№ 25 (761) 21 ЧЭРВЕНЯ 2006 г.
Заява Сакратарыяту грамадскага аб'яднання
"Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"
"Унікальнаму кнігазбору пагражае небяспека"
Сакратарыят ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" выказвае заклапочанасць у сувязі з сітуацыяй, якая склалася вакол бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў, і звяртаецца да кіраўніка ўраду сп. Сідорскага з заклікам зрабіць захады дзеля захавання ўнікальнага кнігазбору цэласным і не дазволіць яго раздзел на некалькі частак. Гэта можа прывесці да знішчэння адметнай беларускай бібліятэкі.
Прынята на паседжанні Сакратарыяту
ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны"
13. 06. 2006 г.
З клопатам пра будучыню
Інтэрвію з нагоды Дня медыка
... І кажуць знакі чалавечка:
"Я пценчык, ты маё гняздечка.
Не руш, не руш, не руш мяне!"
(М. Багдановіч.)
Па традыцыі на чэрвень прыпадаюць два невялікія, але вельмі важныя святы: Дзень абароны дзіцяці і прафесійны Дзень лекараў. Паміж гэтымі датамі і адбылася наша сустрэча з выканаўчым дырэктарам "Асацыяцыі беларускіх медыкаў", супрацоўнікам менскага Навуковапрактычнага цэнтра "Маці і дзіця" спадаром Андрэем Мікалаевічам Вітушкам.
Каля пяці год узначальвае ён Грамадскае аб'яднанне беларускіх медыкаў, куды ўваходзяць педыятры, хірургі, тэрапеўты, гінеколагі, і якое мае сваёй мэтай паляпшэнне сістэмы аховы здароўя ў нашай краіне. На старонках беларускага друку Андрэй Вітушка перыядычна дае парады спецыяліста, як пазбегнуць тых, ці іншых захворванняў. Адчуўшы родную плынь і знайшоўшы кола аднадумцаў, спадар Андрэй зрабіў добрай звычкай карыстацца беларускай мовай на сваім працоўным месцы. Ён упэўнены, што спалучаючы высокі прафесіяналізм, дбайнае і ўважлівае стаўленне да пацыента з агульным культурным узроўнем, заснаваным на падмурку нацыянальных каштоўнасцяў, беларускія лекары дасягнуць у будучыні добрых вынікаў.
Раскажыце, калі ласка, пра Вашу працу з самымі маленькімі жыхарамі нашай краіны.
Наша клініка і Аддзяленне анэстэзіялогіі і рэанімацыі прымае дзетак, якія маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем. Гэта датэрмінова народжаныя дзеці і немаўляты, якія маюць заганы развіцця.У апошнія гады ў нас у аддзяленні былі выпрацаваны спецыяльныя методыкі, якія прадугледжваюць дагляд і дапамогу неданошаным немаўлятам.
Згодна з патрабаваннямі Сусветнай Арганізацыі аховы здароўя, народжаны плод вагой больш за 500 гр, які мае сэрцабіццё, дыханне, рух, лічыцца маленькім чалавекам і мае паказанні для падтрымкі жыццядзейнасціі. Нядаўна нам давялося выратоўваць дзіця вагой 685 гр. Дзяўчынка Ліза знаходзілася ва ўлонні маці ўсяго 23 тыдні. Нам спатрэбілася 5 месяцаў, каб паспрыяць яе далейшаму выспяванню.
Калі мы працуем з дзецьмі, нам трэба на некаторы час узяць на сябе функцыіі, якія не можа выканаць недасканалы арганізм падтрымаць сардэчную дзейнасць, рэгуляцыю тэмпературы, падмацаваць імунітэт. Калі гэтага не рабіць, дзіця можа не выжыць і ў далейшым мець ускладненні з нярвовай і сасудзістай сістэмамі, можа стаць глухім ці сляпым.
(Працяг на ст. 2.)
АРНОЛЬДУ МАКМІЛІНУ - 65
Англійскі славіст Арнольд Барат Макмілін (МсМillin) нарадзіўся 21 чэрвеня 1941 г. ў г. НьюкаслапонТайн (Вялікабрытанія). Доктар славянскай філалогіі (1971). У 1964 г. скончыў Лонданскі універсітэт. У 1964-65 гг. вывучаў славістыку на філалагічным факультэце Маскоўскага універсітэта. З 1963 г. бакалаўр гуманітарных навук, у 1965-69 гг. асістэнт рускай мовы і літаратуры, з 1987 прафесар рускай мовы Школы славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Лонданскага універсітэта. У 1976 87 гг. загадчык аддзялення рускай філалогіі Ліверпульскага універсітэта (чытаў лекцыі па беларусістыцы ў параўнальным курсе славянскай філалогіі). У 1970-80я гады - член камітэта Асацыяцыі славістаў Брытанскіх універсітэтаў, прадстаўнік Міжнароднага камітэта славістаў ад Вялікабрытаніі, віцапрэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні і распаўсюджанні славянскіх культур, з 1981 г. віцапрэзідэнт Англабеларускага таварыства і іншых. Ён пастаянны ўдзельнік міжнародных кангрэсаў славістаў (Варшава, 1973; Заграб, 1978; Кіеў, 1983), міжнародных канферэнцый [(з беларускай тэматыкай) па лініі ЮНЕСКА: «Славянскія культуры і сусветны культурны прагрэс» (Мн., 1982), «Нярускія мовы і літаратуры ў Савецкім Саюзе» (Макмастар, 1976), «Дастаеўскі і сусветная літаратура» (Мюнхен, 1981)], канферэнцый, прысвечаных 100годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа (Лондан, 1982), З. Бядулі і А. Гаруна (Лондан, 1986), 500годдзю Ф. Скарыны (Лондан, 1985), міжнародных сімпозіюмаў «Гётэ і славянскі свет» (Дзюсельдорф, 1979), «Беларусь і Захад» (Мюнстар, 1990) і іншых. Лектар многіх універсітэтаў Еўропы, Амерыкі, Бліжняга Усходу, рэдактар «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіса беларускіх даследаванняў», 1966 71), часопіса «Modern Languages Rewiew» («Агляд сучасных моў», 1979- 87), член больш як 10 рэдакцый славістычных часопісаў і выданняў, супрацоўнік бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане. У манаграфіі «Лексіка беларускай літаратурнай мовы XIX стагоддзя» (Лондан, 1973), напісанай на аснове вывучэння абстрактнай лексікі друкаваных і рукапісных беларускіх тэкстаў, ён параўноўвае беларускае слова з рускімі, польскімі, украінскімі і чэшскімі эквівалентамі, адпаведнікамі ў беларускіх і рускіх дыялектах. Так вучоны выявіў і семантыку, і сферу ўжывання і распаўсюджання слова. У гэтай працы Макмілін выкарыстаў новы для беларускага мовазнаўства і вельмі эфектыўны статыстычны метад. У артыкулах «Стаўленне да беларускай мовы ў XIX ст. да з'яўлення прац Карскага» (1966), «Акадэмік Я. Ф. Карскі» (1967) Макмілін раскрыў стан беларускай мовы і беларускага мовазнаўства ў 19 ст. і ўклад у яго Я. Ф. Карскага. Абстрактную лексіку беларускай літаратурнай мовы 19 ст. Макмілін разгледзеў у артыкулах «Семантычныя граніцы слоў «каханне», «сімпатыя», «дружба» ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя» (1971), «Іншамоўныя элементы ў абстрактнай лексіцы В. I. ДунінаМарцінкевіча» (1972). Выступаў Макмілін і ў абарону беларускай мовы ў артыкуле «Русіфікацыя і яе апаненты ў сучаснай беларускай літаратуры» (1989), у выступленнях ва універсітэтах Бона, Іерусаліма, Альберты, Цюрыха, на пасяджэннях Англабеларускага таварыства. Ен адшукаў зборнік «Куранты» і сумесна з Ч. Дрэйджам апублікаваў артыкул «Куранты»; неапублікаваны рускі песеннік 1733 года» (1970) - важную крыніцу беларускіх слоў і элементаў беларускага паходжання. Аўтар аглядных артыкулаў і раздзелаў пра беларускую мову для энцыклапедычных даведнікаў і абагульняльных прац, даследавання «Гісторыя беларускай літаратуры ад яе вытокаў да сённяшніх дзён» (Гісен, 1977). У 1991-92 гг. Макмілін распачаў курс лекцый для аспірантаў «Уводзіны ў беларускую культуру: мова, літаратура, гісторыя».
Да 65-годдзя англійскага даследчыка беларускай літаратуры
Прафесар Арнольд Макмілін адзін з самых паважаных, актыўных і дзейсных даследчыкаў беларускай літаратуры на Захадзе. Беларускай грамадскасці ён добра вядомы як выдатаы спецыяліст у многіх галінах беларускай культуры: мовазнаўстве, гісторыі, літаратуры, перакладзе. Ён актыўны папулярызатар беларускай культуры на Захадзе, але больш за ўсё нашага прыгожага пісьменства. Сваю навуковую дзейнасць англійскі славіст прысвяціў галоўным чынам даследаванню шляхоў развіцця беларускай літаратуры. Зпад яго спрактыкаванага і ўдумлівага пяра вышлі ўжо тры каштоўныя манаграфіі, прысвечаныя лёсу яе развіцця: «Гісторыя беларускай літаратуры ад яе вытокаў да сёняшніх дзён» (1977), «Беларуская літаратура 50-ых 60-ых гадоў XX ст.» (1999), «Беларуская эмігранцкая літаратура» (2002) і рыхтуецца зараз «Сучасная беларуская літаратура». Акрамя таго, ён шмат увагі і намаганняў аддае знаёмству з духоўным светам беларусаў, асабліва ў англамоўным свеце. Гэта знайшло свой адбітак у шматлікіх выступленнях з лекцыямі ва многіх універсітэтах свету па беларускай тэматыцы, з мноствам артыкулаў, аглядаў, нарысаў ў разнастайных часопісах і выданнях. Ні адно важнейшае англамоўнае энцыклапедычные выданне не абыходзілася без яго дасвечаных артыкулаў і аглядаў па беларусістыцы. Яму належаць таксама выданні беларускіх зборнікаў як «Тарас на Парнасе», «Снуецца зданяў рой», зборнік вершаў Ларысы Геніюш. Ён не раз узначальваў і прымаў актыўны ўдзел у працы Англа беларускага таварыства.
Сёлета з нагоды яго прабывання ў Беларусі з 2024 красавіка і 65 годдзя з дня нараджэння знакамітага славіста ён згадзіўся даць інтэрвію, падводзячы пэўны этап сваёй шматграннай навуковай і грамадскай дзейнасці.
Паважаны калега, з якой нагоды ты наведаў Беларусь на гэты раз?
Прыехаў на канферэнцыю аб сучаснай рускай і беларускай літаратурах. Мой даклад меў назву: "Вясеннія парасткі ў халодным клімаце: маладая беларуская паэзія Вальжына Морт і Віка Трэнас".
Вядома, што твая дзейнасць у галіне славістыкі вельмі разнастайная. Ты шмат увагі аддаваў рускай славеснасці. Як здарылася, што адным з важнейшым кірункаў тваёй працы ў сферы славяназнаўства стала беларусістыка? Калі і з якой прычыны ўзнікла цікавасць да Беларусі і яе культуры?
Мая цікавасць пачалася ў 1964 годзе пад уплывам вядомага славіста Лонданскага універсітэта Роберта Оці. Пад ягоным кіраўніцтвам я напісаў доктараскую дысертацыю на тэму «Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў ХІХым стагоддзі», якая ў 1973 годзе стала манаграфіяй (на англ. мове). Адразу ж пасля гэтага я атрымаў запрашэнне ад нямецкага выдавецтва Вільгельма Шмітца у Гесэне напісаць гісторыю беларускай літаратуры, якаяа выйшла ў серыі «Працы па гісторыі літаратур славянскіх народаў» на англ. мове . Апошні час займаюся выключна рускай музыкай і беларускай літаратурай, хаця і чытаю лекцыі ў Лонданскім універсітэце ў якасці прафесара рускай літаратуры.
Якое месца адводзіцца ў духоўным жыцці беларускай нацыі яе культуры? I ці не падмяняюць яго бясконцыя і яркія інфармацыйныя плыні і палітычныя падзеі, якія, на мой погляд, зніжаюць увагу да культуры, зацямняюць яе?
У ва ўсіх краінах «высокая» культура цікавіць толькі меншасць насельніцтва, але на Беларусі існуе яшчэ і вялікая канкурэнцыя з боку рускай культуры. Тым не менш, маё нядаўняе вандраванне па кнігарнях Менска мне паказала, што, нягледзячы на ўсё гэта, ёсць яшчэ цікавасць да беларускай культуры і ў прыватнаці да літаратуры добрыя кнігі знікаюць даволі хутка з прылаўкаў крамаў. Хаця я заўсёды пазбягаў палітыкі (і ў савецкі час, таксама і ў пастсавецкі), тым не менш, дзве справы былі на мой погляд вельмі неспрыяльныя для беларускай культуры:
1. Моўны рэферэндум, які быў вельмі вярэдным для шматпакутнай беларускай мовы і
2. Нядаўняе раздваенне саюза пісьменнікаў маразм поўны.
Хацелася б у цябе, як кампетэнтнага знаўца беларускай культуры ў заходнім свеце, даведацца, наколькі наша літаратура вядома за рубяжом і якое робіць яна ўздзеянне на заходнееўрапейскага чытача? У чым яе сіла і слабасць? Якія прагнозы, паважаны калега, чакаюць нашае прыгожае пісьменства ў бліжэйшым будучым?
Гэткі лёс «малых» моваў і культураў заставацца нявядомымі, пакуль іх скарбы не становяцца набыткам «вялікіх» моваў і культураў. Такім чынам, Быкаў амаль адзіны вядомы пісьменнік на Захадзе. На мой асабісты погляд перакладаць паэзію мае мала сэнсу. Наогул, трэба дабавіць, што ў англамоўных краінах значна менш увагі ўдзеляецца перкладам у параўнанні, напрыклад, з Францыяй, Германіяй і Італіяй. Гэта зусім не значыць, што мае прагнозы песімістычныя: на Беларусі увесь час з'яўляецца цікавая маладая проза і маладая паэзія. I не толькі маладая літаратура творчае натхненне такіх карыфеяў, як Рыгор Барадулін і Уладзімір Арлоў, яшчэ вельмі жывое. (Што датычыцца да тэатра, то тут я дрэнна інфармаваны). Трэба сказаць таксама, што ёсць маладыя крытыкі, як, напрыклад. Ганна Кісліцына, цалкам адэкватны новай літаратуры.
Мне вядома, што ты вельмі высокай думкі аб творчасці Васіля Быкава, шмат пішаш пра яго. Якое месца ў тваіх даследаваннях беларускай літаратуры адводзіцца яго асобе?
Мы некалькі дзесяцігоддзяў сябравалі з ім. У маёй кнізе «Беларуская літаратура 50ых і 60ых гадоў» Быкаву належыць важнае месца. Яго творчасці прысведчаны таксама разнастайныя артыкулы. Дарэчы, нядаўна вышла ягоная творчая біяграфія на англійскай мове канадскай даследчыцы Зінаіды Гімпялевіч.
Ці адчуваецца пэўная дыспрапорцыя ў развіцці беларускай літаратуры дыферамбнай, казённапатрыятычнай, нейтральнай, нацыянальна рэалістычнай?
Мне цяжка сказаць. Для маёй цяперашняй кнігі я шукаю самыя (мне) цікавыя творы і пазбягаю вышэй названых відаў літаратуры.
Традыцыйна ў беларускай літаратуры вядучае месца займала паэзія. У сувязі з крызісам паэзіі (спосабам мыслення і формай выражэння) у сучасным свеце якое месца зараз належыць ёй, і якія перспектывы яе развіцця?
Крызіс? Які крызіс? (калі магчыма запазычыць фразу ад нашых палітыкаў). Ужо шмат стагоддзяў людзі больш чытаюць прозу, чым паэзію, але ў нас кнігі паэзіі купляюцца, людзі ходзяць на канцэрты паэзіі і іншыя мерапрыемствы, звязаны з ёю. Наогул, безумоўна, у сусвеце менш чытаюць, чым глядзяць на блакітны экран...
Якімі шляхамі на тваю думку пойдзе далейшае развіццё нашага прыгожага пісьменства, як складзецца далейшы лёс беларускай літаратуры?
Пакуль незалежныя выдавецтвы і часопісы не зачыняцца, будзе друкавацца добрая паззія і проза. Я ўпэўнены, што праца Купалы, Коласа і Багдановіча, Быкава і Караткевіча не прападзе марна, і мне вельмі цікава і прыемна сачыць за развіццём багатай сучаснай беларускай літаратуры.
Паважаны калега, хачу выкарыстаць нагоду твайго прабывання ў Беларусі і набліжэння твайго юбілею, каб шчыра павіншаваць цябе з гэтай важнай нагодай у тваёй натхнёнай творчай дзейнасці і шчыра пажадаць табе далейшай нястомнай энергіі, плённай працы і выдатных поспехаў на шляху ў даследаванні і знаёмстве свету з беларускай культурай.
У. Сакалоўскі.
З клопатам пра будучыню
(Заканчэнне. Пачатак на ст. 1.)
Якім чынам трапляюць нованароджаныя ў Вашу клініку?
Мы падтрымліваем кантакты з радзільнямі горада, са шпіталямі ў рэгіёнах. У Менску і ў іншых гарадах створаны спецыяльныя рэанімацыйнакансультацыйным брыгады ( з лекарам, медсястрой і кіроўцам), якія забіраюць нованароджаных з радзільні і дастаўляюць да нас у аддзяленне. На тыдзень адбываюцца прыблізна 34 такія выпадкі. Гэтыя дзеці далёка не безнадзейныя. Мы вельмі рады, калі яны добра развіваюцца, і пра гэта ў далейшым паведамляюць іх маці.
У апошнія пяць гадоў за кошт выкарыстання новых методык лячэння, наяўнасці высокадакладных апаратаў, лекаў і матэрыяльных укладанняў удалося знізіць смяротнасць з 25% да 5 % ад агульнай колькасці выпадкаў.
Скажыце, калі ласка, ці можна зменшыць колькасць датэрмінова народжаных дзяцей?
Гэта наўпрост залежыць ад агульнага стану здароўя нацыі. Прычынамі неданошанасці з'яўляюцца ускладненні цяжарнасці, анэміі, гістозы, інфекцыіі ў жанчын, несупадзенне рэзусфактару. На жаль, па-ранейшаму, часта сродкам планавання сям'і з'яўляецца аборт. Ён прыводзіць да занясення інфекцыіі, што з'яўляецца перадумовай у будучыні нарадзіць несаспелае дзіця.
На вёсцы цяжарныя жанчыны не маюць магчымасці быць пад наглядам лекараў хаця б раз на тыдзень. Нярэдка здараюцца выпадкі алкагалізацыі ў будучых маці, якія прыводзяць да сіндрому абстыненцыіі, і патрабуюць асобай тэрапіі.
Таму, калі народ будзе адказна ставіцца да свайго здароўя і нам удасца палепшыць сістэму аховы здароўя ў краіне ў цэлам, то вынікі будуць, безумоўна, станоўчыя.
Раскажыце, калі ласка пра дзейнасць "Асацыяцыі беларускіх медыкаў."
Асацыяцыя была створана ў 2001 годзе. У ёй актыўна працуе каля 50 беларускіх лекараў.
Яе дзейнасць пачалася з суполкі ЗБС у Менскім медынстытуце. Мы неаднаразова ладзілі канферэнцыі па беларускай медычнай адукацыі, удзельнічалі ў міжнародных сустрэчах, падтрымліваем кантакты з замежнікамі.
Акрамя таго, у ЗБС я сустрэў сваю будучую жонку Крысціну, і гэта шчасліва змяніла мой лёс. Цяпер мы выхоўваем двухгадовага сына Мірона.
Асацыяцыя беларускіх медыкаў ставіць сваёй мэтай, папершае, удасканаліць адносіны паміж лекарам і пацыентам, а падругое, змяніць сістэму матывацыі лекараў да працы.
У нас аўтарытэт лекара дамінуе над пажаданнямі хворага. Лекар як цар, Бог, ён вышэй за пацыента. На захадзе медык раўнапраўдны партнёр, дарадца, сябра сям'і. Ён кансультуе, вядзе дагляд, стаўленне да яго працы таксама вельмі патрабавальнае. Але паўнату адказнасці за сябе і свой лёс нясе сам пацыент.
Змяніць жа сістэму матывацыі да працы можна пачынаючы з павялічэння сярэдніх заробкаў, пры ўзмацненні кантролю за дзейнасцю лекараў.
Зараз лекар можа быць заняты на дзвюх працах, адна з якіх зусім не звязана з медыцынай. У такім выпадку ён не мае магчымасці далей прафесійна развівацца і ўдасканальвацца.
Зараз адчуваецца вялікі недахоп колькасці лекараў у паліклінічным звяне. Аднаму даводзіцца абслугоўваць больш за 1, 5 участка. Кожнаму хвораму адпаведна прыпадае 510 хвілін на прыём. Чалавек на такім месцы хутка ператвараецца ў дыспетчара, які накіроўвае да вузкіх спецыялістаў. Каля 50 вакансій мае менская гарадская станцыя "Хуткай дапамогі".
Добрая мадэль атрымалася б у спалучэнні дзяржаўнай медыцыны са страхавой.
Мы б хацелі таксама пашырыць кантакты з замежнікамі па пытаннях пераадолення сухотаў, СНІДу, удзельнічаць у міжнародных стажыроўках.
Калі Вы адчулі сваю беларускасць?
Да вытокаў прыгожай літаратурнай мовы я далучыўся праз маю бабулю Яўгенню Сцяпанаўну, якая паходзіць з Вязынкі. Звычайная даярка, яна вельмі добры і мудры чалавек. Я заўсёды ездзіў да яе улетку, не аднойчы хадзіў пешшу па тых мясцінах.
З 16 гадоў я шукаў кола сяброў, паплечнікаў, і знайшоў іх у Задзіночанні беларускіх студэнтаў. З часам я перастаў вагацца, з кім размаўляць паруску, з кім пабеларуску, у мяне знік унутраны дысбаланс, і жыццё памянялася да лепшага.
Скажыце, калі ласка, як асэнсаванне сваіх нацыянальных каранёў, усведамленне гістарычнага мінулага можа дапамагчы чалавеку ў псіхалагічнай трываласці і ў фізічным умацаванні?
Усё зразумела: калі чалавек ведае свае карані, ён адчувае сябе больш упэўненым, і гэта надае яму душэўную раўнавагу і спакой. А значыць змяншае стрэс і падаўжае жыццё.
Якімі вы бачыце беларускіх медыкаў у будучым?
Гэта павінны быць вельмі адукаваны і культурны, добразычлівы чалавек, які б меў уважлівы і чулы падыход да пацыента.Як кажуць, калі пасля размовы з лекарам хвораму не стала лепш, то гэта быў кепскі лекар.
Гутарыла Эла Оліна, Фота аўтара.
Інтымны дзённік Максіма Багдановіча
У кнігарнях з'вілася кніга твораў Максіма Багдановіча пад назвай "Інтымны дзённік". У кнігу ўвайшлі выбраныя творы класіка беларускага прыгожага пісьменства: вершы, наследванні, пераклады, апавяданні артыкулы і лісты. Прадмову да яе напісаў Народны паэт Беларусі, намінант Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгор Барадулін.
Вы, хто любіце натрапіць
Між страніц старых пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блёклы высахшы лісток, --
Праглядзіце гэты томік...
Наш кар.
Часціны мовы ў маім жыцці
Працуючы выкладчыкам беларускай мовы не адзін дзесятак гадоў, я заўважыла, што цікавасць да вывучэння мовы ў студэнтаў пачынае страчвацца. Адной з прычын гэтага з'яўляецца адсутнасць грунтоўных зменаў у школьнай праграме ды пра-грамах ВНУ. Стаўшы студэнтамі, хлопцы і дзяўчаты вучаць усё тыя ж арфаграмы, пунктаграмы і сінтаксічныя канструкцыі, як і ў школе. У той жа час жыццё патрабуе іншага падыходу да вывучэння роднай мовы, бо існуе не такая вялікая колькасць беларускамоўных грамадзянаў краіны ды і стаўленне да нашай мовы даволі неадназначнае.
Улічваючы гэта, я штогод праводжу невялікія эксперыменты падчас навучання, выкарыстоўваючы разнастайныя метады і прыёмы. Так, у гэтым годзе пры вывучэнні марфалогіі студэнты пісалі творчыя працы "Часціны мовы ў маім жыцці", расказваючы пра ролю назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў і інш. у жыцці кожнага студэнта.
Атрымаліся цікавыя аповеды, якія я прапа-ноўваю Вашай увазе. Вы даведаецеся, што цікавіць сёння нашую моладзь, што любяць маладыя, а што не. Спадзяюся, што вам спадабаецца.
З павагай
старшы выкладчык БДУКіМ Людміла Дзіцэвіч.
Кацярына Яўсюк
На працягу жыцця мы зусім не звяртаем увагі на тое, якія словы мы ўжываем. Ці то злуючыся, ці то гаворачы добрыя і прыгожыя словы замілавання, кахання ці захаплення, мы вымаўляем словы, якія з'яўляюцца часцінамі мовы.
Якія прыгожыя, цудоўныя часціны мовы мы ведаем: мама, тата, Радзіма, мова - назоўнікі; любая, прыгожая, родная, ветлівы - прыметнікі; кахаю, гавару, дыхаю - дзеясловы; мой, я, ты, ён - займеннікі і г.д.
Жыццё ўсіх людзей на свеце можна перадаць праз словы, кожнае з якіх - часціна мовы. Толькі зараз я пачала задумвацца пра тое, што ўсе словы, якія я ўжываю ў сваёй мове, хоць і маленькія, але самастойныя. Яны ўсе нясуць у сабе пэўны сэнс, і ўжываць іх трэба да месца. І калі мы ўсё зробім дакладна, то словы раскрываюцца перад намі і перадаюць цудоўны свет навуковага ці мастацкага твора, прыгожай песні, цікавай п'есы ці расказваюць пра тое, якую частку яны займаюць у жыцці адной добрай студэнткі.
НАЗОЎНІКІ
Мне вельмі падабаецца гэтая часціна мовы. Яны такія… ну, ёмкія! Адно слова можа перадаць вельмі вялікі сэнс. Напрыклад, адно з самых маіх любімых - сям'я . Гаворыш адно слова, а разумееш: мама, тата і я (такая маленькая і такая прыгожая).
Асабліва мне падабаюцца ўласныя назоўнікі гэта імёны дарагіх мне людзей: Мая - імя маёй мамы, Уладзімір - майго бацькі, Ігар - майго мужа, а Святаслаў -майго сына. Гэта самыя родныя мне назоўнікі і самыя любімыя.
Не люблю страшныя назоўнікі, такія як вайна, катастрофа, гора і г.д. А яшчэ з дзяцінства не люблю адзін, на першы погляд, зусім мірны назоўнік "гусі" . Справа ў тым, што маё дзяцінства прайшло ў вёсцы маёй бабулі. Там, разам з іншымі дзецьмі я пасвіла гэтых самых гусей. Якія ж яны былі шчыпучыя! О, колькі разоў я марыла, каб усе яны (у колькасці 12 дзюбастых галоў) перадохлі ў адзін цудоўны ранак! Але, на жаль, яны не дохлі і смажаныя былі вельмі смачнымі. Да гэтага часу я лічу, што гэта адзіны плюс існавання на Зямлі гусінай пароды.
Ну і, канешне, я разумею, што назоўнікі - частка маёй будучай прафесійнай лексікі.
ПРЫМЕТНІКІ
На мой погляд, прыметнікі самыя прыгожыя часціны мовы. Мае самыя любімыя прыметнікі - гэта тыя, што абазначаюць колеры. Мой сынок і я лічым, што самы прыгожы колер - блакітны. Ён падабаецца нам таму, што гэта колер неба і мора мясцін нязведанага, невядомага, таямнічага, колер свабоды і незалежнасці.
Праз прыметнікі мы адкрываем свае пачуцці: расказваем пра каханне, захапленне, замілаванне, прыгажосць любы, каханы, мілы, найпрыгажэйны, цудоўны.
Але прыметнікі могуць быць і строга афіцыйнымі. Такімі, якімі я буду карыстацца ў сваёй будучай працы: фондавы, бібліяграфічны, бібліятэчны, дакументазнаўчы.
ЗАЙМЕННІКІ
Я не ведаю чаму, але займеннікі здаюцца мне адной з самых важных часцін мовы. Яны ж замяняюць словы ў сказах, каб мы ў размовах не ўжывалі, напрыклад, назоўнікі па некалькі разоў у адным сказе, яшчэ яны паказваюць на нейкую асобу, запытваюць, ну і, канешне, паказваюць на прыналежнасць.
Мой любімы займеннік "мой" . Усе, што адбылося ў маім жыцці - гэта маё!!! Добрае і дрэннае, вясёлае і не вельмі, прыгожае і агіднае, але маё, роднае, блізкае.
ЛІЧЭБНІК
Мне здаецца, што лічэбнік адзін з самых неабходных у нашым жыцці. Усе лічбы, усе даты, такія важныя для нас - гэта лічэбнікі. Ад нараджэння да самай смерці мы жывём у палоне лічбаў. Што ў першую чаргу запамінае дзіця, калі навучыцца гаварыць? Сваё імя, прозвішча і абавязкова дамашні адрас: вуліца, нумар дома і кватэры. Лічбы вакол нас. Мы нават не зважаем на іх.
Мабыць, самыя любімыя лічэбнікі ў людзей - гэта даты святаў. Для каго дзень нараджэння, для каго нешта іншае. Для мяне гэта Новы год, дзень майго вяселля і дзень нараджэння майго сына.
ДЗЕЯСЛОЎ
Дзеяслоў - мая любімая часціна мовы. Яна абазначае дзеянне, і менавіта гэта мне падабаецца. Я сама не люблю сядзець на месцы, таму дзеяслоў - гэта для мяне.
Сказаць, якія дзеясловы мне падабаюцца вельмі цяжка, бо мне здаецца, што яны ўсе мне падабаюцца.
Я вельмі люблю плаваць. Калі ёсць вольны час, мы з татам едзем на дачу, каб паплаваць у басейне. Я вучу плаваць майго сына.
А яшчэ я люблю гуляць у валейбол і баскетбол, спяваць і танцаваць, сустракацца з сябрамі, гуляць з сыночкам, вязаць і гатаваць. А яшчэ і, мабыць, гэта галоўнае, я люблю вучыцца.
Усе гэтыя дзеясловы многа значаць у маім жыцці.
ПРЫСЛОЎІ
Мае любімыя прыслоўі - прыгожа і весела . Я не ведаю, чаму, але гэтыя прыслоўі з дзяцінства суадносяцца з назоўнікам "цырк".
Я і зараз люблю хадзіць у цырк. А ў дзяцінстве гэта было нешта неапісальнае. Калі я толька ўваходзіла ў дзверы, сэрца пачынала хуткахутка біцца. Гэта як уваходзіш у халодную ваду. Потым мы ўваходзілі ў залу, і хваляванне адразу знікала. Замест гэтага мне станавілася так весела, што я пачынала смяяцца. Самае смешнае, што дзяцінства прайшло, а адчуванні засталіся тымі ж самымі.
ДЗЕЕПРЫМЕТНІК
ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ
Раней я расказвала пра часціны мовы, якія з'яўляюцца самастойнымі, а вось дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі з'яўляюцца формамі дзеяслова.
Таму тое, што я расказала пра дзеяслоў, у некаторым памеры адзносіцца і да гэтых дзвюх формаў. Ну, напрыклад, калі аб'яднаць тое, што я гаварыла аб дзеясловах, то сказ будзе гучаць так: "Паплаваўшы ў басейне, Ігар і Слава любяць з'есці прыгатаваныя мной кексы".
ПРЫНАЗОЎНІК
На маё меркаванне, прыназоўнікі неабходныя часціны мовы, бо яны выражаюць разнастайныя адносіны паміж назоўнікамі (займеннікамі, лічэбнікамі) ва ўскоснай форме і іншымі словамі ў словазлучэннях. Сама назва гэтай часціны мовы паказвае, што прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім (пры назоўніку). Прыназоўнікі служаць для сінтаксічнай сувязі слоў, паказваюць на залежнасць аднаго слова ад другога.
Я нават не ведаю, што можна сказаць пра яго ролю ў маім жыцці. Гэта ж не самастойная часціна мовы, якая нясе ў сабе пэўны сэнс. Я разумею, што гэта неабходная часціна мовы, але любімага прыназоўніка ў мяне няма. Усе яны добрыя і неабходныя ў мове.
ЗЛУЧНІК
Злучнікамі называюць словы, якія не маюць лексічнага значэння і служаць для сувязі слоў, словазлучэнняў і сказаў. Злучнікі не маюць форм змянення (за выключэннем хто, што, які, каторы, чый, якія суадносяцца з займеннікамі), яны выражаюць адносіны паміж сказамі і сінтаксічнымі канструкцыямі. Так, у сказе злучнікі не маюць лексічнага значэння, але з'яўляюцца часцінай мовы. Злучнік але злучае часткі складаназлучанага сказа.
ЧАСЦІЦЫ
Часціцамі называюцца службовыя словы, якія не маюць лексічнага значэнння і служаць для выражэння дадатковых сэнсавых, мадальных і эмацыянальных адценняў слоў, словазлучэняў і сказаў. Яны таксама могуць утвараць формы слова і новыя словы. Часціцы не ўжываюцца без слоў з лексічным значэннем і не з'яўляюцца членамі сказа. Толькі асобныя з іх - сцвярджальныя, адмоўныя, пытальныя часціцы ага, вось, вунь, не, няўжо, так - могуць выступаць у функцыі слоўсказаў: "Ну, усё! Скончыла працу - можна адпачыць."
Падабаюцца мне эмацыянальнаэкспрэсіўныя часціцы што, за, як, ну, і, вось, дык, ажно . Бо з іх дапамогай можна перадаць эмоцыі і пачуцці.
ВЫКЛІЧНІК
Пачаць, мабыць, трэба з таго, што выклічнік не з'яўляецца службовай часцінай мовы, таксама як і самастойнай. Яны займаюць асобнае месца сярод часцін мовы. Яны не маюць ні лексічнага, ні граматычнага значэння - не абазначаюць з'яў рэчаіснасці, не звязваюць слоў, словазлучэнняў і сказаў, як прыназоўнікі і злучнікі, не выражаюць дадатковых адценняў, як часціцы: пры дапамозе гукаў - аднаго ці некалькіх - яны непасрэдна выражаюць пачуцці і волевыяўленні чалавека.
Вось у мяне, напрыклад, калі нешта здараецца, заўсёды вылятае "Ой" . Колькі разоў давала сабе абяцанне не ойкаць не выходзіць, хоць трэсні!
Да выклічнікаў адносяцца і падкліканне, адгон жывёл і птушак. Колькі разоў у дзяцінстве я падклікала гэтах гадасных гусей ("гулігулігулігулі"). Яны шыхтаваліся ў радочак і паціху клэпалі дамоў.
На заканчэнне хацелася б сказаць, што, канешне, усе часціна нашай мовы розныя: самастойныя і службовыя, з лексічным значэннем і без яго наогул, змяняльныя і нязменныя. Але ўсе яны неабходныя. Усе займаюць сваё месца. І ўсе разам утвараюць тое прыгожае яднанне, якое мы называем БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ.
Марыя Бучына
З першага позірку і да сёняшняга дня назоўнікі акружаюць мяне заўсёды. Расплюшчваючы ў першы раз вочы я заўважыла, што ў мяне ёсць дзве рукі і дзве нагі, ёсць валасы, твар, вусны, вочы, нос, шыя і шэраг іншых прадметаў назоўнікаў. Калі прайшоў пэўны час, я зразумела, што ў мяне ёсць імя Марыя, мае бацькі і сястрычка Вольга. Гэта было вялікім адкрыццём для маленькага чалавека, які толькі пачынае рабіць трывалыя крокі.
Менавіта першыя ўражанні ад жыцця я атрымала пры дапамозе такіх назоўнікаў, як прырода, сонейка, гульня, цацкі, дождж, снег, ежа і шэраг іншых. Праз пэўны час у маім разуменні з'явіліся больш трывалыя назоўнікі, якія ніколі не пакінуць маё жыццё, Гэта сям'я, малая Бацькаўшчына (мой горад) і Бацькаўшчына, Радзіма Беларусь, сяброўкі і ўвогуле сяброўства, і шэраг іншых важных і значных назоўнікаў.
Кожны дзень па дарозе ва ўніверсітэт, я заўважаю добрае надвор'е, сонейка, неба, зялёныя дрэвы, птушак. Атрымоўваю ад іх добрую энегетыку і добры настрой.
Апынуўшыся ва універсітэце бачу вакол сябе шмат прадметаў, апісваць якія не хопіць часу. Ды і ўвогуле універсітэт і студэнцтва сталі для мяне на сённяшні час важнымі назоўнікамі.
Падсумоўваючы гэта, магу зрабіць выснову, што маё існаванне без назоўнікаў немагчыма. Усё галоўнае ў маім жыцці выражаецца менавіта імі.
Але прадметы неразрыўна звязаны з дзеяннямі. Я бачу сонейка, зоркі ў нябёсах, родны куток. Раней гуляла з маленькімі цацкамі, аблівалася вадою з сястрычкай, зараз чытаю цікавыя кнігі, хаджу ва ўніверсітэт і сама гатую сабе ежу.
I што атрымліваецца? А атрымліваецца, што кожны дзень і кожную гадзіну я бясконца раблю дзеянні ў сваім жыцці. А дзеянні гэта і ёсць дзеясловы беларускай мовы.
Неабходна зазначыць, што і лічэбнік - гэта значная часціна мовы, пры дапамозе якой я магу лічыць кроплі дажджу, промні сонейка, усмешкі маіх родных людзей. Магу лічыць колькасць дзён і год, якія я пражыла на гэтай планеце. Таму існаванне без лічэбнікаў немагчыма.
Кастусь Нарэйка
Нядаўна я зразумеў адну вельмі цікавую рэч усе словы, якія я выкарыстоўваю ў сваім звычайным паўсядзённым жыцці гэта ўсё часціны мовы. Гэта назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі, лічэбнікі, выклічнікі, часціцы і інш. Я нават не задумваўся аб гэтым. Я рабіў свае паўсядзённыя справы хадзіў ва універсітэт, чытаў кнігі, пісаў рэфераты, слухаў музыку. А гэта ўсе словы хадзіў, чытаў, пісаў, слухаў дзеясловы; універсітэт, кніга, музыка назоўнікі.
Ганна Ільясава
Справа ў тым, што ў маленстве я бачыла сон, які буду помніць усё жыццё: я прыгожая, чароўная, менавіта прынцэса, у чырвонай пышнай сукенцы, танчу вальс з прынцам... I вось, калі быў выпускны баль (дарэчы, таксама мой любімы назоўнік), мая мара здзейснілася, і я адчула сябе сапраўднай прынцэсай!
А паколькі на лекцыях у нас заўсёды шумна, то часцей за ўсё я выкарыстоўваю выклічнік цыц .
(Працяг у наступным нумары.)
Успаміны Эдварда Вайніловіча
(Працяг матэрыялаў прысвечаных беатыфікацыі фундатара касцёла Св. Сымона і Алены ў Менску Эдварда Вайніловіча)
(Працяг, пачатак у папярэдніх нумарах.)
Нарады былі публічнымі, але ўжо загадзя было вядома, што вынікам Смаленскага з'езду павінна стаць абранне двух дэлегатаў на Ўсерасійскі з'езд такіх прадстаўнікоў у Петраградзе. Хоць гаварылі пра сельскую, гаспадарку, але нічога грунтоўнага па гэтым пытанні прынята не было, бо кожны думаў пра нешта іншае і на нешта іншае заглядваўся. Прабылі мы ў Смаленску дзён 810. Больш за ўсё нас цікавілі выбары дэлегатаў. Абранымі былі Энгельгардт і Мянжынскі, іх намеснікам у выпадку немагчымасці прыезду Э. Вайніловіч.
Пра Энгельгардта я ўжо гаварыў. Мянжынскі абруселы паляк, праваслаўны, чалавек адмысловай інтэлігентнасці, неверагодна працавіты і прадпрымальны, выдатна гаварыў папольску. Пасля Смаленска запрасіў мяне ў свой маёнтак пад Оршай. Яго сталовы пакой упрыгожвала галярэя партрэтаў яго продкаў у кунтушах, Я агледзеў яго велізарную паспяховую гаспадарку: фабрыку цвікоў, млын і да т. п. З жонкай ён не жыў, меў дзвюх дочак, выдатна выхаваных і адукаваных. Адну выдаў за графа Замойскага, другую за графа Лявона Жаўтоўскага з Познані.
У Смаленску не абышлося без абедаў, экскурсій. Так маршалак Абаленскі звазіў нас у маёнтак аднаго з Энгельгардтаў, размешчаны недалёка ад Смаленска, дзе мы агледзелі знакамітую стайню рысакоў, адзін з якіх нядаўна атрымаў прэмію на скачках у Парыжы. З'язджалі з Смаленска ў надзеі на хуткую сустрэчу ў Петраградзе ў якасці дэлегатаў вялікага з'езду, скліканага меркавана ў канцы сакавіка. Але нечакана трагічны выпадак 1 сакавіка 1881 г. Міністэрства ЛорысМелікава ў сувязі са смерцю Аляксандра II спыніла сваю дзейнасць, і неўзабаве я атрымаў дзяржаўны дакумент ад 19 сакавіка 1881 г. ад губернатара Тамазы, які абвяшчаў: "У сувязі з узрушаючымі падзеямі ў сталіцы з'езд акруговых дэлегатаў адкладаецца на нявызначаны тэрмін" , і таму ў Петраград няма патрэбы ехаць. Сапраўды: "L"homme propose, Dieu dispose".Усё магло быць інакш, калі б адпаведная канстытуцыйная рэформа ўжо з 1881 года стала б развівацца і прыводзіць у парадак дзяржаўныя справы.
Але не толькі вясёлкавыя надзеі прывёз я з Смаленска, але і адну рэальную карысць: там я падрабязней пазнаёміўся з пытаннем малога крэдытавання. Аформіўшы ў Смаленску статут Ашчаднакрэдытнага Таварыства, я вырашыў адчыніць такую ўстанову ў сваёй мясцовасці. Дзякуючы асабістым сувязям з тагачасным Менскім губернатарам А.І. Пятровым, у далейшымпамагатым Варшаўскага генералгубернатара, а затым сенатара, без асаблівых клопатаў па дарозе з Смаленска я атрымаў у Менску дазвол на стварэнне такога Таварыства ў Клецку.
Словы "старанні і сувязі" сёння здаюцца ўжывальныя не да месца, але ў тыя часы, калі кожная акцыя, звязаная са зборам, здавалася падазронай, без старанняў і сувязяў нічога нельга было зрабіць. Вярнуўшыся, я ўпрасіў свайго суседа Міхася Межаеўскага паехаць у Вільню і ў Верках бліжэй азнаёміцца з вядзеннем такіх пытанняў у такім ж АшчаднаКрэдытным Таварыстве, заснаваным спадаром Ямантам (Мацвей Ямант, вядомы віленскі дзеяч, службовец у фінансавай сферы князя Вінгенштэйна) , затым, сабраўшы суседзяў у сябе і ўнёсшы 3 000 рублёў як пачатковую суму, адкрыў такое Таварыства, званае ў нас "Клецкім Банкам". У гэтым банку я ніколі не працаваў, бо на паездкі ў Клецк часу не было і з бухгалтэрыяй не быў знаёмы. Усім гэтым кіраваў мой годны сусед і прыяцель Рамуальд Рымша. Неўзабаве я атрымаў назад свае 3000 рублёў. "Клецкі Банк" набываў усё большае значэнне, і былі гады, калі яго абарот дасягаў 800 000 руб., які для такой малаважнай тэрыторыі быў велізарным. Я толькі "honoris causa" лічыўся Старшынём Наглядальнай Рады банка, падпісваў справаздачы і на агульных зборах старшынстваваў. Уплыў гэтай установы ў сферы малога крэдыту і зберажэнняў быў значным, бо перш зберажэнняў ніхто не рабіў або трымалі ў высокаадсоткавых, але не надзейных крэдытах. Пасля адкрыцця гэтага банка рэдка хто з дробных уласнікаў або працаўнікоў не лічыў патрэбным трымаць капітал на кніжцы ў банку, і пасаг дачцы быў меней фіктыўным, бо мелася пацверджанне ў банкаўскай кніжачцы. І тут мы сустрэліся з адной нечаканасцю: усе, хто працаваў, адкладвалі зберажэнні ў банку, а мясцовыя абшарнікі ў большасці карысталіся крэдытамі. Пазней па крэдыты пачалі звяртацца і сяляне ў сувязі з купляй зямлі. Але паводле Статуту банка крэдыт не выдаваўся без адпаведнага паручыцельства, жадаючы дапамагчы тым, хто жыў у нястачы і для ажыўлення банкаўскіх аперацый, я ахвотна выступаў паручыцелем. Бывалі моманты, калі паручыцельствы дасягалі 30 000 р., і павінен пахваліцца, што страціў я няшмат.
Банк працаваў адзін дзень у тыдзень у панядзелак гандлёвы дзень у Клецку. Сяляне збіраліся на рынку, а абшарнікі у банку, што давала магчымасць абмеркавання шматлікіх бягучых пытанняў і стварэння нават іншых супольнасцяў, напрыклад, узаемнай абароны пасеваў ад пажараў пры ўмове абавязковага падавання пацярпеламу саломы і сена ў натуральным выглядзе і т.д. Сфармаваўся зборны тэрытарыяльны пункт, кожны ведаў, калі жадае сустрэцца з суседам, параіцца або дамовіцца неабходна ехаць у панядзелак у банк у Клецк. Вось ужо шмат гадоў кіраўніком і душой гэтай установы з'яўляецца мой годны сусед Стэфан Чарноцкі.
21 кастрычніка 1881 г. я атрымаў дэпешу ад Менскага губернатара А.І. Пятрова з просьбай з'явіцца не паседжанне як прадстаўнік землеўладальнікаў у "высоказацверджанй габрэйскай камісіі", створанай у Менску пад яго кіраўніцтвам. Паехаў і з перапынкамі прабыў там амаль 6 тыдняў, бо ў канцы паседжанняў быў абраны ў рэдакцыйную камісію. У выніку працы гэтай камісіі (пасля азнаямлення з вынікамі яе працы ў Петраградзе) было ўсталявана для габрэяў занадта цяжкае права 3 траўня 1882 г. Не мая была ў гэтым віна, бо я заўсёды прытрымваўся пункту погляду раўнапраўя ўсіх саслоўяў, веравызнанняў і нацыянальнасцяў.
Я лічыў, што габрэі часта ўсякімі абмежаваннямі былі пакрыўджаныя, але, з іншага боку, трэба было прызнаць і тое, што яны мелі і перавагі, якіх не толькі каталікі, але і праваслаўныя тады не мелі. Напрыклад, прыхадское самакіраванне, волю збораў у сінагогах для рашэння бягучых пытанняў, выключную ўладу ў сваіх кагалах, права навучання на роднай мове амаль без усякага кантролю з боку дзяржавы, волю хатняга навучання і нават магчымасць выканання праз дзяржаўныя выканаўчыя органы сваіх пастаноў, напрыклад, у адносінах да падатку кашэрнага і свячнога. Я лічыў, што для ўраўнаважвання сіл у супрацоўніцтве з хрысціянскім грамадствам неабходна было забяспечыць яму такія ж перавагі, што ў тыя часы рэакцыі для дзяржаўных сфер здавалася недапушчальным.
Гэта было маім першым удзелам у працяглай і больш сур'ёзнай грамадскадзяржаўнай працы. Камісія складалася з трыццаці чалавек, у асноўным з прадстаўнікоў судаводства і адміністрацыі. Прадстаўнікоў палякаў ад землеўладальнікаў было толькі тры: Юзаф Вайніловіч з Макран, у мінулым Слуцкі маршалак, але ўжо па прызначэнні, чалавек вельмі добры і годны, Аляксандр Скірмунт з Парэчча, свяціла нашай правінцыі, статыст, чалец рэдакцыйнай камісіі па вызваленні сялян, чалавек вельмі дасведчаны ў грамадскіх пытаннях, адважны і смелы, і Эдвард Вайніловіч самы малодшы, трыццаці трох гадоў. Вучыўся, глядзеў на Скірмунта, як на ўзор грамадзяніна. Пасля паседжанняў, калі мы вярталіся ў гасцініцу, дзе пражывалі, увесь час з ім сустракаліся, і я блізка з ім пасябраваў і вельмі ганарыўся гэтым сяброўствам. Сяброўскія адносіны захаваліся і ў другога пакалення яго сына Рамана, віцапрэм'ера Менскага Сельскагаспадарчага Таварыства і шырока вядомага пасла ў 1 Дзяржаўную Думу.
У габрэйскай камісіі прадстаўнікамі мясцовага насельніцтва былі: Зыгмунт Свянціцкі, вельмі добра дасведчаны ва ўсіх справах і праблемах габрэяў, і З. Дымінскі эрудыт, гебраіст і выдатны талмудыст. Яны нам тлумачылі ўсе рытуальныя асаблівасці.
Губернатар Пятроў сваю кар'еру пачынаў у Каралеўстве, быў сялянскім камісарам у Скярневіцах, дзе ў то час жыў князь Баратынскі, і які яго пратэжаваў на пост віцагубернатара. Чалавек гэты быў вельмі здольны і надзвычай працавіты. Пазнаёміўся я з ім бліжэй падчас рэдакцыйнай працы ў габрэйскай камісіі. Ён быў да мяне вельмі дабразычлівы, наведаў мяне ў Савічах і вырашыў шмат пытанняў, на якія ўлады глядзелі вельмі падазрона. А пытанні гэтыя ў большасці сваім дакраналіся абрадаў каталіцкага веравызнання, і ў якія стала пачала ўмешвацца дзяржаўная ўлада.
Патрыятычныя дэманстрацыі, папярэднія паўстанню 1863 г., увялі, калі можна так выказацца, палітыку ў Касцёл. Гэта выкарыстаў урад падчас паўстання, асабліва ў Беларусі, і праз гэтыя адчыненыя дзверы, ператварыўшы Меншчыну ў палігон для эксперыментаў, пачалі ўмешвацца ва ўнутрыцаркоўныя справы і богаслужэнні, гэта значыць, у казанні і касцельныя спевы.
У нашым прыходзе ў Цімкавічах быў, да няшчасця, такі святар "рытуаліст" (так зваліся святары, якія прынялі дадатковыя богаслужэнні, што праводзіліся на дзяржаўнай мове) Кулакоўскі. Як раз у гэты час мяне спасціглі і вельмі радасныя і вельмі цяжкія выпрабаванні, у якіх Касцёл удзельнічаў з дабраслаеннем або суцяшэннем.
He жадаючы задавальняцца толькі грамадзянскім актам, я накіроўваўся адкрыта да губернатара Пятрова, які мне дазваляў запрашаць святара з іншага прыходу. Пасля ліквідацыі кляштара і касцёла ў прыходзе Святога Крыжа пад Нясвіжам дазволіў таксама забраць надмагільную пліту майго прадзеда Франца, памерлага ў палове XVIII ст., пахаванага перад Алтаром у капліцы, у правым баку нефа. Гэтае надмагілле я перанёс на курган у Савічах. Успамінаю аб гэтых, такіх малаважных эпізодах з мэтай даць характарыстыку тых часоў рэлігійнага прыгнёту ў Беларусі.
Паколькі я ўспомніў аб маім удзеле ў працы шматлікіх дзяржаўных камісій, паміж іншым, у навучанне і для памяці маладому пакаленню абавязаны распавесці аб так званай "кантрыбуцыйнай камісіі", або, гаворачы мовай афіцыйным аб "камісіі па размеркаванні адсоткавага збору з асоб польскага паходжання".
Кантрыбуцыя спачатку звалася "часовы адсоткавы збор", была ўведзеная вялікім кіраўніком Мураўёвым; спачатку збіралася адвольна, часам раз, часам два разы ў год, часам з усіх, часам толькі з некаторых, часам уносілася ў мясцовыя касы, часам у аддзяленні паліцыі або вайсковым уладам, у залежнасці ад распараджэння або загаду. Велічыня гэтай кантрыбуцыі была таксама адвольнай: або ў залежнасці ад колькасці дзесяцін зямлі, або ад меркаванай заможнасці плацельшчыка. Былі выпадкі продажу інвентару або нават маёнткаў, калі гэты падатак быў надмерным, і як усё ў Расіі, што было "часовым", як правіла, існавала вельмі доўга, і плацёж гэты быў ануляваны толькі найвысокім указам Збіранне гэтай платы працягвалася да 1869 г, калі 3 сакавіка былі выдадзеныя загады, што вызначалі памер кантрыбуцыі, якая збіраецца з Менскай губерні ў памеры 225000 рублёў. Тут жа былі разгледжаны пытанні размеркавання і збору, да ўрагулявання якіх былі прыцягнутыя самі плацельшчыкі кантрыбуцыі. У гэтых жа прадпісаннях быў ўстаноўлена і час спынення гэтага плацяжу, што магло наступіць толькі пры ўмове, калі 2/3 зямельнай уласнасці пяройдзе ў рукі расейцаў і лік гэтых уладальнікаў перавысіць лік палякаў. Напрыклад, калі б адзін расеец выкупіў 2/3 зямельных угоддзяў губерні, астатняя частка польскіх землеўладальнікаў ад кантрыбуцыі не вызвалілася б. Nota bene, уладальнікі ў гэты лік не ўваходзілі. У выніку гэтага закона камісіі атрымалі найменні: губернская камісія для размеркавання плацяжу паміж паветамі і павятовая камісія для азначэння сумы, якая прыходзіцца на кожны маёнтак. Гэтыя камісіі, як гэта было на практыцы, складаліся з адпаведнага ліку дзяржаўных службоўцаў і грамадзян, прызначаных губернатарам па адным з павету ў губернскую і некалькі ў павятовыя камісіі. Я быў абраны чальцом абедзвюх камісій. Праца ў павятовай камісіі адбірала масу часу, бо неабходна было падлічыць для кожнага плацельшчыка сумы падатку і затым усё правяраць; разглядаць рознага роду скаргі і заявы, або агульная сума збору загадзя была вызначаная і гаворка ішла аб тым, каб паступленні праводзіліся па меры магчымасці добрасумленна і сапраўды, бо здыманне сумы з аднаго павісала грузам на іншым.
Даволі хутка, 31 снежня 1970 г., сума кантрыбуцыі, дагэтуль званая "адсоткавым зборам", была паменшаная напалову і склала 112450 рублёў з губерні. І калі ў далейшым "найвысокі ўказ" 3 лютага 1874 г. прапанаваў спыніць канфіскацыю маёнткаў і некаторыя маёнткі былі вернутыя іх першым уладальнікам, Міністэрства сваім цыркулярам ад 13 студзеня 1876 г. прапанавала ўключыць гэтыя маёнткі ў спісы для аплаты, не павялічваючы нормы збору з губерні. З іншага боку, скарыстоўвалася вызваленне некаторых маёнткаў ад аплаты не толькі па чынніку пераходу іх у рукі расейцаў, але і па іншых акалічнасцях, напрыклад: маёнткі малалетніх і разумова хворых, якія аплачвалі толькі 1/4 прызначанай сумы, ад выплаты вызваляліся маёнткі параненых на вайне і тых уладальнікаў, якія займаюць некаторыя дзяржаўныя пасады, што павялічвала сумы аплаты астатніх, бо вызначаная раней квота безумоўна павінна была паступаць з губерні. Такое становішча праіснавала аж да выдання міністрам цыркуляру ад 30 чэрвеня 1880 г. аб адмене спагнання з губерні недабраных сум, якія стварыліся зза надавання вышэйпаказаных палёгак.
(Працяг у наступных нумарах.)
Гімназія родная мая
Не гэтак даўно, гады з тры таму, на будынку колішняй 23яй менскай школы, што на праспекце Незалежнасці, поблізу плошчы Якуба Коласа, зазіхацела кідкая, ледзь не на ўвесь карніз, шыльда, набраная своеасаблівым буйным шрыфтам - " Гімназія № 23". Шыльда не стандартная. Яна надала колішняму школьнаму будынку якуюсь важкасць і, калі хочаце, нават павжнасць. Звычайная школа раптам сталася гімназіяй! А яе навучэнцы - гімназістамі! То як тут не заганарыцца. Нават, калі ты ўжо пенсіянер і то, калі ідзеш паўз будынак з такой кідкаю шыльдай, увесь страпянешся.
Гімназія!
Колісь у гімназіях вучыўся высакародны вучнёўскі люд. Трэба спадзявацца, змена статусу навучальнай установы нейкім чынам падняла і тонус нашых навучэнцаў пачатку ХХІ стагоддзя. А як жа інакш! Найменне заўсёды абавязвала і абавязвае да адпаведнага ўсведамлення свае годнасці. Годнасць гэтая вышэй за тую, чым ў звычайных шкаляроў.
23я гімназія сталася гімназіяй усяго тры гады таму. Яна з беларускай мовай навучання. Тым найперш яна нам і цікавая. Не гэтак даўно 23я гімназія зладзіла чарговую выпускную вечарыну. Адпаведна свайму статусу выпускная вечарына цалкам была зладжана на нашай беларускай мове. Вядоўцамі яе былі выкладчыца замежнай мовы Наталля Касцюкевіч і выпускнік Кулеш Яўген. Згаданую вечарыну яны правялі элегантна, з любасцю да выпускнікоў і да роднай мовы, якая з іх вуснаў гучала высакародна і годна. Наталяючыся гэтай вечарынай, я думаў: "От каб ва ўсіх школах, гімназіях Беларусі вупускныя вечарыны прайшлі ў гэткай жа аўры! Беларусь адчула б гэта, памаладзела б, акрыяла б духам. У гэтым была б адна з праяў нашай незалежнасці, нашага сувернітэту, нашай адметнасці.
І ніхто пасля такіх вечарынаў не пасмеў бы сказаць ці нават падумаць: "Беларусь і Расія - гэта адна краіна, адзін народ."
Пасля ўрачыстага ўручэння атэстатаў і шматлікіх віншаванняў адбыўся запуск шароў у неба выпускнікамі гімназіі на плошчы Якуба Коласа. Гэта таксама сімвалічна: заключную частку выпускной вечарыны правесці на сталічнай плошчы, якая носіць імя народнага песняра Беларусі, сярод ягоных герояў: Сымона Музыкі ды Дзеда Талаша. Не ва ўсіх была такая мажлівасць. А от у выпускнікоў 23й гімназіі - была. Іхняя гімназія, нагадаю, побач з плошчаю народнага песняра. Поблізу яе і філармонія. Менавіта ў ёй і адбыўся выпускны вечар 23й сталічнай гімназіі.
Згаданая гімназія з кожным годам павышае свой прэстыж, сцвярджае сябе як нацыянальная. З сёлетняга навучальнага году плануецца тут увесці вывучанне кітайскай мовы.
Уладзімір Содаль.
Па сцежках памяці
Нягледзячы на тое, што сённяшні час не надта спрыяльны для тых літаратараў, якія служаць не сваім амбіцыям, а народу Беларусі, Вольгу Іпатаву любяць чытачы і пастаянна запрашаюць яе на сустрэчы. Але апошнім часам яна выступіла як майстра пяра, чыіх парадаў просяць пачынаючыя празаікі і паэты ў рэгіёнах. Так, нядаўна яна прысутнічала на літаратурных паседжаннях у Вілейцы і Браславе, дзе правяла своеасаблівыя "майстра -класы" для пачаткоўцаў.
У літаратурным творы важна ўсё, нават злучнік, прыстаўка, суфікс, бо і яны могуць перамяніць сэнс ці знішчыць своеасаблівы "водар верша" - сцвярджае пісьменніца.- Майстэрства - нялёгкая справа, яно даецца ўпартай працай і, натуральна, дасканалым адчуваннем мовы.
Праблема сённяшніх пачаткоўцаў - выбар мовы. Вольга Іпатава не агітуе за беларускую мову, хаця сама яна на ўсё жыццё абрала для сябе менавіта яе.
Некалі Янка Брыль мне, вучаніцы 9га класа, напісаў, каб я не мітусілася паміж дзвюма мовамі, а аддала прыярытэт адной." -узгадвае яна.-Сёння гэта праблема яшчэ больш вострая, чым у мае школьныя гады, бо працэс русіфікацыі, нажаль, не спыняецца, і многія пачаткоўцы спрабуюць пісаць на абедзвюх мовах. Але смешна, калі дзеўчанё, якое ніколі не ездзіла далей Пухавіч, спрабуе вызначыць сябе на мове суседняга народа - мове, якая тут, у нас, дыстыляваная і прэсная, як усякае перайманне.
Не абмінае пісьменніца і такую тэму, як грамадзянская пазіцыя літаратара і такая ягоная рыса, як сумленнасць.
Не ўяўляю, як я магла б нават спрабаваць забараніць майму калегу - пісьменніку сустракацца з чытачамі, - гаворыць Іпатава.-Нажаль, новаствораны Саюз пісьменнікаў пайшоў не па шляху нармальнага, здаровага спаборніцтва талентаў, а па шляху адміністрацыйнага гвалту, апусціўшыся да таго, што заручыўся лістом міністра адукацыі (дарэчы, абсалютна беззаконным) аб тым, каб мы выступалі перад нашымі чытачамі толькі з дазволу новастворанага Саюзу. Але ім не ўдасца нас прынізіць, бо за намі - любоў нашага чытача.
Нядаўна Вольгу Іпатаву запрасілі і на паседжанне суполкі ТБМ у Падсвіллі, якую арганізавала пісьменніца Марыя Баравік. Шчырая, нязмушаная гаворка пра беларускую гісторыю скончылася наведваннем помніка паўстанцу 1963 года Міхалу Фалькоўскаму, які зведаў царскую катаргу ў Сібіры, але не быў духоўна зломлены.
Я спадзяюся, што калі не нашае пакаленне літаратараў, дык наступнае абавязкова напіша мноства кніг і твораў пра людзей, якія любілі Бацькаўшчыну і ахвяравалі ёй ўсё лепшае, што мелі" - зазначыла пісьменніца, якая ўжо стварыла шэраг гістарычных партрэтаў і з аптымізмам глядзіць на будучае Беларусі.
Юрка Трубец.
ПРА КРЭСАВЫ ГЕРБАРЫЙ ЭЛІЗЫ АЖЭШКІ
(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Ластавень белакветны (Vincetoxicum) з'яўляецца адным з найважнейшых кампанентаў гамеапатычных лекаў з назваю Engystol heel, які адказвае за пабуджэнне імунітэту праз уздзеянне на крывяносную і нярвовую сістэмы, рэкамендуецца напр. пры тэмпературных вірусных хваробах (грып, адзёр і да т. п.).
Сухацвет прымяняўся польскім людам пры лячэнні артрытызму і раўматызму. Пададзенае Э. Ажэшкай прымяненне магло вынікаць з выгляду расліны, якая асацыявалася з "сухім", аслабленым сухотнікам. Прымененая, размякчаючы дыхальныя мускулы магла зменшыць напад кашлю. Існыя ў зеллі алеі ўздзейнічаюць антыбактэрыйна. Цяпер сухацвет прымяняецца з мэтай павялічэння выдзялення жоўці, змяншае напружанне жоўцевага пухіра і жоўцевага тракта, а таксама дадаткова пры лячэнні зменаў скуры, якія праяўляюцца пры дрэнным абмене рэчываў.
Фіялка прымяняецца ў лячэнні з 16 ст. Была каштоўным сродкам пры хваробах скуры. Узмацняе выдзяленне мачы, такім чынам прычыняецца да вывядзення ядаў з арганізму. Дадаткова ўваходзячыя ў яе флавоны змяншаюць прапушчальнасць крывяносных сасудаў, празмерная прапушчальнасць якіх абумоўлівае розныя хваробы скуры (як напр. экзэмы). Цяпер фіялка, галоўным чынам з увагі на наяўнасць вытворных саліцылавай кіслаты, з'яўляецца важнай адхарквальнай, потагоннай, гарачкапаніжальнай сыравінай.
Зелле канюшыны прымянялася ў народнай медыцыне пры хваробах прастуднага характару, а таксама пры розных жаночых захворваннях. Прымяненне пры жаночых хваробах вынікала з наяўнасці ў расліне рэчываў, якія пабуджалі прадукцыйнасць палавых гармонаў.
Расліны "чароўныя" і агульнага дзеяння
Шырокае прымяненне капытніка вынікае з наяўнасці ў ім алеяў, танідаў, арганічных кіслотаў, мінеральных соляў, калію, крэменязёму, якія папраўляюць функцыянаванне дыхальнай сістэмы, страўнікавага тракту, а таксама павялічваюць выдзяленне поту. Дадаткова маюць мачагоннае і антыбактэрыйнае ўздзеянні. Адвар з зелля капытніка ў большых порцыях выклікае рвотны рэфлекс, а таксама спрыяе ўтварэнню рака. Ужо ў сярэднявеччы выкарыстоўвалі зелле капытніка пры розных хваробах, а яго апісанне можна знайсці ў гярбоўніках Мацея з Ужэндова (1595 г.) і Шымана Сырэнеюша (1613 г). Цяпер у сувязі з частковай таксічнасцю, прымяняецца рэдка, выключна пры захворваннях дыхальнай сістэмы.
Асліннік двухгадовы прымяняўся наднёманскім людам пры аслабленым стане, як узмацняльны сродак. Карысна ўздзейнічае на функцыянаванне крывяноснай сістэмы, памяншае вязкасць крыві, т.ч. паляпшае мазгавы і сардэчны крывязварот, памяншае канцэнтрацыю запаленчых элементаў, а таксама паляпшае стан слізістай абалонкі страўнікавага тракту, што выклікае большае выдзяленне слізі і адбудову клетак.
Парушэнікі гэта група раслінаў, якая прымянялася пры жаночых захворваннях. Да іх адносіцца лапчатка. Дзякуючы наяўнасці танідаў лечыць запаленне скуры, знешніх палавых органаў, гемароіды. Пры гэтым павышае імунітэт і змяншае алергічны стан.
Прымяненне расічкі, гладыёлуса і барвінка было звязана з вераваннямі ў чары. Сяляне, назіраючы за расічкай, якая ловіць насякомых, прыйшлі да высновы, што даючы выпіць адвар з кораня гэтага зелля каханай асобе, можна "падобным" чынам яе зняволіць.
Лісці гладыёлуса прыпамінаюць сваім выглядам меч, такім чынам яго прымяненне ахоўвала як меч ад ўрокаў.
Вялікая колькасць вераванняў адносілася да барвінка. Ён з'яўляецца вечназялёнай раслінай і заўсёды даступнай. Дапамагаў эфектыўна і бяспечна ліквідаваць каўтун, які, як лічылася, быў агменем хваробы, т.зв. унутранага каўтуна, адказнага за ўсякія захворванні. Значэнем барвінка было аслабленне чалавека, каб лягчэй з яго дабыць зло, а яго горкі смак дадаткова дапамагаў «агідзіць» наяўнасць каўтуна ў арганізме хворага. Малое цвіценне ўяўляла бясплоднасць, прымянялі яго як антыканцэпцыйны сродак. Мае гэтае пэўнае навуковае абгрунтаванне, бо ў сумежных відаў, адкрылі рэчывы, якія запавольваюць дзяленне клетак, што на дадзены момант знайшло сваё прымяненне пры лячэнні рака.
Заканчэнне
Аналізаваны гербарый з'яўляецца дакументам, які адлюстроўвае сабраныя Элізай Ажэшкай этнабатанічныя веды з галіны народнай медыцыны наднёманскага люду. Пра арыгінальнасць гербарыя сведчыць уласнаручны подпіс і квіток паштовага пераводу, які служыць доказам адпраўкі гербарыя з Гародні ў Познань 8 лютага 1911 году. Гербарый створаны быў у канцы 19 ст., калі доступ да навуковай медыцыны быў у значнай меры абмежаваны. Сяляне павінны былі самі змагацца з хваробамі, захворваннямі, траўмамі, фізіялагічнымі праблемамі, такімі як напр. роды. Сваю дапамогу ахвяроўвалі траўніцы, жанчыны, якія валодалі вялікімі ведамі пра лячэбныя расліны, і гэтыя расліны ў большасці знайшліся ў даследаваным гербарыі. Пісьменніца была ўдзячна за народныя назвы прыклееных экзэмпляраў галоўным чынам дзвюм вясковым лекаркам Люці і Ганульцы Высоцкай, з якімі правяла шматгадзінныя размовы на тэму лячэння, збірання лячэбных траваў. Здаралася, што розныя віды раслінаў мелі падобная назвы, гэта вынікала з іх знешняга падабенства, альбо тая самая расліна выкарыстоўвалася і называлася парознаму рознымі асобамі, якія жылі ў суседніх вёсках, пра гэта даведваемся з цыклу артыкулаў Э. Ажэшкі «Людзі і кветкі на берагах Нёмана», надрукаваных у часопісе " Вісла ". Гэтыя артыкулы дазволілі больш дакладна прыглядзецца да раслінаў, захаваных у гербарыі, і пазнаёміцца з лячэбнымі ведамі пра іх, якія былі вядомыя люду з ваколіц Гародні. Шмат народных назваў уключаюць у сябе ўказанні на лячэбнае выкарыстанне, магічнае значэнне, а таксама з'яўляюцца ў вялікай меры ўзорам назіральнасці і цікавасці люду да расліннага свету, якія праяўляецца пры надаванні раслінам назваў, вынікаючых з выгляду, захавання, часу цвіцення, збірання ці падабенства да іншых арганізмаў ці рэчаў.
Гербарый не з'яўляецца адзіным, які ўзнік у гэтым часе на польскіх землях. Прадстаўнікі этнаграфічнага руху, які інтэнсіўна развіваўся ў гэтым часе, заахвочвалі да стварэння калекцыяў такога віду. Аднак, Эліза Ажэшка была адным з галоўных прадстаўнікоў, якія вельмі актыўна далучыліся да такой дзейнасці, пра што сведчыць павага і здзіўленне, з якім выказваліся пра яе знакамітыя знаўцы тэмы Е. Александровіч, ці пазней Б. Грынявецкі.
Шкада, што пісьменніца не змяшчала ў гербарыі расліны цалкам, г.зн. цэлых сцяблоў з карэннямі, а таксама не падавала дакладных месцаў збору. Гэта павялічыла б пазнавальнае і навуковае значэнне гербарыя. Але, як зазначала неаднаразова сама пісьменніца ў сваіх лістах, галоўнае значэнне мела для яе захаванне народных назваў раслінаў, а таксама іх значэнне ў жыцці вясковага люду. Той вялікі націск на народныя назвы прывёў да таго, што лацінскія назвы і польскія маюць пэўныя памылкі. Аднак трэба ацаніць вялікія старанні Э. Ажэшкі пры пошуку правільных прафесіянальных назваў, якія знаходзіла ў спецыялістаў з галіны батанікі, біялогіі, медыцыны і як напр. А. Слюсарскі ці згадваны ўжо Е. Александровіч і іншыя. Варта было б тут прыпомніць, што пісьменніца была ў гэтай справе аматарам, яна займалася этнабатанічнымі даследаваннямі з цікавасці, якія, аднак, мелі пэўныя рысы прафесіяналізму.
Гербарый ўключае ў сябе 280 раслінаў, сабраных у ваколіцах Гародні, і паказвае багацце флоры гэтых старонак. Сярод захаваных раслінаў восем адносяцца да падахоўных відаў, рэдка сустраканых у прыродзе. Гэта дазволіла, як указвае Б. Грынявецкі, пашырыць карту размяшчэння некаторых раслінаў.
Захаваныя расліны, іх народныя назвы, якія ўказваюць на іх прымяненне, з'яўляюцца важнай этнафармацэўтычнай крыніцай інфармацыі.
Аналіз, заснованы на літаратуры па фармакагнозіі, актыўных рэчываў раслінаў, захаваных у гербарыі, неаднакротна падцвердзіў абгрунтаванне іх выкарыстання пры лячэнні захворванняў, для якіх прымяняліся.
Выкарыстанне часткі траў вынікала з вераванняў у магічную сілу, якую надавалі раслінам. Гэта нам паказвае, як моцнай была сувязь паміж Аналіз, заснованы на літаратуры па фармакагнозіі, актыўных рэчываў раслінаў, захаваных у гербарыі, неаднакротна пацвердзіў абгрунтаванне іх выкарыстання пры лячэнні захворванняў, для якіх прымяняліся.
Выкарыстанне часткі траў вынікала з вераванняў у магічную сілу, якую надавалі раслінам. Гэта нам паказвае, якой моцнай была сувязь паміж светам вераванняў і раслінным светам ў тагачаснага вясковага люду.
Цяпер нам цяжка устанавіць, ці гэта цэлы гербарый, які стварала Эліза Ажэшка. У сваіх лістах некалькі разоў яна ўспамінае, што мае ў гербарыі каля двухсот раслінаў, гэта пацвярджала б нашы меркаванні. Б. Грынявецкі ўпэўніваў аднак, што створаны Э. Ажэшкай гербарый меў 460 раслінаў. Акрамя гэтага ўспаміну, нідзе ў літаратуры не выступае інфармацыя на тэму памеру гербарыя, створанага пісьменніцай.
Гербарый выступае ў літаратуры як загінуўшы. Не гледзячы на тое, што ён быў у калекцыях ПТСН з 1966 г., ніхто да гэтага часу яго не апрацаваў і не ўспамінаў пра яго існаванне ў біяграфічных публікацыях, якія адносяцца да пісьменніцы. Гэта адзіны гербарый Элізы Ажэшкі, г.зн. калекцыя раслінаў, што асобна размешчаныя на картках, і маюць лацінскія, польскія і народныя назвы, які захаваўся да нашых дзён. Астатнія гербарыі, якія знаходзяцца ў варшаўскіх, уроцлаўскіх, падлонданскіх калекцыях з'яўляюцца мастацкімі альбомамі, кампазіцыямі засушаных раслінаў, расліннымі вобразамі. Яны не маюць рысаў гербарыя і такімі не павінны называцца.
Познаньскі гербарый з'яўляецца прыкладам багацця народных назваў траваў, якія прымяняюцца людам, прадстаўляючы шырокія траўніцкія веды сучаснай грамадскасці ваколіц Гародні. Шмат з ужываных раслінаў мае індывідуальны характар, нязнаны і не ўжываны ў іншых рэгіёнах. Цікавым з'яўляецца тое, што сённяшнія фармакалагічныя веды дазваляюць нам пацвердзіць не адным прыкладам правільнасць здабытых эмпірычна ведаў вясковага люду.
Цяпер, калі назіраецца зварот да прыроднай медыцыны і ўсё большае зацікаўленне травамі, гербарый Элізы Ажэшкі можа з'яўляцца ў пэўнай меры крыніцай лячэбных ведаў і служыць указаннем пры планаванні вызначэння раслінаў для будучых даследаванняў.
Даты жыцця Элізы Ажэшкі
1841 - 6 чэрвеня нарадзілася ў сямейным маёнтку Мількаўшчына каля Гародні, дачка Бенедыкта Паўлоўскага і Францішкі з Каменскіх;
1843 - памёр бацька пісьменніцы;
1851 - памерла адзіная сястра Э. Ажэшкі, Клементына, а Эліза была аддадзена ў пансіён на выхаванне ў сясцёр Сакрамэнтак у Варшаве;
1857 - закончыла выхаванне;
1857 - была выдадзена замуж за Пятра Ажэшку, які жыў у Людвінове каля Кобрына на Палессі;
1862 - пакінула мужа і выехала ў Варшаву;
1863 - на час сту-дзеньскага паўстання вярнулася ў Людвінова;
1863 - у перыяд з 25.5 па 23.6 хавала ў Людвінове Рамуальда Траўгута; за што восенню Пётр Ажэшка быў арыштаваны і ў 1865 г. высланы ў Пермскую губерню; Э. Ажэшка павінна была прадаць Людвінова і вярнуцца ў родную Міль-каўшчыну;
1866 - апублікавала першыя апавяданні «Малюнак з галодных гадоў»; у тым самым часе вярнуўся з высылкі з Пярмі Пётр Ажэ-шка;
1869 - Э. Ажэшка ат-рымала ануляванне шлюбу; 1870 - Э. Ажэшка прадала Мількаўшчыну і пераехала на пастаянна ў Гародню;
1870-1873 - выдае чарговыя творы - «Некалькі слоў пра жанчын», «Мар-ту»;
1879 - разам з Вінцэнтым Хэлмінскім ствары-ла ў Вільні выдавецкае та-варыства "Е.Оrzeszkowа і S-kа";
1882 - кнігарня і таварыства былі скасаваныя, а Э. Ажэшка заставалася пяць гадоў пад паліцэйскім наглядам;
1884-1889 - надрукавана 47 тамоў выданняў яе твораў;
1886-1888 - з'явіліся дзве яе найлепшыя аповесці «Над Нёманам» і «Хам»;
1888-1891 - апублі-кавала цыкл артыкулаў на людазнаўчую тэму, пад назвай «Людзі і кветкі на берагах Нёмана» у этна-графічным часопісе «Вісла»;
1887 - распачала стварэнне гербарыя, фларыстычных абразоў, упрыгож-ванняў, закладак;
1894 - узяла шлюб са шматгадовым сябрам Станіславам Нагорскім;
1896 - памёр С. Нагорскі;
1904 - была намінавана на Нобелеўскую прэмію, аднак, далі яе Генрыку Сянкевічу;
1906 - у Вільні па ініцыятыве Элізы Ажэшкі, Уладзіслава Заморскага, Юзафа Мантвіла, Альфонса Парчэўскага і Станіслава Касцялкоўскага было ство-рана Таварыства сяброў навук.
1910 - памерла 18 траўня ў Гародні, дзе і пахавана.
Ганна Мар'я Келяк
Талент, узгадаваны Белавежай
З жыццёвага досведу вядома, што мясцовасць, у якой нарадзіўся і вырас чалавек, рабіць свой адбітак на характары і, нават, на ягоным лёсе. Напрыклад, жыхары далінных плато разважныя і нетаропкія, горцы, наадварот, імпульсіўныя, эмацыянальныя… А якім характарам будзе валодаць чалавек, які нарадзіўся і вырас у лясістай пушчы? А тым больш, калі размова ідзе пра Белавежскую пушчу?
Над адказам на гэта пытанне можна было паразважаць, наведаўшы персанальную выставу вядомага беларускага мастака, сябра культурнаасветнага клуба "Спадчына" Міхаіла Андрэевіча Карпука.
Так, будучы мастак нарадзіўся ў вёсцы Мыкшыцы, што мяжуе з Белавежскай пушчай. З дзяцінства яго прываблівала магутная прыгажосць белавежскай прыроды, шматвяковыя дрэвыволаты, якія упрыгожвалі зямлю беларускую. З гэтай любові вырасла і жаданне маладога Міхаіла захаваць у малюнку свае самыя незабыўныя ўражанні ад сустрэч з роднымі мясцінамі.
Талент патрабаваў далейшага шліфавання і Міхаіл Капук паступіў у Менскую мастацкую вучэльню, якую і скончыў у 1956 годзе. Далей была вучоба ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце (1962), праца ў якасці мастака на Беларускім тэлебачанні, на кінастудыі "Беларусьфільм" ў якасці мастакапастаноўшчыка такіх вядомых мастацкіх стужак, як "Парашуты на дрэвах", "Апошняе лета дзяцінства", "Жалезныя гульні", "Канец бабінага лета" і інш. З 1983 года Міхаіл Андрэевіч - вольны мастак, які працуе ў жанры графікі.
Творы мастка захоўваюцца у музеях і ў прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Германіі, Даніі, ЗША, Італіі, Ізраіля, Швецыі, Канады. З працамі Міхаіла Андрэевіча апошніх гадоў можна было пазнаёміцца на яго персанальнай выставе, што адбылася не так даўно ў Музеі сучаснага мастацтва.
Пра тое, што хацеў бы данесці сваімі працамі мастак, распавядае сам М. А. Карпук: "З гэтай выставы будзе зразумела, што я лірык, пейзажыст. Мне давялося не мала павандраваць падчас працы на кінастудыі, прывезці з вандровак шмат ўражанняў, замалёвак. І гэты матэрыял я кампанаваў у сваёй майстэрні. Мяне часта пытаюць, дзе я знаходжу такія цудоўныя краявіды, якія намаляваны на маіх карцінах. А ў мяне няма натурных замалёвак, бо я бяру з аднаго месца дрэва, у другім бяру - камяні, у трэцім - сцяжынку… І ўсё спалучаю, кампаную на адным аркушы. Хаця, канешне, асноўны матэрыял для сваіх карцін я бяру, назіраючы беларускую прыроду."
Вельмі высока цэніць творчасць М. Карпука і ягоны даўні сябра, кіраўнік клуба "Спадчына" Анатоль Белы: "Карпук - мастак, творы якога пранізаны духам беларускасці, духам любові да Бацькаўшчыны. У той жа час, ён - яркі прадстаўнік рэгіянальнага мастацтва. Міхаіл Андрэевіч вырас у Белавежскай пушчы. І гэта магутнасць, веліч прыродных пярлін Беларусі падсвядома жыве ў ягоным мастацтве і выяўляецца на яго графічных аркушах, на жывапісных палотнах".
Шмат зрабіў мастак і для Музея выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах (фонд Анатоля Белага). Міхаіл Андрэевіч актыўна дапамагаў у стварэнні экспазіцыі, прысвечанай Васілю Быкаву. Калі некаторыя мастакі толькі думалі пра пленэр у імя вялікага Беларуса, то М. Карпук ужо стварыў жывапісныя палотны, прысвечаныя малой радзіме Васіля Быкава. І гэтыя пяць маляўнічых твораў мастак прэзентаваў Музею ў Старых Дарогах.
Цяпер М. А. Карпук працуе над вялікай тэматычнай карцінай "Філарэты і філаматы". Ужо гатовы эскізы, кампазіцыя твора, які будзе глыбока адлюстроўваць не толькі партрэтнае падабенства герояў, але і саму сітуацыю, што разгарнулася ў свае часы вакол знакамітага каменя. Калі разабрацца, дык гэта своеасаблівы працяг тэмы, якую калісьці М. А. Карпук распрацоўваў, калі ствараў мастацкі вобраз дома-музея А. Міцкевіча ў Наваградку ў 1971 годзе.
Выстава мастка М. А. Карпука прыцягнула ўвагу шматлікіх аматараў беларускага выяўленчага мастацтва, якія ўпэўніліся ў тым, што творы мастака вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, глыбока беларускія па духу і адлюстроўваюць прыгажосць родных краявідаў, абуджаюць любоў да нашай Беларусі.
Анатоль Мяльгуй..
ДАБРАВЕСТ АД СЯРГЕЯ ПАНІЗЬНІКА
ПАНІЗЬНІК СЯРГЕЙ СЦЯПАНАВІЧ
нарадзіўся 10.05.1942 г. на Віцебшчыне.
Аўтар 12 зборнікаў паэзіі
(у тым лікуі для дзяцей).
Апублікаваў 3 кнігі
дакументальнай прозы
пра Асвейскую трагедыю. Працуе
і на дзялянцы перакладу. Заснаваў
у Верхнядзвінскім і Мёрскім
раёнах два літаратурна-этнаграфічных музеі.
Сярод узнагарод - медаль Францыска
Скарыны (1991), Літаратурная
прэмія імя У. Калесніка (2000).
Ганаровы грамадзянін Асвеі (2003).
У новай кнізе сабраў песні, напісаныя на яго словы.
У СУЛАДДЗІ
Гуканне той далёкай вясны супала з маім гуканнем у калысцылубушачцы. Агучваўся я шпакамі і жаўрукамі, кнігаўкамі і ластаўкамі... Ластаўкі, калі выляталі з яшчэ халоднай вазоўні, дзе вілі свае гнёзды, шчабяталі над самай галавой, а мама пераймала іх песні:
Былі пунікіпрыпунікі паўнююсенькі.
Прыляцелі, паглядзелі - нічагуусенькі...
Пазней велікодныя мелодыі ўваходзілі ў памяць. На тыя гады душа ўбірала ўсё, што свістала, гуло, звінела, бруілася, журчэла, струменілася, дзінькала, зумкала, трымцела, пералівалася, цадзілася... У пару юнацтва ў родных Бабышках, як гаварыла мая сястра Ніна, і сонца па зямлі хадзіла! Я ладзіў самаробныя цымбалы, спрабаваў іграць на гармоніку. Але самае лепшае, што мог зрабіць для радаводных вытокаў, гэта запісаць на магнітафон людзей у яшчэ не зніклых вёсках песні гадавога цыклу, вясельную музыку - геніяльную аўтэнтыку землякоў.
Мае вершы леглі пад расінкіноты толькі ў Львове, дзе я вучыўся на вайсковага журналіста. Туды прыслалі з Беларусі і мой першы зборнічак вершаў «Кастры Купалля» (1967). А ў Гародні гэтая кніжка трапіла на вочы маладому кампазітару Віктару Войціку. Там і пачала гуляць «Чапялінка»...
Амаль за 40 гадоў прафесійнай пісьменніцкай работы назбіралася многа пераўвасабленняў верша ў песню. Гэты пладаносны жанр духоўна ўзвышае, яднае і лагодзіць людзей. Песня - нібы той Дабравест: плыве з велікоднай званіцы і спараджае ў суайчыннікаў пачуцці абуднасці, любові, вернасці, аклікае іх, каб у грамадзе радавацца і не баяцца, агучваць намоленую нашымі продкамі прастору, каб натхняцца жыццём.
Мне пашчасціла працаваць з эмацыянальнымі кампазітарамі. Нашы сумесныя творы загучалі ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, у Доме літаратара, у Доме дружбы, на фестывалі нацыянальных культур, былі адзначаны на Рэспубліканскіх конкурсах ваеннапатрыятычнай песні (1994, 1995)...
У кожнай песні свой век. Але без прыгляду толькі мурашы плодзяцца. Таму я сваё сціплае выбранае - нібы дабравеснае рэха - кладу на слых улюбёнцам нязмерклага жанру. Будзем у суладдзі, будзем у сугуччы!
Сяргей Панізьнік, старшыня таварыства «Беларусь - Латвія», кавалер Ордэна Трох Зорак Латвійскай Рэспублікі
Купала ў вечнай дарозе
28 чэрвеня 1942 года трагічна абарвалася жыццё народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Але паэты не сыходзяць у нябыт. Пясняр Бацькаўшчыны вечна крочыць па сваёй Зямлі, узрастае дрэвамгмахам. І чым больш праходзіць часу, тым глыбей пранікае корань яго дрэва ў зямлю, а крона духоўнасці яго ўсё вышэй уздымаецца ў бязмежнасць прасторы, імкнучыся да сонца, неба і зорнага святла.
Янка Купала крочыць па роднай зямлі, крочыць у Вечнасць, сагравае нашы душы напамінкам пра Мінулае і сее надзею для "Будучыні нашай".
Купала - творца, надзелены надзвычайнай душой. Яна здольна ўгадаць і нямы боль, і светлую радасць. Яго трапяткое сэрца здольна змясціць усе падзеі і мінулых стагоддзяў, і падзеі Будучыні, а пасля на вечнай аснове Быцця выткаць узор нашага Сёння.
Паэту Купалу наканавана Богам незвычайная місія: аб'яднаць памяць народа і яго высокую мару. Менавіта гэта не дае паэту сысці ў нябыт.
Вялікі Купала аддаляецца часам. Але ён узнімаецца ўсё вышэй над краінай, як сонца ў поўдзень, каб свяціць ярка, усеабдымна.
Рамантык і тонкі лірык, Янка Купала паўстае філосафам і прарокам, магутным ваяром "за долю, волю і народ".
Спадчына Купалы - неацэнны духоўны скарб беларускага народа і ўсіх сумленных людзей свету. Яго паэзія - гэта малітва за свой народ, за дабро і высакароднасць на Зямлі нашай:
Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу - ўсясвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
Алена Бурбоўская, вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы
У вянок песняру
У канцы чэрвеня , таго самага месяца , калі пачалося і заўчасна , на шасцідзесятым годзе , абарвалася жыццё вялікага паэта , у дні , якія замацаваліся ў свядомасці нашага народа як Купалаўскія , збіраемся мы разам , каб ушанаваць памяць таленавітага паэта і грамадзяніна Янкі Купалы .
У дзень памяці песняра , 28 чэрвеня 2006 г ., а 8 - ай гадзіне ў касцёле Святога Роха на Залатой Горцы адбудзецца Імша , а ў 16 гадзін - ускладанне кветак да надмагільнага помніка Янку Купалу на Вайсковых могілках ( вуліца Казлова ).
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы , сябры Міжнароднага фонду паэта запрашаюць прыняць удзел ва ўшанаванні памяці Янкі Купалы , аддаць даніну павагі таленту паэта - прарока , нізка пакланіцца і ўскласці кветкі пашаны , любові , надзеі .
Марыя Чабатарэвіч , галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы .
У БІБЛІЯТЭЦЫ НАН БЕЛАРУСІ АДКРЫЛАСЯ ВЫСТАВА АПОШНІХ ВЫДАННЯЎ "БЕЛАРУСКАЙ ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ"
У бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 14 чэрвеня адкрылася кніжная выстава апошніх навінак выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі" ("БелЭн").
На выставе прадстаўлены першы том унікальнай энцыклапедыі "Вялікае княства Літоўскае", "Гісторыя Мінска" (на беларускай і рускай мовах), першы том трохтомніка вучонага, акадэміка Яўфімія Карскага "Беларусы" - "Уводзіны ў вывучэнне мовы і народнай славеснасці", два тамы "Беларускага фальклору".
Галоўны рэдактар "БелЭн" Генадзь Пашкоў на ўрачыстым адкрыцці выставы звярнуў увагу прысутных на кнігу "Імя Петруся Броўкі", якая выйшла да стагоддзя паэта і першага рэдактара выдавецтва. "Гэта унікальнае выданне - тут прадстаўлены факсімільныя дакументы, перапіска Броўкі з Машэравым і Мазуравым, дзеячамі культуры СССР і замежных краін, што тычыцца працы выдавецтва", - паведаміў Г. Пашкоў. Ён таксама нагадаў, што ў студзені 2007 года выдавецтву спаўняецца 40 гадоў. За гэты час выпушчана больш за 600 энцыклапедый, слоўнікаў, даведнікаў і інш. "Як кажуць, любая развітая краіна павінна мець свой герб, сцяг, гімн і нацыянальную энцыклапедыю. Беларусь выпусціла сваю 18томную энцыклапедыю ў 19 кнігах першай у былым СССР", - зазначыў галоўны рэдактар "БелЭн".
Гонарам выдавецтва Г. Пашкоў лічыць двухтомнік "Беларускі фальклор" з каляровымі ілюстрацыямі Валерыя Славука. "І мы, і вучоныя з Інстытута фальклору і этнаграфіі Акадэміі навук думалі, што на два тамы не хопіць матэрыялу. Пасля доўгай працы аказалася, што можна было выпускаць яго і трохтомнікам", - зазначыў Г. Пашкоў.
Генадзь ШАРЫПКІН, БелаПАН.
Грамадскае аб'яднанне
"Таварыства беларускай
мовы імя Францішка Скарыны"
Міністэрства транспарту і камунікацый у сувязі з вашым зваротам паведамляе наступнае.
Новае інфармацыйнае асяроддзе патрабуе новых падыходаў да існуючай інфармацыі, рэалізацыі новых сродкаў яе перадачы карыстальніку. Таму ў мэтах рэалізацыі арт.17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і забеспячэння раўнаважнасці дзяржаўных моў, Міністэрствам транспарту і камунікацый разгледжана пытанне аб змене падыходу да крыніц і сродкаў распаўсюджвання інфармацыі на транспарце. Так, у хуткім часе плануецца забяспечыць пераход к пераважнаму выкарыстанню беларускай мовы пры размяшчэнні інфармацыі (графічнай і тэкставай) на транспартных сродках і пасажырскіх тэрміналах.
Адначасова звяртаем ўвагу, што ў адпаведнасці з Палажэннем аб афіцыйным апублікаванні і ўступленні ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1998г. № 22, накіраванне прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для афіцыйнага апублікавання ажыццяўляецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Па пытаннях перакладу і выдання беларускамоўнага тэксту новых Правіл дарожнара руху, зацвержданных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, трэба звяртацца таксама да іх непасрэднага распрацоўшчыка Міністэрства ўнутранных спраў.
Першы намеснік Міністра М.П. Верхавец.
Справаздача аб дзейнасці Наваполацкай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны за 2004-2005 гг.
На 1 снежня 2005 года Наваполацкая гарадская арганізацыя ТБМ складаецца з 6 суполак і налічвае колькасць сяброў 61.
Прведзена:
- Сумесна з пісьменнікам Ул. Арловым вандроўка ў в. Бычкі у доммузей Васіля Быкава (жнівень 2004).
- Сябра ТБМ Вячаслаў Атрахімовіч выдаў кнігу цікавых апавяданняў "Жыццёвыя гісторыі".
- Сябра ТБМ Уладзімір Кунцэвіч рэгулярна штомесяц выдае незалежнае друкаванае беларускамоўнае выданне "Новы горад".
- Сябры ТБМ і літаратурнага аб'яднання "Крылы" Феакціст Фядотаў, Вячаслаў Атрахімовіч і Юрась Касцюк рэгулярна прапагандуюць беларускае паэтычнае слова на сустрэчах са школьнікамі.
- Сябра ТБМ Аляксей Кавалёў з'яўляецца маршалкам (кіраўніком) наваполацкага фальклорнага гурта "Княжыч". Дзяўчаты і хлопцы клуба спяваюць і прапагандуюць старажытную беларускую песенную культуру.
- Сябра ТБМ Ірэна Жарнасек прэзентавала сваю чарговую кнігу "Будзь воля твая" аб вернасці падчас другой сусветнай вайны святароў айцоў марыянаў. Адзін з асобнікаў кнігі перададзены папе рымскаму Яну Паўлу II.
- Сустрэча сяброў ТБМ з галоўным рэдактарам часопіса АКСНЕ Валерам Булгакавым і галоўным рэдактарам газеты "Наша Ніва" Андрэем Дынько.
- Сябра ТБМ Андрусь Нікалаеў кіруе маладзёвым рыцарскім клубам "Жалезны воўк". Мова зносін у клубе - беларуская. Сябры клуба вывучаюць і прапагандуюць славутыя старонкі беларускай гісторыі.
-Сябра Наваполацкай Рады ТБМ журналіст Юрась Касцюк рэгулярна друкуе на старонках гарадской газеты "Хімік" матэрыялы па беларуску, падымае пытанні, прысвечаныя "моўнай праблеме" у грамадстве.
- Праводзіцца праца па інфармацыі аб выхадзе і распаўсюд кніг "Залатой серыі" выдавецтва "Беларускі кнігазбор" (сябры ТБМ Мікола Чарткоў і Алесь Рымша).
- Двойчы на год з ініцыятывы старшыні гарадской арганізацыі праводзіўся збор ахвяраванняў на дзейнасць ТБМ - спісы ахвяраванняў друкавала газета "Наша слова".
- У лютым месяцы да міжнароднага дня роднай мовы надрукаваны артыкулы прысвечаныя праблеме моўнага асяродзя у гарадской газете (Алег Рудзёнак, Юрась Касцюк).
- У вераснікастрычніку 2005 г. адбываўся збор подпісаў за беларускамоўнае вяшчанне радыёстанцыі "Нямецкая хваля".
- Фотавыстава у памяшканні Полацкага Дзяржаўнага Універсітэта сябра ТБМ Вячаслава Рындзевіча (кастрычнік 2005). Падчас адпачынку з сям'ёй аўтар зрабіў сотні каляровых слайдаў і фота гістарычных помнікаў дойлідства і архітэктуры Беларусі. Выстава выклікала зацікаўленне і атрымала рэзананс у гарадскіх сродках інфармацыі і тэлебачанні.
Старшыня Наваполацкай Рады ТБМ Алесь Рымша.
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА НАС!
Нядаўна ТБМ папоўнілася новымі сябрамі. У Віцебскім дзяржаўным універсітэце ім. П.М. Машэрава была створана яшчэ адна суполка Таварыства. У яе склад увайшлі студэнты пераважна гістарычнага факультэта і прадстаўнік біялагічнага, агулам 9 чалавек.
Асноўныя прыярытэты дзейнасці - гэта пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы, папулярызацыя гістарычных ведаў пра родны край. Мяркуецца выданне невялічкай газеты, якая будзе асвятляць гісторыка -культурніцкія падзеі. Маецца намер даць газеце назву " Эгзулянты". Так называлі людзей, што вымушаны былі пакінуць радзіму ў сувязі з пэўнымі падзеямі. Газета будзе складацца з краязнаўчай, літаратурнай, музычнай рубрык.
Спадзяёмся, што ў хуткім часе шэрагі ТБМ яшчэ больш пашырацца!
Ігар Гром, ГФ, 2 курс.
"ARENA VOLAT, MYTHUS MANET"
Такі дэвіз віртуальнай краіны "Легенда з пяску", які ў перакладзе з латыні азначае: "Пясок злятае, а міф застаецца" . Тая краіна мае і свой герб у вобразе дзяўчыны, над якой схіліўся валадар неба, і свой белажоўтабелы сцяг, жоўтая паласа на якім сімвалізуе колер пяску. У гэтай фантастычнай краіне жывуць маладыя людзі, якія вераць у свой народ, Беларусь, яе лепшую будучыню. А каб атрымаць у той блакітназалацістай краіне грамадзянства, па словах аўтара праекта, неабходна валодаць беларускай моваю і паўсюль карыстацца ёю.
Ідэя стварэння краіны пад назовам "Lehienda z piasku" і яе рэалізацыя належыць скульптару Генадзю Лойку. Паводле ягонай задумы штогод ладзяцца пленэры, дзе на вачах гледачоў нараджаюцца скульптуры з пяску. Яны, на жаль, хутка разбураюцца ад ветру, дажджу, непагадзі, але затое надоўга застаюцца ў памяці тых, хто бачыў гэтае дзейства і распавёў пра яго сваім знаёмым, сябрам. Звычайна гледачы вельмі шкадуюць, што такое хараство рассыпаецца. Аднак Генадзь заспакойвае і кажа, што галоўнае, каб не знікла легенда, каб не расцерушылася памяць пра сваю гісторыю, каб жыла беларуская мова.
З комплексным праектам Лойкі можна пазнаёміцца на фотавернісажы, адкрыццё якога адбылося 9 чэрвеня па адрасе: пр. Машэрава, 8 (Варвашэні). Тут на фотаздымках паказаны вынікі працы прыхільнікаў і аднадумцаў кіраўніка праекта за апошнія 5 гадоў. На іх адлюстраваныя легенды і паданні, звязаныя з гісторыяй Беларусі і выкананыя з пяску пад час плянэраў.
Першы плянэр пясчанай скульптуры пад назвай "Абуджэнне Рагнеды" адбыўся ў Заслаўі. Ён прысвячаўся памяці славутай князёўны, якая паводле легенды заснавала манастыр і правяла ў ім апошнія гады жыцця. А ў 2000 годзе акурат мінула 1000 гадоў пасля яе смерці.
Другі плянэр "Магіла льва" адбыўся на Святым возеры ў Магілёве ў 2001 годзе. Яго мэтаю было абудзіць далёкую гісторыю, звязаную з назвай горада. Пад час пленэру з пяску на вачах гараджан былі створаны велічныя постаці Ільва, Машэкі і Наталкі. Плянэр праводзіўся ў атмасферы свята Купалля, атмасферы ўзнёсласці і гонару за нашу мінуўшчыну. Адбылася сустрэча з гісторыкам Ігарам Пушкіным, які распавёў легенду пра Машэку. Песнібалады спяваў студэнт Дзяніс Фешчанка. Асабліва спадабаўся "Блюз Машэкі".
Трагічная старонка гісторыі Вялікага Княства Літоўскага - катаванне Кейстута - была ўвасобленая ў пясчанай скульптуры на пленэры, які ладзіўся ў Крэве.
Генадзь Лойка лічыць самымі адмысловымі па выкананні і найбольш удалымі Наваградскія праекты 2002 і 2004 гадоў. Гэтаму спрыяў досвед, які набылі ўдзельнікі плянэраў у Заслаўі і Магілёве ды энергетыка тых постацяў, што былі ўвасобленыя ў скульптуры з пяску. Найперш, гэта Міндоўг, каларытная асоба з моцным характарам. Другі вобраз - Гражына, дзяўчына ў рыцарскіх латах.
Як правіла, кожны плянэр суправаджаўся комплексам культурніцкіх мерапрыемстваў. Найбольш часта ў іх браў удзел фольктэатр Ларысы Сімаковіч "Госціца".
Сёлета Генадзь Лойка мяркуе правесці плянэр "Дванаццаць апосталаў", які адбудзецца ў Заслаўі. Ёсць цікавая задума зрабіць скульптуру на вадзе. Магчыма яна здзейсніцца таксама сёлетнім летам у Гомелі. Бадай самым грандыёзным у мроях кіраўніка бачыцца плянэр "Шлях з варагаў у грэкі", да ўдзелу ў якім мяркуецца запрасіць студэнтаў з 10 краін, што звязаныя з гэтым водным шляхам.
Генадзь Лойка актыўны грамадскі дзеяч на ніве беларушчыны. Ён - намеснік старшыні Партызанскай рады ТБМ у Менску. Сваю творчасць удала спалучае з педагагічнай дзейнасцю. Працуе ў адной з сталічных школ, дзе актыўна пашырае сярод вучняў і настаўнікаў беларускую мову. Паўсюль ён трымаецца роднага слова і не прамінае магчымасці далучыць да яго тых, з кім даводзіцца сустракацца. І сваіх дзетак - Яраша, Кіру і Любарта - ён разам з спадарожніцай жыцця Аленай выхоўвае ў любові да сваёй краіны, яе прыроды, да роднай мовы. Старэйшы, Яраш, якому цяпер адзінаццаць, заўзяты ўдзельнік усіх пленэраў. На наш погляд, Генадзь Лойка адзін з тых шчырых, свядомых беларусаў, якія аддана служаць сваёй Бацькаўшчыне.
ІрМа
Аб беларускіх пратэстантах у Англіі
A relation of the distressed state of the Church of Christ, professing the protestant religion in the Great Dukedom of Lithuania, presented to the view of all compassionate Christians". London, 1661. 6 бачынаў.
У1661 годзе ў Лондане была выдадзеная шасцістаронкавая брашурка на ангельскай мове пад вышэй пададзенай назвай. У перакладзе гэта значыць: "Рэляцыя пра гаротны стан Царквы Хрыстовай, што вызнае Пратэстанцкую рэлігію ў Вялікім Княстве Літоўскім, пададзеная да ўвагі ўсіх спагадлівых хрысціянаў." Аўтар брашуры Jan de Kraino Krainski (Ян дэ Краіно Краінскі).
У XVI і XVII стагоддзях, падчас Рэфармацыі, у Беларусі было шырока пашыранае пратэстанцтва, пераважна кальвінізм. Ён тады быў модным і да яго пераходзілі беларускія магнаты і шляхта. А пераходзячы з каталіцтва ў пратэстанцтва вернікі сустракаліся не толькі з неталерантнасцю, але з пераследам з боку каталіцкага касцёлу. Шмат магнатаўпратэстантаў і пастараў (святароў) шукалі дапамогі і спачування ў пратэстанцкіх краінах Еўропы, у тым ліку і ў Англіі.
Ян дэ Краіно Краінскі, пратэстанцкі пастар, прыязджаў у Англію два разы. У выдадзенай там брашуры ён пісаў: "Смяротная і крывавая трагедыя паўстала на прасторы Еўропы і працягваецца ўжо больш за сорак гадоў. Напусціўшы наймацнейшыя каралеўствы, народы і правінцыі адныя на другія, у канцы гэтая трагедыя дасягнула (і то з вялікай жорсткасцю, аб чым пазней) і нашую Сармацкую зямлю, а потым найболей квітнеючае Польскае Каралеўства, а перадусім Вялікае Княства Літоўскае і правінцыі, якія належаць да яго. I было тады знішчана шмат цудоўных і людных вялікіх гарадоў, меншых мястэчак і безліч вёсак, так што цяпер ужо і знакаў няма, дзе яны калісьці стаялі..."
Потым аўтар дэтальна апісвае страшэнныя здзекі, якія пацярпелі людзі (за выняткам праваслаўных) у ВКЛ з боку казакаў, пачынаючы ад 1648 году.
Пасля гэтага аўтар брашуры апісвае напад Масквы на ВКЛ. Захопнікаў ён называе маскавітамі (Moscovites). Паводле яго, здзекі новых агрэсараў былі яшчэ страшнейшымі за казацкія. Дзеля прыкладу ўспамінаюцца мукі пастара Адрыяна Хылінскага. А ў месце Галоўчын (Holowczyn) на долю пастара Славінскага выпалі смяротныя мукі. Акупанты палілі лясы, дамы, касцёлы (а званы вывозілі да сябе), а "тых, хто быў здаравейшы і мацнейшы, вывозілі ў нявольніцтва..."
Ян дэ Краіно Краінскі з жалем скардзіцца, што з кожным годам "наш край меў новага ворага". I чаго не паспеў знішчыць папярэдні вораг, наступны ужо знішчаў. Так у 1655 годзе быў напад Швецыі на ВКЛ з боку Інфлянтаў, Курляндыі і Барусіі (Borussia). Аўтару артыкула не ўдалося ўстанавіць цяперашні назоў правінцыі Барусія. Такая зямля ёсьць у Нямеччыне, але яна ніколі не межавала з ВКЛ.) Дзеля таго, што шведы былі пратэстантамі, рымакаталікі. ў ВКЛ пачалі яшчэ больш ненавідзець сваіх пратэстантаў.
Далей аўтар называе іншых ворагаўакупантаў ВКЛ і Польшчы, гэта: князя Трансільванскага, які ў сваім войску меў, акрамя мадзяраў і трансільванцаў, таксама малдаванаў, валахаў, сербаў і іншыя ўсходнія народы, "якія прыйшлі з вялікай надзеяй узбагаціцца нашым дабром і багаццем..."
Пратэстанты ў ВКЛ цярпелі не толькі ад знешніх ворагаў, але і ад сваіх суграмадзянаў, якія абвінавачвалі пратэстантаў ва ўсіх бедах.
Брашура заканчваецца наступным зваротам да вернікаў у Англіі аб дапамозе вернікам у ВКЛ: "Такія малітва і жаданні тых людзей, якія ад імя Літоўскага касцёлу паслалі свайго пасланца да вас, і які просіць ад іхняга імя. А ён, пасланец, быў відавочцам у, шматлікіх месцах іх гаротнага стану і іх няшчасця."
Копія гэтай брашуркі знаходзіцца ў Johns College Library Cambridge University, Англія.
Трохі пра Яна Краіно Краінскага (1630 1685 ці 1688). Быў ён сынам чэшскага пастара Валянціна Грац'яна (Gracjan). Пад імем Ян Грац'ян жыў ён да 1643 году, калі змяніў імя на дэ Краіно Краінскі. У 1644 47 гадах быў на студыях у горадзе Франэкэр (Franeker) у Нідарландах. У 1660 годзе прыбыў у Англію, дзе пазнаёміўся з Багуславам Самуілам Хылінскім , які падрыхтаваў пераклад Бібліі на беларускую (літоўскую) мову. У Англіі Я. Краіно Краінскі выдаў вышэй апісаную брашуру і дамогся ад ангельскага караля Карла II (Сharles II), каб той напісаў лістадозву да вернікаў з просьбаю аб дапамозе пацярпелым пратэстантам ВКЛ. Карл II такую адозву выдаў 12.07.1661 г. пад наступнаю назваю: "Charles the Second, etc. (Letters Patent for a general collection in the Churches throughout of England and Wales toward the relief of the Protestants in Lithuania, 12 July, 1661.)" У перакладзе гэта гучыць: " Карл II і г . д . ( Адкрыты ліст у справе збору грошай у цэрквах па ўсёй Англіі і Валіі на дапамогу пратэстантам у Літве , 12 ліпеня 1661.)" Гэты лістадозва складаецца з адной бачыны знаходзіцца ў Брытанскай Бібліятэцы ў Англіі.
Варта тут успомніць, што Багуслаў Хылінскі спадзяваўся, што выдаткі на пераклад Бібліі будуць пакрытыя з гэтых збораў, але ў канцы так не сталася.
Другі раз Я. Краіно Краінскі прыбыў у Англію ў 1664 годзе разам Мікалаем Мінвідам у справе "Бібліі" і заканчэння збірання грошай.
Памёр ён у 1685 ці 1688 годзе ў Венграве на Падлессі.
Міхась ШВЭДЗЮК, Англія .
Дзе ж была Старажытная Літва?
Пытанню лакалізацыі тэрыторыі старажытнай Літвы надавалі ўвагу шмат гісторыкаў. Ад адказу на пытанне: "Дзе была памянёная Літва?" залежаць адказы на шэраг важных праблемаў гісторыі Верхняга Панямоння і не толькі яго. М.Ермаловіч лічыў. што з заблытвання гэтага пытання пачынаецца і заблытванне гісторыі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.
Амаль да канца XX стагоддзя панавала думка. паводле якой старажытная Літва знаходзілася ў арэале культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, пераважна на тэрыторыі сучаснай Летувы.
Згаданая думка ўпісвалася ў так званую балцкую канцэпцыю ўтварэння і гісторыі ВКЛ.
У 1989 г. выйшла з друку праца Міколы Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа", адзін раздзел якой быў прысвечаны лакалізацыі тэрыторыі старажытнай Літвы. М. Ермаловіч, абапіраючыся на летапісныя паведамленні, хронікі і тапанімічныя дадзеныя, прыйшоў да высновы, што яна знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. паміж гарадамі Менскам і Новагародкам, Маладзечнам і Слонімам.
Канцэпцыя М. Ермаловіча атрымала крытыку з боку летувіскага гісторыка Э.Гудавічуса і некаторых яго беларускіх калег. М. Ермаловіч чамусьці не даў адказу на іх крытычныя заўвагі, тым больш што жадання пакрытыкаваць было куды больш. чым падстаў для гэтага. Пасля заўчаснай гібелі М. Ермаловіча пакінутая па сутнасці без адказу крытыка Э.Гудавічуса спрычынілася да таго. што ў гістарычных колах пачала ўсталёўвацца думка пра памылковасць яго канцэпцыі
Таму наспела неабходнасць вярнуцца да гэтага пытання і падрабязна разгледзець аргументы М. Ермаловіча. контраргументы і заўвагі яго апанентаў. Акрамя таго. нсабходна крытычна падыйсці да ўсіх канцэпцый лакалізацыі тэрыторыі старажытнай Літвы. асабліва ў частцы іх абгрунтавання, тым больш што крытыкай закраналася толькі капцэпцыя М. Ермаловіча.
Некалькі заўваг па тэрміналагічных і іншых пытаннях:
Паводле Э. Гудавічуса. тэрмін "Літва" ў крыніцах XII-XIII стст. ужываецца ў двух значэннях: для назвы асобнага балцкага племені і яго зямлі, а таксама для абазначэння сукупнасці балцкіх земляў. Такая двухсэнсоўнасць тлумачыцца як слабой дасведчанасцю аўтараў у племянных падзелах балтаў, так і палітычнымі прычынамі.
Складаныя тэрміны "старажытная Літва", "летапісная Літва", "Літва ў вузкім сэнсе", "уласна Літва" і іншыя ўжываюцца аўтарамі для вылучэння згаданага асобнага племені і яго зямлі ў сукупнасці іншых балцкіх плямёнаў.
А. Краўцэвіч прыкмеціў змену сэнсу тэрміна "Літва" у галіцкавалынскім лстапісе ад этноніма да хароніма. Далей ён даводзіць, што "летапіс адначасова ўжывае тэрмін у абодвух значэннях. Пры апісанні ўнутраных спраў Панямоння ўсходнеславянскія гарадыземлі аддзяляюцца ад Літоўскай зямлі. Калі ж гаворка ідзе ўвогуле пра Сярэдняе Панямонне (многія аўтары звязваюць Новагародскую зямлю з Верхнім Панямоннем. А.П.), то ўсё яно называецца Літвой...
... Магчыма. традыцыя называць Літвой тэрыторыю Сярэдняга Панямоння зону змешанага насельніцтва сягае каранямі яшчэ да XIXII стст., але канчаткова гэтая назва ўсталявалася відавочна з утварэннем ВКЛ".
З заўвагай А. Краўцэвіча пераклікаецца І. Ласкоў: "Узнікае пытанне, чаму тады новастюраная дзяржава атрымала назву Вялікага Княства Літоўскага? Прычына, мабыць, у тым, што ў папярэднія часы арэал Літвы быў значна шырэйшы і Новагародак быў заснаваны на ейных землях. Паколькі славяне прыйшлі сюды толькі ў сярэдзінс XI ст. (1044 г.), то да сярэдзіны XIII ст. памяць пра тое, што тут даўней жыла літва, была яшчэ жывая. Тым менавіта і тлумачацца цесныя сувязі паміж Новагародкам ды Літвой з запрашэннямі літоўскіх князёў на Новагародскі пасад і той факт, што ў свядомасці сучаснікаў, як паказвае Іпацьеўскі летапіс, паняцці Новагародак ды "Літва" часта зліваліся".
Калі ў XI і XII стст. Новагародскую зямлю суседзі называлі Літвой, то гэта хутчэй за ўсё ідзе ад таго, што, як лічыць І. Ласкоў, тут раней жыла літва. а не таму, што мяняўся акцэнт тэрміна ад этноніма да хароніма. Харонім "Літва" азначае гістарычны цэнтр, тэрытарыяльнае ядро дзяржавы. У ХІХІІ стст. у Верхнім Панямонні дзяржава пад найменнсм Літва яшчэ нс існавала. таму ў тыя часы тэрмін "Літва" не мог набываць сэнс хароніма. Вялікае Княства Літоўскае было створана пазней, у сярэдзіне XIII ст. Калі мець на ўвазе натуральны кансерватызм у змене сэнсу тэрмінаў і незацікаўленасць галіцкавалынскіх князёў у стварэнні новай дзяржавы. то наданне тэрміну "Літва" сэнсу хароніма ў галіцкавалынскім лстапісе адбылося значна пазней часу стварэння ВКЛ, магчыма, у першай палове XIV ст.
Першым, хто выказаў думку аб знаходжанні старажытных літоўскіх земляў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, быў расійскі навуковец А. Качубінскі. Ён у канцы XIX ст., абапіраючыся на лінгвістычны аналіз тапонімаў і гідронімаў на тэрыторыі Менскай губерні, даводзіў, што "озера, реки свидетельствуют о литовском некогда этнографическом характере центральной белорусской областн Минской губернии. вскрывают перед нами литовскую физиономию грандиозного края болот из эпохи доисторической...".
Разгляду акрэсленага спектру праблем і прысвечана новая кніга беларускга гісторыка Аляксандра Пухоўскага, якая пабачыла свет у выдавецтве "Бонэм".
Наш кар.
Вершы ад Аксаны, песні для Аксаны…
Спрынчан, нягледзячы на сваю маладосць - аўтар вядомы. І не толькі таму, што яна вядучы навуковы супрацоўнік выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя", а таму, што Аксана надзвычай актыўна ўдзельнічае ў літаратурным жыцці краіны, стварае філасофскія і ўзнёслалірычныя паэтычныя творы, публікуе самавітыя літаратуразнаўчыя даследаванні ("Беларускі дэтэктыў: спецыфіка жанру"). З яе творчасцю можна пазнаёміцца па яе паэтычнаму зборніку "Вершы ад А", выданняў творчай суполкі "Літаратурны квартал", па паэтычных падборках часопісаў "Дзеяслоў", "Паміж", у якім яна, дарэчы, з'яўлецца сябрам рэдкалегіі. Аксана Спрынчан - адзіны за ўсю гісторыю яе радзімы -Лунінеччыны сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. А гэта ў наш час адзнака не абы якая!
Яшчэ адна магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю маладой паэткі была ў сталічных аматараў паэзіі падчас вечарыны "Вершы ад А, песні для А", што адбылася не так даўно на падмостках тэатра "Зьніч" ў менскім Чырвоным касцёле ў імя св. Алены і Сымона. Гэтая вечарына сабрала шмат прыхільнікаў творчасці паэткі з Менску. А вось госці Аксаны з яе роднага Лунінца - прадстаўнікі мясцовай творчай інтэлігенцыі - шчыра віталі зямлячку лірычнымі песнямі і духмяным караваем, што быў народжаны і выпеставаны на роднай зямлі…
Вядучы, вядомы беларускі паэт Сяргей Вераціла прадставіў публіцы творчасць Аксаны Спрынчан, дапамагаў ёй весці вечарыну, а слухачы у гэты час спасцігалі мяккі лірызм, жаноцкасць яе паэтычных радкоў у выкананні аўтаркі:
Лілею я ў руках трымаю,
успамінаючы радок:
"Лілею млявы
плёс люляе...",
а белакрылы матылёк
не ўецца -
зранку рэзкі вецер
алітэрацыю на "л"
зрывае
і прыносіць радасць
асацыяцыі з Радзімай -
алітэрацыю на "р"...
Нельга не адзначыць, што назва імпрэзы ўключала ў свой склад і другую частку: "песні для А". Мо таму так пасавалі паэтычнаму настрою імпрэзы выступы вядомых беларускіх бардаўлірыкаў Сяржука Мінскевіча, Алеся Камоцкага, Зміцера Сідаровіча, Яраша Малішэўскага (на фота) і іншых выканаўцаў. Сапраўдным фурорамадкрыццём гэтага вечара стаў выступ гурту "Жаба ў каляіне", удзельнікі якога з дапамогай музыкі, у жартаўлівым ключы пераўвасабляюць класічныя паэтычныя радкі. Гэта, у нечым, дапамагае пановаму глянуць на звычныя паэтычныя творы класікаў беларускай паэзіі...
Эмацыянальны змест вечарыны быў падмацаваны вельмі арганічным і беражлівым выкананнем пярлін беларускага фальклору гуртом "Ліцьвіны" пад кіраўніцтвам Уладзіміра Берберава. Як гожа і пасучаснаму гучалі ў зале Чырвонага касцёла іх аўтэнтычныя цымбалы, дуда, скрыпка, галасы прыгажуньспявачак… Дарэчы, з ласкі гаспадыні вечарыны і прысутных у зале, Уладзя быў прызнаны лепшым дударом гэтай імпрэзы.
Але ж, галоўным чыннікам гэтай імпрэзы заставалася Паэзія. Дзякуючы таленту Аксаны Спрынчан, дзякуючы яе душэўнай цяплыні і дапамозе сяброў гэтая імпрэза ператварылася ў сапраўднае свята маладой Паэзіі і сучаснай нацыянальнай культуры ўвогуле.
Анатоль Мяльгуй.
ВЫСТАВА ПРАДМЕТАЎ ДАЎНІНЫ "КАРАНІ"
У Менску 15 чэрвеня адбылася прэзентацыя сумеснага праекта Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і калекцыянерадызайнера Сяргея Шылы - выставы прадметаў даўніны "Карані".
У экспазіцыі прадстаўлены рэчы, якімі карысталіся продкі беларусаў: лапці, ночвы, падковы, самавар, прасніца, грэбень для часання льну, чыгунок і г.д. Экспанат пад назвай "Цвік праграмы" - гэта цвік коўкі XVII-XIX стагоддзяў; "Ён і Яна" - серп і каса; "Тытанік" - чыгунны прас першай паловы ХХ стагоддзя. Акрамя звычайных прадметаў, якімі карысталіся людзі прыкладна стагоддзе таму, на выставе можна ўбачыць праваслаўны абраз, прабіты куляй, чырвонаармейскую каску ўзору 1939 года, прастрэленую навылёт.
Ёсць на выставе і экспанаты, што сімвалізуюць сувязь паміж пакаленнямі. Напрыклад, драўляныя ночвы з прыладжаным сучасным кранам, ночвы з "унутраным" лічбавым праграмным кіраваннем - мікрасхемай.
"Асноўная прычына стварэння гэтай выставы - рэчы проста няма дзе захоўваць", - пажартаваў на адкрыцці С. Шыла. Большая частка яго калекцыі - прыкладна дзве тысячы прадметаў - знаходзіцца зараз у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. "Ідэя гэтага праекта - выдзеліць з агульнай масы прадметаў асобныя і паказаць іх індывідуальнасць, - сказаў калекцыянердызайнер. - Хацелася абудзіць у людзях цікавасць, дазволіць зірнуць на рэчы з другога боку і падахвоціць захоўваць гэтыя прадметы".
Выстава будзе працаваць да 15 ліпеня.
Т. ДАРАШЧОНАК, БелаПАН.