32 (768) 9 ЖНIЎНЯ 2006 г.
АЛЯКСАНДРУ НАДСАНУ - 80
Аляксандр Надсан - каталіцкі святар усходняга абраду , мітрафорны протаіярэй , магістр тэалогіі , рэлігійны і грамадска - культурны дзеяч беларускага замежжа ў Вялікабрытаніі , удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ ст ., душ - пастыр , педагог , культуролаг , гісторык , публіцыст і перакладчык , бібліяфіл .
Нарадзіўся 8.08.1926 у мястэчку Гарадзея недалёка ад Нясвіжа. Паходзіць з настаўніцкай сям'і. У гады Другой сусветнай вайны вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы. Прымаў удзел у дзейнасці беларускіх грамадска-культурных арганізацый. Сябар Саюзу беларускай моладзі. З 1946 г. - у Вялікабрытаніі. Вучыўся на матэматычным факультэце Лонданскага універсітэта, які скончыў у 1953 г. са ступенню бакалаўра дакладных навук. Прымае актыўны ўдзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускай эміграцыі. Адзін з заснавальнікаў і сталых сяброў Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі (з 1946 яго сакратар; у 1951 - 1953 - старшыня). Удзельнік і лідар Беларус-кага каталіцкага акадэміч-нага аб'яднання "Рунь". З 1946 г - сталы супрацоўнік беларускага эмігранцкага перыядычнага друку ("На шляху", 1946-1951; "Беларус на чыжыне", 1947-1950; "Божым шляхам", 1947-1980 і інш.). У 1-й палове 50-х гадоў выехаў у Рым. Выву-чаў тэалогію у папскім Гры-гарыянскім універсітэце. Пасвячоны ў святары 23.11.1958 у Рыме. У 1961 г. вярнуўся ў Лондан. Быў прызначаны ў Беларускую каталіцкую місію ўсходняга абраду ў Паўночнай Англіі. З 1961 г. займаўся педагагічна-выхаваўчай дзейнасцю ў Беларускай школе імя св. Кірылы Тураўскага пры Беларускім доме марыянаў у Лондане. З 1964 г. - на пасадзе дырэктара школы. Адначасова выкладаў матэматыку і беларускую мову (1964-1973). Арганізатар айкуменічных сустрэч і выездаў вучнёўскай мола-дзі ў Германію, Бельгію, Італію. Адзін з актыўных дзеячоў Англійска-беларускага навуковага таварыства (з 1965). Выкладаў на курсах беларусаведы (1968-1980). Удзельнічаў у семінарскіх занятках студэнтаў-славістаў Лонданскага універсітэта. У 60-я гады арганізаваў і правёў у Ліверпулі і Манчэстэры адукацыйна-азнаямляльныя курсы, прысвечаныя ўсход-няму хрысціянству. Пры-маў удзел у рэдагаванні часопіса "The Journal of Byelorussian Studies" (1965-1988). З 1981 г. - дырэктар Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане. Рашэннем Ватыкана прызначаны на пасаду апостальскага адміністратара для беларусаў-католікаў у Еўропе (1976). З 1986 г. - апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў усходняга абраду ў эміграцыі. Адначасова з'яўляецца кансультантам кангрэгацыі цэркваў пры Ватыкане. З 1989 г. кіруе Беларускім камітэтам дапа-могі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі. Аўтар да-следаванняў і артыкулаў па гісторыі беларускай духоўнай і свецкай літаратуры ХУІ-ХУІІ ст.ст. Падрыхтаваў тэалагічную працу "Наша вера": Кароткі ка-тэхізіс хрысціянскай навукі. Для беларусаў-католікаў" (1988, Іспанія). Пераклаў на беларускую мову літургічныя тэксты для пра-вядзення набажэнстваў сярод беларускіх уніятаў (афіцыйна зацверджаныя Апостальскім пасадам у 1994).
Сябар ТБМ імя Ф. Скарыны. Аказвае Таварыству рэгулярную падтрымку і дапамогу. Годна рэпразантуе ТБМ у Вялікабрытаніі.
Да ведама кіраўнікоў арганізацый ТБМ
Даводзім да ведама кіраўнікоў арганізацый і суполак ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны", што ў жніўні месяцы, дзякуючы намаганням кіраўнікоў і актыўнай пазіцыі асобных сяброў Таварыства, нам удалося некалькі зменшыць сезонны правал падпіскі, які адбыўся ў ліпені. Мы ізноў выйшлі за тысячу асобнікаў, у жніўні колькасць падпісчыкаў "Нашага слова" склала 1049 чалавек. Звяртаем вашую ўвагу, што да 10-га жніўня яшчэ можна падпісацца на верасень, а пасля 10-га можна падпісвацца на 4-ты квартал.
Сакратарыят ТБМ.
80 гадоў з дня нараджэння Янкі Запрудніка
ЗАПРУДНІК Янка (сапр. Вільчыцкі Сяргей; н. 9.8.1926, г. п. Мір Нава-градскага р-на), дзеяч бел. эміграцыі, гісторык, палітолаг, літаратар. Вучыўся ў прагімназіі і гандлёвай школе ў Баранавічах (1942 - 44). Быў членам Саюза бел. моладзі. У 1944 выехаў у Германію, дзе ў лагеры для перамешчаных асоб у Рэ-генсбургу, потым у Міхе-льсдорфе вучыўся ў бел. гімназіі імя Я. Купалы, якую скончыў у 1947. Быў скаўтам. У 1948-50 працаваў шахцёрам у Англіі, удзельнічаў у выданні час. «Наперад» (1948-53), дзе друкаваў свае творы. Пасля заканчэння ў 1954 гіст. ф-та Лувенскага ун-та (Бельгія) працаваў журналістам Бел. секцыі радыё «Вызваленне» («Свабода») у Мюнхене. Супрацоўнічаў у газ. «Ба-цькаўшчына», друкаваўся ў выданнях Ін-та вывучэння СССР. З 1957 у ЗША, працаваў на радыё «Свабода» ў Нью-Ёрку (да 1991). Уваходзіў у склад рэдкалегіі час. «Беларуская моладзь» (1959-64), рэдагаваў бюлетэнь «Навіны з Беларусі» (1964- 69). У 1969 у Нью-Ёркскім ун-це абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Палітычная барацьба за Беларусь у царскай Дзяржаўнай думе. 1906-1917». У 1970-75 працаваў на радыё «Свабода», адначасова выкладаў гісторыю Расіі і СССР у Квінскім каледжы Нью-Ёркскага гар. ун-та, быў гал. рэдактарам газ. «Беларус» (з 1980, пераменна з З. Кіпель), бюлетэня «Facts of Byelorussia» («Фа-кты аб Беларусі», 1972-75). З 1974 чл. рэдкалегіі «Запісаў» Бел. ін-та навукі і мастацтва. Уваходзіць у склад прэзідыюма рады Бел. Нар. Рэспублікі, упраў Бел.-амерыканскага задзіночан-ня, Бел. ін-та навукі і мас-тацтва, фонду імя П. Кра-чэўскага, член Асацыяцыі амерыканскіх славістаў, Укр. акадэміі навук (Нью-Ёрк). Выступаў на многіх між-нар. навук. канферэн-цыях. На Беларусі ўдзельнічаў у рабоце Міжнар. з'езду беларусістаў (1992, Мінск), канферэнцыі «Рым-4» (1993, Гародня), 3-й Паліт. канферэнцыі і 1-га з'езду беларусаў свету (абодва 1993, Менск). Аўтар раздзелаў пра Беларусь і яе гісторыю ў шэрагу англамоўных кніг, артыкулаў, прысвечаных гісторыі бел. дзяржаўнасці, 1-му Усебел. зезду 1917, Слуцкаму паўстанню 1920, значэнню газ. «Наша ніва», «Вольная Беларусь», ролі Я. Купалы і Я. Коласа ў фармаванні бел. паліт. думкі і інш. Працы Янкі Запрудніка друкаваліся таксама ў перыяд. выданнях «Беларускі зборнік», «Belarusian review» («Беларускі агляд»), «The Journal of Byelorussian studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), «Problems of communism» («Праблемы камунізму»). Літ. і публіцыст. творы падпісваў псеўд. Сяргей Ясень, Аркадзь Будзіч, Рыгор Ліцьвін, Скараход, Арсень Загорны, крыптoнімамі «А.З.», «Р.Л.», «Я.З.».
Актыўны сябар Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Рэгулярна аказвае Таварыству матэрыяльную і інфармацыйную падтрымку. Адзін з віднейшых дабрадзеяў ТБМ за мяжой.
(Пра Янку Запрудні-ка чытайце на ст. 2-3.)
МАЗЫРСКАМУ ДЗЯРЖАЎНАМУ ПЕДАГАГІЧНАМУ УНІВЕРСІТЭТУ ПРЫСВОЕНА ІМЯ НАРОДНАГА ПІСЬМЕННІКА БЕЛАРУСІ ІВАНА ШАМЯКІНА
Менск, 5 жніўня. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прысваенні ўстанове адукацыі "Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт" імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Такое рашэнне абумоўлена тым, што Мазырскі універсітэт тэрытарыяльна размешчаны непадалёк ад радзімы пісьменніка, а таксама тым, што частка жыцця і дзейнасці І.Шамякіна звязана з Гомельскай вобласцю.
"Захаванне нацыянальнай культуры, памяці пра людзей, якія ўнеслі важкі ўклад у яе развіццё, з'яўляецца часткай палітыкі беларускай дзяржавы", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.
Вячаслаў БУДКЕВІЧ, БелаПАН.
Выдатны сучасны летапісец Беларусі
Янку Запрудніку - 80
9 жніўня вядомаму і актыўнаму дзеячу бела-рускай эміграцыі - доктару гісторыі, палітолагу, літа-ратару, публіцысту, Янку Запрудніку спаўняецца 80 гадоў. Лёс гэтага чалавека нялёгкі; у юнацтве і мала-досці яго напаткамі цяжкія выпрабаванні. Аднак ха-рактар, воля і мэтанакіра-ванасць вылучылі яго з ты-сяч і тысяч беларусаў, якія апынуліся больш чым паў-стагоддзя таму за мяжой. Галоўныя рысы Янкі За-прудніка - любоў да Баць-каўшчыны, адданасць бела-рускай справе, якой вучоны прысвяціў усё сваё жыццё. Імя Янкі Запрудніка добра ведаюць не толькі ў Амеры-цы і ў беларускай дыяспары Еўропы і Аўстраліі, але і ў самой Беларусі, якую ён наведвае часта ў апошняе дзесяцігоддзі.
Двойчы шчаслівы лёс сутыкнуў аўтара гэтых радкоў з асобай незвычай-най беларускай шчырасці і высокамаральнай чысціні - доктарам гістарычных на-вук Сяргеем Вільчыцкім, вядомым на ўвесь беларускі свет як Янка Запруднік. Асобай, на наша шчасце не падвержанай іржы вуль-гарна-сацыялагізаванай дэ-фармацыі перыяду "адзінай кіруючай", уніфікуючай ўсё і ўся: гісторыю, культуру, навуку і нават саміх людзей пад адзін "кіцель і фураж-ку". Першы раз гэтае за-вочнае знаёмства было пад час падрыхтоўкі да выдання намаганнямі Яўгена Лецкі сапраўды гістарычнага вы-дання 1996 года напярэдадні 70-годдзя аўтара - летапіс-най для нашых дзён кнігі "Беларусь на гістарычных скрыжаваннях", выдадзенай яшчэ ў 1993 годзе на ан-гельскай мове, але тэле-тайпна дапоўненай для бе-ларускага выдання аб'ек-тыўнай ацэнкай неадна-значных падзей сярэдзіны 90-х мінулага стагоддзя (адпаведна мудраму збоку, з цудоўнага амерыканскага далёка, відней).
Праўда, вялікім рас-чараваннем стала тое, што набіраючая абароты цэнзу-ра з мінулага (хіба не дзіва нашых дзён!) выкінула якраз гэтую частку, але… вядома святая праўда - рукапісы не гараць, бо "што напісана пяром, не высечаш і сяке-рай". Выданне адразу ўвай-шло ў кантэкст аб'ектыў-нага погляду на гісторыю ліцьвінаў-беларусаў, тады ўжо мнагагранна і пера-канаўча прадстаўленую Нестарам летапіснай Літвы-Беларусі Міколам Ермало-вічам (горка асансоўваць, што бязлітасная да выдат-ных асоб сучаснасць заўча-сна адправіла апошняга на той свет).
У прадмове да мана-графіі аўтар пісаў: "Англа-моўная літаратура пра гіс-торыю Беларусі скупава-тая. Ёсць кнiгi, прысвечаныя паасобным перыядам ui ас-пектам беларусазнаўства: манаграфіі Уладзіміра Ся-дуры пра тэатр, Антона Адамовіча пра cynpaцiў саветызацыі ў беларускай літаратуры, анталогія Веры Рыч беларускіх вершаў, гісторыя беларускай літа-ратуры Арнольда Макмі-ліна, манаграфія Івана Лю-бачкі пра Беларусь савец-кага перыяду, кнiгa Вітаўта i Зоры Кіпеляў пра Беларус-кую Народную Рэспубліку. Але цэламу перыяду бела-рускай ricторыi перысвеча-ныя толькі манаграфія Ніко-ласа Вакара 1956 г. і выда-дзеная i дапоўненая Іванам Касяком кнiгa Язэпа Най-дзюка «Беларусь учора i сяньня». Таму прапанова аўтару гэтае кнігi ад нью-ёркскага Калумбійскага універсітэту даць агляд гісторыі Беларусі з больш дэталёвым асвятленнем найнавейшага перыяду бы-ла зусім на часе. Пагатоў, што падзеі канца 1980-х - пачатку 1990-х гадоў звярнулі ўвагу свету на Усход-нюю Еўропу, у тым ліку i на Беларусь. Гэткім чынам, у 1993 г. у выдавецтве West-view Press выйшла манагра-фія «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях». Кнiгy адзначылі пазітыўна больш за дзесятак рэцэнзентаў у амерыканскім, канадскім, брытанскім i французскім друку. У прадмове да аме-рыканскага выдання сказа-на: "Заходнія гісторыкi, якія дасюль nicaлi пра Беларусь, былі найчасцей прадстаўні-камі русафільскае школы гістрыяграфіі. Яны па тра-дыцыі разглядалі Беларусь як "дадатак" да нейкае бо-льшае палітычнае адзінкі: ў старажытнасці - Кіеўскае Pyci, у познім сярэднавеччы - Польшчы, у наступныя перыяды - Pacii або Савец-кага Саюзу. Але калі краіну разглядаюць як частку бо-льшаго цэлага, дык ейная уласная самабытнасцъ мо-жа атрымаща або выкрыў-леная, або наагул адмоўле-ная. Шырэйшы "імперскі" фон, у кантэксце якога пi-caлi пра Беларусь расійскія, савецкія і заходнія аўтары, цягнуў за сабой крытэрыі, што засланялі своеасаблі-васць i нацыянальныя імк-ненні беларусаў. Такія аўта-ры не маглі паказаць бела-рускі народ знутры, у святле яго ўласнае дынамікі i ўла-сных інтарэсаў. Да скажэн-няў i памылак у разуменні беларускае гістарычнае спадчыны прычыніліся i тэрміалагічныя проблемы -рознае значэнне ключавых геаграфічных i нацыяна-льных найменняў цяпер i ў мінулым.
Ад часу, калі выйшла амерыканскае выданне гэ-тае кнiгi, прайшло амаль тры гады. Падзеі гэтага часу апісаныя ў дадатковым раз-дзеле. Хоць аўтару даво-дзіцца жыць далёка ад краю свайго паходжання, за акія-нам, тым не менш, сённяшні Нью-Ёрк дае магчымасць сачыць за тым, што адбы-ваецца на Бацькаўшчыне. Гэта мажліва (у дадатак да бібліятэчных рэсурсаў i штогадовага наведвання Беларусі) дзякуючы інфар-мацыйна-выдавецкай дзей-насці такіх інстытуцыяў, як вашынгтонскія Foreign Bro-adcast Information Service (FBIS) i Jamestown Founda-tion, менскі Mass Media Centre (MMC) ды міжнарод-ная паштовая i камп'ютар-ная сувязь".
На мяжы 80-90-х га-доў мінулага стагоддзя най-больш вядомае за межамі Беларуска-амерыканскае саўтрыверскае задзіночанне ў штаце Нью-Джэрсі сумес-на з аб'яднаннем "Бацькаў-шчына" ладзілі фальклорна-краязнаўчыя вандроўкі па Гарадзеншчыне, Берасцей-шчыне і Цэнтральным Палессі. Арганізатарам двух з іх пашанцавала быць аўта-ру гэтых радкоў, бо галоўнымі асобамі ў гэтых паездках, акрамя кіраўнікоў Жоржа Навумчыка і Яўгена Лецкі, былі якраз Янка Запруднік са сваёй жонкай-мастачкай, ураджонай на Тураўшчыне, Надзяй За-пруднік - на здымку танцы ў Слоніме.
Назаўсёды запомні-ліся землякам з усяго свету - Амерыкі, Канады, Еўропы і нават Аўстраліі сустрэчы з Нацыяальным ансамблем фальклору Беларускага са-юза фалькларыстаў - на здымку ў мінскім парку Горкага.
У ненадрукаваным артыкуле (яго адмовілася друкаваць беларуская газета "Культура") да 75-годдзя выдатны гісторык Беларусі Анатоль Грыцке-віч устанавіў асноўныя фак-ты складанай біяграфіі Янкі Запрудніка - Сяргея Міка-лаевіча Вільчыцкага. Нара-дзіўся ён у мястэчку Мір тагачаснага Наваградскага ваяводства. Падчас Другой сусветнай вайны у 1942-1944 гадах, Сяргей Вільчыц-кі вучыўся ў прагімназіі і ў гандлёвай школе ў Бара-навічах. Ужо ў гэты час ён стаўся свядомым белару-сам, уступіўшы ў Саюз беларускай моладзі. Улет-ку 1944 года Вільчыцкі вы-ехаў у Германію, дзе зна-ходзіўся некалькі гадоў у лагерах для перамешчаных асоб: у Рэгенсбургу, а по-тым у Міхальсдорфе. Тут Сяргей Вільчыцкі вучыўся ў беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, скончыў яе ў 1947 годзе. У гэтым жа годзе дэбютаваў як паэт. Вершы падпісваў псеўданімам Сяр-гей Ясень. У 1948 годзе выехаў у Вялікабрытанію, дзе два гады працаваў шах-цёрам. Удзельнічаў у вы-данні часопіса "Наперад" (1948-1953 гг.), дзе друкаваліся ягоныя творы. У 1954 годзе паспяхова скончыў гістарычны факультэт Лу-венскага універсітэта (у Бельгіі). Ад гэтага часу і да 1991 года Янка Запруднік плённа працаваў журналіс-там Беларускай секцыі ра-дыё "Вызваленне" (потым "Свабода") у Мюнхене. З 1957 г. Янка Запруднік у ЗША, працаваў на радыё "Свабода" ў Нью-Ёрку. Янка Запруднік спалучае напружаную журналісцкую працу з літаратуразнаў-ствам. Друкаваўся ў газеце "Бацькаўшчына", у выдан-нях Інстытута вывучэння СССР. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса "Беларуская моладзь" (1959-1964 гг.), рэдагаваў бюлетэнь "Навіны з Беларусі" (1964-1969 гг.).
У гэты ж час Янка Запруднік за-сведчыў сябе як навуковец-гісторык. Старанна вывучыўшы апу-блікаваныя ў Пецярбургу пратаколы і іншыя даку-менты Дзяржаўнай думы Расіі, ён у 1969 годзе аба-раніў у Нью-Ёркскім уні-версітэце дэсертацыю "Па-літычная барацьба за Бе-ларусь у царскай Дзяржаў-най думе (1906-1917)" і атрымаў навуковую сту-пень доктара гістарычных навук. Праца гэтая, здаец-ца, дасюль малавядомая на Бацькаўшчыне. Аднак яна была заўважана амерыкан-скай навуковай грамадска-сцю і паказала, што Бела-русь - гэта не правінцыя Расійскай імперыі, як яе разглядалі савецкія і за-межныя гісторыкі, а краіна са сваёй гісторыяй і са сваім рухам за незалежнасць. Шмат хто са слухачоў ра-дыё "Свабода" старэйшага пакалення памятае голас Арсеня Загорнага. Пад гэ-тым псеўданімам выступаў Янка Запруднік. Ён так-сама выкладаў гісторыю Расіі і СССР у Квінскім каледжы Нью-Ёрскага га-радскога універсітэта ў 1970-1975 гадах. Можна толькі здзіўляцца працаздо-льнасці гэтага чалавека. З 1980 года, папераменна з Зорай Кіпель, Янка Запруд-нік быў галоўным рэдак-тарам вядомай і ў нас га-зеты "Беларус", а ў 1972-1975 гадах адначасова - рэдактарам інфармацыйна-га бюлетэня на англійскай мове "Факты аб Беларусі". З 1974 года ён таксама ўва-ходзіць у склад рэдакцый-най калегіі "Запісаў" Бела-рускага інстытута навукі і мастацтва. Доктар Янка Запруднік - аўтар кнігі "Спадчына бацькоў: "Агле-дзіны: (Да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа)" (Нью-Ёрк, 1982). У Янкі Запрудніка шмат і іншых даследаван-няў па гісторыі Беларусі. У 1980 годзе разам з Т. Бэрдам ён выдаў працу "Паўстанне на Беларусі 1863 году: "Му-жыцкая праўда" і лісты з-пад шыбеніцы". Вядомы і яго вялікі нарыс пра нацы-янальную самасвядомасць беларусаў, напісаны ў 1988 годзе ў Нью-Ёрку. Асноўны кірунак даследаванняў Янкі Запрудніка - гісторыя дзяр-жаўнасці Беларусі ў ХХ стагоддзі. Ёсць працы, пры-свечаныя Першаму Усебе-ларускаму з'езду 1917 года, Слуцкаму паўстанню 1920 года, ролі газет "Наша ні-ва" і "Вольная Беларусь" у развіцці нацыянальнага ру-ху і інш.
Янка Запруднік дру-каваўся ў англамоўных пе-рыядычных выданнях "Бе-ларускі агляд", "Часопіс беларускіх даследаванняў", "Праблемы камунізму". Доктар Запруднік - удзель-нік многіх міжнародных на-вуковых канферэнцый. Бе-ларускія літаратуразнаўцы ведаюць розныя псеўданімы Янкі Запрудніка - Сяргей Ясень, Аркадзь Будзіч, Ры-гор Ліцьвін, Скараход, а таксама крыптонімы А. З., Р. Л., Я. З.Унёсак доктара гісторыі Янкі Запрудніка высока ацэнены беларускімі навукоўцамі: група акадэ-мікаў Міжнароднай Акадэ-міі навук Еўразіі (цэнтр якой знаходзіцца ў Маскве) аб-рала яго член-карэспан-дэнтам Акадэміі. Аўтары-тэтны вучоны дагэтуль вядзе яшчэ і актыўную грамадскую дзейнасць. Ён уваходзіць у прэзідыюм рады Беларускай Народнай Рэспублікі, у склад - Бела-руска Амерыканскага Задзіночання, Беларускага інстытута навукі і мас-тацтва, фонду імя П. Кра-чэўскага, з'яўляецца сябрам Міжнароднай Асацыяцыі Беларусістаў, Асацыяцыі амерыканскіх славістаў, Украінскай акадэміі навук у Нью-Ёрку. Ён актыўны ўдзельнік усіх з'ездаў бела-русаў свету (1993, 1997, 2001 і 2005 гг.), уваходзіць у склад Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаў-шчына".
Па справядлівых словах вядомай літарату-разнаўцы Лідзіі Савік, "даў-но чакалася ў Беларусі кніга Янкі Запрудніка пра лёс беларускіх студэнтаў у па-ваеннай Еўропе. І вось «Дванаццатка» з'явілася - выдатна, з густам выда-дзены том (апрацоўка вок-ладкі таленавітай мастачкі Ірэны Рагалевіч-Дутко) у серыі публікацыяў Беларус-кага інстытута навукі і мастацтва «Гісторыя бела-рускай эміграцыі» (Нью-Ёрк, 2002).
Ад першых старо-нак, дзе аўтар згадвае пра тое, як нараджалася і жыла ў ягонай душы ідэя напісаць кнігу пра сваіх сяброў, і да эпілога, - кніга чытаецца з неаслабнай увагай і захап-леннем. Магчыма таму, што лёс дванаццаці бела-рускіх хлопцаў, юнацтва якіх пачалося развітаннем з радзімай, прайшло праз Гер-манію, Вялікабрытанію, Бе-льгію і, прасочанае пісьмен-нікам на працягу дзесяці гадоў, успрымаецца як лёс цэлага пакалення беларусаў на цяжкіх і складаных зло-мах айчыннай гісторыі, пе-ражытых нашай шматпа-кутнай Бацькаўшчынай. І нездарма кнігу гэтую аўтар прысвяціў памяці сваіх ба-цькоў «Мікалая і Веры Віль-чыцкіх ды памяці бацькоў маіх сяброў з Дванаццаткі», падкрэсліваючы тым самым непарыўную еднасць, пера-емнасць пакаленняў і ад-начасна сцвярджаючы іцэю вольнай незалежнай Бела-русі. Пакідаючы сваю кнігу ў акіяне часу, аўтар спадзя-ецца, што такое яго свое-асаблівае пасланне да мола-дзі, яго жыццёва-літаратур-ны запавет, які ствараўся на мяжы стагоддзяў, дойдзе «да другога сэрца, каб працяг-валася повязь пакаленняў, повязь раскіданых па свеце сыноў і дочак Беларускай Зямлі".
Па жанры ды і па аўтарскім вызначэнні «Два-наццатка», якая мае адзі-наццаць раздзелаў, «кніга мэмуарна-дакументаль-ная». У ёй разам з успамі-намі, дзённікавымі запісамі ды выпісамі з эміграцый-нага друку падаюцца так-сама пажаданні для моладзі ад дзеячаў беларускай пава-еннай дыяспары, выказванні самой моладзі, лісты, публі-цыстычныя артыкулы і лі-таратурныя творы, аўтара-мі якіх былі суб'екты наша-га аповеду. Бальшыня зме-шчанага дакументальнага матэрыялу публікуецца ўпершыню. Упершыню так-сама чытач у Беларусі азна-ёміцца з літаратурнымі тво-рамі, што друкаваліся ў часопісе «Наперад!», органе Дванаццаткі.
У кнізе адлюстрава-ны перыяд сярэдзіны міну-лага стагоддзя з ягоным мікра- і макракосмасам ды з беларускімі вялікімі і ма-лымі праблемамі. Чытач пабачыць, якім глыбінна творчым фактарам можа быць нацыянальнае ўзгада-ванне моладзі і нацыяна-льная свядомасць…
Жыццё на эміграцыі, асабліва тады, калі табе забаронена наведаць паня-воленую Радзі-му, вучыць лю-біць свой край на павышаным эма-цыянальным уз-роўні. Адарваны ад Бацькаўшчы-ны, апынуўшыся ў чужым нава-коллі, чалавек знаходзіць у сабе новы стымул да самаўсведам-лення і самаза-хавання. Свядо-масць ягоная за-вастраецца ад страты свайго псіхалагічнага і культурнага ася-роддзя, душа становіцца най-чуллівай да агу-льнага народнага гора і нацыянальных патрэбаў…
"Гісторыя Дванаццаткі, можна сказаць, - гэта люстра душы кожнага беларуса, духовы патэн-цыял якога ўключае ў сябе прыспаную сілу любасці да роднага Краю, незмабіліза-ваную ва ўмовах прывыч-нага, шэрага, а часта і цяж-кага штодзённага быту на сваёй роднай зямлі. Але дзесьці на самым дне душы гэтая сіла ляжыць, дрэмле. У экстрэмальных умовах яна абуджаецца й дае плён…"
Акрэсліўшы жанр, мэту, ідэю, час дзеяння кнігі, пісьменнік, а ўслед за ім і чытач, пускаецца ў бурнае плаванне па жыццёвых хва-лях беларусаў, кожны з якіх уяўляе сабой цэлы свет - цікавы, непаўторны і неза-быўны. І кожнага са сваіх сяброў-паплечнікаў, што шчыра і аддана служылі нацыянальнай ідэі і паня-воленай Бацькаўшчыне, аўтар абяссмерціў сваёй кнігай, паставіў ім «Дванац-цаткай» вечны помнік.
Надзвычай знамяна-льна, што кніга Янкі Запруд-ніка (як, дарэчы, і ягоная «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях», грунтоўнае даследаванне, прасякнутае беларускім патрыятызмам і нацыянальнай ідэяй) з'яві-лася на самым пачатку но-вага тысячагоддзя, калі Беларусь павінна замацоў-ваць статус вольнай і неза-лежнай краіны, а беларусы даказаць, што яны жылі і будуць жыць як любая ста-ражытная нацыя, якая існуе на працягу многіх стагод-дзяў, нягледзячы ні на якія акупацыі і ганенні. Такія асноўныя пастулаты нацыя-нальнай ідэі сцвярджаюцца ўсім зместам, вобразамі «Дванаццаткі», і гэта разу-мееш, калі ўчытаешся ў лёс і дзеянні герояў, якія, стаў-шы выгнанцамі, не ведаю-чы замежных моваў, не ма-ючы сталай матэрыяльнай падтрымкі, змаглі дасяг-нуць вышынь жыцця, год-ных высокаадукаванага, высокадухоўнага, інтэлі-гентнага чалавека, змаглі пераадолець усе цяжкасці і выпрабаванні, якія выпалі на іх долю ў далёкіх, нязнаных краінах. І дасягнулі яны ўсяго гэтага, дзякуючы сва-ёй беларускай працавітасці, упартасці, трываласці, пра-зе ведаў. І нездарма на вок-ладцы «Дванаццаткі» шматзначныя сімвалы - кнігі і на іх шахцёрская кірка - як шлях праз цяжкую працу, пошук сваёй сцяжы-ны, веды, служэнне сваёй айчыне, да жыццёвага по-спеху, здзяйснення ўсіх мар, надзей і спадзяванняў. Сім-валічна яшчэ і тое, што пісьменніцкі талент аўтара, натхнёны любоўю да Бела-русі, змог так нязмушана і незаўважна рабіць чытача непасрэдным удзельнікам усіх падзей, якія адбываюц-ца ў жыцці дзейных асоб твору. І не толькі ў лёсах Дванаццаткі: Алеся Буты, Міхася Вострыкава, Піліпа Дзехцяра, Паўла Дзмітрука, Янкі Жучкі, Янкі Запруд-ніка, Леаніда Карася, Алеся Марговіча, Паўла Урбана, Уладзіміра Цвіркі, Леаніда Швайчука, Васіля Шчэцькі, але і ў лёсах многіх вядомых дзеячаў беларускай эмігра-цыі - кампазітараў, пісь-меннікаў, святароў, паліты-каў ды і наогул звычайных людзей.
Разам з Дванаццаткай мы праходзім шлях бе-ларускіх юнакоў ад вучобы ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, арганізаванай у Міхельсдорфе (1945) да іх тужлівага развітання з бліз-кімі, сябрамі, беларускім асяродкам Германіі і ад'езду ў Англію ў пошуках заробку, адчуваем, наколькі цяж-кай была іх праца вуглякопаў у шахтах Шатландыі і Цэнтральнай Англіі. I невядома, ці вытрымалі б юнакі, каб іх не падтрымлівала моцнае сяброўства, далучэнне да жыцця беларусаў Вялікабрытаніі, ідэя дзеля ўмацавання духу і беларускай справы выдаваць часопіс, назва якога «Наперад!», як і творы маладых, няхай і нявопытных яшчэ аўтараў, давалі магчымасць выказаць набалелае, наталіць творчую і духоўную смагу. І яны вытрымалі - далейшы шлях Дванаццаткі азарыўся здзейсненай марай пра далейшую вучобу. Клопатамі многіх землякоў і спрыяльных выгнанцам еўрапейскіх вучоных і святароў яны становяцца студэнтамі старэйшага універсітэта Бельгіі ў горадзе Лювене. Гэтыя асноўныя раздзелы кнігі самыя ціка-выя, насычаныя змястоўнай інфармацыяй, малавядомымі звесткамі пра жыццё, побыт, працу, вучобу, уза-емаадносіны паваеннай бе-ларускай эміграцыі. Аўтару ўдалося ўпісаць жыццё Два-наццаткі, як і наогул бела-русаў, у кантэкст эпохі, падзей сярэдзіны XX стагод-дзя настолькі арганічна і па-мастацку пераканаўча, што перад намі паўстае сапраўд-ная гісторыя беларускай эміграцыі ад самых яе пер-шых крокаў у Еўропе, удалося паказаць, як хутка адаптавалася беларускае грамадства да чужой ку-льтуры і ўмоў жыцця, асабліва працавітая, здольная моладзь, што сведчыла пра беларусаў як пра сапраўды еўрапейскую нацыю. Амаль усе юнакі з Дванаццаткі, скончыўшы Лювенскі уні-версітэт, сталі актыўнымі ўдзельнікамі грамадска-культурнага жыцця не то-лькі беларускай дыяспары, неслі веды пра Беларусь у свет, прапагандавалі і сцвярджалі беларускую нацыя-нальную ідэю.
«Дванаццатка» - новы, глыбоказмястоўны, выдатны твор Янкі Запрудніка выклікае пачуцці, адпаведныя аднаму са шчырых, патрыятычных запаветаў кнігі: «Нясеце ў сэрцы імя Беларусі. Няхай Яна паказвае вам жыцьцёвы шлях. Не шкадуйце для Яе ахвяры высілку, а калі надарыцца
Васіль Ліцьвінка
Успаміны Эдварда Вайніловіча
(Працяг матэрыялаў прысвечаных беатыфікацыі фундатара касцёла Св. Сымона і Алены ў Менску Эдварда Вайніловіча)
Не хопіць месца на пералік экспанатаў, якімі не адна выстава краіны магла б ганарыцца. Жадаю, аднак, падкрэсліць, што на гэтай выставе нечакана з'явілася і адразу ж выклікала ва ўсіх вялікую цікавасць і агульнае прызнанне парода беларускага чырвонага буйнарагатага быдла, выведзеная незалежна адзін ад другога двума жывёлагадоўцамі нашай губерні Фларыянам Свідам з Хлевіны Барысаўскага павету і Вільгельмам Ельскім з Ігнаціч пад Менскам.
Калі старанні Аграрнага таварыства, накіраваныя на стварэнне Таварыства доўгатэрміновага зямельнага ўзаемакрэдытавання, не ўвянчаліся поспехам па розных прычынах, ці то па віне акцыянерных банкаў, ці то з прычыны нядобразычлівасці афіцыйных уладаў, нельга звальваць сваю паразу на іншых. Проста мы добраахвотна пагадзіліся з фактам падначалення грамадскіх інтарэсаў прыватным інтарэсам.
У сябры Рады Аграрнага таварыства мы стараліся запрашаць расейцаў, папершае, па прычыне нашай "добранадзейнасці", г. зн., каб пераканаць уладу ў тым, што ніякага нацыяналізму Таварыства не вызнае, а падругое, каб прывабіць да нашай дзейнасці новых землеўладальнікаў расейцаў, з якімі будучае супрацоўніцтва ў земстве ўжо тады прымалася да ўвагі. Адным з такіх сяброў Рады быў А. Бяляеў каштоўны супрацоўнік. Бяляеў быў таленавітым і працавітым дырэктарам Дзяржаўнага банка ў Менску. Пасля ўсталявання больш цесных кантактаў з мясцовымі землеўладальнікамі ён пачаў прыцягваць сяброў Таварыства да ўдзелу ў дзейнасці банка, напрыклад, у дысконтным камітэце, у выдачы авансу на сельскагаспадарчыя прадукты і т. д. Сам таксама прымаў актыўны ўдзел амаль ва ўсіх камісіях Аграрнага таварыства.
У той час у Менску функцыянавала вельмі самавітае, але занадта руціннае Таварыства ўзаемнага крэдытавання, склад і кіраўніцтва якога паходзілі выключна з польскіх землеўладальнікаў. У паветах арганізацый узаемнага крэдытавання амаль не было, або яны знаходзіліся ў руках яўрэяў. З іншага боку, як гэта падкрэслівалася вышэй, па прычыне пратэрміноўкі аплат кліентамі і недахопу наяўных сродкаў абарачэнні аграрнага сіндыката тармазіліся. Бяляеў выявіў ініцыятыву і ў гэтым кірунку, прадставіў на агульным зборы Аграрнага таварыства праект стварэння кароткатэрміновага ўзаемнага крэдытавання пры Таварыстве з галоўным прадпрыемствам у Менску і аддзяленнямі ў правінцыі. Тым самым пытанні кароткатэрміновага крэдытавання перайшлі б у нашы, землеўладальнікаў, рукі, і нашмат лягчэй было б рэгуляваць пытанні, звязаныя з нядоімкамі ў сіндыкаце, пры дапамозе філіяльных крэдытных аддзелаў і сельскагаспадарчых складоў у паветах.
Існая тады Ўправа Менскага таварыства ўзаемнага крэдытавання, натуральна, не магла справіцца з гэтымі задачамі, а, значыць, неабходна было шаноўнага спадара "X", сумленнага спадара "Y" і вельмі каханага спадара "Z" замяніць, з чым парадніўшаяся большасць пагадзіцца не захацела, а калі да гэтага дадаць, што Бяляеў лічыўся вядомым нацыяналістам, увесь гэты праект быў успрыняты апазіцыяй як антыпольскі, а, значыць, быў пахаваны, аб чым я вельмі шкадую, паколькі пры яго ажыццяўленні мы мелі б у сваіх руках "nerwus rerum" усёй правінцыі, у нас была б арганізацыя, якая сваёй сеткай акрыла б увесь Край, падаючы шматлікім людзям сродкі да існавання.
У гэтым ж, 1901 годзе, высокашаноўная ўладальніца маёнтка Туганавічы ў Наваградскім павеце, які быў звязаны з імем Адама Міцкевіча, яго творчасцю і вялікім пачуццём да Марылі Верашчакі. Юзэфа Туганоўская, якая дрыгатліва захоўвала ўсё, што было з ім звязана, і якая жадала, каб пасля яе смерці любімыя ёю Туганавічы заставаліся своеасаблівым музеем памяці нацыянальнага паэта, вырашыла пасля доўгіх са мной перамоваў перапісаць Туганавічы ў карысць Менскага Аграрнага таварыства, захоўваючы за сабой толькі права пажыццёвага валодання. Але гэта былі часы, калі нават добрыя справы рабіліся нялёгка: надзвычайныя правы не дазвалялі каталікам ні адпісваць, ні набываць шляхам куплі земскую нерухомую маёмасць. Але ў дадзеным выпадку карыснымі аказаліся мае сувязі з губернатарам князем Трубяцкім. У сувязі з тым, што Менскае Аграрнае таварыства не было выключна польскай установай, паколькі адпаведны адсотак чальцоў складалі расейцы, мне ўдалося атрымаць у губернатара дазвол на набыццё Туганавічаў на баланс Аграрнага таварыства. Купля адбылася, натуральна, фіктыўна, бо па сутнасці гэта быў акт бясплатнай перадачы Туганаўскай, з захаваннем за ёй пажыццёвага валодання, што было гарантаванае рознымі кантрактамі, векселямі і т.д. Аграрнае таварыства забяспечыла ўсе ўмовы для таго, каб уладальніца не адчула сябе пазбаўленай уласнасці, а Туганаўская дазволіла Аграрнаму таварыству ў маёнтку "Новы Мір" арганізаваць досленую станцыю. Праўда, ваенныя падзеі не толькі затрымалі развіццё гэтай станцыі, але і самі Туганавічы, як змешчаныя поруч самой лініі фронту, з зямлёй зраўнялі; а пані была выкінутая на менскую вуліцу, ледзь вылузаўшыся з вайсковага пекла. Які будзе далейшы лёс Туганавічаў, ці будуць яны нацыяналізаваныя паводле бальшавіцкага дэкрэту, цяжка сказаць. Для дакладнасці неабходна дадаць, што Туганавічы размешчаныя прыкладна за 20 міляў ад чыгуначнай станцыі "Пагарэльцы" МаскоўскаБерасцейскай трасы, недалёка ад мястэчкаў Гарадзішча і Цырын. Маляўнічая мясцовасць, з "лясістымі грудамі і аксамітнымі лугамі" на рацэ Сэрвеч, у старым парку з "Альтанкай Марылі" і невялікім мураваным домікам, у якім жыў і тварыў Міцкевіч. Так было да вайны...
Часта можна было чуць, што Менскае Аграрнае таварыства развівалася і ўмацоўвалася да 1900 года, а потым, калі не пачало распадацца, то, ва ўсякім разе, уступіла ў адпаведны перыяд стагнацыі. Праўда, як звычайна, ляжыць пасярэдзіне.
Варта, аднак, памятаць, што Менскае Аграрнае таварыства, як самае старое і на працягу доўгага часу адзінае ў Заходнім Краі, аб'ядноўвала лепшыя сілы рэгіёна. Таварыства віцебскіх аграрыяў паўстала трохі раней, але ў сувязі з тым, што Віцебск ляжаў убаку ад галоўнага шляху з Усходу на Захад, яно ў меншай ступені ўплывала на жыццё Краю. Чальцамі нашага Таварыства былі прадстаўнікі амаль усіх раёнаў; да нас прыязджалі павучыцца і набыць дослед усе, хто планаваў стварыць у сябе падобныя арганізацыі. Я ўжо не гавару аб суседзях блізкіх і далёкіх з Літвы і Беларусі, якія прысутнічалі на нашых агульных зборах і ў якасці чальцоў, і ў якасці гасцей, землеўладальніках з Каралеўства, з Сядлец, Любліна, Сувалкаў, Варшавы, якія Мінскае Аграрнае таварыства лічылі сваёй калыскай. А калі мясцовыя акалічнасці дазволілі ім адчыніць свае аграрныя таварыствы, натуральна, яны сваю дзейнасць перамясцілі на родную тэрыторыю, пры гэтым, само сабой зразумела, колькасць чальцоў Менскага Аграрнага таварыства знізілася. Пры гэтым на пачатковай стадыі свайго існавання Аграрнае таварыства было адзіным, якое займалася таксама пытаннямі грамадскага жыцця. Не было яшчэ земстваў, якія больш або менш паспяхова пачалі займацца мясцовымі праблемамі, не было палітычнага жыцця, якое хоць на кароткі час, але досыць актыўна выявілася б у перыяд выбараў у першыя заканадаўчыя палаты. Адным словам, усё правінцыйнае жыццё канцэнтравалася вакол Аграрнага таварыства, і гэта быў перыяд, калі на яго базе ўзнікалі новыя арганізацыі, якія па меры свайго развіцця і паспявання павінны былі аддзяліцца ад роднай маці, каб пусціцца ў самастойнае плаванне.
Наступіў перыяд так званай "парцаляцыі" спадчыны, створанага агульнымі высілкамі Таварыства. Таварыства павінна было гэта ўлічваць і працу сваю канцэнтраваць і накіроўваць у вузейшае рэчышча заданняў, пазначаных у статуце. А гэта значыць развіваць адмысловыя секцыі і аддзелы, якія з Божай дапамогай так заўзята прыняліся за працу, што іх паседжанні часам выклікалі большую цікавасць, чым агульныя зборы, якія абмяжоўваліся толькі наданнем заканадаўчай сілы рашэнням секцый і пасоўваннем іх пастулатаў на ўзровень урадавых органаў. Тут неабходна падкрэсліць адмысловыя заслугі працы ў секцыях: З. Равенскага (агранамічная), Л. Ёдкі (жывёлагадоўчая), Б. Любанскага і Цюндзявіцкага (вінаробства), Ф. Свіды, П. Ваньковіча (лясная). Кожная з секцый у свой час была больш або менш актыўнай, у залежнасці ад патрэбнасцяў бягучага моманту. Так, напрыклад, вінаробства датычылася ў большай ступені Менскай губерні, у адрозненне ад суседніх, паколькі яна займала другое месца ў краіне пасля "эсландскай" па вытворчасці спірту: лік заводаў даходзіў да 200, што давала добрыя заробакі людзям, якія гадуюць бульбу, рыхтуюць драўніну, якія займаюцца пастаўкай спірту, a таксама стварала працоўныя месцы ў гэтай галіне. Багацце лясоў, кліматычныя ўмовы і глеба ў Менскай губерні садзейнічалі таму, што вінакурэнне тут набывала такое ж значэнне, як, напрыклад, вытворчасць цукру ў паўднёвых губернях або ў Каралеўстве, Пасля ўвядзення манаполіі на гарэлачныя вырабы з 1 ліпеня 1897 г. у нашай губерні забаранялася открывать новыя заводы з вытворчай магутнасцю звыш 200.000 о, што было раўназначна іх забароне. Кошт будаўніцтва завода, адміністрацыйныя выдаткі і кошт вытворчасці прадукцыі паглыналі амаль увесь прыбытак прадпрыемства ва ўмовах канкурэнцыі з больш магутнымі заводамі, якія гэтыя выдаткі кампенсавалі вялікім аб'ёмам прадукцыі. Нам даводзілася ваяваць на два франты: з аднаго боку урадавыя забароны, з іншай уладальнікі ўжо існых заводаў, якія не былі зацікаўленыя ў з'яўленні новых канкурэнтаў. 12 снежня 1897 г. я прадставіў на агульным сходзе Таварыства дакладную запіску па гэтым пытанні. Сход зацвердзіў яе і даручыў перадаць на разгляд у міністэрства, аб чым я тут жа пачаў хадайнічаць. Ужо 28 лютага 1899 г., як паведаміў мне наш высокашаноўны адвакат Кастравіцкі, мінімальная колькасць прадукцыі, якую ўрад павінны быў забіраць, была павялічана да 400.000 о, а перавышэнне гэтай нормы новымі заводамі падпадала пад агульныя правілы, усталяваныя ўрадам для сельскагаспадарчых броварных заводаў.
Прынятыя змяненні ў заканадаўстве актывізавалі тэндэнцыю з'яўлення новых заводаў. Я і сам у 1904 году адчыніў у Савічах новы завод, прычым вельмі недарэчы, паколькі пасля 6 гадоў працы ён быў зачынены, а ўкладзены капітал знік беззваротна.
Гаворачы аб пытаннях, разгляданых на агульных сходах Аграрнага таварыства, нельга не згадаць праблему пенсійных касаў, якая неаднаразова падымалася графам Лявонам Лубеньскім, і якая так і не была вырашаная, нягледзячы на мноства ствараных камісій па распрацоўцы статутаў. Акрамя стварэння розных секцый, аб якіх згадвалася вышэй, Аграрнае таварыства ўступіла ў перыяд стварэння павятовых філіялаў, і, рухаючыся далей па шляху дэцэнтралізацыі, імкнулася ствараць аграрныя гурткі, якія маюць сваё кіраўніцтва ў паветах, а тыя, у сваю чаргу, падпарадкоўваліся б губернскім. Гэта была б арганізацыя, якая ахоплівае ўсю губерню і аб'яднаўчая інтарэсы ўсіх класаў землеўладальнікаў. Была створаная камісія з мэтай змянення і дапаўненні статуту Менскага аграрнага таварыства, аднак, нажаль, гэта не ўваходзіла ў інтарэсы тагачаснай адміністрацыі Краю; праект не атрымаў урадавай падтрымкі.
Ваенныя падзеі, значнасць якіх не маглі ацаніць нават самыя адважныя здагадкі, закранулі Аграрнае таварыства самай непасрэдным чынам ізноў закіпела праца.
Пасля таго, як у першы раз былі здзеснены спусташэнні абшарніцкіх маёнткаў у Каралеўстве, чальцы Менскага Аграрнага таварыства на адным з першых паседжанняў арганізавалі пад кіраўніцтвам Мечыслава Пароўскага "Камітэт дапамогі ахвярам з Каралеўства". Гэты камітэт за вельмі кароткі час сабраў, галоўным чынам сярод землеўладальнікаў, велізарную па тых часах суму ў 106.000 рублёў; якую хацелі ўручыць мясцоваму аддзяленню Цэнтральнага Грамадзянскага Камітэта. Але, паколькі арганізацыя мела ў той перыяд урадавыя датацыі, было вырашанае гэтую суму пакінуць да лепшых часоў, часова размясціўшы яе, пасля ўзгаднення з кіраўніцтвам ЦГК, на бягучым рахунку Таварыства Ўзаемнага Крэдытавання ў Менску. Пазней гэтая сума была экспрапрыявана бальшавікамі.
Факт гэты я згадваю для таго, каб падкрэсліць, што ні адно з Аграрных таварыстваў у той час не праявіла сябе ў гэтым кірунку.
Калі пачалася эвакуацыя з Каралеўства, Аграрнае таварыства распачало ўсё, каб захаваць завадовае быдла з "Канграсоўкі" і размясціць яго далей ад фронту. А затым, калі пачалося масавае перамяшчэнне ўцякачоў, а ўслед за імі і адступленне войскаў, калі ў ахвяру прыносіліся цэлыя нівы непрыбраных збожжавых, калі натоўпы людзей знішчалі восеньскія пасевы, спальвалі агароджы і гаспадарчыя пабудовы, а раскладзеныя на ўскраіне лесу або проста пасярод двароў кастры, сваім полымем асвятлялі цёмныя восеньскія ночы. Рада Аграрнага таварыства, не маючы магчымасці ў сувязі з транспартнымі перабоямі збіраць агульныя сходы, пачала дзейнічаць самастойна, выкарыстоўваючы сваю, атрыманую ад ураду марку. Не выхваляючыся, скажу, што мільённых страт удалося пазбегнуць гаспадаркам нашага Краю дзякуючы старанням і клопатам Рады Аграрнага таварыства перад галоўнакамандуючым фронту генералам Эвертам. Досыць успомніць дзейныя правілы, якія дазвалялі заязджаць у прыватныя валоданні, масава высякаць лес на дровы абсалютна ўсім, каму гэта патрабавалася. Досыць успомніць аб рэквізіцыі "ўсіх", здольных цягнуць коней, аб якой распарадзіўся Рауш фон Траўбенберг. Досыць успомніць аб нармаванні колькасці цяглавага быдла і рэнтабельнага інвентару на адну адзінку сельскагаспадарчых угоддзяў, вольнага ад рэквізіцыі і г. д.
(Працяг у наступных нумарах.)
СВЯТЛО ЯГО ДУШЫ
Ад рэдакцыі: У наступным годзе спаўняецца семдзесят гадоў з часу смерці многіх слынных дзеячоў Беларусі, перш за ўсё пісьменнікаў, расстраляных і замучаных сталінскім таталітарным рэжымам менавіта ў чорным і страшным 1937 годзе. Пісьменніца Вольга Іпатава падрыхтавала серыю артыкулаў пра тых, хто беззапаветна любіў Беларусь і служыў ёй усім сэрцам, хто будаваў незалежную дэмакратычную краіну і каго зрабілі "ворагам народу". Пісьменніца наведала родныя мясціны Сымона Рак-Міхайлоўскага, Вацлава Ластоўскага, Ігната Дварчаніна і іншых волатаў беларушчыны. Сёння мы друкуем першы з ейных артыкулаў, якія носяць агульную назву "Святло яго душы" пра Ігната Дварчаніна.
Ліпеньскі мітынг 1931 году ў весцы Алекшыцы Бераставіцкага павету скончыўся гвалтоўным яго разгонам паліцыяй, якая наляцела з Гродна, а таксама арыштам выступоўцаў - дэпутатаў польскага Сойму. Адным з іх быў беларускі паэт, публіцыст і доктар філасофіі Ігнат Дварчанін, што быў абраны ад Наваградскай выбарчай акругі як абаронца беларусаў супраць нацыянальнага і палітычнага ўціску, што разгортваўся супраць насельніцтва Заходняй Беларусі. Пасля хуткага суду ён апынуўся ў Равічскай турме.
Хутка, 30 жніўня 1931 году, "дзеля выратавання краіны", быў распушчаны і сам сойм, што азначала згортванне тых дэмакратычных свабод, што былі дэкляраваныя для беларусаў пры падпісанні Рыжскай дамовы.
Цяпер тысячы іх апынуліся ў турмах. Зрэшты, і да гэтага часу паслам - удзельнікам беларускага пасольскага клуба "Змаганне" жылося несалодка - іх збівалі, перашкаджалі працаваць. Але турэмнае зняволенне паслоў сталася той дзеяй, якая выклікала шырокі грамадскі рэзананас. У маі 1932 году з рэзалюцыяй пратэсту і маральнай падтрымкі змагароў выступілі Янка Купала, Кульзма Чорны, Якуб Колас, Валянцін Таўлай і іншыя вядомыя дзеячы. Сярод правадыроў дэмакратычнага руху ў Заходняй Беларусі, пра каго шмат пісала прэса БССР, ёсць і імя Ігната Дварчаніна.
Тады яму было трыццаць сем гадоў. Зусім малады чалавек. Але за плячыма яго было цяжкае і складанае жыццё: акопы і жахі першай сусветнай вайны і выратаванне свайго параненага камандзіра, якога ён выцягнуў з-пад куляў, вучоба ў Арыенбаўмскай школе прапаршчыкаў, удзел у Першым з'ездзе беларусаў-воінаў Заходняга фронту, дзе ён быў абраны членам Выканаўчага камітэту, удзел у працы арганізацыйнага з'езда Беларускай сацыялістычнай грамадаы (БСГ), а таксама Усебеларускага Кангрэсу у снежні 1917 году, які быў разагнаны бальшавікамі. А яшчэ -праца ў Маскве і арганізацыя таварыства беларускіх вучоных, вучоба ў Празе і абарона ў гэтай еўрапейскай сталіцы доктарскай дысертацыі па тэме " Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай глебе."
... Калі па Равічскай турме разнесліся чуткі аб тым, што, паводле дамовы між СССР і Польшай будзе праведзены абмен палітвязнямі, Ігнат Дварчанін палічыў, што, калі ён патрапіць у лік "абменнікаў", гэта будзе пачаткам яго новага, вольнага жыцця ў Савецкім Саюзе, у ідэалы якога ён верыў усёй душой. І калі ў ліку сарака палітвязняў (а сярод іх былі Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, П. Валошын і іншыя), пераходзіў дзяржаўную мяжу, ён не хацеў аглядацца назад: ззаду заставіліся турмы і пераследы, наперадзе -воля і здзяйсненні! Ён адчуваў у сабе велізарныя сілы і душэўны пад'ем, адчуваў веру і надзею ў свой лёс...
Але наперадзе ў яго былі толькі чатыры гады...
Зрэшты, амаль нікога з тых, хто пераходзіў тады тую дзяржаўную мяжу і спадзяваўся на светлую будучыню ў першай сацыялістычнай краіне свету, не мінулі жорсткія, нечалавечыя здзекі сталінскай таталітарнай сістэмы. Уцалелы ад смерці Павел Сцяпанавіч Крынчык, якому ўдалося параўнаўча мірна дажыць свае гады ў Слоніме, расказваў мне, што пастаянна адчувае сябе чалавекам другога гатунку - і гэта ўжо ў 70-я гады! Я прасіла яго напісаць успаміны пра ўсё перажытае, але ён таго не зрабіў - ці то не захацеў узгадваць сваё страшнае мінулае, як не хацелі таго ўзгадваць і іншыя вязні сталінскіх концлагераў, ці то пабаяўся магчымых рэпрэсій. Але якраз з ягоных скупых аповедаў узнікалі амаль забытыя да таго часу воблікі змагароў за свабоду беларускага народу, за дэмакратыю і правы чалавека (хаця тады гэта называлася трохі іначай). І хаця амаль усе яны, былыя камсамольцы і камуністы трыццатых гадоў, былі рэабілітаваныя савецкай уладай, гаварыць пра іх было не тое што забаронена, але - не віталася, нібы яны ўсё яшчэ заставаліся НЕ ТЫМІ камсамольцамі ці камуністамі, якіх гэтая ўлада ўздымала і якім пастаянна давала ўсё новыя і новыя прывілеі як сябрам адзінай у краіне палітычнай партыі. Так, яны былі сапраўды НЕ ТЫМІ: гэтыя людзі, нягледзячы на тое, што паверылі ў ідэалы камуністычнай партыі, былі выхаваныя на ідэалах дэмакратыі - а не так званага "дэмакратычнага цэнтралізму", на павазе да правоў асобы, а не на "рэвалюцыйнай мэтазгоднасці", на агульначалавечай, а не вузка партыйнай маралі. І таму яны аб'ектыўна былі праціўнікамі гэтай партыі, што яна беспамылкова адчувала і ўжо па адной гэтай прычыне не дароўвала ім таго, што яны змаглі выжыць у страшных жорнах сталінскай машыны, што яны ўвогуле вярнуліся адтуль, хаця і змучанымі, знявечанымі. Але часта не зломленымі да канца.
Большасць жа - не вярнулася.
Не вярнуўся і Ігнат Дварчанін.
І году не прайшло пасля яго пераезду з Заходняй Беларусі ў Мінск, дзе ён адразу ж узяўся апантана працаваць над складаннем беларускага слоўніка, як 16 жніўня 1933 году ў кватэру, дзе ён жыў ( Падгорны перавулак, дом № 4) уварваліся чэкісты і прад'явілі яму абвінавачванне ў стварэнні так званага "Беларускага нацыянальнага цэнтру", які нібыта меў на мэце звяржэнне савецкай ўлады. Разам з Ігнатам Дварчаніным па гэтай справе ішло яшчэ 95 чалавек. Семнаццаць з іх суд прысудзіў да расстрэлу, але затым - да 10 гадоў турэмнага зняволення, якія яны мусілі адбываць у Салаўках. Разам з Ігнатам быў асуджаны яго брат Іларыён, які таксама вучыўся ў Празе, а ў Мінску працаваў намеснікам дырэктара ў Беларускім дзяржаўным паляўнічым заказніку.
Але карнікі баяліся, што і ГУЛАГ не прымусіць замаўчаць чалавека, чый талент публіцыста і грамадскага дзеяча жывіўся любоўю да роднай Беларусі. Ім трэба было прымусіць яго замоўкнуць канчаткова.
Ігната Дварчаніна прывезлі назад ў Мінск і там зноў катавалі.
Расстралялі яго 8 снежня 1937 году па пастанове судовай тройкі НКУСа па Ленінградскай (!) вобласці ад 27 лістапада 1937 года, праз 11 дзён пасля прысуду. Месца яго пахавання невядомае. Хутчэй за ўсё, яго скінулі разам з іншымі ахвярамі ў агульную брацкую магілу і закапалі, як закопваюць жывёлу - без ніводнага слова шкадавання, без апявання і ўспомнення - хто яны, гэтыя людзі, былі і што зрабілі для народу...
І ўсё ж імя Ігната Дварчаніна не захіліла чорнае, бяздоннае Небыццё. Яго ўзняў выдатны чалавек Дзятлаўшчыны, стваральнік музея народнай славы Міхаіл Петрыкевіч. Гэта ён стукаўся ў дзверы зачыненых тады для грамадскасці архіваў, гэта ён дабіўся, каб на радзіме Ігната Дварчаніна - вёсцы Погіры-спачатку паставілі мемарыяльную дошку на месцы яго колішняй хаты, а пасля каб адкрылі помнік выдатнаму сыну зямлі беларускай, а таксама і найменавалі вуліцу ў яго гонар. У час адкрыцця помніка ў Дзятлаве выступілі пісьменнікі Янка Брыль і Уладзімір Калеснік, былы паплечнік І. Дварчаніна . кампазітар А. Шыдлоўскі, былы вучань Віленскай беларускай гімназіі Міхаіл Макулік і многія іншыя. Дырэктар школы Міхаіл Марук нават прысвяціў свайму земляку вершаваныя радкі. І няхай яны не надта прафесійныя, усё ж ўшанаванне памяці І. Дварчаніна вельмі важнае для нас, нашчадкаў, таму хочацца прывесці тут некалькі радкоў з гэтага верша:
А сёння знакамітая нагода
Успомніць Вас, Ігнаці Дварчанін,
Змагар за шчасце нашага народа,
Пачэсны сярод нас грамадзянін...
...У цэнтры Дзятлава, недалёка ад музею, стаіць гэты помнік работы скульптара Уладзіміра Летуна. Мы прыйшлі да яго з дырэктарам музею Хведарам Красюком, які пераняў даследчыцкую і грамадзянскую працу Міхала Міхайлавіча Петрыкевіча. Ён жа і падарыў мне кнігу "І. С. Дварчанін", напісаную А. Я. Місарэвічам і М. Д. Каралёвым і выдадзеную яшчэ ў 1995 годзе на сродкі раёну. Хаця нельга пагадзіцца з асвятленнем некаторых фактаў біяграфіі І. Дварчаніна, (асабліва аб ролі нацыянальнага фактару ў дзейнасці тагачасных грамадзскіх арганізацый), у цэлым гэта ўсё ж першая ў Беларусі асобная кніга пра чалавека, пра якога ў біябібліяграфічным слоўніку "Беларускія пісьменнікі ( т.2, стар. 335), сказана наступнае: "Пасля разгрому Грамады і арышту яе кіраўнікоў (Б. Тарашкевіча. С. Рак-Міхайлоўскага і інш.) І. Дварчанін становіцца адной з цэнтральных фігур нацыянальна - вызваленчага руху Заходняй Беларусі".
У гэтай кнізе сабраная частка літаратурнай спадчыны Ігната Дварчаніна, асабліва цікавыя яго вершы і пераклад ( пад псеўданімам І. Гудок) паэмы Аляксандра Блока "Дванаццаць", а таксама ягоная публіцыстыка. Чытаць яе сёння надзвычай цікава: больш яскрава бачыцца цяпер разбуральніцкая праца тых, хто хацеў ( і каму ўдалося гэта ў вялікай ступені) падзяліць беларускіх патрыётаў на прыхільнікаў камунізму і паслядоўнікаў ідэалаў беларускай Народнай Рэспублікі. Час прымірыў усіх - і тыя, і тыя бязлітасна знішчаліся сталінскай таталітарнай сістэмай, усе яны у рэшце рэшт былі сабраныя ў турмы і канцэнтрацыйныя лягеры, і калі другія добра ведалі, хто іх ворагі, і змагаліся з імі заўсёды, то першыя, такія, як Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Ігнат Дварчанін толькі ў вязніцах спасцігалі, што дарога да свабоды беларусаў адна - праз ідэалы незалежнай, свабоднай, дэмакратычнай краіны, дзе няма - і ніколі ўжо не будзе - удушэння Свабоды, за якую яны, хаця і варагуючы адны з другімі, змагаліся ўсё ж - разам.
Аднак выклікае вялікую трывогу тое, што ў краіне, якая яшчэ не ачуняла ад праяваў таталітарызму, дзе выдатныя беларусы толькі пачынаюць займаць у народнай памяці належнае ім месца, зноў аднаўляецца імя і справы Сталіна. "Лінія Сталіна" паўстала нібы ў насмешку над ягонымі ахвярамі, і таму, гледзячы на помнік, міжволі думалася пра тое, што, як расказваюць жыхары Дзятлава, хутка якраз па гэтай плошчы, дзе стаіць помнік І. Дварчаніну, пройдзе рэканструкцыя, і помнік будуць ставіць кудысьці на новае месца. А вось куды? І ці будуць увогуле яго ставіць дзе б там ні было, ці ціха знясуць у невядомым накірунку?
Не хочацца нават прагназаваць такое. Аднак грамадскасць Дзятлава мусіць ведаць, дзе і як будзе ўсталяваны помнік слаўнаму сыну гэтай зямлі, і павінна прыняць удзел у абмеркаванні яго далейшага лёсу. Ёсць нейкія рысы ўшанавання памяці І. Дварчаніна, якія дадаюць гэтай насцярожанасці. Напрыклад, у Погірах вуліца Ігната Дварчаніна абазначаная на рускай мове - а ён жа быў перш за ўсе беларускім нацыянальным дзеячом!. Мемарыяльная дошка на месцы, дзе стаяла ягоная хата, амаль не бачная з вуліцы, і да яе трэба прабірацца праз асабісты гародчык сямейства Саўчанкаў, дзе гаспадыня, праўда, пакуль што ветліва пускае ў свае кветкі. Аднак вельмі цяжка, нават стоячы насупраць, прачытаць надпіс, які зроблены на дошцы: " "На гэтым месцы стаяла хата, у якой нарадзіўся асветнік, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў былой Заходняй БеларусіІгнат Сымонавіч Дварчанін (1885 -1937)." Вяскоўцы выказвалі думку, што было б лепей устанавіць камень, і пажадана, каб камень з гэтай мемарыяльнай дошкай стаяў менавіта на вуліцы, дзе лацвей было б ладзіць кожны год у дзень нараджэння І. Дварчаніна хаця якую-кольвек імпрэзу. 27 мая (дата нараджэння) вельмі прыдатны для такіх імпрэзаў тэрмін - заканчваецца школьны год, школьнікі настроеныя радасна і светла. І хаця школы ў Погірах ужо няма, аднак у суседняй Жукоўшчынскай школе, якая, дарэчы, носіць імя І. Дварчаніна, ёсць невялікі музей, звязаны з яго імем і дзейнасцю. У Дзятлаўскім музеі яму прысвечаны асобны стэнд. Але школьнікі на вуліцах Дзятлава, дзе я правяла невялікае апытанне, з цяжкасцю ўзгадвалі, хто гэта такі. Значыць, не так часта яго ўзгадваюць на уроках памяці на пачатку навучальнага году, як гэта прынята ў школах.
Такія імёны, як імя Ігната Дварчаніна, павінны памятаць і шанаваць нашчадкі. Бо святло яго душы выпраменьваецца і сёння. Яно - абярог для нас, сённяшніх.
Ці скончылася чарговае беларускае Адраджэнне?
Нядаўна пабачыла свет цікавая праца Сяргея Навумчыка "Сем гадоў Адраджэння, альбо фрагменты найноўшай беларускай гісторыі (1988 - 1995)". Кніга выйшла ў Варшаве за сродкі аўтара, накладам 1000 асобнікаў. Жанр кнігі - грамадска-палітычнае выданне, прадмову да яе напісаў Зянон Пазьняк. Кніга надрукаваная на добрай дыхтоўнай паперы, мае 54 ілюстрацыі (сярод якіх ёсць унікальныя фотаздымкі, што друкуюцца ўпершыню) і паказнік асобаў. Таму карыстацца ёй вельмі зручна.
Кніга Навумчыка, журналіста па адукацыі, напісана добрай прафесійнай мовай, цікава і даступна. Разам з тым, Сяргей Навумчык праявіў сябе як прафесійны гісторык, бо ён выкарыстоўвае і друкуе ў якасці прыкладаў шмат пер-шакрыніц, якія падабраныя грунтоўна і ў пэўнай пасля-доўнасці. Праца падзеленая на асобныя раздзелы, якія маюць цікавыя назвы і ўяўляюць сабою аўтаномныя фрагменты кнігі. Пералічым толькі некаторыя ў іх: "Праўда пра Курапаты", "Пагроза новага "саюзу", "Незалежнасць - вынік змаган-ня пакаленняў", "Са сцягам, з "Пагоняй", але без гімну", "Тры падзеі аднаго дня", "Маладыя ваўкі" супраць незалежнасці", "Апошні шанец "парламентарызму".
Цікавасць гэтай кнігі ў тым, што яе напісаў непа-срэдны ўдзельнік гістарыч-ных падзей, што прынеслі Беларусі незалежнасць, на-родны дэпутат ВС 12 склі-кання, каардынатар парла-менцкай апазіцыі на плат-форме БНФ. Гэта праца на "галаву" вышэй за адпа-ведныя ўспаміны Шушкеві-ча, Грыба, Лявонава і шмат-лікіх публікацый Аляксанд-ра Фядуты. Яна пабудавана на канкрэтных пісьмовых крыніцах, і, у першую чар-гу, на стэнаграмах сесій Вярхоўнага Савета.
Навумчык шмат ува-гі звяртае на палітычную ролю беларускай мовы і сімволікі, асноўныя чыннікі беларускага Адраджэння і дэмакратызацыі краіны. Упершыню падрабязна рас-казана як узнікла і праца-вала парламенцкая апазіцыя ў ВС, пра яе структуру, стратэгію і тактыку дзеян-ня, перамогі і паразы. Вельмі важна, што Навумчык трапна аддзяляе аб'ектыўнае апісанне падзей ад сваіх асабістых уражанняў, эмо-цый і гістарычных параў-нанняў. І за гэта яму вялікі дзякуй.
Але я, як чалавек, які таксама непасрэдна прай-шоў разам з Навумчыкам цярністы шлях да нашай незалежнасці, хачу выказаць некалькі заўваг і аса-бістых меркаванняў.
Пачнём са стварэння БНФ. Навумчык толькі згадвае пра "Камітэт-58". Варта сказаць, што гэта суполка беларускай гуманітарнай інтэлігенцыі ўзнікла ў пачатку гарбачоўскай перабудовы пры Беларускім аддзяленні Савецкага Фонду Культуры, які знаходзіўся ў адным з адноўленых дамкоў у Траецкім прадмесці. Кіраваў тады беларускім фондам культуры пісьменнік Іван Чыгрынаў, які не надта спрыяў, але і не перашкаджаў дзейнасці вышэйзгаданага камітэта.
Таксама Навумчык, магчыма свядома, не сказаў, што з кастрычніка 1988 па сакавік 1989 кіраўніком аргкамітэту БНФ "За пера-будову і Адраджэнне", быў пісьменнік, камуніст Васіль Якавенка".
Пэўным недахопам працы з'яўляецца і сённяшні паказны антыкамунізм Сяр-гея Навумчыка, які быў не толькі членам КПСС, але і сынам прадстаўніка камуні-стычнай наменклатуры, сакратара Віцебскага абкама КПБ. Калі чытаем сённяш-нія артыкулы Пазняка і вышэйзгаданую кнігу Наву-мчыка, складваецца ўражанне, што ў аргкамітэт БНФ, а пазней у Сойм і апазіцыю БНФ у ВС увахо-дзілі толькі антыкамуністы ў дзесятым калене, на чале з Пазьняком. На самой спра-ве ўсё было зусім наадва-рот. БНФ таму і збіраў сотні тысяч людзей, што спачатку гэта быў звяз дэмакратыч-ных камуністаў і беспар-тыйных, асабліва ў 1988 - 1989 гадах.
Беларусь мела самую вялікую кампартыю ў СССР (калі лічыць у прапорцыі на аднаго жыхара). Гэта - у лепшыя для каму-ністаў часы - 700-800 тысяч чалавек на 10 мільёнаў насельніцтва. Так, сярод сяб-роў Аргкамітэту БНФ было каля паловы камуністаў. Гэта Анатоль Грыцкевіч, Уладзімір Конан, Ніл Гілевіч, Міхась Дубянецкі, Адам Мальдзіс, Канстанцін Тарасаў, Міхась Ткачоў і іншыя. Аўтар гэтых радкоў наогул быў на момант ува-ходжання ў склад Аргкамі-тэту БНФ сакратаром ад-ной з партыйных арганіза-цый КПСС (з васьмігадовым стажам) у Савецкім раёне Менска.
Менавіта камуністы, сябры БНФ у першую чаргу зазналі ціск і рэпрэсіі з боку КПБ і КДБ. Некаторыя не вытрымалі, адышлі, але большасць прайшла свой шлях да канца. Даволі вялікая колькасць дэмакратыч-ных дэпутатаў-камуністаў у 1990 годзе ўвайшла ў парламенцкую апазіцыю па платформе БНФ. Сярод іх можна назваць дэпутатаў Голубева, Крыжаноўскага, Заблоцкага, Папкова, Семдзянаву і іншых. На першым з'ездзе БНФ намеснікам Пазьняка былі абраны каму-ністы Юрась Хадыка і Міхась Ткачоў.
З развіццём падзей пачаўся масавы выхад з КПСС сяброў БНФ. Так, большасць камуністаў, сяб-роў апазіцыі БНФ пакінула шэрагі КПСС (і ў тым ліку і аўтар гэтага матэрыялу) летам 1990 года. Яшчэ адна хваля - гэта зіма 1991 года, пасля Віленскіх падзей у Літве. Тады пакінуў КПСС і Сяргей Навумчык. Некаторыя захоўвалі камуністыч-ныя білеты да жнівеньскага путчу, праўда дэпутатаў апазіцыі сярод іх ужо не было.
Выхад з КПСС і пры-чыны выхаду агучваліся на сесіях ВС і сотні людзей пачуўшы пра гэта рабілі тое ж самае. Некаторыя нават публічна спальвалі свае партбілеты. Наменклатура нічога не магла зрабіць з гэтым масавым рухам. Да-рэчы, шмат дэмакратычных камуністаў пераводзілі свае складкі ў чарнобыльскія фонды замест парткамаў.
Таксама Навумчык не распавядае, як БНФ з масавага руху стаў парты-яй, і да якіх сумных вынікаў гэта прывяло.
Варта адзначыць, што пасля абвяшчэння ў СССР летам 1990 года шматпартыйнасці, сталі узнікаць першыя партыі і на Беларусі. Іх узначалілі, аль-бо ўвайшлі ў склад кірую-чых органаў сябры БНФ, што мелі ужо неабходны палітычны досвед.
У са-кавіку 1991 года была створана БСДГ на ча-ле з Міхасём Ткачовым. У яе кіраўніц-тва ўвайшлі некаторыя дэпутаты апазіцыі і сябры Сойма БНФ. Пакуль БНФ быў рухам, усё было добра і ўсе ішлі ра-зам.
У 1993 годзе тыя сяб-ры сойма, што засталіся беспартый-нымі, а таксама частка бы-лых камуністаў вырашылі стварыць уласную партыю, але старую назву прываты-завалі. Сталі існаваць і БНФ-рух і БНФ-партыя. Нічога добрага з гэтага не атрымалася, бо сябры БНФ, якія ўжо былі сябрамі іншых партый ў партыю БНФ увайсці не змаглі і дэма-кратычны рух на Беларусі раскалоўся.
Таму мусілі сацыял-дэмакраты разам з лібера-ламі вылучыць у прэзідэнты Станіслава Шушкевіча, бо сярод прыхільнікаў Пазьня-ка з партыі БНФ, якія ўжо бачылі сябе лідэрамі, і збі-раліся перамагчы Кебіча ў першым туры, ім месца ўжо не было. Я ў той час узна-чальваў БСДГ. Ні Пазьняк, ні яго намеснікі не вялі з намі ніякіх перамоў аб стварэнні адзінай кааліцыі, бо мы ім былі тады не патрэбныя. Дарэчы, першым прапана-ваў падтрымаць Шушкеві-ча Мікола Статкевіч і прад-стаўнікі рэгіянальных стру-ктур БСДГ.
Зараз я бачу агуль-ную памылку ў тым, што дэмакратычныя сілы ў 1994 годзе не аб'ядналіся вакол Васіля Быкава і не ўгава-рылі яго вылучыцца на прэ-зідэнта. Тады нашая перамо-га была б больш рэальнай.
Аб'яднанне БСДГ, БНФ, Сялянскай партыі і іншых палітычных сілаў адбылося пазней, падчас першых парламенцкіх выба-раў у новы Вярхоўны Савет у траўні 1995 года. Тады і трапіў у Вярхоўны Савет ХІІІ склікання адзіны бела-рускі патрыёт Павел Зна-вец, ад партыі БСДГ.
Не магу я пагадзіцца з Навумчыкам і ў тым, што беларускае адраджэнне скончылася практычна пасля ад'езду яго і Пазьняка за мяжу.
Змаганне за мову, гісторыю і культуры Бела-русі не спынілася і зараз. Дастаткова толькі згадаць гераічны беларускі ліцэй, які адзін зрабіў болей, чым сот-ня новых апазіцыйных палітыкаў. Не спыняе сваёй дзейнасці ТБМ, ЗБС "Бацькаўшчына", ТБШ, незалежныя журналісты, беларускія пісьменнікі і мастакі. Я не сумняваюся, што нехта з маладых гісторыкаў, магчыма адзін з выпускнікоў коласаўскага ліцэя, праця-гне працу Сяргея Навумчыка і апіша апошнія дзесяць год нашай трагічнай і гера-ічнай гісторыі.
Было б добра, каб Навумчык выставіў сваю кнігу ў Інтэрнэце, тады доступ да яе будзе значна шырэйшы. Гэтую працу варта прачытаць кожнаму беларускаму гісторыку і журналісту, бо шмат якія міфы знікаюць, а замест іх нараджаюцца шматлікія пытанні наконт стратэгіі і тактыкі далейшага змагання за нашу Беларусь.
Алег Трусаў.
Чалавек з вялікай літары
Шантар Станіслаў Каэтанавіч, - гэта мой дзядзя і я ганаруся ім.
Яму пайшоў ужо 92 год, але і цяпер ён прымае актыўны удзел у справе адраджэння беларушчыны на Докшыччыне, з'яўляю-чыся дарадцам нашага му-зея і закрыстыянам у Пар-плішчанскім каталіцкім кас-цёле.
Гэта працавіты, сум-ленны і набожны чалавек, узорны сем'янін. Праўда, калі раней на нашы мера-прыемствы прыязджаў заў-сёды на сваёй неразлучнай "дамачцы" - ровары, то сёлета 1 ліпеня г.г. у Вашу-нова прыехаў на легкавуш-цы і прыняў тут удзел у Крыжовым Шляху.
А колькі нязгод ён прыняў на сваім жыццёвым шляху: прайшоў аж два па-лоны - нямецкі і савецкі. Але выжыў і вытрымаў, бо быў заўседы з Богам...
Нарадзіўся ў 1915 г. у засьценку Харошая Ель, на Докшыччыне, што за нейкія 4 км ад "Засьцян-ковай хаткі". У 1938 г. быў прызваны ў Войска Поль-скае Глыбоцкім павятовым камісарыятам.
Служыў у 71 пяхот-ным палку ў г. Замбраў, што ля Ломжы. 1 верасня 1939 г. немцы напалі на Польшчу, а 17 верасня з Усходу пача-ла наступленне Чырвоная Армія. Польшча стала ах-вярай двух драпежнікаў - Гітлера і Сталіна.
У першых баях 71 пяхотны полк, у якім слу-жыў шараговы салдат Шан-тар, быў разбіты. Трапіў у палон да немцаў, але ў хут-кім часе з лагера ваенна- палонных, што знаходзіўся ва Ўсхоняй Прусіі, удалося ўцячы.
Накіраваўся дамоў, на Докшыччыну, але пры пераходзе савецкай мяжы трапіў у палон зноў. На гэты раз да чырвонаармейцаў. Як салдата польскай арміі па-лоннага Станіслава Шанта-ра накіравалі ў Асташкова, недзе на Смаленшчыну, дзе размяшчаўся гэты лагер, як і Катынь. Пачаліся допыты: хто бацькі, якая сям'я, коль-кі мелі зямлі і г.д. Сям'я Шантараў была вялікая, хаця і зямлі было шмат. Калі савецкі следчы падлічыў усё гэта, то высветлілася, што пад "кулака" Шантары не падыходзілі. Гэта і выра-тавала яго ад кулі НКВД у Асташкове ці Катыні.
Перавялі ў лагер для ваеннапалонных пад Воршу, потым у Вялікія Лукі, а затым, пратрымаўшы нейкі час у Барысаве, адпусцілі дамоў.
Прайшоўшы плях двух палонаў - нямецкага і савецкага - Станіслаў Шан-тар, як кажуць, гора хапіў праз край. Але Бог даў, што усё закончылася для яго добра.
Ў часы нямецкай акупацыі займаўся з баць-камі сялянскай гаспадаркай у сваім родным засценку Харошая Ель.
Ажаніўся ўжо пасля вайны. Жонка па імені Соня (яна праваслаўная, але пе-райшла ў каталіцтва) - гэта добрая, шчырая, працавітая жанчына. Нарадзіла трох дачок (Ромця, Аля, Броня). Цяпер усе яны жывуць у Латвіі (Рызе), усе замужнія. Часта прыязджаюць дамоў, каб дапамагчы і праведаць бацькоў.
Увесь час аж да пен-сіі Шантар Станіслаў пра-цаваў на чыгунцы манцё-рам па сувязі. Некалькі год назад пераехаў з свайго засценка Харошая Ель у вёску Крукоўка, што за 2 км ад паперэдняй сядзібы. Але тут ужо і лепш, бо Кру-коўка знаходзіцца на бойкім мейсцы (пры шашы Глыбо-кае - Докшыцы). Цяжка было пакідаць родныя пена-ты, аж прыйшлося, бо засце-нак стаў бязлюдным.
Пакінутую хату злыя людзі абрабавалі, знішчылі цымбравіны глыбокай студні, а да гэтага яшчэ спілавалі (у часы ваяўні-чага атэізму) драўляны крыж.
Трэба дадаць, што гэты бязбожнік, быў богам пакараны: п'яны згарэў у сваёй хаце.
У дзядзі Станіслава Шантара у хаце аформлена сваеасоблівая каплічка, сам ён ездзіць кожнаю нядзелю у касцёл і дапамагае ксяндзу, будучы закрыстыяным Пар-плішчанскай Святыні.
Аўтару гэтых рад-коў выпаў гонар па даручэн-ні польскага консула ў Віль-ні яшчэ ў жніўні, менавіта 29 жніўня 1992 г. напярэ-дадні 53-х угодкаў пачатку І сусветнай вайны ўручыць дзядзьку медаль "За ўдзел у абарончай вайне 1939 г. (пасв. № 17-91-46 ад 29.04.91 г.).
З таго часу прайшло шмат год, дзядзю цяпер за 90 год.
І цяпер у 67-я угодкі я вітаю свайго дзядзю Ста-ніслава, як ветэрана поль-скай кампаніі і як Чалавека з вялікай літары.
Зычу здароўя яму, каб жыў да 100 год, як заў-сёды спяваюць і зычаць.
Ён жыве і працуе і заўсёды з людзьмі і Богам.
Юры Гіль, Вільня.
Жыла ў нас пані Эліза…
Некалькі публікацый, прысвечаных вядомай гарадзенскай пісьменніцы Элізе Ажэшка. Сёлета ёй споўнілася 165 гадоў з дня нараджэння. Хацелася б дапоўніць расповяд пра гэтага неардынарнага чалавека.
Да падзей нацыя-нальна-вызвольнага руху 1863 года яна пяць гадоў жыла ў маёнтку свайго мужа Пятра Ажэшкі - Людвінава. Гэтая мясціна на Палессі каля Драгічы-на (былая Гарадзенская губерня) назаўсёды запа-ла ёй у сэрца. Адзін з паў-станцкіх аддзелаў узнача-ліў Рамуальд Траўгут (1826-1864), ураджэнец Бе-расцейшчыны, падпал-коўнік рускай арміі ў ад-стаўцы. З аддзелам ін-сургентаў быў звязаны малодшы брат мужа Элі-зы - Фларыян. Гэты ча-лавек моцна паўплываў на станаўленне вольналюб-чага светапогляду буду-чай пісьменніцы. Яна не магла быць убаку і разам з іншымі жанчынамі збіра-ла ежу і медыкаменты. Узначальвала камісію апекавання ў складзе жаночага камітэту. У сярэ-дзіне траўня 1863 года з сяброўкамі ў маёнтку Божыдар арганізавала шпі-таль для параненых паў-станцаў. Якраз пачаліся моцныя баі з царскім войскам. Некалькі атак супра-ціўніка ўдалося адбіць. Та-ды добра зведала Стэфанію і Яна Жукоў, Тосю і Фелікса Віславухаў. Шмат хто з яе знаёмых па сваёй волі паехаў услед за мужамі ў Сібір.
Эліза дапамагла актывісту паўстання Яну Ваньковічу, сыну вядома-га мастака, кіраўніку Бе-расцейскага аддзела паў-станцаў выехаць у Аўстра-Венгрыю, каб паз-бегчы арышту. Была по-бач з Рамуальдам Траўгу-там перад яго патаемным ад'ездам у Варшаву. Пра паўстанне 1863 года пісь-менніца праз многа гадоў напіша: "Каб не яго мо-лат і разец, мой лёс быў бы іншым…". Свой апошні зборнік навел (1910) яна назвала "Gloria victis" ("Слава пераможаным").
Літаратурную дзей-насць пачала ў 1866 годзе. Сваё жыццё непасрэдна з Гародняй Э. Ажэшка (Паў-лоўская ў дзявоцтве) звя-зала ў 1869 годзе, куды пераехала на пастаяннае жыхарства. Тут ёй жылося несалодка, паліцыя вяла тайны нагляд. Ратавала праца. Адзін за другім былі напісаны творы - "Пан Граба" (1869-1870), "Марта" (1873), "З розных сфераў" (1879-1882), "Пампалінскія" (1876), "Нізіны" (1884), "Дзюр-дзі" (1885), "Над Нёма-нам" (1887), "Хам" (1888), нарысы "Людзі і кветкі над Нёманам" (1888-1891), "Арганаўты" (1899)…
Яе дом заўсёды поўніўся людзьмі. Яго не абмінаў Францішак Ба-гушэвіч. Цягам 1887-1888 гадоў ён некалькі разоў прыязджаў да Ажэшкі з Вільні. Яны шчыра сяб-равалі. Пісьменніца сустракалася з Цёткай (Ала-ізай Пашкевіч). Гарадзен-скі мастак Іван Пушкоў (1918-1986) адлюстраваў гэты факт у карцінах "А. Пашкевіч (Цётка) у Ажэ-шкі", "Э. Ажэшка і А. Паш-кевіч (Цётка)". У Гародню завітвалі польскія пісьмен-нікі М. Канапніцкая, В. Рэймант, Я. Карловіч, бе-ларускі тэатральны дзеяч Ігнат Буйніцкі. Першы дырэктар Гарадзенскага гістарычна-археалагічна-га музея, археолаг і гіс-торык Юзаф Ядкоўскі быў слухачом курсаў Э. Ажэшкі.
Эліза Ажэшка памерла 18 траўня 1910 го-да. На час яе хваробы гараджане высцілалі брук да-рогі перад яе домам саломай, каб грукат вазоў не дакучаў хворай. Пахаван-не на мясцовых каталіцкіх могілках вылілася ў дэ-манстрацыю непадробнай пашаны да пісьмен-ніцы. Развітацца з ёю пры-йшлі тысячы людзей…
У рэканструяваным доме-музеі Э. Ажэшкі ця-пер знаходзіцца мемары-яльны пакой, адкрыццё якога было прытэрміна-вана да 160-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы (2001). Тут пані Эліза жыла з 1894 года да канца сваіх дзён.
Падабрана ідэн-тычная мэбля, тагачас-ныя газеты, у якіх змяш-чаліся творы Э.Ажэшкі, часопісы, кнігі. У час Вя-лікай Айчыннай вайны фашысты разрабавалі экс-панаты музея: зніклі ча-стка архіву, бібліятэкі, сабраны і аформлены ўла-снаруч гербарый, яе ўлас-ныя рэчы і мэбля.
Грамадскасць Гародні хацела мець у сваім горадзе помнік Элізы Ажэ-шкі. Пытанне неаднара-зова падымала тутэйшае Таварыства сяброў літа-ратуры і мастацтва імя Э. Ажэшкі (працавала ў 1920-х - 1930-х гадах). Яшчэ ў 1920 годзе грамадскасць горада дабілася, каб мяс-цовыя ўлады парупіліся аб ўсталяванні помніка. Ад-нак знаходзіліся перашко-ды. У 1923 годзе быў ство-раны "Камітэт пабудовы помніка Элізе Ажэшкі ў Гародні". Прадстаўлены план для азнаямлення гра-мадскасці, уражваў. Акра-мя помніка, меркавалася пабудаваць сямігадовую школу, стварыць бібліятэ-ку з фондам 50 тысяч кніг, канцэртную залу. Быў аб'яўлены конкурс на леп-шы праект помніка. Удзе-льнічалі многія вядомыя архітэктары і скульпта-ры. Перамогу атрымаў Рамуальд Зырых.
Урад адмовіўся фі-нансаваць увесь вялікі праект цалкам, бо яго выкананне вымагала вялікіх грошай. Умова аб ства-рэнні помніка была падпісана ў сакавіку 1928 года. Але ў каторы раз урад не знайшоў грошай для ўсталявання помніка. Сродкаў, сабраных гра-мадскасцю, хапіла толькі на бюст і выданне памят-най кніжкі "Элізе Ажэшка прысвячаецца". Сума была роўнай 35 тысячам злотых. Тут і грошы ахвярадаўцаў, і органаў мясцо-вай улады, і сабраныя жыхарамі Варшавы
20 кастрычніка 1929 годзе ў гарадскім парку адбылося ўрачыстае ад-крыццё помніка. Сярод ганаровых гасцей была і мела выступ Зоф'я Налкоўская. Гэтая пісьменніца жыла ў Гародні ў 1922-1927 гадах. Яе раманы "Сцены свету", "Нядобрае каханне", "Граніца", дзённікі "Турма. 1924-1926") напісаны на гарадзенскім матэрыяле.
Помнік Элізы Ажэшкі жыхары горада напачатку вайны здолелі зняць з пастамента і схаваць побач з магілай пісьменніцы. Можна ўявіць, што было б, каб да яго да-браліся фашысты. У 1949 годзе помнік быў усталяваны на яго цяперашнім месцы - блізу дома-музея.
Антон Лабовіч, Гародня.
На здымку: адкрыццё помніка (Гродна, 20 кастрычніка 1929 г.); магіла пісьменніцы ў Гародні .
Беларускі рух падпалкоўнікаў у канцы XX ст.
Зарадзіўся ён у канцы 1980-х гадоў, калі ў рэспубліках Балтыі і іншых рэспубліках СССР (у тым ліку і ў Беларусі) ствараліся Народныя франты, у праграмных мэтах якіх было нацыянальнае адраджэнне. Афіцэры-беларусы, якія служылі за межамі сваёй рэспублікі, сачылі за падзе-ямі, якія адбываліся тады на Беларусі, на сваёй Радзіме. У некаторых савецкіх гарні-зонах узнікалі зямляцтвы. Вайсковыя суполкі белару-саў былі створаны ў Ка-захстане, Калініне (цяпер Цвер) і іншых месцах. Як правіла, іх узначалілі падпалкоўнікі. Чаму падпал-коўнікі? Менавіта падпал-коўнікі і палкоўнікі каман-давалі вайсковымі часткамі і бралі на сябе вялікую адказнасць. Адны беларускія афіцэры з далёкіх гарні-зонаў наладжвалі сувязь з кіраўніцтвам Беларускага народнага фронту "Адраджэньне", а іншыя - з кі-раўніцтвам Таварыства беларускай мовы імя Фран-цішка Скарыны. Шмат хто з тых афіцэраў закончыў Менскае вышэйшае зенітна-ракетнае вучылішча. Трэба адзначыць, што там за са-вецкім часам рыхтавалі да войска не толькі кваліфі-каваных спецыялістаў, але і патрыётаў. А сапраўдных патрыётаў без сваёй малой радзімы не бывае. I выпускнікі Менскага вучылішча нібы тыя маладыя птахі зляталі ў вырай і вярнуліся дадому, у родны край. Беларусы, якія закончылі Мен-скае вышэйшае зенітна-ракетнае вучылішча, пад-трымлівалі паміж сабой зямляцкія сувязі, што дало магчымасць пры спрыяльных умовах стварыць беларускую вайсковую грамадскую арганізацыю.
12-13 кастрычніка 1991 г. прыехалі ў Менск прадстаўнікі беларускага афіцэрскага руху з розных куткоў СССР. Гэта быў высокапатрыятычны ўчы-нак афіцэраў. Каб выехаць у Беларусь, некаторыя з іх прыдумвалі розныя прычыны, або бралі чарговы адпачынак. У Доме літаратара ў Менску адбыўся Устаноўчы з'езд Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ). З'езд прайшоў пад бела-чырвона-белымі сцягамі і гербам "Пагоня" і тым самым беларускія афіцэры засведчылі сваю вернасць беларускай нацыянальнай ідэі. Дэлегаты з'езду пад нацыянальнымі сцягамі ўсклалі кветкі да помніка Янку Купалу.
Гучна пра рух беларускіх падпалкоўнікаў заявіў падпалкоўнік Мікола Статкевіч, выкладчык Мен-скага вайсковага зенітна-ракетнага вучылішча. У дні жнівеньскага путчу 1991 г. у Маскве ён у Менску, на плошчы У. Леніна, арганізаваў батальён моладзі для барацьбы з путчыстамі. I тым часам ён заклаў асновы для стварэння БЗВ. На Устаноўчым з'ездзе яго абралі старшынём БЗВ.
Пасля распаду Савецкага Саюза нашы афіцэры-патрыёты рознымі шля-хамі і рознымі спосабамі імкнуліся вярнуцца ў Беларусь. Адны з іх трапілі ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, іншыя не змаглі ўладкавацца ў войску і пайшлі ў адстаўку або на пенсію. Вяртанне афіцэраў-беларусаў на Радзіму прыбавіла ім імпэту і духоўных сіл.
У 1992 г. некаторыя былыя савецкія афіцэры не беларусы, якія служылі на нашай зямлі, адмовіліся пры-маць Прысягу на вернасць Рэспубліцы Беларусь. У такіх варунках Беларускае згуртаванне вайскоўцаў арганізавала 8 верасня 1992 г. у Менску, на Плошчы Незалежнасці, прыняцце Прысягі на вернасць Баць-каўшчыне беларусамі-афіцэрамі запасу і кадравымі афіцэрамі. У той вечар на плошчы прынялі Прысягу 1135 чалавек. I тая вайскова-патрыятычная акцыя мела важнае палітычнае значэн-не.
Што зрабіла грамадская арганізацыя "БЗВ"? У снежні 1991 г.-студзені 1992 г. у г. Калініне на кафедрах Вайсковай каманднай акадэміі імя Маршала Савец-кага Саюза Г.К. Жукава і Навукова-даследчага інстытута СПА вялася распрацоўка стратэгіі будаўніцтва Узброеных Сіл Беларусі. Узначальваў гэтую работу, якая вялася на грамадскіх пачатках, палкоўнік Вікенці Чорны. На жаль, кіраўніцтва Рэспублікі Бе-ларусь належным чынам не выкарыстала магутны на-вуковы патэнцыял той вай-сковай акадэміі.
У ёй палкоўнік В. Чорны стварыў у 1991 г. суполку БЗВ, у якую апра-ча яго ўваходзілі яшчэ 4 выкладчыкі-беларусы: падпалкоўнікі Валеры Шуверт-коў (загадчык кафедры так-тыкі і ўзбраення), Яўген Яўменчык (начальнік навукова-даследчага аддзела), Генадзь Таланаў (начальнік курса), Змітра Сцяпанаў (начальнік ваенна-навуковай групы). Тамашняя су-полка БЗВ у Цвяры дзейнічала 4 гады. Усе яны даслу-жыліся да звання палкоўніка. Часта вайскоўцы-беларусы, якія служыць за межа-мі роднай краіны, аб'ядноўваюцца ў суполкі і паводзяць сябе па прынцыпу "Беларусы усіх краёў, злу-чайцеся!".
У 1992 г. група беларускіх афіцэраў у Казахстане падрыхтавала і выдала ў тым жа годзе "Шыхтовы статут Беларускага войска". Аднак той статут не быў запатрабаваны для войска ў Беларусі.
На пачатку 1990-х гадоў БЗВ спрабавала ака-зваць дапамогу міліцыі ў ахове грамадскага парадку. Пазней БЗВ спыніла сваю дзейнасць. Юрыдычна грамадскай арганізацыі "Бела-рускае згуртаванне вайскоўцаў" не існуе з 2001 г.
Многія беларускія афіцэры вярнуўшыся з Узброеных Сіл СССР у Беларусь, уключыліся ў палітыч-нае жыццё. Некаторыя афіцэры, што служылі ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і вельмі актыўна праяўлялі сваю актыўнасць у палітычным жыцці, былі звольнены з войска і адпраўлены ў адстаўку. З Вайсковай акадэміі Міністэрства Рэспублікі Беларусь у пачатку 1994 г. адпраўлены ў адстаўку кандыдат тэх-нічных навук, падпалкоўнік Мікола Статкевіч (1956 г.н.), а 11 траўня таго ж года - падпалкоўнік Станіслаў Суднік (1954 г.н.), камандзір зенітна-ракетнага дывізіёна. М. Статкевіч адкрыта вы-ступаў супраць удзелу Бе-ларусі ў калектыўнай бяс-пецы СНД. С.Суднік, які 16 месяцаў камандаваў дыві-зіёнам у Беларусі, прывёў свой дывізіён да прысягі на вернасць Беларусі пад гімн "Магутны Божа", усё уну-транае жыццё і ўсю службу салдат арганізаваў на бела-рускай мове. Яго заслугі ўлічылі - далі кватэру ў Лідзе і адправілі ў адстаўку. С. Суднік, як прынята ў войску, перазгрупаваўся і прадоўжыў змаганне за беларушчыну і беларускую мову, стаў прафесійным літаратарам, паэтам. Ён ужо амаль 9 гадоў выдае штотыднёвік "Наша слова" ў Лідзе. У 2001 г. Станіслава Судніка прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Мікола Статкевіч у 1991 г. уступіў у сябры БСДГ, а ў 1995 г. узначаліў яе. Пазней Грамада ператво-рана ў БСДП ("Народная грамада"), якой ён кіраваў на правах старшыні да лета 2005 г. Сваю вайсковую і навуковую кар'еру М. Статкевіч прамяняў на палітыку. На жаль, як палітычны дзеяч ён дасягнуў не так шмат.
На пасадзе старшыні БЗВ у 1996 г. яго замяніў маёр запасу Алесь Стан-кевіч, які ўзначальваў гра-мадскае аб'яднанне да яго ліквідацыі. А. Станкевіч актыўна займаецца грамад-скай дзейнасцю. Ён быў адным са стваральнікаў БЗВ. Як кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі БЗВ ён 21 сакавіка 1993 г. уз-началіў марш 9 харугваў БЗВ па праспекце Фран-цішка Скарыны ў Менску. Марш сяброў БЗВ быў пры-свечаны 75-й гадавіне БНР.
Апрача М. Статкевіча, іншыя падпалкоўнікі запасу таксама ўзначалілі новыя партыі або сталі іх актывістамі ці актывістамі грамадскіх аб'яднанняў. Яўген Лугін быў абраны старшынёй ЦК Беларускай сялянскай партыі ў 1991 г. і заставаўся яе кіраўнікоў з 1994 да 2001 г., калі была прыпынена яе дзейнасць. Падпалкоўнік запасу Ге-надзь Банкевіч (удзельнік Устаноўчага з'езда БНФ у Вільні) у 1989-1994 гг. быў старшынёй Фрунзенскай рады БНФ у Менску. Маёр запасу Алесь Несцяровіч - адзін з актыўных удзель-нікаў Першага (Устаноўчага) з'езду Аб'яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі (АДПБ, якая цяпер называецца Аб'яднаная грамадзянская партыя), старшыня харугвы БЗВ "Вітаўт" у Фрунзенскім раёне Менска.
Сябрам БЗВ быў і падпалкоўнік Віктар Шэйман. У верасні 1992 г. на плошчы Незалежнасці ён пад № 15 прыняў Прысягу на вернасць Бацькаўшчыне. У 1994 г. ён бадай адзіны з руху падпалкоўнікаў сумеў заняць высокую пасаду пры ўладзе Прэзідэнта А.Р. Лукашэнкі.
У 1992-1993 гг., калі рабіліся кволыя крокі па беларусізацыі беларускай арміі, афіцэр Упраўлення выхаваўчай работы Міні-стэрства абароны падпал-коўнік Усевалад Танана сумесна з метадыстам Менскага гарадскога інстытута ўдасканалення настаўнікаў Валянцінай Раманцэвіч на-пісалі кнігу "Беларуская мова: Дапаможнік для вайскоўцаў" (Мінск, 1993). Кніга была выдадзена не-малым тыражом - 10 тысяч асобнікаў. I гэта для войска мела вялікае значэнне. Варта адзначыць, што У.Танана і В.Раманцэвіч палітыкай не займаліся, былі толькі сябрамі ТБМ. У.Танана не быў і сябрам БЗВ.
Асаблівай увагі заслугоўвае палітычная дзейнасць Сяргея Гайдукевіча, падпалкоўніка ў адстаўцы. Ён у шэрагах БЗВ ніколі не быў. У 1990-х гадах Гайдукевіч - адзін з арганіза-тараў і кіраўнікоў Кангрэса народа Беларусі, выступаў за аднаўленне СССР. За-тым узначаліў Ліберальна-дэмакратычную партыю, якой кіруе і цяпер. На апошніх парламенцкіх выбарах у 2004 г. абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў На-цыянальнага сходу. У 2001 г і 2006 г. на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь яго прозвішча было ўнесена ў спіс кандыдатаў у прэзідэнты, але абодва разы набраў адносна мала гала-соў. У 2005 г. ён праславіўся тым, што сумеў адсудзіць ад рэдакцыі газеты "Народная воля" 100 мільёнаў беларускіх рублёў за прычыненую яму маральную шко-ду пры публікацыі ў газеце фалыпывага дакумента.
Некаторыя падпалкоўнікі запасу (напрыклад, Я. Лугін, Г. Банкевіч, А. Несцяровіч і інш. у апошні час па стану здароўя і па старасці) не займаюцца палітычнай дзейнасцю, але засталіся шчырымі белару-самі. Іншыя арганізавалі саматужнае выдавецтва "Беларускі рэзыстанс" і на працягу 2003-2005 гг. вы-далі некалькі брашур зусім невялікім тыражом, а так-сама часопіс найноўшай гісторыі "Беларускі рэзы-станс". Выдадзены 2 нума-ры часопіса-штагодніка.
Некаторыя былыя сябры БЗВ, падпалкоўнікі запасу, працуюць выкладчыкамі ў розных навучальных установах або займа-юцца прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Калі праз гады падводзяцца вынікі мінулых падзей, дык з нечым хочацца іх параўнаць. У 1917-1920 гг. беларускія генералы вялі сябе больш актыўна, чым генералы-беларусы ў 1990-х гадах. У той болып складаны час, калі распа-далася Расейская імперыя, генералы-беларусы Стані-слаў Булак-Балаховіч, Канстанцін Аляксееўскі, Кіпрыян Кандратовіч, Уладзімір Скалон, Антон Станкевіч, Уладзімір Май-Маеўскі, Люцыян Жалігоўскі, Міхаіл Бонч-Бруевіч занялі прын-цыповую, выразную пазі-цыю, а ў канцы XX ст. бе-ларускія генералы чакалі, чым усё закончыцца. I толькі адзін (прозвішча не будзем называць) генерал праявіў сваю пазіцыю хоць і выразна, але зусім няўдала. А вось беларускія афіцэры ў 1917-1920 гг. праяўлялі сваю грамадскую актыў-насць як і генералы. Назаву для прыкладу: Ян Серада, Кастусь Езавітаў, Язэп Стаброўскі, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Францішак Кушаль, Антон Сокал-Кутылоўскі, Гасан Канапацкі, Андрэй Якубецкі і іншыя.
У найноўшай гісторыі Беларусі рух падпал-коўнікаў, ці рух беларускіх афіцэраў, адыграў прык-метную ролю, хоць ён і не аказаў значнага ўплыву на развіццё палітычнай сітуацыі ў краіне. I тым не менш ён садзейнічаў станаўленню беларускай дзяржаўнасці, Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пашырэнню ўжывання беларускай мовы ў войску і ў грамадстве. Адным словам, дзейнасць БЗВ спрыяла беларускаму нацыянальнаму Адраджэнню канца XX ст.
Сымон Барыс
ПА СПРАВЕ АБ ПАЖАРЫ Ў ГАРАДЗЕНСКІМ ФАРНЫМ КАСЦЁЛЕ БУДУЦЬ ПРАВЕДЗЕНЫ НОВЫЯ ЭКСПЕРТЫЗЫ
Па справе аб пажары ў Гарадзенскім Фарным касцёле будуць праведзены некаторыя новыя экспертызы.
У смецці, якое засталося пасля пажару, былі знойдзены два балончыкі з-пад антыстатыку, паведаміў 3 жніўня на прэс-канферэнцыі начальнік аддзялення следчага аддзела папярэд-няга расследавання Ленінскага РАУС Аляксандр Кізілевіч, які вядзе крыміналь-ную справу па факце пажа-ру ў касцёле.
"Старыя балончыкі з надпісам "Антыстатык", адзін з якіх знайшоў вар-таўнік касцёла недалёка ад месца пажару, а другі знаходзіўся ў пажарным смецці, з'яўляюцца рэчавымі дока-замі і будуць у хуткім часе адпраўлены на экспертызу, пасля якой мы будзем рабіць пэўныя высновы", - паведаміў А.Кізілевіч. Аднак ён адзначыў, што наўрад ці яны з'яўляюцца прычынай пажару, паколькі адзін з балончыкаў увогуле не пашкоджаны, а другі проста аплавіўся ад агню.
Прагучала на прэс-канферэнцыі і інфармацыя пра невядомую жанчыну, якую бачылі ў дзень напярэдадні пажару і паводзіны якой падаліся дзіўнымі пры-сутным, што маліліся каля абраза Маці Божай Кангрэгацкай. Жанчына прайшла за агароджу да правага боку галоўнага алтара, ад-нак пасля заўваг, што туды нельга, яна пакінула касцёл.
Па словах А.Кізілевіча, падчас пажару ў касцёле не мог знаходзіцца ніводзін чалавек, паколькі перад закрыццём касцёл заўсёды правяраюць. Да таго ж падчас пажару ў храме была вельмі высокая тэмперату-ра, у якой чалавек проста не выжыў бы.
Па факце пажару ў Гарадзенскім Фарным кас-цёле распачата крымінальная справа па арт. 219 (знішчэнне маёмасці па неасцярожнасці з асабліва буйнымі стратамі). На дадзены момант следства разглядае тры версіі пажару: замыканне электраправодкі, падпал альбо самаўзгаранне прадметаў, якія знаходзіліся каля алтара. Пра больш канкрэтныя прычыны можна будзе гаварыць толькі пасля правядзення ўсіх не-абходных экспертыз.
Пробашч Фарнага касцёла Ян Кучынскі, які таксама прысутнічаў на прэс-канферэнцыі, паведаміў, што ў хуткім часе будуць праводзіцца працы па ачыстцы купала і сценаў ад сажы. У касцёле збіраюць добраахвотныя ахвяраванні на аднаўленне галоўнага алтара. Аднак назваць на дадзены момант канкрэтную суму, неабходную для аднаўлення, немагчыма.
Алена СТОЦКАЯ, БелаПАН.
500 гадоў бітве пад Клецкам
жніўня 1506 г. пад Клецкам на рацэ Лань адбылася бітва паміж вайскамі ВКЛ і крымска-татарскімі захопнікамі. Бітва скончылася поўным разгромам татараў. Гэтая перамога заняла адно з самых значных месцаў у беларускай вайсковай гісторыі, стала ў шэраг бліскучых перамогаў беларускай зброі, як перамога на Сініх Водах, пад Грунвальдам, бітва пад Воршай і іншыя.
У канцы ліпеня 1506 г. вялікае войска крымскіх та-тараў (каля 20 тыс.) увар-валася ў межы ВКЛ і стала кашамі пад Менскам, Клец-кам, Наваградкам, Лідай. Вялікі князь Аляксандр у гэты час у Лідзе праводзіў паседжанне дзяржаўнага Сойму і Паноў-Рады. Ён даручыў выбіваць татараў з гаспадарства Найвышэй-шаму гетману Станіславу Кішку і маршалку дворнаму Міхайлу Глінскаму. Пасля шматгадзіннай перастрэлкі беларускія войскі пераадо-лелі раку Лань і перайшлі ў атаку. У выніку імклівых дзеянняў беларускіх харуг-ваў татарскае войска было падзелена папалам і кан-чаткова разбітае. Харугвы М. Глінскага пайшлі ў паго-ню, бралі палонных каля Слуцка, Петрыкава, на ук-раінскіх шляхах. У выніку гэтай бліскучай перамогі, было вызвалена каля 40 ты-сяч беларускіх нявольнікаў, адбіта 30 тысяч коней і вялікі абоз з нарабаваным дабром. Шмат акружаных татараў узялі ў палон. То-лькі жменька заваёўнікаў дабралася да Крыму. Ура-жаны зьнішчэннем лепшых сваіх сілаў, крымскі хан Менглі-Гірэй тэрмінова па-чаў перамовы пра замірэнне.
Слаўная перамога нашых продкаў пад Клец-кам засталася ў пісьмовых крыніцах XVI ст., адлюстра-вана ў беларускай і поль-скай літаратуры, у творах выяўленчага мастацтва, у песнях і музыцы.
4 і 5 жніўня 2006 г. у Беларусі прайшоў шэраг мерапрыемстваў прысвечаных гэтай падзеі
4 жніўня ў 12.00 у Клецку ў Музеі гісторыі Клеччыны адкрылася выстава Беларускага саюза мастакоў «Адплата», прысвечаная 500-годдзю Вялікай перамогі пад Клецкам.
Пасля адкрыцця вы-ставы адбылася сустрэча ля помніка памяці Клецкай бітвы і ўскладанне кветак да манумента.
5жніўня ў Клецку прайшла Навукова-практычная канферэнцыя Інстытута гісторыі НАН РБ, Беларускага Дзяржаўнага Педуніверсітэту імя М. Танка.
А ў Менску 5 жніўня 2006 г. у 17.00 у сядзібе ТБМ адбылося адкрыццё дзіцячай і маладзёвай выставы «Клецак - наш гонар і слава».
Пасля адкрыцця выставы тут жа прайшла на-вуковая канферэнцыя вядучых беларускіх навукоўцаў, а таксама святочны канцэрт з удзелам беларускіх паэтаў, музыкаў, песьня-роў.
Канферэнцыю адкрыла і вяла пісьменніца Вольга Іпатава .
На канферэнцыі вы-ступілі: Леанід Акаловіч - мовазнаўца, генеолаг, педа-гог, святар з дакладам "Радавод магнатаў ВКЛ Кіш-каў і Глінскіх"; Алесь Петрашкевіч - драматург: "Прычыны татарскай экспансіі ў ВКЛ"; Анатоль Грыцкевіч - прафесар, доктар гістарыч-ных навук: " Выдатная пера-мога войскаў ВКЛ пад Клец-кам 5 жніўня 1506 г." (Асноўны даклад.); Юрась Бохан - доктар гістарычных навук: "Узбраенне войскаў ВКЛ у пачатку XVI ст."; Алег Трусаў - кандыдат гістарычных навук: "Палітычная сітуацыя ў ВКЛ напярэдадні Клецкай бітвы"; Уладзімір Конан - доктар філасофскіх навук: "Культура ВКЛ у пачатку XVI ст."; Мікола Купава: " Дзяржаўная і вайсковая сімволіка ВКЛ у пачатку XVI ст."; Разалія Александровіч - магістр філалогіі, даследчыца культуры і гісторыі беларускіх татараў: "Лёсы нашчадкаў крымскіх воінаў у ВКЛ."
24 жніўня выстава Беларускага саюза мастакоў «Адплата», прысвечаная 500-годдзю Вялікай перамогі пад Клецкам, адкрыецца ў касцёле св. Сымона і Алены ў Менску. Пачатак у 18.00.
Наш кар.
У МЕНСКУ АДКРЫЎСЯ МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ СУЧАСНАЙ ПАЭЗІІ "ПАРАДАК СЛОЎ - 2006"
Першы міжнародны фестываль сучаснай паэзіі "Парадак слоў" адкрыўся 4 жніўня ў музеі Максіма Багдановіча ў Менску.
Як зазначыў у інтэрв'ю БелаПАН адзін з каардынатараў праекта, галоўны рэдактар маскоўскага часопіса "Современная поэзия" Андрэй Новікаў, "раней у Беларусі нічога падобнага не праводзілася, штосьці было, але мерапрыемствы ніколі не мелі міжнароднага характару".
Паводле слоў А.Новікава, фестывалі паэзіі - "звычайная справа для сталіц Расіі і Украіны", таму Менск як сталіца "павінен быў рана ці позна падключыцца да гэтай плеяды".
На фестывалі мелі месца выступленні паэтаў з Беларусі, Украіны, Расіі і краін Балтыі. Прагучалі як сучасная паэзія, гэтак і некаторыя творы класікаў: Максіма Багдановіча, Міхаіла Лермантава, Афанасія Фета, Арсенія Таркоўскага, Ганны Ахматавай, Іосіфа Бродскага, Мікалая Гумілёва.
У першы дзен фестывалю свае творы чыталі беларускія аўтары. Мерапрыемства было адкрыта выступленнем менскага паэта Дзмітрыя Строцава.
Анастасія ЯНУШЭЎСКАЯ, БелаПАН.
Ахвяраванні на ТБМ
Ахвяраванні сяброў суполкі №1
«Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» жыхароў мікрараёна «Зялёны Луг - 7»
1. Варанцоў Міхась, 4000 р.
2. Вашкевіч Ігар, 4000 р.
3. Бандарчык Уладзімір, 4000 р.
4. Цюленеў Аляксандр, 10000 р.
5. Цюленеў Алесь, 14000 р.
6. Цярохін Уладзімір, 14000 р.
7. Мартынаў Мікола, 4000 р.
8. Рычык Васіль, 1000 р.
9. Сабаленка Алесь, 4000 р.
10. Самуэль Віктар, 21500 р.
11. Камлюк Алесь, 10000 р.
Разам 90500 р.
Дзейнасць ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" па наданні роднай мове рэал-ьнага статуса дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ - справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.
Просім Вашыя ахвяраванні дасы-лаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015212330014 у Мінскай гардырэкцыі ААТ "Беінвестбанка" код 764 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк (камісійны збор пры гэтым не бярэцца).
ПАВЕВЫ З УСХОДУ, або беластоцкія замалёўкі
Свет для многіх беларусаў на захадзе сканчаецца Горадняй і Берасцем. А што далей, што там за мяжою, за калючым дротам які нас аддзяляе ад іншага, заходняга свету? Які гэты свет? Ці ёсць там беларушчына, ці гучыць беларуская мова? Таямніца...
КУЗНІЦКІЯ ПЕНСІЯНЕРЫ
Маленькая электрычка адыходзіць ад Гарадзенскага вакзала. Наперадзе Беластоцкая Кузніца. Нібы вулей пчоламі, набіта людзьмі. Адны гарадзенцы вязуць гарэлку, а іншыя цыгарэты. Вязуць з мэтай прадаць ў суседняй Польшчы ды зарабіць сякіятакія златоўкі, абмяняць іх на даляры а то і на нашы, беларускія грошы. Апошнія кіламетры Беларусі выглядаюць сурова: навокал чыгункі лес і хмызняк, а ўначы звонку ад цягніка жахліва цёмна. Нарэшце пераехалі мяжу і яркімі вагеньчыкамі замільгацела станцыя Кузніца.
У чатыры раніцы ля вакзала стаіць вусаты пан і пытаецца: «А хто ма тэраз беларускую гарэлку, чы якія LMы?' Частую пана цыгарэтай, разгаварыліся. Пан Вацак жыве ў вёсцы каля Кузьніцы. Едзе ў Сакулку да сына. Здалёк чуецца: "Вацюк! Цо ты стаіш як мартвы? Ідзём да дворца, маю гарэлкі, купіў ад рускіх за дробныя пянёндзы. Выпіемы па кілішку, закусімы канапкай, а празь дзве гадзіны рано поцёнг да Беластоку." Сусед Вацюка стары лысаваты, апрануты ў модныя джынсы і джынсавую кашулю пенсіянер Янак выбраўся на суботу ды нядзелю да свайго сына ў Беласток.
Заходзім на вакзал. Тайком Янак з Вацюком наліваюць гарэліцу ў малыя пластыкавыя стограмовыя рулячкі, якія старанна возіць з сабой Янак, распіваюць, закусваюць тоўста нарэзанымі бутэрбродамі з салам і шынкаю. Упаўголаса гамоняць паміж сабой аб надзённых справах. Ліецца на кузніцкім вакзале мясцовая беларуская гамана. «На якой такой прыгожай мове вы размаўляеце, панове?» пытаюся я. «Мы пасвойму, папросту, павейску, панерускі!». Тлумачу, што ніякі я не рускі, а беларус, што вясковая простая мова беларуская гаворка. Янак з Вацюком кажуць што не ведаюць, хто іх там разбярэ, дзе беларусы, а дзе рускія, а папросту казалі ў іх усе. З усходу, ад Горадні прыязджаюць на гандаль, то яны мовяць паруску, але не папросту. Папросту кажуць старыя ў вёсках, а як яно на самай справе толькі Пан Езус мудры ведае. «Проша, лепей чанстовацца, вудкагарэлка ест, за вас панебеларусе, за нас, і за нашу просту мову!» усміхаючыся прапануе высокі, дужы, апрануты ў гарнітур, вусаты дзядзька Вацюк.
Як не прадобны гэтыя Янак і Вацюк да шляхотных варшавякаўмазаўшан! Нават бутэрброды ў іх не тонкія, з скупа нарэзанымі цянюсенькімі каўбаскамі, а тоўстыя, з грубымі кавалкамі сала і шынкі. Спосаб захавання такі ж, як і ў нас, на гістарычнай Віленшчыне.
ТРУСКАЛКАВАЯ СТАЛІЦА ПОЛЫІІЧЫ
Карыцінская гміна знаходзіцца за сорак кіламетраў на поўнач ад Беластока. Штогод тут улетку спраўляюцца агульнапольскія Дні трускалкі, аб чым нагадвае прыгожы рознакаляровы рэкламны стэнд ля ўезду ў Карыцін. Тутэйшы касцёл месца дзе служыў вядомы беларускі святар Казімір Сваяк (кс. Кастусь Стаповіч). Улады гміны вядомы сваім дбаннем аб навакольным асяроддзі. Мяйсцовы "Белы дамок"кавярня дзе штолетку нібы, пчолы ў вуллі, збіраюцца беларусы, якія працуюць на трускалках у тутэйшых гаспадароў, каб пагаманіць аб жыццібыцці ды заробках.
ЛЕАНАРДА , ПАПРОСТУ, ЛЁНЯ
Гміна вядома тутэйшымі дбайнымі гаспадарамі. Муж і жонка Шыманскія маюць вялікі надзел трускалак, таму кожнае лета набіраюць з Горадні ды ўсяе Гарадзеншчыны работнікаў, каб дапамаглі пазбіраць трускалкі. Кормяць добра, плацяць паводле беларускіх умоў выдатна. За месяц тут можна зарабіць каля чатырыста тысяч рублёў. Сямідзесяцігадовая бабулька пані Леанарда Шыманская каля дзесяці год жыла працавала ў ЗША, таму сям'я пані Лёні жыве (па беларускіх уяўленнях) не бедна: маюць уласны двухпавярховы катэдж, два трактары, некалькі легкавікоў, многія гектары зямлі, некалькі дзесяткаў кароў, гаражы і г. д.
Пані Леанарда размаўляе папольску, паанглійску і папросту. Я кажу пані Лёні, што яна няблага гамоніць пабеларуску. Пані здзіўляецца, паколькі ніколі ў жыцці не была ў Беларусі і, напэўна, думала, што так размаўляюць толькі ў яе мясцовасці. Даведаўшыся, што на нашай мове напісана цэлая літаратура, што яшчэ каля 10 мільёнаў людзей у суседняй дзяржаве ведаюць яе простую мову, пані Лёня кажа, што тутэйшая мова ладная. "У нас хто там даўней казаў "тшы"? Казалі "тры". Ішлі да касцёла і сядалі ў "лаўкі". А Леанарда папросту Лёня." чую ад жвавай, зусім не савецкай, не зрасейшчанай пані.
З самых даўнейшых часоў на поўнач ад Беластоку мясцовыя каталікі на вёсках размаўлялі папросту: ці то беларускаю гаворкаю з шматлікімі паланізмамі, ці то беларускапольскаю мяшанкаю. Як і мяйсцовыя жыхары Гарадзеншчыны. Бо дзяржаўнай мяжы нашы продкі не мелі. З карыцінскай ваколіцы маглі вольна ехаць, як у Беласток, так і ў Городню.
Дзяўчына з Гарадзеншчыны была ўражана чарнявым худым мужчынам пяцідзесяцігадовага ўзросту, які, трошкі нападпітку, прадстаўляўся: "Пан Манюсь!" Манюсь у гарадзенскай мясцовасці гэта малады чалавек, а пан заможны гаспадар. На маладога мясцовы работнік не выглядаў (хіба ўжо Манюк), а панам тут (ля Карыціна) называе сябе кожны хто пажадае.
ПА СВАЯКОВЫХ СЛЯДАХ
У Карыцінскім касцёле цэлебраваў імшу вядомы беларускі ксёндзпатрыёт Казімір Сваяк, таму тут даўнія беларускія традыцыі. Мясцовыя людзі ў Мельніках кажуць, што мы палякі, але гаворым папросту. Касцёл выбудаваны ў пачатку дваццатага стагодцзя з чырвонай цэглы, з двума вялікімі вежамі, якія нібы ўзлятаюць у неба. Прайшоўшыся каля гэтых касцельных муроў падумаў, што тут у звычайнай беластоцкай вясковай мясцовасці працаваў такі выдатны святарадраджэнец. Можа тут былі напісаны і сказаны вядомыя словы якія паўтараюць і развіваюць думкі легендарнага Францішка Багушэвіча: "Не пакідайце мовы роднай каб не ўмерлі. Не пакідайце рэлігіі глыбокай нашай, каб не загавець душой". Цяпер ужо цяжка знайсці кагосьці, хто б памятаў пра Казіміра Сваяка. Шкада, але б добра было беларусам раз ў год прыязджаць сюды, замовіць імшу, паставіць свечку і пакласці кветкі ў памяць аб вялікім Беларусесвятару. Карыцін ад Горадні знаходзіцца зусім недалёка толькі за пяцідзесят кіламетраў на захад.
КУРЫНЫ КАРОЛЬ ГАВОРЫЦЬ ПАПРОСТУ
Сямідзесяцігадовы Пан Тадак адчувае сябе на год пяцьдзесят. У Карыцінскай ваколіцы вядомы як традыцыйна самы працавіты і самы заможны чалавек. Мае пан Тадак вялізарны прыватны курнік. Сапраўдны курыны кароль! У жыцці ураўнаважаны, сціплы, ашчадны, прадпрымальны. Ён згодны ўзяць да сябе папрацаваць ахвочых з Беларусі, але адзначае, што ў нас людзі адвучаны цяжка працаваць фізічна. Аднойчы нейкія працаўнікі з усходу жадалі, каб Пан рэгулярна карміў іх у рэстаране, а іншыя вытрымалі працу толькі некалькі дзён. (Плаціць пан каля двухсот даляраў за месяц, дармова корміць і дае спаць.) Не можа зразумець нашага нізкага матэрыяльнага ўзроўню жыцця, нашай беларускай непрадпрымальнасці, часам нежадання людзей браць уласны лёс у свае рукі.
Аднойчы ў Пана Тадка працаваў Саша расеец з Беларусі. Пакінуў пасля сябе добрую памяць, але памяць аб дзіўным чалавеку. Харчаваўся гарбатай з хлебам, а ўзімку, у дзесяці пятнаццаціградусны мароз выязджаў з курніка на зімовае паветра ў кашулыды, бо паходзіў зпад Мурманска. Спаў у курніку, разам з курмі. Справа ў тым, што ахвочых так харчавацца ў Польшчы не адшукаеш, а маразы там, як правіла, меншыя, чым у Беларусі, таму Сашавая загартаванасць здавалася дзівам. Ды толькі прыехаў да Сашы якісці хлапец з Ліды, намовіў яму абышто, маўляў навошта ты працуеш на пана, бо ў Расеі заробкі болыпыя.
У добрым настроі пан Тадак успомніў аб часах Другой сусветнай вайны. У 1944 годзе да іх, на Беласточчыну, прыйшлі савецкія вайскоўцы. У побыце, яны, паводле слоў пана Тадка, былі дзікім народам, але іх было многа. Увесь час дапытваліся ў мясцовага люду: «Дзе дарога на Берлін?», але хто мог ім дакладна яе паказаць у надбеластоцкай ваколіцы? Адзін савецкі жаўнер з Сярэдняй Азіі страляў у пчолы, паколькі меў бядак надзею, што тыя перастануць яго кусаць. Іншы савецкі паліў у гадзіннік з зязюляй, каб тая «здрадніца» больш не кукавала. Не гледзячы на недахоп харчавання, адзення, абутку для салдат, прапаганда і агітацыя ў савецкіх была на найвышэйшым узроўні. «На Берлін!» крычалі жаўнеры і афіцэры. «Яны шчыра верылі ў свае ідэалы!» успамінае пан Тадак Бакун з маладосці.
Папросту пан Тадзюк гаворыць рэдка, але, бязумоўна, ведае гаворку сваіх продкаў. З яго вуснаў тая гучыць неяк незвычайна: рацыянальна, гарманічна, кожнае слова бы апрацаванае. У ваколіцах Горадні, ля самай мяжы з Польшчай, а таксама на Берасцейшчыне, ёсць вёскі Бакуны, шмат асобаў у Беларусі маюць прозвішчы Бакун, таму працавіты прадпрымальнік, што мае ўласныя тры вілы і магазін у Беластоку не можа адмаўляць магчымых беларускіх каранёў свайго прозвішча.
БЕЛАРУСКІЯ СЛЯДЫ НА КАРЫЦІНШЧЫНЕ
Марак звычайны тутэйшы хлопецпрацаўнік часам паўтарае: «Прапала кароўка прапала й вяроўка», а вялікі польскі патрыёт Юзаф з ВармінскаМазурскага ваяводства кажа, што мясцовыя людзі зацягваюць папросту. Успамінае, што аднойчы тут, запытаўшы дзе гаспадар, пачуў: «В гумне» («У гумне»). Натуральна, што мазуранін не зразумеў, бо гумно пабеларуску гэта тое, што папольску "stodola". Таму доўга прыйшлося Юзафу чакаць гаспадара.
Эду (Эдзюк) мяйсцовы працаўнік. Гаворыць папросту ў побыце, таму што вялікай адукацыі не мае. Казаў, што меў непрыемнасці ад уласнай жонкі, што на імпрэзах не казаў папольску. Эдзюк ж польшчыў як мог, але язык ў яго падвешаны інакш, бо простая гаворка яна свая, родная, гаворка вёскі ды навакольных калёній (хутароў).
З беларусаў у багатай ды задбанай вёсцы Кумяле ўжо многа год жыве нейкі Вадзім з Воршы. Занёс ён сюды не столькі беларускую лаянку, колькі савецкія мацюкі тыпу «Ну на ...!». Мясцовы люд так і не змог здагадацца, што значаць асобныя выразы. Савецкага Саюзу ж тут не было ніколі, таму былыя савецкія тут быццам людзі з іншай планеты.
БЕЛАСТОЦКІЯ ІНТЭЛЕКТУАЛЫ
У Беластоцкім універсітэце існуе беларуская кафедра, якую ўзначальвае Аня Глагоўская. Спадарыня Аня добра гаворыць пабеларуску, трошкі з польскім акцэнтам. Даведаўшыся, што я з Беларусі, мяне ахвотна інфармуе, што беларуская мова для яе мова дзяцінства на ўсходняй Беласточчыне, што ў беларусаў Беласточчыны ёсць свая арыгінальная культура, свае традыцыі, свая праваслаўная вера. Здзіўляе тое, што ў спадарыні Ані захаваліся святарныя адносіны да беларушчыны. Яна ў Беластоку, за дзесяткі кіламетраў ад сучаснай Беларусі даследуе беларускую Беласточчыну, піша артыкулы, удзельнічае ў грамадскім жыцці мясцовых беларусаў.
Яшчэ, ў Беластоку выдаецца беларускі элітарны "Czasopis" ("Часопіс"). Рэдакцыя займае невялікі пакойчык у цэнтры горада, у будынку абвешаным шматлікімі рэкламамі, на адной з дзелавых вуліц. Тэксты друкуюцца на польскай і беларускай мовах. Справа ў тым, што беларусы Польшчы вельмі паланізаваныя, значыць павінны адстойваць сваю нацыянальную традыцыю ад побытавай паланізацыі.
Спадар Юры Хмялеўскі (рэдактар беларускага "Часопіса") распавядае аб тым, што ён выдае якасны і элітарны часопіс. Сапраўды, перачытаўшы некалькі нумароў выдання можна пераканацца, што патрабаванні да якасці і зместу і формы тэкстаў тут надзвычай высокія. Болып таго, спадар Юры занепакоены лёсам роднае мовы. Падлічана, што калі ў Беларусі будзе аналагічная моўная практыка, то праз некалькі дзесятак год родная мова знікне з побыту, а, значыць, стане мёртвай, пісьмовай мовай для вузкага кола інтэлектуалаў. Беларусам Беласточчыны будзе цяжка захавацца.
Паводле слоў спадара рэдактара, з боку польскай улады адносіны да беларусаў добразычлівыя, аднак часам бываюць побытавыя непаразуменні з звычайнымі грамадзянамі. Вось неяк адзін каталіцкі біскуп заявіў, што мясцовыя беларусы прывезены расейскім царом, што надзвычай засмуціла спадара рэдактара. Ніякі расейскі цар не змог прывезці сотні тысяч беларусаў, якія на Беласточчыне спрадвеку жылі разам з мясцовымі палякамі.
ПОЛЬШЧА ВАЧАМІ БЕЛАРУСА
Полыпча для нашых суайчыннікаў часам здаецца трошкі дзіўнай краінай. Тут менып вялікіх гмахаў, дамкі меншыя, вузейшыя буйныя шосы, паўсюдна рэкламы. Мясцовыя людзі клічуць сябе панамі, а ходзяць па пакупкі ў "склепы". Так папольску называюцца магазіны і крамы. Нашы склепы у Польшчы "півніцы". Можа таму, што ў іх захоўвалі піва? Шчыльнасць насельніцтва ў Польшчы ў дватры разы большая. Пасля беларускіх прастораў не пакідае ўражанне, што тут усяго вельмі многа. Места каля места, за вёскаю вёска, а на кожных пяць кіламетраў па невялікім мястэчку.
Польская мова падаецца прыезджым беларусам больш кароткаю, дакладнаю, лаканічнаю, але менш спеўнаю, менш размашыстаю. Шматлікія насавыя галосныя і шыпячыя зычныя часам перашкаджаюць зразумець асобныя словы, але як сказала адна беларуска: "Часам не зусім камфортна сябе тут чую, але ўсё болып і болып разумею гэтых людзей і краіну. I таму яна мне падабаецца!"
Самая галоўная рыса мясцовага люду несавецкасць. Кожны дзень тут адкрываеш для сябе ўсё новыя і новыя прыкметы, што знаходзішся сярод людзей, у якіх, часам, зусім іншы светапогляд не савецкі. Тут патрэбна памятаць, што іх краіна ніколі не была савецкаю, таму ты для несавецкіх здаешся часам такім жа дзіваком, як і яны для цябе.
Віталь Куплевіч, Радунь.
"Адгалоскі карэспандэнта" Міхася Куптэля
"...у "вечны лік" уваходзяць ідэі, думкі і іх аўтары".
"Можна пісаць у "Ніву", і калі ў гэтым няма думкі, то няхай хоць будзе інфармацыя" , у сакавіку 1993 г. пісаў у сваёй карэспандэнцыі Міхась Куптэль. Кожны, хто чытае беластоцкую "Ніву" праз апошняе чвэрцьвечча, сустрэўся на яе старонках з Міхасёвымі допісамі. За гэты перыяд напісаў іх каля 200. Каля таму, што не ўсё бывала "Ніва " публікавала. Лёс карэспандэнта заўсёды адзінакавы ён нештатны дапісчык. Таму і ніхто не можа яго прымусіць пісаць наогул, не кажучы ўжо пра заказванне артыкулаў.
Калі ў газеты ёсць карэспандэнты, відаць, што яна жыве, што яе чытаюць, што яна некаму патрэбная. Капі гартаеш беларускія газеты міжваеннага перыяду, якія выходзіліў Вільні, кідаеццаў вочы вялікая колькасць дапісчыкаў з правінцыі. Нават, калі бярэш у рукі "Ніву" 50 ці 60 гадоў бачна якое зацікаўленне выклікаў беларускі тыднёвік не толькі на Беласточчыне, але і ў іншых месцах Польшчы. Сведчыць гэта пра "голад" беларускага друкаванага слова сярод беларусаў, пражываючых на этнічнай Беласточчыне, як і тых, якія яе ды не толькі яе, але наогул родныя беларускія землі, пакіпулі па розных прычынах, ці то палітычных, ці эканамічных, ці адукацыйных.
Новая хваля карэспандэнтаў з'явілася на пачатку 80 гадоў. Дэмакратызацыя і палітычныя перамены шмат каму адкрывалі вочы, што можна жыць і дыхаць свабодна. "Ніва" стала больш адкрытая на свабоду думкі і выказванняў. Назіралася свайго роду беларускае адраджэнне на Беласточчыне, пачуццё гонару за сваю нацыянальнасць. Хаця тады яшчэ ў Савецкай Беларусі і не марылася пра незалежнасць. Тады таксама ў "Ніве " аб'явіўся новы карэспандэнт з Сопату Міхась Куптэль (Міхась Махнацкі як часта падпісваў свае допісы). Дзейнічаў тады грамадска ў Гданьскім Аддзеле Беларускага ГрамадскаКультурнага Таварыства.
Першую карэспандэнцыю паслаў увосень 1982 г.("Дарагая "Ніва") Прысвяціў яе беларускім назвам. Быў першым, які падняў гэтую тэму на старонках "Нівы", хаця тыднёвік на сваіх старонках карыстаўся выключна беларускімі назвамі мясцовасцяў Беласточчыны. Але ж на табліцах былі, як і дасюль, выключна польскія.
Міхась Куптэль нарадзіўся 12 жніўня 1942 г. у Махнатым на Гайнаўшчыне, дзе таксама закончыў пачатковую школу. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Педагагічным ліцэі ў Бельску Падляскім, дзе таксама вывучаў беларускую мову. У гг. 1963 1967 студыяваў матэматыку ў Вышэйшай педагагічнай школе ў Гданьску (цяпер гэта Гданьскі універсітэт).
Завёўшы сям'ю, Міхась Куптэль пасяліўся ў Сопаце. Працаваў настаўнікам матэматыкі ў школе і выкладчыкам у Гданьскім універсітэце. З 1974 г. працуе інфарматыкам і праграмістам у Марскім рыбацкім інстытуце ў Гдыні. Нягледзячы на штодзённыя турботы, "Ніва" і дзейнасцьу беларускім асяроддзі ў Гданьску сталі неадлучнай часткай жыцця. Міхась Куптэль не толькі выпісваў "Ніву " і яе чытаў, але стаў яе актыўным карэспандэнтам. Дзейнічаючы актыўна ў беларускім асяроддзі ў Трыгорадзе, спярша ў аддзеле БГКТ, а пасля ў Беларускім Культурным Таварыстве "Хатка", часта пісаў допісы пра тое, што дзеецца на Узбярэжжы, інфармуючы тым самым чытачоў "Нівы ", што беларусы пражываюць не толькі на Беласточчыне, што гуртуюцца і інтэгруюцца вакол беларускай ідэі, чым жывуць, што робяць. Інфармацыйны характар гэых допісаў сёння мае ўжо гістарычнае значэнне як доказ беларускай прысупыасці над Балтыцкім морам.
Міхась Куптэль на працягу больш чым 20 гадоў стаўся галоўным палемістам "Нівы ".
Лена Глагоўская
Міхась Куптэль.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Ці патрэбна беларусам, жывучым у Польшчы, беларуская мова? Пытанне наіўнае? А мо не?
Беларус хоча чытаць беларускую кніжку і яму для гэтага патрэбна ўмеласць чытання на гэтай мове. А ці можа беларус чытаць пабеларуску? Можа, калі вельмі пастараецца калі мае доступ да кнігарні, у якой прадаюцца беларускія кніжкі. З выбарам ужо справа не такая простая. У Бельску Падляскім летам 1982 года на паліцы кнігарні стаяла некалькі дзесяткаў беларускіх кніг. Знаёмы аўтар яшчэ са школы, Пятрусь Броўка, два тамы выбраных твораў, кімсьці заказаны і адложаны. Купіў кніжку незнаёмага аўтара, не расчараваўся, але гэтага было за мала.
А ці гавораць беларусы пабеларуску? Так, гавораць. А дзе яны гавораць пабеларуску? Дома. Гэта многа і гэта мала. Многа, бо беларуская мова пераходзіць з пакалення ў пакаленне, і таму яна не знікае. А мала таму, што яна бедная хатняя мова. Невялікі састаў у яе слоў, многа слоў прысвоеных. Гэта нядрэнна, але ёсць жа і адпаведнікі іх у беларускай мове.
Толькі як яны могуць да беларусаў трапіць? Праз кніжку не могуць па прычыне вышэй сказанага. А можа яны трапяць праз радыё або праз тэлевізар? Прабачце мне гэты жарт. А можа Беласточчына, як піша А. Барскі вечная і незалежная (цікава як) можа зафундаваць беларусам беларускую мову па радыё? Так на пачатак гадзінку ў дзень?
А можа так яшчэ памарым. Напрыклад, каб у другой агульнапольскай праграме радыё маглі беларусы, рассеяны па Польшчы паслухаць беларускай мовы.
Тады М. Лук'янюк ("Ніва" 16.01.1983) у "Маёй званіцы" не будзе ўстыдаць дзяцей Матроны за тое, што не прызнаюцца да сваёй вясковай маці. Іх трэба ўстыдаць за тое, што яны за мала апранаюць сваю маці па модзе і таму надзявае яна шапачку толькі ў Беластоку, а не ходзіць у ёй каля кароў.
Вернемся, аднак, да пачатковага пытання. Пытаем далей, ці патрэбная беларуская мова, напрыклад, у краме? Так, тут патрэбная. Абслугоўваюць нас у той краме беларусы. А ў гміне? Тут не ведаю, не быў. А можа патрэбна яна, каб напісаць на ёй якуюнябудзь заяву, паданне? Для гэтага беларуская мова непатрэбная. Усё пішацца на польскай мове. Колькі, помню, мой бацька тых паданняў напісаў тады яшчэ калі быў адзіным адукаваным чалавекам у вёсцы не пералічыш. 1 ніводнага пабеларуску! Аказываецца, што так па праўдзе, беларуская мова астаецца рэліктам мінулага, патрэбная ну каму?
15 траўня 1983 г.
С У Д Ы
Дваццаць першае стагоддзе для Беларусі, як вядома, пачалося з розных судоў. І каго ж у нас найперш судзяць? Хто падсудны? Хто не дае спакою нашым судам? Як гэта не дзіўна, адным з аб'ектаў нашых судоў сталася ... пісьменніцкая суполка. Пра гэтыя суды ўжо нямала пісалася. Я ж пра іх згадаў толькі вось з якой нагоды: высвятляецца, не толькі дваццаць першае стагоддзе для Беларусі пачалося з судоў. Такі ж пачатак мела для Беларусі і дваццатае стагоддзе. Нездарма ж наш таленавіты навеліст, не менш таленавіты за Чэхава, Ядвігіна Ш. дэбютаваў менавіта з апавядання "Суд". Пра гэты якраз дэбют і мой расповяд, балазе сёлета ў верасні гэтаму дэбюту Ядвігіна Ш., які і самому выданню, у якім было надрукавана першае беларуска-моўнае пісменнікава апавяданне, - "Нашай Долі" сто гадоў.
Дык, значыцца, - "Суд". Каго ж судзяць? За што судзяць?
А от паслухайце...
...Нябожчык Янка (вечны спакой яго душы), "махляром" што звалі, за-браў з свайго аўсу двох быкоў Рыгора Канцавога; праўда, аўсу з'есці - мала з'елі, але шмат здратавалі; дома пагадзіцца - не пага-дзіліся, напісаў пахтар пра-шэнне, і пайшло ў суд...
А хто ж суддзі?
От якраз у гэтым і сутнасць ядвігінашахаў-скага "Суда". Судзіць Янку з Рыгорам Канцавым узяўся - хто б вы думалі? - немец. Ён не ведае нашай дый на-лежна і рускай мовы, на якой, яму думаецца, вядзе суд і спаміж ім і нашымі ціхмянымі беларусамі поў-нае непаразуменне. Немец-суддзя пытаецца:
- Ну, как быль?
Беларускаму селя-ніну чуецца, што ў яго пы-таюцца, хто каго біў, і ён пярэчыць:
- Ваша скароддзе. Далібог. Мы не біліся...
І такое непаразумен-не пасля кожнага пытання. Суддзя ў гневе: ці гэта на-праўду ён недакладна вы-казваецца, яго не разуме-юць, ці сяляне-беларусы толькі прыкідваюцца, хіт-руюць, што не разумеюць. Так ці інакш, а суд не ідзе. Суддзя пераходзіць на во-клічы, вокрыкі, пагрозы, знявагі:
-Балван, - закрычаў суддзя, - я спрашываю, ка-кой патрава?
-Не, - кажа Янка, - не па траве, а па аўсе, ваша скароддзе, хадзілі Рыгоравы быкі.
-Какой бік? В прошэ-ніі кафаріт воль, а теперь - бік! Сам не знаеш, хто імел потрава!...
Чаму беларускіх ся-лянаў судзіць менавіта не-мец? Што гэта - аўтарскі прыём, літаратурны каму-фляж? Можа Ядвігін Ш. такім чынам зашыфраваў рэаліі русіфікаванага гра-мадства, каб больш зручна і без магчымай рызыкі выка-заць набалелае, надзённае? Пэўна, што так. Калі б суд вёў расейскі суддзя, суддзя-расеец, моўнага канфузу было б хіба менш? Такую думку Ядвігін Ш. заклаў у развагі апавядальніка: "Я стаю і дрыжу; не іначай як пахтар паплутаў у прашэн-ні і замест быкоў упісаў валоў. Ах, каб яго ліха! А калі і ў маім прашэнні змяніў ды замест кабылы напісаў каня?"
Прашэнні, як вядома, складаліся па-руску. І, вядо-ма ж, не самімі сялянамі. Яны пераважна былі непісь-менныя. Гэтым займаліся пахтары - пісары, і ў тых прашэннях, пісаных рускаю моваю, не ўсё было зразу-мела беларусу, не ўсё ста-савалася з ладам яго думак і паняццяў, адрозным ад ладу думак судовай бюра-кратыі. Расейскія чыноўні-кі, судовыя і цывільныя, з гэтым не лічыліся, імкнуліся навязаць беларусу сваё ўспрыманне свету, сваё разуменне рэчаў. Калі гэта адразу не атрымлівалася, з ціхмянага беларуса смяялі-ся, кпілі, глуміліся, прыніжа-ючы ў ім нацыянальную годнасць, лічылі беларуса з ягонай мовай, светапогля-дам за чалавека ніжэйшага рангу. Гэта якраз адлюстра-вана ў абразку "Суд" Яд-вігіна Ш.
Праўда, ядвігінаша-хаўскі немец-суддзя спра-буе часам гаварыць з пад-суднымі сялянамі паблажлі-ва. Ён, прыкладам, прапануе ім памірыцца, бо тут звадкі і спрэчкі, якія не-не дый часам узнікаюць між сяля-намі, не вартыя кошту ку-рынага яйка. А вось суд з-за гэтых звадак абыходзіц-ца сялянам у добрае цяля. Да гэтага схіляе падсудных і немец-суддзя. Толькі вось бяда: сяляне яго памкненняў не разумеюць. Ён прапануе ім адно, скажам, "памірыц-ца" - з вуснаў немца-суддзі гэтае слова гучыць як "по-мертесь!" .
"Ідите, - кажа; - в ко-ридор - помертесь! На то соседи - зачем суд?" І гэтыя, на думку суддзі, бесталко-выя сяляне пачынаюць у калідоры мерацца. Хто з іх больш высокі, больш высо-кага росту. І плячыма адзін да аднаго станавіліся, і на дыбачках выцягваліся...
Ну, хіба гэта не сме-шна? Вядома. Смешна! Але каму смешна? Каму сімпа-тызуе аўтар? Ці, можа. ніко-му? Проста стаіць збоку дый пасміхаецца сабе ў рукаў з адных і другіх?
Ой, не! Мне думаец-ца, пісьменнік сваім творам сцвярджае: суды на Бела-русі павінны ладзіць яе сы-ны, якія будуць з сваім на-родам гаварыць на сваёй прыроднай мове. У рэчыш-чы зразумелых паняццяў. Тады такіх казусаў, якія мы бачым у апавяданні "Суд", не будзе, бо не будзе для іх адпаведнай глебы. Згадай-ма, што да гэтага заклікаў і адзін з папярэднікаў Ядві-гіна Ш. - Францішак Багу-шэвіч, які калісь казаў: "Следчым трэба было б добра ведаць усе абставіны побыту, звычаі і народную мову (чаго заўсёды бракуе), каб не трапіць на фальшы-выя сцежкі ў пошуках праў-ды". Менавіта такая ідэя і была штуршком, калі Яд-вігін Ш. задумаў напісаць апавяданне "Суд".
Між іншым, калі доб-ра ўдумацца, няцяжка ад-чуць: царскім судом ды яшчэ з немцам-суддзём су-дзяцца не толькі якіясь люд-скія звадкі, але і наша ментальнасць, наша мова. Хіба ж гэта не так?! Перачытай-ма яшчэ раз ядвігашаўскі абразок і вы пераканаецеся ў гэтым. Думку, што з народам трэба гаварыць чыноўнікам, асабліва судовым, на яго мове, Ядвігін Ш. сцвярджаў і ў публіцыстыцы.
Прыгадайма палымяны яго артыкул "Людзі-людзьмі забытыя" (1905), дзе пісьменнік пераканаўча тлумачыць патрэбу ўдасканальваць і спазнаваць беларускую мову, каб чыноўніцтва магло паразумецца з народам.
У 1915 г. Ядвігін Ш. выдаў у Менску зборнічак беларускіх жартаў на самыя розныя тэмы, у тым ліку і на судовыя. І зноў жа многія з іх заснаваны на моўных канфузах між суддзямі, адвакатамі і простымі талерантнымі беларусамі. Так што абразок "Суд" невы-падковы ні ў творчай біяграфіі Ядвігіна Ш., ні ў на-шай літаратуры ўвогуле.
Тэма суда для беларускай літаратуры не новая. Згадайма, у Францішка Багушэвіча верш "У судзе", апавяданне "Сведка", у Альгерда Абуховіча - байка "Суд". Камедыя з такой самай назваю ёсць у Ўладзіслава Галубка (дарэчы, сучасніка Ядвігіна Ш., яго-нага прыяцеля і аднадум-цы). А яшчэ "Рабы Міхась Крэчка, што быў за суддзю" Язэпа Лёсіка - таксама першае яго апавяданне. Вось ужо цэлы судовы літаратурны ланцужок і, пэўна ж , не поўны. Так што тэма суда, як бачым, з старонак беларускай літаратуры ніколі не сыходзіла. Пачатак дваццаць першага стагоддзя на Беларусі таксама адзначыў-ся рознымі гучнымі судамі. Яны яшчэ ўсім на памяці і згадваць іх не варта. Аднак на адзін іх аспект звярну ўвагу: на праблему роднай мовы ў судах. Праблема гэтая, як і ў часы Ядвігіна Ш., не-не ды ўзнікае. Пра гэта не раз між іншым пісала і "Наша слова".
Уладзімір Содаль, Менск.
Туніскія ўражанні
Хоць я яшчэ чалавек і невялікага веку, - мне зараз чатырнаццаць, але я ўжо за гэты свой век шмат якія краіны наведаў: не менш як каля дзесятка. Гэта - Украі-на, Балгарыя, Польшча, Грэцыя, Кіпр, Чэхія...
Напачатку мяне па-сылала за мяжу "Бацькаў-шчына" як пераможцу і ўдзельніка розных творчых конкурсаў. А сёлета мы разам з сям'ёй як турысты наведалі далёкую краіну Туніс. Гэта ў Паўночнай Афрыцы.
Жылі мы ў гатэлі 'ТОЎДА ГОЛЬФ ЭНД БІЧ КЛУБ". Гэта на беразе Ся-родземнага мора паблізу горада Манасціра.
З Беларусі тут мы былі адны. Пераважна ў нашым гатэлі жылі турыс-ты з Францыі, Англіі, Гер-маніі... Таму і мовы мы чулі толькі адпаведныя, а так-сама яшчэ арабскую. У Ту-нісе гавораць пераважна па-арабску і па-французску. З Туніскай мовы мне, ды і ўсёй нашай сям'і запомніліся та-кія словы:
Аслема - прывітанне.
Беслема - да паба-чэння.
Уціль-гатэль
Ашра - дзесяць
Дэбуса - бутэлька
Біро - піва
Шраб - віно
Дыгла - фінікі
Аід - свята
Оммі - маці
Бен - сын
Баба - тата
А наша бульбачка па-туніску - батата. Я гэтай бататай адной і харчаваўся.
Для зручнасці для нас былі падрыхтаваны невялі-кія перакладныя слоўнічкі, і мы імі карысталіся. З яго і нашы моўныя пазнанні.
У нашым гатэлі жы-ло і колькі мусульманаў з жонкамі. Жонкі былі апра-нуты ў паранджу. Бедным жанчынам нельга было рас-пранацца, таму мужчыны купаліся, а мусульманкі толькі ногі ў ваду апускалі і так і сядзелі, чакалі, калі іхнія мужчыны нацешацца, накупаюцца.
Шмат і іншых ура-жанняў. Мне, прыкладам, запомнілася туніскае на-земнае мятро, катанне на конным карэтным вазку.
Запомніліся і туніскія камары. Яны вельмі спрыт-ныя, не такія, як нашы. На-шы, беларускія, нахабна лятуць напрасткі да ахвяры. А туніскія лятуць, круцяцца над ахвяраю, нібы верта-лёты, робяць фігуры найвы-шэйшага пілатажу, і толькі тады садзяцца і ўпіваюцца ў скуру.
От так мы жылі ў Тунісе, весела і з рознымі прыгодамі. Два тыдні праля-целі хутка. За гэты час з большага пазнаёміліся з прыродай краіны: з яе паль-мамі, з жывёл толькі адзін раз на яшчарку натрапіў, гекона. I дзе б вы думалі? У нашай спальні. Яна сядзела на сцяне. Калі ўбачыла нас, пачала ўцякаць. Гэта быў гекон. Гекон - гэта самая маленькая яшчарка, якая можа поўзаць па сценах і лавіць камароў ды мух. А якраз гэтага дабра і хапала ў нашым нумары.
У нашым гатэлі быў невялікі аквапарк. Мы так-сама яго наведвалі. На ўспа-мін пра Туніс мы прывезлі туніскі тамтам і дудку туніскую.
Цікавая краіна Туніс, але заўсёды думалася пра нашу родную Беларусь.
Сержык Чылікін-Садэльскі, васьмікласнік 51 сярэдняй школы г. Менска.
ЧАТЫРНАЦЦАЦЬ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ ГАРАДЗЕНСКАГА РАЁНА ВЫКЛЮЧАНЫ З ПАМЕЖНАЙ ЗОНЫ
Паводле рашэння Гродзенскага аблвыканкама спрошчаны памежны рэжым уезду і выезду ў раёне Аўгустоўскага канала. У выніку гэтага з памежнай зоны выключаны 14 населеных пунктаў Гродзенскага раёна.
У сувязі з завяршэннем рэканструкцыі беларускай часткі Аўгустоўскага канала і ў мэтах выканання даручэння прэзідэнта Беларусі Гродзенскі аблвыканкам вырашыў спрасціць памежны рэжым уезда грамадзянаў у раён Аўгустоўскага канала і выезда з яго. Паводле рашэння, прынятага 28 ліпеня, са спісу населеных пунктаў, што знаходзіліся ў памежнай зоне ў раёне Аўгустоўскага канала, выключаны 14 весак, якія мяжуюць з Літвой і Польшчай. Гэта вёскі Сапоцкін, Радзівілкі, Пяшчаны, Сонічы, Нямнова, Асташа, Асочнікі, Навікі, Навасёлкі, Рынкаўцы, Лясная, Усава, Чарток і хутар Дамброўка.
Рэканструкцыя беларускай часткі Аўгустоўскага канала працягласцю больш за 20 км пачалася ў 2004 годзе. Былі адноўлены старыя гідратэхнічныя вузлы - шлюзы, пабудаваны масты і дарогі. Канал ужо адкрыты для турыстаў.
Алена СТОЦКАЯ, БелаПАН.