Папярэдняя старонка: 2006

№ 30 (766) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 30 (766) 26 ЛIПЕНЯ 2006 г.


Пілігрымка у Будслаў

Ідуць і ідуць людзі ў Будслаў. У кожнага сюды свая дарога, свая пілігрымка. Гэты год не быў выключэннем. Тысячы пілігрымаў сабраліся ў Будславе 2га ліпеня.

Вось і мы, пераначаваўшы ў гасціннай і роднай "Засьцянковай хатцы" 2 ліпеня 2006 г. на перапоўненай легкавушцы накіраваліся ў Будслаў, што знаходзіцца ад Вашунова за нейкія 2025 км.

Мы - гэта я (Гіль Юры), Рышард Мацейкянец (гал. рэдактар газэты "Nаsz czаs"), ксёндзуніят з Вільні Ян Даўкшыс ды яшчэ 3 чалавекі з Менска (Валеры і Галіна Кучынскія і Мікола Грынцэвіч).

Па шляху ў Будслаў наведалі Параф'янаўскі касцёл Панны Марыі, у якім у свой час хрысцілі братоў Дамейкаў (Казіміра і Ігната), пабылі на набажэнстве, якое, вёў на роднай мове ксёндз а. Марат Казлоўскі і зрабілі адпаведныя фотаздымкі. Затым заехалі ў Сітцы - радзіннае "гняздо" Дамейкаў. Агледзелі ў парку Дубвелікан (узрост 490 г.), браму, калоны і г.д., рабілі здымкі.

... Нарэшце Будслаў - тут кожны год 2 ліпеня праходзіць адно з радасных свят - урачыстасць Маці Божай Будслаўскай, апякункі усёй Беларусі. Будславу - 500 год (2004 г.). ужо 1 ліпеня ўвечары тут сабраліся святары і біскупы, сёстрыманахіні, тысячы пілігрымаў, якія сотні км. прайшлі да святыні пешшу, і вернікі, што прыехалі на аўто.

Унутры храма ў галоўным алтары ўвагу усіх прыцягвае вобраз той, на якую пілігрымы ўскладаюць свае надзеі - Цудадзейны вобраз Найсвяцейшай панны Марыі з дзіцяткам Езусам на руках, каранаваны у 1990 г. Папскімі каралямі.

...Спачатку гэтую мясцовасць, што над рэкамі Сэрвач, Турэк і Зуя (пушчу), якую згодна з прывілеем 1504 г. кароль Казімір Ягелончык падарыў у вечнае карыстанне айцам - Францысканцам, людзі называлі Будай. Тут людзі шчыра маліліся. Святая Багародзіца пачула шчырыя просьбы - малітвы сваіх дзяцей і адбыўся цуд. У 1588 г. яна з'явілася ім у пушчы і сказала: "Ад гэтага часу Бога нашага і сына майго слова і маё заступніцтва будзе вам дадзена назаўсёды. Гэтае месца я выбрала пастаянным прытулкам для грэшнікаў". Пасля такога цуда Буда стала слаўнай, тут быў пабудаваны новы касцёл.

І я прысвяціў свой вершыкмалітву Маці Божай Будслаўскай:

"Матачка Божая,

Маці Буцлаўская,

Ты людцам з'явілася тут.

Будзь апякункаю,

заступніцай нашаю,

Збаў нас ад цяжкіх пакут!

Авэ Марыя..."

Юры Гіль.


95 гадоў з дня нараджэння Юзэфы Мацкевіч

Беларускі мовазнавец Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч нарадзілася 27 ліпеня 1911 г. у в. Ухлё Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Доктар філалагічных навук (1963). Членкарэспандэнт АН БССР (1969). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). У 1938 г. скончыла Менскі педагагічны інстытут. Працавала настаўніцай. З 1945 г. навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства АН БССР (у 1950-1986 гг. загадчыца сектара дыялекталогіі).

Ю. Ф. Мацкевіч аўтар больш за 80 навуковых прац у галіне дыялекталогіі і гісторыі беларускай мовы, сучаснай беларускай літаратурнай мовы, лексікаграфіі, тапанімікі. Яе кніга «Марфалогія дзеяслова ў бе ларускай мове» (1959) - першая ў беларускім мовазнаўстве спроба манаграфічнага апісання сістэмы дзеяслова з усёй складанасцю яго катэгорый і форм на базе дыялектных даных беларускіх гаворак другой паловы 40х - 50х гг. і мовы мастацкай літаратуры канца 19 ст.- 1950х гадоў. У рабоце даецца падрабязны аналіз спосабаў утварэння граматычных катэгорый і форм спражэння апісваюцца марфалагічныя варыянты асабовых флексій у беларускі.х гаворках і іх адлюстраванне ў мове мастацкай літаратуры, аналізуюцца формы інфінітыва.

Ю. Ф. Мацкевіч рэдактар і сааўтар «Слоўніка беларускіх гаворак паўночназаходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1-5, 1979-86). Слоўнік уключае каля 40 тысяч слоўнікавых артыкулаў. У ім упершыню прадстаўлена лексіка буйной тэрытарыяльнай адзінкі - дыялектнай зоны, вызначанай на падставе этналінгвістычных дадзеных. У слоўніку прыведзены паралелі з іншых славянскіх і неславянскіх моў, якія ўказваюць на шляхі пранікнення лексікі ў беларускія гаворкі.

Ю. Ф. Мацкевіч сааўтар кніг «Нарысы па гісторыі беларускай мовы» (1957), «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Марфалогія» (1957), «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968-69), «Мікратапанімія Беларусі" (1974). Прымала ўдзел у стварэнні «Русско-белорусского словаря» (1953). За ўдзел у комплексе прац па беларускай лінгвагеаграфіі ўдастоена Дзяржаўнай прэміі СССР 1971 года.


Да 15-годдзя ТБМ Віленскага краю

Мерапрыемства ў Вашунове, прысв. 15-годдзю ТБМ Віленскага краю праведзена паспяхова. Удзельнічала - 50 чал. з засценка. Прыехалі госці з Вільні, Віцебска, Менска і нава-колля. Сярод іх быў рэдактар польскай газеты "Nasz czas" Рышард Мацейкянец (Вільня); кс.-уніят а. Ян Даўкшыс (Вільня) дацэнт з менскага педуніверсітэта Валеры Кучынскі.

Для асвячэння Фігуры Маці Божай Засцянковай і правядзення Крыжовага шляху віцебскі біскуп Ул. Блін накіраваў айца Пятрайціса, які з а. Я. Даўкшысам асвецілі 2 крыжы і Фігуру Маці Божай.

Мясцовыя ўлады не ўмешваліся ў нашу справу, але забаранілі неафіцыйна ўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве мясцоваму інстр. ансамблю "Парафіянава".

У заканчэнне мерапрыемства быў праведзены супольны абед. Гэта ўсё адбылося 1 ліпеня 2006 г. у Вашунове, а назаўтра 2 ліпеня зрабілі паломніцтва ў Будслаў, а на шляху туда заехалі ў Параф'янава (касцёл) і Сітцы - радзіннае "гняздо" Дамейкаў.

Гіль Юры, старшыня ТБМ Віленскага краю.


Малітва Да Маці Божай Засьцянковай Вашуноўскай

Матачка Божая, Маці Засьценка,

Я голасна клічу Цябе,

Будзь з намі, заўсёды будзь з намі,

Я голасна клічу Цябе,

Сэрцы свае аддаем мы Табе.


Авэ Марыя, Авэ Марыя...


Матачка Божая, Хросная Маці,

Глянь на нас, грэшных, з гары

Вылечы раны на сэрцы

I ласкаю нас адары.


Авэ Марыя, Авэ Марыя...


Матачка Божая, Маці Сьвятая,

Чыстымі думкамі нас запалі.

Сьветлыя сьлёзы свайго спачуваньня

На нашыя душы пралі.

Авэ Марыя, Авэ Марыя.


Матачка Божая, Маці Засьценка,

Нашым людзём памажы.

Збаў ад нячыстага, збаў ад лукавага,

Ад злых нягод беражы.


Авэ Марыя, Авэ Марыя...


Матачка Божая, Маці Нябесная,

Дай вольнасьці нашай зямлі,

Каб верай і праўдай Табе мы служылі,

Каб шлях свой да Бога знайшлі.


Авэ Марыя, Авэ Марыя...

Матачка Божая, Маці Засьценка,

У псальмах і пацерах славім Цябе.

Вечная памяць і вечная слава


Авэ Марыя, Табе. Амэн!


Аргументы дырэктара не пераканаўчыя

Слуцкія зачосы

У пачатку 90х гадоў мінулага стагоддзя, калі Беларусь займела незалежнасць і вызначыліся кірункі нацыянальнага Адраджэння, мясцовая суполка Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны дамаглася ад адміністрацыі адзінага ў горадзе кінатэатра па вуліцы Леніна, каб на абодвух рэкламных шчытах назвы фільмаў значыліся на дзвюх мовах - зверху на беларускай ніжэй - на рускай, таму што дагэтуль яны былі ўсе гады рускамоўнымі. Жыхары горада аднесліся да такой абновы без эмоцый. Хутчэй абыякава, хіба што ухвалілі прыхільнікі дэмакратычных суполак. Аднак, як кажуць, нядоўга музыка іграла. Пасля рэферэндуму 1995 года рэклама зноў стала рускамоўнай. І па сённяшні дзень. Цяпер на будынку звонку і ў сярэдзіне ніводнага роднага слова, калі не лічыць назвы кінатэатра "Беларусь".

Неяк выпадкова сустрэўся ў студыі раённага радыёвяшчання з дырэктарам мясцовага філіялу "Кінавідэапракату" Анатолем Барысавічам Паповым - ён якраз перад уключаным для запісу мікрафонам зачытваў доўгі спіс з назвамі амерыканскіх і расейскіх кінафільмаў, якія павінны былі дэманстравацца ў бліжэйшыя два тыдні.

Вядома, свой рэй вёў паруску. Калі скончыў, я прапанаваў яму ад імя мясцовай суполкі ТБМ імя Ф. Скарыны выпісваць назвы фільмаў на дзвюх мовах, каб прыезджыя з Украіны ці Расеі госці не здзіўляліся такому недарэчнаму для старажытнага беларускага горада аднамоўю ў рэкламе. Ён рашуча запярэчыў:

А знаете, что когда реклама велась на двух языках, то посещаемость зрителей сократилась вдвое? Вот так.

Нізашто не паверу, адказаў я. - Наадворот, шчырыя беларусы, а такія ёсць у горадзе і іх нямала, радаваліся.

А скараціўся прыток гледачоў у кінатэатр па адной прычыне: ён, глядач, неўзлюбіў засілле на экране спрэс амерыканскіх, далёка не высокамастацкіх баевікоў і фільмаў - жахаў, ды і расейскія часта такія ж трапляюць на экран. Тым болей, што іх можна бясплатна паглядзець у сябе дома на экране тэлевізара па трынаццаці каналах.

Анатоль Барысавіч тым не менш даў мне зразумець, што мяняць нічога у рэкламе не стане. На тым і разыйшлся.


Лозунгі на выяве дзяржаўнага сцяга

Дзівосы ды і годзе: над аркай, пры ўвоходзе на гарадскі рынак з боку самай люднай вуліцы Уласаўца, на металёвым, уздоўж перакладзіны аркі, шчыце з выявай чывоназялёнага сцяга буйнымі літарамі выпісаны лозунг: "Мы - за моцную дзяржаву". А хто супраць? Адміністрацыя рынка, індывідуальныя прадпрымальнікі, намёты якіх пачынаюцца за аркай, вядома ж не супраць, як і наведвальнікі яго.

А вось на фасадзе універмага № 21 з "выхадам" на галоўную вуліцу горада імя Леніна лозунг "Нам жыць у квітнеючай Беларусі" выпісаны аршыннымі літарамі на дзевяцімятровай даўжыні шчыце з выявай таго самага дзяржаўнага сцяга.

За паўкіламетра адсюль на тарцавым баку 9павярховага жылога дома па вуліцы 14ці партызан - маляўнічае, плошчай не меней 50 квадратных метраў, пано з такім жа лозунгам "Моладзь - за квітнеючую Беларусь". Толькі чамусьці ніхто з заказчыкаў такой нагляднай агітацыі не здагадаўся (ці збаяўся?) уключыць у тэксты самае патрэбнае сёння народу слова - "Незалежнасць". Калі краіна захавае яе, то будзе і квітнеючай, і дэмакратычнай.


"Ой, белы конь..." лунала над рынкам

Праз какафонію расейскай папсы з дынамікаў на шапіках, што гандлююць дыскамі на гарадскім рынку і дзе пачуць беларускую песню - незбыўная мара, скрозь людскі розгалас - шум натоўпу пакупнікоў і гандляроў, што тоўпяцца зранку пад добрай сотняй намётаў і капітальных, са шклянымі дахамі, павільёнаў, нечакана "прарэзваецца" так любы майму вуху і сэрцу напеў гармоніка. А пад яго наша народная песьня "Ой, белы конь бяжыць". Кіруюся ў тым напрамку, на самы край рыначнай плошчы, дзе месцяцца індывідуальныя гандляры рознай металёвай драбязой. І бачу паблізу іх немаладога мужчыну з гармонікам на невялікім услончыку, а вакол яго чалавек пяць сівавалосых, але, бачна, бадзёрых мужчын, якія ўжо падхапілі новую песню - "Цячэ вада ў яры". Пяюць з поўнай выкладкай голасу і душы, хоць усе цвярозыя. Знаёмлюся з гарманістам - Іван Гаўрылавіч Бузун. Гараджанін, шафёр па прафесіі, пенсіянер. Гармонік узяў на базар на "пракат" у суседа, Віктара Цімафеевіча Зяневіча, які стаіць побач і падпявае яму за кампанію.

Праходжыя, пераважна людзі пажылыя, прыпыняюць крок, услухваюцца ў забытыя мелодыі, усміхаюцца і крочаць далей. Маладых - ніводнага. Віктар Цімафеевіч паведаў, што дома ў яго ёсць і баян, але ахвотнікаў паіграць на ім, акрамя Бузуна, не знайшоў на сваёй вуліцы.

Мо з гадзіну працягвалася выступленне гэтых рыначных "Песняроў". І хоць яны не заглушылі дынамікі на шапіках па продажу дыскаў, затое адарылі радасцю многіх ветэранаў, асабліва тых, хто не забыў родную мову, нашы мілагучныя народныя песьні. І я вяртаўся з рынку з узнятым настроем і прасветленай душой.

Мікола Кутнявецкі, г. Слуцк.


РОДНАЯ МОВА

Дзве старонкі, дваццаць ці дзвесце... А можа, тысячы тысяч?..

Усё адно, нават іх будзе мала, каб годна ўславіць цябе, родная беларуская мова. Таму што мільёны тваіх людзей самім існаваннем сваім з самага пачатку дзён кожным трапным словам, кожнай любоўнай ці гнеўнай думкай, кожным знішчальным, здзеклівым, іранічным або, наадварот, добрым, лірычным сказам славяць цябе. 1 славіць будуць, пакуль не скончыцца жыццё людское і думка людская на Зямлі.

Мова Скарыны і Буднага, мова Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова соцень геніяў, што яшчэ прыйдуць. Мова інтэлігентаў беларускіх, імя якім - легіён. Мова настаўнікаў і паэтаў, вучоных і кампазітараў, але перш за ўсё мова дзесяці мільёнаў людзей па ўсім свеце - ад Уругвая да Далёкага Усходу і, галоўнае, на нашай беларускай зямлі.

Мова першай матчынай калыханкі і апошняга «бывай», мова старадаўніх архіваў і новых школ на Палессі, мова пажаўцелых статутаў і мова кахання. Мова плытагонаў, сялян, акадэмікаў і шахцёраў на саляных капальнях. Мова, якая можа ўсё; можа сказаць словы нявыказанай пяшчоты і можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, пявучы, адвечна новы інструмент, без якога нельга ўявіць сабе сваё жыццё, як без хлеба, без якога радасць не ў радасць, каханне не ў каханне, бяседа не ў бяседу, сяброўства не ў сяброўства і нянавісць не ў нянавісць.

Няма цябе - і вось няма суцяшэння ў горы. Няма цябе - і вось нямы язык, і нельга сказаць слоў радасці. А калі ўбіць сабе у галаву цалкам дурную думку, што ў нейкім далёкім будучым цябе не будзе, то... нашто нам тады такая будучыня?

Таму што ўсе мы - ад настаўніка да паэта - любім цябе, таму што ты - самы важлівы наш здабытак, і мы ў меру сіл нашых не дазваляем і не будзем дазваляць, каб нехта выказваў да цябе пагарду.

Тым больш дзіка, што яшчэ нядаўна зламысныя ёлупы прарочылі табе знікненне. Мала таго, самі дбалі аб ім са стараннем, вартым лепшага ўжывання. Што ж, Іваны Бязродныя вартыя толькі пагарды, як усе тыя, якія, адвярнуўшыся, праходзяць ля матчынай хаты. Яны проста не ведаюць, які ўдзел рыхтуе лёс таму чалавеку, які пазбавіўся мовы. А каб ведалі, то жахнуліся б. Толькі ж нават гэтага не дадзена іхнім бедным мазгам.

...Старая хроніка данесла да нас жудасную і горкую гісторыю. Тэўтоны захапілі землі прусаў, і старая пруская мова паступова знікла. 1 вось на турнір мейстэрзінгераў прыйшоў апошні прускі спявак і паэт - вайдэлот. Ён спяваў дзівосныя пеені пра подзвігі продкаў, пра каханне і смеласць, пра вернасць і дружбу. Ён апяваў прыгажосць сваёй зямлі, але ніхто яго не разумеў. Яму не далі скончыць, бо рыцары рагаталі, як ашалелыя. I паднеслі старому вайдэлоту прыз... сто гарэхаў свістуноў.

Глыбокі сэнс гэтай гісторыі ясны як божы дзень: нямы той чалавек, які забыў мову продкаў, і не можа ён спаўна выліць сваю душу, выявіць сябе. Па пальцах можна пералічыць выпадкі, калі, напрыклад, пісьменнік стварае на чужой мове нешта нават не геніяльнае, а проста вартае друкавання, а не сметніка (скажам, паляк Кажанеўскі стаў англійскім пісьменнікам Джозефам Конрадам). Але нават геніяльны Пушкін, дасканала ведаючы французскую, пісаў на ёй дужа пасрэдныя вершы. Тое самае можна сказаць пра польскія вершы Лучыны і рускія - Багдановіча. А яны ж таксама большую частку жыцця чулі рускую і польскую.

Нібы нейкі лёс неўблажымы кіруе рукою таго, хто піша. Нібы цень маці, прамаці і ўсіх продкаў, што прайшлі па зямлі з дня з'яўлення на ёй людзей і народаў. I калі пачынаеш пісаць не так, як думалі і гаварылі яны, - немінуча пачынаеш фальшывіць.

У старадаўнія часы, калі яшчэ не склаліся нацыі, мова магла зрабіцца мёртвай мовай, як латынь. Але і тады мовы былі практычна неўміручыя. Тая ж самая латынь не толькі нарадзіла ўсю сям'ю раманскіх моў - ад Аргенціны да Румыніі, -не толькі, будучы ўжо мёртвай, цэлымі стагоддзямі была мовай паэзіі і навукі, але і зараз уплывае на нас творамі Катула і Вергілія, Гарацыя і Авідзія, прымушаючы нас смяяцца і плакаць. Што ўжо хадзіць далёка па прыклад: новая беларуская літаратура пачыналася з пераробкі Вергіліевай «Энеіды», і той жа самы Вергілій вадзіў па пекле заснавальніка новай італьянскай паэзіі, першага паэта новага часу Дантэ.

У новы час скон немагчымы для кожнай большменш развітай мовы. Нават неразвітая ўладна ўплывае на сваіх сыноў. Ян Баршчэўскі ў мінулым стагоддзі напісаў папольску «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», але і зараз мала хто з гакой выразнасцю паказаў быт беларуса, псіхічны склад ягонай душы, яго нацыянальны характар і самую Беларусь. Міцкевіч піша папольску, але рэаліі яго твораў цалкам беларускія, але і старэйшыя і навейшыя яго даследчыкі лічаць, што сам склад яго мыслення быў беларускі, але творы ягоныя страката перасыпаны вялікім мноствам беларускіх слоў і тых беларускапольскіх барбарызмаў, што былі ўласцівы шляхце беларускага паходжання. Нездарма ж у паэта Канстанты Галчыньскага ёсць верш, герой якога, чытаючы Міцкевіча, нападае на слова «свежоп», перагортвае ўсе, якія ёсць слоўнікі польскай мовы, нс знаходзіць такога і, не смеючы не верыць Міцкевічу, з'язджае з розуму.

Ужо шэпчуць вакол:

Што гэта

зрабілася з хлопцам!

Дзякую, пане Адам!!!

Я ахвяра свежопа.

(Пераклад. - У. К.)

А на самай справе Міцкевіч проста «палянізаваў» звычайную беларускую «свірэпку», або «свірэп».

Не толькі беларусізмы былі ў яго творчасці. Чытаючы ў Парыжы лекцыі аб славянах, ён сказаў пра беларускую мову, што гэта найбагацейшая і найчысцейшая з усходнеславянскіх моў, адзначаная ўзнёслай прастатой.

Мова неўміручая. Воляю абставін ірландцы, напрыклад, амаль страцілі яе. Свіфт, і Уайльд, і Шоў, і дзесяткі іншых людзей, што з'яўляюцца гонарам англійскай літаратуры, былі ірландцы, любілі свой народ, але пісалі воляю няшчасных абставін паанглійску. I вось цяпер ірландская, як і валійская, баскская, іўрыт, як мовы народаў Афрыкі, якія сотні год ляжалі ў заняпадзе, усталі. Бо мова - душа народа, і толькі на ёй можа народ найбольш поўна выказаць сябе.

Наш лёс таксама быў такі. З часоў росквіту старажытнай беларускай мовы прайшлі стагоддзі вынародавання, забыцця, свядомага забойства. Акрамя гушчы народнай толькі ў нешматлікіх прыватных школах з закуранымі бэлькамі, у школах, дзе настаўнічалі адстаўныя салдаты ці старыя дзячкі і дзе вучылі акрамя псалціры хіба начаткам пісьма і лічэння, гучала яшчэ беларуская мова. Але было гэта ад беднасці, а не ад багацця.

Кніганошы насілі кнігі зза мяжы. I за гэтыя беларускія кнігі ім часта плацілі кулямі салдаты з кардонаў. Але ніхто ўсё адно не мог адштурхнуць народ ад сваёй кнігі.

Кнігі палілі, супраць іх выдавалі ўказы, забаранялі самыя словы «беларуская мова». Але ўсё гэта, як і насмяханне над «паўночназаходнім нарэччам» - нічога не дало і немагло даць пакуль беларуская баба стаяла з рагачом ля печкі, пакуль гэта баба спявала калыханку над ліповай калыскай.

Мала таго, усе разумелі ўсё з большай яснасцю, што без яе, без гэтай мовы, немагчыма. Яна ўладна грукала ў светавыя дзверы.

Нават панам і гандлярам яна неабходная.

«Моцныя свету гэтага, - без яе вы падсячэце ногі эканоміцы і разваліце гаспадарку, бо не на французскай жа вам размаўляць з тымі, хто працуе, і без каго вы здохлі б з голаду!»

Але, не кажучы ўжо аб гэтай публіцы, яна неабходная і сапраўдным.

«Фалькларысты - вы збядніце чалавецтва на адзін з самых« багатых фальклораў на зямлі». I вось забароненая мова, амаль разбураная у сваёй літаратурнай, друкаванай галіне, рассыпаецца самацветамі ў запісах Шэйна, Раманава, Федароўскага і многіх дзесяткаў іншых.

Лінгвісты таксама пачынаюць разумець, што беларуская мова - гэта скарб таго, што вымерла ў другіх мовах, што, акрамя самастойнай вялікай каштоўнасці, яна-запаведнік, у якім «сохранилось очень много древнего и важного для истории»' (Н. И. Срезневский) і без ведання якога немагчыма славянскае мовазнаўства наогул, немагчыма вывучэнне і зразуменне іншых славянскіх моў і іхняй гісторыі.

Рэлікт? Так, калі хочаце, рэлікт, які перажыў стагоддзі. Але рэлікт, што расце, развіваецца, дыхае, ідзе наперад волатавымі крокамі, які жыве і будзе жыць вечна.

Усе пачынаюць больш і больш разумець гэта. Сама гісторыя ўладна і неабходна штурхае на прызнанне, на павагу, на захапленне багаццем і прыгажосцю беларускай мовы. I нават тыя, што адышлі ад яе - я разумею найлепшых з іх, - рана ці позна вяртаюцца да звонкага дзе і густога чаго. Бо толькі так ім можна сказаць усё.

Чачот запісвае народныя песні і сам складае вершы па ўзору гэтых песень. Марцінкевіч ад польскага верша прыходзіць спачатку да беларускіх, не вельмі яшчэ спрытных вершаў, а пасля стварае шэдэўр менавіта беларускай па мове і антуражу драматургіі - «Пінскую шляхту».

Усё, здавалася б, занядбана, але невядомы піша «Тараса на Парнасе», і яго ведае на памяць бадай што кожны беларус. I вось і Багушэвіч, якому й Бог загадаў, здавалася б, па выхаванні і становішчы, забыць усё - выбухае палымянымі радкамі ў абарону ўсяго гэтага, забытага, стаптанага царамі і саноўнай сволаччу. I грыміць супраць ворагаў мовы і народа голас Каліноўскага. I ўжо ў слоўнік Насовіча ўваходзіць больш за трыццаць ты;сяч адметных, паўнакроўных, жывых, іскрамётных слоў. I ўжо геній Купалы і Багдановіча ўстае над зямлёй, і займаецца над ёю далёкі яшчэ пакуль водсвет заранкі.

Першыя настаўнікі выходзяць на новую ніву. I гэта іхняй неўміручай працы, іхняму дбанню, іхнім бяссонным начам у многім і многім павінны мы быць удзячнымі за тое, што мова наша стала яваю для мільёнаў, што яна мае права патрабаваць такой жа самай павагі, як і ўсе мовы зямлі. Мы (я кажу «мы», бо я таксама былы настаўнік) ніколі не павінны забываць, наколькі годная наша праца, і хто стаяў ля яе івытокаў. А стаялі ля гэтых вытокаў, самі настаўнічалі, самі складалі першыя буквары і чытанкі Цётка, Купала і Колас. I, мяркуючы па ўсім, някепска ведалі сваю справу і зусім нядрэнна правялі яе ў жыццё. Яшчэ на зары нашага стагоддзя.

Дбаннем іх і соцень іншых мова набірае сілу, цвёрдая, як сталь, грубая, як сялянскія далоні, і пяшчотная, як спеў беларускага гівала. Яшчэ часам запінаючыся на абстрактных тэрмінах, яшчэ нясмела вымаўляючы навуковыя і філасофскія тэрміны - яна ўладна бярэ разбег. Яе ўжо не стрымаць. Першая сучасная трагедыя (я не маю на ўвазе сярэдневяковых містэрый і аповесцяў), першы раман, першая паэма - і паўсюль глыбокая зямляная праўда і дыяменты дажджу на пахучых майскіх галінах, і што ні слова, то жэмчуг падае на срэбны шчыт. 1 як бы часам ні было цяжка - з ёй ужо нічога не могуць зрабіць, як бы ні душылі - яна ўстае. I з атмасферы семінарыі з яе мёртвай царкоўнаславяншчынай выходзіць Якуб Колас, а са сцен школы, дзе вучаць «хто ты естэсь?» - адзін з найлепшых сучасных празаікаў Янка Брыль. Беззямельныя перасяленцы цягнуцца на Далёкі Усход - і праз семдзесят год я чую ў беларускіх вёсках на Усуры і Суйфуне яе, маю мову, нечапаную, родную, адвечна сваю. Прыходзяць і адыходзяць акупанты, усе гэтыя пілсудчыкі і эсэсманы, і след іхні знікае на твары зямным - а яна стаіць, бо карані яе ў глыбінях, дзе спяць тыя, хто стагоддзямі песціў, шліфаваў, бярог яе, лаканічную, гнуткую і цвёрдую адначасова, пявучую, тую, што з найлепшай яснасцю і дакладнасцю перадае думку чалавека, які жыве між Гродняй і Оршай, між Асвеяй і Лельчыцамі. Думку тых, якія казалі: «Хай не будзе ў таго святла, хто на досвітку табе здрадзе».

Яна вечная, бо ўся яна як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. 1, як быццам дамогшыся свайго, б'е, як перапёлкаў жытах - мякка, а за тры вярсты чуваць. «Эль» - як салодкае віно, «дзе» - як шкляной палачкай па крышталі, мяккае «с», як соннае ціўканне сінічкі ў гняздзе. I побач «р», як гарошына ў свістку, і доўга, спявуча, адкрыта гучаць галосныя. А «г» прыдыхае так ласкава, як маці на лобік дзецку, каб перастаў сніць дрэнны сон.

Дык што ж лепей за цябе, мова мая, мова наша?! За цябе, даўняя, за цябе, вечна жывая, за цябе, неўміручая?!

I ў тым, што жывая ты, што неўміручая ты, павінны ўсе мы. Сялянка, што спявае, варушачы сена, - і чалавек, які складае слоўнік, дзеці, што гуляюць у «піва», - і дзяды, што баюць аб даўнім, паэты і вучоныя. Але яшчэ - і гэта ледзь не самае важнае - у тым, што ты неўміручая - шмат паслугі першай настаўніцы школьнай і выкладача літаратуры ў выпускным класе.

Іхняму таленту, няўрымслівасці, працавітасці і любові мы павінны дзякаваць за тое, што ты моцна, уладна і назаўсёды пасяляешся ў душах дзяцей, якія потым стануць дарослымі і самі будуць мець дзяцей і ўнукаў. А ў гэтых дзяцей і ўнукаў таксама будуць настаўнікі - праваднікі вялікіх ідэй чалавецтва ў дзіцячыя душы.

Праваднікі вялікіх ідэй на вялікай роднай мове, і таму самі вялікія людзі.

Уладзімір Караткевіч


Асвятленне на найвышэйшым узроўні

Люстру для галоўнай залы Нацыянальнай бібліятэкі рабілі ў Лідзе


Пісьменная арганізацыя сістэмы асвятлення інтэр'еру мабыць, адна з найважнейшых і адначасова самых складаных задач, якія стаяць перад любым архітэктарам. Акрамя свайго ўтылітарнага прызначэння, святло з'яўляецца прыладай, якая дапамагае арганізоўваць унутраны абшар, выяўляць архітэктурныя аб'ёмы памяшкання. Акрамя таго, яно служыць магутным сродкам эмацыйнага ўздзеяння, здольным ствараць жаданую атмасферу ў рукатворным абшары вакол нас і кіраваць самымі тонкімі адценнямі настрою чалавека.

Светлавая арганізацыя інтэр'еру шмат у чым падобна мастацтву з гэтым сцвярджэннем цяжка не пагадзіцца. Тое ж самае можна сказаць і аб стварэнні найважнага складніка любой сістэмы асвятлення святлотэхнічных прыбораў і кампазіцый, асабліва для грамадскіх памяшканняў, якія значна часцей, чым жылыя інтэр'еры, патрабуюць індывідуальнага падыходу і эксклюзіўных рашэнняў, якія ўлічваюць усе нюансы пэўнага аб'екта пачынаючы планіроўкай і заканчаючы расстаноўкай мэблі.

Ці варта дзівіцца, што пры той адказнай ролі, якую выконваюць у інтэр'еры буйнагабарытныя святлотэхнічныя вырабы, архітэктары вельмі ўважліва, калі не сказаць прыдзірліва, падыходзяць да выбару іх вытворцы бо ад гэтага шмат у чым залежыць, наколькі паспяхова будуць рэалізаваныя іх уласныя задумы. Пры гэтым, аднак, яны часцяком арыентуюцца на дасягненні замежных кампаній і недаацэньваюць або ж проста не да канца ўяўляюць сабе магчымасці, наяўныя ў беларускіх прадпрыемстваў.

З іншага боку, такое становішча рэчаў мае цалкам вытлумачальныя прычыны: справа ў тым, што ў Беларусі вытворчасцю эксклюзіўнай святлатэхнікі і ў першую чаргу буйнагабарытнай займаюцца літаральна адзінкавыя кампаніі. Бо дасягнуць дасканаласці ў малых формах куды прасцей, чым стварыць гэтак ж гарманічны, лёгкі і вытанчаны выраб значна большых памераў. Сапраўды, люстра дыяметрам, скажам, 5 м усяго толькі абстрактная лічба, пакуль не ўявіш, што яе памер практычна роўны вышыні двух паверхаў… Тым не менш, увасабленне ў жыццё такога роду праектаў ужо даўно стала звыклай справай для адмыслоўцаў ЗАТ "Каскад" з г. Ліды.

Унікальныя дызайнерскія рашэнні, высокая якасць выканання, выкарыстанне перадавых тэхналогій і матэрыялаў ад вядомых сусветных вытворцаў вось, мабыць, найболей характэрныя рысы святлотэхнічных вырабаў гэтага прадпрыемства. Аднак галоўным яго здабыткам, безумоўна, з'яўляецца каманда адмыслоўцаў, умелых прымаць пісьменныя прафесійныя рашэнні, да якой б сферы яны ні адносіліся, пачынаючы з меркаванняў чыста эстэтычнага парадку і заканчваючы патрабаваннямі тэхнагляду або захавання санітарных норм асветленасці. Гэта дзякуючы іх доследу і ведам Закрытае акцыянернае таварыства "Каскад" за гады працы стала адным з лідэраў беларускіх распрацоўнікаў і вытворцаў эксклюзіўнай святлатэхнікі. Пачынаючы з 1994 года, у "паслужным спісе" прадпрыемствы значыцца ўжо больш 300 буйных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі, Расіі, краін СНД і далёкага замежжа. Сярод іх Палац Рэспублікі; Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйныя будынкі Віцебскага, Менскага, і Брэсцкага аблвыканкамаў; Тэатр драмы і музыкі ў Брэсце; Віцебская абласная філармонія; спецыялізаваная музычная школа пры Маскоўскай кансерваторыі; аб'екты соцкультбыта цюменскіх нафтавікоў, такія помнікі архітэктуры, як Драматычны тэатр у Магілёве і гарадская ратуша ў Нясвіжы, будынак Пенсійнага фонду г. Масквы. Сёння ЗАТ "Каскад" прымае ўдзел і ў аднаўленні родавага замка князёў Радзівілаў, дзе адмыслоўцы прадпрыемства спрабуюць узнавіць святлатэхніку XVIXVIII стст. з улікам усіх характэрных для таго часу асаблівасцяў.

Кожная з гэтых свяцілень непаўторная і арыгінальная, і ў кожнай свая ўласная гісторыя. І усё ж пасапраўднаму ўнікальнымі іх робіць нешта іншае: у любым з іх жыве часцінка душы яго стваральнікаў, якая і ператварае іх у паўнавартасныя мастацкія вырабы, чыя эстэтычная каштоўнасць з гадамі толькі павялічваецца.

Адной з апошніх работ, выкананых камандай прадпрыемства, стала люстра ў Авальнай зале самітаў новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэтая задача аказалася няпростай як у тэхнічным плане, так і з пункта погляду дызайну. Першым чынам, у зале самітаў неабходна было забяспечыць асвятленне, досыць магутнае для правядзення якаснай тэлевізійнай здымкі і ў той жа час камфортнае для чалавечага вока. З іншага боку, незвычайнае архітэктурнае рашэнне залы святлопразрысты купал замест традыцыйнай столі патрабавала не меней арыгінальных ідэй і ад стваральнікаў святлотэхнічнай кампазіцыі.

Адмыслоўцы ЗАТ "Каскад" прапанавалі (і пасля рэалізавалі) элегантны праект, у якім не трацяць сваёй актуальнасці класічныя матывы, яны спалучаюцца з найноўшымі дасягненнямі ў вобласці святлатэхнікі. Створаная імі люстра ўяўляе сабой вытанчаную канструкцыю ў выглядзе нешырокага тора, які складаецца з мноства крыштальных падвесаў, за якімі хаваюцца крыніцы святла, і цэнтральнага модуля двух крыштальных паўсфер з торам, што атачае іх у ніжняй частцы і рознымі па велічыні крыштальнымі цыліндрамі, размешчанымі ў вертыкальнай плоскасці. У агульнай складанасці ў гэтай люстры налічаецца каля 400 светлавых прыбораў. Самае дзіўнае, што пры сваіх немалых габарытах яна здаецца практычна бязважкай, запаўняе аб'ём, але не загрувашчвае яго, зліваючыся ў непарыўнае цэлае з гэтым адкрытым, напоўненым паветрам і святлом памяшканнем.

У якасці "завяршальных рысак" светлавога афармлення залы выступаюць выкананыя ў тым жа стылі крыштальныя насценныя свяцільні.

Стварэнне такога роду святлотэхнічных кампазіцый складаны і дынамічны працэс, падчас якога прыходзіцца адначасова вырашаць масу задач самага рознага характару, прычым нярэдка ў сціснутыя тэрміны (працы над люстрай для залы самітаў Нацыянальнай бібліятэкі яркае таму пацверджанне). У некаторых выпадках першапачатковаму праекту можа запатрабавацца сур'ёзная перапрацоўка. Таму, як для заказчыка, так і для выканаўца найболей зручным аказваецца варыянт, калі ўсе этапы вытворчасці сканцэнтраваныя ў рамках аднаго прадпрыемствы. Менавіта такім чынам наладжана дзейнасць ЗАТ "Каскад".

Першы крок, з якога пачынаецца стварэнне любой свяцільні на гэтым прадпрыемстве, складанне тэхнічнага задання, якое распрацоўваецца ў цесным супрацоўніцтве адмыслоўцаў аддзела святлотэхнічнага дызайну з праектнай арганізацыяй. У гэтым дакуменце аналізуюцца зыходныя патрабаванні заказчыка, архітэктурныя асаблівасці будынка, агаворваюцца ўсе найважныя тэхнічныя характарыстыкі, неабходныя для распрацоўкі праекту (патрабаваны ўзровень асветленасці, тып, колькасць і намінальная магутнасць крыніц святла, групы ўключэння, механізмы ўздыму і апусканні, арыентыровачныя габарыты і асноўныя канструктыўныя асаблівасці свяцільні), а таксама паказваюцца стадыі яго вырабу і арыентыровачныя тэрміны выканання кожнага з этапаў вытворчасці. Услед за тэхнічным заданнем прыходзіць чаргу распрацоўкі форэскіза (мастацкаканструктарскай прапановы), дзе прапаноўваюцца варыянты рашэння будучай свяцільні і яе асобных частак. Эскізны праект ствараецца звычайна на працягу аднагодвух тыдняў. Калі ў гэтым узнікае неабходнасць, дадаткова вырабляюцца і выпрабоўваюцца макетныя ўзоры. Як толькі праект зацверджаны, можна прыступаць да вырабу люстры.

Увесь апісаны вышэй працэс уяўляе сабой бесперапынны ланцужок, усе "звёны" якога дызайнеры, на чыіх плячах ляжыць стварэнне выгляду будучай свяцільні, канструктары, якія перакладаюць іх ідэі на мову пэўных тэхнічных рашэнняў, вытворчыя падраздзяленні, брыгада мантажнікаў, якая ажыццяўляе работы па ўсталёўцы гатовых вырабаў на аб'ектах, находзяцца ў пастаянным узаемадзеянні. Гэта дазваляе хутка і эфектыўна ўносіць неабходныя карэктыроўкі на любым этапе вытворчасці, аператыўна рэагаваць на новыя акалічнасці і магчымыя змяненні сітуацыі на самім аб'екце, вырашаць іншыя пытанні, якія ўзнікаюць падчас работ. Вось чаму выраб свяцілень займае значна менш часу, чым можна было б чакаць ад вырабаў такога высокага класу: у залежнасці ад узроўню складанасці на выкананне ўсяго цыклу патрабуецца 1,52 месяцы.

Сёння буйнагабарытныя святлотэхнічныя кампазіцыі ЗАТ "Каскад" гэты сімбіёз эксклюзіўнага дызайну і перадавых тэхналогій у вобласці асвятлення інтэр'еру усё часцей становяцца галоўнымі ўпрыгожваннямі шматлікіх знакавых аб'ектаў, выцясняючы з навакольнай рэчаіснасці звычайнасць і абрыдлыя стандарты асвятлення.

Паводле Е. Ярмаковіча, "Майстэрня"


У МЕНСКУ АДКРЫЛАСЯ ВЫСТАВА "МІСІЯ ААН-ЮНРРА Ў БЕЛАРУСІ Ў 1946-1947 ГАДАХ"

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 20 ліпеня адкрылася выстава "Місія ААНЮНРРА ў Беларусі ў 1946-1947 гадах", арганізаваная музеем сумесна з прадстаўніцтвам ААН у Беларусі пры садзеянні пасольства ЗША ў Беларусі.

Экспазіцыя адлюстроўвае дзейнасць Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення Аб'яднаных Нацый (UNRRA, UN Relief and Rehabilitation Administration), створанай у лістападзе 1943 для аказання дапамогі краінам, якія найбольш пацярпелі ў гады другой сусветнай вайны. За час працы місіі ЮНРРА ў Беларусі яна атрымала 141.853 тоны харчавання, медыкаментаў, абсталявання і матэрыялаў на суму каля 61 млн. долараў ЗША.

Дырэктар музея Сяргей Азаронак назваў гэту дапамогу "бескарыслівай, неабходнай і плённай".

Паводле слоў кіраўніка прадстаўніцтва ААН Джыхан Султанаглу, толькі ЗША для вяртання бежанцаў і аказання іншай дапамогі людзям, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, выдзелілі 2,3 млрд. долараў. "Каб уявіць аб'ём гэтай сумы ў цяперашніх цэнах, яе неабходна павялічыць у дзесяць разоў", - зазначыла Дж. Султанаглу. Яна назвала ўзорнай дзейнасць 15 супрацоўнікаў місіі ЮНРРА ў Беларусі, якія прыступілі да працы 60 гадоў таму і пражывалі ў Лошыцкай сядзібе на ўскрайку Менска.

Ад імя амерыканскага народа пасол США Джордж Крол выказаў падзяку беларусам, якія даглядаюць магілу супрацоўніцы місіі, грамадзянкі ЗША Рут Уолер. Пасля выратавання дзяцей, якія патаналі, яна цяжка захварэла і памёрла 4 жніўня 1946 года. Р.Уолер пахавана ў Менску на Ваенных могілках. "На жаль, яе муж Тэадор Уолер, які некаторы час узначальваў місію і цяпер жыве ў ЗША, зза ўзросту не можа адчуць гасціннасць беларусаў, якія цяпер жывуць у цудоўнай краіне, а не на папялішчы", - сказаў дыпламат.

Дж.Крол мяркуе, што выстава будзе карыснай маладым беларусам, якія змогуць даведацца, як ААН і ЗША падтрымлівалі беларусаў у цяжкую для іх гадзіну.

На думку дырэктара Нацыянальнага архіва Вячаслава Селяменева, выстава, на якой прадстаўлены матэрыялы айчынных архіваў і музеяў, а таксама Архіва ААН, бібліятэкі Калумбійскага універсітэта (ЗША) і ўласнага архіва Т.Уолера, будзе карыстацца вялікай цікавасцю ў Беларусі.

М. ГАРАВЫ, БелаПАН.


ЛІДЧЫНА

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)


Маршрут № 1.

ДВОРЫШЧА цэнтр сельсавету.

З XVI стагоддзя гэтая вёска (а ў мінулым маёнтак, двор, адкуль і пайшла яго назва) належала Ільінічам, Радзівілам, пазней віленскім езуітам. У канцы XVIII стагоддзя Дворышча стала мястэчкам, у якім праз стагоддзе ўжо можна было ўбачыць касцёл, бровар, піваварны завод, вадзяны млын, крахмальны завод, карчму.. Млын і рэшткі многіх іншых пабудоў дайшлі да нашых дзён. Касцёл, заснаваны ў 1591 году рэктарам Віленскай езуіцкай акадэміі Г. Анабіёна, праіснаваў да 1880х гадоў. Ацалела толькі яго капліца ў імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

У Дворышчы працуе конезавод.

На 1.1.1996 г. у Дворышчы 145 двароў, 460 жыхароў.

ДУБРОЎНЯ цэнтр сельсавету.

Самая старажытная паводле пісьмовых крыніцаў вёска Лідскага раёна. Першы раз яна згадваецца ў сувязі з паходам, пачатым у канцы 1381 года Вялікім князем Літоўскім Кейстутам супраць свайго плямянніка князя Карыбута, які валодаў Наваградкам. Кейстут выступіў супраць Карыбута і па дарозе ў яго ўдзел напаў на Дуброўню, за 5 вёрст ад Ліды, схапіў тут Вайдылу і загадаў яго павесіць у 1381 г.".

Вайдыла быў халопам Вялікага князя Альгерда (13451377): "Нъхто пак у великого князя Олгирда холоп Войдипо. Пръвое был лекарцом, а потом уставил его постелю собъ слати и воду давати собъ пити, потом пак полюбился ему велми и дал был ему Лиду дръжати, и повел его у великых. Потом по животъ великого князя Олгирда двъ лъть больши ль было, князь велыкий, Ягайло поведеть его велми у высокых и даст за него сестру свою родную, княгиню Марью... Князю Кестутю великую нелюбов и жалость вдълал, што братанку его, а сестру свою за холопа дал. И был той Войдило у великой моцы у великого князя Ягайла и почал в нъмцы собъ чиниты а записываться грамотами противу великого князя Кестута".

Унікальная, легендарная асоба XIV стагоддзя гэты Вайдыла - халоп, стаўшы баярынам, і мужам княжны.

Зза Вайдылы князь Кейстут здзейсніў дзяржаўны пераварот; скінуў Ягайлу з вялікакняскага пасаду і адразу ж расправіўся з Вайдылам. Помста Ягайлы і Марыі была бязлітаснай - 80гадовы князь Кейстут быў задушаны ў Крэўскім замку. Смерць Вайдылы на думку польскага гісторыка Паўла Ясяніцы, адвярнула Вялікае Княства ад праваслаўя, бо Вайдыла быў праваслаўным, вяліся перамовы пра шлюб Ягайлы з адной з дочак Зміцера Данскога.

Вайдыла адзін з галоўных герояў паэмы Пятра Бітэля "Людзі і замкі".

"I стаў Вайдзіла жыць у замку.

Спярша тужыў па волідолі,

Пасля, прывыкшы да няволі,

Замкнуў жыццё у тую рамку,

Што распарадкам дня завецца

I, як між слугамі вядзецца,

Пачаў цягнуць пакорна лямку.


Ён перш быў хлопцам для паслугі,

Хадзіў туды, дзе загадалі,

Рабіў, што толькі пажадалі

Княгіня, князь, паны, іх слугі.

Штораз то рэха мур будзіла:

«Вайдзіла, дзе ты? Гэй, Вайдзіла!

Што, паспытаць жадаеш пугі?»


Ды час ішоў, міналі годы,

Вайдзіла рос і жыць вучыўся.

3 загаду князя хутка ўліўся

Ў сям'ю вайсковага народа.

Жыццё інакш каціцца стала

I паступова замятала

Дзяцінства цяжкага нягоды.


I вось у князевай дружыне,

Хоць і за ўсіх ён маладзейшы,

Ён самы смелы, найспрытнейшы.

А ў той жыццёвай блытаніне

Ён не шукае спрэчак, звады,

Але і ворагу дасць рады,

I сябра ў горы не пакіне.


Прывык да бітваў і паходаў

Супроць татараў, немцаў, ляхаў

I сустракаць прывык без дахаў

I халады і непагоды.

А ў час баёў ці паляванняў

Не ведаў страху, ні хістанняў,-

Яму адно - ў агонь ці ў воду.


Ды толькі сумны ён якісьці,

Ні з кім сяброўства не заводзіў,

Быў панам сам сабе, дый годзе.

I ўсё таксама, як калісьці,

Глядзеў на Кейстута варожа -

Ніяк з той спадчыны нягожай

Не мог знайсці у думках выйсця.


Ён помніў матчыны праклёны,

Якімі кожны дзень, бывала,

Яна Кейстута абсыпала.

Але чаму такі шалёны

Гнеў выклікала імя гэта,

Не скажа бедная кабета -

Над ёй гамоніць лес зялёны...


Вось да якіх жарсцяў спрычынілася Дуброўня.

Замак Вайдылы размяшчаўся ў Дуброўні. У сярэдзіне 19га стагоддзя яшчэ паказвалі фундамент палаца Вайдылы.

На 1.01.2004 у Дуброўні 148 двароў, 404 жыхары.


ПЕРШАМАЙСКІ, пасёлак Дубровенскага сельсавету. Знаходзіцца за 8 км на ўсход ад раённага цэнтра Ліда, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Ліда, на аўтамабільнай дарозе Ліда- Іўе. Пасёлак заснаваны ў 1964 г. у сувязі з будаўніцтвам тарфянога завода.

На 1.1.2004 г. - 505 двароў, 1340 жыхароў.

Пры Першамайскім доме культуры працуе Народны хор " Журавінка". Створаны ў 1960 г.

У рэпертуары не толькі народныя беларускія, рускія, украінскія, польскія, але і аўтарскія песні і харэаграфічныя замалёўкі. Калектыў лаўрэат трох усесаюзных фестываляў народнай творчасці, неаднаразовы пераможца раённых, абласных і рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў, выступаў у Польшчы, Літве, Калінінградзе (мастацкі кіраўнік А.Э. Міцкевіч).

СЦЕРКАВА, вёска Бердаўскага сельсавету. На пачатку XX ст. вёска Лідскай воласці Лідскага павету. З 18 сакавіка 1921 да верасня 1939 г. у складзе Польшчы, вёска Лідскай гміны Лідскага павету Наваградскага ваяводства. З тых часоў захавалася паданне, як сцеркаўскі солтыс Станіслаў Цешка "змагаўся" супраць Беларускай сялянскай грамады.

Грамадоўцы паводле сваёй сацыялістычнай сутнасці на розныя рэвалюцыйныя святы ладзілі дэманстрацыі і хадзілі з чырвонымі сцягамі. Польскія ўлады патрабавалі ад солтысаў не дапускаць тых дэманстрацыяў. Цешка паступаў наступным чынам: "Гэта яны з голаду дэманструюць", казаў ён, і ў Сцеркаве для дэманстрантаў накрывалі стол, ставілі паесці і, нават, выпіць. Пасля добрага пачастунку сацыялістычныя настроі ішлі на спад, дэманстранты згортвалі сцягі і расходзіліся па дамах.

На 1.1.1996 г. у Сцеркаве - 151 падвор'е, 320 жыхароў.

На 1.1.2004 г. 118 двароў, 261 жыхар.

БЕРДАЎКА цэнтр сельсавету.

З 60х гадоў XIX стагоддзі Бердаўкай валодаў Аляксандр Дамбавецкі (1840 1914) вядомы беларускі краязнаўца і грамадскі дзеяч. На працягу 20 гадоў (1872 1893} ён быў магілёўскім губернатарам, а з 1893 годацарскім сенатарам. Па яго ініцыятыве ў 1879 годзе ў Магілёве быў створаны гістарычнаэтнаграфічны музей і выдадзена трохтомная "Спроба апісання Магілёўскай губерні...", якую назавуць "Энцыклапедыяй магілёўскага жыцця".

У Бердаўцы ў 1880х гадах ён пабудаваў палац, шматлікія гаспадарчыя і прамысловыя будынкі (млын, цагляны і спіртавы заводы і інш.), разбіў парк. Так паступова склалася аблічча сядзібы, у якой у міжваенны перыяд дзейнічалі сельскагаспадарчая школа, конезавод (апошні функцыянаваў аж да 1956 года). Зараз у былым маёнтку размяшчаюцца Дом культуры і бібліятэка.

У 1985 годзе ў Бердаўцы Лідскага раёна заснаваны сямейны ансамбль Парфенчыкаў Бердаўскага цэнтральнага дома культуры. У рэпертуары беларускія, рускія, украінскія, польскія песні і асабістыя творы А.Парфенчыка, І.Парфенчык і З.Унучка. Мастацкі кіраўнік А.Г.Парфенчык.

Ансамбль прымаў удзел у рэспубліканскім фестывалі сямейных ансамбляў, дзе стаў лаўрэатам, узнагароджаны граматай ААН, дыпломамі Міністэрства культуры за ўклад у зберажэнне і развіццё беларускай народнай культуры. Удзельнікі калектыву выязджалі ў г. Добра Място (Польшча) на фестываль сямейных ансамбляў, прымалі ўдзел у праграме беларускага тэлебачання «Беларускі дом».

А. і І.Парфенчыкі з'яўляюцца дыпламантамі першага рэспубліканскага фестывалю аўтарскай песні «Залатая горка», які праходзіў у Менску ў 1993 г.

У 1994 г. калектыў атрымаў званне «народны».

У вёсцы працуе краязнаўчы музей, які стварыў педагог і краязнаўца Анатоль Крупы.

На 1.01.2004 г. у Бердаўцы237 двароў, 633 жыхары.

БІСКУПЦЫ, вёска Дакудаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы ўсход ад г. Ліда. На пачатку XX ст. вёска Дакудаўскай воласці Лідскага павету, 270 жыхароў, 383 дзесяціны зямлі. Дзейнічала школа царкоўнага пісьменства (адкрыта ў 1901 г.), якая адносілася да Дакудаўскага праваслаўнага прыходу. З сакавіка 1921 да верасня 1939 г. у складзе Польшчы.

Біскупцы радзіма Дануты Бічэль.

БІЧЭЛЬ Данута Янаўна (н. 3.12.1937, в. Біскупцы Лідскага рна), паэтэса. Скончыла Гарадзенскі педагагічны інстытут (1962). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1984). Паэзія Б. спалучае лірычнаспавядальны і філасофскааналітычны планы, вызначаецца аб'ёмнай метафарычнасцю, асацыятыўнасцю вобразаў, вольным інтанацыйным ладам. У аснове творчасці - бел. нар.паэтычная традыцыя, якая парознаму выяўляецца на розных этапах мастацкага развіцця. У ранняй лірыцы (зборнікі «Дзявочае сэрца», 1961; «Нёман ідзе», 1964) уздзеянне фалькл.песеннай паэтыкі - у эмацыянальнай адкрытасці, непасрэднасці і чысціні рамантычнага пачуцця, суладнага з жыццём роднай прыроды. У зборніку «Запалянкі» (1967) - зварот да змястоўных, маральнаэтычных каштоўнасцяў фальклору. Праз вобразы сялянскіх рытуалаў, буслянкі, жыта, адбеленых палотнаў, праз традыцыйнапобытавую культуру вёскі раскрываецца хараство і сіла бел. нар. духу. У больш позніх творах усё больш схіляецца да паэтызацыі прозы вясковага жыцця з яго этнаграфічнымі рэаліямі, лекавымі зёлкамі, бабулямі (зборнікі «Доля», 1972; "Ты - гэта ты", 1976). I менавіта тут адкрывае вялікія ісціны быцця радзімы, бачыць сябе ў цэнтры Сусвету. У вершах прыкмячаюцца матывы нар. быляў, чуюцца галасы продкаў і спрадвечна ўстойлівая, змацаваная нар. магіяй маральная сістэма жыцця. Хараство яго раскрываецца з нар. паэтычных пазіцый. З язычніцкім адчуваннем перадае Б. багацце і моцны пульс дыхання прыроды, адчуваючы сябе часцінкай яе жыццятворчых рухаў. Стылізаваным пад нар.песенную традыцыю, нясмелажартаўлівым паказвае паэтэса ў ранняй лірыцы каханне. У сталы ж перыяд гучыць самаахвярнае, драматычнаглыбокае на нар.баладны лад перажыванне жанчыны, якая зведала цану радасці і гора. У зборніках «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), "А на Палессі»"(1990), "Божа мой, Божа" (1993) арганічныя героікаэпічныя ноты асэнсавання нац. гісторыі, яе постацяў, якія паўстаюць часцей у нар.легендарным ці прытчавым асвятленні. У гэтым эстэтычным шэрагу і вершылітанні, звернутыя да боскай сілы. У іх раскрываецца высокае пачуццё і літаратурна трансфармаваныя стылістычныя фігуры замоў. Лексічны арсенал паэзіі Б. арганічна збліжаецца з жывой маўленчай і нар.паэтычнай стыхіяй бел. фальклору.

А. М. Пяткевіч. "Беларускі фальклор. Энцыклапедыя." Т. 1, ст. 178179.)

На 1.1.1996 г. у Біскупцах - 80 падвор'яў, 160 жыхароў.

На 1.1.2004 г. - 65 двароў, 137 жыхароў.

ПЯТРЫ, вёска Дакудаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы ўсход ад г. Ліда, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Нёман. На пачатку XX ст. вёска Дакудаўскай воласці Лідскага павету, 193 жыхары, 142 дзесяціны зямлі. 3 сакавіка 1921 да верасня 1939 г. у складзе Польшчы, вёска Дакудаўскай гміны Лідскага павету Навагрудскага ваяводства. На 30.9.1921 г. - 30 жылых пабудоў, 180 жыхароў.

На1.1.1996г. - 22 падвор'і, 38 жыхароў.

На 1.1.2004 г. 18 двароў, 27 жыхароў.

Сядзіба "Пятры".

Пры дарозе М6 Гародня Менск, не даязджаючы да ракі Гаўі, на ўскраіне вёсачкі Пятры размешчаная гэтая сядзібахутар ў атачэнні лесу і возера. Тут ёсць дзве хаты і мураваная альтанка. У двухпавярховым асабняку да паслуг аматараў сельскага адпачынку гасцёўня з тэлевізарам, музычным цэнтрам, камінам, чатыры ўтульныя спальні, лазня. Унутраныя памяшканні аздобленыя натуральным дрэвам. У другой хаце два спальныя пакоі з камінам і варыўнай печчу. Гаспадар Сяргей Страх арганізуе для сваіх гасцей пешыя і веласіпедныя пагулянкі па лясных дарогах, паляванне, адпачынак на Нёмане, паходы ў ягады ў журавінавы заказнік...

ДАКУДАВА цэнтр сельсавету.

Перад вёскай пры ўездзе з дарогі Гародня Менск справа ад дарогі знаходзіцца геадэзічны знак Дугі Струве, унесенай у Сусветны спіс ЮНЕСКА, помнік 0вой катэгорыі.

Царква Нараджэння Багародзіцы ў 1866 году заняла месца ранейшага ўніяцкага храма 1795 года. Яе выгляд рэтраспектыўнарускі традыцыйны для свайго часу.

На паўднёвай ускраіне вёскі захаваліся археалагічныя помнікі паселішчы XI XII стагоддзяў, а таксама VI VIII стагоддзяў, калі ішла актыўная каланізацыя балтаў славянамі.

Верагодней усяго, менавіта ў гэтым Дакудаве (бо ёсць і іншыя) князь ЗміцерКарыбут Альгердавіч, які ўцёк з Лідскага замка ўзімку 1392 года пры набліжэнні войска крыжакоў і Вітаўта, сустрэўся з сіламі, пасланымі Вітаўтам, каб уціхамірыць свавольнага суродзіча, які патрабаваў у яго пасля ўцёкаў вяртання Ліды. Князь Карыбут быў тут ушчэнт пабіты, а затым адпраўлены ў палон да свайго роднага брата ЎладзіславаЯгайлы.

На 1.01.1996 г. у Дакудаве 206 двароў, 460 жыхароў.

На 1.01.2004 г. 107 двароў, 242 жыхары.

Сядзіба "Дакудава" .

Гаспадары Агарка Юры і Святлана. Прапануюць аматарам вясковага турызму поўныя цыклы звароту сельскагаспадарчых культур: жытапшаніца (ад зярняці да аладкі або булкі), лён (ад сем'я да тканіны), а таксама ўсе віды адпачынку ў басейне Нёмана.

ГАНЧАРЫ цэнтр сельсавету.

Пакроўская царква будавалася ў 1770х гадах як уніяцкая, пасля стала праваслаўнай. Дынамічнасць ёй надае высокая вежазваніца з цыбульным купалам, увянчаным дэкаратыўна вырашаным крыжом. Гэта складаны па сваёй канструкцыі храм, унутраны абшар якога падзелена трыма парамі квадратных слупоў на тры нефы з іх цэнтральны ўдвая шырэй бакавых і завершаны кілепадобным зборам. Столі бакавых нефаў плоскія. Перад царквой знаходзіцца драўляная двух'ярусная званіца другой паловы XIX стагоддзя. Яе ніжні ярус з брусоў глухі; верхні "празрысты", з парапетам.

За 1 км на паўн. усход ад вёскі знаходзіцца стаянка каменнагабронзавага вякоў, 107 тысячагоддзі да н. э.

На 1.01.1996 года ў Ганчарах 161 двор, 435 жыхароў.

На 1.01.2004 г. 173 двары, 415 жыхароў.

АГАРОДНІКІ вёска Ганчарскага сельсавету

Гэтае сяло, вядомае з XIX стагоддзя, не так даўно "паглынула" былы маёнтак Вашкевічы, якім валодалі Салагубы. У 1763 году яны заклалі тут фамільную капліцу, звернутую сваім фасадам да іх сядзібнага дома. З часам капліца, перабудоўваючыся, ператварылася ў касцёл у імя Святых Яўхіма і Ганны (бацькоў Панны Марыі). У пасляваенныя гады гэты цікавы будынак быў на грані знікнення, але дзякуючы высілкам мясцовых энтузіястаў святыня адноўленая. Сёння яна лічыцца найстарэйшым ацалелым каталіцкім храмам Лідчыны. Касцёл, мабыць, занадта "шырокі ў касцях": працяглы шасцікалонны порцік тасканскага ордэру трымае драўляны трохкутны франтон, над якім падымаецца двух'ярусная вежа.

На 1.01 1996 г. у Агародніках 85 двароў, 194 жыхары.

На 1.01.2004 г. 79 двароў, 165 жыхароў.

У 1897 годзе ў Агародніках адкрыта школа царкоўнага пісьменства, якая адносілася да Ганчарскага праваслаўнага прыходу. У 1913 годзе ў гэтай школе працаваў настаўнікам Рыгор Шырма.

ШЫРМА Рыгор Раманавіч (20.1.1892, в. Шакуны Пружанскага рна - 23.3. 1978), фалькларыст, харавы дырыжор, педагог, публіцыст, музычны і грамадскі дзеяч. Народны артыст Беларусі (1949). Народны артыст СССР (1955). Герой Сацыялістычнай Працы (1977). Дзяржаўныя прэміі Беларусі 1966, 1974. Скончыў Седлецкі настаўніцкі інстытут (Польшча, 1918). З 1912 настаўнічаў. З 1914 член этнаграфічнай камісіі Рускага геаграфічнага таварыста. З 1919 дырэктар арганізаванай ім школы ў Варонежскай вобласці. У 1926 выкладчык Віленскай бел. гімназіі, арганізатар і кіраўнік нар. хораў у Пружанах, бел. гімназіі, Бел. саюза студэнтаў. Вёў культурнаасветную і літаратурнапубліцыстычную дзейнасць у Заходняй Беларусі. У 192729 член і сакратар (192737) Галоўнай управы Таварыства бел. школы. У 1933 арганізатар, выдавец і аўтар таварыства «Летапіс таварыства бел. школы» (з 1936 - «Беларускі летапіс").

За сваю дзейнасць праследаваўся ўладамі Польшчы, двойчы быў зняволены. У 1940 сфарміраваў у Беластоку Бел. ансамбль песні і танца, рэарганізаваны ў Дзяржаўны хор Рэспублікі Беларусь (1950), Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу Рэспублікі Беларусь (1955), якую ўзначальваў да 1970, з 1978 яго імя.

За сваю дзейнасць пераследаваўся ўладамі Польшчы, двойчы быў зняволены. У 1940 сфармаваў у Беластоку Бел. ансамбль песні і танца, рэарганізаваны ў Дзяржаўны хор Рэспублікі Беларусь (1950), Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу Рэспублікі Беларусь (1955), якую ўзначальваў да 1970, з 1978 яго імя. У 1966-78 Старшыня Саюза кампазітараў БССР і сакратар праўлення Саюза кампазітараў СССР. Збіральніцкую работу пачаў у 1907, выдаў шэраг фалькл. зборнікаў для школьных і самадзейных хароў «Беларускія народныя песні» (1929), «Наша песня» (1938). Запісаў больш за 2000 нар. песень і твораў нар. прозы, частку якіх змясціў у зборніках «Беларускія народныя песні, загадкі, прыказкі» (1947), «Беларускія песні» (1955), «Школьны спеўнік» (1959). Выданне «Дзвесце беларускіх народных песень» (1958) стала анталогіяй песеннай традыцыі заходнебел. рэгіёна, у ім адлюстраваў большасць распаўсюджаных тут тыпавых напеваў і сюжэтнатэматычных груп песень каляндарнага і сямейнага цыклаў, даў меладычны «партрэт» пазаабрадавай песні. Асноўная фундаментальная фалькл. праца Ш. - «Беларускія народныя песні» (т. 1-4, 1959-76) - вызначаецца памастацку дасканалымі песеннымі ўзорамі жанраў і гісторыкастылявых пластоў, характэрнымі рытмамеладычнымі і ладаінтанацыйнымі тыпамі напеваў. Падрыхтаваў выданне «Беларускія народныя песні» (т. 1-2, 1971-73), куды ўвайшлі лепшыя апрацоўкі з рэпертуару Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі, зробленыя на працягу 40 гадоў бел., рускімі, украінскімі і латышскімі кампазітарамі. Свае эстэтычныя погляды, збіральніцкія прынцыпы, меркаванні наконт генезісу асобных фалькл. жанраў і інш. выказаў у прадмовах да зборнікаў песень, шэрагу артыкулаў. Асноўныя публіцыстычная спадчына Ш. па праблемах фальклору, музыкі, літаратуры і грамадскага жыцця сабрана ў кн. «Песня - душа народа» (1976, 2е выд. 1993).

Т.Б. Варфаламеева.

БЯРОЗАЎКА адзіны горад у Лідскім раёне, акрамя Ліды, з 12 тысячамі жыхароў, з якіх ледзь не палова так або інакш звязаная з найбуйным бярозаўскім прадпрыемствам шклозаводам "Нёман". З яго, уласна, і пачалося станаўленне шкляной справы на Лідчыне. У верасні 1883 года мясцовы абшарнік Зянон Ленскі звярнуўся да ўладаў з пісьмовай просьбай аб выдачы яму дазволу "устроіць на лясной дачы маёнтка Зайчыцы гуту". Абшарніка лёгка зразумець: папершае, з'явіўся попыт на шкляны посуд для Лідского піўзавода; падругое, сыравіна (кварцавы пясок) і паліва (з Налібоцкай пушчы) існавалі ў неабмежаванай колькасці; нарэшце, патрэцяе, пад бокам была танная працоўная сіла.

Несумнеўна, прадпрымальніцтва Зянона Ленского абяцала вялікія выгоды, але зза адсутнасці тэхнічнай дакументацыі яго хадайніцтва адхілілі. Нягледзячы на гэта, завод быў пабудаваны і даваў прадукцыю. Месца яго першага размяшчэння ў ляску, недалёка ад горада Бярозаўкі, якога ў той час яшчэ не было, атрымала назву "Старая гута". У 1891 году Ленскі здаў завод у арэнду Вільгельму Краеўскаму і Юліюсу Столе. Можна сказаць, што з гэтага моманту і пачалося сапраўднае развіццё прадпрыемства, паколькі новыя гаспадары, акрамя прадпрымальніцкай жылкі, мелі прафесійныя спазнанні ў вобласці шкляной вытворчасці. Пры іх завод пачаткаў вырабляць крышталь, абсталяваўся замежным абсталяваннем, пераважна нямецкім. Тэхнічнымі кансультантамі і наладчыкамі абсталявания былі бельгійскія, нямецкія, польскія адмыслоўцы. Патрапіўшы ў добрыя рукі, прадпрыемства значна пашырыла асартымент сваёй прадукцыі.

У 1905 году трагічна загінуў Вільгельм Краеўскі патануў у Нёмане. Юліюс Столе даў шчодры водкуп родным загінулага кампаньёна і стаў адзіным гаспадаром Бярозаўскага завода. Першую сусветную вайну ён з сям'ёй перажыў у Маскве. Пасля канца вайны вярнуўся на завод, кіраваць якім яму дапамагалі ўжо сыны. Не прайшло і двух гадоў, як ізноў давялося з'ехаць пачалася савецкапольская вайна, пасля якой Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. Столе ізноў вяртаецца на свой завод, і з 1923 года ўжо існуе фірма "Столе і сыны". У наступныя гады, нават ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу, каля паловы прадукцыі завода ішло на экспарт.

Профіль вытворчасці захаваўся і пасля аб'яднання Беларусі ў 1939 годзе. Адноўлены пасля Вялікай Айчыннай вайны шклозавод "Нёман" доўгі час быў трэцім па велічыні сярод роднасных яму прадпрыемстваў Савецкага Саюза пасля ГусьКрыштальнага і Дзяцькаўскага ў Расіі. Карэнныя змяненні ў лёсе прадпрыемства адбыліся ў 1960х гадах, калі сюды прыбылі прафесійныя мастакі, якія пачалі ствараць не толькі ўтылітарныя прадметы з шкла, што тыражуюцца ў масавай вытворчасці, але і вырабы, выконваныя ў адзіным асобніку. Так у Бярозаўцы быў пакладзены пачатак самабытнай школе мастацкага шкла.

Усё лепшае, што створана на "Нёмане", сёння можна ўбачыць у завадскім музеі, куды арганізуюцца экскурсіі, якія ўключаюць у сябе і азнаямленне з сучаснай вытворчасцю. У музеі прадстаўленыя і высакародны празрысты крышталь, і ўсе мажлівыя адценні шкла самых розных форм, і малочнадымчатое шкло са знакамітай "нёманскай ніткай", якое аддалена нагадвае працы старых венецыянскіх гутнікаў. Шматлікія экспанаты сапраўдныя творы мастацтва, адзначаныя прэміямі, дыпламамі, медалямі шматлікіх прэстыжных міжнародных кірмашоў і выстаў. Гледзячы на гэтыя дзіўныя вырабы, якія заварожваюць сваёй прыгажосцю, мімаволі ўспамінаеш радкі з урачыстай оды Ламаносава:

"Спяваю перад табой

у захапленні хвалу

Не каменям дарагім,

не золату, а шклу"

У Бярозаўцы дзейнічае Народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Прынямонцы» Бярозаўскай дзіцячай музычнай школы. З аснаваны ў 1982 г. Ідэя стварэння калектыву належала В.І.Сычэўскай, дырэктару школы. У склад ансамбля тады ўваходзіў увесь педагагічны калектыў. Мэтай ставілася далучэнне выкладчыкаў да выканаўчай, творчай, музычнай дзейнасці. Спачатку выконваліся толькі інструментальныя творы, затым і вакальнаінструментальныя. У цяперашнім рэпертуары калектыву акрамя твораў вакальнаінструмснтальнага жанру прысутнічаюць і беларускія народныя танцы, полькі, вальсы.

Ансамбль выступаў у абласным туры рэспубліканскага фестывалю «Беларусь - песня», удзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах горада і раёна, святочных канцэртах у школе.

Званне «народны» нададзена ў 2000 г.

Дзіцячы танцавальны калектыў "Крышталікі" Бярозаўскага палаца культуры шклозавода "Нёман".

Створаны ў 1984 г. Кіраўнік Ж.У. Лебядзевіч, выпускніца Гарадзенскай культурнаасветнай вучэльні. У склад калектыву ўваходзяць дзеці 7 10 і 14 15 гадоў (больш 40 чалавек). З першых месяцаў стварэння калектыў удзельнічае амаль ва ўсіх мерапрыемствах ДК, горада, у раённых аглядах мастацкай самадзейнасці, святах, конкурсах, фэстах.

Творчая праца ў калектыве цесна пераплятаецца з выхаваўчай. Праводзяцца гутаркі па гісторыі харэаграфіі, музыкі, прагляды тэматычных тэлеперадач, вялікая ўвага надаецца сумеснаму адпачынку дзяцей.

У 1997, 1999 гг. "Крышталікі" лаўрэат конкурсу "Крыштальны чаравічак" (Ліда); 1997 г. дыпламант рэспубліканскага фэсту "Танцуючы фламінга" (Гомель); 1998 г. лаўрэат 1га абласнога фэсту танца (Гародня) і 1га фэсту народнай творчасці Беларусі "Беларусь мая песня" (Менск); 1999 г. дыпламант рэспубліканскага фэсту "Залатыя ключы" (Салігорск) і фіналіст рэспубліканскага тэлефестывалю "Усе мы родам з дзяцінства".

Сядзіба "Над Нёманам".

Гаспадары гэтай сядзібы Валеры і Аксана Салькоўскія актыўныя ўдзельнікі Грамадскага аб'яднання "Агра і экатурызм". Сваім гасцям яны могуць прапанаваць, акрамя ўтульнага жылля ў добра спланаванай хаце, разнастайную культурную праграму напрыклад, спуск на драўляным плыце па Нёмане, наведванне Ліды, Наваградка, Бярозаўкі. Абавязкова варта паспрабаваць настойкі з травы, зробленай Аксанай па старадаўніх беларускіх рэцэптах, панаглядаць за разборкой свіні (а гэта цэлы рытуал!), прадэгуставаць "свежаніну"... Завяршыць дзень можна вечарынкай з удзелам мясцовых музыкаў, тым больш што сам фальварковец адзіны ў Беларусі прафесіянал ігры на звончатых гуслях, лаўрэат Міжнароднага музычнанага конкурсу ў Італіі (1993). Пабываўшы тут, вы абавязкова захочаце вярнуцца ў гэтую цёплую і гасцінную хату, размешчаны ў дзіўна маляўнічым месцы на абрывістым пяшчаным беразе Нёмана на канцы Бярозаўкі.

ВЯЛІКІЯ КАНЮШАНЫ, вёска Тарноўскага сельсавету. Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра Ліда, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Нёман. На пачатку XX ст. вёска Ганчарскай воласці Лідскага павета, 321 жыхар, 499 дзесяцін зямлі. У 1921 - 1939 гг. у складзе Польшчы. Паводле польскага перапіеу ад 30 верасня 1921 г., вёска Ганчарскай гміны Лідскага павету Наваградскага ваяводства, 66 жылых пабудоў, 345 жыхароў. У 1950 г. створаны калгас. У 1954-1965 гг. - цэнтр сельсавету.

На 1.1.1996 г. - 9б па-двор'яў, 198 жыхароў.

На 1.1.2004 г. - 80 двароў, 1б0 жыхароў.

У 1913-14 гадах у Вялікіх Канюшанах жыў Рыгор Шырма, пра што існуе мясцовае паданне. На аснове гэтага падання Станіслаў Суднік стварыў верш:

Па-над рэчкай, над Дзітвою

Песня разняслася,

Аксамітавым сувоем

Ночка разлілася.


Па-над гаем, па-над борам,

Па-над паплавамі...

Разам з міленькім Рыгорам

Мы спяваем самі.


Мы ад вечара да рана

Ўзімку і прадвеснем

На абое Канюшанаў

Нагалосім песняў.


Што за хлопец, што за спеўны

І адкуль узяўся,

Ён за Божу ласку, пэўна,

Нам сюды дастаўся.


Разліваецца сардэчнай

Песняю світанне,

Парадніліся навечна

З Шырмам канюшане.

БЕЛАГРУДА вёска Тарноўскага сельсавету.

Міхайласкі касцёл (помнік 2й катэгорыі) размясціўся на высокім беразе Дзітвы ў пачатку ХХ стагоддзя і дэманструе гледачу франтальна свой раманагатычны твар. Зразумела з папраўкай на час, у які панаваў мадэрн. Прысутнасць апошняга асабліва адчувальна ў алтарнай частцы святыні: дынамічная кампаноўка аб'ёмаў закрыстый, кантаванай абсіды і выступаў трансепта нараджае выразную святлоценявую пластыку храма.

Галоўны фасад строгі і велічны: дзве высокія вежы, накрытыя шатровымі дахамі, складаюць між сабой шчыт з трохкутным завяршэннем, традыцыйным акномружай і галерэяй. Усё гэта паспяхова ўпісана ў рэльефна выкладзеную цэглай паўцыркульную арку, куды змешчаны і высокі партал. Цагляным мурам "вышытыя" дэкаратыўныя ўзоры на фасадах будынка: фрызы, профілі, лапаткі, апраўленні вокнаў... Інтэр'ер храма ўпрыгожаны фрэскавым арнаментальным жывапісам і захоўвае абраз Богамаці другой паловы XVII стагоддзі, змешчаны ў алтары вялікіх памераў.

За адзін кіламетар ад Белагруды археалагічны помнік селішча.

ТАРНОВА цэнтр сельсавету. Тутэйшая сядзіба створана ў 1880х гадах і ўключае ў сябе палац і гаспадарчыя пабудовы: стайню, лядоўню і пастаўлены на невялікім аддаленні ад палаца, сярод былога гаспадарчага двара, вятрак. Асабліва выразна глядзіцца дагэтуль сядзібны домпалац двухпавярховы, з вежай у чатыры паверхі, у яго пластыцы выразна адчуваюцца водгукі архітэктуры італьянскіх рэнесансных палацо...

Сядзіба належала расійскаму генералу грэцкага паходжання Д. Маўрасу, ад'ютанту М. Мураўёва, празванага ў народзе "вешальнікам" за адмысловую жорсткасць у задушэнні паўстання 18631864 гадоў.

МЫТО. Гэтая вёска знаходзіцца на правым беразе ракі Дзітвы, у 15 км ад Ліды ля магістральнай дарогі М6 Менск Гародня. Пакроўская царква пабудаваная ў Мыто ў 60х гадах XIX стагоддзі. Яна складзеная з бутавага каменю і цэглы, упрыгожаная пабеленым дэкорам у выглядзе аркатурных фрызаў, арачных аконных праёмаў, кутніх лапатак і рэльефных крыжоў.

ДЗІТВА пасёлак, цэнтр сельсавету.

У склад сельсавету ўваходзіць вёска БАНЦАВІЧЫ , у якой нарадзілася Ганнна Радзько.

РАДЗЬКО (па мужу Халшчанкова) Ганна Станіславаўна (н. 21.1. 1951, в. Банцавічы Лідскага рна), бел, спявачка. Заслужаная артыстка Беларусі (1982). Скончыла Менскую музычную вучэльню імя М.Глінкі (1978) і Мннскі інстытут культуры (1992). У 1969-71 салістка нар. ансамбля «Лідчанка» раённага Дома культуры, з 1971 Камернаінструментальнага ансамбля Бел. тэлебачання і радыё. Голас Р. (альт) нар. плану, вызначаецца прыгожым тэмбрам, шырокім дыяпазонам. У рэпертуары бел. і рускія нар. песні: «Ох, і сеяла Ульянаўна лянок», «Сонтрава», «Кавалёк», «Морамора», «Ой, мілы мой», «Туман ярам», «Зелен гай» і інш. Гастралявала ў краінах СНД, Польшчы, Аўстрыі і інш. Выступае на Бел. тэлебачанні і радыё.

ЗАПОЛЛЕ вёска Дзітвянскага сельсавету. Побач падмуркі былога фальварку ЗАПОЛЛЕ , у якім перад паўстаннем 1831 года жыў Ігнат Дамейка.

Ігнат Дамейка, сябар А. Міцкевіча, удзельнік паўстання 1831 года. Пасля паразы паўстання эміграваў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем.

Чылійскі ўрад узвёў на яго магіле беламармуровы помнік. У універсітэце ў Сант'яга і ў Палітэхнічным універсітэце ў ЛаСерэна, дзе Дамейка пачынаў сваю навуковую дзейнасць, ёсць залы, якія носяць імя нашага земляка. Яго дом у чылійскай сталіцы зберагаецца як культурнагістарычная каштоўнасць. У гонар Ігната Дамейкі выбіты медаль, названыя два пасёлкі, горны ланцуг на поўначы краіны "Кордыльера Дамейкі", кветка фіялкі "віёла дамейкіяна", мінерал "дамейкіт", салетра "аманітас дамейканус", закамянелы малюск "наўцілус дамейкус"...

Існуе паданне, што ў Заполле да Ігната Дамейкі прыязджаў Адам Міцкевіч. Пра гэта верш Станіслава Судніка.

Брычка гайдаецца плаўна

Ў новых і модных рэсорах, Тройкаю конікаў слаўных

Аж зпад Наваградскіх гораў,


Вёсак мінаючы хаты,

Збожжа мінаючы поле,

Едзе Адам да Ігната

Ў ціхае наша Заполле.


Брама вянкамі абвіта,

Квеціцца краскамі лета,

Дворня ў навусенькіх світах Шчыра вітае паэта.


Пан сам спускаецца з ганка,

Вока слязой набрыняла,

Будуць сягоння да ранку

Згадваць, як колісь бывала.


Памяць абудзіць няспешна Вобраз сяброўфіларэтаў,

Стане хвілінаю смешна,

Стане і сумна за гэтым.


Будуць шчаслівыя разам,

Быццам юнацтва вярнулі...

... Іхнія словы самнасам

Толькі нябёсы пачулі...


Сёння нячыстая сіла

Знішчыла тое Заполле,

Душы вялікіх ліцьвінаў

Каб не вярнуліся болей.


Толькі стараліся дарма,

Памяць людская не хата, Помняць у Лідзе Адама,

Помняць у Лідзе Ігната.


КРУПАВА цэнтр сельсавету. У Крупаве перад школай устаноўлены памятны знак у гонар Ігната Дамейкі. У школе працуе музей Ігната Дамейкі.

ГУДЫ вёска Крупаўскага сельсавету, апошні пункт маршруту. Тут дзейнічае знакаміты калектыў "Гудскі гармонік" .

Народны ансамбль народнай музыкі «Гудскі гармонік» Гудскага сельскага дома культуры. Заснаваньі ў 1988 г. У рэпертуары інструментальная музыка і вакальныя творы: мясцовы фальклорны матэрыял, прыпеўкі, балады, песні і г.д.

У 1993 г. калектыў атрымаў званне «народны». «Гудскі гармонік» пастаянны ўдзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх фсстываляў «Звіняць цымбалы і гармонік», нацыянальных культур, «Грай, гармонік», фсстывалюкірмашу «Дажынкі» і інш.

На IV абласным фестывалі народнай музыкі ансамбль заняў 1ае месца. Мастацкі кіраўнік А.А.Колышка.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў жніўні

Адамін Іван Адамчык Валеры Зянонав. Акіменка Антаніна Акрамава Іна Акрушка Яўген Анатол. Альховік Надзея Васіл. Аляксандровіч Валянціна Анацка Алег Андросенка Сяргей Андр. Антановіч Кастусь Уладз. Антанюк Раіса Рыгораўна Анціпенка Алесь Ілліч Арлоў Уладзімір Алякс. Арэшкава Марыя Бандарчык Уладзімер Барадзіна Інга Мікалаеўна Барысік Таццяна Іванаўна Бахметава Святлана Блоцкая Ірына Мікалаеўна Бранішэўская Света Брыль Янка Бубешка Антаніна Бураўкін Генадзь Мікал. Бут-Гусаім Святлана Ф. Вайноўскі Міхаіл Валатоўскі Вячаслаў Вал. Варапееў Уладзімір Васіляўскайце Таццяна Васько Яніна Мікалаеўна Ваўранюк Ірына Ільінічна Воўк Яўген Вячорка Аляўціна Сямён. Габец Ягор Валез'евіч Галаўнёў Мікола Іванавіч Галубовіч Ксенія Леанід. Гаплічнік Аксана Мікал. Гаравая Ніна Віктараўна Гарэлікаў Уладзімер Мар. Гядрэвіч Валянціна Глазырын Сяргей Грудніцкая Тамара Грудніцкі Рыгор Грыгенча Вераніка Грынюк Вольга Віктар. Грышкіна Аксана Аляксан. Грышуніна Наталля Губскі Уладзімір Гудкова Вольга Уладзімір. Дабравольскі Андрусь Дакурна Генрых Фабіян. Дарафяюк Міхаіл Дзергачова Любоў Рыгор. Дзешчыц Алена Аляксан. Дзьячкова Ларыса Дзянісік Алена Догелева Ала Доўгі Уладзімір Дычок Сяргей Уладзімір. Жаркоў Аляксандр Іван. Жлабовіч Мікалай Уладз. Жукоўская Алеся Іванаўна Зайка Аляксандр Фаміч Запрудскі Сяргей Мікал. Зверава Тамара Іваноў Мікалай Аляксеевіч Іскарцкая Марына Казак Алег Казлянка Людміла Мікал. Кайдаў Алег Леанідавіч Камароўскі Мікалай Міх. Камароўскі Мікола Іван. Камянецкая Ірына Кананенка Тамара Міх. Кануннікава Ніна Паўл. Капціловіч Тамара Карабельнікава Алена Кароль Алег Карповіч Андрэй Уладзім. Касаты Людвіг Канстанц. Кірвель Юзэф Юзэфавіч Князева Часлава Вячасл. Коваль Альвіна Колесень Ірына Касінец Анатоль Краснік Вольга Краснова Наталля Краўчанка Пётр Кузьміч Круглая Марына Віктар. Крывецкая Наталля Алякс. Кузьміч Леанід Пятровіч Куль Дзмітрый Кунцэвіч Святлана Куплевіч Віталь Эдуард. Курловіч Аляксандр Адам. Кушаль Глафіра Васіл. Леановіч Алена Георгіеўна Лойка Тамара Ляскоўскі Уладзіслаў Кан. Макарэвіч Віталь Сярг. Малей Кацярына Мальдзіс Адам Восіпавіч Мандрык Наталля Мандрыкін Раман Алякс. Марачкіна Ірына Сярг. Марцынкевіч Андрэй Марчанка Дзяніс Васіл. Машчэнская Алена Мінчук Уладзімір Міхайлоўская Анастасія В. Міхайлоўская Таццяна В. Мішкевіч Аліна Міхайл. Мудроў Алег Муха Барыс Ібрагімавіч Мясніковіч Юры Навумец Яўген Чаславав. Навумовіч Іван Мікалаевіч Неткачава Валянціна Ал. Нікіценка Мікалай Оліна Эла Ігараўна Пабірушка Надзея Палівода Святаслаў Мік. Папова Варвара Сяргееўна Патапчук Леанід Піскун Людміла Алякс. Плевака Валеры Сцяпан. Пучынскі Уладзімір Стан. Пушкін Алесь Пшэннік Тамара Франц. Пятровіч Ева Раманчык Надзея Дзмітр. Рамук Андрэй Раткевіч Лілія Рачко Віктар Рачко Таццяна Рыгораўна Рынкевіч В. У. Рысявец Уладзімір Алякс. Сабаленка Алесь Савіцкая Ірына Канстанц. Савосценка Ігар Садаўнічы Дзмітрый В. Садоўская Анастасія Рам. Сак Міхал Міхалавіч Салодкіна Святлана Самайлюк Тамара Андр. Сапуноў Уладысь Саўко Марыя Сека Васіль Сенькавец Ганна Сідарэвіч Наталля Скрыган Ігар Генадзевіч Смірноў Данііл Міхайлавіч Сом Алена Уладзіміраўна Стамінок Наталля Стаціўка Алесь Канстанц. Сташкевіч Яна Ігараўна Стукала Алена Супрановіч Віталь Канст. Сучкоў Іван Іванавіч Сушчэўскі Алесь Аляксан. Сцефановіч Здзіслаў Ул. Торап Аляксандр Валер'ев. Трубач Таццяна Георг. Трусаў Алег Анатольевіч Трухановіч Ларыса Тумаш Генадзь Туронак Людміла Данат. Тэжык Ірына Утачкіна Людміла Федуковіч Васіль Форнэль Кастусь Іванавіч Халіпскі Рыгор Веніамін. Царук Вольга Іванаўна Цімашэвіч Уладзімір Макс. Цыганкова Анастасія Дзм. Чабанава Таццяна Алякс. Чарнякоўскі Віталь Радзів. Чэчат Алесь Віктаравіч Шаранінская Ірына Віктар. Шаўчук Ігар Іванавіч Шчэрбіч Мікола Аляксан. Юч Галіна Яцкоўская Святлана Анат.


Ультрамодныя фарбы архіву

Серыя кампактдыскаў «Беларускі музычны архіў», якую вось ужо больш за пяць гадоў выдае лэйбл «БМАgroup», прэтэндуе стаць не толькі зборам айчынных музычных рарытэтаў (накшталт выданняў сусветна вядомых нашых кампазітараў С. Манюшкі, М. Равенскага, М. Агінскага), але і своеасаблівым Greatest Hits сучаснага попрынку. Менавіта такім атрымаўся трыб'ютальбом геніяльнай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш «Жыць для Беларусі», з якога песні гуртоў «P.L.A.N.», «zIGZAG», «Iris7» і сёння не выходзяць з абдымкаў прэстыжнейшых гітпарадаў краіны.

Чарговы праект такога кшталту - дыскпрысвячэнне класіку беларускай песні і педагогу Сяргею Міхайлавічу НовікуПяюну, якому гэтым летам споўнілася б 100 гадоў (27.08. 1906 - 26.08.1994). Альбом плануецца назваць «Дні лятуць» (паводле самай вядомай песні «Зорачкі» гэтага адзначанага яшчэ Янкам Купалам аўтара).

Сяргей НовікПяюн пражыў доўгае, але надта складанае жыццё. Дастаткова сказаць, што гэтая рамантычная творчая натура паспела адчуць смак турэмнай баланды і польскіх, і нямецкіх, і сталінскіх турмаў. Але слава песень НовікаПяюна дасягнула яшчэ больш разгорнутай геаграфіі: тыя ж знакамітыя «Зорачкі» выконвалі як свае народныя і французы, немцы, чэхі, украінцы… Славуты Данчык яшчэ пры жыцці аўтара выдаў у НьюЁрку ў сваім выкананні і «Зорачкі», і «Вечар над Шчарай». Трапіў новікаўскі эвергрын і ў самы папулярны беларускі альбом рубяжа стагоддзяў «Я нарадзіўся тут», дзе «Зорачкі» выканаў Аляксандр Памідораў.

Натуральна, усе гэтыя версіі ўвойдуць і ў новы праект «БМАgroup», у якім акрамя таго выявілі жаданне прыняць удзел гурты «P.L.A.N.», «zIGZAG», «Ростра», «Яраш & Піт». Але лэйбл звяртаецца і да больш маладых творчых сілаў з заклікам належным чынам адзначыць прыкметны юбілей таленавітага беларускага песняра. Жадаючыя, узяць удзел у праекце могуць звяртацца па тэл. 6490888, альбо пісаць на w1979@tut.by

Вітаўт МАРТЫНЕНКА.


Ахвяраванні на ТБМ

1. Петрачэнка Эла - 10000 р., г. Віцебск.

2. Хрэноўскі Анатоль - 25 дол., Канада.

3. Івонка Сурвіла - 40 дол., Канада.

4. Цярохін Уладзімір - 14000 р., г. Менск.

5. Варанцоў Міхась - 4000р., г. Менск.

6. Вашкевіч Ігар. - 4000 р., г. Менск.

7. Бандарчык Уладзімір - 4000 р., г. Менск.

8. Цюленеў Алесь - 14000 р., г. Менск.

9. Мартынаў Мікола - 4000 р., г. Менск.

10. Рычык Васіль - 1000 р., г. Менск.

11. Сабаленка Алесь - 4000 р., г. Менск.

12. Самуэль Віктар - 21500 р., г. Менск.

13. Камлюк Алесь - 10000 р., г. Менск.

Дзейнасць ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" па наданні роднай мове рэал-ьнага статуса дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ - справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасы-лаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015212330014 у Мінскай гардырэкцыі ААТ "Беінвестбанка" код 764 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк (камісійны збор пры гэтым не бярэцца).


Смерць або Перамога !

Гістарычная трагедыя. Час падзей - 1794 г.

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)


Уваходзіць Язэп.

Што табе?..

Язэп. Тэрміновы пакет ад Найвышэйшай рады. (Перадае пакет і выходзіць.)

Ясінскі распячатвае канверт, праглядае паперы і кідае іх на стол.

Агінскі. Штонебудзь непрыемнае?

Ясінскі. Не. Звычайныя інтрыгі. Віншуюць з перамогамі, папракаюць за паразы, даюць парады...

Абдымаюцца. Агінскі выходзіць. Ясінскі сціскае і паднімае кулакі, амаль крык вырываецца з яго грудзей.

Інтрыганы! Правакатары! Асталопы!.. У такі час!.. У такі адказны момант!.. (Хапае крэсла і крышыць яго аб стол, потым хапае другое крэсла.)

Прыбягае Язэп.

Язэп. Якуб, ты што?!

Ясінскі (кідае крэсла ў кут, адпівае з біклагі, амаль спакойна). Касцюшку не падабаецца мой радыкалізм. Ён западозрыў мяне ў сепаратызме і непадпарадкаванні, паверыў плёткам.

Язэп. Як жа так можна? Не прайшло і месяца, як ён павысіў цябе з падпалкоўніка да герераллейтэнанта і раптам...

Ясінскі. Мяне павысіў, а камандуючым паўстаннем прызначыў Міхала Вяльгорскага!

Язэп. Не можа гэтага быць!

Ясінскі. Можа! Ён яшчэ скасаваў нашу Найвышэйшую раду і замест яе ўтварыў сваю Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага.

Язэп. Але ж, заўваж, Вялікага Княства, а не проста Літвы.

Ясінскі. Такі ж ход, як і з маім павышэннем да генераллейтэнанта. Цэнтральная дэпутацыя падпарадкавана Найвышэйшай Нацыянальнай радзе Рэчы Паспалітай. Заместа 28 урадаўцаў у ёй толькі 7 дэпутатаў. (Шукае на стале патрэбны аркуш, зачытвае з яго.) Антоні Тызенгаўз, Юзаф Белапятровіч, Валенцій Гарэцкі, Станіслаў Мірскі, Бенядзікт Марыконі, ксёндз прэлат Давід Пілхоўскі, Юзаф Несялоўскі. Усе мае нядобразычліўцы. Я не толькі не прызначаны галоўнакамандуючым, але і не ўведзены ў гэту Цэнтральную дэпутацыю.

Язэп. Як жа ўсё гэта разумець?

Ясінскі. Як здраду. Ясінскі не трэба Касцюшку. Герой Амерыкі і ганаровы грамадзянін Францыі перапалохаўся рэвалюцыі ў дэкляраваным Вялікім Княстве. Перапалохаўся за Рэч Паспалітую з мяжою за Смаленскам.

Язэп. Не гарачыся, Якуб!

Ясінскі (усхвалявана ходзіць па пакоі). Садзіся, пісаць будзеш!.. Якая падножка! Якое падступства! Якая недаравальная памылка. Проста ракавое рашэнне! Вяльгорскі - галоўнакамандуючы! Але ж гэта размазня! Баязлівец! Ён жа даўно забыўся, што такое вайна! Які падарунак Кацярыне на загубу нам, ліцьвінам! Пішы! (Дыктуе.) Найвышэйшаму начальніку ўзброеных сіл, генераллейтэнанту Касцюшку Андрэю Тадэвушу! Начальнік, здрада вакол цябе! Твая вялікая слава закрывае цябе ад інтрыг, а я вымушаны трываць таму, што маю два вялікія крыміналы: папершае, не будучы ад роду князем, заслужыў любоў цэлага краю, падругое, даказаў, што нават вялікага дзяржаўнага злачынца можна павесіць, як апошняга злодзея. Разумею, я апярэдзіў цябе ў гэтым, але і ты не абыдзешся без гэтакіх суровых мераў, калі хочаш бачыць Айчыну вольнай ад расейскіх акупантаў і сваіх здраднікаў. (Доўга маўчыць.) Парві ўсё. Не буду я яму пісаць. Ды і не ён, відаць, ва ўсім гэтым асноўны. А ваяваць да апошняга за Айчыну і яе волю буду! Гэтага мне ніхто не можа забараніць. Усё, што пачуў ад мяне, не гавары пакуль нікому, асабліва князю Міхалу. Няхай ён на бой, а можа, і на смерць, з чыстым сэрцам ідзе. Знойдзем і мы сабе ратны занятак...

Сцэна зацямняецца.

IX

Ранні ранак. У будане са свежага галля на саломе спіць Касцюшка. Ля ўвахода ў будан вісіць яго салдацкі сурдут і папруга з двума пістолямі. Побач на раскладным зэдліку сядзіць Юльян Нямцэвіч. Піша, прымасціўшы сшытак на каленях.

З'яўляецца Агінскі ў салдацкім сурдуце.

Агінскі. Маё шанаванне пану Юльяну.

Нямцэвіч (радасна здзіўлены). Князь Клеафас?!

Агінскі. Дзякуй, што прызналі. (Падае руку Нямцэвічу.)

Нямцэвіч. Як Тадэвуш абрадуецца... Зараз пабуджу.

Агінскі. Можа няварта трывожыць?..

Касцюшка (вылазіць з будана). Як гэта няварта? Такі госць! (Абтрасае з сябе салому, адзявае сурдут, аглядае госця.) Якая прыдатная вопратка, што для князя, што для галоўнакамандуючага, што для жаўнеракасінера. (Шчыра абдымае Агінскага.) Я не проста рады, а шчаслівы бачыць князя Клеафаса жывым і здаровым.

Агінскі. Я з тымі ж пачуццямі да вас.

Касцюшка. Тады сядзем, дзе стаім. (Спрытна апускаецца на зямлю.) Тут зручная нізінка, і, калі пачнуць страляць, кулі праляцяць вышэй нашых галоў.

Амаль гэтак жа спрытна садзіцца і Агінскі. Нямцэвіч займае сваё месца на зэдліку.

З чым і ад каго, князь? Ці сам па сабе?

Агінскі. З пакетам ад галоўнакамандуючага ліцвінскімі войскамі генераллейтэнанта Вяльгорскага. І вельмі рады выпадку пабачыцца. (Перадае пакет.)

Касцюшка (перадае пакет Нямцэвічу). Чытаць буду, цябе паслухаўшы... Як пачуваюць сябе чальцы распушчанай мной Найвышэйшай рады Вялікага Княства? Што робяць прызначаныя мною дэпутаты?

Агінскі. Першыя інтрыгуюць, як і інтрыгавалі, другія пакуль нічога не робяць...

Касцюшка. А паўстанне як?

Агінскі. Сваім парадкам і з Божай дапамогай.

Касцюшка. На вайне кажуць на Бога спадзявайся, а сам глядзі ў абодва. (Пасля паўзы.) Ясінскі прыняў Вяльгорскага як галоўнакамандуючага?

Агінскі. Прыняў - не тое слова. Як вайсковец, вядома, нібы падпарадкаваўся і ваюе самааддана, але сам па сабе. Галоўнакамандуючага характарызуе як чалавека, мякка кажучы, да вайсковай справы не здатнага.

Касцюшка. А галоўнакамандуючы што?

Агінскі. Прыслаў мяне сказаць начальніку паўстання, што не ведае краю, не ведае людзей, а Ясінскі іх ведае і ў вызваленчай, мужыцкай вайне будзе больш карысны, чым ён, Вяльгорскі.

Касцюшка. Князь Клеафас таксама лічыць, што начальнік паўстання дапусціў памылку?

Агінскі. Так.

Касцюшка (пасля паўзы). Можа Вяльгорскі і праўду пра сябе кажа, але ж Ясінскі сапраўды якабінец.

Агінскі. У нашых умовах я не лічу гэта вялікай заганай.

Касцюшка. Ясінскі яшчэ і сепаратыст. Ты разумееш гэта, князь Клеафас?

Агінскі. Я разумею, што Ясінскі ліцьвін, як і мы з вамі, і хоча волі і незалежнасці сваёй Айчыне, можа, не менш, чым мы з вамі. Не пасмеў бы сказаць гэта начальніку паўстання, калі б не ведаў слоў яго, сказаных задоўга да паўстання і зачытаных мне некалі Юзафам Несялоўскім.

Касцюшка. І што я там такое запамінальнае сказаў Юзафу Несялоўскаму?

Агінскі. Вы сказалі ўсяму ліцьвінскаму люду: «Хіба вы адмаўляецеся ад мяне і лічыце не здольным служыць Айчыне? Кім жа я з'яўляюся? Хіба ж я не ліцьвін, ваш зямляк? Вамі абраны. Каго павінны абараняць, калі не вас і сябе самога? Злосць мяне бярэ: чаму я з Літвы ў Кароне служу, калі вы не маеце і трох генералаў. І сойм у Бярэсці наказаў сваім дэпутатам дамагацца, каб амерыканскі генерал мог быць у сваім рангу да войска ліцьвінскага пераведзены».

Дык чаму ж генераллейтэнанту ліцьвіну Якубу Ясінскаму, як і нам з вамі, не паслужыць Вялікаму Княству Літоўскаму, Рускаму і Жамойцкаму?

Касцюшка. Я даў прысягу Рэчы Паспалітай, у якую некалі ўвайшло і Вялікае Княства. (Пасля доўгай паўзы.) Памяць у князя Клеафаса адметная. Я пра тое сваё пісьмо сенатару Несялоўскаму даволі моцна забыўся... А генераллейтэнант Вяльгорскі ведаў, каго да мяне з пакетам пасылаць. Гэта яму, як і табе, князь, робіць гонар. Да Ясінскага і Вяльгорскага мы вернемся, як я яго паперы перачытаю... Як сам ваюеш? Як жывеш, князь Клеафас. Дыпламатыя і вайна - рэчы розныя...

Агінскі. Жыву як на вайне, мой генерал. Да скрыпкі, да фартэпіяна ды прыёмаў дыпламатычных я, канешне, лепш прыстасаваны, чым да пістоляў ці шаблі. Але ж, калі трэба, ваюю, як умею. Хаджу аддзелам у рэйды, ганяю маскалюшак за кардонам, бываю на кані, але часцей пад канём. Перад тым, як да вас прабірацца, у Ашмяны да галоўнай стаўкі ўцякаючы прыбег з чарговага рэйду. І генерал Ясінскі і афіцэры, вядома ж, былі рады сустрэць мяне жывым, але дакаралі за маю адвагу, хоць і стараліся суцешыць зза маіх параз і няўдач.

Касцюшка (вельмі зацікаўлена). Калі ласка, князь, пра рэйды падрабязна. Як вайскоўцу, мне гэта цікава, таму што трэба.

Агінскі. З апошнім рэйдам, як я казаў ужо, адзін канфуз выйшаў, бо і вораг наш не лыкам шыты. 12 чэрвеня на чале 500асабовага аддзелу (200 коннікаў маёра Карсака і 300 маіх стральцоў) выйшаў зпад Вільні і накіраваўся пад Валожын. Разбіў там расейскую залогу, захапіў значныя запасы вайсковай амуніцыі, зброі, харчу ды з ходу рушыў на Івянец. Там абвясціў свой зварот да жыхароў Менскага ваяводства. Спаслаўся на тое, што звяртаюся ад імя «мужыцкага» генерала Ясінскага, заклікаў далучыцца да паўстанцаў, каб вярнуць Бацькаўшчыне волю і незалежнасць ад акупантаў. Дайшла, відаць, мая адозва і да менскага генералгубернатара Тутальміна. Рапнін і кінуў на нас корпус Кнорынга і полк генерала Зубава. Прыхапілі яны мой аддзел пад Вішневам ды так, што і хваліцца нечым. У іх было 5 тысяч жаўнераў і 16 гармат.

Касцюшка. Перакажы, як была справа.

Агінскі. Хутчэй за ўсё падпільнавалі яны наш аддзел з засады. Калі я загадаў усім вазам спыніцца пасля спуску з гары і шукаў па мапе дарогу, значны аддзел казакоў разам з палком Зубава напаў нечакана. Калі я залішне неразважліва высунуўся наперад, кулі прашылі мой капялюш. Уратаваў афіцэр, які ўхапіў каня за цуглі і прымусіў мяне павярнуць назад. У баі я страціў увесь багаж, захоплены ў Івянцы, маю касу з 700 залатымі дукатамі і ўсе мае паперы. 12 чалавек з кавалерыі, каля 20 добраахвотнікаў, 25 стральцоў і ўсе людзі маёй аховы і прыслугі былі забіты. Мне ўдалося вывесці зпад удару толькі каля 150 чалавек. Стральцы ж адступілі ў лясы, а непрыяцельская калона ўвесь час ішла па баках, каб акружыць. А потым некалькі гадзін давялося адбівацца ад патрулёў калоны Цыцыянава. Ну, а з надыходам ночы, удалося адарвацца ад іх і злучыцца з авангардам Ясінскага ў Крэве.

Касцюшка. Гэта быў першы рэйд?

Агінскі. Чаму першы? І ў мяне не першы і палкоўнік Гарадзенскі хадзіў з Вільні на Паставы, а шляхціц Ян Занковіч на Меншчыну, Ясінскі браў Ашмяны і калясіў па павеце з дзвюма тысячамі жаўнераў і тысячай касінераў. Ясінскі кажа, каб не гэтыя рэйды, Рапнін даўно быў бы ў Вільні.

Касцюшка. Рэйды арганізоўваў штаб галоўнакамандуючага Вяльгорскага?

Агінскі. Пра што вы кажаце. Клянуся гонарам, яго штабзборышча марнатраўцаў, якія весяляцца, гуляюць у карты, аб'ядаюць галадаючых паўстанцаў. З такім штабам і камандуючым пра перамогу і марыць не даводзіцца! За ўсе непрыемнасці ў апошнім рэйдзе мне ва ўзнагароду ад касінераў толькі іх песня дасталася. Не ведаю, якому кампазітару яшчэ так пашэнціла. (Напявае.)

Ці ўжо мы ўсе сабакі?

Гаспадары - не бурлакі

Нямцэвіч запісвае словы песні.

За што маем крыўду знаці?

За што церпіць наша маці?

Падавайма оўцы, волы,

Жыта з свірна ды ўсе долы.

Няхай ксёндз нас пасвянцае,

Няхай Бог нам памагае!

Бывай здарова, Грыпіна!

Параска! Мая дзяўчына,

Да Касцюшкі ўсе прыстаем.

Калі назад павернемся,

Тады з вамі ўсціснемся.

Вольнасць для нас

паны даюць

І за людзей нас прызнаюць.

Касцюшка (у захапленні). Цудоўны марш!

Агінскі. Між іншым кажуць, што словы Якуба Ясінскага. Такі вось сепаратыст і якабінец!

Нямцэвіч. Даносчыкі з Вільні аб'елі вушы. І кожны чарніў Ясінскага.

Касцюшка. Яны мяне не толькі насцярожылі, а можа, і ў зман звялі. Але скажу шчыра, радыкалізм Ясінскага, яго шыбеніцы ўнеслі раскол у паўстанцкі рух.

Агінскі. Дакладней будзе сказаць адбыўся адкол, а не раскол. Ад ліцьвінаў паўстанцаў адкалоліся здраднікі і запраданцы Таргавічанскай канфедэрацыі.

Касцюшка. Але ж гэта не значыць, што іх трэба было ўсіх перавешаць.

Агінскі. А ўсіх ніхто і не вешаў. Сярод людзей багатых і ўплывовых шмат здрадлівых. Яны хочуць сядзець на двух крэслах адразу - на польскім і расейскім. Яны са страху перад шыбеніцай і паднялі гвалт. Шыбеніцамі палохалі здраднікаў і адшчапенцаў ад паўстання, але масавых павешанняў не было. Гэта мне добра вядома!

Касцюшка. Я аб'явіў прыгонным волю, але не абяцаў дармавой зямлі.

Агінскі. А каб паабяцалі, мужыкі б самі ў паўстанцкія аддзелы прасіліся. Адзінай шыбеніцай супраць здраднікаў Ясінскі толькі прадэманстраваў свой парыў да сацыяльнай роўнасці і менавіта гэтым актам заявіў свой радыкалізм раней, чым гэта нехта наважваўся зрабіць у Кароне.

Касцюшка. Перад пагрозай стыхіі шляхецкай міжусобіцы віленская Найвышэйшая рада адмовілася ад пераследу здраднікаўтаргавічан, каб не рабіцца адказнай за гібель знаці і парушэнне прэрагатыў шляхецтва ў цэлым. Дык я ж, а не нехта іншы, ліквідаваў тую раду, замяніўшы яе Цэнтральнай дэпутацыяй. За што ж ты мяне папракаеш, шаноўны князь?!

Агінскі. Замена Найвышэйшай рады Вялікага Княства, чальцы якой прычыніліся да вызвалення Вільні, на Цэнтральную дэпутацыю з сямі не самых рэвалюцыйных дзеячаў успрынята ліцьвінамі як знак таго, што няма ў іх больш надзеі ні на вольнасць, ні на непадлегласць...

Касцюшка. Князь Клеафас, каб не перасварыцца, лепш спынім дыскусію, пакуль расейцы ў атаку не пайшлі. А Юльян распарадзіцца, каб нам падалі перакусіць...

Нямцэвіч выходзіць.

Агінскі. Вы мне даруйце. Я ўклаў ў рэвалюцыю ўсё, што меў, адмовіўся ад прысягі царыцы Кацярыне, пазбавіўся ўсіх зямель і маёнткаў, замест фрака дыпламата адзеў салдацкі сурдут...

Касцюшка. Таму і не хачу сварыцца з прызнаным кампазітарам, выдатным дыпламатам, вядомым скарбнікам і мужным воінам. А з Якубам Ясінскім мы сустрэнемся і паразумеемся. Настаюць часы цяжкія і вельмі адказныя. Перад гісторыяй адказныя, дарагі князь Клеафас.

Сцэна зацямняецца.


Х

Да Тутальміна ўваходзіць Рапнін. Падае руку.

Рапнін. Что ты такой настороженный? Хорошие новости!

Тутальмін (з палёгкай). И слава Богу, Николай Васильевич. И слава Богу.

Рапнін. Ясинский побит Бенигсеном под Ошмянами. До этого Агинский разгромлен под Вишневом. Грабовскому тоже досталось. Из Постав выбит трехтысячный отряд Зиновича, уничтожено около 300 человек.

Тутальмін. Прекрасно! Поздравляю!..

Рапнін. Но Ясинский снова ушел в рейд под Солы. Все гоняется за корпусом Зубова. Кноррингу приказано направить генералмайора Ленского с двумя тысячами штыков против бригады восставших Юзефа Воврецкого в район (паказвае на карцесхеме) Новоселки-Боруны- Копцевичи. Сам Кнорринг уже занял Ошмяны и послал эскадрон драгун под Лиду. Будем надеяться, что ему удастся разбить или хотя бы рассеять ополчение генерала Яна Якуба Мейена - их там около полутора тысяч, если при этом Зубов расколотит Ясинского под Солами и достигнет Медников, перед нами откроется прямой путь на Вильно. Штурм оной начнем сразу же, как только от Бреста к Слониму подойдет 14тысячный корпус генерала Отто Дерфельдинга.

Тутальмін. Только бы дал Господь! (Тройчы хрысціцца.)

Рапнін (з іроніяй). При твоих молитвах даст пренепременно… особливо, если бригада Ивана Германа управится с браславскими бунтовщиками и выйдет напрямую к Вильно… Интересно, чем же заняты теперь твои гарнизонные крысы?

Тутальмін. Уборкой урожая они заняты.

Рапнін (здзіўлена). Солдаты? уборкой урожая?

Тутальмін (вінавата). Больше некому, Николай Васильевич…

Рапнін. Значит, заготовка провианта и фуража провалена начисто?!

Тутальмін. Не совсем начисто, но провалена.

Рапнін. И деньги взял, и дело провалил. Я тебя тоже поздравляю, господин генерал-губернатор.

Тутальмін. Сам же видишь, Николай Васильевич, земля вокруг на пустыню похожа стала. Мужики вырваны из деревень в косинеры, а обыватели городов и местечек по лесам прячутся. И твои и мои солдаты грабят всех подряд. А где места от бунтовщиков тихие, хлеба убирают и молотят мужики… с жандармами.

Рапнін. А что моим солдатам делать остается, как не грабить… Да и у меня иного выхода нет, как только донести на тебя царице. Деньги то на пропитание войск не мои, а царские…

Тутальмін. Бог с тобой, Николай Васильевич. Царице я уже сам отписал о всех трудностях наших и с провиантом, и с фуражом, и с амуницией. Чай, подбросит еще ассигнациями…

Рапнін. Ты мне еще расписку напишешь, что все деньги серебром и ассигнациями на закупку провианта израсходовал, но половину мне вернешь и желательно серебром.

Тутальмін. Видит Бог, половину верну…

Рапнін. Не упоминай, грешник, всуе имя Господне…

Сцэна зацямняецца.


ХІ

Вартоўня. У форме генераллейтэнанта і пры зброі Якуб Ясінскі ў задуменні ходзіць па пакоі, спыняецца ля акна, глядзіць на Вільню.

Уваходзіць Агінскі.

Агінскі (бадзёра). Дазвольце, пан генераллейтэнант...

Ясінскі (з сумам). Як жа я вас чакаю, дарагі князь Міхал. (Абдымаюцца.)

Агінскі. Ледзьве прабіўся праз ахову. Пры Язэпе лягчэй было князю да генерала...

Ясінскі. Няма больш майго Язэпа...

Агінскі. Як няма?!

Ясінскі. Пад Соламі склаў галаву мой брацец.

Агінскі. Маё табе спачуванне, дружа Якуб. Як гэта здарылася?

Ясінскі. Каб замкнуць акружэнне Вільні з поўдня, Кнорынг выправіў эскадроны драгунаў і егераў Зубава на Ліду. Да гэтага яны стаялі ў Солах. Я рашыў скарыстацца гэтым, каб разбіць яго трохтысячны аддзел. Галоўнакамандуючы Вяльгорскі даў мне каля 5 тысяч зборнага войска. Сеча была страшэнная. Паўстанцы смела і рашуча атакавалі расейцаў і прымусілі адступіць, але тыя паспелі падпаліць вёску. Гэта прыпыніла атаку, а вораг кінуў у наступ свежыя сілы. У перахопленым данясенні Кнорынгу былі такія словы: «Литвины отчаянно дрались и безоружными бросались на егерей не щадя живота своего, не хотели живыми сдаваться и умирали на штыках». Сярод іх быў і Язэп... Страціў я ў гэтым баі больш за 200 вояў. Вяльгорскі мяне падставіў, а касцюшкаўская Цэнтральная дэпутацыя абвінаваціла ў няздольнасці ваяваць. Незадаволены і абывацелі Вільні. Перад штурмам горада я іх разумею. Сама ж Дэпутацыя бяздзейнічае, разарвала сувязь з польскім цэнтрам, а сама не ведае, што рабіць і да чаго імкнуцца. Дарэчы, што там у Варшаве, у Касцюшкі?

Агінскі. Да Варшавы падышлі і пруская, і расейская арміі. Што на гэты час у Касцюшкі не ведаю. Прасіў перадаць, што ў хуткім часе пакліча цябе ў Гародню. Ён вельмі высока ацаніў нашы рэйды за кардон. Многа распытваў пра цябе асабіста. Здаецца мне, што ён зразумеў сваю несправядлівасць...

Ясінскі (вельмі запальчыва). Позна зразумеў! І я да яго не паеду. Наогул кіну Польшчу. Пайду ў Парыж... пешшу! У Польшчы мне няма чаго рабіць! У Польшчы адны здраднікі, слабадушныя баязліўцы...

Агінскі. Ну, дружа, гэта не тычыцца ўласна Касцюшкі.

Ясінскі (спакойна). Можа, і не тычыцца. Але калі я непатрэбны і мне не давяраюць, я іду ў адстаўку. Пераканаўся і ў жаданнях віленчукоў сваёй адстаўкі. Праз газету звярнуся да люду простага (бярэ са стала аркуш) з такімі словамі (чытае): «Шаноўныя грамадзяне! Калі такое ваша жаданне, воля ваша ёсць маім законам, шкадую, што, нягледзячы на мае намаганні, да сэрца вам не прыйшоўся, але зза гэтага не меней вас кахаю і не менш ахвотна, чым мог, служыць вам буду». (Кідае аркуш на стол.)

Агінскі. Дружа мой, Якуб! Вядома будзеш, як і ў прылюднай клятве сваёй сказаў. Будзеш, «пакуль зямля наша поўнасцю ад іншаземнага іга не вызвалена будзе». Такі ты ўжо ёсць Якуб Ясінскі. Мяне ж з выправай накіруй на Браслаўшчыну і Дынабург, каб адцягнуць на сябе расейскія войскі ад Вільні. Так загадвае і просіць Касцюшка.

Ясінскі. Вядома ж накірую і з паўтысячы жаўнераў знайду. А ў дапамогу Стэфана Грабоўскага дам з аддзелам тысячы на дзве. Надзвычай баявы і мужны палкоўнік. Цяпер ён вяртаецца з рэйду. Прайшоў ужо па тылах Іўе, Івянец, Ракаў, Койданава, Самахвалавічы, Пухавічы, Бабруйск, Свіслач, павярнуў на Глуск.

Даносяцца гарматныя стрэлы. Ясінскі і Агінскі насцярожваюцца.

Заслона апускаецца.


ХІІ

Перад заслонай ў падзорную трубу Касцюшка аглядае пазіцыю. Пры ім Ясінскі і Нямцэвіч.

Ясінскі (сам сабе з сумам). Апошняя пазіцыя... Гародня апошняя пазіцыя... начальнік!

Касцюшка. Таму начальнік і тут, што яна апошняя перад Варшавай.

Ясінскі. Гэтага можна было пазбегнуць, павесіўшы не аднаго Касакоўскага, а хоць бы 100 халуёў царыцы, у тым ліку і караля Станіслава Аўгуста.

Касцюшка (аддае падзорную трубу Нямцэвічу). Гэта спрэчна, Якуб.

Ясінскі. Калі б Якуб меў тваю ўладу ў сваім краі, павесіў бы 100 і пазбавіў ад іх 6 мільёнаў. А спрачацца цяпер позна, бо стала бясспрэчным, што ад нашага Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага застаўся толькі гэты лапік зямлі пад Гародняй. І радцы нашай Найвышэйшай рады і чальцы тваёй Цэнтральнай дэпутацыі пагаджаліся лепш на пагібель дзяржавы, чымсьці даць волю і зямлю чэрні, як яны людзей называюць. Французы ведалі, што рабілі, таму маюць і Рэспубліку, і Канстытуцыю, і Будучыню. А мы лапік пад Гародняй. (Безнадзейна махае рукой.)

Касцюшка. Горш ці лепш, але мы з табой зрабілі ўсё, што змаглі. Калі ўтрымаем Польшчу, вернем і Вялікае Княства.

Ясінскі. Каму вернем?..

Касцюшка. Хутчэй за ўсё гэта давядзецца вырашаць ужо не нам.

Ясінскі. Я таксама не веру ў нашу перамогу.

Касцюшка. Я веру ў рыцарскую прыстойнасць. Здаецца, у нас была адна і тая ж рыцарская школа ў Варшаве...

Ясінскі. Я выканаю свой абавязак як належыць...

Касцюшка. А я свой яшчэ і перад табой асабіста, слаўны воін.

Нямцэвіч перадае Касцюшку залаты пярсцёнак.

Прымі, генераллейтэнант Якуб Ясінскі, заслужаную ўзнагароду ад начальніка паўстання. На ёй вартыя цябе словы: «Айчына свайму абаронцу». (Перадае пярсцёнак, паціскае руку.)

Ясінскі (адзявае пярсцёнак). Служу Вялікаму Княству!

Нямцэвіч паціскае руку Ясінскаму.

Я Бацькаўшчыны не перажыву. Калі лёс не дасць мне загінуць у бітве, звярнуся да гэтых прыяцеляў. (Кладзе рукі на пістолі.)

Касцюшка. Колькі штыкоў і шабель у Гарадзенскай дывізіі.

Ясінскі. Тысячы чатыры.

Касцюшка. Будзеш абараняць левы фланг Варшаўскага прадмесця - Прагу.

Ясінскі. Ёсць абараняць прадмесце Прагу.

Касцюшка. Зараз бы нам вашы рэйды за плячыма расейскіх войскаў...

Ясінскі. Перадапошнім і найбольш удалым быў рэйд палкоўніка Стэфана Грабоўскага. Ён прайшоў амаль усю Меншчыну, але быў блакаваны пад Глускам Цыцыянавым і Барклаем дэ Толі, разгромлены і паланёны. Здзейсніў свой апошні рэйд на Браслаўшчыну і пад Дынабург і князь Агінскі, калі Вільня была ўжо захоплена маскалямі.

Касцюшка. Дзе князь зараз?

Ясінскі. Меўся вывезці сям'ю зпад Вільні ў Варшаву.

Касцюшка. Няхай яму шчасціць. Рэдкай прыстойнасці, годнасці і мужнасці чалавек.

Сцэна зацямняецца. Заслона падымаецца.


ХІІІ

Кацярына ІІ у цудоўным настроі і багатым уборы прыхарошваецца каля люстра. На залатым падносе прыгатавана шампанскае і бакалы. Тут жа побач ляжыць і залатая шпага.

Уваходзіць Платон Зубаў.

Зубаў (вельмі ўрачыста). Ваше императорское величество, главнокомандующий Репнин с рапуртом!

Кацярына ІІ. Зови героя.

Зубаў выходзіць. Дзверы расчыняюцца. Чаканным крокам у параднай форме ўваходзіць Рапнін. Каля дзвярэй затрымліваюцца Безбародка і Зубаў.

Рапнін. Ваше императорское величество, высочайшее повеление и долг воинов Российской империи перед престолом исполнены с честью! Виктория! Вильно и Варшава пали! Мятеж подавлен! Враг разбит и рассеян! Предводитель Костюшко пленен, Ясинский умерщвлен суворовцами на баррикадах Варшавы. В боях особо отличились брат блистательного генерала Платона Зубова не менее блистательный генерал Валерий Зубов, а также генералы Бенигсен, Кнорринг, Цицианов, Дерфельдин, Барклай де Толли и многие высшие офицеры. Варшаву брал генерал Суворов со своими чудобогатырями. Полтысячи варшавян вырезано и вырублено, более четырнадцати тысяч вооруженных перебито и переколото штыками, более двух тысяч утоплено в Висле. Пленных живыми Суворов не брал.

Кацярына ІІ. Превосходно!

Алесь Петрашкевіч


Камяні ў жыцці беларуса

(Пазнавальная гутарка з Алегам Трусавым)

Карэспандэнт.

Беларусі пашанцавала на камяні. Вялікія і зусім маленькія, рознай формы і колеру, раскіданыя яны па нашай зямлі ў вялікай колькасці, асабліва на поўначы і цэнтры Беларусі. Цікава, а як ставіліся нашыя людзі раней да камянёў, і якую ролю яны адыгрывалі ў іх жыцці?

А. Трусаў.

Беларус вельмі часта сустракаўся з камянямі ў сваім жыцці. Асабліва калі араў зямлю ці нешта будаваў.

У першым выпадку гэта яго вельмі засмучала, і ён мусіў рукамі збіраць камяні са сваіх палеткаў, а ў другім радавала, бо камень выдатны, і самае галоўнае бясплатны матэрыял для будаўніцтва.

Карэспандэнт.

Калі нашыя продкі пачалі каменнае будаўніцтва?

А. Трусаў.

Спроба выкарыстоўваць камяні для падмуркаў сваіх жытлаў вядома яшчэ з каменнага веку, але ўзводзіць каменныя будынкі нашыя продкі пачалі з XI стагоддзя. 3 палявых камянёў зроблены падмуркі славутай Полацкай Сафіі. Вялікія валуны ўтрымлівае таксама і цагляная муроўка храма.

Карэспандэнт.

А калі пачалі будаваць сцены з каменных блокаў, абчасанага мяккага каменю?

А. Трусаў.

Даволі рана, у канцы XI XII ст. Так, з каменных плітак, якія па памерах нагадваюць цагліны, хацелі збудаваць каменны храм у Менску. З прыгожых прамавугольных каменных блокаў, з мясцовага вапняку, складзены муры Віцебскай Дабравешчанскай царквы XII ст.

Асаблівы росквіт каменнага будаўніцтва прыпадае на XIV стагоддзе, калі з валуноў узводзілі вежы і сцены беларускіх замкаў. З тых часоў захаваўся адмысловы праклён: "Каб ты ўсё жыццё на Крэўскі замак каменне цягаў?"

Карэспандэнт.

А калі на Беларусі з'явіўся каменны брук?

А. Трусаў.

Звычай выкладаць з камянёў плошчы гарадоў і мястэчак, а потым і вуліцы з'явіўся ў XVI ст. Спачатку гэта былі гандлёвыя плошчы, асабліва перад ратушай, а потым вуліцы і нават дарогі. Існавала спецыяльнае мыта. Кожны гандляр на кожным сваім возе павінен быў прывезці камень і пакласці яго перад гарадской брамай.

У XIX пачатку XX ст. існавала спецыяльная брусчатка фрагменты вуліц ці плошчаў выкладзеныя не булыжнікам, а спецыяльным абчасаным камянем.

Карэспандэнт.

Як звязаны камень з пахавальным абрадам старажытных насельнікаў Беларусі?

А. Трусаў.

У балтыйскіх плямёнаў, што некалі жылі на заходняй Беларусі, быў звычай, асабліва ў яцвягаў, над памерлым выкладаць курган з камянёў. У археолагаў ёсць такі тэрмін "каменная магіла", калі надмагільны курган абкладаўся каменнем. На тэрыторыі некаторых раёнаў Гарадзеншчыны гэты звычай існаваў да XVII ст. Беларусы, асабліва заможныя, пачалі выкарыстоўваць камяні ў якасці надмагілляў дзесьці з XIV XV ст. ст. Даволі часта на такіх камянях высякалі крыжы. А пазней і цэлыя надпісы.

Карэспандэнт.

Да якіх часоў адносяцца камяні з надпісамі, якія часта называюць "Барысавы камяні"?

А. Трусаў.

Выдатнымі помнікамі эпіграфікі 12 ст. з'яўляюцца камяні, што знаходзіліся ў рэчышчы Заходняй Дзвіны. "Господі помозі рабу своему Борісу". Гэткі надпіс заклінанне высечаны на іх па загаду Полацкага князя Барыса. Адзін з сямі гэтых камянёў называўся Барыс Хлебнік. Як казалі, ён "выходзіў з вады" пад свята Барыса і Глеба 24 ліпеня. У гэтаю пару звычайна пачыналася жніво, што і засведчана ў прымаўцы: "На Глеба і Барыса за хлеб бярыся". Зараз Барыс Хлебнік спачывае ля знакамітага Сафійскага сабора ў Полацку.

У аршанскім раёне доўга захоўваўся знакаміты на ўсю Еўропу Рагвалодаў камень з надпісам "В лето 6679/1171/месяца мая в 7 день доспен крест сей. Господі помозі рабу своему Васілію в крещеніі Рогволоду сыну Борісову". Гэты надпісмаленне зрабіў князь пасля галоднай зімы ў спадзяванні на будучы добры ўраджай. Лягенды апавядаюць, што камень стаяў на чатырох нагах, быў падобны да звера, меў каменную галаву, з якой тамтэйшы млынар зладзіў жорны. Ды камень не толькі сам змалоўся ў пясок, але і перамалоў увесь набытак і ўсё сямейства млынара.

Некаторыя даследчыкі называлі гэты помнік прыроды дальменам найстаражытным збудаваннем накшталт велізарнай каменнай скрыні, накрытай пляскатай плітой, якая мела свой унутраны аб'ём. Згадваюць, што пад Рагвалодавым каменем часта хаваліся ад дажджу мясцовыя сяляне. У 1805 г. над ім была збудавана капліца, у якую сцякаліся вернікі з многіх ваколіц.

Карэспандэнт.

А як і калі з'явіліся валуны на нашай тэрыторыі?

А. Трусаў.

З'яўленне валуноў на нашай зямлі доўгі час не маглі растлумачыць і вучоныя. Адно было зразумела камяні не мясцовыя. Склад парод паказваў, што ў асноўным яны ўзніклі ва ўмовах высокіх тэмператур і ціску на значнай глыбіні або пры вывяржэнні вулкана. У наш час такія пароды на тэрыторыі Беларусі амаль не выходзяць на паверхню. Іх можна сустрэць толькі ў гарах ці пад тоўстым напластаваннем больш маладых утварэнняў. Як жа трапілі гэтыя камяні на Беларусь?

Высветлілася таксама, што валуны распаўсюджаны толькі на поўначы Еўропы і Паўночнай Амерыкі. У гэтую зону цалкам трапляе і тэрыторыя Беларусі. У 70я гады 19 ст. пасля даследавання раёнаў сучаснага абледзянення, вучоныя розных краін амаль адначасна прыйшлі да высновы, што вінаватыя ў з'яўленні дзіўных камянёў старажытныя ледавікі.

Карэспандэнт.

Цікава, а як называліся навукоўцамі прыхільнікі гэтай тэорыі?

А. Трусаў.

Прыхільнікаў гэтай тэорыі сталі называць гляцыялістамі (ад лац. гляцыс - лёд), а саму тэорыю - ледавіковай.

Было канчаткова высветлена, што валуны ў наш край былі занесены ледавіком. Справа ў тым, што каля 1 мільёна год таму ў гарах Скандынаўскага паўвострава ўтварыўся гіганцкі ледавіковы шчыт. Таўшчыня лёду тут дасягала 34 км. Ледавіковыя языкі, што спаўзалі з гор, відаць, паглыбілі катлавіну Балтыйскага мора і рушылі на раўніны Паўночнай Еўропы. Пасля пацяплела. Ледавіковае покрыва пачало раставаць, і яго межы паступова перамяшчаліся на поўнач. На думку спецыялістаў, на працягу апошняга мільёна гадоў пяць разоў суровыя ледавіковыя эпохі змяняліся цёплымі міжледавіковымі, клімат якіх амаль не адрозніваўся ад сучаснага. Усе ледавікі даходзілі да тэрыторыі Беларусі. Вось чаму на нашай зямлі так багата ледавіковых утварэнняў, якія ўзніклі ў прыканцавой частцы ледавіка, высокія грады, узгоркі, пясчаныя раўніны, намытыя талымі ледавіковымі водамі.

Ледавікі, што рухаліся на нашу зямлю, на сваім шляху зрывалі велічэзныя абломкі скалаў са Скандынаўскага паўвострава, неслі з сабой камяні, жвір, пясок і гліну. Абломкі крышыліся, сціраліся, абточваліся, пакрываліся глыбокімі барознамі і драпінамі. Складаная была дарога ледавіка: на яго шляху сустракаліся глыбокія яры, вялікія ўзвышшы, выступы магутных асадкавых парод УсходнеЕўрапейскай раўніны. Калі лёд растаў, на месцы пашырэння ледавіка застаўся прынесены ім матэрыял. Так утварыліся добра знаёмыя нам узгоркі, грады, раўніны. Пазней гэтыя адклады шмат дзе трапілі пад уздзеянне водных плыняў і вятроў. Сярод ледавіковых "трафеяў" значнае месца належыць валунам, якімі шчодра ўсеяны вялікія прасторы.

Карэспандэнт.

А як называюць валуны навукоўцы з дапамогай латыні? Я чуў, што яны часам маюць назву "эратычныя" прышэльцы.

А. Трусаў.

Так, валуны гэта іншаземныя прышэльцы, за што іх назвалі "эратычнымі", вандроўнымі (ад лацінскага эратыкус вандроўны). На беларускай зямлі яны з'явіліся адносна нядаўна. Радзімай шмат якіх камянёў былі Швецыя. Фінляндыя дно і астравы Балтыйскага мора, паўночназаходнія раёны былога СССР. Высветлілася таксама, што лёд рухаўся не суцэльнай масай, а некалькімі плынямі, кожная з якіх несла свой набор валуноў. У часе розных абледзяненняў кірункі ледавіковых промняў некалькі адрозніваліся. Нават у межах адной ледавіковай эпохі адбываліся значныя змены кірунку ледзяных струменяў. Вось якім чынам на Беларусь трапілі тыя камяні, якія шчодра раскіданы па нашай зямлі, асабліва ў яе паўночнай частцы.

Карэспандэнт.

Тое, што Вы сказалі, гэта наша сённяшняе веданне валуноў. А як тлумачылі з'яўленне камянёў на Беларусі нашыя продкі?

А. Трусаў.

Валуны, якія часта трапляюць на вочы жыхароў Беларусі, склалі адну з вялікіх таямніц прыроды. Валуны гэта тая вонкавая простая з'ява, на разгадванне якой спатрэбілася некалькі стагоддзяў.

Даўней беларусы склалі шматлікія легенды, якія тлумачылі паходжанне валуноў. Паводле адной з іх каменне наўмысна раскідаў чорт, каб дапячы Богу. Паводле іншай легенды гэтыя камлыгі нашпурлялі волаты ў часе палявання, будаўніцтваў ці войнаў. А яшчэ людзі верылі, што вялікія камяні, нібы бульба, выраслі з маленькіх, або вылезлі з зямлі, як грыбы. Іншы раз можна было пачуць, што валуны зваліліся з неба.

Карэспандэнт.

Такім чынам, мы пазнаёміліся з гісторыяй беларускіх камянёў. Яны вартыя таго, каб іх вывучаць, захоўваць, паказваць айчынным і замежным турыстам. Гэта і прывяло да стварэння ў Менску ўнікальнага музея камянёў.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX