Папярэдняя старонка: 2006

№ 26 (762) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 26 (762) 28 ЧЭРВЕНЯ 2006 г.


ПАДСУМОЎВАЮЧЫ ЗРОБЛЕНАЕ

Паспяхова завершыўся чарговы (3ці) тур семінараў, праводзімых Таварыствам беларускай мовы з мэтай гісторыкакультурнай адукацыі насельніцтва ва ўмовах складвання ды станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Якія ж ён прынёс вынікі? Папершае, высветлілася, што ТБМ - ці не адзіная няўрадавая арганізацыя ў краіне, якая досыць працяглы час і прытым даволі эфектыўна пашырае кола беларускамоўных грамадзян праз гуманітарную асвету. І сапраўды, многія наведвальнікі семінараў, не валодаючы беларускай мовай, у выніку вербальных кантактаў з беларускамоўнымі слухачамі і выступоўцамі, праз 23 заняткі ўжо самі імкнуліся размаўляць пабеларуску, а ў некаторых гэта атрымоўвалася зусім няблага.

Такім чынам, 3ці тур семінараў доўжыўся два месяцы (з сярэдзіны красавіка па сярэдзіну чэрвеня). За гэты час было прачытана каля 40 лекцыяў і праведзена прыкладна столькі ж дыскурсаў ды гутарак паміж выступоўцамі і слухачамі. Прычым семінары праводзіліся не толькі ў сталіцы. На даволі добрым узроўні прайшлі загадзя запланаваныя і таму з максімальнай эфектыўнасцю арганізаваныя сустрэчы ў Маладзечне ды іншых рэгіёнах Меншчыны. Агулам жа ў Менску ды Менскай вобласці за два апошня месяцы семінары наведала каля паўтысячы чалавек. А ўвогуле, за год іх правядзення - некалькі тысяч, ва ўзросце ад 15 да 70 год (цягам усяго года семінары, апроч названых гарадоў, праводзіліся і ў Баранавічах, і ў Заслаўі, і шмат дзе яшчэ). Агульная ж колькасць праведзеных за год семінараў склала прыкладна 120 (!) сустрэч.

У якасці выступоўцаў у семінарах бралі ўдзел вядомыя не толькі на Беларусі, але і за яе межамі пісьменнікі (Уладзімір Арлоў, Вольга Іпатава, Кастусь Тарасаў, Уладзімір Содаль); навукоўцыгісторыкі, бадай ці не ўсе з якіх сумяшчаюць сваю навуковую дзейнасць з пісьменніцкай, выкладчыцкай ды грамадскай (Анатоль Грыцкевіч, Аляксей Кароль, Захар Шыбека, Міхась Чарняўскі); старшыня Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", грамадскі дзеяч, навукоўца і выдатны мастак Аляксей Марачкін, намесніца старшыні ТБМ, выкладчыца Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры Людміла Дзіцэвіч; «залаты голас Беларусі»,- оперны спявак, вядомы таксама і за межамі краіны, пісьменнік і навукоўца Віктар Скарабагатаў, навукоўца і рэдактар газеты "Новы час" Алена Анісім ды шмат хто яшчэ... Асаблівая падзяка - пісьменніку Уладзіміру Содалю, сталаму аўтару "Нашага слова", які ў апошнім туры правёў найбольшую колькасць семінараў.

Тэматыка і структура семінараў была не меней разнастайнай і ўнушальнай! Праводзіліся выступленні, прысвечаныя гісторыі Менска, гісторыі беларускай музыкі, тэатра, выяўленчага мастацтва, палітычных партыяў і рухаў на Беларусі, гістарычнай тапаграфіі і тапаніміцы нашай цяперашняй сталіцы. Асобна варта вылучыць семінары па псіхалогіі пад абагульненай назвай «Я магу жыць лепей» (вядоўца Людміла Дзіцэвіч), а таксама па арганізацыі структураў Таварыства беларускай мовы «Як стварыць суполку ТБМ?» (Вядоўцы: Старшыня Менскай гарадской арганізацыі ТБМ Алена Анісім і Намеснік старшыні ТБМ Сяржук Кручкоў). У якасці асноўных арганізатараў і куратараў усіх мерапрыемстваў выступілі: Старшыня ТБМ, навукоўца, выкладчык, пісьменнік і грамадскі дзеяч Алег Трусаў, Кіраўнік спраў ТБМ Сяржук Гуркоў, сябра Рады і Сакратарыяту ТБМ Ірына Марачкіна, сакратар ТБМ Тамара Грузнова. Пра высокі інтэлектуальны ўзровень семінарў сведчыць і той факт, што сярод лектараў было ажно шэсць (!) прафесараў, з якіх чатыры - супрацоўнікі НАН Беларусі.

Нельга не адзначыць таксама, што ў рамках семінараў на менскай сядзібе ТБМ адбыліся і дзве літаратурныя прэзентацыі: зборніка гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай «Альгердава дзіда» і другога паэтычнага зборніка Уладзіміра Арлова «Паром празь ЛяМанш».

Такім чынам, дзякуючы праведзеным сустрэчам з удзелам цэлага шэрагу выбітных і знакамітых людзей нашай Бацькаўшчына, Таварыства беларускай мовы ў чарговы раз пацвердзіла свой статус вядучай асветніцкай арганізацыі краіны сярод няўрадавых грамадскіх аб'яднанняў.

Кіраўнік спраў ТБМ Сяржук Гуркоў.


115 гадоў з дня нараджэння Паўла Валошына

ВАЛОШЫН Павел Пятровіч [28.6(10.7). 1891, в. Гаркавічы Сакольскага пав. Гарадзенскай губ., цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча - 3.11.1937], дзеяч нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. У 1908-12 працаваў у Крынкаўскай паштоватэлеграфнай канторы. З 1912 у арміі. У 1ю сусв. вайну быў паранены, трапіў у ням. палон. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Екацярынаславе служыў міліцыянерам пры ўпраўленні чыгункі. Са жн. 1919 у дзянікінскай арміі, потым у атрадзе Р. I. Катоўскага, інш. часцях Чырв. Арміі. У 1920 трапіў у палон да пятлюраўцаў. Пасля вызвалення службовец на Екацярынаслаўскай чыгунцы. У 1922 вярнуўся на радзіму, працаваў у сельскай гаспадарцы, вёў рэв. агітацыю. Уваходзіў у Беларускую сацыялдэмакратычную партыю, потым у Бел. партыю незалежных сацыялістаў. У 1923 уключаны ў спіс кандыдатаў у паслы польскага сейма па выбарчым бюлетэні нац. меншасцяў. З 31.7.1923 пасол сейма, адначасова чл. Беларускага пасольскага клуба, адзін з заснавальнікаў Беларускай сялянскаработніцкай грамады (БСРГ) і член яе ЦК у 1926-27. У сейме ўдзельнічаў у абмеркаванні праектаў законаў пра парцэляцыю і асадніцтва, адбудову знішчаных вайной будынкаў і інш. Арганізатар і ўдзельнік рэв. мітынгаў у Беластоку, Гародні, Алекшыцах, Індуры, Крынках, Лунне, пав. з'ездаў БСРГ у Гародні (вер. 1926), Саколцы (ліст. 1926), в. Стараберазова Бельскага пав. (снеж. 1926) і інш. Прымаў удзел у рабоце Цэнтр. міжпарт. сакратарыята па барацьбе за амністыю палітвязням. Чл. КПЗБ з 1926. У час разгрому БСРГ у лют. 1927 арыштаваны і па працэсе 56і прыгавораны да 12 гадоў турмы. Пакаранне адбываў у турмах Лукішкі, Вронкі, Равічы. У выніку абмену палітвязнямі з 1932 у СССР. Выступаў з лекцыямі і прамовамі ў Маскве, Ленінградзе, Пяцігорску, Днепрапятроўску. З сак. 1933 жыў у Менску. Працаваў адказным сакратаром у ЦК МАДР БССР, пам. дырэктара Бел. дзярж. бкі імя У. I. Леніна, у Бібліяграфічным інце пры гэтай бцы, займаўся грамадскай дзейнасцю. 1.9.1933 арыштаваны органамі НКУС па сфабрыкаванай справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Абвінавачваўся ў тым, што з'яўляўся чл. контррэвалюцыйнай аргцыі, якая ставіла мэту скінуць сав. ўладу і ўстанавіць бел. бурж. рэспубліку. 9.1.1934 «чацвёркай» калегіі АДПУ БССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай 10 гадамі лагераў на Салаўках. 9.10.1937 Асобай тройкай УНКУС Ленінградскай вобл. прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 3.11. 1937. Пасмяротна рэабілітаваны па абодвух прыгаворах ваен. трыбуналам Бел. вайск. акругі. 18.4.1956 г.


КУПАЛАЎСКІЯ СВЯТЫ

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае аматараў творчасці Песняра прыняць удзел у Купалаўскіх святах :

· 7 ліпеня а 11-ай гадзіне - ускладанне кветак ля помніка народнаму паэту Беларусі ў Менску ў парку імя Янкі Купалы.

· 8 ліпеня а 12-ай гадзіне - Рэспубліканскае свята паэзіі, фальклору і народных майстроў "З адною думкаю аб шчасці Беларусі" ў Вязынцы (праезд электрычкай "Мінск - Маладзечна да прыпынку "Вязынка").

Даведкі па тэл. 227-78-66, 227-73-54.


Песня мая не шукае чырвонцаў -

Будучнасць гэткіх не знойдзе ў ёй плям, -

Жыць хоча толькі ў радзімай старонцы,

Пеці па сэрцу ўсім добрым людзям.

Пеці, і з часам, у добрую пору,

Выклікаць водклік у сонным сяле…

Ўсю Беларусь - неабнятну, як мора,

Ўбачыць у ясным, як сонца, святле.

Янка Купала.


Асвета і школа ў Беларусі ў перыяд існавання БССР і ЛітБел

(студзень 1919 - ліпень 1919 г.)

З утварэннем 1 студзеня 1919 г. БССР маглі узнікнуць даволі спрыяльныя ўмовы для арганізацыі жыцця нашага краю з улікам яго гістарычных традыцый і ўласнай духоўнай спадчыны. Пасля стагоддзяў нацыянальнага ўціску беларускі народ, стварыўшы сваю ўласную дзяржаўнасць, не думаў камусьці помсціць за свае спадвечныя пакуты і знішчэнне яго школы. У Маніфесце Часовага Рабочасялянскага Савецкага Ураду Беларусі, абвешчаным 1 студзеня 1919 г., было запісана: "Рабочыя, сяляне і ўвогуле працоўныя ўсіх нацыянальнасцей, якія жывуць на Беларусі, карыстаюцца роўнымі правамі і знаходзяцца пад абаронай рэвалюцыйных законаў" . Толькі шкада, што вайна не дала ажыццявіць гэтыя гуманныя мэты. Неўзабаве значная частка яе тэрыторыі адышла да Расійскай Федэрацыі, а на астатняй уладарылі польскія легіянеры.

Пры ўсіх цяжкасцях і складанасцях жыцця ў першыя дні пасля ўтварэння БССР і тады рабіліся пэўныя крокі па закладцы падмурка ў нацыянальную беларускую школу, да чаго быў падрыхтаваны наш народ, дзякуючы той нястомнай працы, якую яшчэ да гэтага ажыццявіла яго інтэлігенцыя ў галіне тэарэтычнай педагогікі, культурнаасветніцкай дзейнасці. З першых дзён існавання БССР як самастойнай дзяржавы ў складзе яе органаў улады і кіравання працавала нямала апантаных адраджэнскім духам людзей. Да іх ліку ў першую чаргу трэба аднесці камісара па нацыянальных справах у створаным у студзені 1919 г. Часовым рабочасялянскім савецкім урадзе Беларусі, колішняга настаўніка, Фабіяна Шантыра. Незадоўга да таго, як заняць гэтую высокую і адказную пасаду, ён у 1918 г. у Слуцку выдаў невялічкую кніжку "Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і Самаазначэння народу", у якой выказаў шэраг каштоўных думак пра нацыянальную асвету і школу Беларусі на будучае, якія ў пэўнай ступені былі ўлічаны пры станаўленні нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі. У стварэнні яе Ф. Шантыр на першае месца ставіў адносіны беларускага народа да свайго самавызначэння, "бо толькі народ свядомы сваёй душы, свайго нацыянальнага "я", свайго народнага імяні становіцца раўнапраўным сябруком у сям`і народаў свету. Народ жа не свядомы сябе, ня дбаючы аб павышэньні свайго духоўнага "я", такі народ у большых разах ідзе на паваду ў другіх народаў як нявольнік і часта становіцца Крывавай арэнай змаганняў другіх народаў за яго нацыянальную вопратку - яго землю, за яго працу. Гэткі народ, будучы слугою другіх, ня толькі нічога не дае ў усясветную скарбніцу культуры, але нават дбаючы сваім потам і крывёй для славы сваіх уладароў з адной стараны, у той жа час працуе над сваім знічтажэньнем нацыянальным, чы скарэй духоўным - з другой. Свядомасць свайго краю, усяго свайго роднаго, свядомасць поступу свайго нацыянальнаго "я", гэта найважнейшая патрэба ўсяго народу, гэта той штодзённы яго духоўны хлеб, без каторага ён, як народ дастойна жыць ня ў крыўду для другіх народаў. Усе вялікія людзі, усіх народаў і ўсіх часоў, у сваім жыцці кіраваліся адной нязменнай засадай нацыянальнай свядомасці - гэта праца над ростам паступовым нацыянальнай душы свайго народу, абвеянная каханьням да ўсяго роднаго".

Такое палымянае вызначэнне нацыянальнай самасвядомасці і годнасці беларускага народа ў агульнай сям'і народаў свету і дало Ф. Шантыру магчымасць унесці важкі ўклад у распрацоўку канцэпцыі стварэння на Беларусі сваёй нацыянальнай школы і асветы. У канцэпцыі нацыянальнае жыццё народа ён першнаперш звязваў з палітычным, якое і будзе вызначаць у сваю чаргу кірунак развіцця школы і асветы. На яго думку, у сацыяльна новай дзяржаве школа павінна быць праўдзівай, якая вядзе "чалавека да вышэйшых ідэалаў". А каб школа "была карыснай для яго, мусіць быць праводжана ў роднуй мові, быць зусім ад нікога нязалежнай і вольнай і мець варункі эканамічнага істнаваньня. Як першая, так другое і трэйцяе ўсецэла залежыць ад таго парадку самаўладарства, які ўстаноўляны ў данага народу. Калі народ свядомы сябе і ад нікога нязалежны, то і яго асвета ня будзе слугою пануючых над народам, памагаючаю як спосаб закабаленьню народа, а будзя ясным шляхам да праўды і хараства".

Далей Шантыр зусім справядліва зацвердзіў думку, што асвета можа развівацца ў пэўным сэнсе пасапраўднаму толькі тады, калі яна выконвае мэты і задачы нацыянальнай культуры свайго народа, з'яўляецца неаддзельнай яго часткай. "Пад якою культурнаю апекаю народ - бы ня быў, але калі гэта апека будзе чужою, то яна ніколі ня дасць яму карысці і канцы канцоў прывядзе яго да поўнаго ўпадку.

Прыведзяных двух прымераў досыць, каб ясна бачыць, што нацыянальнае жыцьцё цесна злучана з жыцьцём палітычным у яго самастойнай і незалежнай форме".

У гэтых дыялектычных узаемасувязях добра праглядаюцца месца і значэнне ў грамадстве нацыянальнай асветы і школы, як важнейшага фактару самавызначэння народа, якое, паводле справядлівых слоў Ф. Шантыра "ня толькі карыстна для яго аднаго, бо вядзе яго па праўдзівай дарозе цывілізацыі, культуры і дабрабыту ўсяго чалавецтва, але такжа карыстна і для ўсіх народаў, бо сваім жыцьцём - ня чынячы ніякіх перашкод на дарозе росту чалавечаго духа, здабыцьця эканамічных багацьцяў і паляпшэньня сацыяльных варункаў жыцьця - прыбліжая ў сваёй частца ўсё чалавецтва да вялікіх ідэалаў волі, брацтва, каханьня" . Ф. Шантыр стаяў на пазіцыі, што агульначалавечыя каштоўнасці павінны выхоўвацца ў маладога пакалення ў школе, сям`і і грамадстве праз і сродкамі нацыянальнага самавызначэння і лічыў, што "ня адзін народ ня стаіць на таком страшном бяздарожі і ацыянальнадухоўнага жыцьця і палітычнага бязправья, як мы беларусы…

Ня будучы свядомым свайго нацыянальнаго імяні … ён ня можа выйсці на дарогу праўдзівага поступу да культуры, ня можа ісці ў поруч з другімі нацыямі да агулова чалавечых ідэалаў, а стаіць адзінокі, сіратлівы агароджаны кітайскаю сцяною ад цывілізацыі, ня магучы даць тых вялікіх скарбаў духа, якія носіць у сабе" .

Яго навукова сфармуляваная думка аб тым, што праз чужую мову і культуру, праз чужую народнасць нельга прыйсці да агульначалавечых ідэалаў стала сапраўды прароцкай. Ён правільна сцвярджаў, што калі народ страціў сваю мову, сваю нацыянальную душу, культуру, асвету, у выніку ён прыйдзе да "сваёй нацыянальнай смерці, якая выльецца ў цяжкі вяковы летаргічны сон" . Тут заканамерна ўзнікае пытанне: "Дзе ж выйсце з такой сітуацыі?" Ф. Шантыр знайшоў яго ва ўзбагачэнні, удасканаленні духоўнага жыцця беларускага народа. "Асвета і культура ў нашай мове, у духу нашай нацыі і нашай народнасці, - пісаў ён, - для нас цяпер патрэбна як ніколі. Яны дадуць нам можнасць падняцца з той вяковай пропасці, у каторуй знаходзіцца наш народ да сюль; яны з беларуса - пакорнаго слугі ўсіх, зробяць раўнапраўнаго грамадзяніна, бяз памылак магучаго каваць сваё шчасця, сваю долю; яны ўваскрэсяць яго да творчай гасударственнай працы пад уласным нацыянальным сцягам; яны заставяць другія народы паважаць імя беларуса, а ня глядзець на яго як на нешта мёртвая, часам з усмешкай"… Сказанае Фабіянам Шантырам, пра асвету і культуру, выхаванне духоўнасці не згубіла свайго значэння і па сённяшні дзень. Словы гэтага вялікага патрыёта сваёй Айчыны падаюцца такімі актуальнымі таму, што без нацыянальнай асветы і роднай мовы беларусам не вырашыць праблемы свайго адраджэння.

Ф. Шантыр у той складаны і адказны для Беларусі час настойліва заклікаў лепшых сыноў шматпакутнай Радзімы не "стаяць забытым на разстаі бяздарож`я, гадаючы якія новыя ланцугі прынясе яму заўтрашні дзень" а аб`яднацца і прыйсці на дапамогу да свайго народу, "прыці правадырамі і павясці свой народ да нацыянальнага самаадзначэньня" . Ён быў глыбока ўпэўнены, што зрабіць чалавека сапраўдным сынам Айчыны, шмат у чым дапамогуць нацыянальная школа і асвета.

Не выклікае сумненняў, якую велізарную карысць для Беларусі прынёс бы гэты змагар за нацыянальнае Адраджэнне, каб так трагічна і заўчасна, на 32ім годзе, не абарвалася яго жыццё. Гэта была адна з першых ахвяр бальшавіцкай таталітарнай машыны па знічтажэнні нацыянальна свядомых дзеячаў.

Прагрэсіўныя погляды Фабіяна Шантыра па нацыянальным пытанні не падабаліся сакратару ЦК КП(б)Б Вільгельму Кнорыну, намесніку старшыні СНК, наркаму па ваенных справах, старшыні ЦВК Беларусі Аляксандру Мяснікову і ім падобным дзяржаўным і партыйным дзеячам, якіх прыслала Масква ў наш край зусім не ў мэтах яго нацыянальнакультурнага Адраджэння, Ужо ў лютым 1919 г. А. Мяснікоў адхіліў Ф. Шантыра ад абавязкаў наркама па нацыянальных справах і накіраваў на службу ў Чырвоную Армію. Вясной 1920 г., калі Ф. Шантыру споўніцца ўсяго толькі 33 гады, яго абвінавацяць у нацыяналізме і расстраляюць. Гэта першая вялікая ахвяра ў нашым паслякастрычніцкім нацыянальнаадражэнскім руху. Няцяжка сабе ўявіць, колькі карыснага для роднай Бацькаўшчыны мог бы зрабіць Ф.ь Шантыр, каб на яго шляху не стаялі магутныя фігуры з лагеру ворагаў беларускай нацыянальнай ідэі і найперш Вільгельм Кнорын і Аляксандр Мяснікоў, памяць аб якіх увекавечана ў нас у шматлікіх назвах гарадскіх вуліц, затое не знойдзеш сярод іх імя Ф. Шантыра.

Сярод самаадданых шчырых змагароў за нацыянальную ідэю, што стаялі каля вытокаў утварэння Беларускай рэспублікі і вызначэння статусу яе дзяржаўнасці, у якой беларускі народ займаў бы пачэснае месца, быў Аляксандр Чарвякоў. Славуты сын зямлі беларускай душой і сэрцам любіў свой родны край. Гэта была любоў пакутніка і патрыёта, шчырага барацьбіта - інтэрнацыяналіста, які адчайна і смела адстойваў ідэю нацыянальнага і агульначалавечага, выразна разумеючы, што адраджэнне нацыянльнай культуры і мовы беларускага народа павінна займаць галоўнае месца ў яго жыцці.

Верны сын працавітай, але зняволенай Беларусі стаў палымяным вешчуном дум і спадзяванняў суайчыннікаў, абуджаў нацыянальную свядомасць свайго народа, уздымаў яго на новы, больш высокі ўзровень развіцця тады, калі яго Беларусь 1 студзеня 1919 г. была абвешчана Савецкай сацыялістычнай рэспублікай і атрымала суверэнную самастойнасць, а ён стаў першым наркамам асветы (з 1 студзеня па 27 лютага 1919 г.) А.Чарвякоў уваходзіў у часовы рэвалюцыйны рабочасялянскі ўрад Беларусі, старшынёй якога з'яўляўся Зм. Жылуновіч.

Працаваць наркамам асветы Аляксандру Чарвякову давадзілася ў вельмі складаных умовах і не таму, што Беларусь была моцна разбурана ў выніку Першай сусветнай вайны і нямецкай інтэрвенцыі. Увесь гэты час не драмалі і нацыяналістычныя сілы суседняй Польшчы, якія марылі пажывіцца за кошт беларускіх земляў. Каб сарваць інтэрвенцыянісцкія планы Польшчы давялося пайсці ў лютым 1919 г. па ўказанні Масквы на стварэнне ЛітоўскаБеларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБел). Пасля таго па ўказанні Масквы ад Беларусі адышлі Віцебская, Магілёўская, Смаленская губерні, 5 лютага 1919 г. быў створаны новы ўрад БССР. Цяпер замест А. Чарвякова на пасаду наркама асветы БССР быў прызначаны І. Саваціеў, які працаваў на гэтай пасаадзе да 27 лютага 1919 г., г.зн. да часу ўтварэння ЛітоўскаБеларускай Сацыялістчнай Савецкай Рэспублікі (ЛітБел).

Але тады ж на 1 з'ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі А. Чарвякова выбралі членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта ЛітБел ССР і прызначылі намеснікам народнага камісара асветы. Наркамам асветы прызначылі Ю.М. Ляшчынскага (псеўданім - Ленскі), які знаходзіўся на гэтай пасадзе да 11 ліпеня 1920 г. Нягледзячы на тое, што па пасадзе А. Чарвякоў займаў другое месца ў асвеце, дзякуючы яго мэтанакіраванасці, працавітасці і ўменню правільна вырашаць нацыянальныя пытанні і праблемы, ім за кароткі час была праведзена вялікая работа па арганізацыі новай, нацыянальнай народнай асветы Беларусі. 16 лютага 1919 г. у "Звяздзе" ён надрукаваў зварот: "Камісарыят заклікае на дапамогу ўсе культурныя сілы… Скіньце з сябе спячку, адгукніцеся на прызыўны заклік і поўнасцю аддайцеся вялікай асветніцкай рабоце, каб магутным парывам выгнаць цемру невуцтва" . З гэтага часу наркамат асветы актыўна займаўся зборам культурных каштоўнасцей, стварэннем школ і курсаў па ліквідацыі непісьменнасці, арганізацыяй хатчытальняў, клубаў і бібліятэк, Беларускага універсітэта.

Урад ЛітБела, як і яго папярэднік урад БССР, павінен быў увесь час лічыцца з цвёрдай накіраванасцю прагрэсіўнага стану педагагічнай інтэлігенцыі на беларускую нацыянальную школу. Што не паспеў зрабіць для пераводу школы на нацыянальны грунт урад БССР, тое ў значнай ступені ўдалося ажыццявіць у перыяд існавання ЛітБела. У адпаведнасці з яго пастановай ад 21 сакавіка 1919 г. на тэрыторыі ЛітБела агульнадзяржаўнымі прызнаваліся пяць моў: літоўская, беларуская, руская, польская і яўрэйская. На кожнай з іх дазвалялася весці заняткі ў школе. Мясцовым органам народнай асветы давалася права выбару для кожнай нацыянальнай навучальнай установы адной з чатырох моў для вывучэння яе ў якасці школьнага прадмета.

Станаўленне нацыянальнай школы і асветы ў гэты перыяд праходзіла ў вельмі цяжкіх і складаных умовах. Тут усё залежыла ад таго, як сама ўлада ставілася да данай праблемы. Адна справа, калі Беларусь з'яўлялася самастойнай дзяржавай у форме БССР (1.01. 1919 - 4.02.1919 г.), і зусім другая, калі яна ўваходзіла складовай часткай у ЛітБел (люты 1919 - ліпень 1919 г.; на тэрыторыі Віленскай, Мінскай і неакупаваных частках Ковенскай і Гарадзенскай губерняў). Сумесна з наркамам асветы Ю. Ляшчынскім А.Чарвякоў актыўна ўдзельнічаў у правядзенні ў жыццё прынятых новым урадам дэкрэтаў аб абавязковым навучанні дзяцей і юнакоў ва ўзросце 7 - 18 гадоў (24.3.1919 г.), аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы (31.3.1919 г.), аб адкрыцці універсітэта ў Вільні. У вырашэнні нацыянальных пытанняў у галіне народнай адукацыі яны кіраваліся дэкрэтам "Аб нацыянальных правах насельніцтва Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі" (21.3.1919 г.).

Гісторыя адвяла вельмі кароткі тэрмін і для існавання ЛітоўскаБеларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Віноўнікамі былі польскія легіянеры, якія акупавалі маладую ЛітоўскаБеларускую дзяржаву. У красавіку 1919 г. яны захапілі сталіцу Вільню, якая і ў гэтых неспрыяльных умовах паступова пераўтваралася ў цэнтр змагання за беларускую нацыянальную школу. Такая ж роля за гэтым горадам захавалася і пасля заканчэння польскай інтэрвенцыі.

Вядома, за кароткі час існавання ЛітБел (каля 5-ці месяцаў) правесці глыбокае рэфармаванне школы і асветы было немагчыма. Аднак, напрамак стварэння нацыянальнай школы, які даў яшчэ першы наркам нацыянальных спраў Беларусі Фабіян Шантыр, захаваўся і працягваў ажыццяўляцца прагрэсіўнымі сіламі нават у самы для гэтага неспрыяльны час, якім з'явілася акупацыя яе земляў белапалякамі.

Е. Г. АНДРЭЕВА


Часціны мовы ў маім жыцці

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)


М. Грынь

... Калі я пачынаю разважаць, наконт часцін мовы, то, напэўна, самым любім з'яўляецца займеннік "я" . "Я" для мяне нешта такое ўзвышанае, магутнае. Яно як бы кіруе табой, валодае. Я люблю чытать творы, у якіх ідзе разважанне ад першай асобы: "Я бачыў, я думаў, я рабіў ". У сваіх вершах займеннік "я" я нават пішу з вялікай літары . Калі б я магла, то гэты займеннік я б усюды пісала з вялікай літары. Яшчэ адзін з маіх любімых займеннікаў, які я таксама пішу з вялікай літары, гэта "ты" і вытворныя ад яго: табе, твой, цябе . Менавіта два гэтыя займеннікі "я" і "ты" з'яўляюцца для мяне апорай часцін мовы. Яны выяўляюць індывідуальнасць, не падобнасць не да каго. Што датычыцца займенніка "мы" , то я яго люблю, бо не люблю шмат народу. Займеннік "мы" для мяне гэта не больш трох чалавек. Яшчэ я не люблю займеннік "ён", "яна", "яно" і іх вытворныя: "яго", "яе", "ёй", "яму" , бо, можа, гэта гучыць смешна, але я іх заўсёды блытаю

Што датычыца лічэбніка, то ён займае ў маім жыцці не апошняе месца. Усе лічэбнікі ў мяне асацыююцца з людзьмі. Напрыклад адзін гэта прыгожы хлопец, два гэта яго дзяўчына, шэсць гэта нейкі бездапаможны чалавек, восем сварлівая старая бабка, а сем чалавекрамантык, які любіць быць адзін. Вось такія дзіўныя асацыяванні ў мяне ёсць наконт лічбаў.

Дарэчы цудоўны дзеяслоў "не баялася" . Ен паказва емужнага і рашучага чалавека. Колькі можа выказаць адно толькі слова! Напэўна менавіта дзеяслоў і паказеае дзейнасць чалавека, што ён з сябе ўяўляе. Для таго, каб ахарактарызаваць сябе я магу вылучыць тры дзеясловы, якія найбольш адпавядаюць майму жыццю: "слухаць" , "думаць" , "ствараць" . На першы погляд здаецца, што гэта зусім дзіўна, але я люблю слухаць калі ідзе град, і калі зімой ступаеш па снезе. Усе гэтыя гукі я люблю слухаць. А калі я ўсё гэта слухаю, то я пачынаю думаць і разважаць. Дзеяслоў "думаць" гэта мой унутраны свет, мае мары, мае разважанні. Я ўвесь час пра нешта думаю і ў сваіх думках правальваюся ў нейкі іншы свет. А паколькі я лічу сябе творчай асобай, я зайсёды нешта ствараю. Я ствараю вершы, ствараю малюнкі, з коркаў і запалак я ствараю карціны. Яшчэ люблю карыстацца гэтым дзеясловам на кухні. Таксама ёсць словазлучэнні з дзеясловамі, якімі я магу ганарыцца: я здымалася ў кіно, у дзяцінстве я хадзіла па плоце, скакала са страхі ў снег, гэтай зімой здзейснілась адна з маіх мараў: я бегала па снезе басанож; я купалася ў фантане, узрывала порах, і яшчэ шмат якія дзеясловы я люблю. Дарэчы дзеяслоў "люблю" . "Любіць" . Менавіты гэты дзеяслоў я магу паставіць на вяршыне сваіх пачуццяў. Усё навокал мяне падзяляецца на два: усё, што я люблю, і ўсё, што я не люблю. Усе тыя часціны мовы, пра якія пісала, я таксама люблю. Без любові немагчыма жыць, але ўсё любіць таксама немагчыма. Таму ў мяне ёсць верш пра тое, што я не люблю, але ж ён гучыць на мове вялікага Пушкіна, і не менш вялікага Талстога.


Марына Бельская

Чалавек - гэта таямніца, якую будзеш адгадваць усё жыццё, і не вядома ці знойдзеш ты адгадку. У кожнага з нас ёсць свае любімыя і нелюбімыя звычкі, словы, хтосьці любіць чытаць кнігі, а хтосьці смачна гатаваць ежу. Але я думаю, што не кожны з нас задумваецца, калі гаворыць пэўныя словы, якая гэта часціна мовы: службовая ці самастойная, а можа гэта выклічнік?

Таксама да маіх любімых дзеянняў можна аднесці жартаванне. Але ёсць яшчэ адна звычка, без якой я не змагу сябе ўявіць. Я збіраю розныя трапныя выразы, параўнанні, прыказкі, прымаўкі.

Не менш важнымі пры апісанні маёй краіны будуць наступныя прыметнікі: талерантная, сінявокая, незалежная, прыгожая, белая, чыстая і г. д.

Асноўным дэвізам у маім жыцці з'яўляецца такое выслоўе: "Хто дбае, той і мае". Калісьці мая бабуля казала, што я па слова ў кішэню не палезу. Гэта сапраўды так, бо ў трапных выразах мне дапамагаюць розныя часціны мовы: займеннікі, прыметнікі, лічэбнікі, назоўнікі, дзеясловы і г. д.

Але тым не менш, дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі прысутнічаюць у маёй гутарцы. Я ўлюблённы ў жыццё чалавек. Гэты дзеепрыметнік заўсёды са мной.

А асабліва я люблю назоўнік мара . Мара найбольш займае мяне ў мой вольны час. З марай я іду ва універсітэт, на дыскатэку, у тэатр, еду ў метро, аўтобусе.

З ёй я на іспыце, заліку... На мой погляд, гэта адзін з неабходных назоўнікаў, бо калі чалавек мае мару, ён да чагосьці імкнецца. Так было і са мною. Калісьці ў дзяцінстпве
маёй марай было паступленне ва універсітпэт, I вось сёння студэнтка Беларускага Дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Яшчэ мае сябры часта называюць мяне Марай, бо маё імя чымсьці падобна на назоўнік мара .

Прыназоўнік, як і іншыя часціны мовы, займае значную частку маёй гаворкі. Прыназоўнік "з" дазваляе мне пайсці з сяброўкай у кіно, з любым хлопцам на еустрэчу, з залікоўкай на іспыт. У лесе я часцей за ўсе хаджу з бацькам, бо баюся заблукаць. З прыназоўнікам "у" мяне звязвае паход у ягады, у кіно, у кафэ, паездка ў санаторый. Увогуле, я лічу, што прыназоўнік-самая цікавая з усгх часцін мовы.

Уканцы свёй творчай працы я звяртаю ўвагу на выклічнік. Яго мы вельмі часта чуем на вуліцы, у магазіне... Я ветпівая дзяўчына, сустрэўшы знаёмага кажу: "Добры дзень!". А калі я развітваюся са знаёмым, то мне дапамагае выклічнік: "Усяго добрага!". А яшчэ я вельмі люблю мяўкаць: мяўмяў . Да любімага выклічніка я аднясу і выклічнік "Ой!," які найчасцей застае мяне ў нечаканай жыццёвай сітуацыі.

Вось як усе часціны мовы звязаны з маім жыццём. I ніводную з іх я не магу паставіць на другое месца.


Нямчэня Таццяна

А вось ёсць такі назоўнік, па якім я вельмі любіла лазіць у дзяцінстве, гэта дрэвы . У маім жыцці прысутнічаюць таксама такія назоўнікі, якія я люблю есці: цукеркі, марожанае, шакалад, садавіна і іншае. А якая ж дзяўчына не любіць кветкі !? Мае любміыя назоўнікікветкі: ружы і гладыёлусы . Ёсць і такі блізкі для мяне назоўнік як мой універсітэт, дзе я вучуся. Вельмі важны назоўнік сяброўства ...

Што да дзеясловаў, то дзеясловы "расказваць" і "спяваць" прысутнічалі вельмі часта, таму што большая частка майго дзяцінства была пранізана вершамі, песнямі, прыпеўкамі. Вось дзеяслоў "прымяраць" падабаўся мне таму, што я са сваёй старэйшай сястрой заўсёды прымяралі матулін абутак на абцасах.

Зімою мне падабаецца дзеяслоў ляпіць , а менавіта ляпіць снсжную бабу, розных жывёл са снегу; дзеяслоў катацца , катацца на санках, лыжах. А летам дзеясловы купацца і загараць . Я заўсёды намятаю пра дзеяслоў віншаваць віншаваць сваіх родных, сяброў, знаёмых са святамі і іх днямі нараджэння. А вось дзеяслоўы размаўляць, есці, спаць, хадзіць, вучыцца, пісаць, чытаць, прыбірацца гэта дзеясловы, якія штодзённа прысутнічаюць у маім жыцці.

Адразу, калі заходжу ў лес, адчуваю, што са много такі дзеепрыметнік атуленая , а менавіта, атуленая прыгажосцю прыроды; адчуваю такі дзеепрыметнік, як настоены настоены пах смалы. А калі я заходжу глыбей, то ў вочы адразу кідаееца амаль некрануты рукою чалавека лес. I тут з'яўляецца дзеепрыметнік зачараваная зачараваная
лясным царствам. У асобных месцах можна ўбачыць узрыхленую зямлю: тут прабягаў дзік.

Напрыклад, дзеепрыметнік узрадаваная прысутнічае тады, калі я бачу, пгго кусцікі чарніцы, маліны, журавін усыпаны мноствам ягад. I тут адразу з'яўляецца спакуса: укінуць пару ягадзін сабе ў рот.

I заўсёды вяртаюся дадому з такімі дзеепрыметнікамі, як стомленая, узнёслая, зачараваная . Стомленая крыху, узнёслая душэўна, зачараваная дзівосамі прыроды.

Прачнуўшыся раніцай, я ўстаю і адчыняю акно, затым падыходжу да люстэрка і, паглядзеўшы на сябе, іду да мыцельніка. Потым з'яўляецца дзеепрыслоўе заслаўшы , а менавіта, заслаўшы ложак і паснедаўшы, падмаляваўшы твар да заняткаў. Пасля дзеепрыслоўі паклаўшы, апрануўшы . Паклаўшы падручнікі і сшыткі ў сумку і апрануўшы верхнюю вопратку, выходжу ва універсітэт разам з сяброўкамі. Да гэтага далучаюцца дзеепрыслоўі усміхаючыся і азіраючыся . Усміхаючыся праходжым і азіраючыся на птушак, дрэвы, кветкі, падыходжу да універсітэта.

Адвучыўшыся і крыху стаміўшыся, я іду ў інтэрнат. Там, павячэраўшы, займаюся рознымі справамі. Пасля таго, як паглядзеўшы кіно, пачытаўшы кнігі ці часопісы, схадзіўшы ў тэатр ці кінатэатр, настае час адпачынку і, заснуўшы, а затым, зноў прачнуўшыся, настае новы дзень.

Прыслоўе прыгожа асацыюецца ў мяне са словазлучэннямі прыгожа выглядаць, прыгожа гаварыць, прыгожа ўсміхацца. А прыслоўе страшна калі некалі сутыкалася ў маім дзяцінстве. Напрыклад, калі я заставалася адна дома, ці знаходзілася ў цёмным памяшканні, і ў той момант мне было неяк няёмка. Яшчэ ў маім дзяцінстве таксама прысутнічала прыслоўе - бясконца . А, менавіта, бясконца маляваць, бясконца спяваць, бясконца есці цукеркі. Прыслоўе ўсюды падыходзіць да мяне, бо я вельмі люблю ўсюды падарожнічаць. Вельмі часта ў маім жыцці прысутнічае прыслоўе хутка , асабліва калі я спяшаюся кудынебудзь і прыходзіцца хутка збірацца. Мне яшчэ вельмі падабаецца такое прыслоўя як шчыра . Асабліва яно цесна звязана з менталітэтам беларусаў. І, наогул, я хачу адзначыць, што прыслоўе гэта яшчэ адна важная часціна ў беларускай мове, якой я карыстаюся кожны дзень.


В. Шарамет

Адзін з маіх любімых дзеясловаў цікавіцца . Сапраўды, як толькі я нарадзілася, я пачала цікавіцца навакольным асяроддзем. Ужо тады мне хацелася ведаць, што гэта такое так распірае мае грудзі, чаму мяне патрэбна загортваць у нейкія анучыпялёнкі, і што так часта вішчыць над вухам? Тады я яшчэ не ведала, што апошняе дзеянне было на маім сумленні...

Цяпер мне нават здаецца, што я нарадзілася з марай аб конях. Мая мара здзейснілася, і я не шкадую, што ўжо палову свайго жыцця я вучуся "працаваць" у коней, хаця і шмат умею. А аб якой колькасці новых дзеясловаў, дзякуючы коням, я змагла даведацца! Я і падала, і скакала па манежы, і працавала на палянцы, і вучыла коней (сама вучыла!) новым элементам, летала па палях, прыбірала капюшню і коней, мяне кусалі, я удзельнічала ў спартыўных спаборніцтвах і нават навучылася пераадольваць бар'еры вышынёй 160 см. Дзякуючы гэтым дзеясловам, я навучылася цаніць у поўнай меры яшчэ адзін адпачываць . Які ж гэта цуд пастя цікавага цяжкага дня прыйсці дахаты! Гэта той куток, куды можна вярнуцца заўсёды, дзе цябе будуць заўсёды з нецярпеннем чакаць.

Кукды ні зірні, паўсюль нас акружаюць прадметы. З самых старажытных часоў людзі бачылі прадметы і давалі ім назвы. Так і з'явіўся назоўнік. Ён мой добры сябра і памочнік, бо ёсць сонца, паветра, маці г жыццё, вучоба...


Таўгень Лізавета

Самым частаўжываным у мам дзяцінстве быў дзеяслоў "Дай!". Мяне ж і кармілі, і люлялі, гулялі са мной, увогуле выконвалі амаль усе мае патрабаванні. Дзеяслоў дапамагаў мне бегаць, скакаць, а таксама дапамагаць маме. Я мыла посуд, падмятала ў хаце, карміла коціка... Летам я каталася на ровары, зімой гуляла ў снежкі, каталася на санках і лыжах, разам з сяброўкай ляпіла снежную бабу. Таксама мяне вабіла ўсё экстрэмальнае. Я лазіла па стрэхах, залазіла на дрэвы. Цяпер я дзіўлюся, адкуль браўся ў мяне такі спрыт! Дзеясловы і цяпер вырашаюць усе мае жыццёва неабходныя і важныя дзеянні: думаць, аналізаваць, чытаць, вучыцца, кантактаваць, а галоўнае любіць усё тое, што робіш.

Хоць лічэбнік і ўжываецца часцей у сумнай і "сухой" матэматыцы, але колькі ў ім паэзіі! Без лічэбніка я не магла б лічыць зорак на небе, кветак, у полі, птушак у вышыні...

Самай загадкавай часцінай мовы я лічу займеннік. Ён адзіны прыходзіць на дапамогу іншым часцінам мовы, а таксама і мяне заўсёды выручае. Ён робіць маю мову больш прыгожай, разнастайнай. Ну як можна было б абысціся без такіх займеннікаў, як "хто?", "што?", "чый?" Яны самі ўзнікаюць, калі я цікаўлюся рознымі з'явамі ў жыцці. I што за людзі мяне акружаюць? Хто яны, ён, яна?

А як можна было б вызначыць прымету дзеяння, прадмета або якасці без прыслоўя. Увесь час я даю ацэнку сваім дзеянням, учынкам, стану душы. У маім жыцці бываюць хвіліны, калі мне сумна, цяжка, трывожна, бо не заўсёды складваецца ўсё так удала, як плануеш. Але часцей мне радасна, весела. Тады ў мяне ўсё добра атрымліваецца, і я адчуваю сябе лёгка, спакойна. Таксама я даю сваю ацэнку дзеянням іншых людзей: ён зрабіў гэта добра ці дрэнна, сумленна ці абыякава?

Не менш важнымі з'яўляюцца службовыя часціны мовы.

Таму і не дзіва, што першай часцінай мовы, якую я ўжыла, быў выклічнік. І падсвядома ён вырваўся з маіх вуснаў, калі я нарадзілася. Гэта быў выклічнік, які так лашчыў слых маёй мамы: "А, уа!" ... Гэтым выклічнікам я прывітала свет, у ім выражалася шмат пачуццяў: і радасць, і здзіўленне, і трывога.


М. Коцікава

... Прыметнік добры таксама мне любы, бо калі ты яго просто чуеш на душы робіцца хораша, а калі сустракаешся з добрым чалавекам, дык сам перапаўняешся дабрынёй і нясеш дабро разам з сабой, каб дарыць яго людзям. Але ў многіх людзей (сярод якіх і я), якія падымаюць сабе настрой з дапамогай майго любімага пракметніка салодкі . Я заўсёды ем марожанае, калі паблізу няма чалавека, які можа дапамагчы ў складанай сітуацыі.

На сёняшні дзень лічэбнікам, які мне вельмі падабаецца, з'яўляецца лічэбнік дзесяць , мабыць, як і кожнаму студэнту. Калі я іду на іспыт, то заўсёды мару аб станоўчым лічэбніку, а аб лічэбніку дзесяць марыць мая падсвядомасць, бо я ў думках баюся сурочыць гэты лічэбнік. Лічэбнікі займаюць вялікае месца ў маім жыцці, калі б я не валодала лічэбнікамі, мяне б заўсёды ашуквалі ў краме, і я б адчувала сябе не вельмі ўтульна, а лічэбнікі ў гэтым дапамагаюць.

У дзяцінстве мне падабаўся дзеепрыметнік "пажаўцелае" (лісце). Мне вельмі падабалася, калі надыходзіла восень, хадзіць разам з маёй бабуляй ці дзядулем у лесапарк і збіраць пажаўцелае лісце , потым рабіць з іх букет і дараваць яго сваёй матулі. Таксама мне падабаецца дзеепрыметнік "любімы" . Я радуюся, калі пасля доўгай паездкі трапляю ў свой любімы горад, у свой любімы Менск, калі гляджу на любімыя дрэвы ў бабуліным двары. Гэта цудоўна калі ёсць любімыя мясціны твайго горада, па якім вы сумуеце, калі кудынебудзь ад'язджаецце.

Наконт майго любага дзеепрыслоўя гэта "вывучыўшы" . Як добра сябе адчуваеш калі, вывучыўшы білет да іспыту і атрымаўшы добрую адзнаку, тэлефануеш сваім родным, і яны шчыра радуюцца за цябе, у іх паляпшаецца настрой, і ўсім становіцца так хораша, што дзеля такіх, момантаў у жыцці, як гаворыцца, трэба жыць.


Сяргей Радзюк

Я люблю назоўнік гаспадар. Вельмі часта мая бабуля кажа, што я самы лепшы гаспадар, бо я ўмею і насячы дроў, і адрамантаваць гаспадарчыя прыстасаванні, і згатаваць смачную вячэру, і ўвогуле я магу зрабіць усё, што трэба.

Дзеепрыметнік таксама займае значную частку маёй гаворкі. Найбольш мне падабаецца дзеепрыметнік вандруючы . Мая мара- гэта вандруючы аб'ехаць усю нашу планету і пабываць у кожнай краіне. З усіх краін найбольш мяне прываблівае Амерыка. Вельмі хочацца паехаць туды і паказаць усім амерыканцам, якія мы, беларусы, таленавітыя і добрыя людзі.


Успаміны Эдварда Вайніловіча

(Працяг матэрыялаў прысвечаных беатыфікацыі фундатара касцёла Св. Сымона і Алены ў

Менску Эдварда Вайніловіча)

(Працяг, пачатак у папярэдніх нумарах.)


Неабходна падкрэсліць адну асаблівасць: плаціць гэты збор абавязанае было толькі дваранскае саслоўе; сяляне і гараджане, нават каталікі якія мелі зямлю, падатку не плацілі, кальвіністаў лічылі палякамі, лютэране ў разлік не прымаліся. Акрамя ўсякіх дзяржаўных рознагалоссяў, прыналежнасць да польскай нацыянальнасці вызначалася не паходжаннем, а прыналежнасцю да рэлігіі. Мне вядомыя выпадкі, калі адзін брат каталік плаціў кантрыбуцыю, а другі родны брат, але праваслаўны, быў ад яе вызвалены.

Як вышэй было адзначана, адмена кантрыбуцыі або "падаходнага падатку з асоб польскага паходжання" адбылася ў выніку Маніфеста ад 27 сакавіка 1897 г. Спрабуючы выкарыстаць гэты момант паслаблення цяжару для аднаўлення дваранскіх збораў (элекцый), якія спынілі сваё існаванне з 1862 г., Аляксандр Скірмунт і я падалі 21 красавіка 1897 г. прашэнне губернскаму маршалку аб дазволе на правядзенне збору шляхты пад яго кіраўніцтвам для складання прашэння і падзячнага адраса найяснейшаму гасудару. Да гэтай нашай просьбы далучыліся: Адам Ельскі, Карл Чапскі, Атон Багдашэўскі, Ян Кукевіч. Але губернатар заявіў, што паколькі дваранскія зборы скасаваныя ў нашай губерні з 1862 г., ён не можа гэта дазволіць, а шляхта выраз сваёй "вернаподданіцкай падзякі" можа выказаць пры пасярэдніцтве губернскага маршалка, што і было выканана з пяццюдзесяццю подпісамі 23 траўня 1897 г., выкарыстаўшы момант больш шматлікага з'езду шляхты на паседжанні Таварыствы. Успамінаю аб гэтым факце толькі для таго, каб распавесці аб нашых неаднаразовых стараннях выкарыстаць найменшую магчымасць выйсці на легальную дарогу аднаўлення згубленых правоў пасля падзей 1863 г. і сталую адмову і непрыязнасць адміністрацыі Краю. Затым пайшлі Ўказы "волі", пашлі нарады заканадаўчых органаў, прыйшла рэвалюцыя 1917 года, і правы гэтыя ніколі нашай шляхце не былі вернутыя.

Як дэпутату шляхты Слуцкага павету больш 30 разоў абіранаму, неабходна ўспомніць аб ліквідацыі выбарчых правоў гэтага саслоўя і аб лёсе рухомай і нерухомай уласнасці ў Менску, якая належала дваранскаму саслоўю.

Дывідэнты раслі, пераацэнка тавараў на складах праводзілася заўсёды вельмі асцярожна, сельскагаспадарчы інвентар, насенне, калійныя ўгнаенні заўсёды адборныя, пры сталым імкненні курыраваць гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй (продаж крухмалу, закуп у Бесарабіі кукурузы для броварнага завода і т. д.). Ваенныя падзеі, пачынаючы з 1914 г., тармазілі нармалёвы ход працы Сіндыката, але талент і празорлівасць нашага кіравання дазвалялі спакойна чакаць вяртання да нармалёвай выявы жыцця.

Адным з найболей хваравітых пытанняў, звязаных з уласнасцю землеўладальнікаў у нашым краі, на якое з самага пачатку свайго існавання Аграрнае таварыства зважала гэтае сарвітутнае права перажытак перыяду прыгону, свядома, пакінуты ўрадам у якасці сталага раздражняльніка адносін паміж дваром і вёскай. Ненармальнасць сітуацыі і шкоду, якая наносіцца эканоміцы сарвітутамі, бачыў і разумеў сам аўтар гэтых адносін віленскі намеснік Мураўёў, бо адным росчыркам пяра пры перадачы канфіскаваных маёнткаў асобам расійскага паходжання ён выкрасляў усялякія сарвітуты, дадаючы замест іх да сялянскага надзелу па 3 дзесяціны ва ўласнасць. Да таго ж тагачасны ўрад, працягваючы прыцясняць уласнасць польскіх землеўладальнікаў, не мог не заўважаць, наколькі моцна сарвітуты згубна ўздзейнічаюць на лес, на культурныя расліны палёў і лугоў, адным словам на багацце Краю. З мэтай урэгулявання гэтых праблем ён пачаў ствараць розныя камісіі. У выніку пачалі з'яўляцца самыя разнастайныя, спачатку адносна паспяховыя, праекты ліквідацыі сарвітутаў. Так, напрыклад, у Вільні працавалі камісіі губернатара СцеблінКаменскага і генералгубернатара Ажэўскага. Туды ж пасылаў свае дакладныя цыдулкі губернскі маршал Адам Плятар. Па даручэнні міністра функцыянавала "Управа па сялянскіх пытаннях" у Менску. У Менскам Аграрным таварыстве таксама працавалі камісіі, у тым ліку пад кіраўніцтвам Масальскага. Нарэшце, мной быў распрацаваны падрабязны праект урэгулявання сарвітутных правоў, які быў зацверджаны на агульным зборы, а абраная "ad hoc" дэлегацыя накіравалася з ім у сталіцу. У выніку ўсе гэтыя праекты мала чым адрозніваліся адзін ад другога, хоць засноўваліся на розных прынцыпах, і ўсе яны ў якасці працоўнага матэрыялу былі перададзеныя ў камісію, створаную ў 1908 г. у Пецярбурзе пад кіраўніцтвам таварыша міністра ўнутраных спраў Лыкошына, з якім у сувязі з гэтым мне, як чальцу Дзяржаўнай Рады прыходзілася сустракацца. Чальцом гэтай камісіі быў наш калега з Дзяржаўнай Рады, прадстаўнік Палтаўскай губерні Леантовіч, пахвальны малы і нам дружалюбны, якога мы з Алізарам стала наведвалі, каб даведацца апошнія навіны і падзяліцца сваімі ідэямі.

Смерць П.А. Сталыпіна перашкодзіла яму ажыццявіць планы правядзення грунтоўных аграрных рэформ. Рэферат мой выйшаў з друку асобнай брашурай, таму тут паўтараць свае погляды на аграрную праблему не буду. Скажу толькі, што я лічыў, што перадача ва ўласнасць сялян 1/8 часткі наяўнай зямлі ў большасці выпадкаў дазволіла б развязаць праблему сарвітутных правоў.

Адным з найважнейшых, прынамсі, найзначнейшых эпізодаў у жыцці Аграрнага таварыства, была вялікая юбілейная выстава 1901 года, ініцыяваная з нагоды 25гадовага юбілею Таварыства. Выставы насення, гародніны і садавіны, якія арганізоўваліся ў доме Паўлоўскага праводзіліся і раней. Адна з іх, досыць вялікая, ужо праводзілася ў двары шляхецкага дома, дзе былі прадстаўленыя элітныя ўзоры мясцовай жывёлагадоўлі. Але толькі выстава 1901 года змагла прадэманстраваць не толькі вузкаму колу людзей, а ўсяму Краю, дасягненні Аграрнага таварыства за чвэрць стагоддзя.

Правядзенне выстаў заўсёды было звязана са значнымі фінансавымі выдаткамі. Аграрнае таварыства не мела для гэтага адмысловых сродкаў, ды і сістэма ўрадавых субсідый таксама была не вельмі развітая. Я, у сваю чаргу, таксама наўмысна абыходзіў гэтае пытанне з мэтай развіцця сярод землеўладальнікаў прынцыпаў самадастатковасці і самадапамогі. Таму больш заможныя чальцы Таварыства стварылі гарантыйны фонд, які вызваляў касу Таварыства ад нагрузкі ў сувязі з правядзеннем падобных мерапрыемстваў.

Быў абраны камітэт выставы на чале з Юрыем (Ежы) Чапскім і выставачным камісарам Міхалам Валовічам. Дзякуючы арганізацыйнаму таленту і велізарнай працаздольнасці гэтых людзей выстава была арганізаваная так, што замест выдаткаў яна прынесла некалькі тысяч рублёў прыбытку. І гэты капітал не расчыніўся ў касе Таварыства, а застаўся ў фондзе, прызначаным для арганізацыі выстаў у, будучыні.

Паколькі Менскае аграрнае таварыства ў той перыяд было амаль адзіным і аб'ядноўвала большасць, занятую ў Краі ў гэтай сферы, выстава была досыць прадстаўнічай, з велізарнай наведвальнасцю: у гасцініцах бракавала для прыезджых месцаў. Граў аркестр Праабражэнскага палка, прыбылы з сталіцы, а ўвечар выступала капэла Намыслоўскага. На веладроме Таварыства веласіпедыстаў, на якім былі збудаваныя часовыя ложы, дэманстраваліся коні, якія атрымалі ў свой час узнагароды і якія фарсілі стыльнымі запрэжкамі, і рознымі "concours hippiques"; міма праязджалі "кракаўскія вяселлі" і т.д. Прычым ледзь не трагічна скончыўся для сям'і Юрыя Чапскага адзін з такіх выездаў, калі коні панеслі і перакулілі калёсы з дзецьмі графа.

Вядома ж, не абыйшлося без балю, арганізаванага ў гонар гасцей выставы прэзідэнтам горада Каралём Чапскім. Была таксама арганізаваная святочная вячэра ў складчыну з прынятымі ў такіх выпадках тостамі і выступамі, а ўсё завяршылася цырымоніяй уручэння ўзнагарод у прысутнасці губернатара, вядомага гідратэхніка Палесся генерала Жылінскага, уладальніка Нясвіжскага маярата князя Антонія Радзівіла. Неабходна адзначыць, што тагачасны старшыня Аграрнага таварыства губернатар князь Трубяцкі, поўнасцю пераклаў на мае плечы свае ганаровыя абавязкі, якія мне прыйшлося выконваць.

Натуральна, быў скліканы "святочны" збор Аграрнага таварыства з удзелам дэлегатаў іншых сельскагаспадарчых таварыстваў, дзейных на тэрыторыі, размешчанай на захад ад Дняпра і Дзвіны. Зза Дняпра толькі Старадубскае Аграрнае таварыства з Чарнігаўскай губерні даслала свайго прадстаўніка, якога мы адмыслова ўшаноўвалі.

У пачатку паседжання прэзідэнт горада Нясвіжа, адзін з самых здольных і працавітых чальцоў Таварыства, Баляслаў Грабоўскі, змястоўна распавёў двадцаціпяцігадовую гісторыю Аграрнага таварыства. Затым пайшлі ўслед выступы дэлегатаў. Мерапрыемства скончылася маім досыць аб'ёмным дакладам, у якім я вылучыў самыя знамянальныя падзеі з жыцця Таварыства, а таксама падкрэсліў той велізарны ўплыў, які яно аказала на фармаванне грамадскай свядомасці ў прадстаўнікоў класа землеўладальнікаў і на развіццё нацыянальнай сельскай гаспадаркі. Па тых часах мой выступ было досыць адважным, губернатар "стрыг вушамі", але непрыемных наступстваў для мяне з яго боку не было.

У перыяд 18601870 г.г. вялікія надзелы зямлі пераходзілі з рук у рукі. У нашы наваколлі прыбывалі людзі, якія нічога агульнага не мелі з сельскай гаспадаркай. Гэта ў асноўным былі людзі, якія раней жылі ў губернскіх гарадах і выконвалі дзяржаўную службу. Л. З. Мака лічыў, што Менскае Аграрнае таварыства зможа прыцягнуць новых гаспадароў да працы на зямлі, навучыць іх гаспадарыць. З гэтай, уласна, мэтай і было арганізаванае Таварыства. У статуце выразна сказана, што Менскае Аграрнае таварыства першапачаткова было заснаванае для рускіх землеўладальнікаў.

(Працяг у наступных нумарах.)


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў ліпені

Адамчык Надзея Іванаўна Амяльковіч Віталь Леанід. Аўдзейчык Ілля Анатол. Аўсей Аляксандр Баран Аляксандр Бараноўскі Ігар Віктаравіч Барболін Васіль Васільевіч Бармута Юлія Уладзімір. Бацян Пётр Дзмітрыевіч Белан Наталля Бельская Святлана Блізнюк Аляксандр Алякс. Богдан Вадзім Міхайлавіч Бубешка Уладзімір Бумажэнка Я. М. Буцко Павел Анісімавіч Бязрукая Маргарыта Юр. Варачаева Анастасія Андр. Васечка Іван Уладзіміравіч Ваўчок Аляксандр Вячорка Вінцук Рыгоравіч Гайко Сяржук Анатольевіч Галай Аркадзь Апанасавіч Герасімовіч Казімір Стан. Гняткоў Валеры Грузноў Валеры Іосіфавіч Грынько М.У. Гуркоў Сяргей Мікалаевіч Дабравольская Наталля М. Данілава Таццяна Даніловіч Мар'яна Даўматовіч Іван Уладзім. Дрожынава Іна Аркадз. Дундукоў Андрэй Вячасл. Ермакова Святлана Сярг. Ермалёнак Вітольд Антон. Ермаловіч Святлана Жмачынскі Аляксандр Вік. Жукоўскі Ігар Жыгальская Вольга Анат. Залацілін Аляксандр Вал. Звераў Юры Звонік Святлана Згурская Ганна Здановіч Іван Юльянавіч Зелянкевіч Наталля Знавец Павел Кірылавіч Зуёнак Васіль Васільевіч Ільініч Наталля Валянцін. Ішчанка Кацярына Сярг. Кавалёнак Л. П. Казлова Алена Казлоўскі Іван Іванавіч Казляк Любоў Каракін Андрэй Анатол. Кардаш Наталля Аляксан. Кароткі Мікалай Мікітавіч Карп Алена Аляксандр. Картавенкава Галіна Пятр. Касяк Кастусь Кітурка Ірына Фёдараўна Кобер Таіса Корзун Валянціна Коцікаў Ян Краснеўскі Віталь Сярг. Крываручанка Ігар Мікал. Ксянзоў Кірыл Уладзімір. Кулак Жанна Язэпаўна Кульбіцкі Пятро С. Кундас Ганна Кухарчык Пётр Андрэевіч Лабадзенка Глеб Паўлавіч Лагутаў Віталь Лажкова Наталля Лапановіч Андрэй Васіл. Лапкоўскі Алег Мікалаев. Лесавы Кірыл Лецяга Ігар Ліннік Міхаіл Аляксандр. Ліннік Сяргей Мікалаевіч Літвіненка Аляксандр Максімава Кацярына Мароз Наталля Алегаўна Марчанка Пётр Георгіевіч Машанскі Аляксандр Іван. Машынская Ірына Антон. Мікалаеўская Анастасія І. Місарэвіч Таццяна Іван. Місцюк Уладзімір Мікал. Місцюкевіч Аляксандр Ів. Млынарчык Марыя Молчан Барыс Валянцін. Мулашкіна Лізавета Дзм. Муха Анатоль Міхайлавіч Найдзёнава Вера Недзялкаў Яраслаў Нікалаеўская Вольга Нікалаеўская Вольга Ігар. Нікановіч Васіль Васільев. Новікава Марыя Сярг. Пазняк Жанна Панізнік Алена Іванаўна Паплыка Аляксандра С. Парда Аліна Іванаўна Паўлоўская Ганна Валер. Пашкевіч Мікалай Іванав. Пашкевіч Таццяна Валер. Піскун Андрэй Анатол. Пракоф'ева Юлія Прыбыткова Святлана Пузанкевіч Сяргей Уладз. Пятроў Аляксандр Алякс. Радзіонава Ірына Яўген Радчук Віталій Дзмітр. Рамук Алена Розін Дзмітрый Барысавіч Рудовіч Мікалай Русаў Пятро Аляксандр. Рымша Алесь Георгіевіч Савік Мікола Пятровіч Савіна Анастасія Сакалоўскі Уладзімір Самасюк Аляксандр Міх. Сарокін Арцём Адамавіч Семяненка Максім Уладз. Сінцова Таццяна Скупановіч Уладзімір Л. Смаль Валянцін Мікал. Смола Таццяна Стрыгельская Наталля А. Сухаверхі Міхаіл Пятр. Сыч Ніна Лявонцьеўна Сяменчык Настасся Мік. Сяркоў Андрусь Сяткоўская Вераніка Ул. Талапіла Алесь Львовіч Талатай Святлана Талерчык Тамара Васіл. Танкевіч Аляксандр Яўг. Ткачова Вольга Трацяк Вера Усцінава Людміла Нікіф. Хасанаў Ігар Хрол Часлаў Часлававіч Ціцянкова Галіна Цішкевіч Вольга Іосіфаўна Цішко Валянцін Уладзімір. Цыганкоў Генадзь Васіл. Цюшкевіч Сяргей Анатол. Чапля Данута Чарткоў Мікола Альгерд. Чыгір Клаўдзія Сцяпан. Чысцякоў Аляксей Уладз. Шалупенка Васіль Іван. Шарашовец Аляксандр М. Шусціцкі Тадэвуш Віктар. Шымірка Анатоль Шыпай Аляксандра Ген. Шычко Святлана Вячасл. Шэравера Руслан Уладз. Язерскі Сяргей Яўцюшкіна Таццяна Аляк. Ячачка Віктар


ЛІТАРАТУРНАЕ СВЯТА Ў ВІЦЕБСКУ, ПРЫСВЕЧАНАЕ В. БЫКАВУ, САБРАЛА ПРЫКЛАДНА 500 УДЗЕЛЬНІКАЎ

У Віцебску 18 чэрвеня адбылося агульнагарадское літаратурнае свята, прымеркаванае да 82й гадавіны з дня нараджэння Васіля Быкава. Санкцыяванае ўладамі мерапрыемства прайшло ў цэнтральным парку культуры і адпачынку "Мазурына" па ініцыятыве абласной арганізацыі "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Ушанаваць памяць пісьменніка прыйшлі прыкладна 500 жыхароў горада.

Свята пачалося з выступлення акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, якія сыгралі адрывак са спектакля "Стрэл у тумане" паводле аднайменнага твора В. Быкава ў пастаноўцы Міхаіла Краснабаева. Затым выступілі вядомыя літаратары: старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) Алесь Пашкевіч, намеснік старшыні СБП Анатоль Кудравец, паэты Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Някляеў, рэдактар часопіса "Дзеяслоў" Барыс Пятровіч.

Уласныя творы, прысвечаныя Быкаву, прачыталі віцебскія літаратары, якіх прадставіў старшыня абласной арганізацыі СБП Франц Сіўко. Пад апладысменты гледачоў А. Пашкевіч уручыў білет члена СБП віцебскай паэтэсе Людміле Сіманёнак, якая нядаўна ўступіла ў рады гэтай пісьменніцкай арганізацыі.

На свяце прысутнічалі ўдава В. Быкава Ірына Міхайлаўна і лідар дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч. Жонка пісьменніка са слязамі на вачах выказала ўдзячнасць жыхарам Віцебска за цёплы прыём і памяць пра Васіля Уладзіміравіча. А. Мілінкевіч зазначыў, што "асоба Быкава - апостальская для беларускай гісторыі" і што "менавіта ад такіх цудоўных людзей ідзе хваля пазбаўлення ад страху і пачынаецца шлях да свабоды".

Пад гукі гімна "Магутны Божа" прысутныя ўсталі, былі ўзняты 12 белчырвонабелых сцягоў. Свята закончылася выступленнем барда Віктара Шалкевіча і ўручэннем беларускіх кніг пераможцам літаратурнай віктарыны, прысвечанай жыццёваму і творчаму шляху В. Быкава.

Нягледзячы на тое што мерапрыемства было дазволена гарвыканкамам, супрацоўнікі міліцыі правяралі сумкі ў многіх, хто ішоў на свята ў парк "Мазурына". У прыватнасці, асабістыя рэчы даглядаліся ў паэта Давіда Сімановіча і апазіцыянера Барыса Хамайды.

Перад ад'ездам на малую радзіму В.Быкава, у вёску Бычкі Ушацкага раёна, госці свята пабывалі ў віцебскім Літаратурным музеі, дзе адкрылася выстава, прысвечаная пісьменніку.

Таццяна ЧАБАТАРОВА, БелаПАН.


Ахвяраванні на ТБМ

1. Андрэй Марцінкевіч - 5000 р.

2. Анатоль Кулік - 6000 р.

3. Алесь Рымша - 10000 р.

4. Кастусь Форнэль - 2000 р.

5. Юрась Мельнікаў - 5000 р.

6. Аляксандр Шэвяка - 6000 р.

7. Генадзь Святоха - 5000 р.

8. Алег Рудзёнак - 5000 р.

9. Уладзімер Кунцэвіч - 2000 р.

10. Валеры Гняткоў - 5000 р.

11. Святлана Мельнікава - 1000 р.

12. Уладзімір Гацкі - 3000 р.

13. Феакціст Фядотаў - 2000 р.

14. Вячаслаў Атрахімовіч - 5000 р.

15. Сяргей Сідараў - 5000 р.

16. Ігар Пожанька - 2000 р.

17. Андрэй Князюк - 3000 р.

18. Сяргей Рымша - 2000 р.

19. Юрась Касцюк - 2000 р.

20. Алесь Пісарэнка - 5000 р.

21. Вячаслаў Рындзевіч - 10000 р.

22. Надзея Мерцалава - 2000 р.

23. Вінцэсь Мудроў - 5000 р.

24. Яраслаў Недзялкоў - 2000 р.

Усе Наваполацк.

Агулам: - 100000 р.

Дзейнасць ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" па наданні роднай мове рэал-ьнага статуса дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ - справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасы-лаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015212330014 у Мінскай гардырэкцыі ААТ "Беінвестбанка" код 764 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк (камісійны збор пры гэтым не бярэцца).


АСНОЎНЫ ПЛАН БЕЛАРУСІЗАЦЫІ 2-ой БЕЛАРУСКАЙ ДЫВІЗІІ З 1926 ПА 1928 г. УКЛЮЧНА

(абмяркоўваўся на паседжанні Нацкамісіі ЦВК БССР 31-га жніўня 1926 г.)

І. План камплектавання начскладам

У цяперашні час дывізія мае начскладу беларусаў у адносінах да штатнага ліку ў сярэднім 34,4%. Па групах начскладу гэты працэнт выяўляецца:

Камскладу 36%;

Адмгасскладу 39,1%;

Палітсскладу 65,5%;

Мед. складу 12%;

Вет. складу 29%.

Для правядзення поўнай беларусізацыі дывізіі такі працэнт беларусаў у начскладзе з'яўляецца недастатковым. На аснове досведу, неабходнага для гэтага, працэнт устанавіць нельга з прычыны адсутнасці такога досведу. Па меркаванні камандавання дывізіі для правядзення поўнай беларусізацыі дывізіі неабходна, каб працэнт беларусаў у начскладзе дасягаў не меней 75%.

Прынцыпы камплектавання дывізіі начскладам.

1. Укамплектаванне дывізіі да паказанай вышэй патрэбнасці павінна праводзіцца не шляхам шырокай замены небеларусаў беларусамі, а шляхам пакрыцця беларусамі, папершае, некамплекту, і падругое, наяўнай штогадовай нармалёвай уцечкі начскладу (лічбавыя разлікі ніжэй) і шляхам навучання ўсяго кампалітскладу беларускай мове ў абавязковым парадку.

2. Беларускі склад замацаваць у дывізіі, не даючы нарадаў на яго адкамандзіраванне з дывізіі ў іншыя часткі да таго моманту, калі патрэбнасць дывізіі ў беларускім складзе будзе здавальняльная.

3. Камандны склад, які выпускаецца Беларускай Аб'яднанай школай і Беларускім звязам ВПШ неабходна ў бліжэйшыя 23 гады накіроўваць на ўкамплектаванне пераважна 2й Беларускай дывізіі. У сувязі з гэтым існы парадак размеркавання вакансій, які дае права найбольш паспяхова закончыўшым школу выбіраць вакансію па жаданні, павінен быць зменены такім чынам, каб лепшыя па падрыхтоўцы камандзірыбеларусы накіроўваліся б у беларускія часткі.

4. Вылучэнне па кандыдацкіх спісах начскладу з беларусаў ажыццяўляць у межах дывізіі на вакантныя пасады.

5. На вакантныя пасады, якія не могуць быць замешчаныя шляхам вылучэння ўнутры самой дывізіі, прызначаць кандыдатаў з іншых частак, па магчымасці беларусаў. У гэтых мэтах неабходна ў маштабе весці на беларускі начсклад асобна кандыдацкія спісы.

6. Падрыхтоўка камскладу адмысловых родаў зброі павінна праводзіцца шляхам накіравання ў адмысловыя школы пасля папярэдняга гадавога навучання ў Беларускай аб'яднанай школе, што павінна ўлічвацца пры выбарах курсантаў у школу. Такім шляхам дывізія ў вобласці ўкамплектавання беларускім начскладам меркавана дасягае:

Да канца 1926 года … 50%.

Да канца 1927 года … 60%.

Да канца 1928 года … 70%.


Арыентыровачны план камплектавання па гадах .

А) Пяхотны камсклад.

1926 год.

Належыць па штаце 242.

Маецца беларусаў на 1 /V 98 (40,5%).

Маецца небеларусаў 108.

Маецца некамплект 36.

Уцечка камскладу беларусаў 9.

Уцечка камскладу небеларусаў 14

Вылічэнне ўцечкі:

па дэмабілізацыі 4,

у школы 15,

пераводы 4 (ужо вызначаныя).

Прыбывае ўжо прызначаных 2, з іх 1 беларус.

Паступае на ўкамплектаванне беларусаў (з 78 чалав., якія маюцца ў выпускным класе Беларускай Аб'яднанай школы і іншых школ 57 чалавек).

Да канца года будзе беларусаў 147 чал., што складзе да штату 60,7%, з іх лішняй катэгорыі сярэдняга камскладу (камзвязаў) звыш 70%.


1927 год.

Належыць па штаце 242

Маецца беларусаў да пачатку года 147 (60,7%)

Уцечка за год 35,

з іх беларусаў 15.

Вылічэнне ўцечкі:

у школы 18,

пераводы 9,

па дэмабілізацыі і натуральных чынніках 4,

на палітпасады 4.

Паступае на ўкамплектаванне беларусаў з ВНУ 35.

Да канца года будзе беларусаў 167, што складзе да штату каля 70 %.


1928 год.

Уцечка за год 35 (з іх беларусаў 20 чал.)

Вылічэнне ўцечкі прыкладна як у 1927 г.

Паступае на ўкамплектаванне беларусаў з ВНУ 35.

Да канца года будзе беларусаў 182, што складзе да штату звыш 75 %.


ЗАЎВАГА: У выпадку перафармавання ў 1927 г. у кадравыя часткі 4 і 5 палкоў, штатны склад камскладу памяншаецца па абодвух палках на 16 чалавек. Пры ўмове адкамандзіравання скарочаных з ліку небеларусаў працэнт беларусаў адпаведна павялічваецца да 80%.


Б) Артылерыйскі камсклад.

1926 год.

Належыць па штаце 77

Маецца беларусаў 16 (20,7% да штату).

Маецца небеларусаў 53.

Маецца некамплект 8.

Уцечка мяркуецца:

у школы 2,

да пераводу 2.

Усяго 4 (з іх 1 беларус).

Беларуская Аб'яднаная школа ў 1926 годзе беларускі камсклад даць не можа. Таму пры ўмове пакрыцця некамплекту камскладам небеларускім, працэнт беларусаў застанецца той жа. Пры ўмове пакрыцця некамплекту беларускім камскладам працэнт беларусаў у артчастках павялічыцца да 36%.


1927 год.

Належыць па штаце 77.

Маецца беларусаў:

першы варыянт 16 (20,7%),

другі варыянт 28 (36,1%).

Уцечка за год 5 (з іх беларусаў 2).

Паступае на ўкамплектаванне з ВНУ 5.

Да канца года будзе беларусаў:

першы варыянт 19 (24,6%),

другі варыянт 31 (40%).


В) Палітычны склад

1926 год.

Належыць па штаце сярэдняга палітскладу 74.

Маецца беларусаў 53 (71,6%).

Маецца небеларусаў 17.

Колькасць некамплекту на 1/526 г. 4.

Убывае:

у школу 5,

дэмабілізуецца 2,

прасоўваецца на вышэйшыя пасады 3,

ужо вызначаных да пераводу 4,

а ўсяго 14 (з іх не беларусаў 5).

Паступае на ўкамплектаванне:

З беларускага звязу ВПШ/ЗВО 18.

Да канца года будзе беларусаў 62 (83,7%).

З іх палітрукоў будзе 53 (85,1%).


ЗАЎВАГА:

Пры ўмове дадатковай замены беларусамі якаснага некамплекту беларусаў у ліку 6 чал., да канца года працэнт беларусаў да штатнага складу застаецца той жа самы, г. зн. 83,7%, у астатнія 192728 гг. укамплектаванне дывізіі палітскладам павінна праводзіцца нармалёвым парадкам, але з абавязковай умовай папаўнення ўбыцця беларускім складам і тых нацыянальнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі (габрэі, палякі, рускія). У адносінах да іншых катэгорый начскладу, такіх як мед, вет. персанал і адм.гас. складу якіянебудзь цвёрдых планавых перадумоў усталёўваць нельга, ва ўсякім разе і ў адносінах да гэтага складу мерапрыемствы, у духу вышэй сказаных прынцыпаў па беларусізацыі, павінны быць прынятыя.


ІІ. Камплектаванне шараговым партыйнакамсамольскім складам

Малодшага камскладу, малодшага адмскладу і шараговага складу ў цяперашні час дывізія мае на 71% беларускага складу. Лічачы кантынгент прызыўнікоў які застаецца 1925 г. і прыбыццё папаўнення па прызыву 1926 г. выключна з беларускіх акруг, дывізія дасягае беларускага складу звыш 90%.

Як асноўнае палажэнне: папаўненне ў бягучым годзе, роўна і ў наступныя гады павінна ісці выключна з беларускіх акруг. Найбольш пажаданымі акругамі ў Беларусі, адкуль павінна ісці папаўненне частак дывізіі, з'яўляюцца: Менская, Барысаўская, Бабруйская, Слуцкая і Віцебская. Само сабой зразумела, што дывізія як нацыянальная, павінна ўвабраць у сябе лепшы прызыўны кантынгент і першым чынам людзей пісьменных.

Палкавыя школы падрыхтоўкі малодшага камскладу павінны камплектавацца пераважна беларусамі і ў невялікім працэнце з наяўных у дывізіі нацменшасцяў, прычым школы тэрчастак па прынцыпе тэрытарыяльнага камплектавання, школы ж кадравых частак з паказаных акруг Беларусі, як бліжэйшых да размяшчэння дывізіі. Пры гэтым папаўненне для артпалка павінна ісці з тых раёнаў, дзе праводзіцца артылерыйская дапрызыўная падрыхтоўка.

Укамплектаванне шараговым партыйным і камсамольскім складам пры чарговых прызывах павінна праводзіцца з тых жа акруг БССР (паказаных вышэй), звяртаючы пры гэтым увага на магчыма большы працэнт працоўнай праслойкі ў парткамсамольскім папаўненні.


ІІІ. Тэрміны пераводу камандавання і шыхтовай вучобы на беларускую мову.

Поўны перавод шыхтовай вучобы і камандавання на беларускую мову магчымы толькі з восені 1927 года, бо толькі да гэтага часу магчыма забеспячэнне адпаведна падрыхтаванага мал. камскладу і беларусізацыі астатняга каманднага складу і веданне ім статутаў, дапаможнікаў і вайсковай тэрміналогіі на беларускай мове.

Да гэтага канчатковага тэрміну неабходна на працягу 19261928 гг. у планавым парадку правесці наступную працу па беларусізацыі шыхтовай вучобы:


1. Пачынаючы з восені 1926 года на працягу 1927 года:

А) у палкавых школах, з прыбыццём папаўнення 1904 года нараджэння, навучаючы курсантаў у асноўным на рускай мове нароўні з гэтым знаёміць іх з беларускай ваеннай тэрміналогіяй і перакладзенымі на беларускую мову статутамі, бо да восені 1926 года дывізія будзе ўжо забяспечаная неабходнымі статутамі для навучання чырвонаармейцаў;

Б) у адносінах да чырскага складу, праводзячы ў асноўным навучанне на рускай мове, паралельна, не ў шкоду тэмпу падрыхтоўкі, знаёміць іх з вайсковай беларускай тэрміналогіяй і часткова статутамі ў парадку пазашкольнай працы;

В) сярод кампалітскладу ў парадку абавязковага вывучэння знаёміць з статутамі на беларускай мове.


Заўвага. Аб'ём неабходных ведаў у яго вобласці для асобных катэгорый камскладу ўсталёўваецца камандаваннем і палітычным аддзелам дывізіі ў парадку праходжання праграмаў.


2. Пачынаючы з восені 1927 года на працягу 1928 года:

а) у палкавых школах з прыбыццём папаўнення прызыву 1905 года нараджэння поўны перавод усёй шыхтовай вучобы на беларускую мову;

б) чырвонаармейскі склад 1904 года нараджэння і ізноў прызванага 1905 года нараджэння, навучаючы іх у асноўным на рускай мове, нароўні знаёміць з статутнымі камандамі, статутамі і тэрміналогіяй на беларускай мове з такім разлікам, каб з восені 1928 года поўнасцю перайсці ў шыхтовай вучобе на беларускую мову з двума ўзростамі: 1905 года і новапрызваным 1906 года нараджэння.


ІV. Тэрміны пераводу на беларускую мову справаводства.

А) 1я чарга да 1га студзеня 1927 года.

Перапіскі:

Адміністрацыйная уся перапіска ўнутры частак, за выключэннем загадаў.

Шыхтовая перапіска па асабовым складзе ўнутры дывізій і загады па асабовым складзе.

Аператыўнавучэбная дробная перапіска па асобных пытаннях унутры частак.

Гаспадарчая дробная перапіска

Палітычная уся перапіска поўнасцю.


Б)2я чарга да 1га студзеня 1928 года.

Адміністрацыйная астатняя перапіска і загады.

Шыхтовая увесь улік, за выключэннем асобных дакладаў і перапіскі з корпусам і вышэйшымі інстанцыямі і загадаў пабеларуску.

Аператыўнавучэбная справаздачнасць па вучэбнай частцы ў дывізіі.

Гаспадарчая дробная перапіска па асобных пытаннях унутры частак і гаспадарчыя загады.


ЗАЎВАГА.

Перапіска штадзіва і асобных частак з вышэйшымі вайсковымі інстанцыямі па ўсіх пытаннях застаецца на рускай мове. Маб. перапіска таксама застаецца на рускай мове. Рэгуляванне пераводу справаводства ў частках дывізіі застаецца за камандаваннем дывізій.


V. Тэрміны беларусізацыі палітасветработы .

1. Палітзаняткі :

а) У кадравых частках (на працягу 192627 года) палітзаняткі з чырвонаармейцамі 19021903 гг. нараджэння праводзіць на беларускай мове толькі ў тых групах, у якіх зараз палітзаняткі вядуцца на беларускай мове. З чырвонаармейцамі 1904 года нараджэння, пачынаючы з восені 1926 года ўжо поўнасцю перавесці палітзаняткі на беларускую мову з самога пачатку праходжання праграмы.

Б) У тэр. частках сярод чырвонаармейцаў кадра 19021903 года нараджэння праводзіць у тым ж парадку, як і ў кадравых. З навабранцамі 1904 года (улетку 1927 года) палітзаняткі поўнасцю весткі на беларускай мове.

2. Пазашкольная праца.

У справе беларусізацыі пазашкольнай працы прамежкавых тэрмінаў вызначыць нельга. Канчатковым тэрмінам беларусізацыі ўсёй пазашкольнай працы будзе восень 1927 г. (час прызыву 1905 года нараджэння).


VІ. Парадак вывучэння беларускай мовы.

1. Працягваючы ў абавязковым парадку навучанне ўсяго старэйшага і сярэдняга камандпалітскладу беларускай мове, правесці пасля заканчэння лагернага збору ў 1926 годзе праверку ведання ім мовы.

2. На аснове вынікаў праверкі ўвесь камсклад для навучання мове разбіваецца на 3 групы ў залежнасці ад іх падрыхтоўкі з наступнымі тэрмінамі канца навучання:

1я група да 1га студзеня 1927 года;

2я група да канца зімовага перыяду травень 1927 г.

3я групы да канца летняга перыяду кастрычнік 1927 г.

Нараўне з праверкай ведання мовы кожнай групай праводзіцца ў гэтыя тэрміны праверка ведання на беларускай мове статутаў.

3. На працягу летняга перыяду падрыхтаваць кадры групаводаў і пам. настаўнікаў, якія могуць праводзіць палітзаняткі або ліквідацыю непісьменнасці на беларускай мове. Персанальны падбор гэтых працаўнікоў павінен быць праведзены на працягу чэрвеня мца найболей дасведчаных у беларускай мове ў колькасці неабходным:

а) для правядзення на беларускай мове поўнасцю ўсёй працы па ліквідацыі непісьменнасці сярод чырцаўбеларусаў прызыву 1904 года нараджэння;

б) для правядзення палітзаняткаў на беларускай мове поўнасцю ва ўсіх групах, складзеных з чырцаў беларусаў прызыву 1904 г. н.;

в) для тых груп чырвонаармейцаў 1903 г. н., з якімі ў цяперашні час праводзяцца палітзаняткі на беларускай мове.

4. Такую ж задачу паставіць у адносінах да штатных працаўнікоў, якія праводзяць пазашкольную працу (начклубаў, заг. бібліятэкаў, бібліятэкараў, арганізатараў, ваенкараў), устанавіўшы для іх тэрмін 1 лістапада 1926 года, дапушчаючы адхіленні ад гэтага тэрміну ў адносінах нізавых працаўнікоў (бібліятэкараў з чырвонаармейцаў), на аснове вынікаў праверкі і падыходзячы індывідуальна да кожнага.

5. Падрыхтоўку праводзіць, як шляхам заняткаў у гуртках, так і з дапамогай самаадукацыі. У перыяд паміж дэмабілізацыяй і прызывам правесці з імі кароткатэрміновыя курсы па беларусазнаўству і метадычнай падрыхтоўцы да правядзення працы на беларускай мове. Вывучэнне статутаў і вайсковай тэрміналогіі вядзецца кампалітскладам у абавязковым парадку шляхам самападрыхтоўкі.

6. З наяўным мал. камскладам вывучэнне беларускай мовы, за выключэннем звыштэрміноваслужачага мал. камскладу, праводзіцца праз падрыхтоўку ў палкавых школах на беларускай мове. Прычым у адносінах тых курсантаў, якія слаба валодаюць беларускай мовай, навучанне іх мове праводзіцца праз вячэрнія заняткі (у парадку ліквідацыі малапісьменнасці).


VІІ. Тэрміны перакладу на беларускую мову статутаў, дапаможнікаў і літаратуры для палітасветработы .

Тэрміны перакладаў іх на беларускую мову павінны быць увязаныя з тэрмінамі перакладаў вучобы і партпалітасветработы, прычым у адносінах да статутаў устанавіць наступныя тэрміны:

Статуты, аднесеныя да першай чаргі да 1/1 1927 года;

да 2ой чаргі да 1/У 1927 года;

да 3й да 1/1 1928 года;

да 4й у парадку наступных тэрмінаў.

Магчыма частковае выданне некаторых дапаможнікаў у раней паказаныя тэрміны. Спісы статутаў і неабходных дапаможнікаў пры гэтым прыкладаюцца.

З літаратуры на беларускай мове, неабходнай для палітзаняткаў, патрэбна ў першую чаргу чырвонаармейская хрэстаматыя, якую варта выдаць не пазней восені 1926 года. У другую чаргу дапаможнікі для палітзаняткаў з дапрызыўнікамі. Акрамя таго, у першую чаргу павінна быць перакладзеная наступная літаратура, неабходная для пазашкольнай працы (гл. даданы спіс).


VІІІ. Асобныя пытанні беларусізацыі.

1. Беларусізацыя дапрызыўпадрыхтоўкі.

Сярод дапрызыўнікоў вызначаных акруг БССР для камплектавання дывізіі (Менская, Барысаўская, Віцебская і г. д.) неабходна:

а) у вобласці ліквідацыі непісьменнасці узмацненне тэмпу беларусізацыі гэтай працы адпаведнымі мерапрыемствамі па лініі Наркамаса БССР;

б) у вобласці партпалітасветработы у акругах, якія ўваходзяць у раён камплектавання дывізіі частковае правядзенне палітасветработы на беларускай мове ў парадку ўліку нацмоманту ў тых акругах, якія ўваходзяць у раён камплектавання тэрчастак дывізіі ў зімовы перыяд 192627 года пры чарговым навучанні дапрызыўнікоў другой чаргі 1905 года і першай чаргі 1906 года нараджэння неабходна правесці частковы перавод на беларускую мову палітзаняткаў і пазашкольнай працы, прычым масавыя формы працы, а таксама і насценныя газеты поўнасцю. У зімовы перыяд 192728 года поўны перавод палітасветработы на беларускую мову.

в) у вобласці шыхтовай у першы год знаёмства дапрызыўнікоў з некаторымі статутамі, камандамі і невялікай колькасцю слоў на беларускай мове. У асноўным праводзячы вучобу на рускай, у другі год такое самае, але шырэйшае знаёмства.

2. Беларусізацыя пераменнага і запаснога камскладу.

Увосень бягучага года (1926га) у перыяд агульных збораў правесці праверку ведання мовы ў пераменнага каманднапалітычнага складу. Паставіць пытанне перад асобамі, не дасведчанымі ў мове, і якія пражываюць на тэрыторыі БССР, аб абавязковым вывучэнні яе пры садзейнічанні з боку мясцовых органаў Наркамаса БССР.

Знаёмства пераменнага і запаснога кампалітскладу з статутамі і вайсковай тэрміналогіяй на беларускай мове праводзіць падчас іх збораў пры дывізіі, а таксама і ў перыяд паміж зборамі, для чаго забяспечыць мясцовыя клубы і бібліятэкі неабходнай колькасцю апошніх.

3. Адлюстраванне беларусізацыі дывізіі сярод насельніцтва.

Асноўная задача папулярызацыя дывізіі, як нацыянальнай.

Праводзячы працу:

а) праз перыядычны друк;

б) праз сістэму тэрбудаўніцтва (сярод дапрызыўнікоў, пераменнікаў і т. д.);

в) па лініі садружнасці і шэфства і

г) праз прыцягненне працоўнага насельніцтва і вучняў да ўдзелу ва ўрачыстыя момантах жыцця дывізіі і яе частак (у гадавіны, зборы, манеўры і да т. п.) і ў рэвалюцыйныя святы.

Лічыць неабходным выдаць папулярную гісторыю дывізіі, распаўсюдзіўшы яе сярод насельніцтва.


ІХ. Праца сярод нацменшасцяў ва ўмовах Беларускай дывізіі.

Пры камплектаванні дывізіі з тэрыторыі БССР, у склад яе будуць уваходзіць і іншыя асноўныя нацыянальнасці, якія насяляюць БССР, такія як: вялікарусы, габрэі і палякі. Збор іх у асобныя падрадзяленні не праводзіць. Для абслугоўвання іх у палітасветработе дапушчаць іх бор у асобныя групы для палітзаняткаў і іншых форм школьнай працы. Працу пазашкольную сярод іх праводзіць у парадку ўліку нацмоманту.

П.П.

Камандзір 2ой дывізіі (Лакціёнаў).

Ваенкамдыў (Юдзін).


І. Бліжэйшыя практычныя задачы ў вобласці беларусізацыі, якія стаяць перад дывізіяй.

1. Весці сістэматычную прапаганду нацпалітыкі партыі сярод чырвонаармейцаў і камскладу, умацоўваючы на яе аснове свядомае стаўленне да правядзення беларусізацыі. Гэта выразіцца:

а) у пастаноўцы дакладаў на нарадах кампалітскладу і чырвонаармейскіх зборах па пытаннях нацпалітыкі наогул і, у прыватнасці, Беларусі;

б) у азнаямленні чырвонаармейцаў праз усю сістэму палітасветработы з рэвалюцыйным мінулым Беларусі, яе гісторыяй, гісторыяй КП(б)Б, дасягненнямі беларускай культуры і сучасным жыццём Беларусі, дасягненнямі ў савецкім будаўніцтве, найважнымі заканадаўствамі, станам народнай гаспадаркі і да т. п.;

в) папулярызацыяй кіраўнічай ролі КП(б)Б у савецкім і нацыянальным будаўніцтве Беларусі, дасягненнямі ў правядзенні нацпалітыкі, выкарыстоўваючы матэрыялы з'ездаў, сесій ЦВК, пастановы ўраду і да т.д. і

г) папулярызацыі нацыянальнага будаўніцтва Чырвонага Войска асабліва з найважнымі думкамі тав. Фрунзе ў гэтым пытанні.

2. Паглыбіць у партарганізацыях засваенне асноў нац. палітыкі партыі, забяспечваючы тым самым правільную партыйную лінію ў правядзенні беларусізацыі. Праз сістэматычнае азнаямленне і прапрацоўку ў парадку ўнутрыпартыйнай працы (на зборах ячэек, у школах, індывідуальным парадкам) дабіцца ўразумення партыйцамі і камсамольцамі найважных рашэнняў па нац. пытанні ВКП(б) ХІІ з'езд партыі і КП(б)Б апошніх яго пленумаў і з'ездаў.

3. Узмацніць з боку партыйных арганізацый сістэматычнае кіраўніцтва ў вобласці беларусізацыі, шляхам пастаноўкі асобных пэўных пытанняў у гэтай вобласці на заданнях, агульных сходах партарганізацый і ячэек, нарадах актыву, гэтак жа ўзмацнення паўсядзённага кантролю за планавым правядзеннем яе, у прыватнасці, дамагаючыся ўзняцця актыўнасці чальцоў партыі і камсамольцаў у практычнай працы па беларусізацыі, як у адносінах да іх самім, так і ў іх працы сярод чырвонаармейцаў, дамагацца павелічэння чытальнасці партыйцамі беларускай літаратуры і газет.

4. Палепшыць пастаноўку беларускай мовы начскладам, дамагаючыся ад яго свядомага стаўлення да неабходнасці і важнасці гэтай працы ва ўмовах дывізіі, для чаго:

а) ахапіць гурткамі беларусазнаўства ўвесь начсклад дывізіі, звярнуўшы ўвагу ў гэты летні перыяд на падрыхтоўку. палітрукоў, палітасветскладу і групаводаў у мэтах пераводу палітзаняткаў і пазашкольнай працы з папаўненнем 1904 года нараджэння на беларускую мову;

б) спарадкаваць працу гурткоў беларусазнаўства з праграмай і метадычнага боку, выкарыстаўшы досвед у гэтай працы, як сваёй дывізіі, так і цывільных органаў, у прыватнасці, унесці ў заняткі па беларусазнаўству больш практычнага ўхілу.

в) у сувязі з выданнем некаторай часткі статутаў на беларускай мове, паставіць перад камскладам задачу сістэматычнага вывучэння іх у мэтах падрыхтоўкі да наступнага пераводу вучобы на беларускую мову.

5. У інструктыўнаметадычнай працы дамагацца ўліку і прапрацоўкі асаблівасцяў методык, форм і відаў пазашкольнай працы, перакладзеных на беларускую мову, дбайна вывучаючы і назапашваючы досвед у гэтай вобласці.

6. У надыходзячы летні перыяд замацаваць наяўную колькасць беларускіх груп у палітзанятках, паставіўшы перад часткамі задачу якаснага паляпшэння і ўліку досведу палітзаняткаў на беларускай мове.

7. Сістэматычна папаўняць бібліятэкі беларускай літаратурай, якая выходзіць, за лік крэдытаў, што адпускаюцца, узмацніўшы кантроль у гэтым з боку падыва.

8. Падыву прыняць удзел у складанні чырвонаармейскіх хрэстаматый на беларускай мове.

9. Паставіць перад ЦК КП(б)Б пытанне аб узмацненні з боку адпаведных органаў культурнай дапамогі дывізіі і аказанні некаторай дапамогі сродкамі для ўзмацнення практычнай працы па беларусізацыі, як сярод кадра, так і дапрызыўнікоў і пераменнікаў.

10. Узмацніць сувязь з нацкамісіямі пры ЦВК і Мінакрвыканкаме, праз ЦК паставіць пытанне аб увядзенні сталых прадстаўнікоў дывізіі ў склад іх. Таксама ўзмацніць практычную сувязь з Аб'яднанай Беларускай школай.

(Дакументы падрыхтаваны да друку В. Прэўрацкім.)

(Працяг у наступным нумары.)


Лёс ліцэя

У Санкт-Пецярбургу, у выдавецтве "Невский простор" выйшла кніга Уладзіміра Коласа "Лёс ліцэя. Аўтабіяграфічныя запісы."

У сваіх аўтабіяграфічнх запісах вядомы грамадскі дзеяч - старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі, кінарэжысёр, дырэктар знакамітага Беларускага гуманітарнага ліцэя, распавядае пра той жыццёвы шлях, які прывёў яго ла стварэння вядомай ва ўсім свеце навучальнай установы, і пра тыя вынікі і высновы, да якіх гэтая дзейнасць яго прывяла.

Прапануем раздзел кнігі з назвай "Мова".


Мова

Аднаўляючы ў памяці падзеі, якія папярэднічалі ўзнікненню Ліцэя, магу сказаць, што ў іх спалучэнні была нейкая наканаванасць лёсу. А можа, мы проста адчувалі логіку развіцця падзей? Так ці інакш, але з пэўнага моманту мы ўсе зразумелі, што наш Ліцэй - непазбежнасць.

Напэўна, такім момантам можна лічыць пачатак працы над лакументальным тэлефільмам «Сны аб Беларусі» пра сучасны стан беларускай мовы, якая пачалася ў 1988 годзе. Падчас здымкаў гэтага фільма мы запісалі на відэа некалькі тысяч інтэрвію з самымі рознымі людзьмі, якім задавалі адны і тыя ж пытанні: ці размаўляеце Вы на сваёй роднай мове? Ці лічыце вы нармальным той стан, у якім знаходзіцца беларуская мова і культура? Ці добра Вы ведаеце гісторыю Беларусі? I практычна ўсе нашыя суразмоўцы - людзі самых розных прафесій і ўзросту - казалі, што яны хацелі б размаўляць пабеларуску, што ім сорамна, што яны забываюць сваю мову і не ведаюць сваёй гісторыі. I прычына гэткай сітуацыі ў большасці выпадкаў называлася адна - школа.

Гэта прымусіла мяне прыгадаць свой настаўніцкі досвед, і я вырашыў уключыць у фільм сітуацыю школы, дзе беларускую мову выкладання мяняюць на рускую.

Каб знайсці такую школу, я прыйшоў у Міністэрства адукацыі. Там мяне накіравалі да інспектара Галоўнага упраўлення сярэдняй адукацыі, якая курыравала праблемы выкладання беларускай мовы. У невялікім кабінеце мяне сустрэла ветлівая і добразычлівая жанчына, Тамара Мікалаеўна Саўчук. Падчас нашай гутаркі высветлілася, што мы аднолькава ставімся шмат да якіх праблем, звязаных са станам беларускай мовы і ў школе і ў грамадстве. Так пачалося нашае супрацоўніцтва, якое доўжылася ўвесь час стварэння і працы Ліцэя ў сістэме Міністэрства адукацыі.

Падчас нашай першай сустрэчы Тамара Мікалаеўна параіла нам наведаць сярэднюю школу ў пасёлку Магілёўцы Брэсцкай вобласці, дзе кіраўніцтва за год да таго адмовілася ад беларускай мовы навучання. У мяне захавалася відэастужка тых здымкаў, таму, думаю, варта прывесці тут некалькі выказванняў удзельнікаў тых падзей.

Вось як апісваў сітуацыю дырэктар школы:

"У Магілёўцах працуе абласная псіханеўралагічная бальніца. Дактары прыязджаюць адусюль, надоўга не затрымліваюцца і не зацікаўленыя ў тым, каб іхнія дзеці вучыліся пабеларуску. Гэтае пытанне не выносілася на бацькоўскі сход, але адзін бацькалекар выступіў з гэтым пытаннем, а потым сабраў подпісы і павёз іх у раён, а потым у вобласць. I вось аднойчы летам начальнік райана мне сказаў: з наступнага года пачынай навучанне на рускай мове. Я закупіў падручнікі на рускай мове, і з верасня мы пачалі на ёй вучыцца..."

Вось так, без агульнага рашэння і без згоды вучняў, настаўнікаў і бацькоў, па прыхамаці адной асобы, якая яўна трымала нос па ветру і адчувала падтрымку аднекуль зверху, чарговае маладое пакаленне беларусаў адлучалася ад роднай мовы.

А што ж бацькі, настаўнікі, вучні?

Вось як каментавалі гэтую сітуацыю самі навучэнцы.

Вучань: "Так, я лічу, шшо трэба вучыцца на роднай мове, але трэба пачынаць гэта паступова, не адразу. Нам будзе цяжка, калі нас вось так адразу перавядуць на беларускую мову, бо не ўсё будзе зразумела".

Вучаніца: "Я была ў Літве, у Малдавіі. Там усё на роднай мове - усе аб'явы, і паміж сабой усе размаўляюць пасвойму. А ў нас? Трэба, каб і ў нас наша мова была паўсюль, у тым ліку і ў інстытутах. А калі яна толькі ў школе, а вакол усё - паруску, дык навошта яна?"

Адну з істотных прычын стрыманага стаўлення да адмаўлення ад роднай мовы выказала завуч і настаўніца фізікі.

Завуч: "Няма вышэйшых навучальных устаноў з беларускай мовай выкладання. Пасля пераходу на рускую мову нашыя выпускнікі пачалі значна лепш паступаць у ВНУ. Раней, калі яны здавалі уступныя экзамены пабеларуску, здараліся выпадкі, калі экзаменатары іх проста не разумелі ці самі абітурыенты не разумелі пытанняў, зададзеных паруску".

Відавочна, што з такой стгуацыі існавала два выйсці. Першае - дамагацца, каб нашая мова заняла ў нашай краіне тое становішча, якое ёй пасапраўднаму належыць. У тым ліку каб у вышэйшых навучальных установах выкладанне вялося пабеларуску. Ну, а другі шлях - гэта падпарадкоўвацца абставінам і прыстасоўвацца да іх. Трэба прызнаць, што менавіта такі шлях абралі і некаторыя школьныя дырэктары, ад якіх у першую чаргу залежала вырашэнне сітуацыі з выкладаннем на роднай мове.

Дырэктар магілявецкай сярэдняй школы мог служыць выдатным узорам такога тыпу кіраўніка. Вось як ён сам тлумачыў сваё стаўленне да роднай мовы:

Дырэктар: "Я согласен, что белорусский язык надо возрождать. Вот соберём народ, как они скажут - так я и сделаю. А сам не буду агитировать ни туда, ни сюда».

Гэта быў чалавек ужо сталага ўзросту, які за свой век шмат што пабачыў. Ведаў ён і пра беларусізацыю 20 - 30 гадоў, і пра беларускія школы падчас нямецкай акупацыі, і пра берыеўскую беларусізацыю пачатку пяцідзесятых. Ён быў сведкам таго, як людзі, якія шчыра верылі ў беларускае адраджэнне і аддана працавалі на ягоную карысць, праз пэўны час, калі сітуацыя мянялася і беларускую мову зноў пачыналі пераследаваць, страчвалі сваю працу, а часам - свабоду і нават жыццё. Таму дырэктар проста не верыў, што новая хваля беларускага адраджэння пратрымаецца доўга.

Ён так і казаў: усё роўна ўсё вернецца, і беларускую мову зноў адменяць. Дык ці варта цяпер пераводзіць на яе ўсё навучанне, каб неўзабаве зноў усё мяняць?

Што ж, трэба прызнаць, той дырэктар як у ваду глядзеў. Тады мы зафільмавалі бацькоўскі сход, на які сабраліся жыхары Магілёўцаў - не толькі сяляне і рабочыя, але і даволі значная колькасць інтэлігенцыі - супрацоўнікі абласной псіхіятрычнай лячэбніцы.

Нявызначанасць, супярэчнасць і блытаніна поглядаў на стан беларускай мовы праявілася ва ўсіх удзельнікаў таго сходу. I гэта было цалкам зразумела, калі ўзяць пад увагу ўвесь комплекс навучальнавыхаваўчай працы, якой ад нараджэння, ад ясляў і дзіцячага садка падпадаў малады чалавек у Беларусі.

Больш актыўна і смела паводзілі сябе якраз прыезджыя, тыя, хто не ведаў беларускай мовы і не хацеў, каб яго дзеці яе вучылі.

Беларусы, слухаючы іхнія прамовы, збольшага панура супіліся і ўздыхалі. Было відавочна, што і школа, і тое інфармацыйная асяроддзе, у якім яны на той час існавалі, не давалі ім практычна ніякіх аргументаў для абароны ўласнай мовы і ўласнай нацыянальнай годнасці. Толькі недзе глыбока ў душы, на ўзроўні падсвядомасці і пачуццяў, у іх існавала адчуванне ганебнасці гэтай сітуацыі, разуменне неабходнасці яе змяніць. Што і выявілася падчас адкрытага галасавання. Большасць на тым бацькоўскім сходзе усё ж прагаласавала за вяртанне беларускай мовы ў школу.

Сёння, як вядома, зноў вярнуліся абставіны, пра якія згадваў той стары і «мудры» дырэктар. Начальнікі ўсіх рангаў зноў спаборнічаюць паміж сабой у справе вынішчэння беларускай мовы са школы. Беларусы зноў пакорліва схіляюць галовы перад нахабным невуцтвам. Але ці можна ўвесь час скарацца абставінам ?


У МІНГАРВЫКАНКАМЕ АДБЫЛАСЯ ПРЭЗЕНТАЦЫІ НАВУКОВА-ПАПУЛЯРНАГА ВЫДАННЯ "ГІСТОРЫЯ МІНСКА"

22 чэрвеня ў Мінгарвыканкаме адбылася прэзентацыя навуковапапулярнага ілюстраванага выдання на беларускай, рускай і англійскай мовах "Гісторыя Мінска", выпушчанага выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі.

У 696старонкавай кнізе прадстаўлена гісторыя ўзнікнення горада, яго развіццё ў часы ранняга сярэднявечча, у складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, як сталіцы БНР, БССР і суверэннай Рэспублікі Беларусь. Кніга дае грунтоўнае ўяўленне аб эканамічным, сацыяльнапалітычным і горадабудаўнічым развіцці Мінска, змяненнях яго адміністрацыйнага і палітычнага статусу, традыцыях самакіравання, штодзённага жыцця і перспектывах развіцця двухмільённага горада, які па колькасці насельніцтва займае 116е месца сярод гарадоў свету. Выданне падрыхтавана Мінскім навуковадаследчым інстытутам сацыяльнаэканамічных і палітычных праблем.

Як зазначыў на прэзентацыі членкарэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Бабкоў, пры напісанні кнігі выкарыстоўвалася больш шырокая база першакрыніц і публікацый, чым пры падрыхтоўцы выдання 1967 года. "Вось чаму аўтарам удалося больш дэталёва і дакладна паказаць быт, мары і ідэалогію мінчан у розныя перыяды гісторыі горада", - сказаў вучоны. Паводле яго слоў, у выданні таксама прадстаўлены нацыянальны склад гараджан, што абыходзілі савецкія гісторыкі.

На думку доктара гістарычных навук Георгія Штыхава, выкладзеная ў прадмове да кнігі прыгожая легенда пра заснавальніка горада - волатазнахара па мянушцы Менеск - мае рэальныя карані.

Народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі, які ажыццявіў мастацкае афармленне выдання, лічыць неабходным перавыдаць кнігу, таму што яе паліграфічны ўзровень не адпавядае сучасным патрабаванням.

Старшыня камітэту па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Шчэрба зазначыў, што гэтае унікальнае выданне будзе накіравана ва ўсе ўстановы адукацыі сталіцы.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


Васіль Быкаў застаецца з намі

Васіль Быкаў пражыў у Гародні 25 гадоў. Тут ім напісаны творы, якія прынеслі славу як аўтару, так і беларускай літаратуры. Таму невыпадкова, што ў дзень нараджэння пісьменніка, а гэта 19 чэрвеня, сябры гарадскога грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл сабраліся разам, каб годна ўшанаваць памяць празаіка.

Пра Васіля Быкава гаварылася ў офісе ветэранскай арганізацыі, дзе намаганнямі актыву аб'яднання створаны своеасаблівы музей народнага пісьменніка Беларусі. Шматлікія фотаздымкі, кнігі на розных мовах - пераклады твораў знакамітага гарадзенца, прадметы, якія належалі Васілю Уладзіміравічу, стваралі адпаведны настрой.

На сустрэчу завітала лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Данута Бічэль. Яна пазнаёмілася з Быкавым у канцы 50х гадоў мінулага стагоддзя, калі ён працаваў літаратурным кансультантам у абласной газеце.

- Васіль выконваў звычайную штодзённую журналісцкую работу. У рэдакцыі строга трымаліся працоўнай дысцыпліны. Прыход і адыход занатоўваўся ў журнале. Дзіўна, што ён знаходзіў час працаваць над сваімі аповесцямі. Я, студэнтка педінстытута, якая спрабавала сябе ў паэзіі, была рада кожнай сустрэчы з Васілём Уладзіміравічам. Ён быў далікатны крытык.

Для мяне Васіль ніякі не бронзавы класік, а жывы чалавек. Такі, якім я ведала яго дзесяцігоддзямі. Ён не забываўся на нас, літаратурную моладзь. Зусім нечакана мог пазваніць, пацікавіцца справамі, а то і проста пагаварыць і абмяняцца думкамі. Таксама як і празаік Аляксей Карпюк - асоба незабыўная для кожнага, хто яго ведаў.

Успамінамі пра сустрэчы з Васілём Быкавым падзяліліся іншыя прысутныя. Старшыня аб'яднання Мікалай Мельнікаў выказаў горкія думкі пра лёс музея Васіля Быкава ў Гародні. Сабраны багаты матэрыял, шмат экспанатаў перадала жонка пісьменніка Ірына Міхайлаўна. Аднак патрэбна плошча для размяшчэння экспазіцыі. Гарадскія ўлады нібыта не адмаўляюць у неабходнасці такой культурнай установы, аднак практычных захадаў не робяць.

Нагадвалася пра тое, што актывісты грамадскага руху Гародні ў свой час збіралі подпісы грамадзян за наданне імя Васіля Быкава адной з вуліц абласнога цэнтра. Добрая ідэя засталася пакуль што без рэалізацыі. Не ўсталявана і мемарыяльная дошка на адным з дамоў, у якім жыў пісьменнік. Не сапсаваў бы аблічча Гародні і помнік вялікаму празаіку…

Што гэта рана ці позна будзе ажыццёўлена, ніхто не сумняваецца. Усяму свой час, як гавораць мудрыя людзі.

Антон Лабовіч, Гародня.

На здымках: паэтка Данута Бічэль; каля аднаго са стэндаў; актывісты ства-рэння музея В. Быкава. Фота аўтара.


НА УСХОДНІХ МОГІЛКАХ МЕНСКА АДБЫЎСЯ МІТЫНГ ПАМЯЦІ НАРОДНАГА ПІСЬМЕННІКА БЕЛАРУСІ В. БЫКАВА

22 чэрвеня 2006 года - трэцяя гадавіна з дня смерці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (19.06.1924 - 22.06.2003). У гэты дзень на Усходніх могілках у Менску сваякі і сябры В. Быкава, кіраўнікі Партыі БНФ усклалі кветкі на магілу пісьменніка.

У памяць аб ім святар грэкакаталіцкай царквы айцец Андрэй Абламейка прачытаў малітву. Паводле яго слоў, В. Быкаў - вялікі чалавек, які сваім жыццём не раз сведчыў аб тым, што ён з'яўляецца носьбітам Божага пачатку. Святар выказаў упэўненасць у тым, што праз апостала нацыі Васіля Быкава кожны чалавек можа пазнаць Бога. "Ля магілы Васіля Быкава мы павінны задумацца аб сваім жыцці і адкрыць у сабе вобраз Божы. Калі кожны з нас зможа гэта зрабіць, Беларусь расквітнее, а беларусы змогуць жыць вечна ўжо ў зямным жыцці, а не толькі за яго межамі", - сказаў А. Абламейка.

Намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч зазначыў, што тры гады краіна жыве без Быкава. "Плача Беларусь, памятае і думае народ, аднак маўчыць дзяржава. У той час, як творы Васіля Уладзіміравіча выдаюцца ва ўсім свеце, беларуская дзяржава не выпусціла ніводнай яго кнігі. За тры гады не названыя імем народнага пісьменніка вуліцы ў Менску, Гародні і Віцебску, хаця гэта планавалася, не развіваецца экспазіцыя музея Быкава на яго радзіме ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, дзяржава перашкаджае стварэнню музея пісьменніка ў Гародні", - паведаміў Б.Пятровіч. Разам з тым, паводле яго слоў, дзякуючы намаганням грамадскасці выдадзены першыя шэсць тамоў поўнага збору твораў В. Быкава ў 14 тамах. "У кожным нумары часопіса "Дзеяслоў" публікуецца яго творчая спадчына, у тым ліку і тыя творы, якія не выходзілі ў Беларусі. Так, у найбліжэйшых нумарах часопіса будуць прадстаўлены дапаўненні да ўспамінаў пісьменніка "Доўгая дарога дадому" і раней невядомая яго аповесць "Бліндаж". Быкаў жыве і працягвае радаваць і здзіўляць нас", - сказаў Б. Пятровіч.

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін выканаў калыханку, якую ў дзяцінстве спявалі Быкаву і Барадуліну іх маці, "Люлілюлілюлі, пайшоў кот у дулі…", а паэт Анатоль Вярцінскі прачытаў свой верш "Ён недзе тут…", прысвечаны народнаму пісьменніку.

"Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў вастрэй за сваіх расійскіх калег адчуваў сувязь паміж нацыянальнай і асабістай свабодай" пра гэта гаварыў намеснік старшыні Партыі БНФ прафесар Юрый Хадыка.

"Ён нарадзіўся 19, а памёр 22 чэрвеня. Паміж гэтымі датамі толькі тры дні, што ахопліваюць самы доўгі ў годзе дзень летняга сонцастаяння, вяршыню лета і года. Усе гэтыя даты містычным чынам звязаны з імем і творчасцю Васіля Быкава, з яго роллю ў гісторыі Беларусі. 22 чэрвеня - памятны дзень, у які 65 гадоў таму пачалася неміласэрная, кровапралітная і разбуральная савецкагерманская вайна. Менавіта гэтая вайна нарадзіла знаёмага нам Васіля Быкава, які стаў вялікім пісьменнікам, не заканчваючы літаратурных інстытутаў. Ён стаў народным пісьменнікам дзякуючы свайму бясцэннаму жыццёваму досведу, уражлівай натуры і прыроднаму дару. Ён быў адным з плеяды пісьменнікаў, якіх адносілі да "літаратурных лейтэнантаў". Аднак у адрозненне ад сваіх расійскіх калег ён уяўляў не тытульны этнас СССР, а невялікую беларускую нацыю. Вастрэй за іншых ён адчуваў адзінства нацыянальнай і асабістай свабоды грамадзяніна. Відаць, па гэтай прычыне пісьменнік ніколі не пакідаў ваенную тэму, якая надзяляла яго той унутранай свабодай, якой вызначаюцца ўсе яго творы. Ні пры якіх умовах і ніколі ён не пісаў няпраўды, хаця яго спрабавалі падкупіць узнагародамі і пераследавалі. Я думаю, што Быкаў з'яўляецца жывым увасабленнем вобраза героя геніяльнай паэмы Янкі Купалы "Курган", які сказаў, што "гуслям, княжа, не пішуць законаў". Васіль Быкаў сваю ўнутраную свабоду ператварыў у нашу знешнюю, калі ў кастрычніку 1988 года ўвайшоў у склад аргкамітэта Беларускага Народнага Фронту і да сваёй смерці знаходзіўся ў ім. І на нашым шляху да дэмакратыі Быкаў заўсёды будзе сімвалам нацыянальнай незалежнасці і свабоды побач з белчырвонабелым сцягам і гербам "Пагоня", - сказаў Ю.Хадыка.

Над магілай В. Быкава былі ўзняты белчырвонабелыя сцягі. У памяць пра народнага пісьменніка Беларусі яго сябры і сваякі выканалі песні беларускага нацыянальнага адраджэння.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


Апошні Скірмунт

Адрывак з трылогіі Васіля Якавенкі "Пакутны век"

Пры пад'ездзе да Парэчча Барыса нагнала пралётка. Яна выскачыла порсткім трушком з гаю. Наш купец збочыў і прыпыніў свайго гнядога, каб прапусціць пралётку; сам ён не надта спяшаўся, дый цікава было паглядзець, што за важная птушка ездзіць па ўзбярэжжы Ясельды на рысорным вазку. Глянуў - па целе прайшла і шыбанула ў твар гарачая хваля: па ўсіх прыкметах сядзеў на рысорах сам Раман Скірмунт. Так, гэта ён, адукаваны і дасціпны чалавек, гаспадар маёнтка, як і ўсёй навакольнай аблады.

Расказвалі пра яго, што вось так нечакана, толькі не на вазку, а пеша з'явіўся ён аднойчы за спіной у мужыка, які, забрыўшы ў панскі гай, стаяў каля пня і палкай адбіваў губку для красала. Пан знянацку хапіў яго за плечы, прыўзняў і шпурнуў убок:

- Прэч адсюль! Не палохай сваім стукам коз...

Такая акалічнасць, аднак, нядоўга бянтэжыла хлопца, наадварот, яна надала яму вясёлай энергіі:

- Дзень добры, паночку!

Пан прыпыніўся.

- А чаму гэта малады чалавек так уталопіўся на мяне?

- Дзіва ж! Хіба не?.. Бачу яснавяльможнага пана, у якога мой бацька неяк эліту ячменю купляў.

- А хто ў цябе бацька?

- Пятро Пісарчук… З Моталя…

- Аа, гэта які вярнуўся з Расеі? Помню… Твой бацька - селянін дасведчаны, учэпісты. Ён і цяпер пчалярыць? І поспех мае?

- Мае… А вы, баюць людзі, у Варшаве, палітыкай займаецеся. Ніяк не чакаў сустрэць вас тутака.

- Сапраўды, у сваім маёнтку цяпер рэдка бываю, на жаль, - пан уздыхнуў. - А ты куды едзеш?

- Нявесту шукаю, - адказаў акурат у тон пану.

- То злазь ды сядай побач. Разам паедзем нявестаў шукаць. Я ж у халасцяках засядзеўся таксама.

Барыс ведаў, што Скірмунту ўжо каля шасцідзесяці, але на выгляд ён быў маладжавы, меў энергічны позірк, вост­ры, дапытлівы. Толькі ж і на твары Барысa - тая ж дапытлівасць. На ласкавае запрашэнне пана ён не прымусіў сябе доўга чакаць, саскочыў з каня, падвёў яго да пралёткі і зачапіў павадок аброці за дужку ззаду, сеў побач. Той торгнуў лейцы:

- Дык як жыве здавёндаўна вольны мотальскі люд у крэсах польскіх? Славіць Бога?..

- Пан дазваляе сабе жартаваць? Ээх… Пакутуе люд. Волі мала, зямлі мала, грошай мала. А падаткаў - за­шмат. Пілсудскі - узурпатар, дармо, што ён зпад Вільні і, кажуць, беларус...

- А ведаеш: мой брат Костусь з Моладава... Дзіва: хто ён? Выкштальцоны поляк! Міністрам у Пілсудскага служыць.

Барыс не мог падтрымліваць гэту высокую тэму гутаркі, таму павярнуў у свой бок:

- Цяпер багата хто глядзіць на ўсход, дзе зямлі і ўсяго болей. Бальшавікі ўтварылі вольную рэспубліку. Вось і нам палучыцца б з БССР!

- Тппру! - спыніў пралётку памешчык: - Шо ты чаўпеш?

Пан шокаў зазвычай.

- На шо маніць? На крыві ўчынена, на слязах замешана твая новая рэспубліка! Хм, калі ты нарадзіўся?

- У год, калі Расея ваявала з Японіяй.

- Ххм… Вісус! Правільней было б казаць: бальшавікі захапілі вольную народную рэспубліку!.. Нягоднікі! Аднак адкуль табе ведаць?..

- Чаму ж, я ведаю... Пры вашым, пане, удзеле была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка - буржуазная, як пісалася ў савецкіx газетах. Яна для буржуяў… Так, - і Барыс замяўся, чуючы штосьці штучнае і несамавітае ў сваіх меркаваннях.

- Буржуазная?.. Але ж гэта не ёсць аргумент і не ёсць вызначэнне сутнасці. Мана!.. План быў іншы. Урад БНР на чале з Захаркам і цяпер дзейнічае ў эміграцыі. Ён адзіны законны ўрад Беларусі. Но! - зноў торгнуў лейцы пан. - Паехалі… Калі на тое, малады чалавек, я павінен табе растлумачыць, шо на час кастрычніцкага перавароту на Беларусі жылі ў асноўным сяляне і ніякіх камуністаў, бадай, не было, больш за тое, у горадзе сярод грамадзян пераважалі не люмпены і зноў жа не беларусы, а тыя, хто сюды з Расеі набрыў, прывалокся, багата яўрэяў. Горад мала думаў пра нашы нацыянальныя клопаты. Пра гэта заўжды дбае карэнны народ або ягоная інтэлігенцыя, вылюднелая, дасведчая, абагачаная далучэннем да культуры свету. Зыходзячы з нацыянальных каштоўнасцяў, інтэлігенцыя і мае дбаць пра ўласную годнасць, ахоўваць і ўзбагачаць спадчынныя набыткі, сярод якіх і яе светласць мова.

- Каштоўнасць - гэта не толькі нейкія там гмахі ды золата, - доўжыў размову памешчык Скірмунт, - але і сам лад і парадак думак, каларыт жыцця. На жаль, у нашай гісторыі склалася так, шо карэннае насельніцтва не робіць ніякага ўплыву на палітыку. У той жа час толькі яно, карэннае, захоў­вае нацыянальныя традыцыі і мае па­трэбу ў сваёй абароне. Першымі, чуеш, за беларускую справу ўзялі­ся, калі не казаць пра пецярбургскія гурткі, - Беларуская сацыялістычная грамада і газета «Наша ніва», дзе групавалася наша інтэлігенцыя - інтэлігенцыя як субстанцыя, або тое, што спалучае мазгі і сэрца народа. Колькі спрэчак было… Хісталіся, блукалі, рабілі пралікі. Дзіва… Стукаліся мы лоб аб лоб, як шо псіхалагічна былі прывязаныя хто да расейскага, хто да польскага боку. Вельмі баялі­ся выпрастаць спіну. Самастойнасці баяліся. От шо было! А ведаеш, пачынаючы з 1906 года, колькі разоў я спрабаваў стварыць беларускую дэмакратычную партыю? Тады яе краёвай называлі... Сацыялісты стаялі ўбаку. І кожны раз кіраўніцтва ёю перахоплівалі палякі. Нашай мэтай, панебраце, якраз і было ўваскрэснуць, вылепіць сапраўды народную незалежную дзяржаву, якой нас даўно пазбавілі. Па семнаццатым го­дзе і зляпілі. Паадчынялі шмат беларускіх школ, знайшлі сродкі, каб адкрыць свой нацыянальны уні­версітэт. Мур заклалі чын чынам. Энтузіязм чуўся ў працы. І тады ўжо не немцы, а бальшавікі абрынуліся на нас, безабаронных, мятых, змучаных вайной. Шкада... Шкада, браце мой, без дзяржавы мы нішто. Дзяржава абараняе нацыю, клапоціцца аб развіцці яе адмысловай культуры, усяго, што ёсць людскага. А бальшавікі, - пан уздыхнуў, - бальшавікі - за аб'яднанне пралетарыяў у статак. Без дзяржаўных межаў. Без пракаветнага, этнічнага, узвышанага, што робіць люд народам.

Ён зрабіў паўзу, перш чым перайсці да наступнага моманту ў сваіх рэмінісцэнцыях. Барыс уважліва слухаў.

- Мы ж не Фінляндыя, шо недзе з краю Расеі, збоку пры­пёку. А Фінляндыя вырвала незалежнасць... Мы ў самым цэнтры матухны Еўропы, у зручным для ліхадзеяў месцы, таму і інтарэс у расейцаў да нас воўчы. Таму і ез­дзяць па нашай хрыбціне. Жалю варта. Але ж у семнаццатым годзе мы мелі гонар, чуеш… Заварушыліся... На нашым баку быў закон, была справядлівасць, якой вымагала гісторыя. Нас прызналі дзяржавы. Адно, братка, не вы­старчыла сілы, каб аба­ра­ніцца ад варвараў паноўленага веку. Не склалася... А цяпер, вісус, ці можаш ты мне сказаць, шо ў той нашай палітычна і культурна самавітай рэспублі­цы селяніну жылося б горш, чым жыве ён за саветамі? Не думаў пра гэта?..

- Не, светлы пане, вашы думкі для мяне зусім новыя. Шчыра кажучы, я з іншых.

Скірмунт уважліва паглядзеў на яго:

- Ты камуніст?

Барыса кінула ў жар, і чырвань выступіла на твары.

- Віншую! Не чакаў, аднак, шо і ты з імі. Эей… Камунізм - не шо іншае, як псіхічная містэрыя. Яна запаланіла Расею, і не толькі Расею... Бальшавікі нацкавалі рабочы клас на буржуяў, а потым і на палітычную апазіцыю - так званых белых. Вайну супраць спрадвечнага ўкладу жыцця і духу народа назвалі рэвалюцыяй. А які ж буржуй з заможнага селяніна ці святара? Іх таксама амаль знішчылі… Вось я буржуй. Па ўсіх канонах! Так… Але ж ці ведаеш ты, шо мой дзед, перш чым стаць капіталістам, доўга вучыўся ў Еўропе, набыў тое, шо завецца еўрапейскай культурай, набыў веды інжынера, тэхнолага. Пры гэтым ён даражыў сваёй радзімай, зямлёю, родам. І нявесту знайшоў не за морам, а тута, непадалёку ад Янова, у маёнт­ку Варацэвічы. Маёнтак належаў тады інжынеруфартыфікатару Міхалу Орду. Дзед ажаніўся з яго дачкой Гартэнзіяй, сястрой Напалеона Орды... Чуў пра такога?

- Чуў. Музыка, мастак...

- Мастак, ды яшчэ які! Любы народ ганарыўся б тым, што ён, вандруючы па краіне, знайшоў, схапіў, адлюстраваў. Шчырай, чыстай, як сляза, і высакароднай душы быў чалавек!

- Я ведаю, дзе ён пахаваны. Аднаго разу быў там.

- Прыемна чуць!.. О, гэта прыроджаны патрыёт, дэмакрат... Сімпатызаваў паўстанцам у 183031 гадах і ў 186364 гадах. Садзейнічаў ім. Дзеду майму ён даводзіўся сваяком і, па праўдзе казаць, сваяком не толькі па шлюбу Аляксандра з Гартэнзіяй. Нешта большае лучыла іх. Пэўна, веліч і моц духу, - памешчык зрабіў паўзу, каб знайсці канец раней выказанай думкі: - Дык вось... Мой дзед прывёз у Парэчча разам з тэхнікай, станкамі, машынамі інтэлектуальны капітал, найперш - яго, і адкрыў суконную фабрыку. А на думку марксістаў, адно, чым Скірмунт займаўся, - дык гэта эксплуатаваў рабочых. Спрошчаны і вульгарны падыход, малады чалавек! Аляксандр, сын Сымона Скірмунта, выступаючы арганізатарам вытворчасці, стварыў рабочыя месцы для сялян, якіх папярэдне вывучыў. Дарэчы, Аляксандр Скупеўскі, калі хочаш ведаць, з сялян. Ён працаваў фарбоўшчыкам, а затым вырас у тэхнолага і стаў кіраваць усім прадпрыемствам! Прыкладаў шмат... А Скірмунт якніяк даў дзяржаве найлепшае ў свеце сукно. Скірмунт, нарэшце, плаціў падаткі і таму, можна сказаць, пастаянна дзяліўся прыбыткам з дзяржавай, мацуючы яе эканоміку. І рабочых не крыўдзіў, разам з імі ён ператварыў завод у акцыянернае таварыства, дзе кожны атрымліваў долю ад прыбытку. Будаваў для рабочых дамы, аплачваў кватэры. Па сённяшні дзень у Парэччы працуюць бясплатныя лякарня і народнае вучылішча… Без падтрымкі буржуяў іх не было б.

Барыс маўчаў, уражаны. Так бы ўразіла яго, напэўна, калі б пан Скірмунт раптам дастаў зпад сядзення пралёткі і пачаў рваць тоўстую кнігу, на якую камуністы моляцца, - «Капітал» Маркса. На шырокім і гладкім ілбе ў Барыса выступілі кропелькі поту. Ці сведчылі яны пра пэўны заварот чалавечых уяўленняў, пачуццяў, ранейшых і сённяшніх, пра тое, што пачуцці ўсярэдзіне супярэчылі адно аднаму, скрыжоўваліся, ламаліся?.. Хто ведае.

- Пане Раман, тое, пра што я спытаюся, можа прагучаць недарэчна, - сказаў ён, - але адкуль гэта вы і я - мы, беларусы, узяліся?

- О, бачыш! - памешчык задаволена ўсміхнуўся, каля вачэй сабраліся і зноў разгладзіліся маршчынкі. - Які ты цікаўны... Калі б я быў папом або равінам, адказаў бы: ад Бога! Жыды так і адказваюць, маўляў, яны ад Бога... Пытанне няпростае.

Толькі ж падобна было, што пана Скірмунта тое пытанне не захапіла знянацку.

- Мой дзед, калі вучыўся ў Германіі, цікавіўся лужыцкімі сербамі, - пацягнуў ён нітку размовы. - Гэта славяне... Славяне жылі ў пятымшостым і наступных стагоддзях у даліне Лабы - Эльбы і адтуль - на ўсход, да самага Одэра. Іх краіна - Палабская Русь са сталіцай у Старагорадзе, шо ў немцаў цяпер Ольдэнбургам завецца. А ў лужыцкіх сербаў галоўным горадам быў Берлін... Дык майго дзеда захапіла падабенства мовы лужыцкіх сербаў з мовай нашых мужыкоў, беларусаў, - сваякі! А тут недзе яшчэ ў часы Герадота гаспадарыла кельцкае племя неўраў. Неўры пакінулі пра сябе памяць у назвах Клецк, Галацк, Арэса, Дрыса, Пліса, Уса, Наўра, Нёман, Нярыс (Сож)… Пасля іх нашы прасцягі занялі плямёны таксама славянскага кораня - дрыгавічы, крывічы, радзімічы... Чуў? Пра іх мову, чым яна рознілася, я не скажу табе, малайцу, бо не ведаю. Толькі сюды яшчэ пранікалі плямёны, якія ў дзевятнаццатым стагоддзі пачалі звацца балтамі - жмудзіны, аўкшайты, латгалы, яцвягі, прусы, куршы, зямгалы, селы... Яны ўрэшце былі выцеснены туды, адкуль і прыйшлі, альбо растварыліся ў мясцовым людзе. А вось Палабская Русь і, у прыватнасці, частка лужыцкіх сербаў, парусаў, альбо прусаў, рушылі сюды, у нашыя землі, пасля таго, як на іх пачалі моцна ціснуць германцы - з густа населенага і перанаселенага захаду. Аседлыя, ціхамірныя тутэйшыя плямёны параўнаўча лёгка паддаліся іхняму ўплыву, бо ў сваім гаспадарчым і культурным развіцці тыя былі яшчэ вышэй ад іх, дый то казаць - парускі кароль Міндоўг прывёў з сабой вялікую літву, гэта значыць дружыну - трыццаць тысяч палабскіх рыцараў, закутых у латы.

- Во дзіва было! - усклікнуў Барыс.

- Але толькі яшчэ да Міндоўга шлях сюды, у Полацкае і Тураўскае княствы, на Берасцейшчыну, Мазыр, Сураж, пачалі пракладваць ваяўнічыя літоўскія князі Кернус, Мінгайла, Рынгольт - бацька Міндоўга, а таксама князь Скірмунт, ад якога мой род пачаўся.

- Што вы кажаце?!

- Шо чуеш... Расейскі гісторык Салаўёў, вывучаючы летапісы, зазначыў: на пачатку дванаццатага стагоддзя зафіксавана каля трох дзесяткаў набегаў літоўцаў на Полацкае княства. Тыя набегі й скончыліся ўрэшце ўтварэннем тут новай Русі, што стала звацца Літвою. Мой дзед называў палабскіх славян каланіс­тамі. Каланісты змяшаліся з мясцовымі славянамі і рэшткамі балтаў. Вось гэтая повязь, у якой галоўную скрыпку ўжо ігралі прышлыя на чале з Міндоўгам, і заснавала Вялікае Княства Літоўскае і Рускае са сталіцай у Наваградку, потым - у Вільні. Уяўляеш?.. Мы заснавалі краіну, сфармавалі народ, за які і сёння нікому не сорам. Адно на ўсход і на поўдзень ад прабеларускай дзяржавы жылі іншыя, і там былі іншыя варункі гісторыі.

Барыс слухаў сцішана, раскрыўшы рот: гэтак глыбока чалавек залез у мінуўшчыну! Ажно дух захоплівала. Не ўсё проста ўкладвалася ў памяці.

- Расейскія землі тады засялялі дзікія плямёны фінскацюркскага паходжання. І яны спакваля паддаліся славянскай каланізацыі. Яе распачалі з Ноўгарада палабскія славяне з вядомым князем Рурыкам з Любека, а паўднёвей аказала моцны ўплыў Кіеўская Русь, ад якой маскавіты перахапілі назву - Русь. Зрэшты, у Расеі на ўсё гэта шмат напушчана туману, - мовіў пан, - няхай яго пярун растрасе! Хіжая імперыя адсекла ад нас памяць, гісторыю, замяніўшы ў ХІХ стагоддзі назву Літва на "Белоруссия", а потым наогул - на Паўночна-Заходні край.

- А што, пане Раман, і Літва славянскім племем была?

- Ды не, Барыс - Пятроў сын, як ні дзіўна, у гісторыі ўсё пераблыталася... А ты, пэўна, пытаешся пра сучасную Літву?..

- Так.

- На тыя даты, калі мой далёкі прадзед хадзіў на ўсход, Лютвою, або Літвою называлі палабскае ваяўнічае племя люцічаў, якое межавала з лужыцкімі сербамі. Ёсць меркаванне, шо наша Літва перапаўзла па ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Прусію і трапіла пад уладу Міндоўга. Таму Міндоўг, каланізуючы далей разам з Літвою ўсходнія землі, і назваў дзяржаву Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім, уважаючы на тую абшырную Палаб­скую Русь. Да ВКЛ потым дадалося яшчэ й слова «Жамойцкае», гэта калі ў 1411 годзе Жамойцію, пра якую ты спытаўся, далучылі да Вя­лікага Княства... Жамойція нядаўна, у 1918 годзе, прыгарнула сабе назву "Літва".

- Дзякуй... Гэтак багата вы мне патлумачылі. Па досведу - ведах святлейшы пан, пэўна, заткнуў бы за пояс прафесара!

- Гм... Жалю варта, але ж у прапольскай і прарасейскай навуках мала прафесароў, якіх бы гэта цікавіла.

Пралётка неўзабаве прывезла іх да маёнтка - велічнага гмаха на два паверхі. Пры маёнтку быў парк. Скірмунт перадаў пралётку ў рукі прыслугі і прапанаваў госцю невялікую прагулку па парку:

- Я мушу закончыць гаворку. Мне зразумелыя памкненні, настроі ўсіх беларусаў Крэсаў Усходніх, іх мары пра лучнасць. Калі па жывому раздзёрта краіна, каму не баліць? Але ж я буржуй і маё месца, даруй, панебраце, пад лаўкай - там, каб баяць байкі і трызніць гісторыяй. Такое ў мяне новае становішча, хоць я і палітык. Цяпер я адначасова - дома і ў эміграцыі.

У словах пана пачувалася ўдаўнелая горыч.

- Цяпер прабіў час такіх палітыкаў, як Браніслаў Тарашкевіч - вучоны, не эксплуататар, не чужак, малады, таленавіты, выдаў першую граматыку беларускай мовы. Ты штонебудзь чуў пра яго?

- А як жа! Тарашкевічам заснаваны Беларускі пасольскі клуб у польскім сейме… Сябры клуба моцна крытыкуюць урад за парушэнні асноўных законаў дзяржавы, адстойваюць правы беларусаў. Да Моталя тоесёе даходзіць. Польскія газеты чытаем.

- То і добра. У кожнага месца ёсць свой дух. І я там штаны праціраю, - пажартаваў Скірмунт з ранейшай сумнай усмешкай. - Не давялося, аднак, паслужыць сваёй зямлі, свайму народу, ну, скажам, так, як таго хацелася б, - і ў наступны момант сенатар падаў яму руку на развітанне: - Паклон Пісарчукам! Скажы бацьку, шо я шкадую сялян і зычу ўсімусім поспеху, і табе, вісусу, - таксама, адно не ў разбурэнні жыцця. Тым часам!

Барыс вяртаўся дадому з багатымі ўражаннямі ад новых знаёмстваў у Парэччы, з яго жыццём, купцамі і крамамі, а найбольш - ад сустрэчы твар у твар з тыповым «класавым ворагам», які, тым не менш, даў яму ўрок прастаты і вытанчанасці, аб'ёмнага бачання грамадскіх з'яў і працэсаў, да якіх ён самахоць спрабаваў далучыцца ў Расеі.


Пленум

Урывак з трылогіі Васіля Якавенкі "Пакутны век"

З тых сустрэч у мястэчку ўсім запомніўся выпадак, калі Данік асабліва важнічаў. Дый падставы былі не абыякія!

У Моталь ён завярнуў па дарозе з Менска на Брэст, а ў Менску акурат адбыўся вялікі партыйны сход - пленум ЦК КПБ, на якім разглядаліся лёсавызначальныя нацыянальныя пытанні. Данік браў удзел у тым пасяджэнні, праўда, у якасці «госця», паколькі да партыйных мужоў, што складалі Цэнтральны Камітэт, пакуль не дарос. І то гонар быў не дай рады! Цяпер жа, расказваючы, што ў сталіцы было, што чуў і бачыў, наменклатурны памазанік разпораз перапыняў самога сябе. І доўгія паўзы, мусібыць, азначалі ці павінны былі азначаць, што ён да гэтага часу яшчэ не адышоў ад вострых уражанняў, ад пуду і жудзі, што апанавалі тагосяго на пленуме, не асэнсаваў усяго як мае быць і нават дагэтуль не ведае, як да грандыёзнага таго прадстаўлення ставіцца.

- Вось вы адкажыце мне, - звярнуўся ён да радзіннасваяцкага кола, - што такое нацыянальная палітыка? І чаму яна раптам на Беларусь звалілася?.. Усеўсе, за выключэннем, можа, сакратара ЦК Гарбунова, гаварылі на беларускай мове. Калі яшчэ было гэтакае?

- А чаму - раптам? - асмеліўся ўступіць у спрэчку з братам Лявон Плюнгер. - Ці ж ты забыў, як камуністы ва Усходніх Крэсах ставілі нацыянальныя пытанні?

- Дык я і сам іх ставіў! Яшчэ ў польскай школе. За што мяне, дарэчы, і выперлі адтуль, - парыраваў Данік. - Але ж то за панскай Польшчай, яна была нам чужая. А як далучыліся мы да Савецкай Беларусі і СССР - якія могуць быць нацыянальныя пытанні? Мы ж цяпер адзіны народ!

- Багдан Кузьміч, вы забягаеце наперад, - сказаў пасля некаторых ваганняў былы афіцэр Чырвонай Арміі Трахім Дыль. - Краіна СССР - гэта ж саюз розных народаў, і ў кожнай рэспубліцы - з былых часоў - свой лад, культура, мова.

- Бля! - нядобра бліснуў на Дыля Плюнгер. - Я ж, Трахім, пра сэнс, а ты мяне носам - у азбуку! Скажы от лепей, што ў свеце шырокім тыя твае рэспублікі значылі б без Расеі, з якой у нас адна мова?

- Адна мова з Расеяй для тых, хто пры ўладзе, а калі ўзяць народ, то варункі іншыя.

- Трахім Рыгоравіч, мова нашага Палесся блізкая да ўкраінскай, - ускінуў Данік.

- Гэта так і - не так, Багдане, - запярэчыў Платон, які даводзіўся дваюрадным братам Лявону і Багдану, ён быў таксама ў партызанскім хаўрусе. - Наша мясцовая мова па вёсках вельмі стракатая, па складу і па вымаўленні, якое мяняецца амаль праз кожныя тры вярсты. А ўво­гуле, я чуў, яна больш старажытная, чым украінская, і набліжаецца то да украінскай, то да беларускай. Грамацеі сцвярджаюць нават, што па некаторых вёсках на поўдзень ад Пінска захавалася дзеяслоўная форма даўно мінулага, што было ўласціва мове старажытных славян. Але ў гэтым я мала чаго разумею. Калісьці на Валыні і тут, у Бярэсці і Падлессі, жыло адно племя, жыхары якога й дагэтуль расселены ў нас і яшчэ на 20-30 кіламетраў на поўдзень ад сучаснай беларускаукраінскай мяжы. А далей там ужо украінцы, якіх гэты наш палескі народ называе хахламі. Дзеці ж у Моталі вучацца на беларускай мове, і гэта гарная мова. На ёй створана багата чаго добрага.

- А на мой розум, навошта народу мову мяняць? - вярнуў гаману да Багданавага паведамлення аб пленуме Кузьма. - Бацькоўская ж мова для чалавека свая, як і язык у роце. Ад нараджэння яны суджаны Богам.

- Бачыце, і вы, тата, туды ж! - з дакорам сказаў Данік, твар яго пасуровеў. - Як камуніст я лічу, што гэта ўхіл управа. - І ўжо не хаваючы зларадства: - Але ж Зімянін на пасаду першага сакратара ЦК КПБ не прайшоў!

І, калі нямая паўза скончылася, пачаліся пытанні:

- Як жа так?

- Што, й Масква - не указ?..

- Багдан Кузьміч! Вы нам так і не расказалі толкам, што там было. А ў газетах - агульныя словы.

- Ды, ведаеце, гаворкі хапіла. Не толькі пра мову, але і пра кадры. Скрозь па рэспубліцы на кіраўнічых пасадах не мясцовыя, а прысланыя, прышлыя. Віхурай нанесла! Пасля як Зімянін у дакладзе крамсануў гэта ўздоўж і ўпоперак, усе сакратары абкамаў апантана кінуліся памагаць, раскрываць і паглыбляць карціну на сваіх рубяжах. Наш Ціхан зазначыў, што сітуацыю з нацыянальнымі кадрамі і мовай усе ведалі ды ўголас пра тое бязладдзе - адціранне беларусаў не гаварылі. Баяліся... Мачульскі, Клімаў, сам Патолічаў - усе каяліся, што не аддавалі належнай увагі нацыянальным пытанням. «У нас ёсць вялікая група кіруючых работнікаў, - прызнаўся Патолічаў, - пра якіх цяжка сказаць, калі не заглянуць у святцы, хто яны па нацыянальнасці - беларусы альбо не беларусы. І мы часта блыталі іх з беларусамі». Толькі ці ж гэта апраўдана?..

- На пачатку пленума, - доўжыў далей Плюнгер, - усе ведалі, што другі сакратар ЦК КПБ Міхаіл Зімянін з Масквы прывёз пастанову ЦК КПСС: «Пытанні Беларускай ССР і задачы партыйных арганізацый Беларусі». Пастановай прадугледжвалася вызваленне ад пасады першага сакратара ЦК Мікалая Патолічава, рускага, і прызначэнне на яго месца Зімяніна, беларуса, як носьбіта нацыянальнай палітыкі. Таму ў прэзідіуме Патолічаў ужо і сядзеў скраю стала. Дзейнічала пастанова! Дзейнічалі працытаваныя ў прамовах Зімяніна і Мазурава - сакратара Мінскага абкама - настаўленні Сталіна па нацыянальных пытаннях. Я, па чэсці сказаць, не спадзяваўся пачуць такое ад Сталіна... На Х з'ездзе РКП(б), адказваючы на пытанні дэлегатаў, ён от што ўткнуў - амаль літаральна: «Нас папікаюць, што мы, камуністы, штучна насаджаем беларускую нацыянальнасць. Гэта няпраўда. Таму што існуе беларуская нацыя, у якой ёсць мова, і яна адрозніваецца ад рускай, у выніку чаго ўзняць культуру беларускага народа можна толькі на роднай яго мове!»

- Вось бачыш, - падаў голас Кузьма. - У добрае літо і качка - прачка!

- Качка? Гм... То былі дні ашаламляльных навін і багата якіх таямніц, здагадак, што выказваліся як з трыбуны, так і ў кулуарах, альбо - нумарах гасцініцы, дзе жылі мы. - Данік зрабіў паўзу і, уздыхнуўшы, усклікнуў, хітаючы галавой: - Гэта ж трэба, каб такога магутнага чалавека загубіць!

- Ты пра каго? - панізіўшы голас, спытаўся Платон.

- Пра Сталіна... Народу паведамілі пра смерць правадыра ведаеце калі? - ён абводзіў вачыма прысутных, а тыя, здавалася, перасталі дыхаць: - Амаль праз тыдзень пасля ягонай смерці!

- Вось табе і маеш!

Усе былі ўражаныя. Тады Данік яшчэ паддаў дыхту:

- Па радыё чыталі штодзень фальшывыя бюлетэні пра «стан здароўя»... нябожчыка! Чыталі, пакуль Пракуратура СССР не закрыла справу - «дело врачей» і ўсе падсудныя не выйшлі на волю. Яны, маўляў, пры Сталіне апраўданыя! Урачыяўрэі абвінавачваліся ў свядомым атручванні няўгодных ім савецкіх людзей. Атрымаў і ён сваё... Аднак - рэабілітацыя! Сталін, нябось, у труне ад яе перавярнуўся. І тады абвясцілі, што ён аддаў Богу душу. Па чутках зноў жа: таварыш Молатаў спрыяў таму, што здарылася, сам недзе прагаварыўся. Не выключана, што ён папомсціўся за сваю жонку, бля... Далёка гэта ад нас, таму без папа і не разбярэшся, што там дзеецца, нічога не зменіш!

- Кажуць: што Бог ні дае - усё да лепшага!

- Табе, тата, няможна гэтак казаць.

- А тут - усе свае!..

- Ды ці мала што... На Бога ўповай, а свой розум май.

- Апроч розуму, браце, у людзей яшчэ ёсць і памяць.

Апошнія словы кінуў у кола сваякоў Данікаў брат Лявон, але прамовіў ён гэтыя словы так, нібы яны нічога не значылі.

Данік скоса паглядзеў на яго і працягваў:

- Адкрыўся мне ў Менску палітычны абсяг... Тую ж нацыянальную палітыку ў рэспубліках пачаў ставіць на папа Лаўрэн Берыя. Пачынаў яшчэ пры Сталіне... У тыя дні ніхто, праўда, не мог адказаць мне: рабілася тое са згоды правадыра ці ў абход яго?.. Лаўрэн меў намер даць рэспублікам больш правоў, каб лацвей было развіваць сваю гаспадарку і культуру. Але ж цікава: перабудову ў краіне рабіў ён дзеля агульнай карысці альбо дзеля асабістай папулярнасці за межамі Масквы, дзеля свайго ўзвышэння? Гэтага ніхто таксама не ведае. Адно вядома, што ён ініцыяваў тую Пастанову ЦК КПСС і дабраславіў даклад Міхаіла Зімяніна. На пленуме многіх захапіў маштаб нацыянальнай перабудовы. Толькі ці вартая ўжо яна высілкаў, калі скрозь - руская мова? Кірыла Мазураў - чалавек энергічны, але і ён раней плыў уніз па цячэнні. У Менску ж адразу пасля вайны было 28 школ, з іх 14 беларускіх. А праз сем гадоў, кажа, з 46 школ - беларускіх толькі 9. Патолічаў патлумачыў, што пачатак гэтай тэндэнцыі быў закладзены ў трыццатыя гады. А дзе ж, скажыце, тады быў разумнік Берыя?

- Гэта вядома: ён разам з іншымі вынішчаў нацыянальную інтэлгенцыю! - зазначыў Платон.

- Няможна ўсё гэта разам умясціць у галаве - галава ідзе кругам, і я палічыў бы за лепшае пакінуць усё, як ёсць. Ды ў мяне не пыталіся...

- Пастанову тым часам давядзецца выконваць! Яна ў сціслым выглядзе надрукавана ў газетах, - нагадаў старшыня калгаса Дыль.

Плюнгер скрывіўся і кульнуў у рот чарговы шкалік гарэлкі, тады прыгадаў яшчэ:

- Выступала спявачка Ларыса Александроўская. Выступалі пісьменнікі. Янка Купала, той карыстаўся прымаўкамі, якія выклікалі ажыўленне ў зале: «Хто ў сваёй хаце не рупіцца, у таго скура лупіцца». Толькі ж у нас «свая хата» агульная...

- Прабачце, Багдан Кузьміч, - Дыль спалохана і тупа ўставіўся ў Плюнгера. - Купала ж памёр... здаецца ўлетку 1942 года. Тады якраз я скончыў вайсковае вучылішча. У палітаддзеле казалі, што ён выкінуўся ў Маскве ў гасцініцы ў лесвічны пралёт. Прычыну тлумачылі адсутнасцю ідэйнай загартоўкі, паколькі паэт межаваў з «нацыяналістамі».

- Доўбень! - выпаліў Данік з гневам, скіраваным хутчэй на яго, Дыля. - То ж на пленуме выступаў Якуб...

- ...Якуб Колас?

- Так... Але, але на наступны дзень нацыянальнае свята сапсаваў ім усім Хрушчоў. На адрас пленума паступіла паведамленне: Мікіта Сяргеевіч арыштаваў Лаўрэна Берыю як «подлага правакатара і агента міжнароднага імперыяліз­му», які, чуеце, выконваў планы захопу кіраўніцтва партыяй, замены яе палітыкі, якая выпрацавана за доўгія гады. Прызнацца, я чакаў, што тут ужо і нацыянальную палітыку пахераць. Ажно не... Толькі Зімянін пацярпеў няўдачу. Бо акурат перад ад'ездам з Масквы ў Менск яго прымаў Берыя. Гутарка ў іх насіла працяглы характар, таму падобна было, што яны ў змове. Уяўляеце?.. Зімянін у змове з агентам міжнароднага імперыялізму! Таму правялі перамовы і было прызнана за лепшае прасіць Маскву пакінуць на пасадзе першага сакратара ЦК КПБ Мікалая Сямёнавіча Патолічава. На тым і парашылі, каб не бянтэжыць Крэмль.

Платон, які цярпліва слухаў пра тыя прыгоды ў Маскве і Менску, устаў зза стала, прайшоў у парог і шумна высмаркаўся.


Лампадка веры

Вяртанне да вытокаў

Прыпала да вытокаў

роднай мовы,

Бо ў вёсачку прыехала я зноў.

Ліюцца ручаінай з сэрца словы,

Любоўю абдымаюць землякоў.


Сустрэчы шчасце

ўсіх перапаўняе,

Адзін другому

шмат трэба сказаць,

Бо мова не памерла тут- жывая, Мне будзе смагу

вуснаў спаталяць.


Яны па ёй перасыхалі ў суме, Калі я доўга дома не была.

У гарадскім яе не чула тлуме, Таму сюды сцяжына прывяла.


Бо зберагаюць сціплыя вяскоўцы

Ўсе залацінкі старадаўніх слоў,

Што ў іх размовах ззяюць,

нібы сонца,

І цеплынёй адаграваюць кроў.


Мне дорага яна, як калыханка.

Яна ўва мне

больш за паўсотню год.

І буду слухаць землякоў

да ранку,

Са скрухай думаць:

што ж маўчыць народ ?!!


Ды ў гэты момант

дыхаю сустрэчай,

Запамінаю любых слоў красу.

Як землякі

душу маю падлечаць,

Зноў крыж паэткі з верай панясу.


Сіла любові


Любоў, як сонца,

шчыравала ў хаце,

I родны кут утульным быў,

як рай,

Але ласкава гаварыла маці:

- Сцяжын радзінных

ты не забывай!


Іх з іншымі не зблытаю ніколі, Тут мой прычал і цеплыня радні. Адчула ў вёсцы я раздолле волі, Дыханне поля, пух сваёй зямлі.


Мне свежасць ранкаў

прыбаўляла сілы -

Дурманіў водар квецені садоў.

О краю мой,

сягоння ты шчаслівы,

Бо зноў маю амаладжаеш кроў.


Пляскоча рыба золатам у рэчцы, Да берага вясёлка прырасла,

І думаецца зараз мне аб вечным, Душа мая саткана са святла.


Тут блізкі і гарлачык жаўтароты, Даверліва, як качаня, плыве.

I я сама гарнуся да прыроды,

Так хораша і так святочна мне.


Таму ў старым

гняздоўі заначую,

Хоць без бацькоў

у хаце ужо не рай. Праз замяць год

матулін голас чую:

- Сцяжын радзінных

ты не забывай!


Лампадка веры


У горадзе не чую роднай мовы, Жыву, нібы на востраве глухім. О, дзе вы,трапяткія маці словы? Ці ж толькі ў сэрцы спееце маім?


Іх выпускаю з вуснаў асцярожна. Ніхто ж не адгукнецца,

хоць крычы.

Я тут - чужая,

між сваіх - астрожнік,

О, родная, як жыць мне, навучы!


Са мной гуляюць

скептыкі ў маўчанку:

- Гаворка непрыемная твая. Здаюся ім я іншапланяцянкай, Нібыта тут і не мая зямля.


Цябе не кіну з імі, дарагая,

У хату, як заўсёды, павяду. Паплачам разам,

потым паспяваем.

Да твайго сэрца

сцежку пракладу.


Зноў пачытаю Коласа, Купалу,

З дзяцінства ж

памятаю на зубок.

Адчую, як у хаце засвітала, Народзіць думка выспелы радок.


О, мова маці! Вёскі калыханка!

Лампадку веры век не патушу. Хай душы продкаў

грэе аж да ранку!

Цябе ў аглухлы горад панясу.


Жывое слова


Кажуць: амярцвела наша мова! Кожны гук ўспрымаю ж дарагім. Прарастаюць, як зярняты, словы Так імкліва ў вершы зноў маім.


Шэпча любай светлае "кахаю "

І "люблю", радзімая зямля!

Покуль я на ёй яшчэ спяваю,

То не безыменная яна.


Зноў крыніцай чыстаю бруіцца,

Вымывае горыч і тугу.

За яе я ў праве заступіцца,

Бо, як продкі, годнасць берагу.


Жыць ёй доўга, не адно імгненне,

Заіскрыцца фарбамі яна,

Столькі продкі ёй далі адценняў, Часам я здзіўляюся сама.


Не сцвярджайце,

мова што змярцвела,

Я са слоў любові яе тку.

Ува мне яна не адбалела,

Таму ў верш не раз яе ўпляту.


Сон


Сасніла світанкам вясновым Матулю, бярозавы гай...

Шаптала яна, як замову:

- Мясцін гэтых не забывай!


Кулік сваё хваліць балота... Бацькоўскую слаў ты зямлю! -

I радасцю ужо, і гаркотай

Душу наталяла маю.


Услухайся! Чуеш ? Спяваюць,

Як колісь, вось тут салаўі. Матыў свой не абываюць...

I ты нашу мову вярні!

Бо сувязь аслаблена з ёю.

Баюся: здадуць у архіў!..

Я думаю, донька, парою:

Бог розумам іх абдзяліў.


Святая ж яна,як малітва,

Хай вусны твае саграе,

Была я з народзін з ёй зліта,

I ты беражы яе!


Яна - гэта ліра народа,

Што ж струны бязлітасна рвуць? Бунтуйся! Выказвай нязгоду,

Бо нас жа па ёй пазнаюць!


Я ў ранак збягаю вясновы,

У светлы бярозавы гай.

Маю коціць рэха замову:

-- Матулечка, не пакідай!


Вячыстая мова


Мове маёй вячыстай

Прадсмертныя лічаць дні.

Што ж, вучаць па ёй лінгвісты Славянскія карані.


Звязана з ёй крывёю,

Што маці пераліла.

Забыць цябе не дазволю,

Адзіная ты мая!


Твой у мяне і голас,

Сэрца пульсуе ў радку.

Слова спелага колас

Ужо ў снапочкі кладу.


Дадзеная прыродна,

Са мной між вёсен і зім,

Хай ідзе да народа,

Гутарыць ціха з ім!


Лампадкай успыхне памяць,

Як колісь стане святой.

Агонь у душы распаліць,

Каб даражылі табой.


Журуся ці то спяваю,

Тваю берагу красу,

Выжывеш - адчуваю,

Ступаеш хоць па лязу.


Плады восені


У кошык восень

зноў плады збірае,

А я зрабіла мала так яшчэ,

Во песня маці голасу не мае,

І боль ракою ж ува мне цячэ.


І мой жа не дасяг жаданай ноты, Высока песню ён не змог узняць Бяспамяцтва санлівага наркотык Працягвае паўсюдна панаваць.


Хоць зазімак кранае дрэва роду, Свая зямля сагрэе карані,

Яшчэ народзіць песняра народу, Не абяскровіць да яе любві.


Яна святая,

як хрышчоны крыжык,

Мяне ад зла заўсёды беражэ,

Таму і я да сёння змагла вьжыць. Як па шыпах іду зноў па сцязе.


Калі ж бег дзён

супыніць рэчка часу,

Я не хачу, каб вас пякла сляза. Лепш ціха заспявайце

песню нашу,

Тады, мо, заспакоіцца душа.


Таіса Мельчанка


"Млечны шлях" Вячаслава Атрахімовіча

Вячаспаў Паўлавіч Атрахімовіч нарадзіўся ў 1947 годзеў вёсцы Баравыя Браслаўскага раёна. Жыве ў Новаполацку, працуе на хімічным прадпрыемстве «Палімір».

Піша вершы і прозу. Друкаваўся ў перыядычным друку Віцебшчыны і ў шэрагу літаратурных зборнікаў. Аўтар кнігі прозы «Жыццёвыя гісторыі» (2004).

Другая кніга "Млечны шлях" - кніга празаічных думак і летуценняў.


ПРЫМАЦКАЯ ДОЛЯ

Нетаропка выйшаў з вінды і, калі праходзіў міма смеццеправода, заўважыў каля яго разбітую цешчыну вазу, праўда, без шышак явару, якія гадамі ставіла ў яе мая «другая мама». Так часам за чаркай, калі быў у гуморы, называў яе.

Не падабаліся мне ні тыя шышкі, ні «антыкварыят», але ж такая прымацкая доля - цярпець. Таму прыйшоў да высновы, што сапраўдны прымак павінен быць нямым, сляпым і глухім. Каб слова лішняга не сказаў, каб не чуў, што пра цябе сказала цешча або жонка, каб не бачыў іх дурноты. «Не заўважыў» учора, калі мне ў міску замест «ножкі Буша» паклала курынае крыльца. I калі цешча лагодна запытала, чаму «дарагі зяцёк» не есць мяса, то адказаў, што ў мяне алергія на крылы. Наліў шклянку моцнай гарбаты і сеў у фатэль насупраць тэлевізара, за цікавай пазнавальнай перадачай. «Не заўважаючы» мяне, уваходзіць цешча, бярэ пульт і пераключае на нейкую «мыльную оперу». Маўчу, хоць у душы ўсё віруе, а сэрца плача. Ажно захацелася зрабіць выхад зза печы, але неяк супыніў сябе. Выйшаў з пакоя з горда ўзнятай галавою.

Усё ж вернемся да пачатку. Заходжу ў кватэру, распранаюся. Бачу: цешчына ваза стаіць на ранейшым месцы з апрыклымі яваравымі шышкамі. Неўзабаве хтосьці пазваніў у дзверы. Адчыняю. Уваходзіць расчырванелая ад злосці цешча. Такі партрэт я ўжо бачыў неаднойчы. Адразу ж пытае:

- Ты разбіў маю антыкварную вазу?

- Я, - адказваю спакойна, ледзьве стрымліваючы ўсмешку.

- Як ты мог?! - крычыць цешча, выказеліўшы на мяне блакітныя вочы з чырвонымі пражылкамі.

- Стукнуў аб сцяну, і ўсё тут, - адказваю, - у маёй душы нібы вулкан кіпіць, і вось выплеснулася... - дадаю.

- Псіх! - крычыць цешча.

- Хто псіх, той сам ведае. Адукаванаму чалавеку нечага пра гэта напамінаць. Я аднойчы недзе чытаў, што цар Іван Жахлівы біў посуд, тым і супакойваў нервы. Паспрабаваў і я. Дапамагае, хоць і не цар.

Цешча хапаецца за сэрца і ідзе ў свой пакой прымаць валяр'янку. Хуценька шмыгаю ў пакой, дзе стаіць цалёханькая цешчына ваза, і хаваю гэты скарб у кут за цёмную занавеску. Кладуся на канапу і пачынаю чытаць свежую газету.

Калі прыйшла жонка, цешча распавяла ёй пра мае «каленцы». Трое сутак яны са мною не размаўлялі, пакуль, прыбіраючы пакой пыласмокам, не зачапілі антыкварыят...

Майго гумару яны так і не зразумелі. Глядзелі на мяне, як мыш на крупы, хаця словадругое цадзілі скрозь зубы. А я, лежачы на канапе, думаў: «Дрэнна, калі чалавек пазбаўлены пачуцця гумару, ён не толькі сам кісне ад гэтага, а і іншым псуе настрой».

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX