў навуковых працаў, але ўключала элементы антрапалогіі, этнаграфіі, фларыстыкі і травазнаўства....

Этнаграфічная цікавасць пісьменніцы вынікала з патрыятычных матываў, якія схілялі яе да "дакументавання" ў аповесцях багацця наднёманскай прыроды. Знаўца літаратуры Э. Ажэшкі, прафесар Варшаўскага універсітэта Баляслаў Грынявецкі ў даследаванні "Прырода ў творчасці Элізы Ажэшкі" дадае, што яна звярталася таксама да даўнейшых традыцыяў скасаванага ў 1832 г. Віленскага універсітэту. У бібліятэцы, якую пакінуў бацька пісьменніцы, Бенедыкт Паўлоўскі, і якая пазней папаўнялася Э. Ажэшкай, маглі знаходзіцца падручнікі Ф. Шольдэра, К. Дарвіна, "Змысловасць і маральнасць раслінаў" Ё. Г. Тэйлара , а таксама працы кс. К. Клюка, кс. С.Б. Юндзіла і Ё.Струмілы "Паўночныя сады" .

Эліза Ажэшка дзейнічала таксама на карысць бедных, арганізоўваючы латарэі, ахвяруючы ўласную дапамогу альбо схіляючы знаёмых да дапамогі, вяла "нелегальна" лекцыі па польскай літаратуры і культуры для маладых дзяўчат, пераважна тых, якія жылі ў яе доме. Садзейнічала ў атрыманні замежных стыпендый для таленавітай моладзі. Вяла касу бедных Гарадзенскага Таварыства дабрачыннасці.

У 1902 г. была саарганізатарам юбілею Марыі Канапніцкай, пісьменніцы, сваёй сяброўкі з манастырскага пансіёну Сакрамэнтак і супрацоўніцы кнігарні, для якой за атрыманыя сродкі купіла дом з садам у Жарнаўцы.

У 1904 г. Э. Ажэшка была намінавана на Нобелеўскую прэмію, якую далі, аднак, Генрыку Сянкевічу.


Супрацоўнічала з рознымі выдавецтвамі як: "Літоўскі кур'ер ", "Пшэглёнд повшэхны", "Вісла" . Належала да літаратурнамастацкага кола ў Львове і Таварыства польскіх літаратараў і журналістаў у Варшаве. У той жа час падтрымлівала сувязь з Таварыствам сяброў навук у Познані.

У 1906 г. у Вільні па ініцыятыве Элізы Ажэшкі, Уладыслава Заморскага , Юзафа Мантвіла, Альфонса Парчэўскага і Станіслава Касцялкоўскага было створана Таварыства сяброў навук.

Э. Ажэшка была звязана з дзейнасцю гарадзенскага культурнаасветніцкага таварыства "Муза" , у межах яго дзейнасці арганізоўвала літаратурныя вечарыны, на якіх чытала публічныя лекцыі і была рэжысёрам прэзентацый творчасці маладых паэтаў і творцаў літаратуры.

Жадаючы замацаваць радзімую расліннасць, магчы яе бліжэй пазнаваць і распаўсюджваць яе, стварыла ў Гародні ўзорны сад, пра што мы даведваемся з ліста да Зыгмунта Фартуната Мілкоўскага.

"... Думала заняцца садаводствам і маючы кнігарню ў Вільні, у Гародні стварыць узорны сад; трохі пра гэта ведаю, бо калісьці ў сябе на вёсцы мела прыгожыя сады і вельмі імі апекавалася..." (1879).

Самым любімым заняткам пісьменніцы, вынікаючым з фларыстычнай зацікаўленасці, было батанізаванне. "...Палюбіла гэтыя кветкі і ад навукі перайшла да гульні з імі. У вольны час вырабляю сабе з іх розныя дробныя рэчы: альбомы, закладкі да кніжак і т. д... " (1889), піша Э. Ажэшка ў лісце да свайго прыяцеля Л. Маета. Было прыемным збіранне раслінаў і з высушаных стварэнне дэкаратыўных кампазіцый у форме карцінаў, альбомаў, упрыгожвала імі пісьмовую паперу, закладкі да кніжак. Гэтыя ўпрыгожванні ахвяроўвала сваім сябрам, як Чэславу Наўсбаўму , якія на сённяшні дзень знаходзяцца ў Архіве Э. Ажэшкі ў Польскай акадэміі навук у Варшаве.

У адборы раслінаў Э. Ажэшка праяўляла вялікі спрыт і ўменне.

Мела вялікія веды на тэму засушвання розных відаў раслінаў, у залежнасці ад вегетацыйнай фазы, у якой знаходзіліся, ці гэта цвіценне, ці плоданашэнне. Па гэтай прычыне, як знаўцу гэтай прафесіі, папрасілі яе дапамагчы выбраць расліны з літоўскай зямлі, якія мелі ўпрыгожваць пахавальны вянок Адама Міцкевіча. Асоба, з якой у гэтай справе пісьменніца перапісвалася, была Зоф'я Макшэцкая (Макрэцкая) .

Сваімі замілаваннямі хацела Э. Ажэшка заразіць таксама іншых жанчын са свайго асяроддзя, хацела іх заахвоціць да пошуку іншых новых цікавых раслінаў, якія мелі б значэнне для лячэння: "... Думаю таксама напісаць зварот да вясковых паненак на Літве, каб у розных кутках краю збіралі інфармацыю пра батаніку і народнуюмедыцыну імне прысылалідля адпаведнай апрацоўкі... " (1888).

Памерла Э. Ажэшка 18 траўня 1910 года ў Гародні і там пахавана. У тастаманце запісала бібліятэку і дары па прычыне юбілею Віленскаму Таварыству сяброў навук, саарганізатарам і першым ганаровым сябрам якога была.

Юзаф Катарбінскі , прамаўляючы над яе труной, назваў Э. Ажэшку "жывою мудрасцю і жывым сэрцам эпохі" . З перспектывы гэтай працы можна яе таксама назваць адной з першых польскіх этнафармацэўтак і непрафесіянальным прыродазнаўцам.


Дакументацыя этнаграфічных ведаў праз стварэнне гербарыя

Акрамя народазнаўчых артыкулаў, прыгожых літаратурных твораў, на старонках якіх хацела як мага дакладней захаваць прыгажосць радзімай прыроды, паказаць рэаліі вясковай рэчаіснасці, традыцыі, народных ведаў, пачала Э. Ажэшка ствараць гербарый, які павінен быў стаць дакументам дадзенай спадчыны.

"...Займалася вельмі жыва і старанна раслінным светам, батанізаваннем, з мэтаю пазнавання адносінаў нашага люду да навакольнага асяроддзя. Збірала расліны, дапытвалася ў вяскоўцаў (дробнай шляхты і сялянаў), як іх называюць, да чаго выкарыстоўваюць, якія з імі звязаны паданні і т. д...., пазнаёмілася з пэўнай вясковай лякаркай, зусім не чараўніцай, але лякаркай, ...навучыла мяне многім вельмі цікавым справам... Зрабіла сабе такім чынам гербарый складзены больш чым з двухсот экзэмпляраў, з адпаведным пералікам народных назваў і розных, пераважна лекавых, значэнняў. Прываблівала мяне гэта і вельмі захапляла", піша Э. Ажэшка ў лісце з 1887 г. да сябра, Яна Карловіча, галоўнага рэдактара часопіса "Вісла".

Яе батанічная цікавасць у сферы народнай медыцыны, травалячэнні, развілася ў такой ступені, што ў 1892 годзе вырашыла стварыць паўнавартасны гербарый, які перадаў бы пэўныя народныя веды на медыцынскую тэму, травазнаўства, як сама піша ў лісце да Станіслава Кшэменскага: "...Мару зрабіць за будучы год для якойнебудзь этнаграфічнай узорнай калекцыі гербарый з мясцовай флоры, выкананы на падставе двух пунктаў погляду: батанічнага і народазнаўчага, г.зн. адносіны люду да расліннага свету вызначаючы... " (1891).

Як указвае Баляслаў Грынявецкі, пісьменніца стварыла гербарый, які ўключае 460 раслінаў, сярод якіх 260 відаў апісала ў сваіх публікацыях. I далей дадае, што гербарый знік. Так было ў перыяд з 1939 да 1966 г., калі Ежы Войцех Шульчэўскі (з Пушчыкова каля Познані) перадаў гербарый у дар для Познаньскага таварыстава сяброў навук у Познані. I там ён знаходзіцца да сённяшняга дня. Познаньскі гербарый складаецца з 280 раслінаў, з якіх кожная расліна асобна прыклеена да карткі і мае народную, лацінскую і польскую назвы.

(Працяг у наст нум.)

Ганна Мар'я Келяк


ПАЎСТАННЕ ДЗІСНЕНСКАГА ПАВЕТУ

Да 175-годдзя паўстання 1831 года

Вытрымкі з кнігі Фелікса Уратноўскага "Збор запісак аб паўстанні ў Літве ў 1831 годзе" у перакладзе У. Ляскоўскага

Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)


Калі мы былі ўжо ў гушчары, настала між намі ўрачыстая цішыня: як згаварыўшыся, усе спыніліся, укленчылі ў кола, здзелі шапкі і, дзякуючы Богу, што вырваў нас з варожых рук, пачалі голасна, са спязьмі, мовіць прывычную нашу малітву:

"Усемагутны Божа!

Пан бацькоў нашых!

У Табе надзея наша і адвага, Аб Тваёй падтрымцы на

сваё ўваскрашэнне

Збаў нас, Пане!

Просім успрыняць

наш голас;

Памнож сілу нашу,

дай нам згоду, мужнасць.

У Твае Святыя рукі

складаем свой лёс.

Дай нам перамогу.

Даўно, о Пане!

Нас гнёт цісне,

Радзіму нашу

ворагі разарвалі.

Няхай пасля дзён кары

дзень ласкі заблісне.

Вярні нам славу.

Крыві нам не трэба,

здабычы не хочам,

Да мсцівых забойстваў,

да рабунку няздольныя.

Толькі прагнем

вярнуць Айчыну,

Толькі быць вольнымі.

Ты, што гадамі

жыў з бацькамі нашымі,

О вярні ўнукам,

што дзяды страцілі.

О Божа, дабраславі

зямлю Польскую, Збаў нашу Айчыну!

Няхай перад тваімі людзьмі

ворагі ўстрашаюцца,

Маладыя сэрцы натхні

рыцарскай мужнасцю.

За хвалу Табе

І за вольнасць нашу

Дай нам перамогу!"

Антон глядзеў на нас з задуменнем, бачыў слёзы ў нашых вачах і сам заплакаў. Скончыўшы малітву, мы пайшлі далей, і цэлую гадзіну ішлі багністым лесам, прыбылі да месца, дзе былі схаваны нашы калегі. Абняліся з імі. Яны тры гадзіны чакалі нас і вельмі хваляваліся. Будучы ўжо разам пачалі лічыць і з балючым здзіўленнем заўважылі, што замест 40, што меліся пакінуць Дзісну, знайшлося нас толькі 18. Гэта: Пангоўскі Аляксандр, Рыпінскі Аляксандр, Шульц Юзаф, Пжысецкі Антоні, Плятар Люцыян, Плятар Фердынанд, Зброжак Аляксандр, Абуховіч Аляксандр, Клёт Ян, Клёт Рудольф. Струмінскі Юзаф, Лабуньскі Антоні, Корсак Казімір, Кантрымовіч Юзаф, Салагуб Мацей, Бароўскі Казімір, Раўкевіч Напалеон, Касцялкоўскі Ян.

Іншым не хапіла адвагі, якая пэўна б знайшлася, каб справа пачыналася пад барабанны бой або пад выстралы. Бо тады, па крайняй меры, мне здаецца, прыемней са зброяй у руках смела стаць перад ворагам, чым заўзята кідацца на азартную гульню ўдачы ці толькі сляпога шчасця. Мы вырашылі, што гэта як бы проба нашага характару. Мы былі бяззбройныя: некалькі корцікаў, пісталетаў і абрэзаў, якія мы хавалі ад дажджу як адзіны наш ратунак ад напасці, які б нічога не значыў, калі б маскалі дагналі нас або закрылі нам дарогу. Антоні лепей ведаў, ад чаго залежала наша ратаванне. Праводзіў нас такімі месцамі, дзе можа і воўк ніколі не хадзіў. Ішлі мы за ім праз заломы, дрыгву, ваду, усюды напрасткі, па калена ў гразі, а то і па пояс, па шыю, мінаючы казацкія заставы, каб хутчэй прыбыць да ўмоўленай стаянкі коней, якія нам абяцаныя. Пангоўскі, стомлены мноствам цяжкіх думак і перажыванняў, так аслаб і адставаў, што мы па чарзе мусілі цягнуць яго пад рукі. У дадатак да гэтых перажыванняў і цяжкасцяў у назначаным месцы мы не знайшлі коней. У той цяжкі час мы ўявілі сабе наша жудаснае становішча. Мокрыя да ніткі, стомленыя, расчараваныя, у непрыстанны дождж, у чаканні ўбачыць пагоню, у трывожнай няпэўнасці, што можа нешта перашкодзіць паўстаўшым стрымаць сваё слова, мы з роспаччу паглядзелі на дарогу перад намі. Яшчэ чатыры мілі (31 км) трэба было ісці пяшком да Лужкоў. А што пэўнае чакала нас у Лужках? Нас агарнула роспач, усе скардзіліся, адзін з калег хацеў нават стрэліць сабе ў лоб. Але памалу развага пачала браць верх. Ухапіліся мы за драбінку надзеі і вырашылі чакаць, ці не прыбудуць коні. Да таго ж нам дакучаў голад і холад. Парадзіліся мы, і калі праз хмары выглянуў месяц, і мы разгледзелі невялікі пагорак, размясціліся на ім. Але тут жа адчулі, што той пагорак быў толькі кучкай сухой травы на балоце: вада так праняла нас, што бок, на якім абапрэшся на зямлю, стынуў хутчэй, чым той, які быў пад дажджом і ветрам. Варочаліся і ляскалі зубамі, як у бубен. Так ляжалі пару гадзін. І тады мы пачулі тупат і ржанне коней. Тут мы сарваліся бегчы на спатканне пасланца ад Хомскага, але, на шчасце, нешта стрымала нас ад паспешнасці. Пазней даведаліся мы, што гэта быў казацкі раз'езд. Нарэшце холад працяў нас да такой ступені, што мы, не зважаючы на ноч і не чакаючы сяброў Антона, пастанавілі ісці ўсляпую хоць куды, абы выбрацца з багны. Выйшаўшы з багны, не знайшлі мы ніякай дарогі. Зноў пачалі радзіцца, у які бок падацца. Адны хацелі ісці ўправа, другія - улева. Перамагла прапанова першых і правільна, бо кірунак аддаляў нас ад Дзісны. Хутка сустрэлася нам нейкая вёска. Пабеглі проста праз поле і агароды і патрапілі на хату бурлака. Рад не рад, але мусіў ўставаць і паказваць нам дарогу. Па ягоным кірунку дайшлі мы да карчмы, спыталі, дзе мы ёсць. Нас сказалі, што мы выйшлі на бальшак ДзіснаГерманавічы. Гэта нас вельмі ўзрадавала, таму што нам і трэба было трапіць на адзін перавоз, які застаўся не знішчаны маскалямі на рацэ Дзісёнцы... Яшчэ ідучы з бурлаком да карчмы, дамовіліся мы паклікаць правадніка на сакрэт, прыкласці яму пісалет да ілба і загадаць, каб праводзіў нас да Лужок. Аднак на ўсялякі выпадак прадставіліся спярша вернымі рыцарамі Яго Імператарскай Вялікасці, што нас паўстанцы выгналі з Вілейкі, і ідзём мы да Дзісны. Размаўлялі мы між сабой паруску і называлі адзін аднаго выдуманымі імёнамі маскоўскіх салдат: Іван, Гаўрыла і т. д. Хутка мы крыху абагрэліся і з'елі па кавалку хлеба, Пангоўскі адазваў карчмара ўбок і хацеў яму пачэснаму прызнацца, але той не даў яму і слова вымавіць, проста сказаў, што хоць мы і стараемся сябе за кагосьці выдаць, ён добра ведае, хто мы і чаго хочам, бо бачыў нас у Дзісне. Дамовіліся без цяжкасці: за 2 рублі серабром паабяцаў нас найпрасцей праводзіць да Лужкоў. Рушылі мы ўперад у вялікую дарогу праз многа вёсак, якія ноччу ціха стаялі, без людзей, потым ішлі лугамі і палямі. Сам праважаты ішоў вельмі хутка і пастаянна нас панукаў "Хутчэй! Хутчэй!" На світанку выйшлі мы на бераг Дзісёнкі. Не было тут ні перавозу, ні дарогі, ні чаўна, але жыд выцягнуў з ламачча нейкае малое карыта, узяў шост, і па двое седзячы пераправіў нас на другі бок. Пазней прыйшла ягоная сястра і дапамагла яму ў працы. Калі ўжо астатніх пераправілі, то зусім развіднела. Пачалі збірацца людзі, і кожны гадаў, што значыла такая пераправа. Нам гэта было не ў радасць. Калі ўсе аказаліся на правым беразе ракі, зайшлі мы ў карчму, якую трымала сястра праважатага. Тут мы трошкі абсушыліся, выпілі па шклянцы малака, нанялі каня для падвозу самых знясіленых. Праз пару вёрст ад карчмы ўвайшлі мы ў Чырвоную Гару пана Вазгірда, спадзяючыся дастаць пару падвод для далейшай дарогі, але гаспадар выразна адказаў, што з падазронымі людзьмі не хоча мець ніякіх дачыненняў і пагражаў карчмару, што абвінаваціць яго як правадніка, аднак даў нам сняданак. Напужаны жыдок не хацеў праводзіць нас далей. Толькі два рублі і пісталеты ў нашых руках, накіраваныя на яго, перамаглі ягоныя апасенні. Ён працягваў выконваць умову. На левым беразе ракі паказалася некалькі конных. Мы вырашылі, што гэта былі казакі і прыспешылі нашы крокі. Дарога нават для пешых была дрэннай, дождж не пераставаў. За паўмілі ад Лужкоў спыталі мы ў вёсцы, што там чуваць. "Усё спакойна да гэтага часу, адказаў нам гаспадар, на днях чакаецца прыбыццё некалькіх палкоў маскоўскіх войскаў". Цудоўная навіна! Аднак не было магчымасці прадпрыняць нешта іншае, як толькі дабрацца да месца. А калі б у Лужках нікога не знайшлі, засталося б прабірацца да Свянцян або да Вілейкі. Прайшлі вярсту, а можа і больш, улезлі мы ў лесе ў нейкую адрыну, каб трохі адпачыць, укрыўшыся ад дажджу ды выслаць кагонебудзь з нас у выведку. Што да прытулку, то мала мы шыкавалі: страха была як сіта, а знізу былі лёд і вада. Пангоўскі паехаў конна да бліжэйшай вёскі, а яўрэй пайшоў з ім паказваць дарогу. Не змаглі мы доўга чакаць яго, паслалі і Шульца ў той бок. Праз нейкі час выправілі мы яшчэ і Клёта з Корсакам. А калі і тыя не вярнуліся, вырушылі ўсе ісці за імі. Праз пару сот крокаў сустрэлі мы ўсіх пасланцаў, што вярталіся да нас. Яны падскоквалі, кідалі ўгару шапкі і крычалі: "Віват!" Тут ужо дух наш ажыў. Прыбеглі мы да іх і пачулі радасную вестку: паўстанцы былі ў Лужках. Вось як даведаліся яны гэтую навіну. Пакінуўшы нас у адрыне, яны не патрапілі на дарогу да Лужкоў, а пайшлі на другую, якая прывяла іх на другую адрыну. А тут знаходзілася мноства людзей, якія моцна разгубіліся, убачыўшы неспадзяваных гасцей у форме маскоўскага войска. Ніхто не адказваў ні слова на задаваныя пытанні. Потым спаткалі малога хлопца, які ішоў з вёскі да той адрыны. Далі яму некалькі грошаў, каб быў разгаворчывы, і спыталі, што чуваць у Лужках. Той адказаў ім: "Я не ведаю, што гэта значыць, многа паноў наехала ў Лужкі, і ўсе ездзяць з пісталетамі на прыгожых конях". Гэтага і нам, і нашым пасланцам было дастаткова. Адчулі мы ў сябе новыя сілы і паспяшаліся, як быццам хтосьці нас гнаў. Выйшаўшы з лесу, сустрэлі мы каля вёскі ўзброеных паўстанцкіх вершнікаў з белымі какардамі на шапках. Гэта былі Ігнацы Клёт і Юзаф Лапацінскі, высланыя нам на сустрэчу. Шульц іх суправаджаў. Калі на першых выявах радасці мы напалі на Шульца, чаго ён не вярнуўся да нас, ён адказаў, што яго затрымалі пікеты. Хацелі нават страляць па ім, ледзь даказаў, што ён не маскаль хоць і ў маскоўскім плашчы. Суправадзілі яго ў Лужкі, дзе таксама было нямала хваляванняў, пакуль давёў, кім быў на самай справе. У вёсцы засталі Пангоўскага і нашага правадніка. Далі правадніку, хто што меў. Узнагароджаны па ўмове, ён сарддэчна дзякваў. У Лужках не ведалі, як нас прыняць: шляхта, ксянзы, студэнты - усе гатовы былі нам услужыць. Збройную сілу засталі мы ў не вельмі добрым стане: некалькі дзесяткаў коней, маса людзей пешых, зброі мала, парадку ніколькі. Збор гэты не быў гатовы сустрэць аблаву.


Дальнейшае развіцце паўстання ў Дзісненскім павеце.

Прыбыццё падхаружых (юнкераў) вельмі ажывіла збор паўстанцаў у Лужках. Нейкая таемная цяга натхніла ўсіх, навеяла ўзнёслы дух, хоць на погляд дробны, а то і зусім нязначныя наступствы. Гучнае складанне спіскаў вучняў Дынабурскай школы павінна было скончыцца ціхім улікам. Але іх 18 прынесла запал і адвагу сваякам. Ім здавалася, што яны атрымалі вялізную сілу і дапамогу. З таго моманту на нарадах патрыётаў не было ўжо напамінку аб няпэўнасці пробы шчасця, аб пераходзе ў суседнія паветы, аб далучэнні да больш магутных груп. Прынялі кірунак на ўжыванне ўласных сродкаў барацьбы. Салдацкае вока маладых юнкераў бачыла галоўныя ўпушчэнні недасвечаных у ваеннай справе паўстанцаў, якія цяпер мусілі вучыцца гэтаму ў ворага. Каб забяспечыць жменькай узброеных хаця б ад нападу з Дзісны, каб забяспечыць у лагеры пільнасць і надаць яму вайсковы стан, падхарунжыя, хаця і стомленыя, у той жа час заняліся расстаноўкай пікетаў і варты. Для прыкладу і самі адбывалі першыя чэргі. У скорым часе на іх долю выпала і яшчэ цяжкая павіннасць. Напісаны Акт Канфедэрацыі, выбраны Камітэт пад кіраўніцтвам Клёта Бенедыкта і падрыхтаваны адозвы да шляхты. А каб жывым прыкладам патрыятызму дадаць моцы слову, саміх жа падхарунжых разаслалі з адозвай па ўсіх кірунках павету. Тое апостальства было для іх небяспечным, бо ў любы дзень вясковы паліцыянт або прыхільнік рускіх мог схапіць уцекача і справадзіць у Дзісну. Але не многа занайшлося такіх, якія сапраўды былі небяспечныя. Ключвойт публічна разважаў аб уцёках юнкераў і загадаў асэсару ніжэйшага суда злавіць іх, але знайшоў асэсара Ігнація Корсака стаячым на варце ў лагеры паўстанцаў. У дамах шляхты паўсюды прымалі іх з павагай і пашанай. Місія без адзінага правалу справілася з найлепшым вынікам. Мікалай Клёт, вызваліўшыся ад клопату адносна ўцёкаў падхарунжых, якія затрымлівалі яго ў Дзісне, паспяшаўся да сваёй хаты развітацца з састарэлымі бацькамі і, забраўшы падрыхтаваных людзей, зброю і коней, павялічыў аддзел паўстанцаў. Хутка і іншыя прадстаўнікі шляхты пачалі прыбываць у Лужкі. Кожны падпісаваў Акт Канфедэрацыі і прымаў прысягу. На месца Часовага Камітэту выбралі пастаянны, старшынём застаўся стары маршалк Падбіпята з Плісы, яго намеснікам - Аўгустын Бжастоўскі (з м. Мосара). Членамі былі: Бенедыкт Феліксавіч Клёт (м. Укля і Навалока), Антоні Корсак (м. Чарневічы), харунжы Шырын Антон Ігнацевіч (м. Парэчча), Круказэвіч (Карказовіч) Кастан Францавіч з Барысаўскага павету і іншыя. Абавязкі сакратара выконваў Адам Куроўскі (м. Гатоўшчына), якому дапамагаў нястомнай працай і невычэрпнай энергіяй ксёнз піяраў Адам Татур (прысуджаны да пакарання смерцю). Школьнае памяшканне паўстанцы занялі пад сваю галоўную кватэру. У адной яго частцы была гаўптвахта (вартоўня), у другой - турма, у трэцяй адміністрацыя і Камітэт, у чацвёртай - канцылярыя. Камітэт старанна клапаціўся пра забеспячэнне агульнай касы, дастаўку прадуктаў і ўсяго патрэбнага для узброеных сілаў. Цыркулёвыя камісары па ўсім павеце выконвалі распарадджэнні Камітэту. Узброеныя сілы ў тую пару складаліся з трох батальёнаў пяхоты і больш 100 коных. Першым батальёнам кіраваў Юзаф Валоўскі, другім - Леапольд Феліксавіч Клёт (м. Укля, Навалока), трэцім - Тамаш Лапацінскі (м. Тарзянова), стары вайсковец.

(Працяг у наступным нумары.)


Талент творцы - роднай Беларусі

Важная падзея ў жыцці сталічнага культурна-асветнага клуба "Спадчына" адбылася не так даўно: у менскім Палацы мастацтваў пачала сваю работу мастацкая выстава "З любоўю да роднай зямлі" знанага беларускага майстра-кераміста, сябра Саюза мастакоў Беларусі, сябра культурна-асветнага клуба "Спадчына" Міколы Несцярэўскага.

Творчасць Міколы Несцярэўскага добра вядома не толькі колу аматараў выяўленчага мастацтва, але і ўсім жыхарам сталіцы. Бо творы Міколы Лаўрэнцевіча ў галіне керамікі ўпрыгожылі адзін з самых маляўнічых і мастацкі завершаных аб'ектаў метро - станцыю "Плошча Якуба Коласа". Дзякуючы таленту Міколы Несцярэўскага гэтая станцыя стала адной з самых беларускіх па духу, побач са станцыяй "Купалаўскай"…

Але не толькі шэдэўрамі нацыянальнага прыкладнога мастацтва знакаміты гэты мастак. У творчым багажы М. Л. Несцярэўскага было шмат выстаў і пленэраў. Напрыклад, не так даўно ў Дзятлаўскім краязнаўчым музеі адбылася персанальная выстава М. Несцярэўскага да яго 75годдзя. На гэтай выставе была прадстаўлена каля 70 керамічных работ мастака і большасць з іх мастак перадаў у дар музею горада. Бо менавіта ў Дзятлава ён правёў свае дзіцячыя гады… Працы Міколы Лаўрэнцевіча таксама ёсць у Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь, у Раўбічскім музеі народнага мастацтва, а таксама, у памяшканнях Дзятлаўскай гімназіі, Гарадзенскім абласным тэатры лялек, ўпрыгожваюць інтэр'еры збудаванняў Менска, Салігорска, Светлагорска і Валгаграда…

Шмат робіць мастак, як сябра клуба "Спадчына". Напрыклад, у нядаўна выдадзенай кнізе Святланы Белай "Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча" (Мінск, "Беллітфонд", 2006) адзначана, што адзіны ў Беларусі бюст Адама Багдановіча, што знайшоў сваё месца ў Музеі выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах (фонд А. Белага), выкананы рукамі Міколы Несцярэўскага. Дзякуючы Міколу Лаўрэнцевічу музей ў Старых Дарогах папоўніўся і скульптурнай выявай М. Багдановіча. Але галоўным унёскам Міколы Лаўрэнцевіча у экспазіцыю музею ў Старых Дарогах наведвальнікі яго прызнаюць серыю керамічных партрэтаў дзяржаўных дзеячаў Старажытнай Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага - Полацкіх князёў, вялікіх князёў Літоўскіх і каралёў Рэчы Паспалітай, а таксама галерэю керамічных партрэтаў дзеячаў Беларускага Адраджэння "нашаніўскай" пары. Названыя экспанаты, па прызнанні ўкладальніка гэтай унікальнай мастацкай калекцыі Анатоля Белага, - у шэрагу роўных з самымі каштоўнымі шэдэўрамі сучаснага беларускага мастацтва, як і ўся творчасць сябра клуба "Спадчына" Міколы Несцярэўскага - сапраўды нацыянальная па духу і зместу.

На выставе "З любоўю да роднай зямлі" прадстаўлены творы дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва - бюст Кастуся Каліноўскага, Францішка Скарыны, керамічныя творы, што зроблены паводле беларускіх казак і паданняў, а таксама, жывапісныя палотны майстра.

Падчас адкрыцця выставы з добрымі словамі пра асобу і творчасць М. Несцярэўскага выступілі сябрымастакі, з якімі працаваў Мікола Лаўрэнцевіч. Старшыня Саюза мастакоў Беларусі Уладзімір Басалыга распавёў пра творчы шлях мастака, адзначыў вялікі ўклад М. Несцярэўскага ў скарбонку нацыянальнага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, у тое, каб сталіца стала вонкава выглядаць пасапраўднаму беларускай. Іншыя ж выступоўцы, сябры і калегі па мастацкаму цэху былі салідарныя са старшынём Саюза мастакоў і віншавалі Міколу Лаўрэнцьевіча з ягоным 75гадовым юбілеем і гэтай цудоўнай выставай у Палацы мастацтваў.

Старшыня культурнаасветнага клуба "Спадчына" Анатоль Белы у сваім кароткім слове падкрэсліў вялікі ўклад Міколы Лаўрэнцевіча ў нацыянальнае мастацтва і стварэнне экспазіцыі музея выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах. За вялікі ўклад у прапаганду беларускага мастацтва і сапраўднай нацыянальнай гісторыі, рашэннем Камітэту Ушанавання клуба "Спадчына", Міколу Лаўрэнцевічу Несцярэўскаму старшынём клуба быў ўручаны неацэнны мастацкі і гістарычны падарунак - пэндзаль і фарбы вялікага Васіля Быкава, за "праўдзівае адлюстраванне ў сваёй творчасці жыцця і барацьбы беларускага народа за сваю незалежнасць і свабоду".

Выстава М. Л. Несцярэўскага ў Палацы мастацтва "З любоўю да роднага краю" стала прыкметнай з'явай у мастацкім жыцці сталіцы і прыцягнула ўвагу шматлікіх прыхільнікаў творчасці мастака і сяброў культурнаасветнага клуба "Спадчына".

Анатоль Мяльгуй, Фота аўтара.


Энцыклапедыя Беларусі еўрапейскай

Для тых, хто безапеляцыйна залічвае Беларусь у намінацыю "Праваслаўныя краіны", будзе цікава даведацца, што сёння каталіцкіх святынь у нас - каля дзвюх тысяч. (Афіцыйныя энцыклапедыі чамусьці даюць іншыя звесткі: не болей трохчатырох сотняў). Калі ведаць, якія ахвяры панёс Касцёл падчас непадзельнага панавання ў Беларусі афіцыйнай рэлігіі Расійскай імперыі, гэтая лічба (2000!) здзіўляе і ўражвае.

Каля тысячы храмаў прадстаўлены зараз у фотаэнцыклапедыі "Нашы касцёлы" . Тут і дзейныя храмы, і аб'екты, якія ў бліжэйшы час мусяць быць Касцёлу перададзеныя. Гэты праект здзейснены высілкамі Грэкакаталіцкай грамады Маці Божае Нястомнае Дапамогі. Праца над ім доўжылася чатыры гады, ўдзел жа ў ёй бралі 76 фотамастакоў.

Аўтаркаардынатар праекта "Нашы касцёлы" Дзяніс Салаш сціпла называе сваю працу працягам культурніцкай дзейнасці ксяндза Я. Жыскара, які ў 19121914 гадах ажыццявіў на польскай мове (па тым часе каталіцтва і польскасць атаясамліваліся) выданне серыі кніг з такой жа назваю. Ніводны даследчык каталіцкай архітэктуры на абшарах колішняй Рэчы Паспалітай Абодвых Народаў не можа абмінуць ўвагаю гэтыя слынныя тамы. Паколькі стваральнікі кампактдыску прайшліся тымі ж сцёжкамі, што і згаданы ксёндз Жыскар, спадар Дзяніс лічыць магчымым лічыць сучасную электронную фотаэнцыклапедыю свайго роду перавыданем навуковаасветніцкай працы, што пабачыла свет амаль сто гадоў назад.

Пра маштаб зробленага сведчыць той факт, што каб засняць усе гэтыя касцёлы, кляштары і капліцы чацвёра (з 76ці) фотамастакоў - Андрэй Дыбоўскі, Дзяніс Салаш, Уладзімір Багданаў і Канстанцін Шастоўскі праехалі прыблізна 200 000 кіламетраў.

Праект не скончаны. З'яўлення на старонках гэтай знцыклапедыі чакаюць яшчэ не менш тысячы існых святынь, да таго ж будуюцца і новыя касцёлы. Засведчаныя ў фотаэнцыклапедыі канцэптуальная цэльнасць і стылёвая разнастайнасць нашай касцельнай архітэктуры пераканаўча даводзіць, што Беларусь належыць Еўропе не толькі геаграфічна, але гістарычна і культурна, што ў духоўным сэнсе беларусы прайшлі той жа шлях, што і большаць нашых суседзяў. Гэтым шляхам, у гэтым кірунку, не зважаючы на зізгазі і адкаты, мы ідзём і сёння.

Пётра ВАСІЛЕЎСКІ.


ПАЛОМНІЦТВА Ў БЫДГАШЧ ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў ПЕРАНЯСЕННІ Ў МЕНСК ПАРЭШТКАЎ Э.ВАЙНІЛОВІЧА

З 8 па 10 чэрвеня каля 100 беларускіх рыма-католікаў ажыццявяць палом-ніцтва ў Быдгашч (Польш-ча) для ўдзелу ў перанясенні ў Менск парэшткаў вядомага грамадска-палітычнага дзеяча Эдварда Вайніловіча (13.10.1847, Сляпянка пад Менскам - 16.06.1928, Быдгашч), на чые ахвяраванні ў сталіцы быў пабу-даваны касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

У інтэрвію БелаПАН настаяцель касцёла, ксёндз-магістр Уладзіслаў Заваль-нюк паведаміў, што ў па-ездцы возьмуць удзел гра-мадскія калектывы: пераможца рэспубліканскіх і міжанродных фестываляў духоўнай музыкі жаночы хор "Голас душы", хор хлопчыкаў "Сымонкі" і мужчынскі хор "Арханёл", прадстаўнікі Менска-Магілёў-скай дыяцэзіі рымска-ката-ліцкай царквы Беларусі, касцельнага камітэта, журналісты, а таксама кінадаку-менталісты, якія здымаюць фільм пра Э.Вайніловіча. Паводле слоў У. Заваль-нюка, 8 чэрвеня паломнікі выедуць з Менска, а днём 9 чэрвеня стануць удзельні-камі набажэнства ў кафед-ральным касцёле Быдгаш-ча. "У гэтай імшы, якую будзе весці біскуп-ардына-рый Ян Тэрава, возьмуць удзел і члены тых сем'яў, якія вымушаны былі пакі-нуць Беларусь пасля трагіч-ных узрушэнняў мінулага стагоддзя", - сказаў У. Завальнюк. Раніцай 10 чэр-веня паломнікі адправяцца на радзіму, і 11 чэрвеня будуць удзельнічаць у паха-ванні мошчаў Э.Вайніловіча ў крыпце Чырвонага касцё-ла, які ён пабудаваў у па-мяць сваіх дзяцей Сымона (1885-1897) і Алены (1884-1903).

Настаяцель касцёла адзначыў, што прадстаўнік старажытнага беларускага шляхецкага роду Э. Вайніловіч з'яўляецца ўзорам маральнага чалавека, вы-хаванага ў хрысціянскіх традыцыях. Падтрымаў стварэнне БНР і ўдзельнічаў у пасяджэннях яе рады. У 1919 годзе выступіў за неза-лежную Беларусь у саюзе з Польшчай, супраць раздзелу радзімы Польшчай і бальшавікамі.

М. ГАРАВЫ, БелаПАН.


Яны трымаліся адзін аднаго

Яны годна прайшлі суровыя жыццёвыя выпрабаванні. Вытрымалі ўсю злыбяду і засталіся непераможнымі. Абодва памерлі з розніцай у 10 гадоў ад адной і той жа невылечнай хваробы, нажытай, можна меркаваць, у пастаянным адстойванні сваёй годнасці і гонару ў сутычках з нядобразычліўцамі рознага кшталту і сацыяльнага стану. Спачатку пакінуў гэты свет Аляксей Карпюк (14. 07.1992). Пахаваны ў Гародні.

Затым Васіль Быкаў (22.06.2003). Пахаваны ў Менску.

У грэчаскай мове імя Аляксей мае значэнне як абаронца, імя Васіль - царственны, велічны.

Такім было знаёмства

У сваёй кнізе мемуараў "Доўгая дарога дадому" Васіль Быкаў успамінае аб сваёй першай сустрэчы з Аляксеем Карпюком. Яны "сутыкнуліся на стромкай рэдакцыйнай лесвіцы". Карпюк, як заўсёды спяшаючыся, кінуў:

- Здароў! Кажуць, аповесць пішаш?

- Пішу, ага.

- Правільна, пішы.

Адбыўся вось такі дзіўнаваты і кароткі дыялог паміж двума пісьменнікамі. Васіль Быкаў не адразу распазнаў Аляксея Карпюка як чалавека вялікага сэрца, які не спрабуе выставіць сябе гэткім местачковым дон Кіхотам, вечным праўдашукальнікам, якім падаваўся пры першым знаёмстве. Папросту меў далёка не лірычны характар. Нават чупрына ў Аляксея непаслухмяна віхурылася над ілбом, нібыта падкрэсліваючы яго задзірыстасць і няўрымслівасць. Заўсёды выказваўся так, як лічыў патрэбным, не зважаючы на званні, заслугі і пасады субяседніка. Не задумваўся, чым можа абярнуцца ўласна для сябе такая любоў да ісціны.

Пройдзе шмат часу і Васіль Уладзіміравіч запіша: "Пасля жыццё на шмат гадоў звяло нас з гэтым незвычайным чалавекам і пісьменнікам, шмат гора і радасці было перажытае разам" .

Яны здабудуць свае вышыні ў жыцці. Творчасць Васіля Быкава ў літаратуры будзе адзначана званнямі лаўрэата Літаратурнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1964), Дзяржаўнай прэміі СССР (1974), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Коласа (1978), прысуджэннем Ленінскай прэміі (1986). Ён - Народны пісьменнік БССР (1980), Герой Сацыялістычнай Працы (1984).

Аляксей Карпюк - Заслужаны работнік культуры Беларусі (1980), лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1986). Паводле апытанняў прызнаваўся адным з найбольш вядомых асобаў вобласці (1990). Яго імя ўпамінаецца сярод асноўных прэтэндэнтаў на ганаровае званне "Чалавек Гарадзеншчыны ХХга стагоддзя", паколькі ён, па словах В. Быкава, "чалавек надзвычайны, сапраўдны гарадзенец". Міжнародны біяграфічны цэнтр у Кембрыджы (Англія) надаў званне "Лепшы чалавек года" (1992).

А тады, у канцы 50х - пачатку 60х, яны дапытліва прыглядаліся адзін да аднаго, нібыта ацэньвалі свой спрыт на старце ў прафесійныя літаратары. У часе першага побыту ў Гародні (19471955) Васіль Быкаў не сустракаўся з Аляксеем Карпюком, бо апошні працаваў за межамі абласнога цэнтра. Пасля сканчэння педагагічнага інстытута працаваў загадчыкам райана ў Сапоцкіна (19491951), дырэктарам Біскупіцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (19511953), выкладчыкам роднага педінстытута (19531955). Пазней - літаратурным супрацоўнікам абласной газеты "Гродзенская праўда" (19551957), уласным карэспандэнтам газеты "Літаратура і мастацтва" (19571959). У гэты час і адбылося знаёмства двух празаікаў.


На старце былі роўнымі

Аляксей Карпюк быў ужо даволі вядомым аўтарам, сябрам Саюза пісьменнікаў. Меў надрукаваную кнігу "Дзве сасны" (1958). Рэцэнзенты прыхільна сустрэлі змешчаныя там аповесць і апавяданні. Сустрэў зацікаўленасць і зборнік нарысаў "Мая Гродзеншчына" (1960). Сапраўднае прызнанне чытачоў Аляксей атрымаў пасля выхаду ў свет аповесці "Данута" (1960). Свае творы змяшчаў у газетах "Гродзенская праўда", "Літаратура і мастацтва ", "Калгаснік Беларусі", "Ніва" (Беласток), часопісах "Полымя", "Маладосць", "Беларусь", "Неман"…

Не адставаў і Васіль. Яшчэ ў 1947 годзе яго гумарыстычнае апавяданне "Дапякло" было змешчана ў сатырычным часопісе "Вожык". Некалькі работ змясціла абласная газета - "В первом бою" (1949), "Страта", "Тупое пяро" (1956). Іншыя твораў былі надрукаваны ў гэты ж час ў часопісах "Неман", "Маладосць", "Беларусь", газетах "Літаратура і мастацтва", "Чырвоная змена", "Звязда", "Полымя". Цікава, што сам празаік лічыць, што першыя апавяданні напісаў у 1951 годзе на востраве Кунашыр, самым паўднёвым з Курыльскай грады 4.

1960 год азнаменаваны для Васіля Быкава выхадам адразу двух зборнікаў - аповесці "Жураўліны крык" і гумарыстычных апавяданняў "Ход канём" у бібліятэцы "Вожыка".

У "Гродзенскай праўдзе" абодва актыўна друкавалі нарысы. Адчувалася, што хлопцы з Гародні набіраюць добры разгон як літаратары. Васіль Быкаў хутка выйшаў на усесаюзны ўзровень, калі яго аповесці ў перакладзе на рускую мову адна за адной былі надрукаваны ў Маскве - "Трэцяя ракета", "Здрада", "Пастка" (1962), "Альпійская балада" (1964).

У той жа час Аляксей Карпюк друкуе сваю самую вядомую аповесць "Пушчанская адысея" (1964). Гэты твор прынёс аўтару найбольш клопатаў на той час. Пісьменнік асэнсоўвае ўласны досвед, атрыманы ў гітлераўскім канцлагеры Штутгоф, уцёкі і партызанскае жыццё, добраахвотны ўдзел у разгроме фашыстаў як салдат Савецкай Арміі. Далёка не ўсім спадабалася адкрытасць размовы, што Савецкая ўлада і яе "кампетэнтныя органы" з вялікай асцярогай і падазрэннем ставіліся да партызан, якія мелі сваю пазіцыю, і да гэтага ж - былі ў палоне.


Занялі кругавую абарону

У 1965 годзе Васіль Быкаў змяшчае аповесць "Мёртвым не баліць", Аляксей Карпюк - аўтабіяграфічны нарыс "Мая Джамалунгма". Замежныя радыёстанцыі ацанілі гэтыя творы як надзвычай праўдзівыя, агучылі пэўныя часткі. Менавіта ў гэты час абодва аўтары адчулі моцны ціск. Іх пачалі "прапясочваць" у працоўных калектывах, газетах і часопісах, выклікаць "на гутаркі". Самі абставіны вымагалі, што бараніцца разам лягчэй, чым паасобку. Іх звязвала і блізкасць поглядаў, і сяброўскія адносіны, хаця як асобы яны былі зусім рознымі. Дынамічнаімпульсіўны, нечаканы ў сваіх учынках і паводзінах Карпюк і спакойнаразважлівы, скептычнаіранічны Быкаў, яны нават выглядалі супрацьлеглымі. Розніліся і як мастакі слова.

У Гародні партыйныя функцыянеры падхапіліся выконваць дырэктыўны артыкул начальніка галоўнага палітычнага ўпраўлення Савецкай Арміі генерала Епішава. Гэты вайсковец крытыкаваў Еўтушэнку, Вазнясенскага, Аксёнава, а заадно і беларуса Быкава. Карпюка на адным з партыйных сходаў як камуніста строга папрасілі даць тлумачэнні. Аляксею Нічыпаравічу належыць фраза: "Калі Епішаў генерал, то няхай камандуе сваімі войскамі і не лезе ў літаратуру, не чапае нашага Быкава" .

Далося многім у знакі выступленне Аляксея Карпюка на 5м з'ездзе пісьменнікаў БССР (13 траўня 1966). Увогуле, яго з'яўлення на трыбуне адны чакалі з нецярпеннем (ну пацешыць публіку!), іншыя з непрыхаваным страхам (а што яму, абзаве бюракратам ці якім тормазам пяцігодкі!).

Аднак гэты даклад вылучаўся строгім падборам фактаў. Добрая частка прысвячалася абароне Васіля Быкава. Было нагадана, што "па гарадзенскіх школах работнікі КДБ адразу пачалі чытаць лекцыі пра пільнасць, прыводзіць прыклады, што побач з Сіняўскім, Даніэлем і наш Быкаў, бачыце, пісаў творы, якія накіраваны на падрыў Савецкай улады і разлагаюць моладзь… На партактыве таварыш Міцкевіч І.Ф. аб'явіў усім, што Быкава ўжо апрацоўваюць італьянскія фашысты…".

Выступленне А. Карпюка перасыпана такімі цікавымі дэталямі, што і цяпер чытаецца на адным дыханні. Што да Васіля Быкава, то Аляксей Нічыпаравіч заўважыў: "Я і цяпер лічу, што "Мёртвым не баліць" з паасобнымі недахопамі - выдатны твор беларускай літаратуры і дай Бог кожнаму напісаць так, як напісаў наш таленавіты гарадзенец" .

Даклад па тых часах быў надзвычай смелым і ў зале панавала стрывожаная цішыня, нібыта перад навальніцай. Калі на трыбуну ўзышоў Васіль Быкаў, прысутныя зразумелі, што будзе працяг тэмы. І не памыліліся. Вядомы празаік выказаў думку, што абскурантызм з поваду знявагі гонару мундзіра ў апошні час набыў пагрозлівы характар. "Я мог бы прывесці красамоўныя прыклады… з жыцця ўсім нам вядомага Аляксея Карпюка, які за наіўную спробу напісаць праўдзівую літаратурную біяграфію свайго, я б сказаў, гераічнага жыцця, паплаціўся ўжо шмат чым і, мабыць, паплаціцца яшчэ".

Васіль Быкаў заўсёды памятаў рашучую падтрымку. Калі А. Карпюку патрабавалася дапамога, ён адгукаўся адразу. У сваёй віншавальнай прамове на закрытым пасяджэнні Саюза пісьменнікаў Быкаў высока ацаніў "Пушчанскую адысею", адзначыў Карпюка як пісьменніка, што адпакутваў за сваю праўду пра сталінізм.


Пісьменнік заняўся публіцыстыкай

У 70-я гады на Аляксея Карпюка была заведзена персанальная справа. У канцлагеры Штутгоф, дзе яго трымалі фашысты ў 1943 годзе, пільныя КДБоўцы знайшлі ведамасць, у якой значыўся подпіс Карпюка за атрыманыя 15 марак. Знаёмы пісьменніка польскі журналіст з Беластоку дакапаўся да ісціны. Грошы былі перасланы роднымі зняволенага, бо такое дазвалялася жыхарам той часткі Заходняй Беларусі, якая была ўключана ў склад Германіі. Праўда, тыя ж работнікі спецорганаў, капіруючы дакумент, прыкрылі верхнюю частку паперы, дзе было пазначана, хто і за што атрымліваў грашовыя пераводы. Вось такая гнюсная "подтасовочка", безумоўна, стала чарговым чыннікам на шляху да цяжкага захворвання Аляксея Нічыпаравіча, якое і звяло яго ў магілу.

Пра гэты факт Васіль Быкаў не раз распавядаў журналістам.

Дарэчы, літоўскі ву-чоны Баліс Сруога (1896-1947) у сваёй мемуарнай кнізе "Лес багоў", вязень лагера Штутгоф у 1943-1945 гадах, распавядаючы пра жыццё зняволеных, на-гадвае пра няўдалыя выпад-кі ўцёкаў, асабліва рускіх, з палону, а таксама факт атрымання арыштантамі пісьмаў і пасылак.

У пачатку 70-х Аляксей Карпюк не меў работы з "ласкі" чыноўнікаў кіруючых партыйных і выканаўчых органаў Гародні. Васіль Быкаў падтрымліваў калегу матэрыяльна, даючы сродкі нібыта ў пазыку. Інакш Карпюк ні за што не ўзяў бы ні капейкі.

На пераломе падзей пісьменнік, якому баліць сэрца за Радзіму, рашуча пераходзіць да публіцыстыкі. Пра гэта сведчыць гісторыя. Уздымае тэмы, што турбуюць грамадства. Аляксей Карпюк у канцы 80х гадоў таксама заняўся журналістыкай. Абласная газета "Гродзенская праўда", на чале якой стаяў Аляксандр Богуш, давала такую магчымасць. Аднак пільныя ветэраны не пакінулі без увагі бачанне падзей верасня 1939 года, яго трактоўку, далёкую ад афіцыёзу. "Няправільнымі" палічылі разуменне А. Карпюком партызанскага руху, вайны ў цэлым, хады пасляваеннай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі. Гарадзенскі гаркам партыі прыняў спецыяльную пастанову.

Васіль Быкаў рашуча выступіў у абарону Аляксея Карпюка. Між іншым, дае Аляксею Нічыпаравічу характарыстыку як пісьменніку: "Ён не належыць да ліку літаратурных зорак першай велічыні, і яго ўклад у беларускую літаратуру, мабыць, нельга назваць выдатным. Тым не менш амаль усё ім напісанае абавязкова выклікае жывы чытацкі інтарэс, так як пабудавана на дабротнай жыццёвай аснове, дзе нямала ад уласнага вопыту…".


Што зробіш, характар...

У сваёй апошняй кнізе ўспамінаў "Доўгая дарога дадому" Васіль Быкаў прысвяціў нямала месца Аляксею Карпюку. Трэба тыя мясціны проста перачытаць, каб пабачыць Аляксея Нічыпаравіча вачыма Васіля Быкава. Яны сустракаліся, калі ўзнікала патрэба. Згубіў італьянскі турыст у варшаўскім цягніку пашпарт і затрыманы беларускімі памежнікамі. Сядзіць на чыгуначным вакзале ў Гародні. Карпюк, работнік агенцтва "Інтурыст", тут жа выклікае Васіля, бо ведае, што той працуе над аповесцю "Альпійская балада" і яму патрэбна кансультацыя па італьянскай мове, якой гераіня Джулія размаўляе з уцекачом Іванам .

Альбо выпадак, калі Аляксея Карпюка мабілізавалі ў рэзервовую армію, якая разгортвалася ў Гародні ў дні ўводу злучэнняў Варшаўскага дагавору ў Чэхаславакію - "Яшчэ на падыходзе да Дома Ажэшкі, дзе звычайна працаваў Карпюк, пачулі, як на ўсю вуліцу гучала перадача БіБіСі, распавядала, што савецкія войскі акупуюць Прагу".

Не забудзем, што быў 1968 год і такія "слуханні радыё" маглі вельмі кепска скончыцца.

Аляксей Карпюк быў непітушчым чалавекам і вельмі перажываў за Васіля, які часам злоўжываў гарэлкай і нават "ездзіў да маіх сяброў сварыцца, што яны спойваюць Быкава" .

На адным з пленумаў Саюза пісьменнікаў якраз на 100гадовы юбілей У. Леніна Аляксей Карпюк Сказаў: "Мы ведаем, як у суботніку ўдзельнічаў Уладзімір Ільіч, з кім ён насіў бярвенне. Але з кім насіў бярвенне Леанід Ільіч, таго нам "Правда" не паведаміла. Ці, можа, Брэжнеў не ўдзельнічаў у ленінскім суботніку, - хай нам адкажуць".

Усім удзельнікам вечарыны ў тэатры Янкі Купалы, прысвечанай 60й гадавіне з дня нараджэння Васіля Уладзіміравіча, запомніўся падарунак юбіляру, цырымонна зроблены Аляксеем Карпюком. Гэта былі вялізныя фанерныя крылы - для "высокага літаратурнага палёту. Куды там іншым з іх прывітальнымі адрасамі няхай сабе ў самых прыгожых папках!

У 1971 годзе Васіль Быкаў узначальваў абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў. У справаздачы кіраўнік даваў ацэнку работы сваіх сяброў. Адзначыў, што Аляксей Карпюк працаваў у мінулай пяцігодцы "асабліва напружана, аб чым сведчыць ягоная вялікая аповесць, што нядаўна выйшла з друку - "Вершалінскі рай". Нагадаў, што аўтар валодае сваёй асаблівай манерай пісьма, амаль пазбаўленай выдумкі. Аляксей Нічыпаравіч выявіў сябе добрым збіральнікам дакументальнага матэрыялу. Крытыка і чытачы аднадушна ўхвалілі новы твор.

Ёсць яшчэ адзін агульны лучнік, які ў роўнай ступені ўласцівы і Аляксею Нічыпаравічу, і Васілю Уладзіміравічу. Гэта актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Абодва блізка да сэрца прынялі падзеі, выкліканыя перабудовай, як заканамерны працяг сваёй барацьбы за справядлівасць і гістарычную праўду. Але яны і да гэтага часу вылучаліся сваёй пазіцыяй. Доктар гістарычных навук Барыс Клейн, на той час трэці з дружбакоў па няшчасці, узгадвае ліст (20 чэрвеня 1969) старшыні КДБ СССР Юрыя Андропава ў ЦК КПСС, у якім паведамляе: "Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі мае дадзеныя аб палітычна нездаровых настроях беларускіх пісьменнікаў - члена КПСС Карпюка і Быкава".

Было ў лісце старшыні КДБ і паведамленне, што органы дзяржбяспекі Беларусі з санкцыі ЦК Кампартыі рэспублікі рыхтуюць мерапрыемствы, накіраваныя на выкрыццё магчымых варожых акцый з боку названых асобаў. Якія гэта былі "мерапрыемствы" мы распавядалі вышэй.

Дастаткова ўзгадаць, што Васіль Быкаў стаяў у вытокаў стварэння грамадскага руху БНФ "Адраджэнне", не прыводзячы іншага. Аляксей Карпюк дапамагаў у стварэнні гістарычнакраязнаўчага клуба "Паходня" (1986), Саюза палякаў Беларусі, аддзялення "Бацькаўшчына", яўрэйскага таварыства імя Лейбы Найдуса . Як аднаму, так і другому такая актыўнасць моцна паўплывала на здароўе. Васіля Быкава палівалі брудам каму толькі не лянота. Урэшце, так прыціснулі, што прымусілі пакінуць межы Беларусі. Аляксей Карпюк у чарговы раз быў выключаны з партыі. За знявагу сваёй годнасці і гонару судзіўся з ветэранам вайны, які асеў ў Гародні пасля перамогі над фашыстамі, і друкаваў у камуністычным часопісе брыдкія кляўзы супраць Аляксея Нічыпаравіча. Суд А. Карпюк выйграў. Дамогся, каб зламыснік паводле рашэння суда выплаціў яму адзін рубель. Менавіта ў гэтую суму пісьменнік ацаніў паклёп, подласць і нізасць адстаўнога палкоўнікарасіяніна. А з Кампартыі выйшаў па ўласным рашэнні, напісаў заяву…


Кожнаму па справах яго…

Аб жыцці ў Гародні Аляксея Карпюка і Васіля Быкава, іх літаратурнай дзейнасці рана ці позна будуць створаны грунтоўныя работы. Гэтыя асобы пакінулі па сабе значны след. Як ні стараюцца пэўныя грамадскапалітычныя колы сцерці памяць пра гэтых асобаў, не атрымліваецца, і не атрымаецца. У будучым у Гародні паўстануць помнікі гэтым і іншым сапраўдным змагарам за свабоду роднага краю, іх імёнамі назавуць вуліцы і навучальныя ўстановы. Усяму свой час.

Тыя ж, хто цягам дзесяцігоддзяў пераследаваў пісьменнікаў, абліваў іх брудам у газетах, на тэлебачанні чакае бясслаўны канец. Народ памятае як сваіх сапраўдных герояў, так і прыстасаванцаў. Прозвішчы апошніх таксама навідавоку.

Антон Лабовіч, Гародня.


У МЕНСКУ ПРАЙШОЎ МІТЫНГ, ПРЫСВЕЧАНЫ КЛАСІКУ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРЫ М. БАГДАНОВІЧУ

25 траўня ў Менску, ля помніка Максіму Багдановічу на плошчы Парыжскай камуны (перад будынкам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета), адбыўся мітынг, прысвечаны памяці класіка беларускай літаратуры М. Багдановіча (09.12. 189125.05.1917).

Падчас адкрыцця мітынгу дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча Таццяна Шаляговіч падкрэсліла, што імя і асоба Максіма Багдановіча і праз дзесяцігоддзі таксама любімыя беларусамі, як і пры жыцці паэта. "Яго ідэі патрыятычнага служэння сацыяльнаму і нацыянальнаму вызваленню беларускага народа, барацьбы за гуманістычныя ідэалы роўнасці і братэрства мелі першаступовае значэнне ў гістарычным самапазнанні народа і зацвярджэнні яго месца ў гісторыі чалавецтва", - сказала Т. Шаляговіч.

Празаік Генрых Далідовіч звярнуў увагу на загадкавасць асобы М. Багдановіча, які выхоўваўся за межамі Беларусі. "Дагэтуль мы толкам не ведаем, якім чынам ён далучыўся да беларускай мовы, культуры і гісторыі сваёй Радзімы. Ужо ў юныя гады ён стаў абагачаць беларускую паэзію новымі формамі, жанрамі, зрабіў значны ўнёсак у фармаванне нацыянальнай ідэі", - сказаў Г. Далідовіч.

Мастак і грамадскі дзеяч Аляксей Марачкін, які прысвяціў шэраг сваіх твораў М.Багдановічу і яго літаратурнай спадчыне, зазначыў: паэт з'яўляецца прыкладам для беларускай інтэлігенцыі, якой яшчэ трэба шмат зрабіць, каб ператварыць у жыццё словы Багдановіча "Беларусь, твой народ дачакаецца залацістага, яснага дня". "І мы не павінны забываць, што Багдановіч - брацьбіт за незалежнасць, Айчыну і беларускую мову. Бо сёння пры патуранні ўладаў ідзе наступ на беларускую мову, пра што сведчыць нядаўні факт апаганьвання ўваходу штабкватэры "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны", - подкрэсліў мастак.

Даследчык творчасці М. Багдановіча Святлана Белая, якая жыве ў ЗША, падарыла музею Багдановіча сваю кнігу "Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча", што нядаўна выдадзена ў Менску. Перад удзельнікамі мітынгу выступілі члены літаратурнага кружка "Вяночак" - вучні малодшых класаў школы вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці, якія прачыталі свае вершы, прысвечаныя памяці М. Багдановіча. Вядомы беларускі бард Аляксей Галіч выканаў песні на словы паэта.

У той жа дзень у сталічным саборы святых Пятра і Паўла адбылася служба ў памяць паэта. Мерапрыемствы з нагоды дня памяці прадоўжыліся ў музеі М. Багдановіча, дзе ў 16.00 адбылося прадстаўленне "Светлы сум". Для ўсіх паклоннікаў яго таленту было прапанавана свабоднае наведванне экспазіцыі Літаратурнага музея М. Багдановіча і яго філіялаў - "Беларуская хатка" (Мінск, Рабкораўская, 19) і "Фальварак Ракуцёўшчына" (вёска Ракуцёўшчына, Маладзечанскі раён).

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


У ГАРОДНІ ПРАЙШЛІ МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПАМЯЦІ М. БАГДАНОВІЧА

25 траўня ў Гародні прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 20годдзю адкрыцця ў горадзе Домамузея класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Урачыстасці пачаліся з ранішняй літургіі ў СвятаПакроўскім саборы Гародні, затым ў музеі прайшлі экскурсіі для школьнікаў і літаратурныя чытанні паэтычнай спадчыны М. Багдановіча. Музей класіка, як зазначаюць яго супрацоўнікі, штогод наведваюць больш за 15 тысяч чалавек.

Ва ўрачыстасцях, прысвечаных юбілею Домамузея, ўзялі ўдзел прадстаўнікі гарадскіх уладаў, мясцовыя паэты, студэнты і выкладчыкі Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, прыхільнікі творчасці Максіма Багдановіча.

Георг АСТРОЎСКІ, БелаПАН


ЗА ФУТБОЛ ПА-БЕЛАРУСКУ

Шаноўныя сябры!

Неўзабаве чарговы чэмпіянат свету па футболе. Дык запа-трабуем ад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі забяспечыць каментарыі да матчаў па-беларуску. Кожны з нас можа такім чынам пазмагацца за беларускасць. Такім чынам, напішыце самі і парайце сябрам напісаць ліст да наступных службоўцаў Белтэлерадыёкампаніі:

Аляксандру Леанідавічу Зімоўскаму,

Старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай

тэлерадыёкампаніі,

Белтэлерадыёкампанія

вул. Макаёнка, 9, Мінск, 220807

Герстэну Барысу Ізідоравічу,

Дырэктару Дырэкцыі спартовага вяшчання,

Дырэкцыя спартовага вяшчання,

Белтэлерадыёкампанія,

вул. Макаёнка,9, Мінск, 220807


Навіцкаму Уладзіміру Мікалаевічу,

Загадчыку аддзелу тэлекаментатараў

Дырэкцыя спартовага вяшчання,

Белтэлерадыёкампанія,

вул. Макаёнка,9, Мінск, 220807


Вы можаце напісаць свой тэкст або скарыстацца прапанаваным ніжэй варыянтам:

Паважаны ... ,

Дазвольце падзякаваць вам за сістэматычнае пашырэнне спартыўнага вяшчання на каналах БТ і ЛАД. Да таго ж, прыемна адзначыць правільнасць выбару актуальных спаборніцтваў. У той жа час, мяне вельмі засмучае амаль поўная адсутнасць беларускамоўных каментарыяў гэтых спаборніцтваў.

Дазвольце Вам нагадаць, што беларуская мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь, якую, згодна апошняга перапісу, лічаць сваёй адзінай роднай мовай 76% насельніцтва краіны.

Мне з прыемнасцю стала вядома, што матчы чарговага чэмпіянату свету па футболе таксама будуць трансляваць Вашыя каналы. З гэтай нагоды, я звяртаюся да Вас з прапановай рабіць каментарыі гэтых, а таксама ўсіх іншых спартовых спаборніцтваў, на нашай з Вамі роднай беларускай мове. Такая Ваша пазіцыя будзе цалкам адпавядаць выказванню Кіраўніка нашай дзяржавы: "На Беларусі ніколі не перасохнуць крыніцы народнай мудрасці, таленту, любові да роднай мовы, культуры і традыцый Бацькаўшчыны".

Загадзя ўдзячны,

Ваша імя.

Аматар футболу, сябар ТБМ

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX