№ 34 (770) 23 ЖНIЎНЯ 2006 г.
15 гадоў назад 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў статус канстытуцыйнага закону Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Новіка-Пеюна
НОВІК - ПЯЮН Сяргей Міхайлавіч (27.8. 1906, в. Лявонавічы Нясвіжскага рна Менскай вобл. - 26. 8.1994), бел. пісьменнік. Скончыў Нясвіжскую гімназію (1924), бел. настаўніцкія курсы ў Вільні (1926). Арганізатар і першы кіраўнік хору ў Лявонавічах (з 1963 народны), стварыў там тэатр, бку, гурток ТБШ, за што высланы ў г. Свеце над Віслай (1926-31). Пасля вяртання зноў арыштаваны, высланы пад нагляд паліцыі ў Слонім. У 1939 зняволены ў астрог у г. Баранавічы. Вызвалены Чырв. Арміяй. З 1939 інспектар Слонімскага аддзела нар. адукацыі, дырэктар Слонімскага краязн. музея. У Вял. Айч. вайну ў 1943 арыштаваны слонімскім СД і зняволены ў Калдычэўскі лагер смерці пад Баранавічамі. Пасля вызвалення працаваў дырэктарам Слонімскага музея. 14.12.1944 арыштаваны сав. органамі бяспекі, высланы на Калыму. Рэабілітаваны ў 1958. Жыў у Слоніме, Нясвіжы, з 1960 у Менску. Друкаваўся з 1924. У 1927 выдаў у Вільні пад псеўд. «Малады Дзядок» п'есу «Ёлка Дзеда Мароза». У 1927-31 супрацоўнічаў з віленскім дзіцячым час. «Заранка», газ. «Беларуская крыніца», часопісамі «Студэнцкая думка», «Шлях моладзі», «Хрысціянская думка» і інш., у 1940- 41 друкаваўся ў слонімскай раённай газ. «Вольная праца». Аўтар збкаў вершаў «Заўсёды з песняй» (1984), для дзяцей «Зорачкі ясныя» (1986), успамінаў пра Я. Купалу, Г. Леўчыка, І. Стаброўскага, Я. Карскага, ген. Я. Леашэню. Напісаў больш за 100 песень (словы і музыка Н.П.). Песні «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс») і інш. сталі народнымі. Перакладаў з рускай і польскай моваў. Эсперантыст. Аўтар эсперанцкага міжнар. гімна. З6орнік «Песні зза кратаў» застаўся ў рукапісе.
( Пра С. Новіка-Пеюна чытайце на ст. 2.)
Генадзю Бураўкіну - 70
БУРАЎКІН Генадзь Мікалаевіч (н. 28.8.1936, в. Тродавічы Расонскага р-на Віцебскай вобл.), бел. паэт, дзярж. дзеяч. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у прэсе, на радыё. З 1968 карэспандэнт газ. «Правда» па БССР, з 1972 гал. рэдактар час. «Маладосць», з 1978 старшыня Дзярж. к-та БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. У 1990-94 пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН. Мае ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. У 1994-95 нам. міністра культуры і друку Беларусі. З 1995 у час. «Вожык». Друкуецца з 1952. У зб-ках «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1980), «Пяшчота» (1985), «Гняздо для птушкі радасці» (1986), «Узмах крыла» (1995) і інш. раскрыў біяграфію пакалення, якое прайшло праз пакуты вайны, аднаўляла разбураны край, змагалася за справядлі-васць, кахала. Творы Б. вылучаюцца маштабнасцю вобразаў, дакладнасцю, прасветленасцю радка, гнуткасцю і мілагучнасцю слова. Аўтар дакумент. аповесці «Тры старонкі з легенды» (1971), кн. для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Апаленая памяць» (1975), «Падарожжа па Беларусі» (1976), адзін з аўтараў (з Ф. Коневым і У. Халіпам) сцэнарыя 2-серыйнага фільма «Полымя» (1974). У 1980-90 дэп. Вярх. Савета Беларусі.
Адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. У 1997-1999 гадах - старшыня ТБМ.
Не аціхай, Генадзь, ніколі
Пра Генадзя Бураўкіна можна весці гаворку ў самых розных ракурсах. І найперш, вядома, як пра паэта і літаратара. Але Генадзь Бураўкін яшчэ і дзяржаўны дзеяч. Доўгі час, з 1978 года, ён старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і ра-дыёвяшчанні. Затым у яго вялікі досвед працы з лю-дзьмі. Шмат ён зрабіў і для культуры. Што да мяне, то ход ягоных думак, трывог я найбольш адчуваў, калі апекаўся тэлевізійнай пра-грамай "Роднае слова!". Не было такога выпуску, які б ён не паглядзеў бы перад выхадам у эфір. Заўсёды, калі было што спрэчнае ці не зусім асэнсаванае, прапа-ноўваў апусціць ці папра-віць з улікам яго заўваг. І мы, хоць часам нехаця, па-праўлялі... Дзе ж дзенешся! Трэба было і праўду казаць і быць дыпламатам! "Не трэба гусей дражніць!" - казаў звычайна Бураўкін, зрабіўшы тыя ці іншыя заў-вагі, якія маглі, калі б яны былі невыпраўлены, выклі-каць самыя розныя крыва-толкі ў яго больш адказных таварышаў з ЦК. Гэтак больш за дваццаць гадоў я працаваў пад пільным во-кам Генадзя Бураўкіна на Беларускім тэлебачанні. Ці трэба казаць, якую аналі-тычную вывучку я атрымаў ад Генадзя Бураўкіна як старшыні Дзяржаўнага ка-мітэта па тэлебачанні і ра-дыёвешчанні. Вывучка гэ-тая не раз прыдалася ў маёй, такой далікатнай працы, як праца з словам у розных палітычных стасунках. У маім архіве захавалася ня-мала цыдулак-карталюшак з заўвагамі ды парадамі ад Генадзя Бураўкіна, стар-шыні.
От некаторыя з іх, з пошты "Роднага слова":
" Думаю, што ў пісьме ёсць "рацыянальнае зерне". Сустрэньцеся калі ласка, з аўтарам - можа, і будзе штосьці новае для "Роднага слова".
5.11.87. Подпіс: Г. Бураўкін.
І гэткая ўвага Гена-зя Бураўкіна была да кож-нага ліста ў "Роднае слова". Не адзін раз прасіў зрабіць для яго копіі тых ці іншых лістоў.
Пошта "Роднага слова" была ягоным баромет-рам у яго працы. Ён як мог умацоўваў мой аўтарытэт, мой службовы статус. Калі якое свята, то абавязкова не забываўся пацікавіцца, ці ўключылі мяне ў спіс узнагароджаных ці прэміяваных. І ўзнагароджвалі, і не раз прэміявалі. На кожнае свята, з кожнай нагоды! І фармулёўкі былі самыя розныя. Паспрабуй такога зволіць! А пагроза такая "з гары" была. "Гарой" у наш час называлі Цэнтральны камітэт партыі. Там не адзін раз намесніку старшыні В. Чаніну раілі падлавіць мяне на чым-небудзь, спаганіць і прыняць адпаведнае рашэнне. Але той, распавядалі мне, сядзеў за сталом, ашчаперыўшы рукамі голаў, ка-заў: "За што я буду яго звальняць! Каб гэтак усе на тэлевізіі шчыравалі, як Содаль, наша б тэлевізія была б больш пранікнёная, імпульсіўная, нацыяналь-ная. І рабіў усё, каб я пра-цаваў у радасці, не адчуваў ніякага ўціску і прыгнёту. І я шчасліва працаваў за ча-самі Бураўкіна на тэлевізіі больш за дваццаць гадоў, Рухаючы праз "Роднае слова" ідэю дзяржаўнасці род-най мовы, суверэнітэту Бе-ларусі.
Шмат, вельмі шмат зрабіў Генадзь Бураўкін для сваёй краіны. І от чалавек з такой багатай жыццёвай і дзяржаўнай практыкай ста-ўся амаль не запатрэбаваны. Неяк раз ён сказаў: "Здаецца, я павінен быў бы аціхнуць, займацца нечым вечным. Але не магу абыякава ставіцца да таго, што робіцца з маёй Радзімай, на маёй Радзіме, што чакае маіх дзяцей унукаў..."
То не аціхайма, Ге-надзь, ніколі-ніколі. Будзь век малады - душою і сэрцам дзеля свайго народу, дзеля Беларусі. Твая энергія вельмі патрэбная нам усім.
Шчыра Ул. Содаль , той Валодзя Содаль, які паволе тваіх слоў, ніколі не чакаў ні ад кога ні пахвалы ні ўзнагарод, а ціха рабіў што мог для Беларусі.
ДОЛЯ БЕЛАРУСА
Я за ўсімі ўладамі сядзеў!
Сяргей Новік-Пяюн.
быў чалавек неспакойны, турботны, ні хвілінкі не мог пасядзець на адным месцы. Ва ўся-лякім разе мне ён такім запоўніўся пад час яго наведвання на менскай кватэры. Яму гэтак хацелася мне шмат чаго распавесці, паказаць, і ён падхапіўся з крэсла і бег шукаць то якіясь фотаздымкі, то дзённікавыя запісы. Мне гэта, безумоўна, усё было надзвычай цікава, але на гэты раз хацелася проста паслухаць ягоныя амплітудныя расповяды пра яго няпростыя, зігзагавае, маланкавае жыццё. Я папрасіў яго не мітусіцца, пасядзець са мною якую хвілінку ціха і распавесці самая цікавыя моманты з яго жыцця.
- Браток мой ! - сказаў ён, прыпыніўшыся. - Калі я распавяду табе пра самыя цікавыя моманты свайго жыцця, збярэцца не на адну кнігу. Але табе дастаткова на першы раз толькі адно ведаць: от ты кажаш: "Сядзь, пасядзі!" А я ж, браток, за ўсімі ўладамі сядзеў. За палякамі сядзеў, за немцамі сядзеў, за саветамі сядзеў. То дазволь мне хоць трохі пахадзіць! - згарэзіў ён і згадаў такія старонкі з свайго жыцця, што і напраўду тых апо-вядаў яго хапіла б не на адну кнігу. Сцісла, але на густым замесе пададзены ў біябібліяграфічным слоўніку "Беларускія пісьменнікі біяграфічныя звесткі, пра яго:
" Новік-Пяюн Сяргей (інш. псеўд. Алесь Бярозка, С. Калі-ноўскі, Малады Дзядок, С. Пяюн, ... Нарада. 14/27/8. 1906 в. Ляво-навічы. З сялянскай сямхі. Бацька, Міхаіл Сцяпававіч, і маці, Еўдакія Пятроўна, былі парабкамі. С. Новік-Пяюн вучыўся ў Нясвіжскай рускай гімназіі (1918-24), на бе-ларускіх настаўніцкіх метадычна-педагагічных курсах у Вільні (1925-26), дзе атрымаў званне бела-рускага настаўніка. У 1926 ства-рыў у роднай вёсцы Лявонавічы беларускі народны хор (існуе і цяпер) і беларускі народны тэатр, якімі кіраваў сам. Арганізаваў гурток ТБШ, беларускую біблія-тэку і тайныя школы ў Лявонавічах і суседніх вёсках, за што быў высланы польскімі ўладамі ў г. Свеце над Віслай, дзе прабыў амаль 5 гадоў (1926-31). Вярнуўшыся адтуль, у хуткім часе зноў быў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі у Слонім. У 1939 польскай паліцыяй адпраўлены у турму г. Баранавічы, адкуль вызвалены Чырвонай Арміяй у час паходу ў Зах. Беларусь У 1939-40 працаваў інспектарам Слонімскага рай-аддзела народнай адукацыі, пасля дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музея. У чэрвені 1941 у час нямецкай бамбёжкі быў паранены. Разам з заснавальнікам музея археолагам І. Стаброўскім вынес музейныя экспанаты на ўскраіну горада і схаваў у падвале. Так былі выратаваны тысячы кніг і экспанатаў. Забяспечваў пар-тызан паперай для ўлётак, меды-каментамі, распаўсюджваў улёт-кі Саўінформбюро. У 1943 г. ары-штаваны слонімскім СД і засу-джаны да пакарання смерцю. У слонімскай турме захварэў сып-ным тыфам. Гітлераўцы загадалі палонным дактарам вылечыць паэта і яшчэ хворага адвезлі ў лагер смерці. Калдычава . 4 ліпеня 1944 г. з групай вязняў (600 чал.) С. Новіка-Пеюна пагналі на рас-стрэл. У час расстрэлу быў па-ранены, прыкінуўся мёртвым, і гэта выратавала яго, 12 ліпеня 1944 г. разам з партызанамі пры-йшоў у разбураны Слоім. Працаваў дырэктарам Слонімскага края-знаўчага музея. 14 снежня 1944 па лжывым даносе арыштаваны і зняволены ў турму. 24 сакавіка 1945 г. ваенны трыбунал засудзіў яго на 10 гадоў пазбаўлення волі і адправіў на Калыму. У 1945-58 гг. у Якуціі працаваў лесарубам, шахцёрам, драбільшчыкам руды. У 1958 г. рэабілітаваны. У 1959 г. вярнуўся на Беларусь. Жыў у Слоніме. Нясвіжы, з 1960 - у Менску.)
То ці мог мяне не зацікавіць чалавек такога лёсу як Новік-Пяюн?!
Як бачым, Сяргей Новік-Пяюн прайшоў праз ўсе выпра-бавнні, выжыў, выдужаў. І выду-жаць яму дапамагла глыбокая вера ў свой народ, у ягоную са-мабытнасць, у моц роднага слова. Менавіта за глыбокую веру ў сваё роднае слова ён прыняў гэтулькі пакутаў. Яго даўно трэба было залічыць да ўсіх святых Беларусі. Ён наш Ісус Хрыстос. Любіў дзя-цей. У Заходняй Беларусі выдаваў для іх часопіс "Заранка", а на сваёй менавіта кватэры стварыў з дзецьмі патрыятычны клуб. Невыпадкова адзін з ягоных псеў-данімаў быў Малады Дзядок. Ведаў не адну мову. Сярод іх мову эсперанта. На ўсіх гэтых мовах ён пісаў.
Першы раз я спаткаўся з Сяргеем Новікам-Пяюном на яго-най менскай кватэры 19 кастрыч-ніка 1978 года. Менавітая гэтая дата пазначана ў маім нататніку. Мінавіта тады я пачуў: "Не ка-жыце мне: "Сядзьце пасядзіце. Дазвольце мне: я пастаю, бо калі кажуць: "Сядзьце!", дык мне аст-рог прыгадаецца. Мяне ж садзілі палякі ў Заходняй Беларусі; немцы пад час акупацыі. Не забыліся пасадзіць мяне і нашы. То ўжо дазвольце мне пастаяць, не хо-чацца ўжо больш сядзець!
Прыгадваецца, адзін пакой у ягонай кватэры быў увесь у фотаздымках, партрэтах, малюн-ках. Усе яны былі з густам аздоб-лены, з густам развешаны. Гэта былі пераважна партрэты бела-рускіх дзеячоў: Скарыны, Калі-ноўскага...; фотаздымкі сяброў і паплечнікаў: Міхася Забэйды, Рыгора Шырмы, Максіма Танка... За шырмай, пры ложку, фота-здымкі родных і блізкіх: матулі, бацькаў, сястры...
Апошнім часам Сяргей Но-вік-Пяюн жыў адзін і часта яго маўклівымі суразмоўцамі былі постаці, адбітыя на гэтых парт-рэтах, фотаздымках. Яны былі ўсе яму дарагія. Пра кожнага з іх ён мог распавядаць доўга і цікава. Зрокава памятаю: у адным натат-ніку чырвоным атрымантам былі запісы пра Самойлу. Я хацеў іх ці пачытаць, ці займець коп'ю. Ці то гэта адклалі на потым. Але гэтага "потым" чамусь не было. На жаль.
Сапраўднае яго прозвішча Новік. Сяргей Новік. Ён, як вядо-ма, меў некалькі псеўданімаў. Але самы вядомы з іх і самы пашыраны стаўся Пяюн. І гэты псеўданім цалкам адпавядаў характару пісьменніка, ягонай музе. Невы-падкова найбольшая ягоная ўдача ў песенным жанры. Ягоныя песні "Зорачкі", "Слонімскі вальс" дый і іншыя ведае ўся Беларусь. Да многіх сваіх твораў Новік-Пяюн напісаў музыку сам. Дык чым жа не Пяюн, не Пясьняр!. Згадайма, у якой жорсткай рэчаіснасці скла-лася ягонае жыццё: не адзін раз быў на валаску ад смерці, але ён і праз гэтае пякельнае жыццё заставаўся Пяюном. Ці не ў гэтым моц нашай нацыі, яе вытрываласць?
Хай жа ўрокі мужнасці Сяргея Новіка, які стаўся, Пяю-ном, заўсёды будуць для нас узорам адданасці Радзіме, Баць-каўшчыне.
Уладзімір Содаль.
Насуперак маўленчай практыцы незалежнай Беларусі
Мовазнаўчы досвед
Формаўтваральны - формаўтвараючы . Маўленчая практыка незалежнай Беларусі ўсё больш трымаецца прыродных уласцівасцяў нацыянальнай беларускай мовы. На кінутыя ў 1930-х гадах нашай літаратурнай мове штучныя дзеяслоўныя формы (дзеепрыметнікі) з суфіксамі - ач -, - яч -, - уч -, - юч - (адпаведна рускім - ащ -, - ящ -, - ущ -, - ющ -) усё радзей ужываюцца ў перыядычным друку, творах мастацкай літаратуры, тэрміналагічных слоўніках, навуковых і іншых тэкстах. Іх месца займаюць адмысловыя беларускія словы.
І ў школьнай практыцы, падручніках і навучальных дапаможніках для ВНУ, навуковых выданнях на месцы ранейшага « ўтвараючая » (на ўзор усесаюзнага « образующая » ) замацавалася формаўтваральная (аснова, база). Аднак «Беларуска-рускі слоўнік» 2003 года вяртае нас да раней-шага, савецкага часу - форма-ўтвараючы (рус. формообразу-ющий ). I гэта пры тым, што ў самым гэтым слоўніку падаецца натуральнае словаўтваральны , а таксама цэнаўтваральны .
Уважлівае прачытанне ўсіх трох тамоў слоўніка паказвае, што ў ім, на жаль, засталіся ў ранейшай форме («савецкім мун-дзіры») амаль усе гэтыя штучныя для беларускай мовы формы, якія падаваліся ў двухтомавым вы-данні 1988-89 гадоў - перыяду актыўнай барацьбы за пабудову камунізму, «зліццё нацыяў» у «адзіны савецкі народ», які будзе карыстацца адзінай мовай - усесаюзным стандартам (а таму трэба ўкараняць супольныя з рускай мовай словаўтваральныя мадэлі).
Маўленчая практыка суве-рэннай краіны - Рэспублікі Бе-ларусь ў слоўніку 2003 года амаль не знайшла свайго адбітку. Пра гэта, дарэчы, чытаем і ў прадмове слоўніка: «На жаль, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа не мае матэрыяльнай і тэхнічнай магчымасці сістэматычна фікса-ваць новую лексіку з перыядыч-ных выданняў...».
Пытанне пра штучнасць для беларускай мовы формаў на -ачы, -ячы, -учы, -ючы грунтоўна распрацоўвае знаны навукоўца і стыліст Алесь Каўрус. У адмы-словым артыкуле «Калі ісці ад свайго: Дзеепрыметнік і яго ад-паведнікі» (Полымя. 2004. № 5. 194-216) ён піша: «Як паказвае аналіз літаратурных тэкстаў роз-ных стыляў, замест нехарактэр-ных беларускай мове дзеепры-метнікаў з суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч- ўсё часцей выкарыстоўва-юцца прыметнікі...». На 23 ча-сопісных старонках (вялікага фармату) даследнік паказвае ас-ноўныя адпаведнікі і сродкі заменынеўласцівых беларускай мове формаў дзеепрыметніка.
Беларускімі адэкватамі да рускіх дзеяслоўных формаў з суфіксамі -ащ-, -ящ-, -ущ-, -ющ- , якія выконваюць функцыю пры-метнікаў, выступаюць, як свед-чыць навукоўца, аддзеяслоўныя і адназоўнікавыя (радзей) прымет-нікі з наступнымі суфіксамі: -льн- (захапляльны, пазнавальны, узра-стальны) , -лів- (бегатлівы, ганар-лівы, дымлівы) , -н- (падыходны, непрабітны трасірны) , -к- (вабкі, лёткі, поўзкі) , -оў-н (атакоўны, паноўны, пульсоўны) , -оў-ч- (ар-ганізоўчы, накіроўчы, стыкоўчы) , -ацый-н- (кансалідацыйны, каар-дынацыйны, актуалізацыйны) , - уч-, -юч- (звінючы, спявучы, кусучы) , - аст- (рыкасты статак) , -іст- (зіхацістыя кветкі) , -ат- (лыпа-тыя фары) , - ільн- (жывільная страва) .
А рускім формам дзеяслова з суфіксамі -ащ-, -ящ-, -ущ-, -ющ-, якія ўжываюцца ў значэнні на-зоўніка, у сучаснай беларускай моўнай практыцы ўсё часцей выступаюць субстантываваныя прыметнікі і ўласна назоўнікі... (С. 209).
Напрацоўкі вучонага над-та важкія для беларускага мо-вазнаўства, у прыватнасці гра-матыкі і лексікаграфіі. Бо не сакрэт, што нашыя лексікографы пры перавыданні слоўнікаў часта кіруюцца застарэлымі поглядамі на адпаведныя мовазнаўчыя праб-лемы, што пацвярджаюць і матэ-рыялы «Беларуска-рускага слоў-ніка» 2003 года, дзе згаданыя дзеепрыметнікі засталіся амаль некранутымі - у той форме, што фіксавалі папярэднікі - слоўнікі 1962 і 1988-89 гадоў выдання. Вось яны: абагульняючы, абяз-больваючы, ажыўляючы, акаляю-чы, арганізуючы, бастуючы, блу-каючы, брыючы (палёт), ваен-наслужачы, веруючы, вісячы, вы-конваючы (абавязкі), выпрамень-ваючы, вытвараючы, гаворачы, горназдабываючы, гукаізалюючы, гукаправодзячы, дазіруючы, жа-даючы, жывародзячы, затухаючы, захапляючы, звышцякучы, здабы-ваючы, здзіўляючы, змываючы, змякчаючы, знясільеаючы, зыхо-дзячы, ільнасеючы, існуючы, кам-плектуючы, караючы, квітнеючы, кіруючы, лечачы (урач), лідзіру-ючы, льнасеючы, лятаючы, мала-паспяваючы, мелкасядзячы, многа-абяцаючы і яшчэ безліч падобных «уючых» і «аячых».
Дарэчы, гэты слоўнік на-ват змяшчае на сваіх старонках формы дзеяслова (інфінітывы) з суфіксам -ч -: падсеч, перасеч, ссеч, усеч , хоць ніводная беларуская граматыка такіх формаў не згад-вае. Як, дарэчы, і не прыпісвае суфіксу -ейш- , акрамя значэння вышэйшай ступені параўнання, яшчэ і значэнне найвышэйшай: гл. у гэтым слоўніку: буйнейшы - 1) крупнее, 2) крупнейшнй. Тое ж і ў артыкуле важнейшы і іншых. Гэта беларуска-руская сумесь - тра-сянка перыяду «зліцця нацыяў і іх моваў».
Згаданыя штучныя формы, змешчаныя ў слоўніку 2003 года, не могуць спрыяць удаскана-ленню маўлення носьбітаў беларускай мовы, бо яны пярэчаць сучасным моўным рэаліям.
Павел Сцяцко, прафесар, доктар філалагічных навук.
Слуцкія зачосы
Страхі
У гарадской бібліятэцы сустрэў знаёмую настаўніцу-пенсіянерку, якая выкладала калісьці беларускую мову і літаратуру у школе, а цяпер падрабляе рэпетытарствам. Ведаў яе ў свой час як жанчыну з адраджэнцкімі поглядамі.
Таму параіў выпісаць газету "Наша Ніва", назваў адрас дзяржбанка, дзе можна пералічыць на рахунак газеты пэўную суму грошай. Яна дала згоду, нумар свайго хатняга тэлефона.
Дзён праз тры пазваніў ёй, каб дамовіцца пра месца сустрэчы - для перадачы падпіснога квітка, які быў змешчаны ў чарговым нумары газеты. А ў адказ чую: "Я перадумала, не хачу выпісваць". Пытаюся: "Няўжо збаяліся. Ці з грашыма тугавата?" Пачуў у адказ: "Проста няма жадання". Я паклаў трубку. Не было сумнення: страх яе стаў прычынай адмовы ад падпіскі на незалежную газету.
Каб прыведзены факт быў адзіным на маёй памяці, то можа не варта было б, як кажуць, падымаць гвалт, брацца за пяро. На жаль, такіх запужаных сёння сярод інтэлігенцыі нямала. Месяцаў два таму былой супрацоўніцы адной з дзяржаўных устаноў, якая толькі што выйшла на пенсію, з якой пры сустрэчах на вуліцы мы абмень-валіся поглядамі на падзеі ў рэспубліцы як аднадумцы, я параіў выпісаць тую ж "Нашу Ніву", свежы нумар якой даў дзеля знаёмства. Яна адказала, што цяпер, маўляў, не боязна падпісвацца на неза-лежныя газеты, як было раней і пастараецца выпісаць прапанаваную. Мінуў месяц, і неяк пры сустрэчы я пацівавіўся, ці паспела яна аформіць падпіску праз дзяржбанк. Жанчына вінавата усміхнулася і адказала: "Нічога не атрымалася. Прабачце. Не ўсё ў доме ад мяне адной залежыць".
Яна, як і тысячы нашых суайчын-нікаў, жыве ў старху - як бы за такія "крамольныя", недзяржаўныя газеты іх не занеслі ў "чорны спіс", як бы суседзі, праведаўшы аб падпісцы, не шапталі за вуглом: "Вунь пайшла бэнээфаўка".
А такіх вакол - нямала. Асабліва сярод людзей пенсійнага ўзросту. У каго настальгія па савецкай уладзе ў крыві. Хто яшчэ ўздыхае па Сталіну.
А хіба не страх перад уладамі стры-млівае дырэктараў сельскіх і гарадскіх школаў выпісаць для школьных бібліятэк (а такіх школаў у горадзе і раёне 45) хоць па аднаму асобніку газеты "Наша слова", якую можна аформіць праз Белпошту? У свой час траім знаёмым дырэктарам сель-скіх сярэдніх школаў званіў і напамінаў пра гэтую газету. А мне адказвалі, што грошы ім адпушчаны толькі на тры дзяржаўныя - "Савецкую Беларусію", "Мінскую праўду" і "Настаўніцкую газету". На прапанову папрасіць старшынь мясцовых сельгас-кааператываў, каб яны выдзелілі грошы на "Наша слова", дарэчы, самую танную сярод усіх выданняў, газету, адказвалі: "Паспрабуем, можа і дадуць". І нічога не атрымалася!
Псалмы гучаць па-беларуску
У каталіцкім касцёле Святога Ан-тонія, узведзеным на усходняй ускраіне горада дзесяць гадоў таму, служба вядзецца на беларускай мове і з вуснаў святара, паляка па нацыянальнасці, і прыхаджанаў, якіх сюды на парафіяльныя святы прыхо-дзіць звыш двухсот чалавек.
А нядаўна і ў царкве евангельскіх хрысціянаў баптыстаў, што па вуліцы Якуба Коласа, дзе малітоўная зала разлічана на чатырыста вернікаў, хор пеўчых пачаў выконваць некалькі псалмаў на беларускай мове. Ад святара храма даведаўся, што пад кіраўніцтвам маладога рэгента хор пачаў развучваць вядомы гімн "Магутны Божа" на словы паэтэсы Наталлі Арсенневай. Няма сумнення, што бела-рускамоўныя псалмы і малітвы прыцягнуць болей вернікаў, якія не забылі роднай мовы. Дарэчы, тут ёсць у продажу "Бібліі" перакладзеныя на беларускую мову пісьменнікам Васілём Сёмухам.
Мікола Кутнявецкі, г. Слуцк.
ЗДАБЫТКІ БЕЛАРУСКАЙ ГУМАНІТАРЫСТЫКІ
Як бы сёння хто не ацэньваў стан беларускага суверэнітэту, значэнне яго для краіны цяжка пераацаніць. I перш за ўсё ў сферы духоўнасці, асновы яе - гуманітарыстыкі, роля якой у лёсе народа, нацыі заўсёды невымерна вялікая.
За апошнія пятнаццаць год у такім вызначальным сектары гуманітарных навук, як беларусазнаўства, зроблены далёкасяжны крок наперад.
Аб гэтым наглядна сведчаць аб'ектыўныя факты, рэальны плён працы бела-рускіх гісторыкаў, мова-, мастацтва-, літаратуразнаўцаў, дасягнуты якраз за апошнія гады.
Нават панарамны погляд на здзейс-ненае вучонымі ў дадзенай галіне ведаў не можа не ўразіць.
Пяцітомны "Лексічны атлас бела-рускай мовы" і тэарэтычны аднатомнік "Лексічныя ландшафты Беларусі", серыя тэматычных дыялектных слоўнікаў (жы-вёльны свет, расліны, чалавек, сельская гаспадарка) - толькі вяршынныя здабыткі беларускіх мовазнаўцаў апошняга часу.
"Гісторыя Беларусі" у 6-ці тамах і пяцітомная "Гісторыя беларускай літара-туры XX ст.", шасцітомнік "Гісторыя беларускага мастацтва". Крыху раней, асобна "Гісторыя беларускага тэатра" і "Музычны тэатр Беларусі". I ўсё гэта шырокааб'ёмна, фундаментальна, тэарэ-тычна рэалізавана ўпершыню.
I яшчэ што архіважна ў здзейсненым: такія выданні, як "Гісторыя беларускай літаратуры XX ст." і "Гісторыя Беларусі" ў 6-ці тамах, аналіз гістарычных шляхоў беларускага народа ўпершыню былі пад-рыхтаваны без шчыльнай ідэалагічнай апекі.
Ёсць яшчэ дзве галіны гуманітарных ведаў, не ўпомненых вышэй -фальклары-стыка і этнаграфія. Этнаахоўная роля іх пераканаўча выявілася ў 50-х - 70-х гадах XIX ст., калі прадстаўнікі рускай афіцыйнай навукі і польскія даследчыкі Беларусі высвятлялі на палітычным узроўні, да якога роду-племені, этнасу належаць беларусы. Тады народазнаўства сабраным эксперы-ментальным фальклорна-этнаграфічным матэрыялам недвухсэнсоўна засведчыла аўтэнтычнасць беларускай традыцыйнай культуры і яе самадастатковасць як і арыгінальны славянскі тып яе творцы. Навочныя сведчанні этнаграфіі і фальк-ларыстыкі аб самастойнасці этнасу і ўзялі на ўзбраенне беларускія народнікі-гома-наўцы, тэарэтычна абгрунтоўваючы, афармляючы беларускую ідэю. Кіруючыся ёю пазней беларусы і здабывалі суверэннае права на ўласную дзяржаўнасць. I, здаецца, нарэшце здабылі яе. Актуальна яе да канца зразумець, навучыцца цаніць і шанаваць. Для годнай будучыні, сягоння існых і будучых пакаленняў.
Вядома, хацелася б, каб весткі аб здабытках грамадскіх навук, у прыватнасці беларусазнаўчага профілю, былі вядомы і па-за яе межамі адной толькі навуковай грамадскасці. Яны варты таго дзеля асветы грамадства, глыбейшага пазнання свайго этнасу. А насамарэч міжволі згадваюцца словы класіка: "Мы гультаяватыя і неці-каўныя".
Для пашырэння змястоўнай інфарма-цыі аб выхадзе той ці іншай навуковай працы, нават самай паважнай, актуальнай у нас робіцца да крыўднага мала, калі навогул штосьці робіцца. Праўда, "Лек-січны атлас беларускай мовы" ў 2000 г. быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй. Такі гонар, аднак, не быў аказаны "Гісторыі беларускай літаратуры" ў 5-ці кнігах, дзе даследаваны літаратурны працэс і творчасць прадстаўнікоў прыгожага пісьмен-ства беларусаў усяго XX ст. Праца сапраў-ды адметная, значная... Намінаваная на Дзяржпрэмію яна была "зарэзана" высокім чыноўнікам, пэўна ж, не без падказкі добразычліўцаў нашай культуры, літаратуры. У друку, што праўда, было некалькі рэцэнзій.
А што да вялікай, стратэгічна задуманай серыі "Беларусы", падрыхтаванай этнографамі акадэмічнага Інстытута, то на яе да гэтага часу ніклыя публічныя водгукі.
На іншыя ж, як, напрыклад, шасці-томнае навукова-тэарэтычнае выданне "Беларускі фальклор: жанры, віды, паэ-тыка", зрэалізаваныя на працягу 2001-2004 гг. - поўнае маўчанне ў прэсе. Што гэта: перанасычанасць інтэлектуальнай інфар-мацыяй, стомленасць духу, глухая абыяка-васць? А між тым фальклор, або трады-цыйная культура беларусаў ацэньваецца спецыялістамі, як па-свойму унікальная.
Няхай даруюць адмыслоўцы-філо-лагі, мушу сказаць тут некалькі ў прынцыпе вядомых ісцін.
Традыцыйная культура народа - фенаменальная з'ява духоўнасці.
Яе разгалінаваная відава-жанравая сістэма абрадавых практык, сямейна- і каляндарна-абрадавых песень, казкавага эпасу, прыказак, прымавак, загадак, паданняў, легенд, павер'яў і прыкмет, замоў, пазаабрадавай лірыкі, абрадаў ушанавання продкаў акумулявала ў сабе вялізарны сацыякультурны досвед народа, на фун-даментальным узроўні ўвасобіла яго мара-льна-этычныя, сацыяльныя і эстэтычныя ідэалы.
Цягам многіх стагоддзяў рэгулю-ючы быццё этнасу, традыцыйная культура падтрымлівала яго жыццядзейнасць, на-давала яму жыццёвую перспектыву. I сягоння, у эпоху імклівага тэхнічнага прагрэсу, у эпоху глабалізацыі яе па-стулаты і эстэтычны патэнцыял не трацяць актуальнасці для сучаснага грамадства. Яны запатрабаваны пры сацыялізацыі асобы, яе ідэнтыфікацыі, з'яўляюцца важным духоўным складнікам на этапе станаўлення дзяржаўнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
А цяпер пра тое, што і як зроблена беларускімі акадэмічнымі фалькларыстамі ў іх шасцітомнай даследчыцкай працы. Не буду мучыць патэнцыяльнага чытача дэталізацыяй, разгорнутым тэкстам. Скажу коратка, асноўнае. Структура выдання лагічна скіравана на раскрыццё характару і змястоўнасці жанравай сістэмы беларус-кага фальклору. Аналіз вядзецца ў кантэк-сце генезісу, функцыянальнай скіраванасці і спецыфікі мастацкай прыроды жанраў. Адпаведна, так бы мовіць, удзельнай вазе жанру ў цэласці традыцыйнай культуры.
Каляндарна-абрадавая творчасць - характэрыстычны, этнавызначальны, ці не самы прэзентатыўны раздзел беларускага фальклору складае аналітычны змест 1-ай кнігі.
Вялікі, старажытны пласт традыцыйнай беларускай культуры, сімвалічныя паводле семантыкі абрады і песні гадавога круга: вяснянкі, валачобныя, юраўскія, траецкія, куставыя, русальныя, купальскія, жніўныя, ярныя, калядкі і шчадроўкі тэарэтычна інтэрпрэтаваны на падставе сучасных методык У.М. Сівіцкім, В.М. Шарай, А.С. Лісам.
У другой кнізе серыі навукова асэн-савана сямейна-абрадавая творчасць: радзінныя, вясельныя абрады, вялікі масіў іх суправаду, а таксама пахавальная абраднасць і тэксты галашэнняў. Гэта фундаментальная разнавіднасць фальклору беларусаў абыймала сабой увесь жыццёвы цыкл чалавека, увасобіла быційны аспект экзістэнцыі этнасу.
Аўтары раздзелаў А.С.Фядосік і А.С.Емельянаў паслядоўна прааналізавалі семантыку сямейных абрадаў, іх багатае вярбальнае суправаджэнне, функцыяналь-ныя асаблівасці і паэтыку.
У трэцяй кнізе даследавана пазаабра-давая паэзія: песні кахання, сямейных адносін, сацыяльна-бытавая лірыка (песні казацкія, рэкруцкія, салдацкія, чумацкія, бурлацкія, батрацкія, а таксама прыпеўкі). Асобны падраздзел склала аналітыка самавітага ў беларусаў жанру - балад.
Творы пазаабрадавай лірыкі глы-бока выявілі духоўны свет беларуса, вылучаюцца яскравай вобразна-эстэ-тычнай паэтыкай. Асноўны аб'ём дасле-давання, менавіта аналіз лірычнай песня-творчасці адпаведна выкананы А.І. Гурскім. Г.А. Пятроўскай пераканаўча прааналіза-ваны ідэйна-тэматычны змест і мастацкія асаблівасці сацыяльна-бытавой лірыкі. Сюжэтна-вобразнае багацце беларускіх балад глыбока раскрыта ў падраздзеле, напісаным Л.М. Салавей.
Чацвёртая кніга адведзена дасле-даванням фальклорнай прозы: казкавага эпасу, легенд і паданняў, анекдотаў і жартаў. Асноўны раздзел яе, прысвечаны вывучэнню генезесу сюжэтнага складу, вобразам казак аб жывёлах, чарадзейных і сацыяльна-бытавых, або навелістычных грунтоўна рэалізаваны вядомым беларус-кім даследчыкам казкавага эпасу К.П. Кабашнікавым. Жанравая спецыфіка і тыпалогія папулярнага жанру анекдотаў добра раскрыта ў падраздзеле аўтарства А.С. Фядосіка.
Паданні гістарычныя, міфалагічныя, тапанімічныя і іншыя ды легенды - аб'ект увагі ў кнізе знанага даследчыка гэтых жанраў А.В. Цітаўца. Падраздзел атры-маўся кампактна змястоўны.
"Міфалогія. Духоўныя вершы" (пя-тая кніга серыі) уключае тры асобныя раздзелы. У першым з іх А.М. Ненадаўцом шырока даследуюцца касмаганічныя міфы, вышэйшыя і ніжэйшыя боствы беларускай міфалогіі, міфалагемы дрэваў. У другім Л.М. Салавей раскрыта жанравая спе-цыфіка і функцыянальная прагматыка замоў, аднаго з самых старажытных жанраў фальклору. У трэцім А.У. Марозавым упершыню шырэй, з увагай да паэтыкі жанру прааналізаваны духоўныя вершы, іх сюжэтны склад, сувязь з кантамі і псалмамі. Народная інтэрпрэтацыя хрысціянскай веры ў духоўных вершах агледжана Т.А. Івахненка (Марозавай).
У заключнай, шостай кнізе гэтага этапнага для беларускай навукі аб фаль-клоры выдання знойдзены новы падыход для вытлумачэння філасофскіх высноў пры-казак і прымавак, жанру, у якім у скан-цэнтраванай форме ўвасоблены быційны досвед народа, яго мудрасць (аўтар тэксту Т.В.Валодзіна). Фалькларысткай таксама грунтоўна інтэрпрэтаваны такія малыя фальклорныя адзінкі, як прыкметы, павер'і, прыгаворы ў каляндарных абрадах.
А.І. Гурскі патрапіў дасканала раскрыць складаную метафорыку беларус-кіх загадак, засведчыў незвычайную кемлі-васць і досціп творцаў іх у асэнсаванні рэалій навакольнага свету і космасу ў паэтычна-вобразнай форме.
У ёмістым па аб'ёму раздзеле "Дзіцячы фальклор" вядомая даследчыца беларускай традыцыйнай культуры Г.А. Барташэвіч наглядна паказала ролю фальклору ў выхаванні дзіцяці, змястоўна прааналізавала жанравую сістэму дзіцячага фальклору, абрадавую паэзію ў фалькло-ры дзяцей, дзіцячы гульнёвы фальклор.
Рэалізуючы маштабны навуковы праект, беларускія фалькларысты абапер-ліся на дасягненні айчыннай фалькла-рыстыкі, творча скарысталі з досведу даследавання традыцыйнай культуры замежнымі вучонымі. Ёсць усе падставы канстатаваць, што беларускімі вучонымі-народазнаўцамі выканана адказная, грамад-ска актуальная праца, вартая вялікай духоўнай спадчыны нашага народа.
А. Слабодскі.
Сучаснае беларускае вяселле
18 і 19 жніўня старажытныя Нясвіж і Заслаўе гулялі вяселле. Браліся Павел Мятліцкі з Заслаўя і Ірына Секержыцкая з Нясвіжа. Ірына Секержыцкая былы карэспандэнт "Нашага слова", сябар ТБМ, сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў, і мы палічылі магчымым зрабіць рэпартаж з гэтага вяселля.
Вяселле не было пастановачным, а ладзілася, "як само пойдзе".
Вяселле пачыналі па нясвіжскаму звычаю. Рэгістравалі маладых у Нясвіжскай ратушы. Пачатак цырымоніі быў па-беларуску, далей перайшлі на рускую мову. Па-беларуску віншавалі маладых Барбара Радзівіл і Жыгімонт Аўгуст у выкананні мясцовых артыстаў. Па беларуску віншавалі маладых і многія госці, у тым ліку супрацоўнікі Нясвіжскай бібліятэкі, дзе працавала маладая.
Маладыя пастаялі на ручніку з нацыянальным арнаментам, падняліся на вежу ратушы і ад'ехалі ў касцёл на шыкарнай, дарагой карэце.
У касцёле гучала адна мова - беларуская. Па-беларуску маладыя давалі і шлюбную клятву.
Музычная частка вяселля ў асноўным была рускамоўная, хоць у Нясвіжы было зусім відавочна, што калі б музыкаў моцна заахвоціць, і будзе запа-трабаванасць, то яны здо-льныя стварыць і беларускамоўнае караокі.
У Нясвіжы пасля караваю не спявалі традыцый-ных "Sto lat". Спявалі прыгожую беларускую песню "Сто летаў". І ўсе ўставалі на "Сто летаў", як і на "Sto lat", мабыць і роз-ніцы не заўважылі. Што праўда ў За-слаўі спявалі "Sto lat" па-польску. Там з беларускай мовай цяжэй.
Што тычыц-ца самога вяселля, то яно ў Заслаўі мала чым адрозніваецца а нясвіжскага. Пакуль ехалі па горадзе пяць разоў за-бралі перапой і кожны раз прымушалі маладых выхо-дзіць з машыны.
Першае месца ў Заслаўі, якое наведалі маладыя было замчышча Рагнеды з помнікам да 1000-годдзя хрысціянства. Ну а па-сля ізноў усё спачатку: хлеб-соль бацькоў, праход пад ручніком, каравай. Пасля каравая маці маладога зняла з маладой фату і завязала хустку. У той жа час нясвіжскія госці падзякавалі гаспадарам і пакінулі вяселле. Хай жывуць шчасліва Павел і Ірына Мятліцкія ў слаўным горадзе Заслаўі, а на радзіны мы пад'едзем.
Наш кар.
Сцяг ТБМ над сядзібай Ігната Дамейкі ў Заполлі
15 жніўня пачаліся работы па расчыстцы і раскопках сядзібы Ігната Дамейкі ў Заполлі Лідскага раёна. У Заполлі, у маёнтку свайго дзядзькі Ігната Дамейкі Ігнат Дамейка-малодшы жыў з канца кастрычніка 1824 года як ссыльны пасля разгрому Таварыства філаматаў. Пражыў ён тут да траўня 1831 года і адгэтуль пайшоў у паўстанне. Гэтыя шэсць гадоў зрабілі Ігната Дамейку лі-дзянінам, і на Лідчыне яго шануюць, мабыць больш, чым дзе-небудзь яшчэ.
Пасля паўстання ма-ёнтак быў секвестраваны і пераходзіў з рук у рукі, але тое, што тут жыў Ігнат Дамейка, памяталі заўсёды.
У 1939 годзе чырво-наармейцы разграмілі маён-так, спалілі кнігі. Пасля вайны тут была школа. Па-сля пабудовы школы ў Кру-паве ў пачатку 60-х гадоў 20-га стагоддзя сядзібны дом быў парваны тракта-рамі, бярвенні былі выве-зены на будоўлю фермы. Застаўся толькі фудамент, які зарос лесам. 10 гадоў назад перад 1-м з'ездам лі-дзян сядзібу чысцілі. Сёлета гэтую работу паўтараюць маладыя сябры Слабадской суполкі ТБМ г. Ліды.
Яраслаў Грынкевіч.
На здымку: Эдуард Пальчыс, Яўген Сілько, Алег Халявінскі (СШ № 16 г. Ліды), Эдвард Запаснік (г. Масты). З імі дабраахвотны памочнік і пазаштатны кіраўнік работаў 77-гадовы Франц Адамавіч Круглы, бацька якога парабкаваў у апошняй уладальніцы маёнтка Ганны Шалевіч і арандатара немца Бэрхмана.
Завершана перавозка бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў на Лідчыну
17 жніўня завершана перавозка бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў на Лідчыну. І ў другі раз велізарная аўтафура была загружана цалкам. Гэтым разам была вывезена рэшта кніг (каля 10 000) і практычна ўся мэбля: стэлажы, шафы, сталы.
На гэты раз машыну і людзей выдзеліла Кіраўніцтва справаў Адміністрацыі прэзідэнта. Дапамагала ў пагрузцы моладзь БНФ.
У Мінойтах разгрузку вялі работнікі Лідскага аддзела культуры і сябры Лідскай гарадской арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны".
Такім чынам бібліятэка цалкам перавезена. Зараз лідзян чакае вялікая праца па разборцы і ўпарадкаванні ўсяго дастаўленага. І тут востра паўстае пытанне паскарэння работ на новым будынку Лідскай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Але вочы баяцца, а рукі робяць.
Яраслаў Грынкевіч.
На здымку: Завяршаецца пагрузка мэблі.
Нас чакае працоўная восень
Адыходзіць яшчэ адно лета, лета пачатку ХХІ стагоддзя. Неўзабаве надыдзе верасень, у школах з'явяцца вучні і настаўнікі, у ВНУ - студэнты і вы-кладчыкі. Зноў нас чакае штодзённая, вельмі неаб-ходная праца па захаванні і распаўсюджванні роднага слова і беларушчыны нао-гул. У верасні мы будзем адзначаць чарговую гадавіну (1989 г.) рэгістрацыі ТБМ.
Пачнём з падпіскі на "Наша слова". Вельмі важна ахапіць падпіскай у канцы жніўня і да 10 верасня студэнтаў, вучняў, настаўнікаў і выкладчыкаў. Таму прашу ўсіх актывістаў ТБМ узяцца за гэтую нялёгкую працу. Паколькі беларусы не вельмі любяць рухацца (у тым ліку і ў кірунку пошты), неабходна самім браць падпісны бланк, пра-паноўваць пры Вас яго запоўніць і, атрымаўшы ад будучага падпісчыка неабходныя грошы, занесці яго ў бліжэйшае аддзяленне сувязі, аформіць падпіску і потым урачыста аддаць яго падпісчыку.
Таксама прашу Вас правесці ў верасні справа-здачнавыбарчыя сходы ў суполках і тых рэгіянальных структурах, дзе з часу апошняга выбарчага сходу пра-йшло два гады. Выпіскі неабходна даслаць у сядзібу ТБМ. Заадно варта сабраць і сяброўскія складкі за 2006 год. Чакаем Вашых допісаў і цікавых інфармацый.
Старшыня ТБМ
Алег Трусаў.
Грамадскае аб'яднанне
" Таварыства беларускай мовы
імя Францішка Скарыны"
Аб выданні календара.
Міністэрства культуры разгледзела ваш зварот аб выданні беларускамоўнага перакіднога календара "Асветнікі Беларусі" і паведамляе наступнае.
Улічваючы, што публічныя бібліятэкі і іншыя ўстановы культуры фінансуюцца за кошт мясцовых бюджэтаў, Міністэрства вывучыла патрэбнасць на гэта выданне. Заказ складае ўсяго 188 экземпляраў.
Але, разумеючы важнасць перавыдання перакіднога календара "Асветнікі Беларусі" для культуры краіны, Міністэрства накіруе хадайніцтва ў Міністэрства інфармацыі аб уключэнні календара ў спіс сацыяльна значнай літаратуры на 2007 год.
Намеснік Міністра В.К.Гедройц.
Ахвяраванні на ТБМ
1. Шкірманкоў Фелікс- 10000 р., г. Слаўгарад.
2. Скрэчка Анатоль - 10000 р., г. Мазыр.
3. Бялевіч Леў - 10000 р., г. Полацк.
4. Хацяноўская Надзея - 5000 р., г. Гародня.
5. Фурс А.В. - 10000 р., г. Паставы.
6. Сафро Марыя - 80000 р., г. Масква.
7. Санько Валер - 10000 р., г. Менск.
8. Дарашкевіч Ягор - 10000р., г. Менск.
9. Казлоўская І.І. - 9000 р., г. Менск.
10. Краўчанка Пётр - 10000 р., г. Менск.
11. Анісава Клаўдзія - 10000 р., г.п. Свіслач, Пухавіцкі р-н.
Дзейнасць ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" па наданні роднай мове рэальнага статуса дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ - справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.
Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015212330014 у Мінскай гардырэкцыі ААТ "Беінвестбанка" код 764 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк (камісійны збор пры гэтым не бярэцца).
15 гадоў Беларускаму Згуртаванню Вайскоўцаў
17 верасня ў Менску адбылася сустрэча ветэранаў Беларускага Згуртавання Вайскоўцаў з нагоды 15- годдзя арганізацыі . У сустрэчы бралі ўдзел і маладыя людзі , якім была цікавая такая з ' ява , як беларускі вайсковы рух канца 80- х - пачатку 90- х гадоў .
Падчас сустрэчы быў паказаны відэафільм , скампанаваны з выступаў сяброў БЗВ на 1- м з ' ездзе БЗВ і з кадраў іншых падзей .
Выступілі А. Станкевіч, С. Суднік, М. Варанец, В. Костка. Гаворка вялася пра былыя падзеі і дзейнасць беларускіх афіцэраў у роз-ных варунках жыцця.
Міхась Варанец паспрабаваў данесці да прысутных гісторыю БЗВ, але мусіў гаварыць фрагментарна, таму рэдакцыя "Нашага слова" прапануе сваім чытачам адрыўкі з даследвання, зробленага Варанцом па гарачых слядах падзей, а таму найбольш дакладнага з усяго напісанага на гэтую тэму.
Наш кар.
На здымках: выступаюць А. Станкевіч (Менск), В. Костка (Маладзечна), М. Варанец (Слонім).
Прычыны ўзнікнення першых нацыянальна-патрыятычных арганізацый вайскоўцаў
На працягу ўсяго ча-су існавання СССР у яго Ўзброеных Сілах служыла шмат беларусаў. Жаўнерамі-беларусамі камплектаваліся найбольш адказныя віды і роды войскаў. Так, напрыклад, у Ваенна-марскім Флоце СССР у 1980-х іх колькасць даходзіла да 50% ад агульнага складу (па падліках гісторыка Алега Трусава). У тыя ж гады па колькасці афіцэраў Савец-кай Арміі і Ваенна-марскога флоту, у працэнтных адно-сінах да колькасці сваёй нацыі, беларусы былі на першым месцы. На першым месцы беларусы былі і па адноснай колькасці загінуўшых у Афганістане. Агульнавядомы як высокі ўзро-вень ваеннай вывучкі бепарусаў, так і іх надзейнасць.
У савецкія часы гэта былі людзі, выхаваныя ў духу савецкага патрыятызму і пралетарскага інтэрна-цыяналізму. У пераважнай большасці з іх было пачуццё сваёй беларускай адмет-насці, але ніхто над гэтым не задумваўся і не змог бы асэнсавана адказаць - у чым заключаецца яго бела-рускасць.
Эдуард Дубянецкі тлумачыў гэта тым, што, пачынаючы з XIX стагоддзя, "значная частка беларус-кага народу апынулася ў стане нацыянальнага ана-біёзу, калі энергія, воля беларусаў былі параліза-ваны, не маючы належных варункаў для свайго раз-віцця і практычнага ўваса-блення". На думку Э. Ду-бянецкага, вельмі трапна такі стан ахарактарызаваў беларускі палітык часоў БНР Аляксандар Цвікевіч, які адзначаў, што Беларусь "...нацыянальна не памірала, але і не жыла. Але нават сярод вайскоўцаў-афіцэраў былі такія, хто і ў заду-шлівыя 1970-я і 1980-я гады паслугоўваліся беларускай мовай у сваіх сем'ях. Віда-вочна, што нацыянальны дух сярод беларусаў-вайс-коўцаў ва Ўзброеных Сілах СССР патэнцыяльна існа-ваў. Але дзеля таго, каб ён праявіўся, патрэбны былі адпаведныя ўмовы. Такой умовай стала палітыка "галоснасці", распачатая та-гачасным генеральным са-кратаром ЦК КПСС М. Гарбачовым. Яна спрыяла рас-прыгоньванню свядомасці людзей, дазволіла ім даве-дацца праўду пра сваю гісторыю. Гэта паступова вяло да абуджэння і нацыянальнай сьвядомасці, у тым ліку і сярод вайскоўцаў-беларусаў.
Нацыянальныя арганізацыі беларускіх вайскоўцаў за межамі Беларусі
Першая нацыянальна-патрыятычная суполка беларусаў-вайскоўцаў за межамі Беларусі ўзьнікла ў г. Прыазёрску Казахскай ССР (вайсковая частка 03866). Заснавальнікам яе быў афіцэр, ураджэнец Нясвіжчыны Станіслаў Суднік.
Усё сваё свядомае жыццё С. Суднік з'яўляецца патрыётам Беларусі. З 1977 году ён быў сталым падпісчыкам беларускамоўных газетаў "Звязда" і "Літаратура і мастацтва". Але патрыятызм гэты быў большай часткай пасіўны. Пералом адбыўся ў 1988 годзе (прычына - перапляценне акалічнасцяў асабістых з вонкавымі, грамадскага кшталту - "галоснасць" і г. д). Пасля некаторага пе-рапынку С.Суднік піша вершы (з 1985 г. нічога не пісаў), якія ўжо клічуць да актыў-най дзейнасці: 15траўня 1988 года - "Пагоня за мову" (надрукаваны ў часопісе "Полымя" за 1992 г., № 4); 18 траўня 1988 г- "Ці не-падумалі панове "(неапублікаваны); 28траўня 1988 г. - "Суд" (надрукаваны ў га-зеце "Рокаш", 1990, жнівень, № 1 і ў газеце "Наша слова", 1990, верасень, № 7). Верш "Суд" стаўся для аўтара праграмным у яго нацы-янальна-патрыятычнай дзейнасці:
Гэй, устаньце, беларусы,
На суд мацяры-зямлі,
Адкажыце беларусы,
Вы за колькі прадалі
Мову нашу, мову маці,
Мову пушчаў і бароў,
Мову Койданаўскай раці
I Грунвальдскіх ваяроў?...
... Вас спытаюць вашы дзеці
Што пакінулі вы ім,
А ў адказ вы зазванеце
Срэбрам Юдавым сваім.
З гэтага часу пача-лася энергічная дзейнасць С. Судніка на карысць бела-рускага Адраджэння. У 1988 годзе ен паступае ў вайс-ковую акадэмію ў горадзе Калінін (цяпер - Цвер) і на прыватнай сустрэчы з адна-кашнікамі, выпускнікамі Менскай вышэйшай інжы-нернай зенітна-ракетнай вучэльні чытае свае тра-веньскія, 1988 года, вершы. Аднакашнікі пазнаёмілі Судніка з падпалкоўнікам Вінцэнтам Чорным, лідарам беларускага зямляцтва ў акадэміі. У кастрычніку 1988 г. С. Суднік, будучы на Радзіме, адмыслова заяз-джае ў Гомель да свайго сябра Алеся Міткаўца (выг-нанага ў свой час з універ-сітэта за "нацыяналізм"), а ў Менску праз газеты зна-ходзіць Ігара Чарняўскага, з якім быў знаёмы яшчэ з 1975 г. па Клубе аматараў піва Менскага унівэрсітэта. Гэта былі важныя сустрэчы, на якіх ішла гутарка аб сітуацыі ў Беларусі і шляхах нацыянальнага Адраджэння. З усім гэтым багажом (ін-фармацыя, літаратура, аса-бістыя ўражанні) Суднік паляцеў у Казахстан.
У вайсковай частцы С. Суднік азнаёміў з літа-ратурай афіцэраў - ура-джэнцаў Беларусі і, най-перш, Ігара Супаненку, свя-домага афіцэра-беларуса. Такая прапагандысцкая ра-бота сярод вайскоўцаў-зем-лякоў вялася няспынна. З 1989 году з ініцыятывы Судніка (ён быў намеснікам камандзіра вайсковай ча-сткі) ў ленінскім пакоі вяліся падшыўкі беларускамоўных газетаў "Літаратура і мас-тацтва" (ЛіМ), "Звязда", часопіса "Вожык", а пазней - газетаў "Наша слова", "Навіны Беларускага на-роднага фронту за пера-будову "Адраджэньне", "Свабода", "Голас часу" (Англія), часопіса "Пола-цак" (ЗША). Літаратура з Беларусі (найперш неафі-цыйная) паступала ад Але-ся Міткаўца і Ігара Чарняў-скага.
У гэтым жа 1989 го-дзе С. Суднік праз Вінцэнта Чорнага выйшаў на Міколу Міхноўскага - літкансуль-танта камісіі "Спадчына" Саюза пісьменнікаў Белару-сі - і ўжо ў жніўні атрымаў ад яго статут грамадскай арганізацыі "Таварыства беларускай мовы імя Фран-цішка Скарыны" (ТБМ), а потым і адпаведную літа-ратуру.
У пачатку 1989 г. у былым СССР пачалася кам-панія за наданне нацыяна-льным мовам статусу дзяр-жаўных. С. Суднік і яго найбліжэйшы паплечнік І. Супаненка вырашылі па-спрыяць гэтаму ў адносінах да беларускай мовы. Вясной 1989 году яны сабралі 21 подпіс вайскоўцаў пад ліс-том да Вярхоўнага Савету БССР за дзяржаўнасць бе-ларускай мовы, які быў надрукаваны на Бацькаў-шчыне. У студзені 1990 года Вярхоўны Савет БССР пры-няў Закон "Аб мовах у Бе-ларускай ССР". Даклад-чыца, намесніца старшыні Савету Міністраў БССР Ніна Мазай зачытала вы-трымкі з ліста (два апошнія абзацы) ад афіцэраў "...Са-вецкіх Узброеных Сіл бела-рускага паходжаньня, якія служаць у Казахскай ССР", для абгрунтавання неаб-ходнасці прыняцця Закону. Для С.Судніка і яго сяброў гэта азначала, што бела-русы-вайскоўцы маглі раз-лічваць на дзяржаўную пад-трымку.
Падбадзёраныя гэ-тым Суднік і Супаненка ў пачатку траўня 1990-га падрыхтавалі зварот з ліс-тамі да ўсіх народных дэпу-татаў Вярхоўнага Савета БССР і даслалі яго ў рэдак-цыі газетаў "ЛіМ" і "Звя-зда". 6
Пра змест "Звароту" можна меркаваць па яго загалоўках:
першы аркуш- "Аб рэспубліканскай нацыяна-льнай палітыцы..."
другі аркуш - "Аб нацыянальнай валюце..."
трэці аркуш - "Аб палітычным суверэнітэце Беларусі і дэмакратызацыі грамадскага жыцця рэспуб-лікі..."
чацвёрты аркуш - "Аб нацыянальных сімва-лах..."
пяты аркуш - "Аб рэабілітацыі беларускага правапісу..."
"ЛіМ" увогуле пра-маўчаў, а "Звязда" даслала ад імя рэдакцыі ліст, дзе выказала сваё негатыўнае стаўленне да зместу "Зва-роту...".
Але, маючы мараль-ную падтрымку землякоў, С. Суднік і І. Супаненка ў чэрвені 1990 г. прымаюць рашэнне наладзіць выпуск газеты. I вось у жніўні 1990 года выйшаў першы нумар газеты "Рокаш" -органа Прыазёрскай гарадской Ра-ды ТБМ імя Францішка Скарыны. Фармальны сход па стварэнні суполкі ТБМ не збіраўся, але ўжо з 1989 года фактычна існавала нацыянальна-патрыятычная супольнасць вайскоўцаў-беларусаў колькасцю да 30 чалавек.
Эпіграфам для газе-ты сталі словы паэта Мак-сіма Багдановіча "Біце ў сэрцы іх, біце мячамі, не да-вайце чужынцамі быць...".
У рэдакцыйным ар-тыкуле першага нумара газеты напісана:
" Рокаш"- старабе-ларускае слова іабазначае бунт, паўстанне. Газета "Рокаш"будзе клікаць вас на духоўны бунт, на бунт супраць тых, хто нішчыў і нішчыць нашу мову, нашу культуру, нашу дзяржаву".
Газету атрымоўвалі на Беларусі, у Казахстане, Летуве, Эстоніі, больш дзе-сяці месцаў Расеі ўключна з Якуцкам, Тындай, Хаба-раўскам. Газета паступала ў Ленінградскую публічную бібліятэку імя Салтыкова-Шчадрына, у Лонданскую бібліятэку імя Францішка Скарыны, у Беларускую дзяржаўную бібліятэку імя У. Леніна. У верасні 1990 г. выйшаў другі нумар газеты. Усяго ж да жніўня 1991-га было выдадзена 8 нумароў газеты "Рокаш": 1990 г. - 2, 1991 г. - 6, уключна з свя-точным, прысвечаным 73-м угодкам Беларускай Народ-най Рэспублікі. Сталымі аўтарамі "Рокаша" былі Станіслаў Суднік, Ігар Су-паненка ды іншыя. У газеце зьмяшчаліся вершы С. Суд-ніка, гістарычныя артыку-лы, аналітычныя матэрыялы аб падзеях на Беларусі, на-таткі з жыцця беларусаў Прыазёрска. Газета выпу-скалася кампутарным спо-сабам, з "выкарыстаннем" службовага становішча С. Судніка (намесніка каман-дзіра часткі).
Але і гэтага ўжо бы-ло мала. Суднік і Супанен-ка, параіўшыся з вайскоў-цамі-беларусамі, і атрымаў-шы іх падтрымку, вырашы-лі адчыніць нядзельную бе-ларускую школу.
Але ў арганізатараў (яны ж выкладчыкі) акрамя мастацкай літаратуры быў толькі адзін падручнік - "Белорусский язык для не-белоруссов". Таму з самага пачатку школа была пад пагрозай закрыцця. Але, будучы ў адпачынку, І. Супаненка 10 верасня 1990 г. адмыслова трапіў на ўстаноўчую канферэнцыю міжнароднай грамадскай арганізацыі "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаў-шчына" (ЗБС "Бацькаўш-чына"), дзе выступіў і па-прасіў дапамогі. У выніку прывёз некалькі падручні-каў для школы як узор. Крыху пазней С. Суднік, таксама будучы ў адпачын-ку ў Беларусі (восень 1990 г), звярнуўся з афіцыйным запытам у навукова-педа-гагічную бібліятэку (яе ка-ардынаты ў верасні раз-ведаў Супаненка), і ў хут-кім часе ў Прыазёрск былі дасланыя 100 падручнікаў. Ужо праз 2 месяцы школу падзялілі на два класы: ма-лодшы і старэйшы. У пер-шым выкладаў І. Супанен-ка, у другім - С. Суднік. Колькасць вучняў стала больш дваццаці. Трэба да-даць, што школе дапамаглі падручнікамі 32 прыватныя асобы, газета "ЛІМ", 9 гра-мадскіх арганізацый і 3 дзяржаўныя ўстановы на Беларусі, а таксама ініцы-ятыўная група ЗБС "Баць-каўшчына" з Алма-Аты.
У гэтым жа 1990 го-дзе нацыянальна-патрыя-тычная арганізацыя бела-русаў-вайскоўцаў выйшла за межы асьветніцкай дзей-насці. Яе сябры выступалі за
- "стварэнне бела-рускай нацыянальнай ар-міі...
- Беларусь: моцная ядзерная дзяржава...
- стварэнне грамад-скага вакууму вакол нацы-янальных адшчапенцаў і нігілістаў...".
Важнай падзеяй у жыцці арганізацыі сталася святкаванне ў сакавіку 1991 года 73-х угодкаў Бела-рускай Народнай Рэспуб-лікі. Аб тым, як яно пра-ходзіла, распавядаецца ў рэдакцыйным артыкуле "Пад знакам "Пагоні" 5-га нумара "Рокаша":
- У сходзе прыняў удзел 21 чалавек: адзін жаў-нер, 18 афіцэраў і два гене-ралы. Вядучы С. Суднік распавёў пра гісторыю стварэння БНР, а потым зрабіў справаздачу аб дзей-насці Таварыства беларус-кай мовы г. Прыазёрска. Ад беларускіх вайскоўцаў го-рада Цьвер сход прывітаў падпалкоўнік Вінцэнт Чор-ны. Быў арганізаваны ган-даль беларускімі кнігамі, часопісамі і слоўнікамі. Кожнаму ўдзельніку быў уручаны святочны бюле-тэнь, падрыхтаваны рэдак-цыйным калектывам газеты "Рокаш". Былі падрыхта-ваныя красворды з цыклу "Перакладзіце на беларус-кую мову". У канцы сходу ўдзельнікі прынялі рэзалю-цыю. Варта адзначыць, што ўсе выступоўцы ўжывалі толькі беларускую мову, хоць некаторым гэта было цяжкавата.
Нацыянальна-па-трыятычная арганізацыя беларускіх вайскоўцаў у Прыазёрску актыўна ўдзе-льнічала ў працы ініцыя-тыўнай групы "Бацькаўш-чына" г. Алма-Аты, у пер-шую чаргу ў выпрацоўцы статутных дакументаў. I ў траўні 1991 года ў сталіцы Казахстана быў створаны і зарэгістраваны рэспублі-канскі культурны асяродак "Беларусь". 26 ліпеня 1991-га Рада культурнага ася-родка "Беларусь" афіцыйна заснавала арганізацыю ТБМ у горадзе Прыазёрску Казахскай ССР і звярнулася да старшыні Прыазёрскага гарадскога Савета народ-ных дэпутатаў з просьбай зарэгістраваць яе. Рэгіст-рацыя адбылася ў першай палове жніўня 1991 года.
Важным чыннікам для далейшай дзейнасці ар-ганізацыі сталі паездкі на Беларусь Супаненкі (тра-вень-чэрвень 1991 г.) і Суд-ніка (чэрвень-ліпень таго ж года). Адной з мэтаў паез-дак была неабходнасць "вы-йсці" на Міколу Статкевіча. 3 нататкі ў газеце "Сва-бода" (1991, травень, № 9) было вядома, што ён узна-чальвае вайсковую секцыю партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада". У канцы траўня 1991 г. у Мен-ску адбылася сустрэча І. Супаненкі з М. Статкеві-чам, а ў чэрвені - сустрэча С. Судніка з М. Статкеві-чам і С. Чыславым. Вайскоў-цы гаварылі пра канцэп-цыю стварэння беларускага войска, аб дзеяннях па яго стварэнні ў супрацы з іс-нымі нацыянальна-дэмакра-тычнымі грамадскімі і па-літычнымі структурамі, аб каардынацыі дзеянняў па-між усімі нацыянальна-па-трыятычнымі арганізацыямі вайскоўцаў. Гэтым жа ча-сам, 14-15 чэрвеня 1991 года, С. Суднік прыняў удзел у 2-ім з'ездзеТБМ. У жніўні 1991 года (падчас путчу ГКЧП) выданне газеты "Рокаш" і, адпаведна, дзейнасць арга-нізацыі ў такім кірунку, былі забаронены. Сам С. Суднік быў выкліканы да начальства і абвінавачаны ў распальваньні беларус-кага нацыяналізму...
Згуртаванне беларусаў-вайскоўцаў г. Масквы (ЗБВ)
Увосень 1990 года сярод сяброў Маскоўскай суполкі БНФ (існавала з 1989 г.) пачала выкрышта-лізоўвацца група вайскоў-цаў. Адзін з іх, лейтэнант Віктар Нагнібеда, па ўлас-най ініцыятыве, ад імя арг-камітэту Згуртавання бе-ларускіх вайскоўцаў (хаця насамрэч аргкамітэту яшчэ не было) склаў "Зварот да беларускіх вайскоўцаў" і ў студзені 1991 г. даслаў у газету "Свабода". "Зва-рот..." быў зачытаны ў эфі-ры радыёстанцыі "Свабо-да" і надрукаваны ў газеце "Свабода" (1991, студзень, № 1-2). Кароткую інфарма-цыю пра стварэнне ў Ма-скве арганізацыйнага камі-тэта Згуртавання беларус-кіх вайскоўцаў дала газе-та"ЛіМ"(1991,1 лютага, №5). Праз месяц той жа "ЛІМ" надрукаваў больш падрабязную інфармацыю пра змест"Звароту..." і вы-трымку з яго: "Мы звяр-таемся да ўсіх беларускіх вайсковых згуртаванняў да ўсіх свядомых афіцэраў бе-ларусаў з прапановай дасы-лаць лісты са звесткамі пра беларускі вайсковы рух і прапановы па правядзенні ўстаноўчага з'езду беларус-кіх вайскоўцаў".
На гэты зварот Вік-тар Нагнібеда атрымаў больш 40 лістоў. Мікалай Статкевіч у сакавіку 1991 году адмыслова прыехаў у Маскву дзеля наладжваньня сувязяў з мясцовымі вайс-коўцамі-беларусамі. Пасля гэтых лістоў і сустрэчы з М. Статкевічам, 13 красавіка 1991 г сабраўся сход бела-русаў-вайскоўцаў горада Масквы. Сход пастанавіў стварыць Згуртаванне бела-русаў-вайскоўцаў г. Маск-вы (ЗБВ), прыняў Статут ЗБВ і выбраў каардына-цыйны камітэт у складзе трох чалавек на чапе з пал-коўнікам Васілём Астапо-вічам.
Статут ЗБВ праду-гледжваў наступныя кірункі дзейнасці:
"- культурна асвет-ніцкая праца сярод бела-русаў-вайскоўцаў па заха-ванню і распаўсюджванню беларускай мовы, прапа-гандзе беларускай гісторыі і культуры.
- выяўленне і дасле-даванне выпадкаў парушэн-ня правоў грамадзян Бела-русі ў войску, дзеянняў вой-ска супраць інтарэсаў бела-рускага народу".
На другім сваім па-седжанні ў гэтым жа ме-сяцы каардынацыйны камі-тэт ЗБВ прыняў зварот да беларусаў-вайскоўцаў, у якім абвяшчаў свае мэты і заклікаў да стварэння гур-ткоў беларусаў-вайскоў-цаўу вайсковых частках. Тады ж быў прыняты і зва-рот да дэпутатаў Вярхоў-нага Савету БССР, у якім былі выкладзены прапановы па ажыццяўленні 10-га ар-тыкула "Дэкларацыі аб Дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР". Усе гэ-тыя дакументы адразу ж былі разасланыя ў аргані-зацыі і да асобаў, з якімі ЗБВ мела сувязі.
Надалей арганізацыя займалася назапашваннем інфармацыі і прапагандай сваіх ідэй. Падчас жнівень-скага путчу сябры маскоў-скай арганізацыі прынялі чынны ўдзел у абароне "Бе-лага Дому" ў Маскве.
Варта згадаць так-сама, што ў 1980-х гадах у горадзе Калінін (Цвер), у вайсковай акадэміі існавала шматлікае беларускае зям-ляцтва. З 1989 года на яго аснове сфармавалася нацы-янальна-патрыятычная ар-ганізацыя на чале з пад-палкоўнікам Вінцэнтам Чорным. Але расповед пра дзейнасць гэтай і іншых арганізацый, што існавалі па-за межамі Беларусі - тэма будучых даследаванняў.
Нацыянальныя арганізацыі беларускіх вайскоўцаў у Чырвонасцяжнай Беларускай Вайсковай Акрузе
Вольнае згуртаваньне вайскоўцаў
Першаштуршком для стварэння першай нацыянальна-патрыятычнай арганізацыі вайскоўцаў на Беларусі сталіся падзеі 30 кастрычніка 1988 году, калі БССРаўскія ўлады разагналі ў Менску жалобны мітынг з нагоды "Дзядоў" - Дня памінання продкаў Ме-навіта абурэнне дзеяннямі ўладаў і крыўда за свой народ згуртавалі ў ліста-падзе 1988 г пяцёх сяброў, курсантаў 5-га курса Менскай вышэйшай інжынернай зенітна-ракетнай вучэльні (далей у тэксце - ВІЗРУ). Гэта былі стыхійныя, непадрыхтаваныя сустрэчы, на якіх ішла размова аб тым, як распавесці праўду аб падзе-ях 30.10.1988 году. Сярод пяцёх сяброў вызначаўся сваёй актыўнай пазіцыяй у падтрымку "Перабудовы", прыхільнасцю да беларуш-чыны, СяржукЧыслаў, які задаваў тон, быў лідарам групы.
Першым дзейсным крокам сяброў групы быў выпуск насценнай газеты. Газета была вывешана ў інтэрнаце 5 курса і ўяўляла сабой выразкі з афіцыйнай прэсы, у якіх расказвалася пра падзеі 30 кастрычніка. Гэта выклікала эмацыйныя абмеркаванні не толькі ў курсанцкім, але і ў афіцэр-скім асяродку: ці страляў бы ў свой народ?!, як быць з прысягай і ваенным зага-дам?! і г.д.
У хуткі часе, праз суседа С. Чыслава (Чыс-лаў- менчук), рабочага трактарнага заводу, да сяб-роў трапіла "Адозва..." арг-камітэту Беларускага На-роднага Фронту за пера-будову "Адраджэньне" (БНФ). З дазволу выклад-чыка, Сяржук Чыслаў зачы-таў яе на занятках па наву-коваму камунізму. Хаця гэтая інфармацыя падава-лася як адназ праяваў "Пе-рабудовы" ("Адозва..." па-чыналася словамі, што "Пе-рабудова" распачатая "леп-шымі сіламі КПСС"), але ўсё ж гэта было нязвыкла, і таму абмеркавання сярод курсантаў не адбылося. Вывесіць "Адозву..." на факультэце не дазволіў на-чальнік палітычнага аддзе-лу.
У снежні 1988 г. сяб-ры вырашылі далучыцца да БНФ і 30 снежня іх група была зарэгістраваная ў арг-камітэце па стварэнні Бела-рускага Народнага Фронту за перабудову "Адраджэнь-не", як група падтрымкі Фронту. Наступным кро-кам групы была спроба ней-кім чынам адзначыць угодкі Беларускай Народнай Рэспублікі. Карыстаючыся ча-совай адсутнасцю началь-ніка палітычнага аддзелу, са згоды яго намесніка, у ву-чэльні былі вывешаныя аб'я-вы наступнага зместу:
Шаноўныя сябры!
- усіх, хто неабыя-кава ставіцца да лёсуроднай культуры ды мовы;
- усіх, каго цікавіць старажытная ды сучасная гісторыя Беларусі ;
- усіх, хто шануе ду-хоўную спадчыну продкаў запрашаймо ўзяць удзел у працы літаратурна-асвет-ніцкай суполкі ПРАЛЕСКІ
Першае паседжанне адбудзецца ў пятніцу 24 сакавіка ў пакоі №216 (ка-тэдра гісторыі КПСС) у 16.00 .
Упраграме:
- " Кастусь Каліноўскі"- каго любіш?
- Беларуская народная Рада - праўда ды хлусня пра першы народны ўрад.
- Абмеркаванне праграмы суполкі ды іншых ар-ганізацыйных пытанняў.
Рада Суполкі".
Назва "Пралескі" была вынайдзена напярэдадні і атаясамлівала групу, якая арганізацыйна аформі-лася менавіта зімой, з пер-шымі пралескамі, якія прабіваюцца з-пад снегу. Гэта была назва для начальства: у палітычным сэнсе яна (назва) была нейтральная, а значыць прымальная для камандавання. У сваім ася-родку яны называлі сябе "Рух-63", лічачы сябе на-шчадкамі Кастуся Каліноўскага. Хлопцы насілі значкі з выявай К. Каліноўскага, што былі прысвечаныя 150-годдзю з дня яго нараджэння. На значках замест лічбы "150" сябры групы намаля-валі бел-чырвона-белы сця-жок. Яныжпрытрымліваліся паўстанцкага дэвізу: "Каго любіш? - Люблю Бела-русь".
24 сакавіка 1989 го-да пакой № 216 быў апя-чатаны, а арганізатары (С. Чыслаў і яшчэ адзін кур-сант) - выкліканы да на-чальніка палітаддзела. Да гэтага сябры знаходзіліся каля 216-га пакою, дзе тлу-мачылі курсантам сутнасць справы і бралі каардынаты ў тых, хто актыўна ціка-віўся мерапрыемствам і яго арганізатарамі. У паліт-аддзеле С.Чыславу задавалі пытанні накшталт: Хто та-кія? Адкуль гэта ў вас узя-лося? Што за "праўда ды хлусня"? Што за "ўрад на-родны"?, і г.д. У наступныя дні атмасфера станавілася ўсё больш напружанай, але ўрэшце ўсё абышлося. Адзін з палітработнікаў сказаў шчыра: "Мы не будзем вы-ключаць вас з вучэльні, каб не рабіць з вас нацыяна-льных герояў".
Але ўсё ж высілкі С. Чыслава і яго сяброў не былі дарэмныя. Аб існаванні су-полкі даведалася ўся ву-чэльня, што спрыяла, у пры-ватнасці, пашырэнню шэра-гаў арганізацыі. На гэты час (канец сакавіка 1989 г.) група паднялася на якасна новы ўзровень. Калі дагэ-туль яе сябры ў большай ступені ўсведамлялі сябе як групу сяброў, прыхільнікаў "Перабудовы", то зараз яны бачылі сябе ўжо членамі канкрэтнай арганізацыі з канкрэтнымі мэтамі: асветніцкая дзейнасць і другая, неафіцыйная мэта - не-залежнасць Беларусі і нацыянальнае войска. Гэтаму паспрыяла, у прыватнасці, паездка С. Чыслава ў лютым 1989 году ў горад Віль-ню, адкуль ён прывёз бел-чырвона-белы сцяг.
Ужо ў красавіку 1989 году дакладна акрэслілася структура арганізацыі: кі-руючае ядро з трох чалавек на чале з Чыславым, на якое замыкаліся, акрамя сяброў з 5-га курса, курсанты з трох факультэтаў 4-га курса, цывільны работнік адной з кафедраў Валеры Палсцюк і бібліятэкарка Марыя Пят-роўна Зыкава. Вакол іх у сваю чаргу групаваліся прыхільнікі (1-3 чалавекі). Такім чынам, ядро аргані-зацыі, тыя, хто не толькі яе падтрымліваў, але і выкон-ваў розныя даручэнні, скла-дала 10 чалавек, а ўсяго налічвалася каля 20 чала-век. Спісаў арганізацыі не было, а сяброўства ў ёй вызначалася паводле стаў-лення чалавека да ідэяў, мэтаў арганізацыі праз аса-бістыя кантакты.
Пасля 25 сакавіка 1989 г. камандаванне да-зволіла "пралескаўцам" вывесіць у інтэрнаце стэнд пад назвай "Пражэктар Пе-рабудовы", хаця зноў жа размяшчаць на ім можна было матэрыялы толькі з афіцыйнай прэсы.
У красавіку адбыла-ся яшчэ адна важная падзея ў дзейнасці групы С. Чыс-лава. Яна пад назвай "Воль-нае згуртаванне вайскоў-цаў" (ВЗВ) увайшла ў толь-кі што створаную Канфе-дэрацыю беларускіх супо-лак (КБС), вальны Сойм якой адбыўся ў Вільні. Зна-ёмства з канфедэрацыяй адбылося праз газету, вы-дадзеную аргкамітэтам КБС, а сталыя стасункі падтрымліваліся праз сябра Рады КБС Караліну Мац-кевіч.
На красавік-чэрвень 1989 г. прыпадае найбольш плённы этап дзейнасці арга-нізацыі:
- былі падрыхтава-ныя прапановы на ўста-ноўчы з'езд БНФ (па шы-рокім спэктры праблемаў);
- быў падрыхтаваны варыянт эмблемы Фронту: скарынаўскае сонца з ме-сяцам;
- прынялі ўдзел (Сяр-жук Чыслаў) у імпрэзе КБС у Ракаве. Была напісаная нататка ў друкаваны орган КБС, у якой быў заклік да вайскоўцаў не разганяць з'езд БНФ (меркавалася, што ён пройдзе ў Менску);
- супрацоўнічалі (з лютага 1989 г.) з суполкай "Сьвітанак" (узначальваў А.Гуркоў) і яе друкаваны орган "Студэнцкая думка" распаўсюджвалі сярод кур-сантаў вучэльні. У газеце "Студэнцкая думка" была нататка, якая заклікала вучыцца беларускай лацін-цы. I С.Чыслаў захапіўся лацінкай, навучыўся пісаць на ёй, а ўсе сябры арганіза-цыі прынамсі ўмелі распіс-вацца на лацінцы.
- прадстаўнік арга-нізацыі ўваходзіў у Пер-шамайскую Раду БНФ г. Менску, а сябры групы Сяр-жук Чыслаў і яшчэ адзін сябра рэгулярна ўдзельні-чалі ў працы гэтай Рады;
- 1 траўня 1989 году сябры арганізацыі прынялі ўдзел у дэманстрацыі, што ладзіў БНФ. Гэта потым каштавала ім чарговымі непрыемнасьцямі, выклікамі ў палітаддзел і г.д. Так, начальнік палітаддзела ву-чэльні падчас "выхаваўчай" размовы паказваў ім фота-здымкі, на якіх усе трое былі зафіксаваныя падчас удзелу ў дэманстрацыі (відавочна фотаздымкі перадалі з КДБ);
- сябры арганізацыі бралі пасільны ўдзел у вы-барчай кампаніі ўвесну 1989 году: вывешвалі ўлёткі, задавалі пытанні на сустрэ-чах з кандыдатамі, вялі актыўную прапаганду ся-род курсантаў;
- выпусьцілі "баявы лісток" на беларускай мове (праўда, больш дзеля жарту) пад назвай "Марнае выдан-не". А перад выпускам з вучэльні, у чэрвені 1989 году, група С. Чыслава сабрала сярод курсантаў вучэльні 300 подпісаў за дзяржаўнасьць беларускай мовы. Гэтыя подпісы былі перададзеныя падчас 1 з'е-зду ТБМ (26 чэрвеня 1989 г.) аднаму з арганізатараўТБМ Міколе Міхноўскаму. Дарэ-чы, на 5 курсе з 70 чалавек подпісы паставілі больш 60-ці чалавек.
- сябры арганізацыі ўдзельнічалі ў працы Ўста-ноўчага з'езду БНФ (24-25.06.1989 г), які адбыўся ў Вільні. Дэлегатам ад групы падтрымкі БНФ быў выбра-ны Валеры Палсцюк. Як не вайсковец, ён меў магчы-масць паехаць на з'езд. У апошні момант выпала та-кая магчымасьць і С. Чыс-лаву. I ён удзельнічаў у працы з'езду ўжо як дэлегат ад Вольнага згуртавання вайскоўцаў па лініі КБС.
На гэтым закончыў-ся першы, найбольш актыў-ны, этап дзейнасці першай на тэрыторыі Беларусі нацыя-нальна-патрыятычнай ар-ганізацыі вайскоўцаў, ство-ранай у лістападзе 1988 года. Маладыя лейтэнанты, заснавальнікі арганізацыі, раз'ехаліся па залогах, а самы актыўны з іх - Сяр-жук Чыслаў - у самае глу-хое месца: у пасёлак Мірны Чыцінскай вобласці Расей-скай федэрацыі.
У другой палове 1989 г. група працягвала дзей-нічаць. Яе ўзначаліў Аляк-сей Пісьмянкоў, ужо кур-сант 5 курса. Але ўмовы дзейнасці былі яшчэ больш неспрыяльнымі. Каманда-ванне ставілася да арганіза-цыі ўсё больш нэгатыўна. Пасьля ўдзелу ў 1-ым зьездзе БНФ быў вымушаны зволь-ніцца з працы ў вучэльні Валеры Палсцюк. Па ініцы-ятыве А. Пісьмянкова кур-санцкі хор пачаў развуч-ваць "Пагоню" М. Багда-новіча, але гэта скончылася выклікам Аляксея ў асобы аддзел, пагрозамі пасадзіць яго на гауптвахту. Неўза-баве памерла Марыя Пят-роўна Зыкава, якая аказ-валазначны ўплыў на сяб-роў арганізацыі.
Звестак пра дзей-насць арганізацыі ў гэты пэрыяд непасрэдна ад саміх тагачасных яе сябраў па-куль няма.
Дзейнасць першай на тэрыторыі Беларусі нацыя-нальна-патрыятычнай арга-нізацыі вайскоўцаў аказала значны ўплыў на многіх вайскоўцаў ВІЗРУ. Пра гэта, у прыватнасці, свед-чаць надпісы-пажаданні ад выпускнікоў у асабістым фотаальбоме С.Чыслава. 31 чалавек пакінулі там свае пажаданні. У 26 пажадан-нях, у той ці іншай ступені, узгадваецца грамадская дзейнасць Чыслава, а дзе-сяць пажаданняў напісаныя на беларускай мове. На-прыклад, сябры суполкі "Вольнае згуртаванне вай-скоўцаў" зычылі Чыславу:
" Сяржук!
Не трэба адчайвацца і сумаваць, бо Навасібірск- не назаўсёды, усяму свой час, прыйдзе і час Адра-джэння. А пакуль жывуць такія хлопцы як ты, - жы-ве Беларусь! Куды б ні за-кінуў цябе лёс, з табой заў-сёды будзе наша родная краіна, а для ўсіх астатніх ты будзеш часцінай гэтай Краіны. Памятай аб гэтым і будзь заўсёды вартым на-зывацца ганаровым імем Беларуса... на працягу ўсіх 5 гадоў ты быў надзейным сябрам, дзякуй табе!"
" Сяржук!
... Дзякуй табе за ўсё тое, што ты зрабіў для нашай суполкі, для Беларусі"
А вось пажаданні ад-накашнікаў, якія не былі сябрамі ВЗВ:
"... я всегда уважал заинтересованных, преданных делу людей... мне каже-тся, что ты больше бы по-льзы принёс здесь - а не вдали от своей Радзімы".
" Дорогой друг Сер-гей!
Ты великий сын белорусского народа, и я хочу от имени всех Грузинов и от себя лично сказать одно: береги свою нацию и свой язык".
С. Сокалаў-Воюш нагадвае пра Лісоўчыкаў і Ўлада Цэпеша
Кожны прыезд барда Сяржука Сокалава-Воюшаў Беларусь - сапраўднае свята для тых, хто памятае Беларусь 80-90-х гадоў, калі ішло змаганне за Адраджэнне і Незалежнасць краіныў Вярхоўным Савеце, на выбарчых участках, на плошчах і пад час вулічных акцый. Тады вострае публіцыстычнае слова Сяржука, выказанае з дапамогай нязменнай сяброўкі-гітары, станавіла сяне менш вострым і пераканаўчым, чым заклік і палітычных лідараў апазіцыі. Але з таго часу шмат змянілася…
Цяпер Сяржук Сокалаў-Воюш - эмігрант і стала пражывае замежамі Беларусі, хоць прынцыпова застаецца грамадзянінам нашай краіны. Гэта дазваляе Сяржуку калі заўгодна на-ведваць вялікую Радзіму і сваю радзіму малую - родную Полаччыну. Так было два гады таму, калі адбылася прэзента-цыя дыска "Нефармальны Беларус і іншыя песь-ні". Тады канцэртная зала ў далечыні ад цэнтра Менска не змагала прыняць усіх ахвочых зноў паслухаць лепшыя і новыя песні знакамітага барда-трыбуна.
І вось новая су-стрэча з творчасцю Сяр-жука Сокалава-Воюша ў Беларусі. Канцэрт ад-быўся на сядзібе Бела-рускага народнага фро-нту, якая апошнім часам стала не толькі месцам палітычных сустрэч, але і значным культурным цэнтрам сталіцы. Гэтым разам С. Сокалаў-Воюш прыехаў разам са сваёй сям'ёй у краіну сваіх продкаў не толькі для таго, каб пабачыцца са сваімі роднымі, высту-піць перад сваімі сябрамі, але і з жаданнем запісаць і выдаць альбом сваіх песень. Гэты альбом быў аб'яднаны аўтарам ў тэматычны цыкл пад на-зовам "Песьні Лісоўчы-каў". Пра сваю новую працу распавядае сам бард:
-З беларускай гіс-торыі вядома, што "Лі-соўчыкамі" называлі ва-яроў беларускай лёгкай конніцы, якімі каман-даваў палкоўнік войск ВКЛ Аляксандр Лісоўскі. Адсюль і назва гэтых ваяроў - "Лісоўчыкі". Мне захацелася ў песен-най форме распавесці пра вайсковыя паходы на-шых продкаў. Думаю, што гэты песенны цыкл будзе з цягам часу па-паўняцца новымі твора-мі, бо цяпер не хапае гіс-тарычнага матэрыялу для адпаведнага адлю-стравання тэмы бела-рускай гісторыі. Але тое, што я стварыў, думаю, ужо можна паказаць слу-хачам. Гэта я і зрабіў падчас канцэрту на ся-дзібе Беларускага народнага фронту.
Як стала вядома, новы альбом з 12 новых песень Сяржука Сокалава-Воюша ўжо запісаны на прыватнай студыі Андрэя Плясанава (гурт "P.L.A.N.") Таксама, плануецца больш якасны запіс знакамітых гітоў барда мінулых га-доў, напрыклад, з цыкла "Слуцкім паўстанцам", а таксама класіку беларускай бардаўскай песні аўтарства С. Сокалава-Воюша - "Аксамітны вечар", "Нефармальны Беларус"…
Трэба адзначыць, што вялікую працу па запісу гэтага музычнага матэрыялу зрабіў гукарэжысёр альбому А. Пля-санаў, бо новы альбом барда адрозніваецца ад ўсяго таго, што было створана Сяржуком раней: ягоныя новыя песні будуць гучаць без інст-рументальнага суправа-джэння. Гэтая акалічнасць патрабавала ад спецыяліста за гукарэ-жысёрскім пультам но-вых падыходаў і творчай фантазіі ў падыходзе да запісу.
Плануецца, што альбом "Песьні Лісоўчы-каў" С. Сокалава-Вою-ша будзе выдадзены ў Беларусі. Яго прэзента-цыя плануецца на во-сень. Да гэтага часу С. Сокалаў-Воюш абяцаў скончыць і прэзентаваць беларусам другую ча-стку свайго рамана-тры-лера "Крывавы памол-2", у якім, апрача іншых акалічнасцяў, будзе прадстаўлены станоўчы вобраз прататыпа зна-камітага графа Дракулы - Улада Цэпеша. Гэта стала магчымым дзяку-ючы знаёмству С. Сока-лава-Воюша з тэкстамі румынскага пісьменніка XIX стагоддзя Б. Дэляну.
Так што, восень абяцае новыя сустрэчы з бардам-эмігрантам і мы будзем зноў чакаць Сяр-жука Сокалава-Воюша ў Беларусі!
Анатоль Мяльгуй, фота аўтара.
Пайшоў Мар'ян Баяровіч
18 жніўня на 74- м годзе жыцця пайшоў у лепшы свет Мар ' ян Андрэевіч Баяровіч , беларускі музыка , паэт , фалькларыст былы дырэктар Лідскай музычнай навучальні , актывіст ТБМ - скага руху ў Лідзе , адзін з ініцыятараў пастаноўкі помніка Францішку Скарыну ў Лідзе , сябар Лідскай рады ТБМ імя Ф . Скарыны , старшыня рады ТБМ Лідскай музнаву - чальні на працягу многіх гадоў .
БАЯРОВІЧ МАР'ЯН АНДРЭЕВІЧ нарадзіўся 1 студзеня 1933 г. у вёсцы Альгецішкі, Ашмянскага р-на, Гарадзенскай вобласці. Беларус. Адукацыя вышэйшая. Закончыў Беларускую акадэмію музыкі па класе баяна ў 1970 годзе. Па спецыяльнасці выкладчык. Працоўны стаж 50 гадоў.
Працоўную дзей-насць пачаў з траўня 1951 года сакратаром, а затым старшынём Ашмянскага сельскага Савета.
З верасня 1954 г. па жнівень 1958 г. вучыўся ў Гарадзенскай музпеднаву-чальні, а з верасня 1958 г. па студзень 1975 г. ужо пра-цаваў выкладчыкам, загад-чыкам аддзялення, намесні-кам дырэктара па навуча-льнай рабоце Гарадзенскай музпеднавучальні.
З 1975 г. працаваў намеснікам дырэктара, з 1977 г. - дырэктарам Лід-скай музнавучальні, а з лістапада 1996 г. - выклад-чыкам.
У перыяд дырэктар-ства М. Баяровіча у му-зычнай навучальні праве-дзена значная работа па выхаванні і арганізацыі педагагічнага калектыву на вырашэнне задач па пад-рыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў для дзіцячых музычных школ і ўстаноў культуры. Пра гэта свед-чаць паспяховыя выступ-ленні на рэспубліканскіх конкурсах музычных ка-лектываў і індывідуалышх выканаўцаў, паступленне ў вышэйшыя навучаль-ныя ўстано-вы выпуск-нікоў наву-чальні. Мно-гае зроблена па ўмаца-ванні матэ-рыяльнай ба-зы навучаль-ні, па стабілі-зацыі і ўкамп-лектаванні педагагічна-га калектыву.
Мар'ян Баяровіч пра-водзіў вялікую работу па адраджэнні беларускай ку-льтуры, па пераходу наву-чальні на выкладанне на роднай мове, па развіцці беларускага мастацтва ў горадзе і вобласці, па вы-хаванні ў навучэнцаў і су-працоўнікаў навучальні нацыянальнай самасвядо-масці. Дзякуючы намаган-ням М. А. Баяровіча, агу-льнанавучальныя і група-выя пазакласныя мерапры-емствы праводзіліся на род-най мове, 43 выкладчыкі з 72 вучэбна-выхаваўчую рабо-ту праводзілі на беларускай мове.
Наогул, у навучаль-ні ўсё гаварыла аб тым, што надыянальнае адраджэнне - не пустыя словы ў гэтых сценах. Афармленне ўсёй нагляднай агітацыі было выканана на беларускай мове. Першы паверх ву-чэбнага корпуса аформле-ны тэматыкай беларускага музычнага мастацтва, уцантры якога была памеш-чана нацыянальная сімво-ліка Рэспублікі Беларусь - герб «Пагоня» і бел-чыр-вона-белы сцяг.
М. Баяровіч актыўна ўдзельнічаў ў метадычнай і грамадскай працы. З'яў-ляўся старшынём Лідскага метадычнага аб'яднання выкладчыкаў дзіцячых му-зычных школ, старшынём Лідскага аддзялення Бела-рускага Саюза музычных дзеячоў, сябар Управы БСМД. Быў старшынём рады Таварыства беларус-кай мовы імя Ф.Скарыны Лідскай музнавучальні, сяб-рам рады Лідскай арганіза-цыі ТБМ імя Ф. Скарыны. Пастаянна ўдзельнічаў з уласнымі распрацоўкамі ў Рэспубліканскіх конкурсах метадычных і творчых ра-бот. За працу "Прававое выхаванне ў Лідскай муз-навучальні ўзнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР, а за твор "Фантазія на беларускую тэму" для баяна - Пахвальнай грама-тай Міністэрства культуры Беларусі.
М. Баяровіч выдаў два зборнікі: "Зборнік апрацовак беларускіх народных песень і танцаў", твораў беларускіх кампазітараў для двухраднага храматычнага гармоніка, баяна і акардэона ў дапамогу выкладчыкам пачатковага, сярэдняга і вышэйшага звяна музычнай адукацыі (Мінск, Беларускі кнігазбор, 1998), "170 беларускіх народных песень Гродзеншчыны" (Гродна, Ратуша, 2002), якія на V Рэспубліканскім аглядзе метадычнай і творчай работы выкладчыкаў наву-чальных устаноў мастац-тва і культуры ўзнагароджаны Граматай. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Значную работу па развіцці і прапагандзе нацыянальнай культуры праводзілі музычныя калектывы навучальні: жаночы народны фальклорны хор, беларускі народны аркестр, рэпертуар якіх складаўся з твораў беларускай народнай музыкі і бела-рускіх кампазітараў. Канцэртныя выступленні гэтых калектываў былі вядомы не толькі ў вобласці, але і за мяжой.
Мар'ян Баяровіч глыбока ўсведамляў грамадзянскую адказнасць за лёс сваей Бацькаўшчыны і яе духоўны патэнцыял. Часта выступаў у сродках масавай інфармацыі рэспубліканскага, абласнога і мясцовага значэння па розных пытаннях адраджэння на-цыянальнай культуры (перыядычны друк, радыё, тэлебачанне).
Пастановай Прэзі-дыюма Гарадзенскага аб-ласнога савета ўзнагароджаны Ганаровай граматай за шматгадовую работу па адраджэнні беларускай нацыянальнай культуры і пад-рыхтоўку музычных кадраў.
За поспехі ў працы ўзнагароджаны:
1. Граматай і медалём Вярхоўнага Савета БССР (1960 г.).
2. Медалём "За доб-лесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна" (1970 г.).
3. Нагрудным знакам "Выдатнік народнай асветы" (1972 г.).
4. Бронзавым медалём ВДНГ СССР "За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР" (1979 г.).
5. Медалём "Ветэран працы" (1990 г.).
Пахавалі Мар'яна Баяровіча 21 жніўня 2006 года на Лідскіх могілках па Крупаўскай дарозе. На жалобным мітынгу ад ТБМ слова мелі сябар рэспублі-канскай Рады ТБМ Станіслаў Суднік і намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Міхась Мельнік.
Зямля пухам і вечная памяць патрыёту Беларусі.
Яраслаў Грынкевіч.
Светлай памяці Янкі Брыля
Сыходзяць волаты ад нас у Вечнасць,
А мы ўспрымаем гэты крок, як недарэчнасць.
Мы разумеем, што сапраўды гэта так,
Што шлях зямны ён скончыў, і ніяк
Ужо нічога не пад сілу нам змяніць,
Каб змог ён яшчэ доўга, доўга жыць.
... Сыходзяць Волаты ад нас, ды не ўміраюць,
Бо людзям таленту здабытак пакідаюць,
Каб не згубіў надзею беларус,
Што будзе Вольнай, Незалежнай, БЕЛАРУСЬ !
Фелікс Шкірманкоў.
У рэдакцыю газеты "Наша слова"
Як аўтару, мне было цікава і карысна прачытаць у "Нашым слове" рэцэнзію Алега Трусава на кнігу "Сем гадоў Адраджэньня". І таму, што Трусаў - прызнаны аўтарытэт у гістарычнай навуцы, і таму, што ён - актыўны ўдзельнік тых падзеяў, якія апісваюцца ў кнізе.
Станоўчыя ацэнкі кнігі я адношу да самой фактуры. Перакананы, што кнігу пра апошняе беларускай Адраджэн-не мог бы напісаць шмат хто з яго ўдзельнікаў (у тым ліку і сам спадар Алег). Спадзяюся , што гэта будзе зроблена.
Дзякую Алегу і за крытычныя заўвагі - праўда, па некаторых пазіцыях я б усё ж настойваў на сваім пункце гледжання, але зразумела, што ацэнкі адных і тых жа фактаў рознымі асобамі, нават палітычнымі паплечнікамі, могуць быць рознымі, часам - дыяметральнымі. Магчыма, пазней мы з Алегам прадыскутуем некаторыя аспекты найноўшай беларускай гісторыі.
Цяпер бы толькі хацеў адначыць адну акалічнасць.
Алег Трусаў памыляецца, калі піша, што я нібыта лічу, што апошняе нацыянальнае Адраджэнне скончылася з эміграцыяй Пазьняка і Навумчыка. Магчыма, Алег не зусім уважліва чытаў тэкст ці нешта недакладна зразумеў. Перыяд завяршыўся травеньскім 1995 году рэферэндумам аб Сцягу, Гербу, мове і інтэграцыі з Расеяй (1995 год, дарэчы, пазначаны і ў падзагалоўку кнігі, а эміграцыя была ў 1996 годзе). У кнізе я крыху пішу і пра нашу эміграцыю, але ўжо ў пераліку таго, што адбылося пазней (дарэчы, прыгадваюцца і забарона ліцэю, і іншыя падзеі - аж да плошчы Каліноўскага ў сёлетнім сакавіку).
Абсалютна зразумела, што нацыянальнае змаганне не можа скончыцца з прычыны эміграцыі аднаго ці двух лідараў. Аддаючы належнае таму, што робіць беларуская дыяспара, сам спрычыняючыся да яе дзейнасці, я заўсёды лічыў і лічу, што вызваленне Беларусі не прыдзе з захаду альбо усходу, яно адбудзецца толькі сіламі саміх беларусаў у Беларусі.
Сяргей Навумчык.
15 жніўня 2006 г.
Нью-Ёрк.
Новыя кнігі на менскай сядзібе ТБМ
Новыя ды рэдкія кнігі, слоўнікі, энцыклапедыі ("Беларуская мова",
"Археалогія і нумізматыка Беларусі", "Этнаграфія Бе-ларусі"), беларускую музыку ды фільмы на CDможна прыдбаць, наведаўшы менскую сядзібу ТБМ з паня-дзелка па пятніцу (15.00-19.30). Тэл.: 8-029 7074001. Апошняя з тутэйшых музычных навінак - "Беларускія народныя казкі" на CD.
Кожны чалавек пачынаў адкрываць свет з казкі. З ранняга маленства ведаем мы пра рог, з якога "ўсяго многа". У руках бедняка гэта цудадзейная рэч шчодра сыпала дабром, але губляла свае чарадзейныя сілы, калі трапляла ў сквапныя абдымкі багацея. Беручы з матуліных.рук духмяную лусту хлеба, мы ведалі, чаму гэты пачастунак такі важкі і смачны, бо не раз смяяліся з ваўка-дурня, які меў надзею здабыць "лёгкі хлеб"... Нашы маленькія сэрцы загараліся мужнасцю, капі мы слухалі казкі пра беларускіх асілкаў-абаронцаў роднай зямлі. Казачныя вобразы вабілі нас, будзілі цікавасць да навакольнага свету, тлумачылі глыбокія жыццёвыя ісціны. Казка на роднай мове-гэта яшчэ і спасціжэнне Радзімы, прыступка да разумення сваёй прыналежнасці да народа, нацыі. "Мама, лачытай!" і сёння шчыра просяць нашы маленькія дзеці. На дапамогу мамам і татам, бабулям і дзядулям прыйдзе наша "жывая кніга".
Наш кар.
Скрадзены крыж
Фантасмагорыя
( Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)
Лаўрэнцій. Няхай бы лепш уладыка распавёў, з якімі намерамі ён вывез крыж з Полацка, на заклён не гледзячы. I на што пры гэтым спадзяваўся.
Базыль. Так. Я вывозіў крыж з Полацка, але ж я яго і назад прывёз. I калі на мне грэх заклёну, то на мне і выпраўленне граху.
Святы Пётра. Па справе, уладыка. Па справе!..
Базыль. У 1839 годзе ад нараджэння Хрыстова, калі пасля двух стагоддзяў было, нарэшце, здзейснена ўз'яднанне ўніятаў з рускаю маціцарквою...
Святы Пётра. Пра крыж, уладыка. Пра крыж!
Базыль. На лёсе крыжа прападобнай полацкай ігуменні гэта падзея адбілася непасрэдна; інтарэс праваслаўных вернікаў Расіі да полацкай святыні неверагодна ўзрос. З гэтае прычыны ёй і прадстаяла доўгае падарожжа ў абедзве рускія сталіцы.
Анёл. Можа, яно так і было...
Лаўрэнцій. Так ды не зусім. Архіепіскапу Базылю патрэбны былі грошы. Здабыць іх ён, як той мяняла, спадзяваўся з дапамогай жыватворнага крыжа прападобнай Еўфрасінні, што само па сабе кашчунства. З гэтае прычыны і прыхапіў з сабою крыжык, калі ў Маскву ехаў. I заклён страшны яго не напалохаў. Тым больш, што мітрапаліт маскоўскі Філарэт паклаў крыж ва Успенскім саборы Крамля, які быў адкрыты для багамольцаў з 5 гадзін раніцы да 10 вечара.
Святы Пётра. Што ж тут дрэннага. Прачуўшы пра святыню, пакланіцца ёй прыйшлі тысячы вернікаў.
Лаўрэнцій. Яны не толькі прыйшлі, але і немалыя грошыкі прынеслі.
Анёл. I ў гэтым няма нічога дрэннага. Кубкавым зборам спрадвеку жыве царква праваслаўная.
Лаўрэнцій. Дрэннага, вядома, няма, горш, што маскоўскія іерархі полацкага праасвяшчэннага аб'ягорылі і ўвесь кубкавы збор пакінулі на карысць крамлёўскіх цэркваў, а не полацкіх.
Базыль. Ісцінна так. Ісцінна так. Нават тым, што багатыя багамольцы мне асабіста ахвяравалі, з оберпракурорам Свяцейшага сінода не па сваёй волі падзяліцца давялося.
Лаўрэнцій. Святыня эксплуатавалася не толькі днём, але і ноччу. Яе вазілі па палацах, дачах і сядзібах маскоўскай знаці і наладжвалі малебны з водаасвячэннем. I не бяднела рука тых, хто даваў. Засталося толькі тайнаю, з кім дзяліўся праасвяшчэнны ўладыка Базыль. I ці ўсе тыя грошыкі на святую справу пайшлі?
Базыль. Я асабіста вазіў гэты крыж па начах толькі ў некаторыя богаўгодныя мясціны і на дачу благачасцівага вяльможы, сапраўднага тайнага дарадцы князя Сяргея Міхайлавіча Галіцына.
Лаўрэнцій. Ты яго і ў СанктПецярбург вазіў і ўсё з тымі ж намерамі сабраць мамону. Не выключана, што і імператару хацеў зрабіць прэзент з заклёнам, як зрабіў тое Валодша Давыду, а Васіль ІІІ Івану IV на загубу дзяржавы Расійскай. Не мог не спадзявацца, што цар добра аддзячыць за прэзент. Якніяк, а крыж Еўфрасінні!
Базыль. Крый мяне Божа!
Мікалай I. Так яно і было б. I святыня назаўсёды засталася б у СанктПецярбургу, калі б я не прачытаў страшэнны старажытны заклён на крыжы.
Святы Пётра. Не было б за табой, Ваша імператарская вялікасць, іншых грахоў, пагасцяваў бы ў нас у раі, а так выбачай, хоць адукаваныя нам вельмі патрэбны.
Мікалай I. брыдзе спускаецца ўніз.
Базыль. Як бы там ні было, а хрэсны ход ад Сафійскага сабора ў сабор СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра адзначыў сабой другое, пасля Грознага цара, вяртанне вялікай святыні на тое месца, якое ёй было вызначана яе стваральніцай. Тут яна і пакоілася яшчэ 90 гадоў.
Святы Пётра. Ідзі ўніз, уладыка. На страшным судзе гэта табе залічыцца.
Базыль брыдзе спускаецца ўніз.
( Да Вацлава . ) Ну, а ты, няшчасны нацдэм, пры чым тут?
Вацлаў. На жаль, ні пры чым. У 1921 годзе нацыянальную святыню рэквізавала АГПУ. Над рэліквіяй навісла небяспека, бо «чыстка» ішла не толькі сярод людзей, але і нацыянальных каштоўнасцяў. Сатаністы з НКВД у 20ыя гады вывезлі з Беларусі ўсе самыя каштоўныя абразы, увесь залаты і срэбны посуд, збор слуцкіх паясоў і народных строяў, калекцыі старажытных манет з беларускіх скарбаў, унікальныя архівы і карцінныя галерэі. Рабунак культурнае спадчыны народа адбываўся з мэтаю разбурэння нацыянальнай свядомасці народа.
Лаўрэнцій. Праўду антысаветчык кажа.
Вацлаў. Мне было даручана знайсці неацэнны твор Лазара Богшы. Знайшоў я яго, на шчасце ці на бяду, у Полацкім фінаддзеле.
Тут яго энкэвэдэ другі раз рэквізавала. Так, як бачыце, і аказаўся я ні пры чым. Бо ці ж можа нехта лічыць сябе пры нечым, пазбавіўшыся нацыянальнай святыні?..
IV
Усё знікае ў цемры, якая паволі рассейваецца. Іванову нарэшце ўдаецца вызваліць ад рукі Фросі футарал з крыжам. Закінуўшы за плячо важкую кайстру, узяўшы вінтоўку і прыхапіўшы футарал, Іваноў знікае.
Фрося прачынаецца, ашаломлена азіраецца, таропка хрысціцца.
Фрося. Святы Божа, Святы Крэпкі, Святы Бессмяротны, памілуй нас! (Ціха будзіць Яна) . Ваня! Янка! Яначка, прачніся! (Тузае за плячо, адкідае паліто.)
Чутны далёкія выбухі, недзе пралятаюць самалёты - фронт адкаціўся на Усход.
Ян (перапалохана ўсхопліваецца, хапаецца за аўтамат) . Га?.. Што?.. Дзе?! (Камандуе . ) Заняць абарону! Да бою!..
Прачынаюцца энкэвэдысты і таксама хапаюцца за зброю.
Фрося. Ды ціха вы! I не трэба да бою. Сон я ўбачыла. Такі дзіўны сон з крыжам нашым і царамі расейскімі...
Ян (злосна сплёўвае). Цьфу, дурніца неаб'езджаная! Знайшла прычыну будзіць...
Пятроў і Сідараў весела смяюцца.
Фрося. Хто б цябе будзіў, каб царамі, князямі ды мітрапалітамі сам Берыя не камандаваў. Ён там, на тым свеце, як бы злы дух з апраметнай...
Ян (перапалохана азірнуўшыся на Пятрова і Сідарава) . Замаўчы, трапло! Нашла каго сніць у ваенны час...
Фрося. Там жа не вайна была, а святы суд над вялікімі грэшнікамі за крадзеж крыжа. Перад Лаўрэнціем сам Іван Жахлівы як асінавы ліст дрыжаў. Ды і іншыя...
Ян заціскае Фросі рот, каб змоўкла.
Пятроў і Сідараў здзіўлена назіраюць за тым, што адбываецца.
Ян (заўважыўшы, што няма Іванова, адпускае Фросю). Іваноў?! Іванова ж няма! (Ускоквае і крычыць . ) Пятроў! Сідараў! Я пытаюся, дзе Іваноў?! Хто быў дзяжурным? Куды і калі знік Іваноў?!
Пятроў. Сідараў быў... А сам я толькі прачнуўся...
Сідараў (няўпэўнена) . Можа, гэта... да ветру пайшоў чалавек... (Гукае . ) Іваноў!.. Іваноў, адклікніся, калі на кучы...
Ян. Змоўкні, прыдурак, кругом немцы!
Пятроў. Далёка ўжо тыя немцы. I Іваноў, відаць, далёка...
Ян. Што значыць «далёка»?! Сідараў, правер, ці тут сідар Іванова!
Сідараў падымае лапнік, на якім ляжала галава Іванова, нічога не знаходзіць і разводзіць рукамі.
Гад! Паскуда! Дэзерцір знёс пуд царкоўнага золата і срэбра! Загадваю чакаць мяне тут! Хто асмеліцца адысці на крок - расстраляю як сабаку! (Прыхапіўшы аўтамат, знікае . )
Перапалоханая Фрося бяжыць за Янам.
Пятро ў (выцягнуўшы зпад лапніку сваю кайстру з золатам). Дзялы... Відаць, у руку будзе сон Фросі... калі такое да Лаўрэнція дойдзе...
Сідараў. Вось табе і Іваноў... Хадзіў ціха, глядзеў ротам і раптам адмачыў такую штуку...
Пятроў. Ты не рассусолівай, а хутчэй пашукай свой хатулёк. Мо ён і яго прыхапіў... раптам.
Сідараў. Не прыхапіў, не бойся. Я перад сном пачопачку ад хатуля на руку накруціў. (Цягне за пачопку сваю кайстру зпад лапніку.) Мусіць, пабаяўся, што не падніме ўсе тры кайстры. Якніяк, а тры пуды, калі не болей...
Пятроў. Такі і шэсць пудоў падняў бы. Золата - не бульба...
Сідараў. А можа, проста пабаяўся разбудзіць нас.
Пятроў. Дзякаваць богу, што не перастраляў сонных, а знік ціха...
Сідараў. Дык гэта ж - трыбунал!
Пятроў. Які трыбунал, цюхця? Мы даўно ў акружэнні.
Сідараў (разгублена) . Дык што ж цяпер рабіцьме?
Пятроў. Думаць! Хутчэй думаць, пакуль старшой не вярнуўся!
Сідараў. Ты хочаш сказаць...
Пятроў. Я хачу сказаць тое, пра што ты падумаў.
Сідараў (са страхам). А як зловяць?..
Пятроў. Хто зловіць?! Сёння немцы пэўна ў Смаленску, заўтра - у Маскве!.. I калі нават данясём тое, што засталося, то там спытаюць: а дзе ўсё астатняе.
Сідараў. Хіба што... Толькі куды ты ў гэтай форме падасіся? Сам улётку чытаў - энкэвэдысты і камуністы - пад расстрэл на месцы затрымання.
Пятроў. Маючы за плячыма па пуду такога дабра (пнуў нагою сваю кайстру) , лапці і куфайкі неяк выменяем. (Пачынае зрываць пятліцы і нашыўкі з гімнасцёркі.)
Сідараў. Дык ты сапраўды намыліўся?..
Пятро ў (злосна) . А ты не намыліўся?
Сідараў. Ну пераапранемся у куфайкі, а з партбілетамі як?..
Пятроў. Не прыкідвайся дурнем!.. (Вымае з нагруднай кішэні партбілет, рве яго на кавалкі . ) Вось так, вось так з партбілетам... (Хавае разарваны партбілет пад лапнік.)
Сідараў. А як раптам нашы перамогуць?.. З партбілетамі і золатам неяк ямчэй было б...
Пятроў. Ну і гніда ты, Сідараў!
Сідараў. Што гніда, што вош - не бачу розніцы.
Пятроў. Некалі пабачыш. А пакуль падай мне святы крыжык. Ён там пад Фросьчыным паліто.
Сідараў. А чаму ты лічыш, што яго трэба падаць менавіта табе?.. Мы тут, здаецца, на роўных...
Пятро ў (вельмі цвёрда). Крыжык за мной!.. Як плата за ініцыятыву.
Сідараў хоча ўзяць сваю вінтоўку.
Не дурэй, Сідар Сідаравіч! (Кляцае затворам сваёй вінтоўкі . )
Сідараў. Падавіся ты гэтым крыжам. Зараз падам. (Падпаўзае да лежбішча Фросі, падымае паліто і не бачыць футарала.) А крыжык - цюцю...
Пятроў. Зух Ванёк. Зух!..
Чуваць аўтаматная чарга. Гэта насцярожвае энкэвэдыстаў. Прыбягае перапалоханая Фрося з футаралам. Не выпускаючы яго з рук, апускаецца на калені.
Фрося (тройчы паўтарае малітву, хрысціцца) . Госпадзі Ісусе Хрысце, Сын Божы, уратуй і памілуй нас грэшных!
Вяртаецца Ян. У руцэ - аўтамат, за плячом - кайстра Іванова. Пятроў паспявае адзець шынель і таропка зашпільвае яе на самы верхні гузік, каб схаваць каўнер гімнасцёркі без пятліц. Ян прадчувае нядобрае, кідае кайстру на зямлю і ўскідвае аўтамат.
Ян (да Пятрова). Што гэта ты хутаешся, радавы Пятроў, нібы ў каляды? Ці можа, за Івановым сабраўся?.. Дык не дагоніш. Далёка ўжо Іваноў... Вельмі далёка...
Вінтоўка, заціснутая ў руцэ Пятрова, ледзь заўважна зварухнулася.
Хэндэ хох або страляю!
Фрося (крычыць) . Ванечка, ці табе аднаго мала?!
Ян. Кідай зброю! I рукі ўгору!
Пятроў кідае вінтоўку і падымае рукі. Ян забірае абедзве вінтоўкі.
( Да Сідарава . ) А ты што?
Сідараў. Я нічога, таварыш капітан... Гэта ён збегчы з золатам мяне агітаваў. Ужо і партбілет парваў і пятліцы спароў. Таму і шынэльку на апошні гузік заплітнуў.
Пятроў з размаху б'е Сідарава нагою ў жывот. Той падае. Пятроў кідаецца на яго і спрабуе задушыць. Верх бярэ то адзін, то другі. Яны літаральна грызуць адзін аднаго. Ян дае чаргу з аўтамата. Сідараву ўдаецца вырвацца.
Сволач! Бачылі, таварыш капітан, якая сволач?! (Мацае акрываўленае горла . ) Ледзьве глотку не перагрыз воўк шалёны.
Ян (камандуе) . Абодва на калені і рукі за галаву!..
Сідараў і Пятроў выконваюць каманду. Ашаломленая Фрося нічога не разумее.
( Фросі . ) Падай мне біклагу...
Фрося падае біклагу.
Адкруці!
Фрося выконвае просьбу. Ян адпівае спірту.
Ну, радавы Сідараў? Дзякую за службу.
Сідараў (даволі бойка і звыкла). Служу Савецкаму Саюзу!
Ян. Апусці рукі і расшпілі шынель радавому Пятрову!
Баючыся, асцярожнаСідараўрасшпільваегузікнашынялі, адхіляебарты. По-тым таропка шукае, знахо-дзіць і падае Яну шматкі ад партбілета.
Сідараў. Я як мог адгаворваў яго, але ці ж такі паслухаецца. Заладзіў, як папугай: уцяком, і ўсё тут. З золатам, маўляў, не пра-падзём.
Ян. Пры табе пятліцы рваў?
Сідараў. Так точна! I пятліцы, і партбілет...
Ян. Глядзі, як ён табе даверыўся...
Сідараў. Я таксама пра гэта быў падумаў...
Ян (сурова і ўрачыста) . За парушэнне прысягі і загаду наркома, за здраду Радзіме, якія выразіліся ў спробе авалодаць дзяржаў-нымі каштоўнасцямі ў аса-бліва вялікіх памерах, пры-гаворваю радавога Пятрова Пятра Пятровіча да вы-ключнай меры пакарання - расстрэлу на месцы. Пры-суд загадваю прывесці ў выкананне радавому Сідараву.
Сідараў (радасна ўскоквае з зямлі). Слухаю, таварыш капітан!
Фрося (з мальбою) . Яначка!.. (Кідаецца да Яна.)
Ян. Маўчаць! (Груба адштурхоўвае жанчыну.) Чаму не просіш паміла-вання, радавы Пятроў?
Пятроў. НКВД - не тая служба, што мілуе.
Ян. Засвоіў, шкура!
Пятроў. Разам у Ку-рапатах засвойвалі, таму і ведаю, што не памілуеш. Адзінае прашу - не цягні...
Ян (да Сідарава) . Уважым калегу?
Сідараў. Так точна, таварыш капітан!
Ян кідае Сідараву вінтоўку, той лоўка яе ло-віць.
Я больш да нагана прывычны...
Ян. Пагавары мне яшчэ! (Ускідвае аўтамат.)
Сідараў. Павярніся спіною, Пеця, а то неяк няёмка ў твар...
Пятроў. Можна па-думаць, што ты ў твар ні-колі не страляў.
Сідараў. Дык то бы-лі ворагі народа, а ты як бы свой...
Ян (амаль крычыць). Разгаворчыкі!
Сідараў страляе раз, потым другі раз. Пятроў падае. У жаху крычыць Фро-ся. Ян страляе з аўтамата ў спіну Сідараву. Фрося губляе прытомнасць і падае на зямлю. Адцягнуўшы ў гушчар забітых, Ян вярта-ецца да Фросі, спрабуе пры-весці яе ў прытомнасць. Тармосіць за вопратку, б'е па шчоках, спрабуе паса-дзіць, але ўсё дарэмна.
Праўду Панцеляй-мон казаў, што на караблі і ў сур'ёзнай справе баб не павінна быць. (Бярэ бікла-жку і ўлівае вадкасць у рот Фросі. Тая закашліваецца і апрытомнівае.)
Фрося (амаль шэп-там). Яначка?! Дзе гэта я? Зноў у сне, ці...
Ян. Была ў сне, а зараз прачнулася.
Фрося. А забіваў ты ў сне ці?..
Ян. Не забіў бы я іх, забілі б яны мяне. I цябе, між іншым, таксама.
Фрося. Што ж вы за людзі такія?!
Ян. Звычайныя са-вецкія людзі.
Фрося. Так проста - адразу траіх...
Ян. Не ўнікай!
Фрося (садзіцца). Як не ўнікаць? Не забі, ска-зана, а ты траіх...
Ян. Такая работа!
Фрося. Работа лю-дзей забіваць?..
Ян. Няма людзей - няма праблем. А тут заданне асаблівай дзяржаўнай важ-насці. За ім сам Берыя з Панамарэнкам сочаць. З намі тры пуды золата. Усё пойдзе на абарону краіны. Я павінен даставіць яго ў Ма-скву. Тут ужо ці грудзі ў крастах, ці галава ў кустах. Словам, ці пан, ці прапаў.
Фрося. Як жа мы за-нясём удвох тры пуды ды яшчэ крыж. Яго ж у мех не схаваеш.
Ян. Не занясём тры - занясём адзін. I крыж прыпуцім.
Фрося. А тыя два пуды? Не кідаць жа ў лесе...
Ян. Два тут зака-паем. I калі не занясём туды, куды трэба, адзін пуд, вер-немся да гэтых двух. З зо-латам пры любой уладзе не прападзём.
Фрося (здзіўлена). Пры якой - пры любой?..
Ян (злуецца). Я ска-заў: пры любой - савецкай, нямецкай, турэцкай. Ты думаеш, яны выпадкова пятліцы зрывалі?!
Фрося (шакіравана) . Яначка, што гэта ты гаво-рыш?! З намі ж крыж жы-ватворны! Святыня народа! Абярэг дзяржавы! Згубім святыню - усё згубім.
Ян. Зноў за свае пры-мхі?! Сна людскага сасніць не можаш!.. Анёлы, крыжы, багі...
Фрося. А як жа інакш?! Нездарма ж людзі кажуць, як трывога, тады і да Бога. Ты ж сон мой не паслухаў. А там за гэты крыж і князёў, і цароў сам Святы Пётра судзіў. Я толь-кі ніяк не ўцямлю, чаму там і пракурорам і катам быў... гэты... Лаўрэнцій. Ён жа, відаць, жывы яшчэ...
Ян. Хопіць пра сны мудзець! Сказаў: дзве кай-стры схаваем, трэцюю паня-сём. Хто будзе перамагаць, таму і аддадзім...
Фрося. А крыж? Яго ж і не схаваеш, і не панясеш адкрыта... I абы-каму не аддасі...
Ян. Золата абдзярэм, перлы і камяні выкалупаем.
Фрося (у жаху). Як абдзярэм?! Гэта ж крыж свя-той Еўфрасінні. Людзі бера-глі яго амаль восем стагод-дзяў!
Ян. А хоць і дзесяць!
Фрося (вельмі стро-га) . Чалавек, апамятайся! Ты ж праваслаўны, і грахі свае за забойствы яшчэ не адмаліў!
Ян. Я праваслаўны атэіст і грахам сваім даўно лік згубіў. Ці ты думаеш, што за мною толькі гэтыя трое?
( Падымае вінтоўку, вынімае з нішы прыклада адкрутку, потым адкрывае футарал, дастае крыж і спрабуе выкалупаць з яго дарагія камяні . )
Фрося кідаецца да Яна, спрабуе вырваць з рук адвёртку. Пачынаецца за-цятая барацьба.
Ян (крычыць) . Ады-дзі па-добраму і не пера-шкаджай!
Фрося. Ты не зробіш гэтага! Не зробіш!.. На кры-жы страшэнны заклён. Мы загінем абодва, і зямля наша загіне назаўсёды!
Ян. Адпусці адкру-тку, святоша!..
Фрося кусае Яна за руку і выхоплівае адкрутку.
Ах ты, сучка пар-шывая! (Б'е Фросю па тва-ры, а тая з размаху кідае адкрутку ў гушчар . )
Фрося. Вось так! Хоць забі, а не адчаплюся! (Спрабуе адабраць крыж, але падае ад штуршка Яна. )
Ян (аблізвае акры-ваўленую руку). Будзеш распускаць зубы, дык я табе выб'ю іх да апошняга. (Шукае па кішэнях і знаходзіць невялічкі сцізорык. Зноў пры-маецца за крыж, але сці-зорык ламіцца . ) А-а-а, праклятая баба! (Пачынае кіп-цюрамі аддзіраць ад крыжа залатыя пласціны . )
Фрося хапае вінтоў-ку.
Фрося (вельмі рашу-ча). Янка, адыдзі ад крыжа, ці я страляю!
Ян (не паварочваючы галавы). Не стрэліш, бо сказана: не забі. (Рагоча.) А па смаркачах атрымаеш... (Зрывае пазногаць і кідае крыж аб зямлю.)
Фрося. Янка, Янач-ка, я страляю...
Янка знянацку пава-рочваецца і хапаецца за ствол вінтоўкі, цягне яе да сябе, а яна страляе проста яму ў грудзі. Вінтоўка выпа-дае з рук ашаломленых Яна і Фросі.
Ян (неяк здзіўлена) . Ты ўсё ж стрэліла?.. (Падае тварам ў зямлю . )
Фрося (кідаецца да Яна, падымае яго галаву, цалуе, плача) . Яначка, род-ненькі, я не хацела. Яна сама стрэліла!.. Яна сама...
Ян (са стогнам) . Да-памажы мне... Уратуй мяне, Фросечка, бо што дзецям скажаш?..
Фрося (плача). Ура-тую! Дапамагу, толькі не памірай! Толькі не памірай! Госпадзі праведны, што ж я нарабіла? Што натварыла?.. Яначка, не памірай!!!
Ян памірае. Крык жалю, страху і роспачы вырываецца з грудзей жан-чыны.
Сцэна патанае ў це-мры.
V
Пражэктары вы-свечваюць укленчаную Фро-сю. Перад ёю Лаўрэнцій і прападобная Еўфрасіння ў абліччы Анёла.
Фрося (галосіць). Я не хацела! Я не думала! Як падштурхнуў хто... Не ве-дала, што тварыла...
Лаўрэнці й (здзеклі-ва). Яна не хацела! Яна не думала!.. Не думала, што трапіць да мяне!
Анёл. Бог ёй суддзя, а не д'ябал.
Лаўрэнцій сцёбае па халяве нагайкай і раства-раецца ў цемры. Перад Фро-сяй застаецца толькі Еў-фрасіння. Ёй яна і моліцца.
Фрося. О преподобная и приснопамятная, все-хвальная мати Евфросинья, Ангел во плоти, Богоиз-бранный сосуде Святого Духа, Церкви Христовы похвалу и украшение, мона-шествующих слово и утвер-ждение, отечеству, обители твоей и всей стране помоще, покрове и защитнице! Ус-лыши ны, молящияся тебе и призывающия имя твое, имаши бо дерзновение у Господа. Испроси нам пре-еспеяние в жизни доброде-тельней, огради сердце наша верою, надеждою и любо-вию и страхом Божиим. По-дай нам помощь в трудех и скорбех наших и приведи ны ко истинному покаянию при исходе из жизни сея; испроси нам у Господа Бога кончину мирну, безболезненну, не-постыдну, святых Тайн при-частну и проведи ны через мытарства воздушныя, да не похитят нас истязателие грознии по грехом нашим, но да твоим заступлением и помощию возмужем без-бедно пройти истязания воз-душные, и милость полу-чити, и предстати неосуж-денно страшному Престолу, и на Страшнем Суддищи сподобитыся одесную стати Праведного Судии, и насле-довати праведных часть. Ей, госпоже, всечестная мети, преподобная Евфросиние, помози нам молитвами тво-ими, огради нас и заступи от всяких козней вражиих, да сподобимся прейти время жизни еся непреткновенно и спасение получити молит-вами твоими у Христа Гос-пода. Егоже и сподобимся пети и славословити со Без-начальным Отцем и со Свя-тым Духом во веки веков.
Еўфрасіння і Фрося ( разам ). Аминь.
Сцэна зацямняецца і зноў асвятляецца.
VI
Келля ігумена Фера-понта. Ігумен энергічна займаецца фіззарадкай з гантэлямі. На ім спартыўны касцюм. Звініць званок, але невядома дзе. Ферапонт кладзе гантэлі на падлогу, падыходзіць да стала, ад-чыняе шуфляду, вынімае тэлефонны апарат, здымае трубку.
Ферапонт (незада-волена) . Гаварыце...
Голас з тэлефона. Першы з прахадной, ваша праасвяшчэнства.
Ферапонт. Ну і што табе трэба, першы з прахад-ной у такую рань?
Голас з тэлефона. Надзвычайная падзея ў нас, уладыка...
Ферапонт (занепакоена). Якая яшчэ падзея можа быць у манастыры?!
Голас з тэлефона. Прыемная, ваша праасвя-шчэнства. Нават вельмі прыемная.
Ферапонт. Прыем-ная? Ты што, першы, п'яны?
Голас з тэлефона. Так точна адносна падзеі, і ніяк не адносна таго, што п'яны!
Ферапонт. Зна-чыць, першы з прахадной рашыў пажартаваць з ула-дыкам?.. Тры нарады па-за чаргой!
Голас з тэлефона. Даруйце, уладыка, але не да жартаў мне. Нейкая бага-молка кажа, што з-за фрон-ту, і просіцца да вас.
Ферапонт. Дзеці на варце!.. Абшукай і прапусці. Без справы з-за фронту да нас не ходзяць.
Голас з тэлефона. Ужо абшукаў. Пры ёй каля пуда золата.
Ферапонт (здзіўле-на). Якога яшчэ золата?..
Голас з тэлефона. Звычайнага. А дакладней, царкоўнага?- крыжы, ней-кія ордэны на ланцужках, чашы, кубкі, чаркі, лыжкі, аклады з абразоў. Канфі-скаваў як паложана.
Ферапонт (катэга-рычна). Язык на замок, пер-шы, а багамолку з золатам да мяне і зараз жа! Паў-тараю - язык на замок!
Голас з тэлефона. Слухаю, ваша праасвя-шчэнства.
Ферапонт хавае ган-тэлі пад лаўку, а тэлефон у шуфляду. Адзявае на спар-тыўны касцюм рызу, на шыю - крыж, на галаву?- чорны клабук. Раздаецца стук у дзверы. Ферапонт адчыняе іх. На парозе - Фрося. Яе цяжка пазнаць - вопратка зношаная, на нагах?- лапці, на плячах - падранае палі-то, чорная хустка завязана, як у манашкі. У адной руцэ доўгі кій, у другой - важкая торба.
Ферапонт. Заходзь, сястра мая. Заходзь.
Фрося. Беражы цябе Бог, ойча. (Пасля паўзы . ) Вазьмі вось гэта ў казну святой абіцелі. (Падае тор-бу з каштоўнасцямі.)
Ферапонт (загляну-ўшы ў торбу) . Адкуль жа ў цябе, нябога, столькі дароў божых?
Фрося. На святой споведзі і пакаяннем перад Богам усё скажу, добры чалавек. А пакуль здымі з мяне асноўны дар гасподні. (Здымае паліто і павароч-ваецца да ігумена спіною. На спіне яе - крыж Еўфрасінні, прымацаваны да паясніцы і плячэй звычайнай стужкай бінту.) Здымі з мяне, ойча, крыж святой Еўфрасінні Полацкай. Не дастойная я насіць яго на сабе. I шлях мой цяжкі, бадай што, тут скончаны.
Уражаны Ферапонт размотвае бінт і вызваляе святыню. Даволі доўга раз-глядае яе, потым цалуе і кладзе на бажніцу пад аб-разы. Хрысціцца.
Ферапонт. Сястра, ці разумееш ты, што ад-быўся цуд гасподні?! Ад-куль цябе Бог прынёс з рэ-ліквіяй, якая каля чаты-рохсот гадоў таму упры-гожвала іканастас Івана Жахлівага?
Фрося. Шлях мой праз пакуты ад Магілёва да Масквы з адзінай надзеяй, што нехта некалі прынясе наш абярэг ад абіцелі вашай да абіцелі нашай, полацкай.
Ферапонт. Хто ж выправіў цябе ў такое па-ломніцтва праз франты і рубяжы?
Фрося. Сумленне і страх Божы.
( Працяг у наступным нумары.)
Гістарычная памяць у музычных карунках
Цікава яму зычная падзея аздобіць святочны настрой тых, хто вырашыць8 верасня прыйсці на канцэртную праграму і такім чынам адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы. Боўдзельнікі праекта гістарычнай музыкі "Старажытная зямля" запрашаюць аматараў беларускай музычнай даўніны на канцэрт пад тэматычнай назвай "Гістарычная песьня". Слухачы на ім пазнаёмяцца з новымі творамі, што музыкі аднавілі падчас сваіх гістарычных пошукаў, паслухаюць архаічныя мужчынскія спевы, гістарычныя творы XIV-XIX стагоддзяў, песні на словы Яна Чачота, стылізацыі і сучасныя кампазіцыі на гістарычную тэматыку.
Гэтыяі іншыя творы прадставяць як знакамі тыя беларускія музычныя калектывы, так і маладыя выканаўцы старажытных мелодый. Сярод іх фолк-гурты "Кудмень", "Тутэйшая шляхта", гурты старажытнай музыкі "Тэстамент", "Рокаш", а так сама лідэры беларускай медые вальнай сцэны - гурт "Стары Ольса". Са сваімі апрацоўкамі народных мелодый і стылізацыямі на гістарычныя тэмы пазнаёміць музыкі гурта "P.L.A.N."
Арганізатары канцэрта "Гістарычная песьня" паведамляюць, што канцэрт адбудзецца ў канцэртным зале "Менск" (Кастрычніцкая, 5) 8 верасняў 19.00. Кошт білетаў 10.000-16.000 рублёў. Тэлефон для даведак: 2066638 (касса ), 029 5736746, 029 6168490
Анатоль Мяльгуй.
На фота аўтара: удзельнікі гурту "P.L.A.N." спяваюць песні на вершы Ларысы Геніюш.