№ 27 (763) 5 ЛIПЕНЯ 2006 г.
Ягонай светласці тытулярнаму біскупу Антонію Дзям ' янку , апостальскаму адміністратару мітрапалітальнай сталіцы Метраполіі Менскай і Магілёўскай
Вельмішаноўны спадар біскуп !
Мы, сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, з прыемнасцю і вялікім замілаваннем успрынялі вестку аб прызначэнні Вашай светласці на найвышэйшую духоўную пасаду святога Касцёла ў Беларусі. Прыемна ведаць, што несці слова Божае людзям Беларусі будзе чалавек неардынарны, які не толькі прыхільна ставіцца да беларушчыны, але і заўжды носіць яе ў сваім сэрцы, выдатна валодаючы датаго ж роднай мовай беларусаў, сярод якіх колькасць вернікаў-каталікоў саступае бадай толькі праваслаўным. Ведаючы Вас, нашага земляка і аўтара рэлігійных твораў, спадзяемся, што Вы, як майстра беларускага слова, будзеце і надалей спрыяць пашырэнню роднай мовы сярод тысячаў і тысячаў вернікаў. Прыемна адзначыць, што ў найноўшай гісторыі Беларусі Касцёл стаўся адным з самых значных асяродкаў беларушчыны (у тым ліку адукацыйным), а беларуская мова зрабілася неад'емным атрыбутам стасункаў з Богам і вернікамі.
Шчыра віншуем Вас і спадзяёмся, што з ускладаннем на Вас такога няпростага абавязку, якім ёсць служэнне ў імя Божае, беларускі дух і беларуская мова ахопяць яшчэ большыя асяродкі вернікаў і прывядуць да Бога праз Касцёл як мага большую колькасць найперш нашай моладзі.
Жадаем Вам моцнага здароўя, веры ў лепшае і трываласці, каб годна несці Ваш нялёгкі Крыж, Крыж Божага Служэння.
З павагай, Старшыня ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" Алег Трусаў.
3 ліпеня - з беларускай мовай
Да Дня Незалежнасці (Дня Рэспублікі) 3 ліпеня беларускія гарады былі ўпрыгожаны плпкатамі, расцяжкамі, маляўнічымі пано ў асноўным на беларускай мове.
Што тычыцца такога горада, як Ліда, то тут афармленне горада да 3 ліпеня выканана па-беларуску на 100%.
На здымку: адзін з плакатаў; расцяжка ў Лідзе.
Вінцуку Вячорку - 45
Вячорка Вінцук (псеўданімы: В.Берасьць, Мікола Сьцьвіскі, В.Б., В. Мяцеліца; 07.07.1961, Берасце), вядомы беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, філолаг, выкладчык, журналіст. Ініцыятар многіх грамадскіх ініцыятываў у канцы 1970х першай палове 1980х; у 1988 стаў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (БНФ).
У 1983 скончыў філалагічны факультэт БДУ, у 1986 аспірантуру пры інстытуце мовазнаўства Акадэміі Навук. З 1990 выкладаў у Менскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт). З 1990 працуе выкладчыкам у Беларускім гуманітарным ліцэі; таксама з 1990 працуе ў гістарычным часопісе «Спадчына», цяпер намеснік галоўнага рэдактара. Тэматыка асноўных даследаванняў Вячоркі спроба сучаснай нармалізацыі беларускага правапісу. Вінцук Вячорка адзін з аўтараў (разам з Ю. Бушляковым, З. Саньком, З. Саўкам) кнігі "Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя" (2005) вынік шматгадовай дзейнасці па ўдасканаленні граматыкі Тарашкевіча.
У 1979 стаўся адным з заснавальнікаў «Майстроўні», якая дзейнічала да 1984. У 19791985 уваходзіў у выдавецкую суполку, якая падпісвалася калектыўным псеўданімам «Беларуская Талеранцыйная Грамада». У 1985 адзін з заснавальнікаў Клуба імя Ў. Караткевіча. У 19861989 у «Талацэ». У 19861990 уваходзіў у групу «Незалежнасць». У 19881989 у Канфедэрацыі Беларускіх Моладзевых Суполак. З першых дзён (ад утварэння Аргкамітэту ў 1988) у БНФ. Адзін з аўтараў тэксту праграмы БНФ.
З 1995 кіруе Цэнтрам «Супольнасьць». У 1999 абраны старшынём Рабочай групы Асамблеі Дэмакратычных Няўрадавых Арганізацыяў Беларусі.
З 1980 кантактуе з дэмакратычнымі асяродкамі Ўкраіны, з 1987 з дэмакратычнымі сіламі Летувы.
У 1980 разам з С. Дубаўцом і С. Сокалавым выдаваў пазацэнзурны літаратурны і палітычны часопіс «Люстра дзён» (выйшла 4 нумары), які падпісваўся калектыўным псеўданімам «Беларуская Талеранцыйная Грамада»; большасць тэкстаў рыхтаў Вячорка. У 19861987 разам з С. Дубаўцом і А. Бяляцкім выдаваў самвыдавецкі часопіс «Бурачок», які выклікаў пільную ўвагу КДБ. З 1990 па 1993 уваходзіў у склад рэдакцыі «Навінаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Рэгулярна друкаваўся ў газеце «Свабода». У 1995 стаў намеснікам старшыні Партыі БНФ, а з 1999 - старшынём Партыі БНФ. Гэтую пасаду займае і па сёння.
Вячорка адчуваў на сабе прэсінг з боку недэмакратычных уладаў Беларусі. 13.06.1984 быў затрыманы за ўдзел у мітынгу пратэсту супраць зносу будынка тэатра 19 ст. у Менску (каля кансерваторыі). Раніцай 27.04.1996 пасля «Чарнобыльскага шляху» быў затрыманы ў двары свайго дома. Вячорка у знак пратэсту абвясціў галадоўку і быў выпушчаны праз чатыры дні пад падпіску аб нявыездзе. У сувязі з падзеямі 25.03.1996 супраць яго была пачатая крымінальная справа, якая працягнулася ажно да 1998. Вячорку абвінавачвалі ва «ўціску работнікаў міліцыі». За палітычную дзейнасць неаднаразова прыцягвалі да адказнасці, штрафавалі і арыштоўвалі.
Вінцук Вячорка адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Шматкратна ўваходзіў у кіраўнічыя органы Таварыства. На сёння Вінцук Вячорка сябар рэспубліканскай Рады ТБМ.
Сакратарыят ТБМ рэдакцыя газеты "Наша слова" шчыра віншуюць Вінцука Вячорку, шчырага барацьбіта за беларускае нацыянальнае адраджэнне і беларускую мову ды культуру з 45-годдзем. Мы зычым спадару Вінцуку сілаў і мужнасці ў змаганні за Беларусь.
СВЯТА Ў ГОНАР ВАСІЛЯ БЫКАВА
18-га чэрвеня, у нядзелю, у Віцебску ў парку імя Савецкай Арміі "Мазурына" адбылася прадстаўнічая імпрэза з нагоды Дня нараджэння вялікага Пісьменніка і Чалавека Васіля Быкава. Свята падрыхтавала і правяла Віцебская абласная Рада грамадскай арганізацыі "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" пры падтрымцы іншых грамадскіх арганізацый, а таксама гарадскога ўпраўлення культуры. Мерапрыемства было ўзгоднена з Віцебскім гарвыканкамам.
А 10й гадзіне раніцы ў Літаратурным музеі адкрылася выстава малюнкаў, лістоў, кніг Васіля Уладзіміравіча, дзе для шырокага кола прыхільнікаў творчасці мастака слова былі прадстаўлены многія накіды, ілюстрацыі да твораў, зробленыя рукою майстра, рэдкія фотаздымкі.
Нягледзячы на адносную аддаленасць месца правядзення свята ад цэнтра горада, аматары прыгожага пісьменства актыўна гуртаваліся вакол летняй эстрады ў парку "Мазурына". А 12й прысутныя, а іх было больш за пяцьсот чалавек, шчыра віталі гасцей з Менска, якія прыбылі на свята: жонку Васіля Быкава Ірыну Міхайлаўну, старшыню Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча, намесніка старшыні Анатоля Кудраўца, паэтаў Анатоля Вярцінскага, Уладзіміра Някляева, Сяргея Законнікава, рэдактара часопіса "Дзеяслоў" Барыса Пятровіча, вядомага айчыннага барда Віктара Шалкевіча. Адкрыў і вёў імпрэзу старшыня Віцебскай абласной Рады ТБМ Іосіф Навумчык. Напачатку быў прапанаваны ўрывак са спектакля "Стрэл у тумане" па матывах аднайменнага твора Васіля Быкава, які прадставілі акцёры драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Маленькі артыст Васілёк Белязека ўручыў Ірыне Міхайлаўне букет валошак як сімвал памяці пра вялікага Чалавека. Потым са сцэны пісьменнікі дзяліліся ўспамінамі пра выдатнага майстра слова, згадвалі свае сустрэчы з Васілём Уладзіміравічам. Кожны імкнуўся прыгадаць найбольш яркія эпізоды, падкрэсліць неацэнную ролю быкаўскай творчасці ў развіцці нашай літаратуры і фармаванні нацыянальнай самасвядомасці.
Актыўны ўдзел у свяце прынялі і пісьменнікі Віцебшчыны. Мастакоў слова Прыдзвіння прадставіў грамадскасці старшыня абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў Франц Сіўко. Літаратары Лера Сом, Ірына Жарнасек, Яўгенія Мальчэўская, Давід Сімановіч, Міхась Мірановіч, Вінцэсь Мудроў, Алена Гінько, Людміла Барадзейка аб'ядналі свае выбраныя творы ў своеасаблівы "Вянок Быкаву". Якраз у час выступу віцебскіх майстроў слова Алесь Пашкевіч урачыста ўручыў білет сябра СБП паэтцы Людміле Сіманёнак, якая нядаўна папоўніла шэрагі гэтай найстарэйшай у Беларусі пісьменніцкай арганізацыі.
На святкаванне Дня нараджэння Васіля Быкава таксама прыехаў сябра ТБМ, вядомы грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч, якога цёпла віталі прысутныя. У сваім выступе ён адзначыў "апостальскую ролю" пісьменніка ў беларускай гісторыі, яго веліч як чалавека і грамадзяніна.
У заключнай частцы імпрэзы выступіў наш знакаміты бард Віктар Шалкевіч. Прысутныя тут жа падхоплівалі словы песняў, што стварала сапраўды непаўторную атмасферу яднання на грунце беларускага слова. Некаторыя, відавочна, упершыню чулі ўжывую выкананне беларускамоўных твораў. Трэба было бачыць у гэты момант іх твары, якія адначасова поўніліся здзіўленнем і зачараванасцю. Да мяне падышла невялікая група людзей дастаткова сталага ўзросту з просьбай расказаць, што гэта за спявак і ці можна дзе набыць яго запісы. І падумалася, што нават дзеля гэтага ўжо варта было арганізоўваць падобнае свята.
Пакуль менскія і мясцовыя літаратары выступалі са сцэны, усе ахвотныя маглі прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай жыццёваму і творчаму шляху Васіля Быкава. Больш за пяцьдзесят чалавек прапанавала свае адказы на пытанні. Потым журы ў складзе Юрася Бабіча і Любові Лукашэнкі падвяло вынікі і абвесціла пераможцаў. Аўтары правільных адказаў - усяго пятнаццаць чалавек - атрымалі прызы: кампактдыскі з запісамі выступаў Васіля Быкава і кнігі з аўтографамі прысутных літаратараў. Варта адзначыць, што сярод пераможцаў былі не толькі вучні і студэнты, але і людзі, непасрэдна не звязаныя са сферай адукацыі і культуры. Гэта яшчэ раз выразна сведчыць пра шырокую зацікаўленасць асобай і творчасцю вялікага пісьменніка.
Самы актыўны ўдзел у імпрэзе прынялі сябры нядаўна створанай суполкі ТБМ з Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя Машэрава. Яны ўзялі на сябе клопат па святочным аздабленні сцэны, выступалі своеасаблівымі кансультантамі для людзей, што ўпершыню трапілі на свята беларушчыны. Усе ахвотныя, а іх было надзвычай шмат, маглі сфатаграфавацца з літаратарамі, атрымаць аўтограф.
Напрыканцы свята прысутныя стоячы праспявалі гімн "Магутны Божа". Многія пры гэтым трымалі руку на сэрцы, як і мае быць пры выкананні такіх твораў. Гэта быў сапраўдны прыклад яднання з беларускасцю, з нацыянальнымі каштоўнасцямі. З такіх крокаў і пачынаецца шлях да пошуку ісціны, урэшце - шлях да Беларусі.
У другой палове дня сталічныя госці наведалі Літаратурны музей і накіраваліся на малую радзіму Васіля Быкава, у вёску Бычкі, што на Ушаччыне. Арганізатары і ўсе прысутныя шчыра падзякавалі пісьменнікам за ўдзел у святкаванні, прасілі часцей наведваць Прыдзвінскі край. У гэты дзень не было людзей, абыякавых да Быкава і Беларусі. Наадварот, імпрэза далучыла да нас новых прыхільнікаў беларускага слова і новых сяброў Таварыства.
Намеснік старшыні Віцебскай абласной Рады ТБМ Юрась Бабіч.
На здымках: Выступаюць удзельнікі імпрэзы.
МЯНЕ ЦІКАВІЦЬ ЧАЛАВЕК, ЯГО МОВА І АСЯРОДДЗЕ
Інтэрвію Ірыны Будзько з Эльжбетай Смулковай
Выдатная беларусістка і славістка, першы Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, прафесар Эльжбета Смулкова з'яўляецца чалавекам, які ўвасабляе сабой польскабеларускае супрацоўніцтва ў сферы навукі і ў галіне дыпламатыі. Яе унікальны досвед, замешаны на шматгадовым чытанні навуковай літаратуры, палявых даследаваннях, шматлікіх чалавечых, навуковых і дыпламатычных кантактах, дазваляе ёй глыбока асэнсоўваць мінулае і сучаснасць Беларусі. Прапануем інтэрвію з прафесарам Эльжбетай Смулковай, якое ўзяла Ірына Будзько, супрацоўніца Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Няма, бадай, на Беларусі чалавека, звязанага з гуманістыкай і інтэлектуальным жыццём, які б не ведаў Вашых прац і вынікаў Вашай дзейнасці. Але мала хто ведае аб тым, адкуль Вы родам; аб тым, якія цяжкія выпрабаванні выпалі на долю Вашай сям'і; аб Вашых каранях. Раскажыце трошкі аб гэтым.
З самага маленства я ўзрастала на памежжы: інтэлектуальным, моўным, сацыяльным. Радзілася ў польскай інтэлігенцкай сям'і слаўнага шматнацыянальнага горада Львова. Лета праводзіла ў бабуліным фальварку (па жаночай лініі), дзе, сябруючы з мясцовымі дзецьмі, засвоіла ўкраінскую гаворку Тарнопальшчыны. Пасля 1939 года ўсё дагэтуль нармальнае разбурылася - на жаль, гэта было даволі тыпова для вялікай колькасці жыхароў усходніх зямель Рэчы Паспалітай ад пачатку II сусветнай вайны. Арышт бацькі, якога мы ўжо ніколі не ўбачылі (расстраляны ў Быкоўні пад Кіевам, аб чым даведаліся толькі нядаўна), вываз мацеры з малымі дзецьмі ў сібірскую тайгу (УсцьСельга, раён Каргасок, Томская вобласць, Навасібірскі край), вяртанне ў Польшчу ў 1946 годзе, але ўжо на паўночназаходнія землі...
Відочная карысць ад усіх гэтых бед - свабоднае валоданне расейскай моваю.
У Польшчы і ў многіх еўрапейскіх краінах Вы маеце рэпутацыю эксперта па Беларусі, г. зн. менавіта да Вас звяртаюцца па інфармацыю, калі трэба атрымаць звесткі аб культурным і гуманістычным жыцці нашай краіны. Але некалькі разоў ад маладых беларускіх навукоўцаў я чула, што толькі Вы навучылі іх любіць і разумець Беларусь, а менавіта беларускую вёску. А калі і як да Вас прыйшла любоў да нашай краіны і нашых людзей?
Генезіс зацікаўлення Беларуссю і беларускай мовай у нейкай ступені таксама звязаны з пасляваеннымі падзеямі. Любоў прыйшла пазней, пасля пазнання! Ва універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні, куды я паступіла вывучаць польскую філалогію (універсітэт узнік на аснове пераехаўшай з Вільні прафесуры універсітэта імя Стэфана Баторыя), працавала прафесар Галіна Турска, цікавы самабытны чалавек, выдатны выкладчык, добра вядомая ў славістыцы як даследчык польскай мовы, выраслай на беларускім і літоўскім субстраце. Пад яе кіраўніцтвам я абараніла магістарскую працу на матэрыяле двухмоўнай беларускапольскай вёскі ўсходняй Беласточчыны. "I tak to się zaczęło..." , як спявала Куніцкая ў папулярнай польскай песеньцы.
Затым у мяне былі блізкія кантакты з прафесарам Антанінай AбрэмбскайЯблонскай, заснавальніцай польскай беларусістыкі, праца на кафедры беларускай філалогіі, палявыя даследаванні для "Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны" [ Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny , t. I, pod red. Stanisława Glinki, Antoniny ObrębskiejJabłońskiej i Janusza Siatkowskiego, Warszawa 1980 - t. VIII. Leksyka 4. pod red. Ireny Maryniakowej, Warszawa 2002]. Потым былі навуковыя стажыроўкі ў БДУ і ў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа беларускай Акадэміі навук. Знаёмства з Юзэфай Фларыянаўнай Мацкевіч, Міхаілам Раманавічам Суднікам, Львом Міхайлавічам Шакуном, Адамам Яўгенавічам Супруном, Віктарам Уладзіміравічам Мартынавым, Адамам Восіпавічам Мальдзісам і многімі іншымі. Захапіла тагачасная працоўная і адначасова сяброўская атмасфера, пануючая ў Інстытуце мовазнаўства, а асабліва сярод дыялектолагаў і славістаў, з якімі я мела найбольш кантактаў. Завязаліся сяброўскія, прафесійныя адносіны - на ўсё жыццё. Часткі гэтых людзей, з якімі мы разам вывучалі Беларусь і яе народ, яго мову і культуру, ужо няма ў жывых. Вяртаюся ў памяці да Кіры Гюлумянц, Олі Шэлег, Лілі Выгоннай, Мікалая Бірылы, Валерыя Чэкмана, Вячаслава Вярэніча і іншых. Усе яны пакінулі свой след у беларускім мовазнаўстве! Усім ім і многім іншым я нечым абавязана ў сваім знаёмстве з беларускай літаратурнай мовай і яе гаворкамі, у лепшым разуменні краіны Беларусь, вельмі цікавай у сваёй складанасці і ў прыгажосці скрыжавання першабытнага, архаічнага - з самым сучасным, візантыйскага - з лацінскім. Не гаворачы ужо пра цудоўную беларускую прыроду: лясы, чыстыя азёры, палі, лугі і павольна цякучыя рэчкі. Прыемна чуць ад Вас, Ірына, што маю цікавасць і захапленне ўдаецца перадаваць маладым.
Цяпер вельмі модна пісаць аб адметнасцях нацыянальнага характару, нацыянальнай ментальнасці. Некаторыя вучоныягуманісты прапануюць нават строга вызначыць крытэрыі, па якіх будуць адбірацца тыя ці іншыя якасці і прыкметы, каб называцца "нацыянальнымі". У масмедыя мы вельмі часта чытаем аб тым, што беларусы "працаздольныя", "цярплівыя", "талерантныя". Як бы Вы вызначылі беларускі нацыянальны характар і ці можна сказаць, што ён адзіны для беларусаў з захаду і ўсходу?
Модзе падпарадкоўваюся толькі ў адзенні, і то з належнай дыстанцыяй. Скептычна стаўлюся да модных тэмаў у навуцы. Мяне цікавіць перадусім чалавек, яго мова і асяроддзе, у якім ён жыве. Усё тое, што звязана з прызнанымі ім вартасцямі, яго звычаі і самасвядомасць. Тое, што складваецца на сацыялінгвістычную праблематыку індывідуума і групы.
Шматкроць мела магчымасць пераканацца, што людзі розных нацыянальнасцей рэагуюць вельмі падобна на падобныя падзеі, і наадварот: у кожнай нацыянальнасці могуць існаваць індывідыумы і цэлыя групы цалкам супрацьстаўнага характару. Таму я наогул не ўдзельнічаю ў даволі папулярных у нас у свой час дыскусіях тыпу "Што такое польскасць?", "Што такое літоўскасць?" і да таго падобных.
Вышэйсказанае не азначае, аднак, што я недаацэньваю гістарычных працэсаў і ўмоў (сацыяльных, культурных, палітычных, іншых), адметнасць якіх выпрацоўвае праз стагоддзі пэўныя характэрныя рысы для вялікіх сацыяпалітычных групаў або нават цэлых народаў - розныя для жывучых у розных умовах. Некаторыя з гэтых рысаў, з засцярогамі як вышэй, можна прыняць за больш ўласцівыя адным народам, чым іншым. Для беларусаў у параўнанні з палякамі, напрыклад, характэрна меншае пачуццё грамадзянскай супольнасці і яе правоў, большае падпарадкаванне ўладзе, пачуццё залежнасці і выцякаючая з яго скрытнасць думкак. Але - "мы сваё ведаем", і гэта дазваляе выжываць наперакор усяму. Aле зноў, ці маем права называць нацыянальным характарам падобнае стаўленне людзей з нялёгкім досведам, калі назіраем прыклады мужнага супрацьдзеяння, калі Беларусь перажыла нядаўна сваю "Плошчу Свабоды", калі чуем пра пратэстацыйную галадоўку зусім малодзенькіх "маладафронтаўцаў?"
Што Вам далі для знаёмства з Беларуссю тыя гады, калі Вы працавалі паслом Польшчы ў Беларусі?
На гэтае пытанне можна было б адказаць кнігай, цікавай для многіх. А калі коратка, то больш шырокую перспектыву бачання, несумненна. Ha вывучанае ў навуковых кабінетах і дасведчанае непасрэдным удзелам знаёмства з беларускай мовай і культурай, дзякуючы дыялекталагічным і сацыялінгвістычным даследаванням, асабліва беларускай вёскі, наклаліся палітычныя праблемы ў сваёй складанасці і шматграннай абумоўленасці. Псіхалогія ўлады. Механізмы адносін "улада - грамадзяне", розныя групы грамадзян. Міжнародныя адносіны; знаёмства з цікавымі людзьмі. Паездкі па ўсёй Беларусі, афіцыйныя візіты пасла ўва ўсе абласныя і некаторыя раённыя цэнтры. Адбывалася знаёмства не толькі з агульнымі, але і лакальнымі эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі праблемамі краіны. Спецыяльнае месца ў гэтых сустрэчах займалі вобласці, памежныя з Польшчай, дзе існуюць ярка выражаныя праблемы палякаў - грамадзян Беларусі і многія канкрэтныя справы суседскага супрацоўніцтва на паўзмежжы. Я была першым Паўнамоцным паслом Польшчы ў Беларусі пасля распаду Савецкага Саюза, ля пачаткаў пабудовы беларускай незалежнасці! Назірала цяжкасці і супрацьстаянне - але мела дачыненне і да энтузіязму і радасці станаўлення незалежнасці. Гэта было важнае дасведчанне ў маім прафесіянальным жыцці, якое паўплывала на выбар характару і тэматыкі маіх пазнейшых, пасля заканчэння дыпламатычнай місіі, даследаванняў, якія працягваюцца і сёння.
Вы вельмі шмат часу аддаяце працы з моладдзю. Я думаю, што нашым чытачам будзе цікава даведацца аб такой навучальнай структуры ў рамках Варшаўскага універсітэта, як Цэнтр даследавання антычных традыцый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (OBTA UW).
Гэта фактычна наватарскі, аўтарскі навуковадыдактычны асяродак, створаны прафесарам Ежы Аксерам, які паспяхова рэалізуе, у міжуніверсітэцкім і міжнародным супрацоўніцтве, некалькі асобных інтэрдысцыплінарных праграм (форм навучання) ужо каля 10 гадоў. Першая - гэта МІSH (Міжфакультэцкія індывідуальныя гуманітарныя студыі), другая - AAL (Akademia Artes Liberales, для студэнтаў і аспірантаў), і трэцяя, найбольш прадстаўнічая і шматтэмная форма навучання MSH (Міжнародная гуманітарная школа), у якой, між іншым, рэалізавалася з удзелам беларускай навуковай моладзі і выкладчыкаў кіраваная мною пяцігадовая праграма "Памежжы Беларусі: гісторыя, культура, мова". Гэту праграму заканчваем у канцы 2006 года міжнароднай падсумоўваючай канферэнцыяй, арганізаванай сумесна з Варшаўскім навуковым таварыствам і Інстытутам славістыкі Польскай Акадэміі навук, які таксама займаецца праблематыкай памежжаў. Удзельнікі праграмы рыхтуюць артыкулы для публікацыі. Таму ў праграме нашых заняткаў былі таксама праблемы выдання тэкстаў і рэдакцыйная практыка, спроба адказаць на пытанне "як напісаць добры навуковы тэкст?".
Апошнія гады Вы працуеце над вялікай і грунтоўнай тэмай пагранічча (пагранічча моўнае, гістарычнае, сацыяльнае, нацыянальнае і тэрытарыяльнае). Як Вы можаце ахарактарызаваць чалавека пагранічча?
Даволі кантраверсійна, супрацьстаўна пакуль. З аднаго боку, як чалавека, які бачыць сваю адметнасць, але звыкся з разнастайнасцю, прыналежнасцю да розных канфесій ці народаў, да шматмоўя, розных звычаяў і святаў, як чалавека, адкрытага на іншага. Адным словам - чалавека, культурная кампетэнцыя якога расшырана ў параўнанні з жыхарамі больш маналітнай тэрыторыі. З другога боку, у час палявых даследаванняў мы сустракалі людзей, і то не толькі на ўсходзе краіны, якія, жывучы на памежжы, гэтай памежнасці не ўспрымаюць. Для іх гэта норма, гэта сваё.
Вы, Ірына, закранулі таксама пытанне адрозненняў паміж жыхарамі даследаваных намі вёсак ўсходняй і заходняй Беларусі. Розніца бясспрэчна існуе, яна датычыцца ніжэйшага ўзроўню жыцця на ўсходзе, значна большай ляіцызацыі людзей і інстытуцыянальнага трактавання царквы, значнай ступені русіфікацыі насельніцтва і іх мовы, шкадавання з нагоды распаду СССР і да т. п. Але гэта тыя ж беларусы: прыветлівыя, мала патрабуючыя ад жыцця, недацэньваючыя вартасць сваёй культуры і роднай мовы... Напамінаю, я гавару толькі на аснове даследаваных вёсак.
Мала хто за межамі Беларусі так добра ведае культуру і літаратуру Беларусі, як Вы. Што Вам цікава ў сённяшняй Беларусі? Ці можаце вызначыць асноўныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця нашай краіны ў інтэлектуальным, культурным і іншых кірунках?
Самае цікавае ў сённяшняй Беларусі (не памяншаючы заслуг маіх равеснікаў і старэйшых творцаў) - гэта назіраць за развіццём моладзі і сярэдняга пакалення, за тым, што ім цяпер цікава, што яны ствараюць.
Гэта ўжо пакаленні ведаў, інтэрнету, замежных паездак, дзяржаўнасці. Адным словам пакаленні пераломнага часу, які стварае надзею і новыя магчымасці развіцця. Разам з тым гэты ж час нясе небяспеку жорсткага камерцыялізму, канфармізму і іншых бедстваў глабальнага і лакальнага міру. Не вольная ад гэтага і Беларусь. Цяжка вызначаць перспектывы развіцця Беларусі, калі статус яе невядомы, калі рашаецца (ці фактычна рашаецца?) пытанне - быць Беларусі самастойнай дзяржавай ці аб'яднацца з Расеяй? Праблема не толькі выбару, а перспектывы дыяметральна розныя.
Гадаць, што будзе, не збіраюся. Рэпрэзентую погляд аб неабходнасці захавання дзяржаўнай незалежнасці ў партнёрскім супрацоўніцтве з усімі суседнімі краінамі. Такія вымогі сучаснасці. Такія спадзяванні аб'яднанай Еўропы. Так будзе карысней і для дэмакратычнай Расеі. Такім чынам беларускі народ у цэлым здолее поўнасцю ператварыцца ў сучасную нацыю і развіваць сваю культурную адметнасць. Інтэлектуальны і мастацкі патэнцыял для гэтага несумненна існуе. Даволі пачытаць часопіс "Arche" і іншыя выданні навуковага, гістарычнага і філасофскага тыпу, газету "Наша Ніва". Хопіць пацікавіцца прозай Быкава, Арлова, Алексіевіч, паэзіяй Барадуліна, Разанава, Някляева, Хадановіча і іншых. Паслухаць музыку, паназіраць за тэатральным рухам маладых. Важна, каб дасягненні беларускага мастацва і грамадскапалітычнай думкі больш шырока даходзілі да ведама беларускага адрасата; трэба стварыць магчымасць іх сусветнай, а прынамсі еўрапейскай прэзентацыі.
Што я не запыталася і аб чым Вам самой хацелася б сказаць беларускім чытачам і наведнікам беларускага сеціва?
Следам за папярэдняй думкай хачу праінфармаваць чытачоў, што ў бягучым годзе ў Польшчы пад рэдакцыяй дырэктара Калегіюма Усходняй Еўропы ў Вроцлаве Яна Анджэя Дамброўскага пачала выходзіць серыя перакладаў беларускай мастацкай літаратуры на польскую мову пад агульным загалоўкам "Biblioteka białoruska". Выйшлі з друку тры кнігі:
Rygor Baradulin, Wasil Bykau. "Gdy witają się dusze" (паэзія і проза).
Andrej Chadanowicz. Święta Nowego Rocku.
Uładzimier Arłou. Kochanek jej wysokości.
Дзякуючы гэтай серыі беларуская літаратура зробіцца даступнай і больш вядомай у маёй краіне.
Лепшая моладзь пачынае вучыцца ў Еўропе
« Гэтую стаб i льнасць вым i рання ,
Шчырасц i й сумлення паралюш
Хай змятае сонечнае ранне
Маладых i прамянiстых душ!» (В.Iпатава.)
На гэтым тыдні пачнуць навучанне ў Польшчы каля 220 юнакоў i дзяўчат з Беларусi па стыпендыяльнай праграме iмя Кастуся Калiноўскага. Гэта грамадскi актыўная моладзь, якая ўдзельнічала ў змаганні за правы чалавека і дэмакратыю, i праявіла сябе ў сакавiцкіх падзеях на плошчы i ў іншых акцыях. Большасць юнакоў даведалася аб іх выключэннi з унiверсiтэтаў у лютым - сакавіку, астатнія былі не дапушчаныя да іспытаў у чэрвені, і толькі нядаўна атрымалі загады аб адлічэнні.
Краіны ўсяго свету ўзняліся на падтрымку Беларусі ў адзіным салідарным руху. Перадавыя прадстаўнікі навукі і культуры розных дзяржаў прагнуць дапамагчы беларускім юнакам атрымаць вышэйшую адукацыю і працягнуць навучанне.
30 сакавiка было падпiсана пагадненне памiж прэмьермiнiстрам Польшчы Казiмiрам Марцiнкевічам i кандыдатам у прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь, лiдарам блоку аб'яднаных дэмакратычных сiл Аляксандрам Мiлiнкевічам, а таксама прадстаўнiкамi Канферэнцыi рэктараў польскiх ВНУ аб прадастаўленнi 300 стыпендый для беларускiх студэнтаў.
Праграма імя Кастуся Калiноўскага накіравана на падтрымку, у першую чаргу, рэпрэсаванай моладзi, тых, хто падвяргаўся адмiнiстрацыйным штрафам, арыштам, быў затрыманы пад час акцыяў пратэсту, а таксама датычыцца дзяцей рэпрэсаваных грамадскiх актывiстаў, сяброў партый i рухаў, якiя знаходзiлiся за кратамі, былi зволены з працы.
Дапамогу ва ўладкаваннi на навучанне прапанавалi Латвія, Эстонія, Германiя, Нарвегiя, Аўстрыя, Украiна.
Арганізацыйную працу праводзiў Грамадскi камітэт абароны рэпрэсаваных на чале з Iнай Кулей, створаны 1 красавіка 2006 года. У ім згуртаваліся прадстаўнiкi палiтычных партый, моладзевых грамадскiх арганізацый, супрацоўнiкi праваабарончага цэнтра «Вясна», бацькi рэпрэсаванай моладзi.
Ва ўсёй падрыхтоўчай працы адчуваўся бацькоўскі клопат, любоў i павага да моладзi з боку Аляксандра Мiлiнкевіча i Інны Кулей. Гэта пачуццё адказнасцi за ўсiх дзяцей нарадзiлася ў iх яшчэ на плошчы, i перарасло ў асабістае дачыненне да кожнага лесу, турботу пра кожнага з маладзёнаў, жаданне выхаваць з іх сапраўдных патрыётаў і адукаваных асоб.
Сярод беларускіх студэнтаў - будучыя спецыялiсты ў розных галiнах: гiсторыкi, фiлолагi, правазнаўцы, палiтолагi, праграмiсты, эканамiсты, архiтэктары, акцёры і мастацкія крытыкi, тэлеаператары, тэолагі. Цяпер юнакi i дзяўчаты будуць мець магчымасць працягнуць навучанне па абраных iмi раней спецыяльнасцях у галоўных еўрапейскіх адукацыйных цэнтрах.
Яўген Скарабутан, Сяргей Карабановiч і Сцяпан Свiдзерскi працягнуць вывучаць сусветную гісторыю, Станiслаў Стогнiй і Андрусь Козел эканомiку і кiраванне вытворчасцю, Змiцер Кнiга, Віктар Кiслюк і Максiм Драгун правазнаўства, Юрась Меляшкевіч бiялогiю i экалогiю, Уладзіслаў Петрушэнка - матэматыку, Людмiла Маёрава і Любоў Кучынская медыцыну, Алег Грубiч і Аляксандр Рэзнiкаў - акцёрскую справу, Арцём Лук'янчыкаў - музычную культуру.
Дыджэі плошчы Міхаіл Крушэўскi і Алена Раковiч плануюць удасканалiць прафiсiйныя веды ў галiне журналістыкi ў Карлаварскiм унiверсiтэце. У праграме прымаюць удзел сябры Таварыства беларускай мовы з Баранавічаў, Ліды і Менска.
Польскi бок прадаставiў магчымасць таксама навучацца ў магiстратуры і атрымаць часовыя стажыроўкi для людзей, якiя ўжо маюць вышэйшую адукацыю. Гэта датычыцца ў першую чаргу выкладчыкаў, звольненых з вышэйшых навучальных устаноў i школ за свае дэмакратычныя перакананнi.
На вакзале чуецца беларуская гаворка. Светлыя ўсхваляваныя твары, белчыровонабелыя і сінія стужкі, кветкі, заплечнікі. Моладзь прыйшлі праводзіць бацькі, прыехалі сябры з іншых гарадоў. На вачах - слёзы развітання...Цягнік паціху рушыць з месца. Над перонам нясецца: "Жыве Беларусь!" .
5 ліпеня ў Варшаве адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Праграмы, з удзелам прадстаўнiкоў польскага ўраду. Пасля гэтага для студэнтаў распачнуцца iнтэнсiўныя курсы польскай мовы, да якiх будзе далучаны невялiкi курс ангельскай мовы i азнаямленне з навучальнай польскай кампутарнай праграмай, пры дапамозе якой студэнт зможа кантактаваць з абраным унiверсiтэтам і яго выкладчыкамі, вырашаць усе пытаннi, звязаныя з прадметамi навучання.
Плануецца правесці сустрэчы з польскімі студэнтамі, культурныя і музычныя імпрэзы.
Пасля заканчэння курсаў польскай мовы навучэнцы блiжэй пазнаёмяцца з краінай, наведаюць гарады i старэйшыя унiверсiтэты. Курсы сфакусуюць увагу непасрэдна на прадметах навучання, дапамогуць хлопцам і дзяўчатам перамагчы залiшняе хваляванне.
Навучанне ў Еуропе дасць беларускім юнакам вялiкiя перспектывы.
Так будзе ўзрастаць i выхоўвацца нацыянальная элiта нашай будучай незалежнай дзяржавы. Лепшыя студэнты, якiя добра валодаюць ангельскай мовай, змогуць праходзiць стажыроўкi ў знаных еўрапейскiх унiверсiтах.
Куратарам праграмы iмя К.Калiноўскага з беларускага боку дзеля апекi над студэнтамi прызначана Iрына Барысаўна Лаўроўская, архiтэктар па спецыяльнасцi, якая абараняе навуковую працу ў Польшчы. У яе ёсць досвед у педагогiцы, акрамя таго, яна мае двух дарослых дзяцей.
Трэба сказаць, што юнакам самiм не вельмi лёгка было прыняць рашэнне пакiнуць Радзiму i паехаць вучыцца за мяжу, ведаючы, што iх сябры падвяргаюцца арыштам, сядзяць у турмах, праводзяць галадоўкi.
Усе яны прайшлі перыяд выпрабаванняў i моцнага стрэсу. Было крыўдна i балюча, калi выключалi з каледжаў i iнстытутаў, абвiнавачвалi ў недысцыплiнаванасцi, выклiкалі бацькоў у дэканаты i рабiлi беспадстаўныя вымовы. Добра, калi ў семъях было знойдзена ўзаемапаразуменне з роднымі, калi тыя падтрымалi i не далi перамагчы песымiзму.
Усё ж, у юнакоў пераважала думка аб неабходнасцi набыць вышэйшую адукацыю, якую стала немагчымым атрымаць дома, каб пасля з годнасцю i ўдзячнасцю паслужыць сваёй Айчыне. Таксама пераконвала неабходнасць распаўсюджвання праўдзiвай iнфармацiі пра стан краiны ва ўсiм свеце, патрэба арганiзацыi салідарнах дзеянняў з Беларуссю за мяжой.
Вялікая колькасць моладзi таксама пажадала навучацца на завочным аддзяленнi на Украіне, каб застацца на Радзiме і працягваць працу. Сярод іх сябры «Маладога фронту» Артур Фінькевіч, Анастасся Азарка i iншыя.
Важным быў для юнакоў аўтарытэт беларускага паваеннага студэнцтва, якое набывала адукацыю ў Еуропе ў значна больш цяжкіх умовах, але праявiла прыклад самаарганiзацыi, сапраўнага таварыства, вялiкай прагi да ведаў i да лепшага жыцця. З тых студэнтаў 4050тых выйшлi выдатныя навукоўцы, спецыялiсты ў розных галiнах, сярод якiх былi Вiтаўт і Зора Кiпель, Барыс і Людмiла Рагуля, Янка Запруднiк i іншыя.
Рэпрэсаваную моладзь падтрымалi пісьменнiкі, навукоўцы i дзеячы культуры. Каля 20 кнiжак падпiсаў маладым змагарам за Беларусь Уладзiмiр Арлоў, 10 аўтарскiх экземпляраў падарыў Радзiм Гарэцкi, некалькi Вольга Iпатава. «Дарагому Змітру Каспяровiчу з вераю ў тое, што час чумы мiнуеецца, а Беларусь застанецца назаўжды!» , напiсаў на вокладцы кнiгi гiстарычных апавяданняў Уладзiмiр Арлоў. Дыскi з запісамi сваей музыкі перадаў маладзёнам Лявон Вольскi.
Можа ўзнiкнуць пытанне, чаму палякi зрабiлi такi крок насустрач беларусам? Назiраючы за падзеямі на Беларусi, яны ўзгадалі часы «Салiдарнасцi», калi самi змагалiся за шлях дэмакратычнага развiцця. Гэта магчыма патлумачыць яшчэ і ўплывам каталiцкага светапогляду, які патрабуе дзейснай веры, накiраванай на падтрымку пацярпелых. Сiмвалiчна, што менскі Камiтэт абароны рэпрэсаваных таксама мае назву «Салiдарнасць».
Многім зразумела, што тое, што адбывалася ў Менску на плошчы 1924 сакавіка было працягам працэсу духоўнага яднання нашага народа. Моладзь уяве ўбачыла: калi людзi гуртуюцца дзеля духоўных i нацыянальных мэтаў, Пан Бог дасылае падтрымку з розных бакоў: i духоўную, і маральную, і матэрыяльную.
Людзі прыносiлi ў намётавае мястэчка ежу, гарбату, вопратку.
Вернiкi з пратэстанцкіх цэркваў перадавалі ў Камітэт грошы, прымалі да сябе ў сем'і на некаторы час зволеных з працы і тых, ад каго адмовiлiся бацькi. Урады замежных краін выдзялiлі стыпендыi для навучэнцаў. Людзi ідуць насустрач з адкрытымi сэрцамі, каб на зямлi было менш гора i крыўды, а больш братэрскай любовi, узаемапаразумення i магчымасцяў для развiцця асобы.
Пажадаем нашым юнакам светлых шляхоў i радасных сустрэч, шчаслiвага адкрыцця сусвету, далучэння да крынiц ведаў і сталення, поспехаў у вучобе i стваральнай творчай працы на карысць нашай Бацькаўшчыны, i Божага дабраславення!
Няхай яны з гонарам i годнасцю выканаюць ускладзеную на iх місію, i ва ўсiм адпавядаюць ўзорам лепшых прадстаўнікоў нашага народа!
Сябра Грамадскага камітэта абароны рэпрэсаваных, Эла Оліна (Гарэцкая).
На здымку: Ала Кароль і студэнты: Людміла Асіпенка, Рыгор Шкурынаў, Ірына Дарафейчук. Фота аўтара.
Хто яны, сучасныя дудары?
Звычайна мы імкнёмся растлумачыць тую ці іншую культурную з'яву з пазіцыі наша жыццёвага вопыту. А паколькі гэты вопыт часцяком бывае аб-межаваным, то і нашы здагадкі выглядаюць даволі аднабаковымі. Да такіх прыкладаў можна залічыць адносіны многіх аматараў музыкі і журналістаў да такога неардынарнага музычнага інструмента, як беларуская дуда. Яго ні на што не падобныя зыкі і тэмбры магчыма пачуць у такіх айчынных фолк- і рок-гурт-ах, як "Ліцвіны", "Стары Ольса", "Znich"… Ды вось з-за інертнасці новую з'яву (якая ў нас мае ў нас векавыя традыцыі) некаторыя імкнуцца вытлумачыць па-свойму: маўляў, вось і да нас прыйшла валынка!
На самой справе, дуда - інструмент ад пачатку беларускі, хоць аналагі яго існуюць у многіх еўрапейскіх і азіяцкіх краінах. І доказы аўтэнтычнасці беларускай дуды можна пачарпнуць у беларускіх музеях, дзе захоўваюцца ўзоры гэтых старажытных інструментаў (напрыклад, у Лепельскім краязнаўчым музеі і інш.) Пра гэтыя факты сёння можна прачытаць на старонках энцыклапедыі "Этнаграфія Беларусі"…
У наш час дзякуючы высілкам энтузіястаў - даследчыкаў і майстроў па вырабу інструментаў - беларуская дуда атрымала другую маладосць: інструмент вяртаецца ў нацыянальную культурную прастору. Што казаць, калі нават салісты Дзяржаўнага аркестра імя І. Жыновіча ў сваіх канцэртных праграмах выкарыстоўваюць дуду і мелодыі для яе, што выконваліся ў старажытнасці.
А ў якім кірунку сёння ідзе развіццё нацыянальнай дударскай школы можна было пабачыць і пачуць на не так даўно адбыўшымся музычным форуме аматараў гэтага інструмента - "Дударскім фэсце-2006", які ды адроджаны ў Беларусі пасля трынаццаці гадоў маўчання. Гэтае музычнае свята сабрала шмат цікавых выканаўцаў на дудзе, стала аглядам якасці тых інструментаў, якія цяпер вырабляюць беларускія майстры і сваімі даследаваннямі ў гэтай галіне ўносяць немалую музыказнаўчую бонду ў адраджэнне дударскіх традыцый у Беларусі.
Зразумела, асноўная ўвага і цікавасць да ўдзельнікаў фэсту, якія былі прадстаўлены на "Дударскім фэсце", была звернутая да творчасці і пошукаў ветэранаў руху за адраджэнне беларускай дуды. Напрыклад, вядомы менскі мастак, майстар і выканаўца Тодар Кашкурэвіч на інструментах сваёй вытворчасці прадэманстраваў гучанне ўсіх тыпаў дудаў, вядомых на Беларусі: аднабурдоннай, двухбурдоннай і мацянкі. Ён таксама распавёў пра дударскі рэпертуар, што выконваўся ў ранейшыя часы. А выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры Віктар Кульпін падзяліўся з калегамі вядомым толькі яму рэдкім выканаўчым прыёмам.
Заўважную канкурэнцыю ветэранамдударам склалі маладыя выканаўцы: тэатр сярэдневяковых мініяцюр "Яварнына", удзельнік гурту "Вайдэлот" Зм. Сіўчын, і адзіная на фэсце дзяўчынадудар - Аксана Касцян. Гэтыя маладыя музыкі здзівілі слухачоў свежым прачытаннем твораў еўрапейскай і беларускай сярэднявечнай музыкі, цудоўнымі фальклорнымі мелодыямі, танцавальнымі рытмамі. А малады прадстаўнік сямейнай дынастыі фальклорных выканаўцаў і майстроў Козак з Віцебску - Слава Козак - здзівіў гучаннем свайго незвычайнага інструмента, выкананага ў форме казы!
Вялікі поспех чакаў беларускія фолкгурты і гурты сярэднявечнай музыкі, якія выкарыстоўваюць у сваім рэпертуары творы для беларускай дуды. Трэба было самому на хвіліну стаць удзельнікам танцавальнага карагода, каб зразумець тое, наколькі папулярная ў моладзі старажытная ансамблевая музыка!
Гэтую ісціну сваімі кампазіцыямі пацвердзілі магілёўскі гурт "За парогам", які прапанаваў свой варыянт кельтскай музыкі, вакальны ансамбль "Кудмень", удзельнікам якога вельмі блізкі нацыянальны песенны фальклор, што выконваўся пад дуду. У іх выкананні народны танец "Юрачка" стаў гітом гэтага фэсту!
А вось вядомы фальклорны гурт "Ліцьвіны" - піянер ансамблевага выканання народных песень пад дуду - нагадаў слухачам лепшыя кампазіцыі са сваіх ранейшых альбомаў. Гэтыя на дзіва станоўчыя ўражанні былі замацаваны творамі ў выкананні гуртоў старажытнай музыкі "Келіх кола", "Ліцвін Троль" і кампазіцыямі ў выкананні лідараў айчыннай сярэднявечнай музык - гурта "Стары Ольса".
Дарэчы лідар "Старога Ольсы" Зміцер Сасноўскі стаў ініцыятарам запісу ўсяго музычнага матэрыялу фэсту і выдання на гэтай аснове першага ў Беларусі дударскага дыска. Пра яго мэты распавядае З. Сасноўскі: " Дударскі фэст" выклікаў надзвычайную цікаўнасць да гэтага інструмента, асабліва сярод моладзі. Думаю, што адпаведную цікаўнасць выкліча і гэты дыск. Бо альбом "Дударскі фэст2006" дастаткова і на высокім узроўні прадставіць розныя дударскія школы, у тым ліку і нацыянальную традыцыю. І паводле дыска малады выканаўца ўжо зможа вучыцца граць беларускія мелодыі і "здымаць" беларускую манеру грання на дудзе."
На жаль, не ўсе выканаўцы змаглі паўдзельнічаць у гэтым музычным свяце, бо шмат якім яшчэ музыкантам ёсць чым падзяліцца з калегамівыканаўцамі, чым парадаваць слухачоў. Але не трэба хвалявацца, арганізатары абяцаюць новыя сустрэчы выканаўцаў ужо на наступным фэсце, а таксама, выданне адмысловага музычнага дыска з запісамі твораў, што гучалі на "Дударскім фэсце-2006"
Анатоль Мяльгуй.
АСНОЎНЫ ПЛАН БЕЛАРУСІЗАЦЫІ 2-ой БЕЛАРУСКАЙ ДЫВІЗІІ З 1926 ПА 1928 г. УКЛЮЧНА
(Заканчэнне. Пача-так ў папярэднім нумары.)
ІІ. Што трэба ад акругі.
1. Задаволіць цалкам патрэбнасць дывізіі ў палітскладзе за кошт тых, хто заканчвае сёлета беларускі звяз ВПШ. Задаволіць некамплект у колькасці 6 чалавек.
2. Да складання хрэстаматыі для палітзаняткаў (выданне якой уключана ў план 1926/1927 года) прыступіць зараз ж з такім разлікам, каб да пачатку зімовага перыяду 1926/27 года яна была выдадзена. Неабходныя для гэтага сродкі запазычыць за кошт бюджэту будучага года або правесці разлікі ў першым квартале будучага гаспадарчага года.
3. Пераклад хрэстаматыі, складзенай пад кіраўніцтвам ПУАЧА, даручыць ваеннай камісіі Інбелкульта, а друкаванне перадаць Белдзяржвыдату, чым будзе больш забяспечана тэрміновасць выканання і інш.
4. Узбудзіць хадайніцтва аб увядзенні ў тэрпалках штатнай пасады настаўніка для кіраўніцтва заняткамі па вывучэнні беларускай мовы. У кадравых частках (палках) выкарыстаць для гэтай ж мэты аднаго з наяўных штатных настаўнікаў.
5. У бліжэйшы ж час развязаць пытанне аб парадку размеркавання вакансій тых, хто заканчвае беларускую школу сёлета і ў далейшым.
6. Паставіць перад ЦК КП(б)Б пытанне аб выданні на працягу 1926/27 года гісторыі дывізіі для распаўсюджвання яе ў БССР.
7. Паставіць пытанне аб водпуску ў будучым вучэбным годзе крэдытаў на працу па беларусізацыі (сродкаў для заняткаў па вывучэнні мовы, таму што. са сродкаў якія адпускаюцца для гэтага вылучыць колькінебудзь значную суму не ўяўляецца магчымым).
8. Пры наборы ў Бел. Аб'яднаную школу прыняць вызначаную колькасць для падрыхтоўкі камскладу адмысловых родаў зброі з такім разлікам, каб пасля аднаго года навучання іх у Бел. школе накіраваць у адмысловыя школы. Для гэтых мэт браніраваць вызначаную колькасць месцаў у адмысловых школах.
9. Вырашыць пытанне з камплектаваннем артпалка і 6га палка конскім складам.
10. Адначасова звярнуць увагу на рамонт стайняў у Барысаве і абсталяванне манежа пад стайню.
11. Развязаць пытанне з разгортваннем сёлета роты сувязі ва ўзмоцненым складзе і па магчымасці, кав. эскадрона.
П.П.
Камдыў 2 Лакціёнаў.
Ваенкамдыў Юдзін.
БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ ЧЫРВОНАЙ АРМІІ ПАВОДЛЕ АРХІЎНЫХ КРЫНІЦАЎ
7 -му Усебеларускаму з'езду Саветаў г. Менск, 4 -га траўня 1925 года
Чырвонаармейцы, курсанты, камандзіры і палітпрацаўнікі Аб'яднанай Беларускай Вайсковай школы імя Ц.В.К. Беларускай Рэспублікі вітаюць 7ы Усебеларускі З'езд Саветаў і жадаюць поспехаў у яго працы і вырашэнні пастаўленых пытанняў.
Адначасна перад працоўным людам Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі заяўляем, што Аб'яднаная Беларуская Вайсковая Школа, як баявая нацыянальная частка адзінай Чырвонай Арміі па першаму клічу РабочаСялянскага Ураду заўсёды гатова выступіць на абарону працоўных усяго свету.
Школа ні на хвіліну не забывае таго, што толькі ў добра абучаным і палітычна выхаваным камандзіры заклад таго, што Чырвоная Армія з поспехам выканае цяжкія заданні, якія стаяць перад ёю ў барацьбе з міжнародным капіталізмам. Цяперашні час супакою мы карыстаем не толькі ў галіне падрыхтоўкі камандзірабеларуса, але і харошага культурніка для сацыялістычнага будаўніцтва Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Увага і клопат, што аказваюць працоўныя Беларусі ў асобе РабочаСялянскага ураду Беларусі не прападуць дарма. Спадзяванні, што ўскладаюцца на школу , мы апраўдаем.
Няхай жыве 7ы Усебеларускі З'езд Саветаў.
Няхай жыве цесны саюз рабочых, сялян і Чырвонай Арміі!
Няхай жыве ўлада саветаў ва ўсім свеце.
Начальнік і камісар школы /Лаур/
Пам. начальніка школы па палітычнай частцы /Уласевіч/
Сакратар /Дубрынскі/
НАРБ, ф. 6, воп.1, спр. 474, арк. 13.
Выпіска з пратаколу № 22 паседжання Бюро ЦК КП(б)Б ад 2 ліпеня 1925 г.
Слухалі : Аб падрыхтоўцы да тэрытарыяльных збораў (тав. Лізагуб)
Пастанавілі:
1) У мэтах усталявання нармалёвых умоў у працы тэрытарыяльных дывізій і магчымасці складання цвёрдага гадавога плану працы, устанавіць цвёрдыя тэрміны збораў пераменнага складу дывізіі. Цвёрдымі тэрмінамі лічыць 2025 жніўня.
Саўнаркаму БССР выдаць адпаведную пастанову.
2) Лічыць неабходным да збораў скончыць укамплектаванне дывізіі партыйцамі пераменнага палітскладу, для чаго даручыць Усразмерку ЦК КПБ выдаць дырэктыву адпаведным Акругкамам. У выпадку недахопу для ўкамплектавання пераменнага палітскладу партыйцамі ў раёнах камплектавання дывізіі, лічыць магчымым па дамове з падывамі даўкамплектоўваць партыйцамі дывізіі з бліжэйшых акруг.
3) Партыйцаў, якія лічацца ў пераменным складзе дывізіі, народжаных у 1895, 1896 і 1897 гг., на падставе здымання з уліку пераменнікаў адпаведных узростаў, з уліку зняць і замяніць партыйцамі маладзейшых узростаў нараджэння 19021898 гг., пры чым у першую чаргу замяніць партыйцаўпераменнікаў па нараджэнні старэй за 1895 г. і ў другую чаргу якія нарадзіліся ў 1895, 1896 і 1897 гг. Даручыць Усразмерку дадзеную працу скончыць па ўзгадненні з падывамі да збораў тэрдывізій.
4) У мэтах спынення цякучасці палітскладу тэр. дывізіі лічыць партыйцаў пераменнага складу дывізіі замацаванымі за дывізіямі. Прапанаваць Акругкамам КПБ, пры перакідваннях партыйцаў пераменнага складу з адной акругі ў іншую і за межы Беларусі, ставіць у вядомасць аб перакідванні, у кожным асобным выпадку, адпаведныя палітаддзелы дывізіі. Прызнаць недапушчальнымі якія б то ні было перакіданні падчас збораў.
5) Узбудзіць пытанне перад палітуправаю Заходняй Вайсковай Акругі аб паскарэнні канчатковага ўкамплектавання дывізіі працаўнікамі - беларусамі.
6) Для ўстанаўлення выразнасці па пытанні адтэрміноўкі партыйцаўпераменнікаў падчас збораў лічыць, што адтэрміноўкамі партыйцыпеременнікі падчас збораў, як правіла, не карыстаюцца Ўстанавіць парадак вызвалення ў выключных выпадках асобных партыйцаўпераменнікаў, пры чым ЦК вызваляе не больш 4х чал., і акругі не больш 3х.
7) Даручыць Фракцыі саўнаркама, на падставе палажэнняў, выдаць перад пачаткам збору дэкрэт аб аказанні дапамогі ў перыяд збораў - пераменнікам з ліку парабкаў, беднякоў і беспрацоўных.
8) Адзначыць , што Вайсквед, нягледзячы на неаднаразовыя хадайніцтвы корпуса, не забяспечыў дастатковай колькасцю сродкаў тэрытарыяльны корпус і правядзенне збору, асабліва ў частцы асігнаванняў, неабходных для правядзення беларусізацыі корпуса.
Звярнуць увагу Рэввайсксавета Акругі на неабходнасць водпуску дастатковай колькасці сродкаў на паліт. працу ў сувязі з праводімай беларусізацыяй карпуса.
Прапанаваць Фракцыі СНК абмеркаваць пытанне аб матэрыяльнай дапамозе тэрытарыяльнаму корпусу ў сувязі з правядзеннем будучага восеньскага збору і выдаткамі на паліт. працу (выпіска газет, літаратуры на беларускай мове і інш.).
9) Для забеспячэння поўнай і своечасовай яўкі прызываных на тэр. зборы і для паскарэння разбору спраў нез'явіўшыхся (па магчымасці ў месцах пражывання навабранцаў і пераменнікаў або на месцах іх збору), прапанаваць Наркамюсту і Наркамунсправу даць адпаведныя ўказанні акруговым пракурорам і органам міліцыі аб неабходнасці прасачыць за своечасовай абвесткай пераменнага складу аб нез'яўленні на зборы, а таксама аб тэрміновым правядзенні дазнанняў і перадачы спраў у Нарсуды для разбору аб усіх ухіліўшыхся ад яўкі на збор.
10) Даручыць Камісіі ЦК і ЦВК па нацыянальным пытанні абследаваць стан беларусізацыі у тэр. дывізіі нароўні з астатнімі наркаматамі.
НА РБ, ф. 3116, воп. 1, спр.1, арк. 36.
ПРАТАКОЛ № 22
Пасяджэння Нацкамісіі Ц.В.К. Б.С.С.Р. ад 3/1V1926 г.
ПРЫСУТНІЧАЛІ:
сябры Камісіі - тт. Чарнушэвіч, Гэсэн, Баліцкі, Будзін і Дуліс;
старш. інспектар ПУРа - Холадаў, пам. інспектара пяхоты РСЧА - Ганчарук, начальнік Аб'яднананй Беларускай Школы - Воласнаў і Начпадыў 2й Беларускай Дывізіі - Юдзінаў.
ПАРАДАК ДНЯ:
1) Даклад інспектара ПУРа аб ажыццяўленні нацпалітыкі ў абследаваных ім беларускіх вайсковых частках.
СЛУХАЛІ:
1. Даклад Інспектара ПУРа аб ажыццяўленні нацпалітыкі ў беларускіх частках.
Тав. Холадаў: "У задачы нашага абследавання ўваходзіла, галоўным чынам, вывучэнне справы беларусізацыі ў нацыянальных частках. З абследваннем другой Беларускай Дывізіі 1е што прыходзіцца адзначыць як дасягненне ў гэтай галіне - гэта псіхалагічны пералом сярод кампалітскладу аб неабходнасці правядзення беларусізацыі. У сучасны момант ужо праводзіцца практычная работа па ажыццяўленні нацпалітыкі ў дывізіі. Большая частка кампалітскладу дывізіі не беларусы; беларускі склад таксама не валодае беларускай мовай, у звязку з чым у дывізіі ўведзены ў праграму заняткаў рэгулярнае вывучэнне беларускай мовы. На ўтрыманне настаўнікаў беларускай мовы ў дывізіі адсутнічаюць сродкі. Вялікую дапамогу ў гэтай галіне аказвае дывізіі Саюз Працасветы, пасылаючы студэнтаў Педтэхніку кіраўнікамі па вывучэнні беларускай мовы. Паспешна праходзіць ліквідацыя беларускай непісьменнасці сярод чырвонаармейцаў. Заняткі цяжка праводзіць з тымі чырвонаармейцамі, якія да гэтага часу ўжо ліквідавалі сваю непісьменнасць на расейскай мове. Для гэтай часткі чырвонаармейцаў вельмі цяжка вывучаць беларускую мову. Палітзаняткі дывізіі вядуцца працэнтаў на 50 на беларускай мове. У некаторых частках, асабліва ў тых, дзе палітпраца пераведзена на беларускую мову, пазашкольная праца працэнтаў на 90 вядзецца на беларускай мове. Вайсковыя бібліятэкі працэнтаў на 25 забяспечаны беларускай літаратурай. Адсутнічае літаратура новага выдання. Беларускія газеты выпісваюцца ў выстарчальнай колькасці. Уся перапіска ў падзіве і ў палках вядзецца на беларускай мове. Частка перапіскі ў нізавых вайсковых частках таксама пераведзены на беларускую мову. Бываюць выпадкі, калі савецкія ўстановы адказваюць на расейскай мове. Гэта перашкаджае беларусізацыі. Сходы ў частках праводзяцца і на беларускай, і на расейскай мовах. Беларуская мова ўжываецца і ў паўсядзённым быце. Адносіны кампалітскладу да справы беларусізацыі самыя сур'ёзныя.
У вышэйшых класах беларускай школы - беларуская мова ўвядзена як прадмет выкладання і толькі ў першым класе выкладанне цалкам пераведзена на беларускую мову. Склад школы на 85% беларускі. Вялікі недахоп беларускіх падручнікаў і дапаможнікаў, а таксама настаўніцкага складу, перашкаджае справе беларусізацыі. Слухачы школы скардзяцца, што вельмі цяжка вывучаць фізіку на беларускай мове. Выкладчыцкі і камандны склад школы ў пераважнасці беларускі.
Наогул, у галіне беларусізацыі вайсковых беларускіх частак ёсць значныя дасягненні. Галоўнае, што вайсковыя часткі ў галіне беларусізацыі ідуць у параўнанне з цывільнымі ўстановамі. Разам з гэтымі дасягненнямі ёсць наступныя недахопы:
1) Адсутнасць належнай сувязі і перадачы досведу работы беларусізацыі паміж вайсковымі часткамі і савецкімі органамі.
2) Пагоня за колькасцю працы, не гледзячы, што гэта перашкаджала якасці яе.
3) Вялікі націск зверху, у звязку з чым у нізах не было магчымасці гэта праводзіць.
4) У некаторых месцах фармальнае правядзенне беларусізацыі.
5) Адсутнасць належнай беларускай літаратуры ў бібліятэках.
6) Адсутнасць у дывізіі сродкаў на справы беларуізацыі.
7) Маруднае вывучэнне беларускай мовы камандным і палітычным складам.
8) Невыстарчальны ўдзел у справе беларусізацыі партарганізацыі вайсковых частак.
9) Адсутнасць увязкі працы дывізіі з Беларускай Вайсковай Школай.
10) Адсутнасць зразумелай літаратуранай беларускай мовы.
11) Ухілы ў бок выхавання нацыянальнай абасобленасці сярод чырвонаармейцаў.
12) Як недахоп трэба адзначыць і тое, што чырвонаармейцы не маюць магчымасці наведваць Беларускі Дзяржаўны Тэатр.
13) Восры кватэрны крызіс і адсутнасць у звязку з гэтым належных кватэр для каманднапалітычнага складу. У далейшым неабходна наладзіць справу камплектаваньня камандным складам беларускіх частак. Паступова пераводзіць работу частак на беларускую мову, апрача аператыўнай перапіскі, і зжыць вышэй памянёныя недахопы."
Тав. Воласнаў: Вайсковая беларуская тэрміналогія апрацоўваецца вайсковай камісіяй пры Інбелкульце і асобных недарэчнасцяў паміж вайсковай тэрміналогіяй і размоўнай беларускай мовай не павінна быць. Вайсковыя статуты ўжо перакладзены на беларускую мову. Яны толькі яшчэ канчаткова не зацверджаны ў вышэйшых вайсковых установах.
Апрацоўка вайсковага слоўніка будзе скончана ў чэрвені мцы. Марудна праходзіць выданне літаратуры ў звязку з слабай працай Беларускага Дзяржаўнага Выдавецтва. Вялікі недахоп у беларускіх падручніках, для таго каб мець іх у выстарчальнай колькасьці трэба сродкаў 42.000 руб. а адпушчаюць толькі 10.000 р."
Тав. Гудзінаў: Апрацоўка вайсковага слоўніка будзе скончана ў чэрвені мцы. Марудна праходзіць выданне літаратуры ў звязку з слабай працай Беларускага Дзяржаўнага Выдавецтва. Вялікі недахоп у беларускіх падручніках, для таго каб мець іх у выстарчальнай колькасьці трэба сродкаў 42.000 руб., а адпушчаюць толькі 10.000 р."
Тав. Гудзінаў: Асноўнае наша дасягненне тое. што ўсе недахопы і цяжкасці ўжо выяўлены. Для паспяховага правядзення беларусізацыі неабходна мець належную колькасць беларускіх падручнікаў. Не наладжана яшчэ справа камплектавання нацыянальных частак. Неабходна беларускія часткі забяспечыць партыйнымі і камсамольскімі працаўнікамібеларусамі і наогул камплектаваць моладдзю з беларускіх акругаў. Неабходна вырашыць пытанне аб вядзенні заняткаў на беларускай мове з дапрызыўнікамі, бо немагчыма весці заняткі на беларускай мове з чырвонаармейцамі, якія дапрызыўную падрыхтоўку прайшлі на расейскай мове. У вайсковых частках яшчэ няма беларускага лемантара. Гэта вельмі перашкаджае справе беларусізацыі. Да гэтага часу намі не скарыстоўваўся досвед беларусізацыі Наркамасветы і Палітасветы. Па сутнасці ніякіх ухілаў у бок нацыянальнай абасобленасці не было."
Тав. Баліцкі: "Пытанне аб мове заняткаў з дапрызыўнікамі вельмі сур'ёзнае, яго трэба вырашыць. Выстарчальнай сувязі вайсковых частак з Наркамасветай не было. Сярод каманднапалітычнага складу яшчэ існуюць пасіўныя адносіны да справы беларусізацыі."
Тав. Гэсэн: "З дакладу відно, што ў справе беларусізацыі вайсковых частак ёсць значныя дасягненні. Але ж на 100% правесці беларусізацыю ў вайсковых частках да 1927 г. не магчыма. Трэба паставіць як неабходную задачу перавод усёй палітасьветнай працы ў вайсковых часьцях на беларускую мову да 1927 г. Як недахоп трэба адзначыць ізаляванасць вайсковых частак, адсутнасць належнай сувязі па лініі выдавецтва Наркамасветы і інш. савецкіх устаноў. Неабходна склікаць нараду ўсіх мясцовых органаў, дзе і ўстанавіць формы сувязі і дапамогі; скліканне гэтай нарады трэба ўзяць на сябе ЦВК. Як недахоп трэба адзначыць слабае ўжыванне беларускай мовы ў паўсядзённым быце беларускіх частак і невыстарчальны ўдзел партарганізацыі па правядзенні беларусізацыі ў вайсковых частках.
ПАСТАНАВІЛІ:
1. Для апрацоўкі рэзалюцыі па дакладу, стварыць Камісію ў складзе тт. Баліцкага, Воласнава і Гудзінава.
СТАРШЫНЯ НАЦКАМІСІІ ЦВК БССР ЧАРНУШЭВІЧ
АДКАЗНЫ САКРАТАР БУДЗІН
НАРБ, ф. 101, воп. 1., спр. 1595, арк. 7475.
Пратакол № 5/33 пасяджэння Мазырскай Акруговай Нацыянальнай камісіі ад 30 мая 1928 г.
Прысутнічалі: сябры Нацкамісіі Цыганкоў, Зімін, Пасманік, Куксін, Вайцаховіч.
Прадстаўнікі: ад Акр. Бюро Прафсаюзаў т. Калмановіч і Хуркевіч, інспектар Нарасветы т. Пакроўскі, дырэктар Педтэхнікума т. Дзягцяроў.
Слухалі: ... 5. Праект рэзалюцыі і план працы прыняць у наступнай рэдакцыі:
А. Рэзалюцыя.
Заслухаўшы інфармацыю тав. Алхімава аб правядзеньні нацпалітыкі ў вайсковай частцы вайскгарадка, у прыватнасці аб рабоце сярод беларусаў, Акруговая Нацкамісія адзначае:
1. Работа сярод чырвонаармейцаўбеларусаў да гэтага часу амаль што не вялася на роднай мове ў сувязі з тым, што старэйшы, сярэдні і ў большасці ніжэйшы кампалітсклад з'яўляецца расейцамі: зусім няма сярод кампалітскладу асоб, якія б ведалі беларускую мову. Наогул, слабая ўвага з боку кампалітскладу да беларусізацыі чырвонаармейцаўбеларусаў. Зусім мала забяспечаны бібліятэкі вайсковых частак беларускімі газетамі і кніжкамі.
2. У мэтах узмацнення тэмпу работы сярод чырвонаармейцаўбеларусаў, Акруговая Нацкамісія лічыць неабходным правесці наступныя мерапрыемствы:
а) Інспекцыі нарасветы ўключыць у план работы абслугоўванне лектарамі, дакладчыкамі, бібліятэкайперасоўкай на белмове.
б) Інспекцыі Нарасветы вызначыць адпаведны кадр настаўнікаў для ліквідацыі няпісьменнасці сярод чырвонаармейцаўбеларусаў на роднай мове.
в) Камандаванню вайсковых частак пашырыць выпіску беларускіх газет і часопісаў.
г) Кампалітскладу з беларусаў неабходна зараз жа пачаць вывучэнне беларускай мовы з тым, каб мець належны ўплыў на чырвонаармейцаўбеларусаў, тым самым дабіцца пералому ў настроях чырвонаармейцаў аб неаходнасці вывучэння белмовы.
д) Лічыць мэтазгодным арганізацыі гурткоў па вывучэнні белмовы і нацпалітыкі, праводзімай партыяй і савецкай уладай, для чаго кампалітскладу сумесна з Інспекцыяй Нарасветы падабраць належных кіраўнікоў гурткамі.
е) Працу сярод чырвонаармейцаўбеларусаў па вывучэнні белмовы праводзіць згодна з прыкладзеным планам.
Б. План працы па беларусізацыі чырвонаармейцаў, раскварт. у г. Мазыры і вайсковым гарадку:
1. Арганізаваць 23 -х тыднёвыя курсы па вывучэнні беларускай мовы чырвонаармейцамібеларусамі, як у горадзе Мазыры, так і ў вайсковым гарадку. Інспекцыі Акрана забяспечыць належнай колькасцю беларускіх выкладчыкаў.
2. Пасля курсаў заняткі палітгурткоў праводзіць на беларускай мове, для чаго выдзеліць належны кадр палітпрацаўнікоў, якія ведаюць белмову.
3. Для правядзення заняткаў у палітгуртках на белмове забяспечыць неабходнай колькасцю належнай беларускай літаратурай наяўныя бібліатэкі.
4. Сярод кампактнай масы чырвонаармейцаўбеларусаў даклады аб міжнародным і ўнутраным становішчы, а таксама і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца партыяй і Савецкай Уладай, рабіць на беларускай мове.
5. Правесці цыкл гутарак сярод чырвонаармейцаў аб нацыянальнай палітыцы, праводзімай камуністычнай партыяй і савецкай уладай.
Старшыня Акрнацкамісіі /Цыганкоў/.
Сакратар /Юдовіч/.
НА РБ, ф. 701, воп. 1., спр. 75. арк. 56.
Пратакол № 5
Пасяджэння камісіі ЦВК па ажыцяўленні нацпалітыкі ад 31га ліпеня 1931 года
Прысутнічалі: сябры Камісіі - Хацкевіч, Ашаровіч, Гельтман, Баліцкі, Самахвалаў і адказны Сакратар Камісіі т. Будзін.
Запрошаны: ад 2й Беларускай дывізіі тт. Бунышкін і Арабей, ад Менскага АВК Скакоўскі і Сянкевіч, ад Дзяржплану т. Бунін і ад Саюзу Працасветы т. Ктычынскі.
1. Слухалі: Аб практычных мерапрыемствах па ажыццяўленні нацпалітыкі ў 2й Беларускай тэрдывізіі:
Тав. Булышкін: "Умовы працы пабел. у дывізіі да апошняга часу былі не зусім добрыя. Толькі ў сучасны момант справай беларусізацыі пачалі цікавіцца вышэйшыя вайсковыя ўстановы. У гэтай галіне зроблена шмат чаго, і ёсць вось якія дасягненні: часткова апарат дывізіі перайшоў у працы на беларускую мову, некаторыя дапаможнікі па вайсковай падрыхтоўцы выдадзены на беларускай мове. Вялікай перашкодай у справе паспяховага правядзення беларусізацыі ў дывізіі было тое, што з цэнтра не давалі дырэктыў у гэтым кірунку. Ёсць дасягненні і ў нацыянальным складзе нашай дывізіі (ніжэй прыкладаецца).
Тав. Арабей: "Наша дывізія існуе, як беларуская, ужо два гады. У першую чаргу ўзяліся за вывучэнне беларускай мовы нашы палітпрацаўнікі. У гэтым кірунку праца праводзілася энергічна. Безумоўна, ёсць і дасягненні: ўвесь склад, як ніжэйшы палітычны і камандны, так і вышэйшы, ведае беларускую мову. У 6м палку камандзір і камісар - беларусы. Вывучэнне беларускай мовы ў дывізіі праводзілася галоўным чынам з дапамогай нашага шэфа - Саюза Працасветы. Цяжка было праводзіць беларусізацыю ў дывізіі яшчэ і таму, што вышэйстаячыя вайсковыя ўстановы не ўвялі ў агульную праграму заняткі па беларусізацыі. Таксама не было належачых дапаможнікаў на беларускай мове. Дзякуючы толькі таму, што дывізіяй быў узяты рашучы курс па беларусізацыі, мы маем вось якія дасягненні: усе плакаты, лозунгі і газеты пісаліся на беларускай мове, і гурткі, спектаклі і сходы таксама вяліся пабел. Момант не сур'ёзных адносін да беларусізацыі ўжо прайшоў. Дывізія атрымала для правядзеньня беларусізацыі 2000 руб па вайсковай лініі і 1500 ад С.Н.К. БССР.
Мы заклікалі навуковыя сілы да працы. Водгук на гэты кліч быў не вялікі не хочуць дарэмна працаваць. У нас ёсць для выдавецтва спеўнікі, слоўнікі (вайсковая тэрміналогія ў 3000 слоў). Востра стаіць пытанне камплектавання дывізіі ў выпадку вайны. Тут не зусім светлыя перспектывы.
Тав. Булышкін: "Пытанне камплектавання пакуль што не вырашана і ў цэнтры вайсковых устаноў. Тут трэба вырашыць пытанне так, каб забяспечыць вайсковабаявую здольнасць дывізіі:
Тав. Самахвалаў: "Псіхалагічны пералом у бок сур'ёзнага звароту да беларусізацыі ёсць вялікі, як сярод каманднага складу, так і, наогул, у дывізіі. Характэрна, што 6ы полк, укамплектаваны большай часткай жыхарамі горада Менска, лепш за ўсё праводзіць беларусізацыю. Вышэйшы камандны і палітычны склад дывізіі не дастаткова энергічна бярэцца за вывучэнне беларускай мовы. Асноўны недахоп у дывізіі адносна беларусізацыі - гэта адсутнічае план. Таксама дывізія не ведае, колькі і адкуль належыць сродкаў па беларусізацыі.
Вышэйшыя вайсковыя ўстановы не прымалі ніякіх мер па беларусізацыі ў дывізіі. З камплектаваннем дывізіі Беларусь можа справіцца. Мова камандавання павінна быць адна, а палітпраца на ўсіх мовах.
Тав. Гельтман пацвярджае думку Самахвалава аб тым, што мова камандавання павінна быць адна, а палітпраца - на родных мовах. Тав. Гельтман уносіць прапазіцыю стварыць камісію па распрацоўнцы рэзалюцыі па дакладу аб правядзенні нацпалітыкі ў дывізіі і, наогул, у беларускім корпусе.
Тав. Баліцкі: "Неабходна ведаць, якую частку войска магчыма камплектаваць беларусамі. Немашака агульнага плану па беларусізацыі ў дывізіі і няма дарэчнасці па вайсковай лініі. Для работы па беларусізацыі ў дывізіі трэба даць пэўную ці неабходную суму грошай. Што датычыцца асобных яўрэйскіх вайсковых частак, дык трэба, каб мова камандавання была адна, а палітпраца вялася на роднай мове.
Тав. Ашаровіч: "Сур'ёзнае пытанне - гэта камплектаванне дывізіі ў выпадку вайны. Камандзірамі мы забяспечаны. Адносна камплектавання ўсяе дывізіі альбо корпусу - пытанне цяжэй. У стварэнні асобных яўрэйскіх частак трэба трымацца прынцыпу аховы дысцыпліны і баявой здольнасці.
Тав. Хацкевіч: "З камплектаваннем корпуса Беларусь справіцца. Ніжэйшым камандным складам з беларусаў мы забяспечаны, вышэйшаму абавязкова ведаць беларускую мову. Не адчуваецца зацікаўленасць вышэйшых вайсковых устаноў справай беларусізацыі. Неправідловая пастаноўка пытання аб сродках па беларусізацыі.
Тав. Арабей: "План па беларусізацыі ў дывізіі быў распрацаваны. Нямашака ў дывізіі асобных яўрэйскіх частак, ёсць часткі, якія створаны па тэрпрынцыпу і ў якіх больш яўрэяў. Для вышэйшага каманднага і палітычнага складу таксама трэба ведаць беларускую мову.
ПАСТАНАВІЛІ: Для распрацоўкі рэзалюцыі па правядзенні нацпалітыкі ў дывізіі і, наогул, у беларускім корпусе стварыць Камісію ў складзе: Булышкіна, Арабея, Будзіна, Сянкевіча, Лаўрова, п. старшынём Камісіі т. Сянкевіча.
СТАРШЫНЯ НАЦКАМІСІІ ЦВК БССР ХАЦКЕВІЧ.
САКРАТАР БУДЗІН.
НАРБ, ф. 7, воп. 1, спр. 125, арк. 181183.
Нацыянальная Камісія ЦВК БССР
Інфармацыйная зводка № 6 (1/V - 15/VІ - 1932 г.)
Становішча беларусізацыі ў 33й дывізіі.
Нацкамісіяй ЦВК у красавіку месяцы было праведзена абследванне становішча беларусізацыі дывізіі. Абследваннем устаноўлена, што асноўная маса начскладу і чырвонаармейцаў усвядомілі сутнасць ленінскай нацпалітыкі і задачы беларусізацыі. Праз палітзаняткі з чырвонаармейцамі прапрацоўваюцца тэмы нацпалітыкі партыі, пытанні барацьбы з ухіламі ў нацпалітыцы. Палітапараты і партарганізацыі часцей дывізіі рашуча рэагавалі на меўшыя месца выпадкі праяў вялікадзяржаўнага шавінізму, нацдэмакратызму, антысемітызму і шавінізмаў іншых колераў, мабілізавалі вакол гэтых праяў грамадскую думку байцоў і начскладу. Значная работа праводзіцца таксама з чырвонаармейцамі і начскладам па інтэрнацыянальнакласавым выхаванні.
Да недахопаў у працы трэба аднесці тое, што поспехі і чарговыя задачы сацыялістычнага будаўніцтва БССР не заўсёды сістэматычна, а часамі і з спазненнем прапагандуюцца сярод байцоў і начскладу праз сістэму палітасветработы. Таксама недастаткова пастаўлена яшчэ работа ў шэрагу вайсковых частак па азнаямленні з становішчам працоўных мас у Заходняй Беларусі і Польшчы.
Беларуская мова ўжо ў значнай меры ўкаранілася ў вайсковую работу і работу агульнаадукацыйных школьных гурткоў. Палітзаняткі ў большасці праводзяцца на беларускай мове, часткова на беларускай мове праводзіцца тактычная вучоба. Начсклад у сваёй большасці, акрамя некаторых паасобных камандзіраў, якія нядаўна прыбылі ў дывізію, ведае белмову, аднак яшчэ слаба ўжывае яе ў штодзённым жыцці. Маюцца і выпадкі пасіўнага супраціўлення беларусізацыі з боку паасобных членаў партыі, камсамольцаў і асоб начскладу, да якіх паасобныя партячэйкі падчас прымірэнча адносяцца.
Маецца зрух у павялічэнні колькасці беларускай літаратуры ў бібліатэках. Патрэбна адзначыць, што навінкі беларускай пралетарскай мастацкай літаратуры, а таксама літаратура па гісторыі і сацбудаўніцтву БССР слаба набываецца часткамі і прасоўваецца ў гушчу байцоў і начскладу, асабліва адстае ў гэтым 97 полк. Шырокая распаўсюджванне мае сярод байцоў і начскладу беларуская вайсковая газета "Чырвонаармейская Правда". Анак газета "Зьвязда" Ц.О. КП(б)Б і нацменгазеты "Акцябр" і "Зорка" яшчэ вельмі слаба пашыраны ў вайсковых частках. Таксама слаба абстаіць справа з спецыяльнай вайсковатэхнічнай літаратурай на белмове, што абцяжвае для начскладу правядзенне заняткаў па тактыцы і хімсправе на беларускай мове.
У частках дывізіі кадравага і пераменнага складу (у нязначнай колькасці) маюцца нацменшасці - яўрэі і палякі, але праца партарганізацый і паліторганаў пастаўлена сярод іх зусім нездавальняльна: не вядзецца адпаведная масавая работа на іх роднай мове. А ў бібліятэцы 99 палка зусім адсутнічае літаратура на яўрэйскай мове.
Нацкамісія ЦВК у сваёй пастанове звярнула ўвагу Палітаддзелу дывізіі на неабходнасці яшчэ большага паглыблення работы ў вайсковых частках па нацпалітыцы і беларусізацыі, наладжвання сталай работы з начскладам, які не ведае белмовы, эканомікі і гісторыі Беларусі і сістэматычнае азнаямленне байцоў і начскладу з поспехамі сацбудаўніцтва і задачамі другой пяцігодкі.
Нацкамісіяй пастаноўлена:
Наркамасветы наладзіць абслугоўванне частак дывізіі мастацкімі сіламі, асабліва ў часы лагерных збораў, а таксама прыняць захады да ліквідацыі няпісьменнасці сярод прызыўнікоў.
Прэзідыюму БАН паскорыць выданне вайсковатэхнічнай тэрміналогіі на белмове, а БДВ выканаць план штаба па вайсковай літаратуры на белмове.
Прасіць ЦСПСБ абгаварыць пытанне аб шэфстве над дывізіяй з боку буйнейшых прафсаюзаў і гаспадарчых аб'яднанняў.
Саюзу пісьменьніцкіх арганізацый наладзіць сталую сувязь з дывізіяй праз пасылку брыгад для азнаямлення байцоў і начскладу з беларускай пралетарскай літаратурай, а таксама арганізацыі наладжвання працы літгурткоў.
Радыёцэнтру і цэнтральнаму друку сістэматычна праз радыё і друк асвятляць жыццё і вучобу нацыянальных вайсковых частак.
Быхаўскаму і Чавускаму РВК палепшыць бытавыя і культурныя ўмовы байцоў і начскладу нацыянальных вайсковых частак, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі.
НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 2865, арх. 114115.
Пратакол № 36
пасяджэння Прэзідыюму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту Беларускай ССР 26га чэрвеня 1932 г., г. Менск
Старшыня - тав. А. Г. Чарвякоў
ПРЫСУТНІЧАЛІ:
...Ад БВА - т. Зельдовіч;
33 стр. дыв. - т. Коцікаў;
Нацкаісіі ЦВК - т. Гольмшток.
... 3. СЛУХАЛІ:
Даклад Нацкамісіі ЦВК БССР аб становішчы беларусізацыі ў 33 стралковай дывізіі (Уп. Нацкамісіяй ЦВК БССР).
ПАСТАНАВІЛІ:
Для распрацоўкі праекту пастановы Прэзідыюму ЦВК вылучыць камісію ў складзе тт. Гнілякевіча, Хацкевіча і Козікава. Тэрмін работы - два дні.
НАРБ, ф. 6, воп. 1., спр. 2295. арк. 116.
ПРАТАКОЛ № 49
Пасяджэння Прэзідыюму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР, 29га лістапада 1932 г., гор. Менск
Старшыня - тав. А. Г. Чарвякоў
... 19 СЛУХАЛІ: Аб зменах у складзе Нацкамісіі Прэідыюму ЦВК БССР (Уп. в. аб. Сакратара ЦВК БССР т. Ляўковым).
ПАСТАНАВІЛІ:
1. У сувязі з ад'ездам з БССР тт. Гантмана, Рыжкова, Васілевіча, Палякова і пераходам на іншую работу тав. Равіса лічыць іх выбыўшымі са складу Нацкамісіі БССР.
2. Увесці ў склад Нацкамісіі ЦВК БССР тт. Кавальчука З.З., Коблеца (АБВШ), Гярцовіча (ЦК ЛКСМБ), Ляўкова М.А.
НАРБ, ф. 6., воп. 1., спр. 2295, арк. 14.
(Матэрыялы падрыхтаваныя да друку В. Прэўрацкім .)
Кветка шчасця - папараць-кветка расцвіце 6 ліпеня 2006 года ў Лагойску
"Ночка малая, купальная" - самая кароткая, як і само чалавечае шчасце і жыццё. Таму ў гэтую ноч ніхто не павінен спаць, а кожны можа паспрабаваць знайсці сваё шчасце. Бо толькі ў гэтую ноч, адзін раз на цэлы год уся прырода знаходзіцца ў найвышэйшым росквіце прыгажосці і напаўняе людзей, раслін і жывёл, а з імі і міфічных істот дабра і зла - купалак, русалак, ведзьмаў і нават папараць, цудадзейнай сілай і звышнатуральнай магутнасцю.
Таму 6 чэрвеня 2006 года гарналыжны спартыўнааздараўляльны комплекс "Лагойск" сустрэне ганаровых гасцей. Усіх будзе заварожваць таямнічасць купальскай ночы, незвычайныя дэкарацыі, купальскія вяночкі на галовах удзельнікаў, прыгожыя купальніцы і хлопцы ў нацыянальных строях.
У рэстаранах гасцей чакаюць смачныя купальскія стравы і напоі, пасля якіх прыемна будзе закружыцца ў карагодзе "Ой, рана на Йвана" і шматлікіх іншых з Купальніцамі і Купалішамі, купальскім дзядком, насельнікамі лясоў Воўкам, Лісой і Мядзведзем, злымі Марай, Ведзьмай, прадказальніцайцыганкай і іншымі персанажамі. І ўсё гэта пад гукі народнай музыкі, мелодыі абрадавых песень, а далей - жарты, скокі, полькі, абертасы, кракавякі, лявоніхі з прыпеўкамі пад нястрымныя гукі вясёлых музыкаў. Разам з хмельнымі пахамі з рэстаранаў і шматлікімі напевамі душэўных народных мелодый купальскіх карагодаў і песень яны ператвораць кароткую ноч у купальскую казку.
Спачатку да вогнішча, якое знаходзіцца на самым высокім месцы ў Лагойску і таму там можна загадаць самае запаветнае жаданне, трэба дабрацца па канатной дарозе. Падмацаванае магіяй агню на запаленых паходнях, жаданае хутка становіцца явай купальскай ночы.
З пачаткам ночы пачынаецца галоўнае цудадзейства - ачышчальнае купальскае вогнішча. Той, хто скочыў праз яго, будзе ўвесь наступны год здаровым і шчаслівым. Парныя скокі закаханых праз купальскае вогнішча нараджаюць новыя сем'і з мноствам здаровенькіх дзетак - будучых алімпійскіх чэмпіёнаў.Таму народная мараль была заўсёды прыхільнай да любоўных адносін ў купальскую ноч. Карагоды вакол купальскага вогнішча, сумесныя пошукі папарацькветкі, спаленне ўсяго варожага, злога, несправядлівага і горкага ў выглядзе антрапаморфнай ведзьмы і шматлікія іншыя магічныя рытуалы, дзействы, крагоды, песні прадаўжаюцца ля купальскага вогнішча ўсю гэту кароткую купальскую ноч. Ля Вады, якая сімвалізуе жаночы пачатак, голыя Купальніцы ўспрымаюць яе сілу для прадаўжэння роду чалавечага. Аб'яднаўшыся з мужчынскім пачаткам - Агнём, Купалле дае надзею на шчаслівую будучыню чалавецтва не з прабіркі. Прырода сама напаўняецца ў гэтую ноч цудадзейнай сілай і напаўняе ёю людзей. Таму толькі ў купальскую ноч пад іскры вогнішча, а ў Лагойску і фейерверка, пад чароўыя мелодыі і найгрышы купальскіх песень і карагодаў расцвіце Кветка шчасця людскога, нашага нацыянальнага адраджэння і ачышчэння.
Многія паспяваюць і патанчаць да ранку ля купальскага вогнішча, каб потым зранку прайсціся басанож па цалебнай купальскай расе. Здороўя і шчасця вам, дарагія ўдзельнікі Купалля ў Лагойску - прыгажэйшым кутку за 30 км ад сталіцы Беларусі (на здымках: Купалле-2005 ў Лагойску).
Палюбі Лагойск такім, які ён ёсць!
Аргкамітэт.
Фестываль нацыянальных культур Лідчыны
З 30 чэрвеня па 3 ліпеня ў Лідзе былі святы.
30 чэрвеня пачалася 2я штогадовая прамысловая выстава "Лідарэгіён 2006".
Выстава ад самага пачатку мае статус міжнароднай. Сёлета у Ліду прыехалі прадстаўнікі 15 краінаў, у тым ліку сем паслоў і два часовыя павераныя. Было падпісана пяць міжнародных пагадненняў на пастаўку лідскай прадукцыі за межы краіны.
1 ліпеня ў Лідзе было Свята Піва, балазе і для гэтага ёсць не благая падстава. Сёлета 130 гадоў Лідскаму піўзаводу. Свята піва сабрала нямераную колькасць людзей, на Курган Бессмяроцця прыйшоў кожны трэці а мо і кожны другі лідзянін, а колькі яшчэ прыехала гасцей. Піва, можна лічыць, выпілі не так і шмат мільёнаў на 30. Трохі да піва, трохі прыкусілі.
2 ліпеня ў Лідзе праходзіў Фестываль нацыянальных культур Лідчыны, удзел у якім бралі прадстаўнікі асноўных нацыянальных дыяспраў Лідчыны: палякі, яўрэі, украінцы, рускія, літоўцы і, нарэшце, самі беларусы.
Вакол сцэнічнай пляцоўкі былі разгорнуты шматлікія выставы, вернісажы. Лідскі гістарычнамастацкі музей дэманстраваў палотны гістарычнай тэматыкі, а таксама малюнкі дзіцячага конкурсу малюнка, прысвечанага гісторыі Ліды.
Вольныя мастакі не толькі паказвалі свае творы, але маглі і прадаць, абы ў цане сышліся.
Канва фестывалю ткалася на беларускай мове, а першымі на сцэну выйшлі калектывы самай шматлікай дыяспары Лідчыны польскай. Гурты "Мінорыя", "Красовыя забавы", хор "Сібірак", дзіцячы гурт "Анжэліка" прадстаўлялі Саюз палякаў Беларусі, ад Таварыства польскай культуры на Лідчыне выступаў дзіцячы гурт "Тоніка".
Яўрэйскую дыяспару прадстаўлялі гурт "Сімпатыя" і дзіцячая група ансамбля "Шалом".
Літоўцаў рэпрэзентаваў калектыў "Рута".
Ад украінскай і рускай дыяспраў выступалі лідскія калектывы, якія выконвалі ўкраінскія і рускія песні ды танцы. Дэ факта ні руская ні ўкраінская дыяспара чыста сваіх мастацкіх калектываў у Лідзе не маюць.
Беларусаў прадстаўлялі тры калектывы: "Журавінка" з пасёлка Першамайскі, "Чаравічкі" Лідскай абутковай фабрыкі і знакамітая "Каханачка" з Феліксава, хаця можна было выставіць некалькі дзесяткаў. Аднак беларускія калектывы "цягнулі" ўсе дні свята і нагрузку на іх размяркоўвалі па магчымасці раўнамерна. У прыватнасці 3 ліпеня выступалі: "Талака" Лідскіх электрасетак, "Прынямонцы" з Бярозаўкі, "Гудскі гармонік" і "Лідчанка".
Па факту трэба адзначыць, што беларуская культура на Лідскім фестывалі дамінавала, як яна дамінуе ва ўсім Лідскім раёне, як, у прынцыпе, і павінна быць у сапраўднай нацыянальнай дзяржаве, хаця ўсім ясна, што і беларускія калектывы шматнацыянальныя, як зноў жа і павінна быць у краіне шматнацыянальнай.
А 3 ліпеня Ліда святкавала Дзень незалежнасці.
Яраслаў Грынкевіч.
Смерць або Перамога !
Гістарычная трагедыя. Час падзей - 1794 г.
Кацярына ІІ - імператрыца расійская, 75 гадоў.
Зубаў Платон - генерал, фаварыт Кацярыны ІІ, 27 гадоў.
Безбародка Аляксандр - канцлер Расійскай імперыі, 50 гадоў.
Ігельстром Ота - расійскі дыпламат у Варшаве, 35 гадоў.
Самойлаў - генералпракурор Расійскай імперыі, 40 гадоў.
Тутальмін Цімафей - генералгубернатар Менска, 64 гады.
Касцюшка Андрэй Тадэвуш - кіраўнік паўстання ў Рэчы Паспалітай, 49 гадоў.
Нямцэвіч Юльян - ад'ютант Касцюшкі, 36 гадоў.
Ясінскі Якуб - кіраўнік паўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім, 33 гады.
Язэп - брат Якуба Ясінскага, 27 гадоў.
Наглядчык у Петрапаўлаўскай цвердзі, 30 гадоў.
Чальцы Найвышэйшай рады Вялікага Княства Літоўскага:
Ваўжэцкі Тамаш - апошні кіраўнік паўстання, 40 гадоў.
Гелгуд Ігнат - генераллейтэнант, 40 гадоў.
Храпавіцкі Мікалай - аршанскі маршалак, 35 гадоў.
Бжастоўскі Міхал - стараста менскі, 40 гадоў.
Мірскі Станіслаў - пісар Вялікага Княства Літоўскага, 38 гадоў.
Белапятровіч Юры (Ежы) - вайсковы пісар, 54 гады.
Несялоўскі Юзаф - ваявода наваградскі, 40 гадоў.
Козел Казімір - упаўнаважаны Найвышэйшай рады ВКЛ, 30 гадоў.
Дзея першая
І
Імператрыца Кацярына ІІ прыхарошваецца каля люстра. Не вельмі задаволеная сабой, старая думае, чым бы заняцца. Нарэшце бярэ кнігу, садзіцца на мяккую канапу.
Уваходзіць здаравяк і прыгажун Зубаў. Кацярына крыху здзіўлена.
Зубаў. Прости, прекраснейшая из цариц, но я еще не поприветствовал великую императрицу с добрым утром…
Кацярына ІІ (узрадавана, але стрымана). Ну, подойди, поприветствуй… (Са шкадаваннем). Я тоже о тебе подумала и пожалела, что рано отпустила.
Зубаў апускаецца перад царыцай на падлогу, кладзе галаву на яе калені, абдымае за ногі. Царыца цярэбіць валасы ўлюбёнца, той смялее, паднімае падол, абсыпае аголеныя калені пацалункамі. На твары жанчыны адбіваецца асалода.
(Апусціўшы падол.) Однако же, Платоша…
Зубаў (умольна). Царицаматушка...
Кацярына ІІ (устаўшы). Не за этим же ты сейчас пришел...
Зубаў. За этим, мой ангел, а они только настроение испортят твоему императорскому величеству (Устае з падлогі.)
Кацярына ІІ. Кто они?
Зубаў. Посол Игельстром из Варшавы, генералгубернатор Тутольмин из Минска, главнокомандующий Репнин из Литвы. Прямо из кареты… Ну, и наш канцлер Безбородко, перепуганный до смерти…
Кацярына ІІ (насцярожана, нават са страхам). Что их собрало вместе?..
Зубаў. Сказывают, в Великом Княжестве и Польше новый заговор.
Кацярына ІІ (рашуча). Зови!
Зубаў выходзіць і вяртаецца. За ім уваходзяць Безбародка, Тутальмін, Ігельстром і Рапнін. Усе схіляюцца ў паклоне.
Ігельстром. Ваше императорское величество…
Кацярына ІІ (перапыняе). Излагайте, посол! (Сядаецца за стол.)
Ігельстром. После сражения генерала Костюшко против наших войск посольство отслеживало каждый его шаг. Произошла удивительная вещь. Некогда король Станислав Август не допускал боевого генерала к войскам, а после столкновения последнего с нашими войсками позвал в Варшаву, вручил патент на звание генераллейтенанта, наградил орденом «Virtuti Militari» и назначил шефом над полком коронной булавы, видимо, с расчетом на то, чтобы генерал не настаивал на отставке. Однако последний был тверд и подал рапорт такого содержания: «В связи с тем, что изменение обстоятельств в крае противоречит моей первой присяге и внутреннему убеждению, имею честь просить Ваше королевское величество подписать мою отставку». Короче, генерал не намерен поддерживать деятелей Торговичанской конфедерации и короля, передавших Речь Посполитую России.
Кацярына ІІ. Стало быть намерен силой возвращать Речи Посполитой Конституцию 3 мая и земли до Смоленска?
Ігельстром. Однозначно так, Ваше величество.
Кацярына ІІ. Продолжайте!
Ігельстром. Король отставки не принял и дважды приглашал генерала на обед, чтобы предупредить его уход. Последний обед состоялся во дворце короля, из окон которого видно предместье Прага с лагерем наших войск. На них генерал и указал королюкапитулянту и службу в войсках покинул.
Кацярына ІІ (з палёгкай). Ну и слава Богу. Дальше от глупого короля и недобитой Речи Посполитой…
Ігельстром. Дело в том, великая царица, что популярность Костюшко хотели использовать преданные России конфедераты. А популярность его поистине огромна и не только в Америке, но и в Европе, не говоря уже о Королевстве и Княжестве. Именно здесь в нем видят общенационального героя и предводителя.
Безбародка. Я позволю себе заметить, Ваше величество, что не только в Европе, но и на территориях Польши и Великого княжества широко распространились сведения о подвигах Костюшки и его роли в победе американской революции. Сам Джордж Вашингтон, осыпав его орденами и всевозможными благодеяниями, сказал буквально следующее: «Будем справедливы: способности генерала Костюшко в военном деле принесли нам победу в войне за независимость…»
Кацярына ІІ (раздражнена). Канцлер с послом еще долго будут пугать императрицу авторитетом какогото генерала?! Или у нас уже некому удушить очередной заговор?.. (Глядзіць на Рапніна і Тутальміна.)
Ігельстром. Мы не сомневаемся в мужестве и мудрости Вашего императорского величества, но… (Доўгая паўза.)
Кацярына ІІ. Какое еще «но», Отто?!
Тутальмін (пасля паўзы). В Польше и СевероЗападном крае, включая Литву и Жемойтию, назревает не заговор и даже не бунт, ваше величество, а революция по примеру Французской.
Ігельстром. Когда законодательное собрание Франции присвоило генералу Костюшко звание почетного гражданина своей республики, их газеты стали утверждать, что Костюшко посвятил себя борьбе против деспотизма…
Тутальмін. Насколько нам известно, Франция готова оказать содействие революции в Речи Посполитой… Ваше величество.
Кацярына ІІ (вельмі жорстка). Если вы оба не придете в себя от страха, мое величество вынуждено будет в Варшаву послать иного посла, а в Минск назначить нового генералгубернатора. А пока, Отто, все о ретивом генерале, коль уж ты ходишь за ним по пятам.
Ігельстром. Мятежный бригадный генерал Костюшко общался с заклятым врагом преданных нам торговичанских конфедератов Адамом Козимиром Чарторийским и ездил с ним во Львов, где им была налажена триумфальная встреча при большом стечении шляхты и черни. А в узком кругу генерал высказался за создание в Речи Посполитой республики по образу американской.
Кацярына ІІ. Я тоже могу высказаться за республику. Ну, и что из того?
Ігельстром. Из Львова, Ваше величество, Костюшко поехал в Австрию, но, будучи выдворен оттуда, направился в Лейпциг, где встретился с представителями польского Эмиграционного комитета и по поручению последнего повез в Париж два мемориала, в которых декларируется, что если Франция посодействует поднятию революции в Польше и Великом Княжестве, то она может распространиться и на Россию.
Тутальмін. А нам, Ваше величество, удалось перехватить четыре письма Костюшко уездным генералмайорам, в которых он утверждает, что судьба дает благоприятный случай возобновить Отечество, и призывает достойных соотечественников соединиться и вспомнить свободолюбивых предков. Я, дескать, буду руководить вами и не пожалею ни труда, ни собственной жизни за Речь Посполитую обоих народов.
Кацярына ІІ (міралюбна). Вот с этого и начинали бы…
Тутальмін. Удалось заиметь и письмо из Варшавы генералмайору Карлу Муравскому с призывом совместного выступления в Королевстве и Княжестве.
Ігельстром. А в одном из мемориалов, доставленных генералом в Париж без обиняков сформулировано обещание о том, что после завоевания свободы от Российской империи с помощью Франции руководством восстания на протяжении недели будет созван сейм, на котором будут приняты законы по упорядочению политического строя Речи Посполитой по образу Французской революции, а именно: упразднение королевской власти, сената и высшего духовенства, установлено избирательное право, ликвидируется крепостническая зависимость, устанавливаются свободы и равные права для всех граждан державы, как в Америке.
Тутальмін. Словом, свобода, равенство и братство…
Кацярына ІІ (занепакоена). Насколько это достоверно?..
Ігельстром. В Париже Костюшко вел себя весьма осторожно, жил под именем Кольвадос и пользовался услугами только ротмистра и Петра Молешевского - агента короля Станислава Августа. А то, что от своего соглядатая знает король, знаем и мы в посольстве.
Кацярына ІІ. Дальше, дальше, Отто!
Ігельстром. Костюшко вернулся в Лейпциг. На заседании Эмиграционного комитета ему было предложено возглавить восстание со словами: «Одному тебе Отечество еще доверит». Он дал согласие, но заметил, а точнее поставил условие: «Только за шляхту воевать не буду,- сказал генерал.- Желаю свободы для всего народа и только для его готов жертвовать жизнью».
Кацярына ІІ. Кто из патрициев польских поддерживает мятежника?
Ігельстром. Во время заседания гродненского сейма Адам Казимир Черторийский, Игнат и Станислав Патоцкие, Томаш Островский, Станислав Малаховский, Сапеги, Сангушки назначили его начальником восстания. А совсем недавно мятежник побывал в Дрездене. Там он встретился с обозным литовским Каролем Прозором - одним из организаторов готовящегося восстания в Литве и Жемойтии. Прозор пригрозил застрелиться, если Костюшко и дальше будет отказываться возглавить восстание. Полагаю, что восстание вспыхнет в ближайшие дни…
Паўза. Кацярына з графіна налівае вады ў бакал, рука яе дрыжыць, бакал пазвоньвае. Ёй дапамагае Зубаў.
Кацярына ІІ (адпіўшы вады, стрымана). Еще чтонибудь есть по Литве и Жемойтии, кроме потенциального самоубийцы Прозора?..
Ігельстром. В круг заговорщиков в Вильно, ваше величество, мне удалось внедрить лазутчика. Самыми активными он назвал новогрудского воеводу Неселовского с сыном, маршалка Солтона, упитского стольника Кимбара, командира артиллерийского корпуса графа Кароля Сапегу, инженерного подполковника Якуба Ясинского. Последний претендует на первого среди заговорщиков. Именно он ставит задачу освободить свое литвинское Отечество, ввести права человека и расправиться с предателямиконфедератами в пользу России. Кажется ему принадлежит наставление, именуемое «Бармин» и символические знаки восстания. Он же с братом составляет списки заговорщиков, именуемых «списочниками». Ему принадлежат и слова: «Стыдно терпеть российское иго» и о том, что «ежели б имел он 10 тысяч войска, то чудес бы наделал».
Кацярына ІІ. Что за наставление?
Ігельстром. Наставление «Бармин» требует беспрекословного послушания «списочников» своему предводителю и разрешает ему казнить предателей даже среди друзей. Его так и зовут «якобинец». В отличие от Костюшко ставит на мелкую шляхту и чернь крепостную, но не верит в магнатов и богатую шляхту. Аристократы смотрят на Ясинского как на выскочку без родовитости и сами составляют свои списки из первейших особ княжества. Среди двухсот «списочников» князья Матвей и Михаил Радзивиллы, подскарбий Великого княжества, композитор Михаил Клеофас Огинский, генералы Франтишек Сапега и Ромуальд Гедройц, полковник Павел Грабовский, а также Стародубский подкоморий, брестский воевода, войсковой писарь… Что касаемо Ясинского, то он известен еще как поэтромантик…
Кацярына ІІ. Не мельчите, посол. Что у генерала Репнина?
Рапнін. Я только могу согласиться с бароном Игельстромом, что настоящее в Польше и Великом Княжестве возмущение не есть то, что были прежние конфедерации, где всегда существовали противные партии, а теперь явилось народное поднятие и бунтование. А гарнизоны редки, малочисленны и ненадежны. Это и генералгубернатор подтвердить может. И если не принять надлежащих мер…
Кацярына ІІ (перапыняе). Что у канцлера?
Безбародка. Весь ужас в том, ваше величество, что образ мыслей поляков сделался такого рода, что революционное поветрие легко и далее действительно может распространиться, а вольность крестьян польских, а затем жемойтских и литвинских вполне может раздражить и наших поселян.
Кацярына ІІ (раздражнена, з незадавальненнем). И только потому, что все вы без исключения не сделали ничего, предотвратить это самое революционное поветрие на мою империю и как последние бездельники и трусы прибежали упредить известие о начале бунта. А он уже начался в польской бригаде генерала Модалинского и я о нем без вас уведомлена. Теперь и дураку ясно, что Костюшко поддержит Модалинского, о чем вы если и знаете, то умалчиваете. Императрицу бережете… Это как понимать?!.
Паўза зацягваецца.
(Як загад.) Неотложно создать следственную комиссию! Не останавливаться никакими уважениями к злодеяниям и наказать всех по мере вины! Секвест ровать имения участников заговора и передать их истинно русским патриотам! Защищать состоятельную шляхту и даже крупных польских и литовских магнатов от поползновений черни на их имущество! Любыми средствами вносить раскол в ряды мятежников, сталкивать их лбами! Но поскольку народ черный, нам единоверный, польских господ своих ненавидит, то непременно иметь его в свою пользу!
Тутальмін. Царицаматушка, на народ черный надежды не велики. Без большого войска не обойтись. Гарнизоны помежные…
Кацярына ІІ (перапыняе). К тому, что вы имеете, в гарнизонах, князь Репнин, получите 100 тысяч сабель и штыков с артиллерией. Из них 30 тысяч на Литву, а 60 - на Польшу. Я буду ждать тебя, главнокомандующий, со щитом или на щите. Удави гидру, пока щупальца ее не дотянулись до нашего кордона за Минском!
Рапнін. Спаси тебя Господь, великая императрица, а гидру изрублю в куски!.. Но о продовольствовании войск прошу…
Кацярына ІІ (перапыняе). Продовольствовать войска будешь на восставших территориях, дабы вся тягость на них упадала!
Рапнін (пакорліва). Понял, ваше величество…
Кацярына ІІ. Как масону дозволю тебе, Николай Васильевич, рассуждать о человеколюбии, братолюбии и равенстве, а злодеев не взирая на ранги, звания, состояния, требую рубить, стрелять и вешать нещадно. И помнить: на войне, как на войне! От генералгубернатора Тутальмина требую держать границу второго раздела не жалея живота своего, пока мы не совершим раздела третьего, чтобы от подлой Речи Посполитой и названия не осталось. Канцлеру империи неотложно организовать дипломатическую атаку на Австрию и Пруссию и не прекращать ее до тех пор, пока они не будут втянуты в войну с Польшей! Готовить документы, которые бы закрепили нашу окончательную победу над ней и границу империи российской с Европой.
Все! С Богом.
Усе адступаюць да дзвярэй у таропкіх паклонах і выходзяць спіною наперад. Зубаў застаецца.
(Зусім па жаночы). Устала я с ними до смерти… Успокой и верни меня к жизни, Платоша…
Зубаў (туліць да сябе царыцу). И успокою, и верну, ангел мой…
Кацярына ІІ. Да уж постарайся, милый, и покрепче…
Зубаў (абсыпае царыцу пацалункамі). Постараюсь, мое солнышко, постараюсь. (Абдымае і адначасова расшпільвае за спінаю гузікі багатага гарнітура, распушчае гарсэт.)
Сцэна зацямняецца.
ІІ
Вартавое памяшканне, у пірамідах зброя і вайсковы рыштунак. За сталом пры свечках піша Якуб Ясінскі. Ён у сподняй кашулі, мундзір яго на цвіку за плячыма.
Ціха ўваходзіць брат Якуба Язэп Ясінскі. Ён у салдацкай вопратцы з мушкетам за плячыма.
Язэп (прыглушаным голасам). Якуб, да цябе князь Агінскі...
Ясінскі (вельмі здзіўлена і нават устрывожана). Агінскі?!.
Язэп. Так, падскарбі Вялікага Княства, музыка Міхал Клеафас Агінскі...
Ясінскі. Ну, кліч, але больш сюды - нікога. (Устае з крэсла, адзявае мундзір, падпярэзваецца папругай з двума пістолямі.)
Язэп выходзіць, Агінскі ўваходзіць.
Агінскі. Вітаю вас, падпалкоўнік Ясінскі. Не здзіўляйцеся, я ў іншым спісе паўстанцаў, а прыйшоў да вас...
Ясінскі (насцярожана). Пароль, князь Міхал? Пароль...
Агінскі. На жаль, я не ведаю пароля, але наваградскі ваявода Юзаф Несялоўскі падказаў мне, як вас знайсці. Дарэчы, прыміце прывітанне ад водцы паўстанцкага войска ў Польшчы генераллейтэнанта Андрэя Тадэвуша Касцюшкі і пакет ад яго. (Перадае пакет.) Тут «Акт паўстання грамадзян», звароты камандуючага «Да войска Рэчы Паспалітай», «Да грамадзянаў», «Да жанчын», «Да святарства» і іншае.
Ясінскі. Вы з Кракава, з Варшавы?
Агінскі. Дазвольце прысесці, падпалкоўнік... з дарогі.
Ясінскі. Даруйце, князь. Праўда, мэбля ў вартавым памяшканні...
Агінскі (сядае на лаву). Нічога, будзем прывыкаць і да лавы, і да зброі. (Акідвае позіркам піраміды са зброяй і вайсковым рыштункам.) Я зараз з Наваградка. Дарэчы, перадаў там Юзафу Несялоўскаму ад Касцюшкі 40 тысяч чырвонцаў. Якая ж рэвалюцыя без грошай...
Ясінскі. Вось за гэта, князь, дзякуй вялікі і Вам і Касцюшку.
Агінскі. Няма за што.
Ясінскі. Нам бы ў Вільню такія грошы...
Агінскі. Гатоўнасць да выступу ў паветах Вялікага Княства і нават за расійскім кардонам даражэй за грошы. Закручвае справу ваявода Несялоўскі. І яго ўжо падтрымалі пісар Вялікага княства Алаіз Сулістроўскі, староста менскі Карл Мураўскі. Да іх далучыліся полацкі кашталян Роберт Бжастоўскі, генерал Казімір Завіша, аршанскі харунжы Глінскі ды іншыя. Дарэчы, у Свіслачы прайшла нарада кіраўнікоў паўстанцкіх аддзелаў з навакольных гарадоў. Заварушыліся Нясвіж, Паставы, Вілейка, Пухавічы, Любань, Слуцк, Слонім, Ружаны... Гэта я вам замест пароля.
Ясінскі. Прыемнае пацвярджэнне маіх звестак. Дзякуй.
Агінскі. Калі ёсць тут ваша заслуга, то ад душы віншую. І прашу запісаць мяне ў свой спіс. А то ў нашым многія рэвалюцыянеры занадта асцярожныя. Як дыпламат, які начытаўся пра самыя розныя змовы, бунты, рэвалюцыі ведаю, што бальшыня іх правальвалася ў апошні момант перад выступам. Дык, з вашага дазволу, хацеў бы сёння ж паслужыць нашай рэвалюцыі тым, што павіжую ў самым расейскім бярлозе Вільні ды ўпэўнюся чакаюць яны нашага выступу ці не. Далібог гэта справе не пашкодзіць.
Ясінскі (насцярожана). Што канкрэтна князь мае на ўвазе?
Агінскі. Пані Валадковічава запрасіла мяне на сённяшнюю вечарыну. І я ўжо дакладна ведаю, што там будзе расійскі камендант Вільні з некалькімі афіцэрамі генеральнага штаба. Ну, як дыпламату не ўпэўніцца ці падазраюць яны, што іх чакае ў бліжэйшыя дні, а мо і гадзіны, як казаў той жа Несялоўскі?..
Ясінскі. Калі ў бярлозе, як вы кажаце, нешта ведаюць ці пра нешта здагадваюцца, вы ад пані Валадковічавай так проста не вернецеся.
Агінскі. То і будзе сігналам ужо вашай небяспекі.
Ясінскі. Князь, а можа, лепш не рызыкаваць... ні вам, ні мне?..
Агінскі. Рызыкаваць нельга паўстаннем, падпалкоўнік. (Гарэзліва.) А князю толькі 28 і па натуры ён рызыкант. Ну, каму яшчэ так пашэнціць правесці апошнія гадзіны свецкага жыцця ды пабачыць апошнім сваіх ворагаў перад катастрофай?! Вам мая рука і гонар князя Агінскага! (Працягвае Ясінскаму руку, а яна павісае ў паветры.)
Ясінскі (вельмі стрымана). А чаму я павінен верыць гонару князя, якога не так даўно так ветліва і шчыра прымала царыца Кацярына?..
Агінскі (крыху разгублена). Ёй вельмі падабаўся мой паланэз фамінор, пад які танчыла ўся знаць расейскай сталіцы, калі я хадайнічаў там за свае секвестраваныя маёнткі, бо князь Агінскі без маёнткаў і не князь і не Агінскі.
Ясінскі. З падачы свайго фаварыта Платона Зубава Кацярына не толькі вярнула вам маёнткі, але і прызначыла ва ўрадзе Рэчы Паспалітай на пасаду вялікага падскарбія літоўскага. А яшчэ князь Агінскі Міхал Клеафас адмовіўся ад пасады вялікага гетмана Княства на карысць прыхільніка імператрыцы Кацярыны і ворага нашай Айчыны Сымона Касакоўскага, які зараз шукае мяне па Вільні, каб расстраляць да пачатку паўстання.
Агінскі. Шаноўны падпалкоўнік Ясінскі некалі таксама быў уганараваны каралём Станіславам Аўгустам найвышэйшым ордэнам Рэчы Паспалітай «Virtuti Militari», а зараз на гэту ўзнагароду мае віды кіраўнік паўстання Андрэй Тадэвуш Касцюшка. А князь Агінскі з сям'ёй вяртаецца з дарогі ў эміграцыю, каб даставіць у Наваградак грошы, а ў Вільню дырэктывы начальніка паўстання. І не думайце, што мяне так пакрыўдзіла ваша падазронасць ці недавер, і не спадзявайцеся, што я зараз грымну дзвярыма вартавога памяшкання. Мы абодва сталі на шлях адказны і небяспечны. І я вас разумею. А разумеючы, скажу: князь Міхал Агінскі быў пастаўлены ва ўмову выбару - ісці былым шляхам кампрамісаў ці прыняць удзел у рэвалюцыйнай змене прычынаў. І ён выбраў апошняе і з гэтага моманту стаў паза законам расейскай дзяржавы,- выбраў шлях паўстанца, страчваючы сацыяльны статус і маёмасць, але не гонар і годнасць ліцьвіна. У сваім тастаменце бацька пакінуў мне параду: «Не адступай ад шляху цноты і гонару... кіруйся ў дзеяннях сваіх сумленнем.»
Скажу шчыра, я не быў дапушчаны да таямніц тых, хто падрыхтаваў рэвалюцыю, і нават прызнаюся, што, ведаючы нашыя слабыя запасы і велізарныя сілы, якія могуць быць выкарыстаны для нашай пагібелі, я не цешу сябе дарэмнымі надзеямі і не лісліўлю сабе, што вынік будзе адпавядаць чаканням патрыётаў, але не гледзячы на гэта, катэгарычна вырашыў не пакідаць краіну, падзяліць небяспеку з маімі суграмадзянамі і хутчэй загінуць са зброяй у руках, чым зганьбіцца, старонячыся ад удзелу ў патрыятычным запале.
Я пакуль не прывёз чырвонцаў віленскім паўстанцам, але напісаў «allegro tempetuoso» ў тэмпе маршу, на выдатныя словы, што трапіліся мне ў адной адозве. (Чытае рэчытатывам, амаль спявае.)
Помні добра, што рабілі,
Як нас дзёрлі, як нас білі,
Докуль будзем так маўчаці?
Годзе нам сядзець у хаце!
Нашто землю ў нас забралі?
Пашто ў путы закавалі,
Трэ, каб мы ім заплацілі!
Коней нам пазаезджалі.
Што хацелі, то і бралі.
Пойдзем жыва
да Касцюшкі,
Рубаць будзем маскалюшкі!
Ну, як? Гадзіцца падпалкоўніку марш касінераўпікінераў?!
Ясінскі. Як не гадзіцца, калі то мой верш...
Агінскі (пасля пэўнай разгубленасці). Віншую. Шчыра віншую!
Ясінскі. Я вас таксама.
Падаюць адзін аднаму рукі.
Я чалавек вайсковы, але быў бы шчаслівы пабратацца з князем Міхалам.
Агінскі. А чаму б і не?..
Абдымаюцца.
Ясінскі. Я вельмі рады вашаму прыезду, князь. І вам сапраўды варта заглянуць на вечарыну да пані Валадковічавай. Але пры любым зыходзе вашай авантуры, добра было б, каб заўтра ранічкай вы вывезлі сям'ю з Вільні і самі з'ехалі. А як з логавам і расейскім гарнізонам будзе пакончана, каб вярнуліся. Я вам добрых ваяроў дам, а касінераў і пікінераў ўжо самі збіраць будзеце. Усё адбудзецца (глядзіць на гадзіннік) праз дваццаць чатыры гадзіны без малога. Калі ўпусціць момант, Сымон Касакоўскі не пашкадуе ні князя, ні падпалкоўніка, абы выслужыцца перад царыцай.
Агінскі. Калі выступаем праз дваццаць чатыры гадзіны, то, можа, пара пазнаёміцца з «Актам паўстання грамадзян» Найвышэйшай Нацыянальнай Рады ды адозвамі галоўнакамандуючага Касцюшкі.
Ясінскі. Мы тут самі сабе камандуючыя, але паглядзець сапраўды варта. (Распячатвае пакет, бярэ першы аркуш, прабягае вачыма, чытае.) «Мы выбіраем і прызначаем гэтым Актам Тадэвуша Андрэя Касцюшку вышэйшым і адзіным начальнікам нашых узброеных сіл і кіраўніком нашага паўстання. Касцюшка ўрачыста прысягнуў, што нададзеную яму ўладу ён выкарыстае для абароны нашых межаў, для аднаўлення народнага самаўладдзя і ўмацавання ўсеагульнай свабоды...»
(Працяг у наступным нумары.)
Алесь Петрашкевіч